1 ліпеня 1972 года
Ужо вырашана, што праз два гады будзем святкаваць 1000-годцзе Віцебска. I вось я прапаную стварыць у горадзе літаратурны музей. А сёння па запрашэнні гаркома ў горад прыехала вялікая трупа вядомых землякоў-творцаў: можа, да свята што-небудзь зробяць, напішуць...
Сустракаў і размаўляў з імі на вуліцах, над ранішняй Дзвіной, а по- тым прывёў на тэлестудыю цэлую брыгаду, у якой былі Заір Азгур, Іван Дзяржынскі, Марк Фрадкін, Андрэй Бембель, Пятрусь Броўка, Уладзімір Караткевіч, Генадзь Бураўкін, Еўдакія Лось, Аркадзь Маўзон. I ўсе яны выступалі, расказвалі віцяблянам у перадачы з экрана пра свае новыя творы і задумкі...
Марк Фрадкін абяцаў песню пра Віцебск. А Караткевіч — п’есу на гістарычную тэму, можа, будзе называцца «Набат», ці «Набатныя званы Віцебска», ці «Набат над Дзвіной»...
Калі плылі на цеплаходзіку па Дзвіне, спявалі песні, і ўсе, нават Фрадкін, былі проста ўражаны, слухаючы, як цудоўна зацягваў стара- даўнія мелодыі Караткевіч...
А вечарам на вялікім банкеце ў парку «Мазурына» я сядзеў побач з Уладзімірам. I калі Фрадкін сказаў, што збіраецца напісаць песню пра Віцебск на мае вершы, Караткевіч не вытрымаў і голасна на ўвесь парк закрычаў: «У-у-у! Давід! Песняпевец!.. Прачытай «Левітана»!..»
Нічога я, зразумела, не чытаў, а Караткевіч падняўся, і мы ўтрох — ён, Фрадкін і я — чокнуліся, абняліся і выпілі за старажытны Віцебск...
29 жніўня 1974 года
Віцебск святкуе 1000-годдзе... У тэатры — прэм’ера «Званы Віцебска». I пад шумныя авацыі віцяблян і гасцей горада ўсхвалявана і неяк сарамліва, але з пачуццём уласнай годнасці, як мне здаецца з залы, раскланьваецца на сцэне аўтар — Уладзімір Караткевіч.
31 жніўня 1974 года
Свята. Ускладанне кветак. Мітынг і шэсце ад плошчы Леніна да плошчы Перамогі.
Ішоў у калоне побач з Караткевічам, а Валодзя трымаў за руку сваю Валянціну. 3 імі — пра спектакль, пра рэжысуру маладога Валерыя Мазынска- га, пра артыстаў (Ф. Шмакава, У. Куляшова, I. Матусевіча, Т. Кокштыса, П. Ламана, А. Лабанка, Л. Пісараву, В. Петрачкову), пра факгаграфію і мастацкае асэнсаванне гісторыі, пра вымаўленне акцёраў (часта — не беларускае)...
Разам з Уладзімірам і Валянцінай — кампліменты Марку Фрадкіну: учора прагучала яго новая песня, прысвечаная Віцебску. Караткевіч: «Няхай бы яна спявалася і па-беларуску... Я перакладу, але дапішу хоць адзін слупок...»
Яшчэ з ім: «віцябляне» ці «віцябчане». Учора ў дакладзе П. М. Машэ- рава яго памочнікі «падсунулі»: «віцябчане»... Уладзімір рашуча: в і ц ь- б і ч ы...
1 верасня 1974 года
3 Караткевічам — вячэрнія агні, сузор’е Віцебска.
Лістапад 1977 года
Нарэшце выдадзена кніга Караткевіча «Зямля пад белымі крыла- мі». Тры гады назад на свяце ў Віцебску ён сказаў мне, што абавязкова пра гэта напіша. I вось у кнізе цудоўная глава — эсэ «Віцебск — горад майстроў». I няхай хоць фрагменцікі з яе будуць у маім дзённіку, у маім «Віцебскім вакзале»:
«Мне давялося пабываць на свяце тысячагоддзя. I рэдка мне яшчэ даводзілася бачыць падобную феерыю...
Свята мастацтва, свята агню, песні, выдумкі, таленту, свята майстроў, бо Віцебск — месца майстроў. Я ганаруся, што ў маёй «Кнізе працоўнага
ўкладу» таксама занесена пару слоў аб працы на карысць горада і тысячагоддзя...
Ён устаў з попелу, як уся Беларусь...
Віцебск — гэта цяпер цалкам новы горад. Старых будынкаў заста- лося мала: некалькі палацаў, ратуша XVII стагодцзя (цяпер у ёй добры гісторыка-краязнаўчы і мастацкі музей з багатай калекцыяй беларуска- га, рускага, заходняга і мясцовага, віцебскага жывапісу).
Віцебск — горад старых мастацкіх традыцый. Працавалі тут, у пры- ватнасці, Ю. Пэн, М. Дабужынскі, славуты К. Малевіч, не менш славуты цяпер М. Шагал і некалькі год — I. Я. Рэпін, маёнтак якога, Здраўнёва, быў непадалёку ад Віцебска...»
Снежань 1978 года
Быў у тэатры. Коласаўцы паставілі «Кастуся Каліноўскага»... Ужо можна гаварыць пра тэатр Караткевіча. 3 Уладзімірам — ён прыехаў на прэм’еру — пра ўсё гэта... Ён: «Ты пераболыпваеш... Тэатра такога яшчэ няма... Але ён будзе!..»
Давид Симанович. Витебский вокзал, или Вечерние прогулки через годы: Дневники. Мн: Асобны, 2006 г.
***
Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля «Званы Віцебска» Валерый Мазынскі — у той час студэнт-дыпломнік рэжысёрскага аддзялення Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута — успамінае: «I вось я трымаю таўшчэзную кнігу. Столькі аркушаў у п’есах было толькі ў Караткевіча — «дасведчаныя» ў тэатры людзі заўсёды пішуць старонак 60, не больш, а тут—124! Рэжысёраў тэта страшэнна палохае. Тое самае здарылася і са мной, хоць рэжысёрам я тады яшчэ і не быў. Гэта быў мой пачатак. Мая першая сапраўдная сустрэча з таленавітым чалавекам, успамін пра якога і сёння кранае душу. Ен шмат у чым зрабіў мяне рэжысёрам.-
Прачытаў я «Званы Віцебска»... Па-першае, твор мне спадабаўся ўвесь, ды толькі ад п’есы там было мала. Гэта быў... нейкі «п’есны раман». Божа! Чаго толькі там не было! Усё — і нават кінематограф! Пазней ён скажа: «Я табе напісаў Барыса Гадунова», дык ты стаў і не прыдумвай, а не хочаш, дык ідзі...!
...Кажуць тэатр можа ўсё. гэта праўда! Але не ўсякі рэжысёр гэта «ўсё» адолее. Я не адчуваю ў сабе такой сілы, бо калі п’еса не кладзецца на маю «індывідуальнасць», рашыць мне яе вельмі цяжка. Тут быў іншы выпадак. Твор хваляваў, вабіў, спакушаў — і я пачаў прыдумваць. Потым усё, што было дадумана, вылецела, спектакль ішоў нармальна і без прыдумак, а пакуль у мяне з’явіліся папа рымскі і пароль Сігізмунд. Hi больш ні менш. Яны і прывялі мяне да Караткевіча.
...Чым больш доўжылася сустрэча, тым больш адчуваў я напружанасць атмасферы, напоўненай водарам кавы ці то па-турэцку, ці то па-грэчаску.
Нарэшце ён сказаў: «Паслухай, даражэнькі, што ты там выдумваеш. Я табе напісаў...»
130
Прывядзём гэты ліст поўнасцю. I не голькі таму, што ён падае чытачу больш поўную карціну работы над п’есай і спектаклем «Званы Віцебска», але і прыадкрывае для ўсіх нас творчую лабараторыю У. Караткевіча.
«Паважаны Валерый Яўгенавіч!
Адразу па атрыманні Вашага варыянта (у якім з сім-тым згодзен, у чым і Вы пераканаецеся) напісаў быў Вам ліст, але раздумаў яго адпраўляць. Калі захочаце — дам пачытаць па прыездзе.
Аддаў у перадрук трэці варыянт, зроблены ў Ялце і ўхвалены ўсімі кіраўнікамі семінара *. Калі не памыляюся, недзе ў канцы месяца павінна быць нарада па тэатру... на якой Вы будзеце мець магчымасць выслухаць і пазітыўныя і негатыўныя водгукі пра маю працу.
Для мяне той варыянт, які мне даслалі,— непрымальны. Папы, каралі, цытаты з «Беларусі ў эпоху феадалізму». Можаце мне верыць, што яны падабраны кампаніяй Л. Абэцэдарскага тэндэнцыйна. А я ніколі не плёўся ў хвасце ні ў яго, і ні ў каго іншага. Не раю і Вам, калі хочаце быць самастойным і значным рэжысёрам. Значыцца, дамовімся так. Або прымаецца мой варыянт, або я — з надзвычайным жалем — вымушаны буду адмовіцца ад супрацоўніцтва.
У такім выпадку я (а і Вы таксама, за мяне) папрашу прабачэння ў гаркома, гарвыканкома і ва ўсіх тых людзей, якія так добра гаварылі са мной, і якім я даў слова, што зраблю да гадавіны горада ўсё магчымае.
1 Пра гэты семінар У. Караткевіч 7 сакавіка 1974 года напісаў М. Забэйдзе-Суміцкаму ў Прагу: «Быў месяц у Крыме на семінары драматургаў. Вазіў туды сваю п’есу пра Іасафата Кунцэвіча «Віцебскія званы». Вельмі ўхвалілі».— ЦДАМЛМ БССР. Пісьмы У. Караткевіча да М. Забэйды-Суміцкага. Фонд № 293.
131
Значыць, у мае апраўданне застанецца толькі эсэ аб горадзе ў адпаведным нумары «Маладосці». Так і перадайце.
А на будучае я — дзеля сябе — улічу, што мне (пра другіх не кажу) супрацьпаказаны кінастудыі і тэатры.
