| |
| Статья написана 16 июля 2018 г. 21:54 |
Падчас першай хвалі рэпрэсій, у 1930 годзе, выйшла кніга Янкі Маўра «Слёзы Тубі». У гэтым выданні не было «жудасных» белапалякаў і кулакоў, шпіёнаў, якіх ловяць мужныя супрацоўнікі АДПУ і «подлых нацдэмаў».
Словам, тут адсутнічалі ўсе тыя персанажы, якімі запаланілі ў той час свае творы многія пакуль яшчэ не зняволеныя беларускія пісьменнікі. Янка Маўр не заклікаў «да пільнасці», «не падпісваў суровы прыгавор першым», не заяўляў, што будзе разбірацца з нязгоднымі «на судзе». Ён пераносіў чытача за межы тагачаснай пякельнай Беларусі (а тое, што наша краіна нагадвала апраметную, было згадана Маўрам яшчэ ў 1929-м у байцы «Пекла») у не меней пякельную экзатычную прастору Індыі, акіянічных астравоў, Італіі… Героі яго апавяданняў — дзеці. Яны ўсе, як адзін, бяздольныя, бяспраўныя. Дарослыя з імі робяць што заўгодна, чыняць любыя рэпрэсіі, здзекуюцца, пасылаюць на пакуты. У зборніку пяць апавяданняў. Некаторыя з іх паводле сваёй жорсткасці блізкія класічным амерыканскім фільмам жахаў сярэдзіны 1970-х, такім кінашэдэўрам, як «Сківіцы» Стывена Спілберга (пра акулу-людажэра), альбо «З’едзеныя жыўцом» Тоўба Хупера (дзе галоўным героем выступае аграмадны кракадзіл). У Янкі Маўра вобразам абсалютнага зла, своеасаблівай машынай для забойстваў з’яўляецца жывёла. Калі чытаеш апавяданне «Слёзы Тубі», узнікае адчуванне, быццам перад намі кадры са згаданага фільма Спілберга: «Зірнуў [Тубі] — кіруецца да яго ўжо сапраўд- нае страшыдла, рыбіна мэтраў чатыры даўжыні з страшэнным ротам, пастаўленым неяк упоперак пад галавой, з вялікімі мігаючымі вачыма. У расчыненым роце відаць вялізарныя зубы. Гэта і быў той самы страшны вораг акула, супроць якой і бралі людзі кінжалы. Кінуў- ся Тубі ў адзін бок, кінуўся ў другі, паказаўся ўжо над вадой, але... Жудасны крык, хруснулі косьці... Тубі загінуў. ...Не прайшло ёй дарма гэта злачынства, загінула і яна. Пацягнулі яе да берагу, разрэзалі ёй горла і бруха і там знайшлі беднага Тубі... Стаіць галосіць матка, над кавалкамі свайго сына». У апавяданні «Незвычайная прынада» садыстыдарослыя прывязваюць хлопчыка да пальмы, каб выбавіць кракадзіла. Тое, як апісвае гэта Янка Маўр, можа ўпрыгожыць любую класічную х о р а р — с т у ж к у : «Кракадзіл, відаць, ужо заўважыў яго і асьцярожна пачаў набліжацца да берагу. ...Хлопчык убачыў страшыдла, за- крычаў і кінуўся бегчы, але вяроўка затрымала яго, і ён паваліўся на зямлю. ...Настаў самы жудасны момант. Няшчасны хлопчык ірваўся, дрыгаў нагой і крычаў... А кракадзіл падпаўзаў. ...Вось ужо дзьве стрэльбы добра нацэліліся... Але раптам побач раздаўся нейкі рык. Паляўнічыя мімаволі азірнуліся, а тымчасам кракадзіл ухапіў хлопчыка за нагу і пацягнуў у ваду... Тады толькі раздаліся два стрэлы, зноў два. Кракадзіл задрыгаў целам і зрабіўся нярухомы... з нагою хлопчыка ў роце...» Прывязаны хлопчык, які не можа ўцячы ад кракадзіла, — яскравая метафара безабароннай, запалоханай інтэлігенцыі 1930-х гадоў. Сучаснікі Маўра атаясамлі- валі сябе з бедным Тубі, іх дзяцей захапляў дынамічнабрутальны сюжэт, а нястомныя работнікі АДПУ бачылі ў гэтых апавяданнях (дзякуючы хітрасці Маўра) усяго толькі драматычныя гісторыі пра жахлівых капіталі- стаў, якія прыгнятаюць народы трэцяга свету. У заключным апавяданні «Звяры на караблі» тэме жывёлін-забойцаў аўтар надае іншае, але не меней алегарычнае гучанне. Магутны пасажырскі карабель, які перавозіць на палубе і цэлы звярынец, трапляе ў шторм. Хвалі разбіваюць клеткі, звяры апынаюцца на свабодзе і пачынаюць паляванне на людзей: «...у расчыненыя дзьверы ўскочыў ягуар... загінула адна жанчына... ...на матроса аднекуль з шчыліны напала …зьмяя і абкруцілася вакол усяго цела. — Ратуйце! — закрычаў ён і пакаціўся на зямлю...». Гэтым апавяданнем (як і знакавай аповесцю «Амок» альбо ўжо згаданым «Пеклам») Янка Маўр прыхавана выказваў вядомую думку: рана ці позна прадстаўнікі любой антычалавечай сілы атрымаюць адпаведны супраціў. І толькі пытанне часу, калі памяняюцца месцамі тыя, хто займае пазіцыі моцных і слабых. Гэтая кніга была адной з самых папулярных на Беларусі падчас сталінскага тэрору. Яна вытрымала ў 1930-х тры перавыданні. Ёю зачытваліся ахвяры і каты. І кожны адкрываў для сябе свайго Янку Маўра.
