Чырвоная Армія, ачысціўшы сваю краіну ад нямецкіх захоп-нікаў, гоніць іх на Захад. Скончыўся многавяковы Огап§ пасЬ Озіеп — ідзе драп пасЬ Шевіеп.
Куды ідзе Чырвоная Армія? У логава звера, гаварылі мы, каб дабіваць ворага на яго тэрыторыі. На яго?..
Вось першая нямецкая тэрыторыя — - Усходняя Прусія, браніраваны кулак, або, як кажуць самі немцы, выцягнуты на Усход палец, які паказвае немцам, куды яны павінны імкнуцца. Усходняя Прусія — частка той Прусіі, якая ўвасабляе ў сабе ўсю Германію. Прусак лічыць сябе самым нямецкім немцам і звы-сока глядзіць на іншых сваіх землякоў — саксонцаў, баварцаў, аўстрыйцаў. Усё адмоўнае, што ёсць у германскай нацыі, — га-нарлівасць, самавыхваленне, жорсткасць, прагнасць — усё гэта ў першую чаргу сканцэнтравана ў прусаках.
Чыім імем так ганарыцца прусак? Чужым, крадзеным. Та-кога народа — нямецкіх прусакаў — на свеце не было, а было літоўскае племя — прусы. Панаехалі сюды ўсялякія германскія авантурнікі — тэўтоны, саксы, швабы, — не меўшыя ні баць-каўшчыны, ні свайго сталага імя, і праглынулі прусаў разам з іх зямлёй. А цяпер і ганарацца імем прусаў і Прусіяй.
«Вайна — гэта нацыянальны промысел Прусіі», сказаў калісьці Мірабо. I ў часе цяперашняй вайны мы ўбачылі, як Пру-сія зрабілася велізарным разбойніцкім гняздом, куды бандыты звозілі рабоў і награбленае дабро з усяго свету. Чужое дабро, чужая праца, чужое імя, чужая зямля... Ці не занадта чужога? Вось калі робяцца зусім зразумелымі словы вядомага францу-зскага гісторыка Э. Лавіса: «Прусія — гэта ёсць германская Дзяржава, створаная па-за межамі Германіі».
530
Янка Маўр
Выходзіць, што заняўшы Усходнюю Прусію, нашы войскі яшчэ не дайшлі да Германіі.
I Чырвоная Армія пайшла далей на Захад, нраз Віслу, у прускую правінцыю Памеранію. Тут ужо напэўна Германія. Аб гэтым еведчаць назвы нямецкіх гарадоў: Данцыг, Пудцыг, Белы ард, Кольберг, Волін, Комін і г. д. Памаранскімі грэнадзё-рамі ганарыўся яшчэ Фрыдрых II. Але быў час і ў гістарычным маштабе недалёкі, калі ніякага нямецкага духу і тут не было, а жылі славянскія плямёны памаране («па мору»), а назвы гарадоў гучалі зусім інакш: Гданьск, Пуцк, Белград, Калабрэг («каля берага» мора), Валын, Камень і г. д.
Важнейшым горадам у памаранаў быў Шчаціна ў вусці ракі Одэры. Шмат клопатаў мелі немцы з гэтай Шчацінай. Жыхары ўпарта не хацелі прымаць хрысціянства. У іх быў свой уласны трохгаловы Бог (Трыглаў), якога яны лічылі не горшым ад хрысціянскага.
«У хрысціян ёсць зладзеі і разбойнікі, — казалі яны, ім адсякаюць ногі і выколваюць вочы. Усялякія злачынствыробіць хрысціянін над хрысціянінам. Хай міне нас такая рэлігія».
Але хрысціць іх трэба было абавязкова, бо нямецкі летапісец сцвярджае, што зямля іх «дае жыхарам удосыць рыбы і дзікіх звяроў і вельмі багатая ўсялякім збожжам, гароднінай і насен-нем. Няма краіны больш багатай мёдам і пашай. Вінаўжыхароў няма, ды яны і не імкнуцца здабываць яго. Іхні мёд і піва лепш нават за фалернскія віны... Тут здабываецца аж занадта масла ад кароў, малака ад авечак, тлушчу ад бараноў і казлоў. Краіну можна назваць запаветнай зямлёй».
Як жа ж пасля таго не клапаціцца аб душах язычнікаў! Мы не можам тут агіісваць усе гэтыя клопаты, скажам толькі, што спачатку вынікі былі не зусім здавальняючыя, бо каля 1126 года другі летапісец (Эбон) меланхалічна зазначае: «Яны пакланяліся і нямецкаму богу, і ранейшым багам сваіх бацькоў».
Трэба яшчэ адзначыць, што і пасля таго, як усе паморскія славяне зрабіліся хрысціянамі, немцы ўсё роўна лезлі ратаваць іхнія душы. Так, у 1166 годзе цэлае крыжацкае войска пад-ступіла да Шчаціны і было всльмі збянтэжана, калі ўбачыла, што шчаціны даўно ўжо хрысціяне. Нават у 1242 годзе нямецкі летапісец пісаў, што ў бойцы з паморскімі славянамі ўся зямля была «афарбавана хрысціянскай крывёю».
Найболын яркай старонкай у гісторыі Памор’я была барацьба князя паморскага Святаполка з тэўтонскімі рыцарамі. Ён разбіў немцаў у Прусіі адначасова з Аляксандрам Неўскім. Не маючы
Артыкулы
531
ваеннай сілы^немцы пусціліся на інтрыгі і нацкавалі на Свята-полка палякаў. Святаполк вымушаны быў пагадзіцца з немцамі і нават аддаць у заложнікі свайго сына. Але праз некаторы час ён зноў разграміў немцаў, так што ў іх засталося толькі тры крэпас-ці. Немцы зноў пусцілі ў ход сваю галоўную зброю — інтрыгі — і паднялі супроць Святаполка яго двух братоў. Тады Святаполк трэці раз разграміў немцаў, якія нават пачалі падумваць, ці не прыйдзецца ім зусім пакінуць Прусію. За немцаў заступіўся папа. Ворагі сяк-так памірыліся. Але немцы сваіх інтрыг не спынялі і з дапамогай братоў Святаполка занялі востраў каля Гданьска. Тады Святаполк чацвёрты раз пабіў немцаў. Зноў умяшаўся папа... Вайна скончылася ў 1253 годзе без вынікаў.
У дапамогу немцам папа ў наступным, 1254 годзе арганізаваў крыжовы паход супраць прусаў. У гонар галоўнага ўдзельніка гэтага паходу, караля Чэхіі Пжэмысла II, урачыста быў засна-ваны горад Кёнігсберг. Нават тут «кёніг» аказаўся не нямецкі, а славянскі.
Далей — заходняя частка Памераніі была праглынута нем-цамі ў тыя ж гады, а гісторыя ўсходняга Памор’я пераплялася з гісторыяй Польшчы, і немцы забралі гэтыя землі толькі ў 1793 годзе.
Ці можна пасля ўсяго гэтага лічыць Памеранію карэннай нямецкай зямлёй? Адказу не трэба. Відаць, і гэта частка Прусіі таксама знаходзіцца «па-за межамі Германіі».
Мусіць, сама Германія будзе далей на захад, за Одэрам. Там ляжыць працяг той жа Памераніі, затым Мекленбург. Там цячэ важнейшая нямецкая рака Эльба. Там нямецкія гарады: Дэмін, Швэрын, Любск, Мекленбург, Люнебург і г. д. Там ужо славян-скага духу не павінна быць. Але... ён захаваўся і там!
Перш за ўсё гісторыя добра ведае палабскіх славян, якія жылі па рацэ Лабе (Эльбе). Самымі заходнімі з іх былі вагры, у якіх быў горад Любіца. Затым — розныя плямёны (хіжане, варны, укране, раны і інш.), якія складалі дзве асноўныя групы — бо-дрычы, ці абадрыты, і люцічы.
Гісторыя гэтых славян — гая ж самая адвечная барацьба с немцамі за сваё існаванне. Яшчэ ў 809 годзе іх пакарыў Карл Вялікі, затым, у 844 годзе, іх зноў гіакарыў Людовік Нямецкі. Той жа самы Людовік Нямецкі пакарыў іх яшчэ і ў 858 годзе. У 872 годзе немцы хацелі яшчэ раз пакарыць іх, але, сустрэўшыся са славянамі (як піша Фульдскі летапісец), «павярнулі тыл» і «га-небна ўцякалі», так што нават жанчыны збівалі іх кіямі з коней, а потым лупцавалі дубцамі. Затое калі ў 924 годзе немцам удалося
532
Янка Маўр
сур'ёзна пабіць славян, то яны абвясцілі, што забітых славянскіх воінаў было 200 тысяч. Аднак праз 25 гадоў іх зноў прыйшлося пакараць ужо самому германскаму імператару Отану Вялікаму. Наступнае гіакарэнне (1036) выпала на долю імгіератару Канраду II. У 1100 годзе іх пакарыў герцаг саксонскі Латар. Але, відаць, ён і сам быў не рады свайму поспеху, бо праз 19 гадоў прадаў іх з усімі вантробамі дацкаму каралю Кнуту. У 1142 годзе іх пака-рылі і падзялілі паміж сабой граф галаштынскі Адольф і герцаг саксонскі Дзітрых. 3 характэрнай адозвай звярнуўся тады Адольф да сваіх людзей: «Хіба нс вы заваявалі вобласць славянскую і не здабылі яе крывёю сваіх бацькоў і братоў? Чаму ж цяпер не ідзяце ўзяць яе ва ўладанне? Усё лепшае ў ёй належыць вам па праву». Гэты заклік сведчыць, што немцы чамусьці неахвотна ішлі ў заваяваную зямлю: відаць, «нешта» ім перашкаджала.
Але праз 15 гадоў зноў прыйшлося скарыць заваяваныя землі. Тут вызначыўся самы галоўны пакарыцель Генрых Леў, герцаг Саксонскі. У справу ўмяшаўся яшчэ дацкі кароль — Вальдэмар Вялікі, якому таксама прыйшлося зноў заваёўваць купленых яго бацькам славян. А самае галоўнае зламаць славянскіх маракоў-піратаў, якія валодалі Балтыйскім морам, нападалі на Данію і нават разы са два хадзілі ў Англію (пасля таго адзін ан-глічанін заявіў, што «славяне — самы ваяўнічы народ на сушы і на моры»). Адзначым яшчэ, што гэты Вальдэмар даводзіўся праўнукам Уладзіміру Манамаху.
Само сабой зразумела, што ў гэтай барацьбе найважнейшае месца займалі нямецкія біскупы. 3 дапамогай датчан ім удалося нарэшце перамагчы свайго галоўнага ворага — славянскага Бога Святавіта, на востраве Руяне (цяпер Рюген). Гэты Бог меў аж чатыры галавы, але нічога не мог зрабіць супроць свайго праціўніка — Святога Віта. Біскупытак і ставілі пытанне: альбо Святы Віт, альбо Святавіт, але абодвум ім няма месца на зямлі. Пакарэнне горада Арконы, дзе знаходзіўся Святавіт, было дапа-савана акурат да дня св. Віта — 15 чэрвеня (1170).
На сухазем’і справы славян былі лепшымі. Іхні князь Прыбы-слаў, сын Ніклота, аб’яднаў большасць плямён і пагнаў немцаў за Эльбу.
«Вялікі гвалт зрабілі вы мне і народу майму, — казаў Пры-быслаў акружаным немцам. — Мы выгнаны з нашай радзімы і пазбаўлены спадчыны бацькоў нашых. Вы ўторгліся ў нашу краіну і авалодалі вёскамі і гарадамі нашымі. Прапаную вам: выбірайце жыццё або смерць. Калі здасцё крэпасць і звернеце нашы землі, то мірна адпусцім вас з жонкамі, дзецьмі і ўсёй маёмасцю. Калі славянін адбярэ што-небудзь ад вас, — аддам у
Артыкулы
533
два разы болей. Каб вам не было перашкоды, наш атрад правядзе вас да Лабы. Калі ж не захочаце пакінуць нас, клянуся вам, за нас жа Бог і перамога, усіх вас пазабіваю мячом».
Горад Міклінбург (Мекленбург) у адказ пачаў страляць і быў знішчаны ўшчэнт, іншыя гарады здаваліся. Генрых Леў запрасіў на дапамогу каго толькі мог, нават свайго злейшага ворага Альбрэхта Мядзведзя, маркграфа брандэнбургскага. Вайна зацягнулася надоўга. Славянам прыйшлося пакінуць Зверын (цяпер Шверын) і спаліць свой Дымін (цяпер Дэмін). Але вайна скончылася нічым: перад Генрыхам ляжалі вялікія прасторы бязлюднай, апустошанай зямлі, дзе яму не было чаго рабіць. Ён распусціў войска і вярнуўся дадому.
Пасля таго славяне ўжо не маглі падняцца. Немцы пачалі іх «пераварваць». Так, у 1285 годзе зверынскі граф, аддаючы Рэйнфельдскаму манастыру вёску Лазіцу, пісаў: «Мы хочам і абавязуемся выправадзіць усіх славян, цяперашніх жыхароў гэтай вёскі, і так наладзіць з імі справу, каб, пакідаючы ўсякую надзею вярнуцца, яны добраахвотна выселіліся і публічна аб-вясцілі, што не маюць у вёсцы гэтай ніякіх правоў і маёмасці».
Аднак карані славянскія доўга яшчэ трымаліся ў гэтым самым заходнім кутку славянскіх зямель. За Эльбай, у раёне Люнебурга, адзін анямечаны славянін, Парум Шульц, пісаў у 1725 годзе: «Калі я і тры асобы ў маёй вёсцы памрэм, то ніхто не будзе дакладна ведаць, як па-славянску называць сабаку». Мы не ведаем, калі памерлі гэтыя чатыры асобы, але маем звесткі, што ў 1798 годзе ў гэтых жа месцах, у Крэмліне, памёр «апошні славянін», селянін Ворац, які ведаў малітву на славянскай мове.
Недалёка ад Гамбурга, з левага боку цячэ ў Эльбу рэчка Ільменкау. Цячэ яна па нямецкіх палях, сярод розных «бергаў», «бургаў» ды «дорфаў», і, можа, толькі ў сне ўспамінае, што калісьці яна была проста Ільменка, можа нават сястра ці дачка Ільменя. А потым прыпісалі ёй «у» — і залічылі «ў немцы»...
Нашы летапісцы бадай нічога не гавораць пра заходніх сла-вян. Усё тое, што мы ведаем, ідзе ад нямецкіх летапісцаў. А ч імі мы можам згадзіцца, што і гэтая частка Германіі таксама не нямецкая.
Самае сэрца Германіі — правінцыя Брандэнбург, дзе зна-ходзіцца і сталіца яе, Берлін. Сюды ідзе цяпер наша армія. Каб даканаць звера, трэба вырваць яго сэрца. Затое ж і бароняць немцы сваю родную зямлю!
А можа, і гут не сваю? Можа, і сэрца знаходзіцца ў чужым целе? Берлін не толькі сталіца Германіі, але яшчэ горш — ста-ліца Прусіі.
534
Янка Маўр
Калі мы заглянем у гісторыю, то сапраўды ўбачым тут сла-вянскія землі. Берлін размясціўся на дзвюх невялікіх рэчках: Шпрэе (прыток Одэра) і Гавеля (прыток Эльбы). Аказваецца, Шпрэе раней называлася Спрэва, і жыло на ёй славянскае племя спрэване. Гавель называўся Гаволай, і жылі тут гаволяне. А вакол іх таксама славяне: сусельцы, мільчане, лужычане, дрэване, брэжане, далей на поўдзень, у сучаснай Сілезіі, сербы, маравы і розныя плямёны ляхаў. Нават да гэтага часу немцы не маглі сцер-ці такія чыста славянскія назвы, як Рацібор, Брэслаўль, Букаў...
Старэйшым горадам гаволян быў Бранібор. У 982 годзе германскі імператар, так званы Генрых Птушкалоў, напаў на яго ў суровую зіму і ўзяў «з дапамогай голаду, зброі і холаду».
Аднак у 940 годзе ў Бранібор з’явіўся нейкі Тугамір, славян-скі князёк, якога жыхары прымаюць з радасцю. Значыцца, яны ўжо не залежалі ад немцаў. Пазней выявілася, што гэты Тугамір быў здраднікам, зноў аддаў Бранібор таму ж самаму Генрыху Птушкалову.
Гэты Птушкалоў на граніцы славянскай зямлі, у раёне горада Мерзебурга (на поўдзень ад Магдэбурга), арганізаваў калонію, куды перасяляў усіх злачынцаў з нямецкай зямлі, ім давалася зямля, зброя і ставілася толькі адна ўмова: не чапаць сваіх, а славян грабіць і знішчаць, колькі хопіць сіл і ахвоты.
Можа, таму нямецкі летапісец так характарызуе Генрыха: «Ніколі, я думаю, славяне не мелі справы з такім храбрым і разам з тым высакародным і бескарыслівым праціўнікам. Ён ваяваў чэсна. Аднаго разу, праўда, ён загадаў пазабіваць ваен-напалонных, але без ашуканства... Няхай жа тыя, хто шкадуе аб гвалтоўнай гібелі славян, памянуць яго дабром».
Нягледзячы на гэта, у 983 годзе ля Магдэбурга пачалося паў-станне, аб якім сумленны нямецкі летапісец кажа: «Як шпаркія алені, праследавалі яны нашых; нашы злачынствы паддавалі нам страху, а ў іх падымалі смеласць і самаўпэўненасць».
У 991 годзе немцы зноў узялі Бранібор. Але хутка нейкі Кіцо дапамог прагнаць немцаў і сам зрабіўся князем Браніборгскім. Праз некаторы час і ён, як той Тугамір, прадаў горад немцам.
У 1151 годзе мы па-ранейшаму бачым у Браніборы славянска-га князя — Прыбыслава. Пасля яго смерці Альбрэхту Мядзведзю з дапамогай жонкі Прыбыслава ўдалося авалодаць Браніборам. Але як толькі з’явіўся родзіч Прыбыслава, польскі князь Ячко, жыхары зараз жа перайшлі на яго бок. Альбрэхту прыйшлося весці цяжкую вайну, пакуль ён ізноў узяў горад (11 чэрвеня 1157 года). На гэты раз усе славяне былі выселены з горада, іх
Артыкулы
535
месца занялі немцы і Бранібор зрабіўся Брандэнбургам. А праз 80 гадоў, недалёка ад яго, таксама сярод славянскага насельні-цтва, зарадзіўся Берлін.
Як адбываўся гэты працэс — сведчаць самі немцы:
«Отан, божай міласцю імператар Аўгуст пасылаў сваім на-меснікам такія дырэктывы: “Мы жадаем, каб з ратарамі не было міра. Зрабіце ўсё магчымае, каб скончыць справу знішчэннем іх. Калі будзе трэба, мы і самі пойдзем на іх”».
Генрых Леў, якога немцы асабліва шануюць за яго «цывілі-зацыйную» дзейнасць сярод славян, шчыра прызнаецца, якую ролю ў гэтай высокай справе гралі «падаткі» і «прыбыткі»: «Яны зрабіліся даннікамі нашых продкаў і засталіся нам у спадчыну. Мы не спыняліся сячы мечам рабскія шыі няверных і за іх злосць значна павялічылі ім падаткі. Яны, такім чынам прыгнятаемыя, жылі доўга і ціха пад нашай уладай і значна павялічылі нашы прыбыткі. Разам з прапаведнікамі слова Божага мы, як свецкі гасудар, маханнем меча зганялі грубы і ўпарты народ да стала Божага і такім спосабам вярнулі яго хрысціянству».
Некаторыя нямецкія летапісцы пісалі і так: «Вайна была самая жорсткая. Не раз церпячы паражэнні і ўсялякія згубы, звязаныя з вайной, яны ўсё-такі не здаваліся, не прасілі міра, не згаджаліся на рабства. Ніякія бедствы не маглі прымусіць іх адмовіцца ад свабоды, якой яны даражылі больш за ўсё на свеце. Целам яны былі моцныя, маглі рабіць усякую працу, прывыкалі да самага малога харчавання; што саксам было нс пад сілу, тос яны лічылі лёгкім. Немцы вялі гэтую вайну за славу, за шырокае ўладанне... Славяне — за сваю радзіму, бачачы ў перамозе сваю незалежнасць, у паражэнні — канечнае рабства».
Цяпер у Брандэнбургскай правінцыі славянскага насельні-цтва сапраўды няма. Толькі ў архівах захаваліся дакументы, з якіх відаць, напрыклад, што на захад ад Магдэбурга былі вёскі Белінічы і Дудзічы, ды яшчэ Праталічы, Вельпухі, Трэмбчычы, а манастыр Гілерлебен браў падатак збожжам з вёсак: Падгорыцы, Божычы, Крутычы, Кабелічы, Шатуны...
У 1497 годзе магістрат горада Зальцведэля выдаў аднаму святару першае расавае пасведчанне, што ён «па бацьку і па матцы карэнны і чысты немец, а не славянін».
На такой жа самай падставе гісторыя можа выдаць немцам пасведчанне, што Брандэнбург і Памеранія, а таксама Сілезія «карэнныя і чыста славянскія зямлі, а не нямецкія» і што нават сталіца Германіі знаходзіцца «па-за межамі Германіі».
536
Янка Маўр
Лівонскі ордэн, першая нартыя псоў
Вось ужо каторы дзень лютуе бура і носіць карабель па моры, як тую трэску. Каманда выбілася з сіл, ратуючы свой карабель. Паважаныя пасажыры ў доўгім адзенні і капелюшах з паднятымі берагамі войкаюць, моляцца ды трымаюцца за свае вялізныя скрыні і пакункі. У гэтых пакунках і скрынях іхняе багацце, якое, можа, даражэйшае ім за жыццё.
Пасажыры — нямецкія купцы з Брэмена. Да гэтага часу яны гандлявалі з горадам Вісбі на востраве Готландзе, які ляжыць пасярэдзіне Балтыйскага мора, трохі бліжэй да шведскіх берагоў. Туды прыязджалі купцы і са Швецыі, і з Фінляндыі, і з Ноўга-рада, і з Германіі, вельмі актыўнымі былі славянскія маракі з паўднёвых берагоў Балтыйскага мора — Памор’я, Шчэціны (Штэтын), Любіцы (Любек), Руяна (востраў Руген), Гданьска (Данцыга).
Брэменскія купцы гандлявалі з імі, мелі добры прыбытак, але ім усё рупіла трапіць непасрэдна ў якую-небудзь невядомую краіну на беразе Балтыйскага мора. Тады прыбыткі маглі быць яшчэ большымі. Вось яны і накіраваліся на ўсход, а цяпер і зусім не ведаюць, дзе знаходзяцца. Заўважылі нейкі востраў, а потым і ён знік. I зноў іх нясе немаведама куды.
Ратунак знайшлі ў вусці шырокай невядомай ракі, але не-надоўга: ад берагоў аднесла шмат чаўноў з тубыльцамі, якія рынуліся на карабель. Пачалася бойка. Але хутка выявілася, што ні тыя, ні гэтыя перамагчы не могуць, — і яны памірыліся. Купцы выгрузілі свае тавары, пачаставалі тубыльцаў мёдам і віном і адкрылі выгадны гандаль.
Адбылося гэта ў 1143 годзе, у вусці Заходняй Дзвіны. Жылі там літоўска-фінскія народы: лівы, куры (куроны, корсь), лат-галы, латышы, на поўнач ад іх — эсты.
Прыбыўшыя купцы хутка распрадалі свае тавары і праз не-каторы час зноў прыехалі. I зноў засталіся задаволеныя. «Языч-нікі», як яны называлі тубыльцаў, сустракалі іх па-прыяцельску і не рабілі ніякай шкоды. 3 кожным разам нямецкіх купцоў прыязджала ўсё болей і болей. Звычайна яны прыязджалі на лета і выязджалі пад восень. Ім так спадабалася гэтая краіна, што яны сталі гаварыць і пісаць, нібы гэта сам Бог паслаў іх сюды.
