| |
| Статья написана 10 сентября 2019 г. 16:13 |
100 гадоў з дня публікацыі! Першыя літаратурныя спробы Адама Бабарэкі адносяцца да 1918 года. Яго апавяданне «То толькі сон…» выйшла пад псеўданімам Янка Кужаль у газеце «Звон» 8–12 верасня 1919–га, праз год пасля напісання. У 1920–х творы Бабарэкі пачалі з’яўляцца на старонках беларускіх газет пад псеўданімамі і крыптанімамі Анінскі, Гаротны, Каліна Якім, Малады Настаўнік, Рэка А., Чырвоны Адам, Чэмер А., Чырвоны, Кужаль Янка, А.Б., А.Б–ка, А–м Б–а, А.Ч., Гаротны Адам. Таццяна ЛаЎрык https://budzma.by/news/maladnyakoski-byal... То толькі сон... Шчыра паважанаму А. Моцнаму
Сяляне вёскі Занямоньне любілі ў нядзелю ці ў сьвята сходзіцца на рынак, каб пра тое, пра сёе пагаварыць, каб дазнацца дзе-якіх навін. Ось і ў гэты вечар яны сабраліся аб чым-небудзь пагаманіць. Грамада вялікая. Гоману многа. А вечар быў ціхі, цёплы і ясны. Зьлёгенька падыхаў ветрык, як-бы прыслухоўваўся да гутаркі людзкай, каб потым панесьці яе ўгору і расказаць месяцу, зорам і хмаркам. Прьпноў сёньня і Адам Краўцовых. Яго рэдка бачылі на сходах. Ен быў самы бяднейшы ў вёс- цы. Зямлі зусім ня меў, апроч кавалачку агарода, ды й то на яго было трох братоў. Адам сядзеў усё дома, раздумваючы, як-бы палепшыць сваё жыцьцё. А жылося надта дрэнна. Але ў гэты вечар і ён выпаўз з свае старэнькае хаты. Яго непакоілі ўсялякія думкі, якія яму бажалася выказаць каму-небудзь. Сяляне сядзелі на бярвеньнях ля хаты Ткачука. Гоман ужо пачаў сьціхаць. Зда- валася, усе перагутарылі. Адам сядзеў і думаў, як-бы пачаць гаворку пра свае думкі. Але вось неяк зайшла гутарка пра сны. —Чорт яго ведае, што гэта — не’к ня сьпіцца, сны дрэнныя лезуць, — пачынае адзін, а там другі. Тлумачаць па-свойму. Адам насачыў момант і пачаў апавядаць. Што ён расказваў, гэта ня быў сон. Яго беднасьць, яго доля давяла да гэтакіх думак, але ён не хацеў, каб ведалі, што гэта ён сам дамысьліўся, і сказаў, нгго сьніў. — Ось паслухайце, як я надум... як я сьніў, — паправіўся Адам, пачынаючы гаворку. — Ну, кажы — паслухаем, — загукалі сяляне, — мо што й цікавае? — Ось я, здаецца, ужо зусім зьбяднеў: хоць я й так бедны, ато дык нават нямачаго есьці. Д ык, здаецца, і надумаў я паехаць у другі край у заработкі. Жонцы сказаў пра- даць каня, купіць хлеба І жыць пакуль што, а я зараблю грошай, буду прысылаць, потым сам, моў, прыеду І тагды зажывом па-людзку. „Ну, добра“, — згадзілася жон- ка. Ось раз увечар, здаецца, як вёска ўжо спала, разьвітаўся я з жонкаю, з дзецьмі і паплёўся на станцыю. Грошай не’к сабраў на дарогу — прадалі, здаецца, апошняга япрука. Заплакаў, вельмі-ж бо горка І шкода было пакідаць свой родны куток. А да- лей некім цудам я ўжо еду на чыгунцы далёка-далёка ад сваёй вёскі. Сяджу гэта я ў вагоне, думаю, у які-б край ехаць, дзе болып заработкаў, і аб жонцы з дзецьмі думаю, ажна кандуктар ідзе і кажа ўсім з чуіункі злазіць, бо далей цягнік ня йдзе. Зьлез я, іду, а цягнікоў многа-многа, ды ўсе непадобныя на той, што я ехаў. Падыходжу я, к аднаму, а некі пан: „Сядай, ка’а, браце, калі хочаш, — паедзем у наш край, у нас до- бра жыць“. — „Але-ж у мяне білета няма?“ — „То нічога! Ось сядай!“ — і адчыніў дзьверы. Я зьдзівіўся, што ён так ласкава да мяне зьвярнуўся, бо я-ж просты му- жык у лапцях, а ён пан. Зьняў я шапку, пакланіўся, падзякаваў за раду і ўвайшоў у цягнік. Тут я зноў зьдзівіўся. Я ня ведаў, дзе я, — ці ў пакоі ў пана, ці ў цягніку. Ня верыў сваім вачом. Усё так пекна, так прыгожа: зэдлікі ўсе мяккія, картыны раз- ьвешаны. Я доўга стаяў, разглядаючы, і баяўся садзіцца, аж калі падышоў зноў той пан, што ля вагону стаяў, і сказаў садзіцца, тагды толькі я сеў. Ня памятаю, ці доўга я ехаў, ці не. Я ня ведаў на’т — куды. Толькі ведаю, што бяз білету, і грошай ніхто ня пытаў. Але ось, няведама як, апынуўся я ў вёсцы (там гэтак яе звалі, але, як я думаў, то — настаяшчае места). — Ну, брат, І сон! — ня стрымаўся, каб не перапыніць, стары Язэп. — Не перапыняй, Язэп! Кажы далей, Адам! — адазваўся Максім. — Іду гэта я, разглядаю далей, — апавядае Адам, — усё роўна, як у лесе. Але ось падходзіць некі пан, даў „дабрыдзень“. Бачучы, што я ня тутэйшы, адазваўся: „Хад- зем, папалуднаем, браце, —ужо пара!“ Я ўсё роўна, як акамянеў ад гэтых слоў. Хацеў нешта сказаць, але язык не’к не паварочваўся. I я, падуласны некай невядомай сіле, паплёўся за ім. Схамянуўся толькі, як мы падышлі да вялікай мураванай хаты, і той пан зноў зьвярнуўся да мяне: „Ось сюды! Ты, браце, мусіць, ня тутэйшы, — ці зда- лёк?“ Неяк язык разварушыўся; я пачаў расказваць. Мы ўселіся ля стала і чакалі, калі нам пададуць полудзень. Саля вялікая, сталоў многа. Чыста, хораша, — адна любата! Людзі сядзяць, палуднуюць, а ўсе адзеты па-панску. Той пан, што быў са мною, як я дазнаўся, зваўся Юрка. Вось я І вылажыў яму, адкуль я, чаго прыехаў, бо ўзнаў, што ён вельмі добрычалавек, хоць, як мне здавалася, пан. „Ага“, —працягнуў Юрка, як я скончыў гутарку. Полудзень кончыўся. Усё давалі вельмі смачныя стравы. Я зроду ня спытваў такіх. Пачаў я поркацца ў кішэні і вымаю кецку (яшчэ меў тры злоты грошай), каб заплаціць за полудзень. А Юрка: „Што гэта?“ — пьггае. Кажу, трэба заплаціць. „Як заплаціць?“ — зноў пьггае. Я зьдзівіўся. Думаю, што гэта хіба пан сьмяецца. Ажно як пачалі мы жупіць, то я дазнаўся, што зусім тут грошы не ўжываюцца, на’т ня ведаюць, што то за грошы. Ну, думаю, ось прыехаў у заработкі! А тут грошай ва ўсёй краіне няма. Хіба-та я, мысьлю, папаў у нябескае царства, ці яко ліха? Юрка ўбачыў, што я зьдзіўлены, і пачаў мне тлумачыць. —А-а, ось дык сон! — зноў ня стрымаўся Язэп, аўсе аж рот паразьзяўлялі і вельмі ўважна слухалі. —Ось я, кажа Юрка, — апавядае далей Адам, здаволены, што яго думкі з цікавасьцю слухаюць, — пайду, скажу маршал ку, што да нас новы чалавек прыехаў, і адпрашуся ад работы. Тагды я павяду цябе ўсюды і пакажу, як у нас жывуць. Пашоў, а я чакаю, раздумваючы: куды-та я папаў? А людзі ўсе, папалуднаваўшы, пачалі расходзіцца на работу. Але вось і Юрка вярнуўся. „Ну, хадзем!“ — ка’а. Пашлі. Ось Юрка і пачаў расказваць. „Наш край, кажа, увесь завецца „Краіна Працы“, — так і завецца, бо ў нас усе ад малога да старога — усе агульна працуюць, і працуюць у нас ня толькі для сябе, але для ўсіх людзей свайго краю“. Я слухаю ўважна і ня разумею, як-та — для ўсіх? А Юрка кажа далей: „Поле ў нас абрабляюць не паасобку, а цэлай грама- дою, цэлай вёскай“. Мы тым часам вышлі ўжо на поле. „Яно разьдзелена ў нас па палеткі, і вось адны (у нас, бач, праца разьдзелена паміж усіх роўна) працуюць ля жьгга, другія — ля аўса, трэйція — ля ячменю і т. д. Гэта знача, ужо часьцей ля яго ходзяць, як у нас кажуць — культывіруюць, каб мець ад зямлі як найболыны пры- бытак. Але, калі сеяць, ці жаць, ці касіць, або бульбу выбіраць, — тая частка, якой прыпаручана той ці іншы палетак, ня зможа адна ўправіцца, дык ёй пасабляюць другія. Аўсім у нас кіруе Радаз маршалкам начале. Мы выбіраем яго з паміж сябе“. Я жадаў непгга спытаць, але Юрка, чалавек жуплівы, ня даў мне прагаварыць, а расказваў і тлумачыў далей. „У нас, ка’а, працаваць ня надта цяжка, дзеля таго, нгго мы маем усялякія машы- ны. Усё сабраўшы з поля і памалаціўшы, мы звозім у аіульны сьвіран, а адтуль ужо па запісках маршалка бяром сабе для ўжьггку. Адным словам, пажывеш у нас, як за- хочаш, дык лепей азнаёмішся з нашым жыцьцём“. Прашоўшы крыху полем, мы вярнуліся назад. На полі кіпела работа. Якраз у тым часе жалі. Юрка-ж далей мне тлумачыць: „Вось бачыш: вёска наша. Прыго- жая, праўда? Хаты ўсе мураваныя, але гэта ўласнасьць усяго люду, што жыве тут. Жывом мы па кватэрах. У хатах — чыста, хораша. Ну, цяпер (мы увайшлі ўжо ў вёску) павяду цябе, ка’а Юрка, па майстэрням. Вось тут працуюць гарбары, выра- бляюць скуры — і то для ўсіх“. Зайшлі мы, паглядзелі. Працуюць людзі з некай дзіўнай ахвотай. Я яшчэ нідзе ня бачыў, каб так працавалі. Былі і старьга, і малыя. „А гэта (падьпплі мы к другой, шаўцоўскай) шыюць боты таксама для ўсіх. У нас, скажу адзін раз, ка’а Юрка, кожны працуе для ўсіх іўсе для аднаго. Усе гэтыя боты зносяццаў скарб, аад- туль выдаюцца, каму патрэбна. Падраліся — ідзі к маршалку, дасьць запіску ў скарб, там забяруць у цябе старыя, а дадуць новыя. Старыя-ж боты зноў ідуць у майстэрню ў работу“. Тут я ня вытрымаў — запытаў: „А па колькі плацяць?“ Юрка зьдзівіўся з гэстакага запытаньня, адалей кажа: „У нас-жа, я гаварыў, на’т і ня знаюць, пгго гэта за грошы. Каб ось я ня ўгледзіў у цябе, як ты вымаў з кішэні ў стравярні, то і я-б ня ведаў“. Я задумаўся і ўжо болей не адважваўся распытваць. Юрка-ж далей тлумачыў. „Вось кравецкая. Тут працуюць, як і ў шаўцоўскай. Усё аддаеццаў скарб, аз скар- бу людзям шыюць з свайго. Ткуць самі — машынаю. А вось гэта кузьня, сьлясарня, стальмарня, калёсная ды шмат усялякіх другіх. Мы так жывом, бачьпн, каб мецьусё патрэбнае ў сябе, дома“. Перайшлі гэта мы ўсе майстэрні і павыходзілі к вялікаму пекнаму дому. „А гэта, кажа Юрка, народная хата. Тут мы зьбіраемся амаль ня кож- ны дзень, радзімся: што і ў якім парадку далей рабіць: так сабе жупім, а то чытаем, бо тут-жа ёсьць і чытальня. Па нядзелям-жа ці ў сьвята наша моладзь тут ладзіць тэатр“. Гэтага дык я не разумеў, але не адважыўся распытвацца. Я ўжо, здаецца, надумаўся тут крыху пажыць, бо Юрка шчэ сказаў, нгго работы ў іх для ўсіх ёсьць. I хлеба для ўсіх хапае. Падыходзім тым часам да другой вялізарнай хаты, аж у пяць паверхаў. „А вось наша школа! Гэта вучацца нашыя дзеці, покуль ня скончаць усіх навук. Тут-жа і ўсялякія дзіцячыя майстэрні: вучацца па кніжкам і рукамі на прак- тыцы. У нас першыя годы адукацыя дзецям даецца агульная (у тым-жа часе яны працуюць і рукамі паводлуг сваіх сіл, хоць, праўда, яны і ўвесь свой век працуюць рукамі, а не адно галавою), а потым ужо па спэцыяльнасьці. Усе дзеці нашы вучац- ца, нявучоных у нас няма. Усе людзі ў нашай грамадзе-вёсцы — роўныя“. „ А бедных, або нявучоных, — няграматных, ось такіх, як я, — няма?“ — запытаўся я. „А што гэта — бедныя, браце?“ Я не разумеў, але болей ужо ня пьггаўся. „Там, за гэтаю школаю, вялізны сад; там усялякіх дрэваў шмат, кветкі ёсьць, а далей — агароды вялікія. Тут усюды працуюць і наглядаюць за ўсім вучні нашы з сваімі настаўнікамі“. „Аў агародах хібажанке не працуюць?“ — не’ка-бы зьнячэўку выляцела ў мяне. „Чаму, — ка’а, — ходзяць, бо тут ня толькі вучыцелі, але й вучыцелькі ёсьць; а так, то — не, бо вучні, вучачыся і практыкуючыся, якраз на ўсіх на цэлу зіму і весну нагатовяць варыва. А якая ў нас вось там, у садзе ды ага- родзе, гожасьць, пекната, колькі там хараства! Калі-нібудзь другім разам прыдзем сюды, дык паглядзіш“. „Ог дык дзіўная старонка! Некае нябескае царства, ды мо’ й нанебе няма гэтакага прыгожагажыцьця, яктут. Гэтарай“, —думаў я прасябе. Юрка-жусё расказваў. „А там, на водшыбе, гавяжы двор; там уся наша жывёла і птаства. Іх даглядаюць такса- ма нашы людзі, гэтакія-ж, як я; ды й вучні, звучаючы, пасабляюць ім. А вот бачьпп — чарнее лес? То наш. Там нашы працуюць. Ага — вось нашы скарбовыя магазыны. Табе, браце, ня гожа хадзіць у гэтых атопках і гэтых портках. Зойдзем сюды, там адтрымаеш усё новае і пекнае, бо мо’ж у нас пажывеш з які месяц?“ „Пажыву“, — адказаў я, забыўшы ўжо і пра жонку, і пра дзеці. Увайшлі ў магазын, а там дабра, дабра, дык аж вочы расходзяцца. Далі мне ўсю новую адзежу, ды такую харошую, я й зроду не насіў гэткай. Такую падабралі, як-бы па мерцы шыта. Убраўся я, як які пан. Падзякаваў, і мы вьпнлі з магазыну. „Во, цяпер ты, браце, наш!“ — загаманіў Юрка. Паглядзеў на загарак ды й кажа: „Ужо ўсе работы скончыліся. Хадзем папад- вячоркаем, а тагды ў хату народную сходзім. Да вечара яшчэ, бач, гадзіны са дзьве“. „Як? I з поля ўжо ісьцімуць? То-ж яшчэ рана — сонца высакавата“, — загаманіў я. „Не, браце, — у нас лішне не працуюць. Болын васьмі гадзін рэдка калі на рабо- це застаюцца, хіба толькі ў надзвычайных выпадках: вось як на сенажаці ці на полі, а дождж зьбіраецца ісьці, то толькі тагды“. Змоўк я. Прышлі мы зноў у тую самую хату, дзе палуднавалі. Юрка сказаў, каб нам далі чаго есьці. Падалі. Ямо. Юрка-ж усё гутарыць: „Дык ось у нас жывуць гэтак ва ўсёй краіне. Калі-ж у нас чаго недахват, напры- клад, цукру, солі ці іншых рэчаў, — то нам прывозяць з іншых вёсак, дзе іх здабыва- юць, а мы ад сябе зьлішкі гэтаксама адсылаем другім. Такімі ўжо аіульнымі справамі Краіны кіруе Краёвая Рада. Пад яе-ж загадам і чыгунка, і почта, і тэлеграф. Яна выбіраецца ў нас усім краем. Д ык вось, калі чаго брак, напісаў туды і — ёсьць. Але нашы радныя паны ня толькі працуюць галавою, ці, як-та сказаць, пішуць, распа- радкуюцца, але працуюць і рукамі — вядома, як таму час дазваляе“. Дзівіўся я ўсяму гэтаму, а сам не’к рад, нгго папаў, здаецца, у гэткі рай. Сяляне ўсе нібы зачарованы гэткім апавяданьнем. Толькі зрэдку чулася працяж- нае „а-а!