Мастацкая літарагура надзвычай чуйна рэагуе на змены ў куль-
турнай свядомасці: сёння свет ва ўяўленні чалавека паўстае на-
многа больш складаным і адначасова няпэўным, чым пяцьдзя-
сят, дваццаць пяць ці нават дзесяць год таму. Ужо напрыканцы
1990-х гадоў у прозе пісьменнікаў, якія належалі да розных па-
каленняў, выяўлялася цікавасць да вобразна-выяўленчых магчы-
масцей разнастайных мастацкіх сістэм, «тэхнік пісьма», выразна
акрэслілася тэндэнцыя да пераасэнсавання сутнасці і функцый
мастацкай умоўнасці.
Сярод найбольш заўважных наступстваў
гэтага, з аднаго боку, вылучаецца ўзрастанне функцыянальнай
ролі і «ўдзельнай вагі» прытчавасці (В. Быкаў, В. Казько, В. Ка-
рамазаў, У. Сцяпан), сімвалічнасці і алегарычнасці (I. Шамякін,
В. Казько, Ф. Сіўко, Б. Пятровіч, А. Глобус, А. Наварыч, С. Ду-
бавец), гратэскавасці (А. Мінкін, В. Мудроў, У. Някляеў, С. Руб-
леўскі), фантастычнага (Ю. Станкевіч, А. Федарэнка) і містычна-
га (А. Казлоў, Л. Рублеўская, В. Чаропка, А. Бароўскі, Г. Аўласен-
ка і інш.) пачаткаў у прозе аўтараў, індывідуальна-творчыя стылі
якіх, нягледзячы на разнастайнасць эстэтычных нюансіровак
(напрыклад, неарамантызм — у раманах і аповесцях Л. Рублеў-
скай, Я. Конева, постсентыменталізм — у творах А. Глобуса дру-
гой паловы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў), «каранямі» трымаюцца
ў паэтыцы рэалізму. 3 другога боку, маладзейшыя літаратары
настойліва спрабуюць актуалізаваць у постмадэрнісцкай сістэме
каардынат шэраг прыёмаў мадэрнісцкага (сюррэалістычнага —
А. Бахарэвіч, абсурдысцкага — 3. Вішнёў, I. Сін) пісьма.
Зрэшты, неабходнасць асэнсоўваць зменлівую рэчаіснасць пад-
штурхоўвае не толькі маладых («новых», «авангардыстых») літа-
ратараў, але і пісьменнікаў-«традыцыяналістаў» («старых» — па-
водле колішняга вызначэння А. Федарэнкі) да пошукаў як змяс-
тоўнага, так і форматворнага кшталту. У якасці адметнай рысы
літаратурнага працэсу першага дзесяцігоддзя XXI ст. сёння вылу-
чаецца імкненне празаікаў розных пакаленняў адшукаць адэкват-
ныя «духу эпохі» мастацкія формы дзеля ўрэчаўлення традыцый-
на важнай для нацыянальнага прыгожага пісьменства аксіялогіі.
Гэта, у сваю чарту, абўмоўлівае спецыфіку праблемна-тэматычнай
і жанрава-стылявой палітры беларускай прозы 2000-х гадоў.
Па-ранейшаму значнае месца ў структуры беларускай прозы
займаюць сацыяльна-псіхалагічныя творы: раманы, аповесці, апа-
вяданні, навелы. Агульнай адметнасцю некаторых з іх становіцца
ўзрастанне мастацкай ролі філасофскай сімвалізацыі з’яў, падзей
індывідуальнага і нацыянальнага быцця, што дазваляе суадно-
сіць іх з сацыяльна-філасофскай і філасофска-псіхалагічнай про-
зай, арыентаванай на актыўныя ідэйна-праблемныя ды жанрава-
стылявыя пошукі. Так, у апавяданні «I сказана было...» (2001)
В. Пгевіч арганічна спалучае ў межах аднаго твора розныя тэхні-
кі пісьма (напрыклад, арганічна ўплятае ў сучасны хранатоп вы-
кананыя ў тэхніцы аўтаматычнага пісьма ўстаўныя фрагменты-
згадкі пра дзяцінства героя). На грунце міфалагемы Часу актуалі-
зуючы традыцыйна важныя для беларускай культурнай традыцыі
вобразы-сімвалы дарогі, Дому, пісьменнік спрабуе асэнсаваць
наяўныя і будучыя наступствы ўплыву на быццё чалавека нова-
га божышча, сімвалічна выяўленага ў творы пра вобраз «Новай
Бібліі», без якой сучаснік ужо не можа абысціся, — тэлевізара.
Неаміфалагічная свядомасць, якая бачыцца сённяшнім да-
следчыкам «адной з самых прыкметных праяў нашага менталі-
тэту» і выяўляецца ў прасторы літаратурна-мастацкай творчасці
акрамя іншага ў «рэзкіх сутыкненнях і нават супрацьпастаўленнях
розных часавых пластоў» , акрэслівае сваю прысутнасць у тво-
рах некаторых беларускіх празаікаў праз сутыкненне сутнаснага,
анталагічнага і таму прыгожага ў сваёй сапраўднасці з другас-
ным, неістотным, пустым, а таму выродлівым (аповесць В. Казь-
ко «Зазірнуць у вочы свайму “Я”» (2007), кнігі Ф. Сіўко «Ягня
ахвярнае: прыпавесці, аповесць» (2003), «Асіметрыя: аповеды,
зломнасці сучаснай эпохі, пэўная «рэтраспектыўная скіраванасць»
мастацкай увагі аўтара абумоўліваюць адметны — «элегічны» —
псіхалагізм яго прозы апошніх гадоў («Успамін пра шэршня.
3 дзённікаў несучаснага чалавека» (2006)).
«У кожнага — свая вайна» — назва аповесці (2005) М. Дубоў-
скага можа быць скарыстана ў якасці «формулы», што адлюст-
роўвае агульны прынцып вырашэння гэтай тэмы ў беларускай
прозе першага дзесяцігоддзя XXI ст. Напрыклад, сам М. Дубоў-
скі асэнсоўвае яе ў рэчышчы традыцый сацыяльна-псіхалагічнай
айчыннай прозы, часам, аднак, не ўнікаючы пэўнай рамантыза-
цыі вобразаў-персанажаў (згадаем, напрыклад, галоўных герояў
аповесці «Мядовачка» (2006) Косцю і Марысю).
Так ці інакш у творах, аўтары якіх і напачатку XXI ст. звяр-
таюцца да тэмы вайны, выразна адчуваецца глыбокая ўнутраная
перакананасць пісьменнікаў у тым, што вайну нельга «прыду-
маць»: каб мець права пісаць пра яе, трэба ведаць яе «знутры»,
няхай гэта веданне і апасродкаванае вопытам дзядоў і бацькоў.
Бадай, менавіта гэты непрадэклараваны маральны імператыў
абумоўлівае той факт, што ў беларускай літаратурнай прасторы
можна адшукаць адзінкавыя творы, прысвечаныя чужым ваен-
ным акцыям ды аперацыям.
А вось падзеі Другой сусветнай вайны нават у невялікіх, «ка-
мерных», творах беларускіх празаікаў (такіх, як навела У. Сцяпа-
на «Чорна-белы фотаздымак» (2005)) набываюць значнасць маш-
табнага вобраза-сімвала, бо любыя звязаныя з ёй падзеі азначаюць
сустрэчу з нябытам, якая доўжыцца і дагэтуль не толькі для ві-
давочцаў (адзін з самых яскравых узораў — аповед Л. Дранько-
Майсюка «Аляксей Нічыпорка і Рудольф Гес» (2003), жанр якога
самім аўтарам вызначаны як «паэма»),
I наступным пакаленням беларусаў наканавана было мець
сваю «вайну», у іх — свае бітвы. Адна з найбольш трагічных
і трагедыйных паводле сваіх наступстваў — Чарнобыль. Напры-
канцы XX ст. катастрофа на Чарнобыльскай АЭС асэнсоўвалася
амаль як «восевая падзея» найноўшай гісторыі, пункт адліку
«постчарнобыльскага» быцця; адпаведна, чарнобыльская тэма
ў 1990-х гадах займала істотнае месца І ў беларускай прозе,
і ў паэзіі, і ў эсэістыцы. У першае дзесяцігоддзе XXI ст. коль-
касць празаічных твораў, непасрэдна звернутых да наступстваў
чарнобыльскай катастрофы, відавочна зменшылася, хаця і тыя,
што з’яўляліся на старонках літаратурна-мастацкай перыёдыкі,
уражвалі адчайнай непазбыўнасцю чалавечых трагедый, спаро-
джаных Чарнобылем (аповесць П. Місько «Зялёныя змеі» (2004),
раман Л. Левановіча «Палыновы вецер» (2002—2004)). Зрэшты,
чарнобыльская катастрофа настолькі трывала ўвайіпла ў беларус-
кую паўсядзённасць, што сталася неад’емнай часткай айчынна-
га грамадска-культурнага «пейзажу», ці не абавязковым элемен-
там дэкарацый, на фоне якіх разгортваюцца жыццёвыя драмы
(падобныя да гісторыі кахання маладых людзей, што належаць
да розных сацыяльных слаёў, з аповесці А. Дзялендзіка «Эскулап
і фея» (2010)).
Наогул, варункі ўнутры сучаснага беларускага соцыуму і асаб-
ліва супярэчлівыя стасункі індывідуальнага і грамадскага, якія
гранічна абвастрылі праблему вызначэння і асэнсавання асобас-
най і нацыянальнай ідэнтычнасці, цягам гэтата дзесяцігоддзя
знаходзіліся ў фокусе ўвагі айчыннай прозы. Прадстаўнікі ста-
рэйшага літаратурнага пакалення найчасцей асэнсоўваюць зга-
даную праблему праз зварот да шырокага спектра сацыяльна-
побытавых канфліктаў (аповесці «Месяц у Раі, або Аддай сэрца
людзям» (2006), «Фінская лазня, або Цяжка ў гэта паверыць»
(2006), раман «На мяжы цярпення» (2007) У. Дамашэвіча, быліца
«Адарка і пацукі» (2001) П. Місько, трыпціх «Сямейныя бываліцы»
(1996—2000) Г. Далідовіча, навелы «Пажыві для людзей» (2005)
С. Лобач, апавяданне «Ранні холад» (2006) А. Рыбака і інш.).
Паказальна, што часам даследаванне паўсядзённасцІ — толькі
на першы погляд «мазаічнае», «фрагментарнае» — становіцца грун-
там для высноў сацыяльна-філасофскага ўзроўню, мастацкае ўва-
сабленне якіх ажыццяўляецца найчасцей праз жанры апавядання
(творы са зборнікаў «Вячэра манекенаў» (2002) Р. Баравіковай;
«Кола» (2004) М. Вайцяшонак; «У лесе» (2002), «Графіці» (2007),
«Бунін-Марцінкевіч» (2007), «Лёд» (2002, 2007), «Уночы» (1993,
2009) А. Федарэнкі; «Антонік» (2001) А. Наварыча; «Мары з буль-
вара Даву. Аповед гіпатоніка» (2005) Ф. Стўко; творы з дэбютных
кніг «Палескі Напалеон» (2001) А. Крэйдзіча, «Закуцце» (2007)
Ю. Нератка і інш.), навелы (кніга «Урсула: навелы кахання»
(2003) Г. Марчука) і аповесці («Шула-мегаполіс» (2007) Ф. Сіўко;
«Халодная страва» (2000), «Ахвяры» (2001) В. Кадзетавай; «Прага»
(2001), «Вяртанне Веры» (2004, 2008) У. Някляева; «Шчасце ў па-
дарунак. Псторыя адной меланхоліі» (2001) А. Крэйдзіча; «Лан-
цуг. Кінааповесць» (1994, 1995, 2005) А. Федарэнкі і інш.).
У першае дзесяцігоддзе XXI ст. абвостраная ўвага беларускіх
празаікаў да феномена індывідуальнай экзістэнцыі мела наступ-
ствам з’яўленне шэрага твораў, якія, нягледзячы на адрозненні
праблемна-тэматычнага, вобразна-выяўленчага кшталту, аб’яд-
ноўвае агульная эстэтычная інтэнцыя. Сутнасць яе можна ўмоў-
на акрэсліць праз паняцце «экзістэнцыйна-лірычнага рэалізму»:
калі першы складнік тут задае вектар ідэйна-канцэптуальнага
руху, дык другі ўказвае хутчэй на моўна-стылявыя асаблівасці
мастацкага тэксту. Паводле гэтых сутнасных адзнак у адным
мастацка-эстэтычным вымярэнні аказваюцца аповесць М. Куп-
рэева «Лісты з млына» (2003), раман-эсэ А. Лойкі «Уладзімір
КараткевІч, або Паэма Гарсія Лойкі» (2009), «Воўчая выспа. Па-
леская легенда» (2009) К. Цвіркі; апавяданні «Брыгіткі» (2007),
«Нячутныя гукі самоты» (2007) К. Тарасава; «Чалавек-дрэва. Фан-
тасмагорыя» (2002), аповесць «Спавядальныя дні ў чужым го-
радзе» (2005), аповед «Арні і Берк» (2009) С. Рублеўскага; аповед
«Галубы» (2008) М. Андрасюка і ініп. Менавіта ў гэтым рэчышчы
апошнім часам выяўляецца арыгінальнасць светабачання В. Ка-
рамазава. Дзякуючы кнізе «3 вясною ў адным вагоне» (2002),
аповесці «Чырвоная брама» (2003), навелам «Гарачая кроў Джото»
(2004), «Марцавалі каты» (2005), іншым творам празаіка сённяш-
ні беларускі чытач становіцца суаўтарам своеасаблівай «гісторыі
ў асобах» нацыянальнага выяўленчага мастацтва (колішняга і най-
ноўшага). Мяжа паміж жыццём і мастацтвам у нарысах, эсэ, апо-
весцях, аповедах В. Карамазава як бы «станчаецца», лёс творцы
паўстае працягам — і преаадоленнем лёсу роднай зямлі, Беларусі,
якая нараджае «людзей-птушак», няхай тыя на час і забыліся
пра тое, што могуць лятаць.
Адчуванне «зломнасці» сацыякультурнай парадыгмы з пунк-
та гледжання агульнасусветнага літаратурнага развіцця павінна
было б мець настўпствам росквіт жанраў фэнтэзі, «хорара», неа-
гатычнай прозы, літаратурнага трылера, дэтэктыва. Беларуская
проза ў першае дзесяцігоддзе XXI ст. рушыла сваім шляхам —
насуперак не толькі агульным тэндэнцыям сусветнага літаратур-
нага «мэйнстрыму», але і, у пэўным сэнсе, запатрабаванням са-
мога інфармацыйнага грамадства, для якога «добрая» літарату-
ра — «зручная» літаратура. У 2000-я гады нават узоры «чыстага»
беларускага дэтэктыву («крымінальнага», «міліцэйскага») былі
адзінкавымі: раман «Танцавальны марафон» (2001), творы са збор-
ніка «Шлях да Галгофы» (2003) В. Праўдзіна, некаторыя апове-
ды Л. Маракова з кнігі «Запісы забітага кантрабандыста» (2008).
Насуперак «меркантыльным» запатрабаванням часу ў бела-
рускай прозе гэтага перыяду назіраўся сапраўдны ўздым цікавас-
ці да лірычнай прозы — зрэшты, цалкам натуральны ў логіцы
развіцця нацыянальнай літаратурнай традыцыі. Як і ў 1990-х га-
дах, яна прадстаўлена цэлым спектрам жанравых разнавіднасцей:
апавяданнямі, навеламі, мініяцюрамі, прычым у колькасных
адносінах відавочна пераважаюць апошнія. Агульная танальнасць
«абразкоў», «імпрэсій», «зацемак», «фрэсак», «экспрэсій», «аква-
рэляў», «эцюдаў» і падобных форм, якія ў пэўным сэнсе перай-
маюць мазаічную («калажавую») логіку сучаснага быцця, вызна-
чаецца рознымі адценнямі самоты — нярэдка экзістэнцыйнай,
пранізлівай, але разам з тым «стоена» жыццесцвярджальнай.
Падаецца сімвалічным, што ў першым нумары часопіса «По-
лымя» (за 2000 г.) з’явілася публікацыя «Пішу, чытаю, жыву. 3 лі-
рычных запісаў» Я. Брыля, з творчасцю якога звязваецца станаў-
ленне і росквіт лірычнай мініяцюры ў сучаснай беларускай літара-
туры. У апошнія гады жыцця пісьменнік аддаваў перавагу форме
«запісаў»: «Ляцела зязюля. Сёлетнія запісы» (2003), «На шчасце.
3 лірычных запісаў» (2001), «Леташняе. 3 лірычных запісаў» (2002);
у 2003 г. пабачыла свет кніга «3 людзьмі і сам-насам», куды ўвай-
шлі акрамя іншага запісы і мініяцюры 2000—2002 гг., а ў 2006 г. —
кніга «Парастак: запісы і эсэ» (2006).
На першы план у «запісах», калі параўноўваць іх з іншымі
жанравымі разнавіднасцямі «міні-прозы», выступае «фактагра-
фія», занатоўванне канкрэтнай падзеі ці з’явы, якая асэнсоўваецца
і як бы «каментуецца» з дапамогай шматслойных брылёўскіх эпі-
тэтаў, адухаўленняў, пантэістычных метафар, іншых тропаў, сін-
таксічных фігур і г. д. У прозе Я. Брыля апошніх гадоў знайшлося
месца велічнай, мудрай прыродзе — і мітрэнгам літаратурнага
ды калялітаратурнага жыцця, успамінам пра колішнія сустрэчы,
узрушэнні, уражанні — і развагам пра надзённае... Знайшлося
месца не толькі вірліваму, гаманкому быццю, але і маўкліваму
нябыту.
У першае дзесяцігоддзе XXI ст. пісьменнікі старэйшага па-
калення, нібы падкрэсліваючы повязь паміж класікай нацыя-
нальнай літаратуры XX ст. і сучаснасцю, нярэдка звярталіся да
жанру «абразкоў»: час ад часу з’яўляліся ў літаратурна-мастацкай
перыёдыцы абразкі Л. Арабей («Пошукі ісціны» (2005), «Бацькі
і дзеці» (2009) і інш.); у кнігу А. Васілевіч «Першая жонка ня-
божчыка» (2002) акрамя апавяданняў увайшлі «эцюды» і «думкі
ўголас»; у зборнік 3. Прыгодзіча «Журба мая святая» (2002) по-
бач з апавяданнямі і аповесцямі — лірычныя абразкі і мініяцю-
ры. Нягледзячы на тое, што К. Камейша не пазначае жанравую
прыналежнасць свайго твора «Паміж кубкам і вуснамі», паводле
асаблівасцей зместу і формы ён набліжаецца да абразка ў яго
сучасным варыянце, вызначальнымі прыкметамі якога стано-
вяцца падзейнасць (відавочная ці прыхаваная), рэфлексіўнасць,
медытатыўнасць, амаль абавязковая наяўнасць маральнай вы-
сновы, падкрэсленая лаканічнасць выказвання.
Зрэшты, пералічаныя адзнакі ў большасці сваёй (за выклю-
чэннем дзвюх апошніх) уласцівыя і «зацемкам з левай кішэні»
Л. Галубовіча, якія ўпершыню з’явіліся ў друку яшчэ ў 1990-х гадах.
Пісьменнікі сярэдзіннага пакалення факусіруюць сваю ўвагу
на падзеях і асобах выключных, ахутаных арэолам не проста ге-
раічным, але і героіка-трагедыйным, ахвярна-пакутніпкім («раман-
дакумент» «Пляц Волі» (2000), «раман-біяграфія» «Круг» (2006)
А. Пашкевіча, аповесць «Нічые» (2001) А. Федарэнкі, дыкл «Шля-
хецкія апавяданні» Л. Рублеўскай і інш.).