Калі купцоў стала прыязджаць многа, то пачалі заставацца нераспраданыя тавары. Тады купцы папрасілі дазволу пабу-даваць на беразе склады, дзе тавары маглі б праляжаць і зіму. Тубыльцы дазволілі. Вядома, тавары адны пакідаць нельга, трэба
Артыкулы
537
было пакінуць і ахову. А для яе неабходна пабудаваць дамы. Тубыльцы згадзіліся і на гэта.
Але ці можна было ўвесь час сядзець тут, ля вусця ракі, калі далей, унутры краіны, рынак яшчэ большы? Купцы папрасілі дазволу пабудаваць склады за 49 кіламетраў уверх па Дзвіне. Ім дазволілі. Цяпер для аховы тавараў патрэбна было больш людзей і дамоў. Мала таго, тут ужо можна было чакаць нападу з боку якіх-небудзь дзікуноў, таму дамы павінны быць каменныя, агароджаныя сцяной, ровам...
Так з’явіўся першы гарадок-крэпасць Ікскуль.
Разам з таварамі праніклі сюды і нямецкія (у той час яны былі католікі) місіянеры. Хутка ў гэтым самым Ікскулі пасяліўся першы лівонскі біскуп — Мейнгард.
У той час лівы залежалі ад полацкага князя і нават плацілі яму даніну. Мейнгард сам ездзіў у Полацк да князя Уладзіміра прасіць дазволу на хрышчэнне ліваў. Полацкі князь не бачыў у гэтым шкоды для сябе і дазволіў Мейнгарду пашырыць там хрысціянства.
Прайшло трохі часу — і вышэйшай уладай для гэтых зямель аказаўся нямецкі архібіскуп, які жыў у Германіі, у Брэм'ене. Ён зацвердзіў біскупам Мейнгарда, а калі той памёр, назначыў другога, Бертольда, а калі гэтага біскупа лівы забілі, прыслаў трэцяга, Альбрэхта. А над імі ўсімі стаяў рымскі папа.
За гэты час адносіны паміж насельніцтвам і немцамі ўжо сапсаваліся.
Усялякімі праўдамі і няпраўдамі на працягу некалькіх дзясят-каў год немцам удалося ахрысціць нямала тубыльцаў. Але новыя хрысціяне былі вельмі ненадзейныя. Пры кожным зручным выпадку яны «адхрышчваліся» — зноў пагружаліся ў Дзвіну, каб адмыць сваё хрышчэнне і адаслаць яго назад у Германію. Асабліва не падабалася народу так званая «дзесяціна», дзясятая частка прыбыткаў, якую хрысціяне павінны былі аддаваць на карысць духавенства. Гэтую дзесяціну вельмі старанна вымагаў і мясцовы біскуп, і брэменскі архібіскуп, і сам папа рымскі.
Калі прыехаў другі біскуп, Бертольд, то лівы прама казалі, што ён, як жабрак, прыехаў сюды пажывіцца. А праз некаторы час пачалі абмяркоўваць, што ім рабіць з новым біскупам: ці спаліць яго ў Ікскульскай царкве, ці проста забіць, а можа ўта-піць у Дзвіне. Бертольд пачуў аб такіх планах і ўцёк у Германію скардзіцца на ліваў. Тады папа абвясціў крыжовы паход на іх.
Гэта быў час, калі крыжовыя паходы былі самай моднай справай у Еўропе. Пачалося з таго, што па закліку папы ўва
538
Янка Маўр
ўсіх краінах Еўропы пачалі збірацца атрады для вызвалення ад туркаў «святой зямлі» з горадам Іерусалімам, дзе знаходзіцца галоўная святыпя хрысціян — магіла Хрыста. Тым, хто паступаў у гэтыя атрады, нашывалі на рукаве белы крыж, ад чаго і пайшла назва — крыжаносцы (або крыжакі).
Крыжовыя паходы перш за ўсё былі карысныя для папы і ўсяго духавенсгва. Заваяваныя і акаталічаныя тэрыторыі давалі папе і духавенству больш даходаў і ўлады.
Не менш падабаліся гэтыя паходы і рыцарам — розным князькам, графам, баронам. Яны маглі і свет пабачыць, і пад-рабіць, і маёнгкі сабе здабыць. Ды яшчэ ў дадатак папа ім да-раваў усе грахі, якія яны надумаюць зрабіць.
Нават простаму народу было выгадна ісці ў крыжовы паход: яны маглі пакінуць сваіх паноў, не плаціць даўгоў, пажывіцца ў далёкіх краях — і таксама без граху.
А як падабаліся такія парады гандлярам — і казаць няма чаго.
I, нарэшце, усе гэтыя інтарэсы прыкрываліся гучнымі словамі, што крыжакі ідуць змагацца з паганымі туркамі за святую веру, за магілу Хрыста, што яны ідуць пашыраць хрыс-ціянства для выратавання не толькі сваёй душы, але і душ тых, каго яны, хоць і прымусова, зробяць хрысціянамі.
Дзвесце гадоў хадзілі з Еўропы атрады крыжаносцаў у Ма-лую Азію супраць «паганых турак», але нарэшце вымушаны былі пакінуць гэтую справу без ніякіх вынікаў.
Але самі крыжовыя паходы вельмі спадабаліся тым, хто быў у іх зацікаўлены. Пасля туркаў сталі хадзіць на «паганых сарацынаў» (арабаў у Афрыцы), на «паганых венедаў» (пры-балтыйскіх славян) і наогул на ўсіх нехрышчоных. А пазней, калі нехрышчоных бадай не засталося, то паны благаслаўлялі крыжовыя паходы і на хрышчоных.
Вось з такімі крыжаносцамі і вярнуўся пакрыўджаны біскуп Бертольд у Лівонію (1198).
Лівы прыслалі да Бертольда паслоў спытацца, чаго ён прывёў войска.
Таму, што вы з хрысціянства вяртаецеся да язычніцтва, — адказаў біскуп.
— У такім разе прымушай сабе трымацца хрысціянства тых, хто ўжо прыняў яго. Навошта ж ты пабоямі ўсіх прымушаеш?
Аднак перагаворы ні да чаго не прывялі, бо немцы адчувалі сябе моцнымі. Пачалася бойка. У біскупа быў добры конь; ён панёс свайго гаспадара так далёка, што біскуп выперадзіў сваё войска і быў забіты. А немцы агнём і мячом пачалі спусташаць палеткі ліваў.
Артыкулы
539
Лівы вымушаны былі пакарыцца. У першы дзень іх хрыс-цілася 50 чалавек, а на другі — 100 чалавек. Апрача таго, яны згадзіліся плаціць па меры збожжа з кожнага плуга.
Нямецкае войска адправілася дадому, пакінуўшы свяшчэн-нікаў і адзін купецкі карабель. Але як толькі немцы ад’ехалі ад берага, лівы пачалі кідацца ў раку і змываць з сябе хрышчэнне для адсылкі ў Германію. А для фігуры святога не паленаваліся зрабіць з бярвення плыт, пасадзіць на гэты плыт «нямецкага Бога» і адправіць яго ў мора следам за войскам.
Тым часам у Германіі на месца забітага Бертольда быў назна-чаны энергічны біскуп Альберт (Альбрэхт). Ен па ўсёй Германіі падняў агітацыю і падбор у новае крыжацкае войска. Пабываў ён і ў Даніі, ездзіў на востраў Готланд. Раздаваў крыжы і абяцаў дараваць грахі.
У перыяд крыжовых паходаў стварылася некалькі арганіза-цый, таварыстваў, якія такую крыжовую «барацьбу з паганымі» зрабілі сваім асноўным заняткам, прафесіяй. Называлася такая арганізацыя ордэнам, а члены яе — рыцарамі. Зацвярджаў такі ордэн толькі папа.
Паводле свайго статута, духоўныя рыцары вельмі набліжаліся да манахаў. Таксама, як манахі, яны не павінны былі жаніцца, не маглі мець маёмасці, багацця, павінны былі жыць і харчавацца разам ды яшчэ ўстрымлівацца ад раскошнай ежы і адзення і штодня прысутнічаць на ўсіх богаслужэннях. Ім забараняліся гульні, ігрышчы, нават паляванне. Толькі абяцанне ўсё сваё жыццё змагацца з нявернымі, язычнікамі, адрознівала іх ад звычайных манахаў. Найбольш вядомым такім ордэнам быў ордэн тампліераў (храмоўнікаў) у Палесціне.
Вось Альберт і надумаў стварыць такі ордэн у Лівоніі. 3 да-памогай сваёй уласнай узброенай сілы ён спадзяваўся не толькі абараніцца ад насельніцтва, але і пасунуцца далей на ўсход.
Энергічна ўзяўся ён за справу, атрымаў у папы дазвол, набраў у Германіі ахвотнікаў — і ў 1202 годзе ў Лівоніі, з новапабудава-най сталіцай Рыгай, заснаваўся нямецкі рыцарскі Лівонскі ордэн, або ордэн мечаносцаў. Гэтую апошнюю назву яны атрымалі таму, што ў іх на белым плашчы, з левага боку, пад нашытым чырвоным крыжам быў яшчэ нашыты чырвоны меч, якога другія ордэны (напрыклад, тампліеры) не мелі.
Новы ордэн цалкам падначальваўся рыжскаму біскупу. Пры-маліся ў рыцары ордэна толькі дваране, са знатных фамілій. Але такіх набралася толькі 200-300 чалавек. Затое іх абслугоўвала шмат «ніжэй братоў» — збраяносцы, кухары, кавалі, рамеснікі і ўсялякія іншыя слугі.
540
Янка Маўр
I нарэшце, уласнасцю ордэна лічылася ўсё тое насельніцтва, што жыло на захопленых немцамі землях. У пазнейшыя часы мясцовае насельніцтва выстаўляла ордэну за 20 000 войска.
На чале ордэна стаяў магістр, які ў многіх выпадках залежаў ад капітула — рады важнейшых рыцараў.
Мы ўжо казалі, што слабыя прыдзвінскія плямёны былі ў залежнасці ад сваіх больш моцных усходніх суседзяў — пала-чан. Полацкія князі атрымоўвалі невялікую даніну ад некаторых лівонскіх народаў, але ў жыццё іхняе не ўмешваліся. Лівы жылі сабе, як хацелі. Не цікавіліся палачане, якая ў ліваў рэлігія, і зусім не думалі аб тым, каб абавязкова перавярнуць іх у хрыс-ціянскую — сваю праваслаўную веру.
Таму полацкі князь Уладзімір не звярнуў асаблівай увагі на тое, што немцы захацелі хрысціць ліваў у каталіцкую веру, і даў Мейнгарду дазвол на гэтую справу.
Але калі немцы замацаваліся ў вусці Дзвіны, то полацкі князь зрабіў «баявую разведку» і ў 1203 годзе дайшоў да Рыгі. Хоць і нямнога было ў той час немцаў у Рызе, але палачане нічога зрабіць не маглі. Іхнія стрэлы з другога берага Дзвіны нават не даляталі да Рыгі, а немцы нарабілі шмат шкоды сваімі балістамі (машынамі для кідання вялікіх камянёў). Палачане вярнуліся дадому.
Гэта была першая ваенная сутычка рускіх славян з нямецкімі крыжаносцамі. Многа разоў білі немцаў, і жорстка білі, але пасля таго немцы ўсё ж такі пакарылі іх. Бо ім на дапамогу прыязджалі з Германіі ўсё новыя і новыя крыжаносцы, узброеныя зусім не так, як лівы: усе конныя, закаваныя ў жалеза, з вялікімі мячамі.
Пасля аднаго такога няўдалага паўстання лівы накіравалі паслоў у Полацк прасіць дапамогі ў князя Уладзіміра. Князь ужо бачыў, якую хібу ён зрабіў, даўшы мажлівасць немцам замацавацца на Заходняй Дзвіне, на той самай рацэ, дзе стаіць Полацк. Князь стаў рыхтавацца ў паход.
Акурат у гэты час прыйшлі паслы і ад немцаў. Яны былі надта лагоднымі, казалі, што хочуць жыць з палачанамі ў згодзе і дружбе. Тут яны сустрэліся з ліўскімі пасламі. Лівы і немцы пачалі спрачацца і скардзіцца князю Уладзіміру адзін на аднаго. Князь загадаў немцам адправіцца на заезны двор і чакаць вы-рашэння справы. А справа была ў тым: ці застанецца ў сакрэце ад немцаў яго падрыхтоўка да паходу, ці не?
Пакуль ён меркаваў, немцы ўжо знайшлі здрадніка, усё разве-далі і паслалі ганца ў Рыгу. Даведаўся аб гэтым князь і вырашыў у паход не ісці, а адправіць сваё пасольства для вырашэння ўсіх спрэчак на месцы.
Артпыкулы
541
Увесну 1206 года полацкае пасольства прыбыло ў Кукейнас, гарадок ліўскага князя Вячкі, які лічыўся васалам полацкага кня-зя. Адсюль разаслалі запрашэнне старшыням ліўскім, латышскім і немцам у Рыгу. З’явіліся толькі лівы. Альберт адмовіўся ехаць і сказаў, каб палачане самі ехалі ў Рыгу. Тыя таксама адмовіліся.
Тады непакорлівыя лівы зноў распачалі вайну супраць нем-цаў. Пасля таго і князь Уладзімір прыйшоў да іх з дапамогай. Зноў беларускае войска падышло да Рыгі і зноў павінна было адступіць перад сценамі і балістамі.
Немцы жорстка расправіліся з лівамі, зруйнавалі цэлыя вобласці, пазабівалі і паланілі шмат народу. А Вячка спаліў свой Кукейнас і перасяліўся са сваімі людзьмі да палачан.
Год за годам пасля таго немцы пасоўваліся ўсё далей і далей ад Рыгі. Пакарылі ўсіх ліваў, латышоў, дайшлі да зямлі эстаў, падышлі да горада Юр’ева, пабудаванага яшчэ гадоў 200 назад кіеўскім князем Яраславам Мудрым, сталі пагражаць не толькі Полацку, але і Пскову, Ноўгараду. Нястомны Альберт бадай кожны год ездзіў у Германію і падвозіў адтуль усё новыя і новыя атрады крыжакоў. У 1216 годзе полацкі князь Уладзімір зрабіў яшчэ адну спробу затрымаць немцаў, але памёр у паходзе. У 1218 годзе на дапамогу эстам выступіў Ноўгарад. На працягу двух гадоў наўгародцы некалькі разоў пабілі немцаў і зусім выгналі іх з Эстоніі.
Тады хітры Альберт схіліў на свой бок дацкага караля Валь-дэмара II. Але калі прыйшло дацкае войска і пачало заваёўваць Эстонію, паміж саюзнікамі пачаліся непаразуменні і спрэчкі: кожны хацеў прысвоіць заваяваныя тэрыторыі сабе. Нарэшце вырашылі звярнуцца да папы як ён вырашыць, так і будзе. Папа вынес вельмі мудрае рашэнне: хто першы ахрысціць па-селішча, таму яно і будзе належаць.
Пачалося незвычайнае «спаборніцтва». Нямецкія і дацкія салдаты-свяшчэннікі бегалі ад пасёлка да пасёлка, заганялі жыхароў у ваду, хуценька чыталі малітву, давалі ўсім агульнае імя — і ляцелі далей. Хутка выявілася, што ў немцаў была перавага — у іх было значна больш свяшчэннікаў. Тады дат-чане прыдумалі насіць з сабой свянцоную ваду. Прыбягуць у пасёлак, пырснуць на яго святой вадой, назавуць усіх мужчын адным імем, а ўсіх жанчын другім, паставяць на відным месцы знак, што яны ўжо былі тут, — і бягуць у другі пасёлак. Часам і немцы, і датчане адначасова займалі вёскі; тады пачыналіся спрэчкі, сваркі, калатня...
1945
542
Янка Маўр
ДЗІЦЯЧЫ ПІСЬМЕННІК I ДЗІЦЯЧЫ ЧЫТАЧ
Даўно ўжо сказана, што самая лепшая кніга для дзяцей (мы маем на ўвазе галоўным чынам школьны ўзрост) тая, якую з ахвотай прачыгае і дарослы чытач. Адным з прыкладаў можа служыць «Расказ аб вялікім плане» М. Ільіна.
Між тым з гэтай кнігай у свой час у мяне здарыўся такі выпадак. У Гомелі была сустрэча з дзіцячай аўдыторыяй, ішла гутарка аб прачытаных кнігах. Вызначыўся адзін развіты тры-наццацігадовы хлопчык, які «ўсё чытаў».
А «Расказ аб вялікім плане» чытаў? — пытаюся я.
— Ды гэта ж кніга дзіцячая! — усклікнуў ён зняважліва.
Чым тлумачыцца такі факт, паміж іншым нярэдкі? Відаць, што ёсць своеасаблівая рэакцыя дзіцячага чытача на тую «спе-цыфіку», якая доўгі час панавала ў кнігах для дзяцей. I цяпер даводзіцца чуць ад некаторых пісьменнікаў, якія не пішуць для дзяцей, што дзіцячы аўтар спецыяльна павінен ведаць дзіцячую псіхалогію, педагогіку, мову і г. д.
Вядома, дзіцячы ўзрост улічваць трэба, але правільней на-зваць гэта не «спецыфікай», а арыентацыяй, як арыентуюцца і на розныя катэгорыі дарослага чытача. Адпаведны змест, ясная і простая мова, адхіленне непатрэбнага, — вось і ўся «спецыфіка», аднолькавая і для дзяцей, і для дарослых. Дзіцячы чытач вельмі не любіць, калі аўтар «падробліваецца» пад яго. Трэба сказаць, што савецкая дзіцячая літаратура ў асноўным пазбавілася гэтага «падроблівання», але сляды яшчэ ёсць. I адным з гэтых слядоў можна лічыць ухілснне некаторых дарослых пісьменнікаў ад напісання для дзяцей па той прычыне, што аўтары нібы не маюць ніякай спецыяльнай падрыхтоўкі для такой работы.
Другі погляд, з якім мне вельмі часта прыходзілася сустра-кацца, гэта недаацэнка развіцця нашых дзяцей. Калі толькі сустрэнецца больш-менш тонкая іронія, адценне ці ўнутраны сэнс, дык рэдактары супярэчаць, што «гэтага дзеці не зразу-меюць». Я нават некалькі разоў рабіў спецыяльную праверку і кожны раз пераконваўся, што яны добра разумеюць. Пры гэтым дзеці былі звычайныя, сярэднія па сваім развіцці. На адной сустрэчы з пісьменнікамі мне было зададзена пытанне:
— Адкуль героі ў кнізе «Палескія рабінзоны» ўзялі вяроўкі, каб звязаць бандытаў?
Я пачырванеў. Сапраўды, яны там, нічога не маючы пад рукой, узялі ды скруцілі вяроўкамі некалькі чалавек. Ды так скруцілі, што вяровак пайшло, мусіць, некалькі кілаграмаў.
Артьікулы
543
А колькі дарослых спецыялістаў, пачынаючы ад аўтара, чыталі гэтую кнігу, пакуль яна выйшла ў свет, колькі чытала пасля вы-хаду! Мне нічога не заставалася, як пакаяцца і абяцаць знайсці вяроўкі для наступнага выдання.
Як вядома, матывіроўка кожнага кроку ў літаратурным тво-ры — - самае асноўнае патрабаванне. Ад гэтага залежыць перака-наўчасць твора. А між тым часам бывае, што ў кнігах для дзяцей аўтар нават свядома робіць некаторую скідку, спадзеючыся, што «дзеці не зразумеюць».
Калісьці ў «Іскрах Ільіча», а потым у «Бярозцы» я надрука-ваў некалькі апавяданняў-задач, дзе чытач павінен быў знайсці наўмысля дапушчаныя лагічныя няўвязкі і недарэчнасці. Жар-туючы, рашалі задачы і дарослыя, і я не магу сказаць, каб яны ў гэтым «спаборніцтве» выперадзілі дзяцей. Гэта лішні раз па-цвердзіла, што рабіць упор на «дзіцячасць» нашых школьнікаў няма пагрэбы.
Часам аўтары, памятаючы, што яны пішуць для дзяцей, у тэксце свайго твора для школьнікаў ужываюць зварот «дарагія дзеці», а то і «дзеткі». Такому аўтару мала шансаў на папуляр-насць сярод чытачоў. Савецкі школьнік адчувае сябе маладым грамадзянінам, а не «дзеткай», і будзе лічыць, што гэта пішацца для яго малодшага браціка, а не для яго самога.
Найбольш часты недахоп у пачынаючых дзіцячых пісьмен-нікаў, асабліва з настаўнікаў — гэта так званы дыдактызм. У многіх выпадках аўтар несвядома змешвае гэтае разуменне з ідэйнасцю твора, бо ў аснове таго і другога ляжаць тыя самыя выхаваўчыя і навучальныя задачы. А выказаць гэта сентэнцыяй, тырадай ці прымітыўным прыёмам куды лягчэй, чым усім духам твора, яго ідэйнай накіраванасцю, кампазіцыяй. Аўтару здаецца, што ён недастаткова выказаў сваю ідэю, што яна не дойдзе да дзіцячага чытача, і ён падмацоўвае яе мараллю «ў лоб».
Важнейшае патрабаванне да дзіцячай кнігі — сюжэтная ціка-васць яе, займальнасць. Калі кніга для дарослага можа захагііць чытача сваёй глыбінёй і мастацкасцю больш, чым кампазіцыяй і сюжэтнымі ходамі, то для дзіцячага чытача гэтага мала. Яго актыўная натура патрабуе дынамікі, напружанай сітуацыі, эфе-ктыўнай героікі. У буржуазным свеце для дзяцей ствараюцца кнігі з прыгодамі дзеля прыгодаў, бессэнсоўнымі таямніцамі і забойствамі, містычнай фантастыкай, недарэчнымі «фрыцамі і морыцамі», а ў лепшым выпадку падносяцца сентыментальныя і наскрозь фальшывыя сямейныя аповесці. Перад савецкімі
?44
Янка Маўр
дзіцячымі пісьменнікамі стаіць зусім іншая задача — паказаць і дынаміку, і героіку, і напружаныя сітуацыі ў жыцці.
Беларуская дзіцячая літараіура не можа пахваліцца лікам дзіцячых пісьменнікаў. Дзясяткі выдатных пазтаў і празаікаў увайшлі за гэты час у агульную беларускую літаратуру, а рады дзіцячых пісьменнікаў не папоўніліся. Толькі за апошні час мы можам сказаць, што на гэтым фронце ёсць зрух. Выйшла ў свет і рыхтуецца да друку рад кніг новых аўтараў. Актывізаваліся ў гэтай галіне пісьменнікі агульнай літаратуры. Ёсць усе пад-ставы меркаваць, што гэгы зрух у далейшым ператворыцца ў шырокі рух.
1949
ЯК Я ПАЗНАЁМІЎСЯ 3 ЯКУБАМ КОЛАСАМ
Гэта было ў 1905-1906 гадах. Я быў вясковым настаўнікам і на канікулы часам прыязджаў да сваіх знаёмых у сяло Верх-мен, каля Смалявіч. Там мне расказвалі пра іхняга настаўніка Канстанціна Міцкевіча.
Цікавы чалавек. Малады, а такі сур’ёзны, усё бачыць і заўважае. А калі што скажа, дык так трапна, што толькі дзіву даешся. — Потым расказчык азіраўся і казаў ужо ціхенька:
Ён — рэвалюцыянер. Па начах доўга сядзіць, чытае і піша. Відаць, мае сувязь з сацыялістамі, атрымлівае пракламацыі, у Бога не верыць. У царкву не ходзіць. А таварыш добры, усе яго любяць.
