| Статья написана 30 июля 2019 г. 19:39 |
25 ліпеня споўнілася 35 гадоў з дня сьмерці Ўладзімера Караткевіча. Для Беларусі ён значны настолькі ж, наколькі знакавыя для Вялікабрытаніі — Вальтэр Скот, або для Польшчы — Генрык Сянкевіч. Яго, адкрывальніка ў нашай літаратуры гістарычна-дэтэктыўнага жанру, неверагодна цікава чытаць. Пра гэта Ўладзімер Сымонавіч выдатна ведаў і сам; ён любіў казаць: «...Пісаць трэба так, каб вашы кнігі зь бібліятэк кралі. Мае крадуць», — дадаваў ён праз паўзу. Сёньня герой маіх 20 незвычайных фактаў — Уладзімер Караткевіч. 1. З асаблівым натхненьнем працаваў падчас савецкіх сьвятаў і парадаў У лісьце да сваёй маскоўскай перакладчыцы Валянціны Шчадрыной пісаў: «...Правда и то, что никогда мне так хорошо не работается — загадочная, сакральная белорусская душа! — как тогда, когда звучат марши, люди махают транспарантами и т.д.» 2. Ларыса Геніюш не магла дараваць Караткевічу ягонай любові да Бахуса «...ён мяне баіцца... і крыху слухаецца... Ня ведаю, якім і чыім розумам ён цяпер жыве, бо калі б сваім, дык ведаў бы, што жыцьцё два разы не даецца, і нешта пазытыўнае ў ім належыць нам па сабе пакінуць... Веру, што... на яго надыйдзе апамятаньне, але здароўя можа ня быць ужо... У нас хоць чарка была б зразумелай, а яму, эгаісту, што бракуе сяньня? Забываецца Валодзя, што „кожны з нас ёсьць твар сваёй Радзімы“... калі ён ня хоча зразумець, якую крыўду, урэшце, які ўстыд робіць свайму... народу, дык дзьмухаць яму зь літасьці ў адно месца няма чаго! У яго дурная натура — тым, хто яго любіць, рабіць на злосьць... У Караткевічы я вельмі расчаравалася. Ён дасканала піша, але так ужо п’е, што ня хочацца бачыць, як гіне харошы чалавек і вялікі талент...» 3. Яго любімы раман — «Тры мушкетэры» Перад тым як садзіцца пісаць чарговую рэч, Уладзімер Караткевіч перачытваў гэты твор Дзюма, які заўсёды быў на часопісным століку каля ягонага ложка. Калядная паштоўка, намаляваная Ўладзімерам Караткевічам для Валянціны Шчадрыной. Сьнежань, 1977 г. Калядная паштоўка, намаляваная Ўладзімерам Караткевічам для Валянціны Шчадрыной. Сьнежань, 1977 г. 4. Як і Хэмінгуэй, любіў лавіць акул Калі адпачываў на моры (Кактэбэль, Гагры, Прыбалтыка), то абавязкова выходзіў з рыбакамі лавіць рыбу. У Кактэбэлі спаймаў акулу, чым вельмі ганарыўся. Уладзімер Караткевіч са злоўленай ім акулай. Крым, 1971 г. Уладзімер Караткевіч са злоўленай ім акулай. Крым, 1971 г. 5. Любіў падоўгу плаваць, з-за чаго сварыўся з Рыгорам Барадуліным У дзёньнікавым запісе ад 8 жніўня 1965 году знаходзім: «...Сёньня хадзілі на мора. Плаваў гадзіны тры, абсыхаў і зноў плаваў, скакаў з вышкі, заплываў за другую лінію бакенаў. Дзіва! Кожны дзень буду хадзіць. А пасьля — дзьве гадзіны мінула — удрызг пасварыўся з Грышкам [Рыгорам Барадуліным. — В. Дэ Эм]. Крычаў, што адзін бы я так далёка не паплыў (вядома, не паплыў бы, баяўся б за вопратку, а так вартаўнікі ёсьць), што гэта — пыл у вочы, што гэта дзяціннасьць. Якая ж гэта дзяціннасьць, калі гэта мне натуральна, калі я люблю гэта. Словам, папрасіў ня ўказваць, бо я досыць для гэтага дарослы і ўжо дзесяць год жыву так, як хачу я, не патрабуючы ніякіх парад...» 1. Уладзімер Караткевіч. 1982 г. • 2. Уладзімер Караткевіч у Троках. 22 сакавіка 1982 г. 1. Уладзімер Караткевіч. 1982 г. • 2. Уладзімер Караткевіч у Троках. 22 сакавіка 1982 г. 6. Ніколі не сябраваў дзеля нейкай выгады і ганарыўся тым, што мае экзатычныя знаёмствы У лісьце, адрасаваным Валянціне Шчадрыной (20 студзеня 1972 г.) чытаем: «Среди моих друзей ксендзы из Вишнева и Пинска, рыбаки из Коктебеля, зьмеелов из Москвы, создатель новой философской системы — мужик из-под Любчи, да мало ли ещё кто. И чтобы я стал тратить дорогое время не на них, из дружбы с которыми я не извлекаю никакой выгоды, кроме дружбы и жизни, а на определение, „кто есть кто“, „кто с кем“, „кто за кого“, наконец „кто кого“ — я проклял бы самого себя. Я знаю единственное „кто кого“. У плохой литературы всегда будет битая морда, рано или поздно и как бы её ни превозносили сегодня или даже завтра. И только в этом смысле я не хочу быть среди битых [падкрэсьлена Караткевічам. — В. Дэ Эм], о чём по крайней мере сил своих и стараюсь. И потому каждый, кто хочет того же, мне друг». Уладзімер Караткевіч, яго жонка Валянціна Браніславаўна і яго перакладчыца Валянціна Шчадрына. Другая палова 70-х гг. Уладзімер Караткевіч, яго жонка Валянціна Браніславаўна і яго перакладчыца Валянціна Шчадрына. Другая палова 70-х гг. 7. Яго маці Надзея Грынкевіч — асоба шляхетная — выдатна ведала францускую мову і дапамагала сыну ў ягонай працы Так, напрыклад, усе францускія дыялёгі ў рамане «Каласы пад сярпом тваім» былі створаныя пры дапамозе спадарыні Надзеі. Праўкі і ўдакладненьні Караткевіча да расейскага перакладу «Каласоў пад сярпом тваім» (ліст да В. Шчадрыной). 1972 г. Праўкі і ўдакладненьні Караткевіча да расейскага перакладу «Каласоў пад сярпом тваім» (ліст да В. Шчадрыной). 1972 г. 8. Не любіў запазычаньняў з татарскай мовы Падчас працы над перакладам на расейскую мову рамана «Каласы пад сярпом тваім» сваёй перакладчыцы Валянціне Шчадрыной пісаў: «...везде, где можно, [оставляй] коней, а не лошадей [падкрэсьлена Караткевічам. — В. Дэ Эм]. Ясно, что о кляче так не скажешь! Однако, гордость белоруса — не говорить „лошадь“ — татарское „алаша“, не говорить „базар“ — а говорить „рынок“. А если и говорят „гарбуз“, то это „тыква“, заимствованное. (...) Не для того стали мы с тобой людьми единственного восточно-славянского народа, который ига ихнего не знал, обессилел, литовцу поддался, ассимилировал его, а не сдался, чтоб сейчас эти слова употреблять». 9. Лічыў Івана Жахлівага — Гітлерам XVI стагодзьдзя У сваім дзёньніку ад 15 лістапада 1965 году адзначыў: «Іван — гэта Гітлер XVI стагодзьдзя. Адзін бараніў нованароджаны кляс дваран, другі — усім вядома каго. Часы былі розныя, маштабы таксама, але дзікае самавольства было аднолькавае і рабілася ў імя эліты, якая трымалася ліхаманкава за ўладу, дарваўшыся да салодкага жыцьця». Аўтапартрэт на запісцы, адрасаванай Валянціне Шчадрыной: «Валечка! Мы прыйшлі запрасіць Вас на каву, а вымушаны сказаць Вам сваё „фэ!!!“ — Мы сейчас у директора, а потом дома! Уладзімір» 1970-я гг. Аўтапартрэт на запісцы, адрасаванай Валянціне Шчадрыной: «Валечка! Мы прыйшлі запрасіць Вас на каву, а вымушаны сказаць Вам сваё „фэ!!!“ — Мы сейчас у директора, а потом дома! Уладзімір» 1970-я гг. 10. Быў вельмі строгім кінакрытыкам Даволі рэзка выказваўся пра такія вядомыя стужкі, як: а) «Іван Грозны» Сяргея Эйзэнштэйна: «Трохі „опэра ўдзень“. Ён, вядома, вялікі рэжысэр, але якая гэта хлусьня гістарычная, як прыстасавана ўсё да кепскае сутнасьці Івана і Сталіна. Ужо гэтае вольнае абыходжаньне з праўдай заслугоўвае таго, каб не лічыць Эйзэнштэйна сьветачам...»; б) «Мост праз раку Квай» Дэвіда Ліна: «...Трубілі-трубілі, а гэта проста дэтэктыў. Першая палова — нішто, калі паядынак душ, а другая... Гінуць людзі, а табе гэта — як бы лялькі гінулі»; в) «Я — Куба» Міхаіла Калатозава: «...гэта ўжо нейкі канструктывізм ад кіно, нічога не дае і толькі прымушае казаць: „Ах, як прыгожа!“ У Доме кіно, магчыма, будуць апладзіраваць, а мне ні да чога». г) «Індыйская магільня» Фрыца Ланга і сэрыя фільмаў пра агента «007»: «...колькі бессаромнай прапаганды на сьвеце! Глядзеў я „Індыйскую грабніцу“. Вывад: „немец спрытны хлопец, паўсюль пройдзе“. Нейкія там фільмы пра „Агента 007“ — „англічанін спрытны хлопец, паўсюль пройдзе“... Цьху!» 11. Вельмі любіў мультфільмы Абавязкова адзначаў чырвоным алоўкам у праграме перадач, калі павінны паказваць мультфільмы, і глядзеў іх зь вялікім захапленьнем. Вельмі крыўдзіўся, калі яму забывалі нагадаць пра той ці іншы мультфільм. 1. Уладзімер Караткевіч. Шарж «Партрэт маёй жонкі». 1970-я гг. • 2. Малюнак парсючка з надпісам: «Я — на подвиг тебя провожала». 1970-я гг. 1. Уладзімер Караткевіч. Шарж «Партрэт маёй жонкі». 1970-я гг. • 2. Малюнак парсючка з надпісам: «Я — на подвиг тебя провожала». 1970-я гг. 12. Умеў (калі гэтага хацеў) зрабіць уражаньне на дзяўчат Як згадвала адна прыхільніца ягонай творчасьці: «...Караткевіч тады літаральна пераўвасабляўся ў сваіх герояў — моцных, прыгожых, артыстычных шляхціцаў. Ён заварваў каву па адмысловым старажытным рэцэпце (таямніцу якога нікому не раскрываў), чытаў выбраныя месцы з Эвангельля (паводле словаў самога пісьменьніка — „адной зь лепшых (калі ня самай лепшай) з гісторый, прыдуманых чалавецтвам за ўсё сваё стварэньне“), ставіў кружэлку з опэрнымі сьпевамі Забэйды-Суміцкага, запальваў сьвечкі, даваў чытаць „Митину любовь“ Івана Буніна. Але калі дзяўчына не адказвала ўзаемнасьцю, то імгненна крыўдзіўся і, можна сказаць, выкрэсьліваў яе са свайго жыцьця...» 13. Крытычна ставіўся да беларускага кіно. Лічыў, што «віна» нашых кінэматаграфістаў была ў тым, што пускалі працаваць на кінастудыю прышлых майстроў У дзёньніках пісаў: «А віна пачалася з 20-х гадоў, з таго часу, як адмовіліся ад мовы на экране і палічылі, што патрэбныя нам чужыя майстры. Тут і сталі на заганны шлях. Лепей было спачатку выпусьціць зь дзясятак кепскіх фільмаў, але выкуць на іх свае кадры, сваю манеру. Калі за дзіця стане, няхай сабе і не разьбіваючы носа, хадзіць суседзкі падлетак — гэта, як кожнаму ясна, ня самы лепшы выхад са становішча. А суседзкім падлеткам, як варагам, цалкам усё роўна, ім напляваць на тое, дзе, зь якой зямлі яны атрымліваюць свой хлеб...» Дарчы надпіс Леаніду Дранько-Майсюку, зроблены за месяц і 18 дзён да сьмерці Караткевіча: «Таленавітаму паэту, а самае галоўнае, добраму хлопцу Леаніду Дранько-Майсюку на добры ўспамін. Уладзімер Караткевіч. P.S. „Леанід! Вяртайся да зямлі!“ 7.06.84». • 2. Дарчы надпіс Уладзімера Караткевіча Валянціне Шчадрыной: «—дарагой Валі Шчадрыной — на ўспамін аб Кактэбелі, скатах і дымных слупах Карадага — „Маю Іліяду“ заўсёды адданы Вам Уладзімір Караткевіч». • 3. Дарчы надпіс Уладзімера Караткевіча Валянціне Шчадрыной: «Даражэнькай Валюні Шчадрыной ад Хрыста, які прызямліўся ў Гародні і ад аўтара, які прызямліўся ля яе ног — на добры ўспамін і з пажаданьнем вялікага шчасьця. Ул. Караткевіч. 11 сьнежня, 1972 г. Менск» Дарчы надпіс Леаніду Дранько-Майсюку, зроблены за месяц і 18 дзён да сьмерці Караткевіча: «Таленавітаму паэту, а самае галоўнае, добраму хлопцу Леаніду Дранько-Майсюку на добры ўспамін. Уладзімер Караткевіч. P.S. „Леанід! Вяртайся да зямлі!“ 7.06.84». • 2. Дарчы надпіс Уладзімера Караткевіча Валянціне Шчадрыной: «—дарагой Валі Шчадрыной — на ўспамін аб Кактэбелі, скатах і дымных слупах Карадага — „Маю Іліяду“ заўсёды адданы Вам Уладзімір Караткевіч». • 3. Дарчы надпіс Уладзімера Караткевіча Валянціне Шчадрыной: «Даражэнькай Валюні Шчадрыной ад Хрыста, які прызямліўся ў Гародні і ад аўтара, які прызямліўся ля яе ног — на добры ўспамін і з пажаданьнем вялікага шчасьця. Ул. Караткевіч. 11 сьнежня, 1972 г. Менск» 14. Яго багемны лад жыцьця раздражняў Максіма Танка: «...Паводзіны Караткевіча мне здаюцца скандальнымі. Колькі ў ім фанабэрыстасьці, пазёрства, акторства! Баюся, што каб гэта п’янае балота не ўсмактала яго ў сябе і не пахавала яго таленту. (...) Цікавы і самабытны пісьменьнік. Толькі любіць парысавацца. Катэгарычны ў сваіх прысудах. Каго любіць — хваліць бязь меры, каго ненавідзіць — чарніць і бэсьціць...» 15. У перакладзе на расейскую мову рамана «Каласы пад сярпом тваім» імкнуўся пакінуць як мага больш беларускіх выразаў, песьняў, дыялектных зваротаў Перакладчыцы Валянціне Шчадрыной Караткевіч пісаў: «Почему это, начиная от Гоголя, могут русские читатели читать и эпиграфы по-украински, и стилизацию языка персонажей-украинцев, и песни украинские слушать без перевода — а белорусского такого почему-то слушать и читать не могут. Пусть учатся, нечего! (...) «Где можешь, всё оставляй белоруссифицированное (слово-урод!). Поймут! И цветень. И буйный. Всё...» Урывак зь ліста Ўладзімера Караткевіча да Валянціны Шчадрыной Урывак зь ліста Ўладзімера Караткевіча да Валянціны Шчадрыной 16. Любіў хадзіць на паляваньне «...ідзеш са стрэльбай, а сабака перад табой гойсае, а ты ўвесь час у напружаньні: чакаеш, што вось вырвецца з лазовага куста нехта, або прарэжа сінь краншнэп. Нічога ня ведаю лепей...» 17. Зь беларускіх пісьменьнікаў найбольш цаніў Васіля Быкава і... сябе У яго апошнім рамане «Чорны замак Альшанскі» знаходзім такі самаіранічны дыялёг: «... — Ну вось якой ты, Міхась, думкі пра Быкава? — А нічога. Не выдумляе. Відаць, што сербануў гэтай ваеннай раскошы аж пад пілётку. Ня тое што нейкі піша, як Саня лазенным венікам роту немцаў разагнаў... з танкамі. (...) — Ну а гэты... Караткевіч? — спытаў Шаблыка. — А нішто сабе. Толькі чумавы нейкі, дурашны. Левай рукой правае вуха цераз галаву чухае... Ніколі ня ведаеш, чаго ад яго чакаць...» Ліст Караткевіча і больш падрабязны малюнак, дзе ён паказвае і малюе, як правільна біць нажом з рукава ў сьпіну (ліст да В. Шчадрыной). Ліст Караткевіча і больш падрабязны малюнак, дзе ён паказвае і малюе, як правільна біць нажом з рукава ў сьпіну (ліст да В. Шчадрыной). 18. Васіль Шукшын быў у захапленьні ад ягонага кінасцэнара «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» Паводле ўспамінаў апэратара Анатоля Забалоцкага: «Шукшын, прачытаўшы сцэнар Караткевіча „Хрыстос прызямліўся ў Гародні“, лаяў усіх і мяне, што па такім матэрыяле фільм замарочылі...» 19. Не любіў, калі яго называлі рамантыкам Літаратуразнаўца Генадзь Кісялёў адзначыў, што Караткевіч: «... вельмі не любіў, калі крытыкі называлі яго рамантыкам, хоць пры яго эрудыцыі ня мог не разумець, што яго творчасьць уяўляе сабой сплаў, сынтэз рэалістычных і рамантычных рыс. Але ў яго была зусім іншая мера рэальнага ў жыцьці. Ён лічыў, што ўсё тое яркае, пра што ён піша, сапраўды растворана ў жыцьці, толькі мы гэтага не заўважаем...» 1. Аўтапартрэт у вобразе лірычнага паэта. 1970-я гг. • 2. Аўтапартрэт у вобразе Ката. 1970-я гг. 1. Аўтапартрэт у вобразе лірычнага паэта. 1970-я гг. • 2. Аўтапартрэт у вобразе Ката. 1970-я гг. 20. Хацеў, каб помнік Янку Купалу быў узьведзены на месцы былога манумэнта Сталіну Паэт Мікола Аўрамчык пісаў: «Памятаю, як з ЦК кампартыі запрасілі нас абмеркаваць, у якім месцы Менска ўзводзіць помнік Янку Купалу. (...) Уладзімер Караткевіч спачатку прапанаваў, а потым горача настойваў на тым, каб помнік Янку Купалу быў узьведзены на месцы зруйнаванага манумэнта Сталіну на Цэнтральнай плошчы Менска. У той час, напэўна, многія з нас выказаць такую прапанову не адважыліся б. Прадстаўнік ЦК, які праводзіў абмеркаваньне, быў шакіраваны прапановаю Ўладзімера. Перад непахісным адстойваньнем апошняга ён вымушаны быў асьцярожна намякнуць, што прапанаванае месца ня можа быць занята нікім. (...) Але Ўладзімер Караткевіч па-ранейшаму так і не адступіў ад сваёй прапановы...» Васіль Дэ Эм Пры падрыхтоўцы матэрыялу выкарыстаныя лісты Ул. Караткевіча да В. Шчадрыной (архіў Л. Дранько-Майсюка), успаміны пра пісьменьніка са зборніка «Ўладзімір Караткевіч. Быў. Ёсьць. Буду!», вусныя ўспаміны ягоных сучасьнікаў, лісты і дзёньнікі Максіма Танка, лісты Ларысы Геніюш, публікацыя Алены Сянькевіч «Трэба церабіць сваю сьцежку...» Дзёньнік 1965–66 гадоў (часопіс «Дзеяслоў», № 78.). Усе ілюстрацыйныя матэрыялы ўзятыя з архіву Леаніда Дранько-Майсюка. (Першая публікацыя 26 лістапада 2016 году) 16x9 Image Васіль Дэ Эм Васіль Дэ Эм (Васіль Дранько-Майсюк) — драматург, актор, дзіцячы пэдагог, мастак. Нарадзіўся ў мястэчку Давыд-Гарадок. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (рэжысура драмы). https://www.svaboda.org/a/30079761.html?f... *** 25 июля исполнилось 35 лет со дня смерти Владимира Короткевича. Для Беларуси он значителен настолько же, насколько знаковые для Великобритании — Вальтер Скотт, или для Польши — Генрик Сенкевич. Его, открывателя в нашей литературе историко-детективного жанра, невероятно интересно читать. Об этом Владимир Семенович прекрасно знал и сам; он любил говорить: «... Писать надо так, чтобы ваши книги из библиотек воровали. Мои воруют », — добавлял он через паузу. Сегодня герой моих 20 необычных фактов — Владимир Короткевич. 1. С особым вдохновением работал во время советских праздников и парадов В письме к своей московской переводчицы Валентины Щедрин писал: «... Правда и то, что никогда мне так: хорошо не работается — загадочная, сакральная белорусская душа! — как тогда, когда звучат марши, люди махают транспарантами и т.д. » 2. Лариса Гениюш не могла простить Короткевичу его любви к Бахуса «... он меня боится ... и немного слушается ... Не знаю, каким и чьим умом он теперь живет, так как если бы своим, то знал бы, что жизнь два раза не дается, и что-то позитивное в нем принадлежит нам по себе оставить ... Верю, что ... на него наступит апамятаньне, но здоровья может не быть уже ... У нас хоть стопка была бы понятной, а ему, эгоисты, что не хватает отныне? Забывается Володя, что "каждый из нас есть лицо своей Родины" ... если он не хочет понять, какую обиду, в конце концов, который встыд делает своему ... народу, то дуть ему из милости в одно место нечего! У него дурная натура — тем, кто его любит, делать назло ... В Короткевичу я очень разочаровалась. Он досконально пишет, но так уж пьет, что не хочется видеть, как гибнет хороший человек и большой талант ... » 3. Его любимый роман — «Три мушкетера" Перед тем как садиться писать очередную вещь, Владимир Короткевич перечитывал это произведение Дюма, который всегда был на журнальном столике возле его кровати. Рождественская открытка, нарисованная Владимиром Короткевичем для Валентины Щедрин. Декабрь, 1977 г. Рождественская открытка, нарисованная Владимиром Короткевичем для Валентины Щедрин. Декабрь, 1977 г. 4. Как и Хемингуэй, любил ловить акул Когда отдыхал на море (Кактэбэль, Гагры, Прибалтика), то обязательно выходил с рыбаками ловить рыбу. В Кактэбэли поймал акулу, чем очень гордился. Владимир Короткевич со пойманной им акулой. Крым, 1971 г. Владимир Короткевич со пойманной им акулой. Крым, 1971 г. 5. Любил подолгу плавать, из-за чего ругался с Рыгором В дневниковых записях от 8 августа 1965 года находим: «... Сегодня ходили на море. Плавал часа три, чтобы просохнуть и снова плавал, прыгал с вышки, заплывов за вторую линию бакен. Чудо! Каждый день буду ходить. А потом — два часа прошло — вдрызг разругался с Гришкой [Рыгором. — В. Де Эм]. Кричал, что один бы я так далеко не поплыл (конечно, не поплыл бы, боялся бы за одежду, а так сторожа есть), что это — пыль в глаза, что это дяциннасьць. Какая же это дяциннасьць, если это мне естественно, если я люблю это. Словом, попросил не указывал, так как я достаточно для этого взрослый и уже десять лет живу так, как хочу я, не требуя никаких советов ... » 1. Владимир Короткевич. 