Таму што я выхаваны на павазе да аўтарскага права, да слова, да мазка, да думкі творцы, хай бы то быў пісьменнік, мастак або рэжысёр. Я ніколі не дазволіў бы сабе ўмяшацца ў Ваша рэжысёрскае бачанне рэчы. Я мог бы толькі недзе ў сяброўскай бяседзе з Вамі, мастаком або акторам спытацца: «А як Вы думаеце, а можа, лепей было б ТАК!» I не болей. Такія адносіны, па-мойму, і павінны быць між людзьмі ў мастацтве.
Я хачу, каб была пастаўлена МАЯ рэч. Без лабавога націску, без бурных вонкавых эфектаў. Думаю, што на гэтым полі ёсць дзе праявіць сябе і мне, і Вам. Іначай не варта гарадзіць гарод.
I яшчэ адна, апошняя мая парада.
На мой погляд, і Чайкоўскаму, і Тасканіні хопіць на гэтай зямлі славы, калі кожны з іх праявіць на сваёй ніве, у сваёй галіне агульнай сатворчасці самастойнасць і талент. I падмяняць друг друга яны не павінны.
3 павагай да Вас
Уладзімір Караткевіч» К
Як бачна, першая размова аўтара п’есы і аўтара спектакля не атрымалася. Не атрымаўся і другі дыялог. «Унутрана падрыхтаваўся да сур’ёзнай размовы і прыехаў у Мінск,— успамінае В. Мазынскі.— Націскаю на кнопку званка... Адказалі не адразу. Уладзімір Сямёнавіч падышоў да дзвярэй і запытаў: «Хто? — а праз паўзу,— Папа і кароль
1 1 Літ. і мастацтва. 1987. 4 верас.
132
засталіся?» — «Засталіся»,— выціснуў я. Чую цяжкія крокі — і цішыня... Потым зноў крокі і зноў яго голас: «Валерый! Выкінь тэта! Я не хачу сварыцца з Ватыканам!» Я прамаўчаў, і зноў — крокі, і цяпер я зразумеў, што болыш ён да дзвярэй не падыдзе.
Мяне апанаваў мярзотны настрой: і крыўда, і адчуванне сваей непаўнацэннасці. I зусім мне не патрэбныя былі тыя кароль і папа, хоць я і не ведаў, як вырашыць апошнюю сцэну, якая ўсё-ткі павісае...» 1 Сёння цяжка сказаць, хто быў болыш правы — пачатковец-драматург У. Караткевіч ці пачатковец-рэжысёр Валерый Мазынскі. Відавочна адно. У выніку творчай дыскусіі скарбніца беларускага мастацтва папоўнілася новымі арыгінальнымі творамі як у драматургіі, так і ў тэатры.
Аднак — «Званы Віцебска». Адметнай асаблівасцю твора з’яўляецца тое, што яго аўтар упершыню ў беларускай драматургіі так глыбока «апусціўся» ў нетры народнай гісторыі. Ён не толькі зрабіў прадметам свайго мастацкага даследавання такі складаны гістарычны перыяд, як барацьба беларусаў супраць уніяцтва, супраць рымска-каталіцкай навалы, але і напісаў твор гістарычна праўдзівы і мастацка-пераканаўчы. Ужо з першых старонак хронікі перад чытачом паўстаюць вобразы герояў — асоб рэальных, мужных, перакананых у справядлівасці сваёй справы. Перакананы ў неабходнасці барацьбы з рэлігійна-духоўным прыгнётам завадатар паўстання Сцяпан Пасіёра і віцебскі бурмістр Сымон Неша (іх прозвішчы неаднаразова згадваюцца ў афіцыйных матэрыялах следчай камісіі Льва Сапегі, які расследаваў забойства Кунцэвіча); перакананы, нават апантаны, у сваёй уні-
1 Літ. і мастацтва. 1987. 4 верас.
133
яцкай дзейнасці сам арцыбіскуп Полацкі і Віцебскі Іасафат Кунцэвіч (дарэчы, тэта таксама адметная асаблівасць твора — вобразы ворагаў падаюцца У.Караткевічам самымі рэалістычнымі фарбамі — хітры, значыць, хітры; разумны, значыць, разумны). Такімі ж праўдзівымі з’яўляюцца вобразы паплечнікаў галоўных герояў, хоць у гістарычных дакументах тых гадоў яны і не ўпамінаюцца,— гараджан Неўсці Ярамяшэвіч-Сквершы, Васкі Матыса, папа Ілі, бабы Абдзярыхі, дачкі аднаго з віцеб-кіх радцаў Багусі Данель, напаўюродкі Еўгі Ба-бук, спадзвіжнікаў Кунцэвіча — архідыякана Дарафея, галавы біскупскай «гвардыі» Палікара Абрагімовіча і інш. Сваімі заўвагамі, меткімі слоў-цамі, дзеяннямі, учынкамі яны ствараюць той гіс-тарычны фон, на якім асабліва ўражлівай з’яўля-ецца дзейнасць галоўных герояў Караткевічавай хронікі.
Вось урывак з першай карціны першай дзеі, у якой аўтар падводзіць чытача да разумения пры-чыны Віцебскага паўстання:
«Н а в у м В'оўк. Здохні, 'біскуп Іасафат!
М а т ы с. Здохні, кунцэвічаўскае адроддзе! Не Марына... было... імя тваёй маці, а сука!
Абдзярыха. Антыхрыста спарадзіла!
Зуліся. Не Гаўрыла-шавец яе за падол ха-паў, а чорт!
В а л ь г і н а. Божухна! Тэта ж цяпер, якраз перад сяўбою і каласочкі пасвяціць недзе! Не ўзыдуць зярняткі!
Плач.
Тэта ж ён, падла уніцкае, на арабіну, на кроў сына яе, святой вадою пырснуць не хоча.
Зуліся. Бацька ягоны боты псаваў, а тэты псуе душы.
Абдзярыха (накрываючы дзежку з калду-
134
намі). Каб табе, піндзюр, не толькі маіх, на свеце лепшых, калдуноў не паспытаць, каб табе — ніякіх.
I л я. Ідзіце адсюль, людзі, ідзіце да мяне ў шалаш, у Задзвінне. А гэтымі — няхай іхнія ж дзеці ў голад давяцца.
Абдзярыха. Каб табе, гнідзе, у Дзвіне захлынуцца! Каб табе столькі язваў было, як гронак на арабінках гэтых!
Е ў г а. Язваў, як гронак! Язваў, як гронак! А там яго прыпякуць, прыпякуць! Галава рассядзецца, на азадак будзе падобная!» (VIII, кн. 1, 100).
На такую вось глебу падаюць словы Пасіёры Сцяпана, які ўзначаліў урэшце паўстанне віцяблян.
«...Уніты прыйшлі. Хай рассыпецца слава наша — жарам. Ім — усё адно...
Плач коціцца ад Узгорскага пасада і да Заду-наўскага, і ўсёй вуліцай Вялікай, ад канца да кан-ца. Воўк драпежны прыйшоў у Віцебск. Біскуп уніц-кі Ізахват. Школы зачыненыя, цэрквы запечатле-ныя. Якія уніты не аднялі, і ў тых — корчмы і дамы распусты.
...I родную нам мову ў казанях. Тую, з якой нас бог у свет пусціў. Але пастыры-ваўкі загадваюць адарваць сэрца ад родных нам крыніц і мову сваю — забыць, стаўшы лацінянамі...
Цяпер яны, сыраядцы, захацелі пазбавіць нас апошняга, беднага, але нашага свята. Спакон вякоў на прачыстую свяцілі нашы людзі каласы. I вось яны захацелі, каб Маці, паміраючы, не блаславіла іх на ўваскрасенне» (VIII, кн. 1, 101—102).
Слухаюць Пасіёру цэхавы збраяроў-мечнікаў Марцыян Ропат, бурмістры Віцебска Навук Воўк і Сымон Неша, гараджане Неўсця, Матыс, другія людзі. I словы гэтыя, як гаручыя іскры, падаюць у іх знявечаныя душы, распальваючы агонь нянавісці і змагання за сваю свабоду, чэсць, хрысціян-
135
скую веру і чалавечую годнасдь. Затое ў біскупскіх памочнікаў, таго ж Палікара, словы гэтыя выклікаюць яшчэ большае азлабленне, яшчэ болыиае жаданне «ў іхнія свінячыя галовы кіем убіць... братнюю любоў цэркваў» (VIII, кн. 1, 107).
Далёка не адназначны і віцебскі люд. ёсць сярод гараджан і тыя, хто ў такі складаны і цяжкі для роднага краю час спадзяецца на нейкае прымірэнне з уніятамі, не бачыць і не разумее ўсёй згубнасці гвалтоўнага акаталічвання сваіх землякоў. Залатых спраў майстар Антоні-Лар Вольха на пачатку віцебскіх падзей не толькі не верыць у праўдзівасць і неабходнасць пачатае справы, але і проста-напраста абвінавачвае сваіх таварышаў у непавінавенні: «Вунія — тэта мір з Польшчай, мір з каралём, мір з Рымам. Яны хрысціяне і людзі, як мы. Няўжо вам войны не абрыдлі? Няўжо ты, Ропат, не хочаш, каб скутая табою зброя мірна драмала, аж пакуль не нападуць на твой дом? Каб са шкуры, якую ты, Васка, вырабіў, не рабілі ножны, а рабілі вокладкі для кніг? А ты, Неўсця, няўжо хочаш, каб утваіхкатлах варылі ваякі апошнюю карову абяздоленага селяніна? I ты ж, Сцяпан, хочаш, каб у скрынях, што ты робіш, не ведер свістаў, а ляжала багацце, што людзі сабралі работай і сум-ленным гандлем? Чаго вы лезеце? Няўжо вы не прагнеце пасля войнаў, паўстанняў, плах — спакою?! ...Ну змірыцеся з уладай папы, і ўсё» (VIII, кн. 1, 103—104). А калі ўжо і браць доўбню ў рукі, дык за шчасце горада, не за Белую Русь, а за сваё асабістае шчасце, за чэсць сваёй каханай Багусі.