|
| | |
| Статья написана 5 июля 2018 г. 21:45 |
Якуб Колас у сваёй трылогіі "На ростанях" паказаў Фёдарава-Маўра ў образе настаўніка Янкі Тукалы. *** Невядомы раман Маўра "Дзяўчына-маці" ў часопісе "Полымя" №5/2018 http://zviazda.by/ru/archive/edition/24287 — Сапраўды, зараз актыўна гэтым займаюся. Хутка будзе 135 гадоў з дня яго нараджэння. Я была ўкладальнікам кнігі «Янка Маўр», якая выйшла ў 2016 годзе ў «Беларускім кнігазборы». А прадмову да яе напісала мая дачка Васіліна. Першую кнігу ўспамінаў пра Янку Маўра я аддала ў выдавецтва «Мастацкая літаратура», яна хутка ўбачыць свет. Працуючы ў архівах, знайшла шмат неапублікаваных матэрыялаў. Таму рыхтую другую кнігу, якая будзе называцца «Недзіцячы Маўр». Яго ўсе ведаюць як дзіцячага пісьменніка, але ж ён працаваў у «ЛіМе», яго публіцыстыка друкавалася ў «Вожыку». У архіве я знайшла неапублікаваны раман «Дзяўчына-маці» пра мінскае гета. Гісторыя пра дзяўчыну, якая выратавала дзіця з гета і расціла, як сваё. У часопісе «Полымя» да 135-годдзя Янкі Маўра выйдзе гэты раман. Ёсць і яго байкі, артыкулы пра літаратуру, літаратурную крытыку, пра дзіцячую літаратуру, рукапісны твор "На краю света" — усё гэта ўвойдзе ў кнігу «Недзіцячы Маўр». Марыя Міцкевіч-Фёдарава Читать полностью: https://www.interfax.by/article/1241596 *** Аб тым, што Я. Маўр быў перакананым прыхільнікам навукова-фантастычнага жанру (сам ён называў сябе "старым выпрабаваным прыгоднікам"), сведчыць і неажыццяўлёная задума рамана "Апошнія з Эрыды". Згодна з планам, які захоўваецца ў архіве пісьменніка, раман павінен быў складацца з дзвюх кніг"Дачка неба" і "Гібель планеты". Мяркуючы па асобных нататках, твор быў задуман, як палітычны раман-памфлет. Э. С. Гурэвіч. Янка Маўр: нарыс жыцця і творчасці. Мн. Бел. навука. 2004, с. 132 ***
Жуль Верн. 80000 кілометраў пад вадой. Менск: Дзярж. выд-ва БССР, 1937. Пераклад пад рэдакцыяй Янкі Маўра *** Уладаючы зайэдроснай творчай фантазіяй, Янка Маўр зрабіў досыць цікавую спробу зазірнуць у будучыню. Новую сваю кнігу ён так і назваў «Аповесць будучых дзён». На конкурсе на лепшы твор для дзяцей у 1930 годзе яна атрымала першую прэмік». Складаецца аповесць э двух вельмі кантрасных частак. Першая з іх прысвечана жыццю працоўных Заходняй Беларусі пад панскім прыгнётам. Яна падаецца ў чыста рэалістычным плане. Другая частка — мастацкі вобраз светлай будучыні Савецкай Беларусі. Мары аб такой будучыні нарадзіліся ў пісьменніка ў пачатку перабудовы сельскай гаспадаркі на новы, калгасны лад. Не Усе, вядома, прадбачыў пісьменнік з дакладнасцю ў будучых днях пры сацыялістычным ладзе жыцця. Само жыццё потым зрабіла і робіць пэўныя папраўкі ў яго прадбачанні. А шмат што з таго, аб чым расказаў Янка Маўр у 1930 годзе, стала або становіцца зараз явай у нашых перадавых калгасах і саўгасах. Амаль не поўная замена ручной працы машынамі ўжо нікога з нас не дзівіць, як ае дзівіць апісаная лекцыя па тэлебачанні, пра якое тады яшчэ ніхто і не чуў. Гэта была ў той час толькі прыгожая мара, фантазія. Магчыма, пазней аўтар эрабіў бы некаторую пераацэнку другой частка аповесці, сёе-тое паправіў бы і ў змесце, і ў мове, што ён рабіў з першымі творамі пры іх перавыдакні. На жаль, «Аповесць будучых дзён» не перавыдавалася, засталася ў першай аўтарскай рэдакцыі. http://yankamavr.ru/articles/2-page-9.htm *** ЦІКАВІНКІ Янка Маўр і Якуб Колас 1. Янка Маўр і Якуб Колас • Абодва пісьменніка перажывалі цяжкія гады эвакуацыі, Якуб Колас – у Ташкенце, Янка Маўр – у Алма-Аце. У лістах пісьменнікі дзяліліся сваімі перажываннямі, творчымі планамі, марамі, радасцямі і горам, падтрымлівалі адзін аднаго ў цяжкія моманты прыбывання на чужбіне, іх перапіска – падцвярджэнне сапраўднага сяброўства, якое яны пранеслі праз ўсё жыцце. • Сям’я Якуба Коласа ў гады эвакуацыі ў Ташкенце 2. Перапіска часоў вайны • Аб іх цёплых сяброўскіх адносінах сведчаць словы, якімі яны віталі адзін аднаго: “дарагі друг”, “дружа”, “дарагі Якуб”, “браце” – так звяртаецца да Якуба Коласа Янка Маўр, а ў адказ чуе: “мілы, дарагі Янка”, “мой мілы, дарагі Янка”. Такія цёплыя словы былі так патрэбны ў той цяжкі час, яны радавалі сэрца і сагравалі душу. 3. Перапіска часоў вайны • Якуб Колас падтрымліваў Янку Маўра не толькі маральна, але яшчэ і матэрыяльна. У лісце ад 9 студзеня 1942 года Янка Маўр піша Якубу Коласу: “Получил твои деньги. Хорошие деньги, тёплые, дружеские. Такие деньги, которые одинаково благотворно действуют как на тело, так и на душу”. Гэтыя грошы Янка Маўр атрымаў у адказ на свой ліст ад 1 студзеня 1942 года, у якім ён віншуе Якуба Коласа з новым годам і піша, што для яго ён пачаўся бязрадасна: “он ознаменовался увольнением дочери из школы за невзнос платы”. Янка Маўр не можа зразумець як “ученица 10 кл., отличница, с единственной сменой белья на плечах, голодная (утром – хлеб с водой, вечером – постная булка), изгоняется под новый год... 4. Перапіска часоў вайны • Аб дапамозе з боку Якуба Коласа таксама сведчаць і наступныя радкі з ліста Янкі Маўра ад 30 красавіка 1943 года: “Ну браце, за тваёй спіной я рухаюся, як за танкам. Твой залп з кацюшы расчысціў мне дарогу, і я ўрачыста ўз’ехаў на першую катэгорыю. Не ведаю, што больш мяне акрыляе: ці дадатковыя 200 гр. жыру і г.д., ці маральнае адчуванне, што ў цябе ёсць надзейныя сябры”. Янка Маўр сам робіць выснову: “Трэба думаць, што апошняе важней”. Адчуванне такой моцнай сяброўскай падтрымкі дае сілы для творчай дзейнасці, сам Маўр у тым жа лісце піша: “...прачнулася энергія, хочацца працаваць”. 5. З ліста Якуба Коласа да Янкі Маўра ад 15 студзеня 1942 г., Ташкент • «..