Усё гэта мяне вельмі зацікавіла, бо і сам я быў «бязбожнікам» і лічыўся «неблаганадзейным» (так называлі тады ўсіх тых, каго начальства падазравала ў рэвалюцыйнасці).
Яшчэ больш зацікавіў мяне верхменскі настаўнік, калі я пачуў, што ён паэт.
— Вершы піша, — казалі мне знаёмыя, — ды на беларускай, народнай мове. Падпісваецца: «Якуб Колас».
У той час на беларускай мове мала хто пісаў: царская ўлада друкаваць на роднай мове кнігі і газеты забараняла. Друкава-ных вершаў Якуба Коласа тады яшчэ не было. Яны хадзілі па руках перапісаныя. А многія ўрыўкі, найболып трапныя радкі, маленькія вершы-эпіграмы перадаваліся адзін аднаму на памяць.
Але ж і калючыя былі гэтыя вершы! Даставалася ў іх і памешчыку, і ўрадніку, і прыставу, і валасному старшыні ці
Артыкулы
545
пісару, і самому цару з яго міністрамі. I такой сакавітай мовай былі напісаны яны, што не толькі сяляне, але і тыя служачыя, якія не цікавіліся «мужыцкай» мовай, захапляліся яе хараством.
Можна сабе ўявіць, як мне хацелася пабачыць гэтага «таем-нага» настаўніка, пазнаёміцца з ім. Але выпадку такога ніяк не траплялася, хоць я некалькі разоў прыязджаў у Верхмен і жыў там многа дзён. Справа ў тым, што мы абодва, як настаўнікі, мелі аднолькавы вольны час. I вось калі я пасля заняткаў прыязджаў у Верхмен на канікулы, Якуб Колас выязджаў на сваю радзіму, у Мікалаеўшчыну. А калі ён вяртаўся ў Верхмен, то я выязджаў з Верхмена ў сваю школу. Але праз нашых агульных знаёмых мы адзін аднаго ведалі і былі «завочнымі знаёмымі».
Летам 1906 года група маладых настаўнікаў у Мікалаеў-шчыне на чале з Якубам Коласам пастанавіла склікаць з’езд рэвалюцыйных вясковых настаўнікаў Міншчыны.
Гэта быў час, калі рэвалюцыя 1905 года была задушана, калі царскі міністр Сталыпін заліваў рэшткі пажару крывёю рабочых. У такі час склікаць людзей на нелегальны з’езд было нялёгка. Запрашалі толькі знаёмых, надзейных таварышаў. Вось тут і вы-явілася наша завочнае знаёмства з Якубам Коласам: праз верных людзей ён перадаў мне запрашэнне на з’езд у Мікалаеўшчыне 9 ліпеня 1906 года.
Ад станцыі Стоўбцы я ехаў на веласіпедзе, па дарозе спы-няўся, адпачываў і зусім не думаў, што за мной і за іншымі, хто ідзе і едзе гэтыя дні ў Мікалаеўшчыну, нехта ўжо сочыць.
У Мікалаеўшчынскай школе я знайшоў многа таварышаў, незнаёмых і блізкіх. Сярод іх быў і Якуб Колас.
— Вось ты які! сказалі мы адзін аднаму, калі нарэшце пабачыліся і пазнаёміліся.
Сярэдняга росту, сухарлявы, моцны, з высокім ілбом, чор-нымі густымі валасамі, чорнымі вусікамі і чорнай лапінкай барады пад губой — такім ён быў на працягу многіх дзясяткаў год. Глядзеў ён на чалавека так, што кожнаму здавалася, нібы ён яго наскрозь бачыць. Заўсёды быў спакойны, разважлівы, не крычаў, не рагатаў і не балбатаў, як мы ўсе. Нездарма таварышы называлі яго «дзедам». Але гэты дваццацітрохгадовы «дзед» ні ў чым не адставаў ад усіх іншых таварышаў. А яго гарачыя, гнсў-ныя вершы сведчылі, што ён і не такі ўжо спакойны, як здаецца.
Наш сход мы перанеслі на бераг Нёмана. Па дарозе з мала-дым запалам спявалі рэвалюцыйныя песні, і сярод іх былі песні нашага «ўласнага» песняра Якуба Коласа. Тут, на радзіме, яго творчасць ведалі болын, чым у Верхмене.
546
Янка Маўр
Размясціліся мы на цудоўным беразе Нёмана. Прэзідыум сядзеў на дубовай калодзе, сакратар са сваімі паперамі пры-ладзіўся на пні, а дэлегаты паселі на траву...
Хвалюючае было пасяджэнне. Мы пастанавілі аб’яднацца ў настаўніцкім саюзе і прыцягнуць у саюз усіх настаўнікаў, з якімі нам прыйдзецца сустракацца: мы паставілі сваёй задачай вакол кожнай школы стварыць рэвалюцыйны актыў з народа. Але бяда наша была ў тым, што мы не мелі сувязі з партыяй рабочага класа, без чаго на поспех было мала надзеі...
Калі пасля пасяджэння мы вярнуліся ў школу, то праз некато-ры час нас акружылі сорак стражнікаў пад камандай прыстава. Пакуль што нас толькі перапісалі і адабралі пашпарты. А калі мы вярнуліся на свае месцы, то атрымалі загады аб звальненні і аддачы пад суд.
Следства цягнулася гады два, бо мы ўсяляк стараліся заблы-таць справу. Тут вельмі дапамог Якуб Колас. Так да суда наша справа і не дайшла. Толькі нідзе нас не прымалі на работу...
А сам Якуб Колас усё-такі трапіў пад суд і ў турму. Яго абві-навацілі ў тым, што ён пісаў і рассылаў пракламацыі. Знайшліся «эксперты», якія прызналі яго почырк. А ў сапраўднасці пісаў не ён. Якуб Колас ведаў, хто пісаў, але не сказаў гэтага ні на следстве, ні на судзе.
Так ён і пайшоў у турму за другога. I адседзеў тры гады.
1952
ЭСПЕРАНТА Замест сэрца і мімікі
У 1926 годзе ў Ленінградзе адбываўся з’езд эсперантыстаў, у якім удзельнічалі прадстаўнікі 37 краін. Пасяджэнні з’езда праходзілі ў Таўрычаскім палацы. 3 вялікай цікавасцю сачылі ленінградцы за яго работай. Але цікавасць у дадзеным выпадку была асаблівая: сачылі не за тым, што вырашае з’езд, а галоўным чынам за тым, як ён гэта робіць. З’ехаліся людзі з розных краін і гавораць, спрачаюцца на нейкай невядомай мове, у руках трыма-юць газеты і кнігі на той жа мове. Па сваім гучанні яна нагадвае італьянскую, а тыя з ленінградцаў, якія валодаюць іншаземнымі мовамі, пазнавалі шмат слоў з гэтых моў. Нам сказалі, што ў зале прысутнічаюць некаторыя прадстаўнікі Камінтэрна, слухаюць і
Артыкулы
547
зайздросцяць. Тады яшчэ не было такой тэхнікі перакладу, якая ёсць цяпер на міжнародных з’ездах.
Госці на з’ездзе дзівіліся той лёгкасці, з якой дэлегаты раз-маўлялі на «сваёй» мове. Звычайна акцэнт зусім не заўважаўся. Многія ленінградцы тады пашкадавалі, што не ведаюць міжна-роднай мовы эсперанта. Калі прыехалі англійскія дэлегаты, то іх акружыла група ленінградцаў, якія ведалі англійскую мову, але пагаварыць з англічанамі не ўдалося: яны ківалі галовамі і паказвалі рукамі, што... англійскай мовы не разумеюць (!).
3 таго часу прайшло 30 гадоў. Цяпер міжнародныя з’езды ме-ханізаваныя. Але як толькі дэлегат устае, уся механіка застаецца на месцы. Нават калі будзеш ведаць 3-4 мовы, то што з імі рабіць, напрыклад, на фестывалі моладзі, дзе сустракаюцца да сотні нацыянальнасцей? У нашых газетах з захапленнем апісвалася, як на фестывалі ў Варшаве моладзь на вуліцах перагаворвала-ся з дапамогай «сэрца і мімікі». Але нічога не было сказана, што некалькі сот чалавек з розных канцоў зямлі размаўлялі на агульнай міжнароднай мове. Ёсць падставы меркаваць, што на Маскоўскім фестывалі такіх людзей будуць тысячы.
За пяцьдзясят гадоў я не адну сотню разоў спрачаўся з праціў-нікамі міжнароднай мовы, але не памятаю такога выпадку, каб мой апанент быў знаёмы з сутнасцю эсперанта і фактамі яго ўжывання. Звычайна яны чулі нешта адным вухам, а ў лепшым выпадку бачылі яшчэ нешта адным вокам — і на гэтай падста-ве ўпарта сцвярджалі, што такой мовы не можа быць, што яна выдуманая, штучная і г. д.
Добры адказ праціўнікам эсперанта даў Аляксей Максі-мавіч Горкі ў сваім пісьме мінскім эсперантыстам: «Паважа-ныя таварышы! Імкненне стварыць мову, адзіную для ўсіх людзей, — адно з тых дзёрзкіх да вар’яцтва імкненняў, якія заўсёды служылі, цяпер служаць і заўсёды будуць служыць справе арганізацыі свету па волі чалавека і для неабмежавана-га развіцця здольнасцей чалавека. Бясспрэчна, што, гаворачы адной мовай, працоўнае чалавецтва значна хутчэй зразумела б адзінства сваіх інтарэсаў.
Супраць эсперанта пярэчаць: гэта штучная мова, а мовы штучныя не ствараюцца. Я не ведаю, як ствараліся мовы ў той час, калі чалавек адчуў неабходнасць гаварыць членараздзель-на; тэорыі паходжання мовы не здаюцца мне задавальняючымі тлумачэннямі гэтага працэсу. Мне здаецца, што мы, людзі, маем права сказаць: усё тое, што называецца «культурай», уся тая «другая прырода», якая ствараецца нашай навукай, тэхнікай,
548
Янка Маўр
мастацтвам, — словам, усё, што адводзіць нас ад жывёлы, — гэта ёсць «штучнае». Чайная лыжка штучная гэтак жа, як нож, боты, колы, лодка, параход, аўтамабіль, кніга, музыка, карціна.
.. .Мы жывём у дамах, гарадах, сярод рэчаў, зробленых сілаю нашага розуму і фантазіі, нашай воляй, для таго, каб жыццё было лягчэйшае і прыемнейшае нам. Калі ў людзях узнікае ўсве-дамленне неабходнасці размаўляць усім на адной мове — - гэта таксама будзе зроблена. Усё на зямлі ствараецца напружаннем нашай волі, нашай фантазіі, нашага розуму. Час ужо чалавеку сказаць сабе: я ўсё магу. Не трэба баяцца ніякіх смелых спроб у галіне працы і творчасці. Самае цудоўнае і вялікае з усяго, зробленага людзьмі, — навука, мастацтва, тэхніка. I тое, і другое, і трэцяе — смелыя «да вар'яцтва».
Эсперанта ў дзеянні
А. М. Горкі пісаў пра аднаго свайго знаёмага Якуцкага, які ў 1910 годзе аб’ехаў усю Еўропу, ведаючы толькі эсперанта. Ва ўсіх краінах ён знаходзіў эсперантыстаў, якія яму ўсяляк дапамагалі. Дзякуючы гэтаму яго падарожжа было карысным, цікавым і лёгкім. У эсперанцкіх газетах заўсёды змяшчаюцца адрасы, гіа якіх можна аб’ехаць не толькі Еўропу, але і ўвесь свет. У маім доме ў свой час знаходзілі прытулак англічанін, аўстрыец, японец, карэец.
У 1926 годзе было паўстанне на Яве. У парыжскай эспе-ранцкай газеце я гірачытаў некаторыя цікавыя факты аб ім. Тады я напісаў эсперантысту на Яве пісьмо з просьбай выслаць дадатковыя матэрыялы і атрымаў каштоўныя пісьмы, часопі-сы са здымкамі. Пасля я напісаў яшчэ ў Галандыю і атрымаў матэрыялы адтуль. У выніку выйшла мая кніга «Амок». I не раз яшчэ атрымліваў я патрэбныя мне матэрыялы з Францыі, Германіі, нават з Чылі.
На эсперанцкую мову перакладзена многа кніг, у тым ліку Шэкспіра, Шылера, Гюго і інш. Перакладзены «Яўгеній Анегін» такімі ж вершамі, як арыгінал. Ёсць і пісьменнікі, якія пішуць творы на эсперанта, напрыклад немец Тэа Юнг, француз Жан Форж, галандзец Мойкен, венгр Баг’і, японка Хасегауа, рускі Воранкін і інш. Матэрыялы аднаго японскага медыцынскага з’езда былі выпушчаны на эсперанта. Нядаўна ў Польшчы на гэтай жа мове выйшла кніга пра Адама Міцкевіча.
Старэйшай эсперанцкай арганізацыяй з’яўляецца ІЕА («Уні-версальная Эсперанта-Асацыяцыя»). У яе ўваходзяць эсперан-
Артыкулы
549
тысты ўсяго свету. Пачынаючы з 1905 года, ІЕА склікае кан-грэсы, кожны раз у іншым горадзе. Апошні, 41-ы, кангрэс быў у 1956 годзе ў Капенгагене. На ім прысутнічала 2200 чалавек.
У справе барацьбы за мір эсперантысты — прыхільнікі міру аб’ядналіся ў секцыю, цэнтр якой знаходзіцца ў Чэхаславакіі. Арганізацыя выдае штомесячны часопіс «Расо» («Мір»), кожны нумар якога друкуецца ў новай краіне. У 1957 годзе такі нумар выйдзе ў Маскве.
У 1954 годзе на сесіі ЮНЕСКА ў Мантэвідэа (Уругвай) эсперантысты падалі петыцыю аб тым, каб міжнародная мова эсперанта была прынята для прымянення ў міжнародных спра-вах. Подпісы на петыцыі склалі 356 тамоў па 2500 старонак у кожным; падпісалася 895 432 чалавекі паасобку і яшчэ прад-стаўнікі 492 арганізацый — усяго ад імя 15 454 780 чалавек.
ЮНЕСКА пастанавіла прыняць пад увагу петыцыю і супра-цоўнічаць з эсперанцкімі арганізацыямі ў справе культурных сувязей паміж народамі.
Гэта значны поспех на шляху міжнароднай мовы, але напе-радзе яшчэ многа работы. Як многія вялікія вынаходствы, эспе-ранта сустракае і будзе сустракаць шмат перашкод. Савецкая моладзь тут можа сказаць сваё слова. Калі моладзь іншых краін будзе ведаць, што з намі можна размаўляць на эсперанта, то на фестываль прыедуць тысячы гасцей, узброеных міжнароднай мовай, тым болып што авалодаць ёю ў некалькі разоў лягчэй, чым нацыянальнай мовай.
А. Талстой гаварыў, што ён праз дзве гадзіны мог чытаць на эсперанта са слоўнікам. Усе ведаюць, што няма правіла без вы-ключэння. А ў эсперанта няма выключэння. Ды і саміх правілаў усяго шаснаццаць. I, нарэшце, такія словы, як тэлефон, ідэя, кампенсацыя, мілітарызм і шмат тысяч падобных, даўно зрабі-ліся міжнароднымі і ўваходзяць у слоўнікавы фонд эсперанта.
1957
СЯБАР ПРЫРОДЫ
У беларускай дзіцячай літаратуры за апошнія гады з’явіла-ся некалькі каштоўных і цікавых кніг, якія звяртаюць на сябе асаблівую ўвагу.
Гэта кнігі Віталя Вольскага аб нашай беларускай гірыродзе: «У лясах над Бярозай», «Месяц за месяцам», «На бабровых азёрах», «Чайкі над Нараччу». Яны належаць да той катэгорыі
550
Янка Маўр
кніг, пра якія даўно ўжо гаворыцца: «Кнігі для дзяцей трэба пісаць таксама, як і для дарослых, толькі лепш». Таму і юныя, і дарослыя чытачы ўсіх узростаў і прафесій чытаюць прыро-дазнаўчыя кнігі В. Вольскага з цікавасцю і задавальненнем. На кожнай старонцы яны знаходзяць шмат такога з жыцця прыроды, чаго раней не ведалі.
Творы В. Вольскага вызначаюцца не толькі шырокімі наву-ковымі ведамі, але і глыбокай любоўю да прыроды. А разумен-не прыроды і любоў да яе з’яўляюцца адной з найважнейшых асноў выхавання чалавека. Кнігі Віталя Вольскага могуць быць пастаўлены ў адзін рад з кнігамі такіх вядомых пісьменнікаў-прыродалюбцаў, як М. Прышвін і В. Біянкі.
Усе мы сустракалі нярэдка людзей, якіх прырода зусім не вабіць, якія да прыроды адносяцца ў лепшым выпадку абыякава, якім яна здаецца нават нуднай. Яны не разумеюць, як гэта можна, скажам, сядзець аднаму, без «вясёлай кампаніі», дзе-небудзь на лузе ці ў лесе і цэлымі гадзінамі прыглядацца ды прыслухоў-вацца да жыцця прыроды, да паводзін звяроў і птушак. Трэба смела сказаць, што духоўнае аблічча такіх людзей заўсёды будзе аднабаковым, збедненым, абмежаваным. Нездарма індыйская прыказка гаворыць: «Чалавек, адарваны ад прыроды, усё роўна што дзіця, пазбаўленае матчыных грудзей».
Любоў да прыроды з’яўляецца арганічнай асновай любві да радзімы. «Цяжка ўявіць сабе вобраз бацькаўшчыны без харак-тэрных пейзажаў роднага краю, — піша Віталь Вольскі. — Але мы не толькі любуемся прыродай. Мы пераўтвараем яе на ка-рысць чалавека, на карысць сацыялістычнага грамадства. А для таго каб рабіць гэта паспяхова, каб быць сапраўдным гаспадаром прыроды, дбайным і клапатлівым, трэба не толькі любіць яе, але ведаць і разумець». Правільныя, разумныя словы! На жаль, прыходзіцца іх паўтараць і напамінаць зноў і зноў, бо ўсё яшчэ ёсць нямала бесклапотных і недарэчных людзей, якія глядзяць на прыроду як на бяздонную, невычэрпную бочку. Прыходзіцца таксама пашкадаваць, што кнігі на такую патрэбную тэму з’яві-ліся ў нашай літаратуры толькі цяпер, а не дваццаць-трыццаць гадоў назад.
Калі ў свой час мы вывучалі ў школе прыродазнаўства па падручніку, то гэтая навука здавалася нам нецікавай, нуднай і абрыдлай. Як цяпер бачу ў падручніку ўрок пра сабаку: «Саба-ка — хатняя жывёліна, бо жыве разам з чалавекам. Сабака мае галаву, чатыры нагі і хвост. На галаве ёсць два вухі, два вокі, адзін рот і адзін нос. Галава злучаецца з тулавам шыяй, цела
Артыкулы
551
сабакі пакрыта поўсцю, каб узімку яму было цёпла...» і гэтак далей. А бяроза «мае ў зямлі карані, пры дапамозе якіх яна жывіцца. Ад кораня ідзе ўверх ствол, на якім растуць галіны. На галінах растуць лісты. Ствол бярозы пакрыты белай карой, якая называецца бяростай». Сумна рабілася ад гэткіх апісанняў. Хацелася ад іх уцячы ў пустыню.
Цяпер, вядома, нашы падручнікі не такія, але роля мастацкіх твораў, прысвечаных прыродзе, ніколькі не змяншаецца. Наад-варот, значэнне іх яшчэ больш узрастае.
У жывых і маляўнічых зарысоўках, у сюжэтных эпізодах і здарэннях з жыцця звяроў, у яркіх апісаннях пейзажаў Віталь Вольскі паўстае перад чытачом як пісьменнік з шырокім кру-гаглядам, як сябар і абаронца роднай прыроды, змагар за яе ахову, за свядомае, па-гаспадарску разумнае выкарыстоўванне яе багаццяў. Чытаеш яго кнігі і нібы сам вандруеш разам з пі-сьменнікам па лясах і палях роднага краю, плывеш разам з ім па беларускіх рэках і азёрах.
Аўтар вядзе нас, як добры і разумны праваднік, па самых цікавых кутках Беларусі: па Бярэзінскім запаведніку, па Бела-вежскай пушчы, па бабровых заказніках на Нёмане і Сожы, па прытоках Прыпяці.
Вось павёў нас аўтар у пошуках чомгі па вузкай сцежцы сярод балоцістай пушчы, і мы бачым перад сабой глухое лясное возера, якое нагадвае вядомую карціну Васняцова. I камень каля вады, сапраўды, здаецца нам тым самым, на якім сядзела калісьці казачная Алёнка. Мы бачым і шырокія, круглыя, нібы наглянцаваныя лісты белых гарлачыкаў, «русалчыных кветак», і зялёную жабу з залацістым абадком вакол пукатых вачэй (да-рэчы, ніколі б мы самі не заўважылі гэтага абадка!).
Раптам пачуўся ўсплёск, ледзь улоўны шолах — і вось перад намі «павольна, амаль непрыкметна плыве невялікі круглы астравок — куча зламаных сцяблоў трысця. Гэта — гняздо чомгі. Сама чомга стаіць пасярэдзіне свайго плывучага астраў-ка, як капітан на палубе карабля». I на другі дзень мы разам з аўтарам знаходзім гняздо чомгі, але на гэты раз без гаспадыні. На астраўку новы пасажыр — вялізны пацук. Ён сядзіць на сцёблах, з якіх складаецца гняздо, паглядае навокал нахабным позіркам і самаздаволена чысціць вусы.
Гэтак жа трапна і непасрэдна паказаў нам аўтар і зімародка, які злавіў пад вадою рыбку, узляцеў з ёю на дрэва, стукнуў рыбку аб сук, а потым падкінуў уверх і спрытна злавіў яе зноў, каб праглынуць. I тут, як і ў іншых нарысах В. Вольскага, нас
552
Янка Маўр
здзіўляе трапнасць яго назіранняў, увага да дэталей, уменне ясна і дакладна перадаць убачанае, нібы спыніць непрыкметна момант і зафіксаваць яго ў нашым успрыманні.
А з якім задавальненнем прачытае кожны чытач апісанне камічнага рыцарскага турніру турухтанаў, гэтых забаўных і бяс-крыўдных птушак, якія наскакваюць адна на адну з ваяўнічым запалам старадаўніх шляхцюкоў!
Пісьменнік умее ўбачыць і паказаць нам звычайнае з такога боку і ў такім асвятленні, што яно набывае характар незвычай-нага, хвалюе нас і цікавіць. Чытач нібы падарожнічае з аўтарам, падзяляючы яго настроі і захапленне ўбачаным.
Нікога з нас, ні старога, ні малога, не здзівіш, напрыклад, тым, што бабры з галля і дрэў будуюць сабе хаткі і грэблі. А хто з нас можа пахваліцца, што бачыў сваімі вачыма, як бабёр гэта робіць? Пабывайце разам з аўтарам позняй восеньскай ноччу на Бярэзіне ды панаглядайце за начной работай баброў на беразе цёмнай ракі, залітай халодным святлом месяца, — - і ў вас на ўсё жыццё застануцца зусім новыя і захапляючыя ўражанні.
Яшчэ і яшчэ хочацца адзначыць яркія карціны, якія паказвае нам аўтар, але немагчыма пераказваць усю кнігу. Пісьменнік ставіць нас, так сказаць, тварам у твар з прыродай, дае нам маг-чымасць нібы самім пабываць на месцы і ўбачыць усё ўласнымі вачыма. Ідучы за аўтарам, мы бачым куды больш, чым маглі б убачыць і заўважыць самі.