Праўда, адметныя ад іншых выказванні Вольхі, яго спрэчкі з гараджанамі наконт мэтазгоднасці ўзброенага выступления супрадь уніятаў можна зразумець. I вось, на наш погляд, чаму. Ен не толькі творца, як залатых спраў майстар, ён творца ду-
136
шэўнага настрою людзей. Паводле словаў таго ж Кунцэвіча, «ён паэта. Можа, другі на Беларусі пасля вялікага Міколы з Гусава» (VIII, кн. 1, 114).
I менавіта таму Вольха да пэўнага часу супраць кровапраліцця. 3 прадстаўнікамі віцебскага магистрата ён ідзе з прашэннем да Іасафата Кунцэвіча, мяркуючы ўсё ж, што будзе дасягнута пара-зуменне: «Мы молім цябе выслухаць нас. Выслуха-еш — згодныя быці з табою... Не — глядзі» (VIII, кн. 1, 116). На пачатку размовы з арцыбіскупам словы гэтыя яшчэ не пагроза. Тэта папярэджанне езуіту пра тое, што чаша народнага цярпення ўжо перапоўнена і што менавіта ад яго залежыць, 'будзе яна разліта ці не.
Не робіць свайго кроку насустрач гараджанам арцыбіскуп Полацкі і Віцебскі Іасафат Кунцэвіч. Не хоча, а галоўным чынам, ужо не можа. Так далёка зайшоў ён у нянавісці, жорсткасці, усёй сваёй дзейнасці па насаджэнні уніяцтва на беларускіх землях. Два сведчанні пераканальна пацвярджаюць тэты вывад. Першы — афіцыйны — пісьмо літоўскага канцлера Льва Сапегі Іасафату Кунцэвічу ад 12 сакавіка 1622 года: «...вы злоўжываннем сваёй улады, сваімі ўчынкамі... запалілі тыя небяспечныя іскры, якія ўсім нам пагражаюць згубным і ўсёзнішчальным пажарам... ваша правялебнасць вырашылі прыводзіць людзей да яе (уніі.— А. Р.) такту гвалтоўнымі сродкамі... чуваць галасы, што яны лепей жадаюць быць у турэцкім падданстве, абы не цярпець гэтакі ўціск...» 1
Другі — літаратурны — словы духоўніка Кунцэвіча, езуіта Станіслава Касінскага з хронікі «Званы Віцебска»: «...ты адкрыта пачаў «паўсюль усё знішчаць, а нясхільных катаваць пакутамі і пры-
1 Цыт. паводле: Сапунов А. Витебская старина. Витебск, 1883. Т. I. С. 218—219.
137
ўлашчываць манастыры воўчым правам». I спадарожнікам трэцяга твайго кроку была нянавісць. Нават многія уніяты заразіліся ёю і адышлі. Але цябе не абразуміла і нянавісць. Аршанцы цябе ў Дняпры ўтапіць хацелі. Магілёўцы гарматы навя-лі, а пасля ім галовы секлі і прымусілі заплаціць дваццаць тысяч злотых. Інакі цябе ў Кіеве забілі б, каб не ўцёк. Так, уцёк ад пакутніцкага вянца. Ведает, што ён азначаў бы?» (VIII, кн. 1, 119).
Калі задаволіцца толькі фармальным зместам, то можна бачыць, што і ў першым, і ў другім выпадку ў адрас Кунцэвіча як бы выказваюцца абвінавачанні за перавышэнне рэлігійных паўнамоцтваў, прыцясненне, здзек над людзьмі, гвалтоўнае насаджэнне сярод беларускага насельніцтва веры каталіцкай. Можа нават скласціся ўражанне, што і Сапега, і Касінскі праяўляюць пэўную заклапочанасць і ўвагу да лёсу тысяч беларусаў. Яно так, праяўляюць. Але не ў сэнсе абароны іх інтарэсаў, іх жыцця і веры. А ў тым, каб уся палітыка акаталічвання вялася не з пазіцыі гвалту, грубай сілы, а метадамі болыи вытанчанымі, псіхалагічнымі, маральнымі. Патаемны сэнс «дыпламатыі» Сапегі У. Караткевіч раскрывае ў трэцяй дзеі сваёй «Хронікі», калі вялікавяльможны канцлер прыехаў вяршыць суд у Віцебску над забойцамі Кунцэвіча. Што датычыць заўвагі духоўніка Касінскага, то, на наш погляд, яна мае вельмі добра прыхаваны падтэкст. Чаму Касінскі не выказаўся такім чынам да сустрэ-чы Кунцэвіча з дэпутацыяй віцяблян? Не мог ён уявіць, што арцыбіскуп Кунцэвіч можа даць, а потым стрымаць сваё слова, што ён не кране ўдзельнікаў сустрэчы ў сваім палацы. А калі гэта адбылося і завадатары смуты былі адпушчаны, езуіт Касінскі (ён добра разумеў, што менавіта ад гэтых разумных і мужных людзей можна чакаць вялікіх
138
бед) вырашыў псіхалагічна «завесці» Кунцэвіча, «націснуць» на эмацыянальны бок справы, выкарыстаўшы індывідуальныя, эгаістычныя якасці арцыбіскупа: маўляў, у сваім палацы ты вольны дзейнічаць як хочаш, а ў Віцебску уніяцкую справу будзеш весці так, як таго патрабуе Ватыкан.
Сцэна сустрэчы ў арцыбіскупскім палацы адыгрывае ў творы У. Караткевіча вельмі значную ролю. Яна пераканаўча раскрывав працэс палярызацыі сіл напярэдадні віцебскага паўстання 1623 года. Як сведчаць падзеі, яго можна было б прадухіліць, калі б езуіты прыслухаліся да голасу народа, пайшлі на некаторыя ўступкі ў насаджэнні уніяцтва. Але так не адбылося. Лозунг Кунцэвіча «Або падпарадкоўвайся, або смярдзі ў гнаі, як тое падла» выкрывае сутнасць езуіцкай палітыкі на Беларусі. Асабліва калі ўлічыць, што магнацтва, апрача нямногіх, здрадзіла простаму народу, пера-кінулася на бок уніятаў. «Яны цяпер,— выказваецца Сцяпан Пасіёра,— па-чужынску цвэнкаюць, усе гэтыя тышкевічы, агінскія, валовічы, сангушкі, са-пегі, браніцкія, аскеркі, храбтовічы і іншыя, імя іх — легіён. Ім ужо мова Кірылы з Турава, Скарыны і Цяпінскага — грубая, як калі ў жываце бур-чыць. Псы. Ледзь не адны мы засталіся, мы, просты народ...» (VIII, кн. 1, 123).
Дыялектыка адносін Кунцэвіча і яго паплечнікаў да гэтага вось простага народа адназначная: няма месца для «так і так», ёсць толькі «або — або». Ясна, што з такой пазіцыяй шлях, магчымасці да кампрамісаў адрэзаны. Ёсць толькі адна даро-га — да яшчэ большай канфрантацыі, яшчэ боль-шага размежавання сіл.
Паверыўшы ва ўсёдазволенасць, Кунцэвіч і яго памагатыя не грэбуюць нічым: спрабуюць сілай разагнаць віцяблян, якія сабраліся каля праваслаў-
139
най царквы-шалаша ў Задзвінні, потым спальва- юць гэту царкву. Хапаюць і кідаюць у кухаварню для катаванняў папа Ілю, нарэшце сам Кунцэвіч вырашае сілай выдаць замуж за свайго падручна- га Палікара вольную гараджанку Багусю, дзяў- чыну, якую кахаюць Ропат і Вольха.
Дарэчы, сцэна размовы арцыбіскупа Кунцэвіча з Багусяй адна з самых напружаных у творы. Для Кунцэвіча і тут галоўнае — дэманстрацыя сілы. Сказана ім — значыць, так і будзе. А пажаданні Багусі, яе довады і разважанні — гэта ўсё для «святога айца» хімера і абраза. Лагічнасць і праў- дзівасць выказаных ёю меркаванняў яшчэ больш раз’юшыла арцыбіскупа. Ен аддае загад «агнём і мячом» вынішчыць усё, што працівіцца каталіцкай царкве, а Багусю кінуць у падзямелле да катаў. Але і гэта не зламіла вольную гараджанку, не спа- кусілася яна на абяцаныя Кунцэвічам багацце і райскае жыццё. Урэшце раздзеліць яна свой лёс з тым, каго кахае — з паэтам Вольхам. Яна будзе по- бач з ім у самыя вырашальныя і самыя трагічныя моманты паўстання. I тады, калі Вольха, выконваю- чы волю народа, расправіцца з Кунцэвічам, і тады, калі будзе абвешчаны смяротны прысуд ім самім, як забойцам арцыбіскупа. Па загаду Палікара яны будуць замураваныя жывымі.
У вобразе Багусі Данель — гэта бадай што адзін з самых цікавых вобразаў жанчын-змагарак у беларускай гістарычнай драматургіі — знітаваны ў адно і ўменне пастаяць за жаночую годнасць, і вернасць каханню, якое не вымяраецца багаццем і прымусам, і вялікае пачуццё прыналежнасці да свайго народа, вера ў справядлівасць і правіль- насць абранага ім шляху барацьбы з езуітамі.
Ідзе назапашванне сіл і ў лагеры гараджан. На дапамогу ім прыходзяць людзі з Оршы, Полацка,
Вільні і «шляхецкія падданыя» — сяляне з бліжэй- шых да Віцебска вёсак — прыгнёт каталіцкі паў- сюль жорсткі і нясцерпны. Невялікая сцэна з трэ- цяй карціны «Званоў Віцебска», калі ўсе разам — віцябляне, аршанцы, вільняне, палачане — прыма- юць канчатковае рашэнне аб выступленні супраць Кунцэвіча.
«П а с і ё р а. Людзі некалі слаўнага места Віцебскага! Бедныя! У шалашы загнаныя, у норы, як зверы! Думаеце, адны вы так? Вось з’явіліся з за- гонамі людзі. Пятро Васільевіч, палачанін, з сынам Васілем, Ладысь — аршанец, Васіль — магілевец, ды Авянір, а прасцей Вінусь — вільнянін. Прыйшлі раіцца, як далей быць, як жыць, як дыхаць.
Палачанін. Наконт нас і казаць няма чаго. Усе ведаюць, як ён нас прыціснуў. Ведаючы, якія беды нас чакаюць, проста хоць дзяцей не раджай...