По приезде в Москву постараюсь написать тебе. Очень рад, что настроение твое улучшилось. Много нам предстоит трудностей, но самое важное очутиться на родной земле. Засучим свои стариковские рукава и примемся за дело. А дела много-много. В этом созидательном деле забудутся наши тяжелые дни, и мы будем счастливы увидеть обновленной нашу страну…» 6. Кнігі з дарчымі надпісамі Я. Коласа • Пісьменнікі дзяліліся не толькі перажываннямі, але і творчымі планамі, дасылалі адзін аднаму свае творы. Так Янка Маўр ў лісце ад 23 чэрвеня 1943 года піша, што атрымаў паэму Якуба Коласа (“Суд у лесе”), асабліва яму спадабаліся радкі на 28 старонцы, якія пачынаюцца словамі “Люблю я лес...”. Гэтыя радкі кранулі сэрца пісьменніка і нарадзілася наступнае чатырохрадкоўе: • Калі я чую леса голас, • Таемны шум, нібы шагі, – • Здаецца мне, што гэта Колас • Шукае там баравікі 7. З Ліста Янкі Маўра да Якуба Коласа ад. 16.011.42: • Туды и сюды (новелла) I. Как дошли мы до ручки • Каждый день вставал я в семь часов и к восьми шёл на службу. Служба состояла в следующем: я должен был пройти 3-4 клм. до столовой научных работников, подождать там час, с’есть кусочек пирога, выйти голодным, пошататься 2-3 часа по городу, снова пойти к столовой, постоять в очереди у вешалки 1 час, на лестнице перед дверьми в столовую — 1½ часа, за спиной обедающих — 2 часа, за столом — 1 час (иногда и 3), с’есть обед, выйти голодным из-за стола и возвращаться домой часам к 9-10, в темноте, по колено в грязи, несколько раз падая в эту грязь и рискуя, что тебя разденут (в это время уже ни одна душа не показывается на улице в нашем районе). Приходил в холодную, нетопленную комнату, без света, скидывал одежду и ботинки, которые так и оставались мокрыми до утра... 8. II. Поворот ручки • Наш посёлок находится в ущелье, на высоте 1800 м. (!) над уровнем моря. Вдали, за 27 клм. видна Алма-Ата… Мы получаем по 600 гр. хлеба и три раза в день по тарелке горячего супу. И всё это на месте, никуда ходить не надо. В ближайшие дни переедет сюда и жена — и тогда мы сможем себя считать спасёнными от смерти. К занятиям в школе приступил я тоже частным образом, без документов и оформления. Есть только учительская пенсионная книжка. Поэтому, если тебе не в тягость, сооруди мне на всякий случай такую бумажку: “Знаю Фёдорова И.М. 36 лет. Знаю, что он держал экстерном экзамен при Виленском учительском институте и в течение многих лет был преподавателем истории и географии в средних учебных заведениях”. 9. З Ліста Янкі Маўра да Якуба Коласа ад. 09.06.43: • “... Тут я напісаў адну аднаактоўку, яна трапіла на падмосткі і была сустрэта нават вельмі прыхільна. Такім чынам, тут я меў водгук. Але толькі тут, “за граніцай”...” • Я.Маўр спрабаваў свае сілы і ў жанры драматургіі • Яму належаць п’есы “Памылка”(1940), “Хата з краю”(1941), “Балбатун”(1946). 10. З Ліста Янкі Маўра да Якуба Коласа ад. 16.11.42: • “…Янка Мавр. Лицо зверя. Пьеса в 3-х актах (5 картин). • Перевод с белорусского. Такой твор послан мною в Москву Горбунову. Мой полномочный представитель П.Броўка пишет мне всякие приятные вещи, но реально я ничего приятного не видал. Управление по делам искусств не пожелало заключить со мною договор. Но всё это ерунда — ни на какие конкретные блага я и не рассчитывал. Я довольствуюсь тем моральным удовлетворением, которое дала мне эта работа; я рад, что успел сказать и своё слово, может быть последнее…» 11. З ліста Якуба Коласа да Янкі Маўра ад 28 лістапада 1942 г., Ташкент • Дарагі дружа! • …А я думаў і не раз успамінаў, што з табою, чаму не падаеш голасу. • ...Дарма толькі закідаеш пяро, калі пішаш, што “Ліцо звера” твой апошні твор. • Заўтра адчыняецца сесія нашай Акадэміі навук. Мне трэба выступіць з дакладам. 5/XII адбудзецца пленум пісьменнікаў. Таксама трэба выступіць з дакладам. Даклад не гатовы. Трэба садзіцца пісаць. За час, покі нашы пісьмы абмяняюцца сваімі дарогамі, адбудзецца многа падзей. К таму часу, можа, Сталінград далёка адгоніць нямецкіх падлюг. • Бывай здаровы. • Твой Я.Колас 12. Творчасць Янкі Маўра пасля Вялікай Айчыннай вайны • Тэма Вялікай Айчыннай вайны становіцца адной з галоўных тэм наступных апавяданняў Янкі Маўра: “Завошта?” (1945 г.), “Дом пры дарозе” (1945 г.), “Максімка” (1948 г.) , “Запіска”(1950 г.) і інш. • З гэтай тэмай звязаны і незавершаныя, рукапісныя творы “На краю света”, “Дзяўчына-маці”, “Тысяча дзён”, “Эшалон нявольнікаў”, “Знаёмства з героям”, “Детоубийцы”. 13. “Ніколі не забудзем” • У 1948 годзе пад рэдакцыяй Янкі Маўра выйшаў зборнік “Ніколі не забудзем” – хвалюючая і драматычная кніга успамінаў беларускіх дзяцей, удзельнікаў і сведкаў Вялікай Айчыннай вайны. • Прадмову да гэтай кнігі напісаў Якуб Колас. 14. Старонкі гісторыі • 1945 годам датуюцца малавядомыя “Старонкі гісторыі”, якія складаюцца з наступных частак: • ВЯЛІКІ ПАВАРОТ (немцы і славяне); • ЛІВОНСКІ ОРДЭН, ПЕРШАЯ ПАРТЫЯ ПСОЎ; • ТЭЎТОНСКІ ОРДЭН І ПРУСЫ; • КРЫЖАЦКІЯ “РЭЙЗЫ” НА ЛІТВУ; • ГРУНВАЛЬДСКІ БОЙ. 15. Вялікі паварот (пачатак) • Чырвоная Армія, ачысціўшы сваю краіну ад нямецкіх захопнікаў, гоніць іх на Захад. Скончыўся многавяковы Drang nach Osten ідзе драп nach Westen. • Куды ідзе Чырвоная Армія? У логава звера, гаварылі мы, каб дабіваць ворага на яго тэрыторыі. На яго?.. • Вось першая нямецкая тэрыторыя Усходняя Прусія, браніраваны кулак, або, як кажуць самі немцы, выцягнуты на Усход палец, які паказвае немцам, куды яны павінны імкнуцца. Усходняя Прусія частка той Прусіі, якая ўвасабляе ў сабе ўсю Германію. Прусак лічыць сябе самым нямецкім немцам і звысока глядзіць на іншых сваіх землякоў саксонцаў, баварцаў, аўстрыйцаў. Усё адмоўнае, што ёсць у германскай нацыі ганарлівасць, самавыхваленне, жорсткасць, прагнасць ўсё гэта ў першую чаргу сканцэнтравана ў прусаках. 