“. Нярухома сядзелі ўсе, баючыся зрабіць які еіук, каб не перашкодзіць каз- цы. Уважна слухаюць. Адам-жа, бачучы гэта, сам ня ведае, дзе ён: ці на небе, ці на зямлі, — і апавядае далей і ўжо блізіцца к канцу. —Але ось я ўспомніў пра жонку і дзеці і сказаў аб тым Юрку. А ён: „Прывозь, ка’а, сюды, або напішы: хай самі прыязджаюць. У нас работы ім хваце і хлеба ста- не“, — зноў паўтарыў, што і раней казаў. „Дзеці, ка’а, будуць вучыцца ў той, нгго я паказваў, школе, а самі — гэтак, як і мы: працавацьмеце". Кончылі мы падвячоркаваць і ідом у народную хату. Я быў вельмі радушчы, нгго знашоў сваю долю, сваё шчасьце. Я не’к пасьмялеў, бо чуўся тут ужо сваім, і пачаў распытвацца: „А ці войска ў вас, або якая там міліцыя ці паліцыя ёсьць?“ — „Не, ка’а, няма. Мы нікому ніякай крыўды ня робім і ні з кім не ваюем. Але калі вораг які пасягне на наш край, то тагды мы ўсе іуртуемся ды ідом у сталічнае места, бяром аружжа і баронім бацькаўшчыну. А міліцыя ці паліцыя — пытаеш? Навонгга-ж яна? У нас зладзеяў, разбойнікаў, як у другіх краёх, няма, бо няма, бач, тых прычын, нгго робяць з чалавека злодзея ці разбойніка“. „Ага!“ — працягнуў я: „Осьтак дык добра. А як жэняцца ў вас?“ — запьггаў я. „А так, браце, — калі хлопец палюбіў дзяўчыну, то ім ніхто не пярэчыць. Ідуць яны запісваюцца і жывуць, пабраўшы шлюб“. „Ну а ці даўно ўжо ў вашым краю пануе такое жыцьцё?“ I з гэтым пьгганьнем мы ўвайшлі ў хату. Народу было ўжо шмат: мужчыны, кабеты, хлопцы, дзяўчаты і навет дзеці былі. Там гавораць, там чытаюць, а ў другім пакою іуляюць. А якая пекната, якая гожасьць! Усюды на сьценах картыны, малюнкі розныя. Сталоўусякіх, і малых і вялікіх, ды ўсе хварбованыя да пазасьціланыя ўзорыстымі абрусамі. Зэдлі мяккія. Прыселі мы ля аднаго століка. Юрка пашоў, узяў некую кнііу. Разгарнуў і пачаў адказваць на маё пытаньне. „Даўно, ка’а, нашы й дзяды ня памятаюць. Осьу гэтай кнізе апісана, як мы дайшлі да гэткага жыцьця. У нас калісь жылі ось так, як ты, браце, расказваў, у вас (я адным мамэнтам, праўда, апавядаў пра гэта). Навет цары былі. Але вось — я буду казаць коратка — вышлі з народу людзі і пачалі народ ву- чыць, як можна здабыць долю і шчасьце. Праўда, гэтых людзей лавілі, саджалі ў вастрогі, каралі, але зьяўляліся другія і казалі тое самае. Ня ўсе слухалі гэтых лю- дзей, але былі і такія, што паслухалі, зразумелі і пачалі рабіць, як казалі тыя людзі. А яны казалі: „Зразумейце сказ: адзін заўсіх, аўсе за аднаго, і жыцьцё ваша палеп- шыцца“. I вось людзі, пгго зразумелі, пачалі злучаццаў грамадкі і пачалі жыць, як мы цяпер. Д обра стала жыць так. Д ругія, гледзючы на першых, таксама зіуртаваліся і далучыліся да першых, і сталі жыць згодна. Дзяцей ужо пачалі адукаваць па-свой- му, у матчынай мове, а то бывала, у „казёнках“ некай чужой атручвалі ды рабілі з дзетак здраднікаў сваіх бацькоў, нгго саромеліся свайго роднага. Цяпер адукуюць паводлуг патрэб кожнага народу. Праўда, усё гэта многа крыві канггавала проста- му народу, а ўсё-ж такі ўзялі свой верх. Нішто не магло супыніць народнага посту- пу. Народ пачуў у сабе сілы ля справаваньня самым сабою, і лепшыя людзі з народу пачалі кіраваць народнымі справамі. Вось гэтакім парадкам і дайшлі мы да гэтка- га жыцьця. Цяпер мы жывом, бы ў раю. Няма ні бедных, ні багатых — усе роўныя. Няма зладзеяў, ні разбойнікаў, як я й раней казаў. Жывом сабе, згодненька, працу- ем і ўсім здаволены. Будзеш І ты ў нас жыць шчасьліва!“ — скончыў Юрка. Я не- шта жадаў запытаць, ажна — на табе! — жонка, крыкнула: „Уставай, Адам, — ужо пара!“ — і я зноў апынуўся на гэтым сьвеце, сярод людзкай бядоты... Кончыў і Адам. Сяляне ад гэтага сказу нібы акамянелі. I яшчэ-б мо’ доўга сядзелі, ня ведаючы, што зрабілася, каб ня гукнуў Адам другім голасам і ўсіх тым зрухнуў: „Я скончыў. Хадзем спаць, бо дасядзеліся-такі да золку!“ Схамянуліся, і па цэлай грамадзе пашоў гоман, а вецер зважней шугнуў, каб злавіць, здаецца, усё, што скажуць сяляне, ды панесьці ўверх к зорам на суд. — Ну і сон! Гэта, напэўна, ты, брат, сам выдумаў, — адкуль табе гэтак сьніць?! — сказаў першы малады селянін. —Мо’ дзе вычьггаў, або хто расказаў, — дадаў другі. Усяляк гаварылі і думалі і трэйція. Стары Максім апусьціў голаў, задумаўся і шаптаў: „То толькі сон! Эх, каб гэты сон хоць пры дзетках ціўнуках збыўсяў нашым краю!“ Потым прыціснуў шапку і моўчкі ў задуменьні пасунуў да хаты. Адам нічога не адказаў. Ен пачуваў, нібы вялікі камень адлёг у яго на сэрцы, і з радушчым тварам борзда пашоў дамоў. Разышліся паволі і ўсе. Вецер мацней шугнуў, зашумеў і заціх. На ўсходзе паказалася зарніца. 10.9.1918 (псэўд.. Кужаль Янка) ***** Адам Бабарэка То толькі сон... Шчьіра паважанаму А. Моцнаму Сяляне вёскі Занямоньне любілі ў нядзелю ці ў сьвята сходзіцца на рынак, каб пра тое, пра сёе пагаварыць, каб дазнацца дзе-якіх навін. Ось і ў гэты вечар яны сабраліся аб чым-небудзь пагаманіць. Грамада вялікая. Гоману многа. А вечар быў ціхі, цёплы і ясны. Зьлёгенька падыхаў ветрьнс, як-бы прыслухоўваўся да гутаркі людзкай, каб потым панесьці яе ўгору і расказаць месяцу, зорам і хмаркам. Прышоў сёньня і Адам Краўцовых. Яго рэдка бачылі на сходах. Ён быў самы бяднейшы ў вёс-цы. Зямлі зусім ня меў, апроч кавалачку агарода, ды й то на яго было трох братоў. Адам сядзеў усё дома, раздумваючы, як-бы палепшыць сваё ясыцьцё. А жылося надта дрэнна. Але ў гэты вечар і ён выпаўз з свае старэнькае хаты. Яго непакоілі ўсялякія думкі, якія яму бажалася выказаць каму-небудзь. Сяляне сядзелі на бярвеньнях ля хаты Ткачука. Гоман ужо пачаў сьціхаць. Зда-валася, усе перагутарылі. Адам сядзеў і думаў, як-бы пачаць гаворку пра свае думкі. Але вось неяк зайшла гутарка пра сны. —Чорт яго ведае, што гэта — не’к ня сьпіцца, сны дрэнныя лезуць, — пачынае адзін, а там другі. Тлумачаць па-свойму. Адам насачыў момант і пачаў апавядаць. I Што ён расказваў, гэта ня быў сон. Яго беднасьць, яго доля давяла да гэтакіх думак, але ён не хацеў, каб ведалі, што гэта ён сам дамысьліўся, і сказаў, што сьніў. і —Ось паслухайце, як я надум... як я сьніў, — паправіўся Адам, пачынаючы гаворку. 1 —Ну, кажы — паслухаем, — загукалі сяляне, — мо што й цікавае? ; [ — Ось я, здаецца, ужо зусім зьбяднеў: хоць я й так бедны, а то дык нават няма чаго есьці. Дык, здаецца, і надумаў я паехаць у другі край у заработкі. Жонцы сказаў пра-даць каня, купіць хлеба і жыць пакуль што, а я зараблю грошай, буду ггрысылаць, потым сам, моў, прыеду і тагды зажывом па-людзку. „Ну, добра“, — згадзілася жон-ка. Ось раз увечар, здаецца, як вёска ўжо спала, разьвітаўся я з жонкаю, з дзецьмі і паплёўся на станцьпо. Грошай не’к сабраў на дароіу — прадалі, здаецца, апошняга япрука. Заплакаў, вельмі-ж бо горка і шкода было пакідаць свой родны куток. А да-лей некім цудам я ўжо еду на чьпунцы далёка-далёка ад сваёй вёскі. Сяджу гэта я ў вагоне, думаю, у які-б край ехаць, дзе болын заработкаў, і аб жонцы з дзецьмі думаю, ажна кандуктар ідзе і кажа ўсім з чугункі злазіць, бо далей цягнік ня йдзе. Зьлез я, іду, а цягнікоў многа-многа, ды ўсе непадобныя на той, што я ехаў. Падыходжу я, к аднаму, а некі пан: „Сядай, ка’а, браце, калі хочаш, — паедзем у наш край, у нас до-бра жыць“. — „Але-ж у мяне білета няма?“ — „То нічога! Ось сядай!“ — і адчыніў дзьверы. Я зьдзівіўся, што ён так ласкава да мяне зьвярнуўся, бо я-ж просты му-жьпс у лапцях, а ён пан. Зьняў я шапку, пакланіўся, падзякаваў за раду і ўвайшоў у цягнік. Тут я зноў зьдзівіўся. Я ня ведаў, дзе я, — ці ў пакоі ў пана, ці ў цягніку. Ня верыў сваім вачом. Усё так пекна, так прыгожа: зэдлікі ўсе мяккія, картыны разь-вешаны. Я доўта стаяў, разглядаючы, і баяўся садзіцца, аж калі падьппоў зноў той пан, што ля вагону стаяў, і сказаў садзіцца, тагды толькі я сеў. Ня памятаю, ці доўга я ехаў, ці не. Я ня ведаў на’т — куды. Толысі ведаю, што бяз білету, і грошай ніхто ня пытаў. Але ось, няведама як, апынуўся я ў вёсцы (там гэтак яе звалі, але, як я думаў, то — настаяшчае места). —Ну, брат, і сон! — ня стрымаўся, каб не перапыніць, стары Язэп. —Не перапыняй, Язэп! Кажы далей, Адам! — адазваўся Максім. —Іду гэта я, разглядаю далей, — апавядае Адам, — усё роўна, як у лесе. Але ось падходзіць некі пан, даў „дабрыдзень“. Бачучы, што я ня тутэйшы, адазваўся: „Ха| дзем, папалуднаем, браце, — ужо пара!“ Я ўсё роўна, як акамянеў ад гэтых слоў Хацеў нешта сказадь, але язык не’к не паварочваўся. I я, падуласны некай невяі домай сіле, паплёўся за ім. Схамянуўся толькі, як мы падышлі да вялікай муравя. най хаты, і той пан зноў зьвярнуўся да мяне: „Ось сюды! Ты, браце, мусіць, няп. тэйшы, — ці здалёк?“ Неяк язык разварушыўся; я пачаў расказваць. Мы ўселіся ля стала і чакалі, калі нам пададуць полудзень. Саля вялікая, сталоў многа. Чыста хораша, — адна любата! Людзі сядзяць, палуднуюць, а ўсе адзеты па-панску. Той пан, што быў са мною, як я дазнаўся, зваўся Юрка. Вось я і вылажыў яму, адкулья чаго прыехаў, бо ўзнаў, што ён вельмі добры чалавек, хоць, як мне здавалася, пан, „Ага“, — працягнуў Юрка, як я скончыў гутарку. ІІолудзень кончыўся. Усё давалі вельмі смачныя стравы. Я зроду ня спытваў такіх. ІІачаў я поркацца ў кішэні і вы-маю кецку (яшчэ меў тры злоты грошай), каб заплаціць за полудзень. А Юрка: „Што гэта?“ — пытае. Кажу, трэба заплаціць. „Як заплаціць?“ — зноў пытае. Я зьдзівіўся. Думаю, што гэта хіба пан сьмяецца. Ажно як пачалі мы жупіць, то я дазнаўся, што зусім тут грошы не ўжываюцца, на’т ня ведаюць, што то за грошы. Ну, думаю, ось прыехаў у заработкі! А тут грошай ва ўсёй краіне няма. Хіба-^га я, мысьлю, папаўу нябескае царства, ці яко ліха? Юрка ўбачыў, што я зьдзіўлены, і пачаў мне тлумачыць. —А-а, ось дык сон! — зноў ня стрымаўся Язэп, а ўсе аж рот паразьзяўлялі і вельмі ўважна слухалі. я —Ось я, кажа Юрка, — апавядае далей Адам, здаволены, што яго думкі з цікавасьцю слухаюць, — пайду, скажу маршалку, што да нас новы чалавек прыехаў, і адпрашуся ад работы. Тагды я павяду цябе ўсюды і пакажу, як у нас жывуць. Пашоў, а я чакаю, раздумваючы: куды-та я папаў? А людзі ўсе, папалуднаваўшы, пачалі расходзіцца на работу. Але вось і Юрка вярнуўся. „Ну, хадзем!“ — ка’а. Пашлі. Ось Юрка і пачаў расказваць. „Наш край, кажа, увесь завецца „Краіна Працы“, — так і завецца, бо ў нас усе ад малога да старога — усе агульна працуюць, і працуюць у нас ня толысі для сябе, але для ўсіх людзей свайго краю“. Я слухаю ўважна і ня разумею, як-та — для ўсіх? А Юрка кажа далей: „Поле ў нас абрабляюць не паасобку, а цэлай грама-дою, цэлай вёскай“. Мы тым часам вышлі ўжо на поле. „Яно разьдзелена ў нас па палеткі, і вось адны (у нас, бач, праца разьдзелена паміж усіх роўна) працуюць ля жыта, другія — ля аўса, трэйція — ля ячменю і т. д. Гэта знача, ужо часьцей ля яго ходзяць, як у нас кажуць — культывіруюць, каб мець ад зямлі як найболыпы пры-бытак. Але, калі сеяць, ці жаць, ці касіць, або бульбу выбіраць, — тая частка, якой прыпаручана той ці іншы палетак, ня зможа адна ўправіцца, дык ёй пасабляюць другія. А ўсім у нас кіруе Рада з маршалкам на чале. Мы выбіраем яго з паміж сябе“. Я жадаў нешта спытаць, але Юрка, чалавек жуплівы, ня даў мне прагаварыць, а расказваў і тлумачыў далей. „У нас, ка’а, працаваць ня надта цяжка, дзеля таго, што мы маем усялякія машы-ны. Усё сабраўшы з поля і памалаціўшы, мы звозім у агульны сьвіран, а адтуль ужо па запісках маршалка бяром сабе для ўжытку. Адным словам, пажывеш у нас, як за-хочаш, дык лепей азнаёмішся з нашым жыцьцём“. Ш Прашоўшы крыху полем, мы вярнуліся назад. На полі кіпела работа. Якраз у тым часе жалі. Юрка-ж далей мне тлумачыць: „Вось бачыш: вёска наша. Прыго-жая, праўда? Хаты ўсе мураваныя, але гэта ўласнасьць усяго люду, што жыве тут' Жывом мы па кватэрах. У хатах — чыста, хораша. Ну, цяпер (мы увайшлі ўжо У вёску) павяду цябе, ка’а Юрка, па майстэрням. Вось тут працуюць гарбары, вырЗ' бляюць скуры — і то для ўсіх“. Зайшлі мы, паглядзелі. Працуюць людзі з некай дзіўнай ахвотай. іш Ш То толькісон. 