Аршанец. У нас за тое, што мы яго тапіць хацелі, усе грамадскія лазні на Дняпры зачыніў перад праваслаўным вялікаднем. I ў каго сваёй не было — тыя да суседзяў хадзілі і набіваліся, як са- лоная рыба ў бочку...
Вільнянін. Вільня кіпіць. Вялікая грамада. У замках і па слабодах і дамах шляхецкіх хоча паўторна бунтавацца...
П а с і ё р а. Ад Вільні да Магілёва куюць лю- дзей у жалезы, кідаюць у цямніцы. Людзі ў Бары- саглебскім манастыры адзінаццаць дзён трывалі асаду. Толькі полацкая замкавая варта агнём іх узяла» (VIII, кн. 1, 122—123).
I раптам Вольха (той самы паэт, які яшчэ не змог вызначыць сваю лінію паводзін): «Мы, мя- шчане, у законе выраслі, звыклі паважаць закон. Мо напішам каралю ды пацерпім крыху яшчэ...» (VIII, кн. 1, 123).
Воклічы абурэння, крык, нездаровы гул у на- тоўпе выклікалі гэтыя словы Вольхі. А самыя не- цярплівыя, як, напрыклад, Ропат, нават гатовы на- кінуцца на паэта са зброяй у руках: «Не пойдзеш — галаву развалю. До цярпець! Воўк перарэжа ўвесь статак...» (VIII, кн. I, 124).
Эмацыянальная напружанасць, высокі напал людскіх страсцей: «За што змагацца?» I раптам спакойныя, разважлівыя словы папа Ілі: «Не толь- кі вера. Праўдзівей, не столькі вера. Справа на тое пайшла, ці быць, ці заставацца нам у вякі вякоў — і давеку — тым, чым мы ёсць. (Выдзелена аўта- рам.— А. Р.). I пра гэта вы і думайце перш за ўсё» (VIII, кн. 1, 126).
Выдзеленыя словы — не проста эмацыянальны ўсплеск аднаго з герояў хронікі. Гэта, на наш по- гляд, лейтматыў і «Званоў Віцебска» і, наогул, усіх твораў У. Караткевіча, прысвечаных змаганню бе- ларусаў супраць усякага прыгнёту — сацыяльнага, нацыянальнага, рэлігійнага. Так, не толькі за пра- васлаўную веру, не за лепшага арцыбіскупа змага- ліся віцебскія паўстанцы ў 1623 годзе, як не толькі супраць арандатараў і дрэннай адміністрацыі Кры- чаўскага староства былі скіраваны сялянскія хва- ляванні на Магілёўшчыне ў 1743—1744 гадах, ад- люстраваныя ў трагедыі «Маці ўрагану». Праўда, калі разглядаць кожнае хваляванне, выступление, паўстанне беларусаў супраць прыгнятальнікаў як асобны, не звязаны з іншымі, выключны эпізод, та- ды будуць прыклады з воляй адной вёскі ці аднаго невялікага рэгіёна, з добрым панам і добрым царом.
Але ж, зыходзячы з навуковай метадалогіі ана- лізу гісторыі, мы павінны бачыць не толькі асоб- ныя эпізоды і падзеі, якія хай і атрымалі рэзананс у гісторыі народа, а імкнуцца ахапіць увесь працэс у цэласнасці і непарыўнасці, бачыць не толькі адно звяно, а ўвесь ланцуг гістарычных падзей, асоб, катаклізмаў, змены ў якім вызначаюцца агульна- чалавечымі законамі грамадскага развіцця.
I тады зусім лагічна ў адзін рад выстройваюц- ца Пасіёра і поп Іля са «Званоў Віцебска», Вашчы- ла і Васіль Ведер з «Маці ўрагану», Юзэфа Яневіч і Кастусь Каліноўскі з «Кастуся Каліноўскага», Ча- ховіч і Янка Луцэвіч з «Калыскі чатырох чараў- ніц». Можна, канечне, засяродзідь увагу на тым, што кіраўнікі народных выступленняў (і ў «Званах Віцебска», і ў «Маці ўрагану», ды і ў пэўным сэнсе ў «Кастусю Каліноўскім») часта інтуітыўна вызна- чаюць сродкі і формы барацьбы з прыгнятальніка- мі, не могуць пераканаўча для людзей выснаваць матывы і задачы паўстання; шмат выпадкаў, калі ў барацьбе верх бяруць эмоцыі, а не цвярозы раз- лік і розум. Так, у шматвекавой, крывавай бараць¬бе з прыгнётам было ўсё — і памылкі, і расчара- ванні, і здрада. Але галоўнае, вызначальнае мы павінны бачыць не ў гэтым. Галоўнае, што людзі, якія станавіліся на чале таго ці іншага руху, сваёй мэтай (можа, і не заўсёды акрэсленай рэльефна так, як нам бы цяпер таго хацелася) бачылі волю, волю беларусаў, волю палякаў, усіх іншых людзей, якія штодзённа адчувалі жорсткасць сацыяльнага, нацыянальнага, духоўнага прыгнёту.
Часцей за ўсё яны ведалі, які лёс чакаў іх у канцы змагання. Тым не менш, нават сваю смерць, сваю пагібель яны хацелі ператварыць, вобразна кажучы, у своеасаблівы каталізатар, які не даў бы згаснуць у народзе знічцы надзеі на волю, марам пра шчаслівую будучыню. Такая ўпэўненасць і ад- данасць абранай справе, неадольная вера ўсілы на¬родный надавала ім мужнасць і трываласць у ба-рацьбе, што яшчэ больш раздражняла прыгняталь- нікаў. Нібы навыперадкі адзін перад адным, яны пачыналі шукаць самый вытанчаныя, адмысловыя метады расправы над «вінаватымі», запалохвання, прыніжэння чалавечай і нацыянальнай годнасці. Слуга езуіта Кунцэвіча Палікар Абрагімовіч, ка- раючы ўдзельнікаў віцебскага паўстання, напрык- лад, загадвае жывымі замураваць яго актыўных ўдзельнікаў Вольху і Багусю («Званы Віцебска»), князь Радзівіл, упіваючыся сваёй уладай, вырашае кіраўнікоў Крычаўскага паўстання Івана Карпача, Васіля Ветра, Лаўрэна Каўбасу і Васку Ветра за- шыць у мядзведжыя шкуры і разарваць сабакамі на галоўнай плошчы Крычава. Але далей за ўсіх пайшоў «вешальнік» Мураўёў. Ён устройвае ган- даль, прапануе Кастусю Каліноўскаму захаваць жыццё, адмяніць смяротны прысуд, калі той адмо- віцда ад сваіх ідэй і поглядаў, стане ў рады «па- борнікаў парадку і магутнасці айчыны». «Жыццё або ідэя» — такі вось, зневажальны для чалавечай годнасці, гандаль...
Зневажаецца не толькі асабістая годнасць лю- дзей. Імкненне прыгнятальнікаў накіравана на тое, каб знішчыць усё (і духоўнае, і матэрыяльнае), што садзейнічае іх еднасці, чэсці і нацыянальнай годнасці. У «Званах Віцебска» У. Караткевіч па¬дав нам унікальны прыклад такой расправы:
«Палікар. ...Перш чым зляціць твая галава, яна ўбачыць, як будуць караць ганьбаю і смерцю званы. Яны ж крычалі тваім голасам? Ну вось, быць нямымі і ім, і табе... (Янку Гужнішчаву — званару.— А. Р.)
Кат з падручнымі падступаюць да вечавога зво¬на. У падручных — бізуны, у ката — жароўня, і ў ёй клешчы.
...Але раней убачыш, як мы заторкнем глотку твайму гарладзёру. Як адхвошчам яго гнойнымі бізунамі. Як вырвем язык.
Падручныя пачынаюць наводмаш хвастаць звон бізунамі... Кат дачырвана разжаранымі клешчамі вырывав звону язык...
3 в а н а р. Вы яго мацней, мацней. Гэх, не ўмее- це. Ану — я. (Выдраў бізун з рук падручных і — пад абураны ўздых натоўпу — аперазаў звон, які рантам адказаў трывожным гулкім уздыхам. I яшчэ. Яшчэ.) Бачыш, ён крычыць, толькі калі б’юць свае. (Кінуў бізун Палікару, які машыналь- на падхапіў яго.) Бачыш, калі трэба, мы крычым і без языка...
С а п е г а. Хто прыдумаў камедыю з хвастан- нем звона?
К о р в і н. Дарафей і... гэты... Касінскі. Духоў- нік» (VIII, кн. 1, 150, 151).
Так, для вялікага канцлера Сапегі, які па зага- ду папы рымскага Урбана прыехаў чыніць суд у мя- цежны Віцебск, пакаранне гарадскіх званоў — гэта камедыя: для нескароных у яго прызапашаны дру- гія, болып жорсткія меры расправы — шыбеніцы, катаванні, пазбаўленне горада і гараджан усіх пра- воў, што з даўніх часоў былі наданы ім польскімі каралямі. Не адмаўляе ўсяго гэтага і вытанчаны езуіт Касінскі. Але ж імкненне да волі, паводле яго разумения, павінна быць зломана не толькі стра¬хам, але — ідэйна і духоўна. Людзі павінны пера- канацца, што іх сімвал волі, іх вольналюбівыя званы, як завадатары паўстання, пакараны навечна. Так сімвалічны рытуал гібелі званоў павінен, па¬водле Касінскага, аблегчыць мэту уніятаў — пры- весці да векавой пакорнасці людзей, звярнуць віцяблян у веру каталіцкую.