16. • Чыім імём так ганарыцца прусак? Чужым, крадзеным. Такога народу нямецкіх прусакаў на свеце не было, а было літоўскае племя Прусы. Панаехалі сюды ўселякія германскія авантурнікі тэўтоны, саксы, швабы, не меўшыя ні бацькаўшчыны, ні свайго сталага імя, і праглынулі прусаў разам з іх зямлёй. А цяпер і ганарацца імём Прусаў і Прусіяй. • “Вайна – гэта нацыянальны промысел Прусіі “, сказаў калісьці Мірабо. І ў часе цяперашней вайны мы ўбачылі, як Прусія зрабілася велізарным разбойніцкім гняздом, куды бандыты звозілі рабоў і награбленае дабро з усяго света. Чужое дабро, чужая праца, чужое імя, чужая зямля ... Ці не занадта чужога? Вось калі робяцца зусім зразумелымі словы вядомага французскага гісторыка Э.Лавіса: “Прусія гэта ёсць германская дзяржава, створаная па-за межамі Германіі”.... 17. Шлях з цемры • У 1948 годзе выходзіць першая частка аўтабіяграфічнай аповесці Янкі Маўра “Шлях з цемры”. Другая частка датуецца 1956 г., трэцяя –1957 г. “Аповесць “Шлях з цемры”, – адзначала даследчыцца творчасці Янкі Маўра Э.С.Гурэвіч – у пэўным сэнсе выніковая “галоўная” кніга пісьменніка, бо працаваў ён над ёй доўга, пакутліва, амаль усё жыццё і раскрыўся тут як мастак надзвычай поўна і самабытна” 18. Усе тры часткі выйшлі разам на беларускай мове толькі ў 1975 годзе ў зборы твораў. • Кожная з трох частак адпавядае тром важным перыядам жыцця пісьменніка: гады дзяцінства, вучоба ў рамесным вучылішчы, навучанне ў настаўніцкай семінарыі. • Гэты твор можна паправу аднесці да мемуарыстыкі, літаратуры ў жанры non-fiction, якая сёння мае вялікую папулярнасць, бо дазваляе апынуцца разам з аўтарам ў той эпохе, якую ён апісвае, адчуць яе атмасферу, стаць сведкам сацыяльных, эканамічных і палітычных з’яў. 19. “...Фантазія – вялікая сіла. Без фантазіі самы светлы розум быў бы сляпы...” • Янка Маўр таксама лічыцца пачынальнікам беларускай навукова- фантастычнай літаратуры для дзяцей. Да гэтага жанру належаць творы “Вандраванне па зорках” (1927 г.), “Аповесці будучых дзён” (1932г.), “Фантамабіль прафесара Цылякоўскага” (1955г.). Фантастыкай мінулага можна лічыць і самы першы твор Янкі Маўра “Чалавек ідзе” (1927 г.). 20. Публіцыстыка • Янка Маўр актыўна супрацоўнічае з газетамі, часопісамі. Шмат яго нарысаў і фельетонаў можна знайсці на старонках “Вожыка”, публіцыстычных артыкулаў у газете ЛІМ на розныя тэмы: • “У доларавай пятлі”, “У гасцях у дзядулі Тома”, “Гадавальнік японскіх мікробаў”, “Шэфілд- Варшава”, “Пакт вайны, а не пакт міру” і інш. 21. З ліста Янкі Маўра да Якуба Коласа ад 1.07.50 : • “...ЦК пастанавіла рэарганізаваць “ЛІМ” выдаваць два разы ў тыдзень, арганізаваць новыя аддзелы, у тым ліку міжнародны аддзел пад кіраўніцтвам Янкі Маўра, адным словам зрабіць газету падобный да “Литературнай газеты”. Сабралі нас, інструкціравалі, а потым... Масква адмовіла павялічыць асігнаванне. Нашы хлопцы кажуць, што Трумэн выратаваўся ад бяды, якую яму рыхтаваў Маўр...” 22. У 1946 годзе дачка Янкі Маўра Наталля стала жонкай сына Якуба Коласа Міхася 23. З ліста Якуба Коласа да Янкі Маўра, С.М.Міцкевіча ад 10 снежня 1950 г., Масква • Сват, сват, Господь Саваоф! • Дарагая свацця і ўнучак Сяргей! • Вельмі быў усцешаны тваім пісьмом, мой дарагі сваце. Прачытаўшы яго, я пачуў, нібы апынуўся дома сярод сваіх сяброў і знаёмых. Мне так захацелася моцна-моцна абняць і прыгарнуць да сэрца нашага маленькага філосафа... Сяргейка мой, Сяргейка! Абнімаю і цалую цябе. Я буду часта і з вялікім задавальненнем глядзець на жалезную дарогу, якую ты нарысаваў, і буду чакаць таго дня, калі змагу сесці ў поезд, у той вагон, што ты нарысаваў чырвоным карандашом. Але калі гэта будзе, я не ведаю. Раней Новага года з бальніцы мяне не выпусцяць... 24. Якуб Колас Майму Свату Янку Маўру Дай, Божа, прыбытку, дабра майму свату, Няхай ідзе радасць у яго хату. Няхай будзе ліху яго безгалоўе, А я за сватава вып’ю здароўе Кульну сабе чарку і ... маўчок... Дык дзякуй жа, сваце, за каньячок! Якуб Колас Наш Бог вялікі свят! Жыві ж і ты, мой сват! А каб закончыць справу гэту Падай, браток мой, мне анкету. Калі радзіўся, колькі жыў, Як ты пасціў і як ты піў. 25. Сям’я Якуба Коласа 26. Вялікая сям’я Янкі Маўра 27. Ліст Янкі Маўра да Алеся Якімовіча 13/ ІІІ — 45 • Алесь! Да мяне дайшлі чуткі, што там у вас надумаліся адзначыць маё дваццацігадовае існаванне ўрачыстым партрэтам у журнале “Беларусь” і артыкулам майго прысяжнага біёграфа і крытыка А.Якімовіча. Шчыра кажуцы цяпер усё гэта не надта цікавіць мяне, а з прычыны, яб якой я зараз буду казаць, нават раздражае. 28. • На маім вяку лаялі мяне досыць і хвалілі нямала. Ды вось бяда: я аніяк не мог разабраць, што мне прыемней чытаць пахвалу, ці лаянку? Скончыў тым, што перастаў чытаць і тое і другое. Таму я аж да гэтага часу не чытаў заметкі аба мне ў “Літаратурнай энцыклапедыі”, хоць і трымаў гэты том у руках. 29. • Чаму лічыцца “неприличным” упамянуць, напрыклад, што “Амок” (і “Пекла”) выйшаў на Украіне, друкаваўся ў Амерыцы? Ці гэта наогул ганебны факт, ці толькі ў дачыненні Маўра? • Чаму сорамна адзначыць, што “Сын вады” друкаваўся ў Чэхаславакіі, а “Слёзы Тубі “ у Англіі?. Ёсць пераклады на польскую і літоўскую мовы. 30. • А што ганебнага, скажам, у тым, што беларускія чытачы ў розных канцах Саюза шлюць мне пераклады на рускую мову: “ТВТ” – з Ленінграда, “Амок” – з Вязьмы, “У краіне райскай птушкі” – з Каўказа? Усюды падкрэсліваецца, што мае чытачы толькі дзеці, а больш дарослыя не могуць і ў рукі ўзяць. А чаму нельга ўпамянуць, што самым першым чытачом быў Купала? ( і сам мне не раз казаў і жонка кажа). 