От Спадар Антось и Papyrus:
https://fantlab.ru/edition140524
в прікреплённой ПДФ-ке автограф писателя
* * * * * * * * * * * * * * * * *
Язэп Драздовiч. Праз цернi да зорак. Мiнск, Мастацкая лiтаратура, 2014. Гэта адна з самых значных беларускiх кнiг мiнулага году. Аб’емiсты том, якi складаў маладзечанскi краязнаўца Мiхась Казлоўскi, прадстаўляе нашага нацыянальнага генiя, якога параўноўваюць з Чурлёнiсам i Цыялкоўскiм, вандроўнага мастака, выкладчыка, пiсьменнiка, даследчыка космасу... Дарэчы, пра космас. У кнiзе прыведзена факсiмiле брашуры Язэпа Драздовiча «Нябесныя бегi», выдадзенай у 1931 годзе ў Вiльнi невялiкiм накладам, за кошт аўтара. У гэтай кнiзе, таямнiчай, аздобленай лiнарытамi, Драздовiч даказвае, што на «кружнiку Сатурна» ёсць жыццё... ён увогуле часта маляваў не толькi беларускiя краявiды, але й iншапланетныя пейзажы. Рэпрадукцыi, змешчаныя ў кнiзе, здзiвяць вас... Таму што гэтыя сцэны з жыцця Месяца, Марса, Венеры, Сатурна, намаляваныя стагоддзе таму, нагадваюць вiды сённяшнiх мегаполiсаў альбо кадры з сучасных фантастычных фiльмаў. З дзённiкаў, якiя тут друкуюцца, даведваемся, што Драздовiч браў свае тэмы з «самнамбулiчных тэлевiзiяў», прасцей кажучы, снiў... «Закончылася ж падарожжа маё — астральнае падарожжа — на паўночны падгорны акраец краiны Aria», «Што бачыў 26 лютага ў краiне хвойнiкавых пальм, на южных схонах Пiрэнеяў, ля самага раней бачанага i апiсанага вялiкага луннага горада Трывежа». Акрамя «астральных падарожжаў», у дзённiках шмат цiкавага з жыцця рэальнага... Драздовiч удзельнiчаў у Першай сусветнай вайне, выкладаў у Вiленскай гiмназii, быў сведкам ревалюцыйных падзей, галадаў, вандраваў, каб знаходзiць заказы — ад распiсных дываноў у сялянскую хату да партрэтаў гаспадароў маёнткаў. Драздовiч, дарэчы, аўтар першага партрэта Францiшка Скарыны. Можна пачытаць у кнiзе i яго аповесць «Вялiкая шышка», i паэму «Трызна мiнуўшчыны»... А таксама шмат артыкулаў пра яго. Бо ўсё, што стварыў Драздовiч, напоўнена таямнiцай, мiстыкай, мудрасцю i любоўю да Беларусi.
Читать статью полностью на портале «СБ»: http://www.sb.by/literatura/article/kstat...
коллега napanya
в Вильнюсе, в отделе рукописей библиотеки Академии наук Литвы. вот и не знаю, поместили её в тот том, или ограничились тем, что имеется в Беларуси
Биобиблиографический словарь "Беларускія пісьменнікі", Мн. 1993 г., т.2, с.371:
"В начале 1930-х Я. Драздович самозабвенно работает над литературными произведениями с космистскими и астральными мотивами, которые отгоняли его невесёлые мысли о куске хлеба, о завтрашнем дне (1931 — "Нябесныя бегі").
В ЦБ АН Литвы хранятся рукописи его фантастических произведений "Алвазія", "Адрыянопаліс", "Аўрыя", Жыццё на Месяцы", "Жыццё на планеце Сатурн", "У мурах Трывежу" и др."
http://stanislav-05.livejournal.com/65305...
http://knihi.com/Jazep_Drazdovic/Niabiesn...
http://www.arche.by/by/page/works/14904