Жорстка распраўляўся Ватыкан са сваімі пра- ціўнікамі. Пераконваючы польскага караля Жыгі- монта III не пакідаць без пакарання жыхароў Ві- цебска, папа Урбан у сваім лісце да яго пісаў: «...Жорсткасць забойцаў не павінна заставацца беспакаранай. Там, дзе такое жорсткае зладзейства патрабуе бічоў пометы Божай, хай пракляты будзе той, хто ўстрымае меч свой ад крыві. I так, дзяр- жаўны кароль, ты не павінен устрымацца ад мяча і агню» К
Зразумела, што прыняць пракляцде ад самога папы не захацелі ні кароль польскі Жыгімонт III, ні вялікі канцлер Леў Сапега. Атрымаўшы аўтары- гэтнае папскае блаславенне, Сапега з актыўным удзелам каталіцкай царквы агнём і мячом наво- дзіў парадак у горадзе над Дзвіной: «Разгледзеў- шы абвінавачванні капітула, выслухаўшы скаргі тых, што знаходзіліся побач з блажэнныя памяці біскупам, камісарскі суд вінаваціць усіх мяшчан Ві- цебска і шматлікіх з Оршы, Магілёва, Полацка і Вільні ў тым, што наводзілі на дзяржаўную здраду народ. Што склалі змову супраць уніі яшчэ ў лю-тым 1621 года. Што, не жадаючы падпасці суду, узяліся за камяні і, скінуўшы на знак змовы і мя- цяжу шапкі ў адну кучу, абразілі ў асобе войта яго каралеўскую вялікасць...
Усё разрабавалі, і ўбытку ад таго 3079 зло¬тых... Напала каля тысячы чалавек, і разам з про¬стым народам бурмістры Навум Воўк, Сымон Не- ша, Сцяпан Пасіёра, і ратманы, і лаўнікі многія. Таму ўсіх іх, колькасцю да ста чалавек, асудзіць завочна на смерць, дзе б толькі ні адшукалі... (На самай справе было пакарана смерцю 120 чалавек і больш 100 пасаджана ў турму.— А. Р.)
Тых жа, хто ў закаранеласці не ўцёк і каго, папаймаўшы, страж адправуем, у вязеню маючы: Навума Воўка, Сымона Нешу — бурмістраў, Яна Гужнішчава — які біў у ратушны звон... (Пераліч-
1 Цыт. паводле: Сапунов А. Витебская старина. Витебск, С. 239.
ваецца больш пятнаццаці прозвішчаў.— А. Р.) Пят- ра Васільевіча, палачаніна,— пакараць смерцю — праз адсячэнне галавы на плошчы перад былой ратушай бясслаўнага места Віцебскага. Прысуд выканаць неадкладна...
Маёмасць усіх канфіскаваць... Увесь Віцебск прызнаць вінаватым, Майдэборскага права і ўсіх увогуле правоў пазбавіць. Ратушу, у якой склалася змова, разбурыць... разбурыць да грунту... Зняць вечавы звон — знак прывілеяў і волі горада... Са- борную прачысценскую царкву, пры якой зроблена злачынства, зламаць, а замест яе пабудаваць для уніятаў, за кошт гараджан, новую, у болыным па- меры і велікапышнасці. I на званіцу яе павесіць звон, адліты з былых званоў, з вечавога звона і тых, якімі білі ў набат падчас мяцяжу. А на ім зра- біць надпіс, што змяшчае кароткую аповесць пра забойства» (VIII, кн. 1, 146—148). Пакаранню было падвергнута ўсё беларускае насельніцтва краіны. Усе праваслаўныя цэрквы былі перададзе- ны ў рукі уніятаў.
Вось яны, дзеянні паўнамоцнага каралеўскага пасланніка, вось яны, сапраўдныя справы «асцярож- нага канцлера», які яшчэ за год да Віцебскага паў- стання так палымяна заклікаў Кунцэвіча не выка- рыстоўваць гвалтоўныя сродкі, ісці на кампраміс у сваёй міратворчай дзейнасці. Крыж Кунцэвіча, меч Сапегі зліліся ў адно, калі толькі справа дайшла да здушэння волевыяўлення віцяблян, да спробы за- хаваць сваю нацыянальную годнасць, сваю веру і звычаі.
Аднак ні фізічнае вынішчэнне кіраўнікоў і ак- тыўных удзельнікаў паўстання, ні маральныя здзе- кі над горадам і гараджанамі не зламалі, не маглі зламаць іх галоўнага імкнення — імкнення да волі, да свабоднага нацыянальнага развіцця. Нескаро- насцю, глыбокай верай у сілу народа прасякнуты апошнія словы Марцыяна Ропата, засуджанага да пакарання смерцю: «...Ніякім розумам, ніякім гвал- там нельга дасягнуць таго, каб у Віцебску не было Віцебска, каб на натай зямлі не было натай зям- лі. Гэта сказаў паляк. Гэта ж гаворым сваёй смер¬цю і мы. Вам не заглушыць Віцебскага набата. Вам не заглушыць званоў натай зямлі» (VIII, кн. 1, 151).
Такім вось арыгінальным, патрыятычным, глы- бока нацыянальным стаўся твор, напісаны У. Ка- раткевічам па «сацыяльным заказе». Незвычай- насць гістарычнай сітуацыі, яскравыя характары, запамінальныя вобразы — у гэтым, на наш погляд, і заключаюцца тыя адметныя характарыстыкі «Званоў Віцебска», што сталі асновай для стварэн- ня яшчэ аднаго цікавага твора, але цяпер ужо ў тэатральным мастацтве. Дзелавое супрацоўніцтва з аўтарам, улік яго заўваг і пажаданняў дазволілі рэжысёру Валерию Мазынскаму, мастаку Аляк- сандру Салаўёву, кампазітару Сяргею Картэсу ра-зам з трупай Беларускага дзяржаўнага акадэміч- нага тэатра імя Якуба Коласа знайсці пераканаль- ны сцэнічны эквівалент Караткевічавай хронікі. «Цяжка прыпомніць за апошні час,— адзначаў на сваіх старонках «Віцебскі рабочы»,— іншы спек¬такль коласаўцаў, дзе так арганічна зліліся б у ад- но «малюнак» падзей, мастацкае афармленне і му¬зыка» К Нельга не адзначыць, што творчая работа тэатра атрымала станоўчую ацэнку рэспублікан- скай і ўсесаюзнай прэсы.
"Віцебскі рабочы", 25 кастрычніка 1974 г.
Русецкі А. Уладзімір Караткевіч: праз гісторыю ў сучаснасць. — Мн., 1991
Уладзімір Куляшоў "Чалавек са святлом"
Мы не былі блізкімі сябрамі. Я ўсяго толькі сыграў дзве ролі ў спектаклях паводле ягоных п’ес. I гэта, канечне ж, падзея болып для мяне, чым для пісьменніка. Паміж намі існавалі, увогуле кажучы, звы- чайныя ўзаемаадносіны драматурга і акцёра, пазначаныя шчырай прыязнасцю.
Упершыню Уладзімір Караткевіч пераступіў парог тэатра імя Якуба Коласа ў канцы 1968 года. Стала вядома, што ў знакамітага паэта і празаіка ёсць ці то п’еса, ці то кінасцэнарый пра Кастуся Каліноўскага. Садружнасць з пісьменнікам такога рангу абяцала ўзбагаціць рэпертуар нацыянальнага тэатра вартым спектаклем. Бо яшчэ і раней выношвала- ся задума звярнуцца да інсцэнізацыі аднаго з твораў У. Караткевіча на гістарычную тэму. Праўда, намеры гэтыя ніяк не падмацоўваліся канк- рэтнымі крокамі. I вось з’явілася надзея. Мастацкае кіраўніцтва звязала- ся з Уладзімірам Сямёнавічам, і ён ахвотна прыехаў у тэатр і прачытаў калектыву сваю п’есу.
На вялікі жаль, я не прысутнічаў на той чытцы — быў на кіназдым- ках. 3 п’есай пазнаёміўся пазней. Але застаў сваіх калег у стане глы- бокай узрушанасці і ад драматурги «Кастуся Каліноўскага», і ад асобы аўтара.
Калі б гэтая яркая, самабытная, рамантычная п’еса неадкладна была ўключана ў рэпертуар,— які багаты творчы плён мог чакаць нас у далей- шай садружнасці! Здарылася інакш. Трагедыя пра народнае паўстанне на Беларусі і ў Літве і яго легендарнага кіраўніка Кастуся Каліноўскага была ўвасоблена на коласаўскай сцэне толькі праз дзесяць гадоў. А ў той час, нягледзячы на выключную прыхільнасць калектыву, не знайшлося рэжысёра-пастаноўшчыка, якога п’еса запаліла б. Тэма народнай прагі да волі была «не ў модзе». А спасылаліся на перагрузку п’есы дзейнымі асобамі, яе «кінематаграфічнасць», нібыта непрыдатную для тэатраль- най сцэны. Вядомы рэжысёр у прысутнасці аўтара жартаваў так: «Ролі тых, што засталіся на полі бою, магу размеркаваць хоць зараз». Маўляў, а каму ж даручыць галоўныя ролі? Уладзімір Сямёнавіч цаніў гумар, сам любіў жартаваць, таму разам з усімі шчыра пасмяяўся. А праз некалькі гадоў ён напіша ў тэатр ліст з сур’ёзным напамінкам пра сваю п’есу, гэ- так горача прынятую калісьці калектывам. Нагадае, не баючыся ўжыць сакавітыя народныя слоўкі, пра бессаромна слабыя творы, якія плывуць і плывуць на сцэну.
Будзе гэта пазней. А тым часам набліжалася 1000-годзе Віцебска, і Уладзімір Караткевіч выканаў дадзенае тэатру і гораду абяцанне — на- пісаў новую п’есу да гэтай знамянальнай даты. Аднак «Званы Віцебска» не мелі нічога агульнага з патокам спекуляцыйных «дацкіх» твораў, што паланілі тэатры. Адвечная тэма народнага лёсу вырашалася глабальна і важка праз тугі вузел рэлігійных супярэчнасцей на Беларусі XVII стагод- дзя, на багатым і дакладным гістарычным фоне.
Сам аўтар на першую чытку п’есы не прыехаў. «Прадаць» яе ка-лектыву (ёсць такі прафесійны тэрмін) узяў на сябе смеласць малады рэжысёр-дыпломнік Валерый Мазынскі.