31. • А чым не цікава, што ў адным партызанскім атрадзе на Палессі адзінай і галоўнай кнігай былі “Палесскія рабінзоны”? (сведка мастак Бойка). Я думаю, каб гэта тычылася не Маўра, то напэўна было-б сказана, што Горкі зацікавіўся “ТВТ” і запрасіў мяне персанальна на з’езд. • Усе такія рэчы і дэталі і самі досыць цікавыя, і ажыўляюць сухі артыкул, і даюць пэўную характарыстыку аўтару і яго творам. Але я і ўявіць сабе не магу, каб хто-небудзь адважыўся сказаць аб гэтым у друку. Гэта-ж срам! 32. • Вось чаму ніхто, у тым ліку і ты, ніколі не “інтэр’юіраваў” мяне, не цікавіўся жывымі доказамі. Вось чаму і мяне не цікавяць казённыя артыкулы. • Ці было дзе сказана аб маёй рабоце ў піянерскім друку : “сувязь з масамі”, уселякія вопыты апавяданні-задачы, перапіска і інш? 33. Свае недахопы я ведаю: • досыць шурпаты і сухаваты стыль; няма ў ім той пявучасці, як скажам, у Лынькова. • Празмерная скупасць у апісаннях; калі я зраблю адзін ці два мазка, то болей ужо не магу мне здаецца, што будзе нудна. Мая проза чыста апавядальная, а не “мастацкая” (апісальная). • Небагаты слоўнік. • Уплывы крыху залішней “впечатлительности”, якая часам адводзіць у бок. 34. • Гэты гістарычны дакумент я пішу табе на той выпадак, калі табе прыдзецца пісаць артыкул пасля маёй смерці. Тады будзе цікава ведаць, як глядзеў сам нябожчык на сваю справу. Тым болей, што тады ўжо будзеш мець права і пахваліць • К сему руку приложил Я.Маўр. • Адзін капітан тут у Маскве казаў (у прысутнасці Данілы), што ён калісь у Мінску вывучаў беларускую мову толькі для таго, каб мець магчымасць прачытаць кнігі Маўра. • Вось дзе беларусізацыя! 35. З ліста да Веры Сурскай ад 22.11.51 …А я адчую задавальненне, калі праз х год, без мяне ўжо, хтосьці “адкрые” Маўра.... https://slideshare.net/MovaNanovaPresenta... Дата публікацыі: 27.10.2014 Крыніца: Інфармацыйны цэнтр МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" Невядомы аўтограф Коласа і апавяданне Маўра пра Беларусь У Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага ўніверсітэту ў Рызе адкрылася выстава “Янка Маўр і Якуб Колас: Разам па жыцці”. Падрыхтавала яе ўнучка пісьменнікаў Марыя Міцкевіч. Разам са сваім бацькам Міхасём Міцкевічам — малодшым сынам Якуба Коласа і зяцем Янкі Маўра — яна адкрыла выставу 14 кастрычніка. Экспазицыя атрымалася ўнікальнай: напрыклад, у яе ўвайшла кніга са знойдзеным толькі нядаўна аўтографам Якуба Коласа, накіды малавядомага апавядання Янкі Маўра, прысвечанага Беларусі, а таксама маркі з самых розных краінаў свету — сведчанне актыўнага ліставання Маўра з калегамі-эсперантыстамі. А кнігі, перададзеныя спадарыняй Марыяй ад Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, знайшлі пачэснае месца на стэндах Беларускага інфармацыйнага цэнтру, што месціцца ў бібліятэцы. Па вяртанні Марыя Міцкевіч распавяла пра працу над выставай, яе адкрыццё і цікавыя неспадзяванкі. Гэтую выставу хацелася зрабіць даўно, а таксама хацелася пазнаёміцца бліжэй з беларусамі Латвіі, таму што мой дзед, Янка Маўр, нарадзіўся ў Латвіі, у горадзе Лібава, які цяпер называецца Ліепая. Першы раз у Латвіі я была сёлета ў траўні, прывезла выставу ў беларускую школу ў Рызе. На адкрыцці быў паказаны фільм пра Янку Маўра, яго жыццё і творчасць. Усё прайшло вельмі добра, і тады дамовіліся зрабіць выставу, прысвечаную 131-й гадавіне з дня нараджэння пісьменніка пасля летніх адпачынкаў ужо на больш высокім узроўні — у Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага ўніверсітэту, запрасіць прадстаўнікоў беларускіх суполак Латвіі, студэнтаў універсітэту. Тут дапамагала і пасольства Беларусі ў Латвіі, і Беларускі інфармацыйны цэнтр — новая арганізацыя, якая якраз месціцца ў гэтай бібліятэцы, і літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. Адкрыццё выставы было прызначана на 14 кастрычніка. У Рыгу на адкрыццё выставы я паехала разам са сваім бацькам, Міхасём Канстанцінавічам. Безумоўна, ён быў там самай галоўнай асобай, таму што столькі ведае і пра Якуба Коласа, і пра Янку Маўра. На жаль, цяпер ужо вельмі мала тых людзей, якія б помнілі нашых тагачасных пісьменнікаў і маглі б пра іх расказаць. Да дзяцей у беларускую школу мы паехалі ў першую чаргу, бо лічым, што дзецям такія сустрэчы вельмі патрэбны, яны застануцца ў памяці. Атрымалася цудоўная імпрэза: гучалі вершы Якуба Коласа, Міхась Канстанцінавіч вельмі многа расказваў пра свае асабістыя ўспаміны пра бацьку і пра Купалу (школа носіць імя Янкі Купалы) — гэта вельмі ўсіх узрушыла. Уступнае слова на адкрыцці выставы ў Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага ўніверсітэту казала дырэктар бібліятэкі спадарыня Вента Коцэрэ. Прысутнічалі супрацоўнікі амбасады, была і сама пасол Беларусі – Марына Далгаполава, прыйшлі беларусы Латвіі. Для гэтай імпрэзы мы выставілі на стэнды кнігі, якія перадало Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” для інфармацыйнага цэнтру і бібліятэкі. Міхась Канстанцінавіч дзяліўся ўспамінамі, чытаў вершы з “Новай зямлі”, “Сымона-музыкі”, гумарыстычныя вершы Якуба Коласа. Успрымалі іх вельмі добра. Я коратка расказала пра выставу. Потым слова ўзялі прадстаўнік Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак” Вячка Целеш і дырэктар Рыжскай беларускай школы Ганна Іванэ, якія падзякавалі нам