1982 г. • 2. Владимир Короткевич в Тракай. 22 марта 1982 г. 1. Владимир Короткевич. 1982 г. • 2. Владимир Короткевич в Тракай. 22 марта 1982 г. 6. Никогда не дружил ради какой-то выгоды и гордился тем, что имеет экзотические знакомства В письме, адресованном Валентине Щедрин (20 января 1972 Г.) читаем: «Среди моих друзей ксендз из вишневая и Пинска, рыбаки из Коктебеля, зьмеелов из Москвы, создатель новой философской системы — мужик из-под Любчи, до мало ли ещё кто. И чтобы я стал тратить дорогое время не на них, из дружбы с которыми я не извлекаю никакой выгоды, кроме дружбы и жизни, а на определение, "кто есть кто", "кто с кем", "кто за кого", наконец " кто кого "- я проклял бы самого себя. Я знаю единственное "кто кого". В плохой литературы всегда будет бита морда, рано или поздно и как бы её ни превозносили сегодня или даже завтра. И только в этом смысле я не хочу быть среди битых [подчеркнуто Короткевичем. — В. Де Эм], о чём по крайней мере сил своих и стараюсь. И потому каждый, кто хочет того же, мне друг ». Владимир Короткевич, его жена Валентина Брониславовна и его переводчица Валентина Щедрина. Вторая половина 70-х гг. Владимир Короткевич, его жена Валентина Брониславовна и его переводчица Валентина Щедрина. Вторая половина 70-х гг. 7. Его мать Надежда Гринкевич — личность знатная — прекрасно знала французский язык и помогала сыну в его работе Так, например, все французские диалоги в романе «Колосья под серпом твоим» были созданы при помощи госпожи Надежды. Правки и уточнения Короткевича к российскому перевода «Колосья под серпом твоим» (письмо к В. Щедрин). 1972 г. Правки и уточнения Короткевича к российскому перевода «Колосья под серпом твоим» (письмо к В. Щедрин). 1972 г. 8. Не любил заимствований из татарского языка Во время работы над переводом на русский язык романа «Колосья под серпом твоим« своей переводчицы Валентине Щедрин писал: «... везде, где можно, [оставляй] лошадей, а не лошадей [подчеркнуто Короткевичем. — В. Де Эм]. Ясно, что о кляча так не скажешь! Однако, гордость белоруса — нет говорить "лошадь" — татарское "Алаш", не говорить "базар" — а говорить "рынок". А если и говорят "тыква", то это "тыква", заимствованное. (...) Не для того стали мы с тобой людьми единственного восточно-Славянского народа, который Ига ихнего не знала, обессилел, литовцы поддался, ассимилировал его, а не сдался, чтоб сейчас эти слова употреблять ». 9. Считал Ивана Грозного — Гитлером XVI века В своем дневнике от 15 ноября 1965 года отметил: «Иван — это Гитлер XVI века. Один защищал новорожденный класс дворян, другой — всем известно кого. Времена были разные, масштабы тоже, но дикое произвола было одинаковое и делалось во имя элиты, которая держалась лихорадочно за власть, дорвавшись к сладкому жизни ». Автопортрет на записке, адресованной Валентине Щедрин: «Валечка! Мы пришли пригласить Вас на кофе, а вынужден сказать Вам свое "фэ !!!" — мы сейчас в директора, а потом дома! Владимир »1970-е гг. Автопортрет на записке, адресованной Валентине Щедрин: «Валечка! Мы пришли пригласить Вас на кофе, а вынужден сказать Вам свое "фэ !!!" — мы сейчас в директора, а потом дома! Владимир »1970-е гг. 10. Был очень строгим кинокритиком Довольно резко высказывался о такие известные ленты, как: а) «Иван Грозный» Сергея Эйзенштейна: «Немного" опера днем ". Он, конечно, великий режиссер, но какая это ложь историческая, как приспособлено всё до плохое сути Ивана и Сталина. Уже свободным обращение с правдой заслуживает того, чтобы не считать Эйзенштейна Светильник ... »; б) «Мост через реку Квай» Дэвида Лина: «... трубили-трубили, а это просто детектив. Первая половина — ничто, если поединок душ, а вторая ... Гибнут люди, а тебе это — как бы куклы погибали »; в) «Я — Куба» Михаила Калатозава: «... это уже какой-то конструктивизм от кино, ничего не дает и только заставляет говорить:" Ах, как красиво! "В Доме кино, возможно, будут аплодировать, а мне ни к чему ». г) «Индийская гробница» Фрица Ланга и серия фильмов об агенте «007»: «... сколько бесстыдной пропаганды на свете! Смотрел я "Индийскую гробницу". Вывод: "немец ловкий парень, пройдет всюду". Какие-то там фильмы про "Агента 007" — "англичанин ловкий парень, пройдет всюду" ... Тьфу! » 11. Очень любил мультфильмы Обязательно отмечал красным карандашом в программе передач, когда должны показывать мультфильмы, и смотрел их с большим восторгом. Очень обижался, когда ему забывали напомнить о той или иной мультфильм. 1. Владимир Короткевич. Шарж «Портрет моей жены». 1970-е гг. • 2. Рисунок поросенка с надписью: «Я — на подвиг тебя провожала». 1970-е гг. 1. Владимир Короткевич. Шарж «Портрет моей жены». 1970-е гг. • 2. Рисунок поросенка с надписью: «Я — на подвиг тебя провожала». 1970-е гг. 12. Умел (если это было нужно) произвести впечатление на девушек Как вспоминала одна поклонница его творчества: «... Короткевич тогда буквально перевоплощаясь в своих героев — сильных, красивых, артистичных шляхтичей. Он заваривать кофе по особым древним рецепту (тайну которого никому не раскрывал), читал избранные места из Евангелия (по словам самого писателя — "одной из лучших (если не самой лучшей) из историй, придуманных человечеством за всю свою тварь"), ставил пластинку с оперным пением Забейды-Сумицкого, зажигал свечи, давал читать "Митино любовь" Ивана Бунина. Но если девушка не отвечала взаимностью, то мгновенно обижался и, можно сказать, вычеркивать ее из своей жизни ... » 13. Критически относился к белорусскому кино. Считал, что «вина» наших кинематографистов была в том, что пускали работать на киностудию пришлых мастеров В дневниках писал: «А вина началась с 20-х годов, с тех пор, как отказались от языка на экране и посчитали, что нужные нам чужие мастера. Здесь и стали на порочный путь. Лучше было сначала выпустить с десяток плохих фильмов, но выкуць на них свои кадры, свою манеру. Если за ребенок станет, пусть даже и не сокрушив носа, ходить соседские подросток — это, как каждому ясно, не самый лучший выход из положения. А соседним подростком, как варягам, совершенно неважно, им наплевать на то, где, с какой земле они получают свой хлеб ... » Дарственные надписи Леонид Дранько-Майсюк, сделанный за месяц и 18 дней до смерти Короткевича: «талантливый поэт, а самое главное, доброму парню Леониду Дранько-Майсюка на добрую память. Владимир Короткевич. P.S. "Леонид! Возвращайся к земле! "7.06.84». • 2. дарственными надписями Владимира Короткевича Валентине Щедрин: «-дарагой Вали Щедрина — в память о Коктебеле, скатах и дымящихся столбах Карадага -" Имею Илиаду "всегда преданный Вам Владимир Короткевич». • 3. дарственными надписями Владимира Короткевича Валентине Щедрин: «Моя дорогая Валюни Щедрина от Христа, который приземлился в Гродно и от автора, который приземлился у ее ног — на добрую память и с пожеланием большого счастья. Ул. Короткевич. 11 декабря 1972 г. Минск » 14. Его богемный образ жизни раздражал Максима Танка: «... Поведение Короткевича мне кажутся скандальными. Сколько в нем фанабэрыстасьци, позерство, актерство! Боюсь, что если бы это пьяное болото не всосали его в себя и не похоронила его таланта. (...) Интересный и самобытный писатель. Только любит порисоваться. Категоричен в своих приговорах. Кого любит — хвалить без меры, кого ненавидит — чернить и поносить ... » 15. В переводе на русский язык романа «Колосья под серпом твоим» стремился оставить как можно больше белорусских выражений, песен, диалектных обращений Переводчицы Валентине Щедрин Короткевич писал: «Почему это, начиная от Гоголя, могут русские читатели читать и эпиграфы по-украински, и стилизацию языка персонажей-Украинцева, и песни украинские слушать без перевода — а белорусского такого почему-то слушать и читать не могут. Пусть учатся, нечего! (...) «Где можешь, всё оставляй белоруссифицированное (слово-урод!). Поймут! И цветень. И буйные. Всё ... » Отрывок из письма Владимира Короткевича к Валентине Щедрина Отрывок из письма Владимира Короткевича к Валентине Щедрина 16. Любил ходить на охоту «... идешь с ружьем, а собака перед тобой рыщет, а ты все время в напряжении: ждешь, что вот вырвется из ивового куста некто, или пулеметные синь краншнэп. Ничего не знаю лучше ... » 17. Из белорусских писателей наиболее ценил Василя Быкова и ... себя В его последнем романе «Черный замок Ольшанский» находим такой самоироничная диалог: «... — Ну вот какой ты, Михаил, мнения о Быкове? — А ничего. Не выдумывает. Видно, что хлебнул этой военного счастья пилётку. Не то что какой-то пишет, как Саня банный веником роту немцев разогнал ... с танками. (...) — Ну а этот ... Короткевич? — спросил Шаблыка. — А ничего. Только Чумовая какой-то, дурашны. Левой рукой правое ухо через голову чешет ... Никогда не знаешь, чего от него ждать ... » Письмо Короткевича и более подробный рисунок, где он показывает и рисует, как правильно бить ножом из рукава в спину (письмо к В. Щедрин). Письмо Короткевича и более подробный рисунок, где он показывает и рисует, как правильно бить ножом из рукава в спину (письмо к В. Щедрин). 18. Василий Шукшин был в восторге от этого киносценарий «Христос приземлился в Гродно» По воспоминаниям оператора Анатолия Заболоцкого: «Шукшин, прочитав сценарий Короткевича" Христос приземлился в Гродно ", ругал всех и меня, что по такому материалу фильм заморочил ...» 19. Не любил, когда его называли романтиком Литературовед Геннадий Киселев отметил, что Короткевич: «... очень не любил, когда критики называли его романтиком, хотя при его эрудиции не мог не понимать, что его творчество представляет собой сплав, синтез реалистических и романтических черт. Но у него была совсем другая мера реального в жизни. Он считал, что все то яркое, о чем он пишет, действительно растворено в жизни, только мы этого не замечаем ... » 1. Автопортрет в образе лирического поэта. 1970-е гг. • 2. Автопортрет в образе Кота. 1970-е гг. 1. Автопортрет в образе лирического поэта. 1970-е гг. • 2. Автопортрет в образе Кота. 1970-е гг. 20. Хотел, чтобы памятник Янке Купале был возведен на месте бывшего монумента Сталину Поэт Николай Аврамчик писал: «Помню, как из ЦК компартии пригласили нас обсудить, в каком месте Минска возводить памятник Янке Купале. (...) Владимир Короткевич сначала предложил, а потом горячо настаивал на том, чтобы памятник Янке Купале был возведен на месте разрушенного монумента Сталину на Центральной площади Минска. В то время, наверное, многие из нас выразить такое предложение не решились бы. Представитель ЦК, проводивший обсуждение, был шокирован предложением Владимира. Перед непреклонным отстаиванием последнего он вынужден был осторожно намекнуть, что предложенное место не может быть занято никем. (...) Но Владимир Короткевич по-прежнему так и не отступил от своего предложения ... » Василий Де Эм При подготовке материала использованы письма Вл. Короткевича к В. Щедрина (архив Л. Дранько-Майсюка), воспоминания о писателе из сборника «Владимир Короткевич. Был. Есть. Буду! », Устные воспоминания его современников, письма и дневники Максима Танка, письма Ларисы Гениюш, публикация Елены Сенкевич« Надо теребить свою стезю ... »Дневник 1965-66 годов (журнал« Глагол », № 78.). Все иллюстративные материалы взяты из архива Леонида Дранько-Майсюка. (Первая публикация 26 ноября 2016 года) 16x9 Image Василий Де Эм Василий Де Эм (Василий Дранько-Майсюк) — драматург, актер, детский педагог, художник. Родился в местечке Давид-Городок. Окончил Белорусский государственную академию искусств (режиссура драмы).
|
| | |
| Статья написана 18 октября 2018 г. 22:26 |
267 КОЛАСАЎЦЫ Назвы такой да 1944 года не было. I ўсё адно для мяне яны коласаўцы. Так з вялікай пяшчотай назы-ваюць гэтую трупу на маёй роднай Віцебшчыне, і не толькі на ёй. Колькі я жыву, столькі памятаю гэты тэатр і спадзяюся дажыць вызначаны мне вск разам з ім, ра-дуючыся, што ён жыве, нястомна расце, працвітае і, як заўсёды, заваёўвае сэрцы людзей. Першыя спектаклі БДТ-2 мне давялося бачыць яшчэ да вайны. Тады мы — і я, і тэатр — былі зусім дзеці. Мне год сем. Ён гады на чатыры старэйшы. Бачыць і ў Віцебску, які пасля правінцыяльнай тады Оршы здаваўся вялізным, як Парыж, і ў самой Оршы, у даваенным драўляным тэатры, пгго так утуль-на размяшчаўся сярод дрэў парка над рэчкай Ар-шыцай. Ясна, што тыя спектаклі моцна падзабыліся, але адчуванне свята ад святла, яркасці фарбаў, музыч-насці, нават паху сцэны — яны не забудуцца. I ме-навіта з гэтай прычыны я не верыў і не буду верыць у хадзячую тэорыю смерці тэатра, забітага кіно і тэ-лебачаннем. Не будзе такога, пакуль існуюць дзеці, якія прагна глядзяць на заслону і чакаюць дзіва, якое адкрыецца іхнім вачам, а пасля застаюцца сябрамі гэтага дзіва, гэтага свята — на ўсё жыццё. Не будзе для мяне асабіста і для тысяч і тысяч іншых, бо на свеце былі і ёсць — коласаўцы. ...Памятаю іх выязныя спектаклі пасля вайны ў выпаленай, ушчэнт спапялёнай Оршы. Калі нават завея не магла выць у руінах, бо і руін не было (нем-цы разабралі іх на ўмацаванні). Тэатр выступаў тады ў сяк-так адноўленым будынку старога касцёла. I ў нас, падлеткаў, ясна ж, не было грошай, каб пагля-дзець усе спектаклі. А нам так хацелася гэтай вяліз-най штодзённай радасці! Мы проста не маглі без яе жыць. Як без хлеба. Грэшным чынам, гэта я абследаваў тады хады ў мурах касцёла і дазнаўся, што імі можна прабрацца і на галёрку (былыя хоры), і пад сцэну, і, у горшым выпадку, на гару, адкуль відаць было толькі патыліцы акцёраў. I мы (хай даруе нам адміністрацыя) кожны раз 268 пранікалі туды і глядзелі, і смяяліся, і абліваліся слязьмі. Ці мог я тады думаць, што «Званы Віцебска», першая з маіх п’ес, якая ўбачыць святло рампы, убачыць яго менавіта тут, на падмостках тэатра ві-цебскага, што ёю адкрыецца свята 1000-годдзя гора-да, што любімыя мае акцёры будуць гаварыць мае словы, што ў гэтым тэатры я ўрэшце не толькі глядач? А здарылася так. Такое шчасце здарылася. I падзеі трохсотгадовай даўнасці, апісаныя мной, ажылі ў знаёмых мне так даўно мурах, у абліччах так даўно мною любімых. Мне лёгка і радасна працавалася з імі. I з рэжысё-рам, і з мастаком, і з кампазітарам, і з усімі акцёрамі да адзінага. Гэта, згадзіцеся, шчасце. I калі вам будзе так жа добра з усімі намі, з гэтай п’есай, з гэтым цу-доўным тэатрам — мы будзем лічыць, што зрабілі ўсё, што маглі. Гэты тэатр для мяне, як каханне, на якое адказалі ўзаемнасцю. Я дзякую яму. Коласаўцы (с. 268) Упершыню — Тэатральны Мінск, 1976, № 2. Друкуецца па тым жа выданні. Уладзімір Караткевіч ЗБОР ТВОРАУ У ВАСЬМІ ТАМАХ. Том 8 К н і г а 2 МІНСК «МАСТАІДКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1991. *** Кастусь Каліноўскі (с. 5) Смерць і ноўміручасць Упершыню — Полымя, 1980, № 6. Датуецца 16 лютым — 30 жніўпем 1963 г. паводле аўтарскай паметы на рукапісе, які захоўваецца ў бібліятэцы АН БССР ф. 11, в. 1, адз. зах. 135. Пастаўлена тэатрам імя Я. Коласа ў 1978 г. (рэж. В. Мазынскі). Мела поспех у гледача. Гл. рэцэнзіі: Н. Первякова. Галоўны герой — Беларусь.— Тэатральны Мінск, 1978, № 1; Т. Сцефа- ненка. На сцэне — «Кастусь Каліноўскі».— Віцебскі пабочы 1978, 19 снежня. ’ Творчая гісторыя п’есы няпростая, пра што сведчаць каля дзесяці яе варыянтаў. Тэксты іх захоўваюцца ў асабістым ар-хіве У. Караткевіча, якім ведае Н. С. Кучкоўская, у бібліятэцы АН БССР, ЦДАМЛіМ БССР. Адзін з ранніх варыянтаў п’есы вядомы пад назвай «Руна пра Кастуся». Гэты варыянт мае «Заў-вагі для акцёраў» — своеасаблівы аўгакаментарый да п’есы. «Заўвагі...» дапамагаюць глыбей зразумець аўтарскае бачанне герояў. А па сутнасці, тут выкладзена і эстэтычнае крэда Карат-кевіча-драматурга. Асаблівую каштоўнасць уяўляюць аўтарскія выказванні наконт жанравай спецыфікі руны, наконт характару Кастуся («крый божа даць... нешта ад правадыра») і аўтарскае разуменне характару станоўчых і адмоўных герояў («...усе ў п’есе павінны быць людзьмі»). «Заўвагі...» сведчаць пра рэжы-сёрскія здольнасці У. Караткевіча, добрае веданне ім сцэнічнай справы. Друкуюцца ўпершыню (па машынапісе, які захоўваецца ў бібліятэцы АН БССР, ф. 11, в. 1, адз. зах. 138). ЗАЎВАГІ ДЛЯ АКЦЕРАЎ Нягледзячы на тое, што гэта — «трагедыя» — «рвать страсть в клочкп» не рэкамендуецца. Гэта руна, то бок паданне, песня, а людзі паданняў павінны быць значна цішэйшыя, чым жывыя, больш задушэўныя і стрымана рамантычныя. Гэта асабліва да-тычыцца сімвалічных сцэн, героі якіх нават рухаюцца запаволе-на, нават гавораць глухавата, нават жэстыкулююць амаль аднымі скупымі і выразнымі рухамі рук. Шумнымі і гарластымі, салё-нымі і нястрыманымі павінны быць толькі «народныя» сцэны. Іхнія героі павінны напінацца і напівацца, гарланіць і рагатаць, жартаваць, плявацца, лаяцца і ўчыняць усялякія іншыя дзеянні, прынамсі, як цэлы дзесятак Гарганцюа. Непрыкрытая буфанада, фарс, рогат ва ўсю глотку — тут ніколі не перашкодзяць. ІЗіць дык біць, секчы галовы дык секчы, скакаць у магіле дык скакаць. I, аднак, за ўсім гэтым павінна цвёрда праглядацца веліч, бо гэта яны героі трагедыі, хаця самі і не разумеюць гэтага. Характар астатніх сцэн падкрэсліваецца нават дэкарацыямі. Змрок і блыта-ніна вуліц старой Вільні, гмахі яе касцёлаў — самі павінны вы^ клікаць у акцёра адпаведны настрой. Калі да подыху стагоддзяў дадаць яшчэ тое, што паўстанне асуджана на смерць з самага па-чатку, дык гэтае наканаванне, якога ніхто не разумее, але адчувае кожны, павінна прыдаць паводзінам людзен горкае, страшнае і ад гэтага яшчэ больш чалавечае, велічнае і горкае адценне. 