Не заўсёды пісьменнік паказвае вам «ціхія» і «мірныя» карціны. Вось мы натрапілі на месца «зверскага» забойства мядзведзем маладой ласіхі. Спачатку невядома, хто забіў ласіху. I расследаванне гэтай справы, якое вядзе разам з аўтарам вопыт-ны егер Аляшкевіч, хвалюе нас не менш, чым расследаванне забойства чалавека.
Колькі гадзін давялося аўтару ляжаць, стаіўшыся, у кустах ці сядзець у лодцы сярод зараснікаў чароту і чакаць выхаду на сцэну патрэбнага яму «персанажа»! Не кожнаму хапіла б на гэта цярплівасці! Затое мы самі можам цяпер бачыць разам з ім, апрача памянёных ужо сцэн, яшчэ і шмат іншых: і барацьбу каршуна са шчупаком, і бойку аленяў, і жыццё мядзведзя на волі, і дзіка, і паляванне на ваўкоў, і, нарэшце, гордасць нашу бела-рускую — зуброў. Усё гэта — вынікі непасрэдных назіранняў пісьменніка ў час яго бясконцых падарожжаў па роднай краіне.
Якую б цікавую з’яву мы ні наглядалі, чытаючы нарысы і апавяданні Віталя Вольскага, гэтым наша знаёмства з фактам ніколі не абмяжоўваецца. Мы заўсёды нібыта чуем «дыктарскія»
Артыкулы
553
словы аўтара. Яны ставяць усе дэталі на сваё месца і паказваюць значэнне той ці іншай жывёліны або птушкі для чалавека, для нашай народнай гаспадаркі.
Эрудыцыя аўтара праяўляецца не толькі ў галіне прыро-дазнаўства, але і ў шмат якіх іншых навуках. Асабліва цікавымі і пазнавальнымі з’яўляюцца экскурсы аўтара ў гісторыю даў-нейшай бабровай гаспадаркі на Беларусі (пра «ловы» і «гоны» бабровыя).
Звесткі па гісторыі нашых зуброў яшчэ больш шырокія. Такія моманты, як разгром зубрамі на чале з Борусам карнай экспе-дыцыі фашыстаў, як бой лясных волатаў Боруса і Берэнсона, надоўга застаюцца ў памяці чытача.
Мова нарысаў Віталя Вольскага вызначаецца сваёй праста-той, яснасцю і сціпласцю. Настрой чытача ствараецца не знеш-няй прыгажосцю фарбаў, якімі малюецца карціна, а зместам, жыццёвай рэальнасцю самой з’явы. Аўтар вядзе гутарку спа-койна, стрымана, лаканічна, па добраму старому рэцэпту: «Каб словам было цесна, а думкам прасторна». I адначасова творы яго прасякнуты сапраўднай паэтычнасцю, глыбокім і чыстым лірызмам. У іх адчуваецца радасць жыцця і непасрэднасць успрымання. Прачытаў я не так даўно «Чайкі над Нараччу», і адразу на мяне павеяла нейкай свежасцю. Было такое ўражанне, быццам я дыхаю ў гэтую хвіліну чыстым азёрным паветрам. Усе раздзелы гэтага цыкла ўдала звязаны між сабой і даюць цэласны і закончаны вобраз не толькі возера Нарач, але і людзей, якія сустракаюцца ў кнізе. Натуральна адбываецца пераход ад тэмы да тэмы. Аўтар паказвае нам Нарач гіры ўсякім надвор’і: і ў на-вальніцу, і ў ясны сонечны дзень, і ў туман, і ў ціхую месячную ноч. Кожны раз ён робіць гэта па-свойму, нідзе ў апісаннях во-зера не паўтараючыся. Усё, што пішацца ім пра Нарач, арганічна звязана з працай і псіхалогіяй рыбакоў, з асаблівасцямі звяроў і птушак, якія жывуць на берагах возера. Усё лагічна і праўдзіва, усё на месцы, і ўсё чытаецца з цікавасцю.
Краязнаўчыя творы Віталя Вольскага аб’яднаны адной асноўнай думкай, якая праходзіць праз усю кнігу, гэта ўяў-ленне аб прыродзе як аб народным багацці, якое мы павінны берагчы, ахоўваць і ўдасканальваць. Аб чым бы ні пісаў аўтар, якія б паэтычныя карціны ні маляваў, а ўрэшце ўсё гэта заўсёды закончыць практычнымі меркаваннямі аб карысці для народнай гаспадаркі і перспектывамі развіцця. I шго асабліва важна, гэ-тыя «празаічныя» радкі чытаюцца з не меншай цікавасцю, чым самыя яркія мастацкія апісанні прыроды.
554
Янка Маўр
Хочацца прывесці яшчэ адзін прыклад, які арыгінальна паказвае «практычны ўхіл» думак пісьменніка. Навальніца за-стала аўтара на возеры, у байдарцы. Кароткімі, але выразнымі штрыхамі апісвае ён нарастанне дажджу і буры. Ясна, што ён рызыкаваў жыццём. Калі дабраўся да берага, побач з ім бура зламала вялікае дрэва. Вылез чалавек на бераг, мокры да касцей, стомлены, і думае: «Якраз у такую буру з навальніцай і ловяць вугроў, ды не днём, а ноччу. Нялёгкая гэта справа!»
Не толькі свае асабістыя назіранні прыроды апісвае аўтар. Прыроду ён паказвае звычайна ў неразрыўным адзінстве з ча-лавекам, які заўсёды актыўна ўздзейнічае на яе. Ён дае багатую галерэю людзей, якіх ён сустракаў на сваім шляху па запавед-ніках і пушчах.
Аўтар апісаў іх так жыва, што яны завочна робяцца і нашымі добрымі знаёмымі. Вось егер Аляшкевіч, дужы, вясёлы дзядзька, улюбёны ва ўсё жывое, што знаходзіцца на яго лясным участку.
Жонка на яго скардзіцца:
«— Хіба гэта чалавек? Яму абы стрэльбу за плечы ды ў лес. Хіба яму абыходзіць, што ў хаце робіцца? Як там хаця выдра ў балоце жыве, вось што яго турбуе!»
Але гэта ім не перашкаджае паважаць адно аднаго і жыць дружна.
Другі егер, Дзямід Улезла, з дня нараджэння зросся з лесам.
I бацька, і дзед яго былі егерамі. I ён па свайму характару добры, лагодны, разважлівы. Ці не жыццё сярод прыроды робіць людзей спакойнымі і лагоднымі? Так, бясспрэчна! Блізкасць да прыроды робіць чалавека мудрым і высакародным, спрыяе развіццю яго лепшых душэўных якасцей, ачышчае ад усяго непатрэбнага. Шмат цудоўных людзей жыве і дзейнічае на старонках края-знаўчых кніг Віталя Вольскага. Навуковыя работнікі, егеры, леснікі, лаўцы-баброўнікі, рыбакі, студэнты, школьнікі. Людзі розных характараў і ўзростаў, але ўсіх іх аб’ядноўвае любоў да роднай прыроды, адданасць навуцы, сумленная праца на карысць народа — у кожнага на сваім участку, у сваёй, абранай на ўсё жыццё, галіне.
Адным з асноўных герояў кнігі «Родны край» з’яўляецца і сам аўтар — нястомны падарожнік, жывы, удумлівы і глыбока зацікаўлены ўдзельнік і сведка ўсіх падзей, здарэнняў і эпізодаў, у якіх раскрываецца жыццё нашай прыроды.
Не ведаю, як хто, а я магу перачытваць гэтыя творы бясконца.
1961
ІЯХЭІІГ
I. ЯКУБУ КОЛАСУ
2 красавіка 1943 г.
Дарагі Якуб!
Ты, пэўна, здзівіўся, атрымаўшы маю тэлеграму. Можа, яна і сапраўды недарэчная, але я вельмі пакрыўдзіўся, убачыўшы, што вакол мяне мае «беларускія землякі» прайшлі ў першую катэгорыю, маючы 3-5-гадавы стаж, а я на 20-годдзе (у гэтым месяцы будзе акурат 20 гадоў) сваёй «бескарыснай літаратурнай дзейнасці» і на 60 год свайго жыцця (11 мая будзе 60) не магу параўнацца з якім-небудзь Пінчэўскім толькі таму, што за мяне няма каму слова замовіць.
Да і па другой лініі, па дзіцячай, адбываецца тое самае: усе мае «собратья по перу» (Забіла, Шторм) таксама пераведзены ў першую катэгорыю, бо іх было каму падтрымаць. Я адзін астаўся ўбаку з вялізным спісам сваёй прадукцыі ў анкеце. Бо мяне не было каму падтрымаць. У пісьмах маіх у Маскву (паміж іншым і даўнейшаму свайму прыяцелю Г арбу нову) я намёківаў на гэта, але намёкі мае не дайшлі па назначэнню.
Тады я пачаў шукаць хадакоў. Вядома, даў такую самую тэлеграму і нашаму праўленню.
Абяцалі яшчэ мне субсідыю з цэнтра — 100 р. Тым часам мае беларускія землякі Рубіна, Гелер атрымалі ўжо па паўтары тысячы, а я чакаю... Адным словам, неяк так выйшла, што ўсе нашы беларусы знайшлі падтрыманне, апрача мяне.
Я, нарэшце, раззлаваўся і стаўлю ультыматум: калі мае та-варышы мяне пакінуць, то я ў дзень свайго падвойнага юбілею выцягну з падполля запаведную паўлітру спірту (якую хаваю да перамогі над Гітлерам) і выгГю адразу ўсё сам. Пашкадуеце тады Маўра.
558
Янка Маўр
А так я крыху ачуняў. Бытавыя ўмовы, апрача ежы, у мяне ўжо чалавечыя. Ужо рупіць пісаць. Аднаго толькі не хапае — бульбіны ці лыжкі мукі ў юшку.
Сын мой Арсен з Архангельска паехаў на фронт. А што чу-ваць пра твайго? А ў якім становішчы твая жонка? А як адчуваеш ты сам сябе на сёмым дзясятку свайго жыцця?
3 палітычных падзей я лічу самым важным словы Чэрчыля, што ён збіраецца граміць Гітлера ў 1944 або ў 1945 годзе. Вось сволачы!
У нас цяпер самая паскудная пара года — вясна: туманы, сі-бірскія завірухі, дажджы, зноў завеі. Сёння перад нашым акном скацілася лавіна («аплывіна», як тут кажуць), засыпала дарогу, раку і зачапіла двух людзей. У горад (27 км) людзі ходзяць пешшу. Адным словам, экзотыка, чорт яе пабяры! А цяпер ужо відаць, што прыйдзецца сядзець тут і трэцюю зіму. Каму цяпер лепш, нам ці Бядулю?
Уяўляю сабе Мальцінскага1 і Кучара з баявымі медалямі на грудзях...
Ці ўбачым мы нашы беларускія баравікі пад елкай? Ці заста-нуцца яны пасля паганых немцаў?
А пакуль бывай.
Я. Маўр.
2. ЯКУБУ КОЛАСУ
30 красавіка 1943 г.
Ну, браце, за тваёй спінай я рухаюся, як за танкам. Твой залп з Кацюшы расчысціў мне дарогу, і я ўрачыста ўз’ехаў на першую катэгорыю. Не ведаю, што больш мяне акрыляе: ці дадатковыя 200 г жыру і г. д., ці маральнае адчуванне, што ў цябе ёсць на-дзейныя сябры. Трэба думаць, што апошняе важней.
Разам з гэтым прачнулася энергія, хочацца працаваць. «Пожлнаю лавры» (на жаль, нематэрыяльныя) ад невялічкай самадзейнай аднаактоўкі. Змайстраваў для нашых газет байкі і патрохі поркаюся над сваім апошнім «вялікім талмудам» — адным словам «жнв курнлка!»
Трохі псуе настрой, што ад сына два месяцы не маю весткі: ён даўно ўжо выехаў з Архангельска пад Сталінград.
3 1-м мая! Хоць канца вайны не відаць, але выразна адчува-ецца, што краіна наша стаіць, як ніколі да гэтага часу, спакойна, цвёрда, упэўнена. Паглядзім, што «лето грядуіцее нам готовнт».
Лісты
559
Я сустракаю свой шасцідзясяты год досыць бадзёра: капаю цаліну па схілах гор (капай колькі ўлезе!), саджу бульбу — і змору адчуваю зусім не большую, як перад вайной. Гэтага я сам ніколі не чакаў!
Затое мне здаецца (чаму — і сам не ведаю), што ты цяпер перажываеш перыяд слабасці. Ці так гэта?
Шчыра абнімаю цябе, мой дарагі таварыш!
Твой Я. Маўр.
3. ЯКУБУ КОЛАСУ
9 чэрвеня 1943 г.
Атрымаў тваю паэму. Дзякую за памяць. На 28-й старонцы знайшоў верш, які прагучаў для мяне, як голас жывога Коласа («Люблю я лес...»). Гэтыя радкі я лічу і самымі лепшымі.
Калі я чую лесу голас,
Таемны шум, нібы шагі, —
Здаецца мне, што гэта Колас Шукае там баравікі.
Як бачыш, і мы не лыкам шытыя. Толькі псуе справу ру-сіцызм — «шагі». Але на 9-й с. я знайшоў у цябе «савецкую ўласць», і гэта мяне супакоіла. Нездарма я пачаў пісаць байкі. Але лёс гэтых маіх баек такі самы, як і ўсёй маёй «творчасці» — ніякага водгуку. Што дрэнна, чым дрэнна — ніхто не кажа. Ба-чыш, шкадуюць маю старасць. Цяпер я на сваёй скуры адчуваю, што маўчанне — самы горшы від крытыкі. Тут я напісаў адну аднаактоўку, яна трапіла на падмосткі і была сустрэта нават вельмі прыхільна. Такім чынам, тут я меў водгук. Але толькі тут, «за граніцай».
Я стаю цяпер на раздарожжы і ламаю галаву: ці варта мне ісці далей гэтым шляхам? Можа, я раблю такую справу, аб якой людзі саромеюцца казаць мне ў вочы?
Ну, ды не варта цяпер аб гэтым гаварыць.
Сэнс жыцця майго на даным этапе — бульба. Пасадзілі яе мы цэлых пяць вёдзер. Сядзім над ёю і чакаем, калі можна будзе яе пакаштаваць. А яна і вылазіць не хоча: 30 дзён сядзіць у зямлі. Можа, гэта і к лепшаму: сёння, напр., тоўсты пласт снегу пакрыў усю нашу тэрыторыю. Наогул лета і цяпла мы яшчэ не бачылі. Адрэзаны ад святла і ад... прадуктаў.
560
Янка Маўр
Я так быў упэўнены, што сёлета мы паедзем дахаты. Але саюзнікі пасля Туніса будуць адпачываць год — і прыйдзецца пачакаць. Хоць нашы ўдары па немцах цяпер зрабіліся і мац-нейшымі.
Але, як цяжка адчуваць сябе непатрэбным! Каб гэта было тады, у 1906 годзе, то, пэўна, я быў бы ўжо ў партызанах. А ця-пер ні туды і ні сюды.
Ну, бывай.
...А ўсё-такі адну кнігу я, відаць, яшчэ напішу!
Твой Маўр.
4. АЛЕСЮ ЯКІМОВІЧУ1
13 сакавіка 1945 г.
Алесь!
Да мяне дайшлі чуткі, што там у вас надумаліся адзначыць маё дваццацігадовае існаванне ўрачыстым партрэтам у журнале «Беларусь» і артыкулам майго прысяжнага біёграфа і крытыка А. Якімовіча. ІІІчыра кажучы, цяпер усё гэта не надта цікавіць мяне, а з прычыны, аб якой я зараз буду казаць, нават раздражняе.
На маім вяку лаялі мяне досыць і хвалілі нямала. Ды вось бяда: я аніяк не мог разабраць, што мне прыемней чытаць — пахвалу ці лаянку? Скончыў тым, што перастаў чытаць і тое і другое. Таму я аж да гэтага часу не чытаў заметкі аба мне ў «Літаратурнай энцыклапедыі», хоць і трымаў гэты том у руках.
Пра лаянку казаць не буду, а «добрыя» артыкулы ўсе на адзін манер: «Кніга больш-менш цікавая, у ёй да некаторай ступені апісваюцца падзеі мала вядомыя нам: там чытач знойдзе і рад досыць цікавых фактаў, але яны дыдактычна-навучальныя\ усё ж такі дзеці не без і(ікавасці прачытаюць яе і нават набудуць некаторыя веды; кнігу можна лічыць карыснай, кампазіцыю яе можна назваць удалай, але... вобраз героя зацікавіць маладога чытача, але... аўтар, відаць, азнаёміўся з матэрыялам, але...» і г. д. і г. д.
Аўтараў я не надта вінавачу. Можа, нават хто і хацеў бы сказаць пэўна, без аглядак, без «але» пасля кожнага слова, але... устаноўкі такой не было «Как бы чего не вышло». Апрача таго, большасць крытыкаў былі наогул далёкія ад гэтай справы.
Лісты
561
Самыя лепшыя артыкулы і заўвагі былі, вядома, твае, але і яны нагадвалі дыпламатычныя ноты і мемарандумы. 3 фармаль-нага боку ад іх нічога не застанецца. Ды гэтага і не трэба было. Гэта быў твой абавязак, грамадская нагрузка, і ты яе выконваў добрасумленна.
Відаць, і ў далейшым прыйдзецца табе выконваць гэты не-прыемны абавязак.
Што мяне не задавальняе? А тое, што ў жыцці ўся гэтая справа выглядае зусім не так, як у казённых артыкулах. «Але» ў артыкулах мне нічога не далі, а вось хлапчук недзе ў Слуцку ці Бабруйску дзесяць гадоў назад зрабіў мне заўвагу, што ў мяне вельмі часта ўжываецца слова «вось» — і гэтую заўвагу я ўлічваю аж да гэтага часу. Затое гэты самы хлапчук некалькі разоў з захапленнем і са здзіўленнем (так!) паўтараў, што ён «зусім, зусім разумее» мае кнігі. Гэтага мае крытыкі не ведаюць. Слова «папулярны» часам ужываецца, але што за гэтым словам крыецца, ніхто не ведае.
Чаму лічыцца «непрнлнчным» упамянуць, напрыклад, што «Амок» (і «Пекла») выйшаў на Украіне, друкаваўся ў Амерыцы? Ці гэта наогул ганебны факт, ці толькі ў дачыненні Маўра?
Чаму сорамна адзначыць, што «Сын вады» друкаваўся ў Чэха-славакіі, а «Слёзы Тубі» ў Англіі? Ёсць пераклады на польскую і літоўскую мовы. А што ганебнага, скажам, у тым, што беларускія чытачы ў розных канцах Саюза шлюць мне пераклады на рускую мову: «ТВТ» — з Ленінграда, «Амок» — з Вязьмы, «У краіне райскай птушкі» — з Каўказа? Усюды падкрэсліваецца, што мае чытачы толькі дзеці, а больш дарослыя не могуць і ў рукі ўзяць. А чаму нельга ўпамянуць, што самым псршым чытачом быў Купала? (I сам мне не раз казаў, і жонка кажа.) А чым не цікава, што ў адным партызанскім атрадзе на Палессі адзінай і галоўнай кнігай былі «Палескія рабінзоны»? (Сведка — мастак Бойка.) Я думаю, каб гэта тычылася не Маўра, то нагіэўна было б сказана, што Горкі зацікавіўся «ТВТ» і запрасіў мяне перса-нальна на з’езд (а што мне прыйшлося адтуль уцячы, то гэта сапраўды ганебна, толькі не для мяне).
Усе такія рэчы і дэталі і самі досыць цікавыя, і ажыўляюць сухі артыкул, і даюць пэўную характарыстыку аўтару і яго творам. Але я і ўявіць сабе не магу, каб хто-небудзь адважыўся сказаць аб гэтым у друку. Гэта ж сорам!
Вось чаму ніхто, у тым ліку і ты, ніколі не «інтэрв’юіраваў» мяне, не цікавіўся жывымі доказамі. Вось чаму і мяне не цікавяць казённыя артыкулы.
562
Янка Маўр
Ці было дзе сказана аб маёй рабоце ў піянерскім друку: «сувязь з масамі», усялякія вопыты — апавяданні-задачы, перапіска і інш.?
Свае недахопы я ведаю:
1) Досыць шурпаты і сухаваты стыль; няма ў ім той пявучасці, як, скажам, у Лынькова.
2) Празмерная скупасць у апісаннях; калі я зраблю адзін ці два мазкі, то болей ужо не магу — мне здаецца, што будзе нудна. Мая проза чыста апавядальная, а не «мастацкая» (апісальная).
3) Небагаты слоўнік.
4) Уплывы крыху залішняй «впечатлнтельностн», якая часам адводзіць убок.
Гэты гістарычны дакумент я пішу табе на той выпадак, калі табе прыйдзецца пісаць артыкул пасля маёй смерці. Тады будзе цікава ведаць, як глядзеў сам нябожчык на сваю справу. Тым болей, што тады ўжо будзеш мець права і пахваліць.
К сему руку пршюжнл
Я. Маўр.
Адзін капітан тут у Маскве казаў (у прысутнасці Данілы), што ён калісь у Мінску вывучаў беларускую мову толькі для таго, каб мець магчымасць прачытаць кнігі Маўра. Вось дзе беларусізацыя!
5. ПАЎЛУ КАБЗАРЭЎСКАМУ1
20 лістапада 1948 г.
Дорогой Павел Семёновнч!
Мне очень прнятно, что Вы нспытываете непрнятные ошу-шення по поводу нашей кннгн. Это свлдетельствует, что мы оба одннаково болеем за неё.
Но я в такнх случаях выработал в себе нммуннтет: еслн нн-чего сделать нельзя, я махаю рукой н стараюсь об этом больше не думать. Советую Вам выработать такой нммуннтет.
Странно, что онн обешают «договорнться с Мавром», а самн палец о палец не желают ударнть в этом деле. Ну да чёрт с ннмн! Пускай дело ндёт само собой.
О себе могу только сказать, что я лншь несколько дней тому назад стал возвраіцаться к лнтературной жнзнн. Несколько месяцев я был вне её. Был занят устройством своего быта с
Лісты
563
мнллнонамн соответствуюіцнх мелочей. Теперь нмею самосто-ятельный, довольно пршшчный кабннет н другую комнату для «прочнх». Вы, кажется, знаете, что я жнву в бывшей квартнре Бровко. С наслажденнем прпму Вас в своём кабннете.
Пнсьмо моё, значнт, гуляло столько временн, потому что его должны былн вкннуть в яіцнк «добрые людн». Ставка на простого «советского человека» не оправдала себя. А может, н оправдала, т. к. пнсьмо в конце концов было отправлено?
Жнзнь наша течётзвычайна. Предполагалась до Нового года декада в Москве, но прншлось отставпть. Семья наша теперь: дед, баба н внук, который жнвёт у нас месяца два н прожпвёт ешё столько же, нбо родптелн его оканчнвают ннстнтут н не нмеют возможностн жнть с ннм. Другой дед (Якуб Колас) ревнует, но бабу заменнть не может. Впрочем, он только на днях вышел нз лечебнпцы. В теченне 5 месяцев он четыре раза заболевал вос-паленнем лёгкнх, четыре раза лечнлся в лечебннце, четыре раза выздоравлпвал. Теперь мы гадаем, заболеет лп он в пятый раз?
В остальном жнзнь течёт тпхо н ммрно, чего н Вам желаю.
Ваш Янка Маўр.
6. АНАТОЛЮ ТОНКЕЛЮ1
5 сакавіка 1953 г.
Уважаемый Анатолнй Леопольдовнч!
За своё 80-летнее сушествованпе я получнл 987 пнсем, подоб-ных Вашему. К сожаленню, до снх пор всё это былп благне наме-рення н пожелання, которымн, как пзвестно, вымошена дорога в ад. Ваше 988-е пнсьмо как будто более весомо н зрнмо, поэтому благословляю Вас на сей подвнг н желаю полного успеха.