Асабліва актуальнымі (перадусім, для сённяшняга чытача)
паўстаюць гісторыка-прыгодніцкія, гісторыка-дэтэктыўныя, гіс-
торыка-авантурныя творы, генетычна звязаныя з неарамантычнай
канпэпцыяй нацыянальнай гісторыі, увасобленай у гістарычнай
прозе У. Караткевіча. Рух у рэчышчы караткевічаўскай трады-
цыі не азначае просталінейнага запазычання ідэй, тэм, вобразаў;
болып мэтазгодна гаварыць пра іх актыўнае засваенне шляхам
пераасэнсавання ў новай эстэтычнай і мастацкай парадыгме.
У сучасным беларускім сацыякультурным кантэксце запа-
трабаванасць гістарычных твораў згаданага кшталту шырокай чы-
тацкай аўдыторыяй наўпрост залежыць ад таго, наколькі арга-
нічна аўтару ўдаецца спалучыць асветніцкія мэты з займальнас-
цю выкладання, героіка-рамантычны пафас — з напружанай
інтрыгай. У першае дзесяцігоддзе XXI ст. такіх твораў у беларус-
кай прозе не бракавала. У іх ліку раман А. Наварыча «ЛІтоўскі
воўк» (2003), сюжэт якога звязаны з падзеямі 60-х гадоў XIX ст.;
аповесць К. Тарасава «Аўдытарская праверка ў Нясвіжы, альбо
Скарб Нясвіжскага замку» (2006); творы Я. Конева, прысвеча-
ныя Т. Касцюшку: аповесць «Срэбны арол у чырвоным полі»
(2000—2002), цыкл раманаў «Амерыканская адысея Тадэвуша Кас-
цюшкі» (2002—2004), «Грэчкасейная ідылія Тадэвуша Касцюшкі»
(2008), «Літоўская адысея Тадэвуша Касцюшкі» (2009); апавя-
данне П. Ляхновіча «Золата князёўны» (2006) і інш.
Адметнае месца ў абсягах гістарычнай прозы 2000-х гадоў
займаюць творы Л. Рублеўскай, дзе гісторыя і сучаснасць зна-
ходзяцца ў надзвычай цікавых стасунках. Адметнасцю сюжэтна-
кампазіцыйнай будовы аповесцей «Сэрца мармуровага анёла»
(2000), «Пярсцёнак апошняга імператара» (2001), «паралельна-
га рамана» «Золата забытых магіл» (2003), «гатычнага рамана»
«Скокі смерці» (2005), «рамана-інструкцыі» «Забіць нягодніка,
альбо Гульня ў Альбарутэнію» (2008) з’яўляецца поліфанічнае
суіснаванне ў адным мастацкім хранатопе розных часавых плас-
тоў, якія па меры разгортвання аповеду ўзаемапераплятаюцца
і як бы «перацякаюць» адзін у аднаго.
Заўважым, што да падобнага тыпу структуравання храна-
топа выяўлялі цікавасць і іншыя пісьменнікі, у выніку чаго
з’явіліся такія арыгінальныя творы, як аповесці «Паляванне
на Любаву, або Інтымная хроніка часоў міжвер’я» Г. Багданавай
(1989—1999, публ. 2000), «Здані Гарадніцы» (2009) Я. Конева, ра-
маны М. Клімковіча і У. Сцяпана «Тэолаг» (2005), «Цень анёла»
(2007—2008) і інш.
Сімвалічная сутнасць канфліктаў у аповесцях і раманах
Л. Рублеўскай выяўляецца праз сутыкненне годнай, ахвярнай
мінуўшчыны і прагматычнай, сквапна-драпежнай сучаснасці.
Апошняй амаль заўсёды даецца шанец на духоўнае ачышчэнне:
у пэўным сэнсе мёртвыя (героі былых эпох, пакутнікі за Бела-
русь колішнюю і будучую) ратуюць жывых, дапамагаючы адшу-
каць ці канчаткова не страціць сэнс існавання (раман «Сутарэнні
Ромула» (2009—2010)).
Не менш цікавымі ў прозе Л. Рублеўскай паўстаюць стасункі
светаў рэчыўнага і «тонкага», таемнага. Важкасць элементаў «га-
тычнай» паэтыкі нават у такіх «містычных» творах, як аповесці
«Дзеці гамункулуса» (2000), «Ночы на Плябанскіх мльшах» (2006),
абумоўлена зусім не жаданнем забаўляць чытача, палохаючы яго:
хутчэй варта гаварыць пра актуалізацыю традыцый рэнесанс-
най навелістыкі, еўрапейскага і беларускага рамантызму з асвет-
ніцкімі мэтамі. «Жахлівыя» гісторыі, якія расказваюць героі
апошняй аповесці, што апынуліся на час ізаляванымі ад вонка-
вага свету, як высвятляецца, не могуць супернічаць з вусцішнай
рэальнасцю «ваеннага камунізму». Затое з сукупнасці расказа-
ных героямі містычных «навел» ды іх палкіх спрэчак-гутарак
пра беларушчыну ў гэтым жахлівым часе Менск паўстае месцам,
беларускасць якога засведчана ў хроніках і нашага, і іншага свету.
Побач з «паваротам» у пачатку 2000-х гадоў шэрага беларускіх
празаікаў да гістарычнай прозы яшчэ адной заўважнай з’явай
апошніх гадоў стала мэтаскіраваная праца па стварэнні сучаснай
прозы для падлеткаў. Спарадычнасць, стыхійнасць (а часам —
адсутнасць) дзейнасці, паслядоўна скіраванай на актуалізацыю
нацыянальнай літаратуры як унікальнага феномена найноўшай
культурнай парадыгмы, ужо сёння ўсведамляецца як відавочны
стратэгічны пралік айчыннай літаратурнай супольнасці. У гэтай
сітуацыі спланаванае ў выніку «калектыўнай дамовы» пісьменні-
каў (Р. Баравіковай, А. Бадака, А. Наварыча і інш.) стварэнне апо-
весцей для падлеткаў падаецца надзвычай важнай падзеяй.
Разважаючы пра стан і праблемы дзіцячай літаратуры Бела-
русі на старонках перыядычных выданняў, падчас сустрэч з чы-
тачамі, беларускія пісьменнікі ўсё часцей звязваюць перспекты-
вы нацыянальнай літаратуры і культуры з тым, ці здолеюць да-
рослыя прывіць юным чытачам унутраную патрэбу ў мастацкім
слове. Дзеля дасягнення гэтай сур’ёзнай мэты Р. Баравікова
звярнулася да жанру, чый патэнцыял у айчыннай літаратурнан
традыцыі не раскрыты і не скарыстаны, магчыма, якраз з пры-
чыны не зусім сур’ёзнага да яго стаўлення: маецца на ўвазе
яе «аповесць для падлеткаў» «Казімір — сын Ягайлы + Насця
з 8 «Б» = р'», якая сінтэзуе лепшыя набыткі прыгодніцкай, гіста-
рычнай і навукова-фантастычнай літаратуры, прычым займаль-
ная фабула насычаецца далёка не легкаважным зместам. У сваю
чаргу, поўнасцю скарыстоўваюць нежартоўныя магчымасці гісто-
рыка-прыгодніцкай і гісторыка-дэтэктыўнай прозы для падлеткаў
А. Федарэнка («Афганская шкатулка» (2002)), А. Наварыч («Пама-
люся Перуну, пакланюся Вялесу...» (2007)).
Іншым шляхам ідзе А. Бадак. У 2007 г. у часопісе «Мала-
досць» была апублікавана яго аповесць «Адзінокі васьмікласнік
хоча пазнаёміцца». На першы погляд, гэта ўзор прозы для падлет-
каў. Але толькі на першы погляд: «дзве сюжэтныя лініі, аб’ядна-
ныя тэмай першага кахання: адна з іх пераносіць чытача ў школу
пачатку 80-х гадоў XX стагоддзя, другая разгортваецца на фоне
сённяшняга дня» (паводле анатацыі да першага кніжнага вы-
дання аповесці) — насамрэч ахопліваюць праблемна-тэматычны
абсяг, значна шырэйшы за «школьныя» стасункі падлеткаў і да-
рослых, узаемаадносіны вучняў і настаўнікаў. Для аўтара апо-
весці «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца» сталенне гэта
працэс, «межы» якога супадаюць з чалавечым жыццём. Ён доў-
жыцца праз дзяцінства, юнацтва, маладосць, уласна сталасць;
ён проста не можа закончыцца, як не заканчваецца асоба таго
ці іншага чалавека нават пасля яго сыходу ў нябыт, працягваю-
чыся ў памяці пра яго... Адкрытыя фіналы (менавіта так, у множ-
ным ліку) гэтага твора А. Бадака могуць быць «дапісаныя», «даду-
маныя» кожным чытачом па-свойму; яны бачацца запрашэннем
да не столькі сумеснай, колькі да самастойнай творчасці ў напі-
санні гісторыі ўласнага сталення.
Менавіта проза для падлеткаў як адмысловы «праект», маштаб
і значнасць якога варта вымяраць не столькі ў аспекце колькас-
ці, колькі з улікам якасці твораў (згадаем і «казачныя аповесці»
П. Васючэнкі пра паноў Кубліцкага ды Заблоцкага, якія выйшлі
асобнай кнігай «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» (2003),
яго раман «Дванаццаць подзвігаў Геракла» (2009), кнігу В. Га-
пеева «Урокі першага кахання» (2010) і інш.), у межах першага
дзесяцігоддзя XXI ст. з’яўляецца найболып адэкватнай мастацкай
«рэакцыяй» найноўшай айчыннай літаратуры на ўмовы існавання
ў інфармацыйным грамадстве.
Да ліку падобных спроб беларускай прозы адрэагаваць адпа-
ведным чынам на чаканні шырокай чытацкай аўдыторыі, сучас-
нага масавага чытача можна аднесці і пэўную актывізапыю, у па-
раўнанні з апошнім дзесяцігоддзем XX ст., айчыннай фантасты-
кі (пад якой у дадзеным выпадку маецца на ўвазе сукупнасць
уласна навуковай фантастыкі, фэнтэзі, кіберпанка, антыўтопіі
і г. д.). Пераважная большасць твораў фантастычнай літаратуры
пабачыла свет дзякуючы «Фантасту» — «часопісу ў часопісе», што
друкаваўся на старонках «Маладосці»; можна прыгадаць і адзін-
кавыя кніжныя выданні: «Дзікія кошкі Барсума» (2009) Г. Аўла-
сенкі, «Дзеці зорак» (2009) А. Аляшкевіча, «Белаполіс» (2003)
і «Электрычныя сны» (2006) А. Паўлухіна, а таксама калектыў-
ны зборнік «Люстэрка Сусвету: беларуская фантастыка» (2007).
Найбольш плённным у гэта дзесяцігоддзе быў зварот бела-
рускіх аўтараў да жанру фантастычнай аповесці: згадаем творы
«Век Вадаліва» (2004), «Даліна дзвюх поўняў» (2006) А. Аляшке-
віча, «Не ўсім сняцца сны» (2006) У. Цвяткова, «Хуткадзейнасць»
(2004) А. Паўлухіна, «Матылькі над багнай» (2006), «Горад, які
яны засялілі» (2007) М. Южыка і інш. Надзвычай цікавай стала
спроба А. Бычкоўскага ў аповесці «Анамалія» (2007) актуаліза-
ваць у жанравай прасторы фантастыкі тэму Вялікай Айчыннай
вайны. Дзеянне твора адбываецца ў 2015 г.: група вайскоўцаў, на-
кіраваная ў Зону, трапляе ў таямнічы туман і апынаецца ў Бела-
русі 1943 г., дзе галоўны герой сяржант Вацлаў Кравец выратоў-
вае перакладчыцу-падпольшчыцу Святлану і нават адносна ўда-
ла вяртаецца ў свой час... Дзякуючы дынамічнаму сюжэту аўтар
на працягу ўсяго твора трымае чытача ў адмысловым эмацыя-
нальным напружанні і пры гэтым імкнецца псіхалагічна маты-
ваваць учынкі персанажаў.
Не пакінулі без увагі пісьменнікі-фантасты і жанр фантас-
тычнага апавядання («Нашчадкі неўраў» (2003), «Прышэлец» (2004)
А. Бычкоўскага, «Падарожжа праз...» (2006) С. Мінскевіча і інш.),
прычым прыярытэт належаў кароткім аповедам навелістычнага
кшталту (апавяданні У. Цвяткова «Цішыня на Лютэцыі», «Ліст
з Марса», «Няўдалы бізнес» (усе — 2006 г.), творы А. Паўлухіна
«Не кларк» (2007), «Варыянтнае бюро» (2007), «Томас Мор» (2007),
«Як вы» (2007) І інш.).
Агульнай асаблівасцю твораў, якія з большай ці меншай пэў-
насцю на гэтым этапе можна разглядаць у абсягах беларускай
фантастычнай літаратуры (відавочна неаднароднай у жанрава-
стылявым сэнсе), з’яўляецца імкненне аўтараў сінтэзаваць у ме-
жах аднаго тэксту элементы навуковай фантастыкі і фэнтэзі.
Паслядоўна ў гэтым кірунку рухаўся цягам 2000-х С. Мінскевіч:
згадаем яго «раман-фэнтэзі» «Сад замкнёных гор» (2004), «кас-
мічнае фэнтэзі» «Зорныя гульні» (2005) і асабліва «Рок@нат.
Фэнтэзі++» (2010). У апошнім творы дзеля разгадкі таямніцы
касмічнага карабля Рок-ната («Скалы-арэха») дасягненняў «фу-
туралагічнай навукі» (кланіраванне як паўсядзённая амаль спра-
ва, новыя магчымасці ўздзеяння на чалавечую псіхіку і г. д.)
аказваепца недастаткова; у хранатопе твора складана перапля-
таюцца розныя рэальнасці, адмыслова актуалізуецца паэтыка
фэнтэзі — праз гісторыю супрацьстаяння гмунаў, народа плада-
роднай даліны, і гвіблаў, якая ў выніку аказваецца штучнай
гісторыяй штучнай цывілізацыі.
Менавіта жанравая прастора сучаснай фантастыкі бачыцца
некаторым беларускім пісьменнікам надвычай прыдатнай для
асэнсавання сацыяльных наступстваў тэхнагенных катастроф.
Так, у аповесці Ю Станкевіча «ЭрыніІ» (2006) перад чытачом раз-
гортваецца змрочнае быццё насельнікаў безыменнага Мегаполісу
і яго ваколіцаў пасля Катастрофы, самым жахлівым (бо незва-
ротным) наступствам якой сталася побач з генетычнай духоўная
дэградацыя чалавека, што нібыта «скасавала» тысячагоддзі куль-
турнай эвалюцыі чалавецтва, абрынуўшы яго ў назад у антыч-
ны Танатас. Паказальна, што ў гэтым і шэрагу іншых твораў,
што пабачылі свет у 2000-х гадах (аповеды С. Дубаўца «Кайлюс
і Зелба. Зімовая казка» (2008), «Чучундра. Падарожжа прафесара
Солада й доктара Зайца (Блюма)» (2009)), фантастычны антураж
сінтэзуецца з паэтыкай абсурдысцкай прозы. Прычым у гэтым
адмысловым хранатопе аўтары імкнуцца асэнсаваць непазбыўна
важныя для айчыннай традыцыі пытанні нацыянальнай памяці
і самаідэнтыфікацыі асобы (раманы Ю. Станкевіча «Ліст у галак-
тыку “Млечны Шлях”» (2002), «Пятая цэнтурыя, трыццаць дру-
гі катрэн» (2003), «П’яўка» (2008—2009) і інш.). Згаданыя вышэй
тврры не з’яўляюцца дыстопіямі, да якіх, на думку С. Лема, вар-
та адносіць «толькі творы оруэлаўскага тыпу, што паказваюць
ненармальнасць і выраджэнне грамадства, у якога была кепская
альбо ілжыва рэалізаваная праграма» .
На думку П. Васючэнкі, ключом да рэалізацыі літаратурных
іірагнозаў мусіць стаць разуменне, што пісьменнікі не прадказ-
ваюць будучыню — яны яе праграмуюць: «Літаратура магла б
перастварыць цывілізацыю, алітаратурыць свет, калі б забылася
на ранейшы свой лёс — стварэнне антыўтопіяў. <...> Галоўныя
антыўтопіі ў беларускай літаратуры ўжо як бы створаныя. <...>
Выснова: XXI стагоддзе — час стварэння ўтопій» . Аднак аналіз
прозы 2000-х указвае якраз на з’яўленне яшчэ адной жанравай
разнавіднасці антыўтопіі — спецыфічна беларускай, якая ўзнікае
на скрыжаванні экатопіі (з’яўленне якой сучасным даследчыкам
бачыцца заканамерным у «постчарнобыльскім» свеце) і экзістэн-
цыйна-футуралагічнага аповеду...
Натуральна, ніякі пералік плыняў, кірункаў, тэм, праблем,
імёнаў, твораў не здольны даць вычарпальнае ўяўленне пра дына-
мічнасць развіцця, поліфанічнасць, шматколернасць беларускай
прозы першага дзесяцігоддзя XXI ст. Але нават кароткі экскурс
ў яе мастацкі свет дазваляе з пэўнасцю засведчыць адну сутнас-
ную яго асаблівасць.
У сітуацыі, калі спажыўцоў і вытворцаў «культурнага сурага-
ту» па-сапраўднаму цікавіць толькі анамальнасць сацыяльных,
маральных, эстэтычных з’яў, беларуская проза 2000-х уражвае
якраз сваёй «нармальнасцю», што ў «вывернутым» свеце падаецца
амаль немагчымай. Размова ідзе пра ўгрунтаванасць айчыннага
прыгожага пісьменства ў традыцыях нацыянальнага светаадчу-
вання, арыентаванага на гарманізацыю жыцця, а не на «філасо-
фію хаосу». Іншая справа, што жыццё на чарговым «зломе эпох»
нярэдка аддае перавагу не гармоніі, а логіцы абсурду. Ці не таму
сённяшнія творы многіх беларускіх пісьменнікаў — незалежна
ад узросту і мастацкіх зацікаўленняў — паўстаюць спробамі па-
будаваць тут і зараз такі беларускі свет, які здолеў бы супраць-
стаяць любым дзівосам сучаснага быцця. Бо і ў новым тысяча-
годдзі ў беларуса, бадай, «ні ад чаго так не баліць душа і нічаму
гэтак не здзіўляецца, як роднаму свайму полю, якое праплыве
пад шызым крылом» , магчыма, самага Ашошняга Жураўля.
атрымлівалі карт-бланш звяртацца па дапамогу дзс і калі ліуімд-
на. Болыпасць жа сённяшніх драматургаў-пачаткоўцаў прагнуць
дапамогі не столькі настаўнікаў-прафесіяналаў, колькі спонса-
раў, бо заўважаюць не таго, хто ўмелы, а таго, каго паказваюць.
Некаторыя нашы драматургі былі заўважаны на міжнародным
конкурсе «Еўразія». «А. Курэйчык у 2004 годзе атрымаў трэцяе
месца за п’есу «Тры Жызелі», разам з ім спецпрыз журы заваяваў
і П. Пражко за п’есу «Серпанцін». У 2006 годзе колькасць пера-
можцаў значна павялічылася: М. Рудкоўскі («Ганна і Ананас»,
«Уварванне»), К. Сцешык («Сцэны з жыцця»), П. Пражко («Кэм-
пінг»), П. Расолька («Пачваркі»), А. Курэйчык («Светлы дом»),
С. Гіргель («Масква радыяльная») увайшлі ў Іоп§-ліст гэтага кон-
курсу. У 2007 годзе пераможцам стала Д. Балыка («П’есы «Жыццё
ўбогае» і «Гарачая кропка»), Былі адзначаны п’есы М. Рудкоў-
скага: «Бог казытання» заняла трэцяе месца на «Еўразіі—2011»,
«Дажыць да прэм’еры» атрымала другую прэмію на Міжнарод-
ным драматургічным конкурсе «Бадэнвайлер імя Чэхава — 2011» .