Гляджу на прысутных калег і разумею: запрошаны ў асноўным тыя, каго мяркуецца заняць у спектаклі. Матэрыял незвычайны, складаны, і малады рэжысёр з усяе сілы імкнецца прабіць глухую сцяну недаверу, неразумення. Я і сам спачатку іранічны, але дысцыплінаваны — слу- хаю. А наогул я не ўспрымаю п’есы на слых, як бы хто ні чытаў. Ды тут пасля першай дзеі нешта мяне ўстрывожыла, усхвалявала, забілася ў душы. У час перапынку ўсе астатнія абмяркоўвалі прачытанае разам, а мне хацелася пабыць аднаму. Маўкліва курыў убаку. Другі акт слухаў уважліва, засяроджана. Слова Караткевіча ўзбуджала і ласкала, прызыўна клікала і крывавіла, вярэдзіла душу і лячыла. Мне, рускаму чалавеку, які адчувае сябе сваім і родным сярод беларусаў, раптам адкрываліся праз
Караткевічява Слова новыя, глыбінныя рысы народа, яго неардынарнай гісторыі, побыту.
Гэтае радаснае адчуванне не пакідала і ў буднях рэпетыцый.
Я быў нямала здзіўлены, прачытаўшы загад аб размеркаванні роляў у «Званах Віцебска»: мае прозвішча стаяла насупраць персанажаў-анты- подаў — уніяцкага арцыбіскупа Іасафата Кунцэвіча і завадатара паўстан- ня 1623 года ў Віцебску Сцяпана Пасіёры. У гэтым, як потым зразумеў, быў сэнс. Во і адзін, і другі мелі сваю пазіцыю, а мне, акцёру, трэба было спасцігаць праўду кожнага. У рэшце рэшт за мною замацавалася роля Кунцэвіча. Услед за Караткевічам я не мазаў свайго героя адзіна чорнай фарбай, як вядзецца цяпер, не выстаўляў яго банальным злодзе- ем. Яго лёс, хутчэй за ўсё,— гэта трагедыя асобы, якую не зразумеў яго народ, якая са свайго боку імкнулася даць народу раўнавагу духоўную, спакой душам, прымяняючы гвалт і разбой.
П’еса была пастаўлена і мела вялікі поспех. На жаль, мушу агава- рыцца: не сярод віцяблян, да сэрцаў якіх была ў першую чаргу звернута, а чамусьці ў Маскве на гастролях.
Гэты ўспамін, як ні дзіўна, вымусіў мяне акінуць позіркам прой- дзены шлях. На коласаўскай сцэне за дваццаць шэсць з паловай гадоў сыграна каля сотні роляў. Розных. Гераічных, сацьшльных, характарна- камедыйных. Аднымі задаволены, іншымі не зусім. I ўсё ж найболын вызначаюць маю чалавечую сутнасць, найбольш значныя для мяне — гэтыя дзве: Іасафат Кунцэвіч і Кастусь Каліноўскі. Спадзяюся, зрэшты, што і не толькі для мяне, а для ўсіх уважлівых маіх гледачоў.
Калі я ўпершыню ўбачыў Уладзіміра Караткевіча і пазнаёміўся з ім, быў надзвычай здзіўлены, што ён такі рэальны і даступны ў бытавых зносінах. У маім жа ўяўленні ён здаваўся таямніча-загадкавым і недася- гальным. Зрэшты, маё абагаўленне пісьменніка і надалей узводзіла ней- кі шлагбаум у дачыненні да яго. Але з першых ягоных слоў гэтая сцяна імгненна рассыпалася. I ўсё ж я часам раўнаваў яго. Ну як гэта ён можа станавіцца на кароткую нагу з людзьмі яўна ардынарнымі, не вартымі яго ўвагі? Ён, відаць, разумеў маё недаўменна-балючае пытанне і цёпла- 470 хітраватай усмешкай, лёгкім прышчурам вачэй як бы казаў: «Ды нічога ““ страшнага, усё гэта не так ужо і сур’ёзна, як табе здаецца».
Мне думаецца, што вясёлая іронія, уласцівая яму ад прыроды, была для яго натуральнай абаронай ад тлуму, мітусні. А ўнутры віраваў вулкан магутнага таленту, ад якога яму не было куцы падзецца. I ён утаймоўваў яго, калі заставаўся адзін. I вылівалася ўсё гэта ў адметнейшыя творы, падобных на якія ніхто не напісаў і не напіша.
Ёсць у «Кастусю Каліноўскім» такая сцэна. Свентаянскія муры, акружаньш вайскоўцамі Мураўёва-вешальніка. Скрозь цемру прабіваецца
агеньчык: чалавек ідзе са свечкай. Капітан, заўважыўшы агеньчык, пы- тае: «Гэй, хто са святлом?» Твар чалавека асвятляецца, і Кастусь адказвае: «Я са святлом».
Чалавек са святлом — гэта і ён таксама, незабыўны Уладзімір Сямё- навіч Караткевіч. Вялікі беларус, вялікі славянін, вялікі сын Сусвету.
1990
***
Валерый Мазынскі
«Я табе напісаў “Барыса Гадунова”...»
Упершыню я пачуў пра Уладзіміра Караткевіча ў самым пачат- ку сямідзесятага года, калі вучыўся ў тэатральна-мастацкім інстыту- це. Першыя заняткі па сцэнічнай мове, абавязковыя і для будучых рэжысёраў, скіравалі нашу ўвагу і на беларускае прыгожае пісьмен- ства. Хоць, па сутнасці, наш тэатральны факульгэт ніколі не быў беларускамоўным, усё ж некаторыя выкладчыкі патрабавалі... Вось з гэтага і пачалося маё знаёмства з творчасцю У. Караткевіча. Яго прозу і вершы чыталі на ўроках, потым на заліках. Як цяпер усведамляеш, дык мала што тады мы адчувалі, разумелі з яго балючых радкоў. Нам трэба было яшчэ многа разоў сутыкнуцца з рэальным жыццём, каб усё тое, што ў яго словах здавалася толькі прыгожым, стала для нас балюча асабістым.
Памятаю, неяк Ілья Львовіч Курган, наш выкладчык па сцэнічнай мове, паведаміў, што на заняткі павінен прыйсці Уладзімір Караткевіч. З’явіліся яны ўтрох: Віктар Тарасаў, Ілья Курган і Уладзімір Караткевіч. Усе былі па-святочнаму ўрачыстыя. Тарасаў пачаў чытаць Караткевіча. Што рабіў сам аўтар, я не памятаю: здаецца, нічога не чытаў. Неўзабаве мы развіталіся, але цікавасць да гэтага чалавека ў мяне ўзрасла, а маг- чыма, з гэтай сустрэчы яна толькі і пачалася. Памятаю, я ўзахлёб пра- глынуў яго «Чазенію». Некаторыя заўважалі, маўляў, гэта не з лепшага, але мне на душу лягло настолькі, што я, мусіць, з месяц не мог прыйсці ў сябе. Цяпер я разумею, гэта быў Караткевіч — вандроўнік далёкіх шляхоў, з шырокім чалавечым даляглядам, малады і прагны да любові. Дарэчы, гэтая Прага, мабыць, і ёсць тое галоўнае і запаветнае, што бярэ цябе ў палон. Трапіў у палон і я — у 1974 годзе, калі ўжо быў у Віцебску і шукаў сабе матэрыял для дыпломнай работы.
...Неяк Геральд Асвяцінскі, наш дырэктар, прапанаваў мне п’есу і кажа: «Пачытайце, можа, за гэта возьмецеся?» Я не ведаў яшчэ, што ў
кіраўніцтва горада і тэатра была дамоўленасць аб стварэнні спектакля да 1000-годдзя Віцебска. (Сёння ў гэта верыцца з цяжкасцю, але факт застаецца фактам. Дарэчы, п’еса «Званы Віцебска» адразу была ўзята ў работу, а не ляжала ў партфелі тэатра, як сцвярджае адзін з абаронцаў беларускіх драматургаў.) I вось я трымаю таўшчэзную кнігу. Столькі ар- кушаў у п’есах было толькі ў Караткевіча — «дасведчаныя» ў тэатры лю- дзі заўсёды пішуць старонак 60, не болыи, а тут — 124! Рэжысёраў гэта страшэнна палохае. Тое самае здарылася і са мною, хоць рэжысёрам я тады яшчэ і не быў. Гэта быў мой пачатак. Мая першая сапраўдная су- стрэча з таленавітым чалавекам, успамін пра якога і сёння кранае душу. Ён шмат у чым зрабіў мяне рэжысёрам.
Прачытаў я «Званы Віцебска»... Па-першае, твор мне спадабаўся ўвесь, ды толькі ад п’есы там было мала. Гэта быў... нейкі «п’есны раман». Божа! Чаго толькі там не было! Усё — і нават кінематограф! Пазней ён скажа: «Я табе напісаў «Барыса Гадунова», дык ты стаў і не прыдумвай, а не хочаш, дык ідзі...»
Гэта будзе потым, а пакуль я іду да дырэктара ў складаным настроі, з раздвоенымі пачуццямі. 3 аднаго боку, страшэнна падабаецца, хочац- ца пачаць што-небудзь з ёю рабіць, а як і што, жахліва падумаць! Адно, што я выціснуў з сябе,— буду працаваць!
Кажуць, тэатр можа ўсё. Гэта праўда. Але не ўсякі рэжысёр гэта «ўсё» адолее. Я не адчуваю ў сабе такой моцы, бо калі п’еса не кладзецца на маю «індывідуальнасць», рашыць яе мне вельмі цяжка. Тут быў іншы выпадак. Твор хваляваў, вабіў, спакушаў — і я пачаў прыдумваць. По¬тым усё, што было дадумана, вылецела, спектакль ішоў нармальна і без прыдумак, а пакуль у мяне з’явіліся Папа Рымскі і кароль Сігізмунд. Hi больш, ні менш. Яны і прывялі мяне да дзвярэй кватэры Караткевіча. Папярэдне пазваніў яму і дамовіўся аб спатканні — першым спатканні з «самім».
Упусціў у хату, прапанаваў распрануцца, пачаў мяне карміць. Я ад- маўляўся, казаў, што сыты, аднак, пачуўшы дужа «ласкавае» слова, ху- ценька сеў да стала, стаў чакаць. Ён папытаў, якую каву я больш люблю — «па-турэцку ці па-грэчаску». Божа літасцівы! Я і па-мінску не п’ю, бо ў мяне ад яе пякота, але пра гэта гаварыць не стаў, чакаючы, што будзе далей. Мяне здзівіла, што ён зусім не пытаўся пра п’есу, пра тое, што я збіраюся з ёю рабіць. Чым больш доўжылася сустрэча, тым больш адчуваў я напружанасць атмасферы, напоўненай водарам кавы ці то па- турэцку, ці то па-грэчаску.