От Вас же жду конкретных требованнй по отношенпю ко мне. Со своей стороны готов послужнть роднне еіцё раз!
С прнветом,
Я. Мавр.
Дополненне к ппсьму «ТВТ» напнсано в 1934 году н получшю первую премню на Всебелорусском конкурсе детской кннгн. Рукопнсью запнтересо-вался Горькнй н попроспл прнслать ему. Это было перед самым Первым сьездом пнсателей. Горькнй мог только бегло посмот-реть её п отдал Маршаку со словамн: «Посмотрмте, кажется,
564
Янка Маўр
что-то ннтересное». Маршак передал «Молодой гварднн», там она н погнбла. Назад рукоппсь (возможно, с пометкамн Горького) я так н не мог получнть.
У нас кннга нздавалась много раз, но для русского нздання она не подходнла как ндейно порочная. Нбо нн в какнх ннструк-цнях не сказано, что такне «органнзацнн», как ТВТ, могут су-шествовать. Да н сама ндея напомннаеттнмуровскую. А «ТВТ» наішсана за 4 года до Гайдара.
Лет пять тому назад в Бресте н блнжайшнх городах в шн-роком масштабе «вспыхнуло» двнженне ТВТ. Обшественность обратнла на него вннманне н прнветствовала его. Брестскнй горсовет вызвал к себе руководнтелей, обешал помочь. Я полу-чнл «с фронта» ннтереснейшне пмсьма.
Но опасность своевременно была замечена руководством комсомола (Москва, Мннск) н пресечена в корне.
Вот почему я не верю, что Вам удастся протаіцнть зловред-ную кннгу.
Я. М.
ДАДАТАК Слова пра Янку Маўра
Наталля МІЦКЕВІЧ 3 УСПАМІНАЎ ПРА БАЦЬКУ
...У 1924 годзе нарадзілася і я. У той час сям’я бацькі жыла на трэцім паверсе дома на Новамаскоўскай вуліцы (цяпер Мяснікова). А на першым і другім паверхах размяшчалася сярэдняя школа № 31. Па сутнасці, на трэцім паверсе быў толькі адзін нармальны пакой з балко-нам, а астатнія тры пакоі і кухня з’яўляліся перабудаваным гарышчам. У кожным пакойчыку было па акенцу, якія выходзілі непасрэдна на дах.
Уваход у нашу кватэру быў з двара праз асобную лесвіцу з цём-нымі закуткамі і адным маленькім акенцам. Па вечарах, калі цямнела, нават мае старэйшыя браты пабойваліся хадзіць паасобку. У кватэры было пячное ацяпленне, дровы з адрыны даводзілася цягаць на трэці паверх. Страву гатавалі на пліце, у якой палілі дровы, альбо ў вялікай печы. Бялізну мылі ў ночвах, дзяцей купалі ў цэбры, а ваду награвалі на пліце. Усё сваё жыццё мая маці Стэфаніда прысвяціла сям’і. Яна адмаўляла сабе ва ўсім, абы дзецям было лепш. Яна была клапатлівай і добрай, усе яе любілі і паважалі.
У нас было тры пакойчыкі, а ў чацвёртым жыла сям'я Іпаліта Івашына — выдатнага майстра на ўсе рукі. У яго было два сыны -Іпаліт (Пулька) і Цэзар (Цэзік). Яны — мае сябры дзяцінства. I дзеці, і дарослыя жылі надзвычай дружна. Я лічу гэта заслугаю бацькоў. Яны ніколі не лаяліся, не ўзвышалі голасу, нават на дзяцей. Усе канфлікты ўладкоўваліся мірным шляхам.
Дабрыня і чуласць да людзей — характэрная рыса бацькоў. Аб гэ-тым сведчаць і многія іх учынкі, як, напрыклад, адносіны да маладой сям’і Кантаровічаў. Так, частка куханькі была адгароджана драўлянай перагародкай, і яе выкарыстоўвалі ў якасці кладоўкі. Там было ма-ленькае акенца, а падлога цэментная. I вось нашы ўлады вырашылі лічыць яе за жылую плошчу і пасялілі маладую сям’ю, якая чакала дзіця. А гэты пакойчык мог абагравацца толькі ад вялікай печы кухні,
566
Дадатак
але ёю карысталіся рздка. Надыходзілі халады, і бацькі пашкадавалі маладых і прапанавалі ім на восень і зіму перабрацца ў пакой, які займалі браты. А калі ў Кантаровічаў нарадзілася дзіця, то сумленне не дазволіла бацьку папрасіць іх аслабаніць памяшканне. Так яны і засталіся жыць на доўгія гады, пакуль не атрымалі кватэры. Назаўжды яны засталіся нашымі сябрамі.
Наш большы пакой стаў агульным, тут мы снедалі, абедалі, рых-тавалі ўрокі, займаліся музыкай і прымалі гасцей. А вечарам, калі ўсе клаліся спаць, бацька садзіўся за работу. У гэтым жа пакоі знаходзілася і бацькоўская бібліятэка, адна з лепшых на той час у Мінску. Адна сценка пакоя ад падлогі да столі была застаўлена паліцамі з кнігамі. Тут былі энцыклапедыі Бракгаўза і Эфрона, першы выпуск Вялікай Савецкай Энцыклапедыі, «Жыццё жывёл» Брэма, кнігі вядомых вандроўнікаў. Многа кніг было па гісторыі. Ніжнія 2 паліцы поўніліся часопісамі: «Вакол свету», «Мір прыгод» і інш., знітаванымі па гадах. Але больш за ўсё было мастацкай літаратуры — зборы твораў ГІушкіна, Лерман-тава, Жукоўскага, Талстога, Тургенева, а таксама Марка Твэна, Джэка Лондана, Жуля Верна, Вальтэра Скота, Уільяма Шэкспіра і шматлікіх іншых аўтараў. Бацька вельмі перажываў страту гэтай бібліятэкі ў час вайны. Ён збіраў кнігі на працягу многіх год, часта адмаўляючы сабе ў многім. Памятаючы пра бацькоўскую бібліятэку, я вырашыла сабраць сваю, падобную да бацькоўскай. А калі падраслі мае дзеці, то яны сталі маімі памочнікамі ў гэтай справе. У пасляваенныя часы дастаць добрую кнігу было цяжка. Друкаваліся працы класікаў марксізму-ленінізму, а каб атрымаць мастацкую кнігу, трэба было здаць дзясяткі кілаграмаў макулатуры. Збіралі, а таксама хадзілі на забароненыя кніжныя рынкі, дзе і прадаўцоў, і пакупнікоў разганяла міліцыя. Пазней адкрылі падпі-ску на зборы савецкіх і замежных пісьменнікаў. Зараз наша бібліятэка налічвае некалькі тысяч кніг. I гэта ў многім дзякуючы бацьку, які прывіў любоў да кнігі.
Бацька надаваў агромністае значэнне кнігам як скарбніцы ведаў, як архітэктару інтэлекту чалавека. I ён сачыў не толькі за тым, што я чытаю, але і як засвойваю прачытанае. Ён таксама прывучаў нас да сімфанічнай і опернай музыкі. I сам выдатна іграў на скрыпцы, а нас вучыў іграць на фартэпіяна, якое было ў нас.
Такім чынам, у бацькі не было асобнага кабінета. I ён працаваў у нашым агульным пакоі, калі ўсе ўжо спалі, і іншы раз працаваў да самай раніцы. У пакоі было халаднавата, ногі мерзлі, і бацька часта сядзеў у валёнках, а на плечы накідваў футра, як мне здавалася, на воўчым мяху. Часцяком, калі бацька садзіўся за работу, я ўзбіралася яму на калені, а ён захутваў мяне ў сваё футра, прыціскаў да сябе — і мне было так цёпла, так лагодна, што я хутка засынала. Тады бацька
адносіў мяне ў ложак. Пазней, калі я падрасла, то любіла паслухаць бацькавы аповеды на самыя розныя тэмы. А ён расказваў мне пра будову Зямлі, пра зоркі, планеты, пра іншыя краіны з іх раслінным і жывёльным светам. Расказваў ён і пра знакамітых вандроўнікаў і іх адкрыцці, пра вядомых вучоных, вынаходніцтвы...
Нас, дзяцей, было ў бапькоў чацвёра: сыны Фёдар і Арсень, дочкі Шура і я. Старэйшы, Фёдар, быў вельмі здольным хлопцам. Але ў юнацкім узросце многа часу праводзіў з сябрамі, а вучобу зусім закінуў. I бацька прапанаваў яму два варыянты: альбо ён застанецца ў сям’і і будзе добра вучыцца, альбо пойдзе жыць самастойна. Фёдару цяжка было разлучыцца з сябрамі, і ён вырашыў сысці. Бацька даў яму пля-цак, дапамог скласці нешматлікія рэчы і развітаўся з ім. Фёдар выйшаў на вуліцу і спыніўся, не ведаючы, куды ісці. Ён задумаўся і ў рэшце рэшт вырашыў вярнуцца ў сям’ю, да бацькі, якога любіў. Вярнуўся і даў слова, што будзе добра вучыцца. На гэта бацька і разлічваў. Фёдар стрымаў сваё слова і многага дасягнуў. Скончыў універсітэт, абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі, стаў вядомым фізікам-тэарэ-тыкам, быў абраны ў правадзейныя члены нашай акадэміі, стаў лаўрэ-атам Дзяржаўных прэмій БССР і СССР. Яму было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Ён заўсёды лічыў, што сваімі поспехамі абавязаны бацьку, які здолеў прымусіць яго вучыцца.
Бацька ніколі не правяраў нашыя ўрокі і не чытаў натацый. I я не памятаю, каб ён на каго-небудзь узвысіў голас. Ён вучыў нас ніколі не лгаць. Калі казаць — дык толькі праўду. Бацька разумеў, што ў нас, дзяцей, як і ў кожнага чалавека, ёсць свае таямніцы. Лепш, гаварыў ён, прамаўчаць, чым казаць хлусню. I мы ўсе добра гэта засвоілі.
Што датычыцца Арсеня, старэйшага за мяне на сем гадоў, то ён проста не заўважаў мяне ні тады, калі я была малечай, ні тады, калі вырасла. Калі ж Арсень падрос, то яго амаль што ніколі не было дома.
I бацька казаў, што наш Арсень дзесьці сабак ганяе. А яму ж трэба было вучыцца, але як толькі ён браў у рукі кнігу, то тут жа і засынаў. Таму вучыўся кепска і ў школе, і ва ўніверсітэце. Прыйшоў час, і яму давялося трымаць экзамен па фізіцы перад сваім старэйшым братам Фёдарам. А Фёдар, вельмі прынцыповы настаўнік, патрабаваў ад студэнтаў грунтоўных ведаў. I ён вымушаны быў паставіць двойку свайму брату. Фёдар настойваў, каб Арсень добра вывучыў курс. Дома ўзнік канфлікт, і досыць сур'ёзны. Бацькі стараліся прымірыць бра-тоў. Прыйшлося Арсеню засесці за падручнікі. Здаць то ён здаў, але хваліўся, што здаваў па шпаргалцы. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1940 годзе ўсіх хлопцаў-выпускнікоў прызвалі ў армію і накіравалі за Брэст на самую мяжу. Там ён праслужыў крыху менш як год, і яго накіравалі ў Кіеў у танкавую вучэльню.
568
Дадатак
У пачатку трыццатых гадоў бацька вырашыў знайсці для летня-га адпачынку ціхі куточак на роднай зямлі, дзе б ніхто не замінаў яму працаваць. Канечне, павінны быць рэчка і лес. У вёсцы Турын Пухавіцкага раёна настаўнічаў Адліванчык, які ажаніўся з сястрой першай бацькавай жонкі. I бацька папытаў яго, ці няма дзе блізка та-кога куточка. Адліванчык прапанаваў хутар недалёка ад Турына, які называўся Лысай гарой. Там, на беразе старыцы Свіслачы стаялі тры хацінкі, вакол якіх высіўся лес. Моста праз раку там не было, і гэтая мясціна была адасоблена ад іншых паселішчаў. Месца было сапраўды райскім. Уздоўж рэчкі раскінуўся квяцісты луг, над якім лётала мноства матылькоў і стракоз, у траве трашчалі конікі. Лес здаваўся спрадвеч-ным, да яго не дакраналася рука чалавека. Паветра было чыстым, напоўненым водарам траў і кветак. У лесе гуло ад птушыных галасоў, па дрэвах скакалі вавёркі.
Наш гаспадар — Пракоп — жыў тут толькі летам. Ён працаваў на кардоннай фабрыцы, дзе ў яго была другая хата, і там ён жыў са сваёй сям'ёй. Праз Пракопа бацька купіў на фабрыцы некалькі лістоў тоўстага кардону. 3 яго Пракоп «пабудаваў» для бацькі на самым беразе ракі будку. Каб ад дажджу не намакалі сцены, змайстравалі шырачэнны дах. У будцы змяшчалася толькі адно крэсла, а сталом служыла шырокая дошка, прымацаваная пад акном. У гэтай будцы бацька працаваў над сваімі творамі. Калі ж ён заседжваўся з намі пасля трапезы, мы ў жарт казалі: «Пайшоў у будку!» I ён паслухмяна ішоў туды.
У гэтым райскім куточку мы адпачывалі амаль кожнае лета аж да вайны. Цікава, што ніжэй па Свіслачы, у іншым райскім кутку, аблю-баваў сабе лецішча Якуб Колас, але пра гэта мы даведаліся пазней.
У гады сталінскіх рэпрэсій, асабліва ў 1937 годзе, любы чалавек мог быць абвінавачаны Бог ведае ў чым і асуджаны на доўгія гады высылкі ў лагер альбо наогул расстраляны. Калі пачаліся рэпрэсіі пісьменнікаў, бацьку па начах спалася кепска. Ён, як і большасць яго братоў па пяры, чакаў арышту. Але яму пашанцавала. Яго выклікалі да следчага НКУС для высвятлення некаторых пытанняў. А следчым аказаўся малады чалавек, які, як аказалася, быў прыхільнікам бацька-вага таленту, у юначыя гады зачытваўся кнігамі Янкі Маўра. Ён вельмі далікатна сустрэў бацьку, нешта высветліў і адпусціў дахаты, сказаўшы, што яму няма чаго баяцца. Магчыма, ён выратаваў Маўра ад арышту.
Калі я крыху падрасла, то ўспрымала бацьку як вядомага і любі-мага моладдзю пісьменніка. Ён быў шырока эрудзіраваным і мудрым чалавекам. Да яго з рознымі пытаннямі звярталіся не толькі я і мае сяброўкі, але і знаёмыя людзі.
У трыццатых гадах савецкі ўрад адмяніў забарону на святкаванне Новага года з ёлкамі. 1 Саюз пісьменнікаў пачаў ладзіць для дзяцей на-
569
вагоднія святы вакол ёлкі. Помніцца, як бацька прывёў мяне ў вялікую залу Дома пісьменнікаў, дзе ззяла прыгожа аздобленая ёлка. Паблізу ад яе стаяла групка малечы, а асобна, заклаўшы рукі за спіну, расхаджваў белакуры хлопчык гадоў сямі-васьмі. Бацька нахіліўся да мяне і кажа: «Натачка, паглядзі на гэтага хлопчыка, гэта той самы Міхасёк, пра чые прыгоды мы чыталі з табою». А чыталі мы паэму Якуба Коласа «Міхасёвы прыгоды», якая толькі-толькі выйшла з друку. Канечне, мне было вельмі цікава паглядзець на жывога героя гэтай паэмы. Так я ўпершыню ўбачыла малодшага сына Якуба Коласа. Ён чымсьці вызначаўся і адрозніваўся ад маіх суседскіх хлапчукоў.
У 1939 годзе бацька нарэшце атрымаў асобную кватэру. Гэта была чатырохпакаёўка ў двухпавярховым драўляным доме па Танкавай ву-ліцы. Тут жылі пісьменнікі. Самымі блізкімі суседзямі сталі сем’і Ільі Гурскага і Міхася Лынькова. Іх дзеці былі нашмат меншымі за мяне, зімою я іх часта вазіла на санках.
Нарэшце ў бацькі з’явіўся свой кабінет. Знайшоўся невялікі па-койчык і для мяне. У гэтай кватэры была ў нас сталовая і невялікая гасціная, дзе на канапе спаў Арсень. А маці радавалася асобнай кухні, кухні толькі на адну сям’ю.
Пасля далучэння Заходняй Беларусі з’явілася магчымасць набыць добры па тым часе радыёпрыёмнік Віленскага завода. I па вечарах, калі Федзя быў свабодны, ён прыходзіў да нас і разам з бацькам слухаў навіны з Англіі. Фёдар добра ведаў англійскую мову, і памятаецца, як яны з бацькам абмяркоўвалі пачутае. Бацька дзівіўся: няўжо толькі англічане ведаюць пра тое, што хутка пачнецца напад Германіі на Савецкі Саюз, а наш урад не ведае?
Незадоўга да пачатку вайны ІІершым беларускім тэатрам была прынята да пастаноўкі п’еса Янкі Маўра і налічаны за яе вялікі гана-рар. Назва гэтай п’есы — «Балбатун». I яна, як і многія іншыя творы беларускіх пісьменнікаў, трапіла пад вострую крытыку загадчыцы секцыі друку ЦК КП(б)Б Л. Сцерын. Камедыя не была надрукавана, і тэкст яе беззваротна загінуў. Прапаў і ганарар, бо калі бацька прый-шоў у касу 21 чэрвеня, там былі толькі дробныя купюры, і яму параілі прыйсці на наступным тыдні. Пачалася вайна, і ўсе банкі, касы былі зачынены, мы засталіся без грошай. На трэці дзень вайны пачалася бамбёжка горада. Вакол узніклі пажары, іх ніхто не тушыў, ды і не-магчыма было патушыць, драўляныя хаты выгаралі кварталамі. Мора агню і дыму. На наступны дзень бамбардзіроўка працягвапася, хаця і не так інтэнсіўна. Нямецкія самалёты ляталі нізка, поўнасцю завалодалі прасторай. Зрэдку пастрэльвалі нашы зеніткі. Раніцай даведаліся, што нашы ўлады пакінулі горад. Кожны стаў думаць сам аб сабе. I баць-ка вырашыў уцякаць. Мы хутка сабраліся. Бацька ўзяў партфель з
570
Дадатак
дакументамі, маці — невялікую кашолку, паклала туды кавалак сала і цукар, які нарыхтавала для варэння. Больш у нас нічога не было. Хлебныя магазіны ўжо не працавалі. Я адзела на сябе пару сукенак, а ў рукзак паклала чатыры адрэзы матэрыялу, што бацька прывёз мне і сястры з Заходняй Беларусі. Мне надта шкада было іх пакідаць. Бацька прапанаваў нам узяць з сабою паліто. Так, не абцяжараныя рэчамі, мы выправіліся ў дарогу. Праводзіў нас Федзя. Але ён не пайшоў з намі. Як законапаслухмяны грамадзянін ён павінен быў 26 чэрвеня прыйсці ў ваенкамат. Пры развітанні бацька даў яму адрас маёй знаёмай дзяўчынкі са Свярдлоўска, праз якую мы маглі пасля звязацца.
Спачатку мы думалі запыніцца дзе-небудзь у вёсцы, перачакаць, пакуль нашы войскі адкінуць немцаў за мяжу. Але гэтага не здарыла-ся, немцы хутка прасоўваліся ў глыбіню нашай краіны. А мы разам з іншымі людзьмі, якія ўцякалі з палаючага Мінска, пайшлі на ўсход уздоўж чыгункі. Каля станцыі Азярышча мы ўбачылі таварняк, з якога выгружаліся ваенныя. Яны сказалі, што ў хуткім часе цягнік паедзе назад у бок Масквы. I ўсім бежанцам дазволілі забрацца ў вагоны. Але цягнік стаяў і прастаяў усю ноч, калі можна было ехаць. Ноччу немцы не бамбілі. На світанні цягнік рушыў, пры кожнай бамбёжцы чамусьці спыняўся. Даехалі да станцыі Смалявічы. Немцы скінулі бомбы, апошнія вагоны загарэліся. Адна бомба ўпала насупраць нашага вагона. Яна трапіла ў домік чыгуначніка, дом загарэўся. Адтуль у наш вагон прынеслі параненых: дзяўчынку з перабітымі нагамі, яна была без памяці, і бабку, у якой была адарвана ступня нагі. Яна страшэнна крычала. Маці дзяўчынкі была забіта. Бежанцы вымушаны былі пакі-нуць вагоны і пяшком рухацца далей. Ісці з рэчамі было цяжка, людзі па дарозе вызваляліся ад сваіх нош, пакідаючы сабе самае каштоўнае. Мы не адважваліся пакінуць параненых, але ж і дапамагчы ім нічым не маглі. Напрыканцы з’явіліся, відаць, кіраўнікі мясцовых улад і параілі нам выйсці з вагона, клопаты аб параненых яны возьмуць на сябе. I мы рушылі далей. Бацька спяшаўся дабрацца да Барысава і перайсці праз Бярэзіну па мосце, пакуль ён не ўзарваны, бо ні бацька, ні маці не змаглі б пераплысці досыць шырокую раку. I мы, выбіваючыся з сіл, ішлі далей і далей. Раптам з лесу выехаў грузавы ваенны аўтамабіль. У кузаве знаходзіўся нейкі груз, закрыты брызентам. Каля нас машына прыпынілася, бацька падышоў да яе, паказаў вайскоўцам свае даку-менты, паведаміў, што ён пісьменнік, разам з жонкаю і дачкою ўцякае з палаючага Мінска. I ён папрасіў, каб яны пагадзіліся ўзяць з сабою і перавезці праз Бярэзіну. Відаць, нечаканае, жахлівае становішча, у якім апынуўся наш народ, адбілася і ў сэрцах вайскоўцаў, і яны пагадзіліся ўзяць нас з сабою. I мы не толькі без перашкод мінулі Барысаўскі мост, але і даехалі да станцыі Крупкі. А там мясцовыя ўлады фарміравалі
571
эшалон з мноства бежанцаў для адпраўкі ў тыл. Усіх перапісалі, улад-кавалі ў таварныя вагоны і павезлі ў Оршу.
3 Оршы наш эшалон накіравалі на поўнач. Пакуль мы ехалі па род-най Беларусі, то на кожнай станцыі нас сустракалі мясцовыя жыхары і прапаноўвалі нам, галодным, што маглі: вараную бульбу, хлеб, тварог, яйкі. А на адным прыпынку пажылая жанчына дала мне, дзяўчынцы, цэлую пасмажаную гусь. А калі мы пакінулі межы Беларусі і ехалі далей на поўнач, нас ужо ніхто на прыпынках не сустракаў, і чым мы сілкаваліся, я не памятаю. Апошні раз мы трапілі пад абстрэл на станцыі Вялікія Лукі. Эшалон прыбыў пасля бамбардзіроўкі. Цягнік спыніўся, і я з бацькам выйшла з вагона. Нечакана аднекуль вынырнуў нямецкі самалёт і выпусціў па нас чаргу з кулямёта. Кулі прабілі сценку вагона крыху вышэй нашых галоў. 3 Вялікіх Лук нас павезлі далей на поўнач. Уначы мы прачнуліся ад таго, што больш не чулі гуку колаў і не адчувалі пагойдвання вагона. Эшалон стаяў.
Калі зусім развіднела, з’явіўся начальнік эшалона і абвясціў, што далей эшалон не пойдзе, адсюль нас будуць развозіць па вёсках Іванаў-скай вобласці на жыхарства. Нас прывезлі ў маленькую вёсачку, якая прывяла нас у засмучэнне. Большай галечы мае бацькі не бачылі нават у галодныя 20-я гады. Вёсачка была невялікай, назва яе не запомнілася, усяго дзясяткі са два счарнелых ад часу падслепаватых хатак, урослых у зямлю. Ва ўсёй вёсцы не было ніводнага пладовага дрэўца, ні кусточка. Пладовыя дрэвы сяляне высеклі, каб не плаціць дадатковы падатак, якім савецкія ўлады абклалі кожнае дрэва. Дый вывозіць ураджай не было магчымасці. Большасць хат не была абгароджана плотам.