573 # I менавіта таму крый божа даць у характары Кастуся нешта ад «правадыра», а ў характары, скажам, Вастравуха — нешта ад пшкаводда, ад Напалеона. Правадыроў х напалеонау робіць удача (і то не з такіх людзей, як нашы героі), а ў нас — апошнія месяцы мяцяжу. Мятеж не может кончнться удачей. В протнвном случае его зовут нначе. Нашы героі проста людзі, выключныя людзі, вельмі страсныя, добрыя і чалавечныя. Яны робяць тысячы памылак, але з гэтай прычыны яшчэ больш дарагія нам, бо іхнія памылкі таксама ад любові. Ад галоўных станоўчых герояў хацелася б вялікай высакароднасці, асаблівай, глыбокай і, вядома, не той, што ходзіць на катурнах, а той, што прымушае выключна высокага чалавека заўсёды сутуліцца, каб не падкрэсліваць свайго росту. А рост гэты ўсё адно прыкметны. I яшчэ адно: крый божа рабіць дурнямі ворагаў. Мураўёў, магчыма, нават разумнейшы за Кастуся (іначай перамога не да-лася б яму так параўнаўча лёгка), але гэта ганебны розум бліску-чага адміністратара дзяржавы катаў, розум, не сагрэты ні дабры-нёю, ні вераю ў людзей. I, адыак, Мураўёў чалавек. Яму нельга дараваць, але яго можна зразумець. Наогул, усё ў п’есе павінны быць людзьмі. I дэ Салье зусім не легкаважная распуста і не дурніца, а проста жанчына, нгго шукае кахання, не думаючы аб тым, ці вартая яна яго цяпер. I Парафіяновіч — не той здраднік, што скуголіць і качаецца ў на-гах: «А браточкі вы мае: ручкі-ножкі пацалую, а я ж не сам да нем-цаў пайшоў». Такі стандарт набіў аскому, такі лямант ганебна чуць са сцэны і экрана, бо гэта хлусня, бо нават здрада для самога здрад-ніка з’ява заўсёды абгрунтаваная. I вось гэтую логіку кожнага ха-рактара, карані яго, павінен паказваць кожны, не думаючы аб тым, хто ён: герой у плашчы,ці нягоднік у шортах. I тады ўсё астатняе прыкладзецца, але характары будуць жывыя, і нам будзе не смешна, а страшна. У гэтым, у характарах,— галоўнае, а зусім не ў тым, урэшце, малаважным факце, што Беларусь і Літва паўсталі, а потым іх скарылі, што Мураўёў быў вешацель і спавядаў фаталізм, а Ка-ліноўскі быў харошы і навучыўся дэмакратызму, чытаючы арты-кулы Чарнышэўскага. Людзі, вось што галоўнае. Розныя: дрэн-ныя, добрыя або проста цёпленькія, дурныя ці разумныя, людзі, скутыя адным ланцугом. Праблемы шавінізму, сенсіманізму і г. д. нас не павінны тут цікавіць. Руну, песшо гэта не цікавіць ніколі. Яна не дуМае, што гістарычны гетман Сагайдачны быў не вельмі і варты за-хаплення чалавек. Яна проста памятае, што ён «обміняв жінку на тютюн та люльку»,і, у захапленні ад заліхвацкай гультайскай прыгажосці гэтага ўчынку, гарланіць ва ўсё горла: «Ой, на горі тай женці жнуць>>. Так і нам. Проста перад намі ўстаюць людзі, якія жылі сто год назад, але якіх мы разумеем, магчыма, лепей, чым сучаснікаў. Устаюць, кахаюць, сварацца, гінуць. Адных з іх катуюць і гоняць — а значыць, яны маюць права на наша спачу-ванне, на наша сэрца. Вось і ўсё. Адны з іх болып любяць людзей (а значыць, і мы любім іх), другія — фальшывую ідэю велічы, якая — не веліч дзяржавы, якая даўно не дзяржава, а турма, 574 і спакою, які не спакой, а застой. Таму першых мы любім а дру-гіх ненавідзім, але разумеем. Я магу расказаць кожнаму акцёру, які захоча падрабязную біяграфію кожнага з герояў (тым больш што цалкам выдуманых сярод іх амаль няма, і толькі некаторым я, каб мець прастору для выдумкі, змяніў прозвішчы: скажам, Юзэфа Яневіч — Юзэфа Баневіч,— мне не падыходзіў яе ўзрост, трэба было прыбавіць некалькі год). Магу расказаць, як яны апраналіся, якія кнігі чыталі, якія ў іх былі валасы, жэсты, вочы, паходкі — але я думаю, што запісваць гэта не варта. Матэрыял для гэтага — у дыялогу, а жэсты і іншае прыдумаюць самі творцы, і аўтару менш на ўсё варта шчаміцца ў гэтьі працэс. Таму я скажу толькі пра некаторых, каб акцёры пазбавіліся грубых памылак. I яшчэ, каб яііы ведалі^ чаго нельга рабіць ні ў якім разе, бо гэта не адпавядае характару, задуманаму аўтарам. Дык вось: Каліноўскі — на пачатку п’есы яму 25 год. У жыцці ён быў сярэдняга росту, але ў нас не трактат, а руна, таму нам важна ўяўленне аб ім. А героя ўяўляюць высокім і гожым. Няхай будзе так. Я казаў ужо, што ён ваявода, гсрой, талент, але ніяк не правадыр, не манумент. Проста чалавек, страсны, гарачы, нястрыманы чалавек, любоў якога да народа (абстрактная спа-чатку) запаліла ўрэшце невялікую, найбольш чуткую да праўды, частку гэтага народа і стала ў канцы асэнсаванай любоўю. Ен чалавек жывы і разнастайны, але недзе, падтэкстам, мы павінны ўвесь час адчуваць, што гэта пра такіх, як ён, сказаў паэт: «Твой сын жнвет, чтоб пасть в неравном бою, всю горечь мук прннять без воскресенья». Станевіч — яго сябар, гэтым сказана шмат. Ён толькі трохі болын просталінейны, бо не адчувае такой адказнасці, як Кастусь. В астр аву х — чалавек тыповы для паўстанцаў 1863 г. Лі-чыў, што мужык сустрэне яго абдымкамі, а мужык, на жаль,сустрэў У многіх мясцінах доўбняй. Гэта пра такіх пісаў Жэромскі: «Всё пронграно, беспутно спутцено до последней шіткп... Вот сейчас выползет страх...» Цікава паказаць адраджэнне гэтага чалавека. Ад шляхецкага рамантызму да ўсведамлення таго, што ў пара-жэнні трэба быць больш мужным, чым у перамозе. Юзэфа Яневіч — божая маці паўстання, Марозава паў-стання. Уладнасць да закасцянеласці, калі справа ідзе аб праўдзе паўстання. I, непрыкметна, вялікая дабрыня. Яе гумар павінен быць заўсёды нечаканым: сярод суровых іранічных сказаў рагітам выскачыць, як чарцяня з бутэлькі, жарт. Яўхіміха — баба з тых, ідэйныя продкі якіх адны, оез мужыкоў, разграмілі калісьці аглоблямі пад Масквою нагайскую арду. Мужыкі былі ці то ў паходзе, ці то п’яныя. Усе як адзін. Так што кіравалі пабоішчам таксама бабы. Яўхіміхі. Барданос — па жонцы і муж. Трошкі больш лянівы, бо жончынай энергіі хапае на дваіх. Васіль Вашчыла, якому нс далі разгарнуцца, Пугачоў з невялікай арміяй. Такія, як ён, спачатку, па цемнаце, могуць порах падпаліць у роде пана-настаўніка («усё адно пан>), а потым робяцца героямі. Дзіўпа, але ён дооры. Л о се ў — ні ў якім разе не дурань. Чалавек, магчыма, і не бліскуча адукаваны, але прыродна разумны. Хітрая і небяспеч-ная асоба, сышчык па самай натуры сваёй. 575 Мі/раўёў — аб гэтым пісаў ужо. Трэба памятаць толькі, што і ён — чалавек з трагедыяй, што ён увесь час вымушаны (і не без поспеху) змагацца з самім сабою, з рудыментамі пакут сумлення. Выключна разумны, жорсткі. 51 к вораг страшны. Як разбэшчвальнік душ — жахлівы. Як чалавек — увасабленне тоіі смяротнай сілы, якая ва ўсе вякі гняла людзей. Сімвал адвечнай іерархіі насільства. Перст лёсу з мяса і крыві, які нібы забыў, што ён памрэ, як усе. II арафіяновіч — аб гэтым паўтару толькі тое, што га- варыў ужо. Хай ён, чорны здраднік для пас, будзе ва ўсім мець рацыю для сябе. I таму акцёр павінен паважаць сябе ў гэтай ролі і не абражаць яе віскам і дрыжэннем каленак. Проста дзевятнац-цацігадовы няўдачнік. Камісар без ваяводства, разбіты без адзі-нага бою палкаводзец, каханак без каханай, паўстанец без муж-насці, аплецены хітрым і страшным ворагам. У подласці ягонай прысутнічае нават нейкая веліч адчаю. Пасланец жонд у — зародыш Цэзара без задаткаў Цэзара. Чалавек, які пайшоў у бунт, бо лічыў яго пачаткам кар’еры, а цяпер не кідае толькі таму, што амністыі няма і яго павесяць. Падман лічыць падмуркам палітыкі. 3 такіх, калі бог дае ім рогі, вырастаюць дыктатары. Г о г е ль — роля не такая простая, як здаецца. Гэта не проста нягоднік. Гэта нягоднік з прэтэнзіямі. Праз некалькі год яго пачне рваць друкаваным словам, і тады ён выпусціць кніжку, у якой будзе паклёпнічаць на Кастуся. Панцялееў — вобраз важлівы таму, што гэта апошняя пе-рамога, Кастуся. Капітан Панцялееў стане з часам рускім рэва-люцыянерам, актыўным дзеячам «Зямлі і волі». Таму нават у памылках і зманных выказваннях ён павінен быць вельмі абаяльным, як кожны сумленны і чысты чалавек (пазней абзац быў закрэслены аўтарам). Караткевічаў вобраз Кастуся Каліноўскага — гэта, бадай, са-мае глыбокае, шматграннае і аб’ёмнае яго ўвасабленне ў савец-кай літаратуры. Бо ён прайшоў праз паэзію, прозу і драму пісьменніка. Ад верша, рамана да п’есы ён даследваўся аўтарам на розных узроўнях. I ў выніку вобраз атрымаўся цэласным, успры-маецца жывым, запамінаецца. Але поўнае ўяўленне пра Караткевічаў вобраз Каліноў-скага чытач будзе мець толькі пасля таго, як пазнаёміцца з яшчэ адной яго іпастассю, увасобленай у лібрэта балета «Кас-тусь Каліноўскі», якое ніжэй прапануецца чытачу. (Друкуецца ўпершыню, па аўтографе, які захоўваецца ў асабістым архіве У. Караткевіча.) Кастусь Калыновскіій Лабретто балета в трёх частях, десятн картынах ЛНЦА Кастусь Калнновскпй — (в снмволпческпх сценах — Свет). М а р ы с ь к а. ІД а р ь — (в снмволнческнх сценах — Князь Тьмы). М а т ь. Г е л е н к а. Епнскоп. Прочне. 576 — Каго любіш? Люблю Беларусь! — То ўзаемна. (Паро.іь повстанцев 1863-1864 гг.) Вступленне к лнбретто Восстанпе 1863—1864 гг. протпв царнзма. Вождь самого демо-кратнчного его крыла, «красных», Кастусь Калпновскнй. Жнзнь его, отданная за счастье белорусов п вообше всех простых н угнетенных землн. Край с богатым прошлым, лпшенный в этот момент даже названпя. Сложнейшее сплетенне чаяннй, страстей, самолюбнй. Царнзм, лншаюшнй даже права дышать, «белые» магнаты, ду-маюшне только о своем кармане, н «красные», нскренне болеюшне за свободу, демократню, соцналнзм, кровью платяшне за свон убеждення. На поле боя, в тюрьмах, на внселнцах. «Красные», впн-тавшне в себя нден французской революцнн, польскнх демокра-тов, нден Герцена н Чернышевского. Н «самый красный», под-польная клнчка которого — Халювыч — велнкнй сын Белорусснн, Калнновскнй. Главное действуюшее лнцо балета — он. Н народ. Доведсн-ный до крайней степенн отчаяння, обманутый, выступаюшнй зачастую протнв свонх же лучшнх друзей н заступннков. Слож-ность обстановкн была в том, что муравьевымн всех мастей был пушен слух: повстанцы — это господа, восставшне, чтобы вернуть крепостное право. Случалось, что мужнкн даже обрашалн протнв ннх оружне. Однако Калнновскнй, Врублевскнй, Траугутт н подоб-ные нм своей кровью купнлн этому народу-царнсту поныманые. Н, мало того, будуіцее. Потому что ыменно в память о ных, жертвах восстаніія, был провозглашен 28 сентября 1864 года в Лондоне, в Сент-Мар-тшс-Холле 1 Мнтернацыонал. Этн людн хорошо прожшш н хорошо, пусть трагнческн, умерлн. За народ, за его хаты, за его право дышать. Сюжетом балета будет являться нх борьба протнв царнзма, протнв всех угнетателей. Борьба Кастуся. Н его любовь к Ма-рыське. Мы мало знаем о ней. Скорей только по слухам. По кресту, воздвнгнутому ею в память Кастуся неподалеку от хутора Аняліш. Ну н еше нз стнхов Калнновского. Марыська, чарнаброва галубка мая, Гдзе ж ся падзела шчасце і ясна доля твая; Усё прайшло-прайшло, як бы не бывала, Адна страшэнна горыч у грудзях застала. • •••••••••••••••■ Калі за нашу праўду бог нас стаў караці Дый у прадвечнага саду вялеў прападаці, То мы прападзем марна, но праўды не кінем. Хутчэй неба і шчасце, як праўду, абмінем. Онн «прапалі не марна>. Утверждснне нх бессмертня п вслпчня вот основа балета. 577 Вступленне к балету Могучне звукн. Может быть, песня ссыльных повстанцев 1863 г. (на ее основе). А за тым краем, Мы цябе не ўбачым. Як за тым раем Бойся, ўрад, Мёргвыя нават заплачам. Бойся, кат. Краю наш, Вернемся! Раю наш— Убачым! Тьма. Полная. Какне-то звукп, какпе-то зловеіцне двпження. Потом — тюремная решетка. В свете, который она отбрасывает на пол, лежпт распростертый человек. Поза пзломанного, быть может, даже сломанного. Падшпй ангел, сброшенный после восстання про-тіш бога с небес. ...Н внезапно этот «падшпй ангел» пошевелпл-ся, оперся на рукн. Повернулся. Должна светпть пробуждаю-шаяся мысль. Как свет мартовского, еіде зпмнего, брезжушего слабо — желтого предрассвета за окном. Адна страшэнна горыч у грудзях застала. Калі за нашу праўду бог нас стаў караці. ЧАСТЬ ПЕРВАЯ Картына первая Свет. В солнечных крестпках заячьей капусты. В молодом еіце папоротнпке. В лесу — мокром! — светло от берез. Ндут девушкп. Несут на руках самую краспвую: в венке нз молодых веток березы. «Нзбнрают русалку». Русалка — Геленка. ...Только одной Марыське не по себе средп подр>т. Ветер какой-то уноспт ее прочь к березам, к озеру, белому, словно молоко, к цветам, которые она гладпт. Свет словно ясней п ясней (свет, вообіце, должен быть чуть лн не лейтмотпвом — он, п, понятно же, музыка — должны созда-вать пснхологпческое, цветовое, световое воспрпятне. й, конечно, обосновывать настроеные в связп с картпнамп). Танец ожндання Князя Света. Н Князь появляется, Кастусь. Впднт, как девушка целует цветы. Вспугнутая, она бросается от него. Не пускают деревья, трава, цветы. Н она понпмает, что все напрасно, что ннкуда не денешься. Танцевать начннаюг даже березы. Кружатся, кружат го-лову. Попытался танцевать — на мннуту пспугав пх — даже коря- вый лесун-пень. Н успокоплся. Н на всем успокоенне... Солнце... Любовь. II вдруг солнце, неол<пдагао, быстро, склоняется к горпзон-ту. Кровавое. Н мотпв песнп: Ой, закурэла! Ой, задымела Сырымі дрывамі! Будзем мы, хлопцы, будзем мы біцца За волю з панамі! Угасает мотпв любвн, мотпв поцелуя, счастья. Угасает свет. Деревья начпнают таять, становятся печальнымн н прпзрачнымн. А главное, все глуше н пронзнтельнее становнтся клятва любвп, запал, сопротнвленне. Всё. Будто кто-то все отнял. Проіцанпе. 578 Картына вторая Городок. Обычные «кошачыі лбы» булыжннков. Костел. Церковь. Все что положено. Сгоняют рекрутов. Плач, оттесняют женодіш, детей, старнков. ...Все это похоже на шабаш ведьм. Да нет, еіце пострашнее. На шабаше нет бесправпя. Заламываясь ндут людп. Страшный, безотрадный звучнт над плоіцадью мотнв: А ўжо ж бяроза завіваецца, Кароль на вайну сабіраецца: «А ў каго сыны ёсць,— дьпс высылайце, А ў каго няма,— дык хоць наймайце». Загаласіла удо-вач-ка: «Бедная мая ты галовачка!» Ясно, что людн на краю ненавнстн н отчаяння. Н вдруг звукн колоколов. С двух сторон. Н рукн опускаются, н поннкают головы, н сгнбаются коленн. Рекруты пошлн. Каля мяне кулі, як пчолкі, гулі. Ля мяне дружочкі, як мост, ляжалі. Свнстят плетн. Благовест постепенно переходнт в ярый, страшный набат. Появляется Кастусь с людьмн. Свет. Н от этого света псче-зают обе процессші, псчезают жандармы, кажется даже, что раст-воряются в свете самн костел н церковь. Борются друг с другом два мотнва. Мотнв рекрутов: Ой, за ярам гара, за другім — гара, А тая гара, дый апошняя. Каня вядуць. Конь спатыкаецца. Маё сэрцайка, ды разрываецца. Н мотнв людей: Чуеш крок загонаў: Крочаць легіёны. Прыйдзем мы яшчэ змагацца За цябе, свабода. Побеждает мотнв Людей. В зареве этн Людн уходят с пло-іцадн. Картына третья Фольварок на берегу озера. Однчавшнй сад. Всё, казалось бы^, ндшілнческн н даже музыка говорнт об этом, почтн как в первой картіше. Н все же все так, да не так. Глубокая печаль н тревога в этой нднллнн. Светает, н мы внднм, каік нз тумана в однчавшем саду появляются кресты, какпе-то корчн, напомннаюшнс людей. Странные, как в работах Даугвнлене. Н, средн всего этого, сколь-знт светлая тень ждуіцей Марыськн. Появляется Кастусь. Н, казалось бы, снова повторяется песня велнкой любвн как тогда, на русальном гіраздннке. Но н в этой песне все более домнннрует печаль, а потом н все нарастаюіцая тревога. Потому что на горнзонте, за озером встают н встают тучн, про-ннкнутые огнем. Н тучн этн борются с огнем, н огня то болыне, то меньше. Н, словно отвечая этому внденшо, танец становнтся то тя-гой одного человека к другому, то мучнтельным вынужденным отталкнваннем, когда другого словно отрываешь от сердца. 579 Огонь, наконец, побеждает, залнвая всю узкую полосу над го-рнзонтом. Н Кастусь решает. Он отрывает себя от женшнны. Он — Калнновскнй. Это главное. ЧАСТЬ ВТОРАЯ К артгін а четвертая В двухсветном зале старого панского дома ндет свадьба. Но это какая-то странная свадьба. Звучнт та же музыка конца третьей картнны, только епде более тревожная. Зал освешают не только свечн, но н кровавые сполохн за окном. Большннство муж-чші н даже сам молодой — прн оружнн. Бокалы звенят напряженно. Н даже в свадебной музыке на хорах — звукн повстанческого гнмна. Божа, што краю праз доўгія векі Даваў чэсць, славу, сцярог ад няволі I, не жалеўшы айцоўскай апекі, Даваў пацеху ў няшчаснай долі, Перад алтары малітву прыносім: Айчызну, вольнасць вараці нам — просім. Невеста сннмает фату, набрасывает на плечн черный плаіц. Орксстр грянул мазурку. Невзпрая на все велпчне музыкп, в ней звучпт скорее не задор, а почтп зловешнй трагнзм мужества людей, решпвшнхся на все. Это как бы последняя мазурка. Что-то загремело. Как гром с ясного неба. й это что-то словно резко отсекло танец. Людн стоят, как скульптурные группы. Потом жена целует мужа н подает ему ружье. Снова та же темнпца іі та же решетка. Грозные звукн мазуркн. Человек с мучнтельным уснлнем встал, будто нз камня выломнлся. Лагерь повстанцев. Густой лес на обрывнстом берегу рекн. Деревья корявы, нзогнуты, страшны. Н такне же деревья внсят на обрыве, кронамн вннз, впнвшпсь корнямн в землю. Но не только деревья. Весь обрыв в расколах. Земля словно раскололась на частн н в этпх шпрокнх треіцннах огонь, будто оттуда нзлнваются языкн нспепеляюшей лавы. Ревушнй огонь горнов, грохот молотов, вспышкн пламенн. Стопт, опершнсь на ружье, в глубокой задумчн-востн женпх нз предыдугцей картнны, смотрнт на ковалей. Это куют косы. й основой решення зрелнша в этой частн, быть может, могла бы стать картнна Гротгера «Ковка кос». Пока что это н есть пснхологнческое состоянне повстанцев. II, словно поддержнвая его, звучнт вокалнз одного нз ннх. К а р т іі н а п ят а я К ар т іі н а ш е с т а я Вось мой народ, Як ільвіца ўстае. Смелы, ён не ляжа, Паісуль не нап’ецца Варожай крыві. Як ільвіца, ўстае, I, як леў, уздымаецца. ГІраўда над намі. 3 намі ў гневе, У гневе Наш народ. 