і ўручылі падарункі і кветкі. Сама выстава атрымалася вельмі цікавая. Больш яна прысвечана Янку Маўру — усё ж такі нарадзіўся ў Латвіі ён, але паколькі яны былі з Якубам Коласам сваты, то ўключаны і матэрыялы, прысвечаныя Якубу Коласу, узаемасувязям двух пісьменнікаў. Пачынаецца экспазіцыя з першага з’езду настаўнікаў ў Мікалаеўшчыне, на якім яны і сустрэліся. Другі стэнд прысвечаны літаратурнай творчасці Янкі Маўра: аўтографы пісьменніка, кнігі розных гадоў выдання, у тым ліку кгігі на латышскай, літоўскай і румынскай мовах. Асаблівую цікавасць выставе надаюць рукапісы лістоў Янкі Маўра да Якуба Коласа ваеннага часу, кнігі Якуба Коласа з дароўнымі надпісамі Янку Маўру. Абодва пісьменнікі спазналі цяжкія гады эвакуацыі, Якуб Колас – у Ташкенце, Янка Маўр – у Алма-Аце. У лістах пісьменнікі дзяліліся сваімі перажываннямі, творчымі планамі, марамі, радасцямі і горам, падтрымлівалі адзін аднаго ў цяжкія моманты прабывання на чужыне, іх перапіска – пацвярджэнне сапраўднага сяброўства, якое яны пранеслі праз усё жыццё. Цікавы стэнд “Маўр і эсперанта”: прадстаўленыя маркі з лістоў, што яму пісалі эсперантысты, выданні на мове эсперанта, у тым ліку кніга латышскага пісьменніка А.Упіта на мове эсперанта, падараваная Я.Маўру, і нават вершы Якуба Коласа і Янкі Купалы ў перакладзе на мову эсперанта. Усе цікавіліся, чаму Маўр пісаў пра Вогненную Зямлю, паўстанне на Яве, дзе ніколі не быў. А ён атрымліваў усе гэтыя звесткі ад сваіх сяброў-эсперантыстаў і таму апісваў чужыя краіны з такой дакладнасцю, што нават людзі, якія там жылі, можа, не ўсё тое ведалі, што ведаў Янка Маўр. На іншым стэндзе — фотаздымкі Янкі Маўра і яго сям’і з уласнага архіва Міхася Міцкевіча, кнігі з дароўнымі надпісамі аўтара ўнукам – Сяргею і мне, асабістыя рэчы пісьменніка. Мая маці напісала добрыя ўспаміны “Ад дома Янкі Маўра да дома Якуба Коласа”, якія таксама ёсць на выставе. Наступны стэнд прысвечаны латвійскім сувязям пісьменнікаў. Якуб Колас сустракаўся ў 1926 годзе з Янам Райнісам і падараваў яму дзве кнігі з дароўнымі надпісамі — яны і цяпер захоўваюцца ў Рызе ў музеі Райніса. А ў мой мінулы візіт мы разам з Вячкам Целешам наведалі музей Андрэя Упіта і знайшлі там сямітомнік Якуба Коласа, дзе на першым томе ўбачылі дароўны надпіс Упіту, які быў невядомы і не ўвайшоў у збор твораў Коласа, у адрозненне ад вядомых дароўных надпісаў Райнісу. Такая вось новая знаходка, якую мы таксама ўключылі ў экспазіцыю. Ёсць там і перакладныя кнігі пісьменнікаў на латышскую мову — аповесць “ТВТ” Янкі Маўра і аповесць Якуба Коласа “Дрыгва”. Таксама вельмі цікава, што Колас перапісваўся з адным з вядомых беларускіх дзеячаў Латвіі Сяргеем Пятровічам Сахаравым, стваральнікам беларускай арганізацыі “Бацькаўшчына” ў Латвіі. У фондзе музея Якуба Коласа захоўваюцца лісты Сахарава да Якуба Коласа, а ў бібліятэцы Акадэміі навук Беларусі, у фондзе рэдкай кнігі ёсць ліст Я.Коласа да С.Сахарава, копію якога я таксама зрабіла для выставы. І што самае цікавае, пасля выставы да мяне падышла жанчына і сказала: “А я ўнучка Сахарава!” Так дзве ўнучкі сустрэліся — такая вось незвычайная сустрэча адбылася! Мяне заўсёды турбавала пытанне: чаму Маўр піша пра розныя далёкія краіны і вельмі мала пра гісторыю Беларусі і суседніх краін? Аказваецца — пісаў. Ёсць малавядомы твор “Першая партыя псоў”, прысвечаны гісторыі Тэўтонскага і Лівонскага рыцарскіх ордэнаў. Ён быў знойдзены ў архіве пісьменніка і надрукаваны ў часопісе “Маладосць”. Мне здаецца, што гэта пачатак гісторыка-прыгодніцкай аповесці, якую ён не скончыў: можа, разумеў, што ў тыя гады пра беларускую гісторыю было цяжка пісаць. Але там ёсць і пра Конрада Мазавецкага, і пра Давіда Гарадзенскага — то бок, усе тыя звесткі, якія, як мне здаецца, у той час былі не надта даступныя, яны толькі цяпер прыйшлі да нас. Дзе ён браў гэта, якімі крыніцамі карыстаўся?.. Але ўсё ж такі ён гэта ведаў, і нават у адной нататцы ў яго згадваецца Грунвальдская бітва — да нас яна прыйшла намнога пазней, бо калі мы вучыліся, мы гэтага нічога не ведалі. А Янка Маўр ведаў. У яго паперах захаваўся план апавядання, дзе былі тэмы беларусаў і немцаў, беларусаў і рускіх, Грунвальдскай бітвы, крыжацкіх паходаў… Вельмі цікава, што ён ведаў гэта. Я вельмі радая, што ўрэшце адкрылася такая выстава. Матэрыялы для яе я шукала і ў музейных, і ў іншых фондах, штосьці было ў мяне з ранейшых выставаў, штосьці ўзятае з сямейных архіваў, напрыклад, фотаздымкі або асабістыя рэчы Янкі Маўра. Выстава атрымалася цікавай і будзе працаваць яшчэ нейкі час. Я спадзяюся, што ў будучыні ў нас будзе магчымасць паказаць яе і ў Ліепаі, дзе нарадзіўся Янка Маўр. Гутарыла з Марыяй Міцкевіч Алеся Башарымава, прэс-сакратар МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” https://zbsb.org/news/zbsb/9381/ https://news.tut.by/culture/592092.html https://minsknews.by/semya-s-istoriey-per... http://zviazda.by/be/news/20180612/152881... http://zviazda.by/be/news/20180530/152768... http://zviazda.by/be/news/20180509/152586... http://zviazda.by/be/news/20160513/146315... https://interfax.by/article/1241596
|
| | |
| Статья написана 3 мая 2018 г. 21:31 |
|
| | |
| Статья написана 3 мая 2018 г. 15:35 |
НЕЛЕПЫЕ РАССКАЗЫ Вступление Попал я раз в кино и увидел "удивительную" картину: На рынке стоит телега, и деревенский мужик будто бы продает баранину, по крайней мере видно хорошо, что у него остались только голова, да еще какой-то кусок мяса. Но вот сзади приближается женщина, вынимает из корзины мясо и отдает мужику. Тот берет мясо, дает женщине деньги.