Нас пасялілі ў хаце адзінокай бабулькі, у якой з жыўнасці была толькі адна курка, якая жыла пад ганкам і прыносіла праз дзень адно яйка. I гэтыя яйкі наша гаспадыня прыносіла мне. У хацінцы з земляной падлогай і маленькімі акенцамі было цёмна і сыра. Амаль што ніякай мэблі ў доме не было. Сама бабка спала на вузенькім тапчане, а нас адправіла спаць на печку-ляжанку.
Усіх працаздольных эвакуіраваных уладкавалі на працу ў калгас. Бацьку, як самага старога і адукаванага чалавека, прызначылі на працу ў праўленне калгаса. За яго работу плацілі прадуктамі, якімі ён дзяліўся з нашай гаспадыняй.
Параўноўваючы гэтую ўбогую расійскую вёску з нашымі беларускі-мі, проста дзіву даешся. На маёй памяці дзесьці з 1930 года наша сям’я кожнае лета праводзіла адпачынак у вёсках. Бацька быў дапытлівым і таварыскім чалавекам, таму яго часцяком запрашалі сяляне ў госці, хадзіла з ім і я. У маёй памяці захаваліся ўспаміны аб чыстых светлых пакоях з фіранкамі на вокнах, з прыгожымі саматканымі посцілкамі на ложках, з горкаю падушак, з тканымі дарожкамі на падлозе...
572
Дадатак
ІІерад кожнай хатай за агароджай быў кветнік, лаўка для адпачынку. А ў гэтай вёсцы нічога гэтага не было. У нас кожны гасгіадар трымаў карову, выкормліваў аднаго, а то і двух-трох вепрукоў. Умелі гатаваць смачныя кілбасы, сальцісоны, вяндліну. Тут больш заможныя сяляне калі і гадавалі вепручка, то нічога з мяса не гатавалі: секлі салаз мясам і салілі ў бочачцы. А перад свягамі вымочвалі саланіну і адварвалі. Мы пражылі ў гэтым убогім прыстапішчы два месяцы. Калі фронт стаў рухацца далей на ўсход, бацька вырашыў пераехаць у больш спакойную мясціну.
А жыхары нашай вёскі не баяліся прыходу немцаў. Яны казалі, што горш жыць, чым яны жывуць зараз, немагчыма. Яны спадзяваліся, што немцы вызваляць іх ад работы ў калгасе, за якую яны амаль нічога не атрымоўвалі.
Мая сяброўка Ада Зайцава, з якой я пазнаёмілася ў Маскве на школьных спаборніцтвах, запрасіла нас прыехаць да іх у Свярдлоўск.
I мы накіраваліся да яе. Яна жыла са сваёй маці і малодшай сястрой у двухпакаёвай кватэры ў цэнтры горада. Бацькі Ады ў маладосці сталі рэвалюцыянерамі і за сваю дзейнасць былі асуджаны царскімі ўладамі і высланы ў Сібір. Там яны і пабраліся. Бацька Ады быў намнога старэй-шы за жонку і даўно памёр. Маці таксама была пажылая жанчына, сям’я ж жыла на яе пенсію. Сустрэлі нас надзвычай сардэчна, прапанавалі адзін пакой, а больш нічым не маглі дапамагчы, бо самі жылі вельмі сціпла. Атрымаць прапіску ў горадзе нават пры наяўнасці жыллёвай плошчы не ўдалося, паколькі гарадскія ўлады рыхтаваліся да пераезду ўрада з Масквы. А без прапіскі немагчыма было ўладкавацца на работу, ды і зімовай адзежы ў нас не было, а пра сібірскія маразы было добра вядома. I бацька вырашыў ехаць далей, на поўдзень, у больш цёплыя мясціны. Ён выбраў Алма-Ату, куды немцы пры ўсім сваім жаданні ніколі не дойдуць. I мы зноў рушылі ў дарогу.
У Свярдлоўску бацька атрымаў ліст ад Фёдара. Ён пісаў, што, прыйшоўшы ў ваенкамат у вызначаны час, нікога там не застаў. Ва-енкамат быў зачынены, і ранкам 27 чэрвеня Фёдар пакінуў Мінск, а ў гэты час немцы скінулі пад Мінскам дэсант. Дэсантнікі былі апрануты ў цывільную адзежу і мелі неабходныя дакументы савецкага ўзору. Спецыяльны атрад вайскоўцаў вылоўліваў дэсантнікаў. Але як іх адрозніць ад бежанцаў? I Фёдара прынялі за дэсантніка-шпіёна, тым больш што фотакартка на пашпарце была прыклеена не лепшым чынам, сам у акулярах, з партфелем. А каго бачылі ў Мінску з партфелямі? Фёдар ніяк не мог даказаць, што ён мінчанін. I яго павялі на расстрэл. Па дарозе яго пазнаў адзін з ваенных, і Фёдара адпусцілі. А гэта быў выкладчык хіміі Афанасій Андрэевіч Ахрэм — у будучым акадэмік нашай акадэміі. Яму Федзя абавязаны сваім выратаваннем. А колькі
573
іншых людзей, якія ўцякалі без дакументаў, было расстраляна?.. Ніхто не даведаецца — прапаў без вестак, і ўсё.
У бліжэйшым населеным пункце Фёдар звярнуўся ў ваенкамат, але яго вызвалілі ад прызыву з-за пароку сэрца і кепскага зроку. Яго накі-равалі на работу ў горад Кісялёўск. Там ён уладкаваўся выкладчыкам фізікі ў школу і цяпер мог крыху дапамагаць бацьку.
Пасля доўгай і цяжкай дарогі ў канцы верасня мы дабраліся да Алма-Аты. Горад уразіў сваёй прыгажосцю — з поўдня яго абступалі горы, вуліцы, абсаджаныя дрэвамі, а ўздоўж тратуараў — арыкі, напоў-неныя чыстай вадою. Кругом многа-многа кветак. У горадзе працуюць кафэ, тэатры, у парках многа моладзі. Уражанне такое, што сюды не дакацілася рэха вайны, жыццё ішло, як і раней, размерана, спакойна і ніколькі не адчувалася, што ў краіне бурліць страшная вайна, гараць гарады, вёскі, гінуць ні ў чым не павінныя людзі. I з поўнай абыякавас-цю адносяцца да бежанцаў гарадскія ўлады. Знайсці жытло і атрымаць прапіску ў горадзе было вельмі цяжка.
Урэшце бацька знайшоў на ўскрайку горада ў прыватным сектары пакойчык у новым і яшчэ не дабудаваным доме. Гаспадара хаты пры-звалі ў армію, а тут заставалася яго жонка і дванаццацігадовы сын. Акрамя пустога пакоя гаспадыня нічога не магла прапанаваць. Не было электрычнасці, не было газавай лямпы, так што спаць клаліся з наступ-леннем цемнаты. Спалі на падлозе і накрываліся сваімі паліто. Прапі-сацца тут бацька змог з вялікімі цяжкасцямі. Атрымаўшы прапіску, можна было заняцца ўладкаваннем мяне ў школу, а бацьку на работу. Але знайсці яе так і не ўдалося, а грошай ужо не было, мы галадалі. Горш за ўсіх пераносіў голад бацька. Ён «палягчэў» кілаграмаў на 15, ногі кепска трымалі яго, галава кружылася, і, канечне, перажыванні за галодную жонку і дачку не давалі яму спакою.
Бацьку ў яго 58 гадоў на работу нідзе не бралі. Нічым не дапамог мясцовы Саюз пісьменнікаў. Іншым разам бацька прыносіў нам слоік маннай кашы, якую за капейкі можна было купіць у буфеце. 3 дапамогай бацькі мяне прынялі ў бліжэйшую школу (№ 33), у дзясяты клас. Мае аднакласнікі жылі, як і раней, у добраўпарадкаваных кватэрах, забяс-печаныя ўсім неабходным. Яны не адчувалі недахопу ў падручніках, сшытках, былі някепска адзетыя і накормлсныя. У мяне ж падручнікаў не было, не было і святла, і ўсе хатнія заданні я выконвала ў біблія-тэцы-чытальні гіарку імя М. Горкага, праз які кожны дзень хадзіла ў школу, а грошай не хапала на сшыткі і ручкі. Часцяком хатнія заданні даводзілася выконваць на лісточках ад сшыткаў, якія мне даваў сын гаспадыні нашага дома.
У тыя гады за вучобу ў старэйшых класах трэба было ўнесці 200 рублёў, інакш — адлічэнне ад школы. А дзе ўзяць грошы? Бацька
574
Дадатак
вёў перапіску з многімі пісьменнікамі, цікавіўся іх справамі, што з іх роднымі, блізкімі. Перапісваўся ён і са сваім даўнім сябрам Якубам Коласам, які знаходзіўся з сям’ёй у Ташкенце. I, канечне, дзяліўся з ім аб сваім бядотным стане і аб тым, што дачку, дзесяцікласніцу, пагра-жаюць адлічыць са школы за няплату за навучанне. I Колас прыслаў 150 рублёў, выкраіўшы іх са свайго сямейнага бюджэту. Але іх не хапала. 1 бацька пайшоў у Саюз пісьменнікаў Казахстана па дапамогу.
I яму прапанавалі напісаць рэцэнзію на нечы твор. А такая работа для сталага пісьменніка, што Божы дар. I ён атрымаў за яе роўна 200 рублёў! Я была выратавана. Вучоба ў школе працягвалася.
Атрымаўшы атэстат з адзнакай аб заканчэнні школы, я стала раіцца з бацькам, куды пайсці вучыцца. Больш за іншыя дысцыпліны мяне гарнула матэматыка. Але паступаць у Казахскі ўніверсітэт бацька не раіў, матывуючы тым, што 5 год вучобы і 3 гады працы дзе-небудзь у горным ауле — гэта восем год жыцця адной, за тысячы кіламетраў ад роднай Беларусі. Гэта не падыходзіць. Лепш паступіць у Маскоўскі авіяцыйны інстытут, які знаходзіўся тут, у Алма-Аце, са сваім слынным прафесарска-выкладчыцкім калектывам. Па заканчэнні вайны інстытут вернецца ў Маскву, а з ім і я. А ад Масквы да Мінска зусім недалёка.
Улетку 1943 года Маскоўскі авіяцыйны інстытут, у які я паступіла, павінен быў разам з усім настаўніцкім персаналам і студэнтамі, што здалі заліковую сесію, перабазіравацца ў Маскву.
У Маскву я прыехала апошнім эшалонам са студэнтамі ў верасні 1943 года. Даставілі нас непасрэдна ў двор інстытута, куды была пра-кладзена чыгунка.
У канцы 1943 года ў Маскву прыехаў бацька. Жыццё ў Алма-Аце і ў высакагорным пасёлку Алма-Арсан падкасіла яго здароўе, і ў хут-кім часе ён цяжка захварэў. Стан бацькі пагаршаўся з кожным днём, і доктар выклікаў Федзю і прапанаваў забраць старога дахаты, каб ён свае апошнія дні праводзіў не на бальнічным ложку, а ў коле родных. На яго выздараўленне дактары не спадзяваліся. I Федзя забраў бацьку на Сходню, дзе яго ўжо чакала маці. Наглядаць за хворым бацькам стаў адмысловы доктар, прыхільнік выратавання сродкамі народнай медыцыны.
Патроху, памалу бацька стаў папраўляцца, зноў абудзілася цікавасць да навакольных падзей, асабліва ён цікавіўся становішчам на франтах вайны. Цяжкія думкі пра смерць адступалі, прыйшлі былыя мары аб вяртанні на родную зямлю. I ён стаў спадзявацца на скоры пераезд у вызваленую Беларусь. У тыя часы бацькі даведаліся, што ў Маскве жывуць Леанід і Яўгенія Пфляўмбаўмы, з якімі не сустракаліся многа год. Лёня і Жэня, як звалі іх мае бацькі, былі дзецьмі чыгуначніка Эд-гара Пфляўмбаўма, немца, які ажаніўся з беларускай з Паперні. Бацька
575
пазнаёміўся з імі, калі працаваў у чыгуначнай школе, і яны пасябравалі.
I цяпер было прыемна сустрэцца з імі.
Бацька папраўляўся, пачаў вучыцца хадзіць пасля пяцімесячнага пасцельнага рэжыму. Гэта было няпроста.
Тым часам нашы ўлады расстараліся, каб крыху палепшыць жыл-лёвыя ўмовы відным дзеячам, прыезджым з вызваленых зямель і г. д. Гатэль «Якар» адвялі для беларусаў. Там атрымаў пакой бацька, да яго падсялілася і я. Выдзелілі пакой і для Якуба Коласа, у якім жыў яго старэйшы сын Даніла. Сам Колас з жонкаю жылі ў доме яе брата на станцыі Клязьма. Колас часта прыязджаў у гатэль, калі зранку адбы-валіся якія-небудзь пасяджэнні ці іншыя справы. Калі жонка Коласа захварэла і яе паклалі ў бальніцу, ён прыязджаў часцей і заходзіў да бацькі. Ён вельмі перажываў за сваю жонку — Марыю Дзмітрыеўну.
Малодшы сын Коласа, як стала вядома, таксама вучыўся ў МАІ на маторабудаўнічым факультэце. Ён здымаў пакойчык недалёка ад інстытута, каля станцыі метро «Сокал», і часта наведваў гатэль, каб сустрэцца з бацькам. Калі Коласа не было на месцы, ён, ведаючы, што яго бацька часта бывае ў нас, стукаў у дзверы і, не заходзячы ў пакой, пытаў, ці няма яго бацькі.
3 заканчэннем вайны бацькі зазбіраліся да пераезду ў родны Мінск. I зноў узнікла праблема, дзе мне знайсці прытулак. Тады ба-цька звярнуўся да Яўгеніі Эргардаўны з просьбаю прытуліць мяне, і ён пазнаёміў мяне з ёй. Я ёй спадабалася, і яна пагадзілася ўзяць мяне да сябе.
Яўгенія Эргардаўна была надзвычай адукаванай жанчынай. Яна мела вышэйшую адукацыю, валодала замежнымі мовамі, любіла і добра ведала літаратуру, сама пісала выдатныя вершы. У Маскве яна працава-ла рэдактарам у «Оборонгнзе», раней — у рэдакцыі часопіса «Огонёк». Мы пасябравалі, і яна часта расказвала аб сваім жыцці. У маладосці ў Мінску выйшла замуж за маладога літаратара-маладнякоўца — Мак-сіма Лужаніна. Але ў хуткім часе — у пачатку трыццатых — Максіма Лужаніна і яго паплечнікаў арыштавалі і выслалі з Беларусі. Маладая жонка па прыкладзе жонак дзекабрыстаў дамаглася дазволу паехаць у ссылку да мужа. Але там даведалася, што Максім жыве з іншай жанчынай. Абражаная ў сваіх пачуццях, яна вярнулася і развялася з ім. Яна пераехала ў Маскву. Прыгожую, разумную і добрую жанчыну пакахаў ваенны (яго прозвішча я не запомніла), і яны ўступілі ў шлюб. Маладыя пасяліліся ў кватэры з двух пакояў у ведамасным доме на Зубаўскай плошчы. Як я зразумела, Жэня не была шчаслівай у другім шлюбе. Калі пачалася вайна, яе муж пайшоў на фронт і не вярнуўся.
Нарэшце разам з сынам Якуба Коласа Міхасём Міцкевічам, які таксама вучыўся ў МАІ, я прыехала ў Мінск. Мае бацькі жылі каля
576
Дадатак
стадысна «Дынама», а бацька Міхася са старэйшым сынам Данілам — у двары спалепай немцамі Акадэміі навук у маленькай драўлянай хаце, за якой пачынаўся лес да Батанічнага сада і парку Чалюскінцаў. Міхась іншы раэ 'забягаў да нас, і мы ішлі да яго хаты праз разбураны цэнтр горада, іншы раз спыпяліся ў парку Іоркага. Ён паказваў тое месца, дзе стаяла іх хата, і крыху расказваў пра свае малечыя гады. Я ж часта праходзіла каля іх дома. Я і прыгадала, як на іх Вайсковым завулку пару разоў мы траплялі пад абстрэл з рагатак. Ці не яго гэта работа? С’казаў, што гіа лытках дзяўчат не сграляў, а з рагаткаю хадзіў паляваць на вераб’ёў. Цяпер ён ездзіў на паляванне са стрэльбаю брата, які не вярнуўся з вайны.
Неяк на мой дзень нараджэння раненька я яшчэ спала — ён пастукаў у дзверы, паклікаў мяне, пацалаваў і кінуў да маіх ног пару качак, якіх недзе ўпаляваў. Лепш бы прынёс букецік кветак, а так мне давялося скубці гэтых птахаў.
Аднойчы, калі мы сядзелі ў маленькім пакойчыку яго хаты, ён абняў мяне за плечы, а тут расчыняюцца дзверы: заглядае Канстанцін Міхайлавіч. Міхась рукі не зняў, а Колас, паглядзеўшы на нас, нічо-га не сказаў і зачыніў дзверы. 3 Міхасём мне было вельмі прыемна сустракацца, але ён гаварыў так, што нялёгка было здагадацца, дзе ён жартуе, а дзе гаворыць сур’ёзна. Аднойчы ён запытаў мяне, ці згодна я стаць яго другой жонкай. Чаму другой? Ён жа быў нежанаты. I я дала станоўчы адказ. Па выглядзе яго твару было відаць, што ён аша-ломлены. Напэўна, пытанне было жартоўным, а адказ — нечаканым. Ён прамаўчаў, мабыць, ацэньваючы, як выбрацца з пасткі, у якую сам трапіў. Міхась вырашыў пакуль нічога не казаць бацьку, тым больш што ўзнікла пытанне аб уладкаванні яго з жытлом. Улічваючы ўмовы, у якіх мы знаходзіліся, ён быў супраць шумнага вяселля і наогул лічыў, што яно з’яўляецца анахранізмам. Але паведаміць бацькам трэба, толькі як? 1 ён прыдумаў зрабіць гэта паведамленне жартоўным. Так, па прыбыцці ў Маскву мы запыніліся на Галаванаўскім завулку, дзе гады два жыў Міхась. Ён прапанаваў мне пазваніць свайму бацьку і папрасіць яго, каб той павіншаваў Коласа з жаніцьбай яго сына, а сам пазваніў бацьку і як між іншым папрасіў яго павіншаваць Янку Маўра са шлюбам яго дачкі. Колас нічога не западозрыў і абяцаў павіншаваць. А я пазваніла свайму бацьку з аналагічнай просьбай наконт Міхася. А бацька адразу запытаў, з кім жа ён жэніцца. Я адказала, што са сваёй аднакурсніцай. Тады ён запытаў, ці не я тая аднакурсніца. Бо Міхась неаднойчы заходзіў да мяне, і мы разам паехалі ў Маскву. Давялося прызнацца. Але расказаць аб гэтым Міхасю я пабаялася. Такім чынам, мой бацька ведаў, хто з кім жэніцца, а Колас — не. I калі ў Саюзе пісьменнікаў Колас сустрэў бацьку, ён, як абавязковы чалавек, выканаў просьбу сына і павіншаваў
577
майго бацьку са шлюбам яго дачкі. А мой бацька запытаў: «Дык што мы будзем рабіць?» А Колас адказаў коратка: «А мне якое дзела? Твая дачка выйшла замуж, ты і разбірайся!» Ад такога адказу, напэўна, бацька аслупянеў, не знайшоўшы што адказаць. Прыйшоў дахаты ў разгубленасці і расказаў аб гэтым маёй маці. А тут яшчэ была і Шура. Маці кінулася ў плач. Склалася ўражанне, што Колас не хоча прызна-ваць мяне жонкаю свайго сына. Што рабіць? Бацьку было вядома, што Колас збіраецца ў Маскву, і ён вырашыў пайсці да яго і разабрацца ў сітуацыі. Коласа дома не было, і хатняя гаспадыня Марыя Георгіеўна прапанавала яму крыху пачакаць. А пасля пацікавілася — за каго ж Наташа выходзіць замуж, ці не за нашага Міхаська? Яна ж бачыла, і неаднойчы, што я прыходзіла да іх у хату, і чула, што Канстанцін Мі-хайлавіч неяк сказаў, што трэба павіншаваць Янку Маўра са шлюбам яго дачкі. Тут бацька зразумеў, што Колас не ведае, за каго выйшла замуж дачка. Калі ж Колас прыйшоў дахаты, то з першых слоў зразу-меў, што пажаніліся іх дзеці, а яны сталі сватамі. Колас, відаць, крыху пакрыўдзіўся, што Міхась не ўсё паведаміў яму. Але, увайшоўшы да яго ў пакой, Канстанцін Міхайлавіч дастаў з партфеля бутэльку наліўкі, паставіў яе на стол і сказаў: «Ну, нявестка, накрывай на стол, вып’ем за ваша здароўе». Так скончылася гэтая гісторыя-жарт, што разыграў Міхась над нашымі бацькамі. У далейшым ён шмат разыгрываў усякія жарты і сцэны. У гэтым ён быў больш падобны да майго бацькі, чым да свайго. Бо мой таксама любіў добра пажартаваць.
Тым часам трэба было шукаць нам прытулак. Канстанцін Міхай-лавіч добра ведаў як Максіма Лужаніна, так і Яўгснію Эргардаўну. Лужанін вярнуўся ў Мінск і прасіў Жэню пераехаць да яго ў Мінск. Колас ведаў, што Жэня мае жытло ў Маскве і што я жыла ў яе. I ён атрымаў згоду Жэні пасяліць туды сына. Але ж трэба было прапісаць яго часова на час вучобы ў Маскве. А гэта было вельмі складана. I Ко-ласу давялося ісці ў прыёмную Массавета да Шверніка па дазвол на прапіску ў ведамасным доме. Дазвол быў атрыманы. Жэня пераехала ў Мінск, а мы — у яе пакой.
У пачатку красавіка ў Маскву прыехаў Канстанцін Міхайлавіч і даведаўся, што мы чакаем дзіця, прапанаваў неадкладна пераехаць да яго, дзе нам і малому будзе значна лепш. А прадоўжыць вучобу можна і ў Беларускім політэхнічным інстытуце, які ўжо ўзнавіў работу. Калі ўлетку 1944 года Мінск быў вызвалены ад нямецкіх акупантаў, мой бацька адзін з першых сярод пісьменнікаў вярнуўся сюды. 1 Іа прыездзе жахнуўся ад пабачанага — уся цэнтральная частка горада ляжала ў руінах. Жылы фонд быў знішчаны болып чым на 80 працэнтаў, будынкі захаваліся толькі на ўскраінах. У адным з іх ён аірымаў пакой. У двух іншых уладкаваўся Максім Іанк са сваёю сям ёю. У птым жа доме
578
Дадатак
па Беларускай, цяпер Ульянаўскаіі вуліцы, што насугіраць стадыёна «Дынама», пасяліліся ІІятрусь Броўка, Барыс Малкін, сям я Кузьмы Чорнага і іншыя. Калі ж для пісьменнікаў пабудавалі дом на рагу вуліц Карла Маркса і Энгельса, го бацька атрымаў у ім трохпакаёўку на другім павсрсе. Яго суседзямі па пляцоўцы былі Піліп ГІесграк і супрацоўніца літфонду М. Хайноўская. ІІаверхам вышэй уладкаваўся Іван Мележ, які часцяком заход ііў да бацькі, любіў з ім гіагутарыць. У гэтым жа доме жылі I Ііл Гілевіч, Іван Навуменка, пасля Уладзімір Караткевіч. Цягам часу многія пісьменнікі атрымалі болыныя кватэры і перабраліся ў іх, а мой бацька застаўся ў гэтай да канца свайго жыцця. Цяпер там жыве яго старэйшы ўнук Сяргей.