580 Кончшіся вокалнз. Прнход Калшювского. Пламя вспыхнвает сше ярче, озаряя скрюченнын, словно от мукн, лес Смотр готовностн к бою. ГІостепенно танец сам превраіцаегся в огненную лаву, в стпхпю люден, рвупднхся в бой, стнхню ко-торая сметет все. ’ ’ ...Н вот топоры, вплы н косы на фоне заката. ...Рушатся темннцы, н узнпкн выходят на свободу, н лава все ярче. Н тем-ннцьі горят. II замкп горяг. II все крепче мелодня уверенностн в победе. Черного все меньше. Все больше красного. А после апофеоза все словно зампрает, растворяется. Н высвечены только двое Кастусь п Марыська. Н мелодня освобождена, н танец освобож-ден. Онн уже даже не танцуют, а летят. ЧАСТЬ ТРЕТЬЯ Картшіа седьмая Купалье. Поскольку мужнков нет, то звучнт мотпв песнп прн-блнзнтельно такого рода (ее узнают все). ІІІчыравала у бары пчала, Гаравала ў бары ўдава, Па верхавінах лятаючы, Верхавіны рубаючы, Салодкі мёд збіраючы, Абед бедны гатуючы, Раі ў звівы рыхтуючы, Дробны дзеткі гадуючы. Спакой вулля вартуючы. Ну, вдовы вдовамп, а девушкн вышлн на берег над рекой праздновать Купалу. Венкн с прнкрепленнымн к нпм свечамн уплывают рекой. Хоровод. Марыська в стороне. Главное место в солнцевороте девчат прпнадлежнт «русалке» Геленке. Возноснтся над толпой в ночн пылакяцпй днск: колесо, обмо-танное соломой. Голубой от луны н красный от огня хоровод. Н березы такне же. Н река. М огнем расцветает папороть... Свет все яснеет. Начннают прыгать через костры. Н голубее, свет-лее всех Геленка. Н вдруг грохот. Зарннцы не зарннцы, гроза не гроза. Упало с шеста огненное колесо, покатплось по обрыву, упало в воду, угасло. Тучн встают над всем. Над разогнанным хороводом по-является средн своей ратн Князь Тьмы. Хватают. Ташут. Потянулн в лес н Геленку. Отвратнтельная сцена наснлня н сломленного протеста... Папороть-цветок угас в неожнданном молчаннн. Совсем темно. Марыська бросается на помогць подруге, путается в травах. Деревья, ставшне внезапно похожнмн на какнх-то фантастпческнх чудовнш, ловят ее (н остальных) за рукн, волосы, ногн... Выхода нег... Над мнром Князь Тьмы. Плеск воды. Нсчез на ней последннй венок. Потом, словно по-вторяя «русальную неделю», выходят русалкн. На этот раз на-стояідне. Несут мертвую Геленку... А хоровод снова сходнтся, сплетается, кружнтся. Только в нем нет одного звена (как н в музы-ке тегіерь, чего-то словно не хватает). Н это уже не хоровод, а скорей какая-то страшная нгра, вроде «цепн»: передннй летнт н раскручнвает всех остальных (нм трудней, чем первому) до почтн 581 немыслнмой скоростн. Лншь бы не оторваться, не отлететь, не унасть! Н тут выходнт мать Геленкн. Девушкн нет. Осталась скорбь, плач, прнчнтанне, которое несется в звездное небо. По настроеншо, по глубнне настояіцей трагеднп что-то вроде: А адкуль мы цябе дажыдаць... будзем? 3 якога мы цябе акенца выглядаць... будзем? Появляется Кастусь. Слышнт все н особенно плач. Все горе народа — в нем. Н все это горе н в сердце Кастуся. ...Танец — горькое утешенне для матерн. Танец-клятва. Танец-месть. Танец — обешанне нового дня. Картпна восьмая В ночном костеле тускло светятся статуп святых н готпческне своды сотрясает музыка органа. Ндет венчашіе Кастуся п Марысь-кн. Музыка органа нногда прерывается, н тогда вкрадывается ме-лодня леса, светлого от берез, мелодпя вечной любмі, вечной верностн, вечной счастлпвой судьбы. А потом опять, как прпко-ванный цепямп демон, крпчнт, угрожает, ревет орган. Н когда онн, обменявшпсь кольцамн, обвенчавшпсь, все под ту же мелодню светлого леса, выходят нз костела, над городом вырас-тает Князь Тьмы. Демон, прнкованный в органе, взревел, словно его убнвают. Слугн Князя Тьмы венчают пару цепямн. То же венчанпе, но уже в кандалах. А потом онн отрывают его от женіцнны н ведут. Лязг це-пей. Женшнна остается одна. Умолк н орган. Перапёлка! Яечкі пабёруць, Ты не ві гняздзечка Пастушочкі. Блізка ля дарогі, Канюшочкі, Перапёлка. Конікі пагоняць, Пастушочкі Гняздзечка разбураць, Кароўкі пагоняць, Канюшочкі. Она берет свечу н пдет к образу богоматерн. Свеча вы-падает нз ее обессшшвшпх, безвольных рук. Н тогда жешцнна падает перед распятнем, раскпнув рукн, как лежал Кастусь в первой картнне. Упавшая свеча гаснет. Навалнвается мрак. Картына девятая Снова камера в темшіце Домпнпканской тюрьмы. Калнновскнй все еіце встает протнв этой тьмы. Это мука, но он все же старается вырастіі во весь рост. Несломленный, не павшнй духом, полный ненавнстн н презрення, непокоренный. Раскованный раб Мнкель- анджело. Вот-вот, уже вот-вот... яснеет голубой свет за окном. Зву-чнт мотпв светлого леса. Качается за окном ветвь цветуніей яб- лонн. Н опять гремяіцая тьма. Опять встает Князь Тьмы со своей ратью. Онн наступают на человека. Онн ндуг. Нх много. Ндет сцена отчаянной борьбы одного человека с сотнямн. 582 Оніі как безглавые лемуры на оіцупь ловят его, пногда это нм удается, но он отшвырнвает нх рукн, бросает наземь. М сам па-дает на коленн. Н подннмается. 14 встает, все равно встает. Н неожнданно — тншшіа. Глухне удары. То лн колокол, то лн загоняют гвоздн в гроб. Обычные палачн. С грохотом подннмается вверх огромная, во всю сцену, ржавая решетка. Человек пошел на эшафот. Картына десятая Внленская плошадь. Постепенно угасло красное, домн-ннровавшее во многнх прежннх сценах. Теперь все залнвает се-рый свет. Словно холодное ясное утро. Да нет, словно канун утра. Калнновского ведут на эшафот, н прнблнжается-прнблнжается толпа. Угасшне глаза, пепельные, как во время солнечного затме-ння, лнца. Прям, н горд, н несломлен однн Кастусь, подннмаюшнйся на эшафот. Он сделал все, что мог для свободы, народа н роднны. А на шею толпы словно упал топор судьбы — такая это безы-сходность. А за тым краем, Як за тым раем, Мёртвыя, горка заплачам. Все более опуіцены плечн, все ннже головы. Нн с чем не сравннмые уннженность н скорбь. Неожнданно над этой скорбью возішкает мать Геленкн. Она внднт, что серый свет повнс теперь н над Кастусем. Тшетно пы-тается она что-то сделать, обратнться к людям, разорвать веревкн, заіцнтнть, оттолкнуть. Тшетно старается повторнть танец клятвы Кастуся после Купалья. Костер огня н света, в котором он стонт, гаснет, остают-ся нскры этого огня. Как жар от рассыпанного, угасаюшего костра. Й вдруг мелодня нежностн н любвн. М к этому почтн утасшему пламенн прнблнжается, плывет в воздухе нереальная, фосфорн-ческая тень. Прнзрак. Марыська. По мере того как она прнблнжается,— в рассыпанном полу-угасшем костре начннают все чаіце н чаше проскальзывать нскры, потом языкн пламенн. Потом это пламя начннает все больше н больше залнвать лнца людей. Н вот нет уже нн Марыськн, нн матерн. Есть распятый на цепях Кастусь. Н людн. Н могучпй гнмн конечной победы. Пламя, наконец, победшю. Последнне пятна тьмы н сам Князь Тьмы отступшш. Звучнт горькнй, но гордый мотнв. Остался распятый несломленный человек н людн, залнтые сня-ннем. / То, чему нмя Народ. 16 студзеня 73 г. 583 Звапы Віцебска (с. 98) Упершыню — Полымя, 1977, № 6. Датуецца паводле паметы на рукапісе: «17 лістапада 1973 г. Субота, 13/16». Рукапіс захоўваецца ў бібліятэцы АН БССР, ф. 11, в. 1, адз. зах. 145. „ „ . _. х Мела некалькі варыянтау назвау: «Набатныя званы Біцебска», «Набат», «Набат над Дзвіной» (з асабістага архіва У. С. Карат- кевіча). Пастаўлена ў 1974 г. (рэж. В. Мазынскі). Першая п’еса Карат-кевіча, якая ўбачыла святло рампы Віцебскага тэатра. Ёю адкры- лася свята 1000-годдзя горада. ^ } У бібліятэцы АН БССР, ф. 11, в. 1, адз. зах. 144 захоўваецца рукапіс аўтарскай анатацыі «Званоў Віцебска». Яна шмат новага раскажа пра асаблівасці творчай працы над п’есай, канкрэтызуе асобныя моманты яе зместу, а таксама значна пашырыць уяўлен-не пра сацыяльна-гістарычныя ўмовы першай паловы 17 ст., пра паўстанне 1623 г. супраць сацыяльнага і нацыянальна-рэлігій-нага прымусу. Упершыню прапаноўваецца чытачу. Звапы Віцебска (анатацыя) Я канчаю зараз «хроніку жыцця Віцебска ў 1623 годзе». Ясна, што не жыццё кожнага дня горада будзе яе сюжэтам, а толькі тыя дні, у якія дух горада выплеснуўся з незвычайнай сілай: некалькі лістападаўскіх дзён. Тых, калі адбылося паўстанне гараджан супраць полацкага уніяцкага біскупа Іасафата Кунцэвіча. Роўна 350 год назад. Задума гэтай драматычнай хронікі з’явілася ў мяне даўно, і толькі чыстай выпадковасцю можна растлумачыць тое, што п’еса будзе напісана да такой «круглай даты» — 350 год Віцеб-скага паўстання. 1000 год горада. Падзеі вядомыя. Пасля сярэдневякоўя, пасля эпохі гуманіз-му і яго войнаў з сярэднявеччам, якія расцягнуліся на сто год, настала досыць страшнае XVII стагоддзе, калі змучаныя, стомле-ныя людзі пачалі шукаць выйсця — адпаведна сваёй эпосе — не там, дзе трэба. Гэтая эпоха спарадзіла абсалютызм — гэта яшчэ й нічога было б — і думку аб тым, што спакой і дабрабыт можа даць людзям толькі адзіная ўлада, улада рэлігійная, Рым. У По-лацку, Магілёве, Оршы, Віцебску ўзначальваў гэты «крыжовы паход» арцыбіскуп Іасафат Кунцэвіч. Ніколі — амаль! — дагэтуль усходнеславянскае існаванне не знаходзілася пад такою пагрозай. Пагрозай смерці. У тым, што такое не адбылося,— заслуга і гонар многіх. Але аднымі з першых узнялі свой голас — Віцебскія званы. Некалькім дням горада, якія, аднак, увабралі ў сябе цэлую эпоху, і прысвечана п’еса. Горад, на які навалілася ледзь не ўся эра, ледзь не ўся Еўропа, знайшоў у сабе сілу ўстаць і на ўвесь свет заявіць аб павазе да Чалавека і Чалавецтва. Менавіта таму ён і можа быць пры-лічаны да Вялікіх Гарадоў. Мала таго што ён не сцярпеў пагарды, не сцярпеў таго, што трупы гараджан выкопвалі з магіл і кідалі псам. Гэтага не цярпелі многія. Ён — адзін з нешматлікіх гарадоў сярэдневякоўя — вы- 584 сунуў пазітыўную праграму: «роўнасць людзей перад богам і законам». Такімі продкамі можна ганарыцца. I я спрабую на лічаных старонках «хронікі» паказаць іх жыццё, тое, як яны, да апошняга, хацелі рабіць сваю штодзённую справу, нікуды не лезці, кахаць, расціць дзяцей, і як, зразумеўшы аднойчы, што яны не толькі «мяшчане», але яшчэ і «грамадзяне» — адкінулі ўсё! Заплацілі дабрабытам, каханнем, складанымі — добрымі і страшнымі адно-сінамі між сабой — дзеля будучыні. Заплацілі жыццём. Бо галоўнае ў п’есе не іхні быт і нават не паўстанне (усяго дзевяць дзён), а суд і кара. Ссечаныя галовы, палі, іншая брыда, выдзертыя языкі званоў. А пераможцамі выншлі ўсё ж гэтыя званы, гэтыя людзі, якія ў эпоху цсмрашальства ўпершыню сказалі тыя словы, выказалі тыя думкі, што і дагэтуль жывяць усіх нас. «Званы Віцебска»,— піша А. Мальдзіс,— сталі вялікай уда-чай як самога аўтара, так і калектыву тэатра імя Я. Коласа... Атрымалася яркае народнае відовішча, якое было высока ацэ-нена і гледачамі, і крытыкай»1. Гл. таксама рэцэнзіі: А. Лабовіч. На скрыжаванні гісторыі.— Тэатральны Мінск, 1974, № 4; У. Ме-хаў. Званы гневу: Спектакль «Званы Віцебска» ў тэатры імя Якуба Коласа.— Беларусь, 1975, № 2; Н. Юўчанка. Званоў і струн акрыленыя гукі.— Літ. і мастацтва, 1977, 7 студзеня; Ірына Шостак. П’есы, героі, характары.— Полымя, 1976, № 11. Але ў п’есы няпросты шлях да гледача, ад рукапісу да яго ўвасаблення на сцэне. Яскравая, хоць, вядома, няпоўная карціна гэтай сітуацыі раскрываецца ў лісце У. Караткевіча да рэжысёра Віцебскага тэатра В. Я. Мазынскага. Друкуецца па чарнавым аўтографе, які захоўваецца ў бібліятэцы АН БССР, ф. 11, в. 1, адз. зах. 216. 10 сакавіка 74 г. Паважаны Валеры Яўгенавіч! Прачытаў Ваш варыянт п’есы. 3 сім-тым згодзен. Напрыклад, нічога не маю супраць перанясення голаса, хаця і ў некаторым непаразуменні, нашто ён не на пачатку карціны, а ўсярэдзіне (па-мойму, лепей адразу адзваніць і пасля мець развязаныя рукі). I яшчэ, адкуль ён усярэдзіне масавай сцэны гучыць: з неба, ці што. Але ніякіх пап, ніякіх каралёў, ніякіх цытат з «Беларусі ў эпоху феадалізму». Цытат у п’есе і без таго досыць. I я не збі-раюся і не збіраўся ваяваць ні з Ватыканам, ні з Маскоўскай патрыярхіяй. Мэта п’есы — у іншым. I, мне здавалася, у Мінску мы гэтую мэту цудоўна разумелі. Калі ж агульная думка ўсіх, што так лепей — ну што ж: існуе такое словаспалучэнне «не сышліся характарамі». У Ялце я зрабіў трэці варыянт (ён на машынцы і хутка будзе ў Вас). П’еса прайшла «на ўра», «адстраляўся» я ў першыя ж дні. 1 Адам Мальдзіс. Гісторыя, увасобленая ў драматычным дзеянні.— У кн.: Уладзімір Караткевіч. Старыя беларускія хронікі, с. 300. 585 Усе зацікаўлены. Днямі дасылаю рускі пераклад у Маскву, ые ведаю, дзеля якой мэты. «Меня поражает легкость, с какой людн обрашаются с такой, веіцью, как авторское право. А между тем в нем ясно говорптся, что мепять нечто вопрекп воле автора н вообіце без его ведома не рекомепдуется...» (Гэта цытата з лекцыі нябожчыка М. I. Рома на лекцыі на Вышэйшых сцэнарных курсах, запісаная асабіста мной.) Ну і там, наконт дробязяў. Чаму знішчаны Вальгіна і Зуліся? Каб гірыцягнуць у п’есу большую колькасць жанчын? Або Абдзярыха? Па-мойму, ужо лепей яна адна, чым восем бязлікіх баб. Можаце дзяліць роль хаця на шаснаццаць асоб, п’есу хаця на дзве дзеі. Нават на адну, калі такая ўжо мода пайшла, але ў гіесе застанецца тое, што ёсць. Мяне здзіўляе зробленае. Гэта — беспрэцэдэнтны выпадак, і, прызнацца, я проста не думаў, што мы дакоцімся да такога. П’еса павінна зацвярджацца так, як напісаў я. Без ніякіх модлаў Багусі (характар ў яе не той), без выкінутых главароў (гэта ўсё адно што «Пугачоў» без Хлапушы), без нясціп-лых песень, якія чамусьці аддадзены ў вусны аднаму з самых трагічных персанажаў, Еўзе Бабук. Вы пачынаеце свой рэжысёрскі шлях не з самага лепшага: з непавагі да аўтара. А ён хоча, как быў выключны Віцебскі тэатр і ў ім выключны рэжысёр з выключным спектаклем. Першая карціна перакампанавана няўдала, не ў духу гэтага ідэалыіага рэжысёра. Глядзіце самі. У мяне У вас — Абурэнне народа на- — Скандал. растае. — Прамова Сцяпана. — Прамова Сцяпана. — З’яўленне Кунцэвіча, — Намёк на каханне Зу- калі яшчэ нічога нікому ані лісі (дарэчы, куды яно падзе- д’ябла няясна. Багусі яшчэ не лася?) было і таму няясна і невядома, — Спрэчка з Вольхам, за што сварыцца біскуп на канфлікт міра і вайны. Палікара, за што лае іх Ропат. — Правільна. З’яўленне Замест піка — правал. Багусі можна і трэба аднесці — Невядома, нашто тут сюды. Еўга? Чаму Кунцэвіч, яшчэ не — Канфлікт з-за яе. ведаючы яе прароцтва, да гэ- — I з’яўленне галоўнага тага, адпусціў Ропата цэлым? ворага. Калі расстаноўка сіл — Спрэчка Ропата і Воль-ужо ёсць. Іасафаг здаецца не- хі. пераможным. Пік карціны. — 3-за чаго? — Але адразу ж трэшчы- — Зноў агітацыя. Ды была на. Таямніца, што пазней па- ўжо яна. губіць I. К. і Ропата. Таму тут — Невядома, нашто кахан- і Еўга. Таму тут і , Касінскі, не Ропата і Багусі. спружына ўсяго. — I, як Піліп з канапель, — I, для сувязі з наступ- рашэнне, аб дэлегацыі. ным, дэлегацыя. Парушана стройная сістэма. I так паўсюль. ...ІІесню на Вашай 34 ст. можаце браць, калі трэба. А вось 586 ад песень Кунцэвіча трэба адмовіцца. ён мог сам-насам з сабою паспрабаваць адпусціць каленца, але спяваць мірскія песні пры чужых — не стане. Ён не страшнаваценькі злодзей (ён — злодзей, дьі толькі страшны). Ён не Яромка з чВражьей снлы>. ён — біскуп. I гэта перпі за ўсё. Тое, што зроблена,— гэта безадказнасць. Нават у канцы. Толькі плюхнулі на ногі цамянкай — і вось, без зацямнення, статуі, некуды дзеўся народ, і адзін Палікар (без антыпода і сябра па няшчасці, Сапегі) блукае па сцэне, невядома, дзеля чаго. Для мяне гэта непрымальна. Тым больш што Вы не так ужо й памянялі тэкст, толькі што ліквідавалі ў ім пару лепшых кавал- каў. Як гэта Вы маглі ўсё ж спачатку бачыць і загарэцца, а пасля раптам «не бачыць»? Розуму не прыкладу. На гэтым да пабачэння. Варыянт дашлю. Калі ён Вам, вядома, яшчэ патрэбен. 3 прывітаннем Ул. Караткевіч. Ліст не быў адасланы адрасату. Але пра тое, што быў напі-саны, Караткевіч паведаміў Мазынскаму ў другім лісце: «Адра-зу па атрыманні Вашага варыянту (у якім з сім-тым згодзен, у чым і Вы пераканаецеся) напісаў быў Вам ліст, але раздумаў яго адпраўляць» (Літ. і мастацтва, 1987, 4 верасня). Як ужо адзначалася, спектакль меў надзвычайны поспех. Высока ацэнены крытыкай. Бясспрэчна, гэтаму паспрыяла твор-чае паразуменне аўтара п’есы і рэжысёра. В. Мазынскі ўспамінаў: «Потым усё, што было дадумана, вылецела, спектакль ішоў нармальна і без прыдумак» (Літ. і мастацтва, 1987, 4 верасня). У жалобным слове ў сувязі з дачаснаіі смерцю Караткевіча Мазынскі пісаў: «Як патрэбен яго максімалізм. Яго ўпартасць. Яго настойлівасць, з якой ён стукаўся ў нашу свядомасць. У кож-ным ягоным радку гучыць настойлівае — «не здрадзь!». Не здрадзь сабе, чалавек! Не здрадзь зямлі, на якой нарадзіўся. Як ён быў заклапочаны, каб мы зразумелі свае вытокі... Менавіта гэта вось увайшло ў мяне ад Караткевіча, з ягоных п’ес». (Літ. і мастацтва, 1984, 27 ліпеня). Уладзімір Караткевіч ЗБОР ТВОРАЎ У ВАСЬМІ ТАМАХ, том 8, к н і г а 1 МІНСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1990 ***
|
| | |
| Статья написана 13 октября 2018 г. 19:32 |
Д. Сімановіч Ліст з маладосці Дзённікавыя запісы з кнігі «Віцебскі вакзал, або Вячэрнія прагулкі праз гады» Красавік 1958 года Быў у Віцебску адразу на двух вялікіх мерапрыемствах. Нарада настаўнікаў вобласці і сход работнікаў мастацтва. Мяне выклікалі з Крынак. А з Оршы прыехаў Уладзімір Караткевіч. Яго імя мне ужо вядома. Друкуецца. Выкладае ў аршанскай школе, як і я ў Крынкаўскай, рускую мову і літаратуру. Закончыў Кіеўскі універсітэт. А піша па-беларуску... Якое суцвецце моўнае!.. Здаецца, мы прыйшліся па душы: ён — мне, я — яму... Пазнаёміліся — і ўжо не маглі спыніцца, вялі бясконцыя размовы пра жыццё, літаратуру, гісторыю і, вядома ж, пра сябе... А колькі вершаў прачыталі два настаўнікі: сельскі — я і гарадскі — ён.