Можна было б назваць і яшчэ некаторыя замежныя адзнакі
творчасці драматургаў з Беларусі. Але вось парадокс: дома, дзе,
як гаворыцца, і сцены дапамагаюць, ніхто з іх гучнай славы
не займеў. Ды што там славы — вядомасці мала хто дасягнуў! На
слыху — А. Курэйчык... Магчыма. — Д. Балыка. Астатнія, хоць
п’есы іх ставіліся нашымі тэатрамі — і найперш Рэспубліканскім
дзяржаўным тэатрам беларускай драматургіі — ахвотна і рэгу-
лярна, добра вядомы толькі спецыялістам ды гледачам-аматарам.
А ўсё таму, што яркіх спектакляў па іх п’есах, такіх, якія адно-
сяцца да тэатральных падзей, не было. Хіба што пэўнымі моман-
тамі вылучаліся спектаклі «Жанчыны Бергмана» (2002) М. Руд-
коўскага, «Белая кашуля з чорным каўняром» (2003) А. Карэліна,
«Каласнікі» (2003) А. Шчуцкага, «Белы анёл з чорнымі крыламі»
(2005) Д. Балыка, «Сталіца Эраўнд» (2007) С. Гіргеля, «Хто па-
кахае мадам» (2008) А. Шурпіна, «Аднакласнікі» (2012) Ю. Чар-
няўскай і некаторыя іншыя.
Кажуць, што ў мастацтве колькасць ніколькі не пераходзіць
у якасць, але з большага выбар заўсёды лепшы, чым з меншага.
Добра, што маладым у нас адкрыта дарога (хай сабе і не дужа шы-
рокая) на сцэну тэатраў. Святло рампы бязлітасна-аб’ектыўнае,
у ім лепш відаць і слабыя, і моцныя бакі твораў; яно дапамагае
вызначыць, хто ёсць хто. Драматургу, паглядзеўшы на сябе збо-
ку, — уласны творчы патэнцыял; гледачу — зацвердзіць гэту са-
значальнае значэнне. Прынамсі, ён можа падказаць маладому
драматургу, што тэатру патрэбна паўнакроўная драматургія,
арыентаваная на мастацкі аналіз жыццесцвярджальнай прабле-
матыкі і на здаровы сэнс. Можна, вядома, паэксперыментаваць
з рознымі «ізмамі» (напрыклад, з мадэрнізмам і постмадэрнізмам),
але магістральны шлях развіцця беларускай драматургіі палягае
не там, ён вызначаны нацыянальнымі мастацкімі традыцыямі,
без ведання якіх маладым пісьменнікам няма чаго рабіць у драма-
тургіі. Іншымі словамі, без павагі да творчых запаветаў Я. Купалы,
У: Галубка, М. Гарэцкага, К. Крапівы, А. Макаёнка ім не знайсці
пуцявіны да таго тэатра, які класікі называлі Храмам Беларус-
кай Нацыянальнай Духоўнасці. Без яе будзе надта цяжка зра-
зумець вельмі патрэбную для іх ісціну: многае з напісанага імі
не мае ніякага дачынення да сапраўднай драматургіі. Каб ру-
хацца наперад, неабходна пазбаўляцца ад ілюзій, самападману
і беспадстаўнай амбіцыйнасці.
Руху наперад не хапае ўсёй сучаснай драматургіі. I гэта пры
тым, што перадумоў для яго здзяйснення цалкам дастаткова. Ёсць
безліч жыццёвых праблем, на мастацкае асэнсаванне якіх існуе
грамадская запатрабаванасць; ёсць група выбітных драматургаў-
прафесіяналаў, здольных адэкватна задаволіць гэту запатрабава-
насць, але выдатныя, прарыўныя п’есы не з’яўляюцца. Відавоч-
на, што бліскучых спектакляў публіка не дачакалася. I такое ста-
новішча будзе працягвацца да таго часу, пакуль у краіне не вер-
нуцца да разумення сцэнічнага мастацтва як кафедры, з якой
можна сказаць народу шмат чаго добрага, а не як месца бестур-
ботнага баўлення часу. Першы варыянт, бясспрэчна, намнога
болып пленны, затое і больш клапотны. Прынамсі, давялося б
на дзяржаўным узроўні пастаянна адсочв&ць хоць бы самыя ха-
рактэрныя праявы творчага працэсу ў драматургіі, каб своечасо-
ва падтрымаць усё высокамастацкае — тое, што заслугоўвае прэ-
зентацыі з «кафедры». Пакуль жа ў сучаснай драматургіі замест
паўнакроўнага творчага працэсу назіраецца спантаннае самавыяў-
ленне паасобных пісьменнікаў, якія ніколі не ведаюць, ці змо-
гуць надрукаваць або паставіць сваю п’есу. А між тым, сёе-тое
і друкуецца. Дзякуючы бібліяграфічным службам, ахвотны мо-
жа даведацца, што публікаваліся п’есы Г. Аўласенкі «Новы год
у лесе» (2003), «Як казкі пераблыталіся» (2007), «Мышаняты і мя-
чык» (2010), «Першая пралеска» (2010); Р. Баравіковай «Шкляныя
горы, альбо Праграміст Чароўнай даліны» (2004); А. Бычкова
«Лёгкі хлеб» (2003); 3. Дудзюк «Чароўны гадзіннік» (2001), «Падда-
ны кахання» (2003), «Люба ў шлюбе» (2005), «Бамбавозы» (2005);
на яго адгукнуліся ў «Лнтературной газете» крытыкі I. Штокман
і У. Корабаў. У сваіх палемічных нататках яны надзвычай кры-
тычна аднесліся да твора, сцвярджаючы, што «змест вычэрп-
ваецца сюжэтам», «няма сур’ёзных жыццёвых праблем, людзі
не ўстаюць са старонак, як жывыя», «раман далёкі ад дасканаласці».
«Ён яўна зацягнуты, у самой яго структуры адчувальныя пусто-
ты, зіянні, прыкрытыя тонкай плёнкай непатрэбных падрабяз-
насцей». Праўда, адзін з крытыкаў прызнаў, што П. Місько «ведае
матэрыял, ведае беларускую вёску, пра якую ён піша, у рамане
бачны яе быт, говар, фальклор, ёсць першапачатковая структура,
ёсць матэрыял» . Трэба сказаць, у рэдакцыйным каментарьгі га-
зеты адзначалася, што заўвагі крытыкаў не бясспрэчныя, і што
на іх ацэнкі паўплывала якасць перакладу. Сапраўды, у ім стра-
цілася жывасць народнай гаворкі, знік нацыянальны каларыт,
і як ні стараўся аўтар сам найлепшым чынам перадаць дух ары-
гінала, у перакладзе ён не быў як след данесены.
Раманам «Градабой» П. Місько нібы «падвёў рысу» пад тэмай
сучаснай вёскі ў сваёй прозе прозе і пад вялікімі эпічнымі тво-
рамі. Надалей ён сканцэнтраваўся на творах для дзяцей, а такса-
ма на разнастайных сатырыка-гумарыстычных жанрах.
Найбольшага поспеху П. Місько, бясспрэчна, дасягнуў у лі-
таратуры для дзяцей. Дзіцячыя вобразы не аднойчы сустракаліся
ў раяняй прозе пІсьменніка, у яго нарысах, пазней —- у раманах.
Для дзяцей была напісана дакументальная аповесць «Падарожжа
ў калгас». У зборніку «Калодзеж» (1970) з’явіліся яго першыя
мастацкія творы для- дзяцей — апавяданні «Як дзеда дзялілі»,
«Смажаны лёд, або апавядаяне пра Несусветнага хлуса», «Чараўнік
Косця», «Як Саша ў космас лятаў». Дзецям былі прысвечаны не-
калькі апавяданняў, якія Місько друкаваў у часопісе «Бярозка»,
у зборніках «Верхалаз» (1964), «Помнік» (1970) і інш. Першай
дзіцячай аповесцю ГІ. Місько сталі «Навасёлы, або Праўдзівая,
часам вясёлая, часам страшнаватая кніга пра незвычайны месяц
у жыцці Жэні Мурашкі» (1972), у якой з гумарам апавядаецца
пра жыццё хлопцаў з аднаго двара новазаселенага дома. Галоў-
ны герой — Жэня Мурашка разам са сваімі аднагодкамі і з жы-
харом гэтага ж дома, былым артыстам Лявонам Іванавічам,
перажываюць нямала займальных прыгод. Лявон Іванавіч бярэ
шэфства над дваровымі хлопцамі, арганізуе з імі лялечны тэатр.
Ён неўпрыкмет прывівае ім высокія маральныя якасці, вучыць
іх быць сумленнымі, працавітымі, адказнымі за свае ўчынкі.
А вось аповесць «Прыгоды Бульбобаў» (1977) пабудавана яшчэ
больш арыгінальна — у ёй Місько «ачалавечыў» двух сабачак
: Бульку і. Боба, якія самі і расказваюць пра сябе. У займальнай
у форме ён падае мноства падрабязнасцей пра сабак, іх пароды,
звычкі, здольнасці, пра тое, якую карысць прыносяць сабакі
на службе чалавеку. Падлеткі браты Коля і Толя разам са сваі-
мі чацвераногімі сябрамі перажываюць нямала цікавых прыгод.
Місько валодаў рэдкім умельствам ужыцца ў дзіцячы свет, пера-
ўвасобіцца ў сваіх маленькіх герояў. Ім верыш, іх паводзіны на-
туральныя, псіхалагічна матываваныя. Прычым нельга не адзна-
чыць, што ўся дзіцячая літаратура П. Місько — гэта творы ме-
навіта для дзяцей, а не для дарослых пра дзяцей. Іх з цікавасцю
чытаюць дзеці, яны ўключаны ў падручнікі і хрэстаматыі, не-
аднаразова перавыдаваліся ў серыі «Школьная бібліятэка».
Працягам «Прыгод Бульбобаў» стала аповесць «Як на нашы
імяніны». У ёй тыя самыя галоўныя героі — браты Коля і Толя,
але тут яны паказаны ўжо ва ўзаемадзеянні са светам дарослых.
Наступная аповесць «Грот афаліны» (1985) — прыгодніц-
кая, яна нечым нагадвае аповесць Я. Маўра «Сын вады». Нельга
не згадаць, што П. Місько захапляўся творамі нашага выдатна-
га дзіцячага пісьменніка, і водгалас таго колішняга захаплення
адчуваецца ў аповесці. Яна напісана для дзяцей сярэдняга і ста-
рэйшага школьнага ўзросту і ўздымае шэраг важных праблем —
маральна-этычных, экалагічных, светапоглядных. Галоўны герой
аповесці дванаццацігадовы хлопчык Янг Сінг са сваім братам
Раджам жыве на адным з астравоў архіпелага ў акіяне. Жыве
бесклапотна, у суладдзі з прыродай вострава Біргус і яго насель-
нікамі, але мір І спакой парушаюць амерыканцы, якія выся-
ляюць жыхароў на неабжыты, мала прыгодны для існавання
востраў, а іх спрадвечную радзіму займаюць пад ваенную базу.
Біргусцы вымушаны прыстасоўвацца да новых умоў існаваніія,
кантактаваць з нязванымі прышэльцамі, якія прынеслі свае ма-
ральныя прынцыпы, звычкі, не суладныя з традыцыйным жыццё-
вым укладам астравіцян. Астравіцяне ва ўсёй жорсткай рэаль-
насці спазнаюць даброты іх «цывілізацыі», аднак па сваіх учын-
ках і маральных якасцях яны вышэй за прадстаўнікоў нібыта
больш высокаарганізаванага грамадства.
У далейшым П. Місько спалучае ў творах для дзяцей пры-
годніцкі элемент з фантастыкай. Як фантаст ён яшчэ як след
не ацэнены крытыкай. Між тым фантастыка П. Місько выяўляе
яго як майстра ў гэтым жанры. Фантастычная аповесць «Эрпіды
на планеце Зямля» (1987) мела свой выток яшчэ ў «Навасёлах».
Фабулу твора апавядаў дзецям артыст-пенсіянер Лявон Іванавіч
як камедыю-казку ў двух дзеях для дваравога лялечнага тэатра.
Але П. Місько ўбачыў у змесце п’есы-казкі нескарыстаныя маг-
чымасці і разгарнуў яе ў празаічным творы. Дзеянне аповесці
адбываецца на ЗямлІ, персанажы яе зусім рэальныя — школьнік
Ваня Гардзей, яго сябры, бацькі, настаўнікі. Фантастыка ўвахо-
дзіць у іх жыццё з прылётам Эрпіда — «электроннага робата-
паліглота ізаляванага дзеяння».
Гнятучыя жыццёвыя нягоды перажываў П. Місько ў канцы
1990-х гадоў, калі ў выніку сацыяльных зрухаў у грамадстве
пачаліся цяжкасці з публікацыямі, безграшоўе, нястачы. Цяжка
захварэла, аказалася прыкаванай да ложка жонка. Можна толькі
здзіўляцца мужнасці і нязломнасці характару Паўла Місько, які
ў вельмі цяжкіх умовах працягваў тварыць. Менавіта ў гэты час
ён працаваў над цыклам казак, якія пад назвай «Прыйдзі, дзень-
залацень!» («Казкі дзеда Аўласкі і бабы Параскі») быў выдадзе-
ны ў 1993 г.
На падставе творчага выкарыстання беларускіх народных ка-
зак ён выбудаваў сюжэт мастацкага твора, блізкага да народнага
эпасу. У свой час Якуб Колас меў намер на аснове казачнага
цыкла пра каваля Вярнідуба стварыць беларускі народны эпас
накшталт «Калевалы», «Лачплесіса» ці «Міфаў старажытнай Грэ-
цыі». П. Місько пайшоў іншым шляхам. Ён спалучыў у цэлас-
най форме некалькі разнавіднасцей беларускага казачнага эпа-
су, відазмяняючы сюжэты казак, уплятаючы прыгоды вядомых
з дзяцінства казачных дзеючых асоб, сярод якіх певень Пяюн,
Каток Вуркаток, Каза-дзераза, Мышка-нарушка, у займальны
сюжэт, звязаны з прыдуманымі аўтарскай фантазіяй персанажа-
мі. Іх многа — дзед Аўлас, бабка Параска, асілак Ванятка, каваль
Мітрапан, Маша-Марылька, ведзьмы Матроха і Праксэда, казёл
Сідар, конь Гнедка... Кампазіцыйна аповесць таксама аформле-
на ў фальклорным духу: кожная з яе частак мае зачын і кан-
цоўку. Тут аўтар дае волю свайму жаданню аздобіць мову твора
скарбамі народных гаворак, элементамі фальклору. Вось урывак
з уступнага зачыну, зарыфмаванага ў духу народных прыказак:
«Бабка Параска была галасістая, па натуры фарсістая. А дзедка
Аўлас быў такі, як у вас. Пазнаеце яго па прыкмеце: на галаве
як сонейка свеціць. Над левым вухам і над правым вухам —- пу-
шок, як у дзьмухаў».
У смутныя гады «перабудовы» П. Місько зноў звярнуўся да
сучаснай тэмы, але ўжо не з вясковага, а з гарадскога жыцця.
У той час, як многія пісьменнікі разгубіліся перад новымі часа-
мі, уступілі ў пару творчага крызісу, чакаючы, пакуль «вялікае
ўбачыцца з адлегласці», Місько адгукнуўся на нараджэнне но-
вых «капіталістычных» адносін аповесцю «Мушкяцёры» (1997).
У гэтым яму, магчыма, дапамог і ўласны вопыт асваення новых
варункаў рэчаіснасці, калі ён прадаваў у падземным пераходзе
паміж ГУМам і банкам сплеценыя ім самім кошыкі. Пазней
П. Місько ўспамінаў, што акрамя невялікіх грашовых набыткаў ён
займеў павучальны вопыт адносін у гандлёвым свеце: яго і з мес-
ца зганялі, і рэкеціры «наязджалі», і міліцыя цікавілася новым
тандляром. Праўда, уласную гісторыю ён у твор не ўставіў. Апо-
весць расказвае пра трох сяброў-падлеткаў, трох мушкяцёраў, якія
захацелі ва ўмовах «першапачатковага назапашвання капіталу»
нажынь «лёгкія грошы» на гандлі адзежай. Аднак іх мары стаць
капіталістамі не было наканавана збыцца: для таго, каб стаць
сваімі ў сферы прыватнага бізнесу, у іх не было патрэбных якас-
цей: нахабства, хцівасці, жорсткасці. Выхаваныя савецкімі часа-
мі, яны захавалі ў сабе сумленнасць, маральную непрымірымасць
да благога. Аповесць заканчваецца па-свойму шчасліва: хлопцаў
незабілі, не змардавалі, не аблыталі нясплочанымі пазыкамі, яны
своечасова зразумелі, што бізнес — не для іх.
Аповесць «Зялёныя змеі» (2004) — гэта водгук П. Місько на
чарнобыльскую бяду. Галоўны герой яе задумаў перанесці па-
рэшткі сваіх бацькоў, пахаваных у забруджанай радыяцыяй зоне,
на могілкі ў Мінску.
У апавяданні «Прыгавораны да жыцця» (2007) дзеянне адбы-
ваецца ў нашы дні, але ў ёй ёсць фантастычны элемент: з часоў
Вялікай Айчыннай вайны пранікае ў сучаснасць былы наглядчык
фашысцкага канцэнтрацыйнага лагера Вавула і спрабуе прадоў-
жыць свае чорныя справы. Ідэю твора аўтар не хавае, яна ў за-
ключных радках: «Нешта з песні ўспомнілася: «С войной по-
кончнлн мы счеты». Пакончылі? А яна ж дастае яшчэ людзей
праз многія пакаленні».
Аповесць «Востраў «Мёртвая галава» (2007) зноў пераносіць
чытача ў фантастычны свет, у будучае, але і яна ўсім сваім змес-
там звернута да сучаснасці. Касмічны карабель з Зямлі пасланы
надалёкую планету, каб вызначыць, ці можна будзе каланізаваць
яе, перасяліць туды зямлян. Касманаўты лёгкадумна аднесліся
да праяў іншапланетнага жыцця, паводзілі сябе на чужой пла-
неце нібы ў сябе дома. I загінулі. Выратаваўся толькі адзін, той,
які аказаўся болып назіральным, абачлівым і болып уважлівым
да насельнікаў планеты. Як тут не згадаць пра цяперашнія
адносіны паміж дзяржавамі, калі адны стараюцца навязаць свой
лад жыцця, свае жыццёвыя прынцыпы іншым, не зважаючы,
што ўсе маюць права на сваю самастойную духоўную існасць
і на сваё разуменне чалавечых адносін.
Апошняе з напісанага для дзяцей у П. Місько — дэтэктыўна-
фантастычная аповесць-антыўтопія «Ніль адмірары, або Я выбі-
раю смерць» (1999). У ёй апавядаецца пра журналіста амерыкан-
скага часопіса, які дзівосным чынам пераносіцца ў жэрала патух-
лага вулкана ў гарах Сьера-Невады і сустракае там прадстаўнікоў
невядомага каралеўства, якім кіруе тыран Вялічар Чацвёрты. Ніль
адмірары (піі абтігагі) — з лацінскага азначае «нічому не варта
здзіўляцца». Але як не здзіўляппа галоўнаму герою аповесці —
сатрап не проста любіць і дазваляе хвалу і ўслаўленне ўлас-
най асобы сваімі падданымі, але адкрыта вымагае «велічання»,
трымае цэлы штат сервільных паэтаў, выдае адмысловыя ўка-
зы, паводле якіх насельнікі Адмірарыі павінны час ад часу збі-
рацца і ўсе як адзін усхваляць уладара. А каралеўства сабрала
прадстаўнікоў розных часоў і народаў, гэта нібы кангламерат,
згушчаная мадэль чалавечага грамадства на Зямлі. Чытаючы гэты
твор, згадваеш іншыя выдатныя ўзоры антыўтопій — «1984»
Дж. Оруэла, «Восень патрыярха» Г. Маркеса. Па моцы асмяяння
дэспатызму аповесць П. Місько не саступае ім. У ёй ш.мат вы-
думкі, нечаканых паварозаў сюжэту, займальнасць прыгод зава-
рожвае. Сярод персанажаў твора не толькі жыхары Адмірарыі,
але і... прывіды папярэдніх трох яе ўладароў. Журналіст спрабуе
змагацца з тыраніяй Вялічара, робіць выгляд, што шчыра пра-
цуе на яго, а сам шукае аднадумцаў, з якімі можна было б суп-
рацьстаяць дыктатару. Урэшпе той гіне сам, стаўшы ахвярай
уласнага самадурства. Але барацьба працягваецца, бо аповесць
закачваецца тым, што журналіст І трое прыхільнікаў, якіх ён здо-
леў набыць, «ідуць у партызаны», каб змаганца супраць тыраніі.