Бацька заняў самы ціхі пакойчык, вокнамі ва ўнутраны двор, дзе было ціха і малалюдна. Вокны іншых пакояў выходзілі на шумную вуліцу Карла Маркса. Арсень паставіў ля цёплай унутранай сценкі тахту, на якой бацька праводзіў большую частку часу. Паміж тахтой і тумбачкай, з радыёпрыёмнікам і тэлефонам, размясціў «гасцявое крэсла», на якім звычайна ўладкоўваліся наведвальнікі. Насупраць знаходзіўся вялікі пісьмовы стол, а перад ім любімае крэсла бацькі. Побач стаяла невялікая кніжная паліца. Пакой меў двое дзвярэй, што вялі ў калідор і маленькі пакойчык. які заняла маці.
Арсень змайстраваў бацьку свайго роду пульт кіравання, з дапа-могай якога ўключаліся асвятленне пакоя. радыёпрыёмнік, а таксама грэлка пад яго крэслам. Неяк бацька даведаўся, шго вібрацыя нібыта аказвае карысны ўплыў на арганізм чалавека, і яму прыйшла ў галаву ідэя прыстасаваць да сядзення «гасцявога крэсла» вібратар. Гэты ві-братар таксама ўключаўся з яго пульта. Пасля гэтага сядзенне пачынала здорава вібрыраваць пад магутны шум электрамагніта. Бацька любіў паджартаваць над тым ці іншым госцем, непрыкметна пераключаючы тумблер. Ад нечаканасці госць усхопліваўся з крэсла, не разумеючы, што здарылася. Тады бацька выключаў электрамагніт і смяяўся разам з «празвоненым» чалавекам. Здаралася, што наведвальнікі крыўдзілі-ся, таму давялося старанна вызначаць, з каго можна пажартаваць, а з каго — не.
Аднойчы Сяргей прыйшоў да дзеда са знаёмым следчым А. Ка-соўскім. Бацька пасадзіў яго ў «гасцявое крэсла» і праз некаторы час уключыў вібратар. Але Касоўскі працягваў спакойна сядзець, не звяртаючы ўвагі на вібрацыю і шум. Гэта быў адзіны чалавек, які як быццам не заўважаў трасяніны, што зацікавіла старога жартаўніка, і, выключыўшы вібратар, ён запытаўся, як яму ўдалося так спакойна перанесці шум і трасяніну. У адказ пачуў, што за гады працы следчым ён вытрываў шмат небяспечных «жартаў». Адзіны спосаб супрацьста-яння такім «жартам» —толькі заспакоенасць.
579
У выніку «жарту» і размовы Касоўскі і бацька спадабаліся адзін аднаму, і пасля следчы час ад часу заходзіў да яго і расказваў аб сваіх найбольш цікавых і небяспечных прыгодах. Прыходзілі таксама ма-ладыя пісьменнікі, журналісты, якім цікава было паслухаць Івана Мі-хайлавіча з яго вялікім жыццёвым вопытам. Аднойчы адзін журналіст пацікавіўся, хто яго дзеці па прафесіі, дзе працуюць і ці не перадаўся каму-небудзь з іх ягоны талент. Бацька адгукнуўся жартам, сказаўшы, што ў гэтых адносінах атаясамлівае сябе з куркай, якая павяла свой вывадак на вадапой, а кураняткі ўзялі ды паплылі па ручаі, а яна адна засталася на беразе. Аказалася, што яна вывела качанят. Так і ўсе яго дзеці, як тыя качаняты. Два сыны — фізікі, абедзве дачкі — інжынеры.
Не магу пагадзіцца з тым, што мы толькі «качаняты», бо амаль кож-ны з нас у болынай ці меншай ступені атрымалі яго настаўніцкі і нават пісьменніцкі талент. Калі бацька быў настаўнікам сярэдняй школы, то трое з нас сталі выкладчыкамі вышэйшай школы. Яго старэйшы сын Фёдар на працягу многіх гадоў выкладаў ва ўніверсітэце тэарэтычную фізіку, дачка Аляксандра — інжынер-электрык, у блакадныя гады ў Ленінградзе скончыла электратэхнічны інстытут, пасля выкладала ў ваенна-інжынернай акадэміі электратэхніку. Ну а я, малодшая дачка, інжынер-механік па адукацыі, больш як трыццаць гадоў выкладала ў Беларускім політэхнічным інстытуце тэорыю механізмаў і машын. Атрымалі мы ў спадчыну ад бацькі магчымасць дакладна і ясна тлу-мачыць свае думкі. I калі бацька пісаў мастацкія творы, то трое з яго нашчадкаў напісалі і абаранілі кандыдацкія дысертацыі, а Фёдар яшчэ і доктарскую. Фёдар напісаў шэраг унікальных манаграфій і шмат ар-тыкулаў па кірунку сваёй работы. Яго нават запрашалі ў адзін з амеры-канскіх універсітэтаў прачытаць курс лекцый па ягоных распрацоўках. Там жа, у Амерыцы, была выдадзена фактычна яго кніга, толькі пад аўтарствам нейкага Чэна. Фёдар вельмі перажываў нахабны плагіят. У гэтую манаграфію трапіла пара тых самых памылак, якія Фёдар выявіў у сваёй рабоце. Мой брат быў адным з ініцыятараў арганізацыі даследчага інстытута фізікі Акадэміі навук. Пад яго кіраўніцтвам выха-вана цэлая плеяда фізікаў-тэарэтыкаў. Яму належыць адно адкрыццё. За вялікі ўклад у навуку яго абралі акадэмікам Акадэміі навук БССР, дзе ён на працягу двух дзесяцігоддзяў працаваў на пасадзе акадэміка-сакратара аддзялення фізікі і матэматыкі і стаў, як ужо гаварылася, Героем Сацыялістычнай Працы.
Я падрыхтавала і абараніла дысертацыю па тэорыі пластычнасці, напісала некалькі дапаможнікаў па сваёй спецыяльнасці. Арсень не мог змірыцца з маёй абаронай, і зайздрасць падахвоціла яго. Ён значна пазней за мяне таксама абараніў дысертацыю, па сваіх распрацоўках. Да дынастыі выкладчыкаў далучыліся мае дачка і сын. Маша скон-
580
Дадатак
чыла дзесяцігодку з сярэбраным медалём, а з чырвоным дыпломам матэматычны факультэт універсітэта. Яна падрыхтавала і выдала тры кнігі метадычных дапаможнікаў па вышэйшай магэматыцы, выкладае адпаведны курс у Інстытуце кіравання.
Адзіным філолагам на дзве сям’і нашчадкаў Коласа і Маўра стаў мой сын Канстанцін. Ён з чырвоным дыпломам скончыў філалагічны факультэт універсітэта, паступіў у аспірантуру да слыннага прафесара Фёдара Куляшова. Тэмай работы сгала проза Андрэя Белага, але калі Кастусь заканчваў работу, яго кіраўнік цяжка захварэў і ў хуткім часе Фёдара Куляшова не стала. Па гэтай тэматыцы ніхто з супрацоўнікаў кафедры не ўзяўся за кіраўніцтва яго работай. Савета па абароне ды-сертацый па рускай літаратуры ў Мінску не было, а праз год па гэтай жа тэматыцы ў Ленінградзе выйшла манаграфія. Так што са сваёй работай ён спазніўся. Ён уладкаваўся выкладчыкам беларускай мовы ў політэхнічны інстытут і вось ужо больш як дваццаць год працуе на гэтай ніве.
Не магу не сказаць яшчэ пра адну паслядоўніцу настаўнікаў — пра ўнучку Васілінку, дачку Марыі. Я кінула работу, калі дачка нарадзіла двойню. Адной ёй справіцца было цяжка і я болыпую частку свайго часу прысвяціла ўнукам. Васіліна скончыла факультэт філасофіі і сацы-яльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «сацыялогія», таксама з чырвоным дыпломам, што дало магчымасць паступіць у аспірантуру і своечасова абараніць кандыдацкую дысер-тацыю.
У новай бацькоўскай кватэры стаў часта з’яўляцца незнаёмы мне чалавек. Бацька адразу адводзіў яго ў свой пакой, дзе яны доўга га-манілі. Маці сказала мне, што гэта Саша Міронаў, былы вучань бацькі, які шмат гадоў служыў на флоце, а цяпер вярнуўся ў Мінск. Пасля я даведалася, што Саша вучыўся ў чыгуначнай школе разам з Фёдарам, дзе настаўнічаў мой бацька. Сваім вучням Іван Міхайлавіч з натхнен-нем расказваў аб падарожніках, якія адкрывалі новыя, раней невядомыя землі, аб насельніках гэтых зямель, аб жывёльным і раслінным свеце. Яго лекцыі выходзілі далёка за школьную праграму, знаёмілі вучняў з рознымі таямніцамі. I гэтыя лекцыі абудзілі ў Сашу мару — самому пабываць у экзатычных краінах і сваімі вачыма пабачыць цуды нашай планеты. Пасля заканчэння школы ён прыехаў у Архангельск, наняўся матросам на ледакол «Малыгін», пасля плаваў на іншых параходах. А ў часе вайны нёс службу на ваенных караблях. Калі прыйшоў час дэмабілізавацца, вярнуўся ў Мінск і першае, што зрабіў, пайшоў да свайго любімага настаўніка. Бацька ўважліва слухаў аповеды Сашы аб яго прыгодах на моры. Расказчык ён быў добры, і бацька параіў яму напісаць свае ўспаміны ў выглядзе апавяданняў і паслаць іх у рэдак-
581
цыі розных часопісаў. Саша так і зрабіў. Гэтыя апавяданні выклікалі зацікаўленасць чытачоў. Тады бацька параіў яму перайсці на больш грунтоўныя апісанні марскіх вандровак. 1 з лсгкай бацькавай рукі на нашай зямлі з'явіўся новы пісьменнік — Аляксандр Міронаў 3 тае пары пачалося іх вялікае сяброўства. Многія старонкі іх узаемаадносін знайшлі адлюстраванне ў кнізе Міронава «Дед Мавр», якая выйшла ў 1979 годзе, пасля смерці бацькі.
Міронаў за многія гады службы на флоце настолькі палюбіў мар-скую стыхію, шго яму цяжка было без яе. У Кактэбелі, недалёка ад марскога берага, існаваў Дом адпачынку Саюза пісьменнікаў СССР, куды браў пуцёўку і Міронаў. Яму вельмі спадабалася гэтая мясціна. Ён уключыўся ў грамадскую работу ў Кактэбелі і дзякуючы гэтаму атрымаў дазвол на пабудову дачнага доміка. Запрасіў Івана Міхайлавіча адпачыць у яго, бацьку таксама спадабалася лагоднае мора паблізу ад хаты. Праўда, было цеснавата, і Міронаў прапанаваў зрабіць прыбу-дову пакоя-веранды. Будаўніцтва ён узяў на сябе, а бацька выслаў яму адпаведную суму грошай.
Тым часам у бацькі пагаршаўся зрок, дактары знайшлі катаракту, але ў той час рабілі аперацыю толькі тады, калі катаракта выспее. 1 па сутнасці напаўсляпому чалавеку даводзілася доўгі час чакаць гэгага «выспявання». Слых жа быў у яго неверагодна тонкі. Аднойчы, калі грэўся на сонцы на мужчынскім пляжы Кактэбеля, пачуў крыкі — та-пілася дзяўчынка, і ён кінуўся туды на дапамогу і выцягнуў дзяўчынку з вады. Занёс яе на жаночы пляж, там яе адкачалі. На некалькі дзён ён стаў героем Кактэбеля. Пасля перапісваўся з гэтай дзяўчынай, яна прыслала яму свой фотаздымак.
Зрок у бацькі ўсё пагаршаўся, а яму карцела гірацаваць, займацца творчай работай. I ён знайшоў праз знасмых дзяўчыну — студэнтку бібліятэчнага інстытута, якую пасяліў у сваёй квагэры, і гіа всчарах пад яго дыктоўку Тамара — так звалі дзяўчыну занатоўвала думкі пісьменніка, вяла яго перапіску. У свае семдзесят з гакам ён не мог не прымаць актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці. Вельмі хацеў гіры-ехаць на другі з’езд пісьменнікаў СССР ІІа запрашэнні М. І оркага быў удзельнікам першага з’езда. Але ж паехаць сляпому ў Маскву аднаму было немагчыма. Мне давялося ўзяць на рабоцс адпачынак за свой кошт і суправаджаць яго. Нас пасялілі ў гатэлі «Масква» ў адным нумары. Я атрымала рабочы пропуск на пасяджэнні і сама і цікавасцю слухала выступленні пісьменнікаў. Бацьку вяла на абед, адводзіла назад на з'езд і ў гатэль.
Калі бацьку па стане здароўя сгала немагчыма ездзіць у Крым, яго запрасілі на дзяржаўную дачу ў Гарадзішчы Клава і Лявонцій Лютаровічы.
582
Дадатак
У бацькі толькі са мною былі даверлівыя адносіны. Так, пасля смерці маці ён толькі са мною раіўся, як яму быць далей. Справа ў тым, што гаспадыня Антаніна заявіла, што збіраецца пакінуць яго, матывуючы гэтатым, шго непрыстойна яшчэ не старой жанчыне жыць у адной кватэры хоць бы і са старым, але адзінокім мужчынам. Яна згодна застацца, калі ён ажэніцца з ёй. Паўтарылася гісторыя, толькі адваротная той, якую ён перажыў у доме Адамовічаў. Узнікла пытанне, ці зноў ажаніцца, ці шукаць іншую жанчыну, якая б глядзела за ім, але не дамагалася выйсці за старога. Пераехаць да мяне бацька катэгарычна адмовіўся, ён хацеў жыць толькі ў сваёй кватэры. Калі б ён і згадзіўся, то я не змагла б забяспечыць яму такі дагляд, як Антаніна. I я сказала яму, калі ён прывык да яе і яна задавальняе яго як гаспадыня, то я не маю нічога супраць. У сваіх старэйшых дзяцей ён не пытаўся згоды, а проста аб’явіў, што ўстунае ў шлюб.
У гэты час Лютаровіч выйшаў на пенсію і пазбавіўся дзяржаўнай дачы. Ён купіў хату ў Крыжоўцы на пару з акадэмікам Гараглядам, а бацьку прапанаваў выкупіць адзін пакой на яго палове. Акрамя таго, папалам узялі спісаную саўмінаўскую «Волгу», на якой яму зручна прывозіць і адвозіць бацьку. Лявонцій забяспечваў бацьку дэфіцытнымі лекамі, іншы раз таварамі — у іх склаліся добрыя адносіны, і бацька пагадзіўся, цаніў яго турботы.
Праходзіў час, катаракта на бацькавым воку саспела, і сама Бірыч зрабіла аперацыю, якая прайшла паспяхова. Бацька зноў пачаў бачыць і, відаць, хацеў сваёй радасцю гіадзяліцца з Міронавым, апе перадумаў, бо прыдумаў новы жарт. Калі Міронаў вярнуўся ў Мінск, то адразу зайшоў да Івана Міхайлавіча даведацца аб яго здароўі. I, зразумела, запытаў у яго, як прайшла аперацыя. Бацька адказаў, што праз ме-сяц-другі, як кажуць дактары, зрок вернецца. I нечакана прапанаваў правесці на яго кватэры сеанс спірытызму. Саша страшэнна здзівіўся, але, ведаючы характар Маўра, не стаў супярэчыць. Бацька папрасіў яго дастаць з шуфляды стала вялікі ліст паперы з напісанымі па кругу літарамі алфавіта, і яны пайшлі да Міронава, які асцярожна вёў свайго настаўніка пад руку, упэўнены ў тым, што вядзе сляпога.
Калі ж прыйшлі на кватэру да Міронава, бацька папрасіў разгарнуць ліст на століку, а Валю, ягоную жонку, папрасіў прынесці сподак. На ім намеціў рыску і, усадзіўшы насупраць сябе гаспадара, запытаў: «Чый дух будзем выклікаць? Давай Льва Талстога, запытаем яго, хто сядзіць насупраць мяне...» Абодва дакрануліся пальцамі да сподачка, і ён раптам закруціўся, прыпыняючыся каля пэўных літар. 3 расшы-фроўкі іх паслядоўнасці складаюцца словы. У сваёй кнізе «Дед Мавр» Міронаў адзначыў, што сподак прыпыніўся на літарах, якія ўтварылі
583
слова «хлюпік». А мне памятаецца, як бацька, расказваючы аб сваім жарце, называў слова «дурань». Слова «хлюпік» пры мне ён не ўжываў.
На гэтым сеанс закончыўся, а Міронаў не мог уцяміць, як такое ма-гло адбыцца: Янка Маўр нічога не бачыць! Дык хто круціў сподак? Тады бацька падышоў да Сашы і сказаў: «Ну, “дурань”, цяпер ты верыш, што я бачу?» I абодва весела рассмяяліся. Міронаў не пакрыўдзіўся, наведваў свайго былога настаўніка і далей.
Бацькі не стала на 89-м годзе жыцця. Пахавалі яго на Маскоўскіх могілках поруч з магілай маёй маці.
Сяргей ГРАХОЎСКІ МУДРЭЦ 3 ДУШОЮ ХЛАПЧУКА
Самае вялікае шчасце для мастака — на ўсё жыццё захаваць у душы хоць трошкі дзяцінства, непасрэднасці і наіўнасці, не адвыкнуць здзіўляцца і захапляцца, любіць жарт, гульню і прыгожую цацку.
Да апошніх дзён васьмідзесяцівасьмігадовы Янка Маўр — мудрэц і эрудыт — у душы заставаўся вясёлым, гарэзлівым, жартаўлівым дзіцём. Нават яго суровая і пякучая прынцыповасць хавалася за наіўным на першы погляд жартам. На афіцыйных дзелавых сходах ён звычайна сядзеў у першым радзе, бо недабачваў і недачуваў, уважліва слухаў і амаль ніколі не выступаў. А калі дакладчыка ці прамоўцу, як кажуць, «заносіла», самаю кароткаю рэплікаю ці пытаннем дзядзька Маўр ставіў яго ў тупік, і ў самага бойкага гаваруна на нейкі час адымала мову. У такія хвіліны Іван Міхайлавіч быў падобен на андэрсанаўскага хлопчыка, што першы крыкнуў: «А кароль жа голы!» Зала рагатала і апладзіравала, а дэмагогі заўсёды з апаскаю гіазіралі, як пабліскваюць у першым радзе акуляры і чырванее ад абурэння Маўраў твар. Хлусня, пустата і бяздумная балбатня да фізічнага болю выводзілі з сябе Івана Міхайлавіча. На шчырасць ён адказваў шчырасцю, на дабрату — па-троеным дабром.
Калі адкрыўся часопіс «Вясёлка», Янка Маўр згадзіўся быць членам рэдкалегіі і ўсяляк дапамагаць рэдакцыі. Мне часам даводзі-лася заходзіць да яго па розных справах, папярэдне дамовіўшыся па тэлефоне. Аднойчы пытаюся, калі можна зайсці. У адказ пачуў амаль жаночы голас: «Заходзь, калі не баішся. Толькі звані мацнсй, бо магу не пачуць». Чаго ж, думаю, — мне баяцца? Зноў жаргуе сіары. Іду ў добра знаёмы дом на рагу вуліц Маркса і Энгельса, спыняюся перад дзвярыма з меднай дошчачкай. На ёй прыгожа выгравіравана «Янка Маўр». Званю. Доўга чакаю. Чуваць нейкае шыпенне, і дзверы павольпа
584
адчыняюцца, а з цемры калідора вытыркаецца змяіная галоўка і доўгае пакручастае цела. Інстынкт пахіснуў мяне назад, а «змяя» гайдаецца і сыкае па мяне. У дзвярах нікога няма, знікла і змяя. Крыху запознена я ўцяміў, што ў паветры змеі не лятаюць, і пераступіў парог. У вузкім калідоры тоненькім смехам заходзіўся Янка Маўр, трымаючы ў руцэ па-майстэрску зробленую з кавалачкаў дрэва, нанізаных па нітку, размаляваную «змяю». ГІотым я бачыў, як такія самаробкі сотнямі прадавалі саматужнікі на крымскіх пляжах і рынках.
«Заходзь, заходзь, не бойся, адважны чалавек», — пасміхаўся дзядзька Маўр і павёў у свой прасторны, даволі цёмны пакой. Ён менш за ўсё нагадваў пісьменніцкі кабінет: на сценах было шмат разетак і выключальнікаў, правадоў і спіраляў, як у добрай лабараторыі. «Перш за ўсё падыхай свежым паветрам». Нешта шчоўкнула — і пацягнула чыстым азонам, як пасля навальнічнага дажджу, потым загуў венты-лятар, і свежасць расплылася па пакоі.
Янка Маўр быў выдатнейшым у рэспубліцы эсперантыстам і быў звязаны пры дапамозе гэтай універсальнай мовы бадай з усім светам. Ён, як той Жуль Верн, нідзс не быў, а ўсё ведаў да драбніц — гадзіна-мі мог расказваць пра Інданезію, Барнеа, Суматру, Новую Зеландыю ці Аўстралію. Можна толькі пазайздросціць яго былым вучням, што слухалі ўрокі геаграфіі ў свайго любімага настаўніка Івана Міхайлавіча Фёдарава. У 1927 годзе ён адразу стаў вядомым пісьменнікам.
Памятаю, у часопісе «Беларускі піянер» пачала друкавацца з пра-цягам захапляючая аповесць «Чалавек ідзе», падпісаная незвычайным прозвішчам — Янка Маўр. Ну, Янка, зразумела, наша, беларускае імя, а вось адкуль такое экзатычнае прозвішча? Няўжо з Абісініі ці з Маўрытаніі? У тым жа 1927 годзе ў юбілейным нумары (з нагоды трэцяй гадавіны!) «Беларускага піянера» быў вялікі шарж: паперадзе ідзе ў футравай шапцы з доўгімі вушамі, у акулярах, кажусе і унтах немалады чалавек, а за ім — першабытныя людзі, маманты, крылатыя яшчары і нейкія дагістарычныя пачвары. Пад малюнкам подпіс: «Янка Маўр і яго героі». I зноў пісьменнік заставаўся для нас загадкаю. Нас хвалявалі «Слёзы Тубі», захаплялі «Сын вады», «Палескія рабінзоны» і «У краіне райскай птушкі».
Да вайны Янка Маўр разам з Алесем Якімовічам, які адкрыў яго для літаратуры, рэдагаваў у Дзяржаўным выдавецтве кніжкі для дзяцей і юнацтва. Я там яго часта сустракаў, і знаёмства абмяжоўвалася адным сказам: «Добры дзень». 3-пад шырокага поля чорнага капелюша праз круглыя шкельцы акуляраў глядзелі ўважліва прыжмураныя вочы, шырокі тварожнага колеру твар быў непраніклівы, а калі Маўр гаварыў, дык адразу і не зразумееш, жартуе ён ці сур’ёзна кажа. Толькі пасля, падумаўшы, расшалопаеш, што да чаго.
585
А прывёў тады да Маўра незвычайны рэдакцыйны клогіат: пры-думалі свайго героя Васю Вясёлкіна. Спачатку яго малявалі, а потым зрабілі ляльку, апранулі ў вышываную кашульку, паласатыя штонікі, на бялявую галаву надзелі магерку і надумалі даручыць Васю ўзяць «ін-тэрв’ю» ў дзядзькі Маўра, а ўсю іх размову зафатаграфаваць. Славуты пісьменнік абрадаваўся і адразу весела ўключыўся ў гульню: паглядзелі
б толькі, з якою непадробнаю ўвагаю і зацікаўленасцю Маўр гаварыў з Васем, нібы з жывым хлопчыкам, як выдатны акцёр, браў ляльку на рукі, паказваў малюнкі ў кнізе, жартаваў, усміхаўся, разыграў цэлы маленькі спектакль. Калі б гэтую гульню ўдалося зняць на кінагілёнку, выйшаў бы цікавы і павучальны фільм. Якое шчасце на ўсё жыццё зберагчы душу дзіцяці.