иллюстративное фото Паабедалі ў рэстаране «Аўрора», выпілі белага віна, многа жартавалі, смяяліся. А потым яшчэ абодва, нейкія вясновыя і ззяючыя, пайшлі на спатканне да маёй сяброўкі, разам чакалі яе і ўтраіх пагу- лялі па Віцебску. иллюстративное фото Быў цёплы вясновы вечар. I на душы было таксама цёпла ад су- стрэчы, размоў і чакання нечага вялікага і светлага, што чакала — не магло не чакаць! — кожнага з нас. Сустрэчныя гараджане звярталі ўвагу на субяседнікаў, якія гучна гаварылі і размахвалі рукамі, на рытмічныя рыфмаваныя іх размовы. А мы не заўважалі нічога. Толькі спадарожніца наша часам упрошвала: «Цішэй, хлопцы, мы не адны на вуліцы...» Уладзімір чытаў сваіх «Калумбаў». Я — «Верш пра мастака Левітана». Потым іншыя вершы — свае і чужыя. Апрануты Уладзімір быў проста, як і я. А яму асаблівы каларыт нада¬вала тое, што шыя была абкручана чамусьці беласнежным бінтам. Позна ўвечары мы прыйшлі на вакзал да цягніка на Оршу, разві- таліся і дамовіліся пісаць лісты, а для пачатку перапісаць і даслаць яшчэ неапублікаваныя свае вершы... Май 1971 года Калі я рыхтаваў тэлеперадачу пра вёску Глыбачку, у сваей ушацкай хаце быў Барадулін. I ўсю майскую ноч, ноч смерці яго мамы Кулі- ны, я правёў з Рыгорам... А раніцай на пахаванне прыехала з Мін- ска цэлая пісьменніцкая брыгада. I быў у ёй адзін з лепшых сяброў Рыгора — Караткевіч... 3 ім разам неслі мы дашак дамавіны некалькі кіламетраў праз Ушачы... А на могілках Уладзімір сказаў сваё сяброўскае памінальнае слова, звяртаючыся да Рыгора і да ўсіх нас. Ён гаварыў пра тое, што ўсе мы губляем сваіх маці рана ці позна, але іх вочы з веч- насці сочаць заўсёды за нашымі лёсамі на зямных шляхах, і таму мы жывём пад іх вечнымі поглядамі... Гэта былі сумныя гадзіны развітання, але ўсе мы стаялі побач з Рыгорам. I, можа, самае галоўнае: побач быў лепшы сябра Барадуліна Валодзя Караткевіч... 1 ліпеня 1972 года Ужо вырашана, што праз два гады будзем святкаваць 1000-годцзе Віцебска. I вось я прапаную стварыць у горадзе літаратурны музей. А сёння па запрашэнні гаркома ў горад прыехала вялікая трупа вядомых землякоў-творцаў: можа, да свята што-небудзь зробяць, напішуць... Сустракаў і размаўляў з імі на вуліцах, над ранішняй Дзвіной, а по- тым прывёў на тэлестудыю цэлую брыгаду, у якой былі Заір Азгур, Іван Дзяржынскі, Марк Фрадкін, Андрэй Бембель, Пятрусь Броўка, Уладзімір Караткевіч, Генадзь Бураўкін, Еўдакія Лось, Аркадзь Маўзон. I ўсе яны выступалі, расказвалі віцяблянам у перадачы з экрана пра свае новыя творы і задумкі... Марк Фрадкін абяцаў песню пра Віцебск. А Караткевіч — п’есу на гістарычную тэму, можа, будзе называцца «Набат», ці «Набатныя званы Віцебска», ці «Набат над Дзвіной»... Калі плылі на цеплаходзіку па Дзвіне, спявалі песні, і ўсе, нават Фрадкін, былі проста ўражаны, слухаючы, як цудоўна зацягваў стара- даўнія мелодыі Караткевіч... А вечарам на вялікім банкеце ў парку «Мазурына» я сядзеў побач з Уладзімірам. I калі Фрадкін сказаў, што збіраецца напісаць песню пра Віцебск на мае вершы, Караткевіч не вытрымаў і голасна на ўвесь парк закрычаў: «У-у-у! Давід! Песняпевец!.. Прачытай «Левітана»!..» Нічога я, зразумела, не чытаў, а Караткевіч падняўся, і мы ўтрох — ён, Фрадкін і я — чокнуліся, абняліся і выпілі за старажытны Віцебск... иллюстративное фото эстрадной сцены в парке "Мазурино" (А. Шульман, В. Попкович, Н. Гвоздиков, Д. Симанович... — фото из архива В. Попковича) 29 жніўня 1974 года Віцебск святкуе 1000-годдзе... У тэатры — прэм’ера «Званы Віцебска». I пад шумныя авацыі віцяблян і гасцей горада ўсхвалявана і неяк сарамліва, але з пачуццём уласнай годнасці, як мне здаецца з залы, раскланьваецца на сцэне аўтар — Уладзімір Караткевіч. 31 жніўня 1974 года Свята. Ускладанне кветак. Мітынг і шэсце ад плошчы Леніна да плошчы Перамогі. Ішоў у калоне побач з Караткевічам, а Валодзя трымаў за руку сваю Валянціну. 3 імі — пра спектакль, пра рэжысуру маладога Валерыя Мазынскага, пра артыстаў (Ф. Шмакава, У. Куляшова, I. Матусевіча, Т. Кокштыса, П. Ламана, А. Лабанка, Л. Пісараву, В. Петрачкову), пра факгаграфію і мастацкае асэнсаванне гісторыі, пра вымаўленне акцёраў (часта — не беларускае)... 70-ыя гады мінулага стагоддзя, Віцебскае літ. аб’яднанне на абласной студыі тэлебачання: Д. Сімановіч, Марат Ягораў (Мінск, Фонд міру), Ул. Немізанскі, Ю. Доктараў, П. Ламан (акцёр тэатра імя Якуба Коласа). Ул. Папковіч (здаецца, чытае вершы) — фото из архива В. Попковича Разам з Уладзімірам і Валянцінай — кампліменты Марку Фрадкіну: учора прагучала яго новая песня, прысвечаная Віцебску. Караткевіч: «Няхай бы яна спявалася і па-беларуску... Я перакладу, але дапішу хоць адзін слупок...» Яшчэ з ім: «віцябляне» ці «віцябчане». Учора ў дакладзе П. М. Машэрава яго памочнікі «падсунулі»: «віцябчане»... Уладзімір рашуча: в і ц ь- б і ч ы... 1 верасня 1974 года 3 Караткевічам — вячэрнія агні, сузор’е Віцебска. Лістапад 1977 года Нарэшце выдадзена кніга Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі». Тры гады назад на свяце ў Віцебску ён сказаў мне, што абавязкова пра гэта напіша. I вось у кнізе цудоўная глава — эсэ «Віцебск — горад майстроў». I няхай хоць фрагменцікі з яе будуць у маім дзённіку, у маім «Віцебскім вакзале»: «Мне давялося пабываць на свяце тысячагоддзя. I рэдка мне яшчэ даводзілася бачыць падобную феерыю... Свята мастацтва, свята агню, песні, выдумкі, таленту, свята майстроў, бо Віцебск — месца майстроў. Я ганаруся, што ў маёй «Кнізе працоўнага ўкладу» таксама занесена пару слоў аб працы на карысць горада і ты- сячагоддзя... Ён устаў з попелу, як уся Беларусь... Віцебск — гэта цяпер цалкам новы горад. Старых будынкаў заста- лося мала: некалькі палацаў, ратуша XVII стагодцзя (цяпер у ёй добры гісторыка-краязнаўчы і мастацкі музей з багатай калекцыяй беларуска- га, рускага, заходняга і мясцовага, віцебскага жывапісу). Віцебск — горад старых мастацкіх традыцый. Працавалі тут, у пры- ватнасці, Ю. Пэн, М. Дабужынскі, славуты К. Малевіч, не менш славуты цяпер М. Шагал і некалькі год — I. Я. Рэпін, маёнтак якога, Здраўнёва, быў непадалёку ад Віцебска...» Снежань 1978 года Быў у тэатры. Коласаўцы паставілі «Кастуся Каліноўскага»... Ужо можна гаварыць пра тэатр Караткевіча. 3 Уладзімірам — ён прыехаў на прэм’еру — пра ўсё гэта... Ён: «Ты пераболыпваеш... Тэатра такога яшчэ няма... Але ён будзе!..» Уладзімір Караткевіч--быў, ёсць, буду!: успаміны, інтэрв'ю, эсэ ЖЗЛБ--жыццё знакамітых людзей Беларусі Мн., Мастацкая літаратура, 2005 ******* 1971 Ліпень, 22 — 31(?) У складзе экспедыцыі "Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі" Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР даследаваў Бешанковіцкі, Чашніцкі і Лепельскі раёны 411 Віцебскай вобласці. (Запісная кніжка; Ліст да М.Абала ад 11 лістап.) 1972 У складзе экспедыцыі "Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі" Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР даследаваў Лепельскі, Башанковіцкі і Шумілінскі раёны Віцебскай вобласці. (Запісная кніжка.) 1974 Люты, 1 — сакавік, 3 Быў у Ялце на семінары драматургаў, дзе абмяркоўвалася і была ўхвалена яго п'еса "Званы Віцебска". (Запісная кніжка; Лісты да Г. і Ё.Брындзовых ад 26 студз. і 26 лют. і Лісты да М.Абала ад 28 студз. і 7 сак.) Там здымаў праўкі ў рускім перакладзе рамана "Каласы пад сярпом тваім" і адправіў перакладчыцы В.Шчадрыной, закончыў эсэ пра Віцебск "1000 гадоў табе" 415 Жнівень У час. "Маладосць", № 8 да тысячагоддзя Віцебска надрукавана эсэ "Тысячу стагоддзяў табе!". Жнівень, 29 У Віцебскім тэатры імя Якуба Коласа адбылася прэм'ера п'есы "Званы Віцебска" (рэж. В.Мазынскі), прымеркаваная да 1000-годдзя Віцебска. (Віцебскі рабочы, 31 жн.) У.Караткевіч быў на прэм'еры спектакля і з'явіўся ганаровым госцем на ўрачыстасцях у Віцебску. (В.Мазынскі. Я табе напісаў "Барыса Гадунова"… // Літ. і мастацтва, 1987, 4 верас.; Ліст да Г. і Ё.Брындзовых ад 6 кастр. 1975.) 1977 У час. "Тэатральны Мінск", № 2 надрукавана нататка пра Віцебскі тэатр імя Якуба Коласа "Коласаўцы". 1978 Снежань Віцебскі тэатр імя Якуба Коласа паставіў п'есу "Кастусь Каліноўскі". (Рэж. В.Мазынскі.) (Паводле праграмы гэтай п'есы.) 1980 Чэрвень, 29 Быў у Віцебску на Дні паэзіі. (Запісная кніжка.) 1982 Чэрвень Ездзіў з жонкай у Сімферопаль, каб пазнаёміць трупу Віцебскага тэатра імя Якуба Коласа, які знаходзіўся там на гастролях, з п'есай "Маці ўрагану". У гэты час абакралі іх кватэру. (А.Мальдзіс. Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча; 429 В.Мазынскі. Я табе напісаў "Барыса Гадунова"…) (Літ. і мастацтва, 1987, 4 верас.) Лістапад, 28 У Доме літаратара адбыўся вечар, прысвечаны 50-годдзю з дня нараджэння У.Караткевіча. (Паводле запрашэння на гэты вечар.) "Пра сілу і красу караткевічаўскага слова гаварыў, адкрываючы юбілейны вечар пісьменніка ў Доме літаратара, В.Быкаў. Шчыра віталі пісьменніка-юбіляра ў гэты вечар першы сакратар праўлення СП БССР Н.Гілевіч, Я.Брыль, А.Юшчанка (Украіна), І.Пташнікаў, Р.Барадулін, А.Мальдзіс, Г.Бураўкін, В.Зуёнак, Н.Пашкевіч, А.Кудравец, А.Жук, А.Шабалін, У.Ліпскі, мастакі Н.Шчасная і У.Басалыга, дырэктар выдавецтва "Мастацкая літаратура" М.Дубянецкі, рэжысёр тэатра імя Якуба Коласа В.Мазынскі. З тэлеграмамі, якія паступілі ў адрас юбіляра, пазнаёміў прысутных А.Вольскі. На вечары прысутнічалі загадчык аддзела культуры ЦК КПБ І.І.Антановіч і загадчык сектара мастацкай літаратуры ЦК КПБ С.І.Законнікаў. У другой частцы вечара — мастацкай — гаспадарылі на сцэне артысты з Віцебска. Былі паказаны ўрыўкі са спектакляў "Званы Віцебска" і "Кастусь Каліноўскі". (Літ. і мастацтва, 5 снеж.) 426 Уладзімір Караткевіч том 8 Летапіс жыцця і творчасці Кніга 2 Мінск Мастацкая літаратура 1991
|
| | |
| Статья написана 7 октября 2018 г. 15:03 |
1 ліпеня 1972 года Ужо вырашана, што праз два гады будзем святкаваць 1000-годцзе Віцебска. I вось я прапаную стварыць у горадзе літаратурны музей. А сёння па запрашэнні гаркома ў горад прыехала вялікая трупа вядомых землякоў-творцаў: можа, да свята што-небудзь зробяць, напішуць... Сустракаў і размаўляў з імі на вуліцах, над ранішняй Дзвіной, а по- тым прывёў на тэлестудыю цэлую брыгаду, у якой былі Заір Азгур, Іван Дзяржынскі, Марк Фрадкін, Андрэй Бембель, Пятрусь Броўка, Уладзімір Караткевіч, Генадзь Бураўкін, Еўдакія Лось, Аркадзь Маўзон. I ўсе яны выступалі, расказвалі віцяблянам у перадачы з экрана пра свае новыя творы і задумкі... Марк Фрадкін абяцаў песню пра Віцебск. А Караткевіч — п’есу на гістарычную тэму, можа, будзе называцца «Набат», ці «Набатныя званы Віцебска», ці «Набат над Дзвіной»... Калі плылі на цеплаходзіку па Дзвіне, спявалі песні, і ўсе, нават Фрадкін, былі проста ўражаны, слухаючы, як цудоўна зацягваў стара- даўнія мелодыі Караткевіч... А вечарам на вялікім банкеце ў парку «Мазурына» я сядзеў побач з Уладзімірам. I калі Фрадкін сказаў, што збіраецца напісаць песню пра Віцебск на мае вершы, Караткевіч не вытрымаў і голасна на ўвесь парк закрычаў: «У-у-у! Давід! Песняпевец!.. Прачытай «Левітана»!..» Нічога я, зразумела, не чытаў, а Караткевіч падняўся, і мы ўтрох — ён, Фрадкін і я — чокнуліся, абняліся і выпілі за старажытны Віцебск... 29 жніўня 1974 года Віцебск святкуе 1000-годдзе... У тэатры — прэм’ера «Званы Віцебска». I пад шумныя авацыі віцяблян і гасцей горада ўсхвалявана і неяк сарамліва, але з пачуццём уласнай годнасці, як мне здаецца з залы, раскланьваецца на сцэне аўтар — Уладзімір Караткевіч. 31 жніўня 1974 года Свята. Ускладанне кветак. Мітынг і шэсце ад плошчы Леніна да плошчы Перамогі. Ішоў у калоне побач з Караткевічам, а Валодзя трымаў за руку сваю Валянціну. 3 імі — пра спектакль, пра рэжысуру маладога Валерыя Мазынска- га, пра артыстаў (Ф. Шмакава, У. Куляшова, I. Матусевіча, Т. Кокштыса, П. Ламана, А. Лабанка, Л. Пісараву, В. Петрачкову), пра факгаграфію і мастацкае асэнсаванне гісторыі, пра вымаўленне акцёраў (часта — не беларускае)... Разам з Уладзімірам і Валянцінай — кампліменты Марку Фрадкіну: учора прагучала яго новая песня, прысвечаная Віцебску. Караткевіч: «Няхай бы яна спявалася і па-беларуску... Я перакладу, але дапішу хоць адзін слупок...» Яшчэ з ім: «віцябляне» ці «віцябчане». Учора ў дакладзе П. М. Машэ- рава яго памочнікі «падсунулі»: «віцябчане»... Уладзімір рашуча: в і ц ь- б і ч ы... 1 верасня 1974 года 3 Караткевічам — вячэрнія агні, сузор’е Віцебска. Лістапад 1977 года Нарэшце выдадзена кніга Караткевіча «Зямля пад белымі крыла- мі». Тры гады назад на свяце ў Віцебску ён сказаў мне, што абавязкова пра гэта напіша. I вось у кнізе цудоўная глава — эсэ «Віцебск — горад майстроў». I няхай хоць фрагменцікі з яе будуць у маім дзённіку, у маім «Віцебскім вакзале»: «Мне давялося пабываць на свяце тысячагоддзя. I рэдка мне яшчэ даводзілася бачыць падобную феерыю... Свята мастацтва, свята агню, песні, выдумкі, таленту, свята майстроў, бо Віцебск — месца майстроў. Я ганаруся, што ў маёй «Кнізе працоўнага ўкладу» таксама занесена пару слоў аб працы на карысць горада і тысячагоддзя... Ён устаў з попелу, як уся Беларусь... Віцебск — гэта цяпер цалкам новы горад. Старых будынкаў заста- лося мала: некалькі палацаў, ратуша XVII стагодцзя (цяпер у ёй добры гісторыка-краязнаўчы і мастацкі музей з багатай калекцыяй беларуска- га, рускага, заходняга і мясцовага, віцебскага жывапісу). Віцебск — горад старых мастацкіх традыцый. Працавалі тут, у пры- ватнасці, Ю. Пэн, М. Дабужынскі, славуты К. Малевіч, не менш славуты цяпер М. Шагал і некалькі год — I. Я. Рэпін, маёнтак якога, Здраўнёва, быў непадалёку ад Віцебска...» Снежань 1978 года Быў у тэатры. Коласаўцы паставілі «Кастуся Каліноўскага»... Ужо можна гаварыць пра тэатр Караткевіча. 3 Уладзімірам — ён прыехаў на прэм’еру — пра ўсё гэта... Ён: «Ты пераболыпваеш... Тэатра такога яшчэ няма... Але ён будзе!..» Давид Симанович. Витебский вокзал, или Вечерние прогулки через годы: Дневники. Мн: Асобны, 2006 г. *** Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля «Званы Віцебска» Валерый Мазынскі — у той час студэнт-дыпломнік рэжысёрскага аддзялення Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута — успамінае: «I вось я трымаю таўшчэзную кнігу. Столькі аркушаў у п’есах было толькі ў Караткевіча — «дасведчаныя» ў тэатры людзі заўсёды пішуць старонак 60, не больш, а тут—124! Рэжысёраў тэта страшэнна палохае. Тое самае здарылася і са мной, хоць рэжысёрам я тады яшчэ і не быў. Гэта быў мой пачатак. Мая першая сапраўдная сустрэча з таленавітым чалавекам, успамін пра якога і сёння кранае душу. Ен шмат у чым зрабіў мяне рэжысёрам.- Прачытаў я «Званы Віцебска»... Па-першае, твор мне спадабаўся ўвесь, ды толькі ад п’есы там было мала. Гэта быў... нейкі «п’есны раман». Божа! Чаго толькі там не было! Усё — і нават кінематограф! Пазней ён скажа: «Я табе напісаў Барыса Гадунова», дык ты стаў і не прыдумвай, а не хочаш, дык ідзі...! ...Кажуць тэатр можа ўсё. гэта праўда! Але не ўсякі рэжысёр гэта «ўсё» адолее. Я не адчуваю ў сабе такой сілы, бо калі п’еса не кладзецца на маю «індывідуальнасць», рашыць мне яе вельмі цяжка. Тут быў іншы выпадак. Твор хваляваў, вабіў, спакушаў — і я пачаў прыдумваць. Потым усё, што было дадумана, вылецела, спектакль ішоў нармальна і без прыдумак, а пакуль у мяне з’явіліся папа рымскі і пароль Сігізмунд. Hi больш ні менш. Яны і прывялі мяне да Караткевіча. ...Чым больш доўжылася сустрэча, тым больш адчуваў я напружанасць атмасферы, напоўненай водарам кавы ці то па-турэцку, ці то па-грэчаску. Нарэшце ён сказаў: «Паслухай, даражэнькі, што ты там выдумваеш. Я табе напісаў...» 130 Прывядзём гэты ліст поўнасцю. I не голькі таму, што ён падае чытачу больш поўную карціну работы над п’есай і спектаклем «Званы Віцебска», але і прыадкрывае для ўсіх нас творчую лабараторыю У. Караткевіча. «Паважаны Валерый Яўгенавіч! Адразу па атрыманні Вашага варыянта (у якім з сім-тым згодзен, у чым і Вы пераканаецеся) напісаў быў Вам ліст, але раздумаў яго адпраўляць. Калі захочаце — дам пачытаць па прыездзе. Аддаў у перадрук трэці варыянт, зроблены ў Ялце і ўхвалены ўсімі кіраўнікамі семінара *. Калі не памыляюся, недзе ў канцы месяца павінна быць нарада па тэатру... на якой Вы будзеце мець магчымасць выслухаць і пазітыўныя і негатыўныя водгукі пра маю працу. Для мяне той варыянт, які мне даслалі,— непрымальны. Папы, каралі, цытаты з «Беларусі ў эпоху феадалізму». Можаце мне верыць, што яны падабраны кампаніяй Л. Абэцэдарскага тэндэнцыйна. А я ніколі не плёўся ў хвасце ні ў яго, і ні ў каго іншага. Не раю і Вам, калі хочаце быць самастойным і значным рэжысёрам. Значыцца, дамовімся так. Або прымаецца мой варыянт, або я — з надзвычайным жалем — вымушаны буду адмовіцца ад супрацоўніцтва. У такім выпадку я (а і Вы таксама, за мяне) папрашу прабачэння ў гаркома, гарвыканкома і ва ўсіх тых людзей, якія так добра гаварылі са мной, і якім я даў слова, што зраблю да гадавіны горада ўсё магчымае. 1 Пра гэты семінар У. Караткевіч 7 сакавіка 1974 года напісаў М. Забэйдзе-Суміцкаму ў Прагу: «Быў месяц у Крыме на семінары драматургаў. Вазіў туды сваю п’есу пра Іасафата Кунцэвіча «Віцебскія званы». Вельмі ўхвалілі».— ЦДАМЛМ БССР. Пісьмы У. Караткевіча да М. Забэйды-Суміцкага. Фонд № 293. 131 Значыць, у мае апраўданне застанецца толькі эсэ аб горадзе ў адпаведным нумары «Маладосці». Так і перадайце. А на будучае я — дзеля сябе — улічу, што мне (пра другіх не кажу) супрацьпаказаны кінастудыі і тэатры. Таму што я выхаваны на павазе да аўтарскага права, да слова, да мазка, да думкі творцы, хай бы то быў пісьменнік, мастак або рэжысёр. Я ніколі не дазволіў бы сабе ўмяшацца ў Ваша рэжысёрскае бачанне рэчы. Я мог бы толькі недзе ў сяброўскай бяседзе з Вамі, мастаком або акторам спытацца: «А як Вы думаеце, а можа, лепей было б ТАК!» I не болей. Такія адносіны, па-мойму, і павінны быць між людзьмі ў мастацтве. Я хачу, каб была пастаўлена МАЯ рэч. Без лабавога націску, без бурных вонкавых эфектаў. Думаю, што на гэтым полі ёсць дзе праявіць сябе і мне, і Вам. Іначай не варта гарадзіць гарод. I яшчэ адна, апошняя мая парада. На мой погляд, і Чайкоўскаму, і Тасканіні хопіць на гэтай зямлі славы, калі кожны з іх праявіць на сваёй ніве, у сваёй галіне агульнай сатворчасці самастойнасць і талент. I падмяняць друг друга яны не павінны. 3 павагай да Вас Уладзімір Караткевіч» К Як бачна, першая размова аўтара п’есы і аўтара спектакля не атрымалася. Не атрымаўся і другі дыялог. «Унутрана падрыхтаваўся да сур’ёзнай размовы і прыехаў у Мінск,— успамінае В. Мазынскі.— Націскаю на кнопку званка... Адказалі не адразу. Уладзімір Сямёнавіч падышоў да дзвярэй і запытаў: «Хто? — а праз паўзу,— Папа і кароль 1 1 Літ. і мастацтва. 1987. 4 верас. 