31 Я яшчэ нідзе ня бачыў, каб так працавалі. Былі і старыя, і малыя. „А гэта (пацышлі мы к другой, шаўцоўскай) шыюць боты таксама для ўсіх. У нас, скажу ацзін раз, ка’а Юрка, кожны прапуе для ўсіх і ўсе для аднаго. Усе гэтыя боты зносяцца ў скарб, а ад-туль выдаюцца, каму патрэбна. Падраліся — ідзі к маршалку, дасьць запіску ў скарб, там забяруць у цябе старыя, а дадуць новыя. Старыя-ж боты зноў ідуць у майстэрню ў работу“. Тут я ня вытрымаў — запытаў: „А па колькі плацяць?“ Юрка зьдзівіўся з гэстакага запытаньня, а далей кажа: „У нас-жа, я гаварыў, на’т і ня знаюць, што гэта за грошы. Каб ось я ня ўгледзіў у цябе, як ты вымаў з кішэні ў стравярні, то і я-б ня ведаў“. Я задумаўся і ўжо болей не адважваўся распытваць. Юрка-ж далей тлумачыў. „Вось кравецкая. Тут працуюць, як і ў шаўцоўскай. Усё аддаецца ў скарб, а з скар-бу людзям шыюць з свайго. Ткуць самі — машынаю. А вось гэта кузьня, сьлясарня, стальмарня, калёсная ды шмат усялякіх другіх. Мы так жывом, бачыш, каб мець усё патрэбнае ў сябе, дома“. Перайшлі гэта мы ўсе майстэрні і павыходзілі к вялікаму пекнаму дому. „А гэта, кажа Юрка, народная хата. Тут мы зьбіраемся амаль ня кож-ны дзень, радзімся: што і ў якім парадку далей рабіць: так сабе жупім, а то чытаем, бо тут-жа ёсьць і чытальня. Па нядзелям-жа ці ў сьвята наша моладзь тут ладзіць тэатр“. Гэтага дык я не разумеў, але не адважыўся распытвацца. Я ўжо, здаецца, надумаўся тут крыху пажыць, бо Юрка шчэ сказаў, што работы ў іх для ўсіх ёсьць. I хлеба для ўсіх хапае. Падыходзім тым часам да другой вялізарнай хаты, аж у пяць паверхаў. „А вось наша школа! Гэта вучацца нашыя дзеці, покуль ня скончаць усіх навук. Тут-жа і ўсялякія дзіцячыя майстэрні: вучацца па кніжкам і рукамі на прак-тыцы. У нас першыя годы адукацыя дзецям даецца агульная (у тым-жа часе яны працуюць і рукамі паводлуг сваіх сіл, хоць, праўда, яны і ўвесь свой век працуюць рукамі, а не адно галавою), а потым ужо па спэцыяльнасьці. Усе дзеці нашы вучац-ца, нявучоных у нас няма. Усе людзі ў нашай грамадзе-вёсцы — роўныя“. „А бедных, або нявучоных, — няграматных, ось такіх, як я, — няма?“ — запытаўся я. „А што гэта — бедныя, браце?“ Я не разумеў, але болей ужо ня пытаўся. „Там, за гэтаю школаю, вялізны сад; там усялякіх дрэваў шмат, кветкі ёсьць, а далей — агароды вялікія. Тут усюды працуюць і наглядаюць за ўсім вучні нашы з сваімі настаўнікамі“. „Аў агародах хіба жанке не працуюць?“ — не’ка—бы зьнячэўку выляцела ў мяне. „Чаму, — ка’а, — ходзяць, бо тут ня толькі вучыцелі, але й вучыцелькі ёсьць; а так, то — не, бо вучні, вучачыся і практыкуючыся, якраз на ўсіх на цэлу зіму і весну нагатовяць варыва. А якая ў нас вось там, у садзе ды ага-родзе, гожасьць, пекната, колькі там хараства! Калі-нібудзь другім разам прыдзем сюды, дык паглядзіш“. „От дык дзіўная старонка! Некае нябескае царства, ды мо’ й на небе няма гэтакага прыгожага жыцьця, як тут. Гэта рай“, — думаў я пра сябе. Юрка-ж усё расказваў. „А там, на водшыбе, гавяжы двор; там уся наша жывёла і птаства. Іх даглядаюць такса-ма нашы людзі, гэтакія—ж, як я; ды й вучні, звучаючы, пасабляюць ім. А вот бачыш — чарнее лес? То наш. Там нашы працуюць. Ага — вось нашы скарбовыя магазьгаы. Табе, браце, ня гожа хадзіць у гэтых атопках і гэтых портках. Зойдзем сюды, там адтрымаеш усё новае і пекнае, бо мо’ж у нас пажывеш з які месяц?“ „Пажыву“, — адказаў я, забыўшы ўжо і пра жонку, і пра дзеці. Увайшлі ў магазын, а там дабра, дабра, дык аж вочы расходзяцца. Далі мне ўсю новую адзежу, ды такую харошую, я й зроду не насіў гэткай. Такую падабралі, як-бы па мерцы шыта. Убраўся я, як які пан. Падзякаваў, і мы вышлі з магазыну. „Во, цяпер ты, браце, наш!“ — загаманіў Юрка. Паглядзеў на загарак ды й кажа: „Ужо ўсе работы скончыліся. Хадзем папад-вячоркаем, а тагды ў хату народную сходзім. Да вечара яшчэ, бач, гадзіны са дзьве“. „Як? I з поля ўжо ісьцімуць? То-ж яшчэ рана — сонца высакавата“, — загаманіў я. „Не, браце, — у нас лішне не працуюць. Болып васьмі гадзін рэдка калі на рабо- це застаюцца, хіба толысі ў надзвычайных выпадках: вось як на сеналсаці ці наполі а донсдж зьбіраецца ісьці, то толысі тагды“. | ] Змоўк я. Прышлі мы зноў у тую самую хату, дзе палуднавалі. Юрка сказаў, каб нам далі чаго есьці. ІІадалі. Ямо. Юрка-ж усё іутарыць: „Дык ось у нас жывуць гэтаіс ва ўсёй ісраіне. Калі-ж у нас чаго недахват, напры-клад, цукру, солі ці іншых рэчаў, — то нам прывозяць з іпшых вёсак, дзе іх здабыва-юць, а мы ад сябе зьліішсі гэтаксама адсылаем другім. Такімі ўлсо аіульнымі справамі Краіны кіруе Краёвая Рада. I Іад яе-ж загадам і чыгунка, і почта, і тэлеграф. Яна выбіраецца ў нас усім краем. Дык вось, калі чаго брак, нанісаў туды і — ёсьць. Але нашы радныя паны ня голысі працуюць галавою, ці, яіс-та сказаць, пішуць, распа-радкуюцца, але працуюць і рукамі — вядома, як таму час дазваляе“. Дзівіўся я ўсяму гэтаму, а сам не’к рад, што напаў, здаецца, у гэткі рай. Сяляне ўсе нібы зачарованы гэткім апавяданьнем. Толькі зрэдісу чулася працяж-нае „а-а!“. Нярухома сядзелі ўсе, баючыся зрабіць які стук, каб не перашкодзіць каз-цы. Уважна слухаюць. Адам-жа, бачучы гэта, сам ня ведае, дзе ён: ці на небе, ці на зямлі, — і шіавядае далей і ўжо блізіцца к ісанцу. —Але ось я ўспомніў пра жонку і дзеці і сісазаў аб тым Юрку. А ён: „Прывозь, ка’а, сюды, або напішы: хай самі прыяжджаюць. У нас работы ім хваце і хлеба ста-не“, — зноў паўтарыў, што і раней казаў. „Дзеці, іса’а, будуць вучыцца ў той, што я паказваў, школе, а самі — гэтак, як і мы: працавацьмеце“. Кончылі мы падвячоркаваць і ідом у народную хату. Я быў вельмі радушчы, што знашоў сваю долю, сваё шчасьце. Я не’к пасьмялеў, бо чуўся тут ужо сваім, і пачаў распытвацца: „А ці войска ў вас, або якая там міліцыя ці паліцыя ёсьць?“ — „Не, ка’а, няма. Мы нікому ніякай крыўды ня робім і ні з кім не ваюем. Але калі вораг які пасягне на наш край, то тагды мы ўсе гуртуемся ды ідом у сталічнае места, бяром аружжа і баронім бацысаўшчыну. А міліцыя ці наліцыя — пытаеш? Навошта-ж яна? У нас зладзеяў, разбойніісаў, яіс у другіх ісраёх, няма, бо няма, бач, тых прычын, што робяць з чалавека злодзея ці разбойніка“. „Ага! “ — працягнуў я: „Ось так дык добра. А як жэняцца ў вас?“ — запытаў я. „А так, браце, — калі хлопец палюбіў дзяучыну, то ім ніхто не пярэчыць. Ідуць яны запісваюцца і мсывуць, пабраўшы шлюб“. „Ну а ці даўно ўжо ў вашым кршо пануе таісое жыцьцё?“ I з гэтым пытаньнем мы ўвайшлі ў хату. Народу было ўжо шмат: мужчыны, кабеты, хлопцы, дзяўчаты і навет дзеці былі. Там гавораць, там чытаюць, а ў другім пакою гуляюць. А якая пекната, якая гожасьць! Усюды на сьценах ісартыны, малюнкі розныя. Сталоў усякіх, і малых і вялікіх, ды ўсе хварбованыя да пазасьціланыя ўзорыстымі абрусамі. Зэдлі мяккія. Прыселі мы ля аднаго століка. Юрка пашоў, узяў некую кнііу. Разгарнуў і пачаў адказваць на маё пытаньне. „Даўно, іса’а, нашы й дзяды ня памятаюць. Ось у гэтай кнізе апісана, як мы дайшлі да гэткага жыцьця. У нас калісь жылі ось так, як ты, браце, расказваў, у вас (я адным мамэнтам, праўда, апавядаў пра гэта). Наветцары былі. Але вось — я буду казаць коратка — вышлі з народу людзі і пачалі народ ву-чыць, як можна здабыць долю і шчасьце. ІІраўда, гэтых людзей лавілі, саджалі ў вастрогі, каралі, але зьяўляліся другія і казалі тое самае. Ня ўсе слухалі гэтых лю-дзей, але былі і такія, што паслухалі, зразумелі і пачалі рабіць, як казалі тыя людзь А яны казалі: „Зразумейце сказ: адзін за ўсіх, а ўсе за аднаго, і жыцьцё вашапалеп-шыцца“. I вось людзі, што зразумелі, началі злучацца ў грамадкі і пачалі жыць, як мы цяпер. Добра стала жыць так. Д ругія, гледзючы на першых, таксама зіуртаваліся і далучыліся да першых, і сталі лсыць згодна. Д зяцей ужо пачалі адукаваць па-свой-му, у матчынай мове, а то бывала, у „казёнках“ некай чужой атручвалі ды рабілі з дзетак здраднікаў сваіх бацькоў, што саромеліся свайго роднага. Цяпер адукуюнь паводлуг патрэб кожнага народу. ІІраўда, усё гэта многа крыві каштавала нроста То ТПОЛЬКІ сон... 33 му народу, а ўсё-ж такі ўзялі свой верх. Нішто не магло супыніць народнага посту-пу. Народ пачуў у сабе сілы ля справаваньня самым сабою, і лепшыя людзі з народу пачалі кіраваць народнымі справамі. Вось гэтакім парадкам і дайшлі мы да гэтка-га жыцьця. Цяпер мы жывом, бы ў раю. Няма ні бедных, ні багатых — усе роўныя. Няма зладзеяў, ні разбойнікаў, як я й раней казаў. Жывом сабе, згодненька, працу-ем і ўсім здаволены. Будзеш і ты ў нас жыць шчасьліва!“ — скончыў Юрка. Я не-шта жадаў запытаць, ажна — на табе! — жонка, крыкнула: „Уставай, Адам, — ужо пара!“ — і я зноў апынуўся на гэтым сьвеце, сярод людзкай бядоты... Кончыў і Адам. Сяляне ад гэтага сказу нібы акамянелі. I яшчэ-б мо’ доўга сядзелі, ня ведаючы, што зрабілася, каб ня гукнуў Адам другім голасам і ўсіх тым зрухнуў: „Я скончыў. Хадзем спаць, бо дасядзеліся-такі да золку! “ Схамянуліся, і па цэлай грамадзе пашоў гоман, а вецер зважней шугнуў, каб злавіць, здаецца, усё, што скажуць сяляне, ды панесьці ўверх к зорам на суд. —Ну і сон! Гэта, напэўна, ты, брат, сам выдумаў, — адкуль табе гэтак сьніць?! — сказаў першы малады селянін. —Мо’ дзе вычытаў, або хто расказаў, — дадаў другі. Усяляк гаварылі і думалі і трэйція. Стары Максім апусьціў голаў, задумаўся і шаптаў: „То толькі сон! Эх, каб гэты сон хоць пры дзетках ці ўнуках збыўся ў нашым краю!“ Потым прыціснуў шапку і моўчкі ў задуменьні пасунуў да хаты. Адам нічога не адказаў. Ен пачуваў, нібы вялікі камень адлёг у яго на сэрцы, і з радушчым тварам борзда пашоў дамоў. Разышліся паволі і ўсе. Вецер мацней шугнуў, зашумеў і заціх. На ўсходзе паказалася зарніца. 10.9.1918 *** Збор твораў : у 2 т. / Адам Бабарэка. Т. 2 : Проза, паэзія, філасофія, публіцыстыка, запісныя кніжкі, дзённікі, лісты. 726 с. Вільня [Вільнюс] : Ін-т беларусістыкі ; Беласток : Беларус. гіст. т-ва, 2011.
|
| | |
| Статья написана 9 сентября 2019 г. 22:02 |
1. А. Бабарэка (псэўд. Кужаль Янка). То толькі сон... газета Звон (Менск) №7, 8.9.1919; №8 10.9.1919; №9. 12.9.1919. Збор твораў / Адам Бабарэка. Т. 2 : Проза, паэзія, філасофія, публіцыстыка, запісныя кніжкі, дзённікі, лісты. — 726 с., Вільня-Беласток, 2011, с. 29-33 2. М. Гарэцкі. Фантазія: [Апавяданне] // газета Беларускія ведамасці. 1921. 24 кастр. / Без подпісу/. У тым самым 1921-м годзе пад рэдакцыяй М. Гарэцкага выходзіў яшчэ і "Зборнік "Беларускіх Ведамасьцей". Дык вось, у № 3 друкавалася і "Фантазія". Гарэцкi М. Творы. с. 118-120. Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. Гарэцкі М. Творы. Серыя "Бiблiятэка беларускай класiкi". Мінск. Мастацкая лiтаратура. 1995. Гарэцкі М. Выбраныя творы. Минск, 2009. Фантазія. с. 117-119. 3. В. Ластоўскі (псэўд. Власт). Лабірынты (аповесць) часопіс "Крывіч" №№2,3,6/1923. Коўна. 4. Андрэй Александровіч «Палёт у мінулае» (апавяданне) журнал «Маладняк» №5 за 1924 г. 5.. Я. Маўр. Чалавек ідзе. Апавяданьне / Малюнкі А. Тычыны // Беларускі піянэр (Менск), 1926, №11 – с.14-17, №12 – с.12-16; 1927, №1-2 – с.9-14, №3-4 – с.20-24, №5 – с.7-9, №7 – с.16-18, №8 – с.9-11 (напісана ў 1920 г.) 6. Я. Маўр. Сакрэт вучонага: Апавяданне / З эспэранто Дз. Мi-ка // Беларускі піянэр (Менск), 1926, №1 – с.23-24 напісана, верагодна, раней Ёсць таксама меркаванне, што гэта неўстаноўлены замежны аўтар, якога пераклалі з эсперанта. У часопісе пад публікацыяй там подпіс "З эспэранто Дз. Мі-ка", але ў змесце прозвішча (ці псеўданім) перакладчыка напісана цалкам: "з эспэранто ў перакладзе Дз. Міхалкі" (В. Ж.) 7. Міхась Чарот «Чырвонакрылы вяшчун» (паэма) . Белдзяржвыдав. 1927 г. 8. Янка Маўр. Вандраванне па зорках. «Беларускі піонэр» 1927'10 9. М. Белякоўскі. Вайна і мір: Фантазія // Беларускі піянэр (Менск), 1928, №3 – с.8-10. 10. Я. Маўр. Пекла. Менск: Беларускае дзержаўнае выдавецтва, 1929. 11. Кандрат Крапіва "Хвядос — Чырвоны нос" (паэма) . Впервые в журнале «Узвышша», 1930, №6, 7, 8, 9, 10. Отдельным изданием в Белдзяржвыдаве в 1931 году. 12. Змітрок Астапенка. Вызваленьне сіл (раман). Первая часть романа появилась в журнале «Маладняк» в 1932 году (№№ 7, 8) 13. Янка Маўр «Аповесць будучых дзён» (аповесць) . Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі "Юндзетсэктар", 1932 г.