Яшчэ адна грань таленту Паўла МІсько — гумарыстыка.
3 1963 г. Місько досыць рэгулярна друкуе ў часопісе «Вожык»
гумарэскі — «Знахарка» (1963), «Дзівак-чалавек» (1964), «Нуль
без палачкі» (1966), «Раскажу, то не паверыце» (1970). Сабраўшы
разам гумарыстычныя апавяданні і гумарэскі і дадаўшы некалькі
адмыслова напісаных, ён выдаў у 1972 г. у дадатку да часопіса —
бібліятэцы «Вожыка» — пад назвай «Дзівак-чалавек (Камандзі-
роўка ў “Зялёную даліну”)». Аб’екты яго сатыры і гумару былі
звычайныя для тых часоў — лайдакі, абібокі, бюракраты, п’яні-
цы. Гумар і сатыра П. Місько вылучаліся выдумкай, нечаканымі
паваротамі сюжэту, камізмам сітуацый і сакавітай мовай. Поспех
першага зборніка акрыліў Місько, і ён прадоўжыў развіваць свой
дар гумарыста. У бібліятэцы «Вожыка» выйшлі і наступныя збор-
нікі — «Вясельны марафон» (1984), «Развітальная гастроль» (1991).
Апошні ўяўляў сабой своеасаблівую пародыю на дэтэктыў, у пад-
загалоўку да яго стаяла — «Дэтэктыўная гісторыя». У ім і са-
праўды прысутнічае незвычайны дэтэктыўны сюжэт, але ўсе па-
дзеі падаюцца выключна ў камічным ключы.
Асобнымі кнігамі выходзілі таксама зборнікі «Чэрці ў коміне»,
ў які ўвайшлі не толькі сатырычныя апавяданні, але і фелье-
тоны, літаратурныя пародыі, а таксама жартоўная аповесць
«На зачараваным востраве, або Баба Яга Залатая нага» (1978)
і «Лекцыя з падвывам» (1988). Ужо згадвалася, што гумарам
у П. Місько прасякнуты і многія апавяданні, творы больш буй-
ных жанраў. Большасць яго гумарэсак не страцілі сваёй ціка-
васці, яны і сёння выклікаюць усмешку, весяляць выдумкай,
дасціпнасцю, арыгінальнымі перыпетыямі.
Павел Місько пайшоў насуперак звыкламу ў біяграфіі пісьмен-
ніка парадку, калі творчасць пачынаецца з вершаў, а потым ужо
адбываецца пераход да прозы. Місько ж прыйшоў у паэзію тады,
калі ў яго творчым набытку ўжо было нямала прозы — ад апа-
вядання да рамана-дылогіі. Але і паэзія ў яго аказалася свое-
аеаблівай — яна нібы ў скандэнсаваным, згушчаным выглядзе
прадстаўляла пэўныя кірункі яго творчых пошукаў. Пачалося
з гумару. Сярод пародый, змешчаных у зборніку «Чэрці ў коміне»,
ёсць і вершаваныя — на паэтаў Р. Барадуліна, В. Вярбу. С. Гаўру-
сёва, А. Грачанікава, У. Караткевіча, Ю. Свірку, Я. Сіпакова...
Нягледзячы на ўласную неспрактыкаванасць у вершатворчасці,
пародыі П. Місько, удала падробленыя пад асаблівасці вершаў
вельмі розных па стылю паэтаў, выяўлялі характэрныя агрэхі
і недарэчнасці ў вядомых аўтараў.
У тым жа зборніку Місько змясціў таксама тры вершаваныя
гумарэскі — «Старчва», «Дударэнка—Дудароў» і «А пі мог прос-
та выжыць той Цімох?».
У 2001 г. П. Місько нечакана выдае зборнік вершаў «Ружо-
выя ліўні», у якім змясціў 90 вершаваных твораў розных жанраў:
лірыка кахання, філасофская лірыка, гумарэскі, байкі, пародыі,
вершаваныя фельетоны, быліцы. Асабліва ўдаліся яму гумарыс-
тычныя творы. Тут у аўтара быў багаты вопыт празаічных гума-
рэсак, але і ў вершах ён праявіў надзвычайную выдумку, досціп,
арыгінальныя «хады» думкі.
Аднак і лірычныя вершы таксама ўдаліся. У іх ёсць настраё-
васць, пачуццё, філасофская глыбіня. Вось верш «Элегічнае»:
Певень захлынуўся шчасцем звонка,
Цішу раскалоў надрэчных лоз,
Пазяхае бор і кожнаю сасонкай
Ружавее сорамна спрасонку
Ды пасуе ўдалеч адгалос.25
3 Місько П. Ружовыя ліўні. Мінск, 2001. С. 75.
—- у сн водгалас аднон музыкі... Роз-
ныя на зямлі людзі, але ўсе яны родныя, блізкія ў самым галоў-
ным — жыцці і смерці...» Да такіх высноў прыходзіць іалоўны
герой твора беларус Алекса, павандраваўшы па свеце, шмат па-
бачыўшы І перажыўшы, успрыняўшы мудрасць Усходу, усё леп-
шае ад чужой культуры. А праз гэтыя здольнасці Алексы, суда-
крананне з жыццёвай філасофіяй народа мы пазнаём экзотыку
ўсходніх звычаяў, уяўленні пра свет і чалавека ў ім, наогул каш-
тоўнасць чалавечага жыцця і яго непарыўную сувязь з радзімай.
Раман «За морам Хвалынскім» — першая ў беларускай літа-
ратуры спроба асэнсаваць духоўны вопыт тых, хто не па сізаей
волі вымушаны быў пакідаць сваю Бацькаўшчыну ў самыя роз-
ныя часы і сцвярджацца ў чужым свеце, засвойваць непадоб-
ныя культуры, традыцыі, мову. Нездарма гэты раман вытрымаў
шэсць выданняў, а на рускай мове выйшаў у 1991 г. у выдавеіпве
«Советскнй пнсатель» (пераклад Г. Нужковай).
Трылогія «Залатая жрыца Ашвінаў», «Вяшчун Гедзіміна»
і «Альгердава дзіда» была напісана і выдадзена В. Іпатавай на
працягу 1997—2001 гг. Гэтыя тры раманы прысвечаны Вялікаму
Княству Літоўскаму — магутнай беларуска-літоўскай дзяржаве.
памяць пра якую была для беларусаў праз стагоддзі знішчана.
У рамане «Залатая жрыца Ашвінаў» упершыню ў беларускай
літаратуры даследуюцца індаеўрапейскія, арыйскія карані напіай
культуры, раскрываюцца тыя моманты, калі Наваградская зямля
станавілася цэнтрам ВКЛ.
Дзеянне рамана разгортваецца якраз на мяжы ўмацавання
хрысціянства і глыбіннага бытавання паганства. Аг ульнавядо.ма,
што хрысціянства прыйшло на ўсходнія землі ў X ст., а на бела-
рускіх землях яшчэ ў ХШ ст. жыло двухвер’е, адчуваўся монны
ўплыў язычніцтва, што ішло ад старажытнаіндыйскай рэлігіі,
ад вераванняў індаеўрапейцаў, якія прыйшлі ў Еўропу з Азіі.
Браты-блізняты Ашвіны, што згадваюцца ў «Рагнедзе», кулы1
блізнят — вызначальная рыса старажытнаіндыйскай арыйскай
цывілізацыі, і гэты культ спавядаўся ў славян, балтаў, германцаў,
іншых народаў. Язычніцкія багі Ашвіны, якім пакланяліся ііапіы
далекія продкі, абрады, малітвы перайшлі да іх ад арыйцаў. Па-
кланенне гэтым добрым, спрыяльным чалавеку багам-блізнятам
на беларускіх землях было вельмі моцным якраз у той перыяд,
які апісваецца ў рамане.
Другая сюжэтная лінія твора звязана з вядомымі гістарычны-
мі асобамі, найперш князем Міндоўгам, умацаваннем яго свец-
кай улады. Гэты гістарычны пласт рамана, насычаны змястоў-
най інфармацыяй, не быў бы такім цікавым, калі б пад пяром
пісьменніпы не ажыла эпоха ва ўсёй шматграннасці тагачасных
рзалій. Шырока выкарыстоўваюцца ў рамане дакументальныя
матэрыялы, кніжныя помнікі, паданні наваградскага краю. Усё
гэта, сцэментаванае творчымі ўяўленнямі аўтара, дае магчымасць
у&чьшь той складаны, супярэчлівы перыяд, калі язычніцкі культ
здаваў свае пазіцыі, перарастаючы ў хрысціянства, зразумець
і ўслрыняць ідэю духоўнай лучнасці лгодзей у непарыўным адзін-
стве з прыродай, вечнасцю, пошукамі ісціны ў бясконцасці часу
і космасу. Падобныя матывы выразна гучалі і ў рамане «За морам
Хвалынскі.м».
Галоўная гераіня рамана Жывена — жрыца язычніцкага хра-
мз Ашвінаў, што дзейнічаў непадалёку ад Наваградка каля возе-
ра Менцязь, пераканана ў існаванні вышэйшай нябеснай сілы,
якая ўплывае на лёс кожнай жывой істоты і таму імкнецца
дзейнічапь у адпаведнасці з гэтай жыццёвай наканаванасцю:
*Я люблю ўсіх, бо мы ўсе — душы, што прыляцелі сюды, каб
зрабіць наканаванае, — гаворыць яна князю Міндоўгу, не пага-
джаючыся з яго прагай бязмежнай улады, якой ён дабіваецца
любымі сродкамі, коштам чалавечых ахвяр і вераадступніцтвам.
Душа яе плакала, ніяк не могучы змірыцца з тым, што на зямлі,
лзе ёсць усё, каб быць шчаслівымі, людзі ненавідзяць, зайздрос-
цяць і забіваюць адзін аднаго. Бясконцай спіраллю цягнецца Зло,
і лзе тое месца, якое можна было б выпаліць святло.м і любоўю...
Думкі яе зноў перайшлі да бацькі, да Міндоўга. Колькі крыві
праліў ён па дарозе да Наваградскага трона! I хоць нашмат мен-
шае ягонае княства, а непакорныя князі самі ўздымалі смуту, ці
алраўдаецца ён перад багамі за тыя смерці? Ці ўладару, які збірае
пац адну руку землі, каб стварыць магутную дзяржаву, даруецца
тое, што не даравальна для простых смяротных? Бо сабраныя
ў адно людзі збіраюць у адно і слабыя парывы свайго духу, і ства-
раецца над той ці іншай краінай ахоўнае покрыва. Над магутнай
краінаЙ яно таксама магутнае, вось толькі трэба, каб не азмроч-
ваўся той покрыў злом і няпраўдаю. Можа, і даруюць багі Мін-
доўгу, а значыць і ягоным дзецям, бо хто ж, як не дзеці, нясуць
на сабе і ў сабе, у сваёй крыві бацькаву віну ці бляск подзвігаў...»
Амаль тыя ж думкі выказвае Жывена і свайму брату Войшал-
ку, перакананая, што трэба з годнасцю сустрэць і перанесш ўсе
жыццёвыя выпрабаванні, здзейсніць сваё прадвызначэнне. А яно
ў служэнні людзям, высокай духоўнасці, любові і вернасці род-
най зямлі.
Вобраз Жывены — адзін з самых глыбокіх у рамане, і глы-
біня яго абумоўлена многімі выдатнымі рысамі характару бела-
рускай жанчыны наогул — і ў першую чаргу вонкавым і ўнутра-
ным хараством, талентамі, розумам, дадзенымі ад прыроды.
Гарманічным паўстае духоўны свет Жывены таму, што яна,
мацуючыся спакоем і хараством навакольнага свету, разумеючы
і абапіраючыся на законы прыроды, змагла авалодаць лекарскі-
мі ведамі і лячыць людзей фізічна і духоўна. Праз яе малітвы-
звароты да Ашвінаў, багоў зямлі і вады, агню і паветра, лесу
і поля, неба і зорак паўстае таямнічы пантэон старажытных бе-
ларускіх багоў, раскрываепца іх уплыў на лёсы людзей.
Выкарыстоўваючы амаль дэтэктыўныя прыёмы прыгодніцка-
га жанру, нечаканыя сітуацыі, якія захапляюць чытача дынаміч-
насцю падзей і вобразаў, пісьменніца цэласнымі блокамі раз-
гортвае праз лёс Жывены тагачасную эпоху: блок паганскі, двор
князя Міндоўга, сцэны жыцця наваградцаў і княжацкай сям’і,
купецкае саслоўе, умовы яго побыту, пачатак узвядзення нава-
градскага замка, паказвае злавесную ролю крыжакоў — вечных
заваёўнікаў, еўрапейскія і візантыйскія дарогі галоўнай гераіні.
Кожны з гэтых сюжэтаў нясе пэўную раманную задачу, з’яў-
ляецца той неабходнай цаглінкай, без якой нельга выбудаваць
цэласны мастацкі твор. I праз вобраз галоўнай гераіні, які звяз-
вае ўсе гэтыя сюжэтныя лініі, раскрываюцца асноўныя падзеі
рамана. У лёсе Жывены ў нейкай ступені ўвасоблена тагачасная
маладая Беларусь, яе жыццё і гісторыя. Нездарма аўтар дае ёй
імя «Жывена» — ад слова «жыцпё», бо жанчына — крыніца і сім-
вал узнаўлення чалавечага роду.
Храналагічныя рамкі «Залатой жрыцы Ашвінаў» — 1242—
1263 — год нараджэння Жывены і год смерці Міндоўга — мена-
віта той час, калі Наваградскае княства наладжвала сувязі як са-
мастойная дзяржава з Нямеччынай, Чэхіяй, Рымам, прыбалтамі,
то варагавала, то мірылася з Галіцка-Валынскім княствам, адчу-
вала набегі татара-мангольскіх ордаў.
Другая частка рамана звязана ў асноўным з гісторыяй Візан-
тыі, а таксама са знаходжаннем Жывены ў Канстанцінопалі і яе
хаджэннямі па еўрапейскіх дарогах. Мастацкім адкрыццём ра-
мана можна назваць старонкі, прысвечаныя старадаўняй Візан-
тыі, якая даўно цікавіла В. Іпатаву. Пра яе пісьменніца расказ-
вала ў тэлеперадачах «Спадчыны» і цяпер шырока раскрывала
ў новым творы.
Усе звесткі, скампанаваныя пісьменніцай у сціслы гістарычны
нарыс, у спалучэнні з яе ўражаннямі ад убачанага ў сённяшнім
Стамбуле і мастакоўскай фантазіяй пераўтварыліся ў мастацка-
668
пазнавальныя старонкі новага твора. I такія старонкі не толькі
пашырылі раманную прастору, але, глыбей і дакладней раскры-
ваючы характар галоўнай гераіні, яе светаўспрыманне, паказваюць,
з якой зацікаўленасцю яна ставілася да ўсяго, што ўпершыню
бачыла ў экзатычна-прыгожым і багатым горадзе, адначасова
даюнь і чытачу магчымасць стаць непасрэдным спадарожнікам
яе вандровак і захапленняў.
Апавядагочы пра падзеі мінулага, дэталёва малюючы карціны
жыодя як старажытнага Наваградка, так і Візантыі, пісьменні-
ца раскрывае і глыбіні ўнутранага свету сваіх герояў. Адвечна-
філасофскія тэмы — улады і свабоды асобы, любові і нянавіс-
ці, дабра і зла, існавання і смерці, а ўсё гэта актуальна і для на-
шага часу.
«Залатая жрыца Ашвінаў» — важкае слова ў беларускай гіста-
рычнай літаратуры. Абуджаючы нашу памяць, пісьменніца не толькі
разгортвас поле змагання розных кірункаў у фармаванні асноў-
ных рыс беларускага народа, які жыў з ідэаламі і перакананнямі
паганскай веры, гаспадарыў з адвечнымі прыладамі земляроб-
ства, гандляваў і меў культурныя сувязі з еўрапейскімі краінамі,
няпроста ўспрымаў хрысціянства, захоўваючы пры гэтым неза-
яежнасць свайго духу, але і па-мастацку раскрывае, як усё гэта
адбівалася на чалавечых лёсах. Аўтар уздымае новыя часавыя
і прасгоравыя пласты, пашырае тэматычна-праблемныя рамкі,
ствараючы цэласны вобраз эпохі, паказваючы, што адначасова
адбывалася ў розных краінах. Новым для беларускай празаічнай
традыцыі з’яўляецца зварот да прагісторыі, арыйскіх каранёў
беларусаў, I яшчэ неабходна адзначыць, што ўсім зместам свайго
твора В. Іпатава сцвярджае нацыянальную ідэю, праменьчыкі
якой запальваліся, жылі і сёння свецяць нам з далёкіх стагоддзяў
беларускай гісторыі. «Залатая жрыца Ашвінаў» знайшла свайго
зацікаўленага чытача. Выступаючы на адной з чытацкіх канфе-
рэнцый, вядомы беларускі філосаф Уладзімір Конан даў высокую
ацэнку новаму твору: «Новы раман Вольгі Іпатавай я прачытаў
з вялікім захапленнем. Мастацкім адкрыццём рамана з’яўляецца
вялікая цывілізацыя Візантыі, ад якой пайшла ўся еўраазіяцкая
праваслаўная цывілізацыя... Культуру і лад жыцця Візантыі ле-
пей вывучаць па гэтым рамане Вольгі Іпатавай, чым па гістарыч-
ных нарысах і некаторых даследаваннях, дзякуючы жыццёвасці,
выпукласці, вобразнасці твора... Гэты раман для мяне ў нейкім
сэнсе скарб, паколькі я рыхтую невялікі энцыклапедычны давед-
нік беларускіх міфаў і міфалагемаў. Вольга Іпатава па-майстэрску
выкарыстала міфалагічную вобразнасць язычніцкай культуры бе-
ларусаў і міфалогіі агульна-славянскай.
.«ым чынам, мы маем справу з новым этапам у гістарычнай
раманістыцы. Вольга Іпатава працягвае традыцыі Янкі Купалы
і Уладзіміра Караткевіча» .
Новыя раманы пісьменніцы «Вяшчун Гедзіміна», «Міьгерда-
ва дзіда» з’яўляюцца своеасаблівым храналагічным працягам ра-
мана «Залатая жрыца Ашвінаў». Усе яны пасля друкавання ў 5е-
ларускіх часопісах выйшлі ў 2002 г. у серыі «Беларускі гіста-
рычны раман» пад агульнай назвай «Альгердава дзіда». У гэтш
раманах чытач зноў сустракаецца з Залатой жрыцай Жывенай-
мудрай, пастарэлай захавальніцай беларускага роду, і з яе нашчад-
камі, а таксама са славутымі постацямі беларускай гісторыі —
Гедзімінам, Давыдам Гарадзенскім, Альгердам. Ажываюііь паган-
скія багі, якія доўгія гады суіснавалі лобач з нашымі Продкамі:
Пярун, Ярыла, Вялес, Даждбог, Дзявоя, Стрыбог, Судзеніца, Жы-
жаль, Зюзя, Мара, Лада, Трасца, Лядашчык...
Сама В. Іпатава, гаворачы пра задуму рамана «Вяшчун Ге-
дзіміна», адзначала, што ў беларускай літаратуры імя вялікага
Гедзіміна амаль не згадваецца і таму ёй хацелася больш падра-
бязна расказаць пра той перыяд нашай гісторыі, пра князя Гедзі-
міна найперш як чалавека-сем’яніна, палітыка, дыпламата, воіна,
гаспадара.