132 засталіся?» — «Засталіся»,— выціснуў я. Чую цяжкія крокі — і цішыня... Потым зноў крокі і зноў яго голас: «Валерый! Выкінь тэта! Я не хачу сварыцца з Ватыканам!» Я прамаўчаў, і зноў — крокі, і цяпер я зразумеў, што болыш ён да дзвярэй не падыдзе. Мяне апанаваў мярзотны настрой: і крыўда, і адчуванне сваей непаўнацэннасці. I зусім мне не патрэбныя былі тыя кароль і папа, хоць я і не ведаў, як вырашыць апошнюю сцэну, якая ўсё-ткі павісае...» 1 Сёння цяжка сказаць, хто быў болыш правы — пачатковец-драматург У. Караткевіч ці пачатковец-рэжысёр Валерый Мазынскі. Відавочна адно. У выніку творчай дыскусіі скарбніца беларускага мастацтва папоўнілася новымі арыгінальнымі творамі як у драматургіі, так і ў тэатры. Аднак — «Званы Віцебска». Адметнай асаблівасцю твора з’яўляецца тое, што яго аўтар упершыню ў беларускай драматургіі так глыбока «апусціўся» ў нетры народнай гісторыі. Ён не толькі зрабіў прадметам свайго мастацкага даследавання такі складаны гістарычны перыяд, як барацьба беларусаў супраць уніяцтва, супраць рымска-каталіцкай навалы, але і напісаў твор гістарычна праўдзівы і мастацка-пераканаўчы. Ужо з першых старонак хронікі перад чытачом паўстаюць вобразы герояў — асоб рэальных, мужных, перакананых у справядлівасці сваёй справы. Перакананы ў неабходнасці барацьбы з рэлігійна-духоўным прыгнётам завадатар паўстання Сцяпан Пасіёра і віцебскі бурмістр Сымон Неша (іх прозвішчы неаднаразова згадваюцца ў афіцыйных матэрыялах следчай камісіі Льва Сапегі, які расследаваў забойства Кунцэвіча); перакананы, нават апантаны, у сваёй уні- 1 Літ. і мастацтва. 1987. 4 верас. 133 яцкай дзейнасці сам арцыбіскуп Полацкі і Віцебскі Іасафат Кунцэвіч (дарэчы, тэта таксама адметная асаблівасць твора — вобразы ворагаў падаюцца У.Караткевічам самымі рэалістычнымі фарбамі — хітры, значыць, хітры; разумны, значыць, разумны). Такімі ж праўдзівымі з’яўляюцца вобразы паплечнікаў галоўных герояў, хоць у гістарычных дакументах тых гадоў яны і не ўпамінаюцца,— гараджан Неўсці Ярамяшэвіч-Сквершы, Васкі Матыса, папа Ілі, бабы Абдзярыхі, дачкі аднаго з віцеб-кіх радцаў Багусі Данель, напаўюродкі Еўгі Ба-бук, спадзвіжнікаў Кунцэвіча — архідыякана Дарафея, галавы біскупскай «гвардыі» Палікара Абрагімовіча і інш. Сваімі заўвагамі, меткімі слоў-цамі, дзеяннямі, учынкамі яны ствараюць той гіс-тарычны фон, на якім асабліва ўражлівай з’яўля-ецца дзейнасць галоўных герояў Караткевічавай хронікі. Вось урывак з першай карціны першай дзеі, у якой аўтар падводзіць чытача да разумения пры-чыны Віцебскага паўстання: «Н а в у м В'оўк. Здохні, 'біскуп Іасафат! М а т ы с. Здохні, кунцэвічаўскае адроддзе! Не Марына... было... імя тваёй маці, а сука! Абдзярыха. Антыхрыста спарадзіла! Зуліся. Не Гаўрыла-шавец яе за падол ха-паў, а чорт! В а л ь г і н а. Божухна! Тэта ж цяпер, якраз перад сяўбою і каласочкі пасвяціць недзе! Не ўзыдуць зярняткі! Плач. Тэта ж ён, падла уніцкае, на арабіну, на кроў сына яе, святой вадою пырснуць не хоча. Зуліся. Бацька ягоны боты псаваў, а тэты псуе душы. Абдзярыха (накрываючы дзежку з калду- 134 намі). Каб табе, піндзюр, не толькі маіх, на свеце лепшых, калдуноў не паспытаць, каб табе — ніякіх. I л я. Ідзіце адсюль, людзі, ідзіце да мяне ў шалаш, у Задзвінне. А гэтымі — няхай іхнія ж дзеці ў голад давяцца. Абдзярыха. Каб табе, гнідзе, у Дзвіне захлынуцца! Каб табе столькі язваў было, як гронак на арабінках гэтых! Е ў г а. Язваў, як гронак! Язваў, як гронак! А там яго прыпякуць, прыпякуць! Галава рассядзецца, на азадак будзе падобная!» (VIII, кн. 1, 100). На такую вось глебу падаюць словы Пасіёры Сцяпана, які ўзначаліў урэшце паўстанне віцяблян. «...Уніты прыйшлі. Хай рассыпецца слава наша — жарам. Ім — усё адно... Плач коціцца ад Узгорскага пасада і да Заду-наўскага, і ўсёй вуліцай Вялікай, ад канца да кан-ца. Воўк драпежны прыйшоў у Віцебск. Біскуп уніц-кі Ізахват. Школы зачыненыя, цэрквы запечатле-ныя. Якія уніты не аднялі, і ў тых — корчмы і дамы распусты. ...I родную нам мову ў казанях. Тую, з якой нас бог у свет пусціў. Але пастыры-ваўкі загадваюць адарваць сэрца ад родных нам крыніц і мову сваю — забыць, стаўшы лацінянамі... Цяпер яны, сыраядцы, захацелі пазбавіць нас апошняга, беднага, але нашага свята. Спакон вякоў на прачыстую свяцілі нашы людзі каласы. I вось яны захацелі, каб Маці, паміраючы, не блаславіла іх на ўваскрасенне» (VIII, кн. 1, 101—102). Слухаюць Пасіёру цэхавы збраяроў-мечнікаў Марцыян Ропат, бурмістры Віцебска Навук Воўк і Сымон Неша, гараджане Неўсця, Матыс, другія людзі. I словы гэтыя, як гаручыя іскры, падаюць у іх знявечаныя душы, распальваючы агонь нянавісці і змагання за сваю свабоду, чэсць, хрысціян- 135 скую веру і чалавечую годнасдь. Затое ў біскупскіх памочнікаў, таго ж Палікара, словы гэтыя выклікаюць яшчэ большае азлабленне, яшчэ болыиае жаданне «ў іхнія свінячыя галовы кіем убіць... братнюю любоў цэркваў» (VIII, кн. 1, 107). Далёка не адназначны і віцебскі люд. ёсць сярод гараджан і тыя, хто ў такі складаны і цяжкі для роднага краю час спадзяецца на нейкае прымірэнне з уніятамі, не бачыць і не разумее ўсёй згубнасці гвалтоўнага акаталічвання сваіх землякоў. Залатых спраў майстар Антоні-Лар Вольха на пачатку віцебскіх падзей не толькі не верыць у праўдзівасць і неабходнасць пачатае справы, але і проста-напраста абвінавачвае сваіх таварышаў у непавінавенні: «Вунія — тэта мір з Польшчай, мір з каралём, мір з Рымам. Яны хрысціяне і людзі, як мы. Няўжо вам войны не абрыдлі? Няўжо ты, Ропат, не хочаш, каб скутая табою зброя мірна драмала, аж пакуль не нападуць на твой дом? Каб са шкуры, якую ты, Васка, вырабіў, не рабілі ножны, а рабілі вокладкі для кніг? А ты, Неўсця, няўжо хочаш, каб утваіхкатлах варылі ваякі апошнюю карову абяздоленага селяніна? I ты ж, Сцяпан, хочаш, каб у скрынях, што ты робіш, не ведер свістаў, а ляжала багацце, што людзі сабралі работай і сум-ленным гандлем? Чаго вы лезеце? Няўжо вы не прагнеце пасля войнаў, паўстанняў, плах — спакою?! ...Ну змірыцеся з уладай папы, і ўсё» (VIII, кн. 1, 103—104). А калі ўжо і браць доўбню ў рукі, дык за шчасце горада, не за Белую Русь, а за сваё асабістае шчасце, за чэсць сваёй каханай Багусі. Праўда, адметныя ад іншых выказванні Вольхі, яго спрэчкі з гараджанамі наконт мэтазгоднасці ўзброенага выступления супрадь уніятаў можна зразумець. I вось, на наш погляд, чаму. Ен не толькі творца, як залатых спраў майстар, ён творца ду- 136 шэўнага настрою людзей. Паводле словаў таго ж Кунцэвіча, «ён паэта. Можа, другі на Беларусі пасля вялікага Міколы з Гусава» (VIII, кн. 1, 114). I менавіта таму Вольха да пэўнага часу супраць кровапраліцця. 3 прадстаўнікамі віцебскага магистрата ён ідзе з прашэннем да Іасафата Кунцэвіча, мяркуючы ўсё ж, што будзе дасягнута пара-зуменне: «Мы молім цябе выслухаць нас. Выслуха-еш — згодныя быці з табою... Не — глядзі» (VIII, кн. 1, 116). На пачатку размовы з арцыбіскупам словы гэтыя яшчэ не пагроза. Тэта папярэджанне езуіту пра тое, што чаша народнага цярпення ўжо перапоўнена і што менавіта ад яго залежыць, 'будзе яна разліта ці не. Не робіць свайго кроку насустрач гараджанам арцыбіскуп Полацкі і Віцебскі Іасафат Кунцэвіч. Не хоча, а галоўным чынам, ужо не можа. Так далёка зайшоў ён у нянавісці, жорсткасці, усёй сваёй дзейнасці па насаджэнні уніяцтва на беларускіх землях. Два сведчанні пераканальна пацвярджаюць тэты вывад. Першы — афіцыйны — пісьмо літоўскага канцлера Льва Сапегі Іасафату Кунцэвічу ад 12 сакавіка 1622 года: «...вы злоўжываннем сваёй улады, сваімі ўчынкамі... запалілі тыя небяспечныя іскры, якія ўсім нам пагражаюць згубным і ўсёзнішчальным пажарам... ваша правялебнасць вырашылі прыводзіць людзей да яе (уніі.— А. Р.) такту гвалтоўнымі сродкамі... чуваць галасы, што яны лепей жадаюць быць у турэцкім падданстве, абы не цярпець гэтакі ўціск...» 1 Другі — літаратурны — словы духоўніка Кунцэвіча, езуіта Станіслава Касінскага з хронікі «Званы Віцебска»: «...ты адкрыта пачаў «паўсюль усё знішчаць, а нясхільных катаваць пакутамі і пры- 1 Цыт. паводле: Сапунов А. Витебская старина. Витебск, 1883. Т. I. С. 218—219. 137 ўлашчываць манастыры воўчым правам». I спадарожнікам трэцяга твайго кроку была нянавісць. Нават многія уніяты заразіліся ёю і адышлі. Але цябе не абразуміла і нянавісць. Аршанцы цябе ў Дняпры ўтапіць хацелі. Магілёўцы гарматы навя-лі, а пасля ім галовы секлі і прымусілі заплаціць дваццаць тысяч злотых. Інакі цябе ў Кіеве забілі б, каб не ўцёк. Так, уцёк ад пакутніцкага вянца. Ведает, што ён азначаў бы?» (VIII, кн. 1, 119). Калі задаволіцца толькі фармальным зместам, то можна бачыць, што і ў першым, і ў другім выпадку ў адрас Кунцэвіча як бы выказваюцца абвінавачанні за перавышэнне рэлігійных паўнамоцтваў, прыцясненне, здзек над людзьмі, гвалтоўнае насаджэнне сярод беларускага насельніцтва веры каталіцкай. Можа нават скласціся ўражанне, што і Сапега, і Касінскі праяўляюць пэўную заклапочанасць і ўвагу да лёсу тысяч беларусаў. Яно так, праяўляюць. Але не ў сэнсе абароны іх інтарэсаў, іх жыцця і веры. А ў тым, каб уся палітыка акаталічвання вялася не з пазіцыі гвалту, грубай сілы, а метадамі болыи вытанчанымі, псіхалагічнымі, маральнымі. Патаемны сэнс «дыпламатыі» Сапегі У. Караткевіч раскрывае ў трэцяй дзеі сваёй «Хронікі», калі вялікавяльможны канцлер прыехаў вяршыць суд у Віцебску над забойцамі Кунцэвіча. Што датычыць заўвагі духоўніка Касінскага, то, на наш погляд, яна мае вельмі добра прыхаваны падтэкст. Чаму Касінскі не выказаўся такім чынам да сустрэ-чы Кунцэвіча з дэпутацыяй віцяблян? Не мог ён уявіць, што арцыбіскуп Кунцэвіч можа даць, а потым стрымаць сваё слова, што ён не кране ўдзельнікаў сустрэчы ў сваім палацы. А калі гэта адбылося і завадатары смуты былі адпушчаны, езуіт Касінскі (ён добра разумеў, што менавіта ад гэтых разумных і мужных людзей можна чакаць вялікіх 138 бед) вырашыў псіхалагічна «завесці» Кунцэвіча, «націснуць» на эмацыянальны бок справы, выкарыстаўшы індывідуальныя, эгаістычныя якасці арцыбіскупа: маўляў, у сваім палацы ты вольны дзейнічаць як хочаш, а ў Віцебску уніяцкую справу будзеш весці так, як таго патрабуе Ватыкан. Сцэна сустрэчы ў арцыбіскупскім палацы адыгрывае ў творы У. Караткевіча вельмі значную ролю. Яна пераканаўча раскрывав працэс палярызацыі сіл напярэдадні віцебскага паўстання 1623 года. Як сведчаць падзеі, яго можна было б прадухіліць, калі б езуіты прыслухаліся да голасу народа, пайшлі на некаторыя ўступкі ў насаджэнні уніяцтва. Але так не адбылося. Лозунг Кунцэвіча «Або падпарадкоўвайся, або смярдзі ў гнаі, як тое падла» выкрывае сутнасць езуіцкай палітыкі на Беларусі. Асабліва калі ўлічыць, што магнацтва, апрача нямногіх, здрадзіла простаму народу, пера-кінулася на бок уніятаў. «Яны цяпер,— выказваецца Сцяпан Пасіёра,— па-чужынску цвэнкаюць, усе гэтыя тышкевічы, агінскія, валовічы, сангушкі, са-пегі, браніцкія, аскеркі, храбтовічы і іншыя, імя іх — легіён. Ім ужо мова Кірылы з Турава, Скарыны і Цяпінскага — грубая, як калі ў жываце бур-чыць. Псы. Ледзь не адны мы засталіся, мы, просты народ...» (VIII, кн. 1, 123). Дыялектыка адносін Кунцэвіча і яго паплечнікаў да гэтага вось простага народа адназначная: няма месца для «так і так», ёсць толькі «або — або». Ясна, што з такой пазіцыяй шлях, магчымасці да кампрамісаў адрэзаны. Ёсць толькі адна даро-га — да яшчэ большай канфрантацыі, яшчэ боль-шага размежавання сіл. Паверыўшы ва ўсёдазволенасць, Кунцэвіч і яго памагатыя не грэбуюць нічым: спрабуюць сілай разагнаць віцяблян, якія сабраліся каля праваслаў- 139 най царквы-шалаша ў Задзвінні, потым спальва- юць гэту царкву. Хапаюць і кідаюць у кухаварню для катаванняў папа Ілю, нарэшце сам Кунцэвіч вырашае сілай выдаць замуж за свайго падручна- га Палікара вольную гараджанку Багусю, дзяў- чыну, якую кахаюць Ропат і Вольха. Дарэчы, сцэна размовы арцыбіскупа Кунцэвіча з Багусяй адна з самых напружаных у творы. Для Кунцэвіча і тут галоўнае — дэманстрацыя сілы. Сказана ім — значыць, так і будзе. А пажаданні Багусі, яе довады і разважанні — гэта ўсё для «святога айца» хімера і абраза. Лагічнасць і праў- дзівасць выказаных ёю меркаванняў яшчэ больш раз’юшыла арцыбіскупа. Ен аддае загад «агнём і мячом» вынішчыць усё, што працівіцца каталіцкай царкве, а Багусю кінуць у падзямелле да катаў. Але і гэта не зламіла вольную гараджанку, не спа- кусілася яна на абяцаныя Кунцэвічам багацце і райскае жыццё. Урэшце раздзеліць яна свой лёс з тым, каго кахае — з паэтам Вольхам. Яна будзе по- бач з ім у самыя вырашальныя і самыя трагічныя моманты паўстання. I тады, калі Вольха, выконваю- чы волю народа, расправіцца з Кунцэвічам, і тады, калі будзе абвешчаны смяротны прысуд ім самім, як забойцам арцыбіскупа. Па загаду Палікара яны будуць замураваныя жывымі. У вобразе Багусі Данель — гэта бадай што адзін з самых цікавых вобразаў жанчын-змагарак у беларускай гістарычнай драматургіі — знітаваны ў адно і ўменне пастаяць за жаночую годнасць, і вернасць каханню, якое не вымяраецца багаццем і прымусам, і вялікае пачуццё прыналежнасці да свайго народа, вера ў справядлівасць і правіль- насць абранага ім шляху барацьбы з езуітамі. Ідзе назапашванне сіл і ў лагеры гараджан. На дапамогу ім прыходзяць людзі з Оршы, Полацка, Вільні і «шляхецкія падданыя» — сяляне з бліжэй- шых да Віцебска вёсак — прыгнёт каталіцкі паў- сюль жорсткі і нясцерпны. Невялікая сцэна з трэ- цяй карціны «Званоў Віцебска», калі ўсе разам — віцябляне, аршанцы, вільняне, палачане — прыма- юць канчатковае рашэнне аб выступленні супраць Кунцэвіча. «П а с і ё р а. Людзі некалі слаўнага места Віцебскага! Бедныя! У шалашы загнаныя, у норы, як зверы! Думаеце, адны вы так? Вось з’явіліся з за- гонамі людзі. Пятро Васільевіч, палачанін, з сынам Васілем, Ладысь — аршанец, Васіль — магілевец, ды Авянір, а прасцей Вінусь — вільнянін. Прыйшлі раіцца, як далей быць, як жыць, як дыхаць. Палачанін. Наконт нас і казаць няма чаго. Усе ведаюць, як ён нас прыціснуў. Ведаючы, якія беды нас чакаюць, проста хоць дзяцей не раджай... Аршанец. У нас за тое, што мы яго тапіць хацелі, усе грамадскія лазні на Дняпры зачыніў перад праваслаўным вялікаднем. I ў каго сваёй не было — тыя да суседзяў хадзілі і набіваліся, як са- лоная рыба ў бочку... Вільнянін. Вільня кіпіць. Вялікая грамада. У замках і па слабодах і дамах шляхецкіх хоча паўторна бунтавацца... П а с і ё р а. Ад Вільні да Магілёва куюць лю- дзей у жалезы, кідаюць у цямніцы. Людзі ў Бары- саглебскім манастыры адзінаццаць дзён трывалі асаду. Толькі полацкая замкавая варта агнём іх узяла» (VIII, кн. 1, 122—123). I раптам Вольха (той самы паэт, які яшчэ не змог вызначыць сваю лінію паводзін): «Мы, мя- шчане, у законе выраслі, звыклі паважаць закон. Мо напішам каралю ды пацерпім крыху яшчэ...» (VIII, кн. 1, 123). Воклічы абурэння, крык, нездаровы гул у на- тоўпе выклікалі гэтыя словы Вольхі. А самыя не- цярплівыя, як, напрыклад, Ропат, нават гатовы на- кінуцца на паэта са зброяй у руках: «Не пойдзеш — галаву развалю. До цярпець! Воўк перарэжа ўвесь статак...» (VIII, кн. I, 124). Эмацыянальная напружанасць, высокі напал людскіх страсцей: «За што змагацца?» I раптам спакойныя, разважлівыя словы папа Ілі: «Не толь- кі вера. Праўдзівей, не столькі вера. Справа на тое пайшла, ці быць, ці заставацца нам у вякі вякоў — і давеку — тым, чым мы ёсць. (Выдзелена аўта- рам.— А. Р.). I пра гэта вы і думайце перш за ўсё» (VIII, кн. 1, 126). Выдзеленыя словы — не проста эмацыянальны ўсплеск аднаго з герояў хронікі. Гэта, на наш по- гляд, лейтматыў і «Званоў Віцебска» і, наогул, усіх твораў У. Караткевіча, прысвечаных змаганню бе- ларусаў супраць усякага прыгнёту — сацыяльнага, нацыянальнага, рэлігійнага. Так, не толькі за пра- васлаўную веру, не за лепшага арцыбіскупа змага- ліся віцебскія паўстанцы ў 1623 годзе, як не толькі супраць арандатараў і дрэннай адміністрацыі Кры- чаўскага староства былі скіраваны сялянскія хва- ляванні на Магілёўшчыне ў 1743—1744 гадах, ад- люстраваныя ў трагедыі «Маці ўрагану». Праўда, калі разглядаць кожнае хваляванне, выступление, паўстанне беларусаў супраць прыгнятальнікаў як асобны, не звязаны з іншымі, выключны эпізод, та- ды будуць прыклады з воляй адной вёскі ці аднаго невялікага рэгіёна, з добрым панам і добрым царом. Але ж, зыходзячы з навуковай метадалогіі ана- лізу гісторыі, мы павінны бачыць не толькі асоб- ныя эпізоды і падзеі, якія хай і атрымалі рэзананс у гісторыі народа, а імкнуцца ахапіць увесь працэс у цэласнасці і непарыўнасці, бачыць не толькі адно звяно, а ўвесь ланцуг гістарычных падзей, асоб, катаклізмаў, змены ў якім вызначаюцца агульна- чалавечымі законамі грамадскага развіцця. I тады зусім лагічна ў адзін рад выстройваюц- ца Пасіёра і поп Іля са «Званоў Віцебска», Вашчы- ла і Васіль Ведер з «Маці ўрагану», Юзэфа Яневіч і Кастусь Каліноўскі з «Кастуся Каліноўскага», Ча- ховіч і Янка Луцэвіч з «Калыскі чатырох чараў- ніц». Можна, канечне, засяродзідь увагу на тым, што кіраўнікі народных выступленняў (і ў «Званах Віцебска», і ў «Маці ўрагану», ды і ў пэўным сэнсе ў «Кастусю Каліноўскім») часта інтуітыўна вызна- чаюць сродкі і формы барацьбы з прыгнятальніка- мі, не могуць пераканаўча для людзей выснаваць матывы і задачы паўстання; шмат выпадкаў, калі ў барацьбе верх бяруць эмоцыі, а не цвярозы раз- лік і розум. Так, у шматвекавой, крывавай бараць¬бе з прыгнётам было ўсё — і памылкі, і расчара- ванні, і здрада. Але галоўнае, вызначальнае мы павінны бачыць не ў гэтым. Галоўнае, што людзі, якія станавіліся на чале таго ці іншага руху, сваёй мэтай (можа, і не заўсёды акрэсленай рэльефна так, як нам бы цяпер таго хацелася) бачылі волю, волю беларусаў, волю палякаў, усіх іншых людзей, якія штодзённа адчувалі жорсткасць сацыяльнага, нацыянальнага, духоўнага прыгнёту. Часцей за ўсё яны ведалі, які лёс чакаў іх у канцы змагання. Тым не менш, нават сваю смерць, сваю пагібель яны хацелі ператварыць, вобразна кажучы, у своеасаблівы каталізатар, які не даў бы згаснуць у народзе знічцы надзеі на волю, марам пра шчаслівую будучыню. Такая ўпэўненасць і ад- данасць абранай справе, неадольная вера ўсілы на¬родный надавала ім мужнасць і трываласць у ба-рацьбе, што яшчэ больш раздражняла прыгняталь- нікаў. Нібы навыперадкі адзін перад адным, яны пачыналі шукаць самый вытанчаныя, адмысловыя метады расправы над «вінаватымі», запалохвання, прыніжэння чалавечай і нацыянальнай годнасці. Слуга езуіта Кунцэвіча Палікар Абрагімовіч, ка- раючы ўдзельнікаў віцебскага паўстання, напрык- лад, загадвае жывымі замураваць яго актыўных ўдзельнікаў Вольху і Багусю («Званы Віцебска»), князь Радзівіл, упіваючыся сваёй уладай, вырашае кіраўнікоў Крычаўскага паўстання Івана Карпача, Васіля Ветра, Лаўрэна Каўбасу і Васку Ветра за- шыць у мядзведжыя шкуры і разарваць сабакамі на галоўнай плошчы Крычава. Але далей за ўсіх пайшоў «вешальнік» Мураўёў. Ён устройвае ган- даль, прапануе Кастусю Каліноўскаму захаваць жыццё, адмяніць смяротны прысуд, калі той адмо- віцда ад сваіх ідэй і поглядаў, стане ў рады «па- борнікаў парадку і магутнасці айчыны». «Жыццё або ідэя» — такі вось, зневажальны для чалавечай годнасці, гандаль... Зневажаецца не толькі асабістая годнасць лю- дзей. Імкненне прыгнятальнікаў накіравана на тое, каб знішчыць усё (і духоўнае, і матэрыяльнае), што садзейнічае іх еднасці, чэсці і нацыянальнай годнасці. У «Званах Віцебска» У. Караткевіч па¬дав нам унікальны прыклад такой расправы: «Палікар. ...