Прозу Бабарэка пісаў на працягу сямі гадоў, апублікаваў больш за дваццаць твораў, якія мелі розныя жанрава–стылявыя характарыстыкі: гумарыстычныя і сатырычныя апавяданні, «бытавыя малюнкі», успаміны, алегарычныя навэлы ў стылі коласаўскіх «Казак жыцця», імпрэсіі–прыпавесці. Яго першае апавяданне «То толькі сон…» выдзяляецца з агульнага шэрагу, яго можна аднесці да ўтапічнага жанру (гетэратопіі). У ім аўтар паказаў сваё бачанне ідэальнай дзяржавы, у якой «кожны працуе для ўсіх і ўсе для аднаго». Зразумела, чаму яно было напісана: 1918–ы — час утварэння новай дзяржавы. У беларускай літаратуры пачынаў фарміравацца жанр фантастычнай прозы: у 1920–я пракладвалі яму шлях Вацлаў Ластоўскі (філасофска–фантастычнай аповесцю «Лабірынты», 1923), Андрэй Александровіч (навукова–фантастычным апавяданнем «Палёт у мінулае», 1924), Змітрок Астапенка (навукова–фантастычным раманам «Вызваленне сіл», 1932) і Янка Маўр (навукова–фантастычным творам «Аповесць будучых дзён», 1932). https://budzma.by/news/maladnyakoski-byal... *** То толькі сон... Шчыра паважанаму А. Моцнаму Сяляне вёскі Занямоньне любілі ў нядзелю ці ў сьвята сходзіцца на рынак, каб пра тое, пра сёе пагаварыць, каб дазнацца дзе-якіх навін. Ось і ў гэты вечар яны сабраліся аб чым-небудзь пагаманіць. Грамада вялікая. Гоману многа. А вечар быў ціхі, цёплы і ясны. Зьлёгенька падыхаў ветрык, як-бы прыслухоўваўся да гутаркі людзкай, каб потым панесьці яе ўгору і расказаць месяцу, зорам і хмаркам. Прьпноў сёньня і Адам Краўцовых. Яго рэдка бачылі на сходах. Ен быў самы бяднейшы ў вёс- цы. Зямлі зусім ня меў, апроч кавалачку агарода, ды й то на яго было трох братоў. Адам сядзеў усё дома, раздумваючы, як-бы палепшыць сваё жыцьцё. А жылося надта дрэнна. Але ў гэты вечар і ён выпаўз з свае старэнькае хаты. Яго непакоілі ўсялякія думкі, якія яму бажалася выказаць каму-небудзь. Сяляне сядзелі на бярвеньнях ля хаты Ткачука. Гоман ужо пачаў сьціхаць. Зда- валася, усе перагутарылі. Адам сядзеў і думаў, як-бы пачаць гаворку пра свае думкі. Але вось неяк зайшла гутарка пра сны. —Чорт яго ведае, што гэта — не’к ня сьпіцца, сны дрэнныя лезуць, — пачынае адзін, а там другі. Тлумачаць па-свойму. Адам насачыў момант і пачаў апавядаць. Што ён расказваў, гэта ня быў сон. Яго беднасьць, яго доля давяла да гэтакіх думак, але ён не хацеў, каб ведалі, што гэта ён сам дамысьліўся, і сказаў, нгго сьніў. — Ось паслухайце, як я надум... як я сьніў, — паправіўся Адам, пачынаючы гаворку. — Ну, кажы — паслухаем, — загукалі сяляне, — мо што й цікавае? — Ось я, здаецца, ужо зусім зьбяднеў: хоць я й так бедны, ато дык нават нямачаго есьці. Д ык, здаецца, і надумаў я паехаць у другі край у заработкі. Жонцы сказаў пра- даць каня, купіць хлеба І жыць пакуль што, а я зараблю грошай, буду прысылаць, потым сам, моў, прыеду І тагды зажывом па-людзку. „Ну, добра“, — згадзілася жон- ка. Ось раз увечар, здаецца, як вёска ўжо спала, разьвітаўся я з жонкаю, з дзецьмі і паплёўся на станцыю. Грошай не’к сабраў на дарогу — прадалі, здаецца, апошняга япрука. Заплакаў, вельмі-ж бо горка І шкода было пакідаць свой родны куток. А да- лей некім цудам я ўжо еду на чыгунцы далёка-далёка ад сваёй вёскі. Сяджу гэта я ў вагоне, думаю, у які-б край ехаць, дзе болып заработкаў, і аб жонцы з дзецьмі думаю, ажна кандуктар ідзе і кажа ўсім з чуіункі злазіць, бо далей цягнік ня йдзе. Зьлез я, іду, а цягнікоў многа-многа, ды ўсе непадобныя на той, што я ехаў. Падыходжу я, к аднаму, а некі пан: „Сядай, ка’а, браце, калі хочаш, — паедзем у наш край, у нас до- бра жыць“. — „Але-ж у мяне білета няма?“ — „То нічога! Ось сядай!“ — і адчыніў дзьверы. Я зьдзівіўся, што ён так ласкава да мяне зьвярнуўся, бо я-ж просты му- жык у лапцях, а ён пан. Зьняў я шапку, пакланіўся, падзякаваў за раду і ўвайшоў у цягнік. Тут я зноў зьдзівіўся. Я ня ведаў, дзе я, — ці ў пакоі ў пана, ці ў цягніку. Ня верыў сваім вачом. Усё так пекна, так прыгожа: зэдлікі ўсе мяккія, картыны раз- ьвешаны. Я доўга стаяў, разглядаючы, і баяўся садзіцца, аж калі падышоў зноў той пан, што ля вагону стаяў, і сказаў садзіцца, тагды толькі я сеў. Ня памятаю, ці доўга я ехаў, ці не. Я ня ведаў на’т — куды. Толькі ведаю, што бяз білету, і грошай ніхто ня пытаў. Але ось, няведама як, апынуўся я ў вёсцы (там гэтак яе звалі, але, як я думаў, то — настаяшчае места). — Ну, брат, І сон! — ня стрымаўся, каб не перапыніць, стары Язэп. — Не перапыняй, Язэп! Кажы далей, Адам! — адазваўся Максім. — Іду гэта я, разглядаю далей, — апавядае Адам, — усё роўна, як у лесе. Але ось падходзіць некі пан, даў „дабрыдзень“. Бачучы, што я ня тутэйшы, адазваўся: „Хад- зем, папалуднаем, браце, —ужо пара!“ Я ўсё роўна, як акамянеў ад гэтых слоў. Хацеў нешта сказаць, але язык не’к не паварочваўся. I я, падуласны некай невядомай сіле, паплёўся за ім. Схамянуўся толькі, як мы падышлі да вялікай мураванай хаты, і той пан зноў зьвярнуўся да мяне: „Ось сюды! Ты, браце, мусіць, ня тутэйшы, — ці зда- лёк?“ Неяк язык разварушыўся; я пачаў расказваць. Мы ўселіся ля стала і чакалі, калі нам пададуць полудзень. Саля вялікая, сталоў многа. Чыста, хораша, — адна любата! Людзі сядзяць, палуднуюць, а ўсе адзеты па-панску. Той пан, што быў са мною, як я дазнаўся, зваўся Юрка. Вось я І вылажыў яму, адкуль я, чаго прыехаў, бо ўзнаў, што ён вельмі добрычалавек, хоць, як мне здавалася, пан. „Ага“, —працягнуў Юрка, як я скончыў гутарку. Полудзень кончыўся. Усё давалі вельмі смачныя стравы. Я зроду ня спытваў такіх. Пачаў я поркацца ў кішэні і вымаю кецку (яшчэ меў тры злоты грошай), каб заплаціць за полудзень. А Юрка: „Што гэта?“ — пьггае. Кажу, трэба заплаціць. „Як заплаціць?“ — зноў пьггае. Я зьдзівіўся. Думаю, што гэта хіба пан сьмяецца. Ажно як пачалі мы жупіць, то я дазнаўся, што зусім тут грошы не ўжываюцца, на’т ня ведаюць, што то за грошы. Ну, думаю, ось прыехаў у заработкі! А тут грошай ва ўсёй краіне няма. Хіба-та я, мысьлю, папаў у нябескае царства, ці яко ліха? Юрка ўбачыў, што я зьдзіўлены, і пачаў мне тлумачыць. —А-а, ось дык сон! — зноў ня стрымаўся Язэп, аўсе аж рот паразьзяўлялі і вельмі ўважна слухалі. —Ось я, кажа Юрка, — апавядае далей Адам, здаволены, што яго думкі з цікавасьцю слухаюць, — пайду, скажу маршал ку, што да нас новы чалавек прыехаў, і адпрашуся ад работы. Тагды я павяду цябе ўсюды і пакажу, як у нас жывуць. Пашоў, а я чакаю, раздумваючы: куды-та я папаў? А людзі ўсе, папалуднаваўшы, пачалі расходзіцца на работу. Але вось і Юрка вярнуўся. „Ну, хадзем!“ — ка’а. Пашлі. Ось Юрка і пачаў расказваць. „Наш край, кажа, увесь завецца „Краіна Працы“, — так і завецца, бо ў нас усе ад малога да старога — усе агульна працуюць, і працуюць у нас ня толькі для сябе, але для ўсіх людзей свайго краю“. Я слухаю ўважна і ня разумею, як-та — для ўсіх? А Юрка кажа далей: „Поле ў нас абрабляюць не паасобку, а цэлай грама- дою, цэлай вёскай“. Мы тым часам вышлі ўжо на поле. „Яно разьдзелена ў нас па палеткі, і вось адны (у нас, бач, праца разьдзелена паміж усіх роўна) працуюць ля жьгга, другія — ля аўса, трэйція — ля ячменю і т. д. Гэта знача, ужо часьцей ля яго ходзяць, як у нас кажуць — культывіруюць, каб мець ад зямлі як найболыны пры- бытак. Але, калі сеяць, ці жаць, ці касіць, або бульбу выбіраць, — тая частка, якой прыпаручана той ці іншы палетак, ня зможа адна ўправіцца, дык ёй пасабляюць другія. Аўсім у нас кіруе Радаз маршалкам начале. Мы выбіраем яго з паміж сябе“. Я жадаў непгга спытаць, але Юрка, чалавек жуплівы, ня даў мне прагаварыць, а расказваў і тлумачыў далей. „У нас, ка’а, працаваць ня надта цяжка, дзеля таго, нгго мы маем усялякія машы- ны. Усё сабраўшы з поля і памалаціўшы, мы звозім у аіульны сьвіран, а адтуль ужо па запісках маршалка бяром сабе для ўжьггку. Адным словам, пажывеш у нас, як за- хочаш, дык лепей азнаёмішся з нашым жыцьцём“. Прашоўшы крыху полем, мы вярнуліся назад. На полі кіпела работа. Якраз у тым часе жалі. Юрка-ж далей мне тлумачыць: „Вось бачыш: вёска наша. Прыго- жая, праўда? Хаты ўсе мураваныя, але гэта ўласнасьць усяго люду, што жыве тут. Жывом мы па кватэрах. У хатах — чыста, хораша. Ну, цяпер (мы увайшлі ўжо ў вёску) павяду цябе, ка’а Юрка, па майстэрням. Вось тут працуюць гарбары, выра- бляюць скуры — і то для ўсіх“. Зайшлі мы, паглядзелі. Працуюць людзі з некай дзіўнай ахвотай. Я яшчэ нідзе ня бачыў, каб так працавалі. Былі і старьга, і малыя. „А гэта (падьпплі мы к другой, шаўцоўскай) шыюць боты таксама для ўсіх. У нас, скажу адзін раз, ка’а Юрка, кожны працуе для ўсіх іўсе для аднаго. Усе гэтыя боты зносяццаў скарб, аад- туль выдаюцца, каму патрэбна. Падраліся — ідзі к маршалку, дасьць запіску ў скарб, там забяруць у цябе старыя, а дадуць новыя. Старыя-ж боты зноў ідуць у майстэрню ў работу“. Тут я ня вытрымаў — запытаў: „А па колькі плацяць?“ Юрка зьдзівіўся з гэстакага запытаньня, адалей кажа: „У нас-жа, я гаварыў, на’т і ня знаюць, пгго гэта за грошы. Каб ось я ня ўгледзіў у цябе, як ты вымаў з кішэні ў стравярні, то і я-б ня ведаў“. Я задумаўся і ўжо болей не адважваўся распытваць. Юрка-ж далей тлумачыў. „Вось кравецкая. Тут працуюць, як і ў шаўцоўскай. Усё аддаеццаў скарб, аз скар- бу людзям шыюць з свайго. Ткуць самі — машынаю. А вось гэта кузьня, сьлясарня, стальмарня, калёсная ды шмат усялякіх другіх. Мы так жывом, бачьпн, каб мецьусё патрэбнае ў сябе, дома“. Перайшлі гэта мы ўсе майстэрні і павыходзілі к вялікаму пекнаму дому. „А гэта, кажа Юрка, народная хата. Тут мы зьбіраемся амаль ня кож- ны дзень, радзімся: што і ў якім парадку далей рабіць: так сабе жупім, а то чытаем, бо тут-жа ёсьць і чытальня. Па нядзелям-жа ці ў сьвята наша моладзь тут ладзіць тэатр“. Гэтага дык я не разумеў, але не адважыўся распытвацца. Я ўжо, здаецца, надумаўся тут крыху пажыць, бо Юрка шчэ сказаў, нгго работы ў іх для ўсіх ёсьць. I хлеба для ўсіх хапае. Падыходзім тым часам да другой вялізарнай хаты, аж у пяць паверхаў. „А вось наша школа! Гэта вучацца нашыя дзеці, покуль ня скончаць усіх навук. Тут-жа і ўсялякія дзіцячыя майстэрні: вучацца па кніжкам і рукамі на прак- тыцы. У нас першыя годы адукацыя дзецям даецца агульная (у тым-жа часе яны працуюць і рукамі паводлуг сваіх сіл, хоць, праўда, яны і ўвесь свой век працуюць рукамі, а не адно галавою), а потым ужо па спэцыяльнасьці. Усе дзеці нашы вучац- ца, нявучоных у нас няма. Усе людзі ў нашай грамадзе-вёсцы — роўныя“. „ А бедных, або нявучоных, — няграматных, ось такіх, як я, — няма?“ — запытаўся я. „А што гэта — бедныя, браце?“ Я не разумеў, але болей ужо ня пьггаўся. „Там, за гэтаю школаю, вялізны сад; там усялякіх дрэваў шмат, кветкі ёсьць, а далей — агароды вялікія. Тут усюды працуюць і наглядаюць за ўсім вучні нашы з сваімі настаўнікамі“. „Аў агародах хібажанке не працуюць?“ — не’ка-бы зьнячэўку выляцела ў мяне. „Чаму, — ка’а, — ходзяць, бо тут ня толькі вучыцелі, але й вучыцелькі ёсьць; а так, то — не, бо вучні, вучачыся і практыкуючыся, якраз на ўсіх на цэлу зіму і весну нагатовяць варыва. А якая ў нас вось там, у садзе ды ага- родзе, гожасьць, пекната, колькі там хараства! Калі-нібудзь другім разам прыдзем сюды, дык паглядзіш“. „Ог дык дзіўная старонка! Некае нябескае царства, ды мо’ й нанебе няма гэтакага прыгожагажыцьця, яктут. Гэтарай“, —думаў я прасябе. Юрка-жусё расказваў. „А там, на водшыбе, гавяжы двор; там уся наша жывёла і птаства. Іх даглядаюць такса- ма нашы людзі, гэтакія-ж, як я; ды й вучні, звучаючы, пасабляюць ім. А вот бачьпп — чарнее лес? То наш. Там нашы працуюць. Ага — вось нашы скарбовыя магазыны. Табе, браце, ня гожа хадзіць у гэтых атопках і гэтых портках. Зойдзем сюды, там адтрымаеш усё новае і пекнае, бо мо’ж у нас пажывеш з які месяц?“ „Пажыву“, — адказаў я, забыўшы ўжо і пра жонку, і пра дзеці. Увайшлі ў магазын, а там дабра, дабра, дык аж вочы расходзяцца. Далі мне ўсю новую адзежу, ды такую харошую, я й зроду не насіў гэткай. Такую падабралі, як-бы па мерцы шыта. Убраўся я, як які пан. Падзякаваў, і мы вьпнлі з магазыну. „Во, цяпер ты, браце, наш!“ — загаманіў Юрка. Паглядзеў на загарак ды й кажа: „Ужо ўсе работы скончыліся. Хадзем папад- вячоркаем, а тагды ў хату народную сходзім. Да вечара яшчэ, бач, гадзіны са дзьве“. „Як? I з поля ўжо ісьцімуць? То-ж яшчэ рана — сонца высакавата“, — загаманіў я. „Не, браце, — у нас лішне не працуюць. Болын васьмі гадзін рэдка калі на рабо- це застаюцца, хіба толькі ў надзвычайных выпадках: вось як на сенажаці ці на полі, а дождж зьбіраецца ісьці, то толькі тагды“. Змоўк я. Прышлі мы зноў у тую самую хату, дзе палуднавалі. Юрка сказаў, каб нам далі чаго есьці. Падалі. Ямо. Юрка-ж усё гутарыць: „Дык ось у нас жывуць гэтак ва ўсёй краіне. Калі-ж у нас чаго недахват, напры- клад, цукру, солі ці іншых рэчаў, — то нам прывозяць з іншых вёсак, дзе іх здабыва- юць, а мы ад сябе зьлішкі гэтаксама адсылаем другім. Такімі ўжо аіульнымі справамі Краіны кіруе Краёвая Рада. Пад яе-ж загадам і чыгунка, і почта, і тэлеграф. Яна выбіраецца ў нас усім краем. Д ык вось, калі чаго брак, напісаў туды і — ёсьць. Але нашы радныя паны ня толькі працуюць галавою, ці, як-та сказаць, пішуць, распа- радкуюцца, але працуюць і рукамі — вядома, як таму час дазваляе“. Дзівіўся я ўсяму гэтаму, а сам не’к рад, нгго папаў, здаецца, у гэткі рай. Сяляне ўсе нібы зачарованы гэткім апавяданьнем. Толькі зрэдку чулася працяж- нае „а-а!“. Нярухома сядзелі ўсе, баючыся зрабіць які еіук, каб не перашкодзіць каз- цы. Уважна слухаюць. Адам-жа, бачучы гэта, сам ня ведае, дзе ён: ці на небе, ці на зямлі, — і апавядае далей і ўжо блізіцца к канцу. —Але ось я ўспомніў пра жонку і дзеці і сказаў аб тым Юрку. А ён: „Прывозь, ка’а, сюды, або напішы: хай самі прыязджаюць. У нас работы ім хваце і хлеба ста- не“, — зноў паўтарыў, што і раней казаў. „Дзеці, ка’а, будуць вучыцца ў той, нгго я паказваў, школе, а самі — гэтак, як і мы: працавацьмеце". Кончылі мы падвячоркаваць і ідом у народную хату. Я быў вельмі радушчы, нгго знашоў сваю долю, сваё шчасьце. Я не’к пасьмялеў, бо чуўся тут ужо сваім, і пачаў распытвацца: „А ці войска ў вас, або якая там міліцыя ці паліцыя ёсьць?“ — „Не, ка’а, няма. Мы нікому ніякай крыўды ня робім і ні з кім не ваюем. Але калі вораг які пасягне на наш край, то тагды мы ўсе іуртуемся ды ідом у сталічнае места, бяром аружжа і баронім бацькаўшчыну. А міліцыя ці паліцыя — пытаеш? Навонгга-ж яна? У нас зладзеяў, разбойнікаў, як у другіх краёх, няма, бо няма, бач, тых прычын, нгго робяць з чалавека злодзея ці разбойніка“. „Ага!“ — працягнуў я: „Осьтак дык добра. А як жэняцца ў вас?“ — запьггаў я. „А так, браце, — калі хлопец палюбіў дзяўчыну, то ім ніхто не пярэчыць. Ідуць яны запісваюцца і жывуць, пабраўшы шлюб“. „Ну а ці даўно ўжо ў вашым краю пануе такое жыцьцё?