Нарэшце ён сказаў: «Паслухай, даражэнькі, што ты там выдумваеш. Я табе напісаў...»
472
Вось той ліст:
«Паважаны Валерый Яўгенавіч!
Адразу па атрыманні Ватага варыянта (у якім з сім-тым згодзен, у чым і Вы пераканаецеся) напісаў быў Вам ліст, але раздумаў яго адпраў- ляць. Калі захочаце — дам прачытаць па прыездзе.
Аддаў у перадрук трэці варыянт, зроблены ў Ялце і ўхвалены ўсімі кіраўнікамі семінара. Калі не памыляюся, недзе ў канцы месяца павінна быць нарада па тэатру... на якой Вы будзеце мець магчымасць выслу- хаць і пазітыўныя і негатыўныя водгукі пра маю працу.
Для мяне той варыянт, які мне даслалі,— непрымальны. Папы, ка¬рал і, цытаты з «Беларусі ў эпоху феадалізму». Можаце мне верыць, што яны падабраны кампаніяй Л. Абэцэдарскага тэндэнцыйна. А я ніколі не плёўся ў хвасце ні ў яго, ні ў каго іншага. Не раю і Вам, калі хочаце быць самастойным і значным рэжысёрам.
Значыць, дамовімся так. Або прымаецца мой варыянт, або я — з надзвычайным жалем — вымушаны буду адмовіцца ад супрацоўніцтва. У такім выпадку я (а і Вы таксама, за мяне) папрашу прабачэння ў гаркома, гарвыканкома і ва ўсіх тых людзей, якія так добра гаварылі са мной і якім я даў слова, што зраблю да гадавіны горада ўсё магчымае. Значыць, у маё апраўданне застанецца толькі эсэ аб горадзе ў адпавед- ным нумары «Маладосці». Так і перадайце.
А на будучае я — дзеля сябе — улічу, што мне (пра другіх не кажу) супрацьпаказаны кінастудыі і тэатры. Таму што я выхаваны на павазе да аўтарскага права, да слова, да мазка, да думкі творцы, хай бы то быў пісьменнік, мастак або рэжысёр. Я ніколі не дазволіў бы сабе ўмяшацца ў Ваша рэжысёрскае бачанне рэчы. Я мог бы толькі недзе ў сяброўскай бяседзе з Вамі, мастаком або акторам спытацца: «А як Вы думаеце, а можа, лепей было б ТАК?» I не болей. Такія адносіны, па-мойму, і павін- ны быць між людзьмі ў мастацтве і проста між людзьмі.
Я хачу, каб была пастаўлена МАЯ рэч. Без лабавога націску, без дурных вонкавых эфектаў. Думаю, што на гэтым полі ёсць дзе праявіць сябе і мне і Вам. Іначай не варта гарадзіць гарод.
I яшчэ адна, апошняя, мая парада. На мой погляд, і Чайкоўскаму і Тасканіні хопіць на гэтай зямлі славы, калі кожны з іх праявіць на сваёй ніве, у сваёй галіне агульнай сатворчасці самастойнасць і талент. I падмяняць друг друга яны не павінны.
3 павагай да Вас Уладзімір Караткевіч».
У другі раз мне давялося паспытаць яшчэ болыиай крыўды. Мала таго, што і кароль і Папа Рымскі набывалі акрэсленыя тэкставыя ха- рактарыстыкі і цікава (як мне здавалася) пабудаваныя мізансцэны,- ім знайшлася ў тэатры гатовая вопратка. Але мяне не пакідаў грозны аўтар і яго рашучая постаць. Я паспрабаваў зрабіць яшчэ адзін захад.
Унутрана падрыхтаваўся да сур’ёзнай размовы і прыехаў у Мінск. Націскаю на кнопку званка... Адказалі не адразу. Уладзімір Сямёнавіч падышоў да дзвярэй і запытаў: «Хто?», а праз паўзу: «Папа і кароль засталіся?» «Засталіся»,— выціснуў я. Чую цяжкія крокі — і цішыня... Потым зноў крокі і зноў яго голас: «Валерий! Выкінь гэта! Я не хачу сварыцца з Ватыканам!» Я прамаўчаў, і зноў — крокі, і цяпер я зразумеў, што больш ён да дзвярэй не падыдзе.
Мяне апанаваў мярзотны настрой: і крыўда, і адчуванне сваёй не- паўнацэннасці. I зусім мне не патрэбныя былі тыя кароль і Папа, хоць я і не ведаў, як вырашыць апошнюю сцэну, якая ўсё-ткі павісае. (Я да- гэтуль упэўнены, што там трэба было нешта рабіць.) Хацеў яшчэ раз пазваніць, але ўспомніў яго «рост», і мне захацелася тут жа апынуцца ў Віцебску, каб ні хвіліны больш не затрымлівацца ў гэтым Мінску, дзе мяне так не зразумелі...
Пасля былі і рэпетыцыі, і здача спектакля. Юбілей горада, да якога рыхтавалася пастаноўка, прыспешваў нас, не даваў расслабляцца, хоць іншым разам вельмі хочацца зірнуць на створанае спакойна, без мітусні. Менавіта на апошнія прагоны я запрасіў Уладзіміра Сямёнавіча.
Ён пасяліўся ў гасцініцы «Віцебск» і сказаў, што крыху адпачне, а потым, калі ўжо вельмі трэба будзе, падыдзе ў тэатр.
На рэпетыцыю ён так і не прыйшоў, даўшы гэтым зразумець, што цяпер гэта не яго справа, а наша.
З’явіўся Караткевіч толькі на здачу спектакля. Дарэчы, быў даволі спакойны, не адчувалася таго «мандражу», які можна заўважыць у іншых драматургаў напярэдадні прэм’еры. А гэта ж быў яго дэбют на сцэне, мой — таксама! Толькі потым я зразумеў, што ён прыехаў не толькі п’есу сваю глядзець. Ён прыехаў у тысячагадовы Віцебск, і гэта было для яго галоўным. Яго бачылі і на беразе Дзвіны, і ля муроў разбуранай царквы XII стагоддзя, і ля касцёла Святой Варвары. Ён проста хадзіў па горадзе. Павольна, няспешна, затрымліваючыся там, дзе затрымлівалася яго душа. Усе нашы абеды, вячэры з ім былі насычаны Караткевічам, яго памяццю і ў той жа час выдумкай. Іншым разам здавалася, што ўсе яго расказы — неверагодныя фантазіі. Неяк сядзім у рэстаране, і ён, круцячы ў руках лыжку, кажа: «Да рэвалюцыі на ўсіх лыжках і відэльцах гэтага станцыйнага рэстарана было выгравіравана: «Украдзена на станцыі Віцебск»...
474
Другую п’есу, «Кастусь Каліноўскі», якая на самай справе доўга ля- жала ў партфелях, мы прынялі пасля некалькіх захадаў: прасілі сёе-тое перарабіць, бо «кінематаграфічныя» адносіны аўтара да тэатра гэтага патрабавалі. Зноў пачулі аўтарскае «не!» і ў дадатак: «Рабіце што хочаце! Я табе давяраю!»
Караткевіч не перапісваў і не дапісваў свае п’есы. Наконт «Барыса Гадунова» ён сапраўды не жартаваў, у ім «сядзеў» драматург, але драма-
тург гэты, здавалася, драмаў. Вельмі шкада, што ён не дапрацоўваў свае творы. Думаю, што гэта магло б абудзіць у ім вялікую любоў да тэатра.
Апошняя наша сустрэча адбылася ў Сімферопалі, куды Караткевіч прыехаў да нас чытаць «Маці ўрагану». Тэатр быў на летніх гастролях. Спёка! Усе мы марылі штодзень бываць на моры, але заміналі рэпеты- цыі, спектаклі,— адным словам, праца.
Прыляцелі Уладзімір Сямёнавіч з жонкай Валянцінай. Уладкаваўшы іх у гасцініцу, мы хацелі пасядзець, пагаварыць, ды і п’есу карцела гля- нуць. Гэта заўсёды так бывае: неадольнае жаданне прачытаць хоць бы старонку, і ў той жа час — страх. А што, калі не...
Ён быў, як заўсёды апошнім часам, стомлены і, што самае дзіўнае, не зацікаўлены прадметам далёкай вандроўкі. Hi слова аб п’есе. Размовы ўвогуле. П’есу на ноч я ўсё ж выпрасіў, бо не ўмею слухаць чытку на аў- дыторыі, не магу поўнасцю ўключыцца. Ён, праўда, адмаўляўся, кажучы, што сам будзе чытаць на трупе, дык і не трэба псаваць уражання. Але п’есу даў. Я часта ўспамінаю той няшчасны вечар і, як заўсёды, доўгую п’есу Караткевіча. Недзе каля дзвюх гадзін ночы я зразумеў, што п’есы не ўспрымаю: мучу сябе, угаворваю, перачытваю па некалькі разоў ста- ронкі. Сапсаваў сабе ноч, а назаўтра ж трэба нешта казаць самому Ула- дзіміру Сямёнавічу, шукаючы адпаведныя словы.
Раніцай сабраліся ўсе акцёры, дырэктар Асвяцінскі, мастак Салаўёў. Валодзя Ганчароў, убачыўшы мяне, адразу канстатаваў: «Што, не спа- дабалася?» Я ведаю, што ў мяне, як у бяздарнага акцёра, усё відаць па твары... Усё ж з надзеяй іду ў фае, спадзеючыся, што здолею інакш ус- прыняць п’есу, пачуўшы яе яшчэ раз. Учора быў цяжкі дзень: рэпетыцыі, спектакль, сустрэчы...