Перш чым зляціць твая галава, яна ўбачыць, як будуць караць ганьбаю і смерцю званы. Яны ж крычалі тваім голасам? Ну вось, быць нямымі і ім, і табе... (Янку Гужнішчаву — званару.— А. Р.) Кат з падручнымі падступаюць да вечавога зво¬на. У падручных — бізуны, у ката — жароўня, і ў ёй клешчы. ...Але раней убачыш, як мы заторкнем глотку твайму гарладзёру. Як адхвошчам яго гнойнымі бізунамі. Як вырвем язык. Падручныя пачынаюць наводмаш хвастаць звон бізунамі... Кат дачырвана разжаранымі клешчамі вырывав звону язык... 3 в а н а р. Вы яго мацней, мацней. Гэх, не ўмее- це. Ану — я. (Выдраў бізун з рук падручных і — пад абураны ўздых натоўпу — аперазаў звон, які рантам адказаў трывожным гулкім уздыхам. I яшчэ. Яшчэ.) Бачыш, ён крычыць, толькі калі б’юць свае. (Кінуў бізун Палікару, які машыналь- на падхапіў яго.) Бачыш, калі трэба, мы крычым і без языка... С а п е г а. Хто прыдумаў камедыю з хвастан- нем звона? К о р в і н. Дарафей і... гэты... Касінскі. Духоў- нік» (VIII, кн. 1, 150, 151). Так, для вялікага канцлера Сапегі, які па зага- ду папы рымскага Урбана прыехаў чыніць суд у мя- цежны Віцебск, пакаранне гарадскіх званоў — гэта камедыя: для нескароных у яго прызапашаны дру- гія, болып жорсткія меры расправы — шыбеніцы, катаванні, пазбаўленне горада і гараджан усіх пра- воў, што з даўніх часоў былі наданы ім польскімі каралямі. Не адмаўляе ўсяго гэтага і вытанчаны езуіт Касінскі. Але ж імкненне да волі, паводле яго разумения, павінна быць зломана не толькі стра¬хам, але — ідэйна і духоўна. Людзі павінны пера- канацца, што іх сімвал волі, іх вольналюбівыя званы, як завадатары паўстання, пакараны навечна. Так сімвалічны рытуал гібелі званоў павінен, па¬водле Касінскага, аблегчыць мэту уніятаў — пры- весці да векавой пакорнасці людзей, звярнуць віцяблян у веру каталіцкую. Жорстка распраўляўся Ватыкан са сваімі пра- ціўнікамі. Пераконваючы польскага караля Жыгі- монта III не пакідаць без пакарання жыхароў Ві- цебска, папа Урбан у сваім лісце да яго пісаў: «...Жорсткасць забойцаў не павінна заставацца беспакаранай. Там, дзе такое жорсткае зладзейства патрабуе бічоў пометы Божай, хай пракляты будзе той, хто ўстрымае меч свой ад крыві. I так, дзяр- жаўны кароль, ты не павінен устрымацца ад мяча і агню» К Зразумела, што прыняць пракляцде ад самога папы не захацелі ні кароль польскі Жыгімонт III, ні вялікі канцлер Леў Сапега. Атрымаўшы аўтары- гэтнае папскае блаславенне, Сапега з актыўным удзелам каталіцкай царквы агнём і мячом наво- дзіў парадак у горадзе над Дзвіной: «Разгледзеў- шы абвінавачванні капітула, выслухаўшы скаргі тых, што знаходзіліся побач з блажэнныя памяці біскупам, камісарскі суд вінаваціць усіх мяшчан Ві- цебска і шматлікіх з Оршы, Магілёва, Полацка і Вільні ў тым, што наводзілі на дзяржаўную здраду народ. Што склалі змову супраць уніі яшчэ ў лю-тым 1621 года. Што, не жадаючы падпасці суду, узяліся за камяні і, скінуўшы на знак змовы і мя- цяжу шапкі ў адну кучу, абразілі ў асобе войта яго каралеўскую вялікасць... Усё разрабавалі, і ўбытку ад таго 3079 зло¬тых... Напала каля тысячы чалавек, і разам з про¬стым народам бурмістры Навум Воўк, Сымон Не- ша, Сцяпан Пасіёра, і ратманы, і лаўнікі многія. Таму ўсіх іх, колькасцю да ста чалавек, асудзіць завочна на смерць, дзе б толькі ні адшукалі... (На самай справе было пакарана смерцю 120 чалавек і больш 100 пасаджана ў турму.— А. Р.) Тых жа, хто ў закаранеласці не ўцёк і каго, папаймаўшы, страж адправуем, у вязеню маючы: Навума Воўка, Сымона Нешу — бурмістраў, Яна Гужнішчава — які біў у ратушны звон... (Пераліч- 1 Цыт. паводле: Сапунов А. Витебская старина. Витебск, С. 239. ваецца больш пятнаццаці прозвішчаў.— А. Р.) Пят- ра Васільевіча, палачаніна,— пакараць смерцю — праз адсячэнне галавы на плошчы перад былой ратушай бясслаўнага места Віцебскага. Прысуд выканаць неадкладна... Маёмасць усіх канфіскаваць... Увесь Віцебск прызнаць вінаватым, Майдэборскага права і ўсіх увогуле правоў пазбавіць. Ратушу, у якой склалася змова, разбурыць... разбурыць да грунту... Зняць вечавы звон — знак прывілеяў і волі горада... Са- борную прачысценскую царкву, пры якой зроблена злачынства, зламаць, а замест яе пабудаваць для уніятаў, за кошт гараджан, новую, у болыным па- меры і велікапышнасці. I на званіцу яе павесіць звон, адліты з былых званоў, з вечавога звона і тых, якімі білі ў набат падчас мяцяжу. А на ім зра- біць надпіс, што змяшчае кароткую аповесць пра забойства» (VIII, кн. 1, 146—148). Пакаранню было падвергнута ўсё беларускае насельніцтва краіны. Усе праваслаўныя цэрквы былі перададзе- ны ў рукі уніятаў. Вось яны, дзеянні паўнамоцнага каралеўскага пасланніка, вось яны, сапраўдныя справы «асцярож- нага канцлера», які яшчэ за год да Віцебскага паў- стання так палымяна заклікаў Кунцэвіча не выка- рыстоўваць гвалтоўныя сродкі, ісці на кампраміс у сваёй міратворчай дзейнасці. Крыж Кунцэвіча, меч Сапегі зліліся ў адно, калі толькі справа дайшла да здушэння волевыяўлення віцяблян, да спробы за- хаваць сваю нацыянальную годнасць, сваю веру і звычаі. Аднак ні фізічнае вынішчэнне кіраўнікоў і ак- тыўных удзельнікаў паўстання, ні маральныя здзе- кі над горадам і гараджанамі не зламалі, не маглі зламаць іх галоўнага імкнення — імкнення да волі, да свабоднага нацыянальнага развіцця. Нескаро- насцю, глыбокай верай у сілу народа прасякнуты апошнія словы Марцыяна Ропата, засуджанага да пакарання смерцю: «...Ніякім розумам, ніякім гвал- там нельга дасягнуць таго, каб у Віцебску не было Віцебска, каб на натай зямлі не было натай зям- лі. Гэта сказаў паляк. Гэта ж гаворым сваёй смер¬цю і мы. Вам не заглушыць Віцебскага набата. Вам не заглушыць званоў натай зямлі» (VIII, кн. 1, 151). Такім вось арыгінальным, патрыятычным, глы- бока нацыянальным стаўся твор, напісаны У. Ка- раткевічам па «сацыяльным заказе». Незвычай- насць гістарычнай сітуацыі, яскравыя характары, запамінальныя вобразы — у гэтым, на наш погляд, і заключаюцца тыя адметныя характарыстыкі «Званоў Віцебска», што сталі асновай для стварэн- ня яшчэ аднаго цікавага твора, але цяпер ужо ў тэатральным мастацтве. Дзелавое супрацоўніцтва з аўтарам, улік яго заўваг і пажаданняў дазволілі рэжысёру Валерию Мазынскаму, мастаку Аляк- сандру Салаўёву, кампазітару Сяргею Картэсу ра-зам з трупай Беларускага дзяржаўнага акадэміч- нага тэатра імя Якуба Коласа знайсці пераканаль- ны сцэнічны эквівалент Караткевічавай хронікі. «Цяжка прыпомніць за апошні час,— адзначаў на сваіх старонках «Віцебскі рабочы»,— іншы спек¬такль коласаўцаў, дзе так арганічна зліліся б у ад- но «малюнак» падзей, мастацкае афармленне і му¬зыка» К Нельга не адзначыць, што творчая работа тэатра атрымала станоўчую ацэнку рэспублікан- скай і ўсесаюзнай прэсы. "Віцебскі рабочы", 25 кастрычніка 1974 г. Русецкі А. Уладзімір Караткевіч: праз гісторыю ў сучаснасць. — Мн., 1991 Уладзімір Куляшоў "Чалавек са святлом" Мы не былі блізкімі сябрамі. Я ўсяго толькі сыграў дзве ролі ў спектаклях паводле ягоных п’ес. I гэта, канечне ж, падзея болып для мяне, чым для пісьменніка. Паміж намі існавалі, увогуле кажучы, звы- чайныя ўзаемаадносіны драматурга і акцёра, пазначаныя шчырай прыязнасцю. Упершыню Уладзімір Караткевіч пераступіў парог тэатра імя Якуба Коласа ў канцы 1968 года. Стала вядома, што ў знакамітага паэта і празаіка ёсць ці то п’еса, ці то кінасцэнарый пра Кастуся Каліноўскага. Садружнасць з пісьменнікам такога рангу абяцала ўзбагаціць рэпертуар нацыянальнага тэатра вартым спектаклем. Бо яшчэ і раней выношвала- ся задума звярнуцца да інсцэнізацыі аднаго з твораў У. Караткевіча на гістарычную тэму. Праўда, намеры гэтыя ніяк не падмацоўваліся канк- рэтнымі крокамі. I вось з’явілася надзея. Мастацкае кіраўніцтва звязала- ся з Уладзімірам Сямёнавічам, і ён ахвотна прыехаў у тэатр і прачытаў калектыву сваю п’есу. На вялікі жаль, я не прысутнічаў на той чытцы — быў на кіназдым- ках. 3 п’есай пазнаёміўся пазней. Але застаў сваіх калег у стане глы- бокай узрушанасці і ад драматурги «Кастуся Каліноўскага», і ад асобы аўтара. Калі б гэтая яркая, самабытная, рамантычная п’еса неадкладна была ўключана ў рэпертуар,— які багаты творчы плён мог чакаць нас у далей- шай садружнасці! Здарылася інакш. Трагедыя пра народнае паўстанне на Беларусі і ў Літве і яго легендарнага кіраўніка Кастуся Каліноўскага была ўвасоблена на коласаўскай сцэне толькі праз дзесяць гадоў. А ў той час, нягледзячы на выключную прыхільнасць калектыву, не знайшлося рэжысёра-пастаноўшчыка, якога п’еса запаліла б. Тэма народнай прагі да волі была «не ў модзе». А спасылаліся на перагрузку п’есы дзейнымі асобамі, яе «кінематаграфічнасць», нібыта непрыдатную для тэатраль- най сцэны. Вядомы рэжысёр у прысутнасці аўтара жартаваў так: «Ролі тых, што засталіся на полі бою, магу размеркаваць хоць зараз». Маўляў, а каму ж даручыць галоўныя ролі? Уладзімір Сямёнавіч цаніў гумар, сам любіў жартаваць, таму разам з усімі шчыра пасмяяўся. А праз некалькі гадоў ён напіша ў тэатр ліст з сур’ёзным напамінкам пра сваю п’есу, гэ- так горача прынятую калісьці калектывам. Нагадае, не баючыся ўжыць сакавітыя народныя слоўкі, пра бессаромна слабыя творы, якія плывуць і плывуць на сцэну. Будзе гэта пазней. А тым часам набліжалася 1000-годзе Віцебска, і Уладзімір Караткевіч выканаў дадзенае тэатру і гораду абяцанне — на- пісаў новую п’есу да гэтай знамянальнай даты. Аднак «Званы Віцебска» не мелі нічога агульнага з патокам спекуляцыйных «дацкіх» твораў, што паланілі тэатры. Адвечная тэма народнага лёсу вырашалася глабальна і важка праз тугі вузел рэлігійных супярэчнасцей на Беларусі XVII стагод- дзя, на багатым і дакладным гістарычным фоне. Сам аўтар на першую чытку п’есы не прыехаў. «Прадаць» яе ка-лектыву (ёсць такі прафесійны тэрмін) узяў на сябе смеласць малады рэжысёр-дыпломнік Валерый Мазынскі. Гляджу на прысутных калег і разумею: запрошаны ў асноўным тыя, каго мяркуецца заняць у спектаклі. Матэрыял незвычайны, складаны, і малады рэжысёр з усяе сілы імкнецца прабіць глухую сцяну недаверу, неразумення. Я і сам спачатку іранічны, але дысцыплінаваны — слу- хаю. А наогул я не ўспрымаю п’есы на слых, як бы хто ні чытаў. Ды тут пасля першай дзеі нешта мяне ўстрывожыла, усхвалявала, забілася ў душы. У час перапынку ўсе астатнія абмяркоўвалі прачытанае разам, а мне хацелася пабыць аднаму. Маўкліва курыў убаку. Другі акт слухаў уважліва, засяроджана. Слова Караткевіча ўзбуджала і ласкала, прызыўна клікала і крывавіла, вярэдзіла душу і лячыла. Мне, рускаму чалавеку, які адчувае сябе сваім і родным сярод беларусаў, раптам адкрываліся праз Караткевічява Слова новыя, глыбінныя рысы народа, яго неардынарнай гісторыі, побыту. Гэтае радаснае адчуванне не пакідала і ў буднях рэпетыцый. Я быў нямала здзіўлены, прачытаўшы загад аб размеркаванні роляў у «Званах Віцебска»: мае прозвішча стаяла насупраць персанажаў-анты- подаў — уніяцкага арцыбіскупа Іасафата Кунцэвіча і завадатара паўстан- ня 1623 года ў Віцебску Сцяпана Пасіёры. У гэтым, як потым зразумеў, быў сэнс. Во і адзін, і другі мелі сваю пазіцыю, а мне, акцёру, трэба было спасцігаць праўду кожнага. У рэшце рэшт за мною замацавалася роля Кунцэвіча. Услед за Караткевічам я не мазаў свайго героя адзіна чорнай фарбай, як вядзецца цяпер, не выстаўляў яго банальным злодзе- ем. Яго лёс, хутчэй за ўсё,— гэта трагедыя асобы, якую не зразумеў яго народ, якая са свайго боку імкнулася даць народу раўнавагу духоўную, спакой душам, прымяняючы гвалт і разбой. П’еса была пастаўлена і мела вялікі поспех. На жаль, мушу агава- рыцца: не сярод віцяблян, да сэрцаў якіх была ў першую чаргу звернута, а чамусьці ў Маскве на гастролях. Гэты ўспамін, як ні дзіўна, вымусіў мяне акінуць позіркам прой- дзены шлях. На коласаўскай сцэне за дваццаць шэсць з паловай гадоў сыграна каля сотні роляў. Розных. Гераічных, сацьшльных, характарна- камедыйных. Аднымі задаволены, іншымі не зусім. I ўсё ж найболын вызначаюць маю чалавечую сутнасць, найбольш значныя для мяне — гэтыя дзве: Іасафат Кунцэвіч і Кастусь Каліноўскі. Спадзяюся, зрэшты, што і не толькі для мяне, а для ўсіх уважлівых маіх гледачоў. Калі я ўпершыню ўбачыў Уладзіміра Караткевіча і пазнаёміўся з ім, быў надзвычай здзіўлены, што ён такі рэальны і даступны ў бытавых зносінах. У маім жа ўяўленні ён здаваўся таямніча-загадкавым і недася- гальным. Зрэшты, маё абагаўленне пісьменніка і надалей узводзіла ней- кі шлагбаум у дачыненні да яго. Але з першых ягоных слоў гэтая сцяна імгненна рассыпалася. I ўсё ж я часам раўнаваў яго. Ну як гэта ён можа станавіцца на кароткую нагу з людзьмі яўна ардынарнымі, не вартымі яго ўвагі? Ён, відаць, разумеў маё недаўменна-балючае пытанне і цёпла- 470 хітраватай усмешкай, лёгкім прышчурам вачэй як бы казаў: «Ды нічога ““ страшнага, усё гэта не так ужо і сур’ёзна, як табе здаецца». Мне думаецца, што вясёлая іронія, уласцівая яму ад прыроды, была для яго натуральнай абаронай ад тлуму, мітусні. А ўнутры віраваў вулкан магутнага таленту, ад якога яму не было куцы падзецца. I ён утаймоўваў яго, калі заставаўся адзін. I вылівалася ўсё гэта ў адметнейшыя творы, падобных на якія ніхто не напісаў і не напіша. Ёсць у «Кастусю Каліноўскім» такая сцэна. Свентаянскія муры, акружаньш вайскоўцамі Мураўёва-вешальніка. Скрозь цемру прабіваецца агеньчык: чалавек ідзе са свечкай. Капітан, заўважыўшы агеньчык, пы- тае: «Гэй, хто са святлом?» Твар чалавека асвятляецца, і Кастусь адказвае: «Я са святлом». Чалавек са святлом — гэта і ён таксама, незабыўны Уладзімір Сямё- навіч Караткевіч. Вялікі беларус, вялікі славянін, вялікі сын Сусвету. 1990 *** Валерый Мазынскі «Я табе напісаў “Барыса Гадунова”...» Упершыню я пачуў пра Уладзіміра Караткевіча ў самым пачат- ку сямідзесятага года, калі вучыўся ў тэатральна-мастацкім інстыту- це. Першыя заняткі па сцэнічнай мове, абавязковыя і для будучых рэжысёраў, скіравалі нашу ўвагу і на беларускае прыгожае пісьмен- ства. Хоць, па сутнасці, наш тэатральны факульгэт ніколі не быў беларускамоўным, усё ж некаторыя выкладчыкі патрабавалі... Вось з гэтага і пачалося маё знаёмства з творчасцю У. Караткевіча. Яго прозу і вершы чыталі на ўроках, потым на заліках. Як цяпер усведамляеш, дык мала што тады мы адчувалі, разумелі з яго балючых радкоў. Нам трэба было яшчэ многа разоў сутыкнуцца з рэальным жыццём, каб усё тое, што ў яго словах здавалася толькі прыгожым, стала для нас балюча асабістым. Памятаю, неяк Ілья Львовіч Курган, наш выкладчык па сцэнічнай мове, паведаміў, што на заняткі павінен прыйсці Уладзімір Караткевіч. З’явіліся яны ўтрох: Віктар Тарасаў, Ілья Курган і Уладзімір Караткевіч. Усе былі па-святочнаму ўрачыстыя. Тарасаў пачаў чытаць Караткевіча. Што рабіў сам аўтар, я не памятаю: здаецца, нічога не чытаў. Неўзабаве мы развіталіся, але цікавасць да гэтага чалавека ў мяне ўзрасла, а маг- чыма, з гэтай сустрэчы яна толькі і пачалася. Памятаю, я ўзахлёб пра- глынуў яго «Чазенію». Некаторыя заўважалі, маўляў, гэта не з лепшага, але мне на душу лягло настолькі, што я, мусіць, з месяц не мог прыйсці ў сябе. Цяпер я разумею, гэта быў Караткевіч — вандроўнік далёкіх шляхоў, з шырокім чалавечым даляглядам, малады і прагны да любові. Дарэчы, гэтая Прага, мабыць, і ёсць тое галоўнае і запаветнае, што бярэ цябе ў палон. Трапіў у палон і я — у 1974 годзе, калі ўжо быў у Віцебску і шукаў сабе матэрыял для дыпломнай работы. ...Неяк Геральд Асвяцінскі, наш дырэктар, прапанаваў мне п’есу і кажа: «Пачытайце, можа, за гэта возьмецеся?» Я не ведаў яшчэ, што ў кіраўніцтва горада і тэатра была дамоўленасць аб стварэнні спектакля да 1000-годдзя Віцебска. (Сёння ў гэта верыцца з цяжкасцю, але факт застаецца фактам. Дарэчы, п’еса «Званы Віцебска» адразу была ўзята ў работу, а не ляжала ў партфелі тэатра, як сцвярджае адзін з абаронцаў беларускіх драматургаў.) I вось я трымаю таўшчэзную кнігу. Столькі ар- кушаў у п’есах было толькі ў Караткевіча — «дасведчаныя» ў тэатры лю- дзі заўсёды пішуць старонак 60, не болыи, а тут — 124! Рэжысёраў гэта страшэнна палохае. Тое самае здарылася і са мною, хоць рэжысёрам я тады яшчэ і не быў. Гэта быў мой пачатак. Мая першая сапраўдная су- стрэча з таленавітым чалавекам, успамін пра якога і сёння кранае душу. Ён шмат у чым зрабіў мяне рэжысёрам. Прачытаў я «Званы Віцебска»... Па-першае, твор мне спадабаўся ўвесь, ды толькі ад п’есы там было мала. Гэта быў... нейкі «п’есны раман». Божа! Чаго толькі там не было! Усё — і нават кінематограф! Пазней ён скажа: «Я табе напісаў «Барыса Гадунова», дык ты стаў і не прыдумвай, а не хочаш, дык ідзі...» Гэта будзе потым, а пакуль я іду да дырэктара ў складаным настроі, з раздвоенымі пачуццямі. 3 аднаго боку, страшэнна падабаецца, хочац- ца пачаць што-небудзь з ёю рабіць, а як і што, жахліва падумаць! Адно, што я выціснуў з сябе,— буду працаваць! Кажуць, тэатр можа ўсё. Гэта праўда. Але не ўсякі рэжысёр гэта «ўсё» адолее. Я не адчуваю ў сабе такой моцы, бо калі п’еса не кладзецца на маю «індывідуальнасць», рашыць яе мне вельмі цяжка. Тут быў іншы выпадак. Твор хваляваў, вабіў, спакушаў — і я пачаў прыдумваць. По¬тым усё, што было дадумана, вылецела, спектакль ішоў нармальна і без прыдумак, а пакуль у мяне з’явіліся Папа Рымскі і кароль Сігізмунд. Hi больш, ні менш. Яны і прывялі мяне да дзвярэй кватэры Караткевіча. Папярэдне пазваніў яму і дамовіўся аб спатканні — першым спатканні з «самім». Упусціў у хату, прапанаваў распрануцца, пачаў мяне карміць. Я ад- маўляўся, казаў, што сыты, аднак, пачуўшы дужа «ласкавае» слова, ху- ценька сеў да стала, стаў чакаць. Ён папытаў, якую каву я больш люблю — «па-турэцку ці па-грэчаску». Божа літасцівы! Я і па-мінску не п’ю, бо ў мяне ад яе пякота, але пра гэта гаварыць не стаў, чакаючы, што будзе далей. Мяне здзівіла, што ён зусім не пытаўся пра п’есу, пра тое, што я збіраюся з ёю рабіць. Чым больш доўжылася сустрэча, тым больш адчуваў я напружанасць атмасферы, напоўненай водарам кавы ці то па- турэцку, ці то па-грэчаску. Нарэшце ён сказаў: «Паслухай, даражэнькі, што ты там выдумваеш. Я табе напісаў...» 