“ I з гэтым пьгганьнем мы ўвайшлі ў хату. Народу было ўжо шмат: мужчыны, кабеты, хлопцы, дзяўчаты і навет дзеці былі. Там гавораць, там чытаюць, а ў другім пакою іуляюць. А якая пекната, якая гожасьць! Усюды на сьценах картыны, малюнкі розныя. Сталоўусякіх, і малых і вялікіх, ды ўсе хварбованыя да пазасьціланыя ўзорыстымі абрусамі. Зэдлі мяккія. Прыселі мы ля аднаго століка. Юрка пашоў, узяў некую кнііу. Разгарнуў і пачаў адказваць на маё пытаньне. „Даўно, ка’а, нашы й дзяды ня памятаюць. Осьу гэтай кнізе апісана, як мы дайшлі да гэткага жыцьця. У нас калісь жылі ось так, як ты, браце, расказваў, у вас (я адным мамэнтам, праўда, апавядаў пра гэта). Навет цары былі. Але вось — я буду казаць коратка — вышлі з народу людзі і пачалі народ ву- чыць, як можна здабыць долю і шчасьце. Праўда, гэтых людзей лавілі, саджалі ў вастрогі, каралі, але зьяўляліся другія і казалі тое самае. Ня ўсе слухалі гэтых лю- дзей, але былі і такія, што паслухалі, зразумелі і пачалі рабіць, як казалі тыя людзі. А яны казалі: „Зразумейце сказ: адзін заўсіх, аўсе за аднаго, і жыцьцё ваша палеп- шыцца“. I вось людзі, пгго зразумелі, пачалі злучаццаў грамадкі і пачалі жыць, як мы цяпер. Д обра стала жыць так. Д ругія, гледзючы на першых, таксама зіуртаваліся і далучыліся да першых, і сталі жыць згодна. Дзяцей ужо пачалі адукаваць па-свой- му, у матчынай мове, а то бывала, у „казёнках“ некай чужой атручвалі ды рабілі з дзетак здраднікаў сваіх бацькоў, нгго саромеліся свайго роднага. Цяпер адукуюць паводлуг патрэб кожнага народу. Праўда, усё гэта многа крыві канггавала проста- му народу, а ўсё-ж такі ўзялі свой верх. Нішто не магло супыніць народнага посту- пу. Народ пачуў у сабе сілы ля справаваньня самым сабою, і лепшыя людзі з народу пачалі кіраваць народнымі справамі. Вось гэтакім парадкам і дайшлі мы да гэтка- га жыцьця. Цяпер мы жывом, бы ў раю. Няма ні бедных, ні багатых — усе роўныя. Няма зладзеяў, ні разбойнікаў, як я й раней казаў. Жывом сабе, згодненька, працу- ем і ўсім здаволены. Будзеш І ты ў нас жыць шчасьліва!“ — скончыў Юрка. Я не- шта жадаў запытаць, ажна — на табе! — жонка, крыкнула: „Уставай, Адам, — ужо пара!“ — і я зноў апынуўся на гэтым сьвеце, сярод людзкай бядоты... Кончыў і Адам. Сяляне ад гэтага сказу нібы акамянелі. I яшчэ-б мо’ доўга сядзелі, ня ведаючы, што зрабілася, каб ня гукнуў Адам другім голасам і ўсіх тым зрухнуў: „Я скончыў. Хадзем спаць, бо дасядзеліся-такі да золку!“ Схамянуліся, і па цэлай грамадзе пашоў гоман, а вецер зважней шугнуў, каб злавіць, здаецца, усё, што скажуць сяляне, ды панесьці ўверх к зорам на суд. — Ну і сон! Гэта, напэўна, ты, брат, сам выдумаў, — адкуль табе гэтак сьніць?! — сказаў першы малады селянін. —Мо’ дзе вычьггаў, або хто расказаў, — дадаў другі. Усяляк гаварылі і думалі і трэйція. Стары Максім апусьціў голаў, задумаўся і шаптаў: „То толькі сон! Эх, каб гэты сон хоць пры дзетках ціўнуках збыўсяў нашым краю!“ Потым прыціснуў шапку і моўчкі ў задуменьні пасунуў да хаты. Адам нічога не адказаў. Ен пачуваў, нібы вялікі камень адлёг у яго на сэрцы, і з радушчым тварам борзда пашоў дамоў. Разышліся паволі і ўсе. Вецер мацней шугнуў, зашумеў і заціх. На ўсходзе паказалася зарніца. 10.9.1918 (псэўд.. Кужаль Янка) Адам Бабарэка *** Требуют детального изучения следующие произведения этого периода: Драздовіч Я. — У МУРОХ ТРЫВЕЖУ ВІЛЬНЯ, 8 ЛЮТАГА 1933 Г. ІМБРЫЯ1 БУДУЧЫНЯ БЕЛАРУСІ АЎРЫЯ ВІЛЬНЯ, ВОСЕНЬ 1932 Г. ЖЫЦЦЁ НА МЕСЯЦЫ АБРАЗКІ ЖЫЦЬЦЯ НА МЕСЯЦЫ Ў ХРАНАЛЯГІЧНЫМ ПАРАДКУ УРЫВАК З РУКАПІСУ “ЖЫЦЬЦЁ НА МЕСЯЦЫ” ВІЛЬНЯ, ВОСЕНЬ 1932 Г. ЦЫРК ПЛАТОНА УРЫВАК З РУКАПІСУ “Ў ЧОРНЫМ ЛЯБІРЫНЦЕ (У ЦЯСЬНІНАХ ЦЫРКУ ПЛЯТОНА[1])” ЖЫЦЦЁ НА МАРСЕ УРЫЎКІ З РУКАПІСНАЙ КНІГІ “ЖЫЦЬЦЁ НА МАРСЕ” ВІЛЬНЯ, ЛЕТА 1932 Г. АСЯРОДКАВЫ КРУЖНІК САТУРНА УРЫВАК З РУКАПІСНАЙ КНІГІ “ЖЫЦЬЦЁ НА ПЛЯНЭЦЕ САТУРНЕ” ВІЛЬНЯ, ЛЕТА 1932 Г. https://drazdovich.by/article/all ...узносіў у касмічныя прасторы Месяца беларускія гарады і вежы, ствараў чарцяжы “касмічнай тарпеды”, на якой “зямныя турысты” павінны адправіцца ў падарожжа на планеты Сонечнай сістэмы... https://fantlab.ru/blogarticle35740 Космос Язепа Дроздовича 1930 год открывает наиболее интересный период творчества Язепа Дроздовича – «космический». Известно более 100 живописных и графических произведений на космическую тематику, составивших три больших цикла: «Жизнь на Луне», «Жизнь на Марсе» и «Жизнь на Сатурне». Эта тема стала беспрецедентной для белорусского искусства, поскольку еще никто из мастеров не обращался к ней, особенно в те годы. Художник на основе своих сомнамбулических снов возводит на других планетах целые города с необычной архитектурой, аркадами, обсерваториями, создает таинственные природные ландшафты, рисует странных жителей Сатурна, внимательно осматривающих свое жилье выразительными круглыми глазами... Кстати, оригинальный, мрачный, непохожий на другие небесные тела Сатурн был любимой планетой Дроздовича. По мнению искусствоведа Н. Усовой, сам жанр «космической» серии определить трудно: «визионерство», «космический реализм», «метафизическая живопись», «сюрреализм» или «живописное фэнтези»? Некоторые работы тревожные и мрачные, где жители Луны – луняне («луниды») – готовятся к войнам, а марсиане одеты в униформу. Интуитивно художник предчувствовал приближение большой катастрофы – Второй мировой войны. https://www.nlb.by/content/informatsionny... *** Дубоўка Ў. — Штурмуйце будучыні аванпосты. 1929 І пурпуровых ветразяў узвівы. 1929 Кругі. 1927 Залатое дно (казка) https://fantlab.ru/blogarticle55480 материал для прочтения и сравнения: https://fantlab.ru/blogarticle25947 Фота прадстаўлена Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва. А пакуль што публікуем імёны тых, каго распазнаць атрымалася. Злева направа. 1-ы рад: Язэп Сукала (ляжыць), Ліда Кукла, Пятро Сяргейчык, Янка Бобрык (ляжыць), ?; 2-і рад: Адам Бабарэка, Кузьма Чорны, Анатоль Вольны, Андрэй Александровіч, Станіслаў Шушкевіч (?), Алесь Якімовіч, Максім Лужанін, Кастусь Губарэвіч, Уладзімір Хадыка, ?, ?, Мікола Міцкевіч, Паўлюк Трус, Юрка Лявонны, ?, Сымон Хурсік, Мікола Ільінскі; 3-і рад: ?, ?, Рыгор Мурашка, Язэп Пушча, Акуліна Мялешкіна, Паўлюк Шукайла, Сігізмунд Валайціс, Міхась Чарот, Сяргей Гесэн, Уладзімір Сасюра, ?, Уладзімір Гадзінскі, Наля Маркава, Уладзімір Дубоўка, Іда Чырвань, Зінаіда Бандарына; 4-ы рад: Мікола Аляхновіч, ?, Тодар Паўлоўскі, ?, ?, ?, Пятро Глебка, Ізраіль Плаўнік, Раман Семашкевіч, Наталля Вішнеўская, Язэп Мазуркевіч, Яўгенія Пфляўмбаўм, Алесь Дземідовіч, ?, Мікола Каспяровіч, Юрка Гаўрук, ?; 5-ы рад: Язэп Падабед, Сяргей Фамін, ?, Міхась Лынькоў, Янка Відук (Скрыган), Ілары Барашка, ?, Віктар Казлоўскі, Алесь Дудар (?), Уладзімір Паскрэбка, ?, ?, Алесь Гурло, ?, ?. Мяркуючы па захаваных анкетах, у з’ездзе ўдзельнічалі, але на фота не апазнаныя наступныя асобы: Якуб Акуліч, Апанас Атава (Канановіч), Язэп Варпаховіч, Аўгені Гадзеўскі, Мікола Гаеўскі, Міхась Ганчарык, Макар Грашчанка, Мікола Дубовік, Майк Іагансен (украінскі паэт), Ахрэм Катановіч, Пётра Крывіцкі, Мікола Мурашка, Уладзімір Мурашка, Алесь Самахвалаў, Янка Чалядзінскі, Хведар Чарнавусаў, Нестар Чубакоў, Алесь Шчарбакоў, Пракоп Шчарбінскі, Сцяпан Ярмак. Удзельнічалі, але на фота не трапілі: Алесь Сянкевіч, Лазар Каплан, Тодар Кляшторны, Кандрат Крапіва. Віктар ЖЫБУЛЬ, вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Вялікі дзякуй Віктару Жыбулю, Ўладзіміру Садоўскаму, Андрэю Леўчыку, Васілю Дранько-Майсюку!
|
| | |
| Статья написана 1 сентября 2019 г. 18:52 |
Янка Маўр — заснавальнік навукова-папулярнага і навукова-прыгодніцкага жанраў у беларускай дзіцячай літаратуры. За 40 год пісьменніцкай дзейнасці ён стварыў кнігі, якія карыстаюцца ў чытачоў надзвычайнай папулярнасцю. Цяжка назваць другога беларускага пісьменніка, чыё імя было б так шырока вядома сярод чытачоў-падлеткаў.
Да такіх кніг, адкрываюць чытачу свет і людзей і абуджаюць творчую фантазію, належаць кнігі Янкі Маўра. Алесь Якімівіч Янка Маўр (Іван Міхайлавіч Фёдараў) нарадзіўся 10 мая 1883 г. у сям'і рабочага-сталяра г. Лібавы. Цікава, што прозвішча бацькі Я.Маўра было Ільін, але вайсковы пісар не дапісаў поўнага прозвішча салдата Міхаіла Фёдаравіча Ільіна і зрабіў яго Міхайлам Фёдаравым. Сыну дасталося прозвішча Фёдараў. Бацька рана памёр, і маці з сынам вярнулася ў сваю родную вёску Лебянішкі на мяжы Літвы і Беларусь Пра сваё дзяцінства і юнацтва Я.Маўр расказваў пазней у сваёй аўтабіяграфічнай аповесці «Шлях з цемры». Лепшыя старонкі гэтай аповесці цўтар прысвяціў сваёй маці, якая ўсё жыццё пражыла ў горы і нястачы, марыла аб іншай долі для свайго сына, верыла, што навука дапаможа яму выйсці ў людзі. Дзякуючы яе намаганням хлопчык скончыў пачатковую школу, рамеснае вучылішча. Будучы пісьменнік вучыўся ў Панявежскай настаўніцкай семінарыі, адкуль быў выключаны за ўдзел у гуртку рэвалюцыйнай моладзі. Маці Янкі была вельмі цікавым ча-лавекам: рамантычнай па натуры, з багатай прыроднай фантазіяй. Найбяднейшая, яна з апошніх сіл вучыла сына — першая адправіла Янку ў пачатковую школу за 35 вёрст ад дому. Дзякуючы яе намаганням ён паступіў у Ковенскае рамеснае вучылішча. I хоць усе прадметы выкладаў адзін настаўнік, а за правіннасці білі шавецкім рамянём, веды ў гэты час юнак набыў неблагія. Шмат чытаў, сярод любімых аўтараў: Жуль Берн, Майн Рыд, Фенімор Купер, Іван Тургенеў, Максім Горкі... 3 ахвотай чытаў артыкулы Ч.Дарвіна. Ужо ў тыя часы ўзнікла цікавасць да гісторыі і геаграфіі. У 1903 г. Я. Маўр здаў экстэрнам экзамен на званне настаўніка пачатковай школы, працаваў у Літве, а потым у Мінскай вобласці. Але доўга настаўнічаць не давялося — за ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе ён быў пазбаўлены работы ў 1906 г. Толькі ў 1911 г. Я.Маўру з вялікімі цяжкасцямі ўдалося атрымаць месца выкладчыка геаграфіі ў Мінскай прыватнай гандлёвай школе. Літаратурнай справай Я. Маўр заняўся, маючы за плячыма звыш дваццаці гадоў педагагічнай практыкі ў школах Беларусі. «Чалавек ідзе» — першая кніга Я.Маўра, з якой пачаўся яго літаратурны шлях у 1927 г. Цікавая гісторыя стварэння своеасаблівага псеўданіма «Маўр». Напісаўшы сваю першую аповесць і вырашыўшы яе надрукаваць, настаўнік Іван Міхайлавіч Фёдараў стаў думаць пра псеўданім. Нічога не прыдумвалася, і тады Іван Міхайлавіч сказаў шылераўскую фразу, якую любіў паўтараць: «Маўр зрабіў сваю справу, маўр можа ісці». Слова «маўр» гучала ярка, прыгожа, таямніча. Пісьменнік дадаў да прозвішчачыста беларускі варыянт свайго імя — атрымаўся псеўданім «Янка Маўр». Менавіта пад гэтым псеўданімам назаўжды ўвайшоў пісьменнік у беларускую літаратуру, менавіта пад гэтым псеўданімам была апублікавана ў часопісе «Беларускі піянер» аповесць «Чалавек ідзе». Напісаная яшчэ ў 1920 г., аповесць «Чалавек ідзе» з'явілася раней, чым кніга «Як чалавек зрабіўся веліканам» (аўтары М.Ільін, Е.Сегал). Мэтай Маўра было даць карціну-паходжання чалавека, садзейнічаць выхаванню навуковага ўяўлення пра развіццё чалавечага грамадства. Значна большая пазнавальнасць вызначае кнігу Маўра ў параўнанні з раманамі «Вамірэх» і «Барацьба за агонь» Жозефа Роні-старэйшага. Магчыма, не заўжды вытрымліваецца раўнавага пазнаваль-насці і мастацкасці, але кнігу чытачы палюбілі. Пачалася плёная дзейнасць Янкі Маўра на літаратурнай ніве: «У краіне райскай птушкі», «Сын вады» (1928), «Пекла» (1929), «Слёзы Тубі», «Палескія рабінзоны», «Амок» (1930), «ТВТ» (1934), «Шлях з цемры» (1948), «Апавяданні» (1951) і інш. Аповесць “ТВТ” з'явілася на 6 гадоў раней, чым «Цімур і яго каманда» А. Гайдара. У 1950 г. выйшаў у свет «Збор твораў» Я.Маўра ў 2-х тамах. «У краіне райскай птушкі» — другая аповесць Я.Маўра пра жыццё ў далёкай Новай Гвінеі. Цікавасць прадстаўляе вобраз місіянера Саку, прадстаўніка карэннага насельніцтва, хрысціянскім, міласэрным поглядам якога супрацьстаіць рэальнасць жыцця. Падштурхнула Янку Маўра да стварэння гэтай аповесці кніга ўспамінаў славутага вучонага Міклухі-Маклая «Падарожжы», а прапанова напісаць падобную ішла ад пісьменніка Цішкі Гартнага. Маўр цікава распавядае пра папуасаў, іх побыт, веру. Варожыя адносіны да белых тлумачацца тым, што папуасаў неаднаразова падманвалі. Барацьба за існаванне выклікае і сутыкненні паміж рознымі плямёнамі. Тут пісьменнік праяўляе глыбокую павагу да ўсіх народаў, паказвае еднасць прыроды чалавека незалежна ад яго нацыянальнасці. Дзеянне аповесці «Сын вады» разгортваецца ў Вогненнай Зямлі. Мы знаёмімся з людзьмі, якія жывуць амаль у першабытных умовах, але маральныя каштоўнасці разумеюцца імі правільна. У сюжэце «Сына вады» значнае месца адведзена ўзаемаадносінам Манга (фуіджыйца) і дзяўчыны-англічанкі, якую ён уратаваў ад смерці (Белай птушкі, як зваў яе Манг). Прычым, чалавечыя якасці Манга падаюцца аўтарам значна вышэйшымі. Сам пісьменнік ніколі не быў за мяжою, але на старонках яго кніг перад намі паўстаюць Ява і Цэйлон, Індыя і Кітай. Дакладна перадае пісьменнік экзатычнасць прыроды і жыццё іншаземных народаў. Пры чым, Маўр ніколі не малюе абарыгенаў як крывавых людаедаў, якімі часта ўяўляліся «дзікія плямёны» на старонках многіх прыгодніцкіх выданняў. Але аўтар і не ідэалізуе народы, якія амаль не ведаюць цывілізацыі -аб'ектыўна ён расказвае пра іх варварская звычкі, змрочныя забабоны. Першы беларускі раман для дзяцей і юнацтва — «Амок» Янкі Маўра. У аснове кнігі — канкрэтны гістарычны факт паўстання на Яве ў 1926 г. Пісьменніку вельмі дапамагло веданне мовы эсперанта. Весткі пра паўстанне дапамаглі яму сабраць эсперантысты з Галандыі, Явы, Чылі, Германіі, Францыі. Пазнаёміўшыся з раманам у перакладзе на англійскую мову, інданезійскі дыпламат адзначыў, што «Амок» можа даць поўнае ўяўленне пра падзею. Малюючы дзіўны экзатычны свет, Маўр паказвае несправядлівасці ва ўзаемаадносінах людзей, прычыны канфліктаў і сур'ёзных сутыкненняў. Трапічныя лясы, паляванне на тыгра, жудасны Кракатау... Але мы бачым за гэтай экзотыкай барацьбу народа Явы за свабоду, супраць каланіяльнай залежнасці ад Галандыі. Разважаючы пра сакрэт папулярнасці кніг Маўра, трэба адзначыць, што для беларускай літаратуры яго кнігі былі нехарактэрнымі, але яны не ўзніклі на голым месцы. Яны прадоўжылі традыцыі Майна Рыда, Жуля Верна, Фенімора Купера. Нездарма Маўра называлі «беларускім Жулем Вернам», менавіта ён стварыў у беларускай літаратуры прыгодніцкую кнігу. Творы Я.Маўра хутка станавіліся папулярнымі. Цікава, што яго аповесць «ТВТ» яшчэ на 1-м з'ездзе пісьменнікаў Самуіл Маршак назваў сярод дасягненняў савецкай прозы для дзяцей, аб ёй цёпла адазваўся М. Горкі. У 1975 г. быў выдадзены збор твораў Я.Маўра ў 4-х тамах, дзе найбольш поўна былі сабраны яго творы: «Чалавек ідзе», «У краіне райскай птушкі», «Сын вады», «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага», «Амок», «Шлях з цемры» і іншыя. Гэта выданне сведчыць аб тым, што большасць з напісанага Я. Маўрам не састарэла. Менавіта таму і сёння перавыдаюцца яго кнігі. Сакрэт гэтага не толькі ў пазнавальнасці, a і ў мастацкіх якасцях яго твораў. Удалае спалучэнне займальнасці і мастацкасці нараджае той эфект, пра які добра сказаў Артур Вольскі: «Ёсць творы, прачытаўшы якія ў дзяцінстве, помніш іх усё жыццё». Да ліку такіх твораў можна аднесці многія аіювесці і апавяданні Янкі Маўра. Янка Маўр прымаў актыўны ўдзел у стварэнні кнігі «Ніколі не забудзем» (успаміны беларускіх дзяцей пра час Вялікай Айчыннай вайны). Ён быў адным са сюіадальнікаў гэтай кнігі і яе рэдактарам. Амаль 2 гады збіралі матэрыял Я. Маўр і П. Рунец. Вынікам гэтай дзейнасці стала кніга надзвычайнага эмацыянальнагаўздзеяння, са старонак якой паўстае рэальнасць вайны — драматызм, жорсткасць, бесчалавечнасць. Кнігі Я. Маўра перакладаліся на рускуіо, украінскую, літоўскую мовы. Асобныя творы выдаваліся ў Чэхаславакіі, Амерыцы, Англіі. 