Калі Міндоўг пачынаў засноўваць Вялікае Княства Літоўскае,
то ГедзімІн (1275—1341) працягваў умацоўваць нашу старажытную
дзяржаву. Менавіта гэты перыяд княжання Гедзіміна (1316—1341)
і адлюстраваны ў творы. Раскрываючы шляхі аб’яднання беларус-
кіх зямель, пісьменніца паказала, як адбывалася пэнтралізацыя
ўлады, свецкай і духоўнай, вакол вялікага князя і выбіралася стаі
ліца Вялікага Княства, якая спачатку была ў Наваградку (закла-
дзена Міндоўгам), а потым у Вільні. Аўтару ўдалося праўдзіва рас-
крыць таксама суіснаванне і глыбінныя рэлігійныя супярэчнасці,
паказаць, як пашыралася тэрыторыя дзяржавы, якія былі ваенныя
паходы і ўзаемаадносіны Вялікага Княства з усходнімі і заходні-
мі краінамі, як паўставалі абарончыя замкі ў Крэве, Троках, Кер-
наве, Вільні, Медніках. I пісьменніцы трэба было знайсці такі
ракурс, так пабудаваць сюжэт, каб гэтыя сухія гістарычныя фак-
ты, звесткі ажылі і замацаваліся ў памяці чытача, набылі са-
праўднае мастацка-эстэтычнае гучанне, захапілі незвычайнасцю
лёсаў, падзей, іх увасабленнем. Раман складаецца з дзесяці не-
вялікіх раздзелаў і кожны з іх сваёй назвай («Заручыны», «Назад
у Трокі», «Вярхоўны жрэц», «Пагоня», «Суд на гары», «Закладка
Горняга замка», «Паслы», «Смерць Біруты», «Развітанне», «Апошні
ГІЗХОД. ДЯВЫДа»; іідріізу ~
адбыцца. Чытач знаёміцца з героямі твора праз Ляздзейку, які
ў нейкай ступені з’яўляецца выразнікам аўтарскай пазіцыі. Воб-
раз Ляздзейкі, як і вобраз Жывены — вялікая ўдача пісьменніцы.
Яны хоць і блізкія па духу і няскоранасці гэтага духу перад
жыццёвымі цяжкасцямі і ўладай, тым не менш абсалютна роз-
ныя па мастакоўскім увасабленні вобразы. Выкарыстоўваючы ле-
генду пра паходжанне Ляздзейкі (князь Гедзімін знайшоў яго,
яшчэ зусім малога, у арліным гняздзе), пісьменніца стварыла свой
непаўторны сюжэт, у цэнтры якога сапраўдны талент чалавека,
вешчуна і прарока, праз які сцвярджаецца адна з асноўных ідэй
твора — неабходнасць жыць па праўдзе і сумленні адпаведна
з гармоніяй прыроднага свету.
Такая ідэя найбольш яскрава праяўляецца ў дачыненнях Ляз-
дзейкі з Гедзімінам, рэальнай гістарычнай асобай, сімвалам вы-
ілэйпіай улады. I вось гэты мастацкі прыём — паставіць у цэнт-
ры чалавека, героя многіх паданняў і легенд, першага, вядомага
нам з тых далёкіх часоў, астранома, лекара, язычніка, адоранага
многімі талентамі і найперш талентам разумець людзей, чытаць
у іх душах, паказаць у сувязях з уладай, вялікім князем, кня-
жапкай сям’ёй, іншымі людзьмі, раскрыць лёс дзеючых асоб, па-
дзеі, што адбываліся ў княстве, праз яго ўспрыманне — цалкам
апраўдаў сябе. Таму што пра ўсё Ляздзейка, а разам з ім і аўтар,
мяркуюць з пазіцый няпісаных высокамаральных правіл суісна-
вання самых розных людзей. Думкі, разважанні, унутраныя ма-
налогі — гэта сапраўдныя афарызмы, якія кладуцца на душу сваёй
адвечнай неабвержанасцю і надзённасцю глыбіннага сэнсу.
I служыў гэтаму высокаму Ляздзейка, кіруючыся зямнымі
язычніцкімі запаветамі, якія сталі грунтам і для хрысціянскіх,
агульначалавечых правіл маралі. Ён выступаў своеасаблівым
арбітрам у маральных ацэнках таго або іншага героя. На аб’ек-
тыўных сімпатыях ці антыпатыях Ляздзейкі грунтуецца і чы-
тацкае стаўленне да дзеючых асоб. Яму безаглядна верыш, таму
што ён нідзе і ні перад кім, ні ў якіх сітуацыях не адступае
ад сваіх правіл. Ляздзейка, сталы дарадца і памочнік Гедзіміна,
сваім дарам прадбачання і прадказання дапамагаў князю пазбя-
гаць памылковых крокаў і ўчынкаў. Гэты дар Ляздзейкі высока
цаніў Гедзімін, улічваў яго меркаванні, прымаючы рашэнні, што
ішлі на карысць дзяржаве, і на такой аснове існавала паміж імі
лучнасць і духоўная блізкасць. Ляздзейку імпанавала, што Гедзі-
мін «нястомна, як сагнуты над кроснамі ткаль, снаваў чаўнаком
па тых дзяржаўных кроснах, выштукоўваючы ўзоры», і ўзоры гэ-
тыя — гарады і землі Вялікага Княства. Менавіта ў час княжання
гедзіміна завяршыўся працэс аб’яднання беларускіх зямель ад За-
ходняга Буга да Дняпра. Асаблівай заслугай Гедзіміна, як паказ-
вае пісьменніца, было тое, што працэс аб’яднання беларускіх зя-
мель адбываўся мірным шляхам, хаця на іх пражывала шматлю-
дзей розных нацыянальнасцей і веравызнанняў. Не мадэрнізуючы
тагачасную рэчаіснасць, аднак абапіраючыся на сучасныя археа-
графічныя і гістарычныя даследаванні, В. Іпатава спвярджае пер-
шасную ролю беларусаў у стварэнні і ўмацаванні Вялікага Кня-
ства. Праўдзіва і доказна, праз кампазіпыйна зладжаную сістэ-
му мастацкіх вобразаў, інтэлектуальную насычанасць і асабліва
праз раскрыццё шматграннай дзейнасці Гедзіміна, філасофіі Ля-
здзейкі, пісьменніца шырока адлюстроўвае атмасферу эпохі, якая
ўскладнялася не толькі небяспекай звонку, але і рэлігійнымі
праблемамі. Паказваючы шырыню дзяржаўнага мыслення Гедзі-
міна, яна раскрывае працэсы, якія працякалі не толькі ва ўнут-
ранай і міжнароднай палітыцы Вялікага Княства, але і наогул
ва многіх еўразійскіх краінах, вядомых буйных цэнтрах — Рыме,
Кракаве, Рызе, Вільні, Маскве, Вялікім Ноўгарадзе, Пскове, ня-
мецкіх гарадах. Згадваюцца і палітычныя дамовы Вялікага Кня-
ства з Польшчай і Мазовіяй дзеля супрацьстаяння Тэўтонска-
му ордэну, падмацаваныя шлюбамі Гедзімінавых дачок Ганны
і Марыі з польскім і мазавепкім княжычамі. Апавядаецца пра на-
ладжванне стасункаў з Масквой, перамовы з легатам Папы Рым-
скага, малююцца сцэны прыёму Гедзімінам паслоў многіх краін,
прыводзяцца тэксты з пасланняў і дакументальныя гістарычныя
звесткі пра тую або іншую краіну і яе валадароў, што мелі дачы-
ненне да Вялікага Княства, асвятляюцца прычыны пашырэння
каталіцтва як саступкі Папе Рымскаму, які мог спыніць беспера-
пынныя напады крыжакоў. Даюцца таксама апісанні пасяджэнняў
Гедзіміна са старшымі сынамі (дарэчы, у Гедзіміна было сямё-
ра сыноў і шэсць дачок і ўсе яны згадваюцца ў рамане) і панамі-
радай, дзе разглядаліся розныя ідспадарчыя, гандлёвыя, ваенныя
пытанні. Безумоўна, апісваюпца і ваенныя паходы супраць кры-
жакоў, якія ўзначальвалі Гедзімін і Давыд Гарадзенскі, адзін з га-
лоўных герояў рамана, таленавіты военачальнік, мужны, разум-
ны каштэлян гарадзенскі, які карыстаўся ўсенароднай любоўю
і павагай. Давыд быў мужам любімай дачкі Гедзіміна Біруты, якая
разам з дзецьмі загіне пакутніцкай смерцю ад рук крыжакоў.
Разгортваючы такія батальныя сцэны, эмацыянальныя апісанні
трагічных падзей з жьшця герояў, пісьменніца паказвае, якімі
мужнымі і адданымі патрыётамі роднай зямлі былі нашы продкі.
I ўсе гэтыя звесткі, уплепеныя ў мастацкую тканіну твора, у роз-
дум Ляздзейкі, успрымаюцца з нязменнай нікавасцю, незаўваж-
на пашыраючы і ўзбагачаючы нашы гістарычныя веды, а многае
адкрываюць упершыню.
Не адступаючы ад сапраўдных тагачасных рэалій, В. Іпатава
ў іх мастацкім асвятленні, як і наогул у асэнсаванні той эпохі,
найбольш абапіраецца на аналітычна-філасофскі, інтэлектуаль-
ны пошук, чым на прыгодніцка-захапляльнае аздабленне сюжэ-
та, хаця і гэта вельмі дарэчы ўводзіцца ў агульную тканіну тво-
ра. Такое творчае вырашэнне не змяншае цікавасці да падзей,
а наадварот, несучы багатую, разнастайную інфармацыю, дае шы-
рокую прастору для глыбокага, сур’ёзнага роздуму чытача над мі-
нулым нашай Бацькаўшчыны.
Важна адзначыць, што ў раманах «Залатая жрыца Ашвінаў»,
«Вяшчун Гедзіміна», «Альгердава дзіда» шырока асвятляецца тэма
княжацкай улады. Гедзімін, як і Міндоўг, імкнуўся сканцэнтра-
ваць уладу ў сваіх руках дзеля інтарэсаў дзяржавы. Але пісьменні-
на, паказваючы, да якога трагічнага канца давяло Міндоўга жа-
данне бязмежнай улады, сцвярджае ідэю, што ўлада не павінна
быць безадказнай і кіравацца бяздумнымі, уседазволенымі мета-
дамі, якія зневажаюць чалавека. Гедзімін больш абачлівы палі-
тык, ён добра ведае цану ўладзе, яе велізарны адказны цяжар,
але і найвышэйшую асалоду. Сутнасць улады ў сваіх творах
пісьменніца раскрывае праз яе розныя праяўленні, праз агром-
ністае ўздзеянне на асобу, на лёсы людзей. У «Вешчуне Гедзіміна»
гэтая тэма раскрываецца галоўным чынам праз стасункі ўлады
і таленту, а гэта азначае — як філасофская катэгорыя — так, як
яе разумее і ўспрымае Ляздзейка — філосаф, прарок і мастак:
«Улада сапраўды нясе нейкі смяртэльны пачатак. Яна такая са-
лодкая, невымерна прыцягальная, што дзеля таго, каб быць
альбо пры ўладзе, альбо блізка ля яе, людзі, і нават жрацы, гато-
вы ісці на злачынства... Той, хто атрымлівае ўладу, ведае: разам
з ёй, як якое пракляцце, валачэцца не толькі зайздрасць і няна-
вісць, але і лісліваспь, і хітраснь, і шмат чаго іншага, што прыгі-
нае да зямлі слабога... Галоўнае адно — каб кожны, каго выкідае
ў свет уладаром, разумеў, што гэты дар яму даецца. 1 спытаецца
з яго болей, чым з каго іншага...» Ляздзейку пашанцавала быць
побач з уладай, назіраць, аналізаваць розныя яе праяўленні. Яму
самому не ўлада была патрэбна, а воля, любоў і душэўнае разу-
менне, ён не хацеў і не мог падпарадкаваць свой талент валадару,
яго патрабаванням. «Лепш воля, чым служыць ва ўгоду ўладзе...»
Адказваючы на пытанне, якой мусіць бьшь справядлівая ўлада,
пісьменніца прыходзіць да вельмі важных высноў, сцвярджаючы,
эавяршаючы трылогію апісаннем перамогі Альгерда над та-
тарамі, апавядаючы пра стасункі ВКЛ з Масквой, аўтар сцвяр-
джае думку, што дзяржавай павінен кіраваць чалавек, надзелены
высокім інтэлектам, разумны, прадбачлівы палітык і гаспадар,
абаронца свайго народа, волі і незалежнасці краіны. I народ, і ва-
ладары павінны не толькі памятаць сваю гісторыю, кіравацца яе
ўрокамі, але і захоўваць сваю адметнасць у свеце, мову, культуру,
нацыянальныя сімвалы, лепшыя традыцыі і вераванні лродкаў.
Высокай паэтычнай мовай выказвае пісьменніца сваё разуменне
народа: «Народ — гэта як грыбніца, у якой схаванае мінулае і бу-
дучае, і нават калі сёлета гарачыня і бездажджоўе і няма нідзе
ні каліва, то на наступны год усё роўна вытыркаецца там ці тут
грыбок, варта толькі пырснуць дажджу, пасланніку Перуна, ня-
беснага грамоўніка. На грыбніцы напісаныя нейкімі невядомы-
мі нам літарамі маланкі — вогненныя і чорныя, асляпляльныя
і зусім непрыкметныя, як зараніцы. Запісаныя і грымоты, і ша-
лясценне травы, і драцінкі, што ўтыкае раніцай у зямлю Даждж-
бог. I страсць, з якою рвецца ў існаванне ўсё жывое, аплодненае
Вялесам.
А ўладар? Струмень вады, які выкідае ў свет жарало крыніцы.
I ніколі не ведаеш, чаму — ён, а не іншы...»"
Працягам трылогіі, у якой храналагічна паслядоўна дзейні-
чаюць стваральнікі і вялікія князі ВКЛ — Міндоўг, Гедзімін,
Альгерд — з’яўляюцца новыя і пакуль апошнія па часе творы
В. Іпатавай — аповесць «Апошнія ахвяры свяшчэннага дуба»
(2006) і раман «Знак Вялікага Магістра»(2009).
Як бы працягваючы сваю трылогію, у аповесці пісьменніца
паказвае часы «позняга Альгерда», калі на змену афіцыйнаму
язычніцтву прыходзіла хрысціянства. Прыходзіла праз непаразу-
менні, пакуты, змаганне. Тры постаці —• Кумец, Круглец і Ня-
жыла, якія пазней былі кананізаваныя праваслаўнай царквой як
святыя, нібыта замацавалі ў народнай свядомасці перавагу нова-
га веравызнання. Свежа, ярка і вобразна, па-мастацку перака-
наўча вырашае пісьменніца няпростыя гістарычныя калізіі, па-
збягаючы саладжавасці ў апісанні хрысціянскіх пакутнікаў, што
часамі пераважае ў аповедах пра жыціі святых. Гэта перш за ўсё
мастацкі твор, і нездарма ён атрымаў прэмію «Залаты апостраф»
часопіса «Дзеяслоў» (2008).
Раман «Знак Вялікага магістра» прысвечаны славутай бітве
пад Грунвальдам 1410 г, калі аб’яднаныя сілы беларусаў, палякаў
і літоўцаў ушчэнт разбілі войскі самай магутнай ваеннай дзяржавы
II Іпатава В. Альгердава дзіда. С. 415.
Еўропы — нямецкі Ордэн крыжакоў. і іаездка у /шш г. у склад^с
еотні пісьменнікаў Еўропы («Літаратурны экспрэс-2000») скрозь
адзінаццаць краін дазволіла Вользе Іпатавай пабыць у Маль-
барку, былой сталіцы крыжакоў. Па яе прызнанні, цэлы дзень
яна правяла ў замку, які і сёння ўражвае сваёй магутнасцю,
а ў XIV—XV стст. быў самай магутнай цытадэллю Еўропы. Помні-
ла, што назва яе роднага Міра ўпершыню ўзгадваецца ў сувязі
з тым, што ў 1395 г. ён быў разбураны войскам магістра Конра-
да фон Юнгінгена. I яна стаяла перад яго бронзавай постаццю
ў Мальбарку са злараднай думкай, што там, на Грунвальдскім по-
лі, яму было адпомшчана за ўсё, уключаючы і знішчаны агнём
Мір. Тады ж да яе прыйшла, як нейкі магутны штуршок, карціна
бітвы — і яна там жа, у Мальбарку, прысеўшы на лаву, накіда-
ла першую старонку свайго будучага рамана. У гэтым рамане
дзейнічае сын Альгерда Ягайла і яго славуты супернік Вітаўт.
Гэта — працяг у часе своеасаблівай хронікі беларускіх уладароў
і беларускай гісторыі. Калі аб’яднаць больш раннія гістарычныя
раманы і аповесці Іпатавай і яе апошнія па часе раманы і апо-
весць, то разам яны складуць сапраўдную мастацкую панара.му
гісторыі Беларусі — ад X па XVI ст. Тут дарэчы ўзгадаць і яшчэ
адну яе кнігу «Паміж Масквой і Варшавай», што выйшла ў 1996 г.
на беларускай і нямецкай мовах і якую сёння шырока выкарыс-
тоўваюць экскурсаводы і работнікі турыстычных агенцтваў у сваёй
працы, бо яе сціслыя, але змястоўна-насычаныя інфармацыяй
гістарычныя нарысы пра беларускія гарады даюць мноства ціка-
вых звестак пра нашу зямлю і яе мінулае.
У 2006 г. В. Іпатава здзейсніла яшчэ адну сваю мару: разам
з мужам Ягорам Фядзюшыным аб’ехала пятнаццаць раёнаў Бела-
русі, наведваючы помнікі і магілы нашых землякоў, якія аддалі
сваё жыцці, змагаючыся за свабоду. Разам з грамадскімі акты-
вістамі яна арганізоўвала мітынгі і літаратурныя чытанні каля
гэтьіх памятных мясцін, спрыяючы таму, каб яны былі добра-
ўпарадкаваныя, бо часам мясцовыя людзі мала ведалі пра сваіх
славутых папярэднікаў. Вынікам гэтых паездак, якія патрабавалі
нямала сіл і энергіі пісьменніцы, стала кніга «Свабода да апош-
няга дыхання», куды ўвайшлі аповеды пра Фелікса Тапчэўскага,
Ігната Буйніцкага, Язэпа Драздовіча, братоў Луцкевічаў, Тэадо-
!ра Нарбута, Кастуся Каліноўскага, Уладзіслава Дыбоўскага, Мі-
хася Васілька і многіх іншых. Увайшлі ў кнігу і апісанне магіл
слынных беларусаў на славутых віленскіх могілках Росу, а таксама
пахаванняў беларусаў у Канадзе.
Пісьменніца вельмі шкадуе, што зробленыя ёю ўнікальныя
тэлевізійныя перадачы пра славутых беларусаў Амерыкі, многія
— ЛІСК1 раслсмншн рсі*-
монту. Рэальна зусім абмежаванае ў часе жыццё ўсяго на праця-
гу аднаго дня. Жыццё як бы без пачатку і канца — сюжэтнага.
Перад чытачом з’яўляюцца на нейкі момант, вельмі непрацяглы
па чарзе супрацоўнікі лабараторыі, а то бывае збіраюцца разам.
Нешта робяць, пра штосьці гавораць, спрачаюцца, думаюць,
у думках вяртаюцііа ў мінулае. Жыццё як жыццё — здаецца, са-
мае звычайнае. Але гэтая звычайнасць узята як бы ў рамкі свету
навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, які дыктуе ўсяму свае законы.