472 Вось той ліст: «Паважаны Валерый Яўгенавіч! Адразу па атрыманні Ватага варыянта (у якім з сім-тым згодзен, у чым і Вы пераканаецеся) напісаў быў Вам ліст, але раздумаў яго адпраў- ляць. Калі захочаце — дам прачытаць па прыездзе. Аддаў у перадрук трэці варыянт, зроблены ў Ялце і ўхвалены ўсімі кіраўнікамі семінара. Калі не памыляюся, недзе ў канцы месяца павінна быць нарада па тэатру... на якой Вы будзеце мець магчымасць выслу- хаць і пазітыўныя і негатыўныя водгукі пра маю працу. Для мяне той варыянт, які мне даслалі,— непрымальны. Папы, ка¬рал і, цытаты з «Беларусі ў эпоху феадалізму». Можаце мне верыць, што яны падабраны кампаніяй Л. Абэцэдарскага тэндэнцыйна. А я ніколі не плёўся ў хвасце ні ў яго, ні ў каго іншага. Не раю і Вам, калі хочаце быць самастойным і значным рэжысёрам. Значыць, дамовімся так. Або прымаецца мой варыянт, або я — з надзвычайным жалем — вымушаны буду адмовіцца ад супрацоўніцтва. У такім выпадку я (а і Вы таксама, за мяне) папрашу прабачэння ў гаркома, гарвыканкома і ва ўсіх тых людзей, якія так добра гаварылі са мной і якім я даў слова, што зраблю да гадавіны горада ўсё магчымае. Значыць, у маё апраўданне застанецца толькі эсэ аб горадзе ў адпавед- ным нумары «Маладосці». Так і перадайце. А на будучае я — дзеля сябе — улічу, што мне (пра другіх не кажу) супрацьпаказаны кінастудыі і тэатры. Таму што я выхаваны на павазе да аўтарскага права, да слова, да мазка, да думкі творцы, хай бы то быў пісьменнік, мастак або рэжысёр. Я ніколі не дазволіў бы сабе ўмяшацца ў Ваша рэжысёрскае бачанне рэчы. Я мог бы толькі недзе ў сяброўскай бяседзе з Вамі, мастаком або акторам спытацца: «А як Вы думаеце, а можа, лепей было б ТАК?» I не болей. Такія адносіны, па-мойму, і павін- ны быць між людзьмі ў мастацтве і проста між людзьмі. Я хачу, каб была пастаўлена МАЯ рэч. Без лабавога націску, без дурных вонкавых эфектаў. Думаю, што на гэтым полі ёсць дзе праявіць сябе і мне і Вам. Іначай не варта гарадзіць гарод. I яшчэ адна, апошняя, мая парада. На мой погляд, і Чайкоўскаму і Тасканіні хопіць на гэтай зямлі славы, калі кожны з іх праявіць на сваёй ніве, у сваёй галіне агульнай сатворчасці самастойнасць і талент. I падмяняць друг друга яны не павінны. 3 павагай да Вас Уладзімір Караткевіч». У другі раз мне давялося паспытаць яшчэ болыиай крыўды. Мала таго, што і кароль і Папа Рымскі набывалі акрэсленыя тэкставыя ха- рактарыстыкі і цікава (як мне здавалася) пабудаваныя мізансцэны,- ім знайшлася ў тэатры гатовая вопратка. Але мяне не пакідаў грозны аўтар і яго рашучая постаць. Я паспрабаваў зрабіць яшчэ адзін захад. Унутрана падрыхтаваўся да сур’ёзнай размовы і прыехаў у Мінск. Націскаю на кнопку званка... Адказалі не адразу. Уладзімір Сямёнавіч падышоў да дзвярэй і запытаў: «Хто?», а праз паўзу: «Папа і кароль засталіся?» «Засталіся»,— выціснуў я. Чую цяжкія крокі — і цішыня... Потым зноў крокі і зноў яго голас: «Валерий! Выкінь гэта! Я не хачу сварыцца з Ватыканам!» Я прамаўчаў, і зноў — крокі, і цяпер я зразумеў, што больш ён да дзвярэй не падыдзе. Мяне апанаваў мярзотны настрой: і крыўда, і адчуванне сваёй не- паўнацэннасці. I зусім мне не патрэбныя былі тыя кароль і Папа, хоць я і не ведаў, як вырашыць апошнюю сцэну, якая ўсё-ткі павісае. (Я да- гэтуль упэўнены, што там трэба было нешта рабіць.) Хацеў яшчэ раз пазваніць, але ўспомніў яго «рост», і мне захацелася тут жа апынуцца ў Віцебску, каб ні хвіліны больш не затрымлівацца ў гэтым Мінску, дзе мяне так не зразумелі... Пасля былі і рэпетыцыі, і здача спектакля. Юбілей горада, да якога рыхтавалася пастаноўка, прыспешваў нас, не даваў расслабляцца, хоць іншым разам вельмі хочацца зірнуць на створанае спакойна, без мітусні. Менавіта на апошнія прагоны я запрасіў Уладзіміра Сямёнавіча. Ён пасяліўся ў гасцініцы «Віцебск» і сказаў, што крыху адпачне, а потым, калі ўжо вельмі трэба будзе, падыдзе ў тэатр. На рэпетыцыю ён так і не прыйшоў, даўшы гэтым зразумець, што цяпер гэта не яго справа, а наша. З’явіўся Караткевіч толькі на здачу спектакля. Дарэчы, быў даволі спакойны, не адчувалася таго «мандражу», які можна заўважыць у іншых драматургаў напярэдадні прэм’еры. А гэта ж быў яго дэбют на сцэне, мой — таксама! Толькі потым я зразумеў, што ён прыехаў не толькі п’есу сваю глядзець. Ён прыехаў у тысячагадовы Віцебск, і гэта было для яго галоўным. Яго бачылі і на беразе Дзвіны, і ля муроў разбуранай царквы XII стагоддзя, і ля касцёла Святой Варвары. Ён проста хадзіў па горадзе. Павольна, няспешна, затрымліваючыся там, дзе затрымлівалася яго душа. Усе нашы абеды, вячэры з ім былі насычаны Караткевічам, яго памяццю і ў той жа час выдумкай. Іншым разам здавалася, што ўсе яго расказы — неверагодныя фантазіі. Неяк сядзім у рэстаране, і ён, круцячы ў руках лыжку, кажа: «Да рэвалюцыі на ўсіх лыжках і відэльцах гэтага станцыйнага рэстарана было выгравіравана: «Украдзена на станцыі Віцебск»... 474 Другую п’есу, «Кастусь Каліноўскі», якая на самай справе доўга ля- жала ў партфелях, мы прынялі пасля некалькіх захадаў: прасілі сёе-тое перарабіць, бо «кінематаграфічныя» адносіны аўтара да тэатра гэтага патрабавалі. Зноў пачулі аўтарскае «не!» і ў дадатак: «Рабіце што хочаце! Я табе давяраю!» Караткевіч не перапісваў і не дапісваў свае п’есы. Наконт «Барыса Гадунова» ён сапраўды не жартаваў, у ім «сядзеў» драматург, але драма- тург гэты, здавалася, драмаў. Вельмі шкада, што ён не дапрацоўваў свае творы. Думаю, што гэта магло б абудзіць у ім вялікую любоў да тэатра. Апошняя наша сустрэча адбылася ў Сімферопалі, куды Караткевіч прыехаў да нас чытаць «Маці ўрагану». Тэатр быў на летніх гастролях. Спёка! Усе мы марылі штодзень бываць на моры, але заміналі рэпеты- цыі, спектаклі,— адным словам, праца. Прыляцелі Уладзімір Сямёнавіч з жонкай Валянцінай. Уладкаваўшы іх у гасцініцу, мы хацелі пасядзець, пагаварыць, ды і п’есу карцела гля- нуць. Гэта заўсёды так бывае: неадольнае жаданне прачытаць хоць бы старонку, і ў той жа час — страх. А што, калі не... Ён быў, як заўсёды апошнім часам, стомлены і, што самае дзіўнае, не зацікаўлены прадметам далёкай вандроўкі. Hi слова аб п’есе. Размовы ўвогуле. П’есу на ноч я ўсё ж выпрасіў, бо не ўмею слухаць чытку на аў- дыторыі, не магу поўнасцю ўключыцца. Ён, праўда, адмаўляўся, кажучы, што сам будзе чытаць на трупе, дык і не трэба псаваць уражання. Але п’есу даў. Я часта ўспамінаю той няшчасны вечар і, як заўсёды, доўгую п’есу Караткевіча. Недзе каля дзвюх гадзін ночы я зразумеў, што п’есы не ўспрымаю: мучу сябе, угаворваю, перачытваю па некалькі разоў ста- ронкі. Сапсаваў сабе ноч, а назаўтра ж трэба нешта казаць самому Ула- дзіміру Сямёнавічу, шукаючы адпаведныя словы. Раніцай сабраліся ўсе акцёры, дырэктар Асвяцінскі, мастак Салаўёў. Валодзя Ганчароў, убачыўшы мяне, адразу канстатаваў: «Што, не спа- дабалася?» Я ведаю, што ў мяне, як у бяздарнага акцёра, усё відаць па твары... Усё ж з надзеяй іду ў фае, спадзеючыся, што здолею інакш ус- прыняць п’есу, пачуўшы яе яшчэ раз. Учора быў цяжкі дзень: рэпетыцыі, спектакль, сустрэчы... Чытае — слухаем. Сачу, як успрымаюць п’есу калегі. Недзе ў сярэ- дзіне першай дзеі пачалі варушыцца акцёры, паглядаюць на мяне. Імкнуся быць зацікаўленым. Не атрымліваецца! Караткевіч пры- пыняецца і пытае: «Што, не цікава?» «Не, не, чытайце!» — чуюцца галасы. Яшчэ засталася нейкая надзея ці аўтарыгэт аўтара стрымлі- вае? Але гэта ненадоўга. Чуюцца цяжкія ўздыханні... Правал?! Якое гэта цяжкае адчуванне! Аднак думка свідруе: «Чалавек чорт ведае ад- куль ехаў, кінуўшы справы, лепш бы ўжо гэта дома адбылося». Добра яшчэ, што ён Валянціне не дазволіў прысутнічаць. Можа, прадчуваў? Праз нейкі час нават пачаў патроху ўшчуваць няўважлівых слухачоў. У такія хвіліны вельмі шкада аўтара. Артысты ж як дзеці. Супакояцца на хвіліну, а потым зноў працягваецца дыялог уздыханняў і пера- глядак. Закончыўшы чытанне, склаўшы старонкі сваёй п’есы, Карат¬кевіч узняў галаву і ўсім сваім выглядам задаў пытанне: «Як?» Адказы ў такіх выпадках бываюць настолькі прымітыўныя і недарэчныя, што раздражняюць неверагодна. Бачу, што аўтар нервуецца, пачынае злаваць. I тут жа ўсё спыняе! Ну, не падабаецца, дык не падабаецца! Караткевіч ёсць Караткевіч, ён не хоча фалынывых кампліментаў. Адчуў, што кантакту не атрымалася, і сам усё спыніў. Цяжка ўзняць гала- ву, паглядзець у вочы, быццам сам я ва ўсім вінаваты. Чаму, чаму ніхто не ўспрымае матэрыял? Усе ж так чакалі! «Званы...» і «Кастусь...» атры- маліся! Ізноў з удзячнасцю ўспамінаю Караткевіча. Ён падыходзіць да мяне і кажа: «Ну што, Валерый, паедзем у Ялту, я вас рыбай пачастую!» «Якая Ялта, якая рыба, ды і дзе ён возьме яе?..» Аднак выпраўляемся. Настрой пакрысе паляпшаецца — увагу пры- цягваюць навакольныя краявіды і сам Караткевіч. Ізноў жарты, анекдо¬ты, цікавыя гісторыі, былі і байкі, якіх у яго было многа. Пад’язджаючы да Ялты, Уладзімір Сямёнавіч засвяціўся ўвесь, узрадаваўся, хоць надвор’е нас сустрэла зусім не ялцінскае: вецер наляцеў і нават ці не на дождж збіралася. Найперш ён павёў нас на кірмаш. Ялцінскі кірмаш! Колькі ён напярэдадні расказваў пра яго, ды неяк не верылася. А тут і сапраўды! Адразу захацелася ці то піць, ці то есці, а можа, і ўсё разам?! Ён ішоў наперадзе, у гэты час яго трэба было бачыць, каб адчуць асаблівае натхненне, незвычайны настрой. Як ледакол сярод натоўпу, імкнуўся наперад, выглядаючы нешта ці некага. Адно мы ведалі — шукае рыбу! Праўда, ніякай рыбы не было. Было ўсё! А рыбы не было! Я недаўменна паціснуў плячыма і глянуў яму ў вочы. «Пачакайце мяне тут, а то нас многа!» — адказаў ён на маё маўклівае пытанне і знік. Пахадзіўшы з паўгадзіны, сабраліся — яго няма. Раптам бачым, шпарка ідзе, заціскаючы пад пахай скрутак. Падышоў, сунуў яго нам і, як запраўскі дэтэктыў, паведаміў, што яму трэба назад, у яго — справы. Усё! Ён завёўся! Яшчэ ў мора, можа, паедзе. Я неяк ад яго чуў, што ён хадзіў тут з рыбакамі ў рыбу. Страшэнна хацелася есці. Распальвалі апетыт пачастункі на пры- лаўках, а тут яшчэ ў дадатак — рыбны пах са скрутка. Мы ўзмаліліся, маўляў, хопіць і гэтага, трэба ісці падсілкавацца. Ён спачатку здзівіўся, і тут жа на яго твары з’явіўся здзеклівы выраз. Мы былі для яго «чор- най масай, якая толькі і хацела жэрці». «Я павінен схадзіць да аднаго чалавека. У яго з сабой больш няма. Ідзіце ў рэстаран, які вунь там, на набярэжнай, я зараз»,— адказаў ён на нашы ўгаворы і зноў знік. Усё гэта адбылося так хутка, што мы нават не сталі абмяркоўваць яго ўчынак, а пасунуліся ў напрамку набярэжнай. Вялікай чаргі ў рэстаране не было, мы хутка ўжо сядзелі і адпачывалі. Ногі ўсё ж набіць паспелі. Чакалі яго досыць доўга. Выходзілі, глядзелі. Абед пакуль не заказ- валі. Урэшце цярпенне скончылася, мы заказалі стравы на ўсіх, толькі яму прасілі пакуль не несці. I тут я ўбачыў (каторы раз выскачыўшы на вуліцу), як ідзе наш Уладзімір Сямёнавіч. «Вышагвае» сярод ялцінскага карагоду з мехам на плячы. Ну, дальбог, мех — як з бульбай. Я ледзь стрымаўся, каб не рассмяяцца. Убег у рэстарацыю і паведаміў навіну. Выйшлі ўсе. Здзіўленню нашаму не было канца, ды толькі дзівіцца трэ¬ба было паціху, што яшчэ болын гэтае здзіўленне «распаляла»... Рыбы мы атрымалі ўсе, і самай рознай: вялікай і малой, шырокай і вузкай, ка- роткай і доўгай... Ён стаяў такі па-дзіцячы шчаслівы, як быццам зрабіў нешта вельмі важнае і вельмі патрэбнае. Так, патрэбнае. I ў першую чар- гу яму самому. Ён быў шчаслівы, калі радаваў іншых, няхай хоць чым- небудзь маленькім. Я зноў успомніў пра п’есу — не па сабе зрабілася. Пасля мы хадзілі па Ялце, ён расказваў шмат цікавага. Пілі піва. Яму гэта было забаронена, але ўсё-такі ён яго піў... Потым мы ехалі дамоў, хоць які гэта быў дом... Седзячы з ім побач у тралейбусе, стаміўшыся ўшчэнт, я захацеў сапраўды дамоў, у Віцебск. Ці, яшчэ лепш, да бацькі ў Вялікі Стахаў. Я зноў думаў пра «Маці ўрагану». Думаў і пасля. Думаю і цяпер... 1987 *** Таццяна Мархель «ПусцІце зоры ў мой пакой...» Пра Караткевіча я пачула ў Віцебскім тэатры імя Я. Коласа, дзе тады працавала. 3 ім сябравалі нашы акцёры Галіна Бальчэўская і Алесь Ла- банок. Яны расказвалі мне пра яго цудоўныя творы, і я адразу ўзялася чытаць кнігі пісьменніка. Прызнаюся шчыра, мне адкрыўся зусім новы свет. I ў тым, што маёй акцёрскай тэмай у далейшым стала народная гераіня нацыянальнага такога плана,— вельмі вялікі ўплыў спадчыны і асобы Уладзіміра Сямёнавіча. Я адчула сябе на сваім месцы: лёгка, спа- койна, упэўнена. Заўсёды працавалася на пад’ёме. Памятаю, узялі яго першую п’есу «Званы Віцебска», у якой аддюстраваны падзеі Віцебскага паўстання 1623 года. Рэжысёр Валерый Мазынскі, у ролі біскупа Іасафата Кунцэвіча — народны артыст Беларусі Уладзімір Куляшоў, Сцяпан Пасіёра — заслужаны артыст Беларусі Алесь Лабанок. Я іграла ў спектаклі «народ». Помню і цяпер, як хадзіла па сцэне ў сялянскім адзенні разам з іншымі акцёрамі, агульная атмасфера гарадской плошчы, паўстан- не... Адчуванне змагарнага духу, народнага супрацьстаяння ўціску, жорсткас- ці. Дарэчы, мы ездзілі з гэтым спектаклем у Маскву, яго добра прынялі. А потым у 1979 годзе — другая сустрэча ў нашым тэатры з Карат- кевічам-драматургам — яго трагедыя «Кастусь Каліноўскі»: Вялікі мой народ, зямля мая. Гняздо пакут, змагання і свабоды... I я зноў іграла «народ», але гэта нельга назваць звычайнай масоў- кай. У спектаклі было столькі напружанага дзеяння, так захапляў сюжэт, сама ідэя барацьбы за волю, што калі Уладзімір Куляшоў стаяў на пас- таменце, ішла музыка і ён гаварыў перадсмяротны маналог Кастуся, я заўсёды слухала яго з заміраннем. Быццам я сама перажываю тое, што і Каліноўскі. I яшчэ адзін яго зварот да сваёй каханай настолькі працінаў мяне, што я не магла пра гэта забыцца. I часта чытала яго на сустрэчах з гледачамі (хоць гэта і мужчынскі маналог): Пусціце зоры ў мой пакой шырокі! Пусці у пакой сузор’і, чалавек! Нічога не палохайся, пад сонцам Ёсць толькі ты і светлыя сузор’і. Нічога, акрамя цябе і іх. Каханне, зорка чыстая у глыбінях... Трэцяя п’еса Караткевіча — «Маці ўрагану» — пра Крычаўскае паўстанне ў нашым тэатры не ставілася, хаця і была такая спроба. А потым я прапа- навала паглядзець гэты тэкст Юрыю Марухіну, прывезла яму з Віцебска, ён прачытаў і зняў мастацкі фільм «Маці ўрагану» ў 1990 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм». Я іграла ў ім шынкарку Магду. Хаця, дарэчы, бьші ў мяне пробы і на ролю галоўнай гераіні, але ў фільме яе сыграла маскоўская акгрыса Палякова. А Магда — гэтая роля больш характарная, яна бліжэй да майго амплуа. Я была, вядома, маладзейшая, спрытнейшая, на конях, у мяне такая таратайка была!.. Здымаліся ў Смалявічах, на натурпляцоўцы. А Марухін жа — сам цудоўны аператар. Ён так удала схопліваў патрэбны кадр, каб перадаць каларыт твора Караткевіча, дзе самае важнае — адчу- ванне нацыянальнай асновы, уласнай годнасці. Так, як Уладзімір Сямёнавіч мог пісаць пра гэта і любіць сваю зямлю,— мала каму дадзена... Згадваецца яшчэ 50-годдзе пісьменніка ў Доме літаратара... Зала перапоўненая, і ён сам — сціплы, сарамлівы, нават разгублены. I, як заўсёды, казаў: «Хлопцы, харошыя мае, дзяўчаты, хлопцы...» А мы пры- везлі яму з Віцебска віншаванне — паказвалі ўрыўкі са спектакляў і ў падарунак — сякеру. На сцэне специальна прыбілі дошку, каб сякера не ўвайшла ў падлогу. I напрыканцы, калі народны артыст Беларусі Яўген Шыпіла прачытаў берасцяную грамату, адрасаваную юбіляру, усе сказалі: «Так ёсць!» — і сякеру ўваткнулі ў дошку-падлогу! Потым, за сталом, я спрабавала запець любімую песню пісьменніка «Ой, коею, мой коею...». Бо калі мы ехалі на юбілей, ішла гаворка, што я, магчыма, праспяваю. Я, канечне, чула яе раней, ведала. А тут Уладзімір Сямёнавіч кажа: «Не, вось трошкі не так». I запеў сам. Ну ўсё. Больш я ніколі не псавала гэту песню. Але вярталася да яе на здымках фільма «Маці ўрага¬ну». Была такая задума рэжысёра, каб гэтая песня прагучала. Я некалькі разоў слухала запіс у выкананні Караткевіча (яго самога, на жаль, ужо не было), а я пазнаёмілася з сястрой Наталляй Сямёнаўнай, і яна давала мне стужку. Я спрабавала вывучыць, магла нават злавіць інтанацыю, але штосьці ў мяне не йшло. Так, як рабіў гэта сам Караткевіч, у мяне не атрымлівалася. Таму гэту песню для фільма мы і не запісалі. Безумоўна, вялікі дар нашай Беларусі, што тут нарадзіўся такі сын і столькі пакінуў нам. Ад сустрэч з ім засталося адчуванне адкрытасці і абсалютнай светласці. Хаця былі ў яго і цяжкія хвіліны, і балючыя, але мы заўсёды адчувалі святло яго душы. Мне здавалася, ён быў адкрыты для ўсяго свету: як да неба, лесу, зямлі, так і да людзей. Можа, таму і цяжка яму было, што не ўмеў нідзе затуліцца, душу сваю прыкрыць. А яна была такая сонечная... Канечне, яго адсутнасць сёння вельмі адчуваецца ў нашым жыцці. Бо такія людзі, як Уладзімір Караткевіч, вядуць за сабой іншых. I ты ідзеш за імі і сам адчуваеш сябе мацнейшым. А пасля страты — неяк закрывается, успамінаеш пра сустрэчы, працу над яго творамі і разу¬меет, які вялікі ўплыў гэта рабіла на тваё жыццё. Усё здавалася іншым. Так, як ён некалі казаў: Нічога не палохайся. Пад сонцам Ёсць толькі ты і светлыя сузор’і... Цяжка так жыць, каб толькі думаць, што ёсць зоры, ты — на свеце... Але ж яно — і сапраўды так. Астатняе — мітусня... 2005 Уладзімір Караткевіч--быў, ёсць, буду!: успаміны, інтэрв'ю, эсэ ЖЗЛБ--жыццё знакамітых людзей Беларусі Мн., Мастацкая літаратура, 2005 Котович, Т. В. Сакральный центр Витебска: стенопись : монография / Т. В. Котович /Витебск : [ВГУ имени П. М. Машерова], 2017 Дзякуй вялікі за апрацоўку Сяргею Глушу (Віцебск), Ірыне Пасько (Днепр)!
|
| | |
| Статья написана 28 ноября 2015 г. 21:09 |
26 ноября 1930 г. родился классик современной белорусской литературы Владимир Семёнович Короткевич. Скончался, как и другой Владимир Семёнович (Высоцкий), 25 июля, но 1984 г. http://euroradio.fm/test-nakolki-vy-vedae... Фантастическое в творчестве Короткевича: Караткевіч Ўладзімір — Легенда аб бедным д"ябле і аб адвакатах Сатаны — Нявыдадзенае 1995. Трагедыі не знікнуць пры Камуне. Балада аб арганаўтах. Дэман — вершы. Перадгісторыя ( аповесць, Нёман №№1-3 /2010 — вялікі дзякуй за наданый тэкст napanya!). http://fantlab.ru/autor7766 Не будучи писателем-фантастом, Короткевич оказал большое влияние на творчество белорусских писателей этого жанра, таких как Сергей Булыга, Ника Ракитина и многих других. В его произведениях широко используются народные легенды и предания; героика, романтика и приключения — существенная составляющая большинства его книг. Мистический характер носят повесть «Ладья отчаяния» и «Легенда аб бедным д'ябле і аб адвакатах Сатаны», написанная как роман-сценарий. Элементы мистики содержатся в романах «Христос приземлился в Городне» и «Чёрный замок Ольшанский». Особо следует упомянуть повесть «Дикая охота короля Стаха» — вероятно, лучшее из произведений, написанных в жанре готики в советские времена. Это блестящая модернизированная стилизация под Анну Радклифф, где пробирающие до костей якобы мистические ужасы оказываются на самом деле порождением вполне человеческой подлости и злобы.
|
|
|