88 гадоў пражыў Янка Маўр, з іх 45 гадоў нястомна працаваў на ніве беларускай дзіцячай літаратуры. Гэта пачэсны і слаўны шлях. Сярод старэйшых — найстарэйшы. Між маладымі — малады. Між працавітых — самы першы. Яго не згорбілі гады.., - так пісаў С.Шушкевіч у вершы «Янку Маўру». Пра асобу Маўра яскрава сведчыць такі эпізод: будучы амаль сляпым, на 72-м годзе жыцця ён уратаваў сямігадовую дзяўчынку, што ледзьве не ўтапілася ў Чорным моры. Маўру былі ўласцівы стрьшанасць, разважлівасць. Вельмі спакойна пераносіў ён нягоды. Лічыў, што чалавек павінен выхоўваць характар, вучыцца вытрыманасці. Побач з гэтымі рысамі суіснавалі прынцыповасць, уменне вы-казаць праўду ў вочы, што, канешне, не магло ўсім падабацца. Здзіўлялі аптымізм, цудоўнае пачуццё гумару. Да апошняга часу ён заставаўся чалавекам вясёлым, схільным да жарту. Шчырае пачуццё чытачоў нараджалася ў адказ за тую адданасць дзецям, што адчувалася ў кнігах пісьменніка. У 1971 г. Еўдакія Лось напісала верш «Памяці Янкі Маўра», дзе надзвычай трапна выказалася пра яго уклад у беларускую літаратуру. Паміраюць палескія рабінзоны, Першапраходцы і адкрывальнікі, Спрадвечныя, нібы ў пушчы бізоны, Скарбаў нашых стваральнікі і ратавальнікі... Яны нам вочы на свет адчынялі, Вабілі далеччу, фарбамі, гукамі, Каб ляталі, Угору нас падкідалі, Каб грэліся, птушанят на далонях хукалі... Вучылі: свет — не гушкі-гулюшкі, Дужыя трэба мору і сушы... У краіну райскае птушкі Адлятаюць высокія душы. Формы работы з кнігамі ЯНКІ МАЎРА Што ведаеш ты пра жыццё і творчасць Я. Маўра (віктарына) — Назавіце сапраўднае імя і прозвішча Янкі Маўра. (Іван Міхайлавіч Фёдараў) — Кім працаваў Я. Маўр да таго, як пачаў займацца літаратурнай працай? (Настаўнікам) — Якія прадметы ён выкладаў? (Гісторыю, геаграфію) — Якую назву насіла першая аповесць, напісаная Маўрам? («Чалавек ідзе») — Якія апавяданні Маўра вы ведаеце? («У цясніне», «Незвычайная прынада»,«Шчасце», «Ванька Жукаў», «Слезы Тубі» і інш.) — Ці лічыце вы, што ёсць што-небудзь агульнае паміж кнігамі Я.Маўра «ТВТ» і А. Гайдара «Цімур і яго каманда»? — Якія творы Я. Маўр прысвяціў нацыянальна-вызваленчай барацьбе каланіяльных краін? («Амок», «У краіне райскай птушкі», «У цясніне») — Хто такія «светлячкі»? (Светазар і яго сястра з аповесці «Фантамабіль прафесара Цылякоўскага») — Чые гэтыя рэчы: шнурок з чаравіка, лук, карэньчыкі? Што і для чаго змайстравалі з іх героі адной аповесці? (Віктар і Мірон, для здабычы агню, «Палескія рабінзоны») — Я. Маўр лічыцца ў беларускай літаратуры заснавальнікам навукова-фантастычнага жанра. Сярод яго твораў гэтага напрамку вылучаецца... («Фантамабіль прафесара Цылякоўскага») — У рэдагаванні і складанні якой кнігі, перакладзенай пасля на кіргізскую, венгерскую, татарскую, японскую мовы, прыняў актыўны ўдзел Я. Маўр? («Ніколі не забудзем») — Што ўяўляў сабой Я. Маўр як асоба? Якім чалавекам бачыце вы пісьменніка? — Чаму Я. Маўра называюць «беларускім Жулем Вернам»? «Успомні назвы» (літаратурная гульпя) Успомніце назвы: — Аўтабіяграфічнай аповесці пісьменніка. («Шлях з цемры») — Першага беларускага рамана для дзяцей. («Амок») — Аповесці, у якой Маўр імкнуўся даць чытачам уяўленне пра паходжанне чалавека. («Чалавек ідзе») — Твора, у якім Маўр пераконваў чытача, што найцікавейшае — гэта не заўсёды далёкае, што часта мы не бачым па-сапраўднаму цікавага таго, што знаходзіцца побач. Што гэта за аповесць? («Палескія рабінзоны») — Вострава, на якім у 1926 г. адбылося паўстанне. (Ява) — Краіны, дзе жыве райская птушка. (Новая Гвінея) — Апавядання, якое мае такі канец: «Але ж затое за гэтую нагу сям'я кармілася некалькі месяцаў. А потым... потым зноў зажылі, як і раней...» («Незвычайная прынада») — Страшнай хваробы яванцаў. («Амок») — Дрэва, якое квітнее толькі адзін раз за сваё жыццё на 50-м годзе. (Яванская пальма) — Твора, які заканчваўся словам!: «I, бадзяючыся па імглістых вуліцах Лондана, ён часта ўяўляў сабе іншы горад скал, вуліцы-каналы, марскіх птушак, кану, сям'ю і Мгу». («Сын вады») — Аповесці, на старонках якой мы сустракаем апісанне старажытных жывёл — вялізных мастадонтаў, тапіраў і іншых. («Чалавек ідзе») — Таварыства, створанага школьнікамі ў аповесці «ТВТ». (Таварыства ваяўнічых тэхнікаў) — Аповесці, у якой мы сустракаем такое радыёпаведамленне: «Трэці дзень у нас пурга. Кузьменка пры смерці. Выратаваць можа толькі ўліванне крыві. Група першая. Яе ў нас няма...». («Фантамабіль прафесара Цылякоўскага» ) Выправіце спіс твораў Янкі Maўpa: «У краіне вады», «Фантамабіль Тубі», «Сын прафесара», «Слёзы Цылякоўскага», «Чалавек райскай птушкі», «Амок з цемры», «Шлях ідзе». ЯНКА МАУР «Палескія рабінзоны»: пытанні да абмеркавання аповесці — Дзе і калі адбываюцца падзеі, пра якія даведаліся мы з аповесці? -Назавіце прозвішчы Мірона і Віктара, галоўных герояў кнігі. (Мірон Бажко, Віктар Каляга) — Якія цяжкасці рабінзонскага жыцця здаюцца вам самымі складанымі? Што дапамагло хлопцам іх пераадолець? Як спатрэбіліся хлопцам для выжывання атрыманыя веды? Чаму хлопцы прыйшлі да высновы, што кнігі трэба чытаць уважліва? — Як вы лічыце, ці можна ўвогуле забіць медзведзя так, як апісана ў кнізе? (Падобны факт апісаны вядомым рускім пісьменнікам-прыродазнаўцам Віталем Біянкі) — Што агульнае бачыцца вам у характарах Мірона і Віктара? Якія асаблівасці характараў хлопцаў вы заўважылі? Хто з іх вам больш сімпатычны? — Апісваючы адносіны Віці і Мірона, аўтар кнігі заўважае, што «яны заўсёды спрачаліся паміж сабою, але былі найлепшымі сябрамі і жыць не маглі адзін без аднаго». Як вы лічыце, ці бывае падобнае сяброўства ў жыцці? — Якім паўстаў перад вамі жывёльны свет Палесся? Ці згодны вы са сцвярджэннем Я. Маўра, што ў Беларусі «ёсць шмат куткоў, не горшых ад заморскіх. Ёсць пушчы, не менш цікавыя, чым далёкія трапічныя лясы. Ёсць звяры, якія радзей сустракаюцца на свеце, чым сланы і тыгры»? Што здаецца вам у беларускай прыродзе асабліва цікавым ? — Успомніце вядомыя вам кнігі, героі якіх таксама аказваліся на востраве. Як яны сябе паводзілі там? Параўнайце іх з Міронам і Віцем. — Нагадайце, што ў аповесці здалося вам самым цікавым, выклікала моцнае здзіўленне альбо ўсмешку. Л. Садоўская Крыніца: Садоўская, Л. Капітан нашых падарожжаў Янка Маўр / Л. Садоўская // Бібліятэка прапануе. – 2003. – № 2. – С. 11—13.
|
| | |
| Статья написана 30 августа 2019 г. 19:36 |
作者: I︠A︡nka Maŭr 出版商: Shanghai. Shao nian er tong chu ban she (Youth and Children Publishing Company). 1956. 版本/格式: 打印圖書 : 中文 評定級別: (尚未評分) 0 附有評論 — 成爲第一個。 主題
Автор: I︠A︡nka Maŭr Название: Liang ge xiao Lubinsun (Два маленьких Робинзона) в оригинале — Полесские робинзоны Лян Гэ Сяо Любинсун (Два маленьких Робинсона) Издательство: Shanghai : Shao nian er tong chu ban she (Шанхай : Издательство для детей и юношества) Год: 1956 Переводчик (на китайский): Wang Wen Страниц: 207 (с иллюстрациями) Формат: 19 см Ди 1 бан. (1-е изд.). *** в оригинале — ТВТ Yi ge xin qi de he zuo she (One novel co-op). 作者: I︠A︡nka Maŭr 出版商: Shanghai. Shao nian er tong chu ban she (Youth and Children Publishing Company). 1957. Издательство: Shanghai : Shao nian er tong chu ban she (Шанхай : Издательство для детей и юношества) Йи гэ синь ци де хе зуо она (один новый кооператив). Автор: I︠A︡nka Maŭr Издательство: Шанхай. Shao Nian Er Tong Chu Ban She (Молодежная и детская издательская компания). 1957 Ди 1 бан. (1-е изд.). Перевод: Т.В.Т. Детгиз: 1956. Переводчик: Ван Вэнь. Описание: 129 страниц: иллюстрации; 19 см 版本/格式: 打印圖書 : 中文 評定級別: (尚未評分) 0 附有評論 — 成爲第一個。 主題 *** (Два маленьких Робинзона) в оригинале — Полесские робинзоны Liang ge xiao Lubinsun (Two little Robinsons). 作者: I︠A︡nka Maŭr 2010 г. *** Беларускую дзіцячую літаратуру прадставіў Янка Маўр аповесцямі «Палескія рабінзоны» (пер. Ван Вэнь, выд. «Шаонянь эртун чубаньшэ», 1956) і «ТВТ» (выд. «Шаонянь эртун чубаньшэ», 1957 год, імя перакладчыка не пазначана). https://beldumka.belta.by/isfiles/000167_... *** Янка Маўр: Кітайцы больш трывалы народ, чым еўрапейцы... ________________________________________ • 26.04.2023 08:13 • o Аўтар: o Кастусь Лешніца • Культура, Літаратура Здавалася б, нічога ў гэтым дзіўнага няма. Але гэта калі мераць падыходамі сённяшніх дзён. Міжнародная праблематыка не сыходзіць з газетных і часопісных старонак. Што ўжо казаць пра магчымасці адкрыцця самай свежай інфармацыі пра далёкія краіны праз сацыяльныя сеткі?!. Ды і ўласныя карэспандэнты буйных інфармацыйных агенцтваў працуюць у розных кутках свету. Як для Беларусі, то інфармацыя пра іншы свет здабываецца, як правіла, праз «другія рукі», найперш — з дапамогай электронных рэсурсаў. І даведацца пра землятрус ці тэрарыстычны акт альбо пра ўзброенае сутыкненне розных палітычных сіл у Афрыцы ці Азіі асаблівых складанасцяў не ўяўляе. Цяжэй сфарміраваць паўнавартасны партрэт жыцця чужаземнага народа. Не заўсёды і не адразу дапамагаюць у гэтым нават развітыя турыстычныя сцежкі-дарожкі... ________________________________________ Янка Маўр пачаў друкавацца ў сярэдзіне 1920-х гг. Дэбютаваў фельетонамі ў газеце «Советская Белоруссия» і ленінградскім часопісе «Бегемот». У 1926 годзе «Беларускі піянер» у двух нумарах пачынае друкаваць аповесць «Чалавек ідзе». Выкладчыку 25-й мінскай чыгуначнай школы было на той час 44 гады. Настаўнік расказаў пра такую стадыю развіцця першабытнага чалавека, калі той пачынаў станавіцца на ногі, нічога асабліва яшчэ не ўмеючы. І ўсё, да чаго ён даходзіў праз першыя вопыты, — было для нашага далёкага прашчура ўпершыню: паляванне на звера з прыладамі, здабыванне агню, выкарыстанне каменя ў якасці інструмента... Для маладой беларускай літаратуры твор гэты стаў, зразумела, нечаканай падзеяй. І Янка Маўр (сапраўднае імя і прозвішча настаўніка — Іван Фёдараў) пачынае актыўную працу не толькі над новымі мастацкімі творамі, але і часта выступае ў перыядычным друку. Найперш — пад рознымі псеўданімамі і крыптанімамі (Я. Сталы, М., Я. М.). І вось у часопісе «Беларускі піянер», у восьмым нумары за 1928 год, з’яўляецца артыкул Янкі Маўра «Экскурсія ў Кітай». Чатыры з паловай часопісных старонкі, сем фотаздымкаў... «У Кітаі жыве больш за 400 мільёнаў народу, што складае блізка чацвёртую частку насельніцтва ўсяе зямной кулі. І аб жыцці гэткага вялікага народу мы ведаем меней, чымся аб іншых дробных народах. А між тым у жыцці кітайскага народу ёсць шмат цікавага, з чым варта пазнаёміцца. Хоць збольшага, кожнаму з нас. Дзеля гэтага спрабуем зрабіць экскурсію ў Кітай...» Нарыс, які напісаны па ўсіх законах такога разгалінавання жанра, як «падарожны нарыс», складаецца з сямі невялікіх раздзельчыкаў: «У дарозе»; «У вёсцы»; «На полі»; «Кітайскія дзеці»; «Кітайскія забабоны»; «Кітайская культура»; «Лёс кітайскага народу». Нагадаем, што ў 1925 — 1927 гг. у Кітаі праходзілі рэвалюцыйныя падзеі. Першы этап: з 30 мая 1925 па чэрвень 1926 г. масавыя страйкі і прыход да ўлады на поўдні Кітая Чана Кайшы. Другі: з чэрвеня 1926 па 17 красавіка 1927 г. удалае наступленне Нацыянальнай Рэвалюцыйнай Арміі на поўнач Кітая і контррэвалюцыйны пераварот Чан Кайшы. Трэці, заключны: з 2 красавіка па 15 ліпеня 1927 года — завяршэнне рэвалюцыі паразай. Канешне ж, на фоне гэтых падзей інфармацыя ў савецкім перыядычным друку пра падзеі ў Кітаі стала шмат шырэйшай. Савецкі Саюз актыўна дапамагаў дэмакратычным, рэвалюцыйным сілам Паднябеснай... У 1924 годзе ў СССР нават было створана таварыства «Рукі прэч ад Кітая!». Акрамя падрабязнага асвятлення падзей у Кітаі ў інфармацыйным плане, газеты і часопісы друкавалі і мастацкія творы пра падзеі ў Пекіне, Шанхаі, іншых гарадах. Былі надрукаваны вершы У. У. Маякоўскага, І. Уткіна, А. Жарава, Дзям’яна Беднага, нарысы Сяргея Траццякова, Зінаіды Рыхтэр, Оскара Эрдберга, Мікалая Костарава... Сяргей Траццякоў быў першым савецкім пісьменнікам, які пражыў у Пекіне каля двух гадоў. Ён выкладаў у Пекінскім універсітэце рускую літаратуру. Пазней ён, акрамя нарысаў і вершаў, напіша п’есу «Рычы, Кітай!». Магчыма, ведаў гэты твор і Янка Маўр... П’есу ў Савецкім Саюзе пераклалі на ўкраінскую, узбекскую, армянскую, татарскую і іншыя мовы. Была ў Сяргея Траццякова і паэма, аднайменная з назвай п’есы, — «Рычы, Кітай!». Вось пачатак паэмы: У Китая много тяжелых стен. Цапают небо зубами за кожу. Китай устал. Китаю постель — Меж стен пустыня постлала ложе. Жёлтый лёсс — Земляное сало, Чтобы колес Грохоталь не бряцала. Жирный лёсс Родит рис. Водоемных колес Взмах вверх, Взмах вниз, — И зеленый рисовый мох Растет. Рис, питай Китай. Арба, катай Китай. ... Не будзем губляць час на здагадкі ў дачыненні да магчымых крыніц інфармацыі беларускага пісьменніка пра Кітай... Зазірнём у яго нарыс з часопіса «Беларускі піянер» за 1928 год... «Зямля ў Кітаі жоўтая, мяккая, лёгкая (называецца «лёэс»). У сухую пару году з дарогі падымаецца густы пыл і адносіцца ветрам у бок. У часе дажджу вада размывае дарогу. І з цягам часу дарога ўсё паглыбляецца і паглыбляецца і нарэшце робіцца ровам. Нездарма кітайцы кажуць: «кожная дарога праз тысячу гадоў робіцца ракой». І далей: «Вось дарога падыходзіць да ракі, але мосту на ёй няма. Прыходзіцца пераязджаць на пароме. Пачынаецца вялікая тузаніна, каб пагрузіць цяжкія колы і ўпартых быкоў. Быкоў прыходзіцца цягнуць вяроўкамі за рогі і за хвост разам. Таму ля перавозу заўсёды знаходзяцца чалавек дзесяць-пятнаццаць для гэтай справы, а праежджаму прыходзіцца плаціць усім за дапамогу». Беларускі пісьменнік стараецца паказаць характар жыцця, прынцыповыя рэчы, якія вызначаюць побыт далёкага народу... «Большасць сялян мае каля гектару (дзесяціны) зямлі. Багатыры маюць 4-6 гектараў. Кітайцы нават лічаць, што для пражыцця аднаго чалавека павінна хапіць адной сямнаццатай часткі гектара. Гэта больш-менш магчыма таму, што яны могуць зняць з свайго поля 2 ураджаі, а ў паўднёвым Кітаі нават 3 ураджаі ў год. Але самае галоўнае — гэта незвычайная, цярплівая праца кітайца. Ён сядзіць і апрацоўвае кожнае зярнятка паасобку, нават абкладае яго ўгнаеннем. <...> Лёэс — добрая глеба, але вельмі патрабууе вады. І вось, каб здабыць гэтую ваду, кітайцы робяць такую працу, на якую ніхто з нашых сялян ня пойдзе: і накачваюць ваду, і носяць, і збіраюць дажджавую ваду; размяркоўваюць палі так, каб з аднаго поля сцякала на другое. Для сваёй спажывы яны сеюць галоўным чынам рыс, боб і пшаніцу, а на продаж — чай і бавоўну ды яшчэ тутавыя дрэвы для шоўкапрадаў (чарвякоў). Бедната прадае нават рыс і пшаніцу, а жывіцца галоўным чынам бобам (бабовы тварог, бабовыя корынкі, бабовы сыр, бабовыя пірагі і г. д.)