Потом взвешивает мясо, одной рукой подсовывает этот кусок к другому, а второй начинает рубить топором в том месте, где куски соприкасаются. После нескольких ударов куски срослись. Тем временем подходят еще несколько женщин, и с ними происходит то же самое. Один, второй, третий кусок таким же образом прирастает, и через некоторое время баран становится целым; только голова осталась отдельно. Тогда дядька запрягает коня, заворачивает на телеге барана, садится и двигает коня назад. Потом стало видно, как этот воз задом въехал во двор деревенского дома. Мужик приехал домой. Семья уже стояла во дворе и ждала своего хозяина. Распрягли коня, взяли барана и потащили его в сарай. Там положили на землю, принесли внутренности и начали заталкивать во внутрь. Провели ножом по животу-и он сросся. Потом взяли кожу, присоединили ее к голове и вместе с ней приставили к барану. Потом повесили его за задние ноги к перекладине и начали натягивать кожу. Дальше начали соединять концы кожи и водить ножом, пока и она вся не срослась. Сняли, связали ноги, два человека уселись на него, третий вонзил нож в разрезанное горло. Баран слабо задрыгал ногами, но чем больше человек резал, тем сильнее шевелился и бился баран. Наконец, едва смогли его удержать. Далее, развязали ноги, подняли и поставили барана, но он так бился, что его едва удержали. Тем временем закрыли двери. Но баран наконец вырвался. Люди шарахнулись от него; он за ними. Началась какая-то непонятная суета. Нельзя было разобрать кто за кем гонялся. Дверь снова открылась. Люди с растопыренными руками стали задом уходить назад, а баран, тоже задом, за ними. На дворе еще некоторое время они отходили назад, а когда баран оказался за воротами, люди успокоились и выпрямились. Вот какое чудо показывали в кино. Всем известно, что кинофильмы снимаются с натуры, значит и это снималось на самом деле. Правда, иногда, если чего-нибудь не хватает, кое-что делают и искусственно, например, вместо настоящих гор, зданий и др. ставят их изображения, которые и снимают. Но живого, бегающими барана на рисунке не сделаешь ... Значит все это как-то должно было быть. Только как? Каким образом? Пытаемся разобраться в этом деле. Но, а пока что вы сами попробуйте разобраться, в чем тут дело по размещенным ниже рассказам. Через некоторое время мы всё объясним, если самим читателям трудно 21 будет понять. Теперь попробуйте пересказать их так, чтобы вышли обычные по содержанию рассказы. Лучший изложение мы напечатаем в журнале. А лучший будет тот, который — 1) будет иметь соответствующий заголовок, 2) будет написан логично и грамотно, 3) наиболее будет соответствовать данному тексту, т.е. иметь меньше придуманного от себя, а больше из того, что было дано. Для начала вот вам несколько рассказов: I. Необычный благодетель Был уже рассвет, когда он, крадучись вдоль стены, подошел к окну. В руках он держал огромный узел. У окна стояла суковатая жердь. Не смотря на узел, он мигом вскочил на середину жерди, а после, уже осторожненько пополз дальше. Окно было слегка приоткрыто. Добравшись до него, он повернулся задом, открыл окно и, пристально оглядываясь по сторонам улицы, тихонько влез внутрь. В комнате был такой шурум-бурум, словно произошел погром. Шкафы, комод, столы— все было раскрыто настежь. На полу валялись разные вещи. Он положил узел посреди комнаты, развязал его, начал вынимать вещи раскладывать и развешивать по местам. Время от времени он останавливался, прислушивался, потом снова принимался за работу. В узелке были самые разнообразные вещи: пальто мужские и женские шуба, юбки, рубашки, белье, сапоги, часы и т д. Все это он быстро вынимал и укладывал на место. 22 …он повернулся задом, открыл окно и, тихонько влез внутрь. Потом начал закрывать все двери и ящики. Через несколько минут все было в порядке. Тогда он стал еще больше осторожным. Начал красться задом к окну. Когда залез на него, то еще долго сидел и осматривал комнату. Потом долго дергался, пока тщательно закрывал окно. Закрыв его, некоторое время смотрел внутрь через стекло, а потом тихонько сполз на землю. 23 Взял жердь и, оглядываясь, чтобы никто не увидел, отнес ее в сторону, прислонил к забору и исчез. II. Чудак В городском саду возле скамейки стоит встревоженный человек; лицо его возмущенное и расстроенное. Он оглядывается вокруг, чего-то ищет, заглядывает под скамейку. Потом он быстро садиться, ...внезапно с большим испугом смотрит возле себя на скамейку и—успокаивается, сразу становится даже веселым. Через несколько минут сзади, бочком, подкрадывается к нему какой-то оборванный парень, протягивает руку, кладет на скамейку сумку, а сам тихонько исчезает. Еще через несколько минут человек медленно поворачивается к сумке и, нисколько не удивившись, берет ее и идет. Вот он входит в магазин, отдает сумку, получает деньги и выходит. Через некоторое время мы видим его на дороге. Он идет весело, смеется, чуть не подпрыгивает от радости. Потом останавливается, вынимает из кармана деньги, начинает разглядывать их, пересчитывает. Все его лицо светится счастьем. Потом наклоняется и ... кладет деньги на землю. Положив их на землю, он оглядывается по сторонам и продолжает смотреть на деньги с некоторым удивлением. Отойдя шаг назад, снова взглянул на деньги с заинтересованностью и тот час, кажется, совсем забыл о них. Никакого внимания, ни заинтересованности, ни воспоминания о деньгах уже не видно на его лице. Спокойно поглядывая на улицу, на дома, на людей, - он пошел себе дальше. 