I яшчэ мне ўспомніўся васьмідзесяцігадовы юбілей Янкі Маўра. Гэта быў не традыцыйны, а самы вясёлы і шчыры вечар у цэнтры з мудрым і дасціпным гарэзлівым юбілярам. Некалі сын Аркадзя Гайдара Цімур расказваў мне, што яго бацька любіў усё ператвараць у гульню: калі пачынаў дома з сынам «вайну», па-сапраўднаму падалі сталы і крэслы, нават аднойчы рухнула шафа...
Пасля прамоў і віншаванняў Янка Маўр амаль усіх пісьменнікаў запрасіў на вячэру ў рэстаран «Беларусь». Ён быў шчодрым, гасцінным і ўважлівым гаспадаром да кожнага госця, не зважаючы на рангі і званні. Перад юбілярам стаяў велічынёю з добрыя жорны прыгожы торт. У яго ўваткнулі 80 свечак. Унучка юбіляра запаліла іх. Гэта было незабыўнае відовішча: патушылі люстры, у хісткім святле яскравей за ўсё бачы-лася аблічча юбіляра. Калі яму набрыдзелі і банальныя, і дасціпныя тосты, ён устаў і з поўным бакалам шампанскага ўзышоў на эстраду, спыніў музыкантаў, пакланіўся на ўсе бакі, шчыра падзякаваў усім за ўвагу і ласку, за добрыя пажаданні, абвёў поўным бакалам вялікую залу, запрашаючы ўсіх падняць чаркі, выпіў, перакуліў пусты бакал, бразнуў яго аб падлогу, толькі друзачкі зазвінелі. «А цяпер прашу на вальс!» Лёгка саскочыў з эстрады, пакланіўся і падаў руку прыгожай афіцыянтцы і павёў яе ў вальсе.
Вось такім непаўторным казачнікам і чараўніком, з розумам муд-раца і эрудыта, з душою гарэзлівага хлапчука застаўся ў масй памяці і сэрцы Іван Міхайлавіч. Я часам трапляю на шырокую маі ісграль, якая носіць імя аўтара «Амока» і «Палескіх рабінзонаў», часта праходжу каля дзіцячай бібліятэкі імя Янкі Маўра і ціха шапчу: «Дзень добры, дзядзька Маўр, вечна жывы і вясёлы настаўнік дзяцей і пісьменнікаў, шчыры і патрабавальны чалавек з вачыма прарока і душой хлапчука!»
586
Дадатак
Аляксандр МІРОНА Ў «КІМ СТАНЕЦЕ ВЫ?..»
.. .Зусім іначай праходзілі ўрокі гісторыі і геаграфіі. Ніколі не быва-ла на іх. як на матэматыцы, ні панурай, гірыдушанай страхам цішыні, ні рэдкіх шэптаў, якія перапырхвалі з парты на парту, ні хаця б спроб падказаць таварышу усяго таго, што абавязкова цягнула за сабою спагнанне ад заўсёды насцярожанага, незвычайна чулага настаўніка. Але затое не бывала і выпадкаў, каб хто-небудзь не вывучыў зададзенае на дом, а потым вінавата апускаў перад усім класам вочы:
— Прабачцс, не наспеў...
I адбывалася гэта зусім не з-за боязі атрымаць дрэнную адзнаку. Гісторык, ён жа географ Іван Міхайлавіч Фёдараў, ніколі адкрыта не сердаваў, ніколі і голасу на дзяцей не павышаў, а нездавальняючыя ад-знакі ў журнале ставіў толькі ў выключных выпадках: таму са страшэн-ных гультаёў, хто, як лічылі мы самі, зганьбіў і сябе, і ўвесь клас.
Толькі сорак гадоў споўнілася Івану Міхайлавічу, а выглядаў ён ужо вельмі салідна і зусім не быў падобны на настаўніка. Вышэй сярэдняга росту, поўны, марудліва-спакойны. 3 прыжмуранымі за тоўстым шклом пенснэ блізарукімі шэравата-блакітнымі вачамі, якія быццам наскрозь бачылі субяседніка. У аксамітавай. амаль да каленяў, талстоўцы, падпяразанай чорным шнуром з кручанага шоўку. I голас не як у іншых настаўнікаў, а своеасаблівы, марудліва-дабрадушны. Часам ён з бяскрыўднай іроніяй звяртаўся да парушальніка зачараванай цішыні, што панавала на яго ўроках:
— Ідзі ты, дарагі таварыш, у калідор. Пагуляй. А нам, калі ласка, не перашкаджай працаваць.
I, слова гонару, не было пакарання больш суровага, чым гэта «па-гуляй»! Не было таму, што там, за дзвярамі, якія зачыняліся за табою, адбывалася зараз такое, пра што ніколі не пачуеш, не прачытаеш ні ў адной кнізе!
Нібы жывая, а не з падручнікаў, не з сухаватых кніжных старонак гісторыя паўставала перад намі. I не дзіўна, што мы, захлёбваючыся, з абвостранай дзіцячай прагавітасцю ўспрымалі яе.
Тое ж самае і на ўроках геаграфіі.
Быццам самі сабою пачыналі рассоўвацца, паступова знікаць па-беленыя вапнай сцены класа, і навокал рассцілалася неабсяжнае сіняе мора з цёмнай палоскай невядомай, яшчэ нікім не адкрытай зямлі на гарызонце...
Так разам з Белінсгаўзенам мы прабіваліся праз вечныя льды дата-ямнічых берагоў Антарктыды. 3 першапраходцам Сямёнам Дзяжнёвым адкрывалі праліў, што аддзяляе Азію ад Паўночнай Амерыкі. 3 Георгіем
Сядовым крочылі па арктычнай краіне ледзяной цішыні да полюса. I разам з Міклуха-Маклаем цярпліва шукалі шляхі шчырай дружбы да недаверлівых жыхароў зялёна-сонечных джунгляў Новай Гвінеі.
Прабіваліся, адкрывалі, крочылі, шукалі шляхі дружбы. Таму што, яктонкі мастак-акварэліст, маляваў Іван Міхайлавіч вядомыя і невядо-мыя краіны. I, расказваючы, дамагаўся, каб мы, няхай не сваімі вачамі, а хаця б у думках уяўлялі сабе разнастайнасць тамашняга рэльефу, горных хрыбтоў, спапялёных пякучым сонцам пустынь, неабсяжных гірэрый, непраходных джунгляў, багатых далін і паўнаводных рэк усіх пяці кантынентаў зямнога шара. Хіба дзіўна, што ў той час і стаў я ледзь не кожную ноч бачыць усё гэта не ў звычайных чорна-белых, а ў каляровых снах. Да таго выразна бачыў, што працягні руку — і ўздрыгнеш ад холаду арктычнага лёду ці ўскрыкнеш ад распаленай гарачыні пяску пустыні.
Мы цвёрда верылі, верылі ўсс да аднаго, што тое, аб чым расказвае наш настаўнік, ён калісьці перажыў сам і пабачыў сваімі вачамі!
Ці ўбачым мы, ці ўбачу я калі-небудзь хоць маленькую частачку таго, што бачыў ён? Няхай не сёння, не заўтра. Няхай нават не ў са-праўднасці, а хаця б вобразна: у малюнках над геаграфічнай картай уявіць сябе ў тых далёкіх-далёкіх краінах. Для гэтага кніг Фенімора Купера і Майна Рыда ўжо было мала.
I самым захапляючым заняткам для многіх дзяцей сталі падарожжы «ад» і «да». Ад нашага Мінска да паўночнаамерыканскіх прэрый, дзе з апошніх сіл б’юцца з бледнатварымі заваёўнікамі чырванаскурыя супляменнікі Чынгачгука, правадыра яшчэ нядаўна магутнага племені дэлавараў... Ці — «зайцам» у таварным цягніку да Адэсы, а адтуль юн-гам на параходзе да берагоў Новай Гвінеі, дзе патомкі сяброў Міклухі-Маклая знемагаюць і гінуць на плантацыях белых рабаўладальнікаў...
Гэта было незвычайна захапляюча і цікава: гадзіну за гадзінай, забыўшыся на галубоў і «казакоў-разбойнікаў», падарожнічаць аба-вязкова па «нямой» геаграфічнай карце. Абавязкова таму, што які ж ты падарожнік, калі не ведаеш, куды ўпадаюць рэкі, дзе лягчэй пераваліць цераз Скалістыя горы ці непрыступныя Кардыльеры, калі надыходзіць паласа пасатаў у «равучых саракавых» шыротах паўднёвых мораў, што менавіта неабходна ўзяць з сабою, выпраўляючыся на вярблюдах з ка-чэўнікамі-туарэгамі з канца ў канец бязводнай Сахары, якімі гіавінны быць абводы карабля, каб яго не расціснулі цяжкія арктычныя льды на шляху да ўсё яшчэ недаступнага Паўночпага полюса.
Не геаграфічную карту бачылі мы перад сабою ў гакія хвіліны, а ўвесь зямны шар. Усе мацерыкі, акіяны, моры і астравы яго паўставалі псрад намі. Хіба гэта не цудоўна?!
588
Дадатак
Аляксей ГАРДЗІЦКІ ЖАРТАМ I СУР’ЁЗНА
Неяк нават дзіўна: учора наведаў хворага чалавека, а яшчэ і сёння мяне не пакідае прыўзняты, нават бадзёры настрой. Мая гутарка з класікам савецкай дзіцячай літаратуры Янкам Маўрам першай сустрэ-чай не абмежавалася. Учора ён зноў прыняў мяне, праўда, лежачы ў ложку. Але давайце пачнём спачатку.
На маю просьбу, што хацелася б з ім пагаварыць, узяць нешта накшталт інтэрв’ю, Іван Міхайлавіч адказаў:
Інтэрв’ю?! Дык гэта ж адказнасць якая! А пра што мы будзем гаварыць? — і прыжмурыў свае шэрыя вочы.
Пра ўсё. Хоць бы пра вашу сям’ю. Якая яна ў вас?
— 3 дзецьмі ў мяне, — ён нібы пажурыўся, але зноў хітравата прыжмурыў вочы, — як у той курыцы, якой падклалі качыныя яйкі. Тая ж гісторыя. Двое сыноў маю, і тыя няўдалыя: ні адзін не стаў пісьменнікам.
Пра аднаго я чуў. Гэта вядомы фізік, акадэмік Фёдар Іванавіч
Фёдараў.
— Ёсць такі. Гэта ж ён сканструяваў мне крэсла-масаж. Вось давай, прысядзь, калі ласка. Сядай...
I ён ужо бярэцца за штэпсель, каб падключыць крэсла да электра-сеткі. У мяне мільгае думка: ці не жарт які тут?
— Садзіся. Чаго баішся? Я ўжо аднаму тут быў паказваў... — і смяецца, нібы прадчуваючы цікавае відовішча.
Але тут умешваецца хатняя гаспадыня Зінаіда Міхайлаўна і запэў-нівае, што нічога кепскага не здарыцца. Я саджуся і адчуваю на целе лёгкае гіашчыпванне электратоку. У душы смеючыся з сябе, думаю, ці пытацца пра другога сына, ці не падстроіць Іван Міхайлавіч яшчэ які жарт? Пытаюся.
— Ого-го!.. Захацеў! — і ціха шэпча мне на вуха: — Гэта ж таямніца. Але вам скажу: Арсень жыве ў Маскве, займаецца касманаўтыкай. Там жыве і дачка Аляксандра. Нядаўна вярнулася з Кубы, працавала там выкладчыцай. Другая дачка, Наталля, — тут, замужам за сынам Якуба Коласа. Ёсць унучак Коласаў і мой.
— Як даўно Вы пазнаёміліся з Коласам?
— Калі ён працаваў у Верхмені, пад Смалявічамі. Я тады прыяз-джаў да прыяцеля і там упершыню пачуў пра Коласа. У 1906 годзе мы арганізавалі нелегальны настаўніцкі з’езд. Пасля яго царскія ўлады прыпісалі мяне да Барысава. Адтуль я часта прыязджаў у Верхмень. Помню, на адным канцы царква стаяла, на другім — папова хата. Аднойчы поп пытае ў Коласа: «У вас ёсць нелегальная літаратура?»
589
А Колас: «М-г-м». Тады поп: «Знаю. Калі што, можам схаваць пад алтаром — сам чорт не знойдзе».
— Наогул, калі вам цікава слухаць, — працягвае павольна Янка Маўр, — усякіх спраў можна наскрабсці. Пасля таго ж з’езда я два гады чакаў суда. Выклікаюць, нарэшце, мяне на допыт. Малюсенькі пакойчык. Следчы запрашае сссці за стол, кладзе лісток з пытаннямі, на якія я павінен адказаць. А побач паклаў паказанні Коласа, сказаўшы: «Вось вам адказы вашага таварыша. Разумееце, што я раблю?» — «Ра-зумею, дзякуй». Аказваецца, жыватворныя парасткі прабіваліся нават сярод гэтай катэгорыі людзей.
— Іван Міхайлавіч, а як Вы пачыналі ў літаратуры?
— Гэта ж так даўно было! — здзіўляецца ён. — А вы пытаеце. Вось памажыце мне ўспомніць прозвішча пісьменніка, ну, такое, што з імені зроблена, нібы Александровіч.
— Клімковіч?
— Не. Каторы быў даўно рэдактарам дзіцячага часопіса.
— Бядуля, Дубоўка быў.
— Не, пазней.
— Зараз Вітка, Кірэенка.
— Не, раней.
Нарэшце здагадваюся: Алесь Якімовіч.
— Вось-вось... Я заўважаю: як толькі ў мяне памяць замкне, дык і субяседніка майго замыкае. Дык калі я напісаў сваю першую са-мадзейную аповесць «Чалавек ідзе», то Якімовіч вельмі зацікавіўся ёю і надрукаваў у «Беларускім піянеры» ў 1924 годзе. Пасля мяне паклікаў у выдавецтва Цішка Гартны і кажа, што беларусы не маюць свайго Майна Рыда і што мне трэба напісаць прыгодніцкую кніжку. «Як жа яе напісаць?» — пытаюся. «А ты паглядзі ўважліва на карту», — гаворыць Гартны. Прыйшоў я дамоў. Вось жа задача: глянь на карту паўшар'яў і вывудзі што-небудзь прыгодніцкае. Узяўся я за астравы, на якіх бываў Мікпуха-Маклай. Пачаў капацца, варушыцца і з'явілася аповесць «У краіне райскай птушкі».
У Янкі Маўра ёсць цудоўная кніга, напісаная ў пасляваенны час, — «Шлях з цемры». На маю думку, гэта адзін э лепшых івораў пісьменніка. Чамусьці ён не ацэнены па-сапраўднаму крытыкай, не перавыдаецца. Гэты твор аўтабіяграфічны, ён пра цяжкае дзяцінсгва беларускага хлопчыка, пра першае знаёмства з кнігай а яно адбылося надта позна, недзе ў трынаццаць гадоў. Аднойчы вучні рамеснага ву-чылішча раздабылі часопіс «Мнр Божнй». У ім быў надрукаваны шэраг артыкулаў пра Дарвіна. «3 таго часу, — успамінае пісьменнік, мы сталі дарвіністамі». I вытокі навукова-пазнавальнай аповесці «Чалавек
590
Дадатак
ідзе», у якой паказана, як праца стварыла чалавека, трэба шукаць тут, у гэтым знаёмстве.
Тады ж у яго, вучня рамеснага вучылішча, з’явілася мара — зай-мець лодку і на ёй аб’ехаць усе рэкі і моры, усе кантыненты. Пазней з'яўляліся яшчэ ідэі. Імкненне да пазнання свету і незвычайная сіла фантазіі ніколі не пакідалі Івана Міхайлавіча. Яны і памагалі яму знайсці адказ на пытанне, як пісаць, пра што пісаць, спрыялі таму, што ён стаў заснавальнікам навукова-пазнаваўчага і прыгодніцкага жанраў у беларускай літаратуры. I сёння нельга ўявіць юнага чытача, які не ведаў бы аповесцяў «У краіне райскай птушкі», «Сын вады», «Палескія рабінзоны», «ТВТ», рамана «Амок», апавяданняў Янкі Маўра, што сталі хрэстаматыйнымі. Аповесць «ТВТ» у даваенныя гады выклікала сярод дзяцей масавы рух тэвэтэўцаў («Таварыства ваяўнічых тэхнікаў»), Цікава, што маўраўскае «ТВТ» з’явілася раней за «Цімура і яго каманду» А. Гайдара і, як адзначае руская даследчыца I. Лупанава ў кнізе «Паўстагоддзя», у ёй цікавей і глыбей асэнсаваны жыццёвыя праблсмы.
Героі твораў Маўра жывуць у розных кутках зямлі, пачынаючы ад Беларусі і канчаючы Магеланавай пратокай, і нібы клічуць чытача наведаць іх краіну, пазнаць іх народ. Шкада, што сёння прыгодніцкі жанр слаба развіваецца ў нашай літаратуры. Чаму?
— Сакрэт вельмі просты, — разважае Іван Міхайлавіч. — Каб са-браць ураджай, патрэбны гады падрыхтоўкі. Мае пісанні — гэта вынік вялікай карпатлівай папярэдняй работы. Чаго я толькі не прачытаў! Вальтэра Скота і таго ж Майна Рыда, розных раманаў пра маркізаў і віконгаў, гістарычнай літаратуры, нават рэкламных даведнікаў. Я ўжо не гавару пра класікаў рускай літаратуры. Пра тую ж Яву я прачытаў процьму кніг. Помню, мяне асабліва ўразілі мемуары рускага дыпла-мата Бакуніна «Пяць гадоў на востраве Ява».
— А самі вы шмат ездзілі?
— Праехаў на ўсход да Байкала, на захад да Варшавы, на поў-дзень — Каўказ, на поўнач — Мурманск. Ах, як мне хацелася, як мнс трэба было пабываць у Італіі! Я шмат літаратуры прачытаў пра Спартака. 3 Францыі мне прыслалі яе эсперантысты. Гляньце: на маім партрэце, што на сцяне. значок «Ветэрано эсперанто» — гэта мне з Лондана, цэнтра эсперантыстаў, прыслалі. А як прачытаў я Джаваньёлі, то галаву апусціў — шмат там напрыдумванага, сентыментальшчыны. Я ўзяў і напісаў каля ста старонак сваёй аповесці пра Спартака. Як пачалася вайна, я клунак на плечы і — на Барысаў, а рукапісы засталіся ў Мінску. Прапалі... Мне вельмі не хапала паездкі ў Італію. У той час па розных прычынах не здолеў, цяпер позна.
Гаворка Івана Міхайлавіча становіцца ўсё больш павольнай. Трэба канчаць на сёння. Час ад часу заходзіць клапатлівая Зінаіда Міхайлаўна.
591
Янку Маўру 87 год, і я спачатку гаварыў голасна, думаючы, што ў такім узросце ён недачувае. А калі я шэптам спытаў у Зінаіды Міхайлаўны, ці не голасна я гавару, то адказ раптам пачуў ад Івана Міхайлавіча: «Нічога, вы нікому не перашкаджаеце».
На развітанне ён паказвае мне часопіс «Катера н яхты», дзе змешчаны артыкул пра катамаран «Янка Маўр». Па дарозе дамоў я думаю: недзе па Волзе, па Каспіі ходзіць катамаран імя беларускага пісьменніка, зроблены інжынерам — аматарам падарожжаў. I ці не ў гэтым адчуваецца сімвалічнае здзяйсненне гой запавегнай мары, якую выношваў некалі вучань рамеснага вучылішча?..
Другая наша сустрэча адбылася толькі праз паўгода. На просьбу назваць любімы свой твор Іван Міхайлавіч з юначым запалам адказвае:
— Гэта мы можам. «Палескія рабінзоны».
Цікава, прататыпы герояў былі?
— У мяне наогул няма нічога прыдуманага. Вазьміце «Амок». Калі да мяне завітаў неяк інданезійскі дыпламат, то ён сказаў, што толькі
з маёй кнігі даведаўся, што так было. Праўда, адзін юны чытач мяне аднойчы падлавіў. Памятаеце, у «Палескіх рабінзонах» ёсць эпізод. як два хлопчыкі, што трапілі на закінуты бязлюдны востраў, ловяць і звяз-ваюць дыверсанта. Дык той чытач пытае: «А дзе яны вяроўкі ўзялі?» Што да напісання гэтага твора, дык, канечне, я ездзіў па Прыпяці. Шмат чаго наслухаўся пра такіх хлопчыкаў. 3 гэтымі двума не сустракаўся, але падобных бачыў. Ведаеце, як гэта робіцца: у аднаго бярэш нос, у другога бараду. Пісьменнікі любяць жыць на чужых насах. I ўсё ж галоўны мой боль — Спартак. Калі б вы пачыталі рукапіс, то адчулі б розніцу паміж Джаваньёлі і мной.
— Некалькі месяцаў назад я вярнуўся з паездкі па Італіі. Бачыў рымскі Калізей, дзе біліся гладыятары.
— А які быў ваш маршрут?
— Фларэнцыя, Венецыя, Асізі, Неапаль, Пампея, Капры, Рым.
— У мяне дасканала быў вывучаны маршрут Спартака. Т эарэтычна. Я і сёння ўяўляю тыя дарогі, па якіх ён праходзіў.
— Ваша аповесць «Шлях з цемры» заканчваецца тым, што герой пасля рамеснага вучылішча ідзе «ў людзі». Але я чуў, што работа над гэтым творам для вас таксама не скончана, што ў вас ёсць задума рас-казаць пра далейшы лёс героя?
— Цяпер нс ведаю, ці буду прадаўжаць. У мяне ёсць мініяцюркі, за паўтузіна. Некаторыя я надрукаваў гады два назад у «Літаратуры і мастацтве». Астатнія пакуль што ў запісной кніжцы.
— Чаму не аддаяце астатнія?
— Яны то здаюцца цікавымі, го не.
— А пра што яны?
592
Дадатак
— У адной я расказваю пра жанчыну, якая ў час вайны ўцякала з дзіцем ад немца. Хаваючыся, лягла ў балотную цёплую ваду. Раптам з-пад карча выпаўзла змяя і лягла ёй на грудзі. Уяўляеце, што адчувала маці? А ў гэты час немец расхінуў кусты і жахнуўся, убачыўшы такое. Ён падумаў, што жанчына мёртвая. А змяя, пачуўшы немца, уцякла.
— Пачатак нагадвае эшзод з рамана Івана ІІІамякіна «Глыбокая плынь», а канец, відаць, вы прыдумалі?
— Каму б прыйшло ў галаву прыдумаць такое?! Жанчына сама пра гэта расказвала, будучы пасля вайны ў Саюзе пісьменнікаў. Ён тады месціўся ў Доме ўрада. Здаецца, і Шамякін тады быў... А не так даўно я напісаў на сябе эпіграму, спалучыўшы ў ёй тры мовы. Вазьміце на ўспамін.
I ён падае мне напісаны тушшу на ватманскай паперы верш:
То не Эзоп, філосаф грэцкі,
И не француз-бунтарь Вольтер,
То белорусский автор детский,
Которий поки ше не вмер.
Так пры кожнай сустрэчы перамешваецца ў нашай гаворцы сур'ёзнае з жартаўлівым, па-народнаму мудрае — з фантастычна-прыгодніцкім. I ўся атмасфера пакідае незабыўнае адчуванне, што ты наведаў мастака, які ніколі не складае сваю зброю.
https://fantlab.ru/edition178213