У невялікім выдзеленым аўтарам уступе даецца апісанне
начнога горада, якое пакідае адчуванне апакаліптычнасці, пад-
парадкаванасці ўсемагутным законам тэхнічнага веку. Асабліва
тая мясціна, дзе ўсхваляецца электронна-вылічальная машына:
«I Першая вялікая электронна-вылічальная машына працавала
цяпер, як і днём, штосекундна складваючы, адымаючы, перам-
нажаючы мільённыя камбінацыі лічбаў, рашаючы задачы най-
лепшай работы станкоў, рухавікоў, грузавікоў і, дарэчы, усяго
таго, што звязана са станкамі, рухавікамі, машынамі: найапты-
мальнейшых праектаў новых машын і станкоў, новых цэхаў і за-
водаў... I ўсё гэта — для больш рытмічнага і больш хуткага руху
стужкі Галоўнага канвеера, з дапамогаю якога як днём, так і зараз,
ноччу, Першая вялікая электронна-вылічальная машына падрых-
тоўвала тую складаную і магутную матэрыялыіа-тэхнічную базу,
на аснове якой з дапамогаю чалавечых рук Яна магла стварыць
больш дасканалую Другую вялікую электронна-вылічальную ма-
шыну, якая сама ў сабе будзе знаходзіць непаладкі, сама сабе
будзе планаваць тэмы і аб’ёмы, згодна сваёй машыннай логіцы»30.
Гэтае апісанне фантастычнага зместу дзесьці як бы было ўжо
першай заяўкай на будучыя Гігевічавы фантастычныя антыўтопіі.
Тут жа яна ўведзена зусім рэалістычным апісаннем розных праяў
начнога горада. Галоўная частка зноў жа зусім рэалістычная,
у нечым нават можа побытава-прыземленая. Звычайнае жыццё,
звычайных навукова-тэхнічных супрацоўнікаў звычайнай лаба-
раторыі. Іх пяцёра. Іх жыццёвы лёс і спрабуе паказаць пісьмен-
нік, выявіўшы ў гэтых лёсах і пэўныя грамадска-сацыяльныя
і навукова-тэхнічныя прыкметы часу, і ўласцівыя гэтаму часу,
ім створаныя і ім сцверджаныя маральныя, духоўныя асновы ча-
лавечага быцця, прынцыпы штодзённага чалавечага бытавання.
Раман Барысавіч Алмазаў, самы пажылы з усіх персанажаў
твора. У яго свая жыццёвая пазіцыя, выпрацаваная праз гады:
трэба трымаць унутраны спакой, трэба ўмеці жыць, варта на-
ладжвацьдобрыя адносіны з патрэбнымі людзьмі. Хоць чала-
м Гігевіч В. Доказ ад процілеглага. Мінск, 1985. С. 9.
кіруючыся наступнымі разважаннямі: «О-о, усё гэта было, яно
было да цябе, яно будзе і тады, калі цябе не стане, нідзе, ні на
гэтым, ні на тым свеце, ні ў касмічным пыле, бо ты пяройдзеш
у вялікае Нішто, і таму — ці варта, ці варта ўмешвацца ва ўсё
гэта часовае, самому сабе скарачаючы і без таго кароткі век?
Ці варта?»
Ён спакойна робіць сваю справу, не шкодзіць, не перашка-
джае іншым. Так, ён не герой, не змагар, не барацьбіт.
I ці можна сёння адназначна лічыць мешчанінам, абываце-
лем?! I наўра ці ёсць пісьменніку патрэба асабліва выкрываць
ці асуджаць яго. Алмазаў — звычайны чалавек, працаўнік. У ім
няма агрэсіўнаспі, якіхсьці асабістых прэтэнзій.
Дзесьці такога ж зместу і характару і вобраз Эмы Міхайлаў-
ны. Праўда, у яе больш незадаволенасці сваім лёсам, жаночай
зайздрасці і прэтэнзій да іншых, нават да сяброў. Але няма волі,
няма цвёрдай маральнай пазіцыі. Ёсць поўная падпарадкава-
насць жыццю.
I калі Алмазаў ідэйна перакананы ў сваёй жыццёвай пазіцыі,
дзейнічае свядома, а Эма Міхайлаўна аддалася на волю лёсу,
хоць часам і выказвае сваё незадавальненне (болып, праўда,
асобнымі людзьмі), то Віталя яшчэ толькі становіцца на гэты
жыццёвы шлях. Ён яго ўжо выбраў. Нешта ў ім як бы пратэстуе,
хутчэй — выклікае незадавальненне. Але гэта ўжо — як бы
рэшткі таго светаўспрымання, якое ён прынёс з жыцця вяскова-
га. Таму Віталя ў сабе і для сябе імкнецца апраўдвань свае па-
водзіны, учынкі, падвесці пад іх якуюсьці маральную аснову.
Аднойчы ў аўтобусе ён чуе вясковую размову дзвюх жанчын.
Прыслухоўваецца пра што яны гавораць. Жанчыны выходзяць.
«Віталя глядзіць на іх — ва ўсёй іх пасгаве, паходцы ды і ў той жа
гаворцы бачыцца нешта старое, аджытае, у якое зараз ніяк не сту-
піш, а можаш толькі пазіраць здалек, крыва ўсміхаючыся. Ду-
маецца, што разам вось з гэтымі старымі адыходзіць нейкі цэлы
свет, у які ўжо ніяк не ступіш. Добры ён, дрэнны — гэта ўжо
іншая рэч, але вось так, як гэтыя старыя, ты ўжо не пражывеш» .
Усё быццам правілы-іа — жыццёва і лагічна. Гэта свядома, мэтана-
кіравана вытраўліваў яго ў сабе, часамі не без болю. «Ён не доб-
ры і не дрэнны, ён нават аб гэтым і не задумваецца, назусім
адкінуўшы законы дзеравенскай маралі, новых ён так і не пры-
няў, аб гэтых новых законах ён так і не задумваўся, тут проста
не хапала часу задумацца, тут ужо многае склалася да яго, без
яго ўдзелу, у яго дазволу не пыталі І не раіліся, так што яму ця-
пер адзінае, што заставалася, падпарадкавацца гэтым гарадскім
законам і плысці, плысці...»
Віталя разумее, душой адчувае, што ў такім падыходзе да
жыцця, у такіх адносінах да мінулага штосьці не так. «Чаму, адкуль
ідзе гэта няёмкасць і сарамлівасць за сваё блізкае і роднае? Адкуль
у чалавеку гэта сляпая ўпэўненасць, што чужое і далёкае нашмат
лепшае?» Пытанні ўсё ж узнікаюць, але адказу Віталя не дае.
Ды ён яму, па сутнасці, і не патрэбны. Такія пытанні ён адкідае
раз і назаўсёды, каб яны не мяшалі «плысці», плысці па жыцці.
У гэтым вобразе выразна акрэслена з’ява грамадскага жыцця,
якая пісьменніка хвалюе асабліва моцна. Яна паўсюдная, яна
захоплівае ўсіх. Разрыў з вёскай — гэта разрыў з нацыянальнай
духоўнай традыцыяй. Тыя ж Разорчык і Макрыцкі, сумленныя,
працавітыя, якія бачаць цвяроза ўсё, што адбываецца навокал,
часам губляюць адчуванне перспектывы. Макрыцкаму ўсё больш
пачынае здавацца, што ўсё, што навокал адбываецца, нагадвае
гульню, у якой роля чалавека зводзіцца да простага вінціка. Ён
безабаронны, бяспраўны, бездапаможны. Той жа Разорчык, які
з’яўляецца загадчыкам лабараторыі і якому трэба адказваць за
іншых, на нейкім этапе адчувае непаразуменне з супрацоўнікамі.
I не толькі. Яго не разумеюць жонка, дачка. I калі раней у яго
жыццёвым лозунгам-прынцыпам было слова трэба, то цяпер ён
часцей пачынае задаваць сабе пытанне: а ці трэба? «А як трэба?
Як? Ну, хай сабе ён, а дзеці? Ягоныя дзеці, да чаго іх рыхтаваць?..
I хлеб ёсць, і адзенне ёсць, і кватэра, нарэшце, ёсць, але
чаму ж тады так цяжка на душы?»
Ні Разорчык, ні Макрыцкі, ні Алмазаў, ні Віталя, ні Эма Мі-
хайлаўна не адчуваюць узгодненасці з жыццём, душэўнай раўна-
вагі, паўнаты жыцця. Кожны з іх паасобку і ўсе разам, сцвяр-
джаючы свае жыццёвыя пазіцыі, даказваюць урэшце іх негрун-
тоўнасць, чалавечую незапатрабаванасць.
Песімізм агульнага ўражання ад твора прыглушаецца част-
кова лірычна-публіцыстычным аўтаравым завяршэннем, дарэчы
выдзеленым нават графічна.
«I ўсё ж як бы там ні было, але ты глядзіш на зоркі не адтуль,
зверху, а адгэтуль, з зямлі, і тады, калі доўга глядзіш на іх, адчу-
ваеш, што гэтыя зоркі, як нечыя пільныя вочы, прымушаюць
думацьне толькі пра тое, чым заняты сярод белага дня, а і пра
нешта большае, што, мусіць, ва ўсе часы прымушала чалавека
адкладваць убок звыклы занятак і пільна глядзець угору, у той
недасяжны, незразумела загадкавы свет, што так прыцягальна
цягне да сябе і без якога — ты гэта нечакана пачынаеш адчу-
ваць — ніяк не можаш абысціся.
...Як без дабра, надзеі і спачування»36.
Раман, мусіць жа, далёкі ад мастацкай дасканаласці. Адчу-
ваецца пэўная сюжэтна-кампазіцыйная прэтэнзійнасць і штуч-
насць, недастатковая распланаванасць вобразаў, невыспеленасць
раманнай формы. Але ж нельга адмовіць Пгевічу ў тым, іпто ён,
можа, як ніхто ў беларускай літаратуры, засяродзіў увагу на нега-
тыўных маральных выніках навукова-тэхнічнага прагрэсу для ча-
лавечай асобы, для грамадства. Больш за тое, духоўным зместам,
праблематыкай актуальны для сучаснага жыцця з яго паўсюдным
сцвярджэннем эгаізму і індывідуалістычнай свядомасці. Ды ці-
кавы ж ён і з боку формы. У чымсьці ён як бы вар’іруе форму
аповесці «Астравы на далёкіх азёрах», бо і ў адным, і ў другім
творы для пісьменніка самае важнае, паставіўшы герояў
(персанажаў) у адны і тыя або аналагічныя ўмовы, у адносінах
да адных і тых жа падзей ці сітуацый, вызначыць характар іх
паводзін, змест думак і перажыванняў. Увогуле паставіць дыяг-
наз маральнага стану чалавека.
I калі паглядзець уважліва, прааналізаваць творы В. Гігевіча,
то можна без асаблівых намаганняў заўважыць, што яго най-
перш цікавіць тэма маральнага становішча, душэўнага пачування
сучаснага чалавека, перш за ўсё жыхара горада ў першым пака-
ленні, пераважна тэхнічнага інтэлігента. Гэта тэма асабістага і гра-
мадскага жыцця самога пісьменніка. Адсюль эмацыянальная за-
востранасць, часта філасофска-публіцыстычная адметнасць тво-
раў. Тэма гэтая распрацоўваецца ў розных варыяцыях, у розных
жыццёвых праявах. Стрыжнем тэмы з’яўляецца даследаванне,
асэнсаванне ўзаемадзеяння чалавека і абставін у самых розных
праявах —- суіснаванне, сутыкненне, вострая канфрантацыя. Спа-
чатку гэта былі абставіны горада, у якія трапляў непасрэдна вяс-
ковец ці то гараджанін або інтэлігент у першым пакаленні, паз-
ней — гэта абставіны тэхнагеннай гарадской цывілізацыі і зноў жа
гараджанін сучасны, у якім ледзь-ледзь відаць яго генетычныя
вытокі. Апошняе — творы фантастычнага характару. У творах па-
пярэдніх Гігевічавы героі ў стасунках з абставінамі тэхнагеннага
горада адчувалі сябе ў пераважнай большасці бездапаможнымі.
Іх жыццёвыя духоўныя асновы не вытрымлівалі напору часу,
Гігевіч В. Доказ ад процілеглага. С. 199.
напору навукова-тэхнічнага прагрэсу. А ён дзесьці пачынаў поў-
насцю падпарадкоўваць чалавека, навязваў яму свае механічныя
законы. Розныя варыянты гэтай агульнай сітуацыі з гіерспекты-
вай на адпаведныя, часцей за ўсё негатыўныя вынікі ў будучым
і распрацоўвае пісьменнік у пераважнай большасці твораў, напіса-
ных у 1990-я гады. У асноўным гэта творы фантастычнага зместу,
творы вялікіх не так навукова-тэхнічных, як навукова-сацыяльных
праблем. 3 улікам найноўшых навукова-тэхнічных ідэй і дасяг-
ненняў, абапіраючыся на пэўныя грамадска-сацыяльныя ідэі і ўжо
рэалізаваныя (хоць бы часткова) прыклады, пісьменнік распра-
цоўваў і па-мастацку ўвасобіў пэўныя навукова-сацыяльныя ма-
дэлі будучага. Мадэлі ўтапічныя, вельмі моцнага песімістыч-
нага зместу, Той настрой, які вынікаў з несумяшчальнасці спа-
чатку свету вясковага дзяцінства і свету дарослага горада, потым
наогул свету вёскі і тэхнакратычнага горада таталітарнага гра-
мадства, у творах фантастычных становіцца панугочым, вызна-
чае іх сутнасць. У гэтым сэнсе ёсць усе падставы лічыць Гігевіча
стваральнікам беларускай мастацкай антыутопіі. Для гэтага ў яго
былі свае жыццёвыя і творчыя падставы. Ён з пакалення апош-
ніх прадстаўнікоў традыцыйнай вёскі, у яго тэхнічная адука-
цыя, якая прадугледжвае больш жорсткі падыход да жыццёвых
рэалій. Сама яго творчасць паступова прыводзіла да абагуль-
нённяў сацыяльнага зместу ўсё болып значных, усё больш катэ-
гарычных.
У кнізе «Мелодыі забытых песень» (1988) была змешчана
аповесць «Карабель» (1988). Гэта першы фантастычны Гігевічаў
твор. Твор глыбокага сацыяльна-філасофскага зместу. Не наву-
ка, не навукова-тэхнічныя дасягненні, не перспектывы іх раз-
віцця, а лёс чалавека і чалавецтва, лёс чалавечай цывілізацыі
цікавяць пісьменніка. Зноў жа Карабель — гэта не навукова-
тэхнічны аб’ект, не якісьці гэтага зместу феномен, а абёкт са-
цыяльна-гуманітарны. Прычым гэта сацыяльнае грамадства, якое
пісьменнік добра ведаў, у якім жыў — таталітарнае. Такім было
савецкае грамадства часоў Л. I. Брэжнева. Шсьменнік, улічва-
ючы асаблівасці і законы такога грамадства, логіку іх самараз-
віцця, змадэляваў саныяльную сістэму ў поўным сэнсе самада-
статковую, у нечым як бы ідэальную. Паказаў, як, на якіх прын-
цыпах яна функцыянуе, выявіў яе струкгуру, механізм дзеяння.
Строгая іерархічная арганізацыя грамадства, жыццё зноў жа стро-
га рэгламентавана, распрацаваная сістэма пакаранняў і заахвоч-
ванняў, узнагарод, абмежаваных ведаў, дэмагогія і сафістыка, усе-
агульная запалоханасць — вось найбольш істотныя, характэрныя
моманты, што вызначаюць жыццё на караблі.
Карабель як пэўную сацыяльную сістэму, у ненкім да-
вершаную, зладжаную, пісьменнік ацэньвае з пазіцый яе кан-
чатковага прадукту і творцы — камандзіра Ёха. Ёх дасягнуў усяго,
што толькі можна было ў той сістэме. Усе свае сілы, здольнас-
ці ён падпарадкаваў дасягненням мэты. Запісвае на схіле дзён:
«Адчайна і смела пражыў я сваё жыццё, штогод набіраючыся
ведаў, заводзячы новыя патрэбныя знаёмствы, перабіраючыся
з паверха на паверх, набіраючы сілу і славу. I рэдка калі ў душы
маёй паяўлялася жаданне азірнуцца назад, паўтарыць пражытае
і перажытае мною. Я добра ведаў, што двойчы адно і тое ж пра-
жыць нельга і няма чаго вярэдзіць марна душу. Мінулае было,
і яго не вернеш, будучае будзе, і яго ніяк не абмінеш, да яго
варта быць падрыхтаваным, — вось лозунг, якім я кіраваўся ўсё
жыццё. Усё жыццё я адчуваў сябе куляю ў палёце, якая ляціць
да невядомай мэты...» Праўда, у Ёха мэта была, па сутнасці,
вядома: апынуцца на верхнім паверсе карабля. Ён дасягнуў мэ-
ты —- стаў гаспадаром Карабля. Але нават тут аказаўся падулад-
ны сістэме: за ім сочыць Вялікі Савет.
I вось Ёх, дасягнуўшы ўсяго, да чаго імкнуўся, што меў на
мэце, адчувае вялікую стомленасць ад жыцця і неадольную па-
трэбу камусьці паспавядацца — таму, каго «прагне адчуваць по-
бач з сабою» ці то «над сабою». Але нікога няма, ён адзін. Пару-
шаючы законы Карабля, Ёх пачынае пісаць дзённік. Менавіта
ў ім ён хоча знайсці адказ на пытанне: «Што ж лепей, важней
і вышэй: бяздумная наіўная бездапаможная дзіцячая радасць,
калі чалавек яшчэ нічога не ведае, ці разважлівая мудрасць ста-
расці, калі чалавеку даступны і слава, і грошы, і ўлада?..» Праз
колькі старонак і даецца адказ: «I зноўку, у каторы раз, мяне
трывожыць адно і тое ж: калі цяпер, на старасці год, я так шка-
дую аб маленстве, калі цяпер я гатовы прамяняць і славу, і ўладу,
і нават веды пра таямніцу карабля на адзін бесклапотны дзень
маленства, то гэта значыць, што ўсё набытае мною за пакутлівыя
гады — фікцыя, міраж, ілжывыя каштоўнасці., якімі я ўвесь час
цешыў сябе, усе далей і далей аддаляючыся ад чагосьці важнага,
пра што цяпер так шкадую...»
За тое, што ў канцы жыцця Ёх лічыць фікцыяй, міражом,
заплаціў ён высокую цану: загублены ім бацька, растаптана яго
з Альмінаю каханне, часта хлусню прымаў за праўду. Усё ж тое,
чаго змог ён дасягнуць, да чаго імкнуўся ўсё жыццё, што было
галоўнай мэтай і сэнсам жыцця, суадносіцца ў аповедзе Ёха
з самымі звычайнымі зямнымі радасцямі І патрэбамі чалавека.
I зразумела ж, у гэтай суаднесенасці ўсе сімпатыі апавядальні-
ка не на баку карабельнага жыцця. Ёх засцерагае ад якіхсьці
шырокіх абагульненняў, далёкасяжных вывадаў. Пытае: «Што
ёсць праўда?
Што ёсць ісціна? Відаць, найлепей будзе, калі дапішу ў дзённі-
ку сваю горкую споведзь. Мо ў гэтым і будзе хоць маленькая кро-
пелька праўды. I зноў жа: чыёй праўды?..
Маёй?
Загубленых мною бацькоў?..
Нашага з Альмінаю кахання, якое, толькі-толькі завязаўшы-
ся, было мною груба растаптана?..»
Пытанні ў дадзеным выпадку, відаць, чыста рытарычныя.
Бо з усяго твора напроінваецца на іх адзіны станоўчы адказ.
Больш за тое, вынікае станоўчы адказ і адносна праўды жыцця
на караблі, праўды жыцця ў замкнёным таталітарным грамад-
стве. Зноў жа ў гэтым творы, як і ў многіх папярэдніх і пазней-
шых, асвятляючы, раскрываючы лёс канкрэтнага чалавека, аўтар
паказвае, сцвярджае, што ва ўсім вінаваты і сам чалавек, і сістэма
абставін — і навуковых, і сацыяльных. Навука і таталітарнае
грамадства нівеліруюць чалавека, падпарадкоўваюць сваёй жор-
сткай сістэме, ператвараюць у механічны дадатак. Адсюль у творы
адсутнасць духоўнай перспектывы, моцнае песімістычнае гучанне.
Наступныя фантастычныя аповесці і раманы свой антыўта-
пічны характар і адпаведна ідэйна-эмацыянальную песімістыч-
ную скіраванасць яшчэ болып узманнялі.