24 III. Глупый столяр Дядя Симон, местечковый столяр, пришел в кооператив в навюсеньких сапогах, держа старые в руках. Снял новые сапоги, натянул старые, отдал новые приказчику, получил деньги, а потом начал пересматривать и примерять другие сапоги. Но, видимо, не нашел лучших 25 и вышел. Тогда пошел на рынок и купил у какой-то бабы табуретку. Принес табуретку домой, поставил на землю, взял молоток и начал разбивать табуретку. Отбивая доски, ножки, он почему-то их строгал, брал и откладывал в сторону. Сложил в уголок куски табуретки, положил инструменты и сел на лавку отдыхать. IV. Негры и обезьяны Полянка среди густого леса в Африке. Большие деревья, солнце, жара и тишина. Вот на полянке появилась группа негров, которая большим усилием тащила что-то закутанное в сети. По-видимому, это было что-то живое, так-как билось и шевелилось. Подтащили этот узел к дереву и начали тянуть его наверх. Потом начали разворачивать и вытащили одну лапу. Взяли лапу в руки, всунули в нее апельсин и начали толкать лапу с апельсином в пустую тыкву, которая была привязана к дереву, и после стали бить по этой тыкве топором. Обезьяна начала дергаться, а негры тем временем быстро развернули ее, отскочили назад и с растянутыми сетями начали караулить. Обезьяна вырывала свою руку с тыквы, злобно скалила зубы, а негры постепенно и осторожно отходили от нее с сетями, слезли с дерева и вовсе ушли. Разъяренная обезьяна тем временем все билась, но никак не могла вытащить лапу с тыквы. 26 Наконец ей это удалось. Она вытащила лапу, долго и осторожно осматривала тыкву и, крадучись задом, скрылась в ветвях дерева. Тогда пришли два негры, взобрались на дерево, отвязали тыкву, вытащили апельсин и понесли всё это домой. Нелепые рассказы: «Беларускі піонэр 1927'12» Спасибо пользователю levch!
|
| | |
| Статья написана 2 мая 2018 г. 20:47 |
Янка Маўр (Іван Міхайлавіч Фёдараў,1883 — 1971) — беларускі пісьменнік, аўтар апавяданняў, аповесцяў і раманаў для дзяцей і моладзі. Абапіраючыся на традыцыі творчасці Жуль Верна, Фенімора Купера, Майн Рыда, пісьменнік стварыў новы жанр прыгодніцкага рамана і аповесці.
Беларускі дзіцячы пісьменнік Я.Маўр на сустрэчы з піянерамі СШ № 44 г. Мінска, прысвечанай 25-годдзю яго літаратурнай дзейнасці 1948 г.,г. Мінск
Я.Маўр у сямейным асяроддзі: Фёдар, Арсеній, Наталля, жонка Сцефаніда Аляксандраўна і Аляксандра 1940 г., г. Мінск
Я.Маўр – семінарыст Панявежскай настаўніцкай семінарыі (партрэт) 1903 г.
Настаўнік Мінскай прыватнай гандлёвай школы Я.Маўр з жонкай Варварай Фёдараўнай і дзецьмі [1910 г.], мястэчка Турэц Карэліцкага раёна
Я.Маўр у год першага друкавання ў газеце “Савецкая Беларусь” і ў ленінградскім часопісе “Бегемот” (партрэт) 1923 г., г. Мінск
Я.Маўр – памочнік настаўніка пачатковай школы ў мястэчку Новае Места (Літва) 1905 г.
Супрацоўнікі Інбелкульта: 1 рад – В.Ігнатоўскі (старшыня), Станкевіч, Я.Колас; 2 рад – у цэнтры Я.Маўр
Група беларускіх пісьменнікаў і крытыкаў у час святкавання 50-годдзя пісьменніка В.Ф.Вольскага, якое праходзіла ў Доме мастацтваў Верасень 1951 г.,г. Мінск
Рускі пісьменнік В.Катаеў, жонка Я.Купалы У.Ф.Луцэвіч і беларускі дзіцячы пісьменнік Я.Маўр 1955 г.,г. Мінск
Беларускія пісьменнікі Я.Маўр і А.Міронаў на пляжы ў Кактэбелі 1956 г.,Крым
Я. Колас і беларускія пісьменнікі М. Клімковіч, Я. Маўр, П. Броўка, П. Панчанка, А. Бачыла, М. Аўрамчык, М. Лужанін, А. Астапенка і інш. 1947 г.
Стылізаваная галубятня з партфелем, які Я.Маўр падараваў сабе на 20-годдзе творчай дзейнасці – фрагмент экспазіцыі выстаўкі “Чараўнік з краіны маленства” у гонар 125-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Я.Маўра ў літаратурна-дакументальнай зале Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Беларускі пісьменнік Я.Маўр ставіць аўтограф на сваіх кнігах для мінскіх школьнікаў на свяце, прысвечаным Тыдню дзіцячай кнігі, якое праходзіла ў Палацы культуры прафсаюзаў 25 сакавіка 1961 г.,г. Мінск Янка Маўр з сям’ёй[1953-1958гг.], г. Мінск Беларускі дзіцячы пісьменнік Я.Маўр з жонкай Сцефанідай Аляксандраўнай [Канец 1960-х гг.], г. Мінск Старэйшы беларускі пісьменнік Я.Маўр у сваім рабочым кабінеце 15 жніўня 1960 г., г. Мінск Я.Маўр у дзень свайго 80-годдзя 1963 г., г. Мінск Членскі білет мінскага інтэрнацыянальнага клуба “Эсперанта”, выданы на імя І.М.Фёдарава (Янкі Маўра) 1969 г. Члены мінскага інтэрнацыянальнага клуба “Эсперанта”, злева направа: В.Д.Сташонак, Ф.І.Яфімаў, А.М.Кірушын, Я.Маўр, М.І.Бранцаў, М.П.Мандрык Красавік 1963 г., г. Мінск Група беларускіх эсперантыстаў (злева направа): удзельнік 3-га з’езда СЭСР у 1926 г. С.Ф.Дамідовіч, удзельнік 2-х канферэнцый эсперантыстаў БССР і 3-х з’ездаў СЭСР, старшыня СЭБ з 1957 г. П.М.Кірушын і беларускі пісьменнік, удзельнік 3-га з’езда СЭСР і абодвух беларускіх канферэнцый, ганаровы старшы-ня СЭБ І.М.Фёдараў (Янка Маўр) Група беларускіх эсперантыстаў [1950-я гады] Беларуская паэтэса Э.Агняцвет і Я.Маўр сярод піянераў Люты 1967 г., г. Мінск
|
|
|