...» Канешне ж, усё гэта сапраўды было цікава і юным чытачам, і іх бацькам. Такой інфармацыяй наўрад ці хто валодаў. Ці на крайні выпадак — было зусім мала дасведчаных у кітайскай гісторыі і сучаснасці чытачоў. Ды і Беларусь на пачатку другой паловы 1920-х гг. складалася ў значнай ступені з вясковага насельніцтва. Згодна перапісу 1926 года ў рэспубліцы 84 працэнты жыхароў пражывала ў сельскай мясцовасці. Відавочна, была і запатрабаванасць такога кшталту ў чытача: «А як у іншым свеце сеюць, збіраюць ураджай, жывуць як, адным словам, з зямлі..?» І ў нас, у Беларусі, шмат што рабілі рукамі. Але ж ужо і былі і механізмы. А наперадзе былі і калгасныя пераўтварэнні, першыя трактары... «...Жнуць сярпамі або проста вырываюць рукамі. Але ў гэты час прыходзіцца вельмі абараняць свой ураджай ад птушак і людзей. Сярод народу столькі галоты, што яны ідуць на ўсё, каб толькі ўкрасці які-небудзь каласок...» І як бы не стараліся кітайцы, голад час ад часу набываў неверагодныя масштабы. Па некаторых дадзеных смерць ад голаду прыйшла ў 1927 годзе да двух мільёнаў чалавек... З нарыса Янкі Маўра: «Трэба адзначыць, што кітайская бедната часам сабе „робіць“ зямлю. Пабудуе на рацэ плыт, наносіць мяшкамі зямлі — вось табе і поле. Або зробіць такім самым чынам поле дзе-небудзь на гары, на голым каменні». Такія памкненні, такі паводзіны можна па праву назваць гаспадарчай, сацыяльнай мужнасцю шэраговых вясковых кітайцаў!.. Падрабязна апісвае беларускі пісьменнік долю кітайскіх дзяцей, прыводзіць уражлівую лічбу: «Вучыцца кітайскіх дзяцейй вельмі мала: на 100 чалавек жыхарства прыпадае 2 вучні». У Беларусі ў тыя гады ішла актыўная ліквідацыя няграматнасці... «Бацькі заўсёды працуюць і не маюць часу выхоўваць дзяцей, — піша аўтар нарыса „Экскурсія ў Кітай“. — Тыя жывуць самапасам: капошацца на сваім панадворку, купаюцца ў бруднай лужыне, гуляюць. Але ў іх ёсць адзін вялікі абавязак: збіраць паліва і ўгнаенне. Гэта праца патрабуе шмат часу і цярплівасці». Завяршае «Экскурсію ў Кітай» раздзел «Лёс кітайскага народу». Пісьменнік, публіцыст разумее, што вялікая, адметная і цікавая краіна разам са сваімі насельнікамі выглядае ў расповядзе непрыглядна... Таму і зазначае з самага пачатку раздзела: «Прачытаўшы ўсё, што тутака напісана аб кітайцах, хто-небудзь можа падумаць: вось якія яны дзікія, смешныя, дурныя, брудныя і г. д. Але такая думка будзе зусім няправільнай. Можна толькі адно сказаць, — што яны бедныя і цёмныя; а ад гэтага ўжо ўсе іншыя недарэчнасці». І далей: «А бедныя таму, што паны і жрацы наўмысля трымаюць іх у цемры і сасуць з іх кроў. Асабліва шкодзяць сучасныя генералы. Яны выкарысталі тое, што народ прыггнечаны і раз’яднаны, зрабіліся нібы царкамі кожны ў сваёй вобласці і безупынна ваююць паміж сабой. А горш за ўсё, што такое становішча выкарысталі замежныя дзяржавы (Англія, Амерыка, Францыя, Японія) і ўселіся на карак усяму 400-мільённаму народу. У кітайскай дзяржаве больш правоў маюць чужаземцы, чымся самі кітайцы. У кітайскіх гарадах, у гарадскім садзе, ці рэстаране або тэатры ёсць чужаземныя надпісы: „Уваход кітайцам і сабакам забараняецца“. Гэтыя дзяржавы за грошы „купляюць“ сабе тых генералаў, і тыя працуюць на карысць чужаземцаў. А церпіць, зразумела, увесь народ. Нарэшце, народ не вытрымаў і паўстаў спачатку супраць чужаземцаў, а потым і супраць сваіх паноў. Трэці год ідзе барацьба, але вынікаў яшчэ няма. Трэба спадзявацца. Што ўсё ж такі шматмільённы народ пераможа. І тады Кітай пачне зусім новае жыццё. А зрабіць ён зможа шмат, бо, калі праўду сказаць, кітайцы больш працавіты і трывалы народ, чымся еўрапейцы. А той дзень, калі кітайская рэвалюцыя пераможа, будзе святам і для нас, святам, не меншым за наш Кастрычнік, бо да нас далучацца браты, разам з каторымі мы будзе складаць трэцюю частку ўсяго народу на зямлі». Адной з выразных крыніц невядомай для Маўра інфармацыі былі яго стасункі з эсперантыстамі свету. Эсперанта педагог Іван Фёдараў пачаў вывучаць яшчэ ў 1904 годзе. Нават у 1920-я гг. вёў перадачу для эсперантыстаў на Беларускім радыё. Міхась Міцкевіч, малодшы сын Якуба Коласа і зяць Янкі Маўра, згадваў, што пісьменнік чытаў «Яўгенія Анегіна» А. С. Пушкіна на эсперанта. Дзякуючы стасункам з эсперантыстам з вострава Ява ці іншага вострава Інданэзіі Янка Маўр напісаў аповесць «Амок», прысвечаную паўстанню 1926 года на Яве. Цікавымі падаюцца і ўспаміны дачкі пісьменніка — Аляксанды Іванаўны Капыловай: «... Самую вялікую ролю ў выхаванні дзяцей бацька адводзіў чытанню. Наш дом быў напоўнены кнігамі і часопісамі: у той час хатняя бібліятэка бацькі лічылася адной з лепшых у горадзе. І асноўную каштоўнасць у ёй уяўлялі не кнігі, якія стаялі на паліцах, а перыядычная літаратура. Не было ніводнага колькі-небудзь цікавага часопіса і дадатку да яго, якія не выпісваў бы наш бацька. Ніколі не забыць, з якой цікавасцю і нецярпеннем чакалі мы іх! Мала таго, што бацька такім чынам выклікаў у нас цікавасць да чытання, але ён яшчэ і ўважліва сачыў за тым, што мы чытаем і як. Варта было прапусціць некалькі старонак альбо зазіінуць у канец кнігі, як адразу ж выдавалася асуджэнне. Ён абавязкова патрабаваў, каб усе геаграфічныя назвы, якія сустракаліся ў тэксце, мы знаходзілі на школьнай карце. Настойваў, каб ніводнае незразумелае слова не заставалася нерастлумачаным. І хаця ў доме была энцыклапедыя, мы рэдка ёю карысталіся, бо лічылі за лепшае выслухоўваць падрабязныя, даходлівыя тлумачэнні бацькі. Веды яго ва ўсіх галінах былі сапраўды энцыклапедычныя...» Цікавасць да Кітая з боку пачынальніка беларускай дзіцячай літаратуры Янкі Маўра — сапраўдны прыклад жаданняў пісьменніка адкрываць новы, невядомы свет. Застаецца дадаць, што ўжо ў другой палове XX неўміручыя «Палескія рабінзоны» Янкі Маўра не аднойчы выдаваліся ў Паднябеснай у перакладзе на кітайскую мову. І будзем спадзявацца, што юныя чытачы Кітая і надалей будуць уважлівыя да арыгінальнай, прыгодніцкай, захапляльнай прозы класіка беларускай дзіцячай літаратуры. Кастусь ЛЕШНІЦА
|
| | |
| Статья написана 26 августа 2019 г. 20:24 |
Асобным выданнем аповесць «Чалавек ідзе» выйшла ў 1927 годзе. Другое яе выданне, значна дапрацаванае, датуецца 1933 годам. Гэты твор уключаны ў наступныя кнігі пісьменніка: Вакол свету. Зборнік твораў. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1947; Выбраныя творы. Аповесці, апавяданні. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1952; Аповесці і апавяданні. Мінск, Вучпедвыд БССР, 1954; Збор твораў у 2-х тамах. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1960.
Аповесць выдадзена і ў перакладзе на рускую мову: «Избранное». Повести и рассказы. Авторизованный перевод с белорусского Б. Яковлева. М., «Советский писатель», 1958; «Человек идёт». Повести. Авторизованный перевод с белорусского. Л., Детгиз, 1960. Аповесць «У краіне райскай птушкі» выйшла асобным выданнем у 1928 годзе. У 1932 г. выйшла другое выданне, у 1933 — трэцяе, у 1946 — чацвёртае. «У краіне райскай птушкі» — увайшла таксама ў зборнікі твораў пісь-менніка: Вакол свету. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1947; Збор твораў у 2-х та-мах. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1960; Апавяданні і аповесць. Мінск, выда-вецтва «Народная асвета», 1969; у перакладзе на рускую мову аповесць уключана ў зборнікі: «За тридевять земель». Повести и рассказы. Авторизованный перевод с белорусского. Минск, Госиздат БССР, 1957; «Человек идет». Повести. Авторизованный перевод с белорусского. Л., Дет-гиз, 1960. Калі ў Янкі Маўра аднойчы спыталіся, які з напісаных ім твораў найбольш дарагі яму, ён, падумаўшы, адказаў: «Відаць, «Сын вады». Гэтая аповесць сапраўды адзначана надзвычай высокім узлётам фан-тазіі і мастацкага мыслення. Ёй уласцівы пранікнёны лірызм, бо аўтар у гэтым творы ўсебакова раскрывав духоўны свет сына вады Манга, з пачуццём шчырага суперажывання расказвае аб яго марах, радасцях і расчараваннях. Аповесць «Сын вады» мае некалькі незвычайную прад-гісторыю. У аповесці «Сын вады» шмат прыгод, складаных драматычных сітуа-цый. Як і аповесць «У краіне райскай птушкі», так і «Сын вады» — узба-гацілі савецкую дзіцячую прыгодніцкую літаратуру. Аповесць «Сын вады» выдадзена ў 1928 годзе першым выданнем, у 1932 — другім, у 1938 — трэцім. Яна ўвайшла таксама ў кнігі: «Вакол свету». Зборнік твораў. Мінск, Дзяржвыдат БССР, 1947; Збор твораў у 2-х тамах. Мінск, Дзяржвыдат БССР, 1960; у перакладзе на рускую мову ўключана ў зборнікі: «За тридевять земель». Повести и рассказы. Авторизованный перевод с белорусского. Минск, Госиздат БССР, 1957; Повести. Авторизованный перевод с белорусского. Л., Детгиз, 1960. «Шлях з цемры» — аўтабіяграфічная аповесць Янкі Маўра, кожная з трох яе частак адпавядае тром важным перыядам жыдця пісьменніка: гады дзяцінства, вучоба ў рамесным вучылішчы, навучанне ў настаўніц-кай семінарыі. Выкарыстаўшы шырока ў гэтым творы аўтабіяграфічны матэрыял, Янка Маўр не даў аднак паслядоўнага і падрабязнага вытлумачэння кож-нага факта. Ён расказаў толькі аб падзеях і эпізодах, якія найбольш запомніліся яму і адыгралі вызначальную ролю ў фарміраванні яго харак-тару і поглядаў. Пэўная фрагментарнасць сюжэта аповесці «Шлях з цемры» была адзначана самім аўтарам, які ў рускім выданні змясціў да гэ-тага твора падзагаловак — «Главы ўспамінаў». Першая частка аповесці «Шлях з цемры» выйшла ў 1948 годзе, другая разам з першай была ўключана ў двухтомнае выданне Збору твораў Янкі Маўра (1960), трохі раней — у 1958 годзе — усе тры часткі аповесп; былі выдадзены на рускай мове Ч На беларускай мове трэцяя частка апо-весці «Шлях з цемры» друкуецца ўпершыню. Два апошнія раздзелы гэтай часткі — «У мяшчанскай сям’і», «Тайны сход у лазні» наогул яшчэ не публікаваліся. 1 Янка Мавр. Избранное. Советский писатель. Москва, 1958. Аўтабіяграфічная аповесць Янкі Маўра засталася незакончанай. Пісь-меннік пачаў працаваць над чацвёртай часткай, у якой хацеў расказаць пра Лютаўскую рэвалюцыю і незабыўныя падзеі Кастрычніка. Аднак гэтай задумы ён не паспеў здзейсніць — была напісана толькі першая старонка новай кнігі. Я дазволю сабе прывесці яе тут цалкам. «У лютым 1904 года ў нашим мястэчку пайшлі чуткі, што японцы пачалі з намі вайну. Некалькі дзён мы нічога пэўнага не ведалі, паку ль не прыйшлі сталічныя газеты. Першае ўражанне было — надзвычайнае здзіўленне і абурэнне вераломным нападам без аб’явы вайны. Валасны пісар Індрык грымеў сваім басам: — Тэта ж нечуваная рэч! Адразу відаць, што мы маем справу з дзіку-намі. Яшчэ тысячу гадоў назад Святаслаў папярэджваў: «іду на вы», а гэтыя япошкі адважыліся на такую подласцъ і на наго? На нашу вялікую Расійскую імперыю. Ды мы іх шапкамі закідаем. А настаўнік Сямён Сямёнавіч задаволена паціраў рукі і зларадна па-смейваўся: — Тым лепей, тым лепей! Калі яньі самі захацелі загінуць, мы ім дапаможам. Але зразумець гэтага ніяк нельга. Куды яны лезуць? Ці зна-ёмы яны з сучаснай тэхнікай? Мы іх праз некалькі месяцаў у парашок сатром. Мне таксама было ясна, што мы сатром іх у парашок у гэтым жа го-дзе, і я вельмі баяўся, што не паспею прыняць удзел у такой цікавай справе. Газеты нашы казалі тое самае, падлічвалі, колькі ў нас будзе войск, гарматаў, караблёў, апісвалі, якія нашы. сілы, як яны ўзброены. У далей-шым мы з цікавасцю сачылі, калі, адкулъ і які полк, дывізія, корпус ад-праўляліся на Далёкі Усход і калі яны туды прыбудуцъ. А калі пазней ад-праўлялася туды. эскадра адмірала Ражэственскага, мы напружана сачылі за яе рухам вакол Еўропы, Афрыкі, Азіі, на картах адзначалі, дзе яна знаходзіцца ў дадзены момант, якім шляхам яна пойдзе далей, калі і ў якім месцы. яе можна чакаць.» Аповесць «Шлях з цемры» атрымала наступныя выданні: Шлях з цемры (Аўтабіяграфічная аповесць). Мінск, Дзяржвыд БССР, 1948. Збор твораў у двух тамах. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1960. На рускай мове Избранное. Повести и рассказы. М., «Советский писатель», 1958. Путь из тьмы (Воспоминания детства). Издательство «Мастацкая літа ратура», Минск, 1972. .Уключаныя ў трэці том апавяданні Янкі Маўра напісаны ў розны час. Яшчэ ў 30-я гады друкаваліся «Бярозавы конь», «Сям’я». «Шчасце» ўпершыню было апублікавана ў 1945 годзе ў газеце «Літаратура і мастацт-ва». Астатнія — «Падарожжа вакол дома», «Васька Жукаў», «Запіска», «Драўляная лыжка», «Завошта», «Максімка» і інш. напісаны таксама пасля Вялікай Айчыннай вайны. Тэматыка названых апавяданняў разнастайная, але ў кожным з іх выявілася тонкае разумение пісьменнікам асаблівасцей дзіцячай псіхало-гіі, таямніц душы малых, адметныя якасці іх успрымання. Некаторыя апавяданні — «Бярозавы конь», «Падарожжа вакол дома», «Шчасце», «Максімка» па жанры можна аднесці да псіхалагічных навел. Чытаючы творы Янкі Маўра, міжволі прыгадваеш словы В. Р. Бялін-скага, які пісаў, што для таго каб стаць дзіцячым пісьменнікам, неаб-ходна шмат умоў: патрэбна душа шырокая, лкЛячая, лагодная, спакой-ная, па-дзіцячаму няхітрая, розум узвышаны, адукаваны... і не толькі жывое ўяўленне, але жывая паэтычная фантазія, здольнасць паказаць усё ў натхнёных, вясёлкавых вобразах. Толькі дзякуючы адзначаным яка-сцям, якія былі ўласцівы Янку Маўру як мастаку і чалавеку, змог ён так пранікнёна адлюстраваць тэму дзяцінства. У апавяданнях, што былі напі-саны ім у 30—50-я гады, Янка Маўр як бы працягнуў размову аб перавазе сацыялістычнага ладу над капіталістычным, якую пачаў яшчэ ў 20-я гады. Расказваючы пра шчаслівае маленства дзятвы савецкай краіны («Бярозавы конь», «Падарожжа вакол дома», «Шчасце» і інш.), пісьменнік прыму-шае прыгадаць поўныя драматызму апавяданні аб жыцці дзяцей пры капіталізме («Слёзы Тубі», «Лацароні», «Незвычайная прынада», лёс ма-ленькіх пакутнікаў з аповесці «Шлях з цемры» і інш.). Ён разумев, як важна, каб дзеці сэрцам адчулі гэтыя кантрасты, зразумелі іх сутнасць і прычыны. Супастаўленне сучаснага і мінулага ляжыць у аснове апавя-дання «Сям’я». Вельмі своеасабліва такі кантраст створаны ў апавяданні «Васька Жукаў». Сюжэт гэтага твора займальны,— цікава ўжо тое, што герой апавядання Янкі Маўра Васька Жукаў — унук чэхаўскага Ванькі Жукава. Ён піша ліст Ваньку Жукаву, свайму дзядулю, цяпер паважанаму ўсімі калгаснаму вартаўніку Івану Сцяпанавічу. «...А ўчора ў нас была самадзейнасць. Я на сцэне танцаваў крыжачок. Але я хачу перайсці ў ар-кестр...» Янка Маўр захаваў стыль, характэрныя моўныя сродкі, сінтак-січную будову сказаў навелы Чэхава, і чытачы адначасова як бы бачадь два лёсы: шчаслівага савецкага падлетка, вучня рамеснага вучылішча і пакутніка Ванькі Жукава: «А вчерась мне была выволочка. Хозяин выволок меня за волосья на двор и отчесал шпандырем за то, что я кача.