Праблема ўзаемаадносін чалавека і часу, чалавека і абставін,
чалавека ў яго прыроднай, зямной сутнасці і абставін навукова-
тэхнакратычнай, глабалізаванай на сённяшні дзень цывілізацыі,
праблема, якая з’яўляецца стрыжнявой для ўсёй творчасці В. Гі-
гевіча, вызначае ідэйны змест і фантастычнага рамана «Не за-
бывай пра дом свой, грэшнік». У якасці эпіграфа ўзяты словы
Ф. М. Дастаеўскага з рамана «Злачынства і пакаранне»; «Появн-
лнсь какне-то новые трнхнны, сушества мнкроскопнческне, все-
лявшнеся в тела лгодей. Людн, прлнявшне нх в себя, становн-
лнсь тотчас бесноватымн н сумасшедшнмн. Но ннкогда, ннкогда
людм не счнталн себя такнмн умнымн н непоколебнмымн в нсгн-
не, как счнталн заражённые. Нмкогда не счнталн непоколебн-
мее свонх прнговоров, свонх нравственных убежденнй н верова-
ннй. Целые селення, целые города н народы заражалмсь н су-
масшествовалй» ’.
Эпіграф як бы папярэджвае змест твора. Вірусы адаманы,
адкрытыя медыкам Валецкім, перавярнулі жыццё ва ўсім свеце.
Але пісьменніка, як і ў папярэднім творы, менш за ўсё цікавіць
чыста навуковы сэнс і вынік адкрыцця, яго значэнне ў навуко-
вай сферы. Галоўнае — як значнае навуковае адкрыцце непасрэд-
на ўплывае на чалавечае грамадства — на эканоміку, псіхалогію,
свядомасць, сацыяльную структуру. Зноў жа, як і ва ўсіх папя-
рэдніх творах, і гэтая навуковая падзея, глабальная па сваіх са-
цыяльных выніках, успрымаецца, ацэньваецца праз прызму свет-
лых, паэтычных дзіцячых і юнацкіх успамінаў, звязаных з тым жа
заўсёдным у Гігевіча светам Жыціва. А там: «і бор зялёны, які
ўшчыльную ахінаў Жыціва, і Жыціўка за балотам, і само Жыці-
ва, дзе жылі разважлівыя спакойныя мужчыны і гаманкія, вечна
заклапочаныя бабы, дзе звінелі песні працяжныя, дзе па вуліцы
блэндала жывёла, вакол якой поўна работы — усё гэта, сплеце-
нае ў штосьці адзінае, суцэльнае, накрытае нізкаватым захмар-
ным небам, як бы ўжо загадзя змірылася, што яго пакідаюць...»42
I ў запісках медыка, адкрывальніка чалавекападобных адаманаў,
і ў дзённіках фізіка Алешнікава, і ў маналогу гісторыка Лабуцькі
(а гэта складае філасофскі змест твора) усё, што звязана са з’яў-
леннем адаманаў, ацэньваецца крытэрыямі Жыціва — свету гар-
манічнага, натуральнага, свету дзіцячага шчасця. Таму ў аналізе
сучаснай ім рэчаіснасці, у ацэнцы яе галоўныя героі ідуць ад све-
ту Жыціва іх дзіцячых і юнацкіх гадоў. 3 гэтым светам суадно-
сіцца і свет адаманаў, г. зн. тое жыццё, тая сусветная сітуацыя
ў чалавечым грамадстве пасля адкрыцця адаманаў. I ў гэтым ра-
мане, як і ў папярэднім, Гігевіча найперш цікавіць не навуковае
адкрыццё, не непасрэдна навуковыя яго вынікі І наступствы,
а як бы вынік пабочны — грамадска-сацыяльны рэзананс, тое,
якія сацыяльныя сілы абуджае гэта адкрыццё, у якім напрамку
накіроўвае іх развіццё, як стымулюе. У дадзеным выпадку адама-
ны выступаюць як своеасаблівы інструмент, з дапамогай якога
ацэньваецца сучаснае (для гадоў напісання рамана) жыццё, вы-
лучаецца праекцыя на будучае развіццё грамадства. Пісьменнік
паказвае, як са з’яўленнем адаманаў, з вывучэннем іх прыроды
ўтвараюцца розныя міжнародныя арганізацыі, клубы, мэта якіх
падпарадкаваць народы, нацыІ, асобнага чалавека якімсьці агуль-
ным законам і правілам глабальнага характару. Усім зместам тво-
ра даводзіцца думка адносна таго, у якой ступені спрыяюць уста-
ляванню і дзейнасці гэтых законаў і правілаў рэжымы таталітар-
ныя. Глабалізм і таталітарызм як бы дапаўняюць адзін аднаго.
41 Гігевіч В. Марсіянскае падарожжа. С. 9.
Раман з’явіўся ў час, калі пад вялікай пагрозай было само існа-
ванне нацыянальнай мовы, нацыянальнай самабытнасці. Наступ
адаманізацыі ідзе па ўсім фронце чалавечага і грамадскага жыцця.
Твор пранізаны ідэяй абароны чалавека, нацыі, Радзімы. Бачачы
паўсюдны наступ адаманаў, Валескі публіцыстычна палка зма-
гаецца: сцвярджае свае ідэі. «Простыя ісціны адкрываюцца. калі
пасля доўгіх дарог вяртаешся ў двор да той хаты, дзе нарадзіўся,
дзе спазнаў першае слова маці і дзе сам некалі адгукнуўся свету
першым крыкам. Тады як ніколі востра разумееш і адчуваеш,
што ў кожнага з нас ёсць, павінна быць у душы штосьці святое
і незаплямленае, імя чаму Радзіма і ад чаго пачынаецца адлік
усяго на свеце, як вялікага, так і малога, як дабрыні, так і под-
ласці. I ўжо, мабыць, не так і важна, дзе хто нарадзіўся — сярод
палёў і лясоў Беларусі, у бязмежных палях Расіі, у стромкіх га-
рах Грузіі ці ў заснежаных далях Якуціі — проста мы павінны
помніць і любіць яе, бо тады, калі будзеш мець сваю Радзіму,
зможаш разумець і паважаць радзіму суседа. Мабыць, толькі
ў гэтым і ёсць наша выйсце, гэтае пачуццё Радзімы павінна быць
тым маяком, на які заўсёды трэба глядзець, чым бы ні займаліся,
касмалогіяй ці філалогіяй» .
Напэўна, для В. Гігевіча гэтыя думкі пра вернасць чалавека
Радзіме, той зямлі, дзе чалавек нарадзіўся і зрабіў першыя ня-
пэўныя крокі насустрач светламу дню, у час, калі паўсюдна па-
чала панаваць адаманаўшчына (лёгкасць паводзін, абыякавасць
у адносінах да іншых, раўнадушнасць, усёдазволенасць і раз-
бэшчанасць, падзенне маралі), маюць вельмі прынцыповае зна-
чэнне. Бо ў рамане яны паўтараюцца неаднаразова. У «Адкры-
тым лісце дзеячам літаратуры і мастацтва» пісьменнік I. Мясцо-
вы збавенне ад пошасці адаманаўшчыны бачыць у наступным:
«У слове праўды, у простай натуральнай шчырай радасці паміж
людзьмі, у выхаванні моладзі ў здаровых народных традыцыях,
у любові да сваёй Радзімы і ў ашчаднай павазе тых людзей, якія
жывуць за межамі тваёй Радзімы. Толькі ў гэтым, а не ў нарка-
тычна грымучым адаманаўскім тлуме наша збавенне» .
Можа, як ні ў адным з папярэдніх твораў, у гэтым асабліва
вялікае месца займае публіцыстыка. Усе запісы, звароты, дзённі-
кі, адкрытыя лісты, выступленні ўяўляюць сабой закончаныя
па сваім змесце публіцыстычныя творы. Бо тое, пра што тады
гаварыў пісьменнік, супраць чаго выступаў, было злабадзённым
тады, хвалявала грамадскасць, выклікала спрэчкі. Не страціла
сваёй актуальнасці і ў XXI ст. I не толькі ў аспекце глабалізацыі.
Значнасць і актуальнасць задумы як Ры аоумовілі і асаолівую
ўвагу аўтар да формы. Нязвычнасць зместу запатрабавала і адпа-
веднай формы. У апавядальнай плыні, а яна ідзе і ад імя аўтара,
і ад імя асноўных герояў, і філасофскі роздум, і публіцыстычная
палкасць, і навуковы аналітызм, падмацаваны каментарыямі,
схемамі, формуламі, і журналісцкая інфармацыйнасць і апісанні
лірычна прачулыя. Гэтыя розныя апавядальныя пласты вылу-
чаюцца асаблівым эмацыянальна-інтанацыйным ладам, розняцца
лексічна. Болып складанай у параўнанні з творамі ранейшымі
стала сама жанравая структура.
У пазнейшых фантастычных творах: аповесцях «Марсіянскае
падарожжа» (1990), «Палтэргейст» (1991), «Пабакі» (1993), рама-
не «Кентаўры» (1993) — болыпая ўвага скіравана непасрэдна на
праблемы навуковыя. Ды гэта і зразумела: усе яны напісаны
пасля Чарнобыльскай трагедыі (1986). В. Гігевіч праяўляе вялі-
кую пісьменніцкую і чалавечую цікавасць і турботнасць да на-
ступстваў гэтай катастрофы. У 1990-я гады сумесна з журналістам
А. Чарновым ён друкуе шэраг дакументальных даследаванняў,
звязаных з Чарнобылем, ядзернымі катастрофамі, з перспекты-
вамі развіцця ядзернай энергетыкі ў Беларусі: «Сталі воды гор-
кімі» («Маладосць». 1990. № 4—7), «Цана пазнання: або Рэпар-
таж з закрытага горада» («Полымя». 1992. № 8—9), «Куды ідзём?»
(«Полымя». 1993. № 5), «Якое вогнішча сагрэе?» («Полымя». 1994.
№ 1). Непасрэднае знаёмства з навуковымі данымі, з наступства-
мі неабачлівых навуковых эксперыментаў і практычных укара-
ненняў не да канца правераных і апрабаваных навуковых ідэй
не маглі не паўплываць на агульныя адносіны да сучаснай наву-
кі, на трывожнае бачанне будучыні чалавецтва і чалавека. На-
вуковая фантастыка В. Гігевіча, з аднаго боку, імкнецца пака-
заць неабмежаваныя навукова-тэхнічныя магчымасці сучаснага
чалавечага грамадства ў заваяванні сусвету, у асваенні касмічнай
прасторы, з другога — да спасціжэння чалавечага, наогул жыво-
га арганізма, удасканалення яго прыроды. Але і ў адным выпад-
ку, і ў другім пісьменніка найперш цікавіць духоўны свет гра-
мадства, арганічнасць душэўнага пачування чалавека, адпавед-
насць яго віртуальнага становішча самой чалавечай прыродзе,
увасабленнем якой з’яўляецца свет дзяцінства. Чым далей і глы-
бей даходзіць чалавек у сваёй дзейнасці, у пазнанні і пераўтва-
рэнні свету і сябе, тым больш пытанняў перад ім узнікае. Можа,
найболып скандэнсавана і востра яны сфармуляваны галоўным
героем рамана «Кентаўры» Федарчуком у яго «Запісной кніжцы».
У апошнія дні эксперымента з кентаўрамі ён часта сніць маці,
адчувае сябе кепска. Думае: «Ці прынясу я людзям шчасце сваім
ітім лшчл ммлімніэім моды амрынуцца на лкідзсн і нц-
выя пракляцці пасыплюцца ад няшчасных людзей праз гады і ста-
годдзі, калі ўжо нельга будзе знайсці вінаватых?..
Няўжо і сапраўды маюцца межы пазнання, за якія чалавеку
са спаганенай душою нельга заступаць?
Што ёсць чалавек і ягонае жыццё?
Што ёсць смерць?
Што ёсць вечнасць і бессмяроцце?
Я так нічога і не ўведаў...»
Гэта пытанні, па сутнасці, усіх фантастычных твораў В. Гіге-
віча. I аўтар, і яго героі не знаходзяць на іх станоўчага адказу.
Тое, што робіцца ў гэтых творах, дае адказ адмоўны. Творы пе-
сімістычныя, у духоўным сэнсе сваім падзейным зместам бес-
перспектыўныя. Праецыруючы сённяшнія навукова-тэхнічныя
адкрыцці на будучыню чалавецтва і чалавека, пісьменнік мадэ-
люе толькі тупіковыя сітуацыі. Грамадска-сацыяльныя асновы,
сучасны духоўны ўзровень чалавека могуць даць толькі такі ва-
рыянт. Героі Гігевічавых фантастычных твораў гэтую жыццёвую
тупіковасць для сябе і для грамадства бачаць і разумеюць. Але
зрабіць нічога не могуць. У гэтым сэнсе і сам аўтар, і яго героі
як бы імкнуцца паставіць дыягназ хваробы, прасачыць яе гісто-
рыю, але лячэння яе не прапануюць. Яны яго не маюць: такое
жыццё. Заключэнне песімістычнае. I ўсё ж гаварыць пра «заня-
пад» ці «некрафілію», як гэта робіць Ю. Станкевіч , падстаў
няма. Хутчэй тут у адносінах да герояў гаварыць пра ўсё можна
як пра «звычайную гісторыю».
У другой палове 1990-х гадоў і ў пачатку XXI ст. В. Гігевіч
у сваёй творчасці перастаў звяртацца да фантастыкі. У тых не-
шматлікіх творах (аповесці «Жыццё Сцяпана Захарчыка» і апавя-
даннях) пісьменнік вярнуўся да ўзнаўлення рэальнай стыхіі ча-
лавечага жыцця, але ўжо без усялякай долі рамантычнасці, што
была ўласціва ранейшай творчасці. I калі ў фантастычных тво-
рах і грамадства, і чалавек ацэньваліся ў сітуацыях, праз сітуацыі
ў навукова-тэхнічным плане і ў грамадскай сутнасці экстрэмаль-
ныя, то ў творах апошніх сам чалавек, сваім так бы мовіць што-
дзённым жыццём трапляе ў сітуацыю выключную, незвычай-
ную і менавіта ў ёй выяўляе сваю сапраўдную прыроду, сваю
духоўную сутнасць. Такое відаць і ў аповесці, і ў апавяданнях
«Ланцуг» («Полымя». 1999. № 1), «Закаці, закаці...» («Літаратура
і мастацтва». 2002. 26 лістап.). Творы вылучаюцца моцнай зася-
роджанасцю на ўнутраных пытаннях чалавечага жыцця. У сваю
чаргу, даследаванне духоўных магчымасцей чалавека дазваляе га-
варыць пра час, грамадска-сацыяльную сітуацыю. Характарыс-
тыкі гэтыя дакладныя, вострыя, выкрывальныя.
Створаны эмацыянальна яркі, знешне выразны, дакладны
ў сваёй сутнасці вобраз сучаснасці. Напэўна, за гэтым не толькі
гады назіранняў, вывучэння, але і асабістай перажытасці, катэ-
гарычнага непрымання. I зусім зразумела, што Гігевічавы героі,
прынамсі тыя з іх, хто ў складаных жыццёвых стасунках, у шмат-
лікіх маральных выпрабаваннях і псіхалагічных перападах, у па-
гоні ці проста ў намаганнях за побытавымі дабротамі і жыццё-
вымі поспехамі не страцілі, хоць бы самай маленькай, сувязі
з краінай дзяцінства, хто ў часы цяжкія для сябе асабіста мог
згадаць, раптам адчуць светлы і чысты напеў матчынай песні,
адчуваюць сябе чужымі ў гэтым жыцці, у гэтым свеце.
Творчасць В. Гігевіча — з’ява ў беларускай сучаснай прозе
своеасаблівая. Створана ім нямала. Не ўсё роўнае. Але агульная
лінія развіцця таленту выяўлена даволі выразна. Ён у сваёй твор-
часці, відаць, як ніхто з яго пакалення, паказаў унутраны свет
вяскоўца, які стаў фармальна гарадскім інтэлігентам, парывае
з вёскай, але ніяк не можа парваць гэтыя самыя глыбокія сувязі.
А як гарадскі інтэлігент у першым пакаленні ён не набыў глы-
бокай маральнай устойлівасці, не стварыў моннай духоўнай асно-
вы, таму жыццё, час яго падпарадкоўваюць сабе, дзесьці ламаюць,
калечаць. Шсьменнік яго асуджае, вытлумачвае і выкрывае, вы-
смейвае, шкадуе, пераканаўча паказвае, што час, у які давялося
жыць яго героям, жорсткі, не мае жалю да чалавека, урэшце,
патрабуе ад яго глыбокай сувязі з нацыянальнай глебай, моцнай
сістэмы духоўных каштоўнасцей, прынцыповасці і паслядоўнасці
ў сцвярджэнні сваёй існасці.
апавядальніку рэчаіснасці, прычым вобразныя адлюстраванні
не толькі гарадскога жыцця, але і «прыроднага», «натуральнага»
быцця нясуць на сабе няўлоўны адбітак «урбаністычнага» све-
таадчування. У іншых аповедах аўтарам на мясцовай гісторыка-
культурнай глебе выпрабоўваецца вобразна-выяўленчы інстру-
ментарый містычнага адгалінавання рамантызму і «літаратуры
жахаў»,
Асобнае месца ў празаічнай творчасці Л. Рублеўскай (і, бадай,
наогул у айчыннай апавядальнай прозе першага дзесяцігоддзя
XXI ст.) займаюць «Старасвецкія міфы горада Б*» (2002), Ціка-
васць аўтара да міфа як феномена культуры атрымала, дарэчы,
не толькі шырокае мастацкае, але і навуковае ўрэчаўленне:
У 1995—1996 гг. у часопісе «Роднае слова» друкавалася даследа-
ванне Л. Рублеўскай «Беларускі міф і яго трансфармацыя ў паэзіі
1910—1920-х і 1980—1990-х гадоў». У «Старасвецкіх міфах гора-
да Б*» ужо не столькі даследуецца, колькі «ажыўляецца», далі-
катна абуджаецца аўтарам ад сну старасвецкі беларускі гарадок,
а дакладней — мястэчка, клопаты якога сучаснаму чытачу ба-
чацца не менш «міфічнымі», чым мітрэнгі антычных багоў ды
герояў. 12 аповедаў навелістычнага тыпу з адпаведнымі назвамі
(«Артэміда і Актэон», «Скрыня Пандоры», «Арфей і Эўрыдыка»,
«Геракл у Адмета» і г. д.) і эпіграфамі (іх ролю выконваюць
тэзісныя пераказы вядомых старажытнагрэчаскіх міфалагічных
паданняў), маючы самастойны сюжэт, успрымаюцца, аднак, як
цэльны твор з адкрытай кампазіцыйнай будовай, прадуманай
сістэмай вобразаў-персанажаў, арыгінальны ў вобразна-стылёвых
адносінах.
3 дапамогай антычных міфалагем (у дадзеным выпадку за-
пазычваюцца фабулы і «матрыцы» герояў старажытнагрэчаскіх
міфаў) аўтар нібы «ўраўноўвае» ў значнасці для супольнай чала-
вечай гісторыі «турботы і дні» насельнікаў Алімпу — і жыхароў
старасвецкага беларускага мястэчка (бясспрэчна вартага напісання
з вялікай літары), бо стасункі «гараджан» не менш складаныя
І захапляльныя, чым узаемаадносіны грэчаскіх багоў, бо любая
з местачковых прыгажунь (на думку местачковых кавалераў) вар-
тая атрымаць цэлы кош яблык з рук Парыса, бо інтэр’ер самай
сціплай крамы горада Б* належным чынам здолеў бы апісаць
толькі Гамер: «У маленькай крамцы горада Б* пад вялікай зялё-
най шыльдай з надпісам «Табак» найменш прадавалася тытуню.
