Фотографии с Янкой


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > Фотографии с Янкой Мавром
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

Фотографии с Янкой Мавром

Статья написана 2 мая 2018 г. 20:47

Янка Маўр (Іван Міхайлавіч Фёдараў,1883 — 1971) — беларускі пісьменнік, аўтар апавяданняў, аповесцяў і раманаў для дзяцей і моладзі. Абапіраючыся на традыцыі творчасці Жуль Верна, Фенімора Купера, Майн Рыда, пісьменнік стварыў новы жанр прыгодніцкага рамана і аповесці.

Беларускі дзіцячы пісьменнік Я.Маўр на сустрэчы з піянерамі СШ № 44 г. Мінска, прысвечанай 25-годдзю яго літаратурнай дзейнасці 1948 г.,г. Мінск

Я.Маўр у сямейным асяроддзі: Фёдар, Арсеній, Наталля, жонка Сцефаніда Аляксандраўна і Аляксандра 1940 г., г. Мінск

Я.Маўр – семінарыст Панявежскай настаўніцкай семінарыі (партрэт) 1903 г.

Настаўнік Мінскай прыватнай гандлёвай школы Я.Маўр з жонкай Варварай Фёдараўнай і дзецьмі [1910 г.], мястэчка Турэц Карэліцкага раёна

Я.Маўр у год першага друкавання ў газеце “Савецкая Беларусь” і ў ленінградскім часопісе “Бегемот” (партрэт) 1923 г., г. Мінск




Я.Маўр – памочнік настаўніка пачатковай школы ў мястэчку Новае Места (Літва) 1905 г.

Супрацоўнікі Інбелкульта: 1 рад – В.Ігнатоўскі (старшыня), Станкевіч, Я.Колас; 2 рад – у цэнтры Я.Маўр



Група беларускіх пісьменнікаў і крытыкаў у час святкавання 50-годдзя пісьменніка В.Ф.Вольскага, якое праходзіла ў Доме мастацтваў Верасень 1951 г.,г. Мінск

Рускі пісьменнік В.Катаеў, жонка Я.Купалы У.Ф.Луцэвіч і беларускі дзіцячы пісьменнік Я.Маўр 1955 г.,г. Мінск

Беларускія пісьменнікі Я.Маўр і А.Міронаў на пляжы ў Кактэбелі 1956 г.,Крым

Я. Колас і беларускія пісьменнікі М. Клімковіч, Я. Маўр, П. Броўка, П. Панчанка, А. Бачыла, М. Аўрамчык, М. Лужанін, А. Астапенка і інш.

1947 г.

Стылізаваная галубятня з партфелем, які Я.Маўр падараваў сабе на 20-годдзе творчай дзейнасці – фрагмент экспазіцыі выстаўкі “Чараўнік з краіны маленства” у гонар 125-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Я.Маўра ў літаратурна-дакументальнай зале Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры




Беларускі пісьменнік Я.Маўр ставіць аўтограф на сваіх кнігах для мінскіх школьнікаў на свяце, прысвечаным Тыдню дзіцячай кнігі, якое праходзіла ў Палацы культуры прафсаюзаў 25 сакавіка 1961 г.,г. Мінск

Янка Маўр з сям’ёй[1953-1958гг.], г. Мінск



Беларускі дзіцячы пісьменнік Я.Маўр з жонкай Сцефанідай Аляксандраўнай [Канец 1960-х гг.], г. Мінск

Старэйшы беларускі пісьменнік Я.Маўр у сваім рабочым кабінеце 15 жніўня 1960 г., г. Мінск

Я.Маўр у дзень свайго 80-годдзя 1963 г., г. Мінск


Членскі білет мінскага інтэрнацыянальнага клуба “Эсперанта”, выданы на імя І.М.Фёдарава (Янкі Маўра) 1969 г.

Члены мінскага інтэрнацыянальнага клуба “Эсперанта”, злева направа: В.Д.Сташонак, Ф.І.Яфімаў, А.М.Кірушын, Я.Маўр, М.І.Бранцаў, М.П.Мандрык Красавік 1963 г., г. Мінск

Група беларускіх эсперантыстаў (злева направа): удзельнік 3-га з’езда СЭСР у 1926 г. С.Ф.Дамідовіч, удзельнік 2-х канферэнцый эсперантыстаў БССР і 3-х з’ездаў СЭСР, старшыня СЭБ з 1957 г. П.М.Кірушын і беларускі пісьменнік, удзельнік 3-га з’езда СЭСР і абодвух беларускіх канферэнцый, ганаровы старшы-ня СЭБ І.М.Фёдараў (Янка Маўр)

Група беларускіх эсперантыстаў [1950-я гады]

Беларуская паэтэса Э.Агняцвет і Я.Маўр сярод піянераў Люты 1967 г., г. Мінск





159
просмотры





  Комментарии
нет комментариев


⇑ Наверх