-ихнего ребенка в люльке и по нечаянности заснул...» Таленавіты дзіцячы пісьменнік лёгка знаходзіць удзячныя сюжэты. Ён разумев, што звычайная, на думку дарослага чалавека, падзея ці з’ява вабіць дзяцей загадкавасцю, значнасцю, абуджае безліч пытанняў. Тале-навіта перададзены кожны рух душы маленькай Ірачкі ў апавяданк: «Падарожжа вакол дома». Янка Маўр незабыўна расказвае пра сустрэчы дзяўчынкі з пеўнем, курамі, верабейкамі. Усё гэта для Ірачкі — сапраўднае дзіва, хвалюючае адкрыццё. Малую здзіўляе нават саломінка: «гладкая, круглая, а ў сярэдзіне дзірачка». Паспрабавала дзяўчынка саломінкай ка-лупадь зямлю, а тая зламалася... Расказваючы аб прыгодах Ірачкі, Янка Маўр як бы па-новаму адкрь:-вае дзецям свет, ён нібы паказвае ім, што побач многа незаўважанага. захапляючага. Сонцам і светам поўніцца апавяданне «Шчасце». Як і «Падарожжа вакол дома», яно вырасла з канкрэтнай жыццёвай сітуацыі: пісьменнік сапраўды ў адзін з пагодных летніх дзён сустрэўся з хлопчыкам, на га-лэве якога была новая шапка... Гэтае, на першы погляд нічым не прыкметнае здарэнне, у апавяданні «Шчасце» апаэтызавана. Любоў да дзяцей, веданне асаблівасцей іх паво-дзін, цудоўны талент мастака дапамаглі Янку Маўру стварыць запамі-нальны псіхалагічны эцюд, у якім па-мастацку суаднесены свет дарослых і дзядей. Той жа сапраўднай шчырасцю інтанацый вызначаецца і апавяданне «Бярозавы конь». У ім пісьменнік бліскуча паказвае бязмежную сілу дзіцячай фантазіі, якая можа ператварыць невялікую лужыну ў мора, зараснікі аеру — у дзікія джунглі, звычайны зэдлік — у магутны кара-бель... Шасцігадовы Толя з апавядання «Бярозавы конь» уяўляе бярозавы кіёчак імклівым баявым канём. Да свайго бярозавага сябра ён адносіц-ца як да жывой істоты: песціць, беражэ, называв ласкавымі словамі. На гэтым кані хлопчык у думках адпраўляецца ў далёкае падарожжа, «здзяй-сняе» гераічны подзвіг. Апавяданне прасякнута добразычлівым гумарам, пісьменнік міжволі любуецца сваім героем на бярозавым кані. Але Янка Маўр не проста стварае ідылічную замалёўку, ён глыбей углядаецца ў па-водзіны хлопчыка і адзначае вельмі трапна, што савецкія дзеці надзвычай рана пачынаюць адчуваць сябе грамадзянамі, з малых год мараць аб подзвігу ў імя Радзімы. Шасцігадовы Толя, які памылкова прыняў ваен-ныя манеўры за сапраўдную вайну, не разгубіўся, хітра падмануў «вора-га». Так ужо ў даваенны час Янка Маў]э узняў тэму патрыятычнай адда-насці маладога пакалення савецкай краіны. У творах аб Вялікай Айчын-най вайне гэтая тэма прагучала як услаўленне самаадданага подзвігу юных герояў, што разам з бацькамі баранілі родную зямлю. Такім героем з’яўляецца мужны піянер-партызан Алёша Патапчык (апавяданне «Запіс-ка»). Не раз выконваў ён складаныя даручэнні, не раз хадзіў у разведку, прымаў удзел у баях супраць фашыстаў. У крытычны момант хлопчвік узарваў апошняй гранатай сябе і паганых гітлераўцаў. Нескаронасць, ма-гутная нянавісць савецкіх людзей да ворага раскрыта ў апавяданні «Дом пры дарозе». Пісьменнік-гуманіст выкрывае звярынае аблічча фашызму (апавяданне «Завошта»). У адным з лепшых сваіх пасляваенных апавяданняў — «Максімка» Янка Маўр расказаў аб дзецях, якіх асіраціла вайна. Савецкая дзяржава стала для іх клапатлівай маці, але кожны хлопчык і дзяўчьінка з дзіцячага дома спадзяюцца на сустрэчу з бацькамі, мараць аб ёй. Сярод выхаванцаў дзіцячага дома пісьменнік вылучае Юру, Алёшу, Сеню, Віцю, Толю, Сяро-жу і асабліва Максімку. Перажыванні гэтага хлопчыка, які прыняў чужога тату за свайго, складаюць асноўны змест апавядання. 3 хваляван-нем чакаюць развязкі чытачы, і яна прыходзіць — шчаслівая і жаданая: той самы вайсковец, чужы тата, забірае Максімку ў сваю сям’ю. Апавяданні, якія ўвайшлі ў трэці том чатырохтомнага Збору твораў, апублікаваны ў наступных кнігах пісьменніка: Апавяданні. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1951. Выбраныя творы. Аповесці, апавяданні. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1952. Аповесці і апавяданні. Мінск, Вучпедвыд БССР, 1954. Збор твораў у 2-х тамах. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1960. Апавяданні і аповесць. «Народная асвета», Мінск, 1969. На рускай мове Повести и рассказы. Минск, Госиздат БССР, 1955. Избранное. Повести и рассказы. М., «Советский писатель», 1958. Рассказы. М.— Л., Детгиз, 1959. *** Палескія рабінзоны. Прыгоды двух хлапцоў у Палескіх балотах. (А~:-весць). Мінск, Белдзяржвыд БССР, 1930. Палескія рабінзоны. Прыгоды двух хлапцоў у Палескіх балотах. (А~:-весць). Выд. 2-е. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1934. Палескія рабінзоны. Прыгоды двух хлапцоў у Палескіх балотах. (А~: весць). Выд. 3-е. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1935. Палескія рабінзоны. Прыгоды двух хлапцоў у Палескіх балотах. (Ап: весць). Выд. 4-е. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1939. Палескія рабінзоны. (Аповесць). Выд. 5-е. Мінск, Дзяржвыд БСС? 1946. Палескія рабінзоны. (Апозесць). Выд. 6-е. Мінск, Вучпедвыд БСС? 1951. Выбраныя творы. (Аповесці, апавяданні). Мінск, Дзяржвыд БСС7. 1952. Збор твораў у двух тамах. Том другі. Дзяржаўнае выдавецтва БСС7 1960. Палескія рабінзоны. (Аповесць). Мінск, «Народная асвета», 1968. На рускай мове: Повести и рассказы. Госиздат БССР, 1955. Избранное. Повести и рассказы. М., «Советский писатель», 1958. Полесские робинзоны. Повесть. Мн., «Беларусь», 1966. Полесские робинзоны. ТВТ. Мн., «Беларусь», 1971. На літоўскай мове: «Палескія рабінзоны». Вільнюс, «Вага», 1973. На румынскай мове: Палескія рабінзоны. Аповесць. Бухарэст, 1961. На кітайскай мове: Палескія рабінзоны. Аповесць. Шанхай, «Шаонянь эртун чубаньшэ": 1956. Янка Маўр гаварыў, што змест аповесці «ТВТ» цяжка вызначьшь -калькімі словамі. Прышыць гузік, загнуць канец цвіка, за які чапля:-: “ ; людзі, прыбраць з тратуара камень, зацыраваць панчоху, замяніць прс: ў лічыльніку і г. д.— аб такіх дробязях ідзе размова ў творы. Але мы ведаем, што з гэтых «дробязяў» складаецца важнае 1 вел. нае паняцце — Праца! Аповесць вытрымала наступныя выданні: ТВТ. Або апавяданне пра тое, як маладыя героі ўзбунтаваліся супраць уціску рэчаў і збілі з панталыку дзядзьку Данілу, цётку Мар’ю, нават міліцыянера і, нарэшце, увесь свет; як яны навучыліся бачыць тое, чаго другія не бачаць, і як Цыбук здабываў ачкі. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1934. ТВТ. Аповесць. (Выд. 2-е). Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі. Мінск, 1938. ТВТ. Або апавяданне пра тое, як піянеры ўзбунтаваліся супраць уціску рэчаў і здзівілі ўвесь свет, як яны навучыліся бачыць тое, чаго іншыя не бачаць, і як Цыбук здабываў ачкі. (Выд. 3-е). Мінск, Дзяржвыд БССР, 1949. Выбраныя творы. (Аповесці, апавяданні). Мінск, Дзяржвыд БССР, 1952. Збор твораў у двух тамах. Том другі. Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Мінск, 1960. На рускай мове: ТВТ, или повесть о том, как пионеры возмутились против гнета вещей и удивили весь мир, как они научились видеть то, чего другие не видят, и как Цыбук добывал очки. Л., Детгиз, 1956. ТВТ, или повесть о том, как пионеры возмутились против гнета вещей и удивили весь мир, как они научились видеть то, чего другие не видят, и как Цыбук добывал очки. Л., Детгиз, 1959. Я. Мавр. ТВТ. Повесть.— Ю. Сотник. Невиданная птица. Рассказы.— Р. Погодин. Рассказы о весёлых людях и хорошей погоде. Москва, Детская литература. й964. Полесские робинзоны.— ТВТ. Повести. Мн. «Беларусь», 1971. Повести. (Издание для таджикских школ. С русско-таджикским слое я-рем). Душанбе, изд-во «Ирфон», 1967. На літоўскай мове: ТВТ. Або апавяданне пра тое, як маладыя героі ўзбунтаваліся супраць уціску рэчаў і збілі з панталыку дзядзьку Данілу, цётку Мар’ю, нават міліцыянера і, нарэшце, увесь свет; як яны навучыліся бачыць тое, чат: другія не бачаць, і як Цыбук здабываў ачкі. Мінск, Дзяржаўнае вецтва Беларусі, 1936. На латышскай мове: ТВТ, або аповесць пра тое, як піянеры ўзбунтаваліся супраць уціску рэчаў і здзівілі ўвесь свет, як яны навучыліся бачыць тое, чаго іншыя не бачаць, і як Цыбук здабываў ачкі. Рыга, Латдзяржвыд, 1957. На малдаўскай мове: ТВТ, або апавяданне пра тое, як маладыя героі ўзбунтаваліся супраць уціску рэчаў і здзівілі ўвесь свет, як яны навучыліся бачыць тое, чаго другія не бачаць, і як Цыбук здабываў ачкі. Кішынёў, «Карця молдовеняска», 1961. На армянскай мове: ТВТ, або апавяданне пра тое, як маладыя героі ўзбунтаваліся супраць уціску рэчаў і здзівілі нават міліцыянера і, нарэшце, увесь свет, як яны навучыліся бачыць, чаго другія не бачаць, і як Цыбук здабываў ачкі. Ерэван, Айпетрат, 1961. Як вядома з біяграфіі Янкі Маўра,— ён быў заўзятым атэістам. У першай сваёй аповесці «Чалавек ідзе» пісьменнік разбіў ідэю боскага паходжання чалавека. Хлуслівую сутнасць рэлігіі, якая заўсёды служыць інтарэсам пануючых класаў, ён трапна высмяяў у творах аб іншых краі-нах, у аўтабіяграфічнай аповесці «Шлях з цемры». Гэтая тэма шырока пастаўлена і ў антырэлігійнай казцы «Падарожжа ў пекла». «Падарожжа ў пекла» — новы варыянт байкі «Пекла», што выйшла асобным выданнем яшчэ ў 1929 годзе. Янка Маўр даражыў гэтым творам. «Ведаеце,— гаварыў ён аўтару каментарыяў,— байка «Пекла» хітрая. У ёй амаль без змен выкарыстана рэлігійная легенда аб замагільным жыцці чалавека. Але ў легендзе гэтай шмат недарэчнасцей, на выкрыцці іх у асноўным і пабудаваны сюжэт твора». У байцы «Пекла» выявілася найбагацейшая фантазія пісьменніка, яго тонкі гумар, добрае валоданне прыгодніцкім жанрам. Рыхтуючы байку да ўключэння ў двухтомнае выданне Збору твораў (1960), Янка Маўр значна дапрацаваў яе: выкінуў малавыразныя эпізоды, дапоўніў твор запаміналь-нымі гумарыстычнымі дыялогамі і сітуацыямі, паглыбіў казачны элемент, зрабіў казку больш блізкай сённяшняму чытачу. Былі ўнесены змены і ў кампазіцыю твора, замест ранейшых васьмі раздзелаў у новым выдан-ні іх стала сем. Некаторыя атрымалі новыя назвы: шосты раздзел «Пекла» цяпер называецца «Экскурсія па пекле», сёмы — «Гармідар у пекле» мае назву «Пераварот у пекле» і г. д. У падзагалоўку да новай назвы твора — «Падарожжа ў пекла» — больш акрэслена вызначаны яго жанр — казка. Значна скарочаны і перапрацаваны ўступная частка («Гістарычная да-ведка»), а таксама першы, другі, трэці, асабліва чацвёрты, пяты, шосты і сёмы раздзелы. У тэксце новага варыянта антырэлігійнай казкі «Падарожжа ў пекла» ўдакладнены і зменены шматлікія лічбы і вылічэнні. I зроблена ўсё гэта з бліскучым гумарам, з трапнымі саркастычнымі заўвагамі, з удумлівай назіральнасцю разумнага і мудрага мастака-палітыка, грамадзяніна. Чыта-чы сапраўды бачаць, што рэлігійныя кнігі і вучэнні блытаныя, незразу-мелыя, «нібы пісаў іх п’яны ці непрытомны чалавек». Парадкі ж у пекле заснаваны на несправядлівых, антычалавечых прынцыпах. 3 гэтым не мо-гуць пагадзіцца піянеры Янка Гуж (ранейшае прозвішча Пук) і Юрка Пыж (ранейшае прозвішча Шыш), якія па сваёй волі з мэтай пазнання падарожнічаюць па пекле. Юныя піянеры, носьбіты справядлівасці і ак-тыўнага гуманізму, наводзяць парадак на тым свеце. У выніку ў пекле пачынаецца новае жыццё... Янка Маўр прапануе чытачам праверыць верагоднасць прыведзенага апавядання і дае дакладны адрас пекла. Трэба ісці «спачатку проста на поўнач, потым — направа, далей — налева, затым — зноў направа, тады — зноў налева і ўрэшце яшчэ раз налева. I праз семдзесят сем крокаў вы акурат натрапіце на той дуб, адкуль пачынаецца дарога ў пекла». Жартаўліва-іранічная інтанацыя прыведзеных радкоў характэрна для ўсяго гэтага твора, які і сёння актуальны, бо ўсё яшчэ стаіць на парадку дня праблема антырэлігійнага выхавання. Разумеючы важнасць яе, Янка Маўр пастараўся, каб у новым выданні яго казка была больш вострай, дзейснай, баявітай. Бібліяграфія выданняў байкі «Пекла» і казкі «Падарожжа ў пекла»: Пекла. Байка. Мінск. Белдзяржвыд, 1929. Падарожжа ў пекла. Казка. Збор твораў у двух тамах. Том другі. Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Мінск, 1960. Апавяданні, змешчаныя ў чацвёртым томе, друкаваліся ў розных пе-рыядычных выданнях. Некаторыя з іх — «Спартак», «Падарожжа ад школы да дому», «Чужаземец», напісаны яшчэ да вайны, іншыя— «Багіра», «На парозе будучыні» — у пасляваенны час. Усе яны прадстаўляюць не-сумненную цікавасць, бо пашыраюць наша ўяўленне аб таленце Янкі Маўра, дапамагаюць зразумець эстэтычную праграму пісьменніка, яго патрабаванні да дзіцячай кнігі. Сярод гэтых патрабаванняў адно з важ-нейшых — актуальнасць тэматыкі. Янка Маўр умеў знайсці такія тэмы, болыпасць з якіх і зараз застаюцца надзённымі. Пісьменнік спалучае ў апавяданнях змястоўнасць з майстэрскай падачай матэрыялу, імкнепда ўплываць на ўяўленне чытачоў, на ход іх думак, на фарміраванне іх све-тапогляду. Мне ўсё падабалася ў гэтай кнізе. Цікава напісана пра паўстанне і пра прыроду»,— піша вучань 6-га класа Коля Сушко. Раман «Амок» упершыню выйшаў з друку ў 1930 годзе, другое выдан-не датуецца 1933 годам, трэцяе — 1937, чацвёртае — 1950. Раман увай-шоў у двухтомнае выданне Збору твораў Янкі Маўра: Мінск, Дзяржвыд БССР, 1960. Ён выдадзены таксама на рускай мове: Минск, Госиздат БССР, 1962; на ўкраінскай: Харкаў-Адэса, «Молодий білшповик», 1932; Кіеў, «Молодь», 1958, а таксама на польскай і англійскай мовах. Уключаныя ў другі том апавяданні Янкі Маўра адносяцда да цыклу твораў аб іншых краінах. Напісаны яны ў розны час: «Слёзы Тубі», «Нез-вычайная прынада», «Лацароні», «У цясніне», «Бунт звяроў» — у 20-я гады, «Цётка Эмілія» і «Апошні вылет» — пасля Вялікай Айчыннай вайны. Апавяданні Янкі Маўра, уключаныя ў другі том чатырохтомнага Збору твораў, змешчаны ў наступных кнігах пісьменніка: Слёзы Тубі. Апавяданні. Мінск, Белдзяржвыдат, 1930. Слёзы Тубі. Незвычайная прынада. У цясніне. Лацароні. Звяры на караблі. Слёзы Тубі. Апавяданні. Выд. 2-е. Мінск, Дзяржвыдат БССР, 1935. Слёзы Тубі. Апавяданні. Выд. 3-е. Мінск, Дзяржвыдат БССР, 1938. Вакол свету. Зборнік твораў. Мінск, Дзяржвыдат БССР, 1947. Слёзы Тубі. Незвычайная прынада. У цясніне. Лапароні. Звяры на караблі. Апавяданні. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1951. Слёзы Тубі. Незвычайная прынада. Лацароні. У цясніне. Звяры на караблі. Выбраныя творы. Аповесці, апавяданні. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1952. Слёзы Тубі. Незвычайная прынада. Звяры на караблі. Лацароні. Аповесці і апавяданні. Мінск, Вучпедвыд БССР, 1954. Слёзы Тубі. Незвычайная прынада. У цясніне. Звяры на караблі. Цётка Эмілія. Збор твораў у 2-х тамах. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1960. Том I. Слёзы Тубі. Незвычайная прынада. У цясніне. Лацароні. Бунт звяроў. Цётка Эмілія. Апошні вылет. Апавяданні і аповесці. Мінск, «Народная асвета», 1969. Слёзы Тубі. Незвычайная прынада. Лацароні. Бунт звяроў. У перакладзе на рускую мову апавяданні выйшлі ў зборніках: За тридевять земель. Повести и рассказы. Минск, Госиздат БССР, 1957. Лаццарони. Звери на корабле. Необыкновенная приманка. Слёзы Туби. Избранное. Повести и рассказы. М., «Советский писатель», 1958. Слёзы Туби. Необыкновенная приманка. Лаццарони. Синьора Эмилия. М. Б. Яфімава, кандыдат філалагічных навук, Збор твораў у чатырох тамах / Мастак Н. Рыжиков. – Минск: Мастацкая літаратура, 1975-1976. ::: Беларускую дзіцячую літаратуру прадставіў Янка Маўр аповесцямі «Палескія рабінзоны» (пер. Ван Вэнь, выд. «Шаонянь эртун чубаньшэ», 1956) і «ТВТ» (выд. «Шаонянь эртун чубаньшэ», 1957 год, імя перакладчыка не пазначана) — см. файл
|
|
|