На крамных паліцах, акуратна засланых белай паперай з выці-
нанкамі па краях, ляжалі разынкі і арэхі, ружавела яблычная
пасціла, паблісквалі шматлікія яркія «манэркі» — квадратныя
бляшанкі з перцам, імбірам і чаем... На ніжніх, шырокіх паліцах
грувасціліся гаспадарчыя прылады — чыгунныя прасы, бязме-
ны, газоўкі, сякеры ды іншае нерамантычнае начынне людскога
побыту. У давяршэнне ўсяго на сценах крамы былі развешаны
хусткі з махрамі і ўзоры танных стракатых тканін на местачко-
вы густ. Нарэшце, на прылаўку былі раскладзены канцылярскія
прылады — стосікі сшыткаў, каляровыя і простыя алоўкі ў вы-
сокіх шклянках, гумкі, лінейкі, і запаўняла памяшканне сваім
своеасаблівым водарам вялізная бочка селядцоў, што хавалася
ў паўзмроку крамы» («Нарцыс і рэха»)27.
Нібы асветленыя знутры мяккай, цёплай іроніяй, напоўненыя
празрыста-пранізлівым сумам па старасветчыне, «Старасвецкія
міфы горада Б*» не прэтэндуюць на гістарычнасць, рэалістыч-
ную дакладнасць аднаўлення нядаўняга мінулага. Але ўяўная
«немудрагелістасць» замалёвак з местачковага жыцця не зні-
жае іх асветніцка-культурнай каштоўнасці: пры ўсёй мастацкай
«стылізаванасці», навелістычныя аповеды дазваляюць адчуць сам
дух беларускай старасветчыны, непадробнасць і непаўторнасць
ладу жыпця, побыту, нораваў і г. д.
Да ўласна гістарычнай прозы малых форм можна залічыць
(і тое з пэўнымі агаворкамі) хіба цыкл «Шляхецкія апавяданні»
(1996—2002). У зборніку «Сэрца мармуровага анёла» (2003) ён прад-
стаўлены творамі «Слова гонару», «Кветка вераніка», «Лікантроп»,
«Гайвароны», «Хлебазоры», «Цені забытага карнавалу», «Дом з драў-
лянымі львамі», «Экскурсавод». Хранатоп твораў, хоць і не мар-
кіраваны наўпрост з дапамогай дат ці гістарычных падзей, ві-
давочна суадносіцца з нацыянальна-вызваленчымі паўстаннямі
XIX ст. Героі ўсіх аповедаў цыкла (акрамя, бадай, «Ценяў забы-
тага карнавалу» ды «Экскурсавода») — змагары за волю, якім
лёсіла несці праз сваё нядоўгае або, найдварот, пакутліва доўгае
жыццё «крыж інсургенцтва». Цікава, што ў асобных выпадках
згаданы «крыж» набывае выгляд містычнага выраку: так, пан
Леанард Варгун літаральна перакідваецца ў ваўкалака, каб рас-
правіцца з чужынцамі-прыхаднямі («Лікантроп»). Створаныя па-
водле канонаў беларускага неарамантызму, вобразы інсургентаў-
мужчын, як правіла, псіхалагічна матывуюцца, раскрываюцца
з дапамогай вобразаў дзяўчат і жанчын — самаахвярных, бяс-
страшных, рашучых, непахісных і разам з тым вытанчаных, да-
лікатных, чуйных: Андрусь і яго каханая Анэля («Слове гонару»);
Вінцэсь Анталевіч і яго «нявеста» — па кантрасце з іншымі
(«Кветка вераніка»); Алесь Вайтыла і яго сястра Галена («Гайва-
роны»), Вінцэсь Севярыніч і яго жонка Марыя («Хлебазоры»).
17 Рублеўская Л. Старасвецкія міфы горада Б*. Маладзечна, 2003. С. 19.
^шлллсцкіл шкжедах» (паводле шэрага змястоўных і стылёвых
прыкмет іх можна нават вылучыць у якасці своеасаблівай жан-
равай мадыфікацыі гістарычнага апавядання) асабістае шчасце
ўскладаецца на ахвярны алтар годнасці. Каханне тут не змагаецца
з абавязкам: любоўныя калізіі і «трохкутнікі» як бы ад пачатку
асуджаныя аўтарам на трагічныя развязкі, бо іх галоўная функ-
цыя — паглыбіць і без таго пранізлівае адчуванне гістарычнай
наканаванасці трагічнага фіналу нацыяі-іальна-вызваленчага руху.
Пераважная большасць твораў, што з’явіліся ў першай пало-
ве 2000-х гадоў — аповесці «Дзеці гамункулуса» (1999), «Сэрца
мармуровага анёла» (2000), «Пярсцёнак апошняга імператара»
(2001), а таксама «паралельны раман» «Золата забытых магіл»
(2003), «гатычны раман» «Скокі смерці» (2005), — з аднаго боку,
захоўваюць «генетычную» повязь са «шляхецкімі апавяданнямі».
Найперпі гэта тычыцца праблемна-тэматычнай скіраванасці твораў,
агульных падыходаў да арганізацыі сістэмы вобразаў-персанажаў,
а таксама пэўнай «пазнавальнасці», тыпалагічнага падабенства
галоўных герояў. 3 другога боку, відавочна ўскладняецца храна-
топ аповеду. У некаторых выпадках дзеянне «рытмічна» перано-
сіцца з сучаснасці ў мінулае і наадварот — як у «Сэрцы мармуро-
вага анёла» або ў «Золаце забытых магіл». А вось у «Пярсцёнку
апошняга імператара» гэтая рытмічнасць чаргавання адпаведных
гісторыка-культурных «дэкарацый» наўмысна парушаецца аўта-
рам. Пераходзячы да новага раздзела, чытач не можа ведаць, дзе
ён апынецца: у цэнтры «гісторыка-любоўнага трылера» на схіле
XX ст. (тут сплятаюцца лёсы нашчадкаў шляхецкіх родаў Маг-
даліны Дарбут і Костуся Сташынскага, а таксама рэпрэсірава-
нага паэта Івана Канстанцінавіча Хмеля), у эпіцэнтры рэпрэсій
1930-х гадоў ці ў абдоймах XV ст., у час нараджэння легенды пра
каханне апошняга візантыйскага імператара Канстанціна XI Па-
леалога і шляхцянкі Агны Чагноўскай... Паказальна, што ўсе
згаданыя творы Л. Рублеўскай вылучае выключны дынамізм,
напружанасць дзеяння, у асобных эпізодах яны ўсутыч наблі-
жаіоцца да гісторыка-культурных, часам нават — да мастацтва-
знаўчых дэтэктываў з элементамі трылера і містыкі.
Дарэчы, стасункі светаў рэчыўнага і таемнага ў прозе Л. Руб-
леўскай таксама надзвычай спецыфічныя. Зварот аўтара да эстэты-
кі і вобразна-выяўленчага інструментарыю літаратурнай готыкі
і ў «Дзецях гамункулуса», і ў больш позніх «містычнай аповесці»
«Ночы на Плябанскіх млынах» (2006) і рамане «Скокі смерці»
менш за ўсё мае на мэце завабіць сучаснага чытача «забаўляль-
нымі жахамі». 3 расказаных героямі містычных «навел» і іх
палкіх спрэчак-гутарак пра беларушчыну нават у жахлівы час
«ваеннага камунізму» колішні Менск паўстае месцам, беларус-
касць якога засведчана ў хроніках і нашага, і іншага свету.
3 цягам часу героі празаічных твораў Л. Рублеўскай (не толькі
галоўныя, але і другарадныя, і нават эпізадычныя) набываюць
адмысловую аб’ёмнасць дзякуючы пашырэнню спосабаў і сродкаў
мастацкай псіхалагізацыі; ускладняюцца стасункі ўнутры сістэ-
мы вобразаў-персанажаў. Пачынае змяняцца і агульная таналь-
насць прозы: у нетрах трагічнага светаадчування выспяваюць
і набіраюць моц кантрапунктныя тэмы героіка-аптымістычнага
гучання. У адрозненне ад паэзіі Л. Рублеўскай, у яе аповесцях
і раманах сучаснікам даецца шанц даказаць, што яны (даклад-
ней, лепшыя з іх) усё ж вартыя сваіх продкаў.
Калі ў прозе першай паловы 2000-х гадоў інтарэс аўтара да
сталінскіх рэпрэсій толькі пачынае акрэслівацца, то ў раманах
«Забіць нягодніка, альбо Гулыія ў Альбарутэнію» (2007) і «Сута-
рэнні Ромула» (2009—2010) ён разгортваецца ў паўнавартаснае
мастацкае даследаванне. Яго плёнам становіцца мастацкая гісто-
рыя выжывання самой нацыянальнай ідэі і беларушчыны як яе
«ўрэчаўлення» падчас рэпрэсій 1920—1930-х гадоў. Дзеля дасяг-
нення гэтай нежартоўнай мэты аўтар звяртаецца да «гульнёвага»
арсенала постмадэрнісцкай літаратуры, актуалізуе асобныя маты-
вы і вобразы «гатычнага» рамана, скарыстоўвае некаторыя прыёмы
з рэпертуару фэнтэзі, дэтэктыва, меладрамы... Так, «Забіць ня-
годніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» — «раман-інструкцыя»,
кампазіцыйна выбудаваны як своеасаблівы «квест», што скла-
даецца з набораў нумараваных элементаў: «Удзельнік...» (іх 5),
«Абсталяванне для гульні», «Гульня» (6 «версій»), «Па-за гулыіёй»
(8 «фрагментаў»), «Фінальная гульня» (2 «варыянты»), «Эпілог»
(5 «камбінацый»). Размешчаны ў інтэрнэце , твор набывае ўласці-
васці сапраўднага гіпертэксту, у межах якога карысталы-іік можа
абіраць сваю траекторыю «Гульні ў Альбарутэнію», канструяваць
сюжэт з розных камбінацый фрагментаў, вызначаць фінал і г. д.
Разам з тым варта падкрэсліць, што выкарыстанне асобных эле-
ментаў «гульнёвай паэтыкі» не ёсць падставай для атрыбутавання
твора Л. Рублеўскай як постмадэрнісцкага, бо ў працэсе фар-
мулявання новага, асобаснага значэння гісторыі аўтар рашуча
адпрэчвае саму магчымасць гульні з анталагічна важнымі для
нацыянальнай традыцыі каштоўнасцямі, ідэямі, канцэптамі.
Хранатоп «рамана-інструкцыі» «Забіць нягодніка, альбо Гуль-
ня ў Альбарутэнію» арганізаваны па прынцыпе «двухсусветавасці»,
толькі не рамантычнай — фэнтэзійнай. Героі-гульцы «фізічна»
перамяшчаюцца з Мінска 2000-х у Менск 1933 г. праз своеасаб-
лівы «прагал» у часапрасторы, які размяшчаецца ў хатцы старой
Разаліі Іванаўны. Сучасныя маладзёны (Дар’я-«Даліла», Гёнусь-
«Тэрмінатар», Макс, Эдзік-«Едрусь», Руслана Палынская), апы-
нуўшыся ў эпіцэнтры сталінскага «палявання на беларушчыну»,
не маюць шанцаў застацца «назіральнікамі». Дасканаласць тэх-
налогіі духоўна-маральнага «аўтадафэ» напоўніцу выпрабоўвае
на сабе ў сваёй эпосе хімік Валяр’ян Скаловіч. Але і Даліла, што
закахалася ў Скаловіча, і яе сябры пасля вяртання ў свой час
пачынаюць разумець: сімвалічнае (ментальнае, эмацыянальнае,
пачуццёвае і да т. п.) пражыванне чужых пакут для чальцоў
«таемнага ордэна» Альбарутэніі мае надзвычай рэчыўныя, аса-
бістыя наступствы.
Калі твор «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію»
суадносіўся ў крытычных рэфлексіях адначасова з «кінараманам»,
«альтэрнатыўнай гісторыяй», «раманам-крыкам» (Д. Жукоўскі),
то «Сутарэнні Ромула» ідэнтыфікуюцца як твор, напісаны ў «стылі
фэнтэзі» (Л. Галубовіч). Між тым сама назва апошняга рамана
расчытваецца як «сімвалічная метафара», што не толькі ўтрым-
лівае код да разумення Ідэйна-мастацкай структуры твора, але
і прэзентуе аўтарскае бачанне сутнасці беларушчыны як квінтэ-
сэнцыі нацыянальнага Міфа.
«Сутарэнні Ромула» — раман-лабірынт, тэкст-сутарэнні, адмет-
насць жанравай структуры якога не вытлумачваецца праз «кала-
жавае» счапленне разнастайных элементаў. У дадзеным выпадку
мы маем справу з міжжанравай раманнай поліформай (падоб-
ныя ўтварэнні даследчыкам еўрапейскай прозы другой паловы
XX ст. бачацца характэрнай прыкметай часу). У адрозненні ад
«паралельных» хранатопаў папярэдніх твораў Л. Рублеўскай,
у «Сутарэннях Ромула» розныя гістарычныя эпохі, часавыя плас-
ты (XV і XVI ст., пачатак XIX, першая палова XX (1919 год, ка-
нец 1920-х — 1930-я гады, другая палова 1940-х), пачатак XXI ст.)
не чаргуюцца па прынцыпе «чарапіцы», а як бы прарастаюць
адно ў адным — і «высвечваюцца» адно праз аднаго. Пры гэтым
сучаснасць паўстае прасторай, што складаецца са своеасаблівых
«локусаў», скрозь якія да сённяшніх палоннікаў Шэрых Будьшін
(у адной з іх знаходзіцца выдавецтва «Сокал-прынт», дзе пакут-
ліва адбывае рэдактарскую «правіну» галоўная гераіня Арсенія
(Ася) Вяжэвіч) і Шэрых Гмахаў (у падобным месціцца кабінет
гісторыка Данілы Корб-Варановіча) «прарываюцца» адмысло-
выя «пасланні». Іх «дэшыфроўка» (і самімі героямі, і чытачом)
ад пачатку наўмысна ўскладняецца. Шматслойная рэальнасць.
у якой існуюць героі рамана, аказваецца толькі адной з сюжэтных
калізій Кнігі, якую піша-пражывае «вядомы аўтар беларускага
фэнтэзі» Вячка Скрыніч (калісьці — Славік Скрынкін) і дзейны-
мі асобамі якой становяцпа Ася і Даніла. Захады Вячкі (сам сябе
ён атэстуе ўсемагутным «богам з машыны», які не аддзяляе
рэальнасці ад уяўлення, жыве за герояў і прагне Вялікай Гульні)
па першым часе не толькі ператвараюць для яго «персанажаў»
у ілюзію, фантом, сімулякр іх прыватныя, «маленькія» гісторыі,
але і прымушаюць усумніцца ў сапраўднасці гісторый «вялікіх»
(роду, народа). ІІаступова, аднак, высвятляецца, што ў рамане-
сутарэнні нават сімулякры выконваюць надзвычай спецыфічную
ролю: скарыстоўваюцца ў якасці «масак», якімі да часу прыкры-
ваюцца... рэчы-сутнасці. Партрэт графіні Марыі Корб-Варановіч,
напісаны невядомым мастаком у пачатку XIX ст.; кубак XV ст.;
«запавет» Іосіфа Варановіча, што распачынаецца аповедам пра
«злашчасную бітву на рацэ Вядроша» (1508 г.); «тастамент» Алехны
Корб-Варановіча, складзены ў час княжання Жыгімонта Аўгуста,
які захаваўся ў канфіскаваным архіве філолага Апанаса Корб-
Варановіча, расстралянага ў 1938 г., — гэтыя і іншыя «артэфак-
ты» ў канцэптасферы рамана выконваюць функцыю «іншаўка-
занняў», знакаў-сімвалаў, закліканых, урэшце, не толькі засвед-
чыць існаванне сапраўднай гісторыі Беларусі-Альбарутэніі, але
і стаць для нашчадкаў ключом да «кода беларушчыны».
У айчыннай гісторыяцэнтрычнай прозе асэнсаванне шыро-
кага спектра нацыятворчых праблем найчасцей звязанае з інтэр-
прэтацыяй феномена беларускага Шляху, што па выраку Долі
пралягае строга па «ўзмежку» (геапалітычным, гістарычным,
культурным і г. д.). «Тытульныя» героі раманаў Л. Рублеўскай —
хімік Валяр’ян Скаловіч, гісторык Даніла Корб-Варановіч, калі
справа тычыцца Альбарутэніі-Беларусі, аддаюць перавагу не «мове
паняццяў», але «мове вобразаў»; «Я за гістарычную справядлі-
васць, але еднасць нацыі ўсё-ткі важней за палітычныя, рэлі-
гійныя і якія б там ні было расколіны...»29 Законы фармальнай
логікі ў сутарэннях беларушчыны аказваюцца нават не дарэм-
нымі, але контрпрадуктыўнымі. У 1920-я гады дэкан філалагіч-
нага факультэта даводзіць мовазнаўцу Апанасу Корб-Варановічу:
«— Зразумейце, калега, сёння лінгвістычная спрэчка ў «чыстым
выглядзе» немагчымая. Пад усё падкладаецца палітычная «пад-
біўка». Адны — «вялікадзяржаўныя шавіністы», другія — «бур-
жуазныя нацыяналісты»... I нехта нацкоўвае нас адно на аднаго,
каб знішчыць усіх разам. Падумайце над гэтым...»30 Праз шмат
дзесяцп оддзяу нячка скрыніч з ініпай нагоды наступным чынам
вызначае стасункі Корб-Варановічаў і Вяжэвічаў: «...Вечныя анта-
ганісты. Глядзець спакойна адзін на аднаго не можаце. Паны
і прыслуга. Законныя нашчадкі і бастарды. Каталікі і праваслаў-
ныя. Заходнікі і ўсходнікі. Каты і ахвяры, якія мяняюцца роля-
мі. Але ў вас, вы самі гэта прызналі, адна кроў»31.
У дадзеным выпадку выйсце (ці хаця б надзею на яго) можа
прапанаваць толькі логіка міфа, прычым міфа беларускага, у прас-
торы якога рэчы, здавалася б, несумяшчальныя, нават узаема-
выключальныя, утвараюць адмысловае суладдзе. Так, у раманах
Л. Рублеўскай аднолькава важкую эстэтычную ролю выконваюць
розныя віды пафасу (трагедыйны, гераічны, рамантычны, асвет-
ніцкі, сентыментальны). У структуры вобразаў-персанажаў па
прынцыпе «дапаўняльнасці» задзейнічаны разнастайныя прыё-
мы рэалістычнай тыпізацыі і псіхалагізацыі, элементы раман-
тычнай паэтыкі і нават меладраматычныя канструкты. Цікава
і тое, іпто іеггог («страх-прыцягненне») і коггог («страх-агіда»), якія
ў тэорыі і практыцы класічнага «гатычнага» рамана супраць-
пастаўляюцца, у раманах Л. Рублеўскай «рэзаніруюць», шмат-
кроць узмацняючы сугестыўны эфект... Паказальна, аднак, што
толькі ў беларускай «гісторыяцэнтрычнай» прозе пачатку XXI ст.
нацыянальны аптымізм паслядоўна бярэ верх над песімізмам.
Такім чынам, у «гісторыяцэнтрычных» творах Л. Рублеўскай
«паэтыка тэксту» паслядоўна ўзнаўляе «паэтыку» міфа пра Бела-
русь-Альбарутэнію. Зрэшты, тое справядліва не толькі ў дачы-
ненні да празаічных твораў Л. Рублеўскай: у 2009 г. пабачыла
свет кніга «Время н бремя архнвов н нмен: очеркн, эссе, пьеса»,
падрыхтаваная ёй у суаўтарстве з вядомым беларускім гісторы-
кам, архівістам, даследчыкам літаратуры Віталем Скалабанам.
Аўтары вызначылі змешчаныя ў кнізе тэксты як «гістарычныя
расследаванні», магістралыіай тэмай якіх з’яўляюцца «адносіны
творцаў і ўлады». Сапраўды, лічаныя творы з 17 прапанаваных
у зборніку ёсць «нарысамі» альбо «эсэ»; чытач, хутчэй, мае спра-
ву з эсэізаванымі даследаваннямі, своеасаблівымі ўзорамі навукова-
публіцыстычнай белетрыстыкі. За выключэннем «п’есы-дакумента»
«Людвіка і Фабіян»*, усе тэксты зборніка напісаны на рускай мо-
ве, аднак архіўныя дакументы альбо іх фрагменты прыводзяцца
51 Рублеўская Л. Сутарэнні Ромула: раманы. С. 293.