Чытае — слухаем. Сачу, як успрымаюць п’есу калегі. Недзе ў сярэ- дзіне першай дзеі пачалі варушыцца акцёры, паглядаюць на мяне. Імкнуся быць зацікаўленым. Не атрымліваецца! Караткевіч пры- пыняецца і пытае: «Што, не цікава?» «Не, не, чытайце!» — чуюцца галасы. Яшчэ засталася нейкая надзея ці аўтарыгэт аўтара стрымлі- вае? Але гэта ненадоўга. Чуюцца цяжкія ўздыханні... Правал?! Якое гэта цяжкае адчуванне! Аднак думка свідруе: «Чалавек чорт ведае ад- куль ехаў, кінуўшы справы, лепш бы ўжо гэта дома адбылося». Добра яшчэ, што ён Валянціне не дазволіў прысутнічаць. Можа, прадчуваў? Праз нейкі час нават пачаў патроху ўшчуваць няўважлівых слухачоў. У такія хвіліны вельмі шкада аўтара. Артысты ж як дзеці. Супакояцца на хвіліну, а потым зноў працягваецца дыялог уздыханняў і пера- глядак.
Закончыўшы чытанне, склаўшы старонкі сваёй п’есы, Карат¬кевіч узняў галаву і ўсім сваім выглядам задаў пытанне: «Як?» Адказы ў такіх выпадках бываюць настолькі прымітыўныя і недарэчныя, што
раздражняюць неверагодна. Бачу, што аўтар нервуецца, пачынае злаваць. I тут жа ўсё спыняе! Ну, не падабаецца, дык не падабаецца!
Караткевіч ёсць Караткевіч, ён не хоча фалынывых кампліментаў. Адчуў, што кантакту не атрымалася, і сам усё спыніў. Цяжка ўзняць гала- ву, паглядзець у вочы, быццам сам я ва ўсім вінаваты. Чаму, чаму ніхто не ўспрымае матэрыял? Усе ж так чакалі! «Званы...» і «Кастусь...» атры- маліся! Ізноў з удзячнасцю ўспамінаю Караткевіча. Ён падыходзіць да мяне і кажа: «Ну што, Валерый, паедзем у Ялту, я вас рыбай пачастую!» «Якая Ялта, якая рыба, ды і дзе ён возьме яе?..»
Аднак выпраўляемся. Настрой пакрысе паляпшаецца — увагу пры- цягваюць навакольныя краявіды і сам Караткевіч. Ізноў жарты, анекдо¬ты, цікавыя гісторыі, былі і байкі, якіх у яго было многа. Пад’язджаючы да Ялты, Уладзімір Сямёнавіч засвяціўся ўвесь, узрадаваўся, хоць надвор’е нас сустрэла зусім не ялцінскае: вецер наляцеў і нават ці не на дождж збіралася. Найперш ён павёў нас на кірмаш. Ялцінскі кірмаш! Колькі ён напярэдадні расказваў пра яго, ды неяк не верылася. А тут і сапраўды! Адразу захацелася ці то піць, ці то есці, а можа, і ўсё разам?! Ён ішоў наперадзе, у гэты час яго трэба было бачыць, каб адчуць асаблівае натхненне, незвычайны настрой. Як ледакол сярод натоўпу, імкнуўся наперад, выглядаючы нешта ці некага. Адно мы ведалі — шукае рыбу! Праўда, ніякай рыбы не было. Было ўсё! А рыбы не было! Я недаўменна паціснуў плячыма і глянуў яму ў вочы. «Пачакайце мяне тут, а то нас многа!» — адказаў ён на маё маўклівае пытанне і знік.
Пахадзіўшы з паўгадзіны, сабраліся — яго няма. Раптам бачым, шпарка ідзе, заціскаючы пад пахай скрутак. Падышоў, сунуў яго нам і, як запраўскі дэтэктыў, паведаміў, што яму трэба назад, у яго — справы. Усё! Ён завёўся! Яшчэ ў мора, можа, паедзе. Я неяк ад яго чуў, што ён хадзіў тут з рыбакамі ў рыбу.
Страшэнна хацелася есці. Распальвалі апетыт пачастункі на пры- лаўках, а тут яшчэ ў дадатак — рыбны пах са скрутка. Мы ўзмаліліся, маўляў, хопіць і гэтага, трэба ісці падсілкавацца. Ён спачатку здзівіўся, і тут жа на яго твары з’явіўся здзеклівы выраз. Мы былі для яго «чор- най масай, якая толькі і хацела жэрці». «Я павінен схадзіць да аднаго чалавека. У яго з сабой больш няма. Ідзіце ў рэстаран, які вунь там, на набярэжнай, я зараз»,— адказаў ён на нашы ўгаворы і зноў знік. Усё гэта адбылося так хутка, што мы нават не сталі абмяркоўваць яго ўчынак, а пасунуліся ў напрамку набярэжнай. Вялікай чаргі ў рэстаране не было, мы хутка ўжо сядзелі і адпачывалі. Ногі ўсё ж набіць паспелі.
Чакалі яго досыць доўга. Выходзілі, глядзелі. Абед пакуль не заказ- валі. Урэшце цярпенне скончылася, мы заказалі стравы на ўсіх, толькі яму прасілі пакуль не несці. I тут я ўбачыў (каторы раз выскачыўшы на вуліцу), як ідзе наш Уладзімір Сямёнавіч. «Вышагвае» сярод ялцінскага
карагоду з мехам на плячы. Ну, дальбог, мех — як з бульбай. Я ледзь стрымаўся, каб не рассмяяцца. Убег у рэстарацыю і паведаміў навіну. Выйшлі ўсе. Здзіўленню нашаму не было канца, ды толькі дзівіцца трэ¬ба было паціху, што яшчэ болын гэтае здзіўленне «распаляла»... Рыбы мы атрымалі ўсе, і самай рознай: вялікай і малой, шырокай і вузкай, ка- роткай і доўгай... Ён стаяў такі па-дзіцячы шчаслівы, як быццам зрабіў нешта вельмі важнае і вельмі патрэбнае. Так, патрэбнае. I ў першую чар- гу яму самому. Ён быў шчаслівы, калі радаваў іншых, няхай хоць чым- небудзь маленькім. Я зноў успомніў пра п’есу — не па сабе зрабілася.
Пасля мы хадзілі па Ялце, ён расказваў шмат цікавага. Пілі піва. Яму гэта было забаронена, але ўсё-такі ён яго піў... Потым мы ехалі дамоў, хоць які гэта быў дом... Седзячы з ім побач у тралейбусе, стаміўшыся ўшчэнт, я захацеў сапраўды дамоў, у Віцебск. Ці, яшчэ лепш, да бацькі ў Вялікі Стахаў. Я зноў думаў пра «Маці ўрагану».
Думаў і пасля. Думаю і цяпер...
1987
***
Таццяна Мархель
«ПусцІце зоры ў мой пакой...»
Пра Караткевіча я пачула ў Віцебскім тэатры імя Я. Коласа, дзе тады працавала. 3 ім сябравалі нашы акцёры Галіна Бальчэўская і Алесь Ла- банок. Яны расказвалі мне пра яго цудоўныя творы, і я адразу ўзялася чытаць кнігі пісьменніка. Прызнаюся шчыра, мне адкрыўся зусім новы свет. I ў тым, што маёй акцёрскай тэмай у далейшым стала народная гераіня нацыянальнага такога плана,— вельмі вялікі ўплыў спадчыны і асобы Уладзіміра Сямёнавіча. Я адчула сябе на сваім месцы: лёгка, спа- койна, упэўнена. Заўсёды працавалася на пад’ёме.
Памятаю, узялі яго першую п’есу «Званы Віцебска», у якой аддюстраваны падзеі Віцебскага паўстання 1623 года. Рэжысёр Валерый Мазынскі, у ролі біскупа Іасафата Кунцэвіча — народны артыст Беларусі Уладзімір Куляшоў, Сцяпан Пасіёра — заслужаны артыст Беларусі Алесь Лабанок. Я іграла ў спектаклі «народ». Помню і цяпер, як хадзіла па сцэне ў сялянскім адзенні разам з іншымі акцёрамі, агульная атмасфера гарадской плошчы, паўстан- не... Адчуванне змагарнага духу, народнага супрацьстаяння ўціску, жорсткас- ці. Дарэчы, мы ездзілі з гэтым спектаклем у Маскву, яго добра прынялі.
А потым у 1979 годзе — другая сустрэча ў нашым тэатры з Карат- кевічам-драматургам — яго трагедыя «Кастусь Каліноўскі»:
Вялікі мой народ, зямля мая.
Гняздо пакут, змагання і свабоды...
I я зноў іграла «народ», але гэта нельга назваць звычайнай масоў- кай. У спектаклі было столькі напружанага дзеяння, так захапляў сюжэт, сама ідэя барацьбы за волю, што калі Уладзімір Куляшоў стаяў на пас- таменце, ішла музыка і ён гаварыў перадсмяротны маналог Кастуся, я заўсёды слухала яго з заміраннем. Быццам я сама перажываю тое, што і Каліноўскі. I яшчэ адзін яго зварот да сваёй каханай настолькі працінаў мяне, што я не магла пра гэта забыцца. I часта чытала яго на сустрэчах з гледачамі (хоць гэта і мужчынскі маналог):
Пусціце зоры ў мой пакой шырокі!
Пусці у пакой сузор’і, чалавек!
Нічога не палохайся, пад сонцам
Ёсць толькі ты і светлыя сузор’і.
Нічога, акрамя цябе і іх.
Каханне, зорка чыстая у глыбінях...
Трэцяя п’еса Караткевіча — «Маці ўрагану» — пра Крычаўскае паўстанне ў нашым тэатры не ставілася, хаця і была такая спроба. А потым я прапа- навала паглядзець гэты тэкст Юрыю Марухіну, прывезла яму з Віцебска, ён прачытаў і зняў мастацкі фільм «Маці ўрагану» ў 1990 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм». Я іграла ў ім шынкарку Магду. Хаця, дарэчы, бьші ў мяне пробы і на ролю галоўнай гераіні, але ў фільме яе сыграла маскоўская акгрыса Палякова. А Магда — гэтая роля больш характарная, яна бліжэй да майго амплуа. Я была, вядома, маладзейшая, спрытнейшая, на конях, у мяне такая таратайка была!.. Здымаліся ў Смалявічах, на натурпляцоўцы. А Марухін жа — сам цудоўны аператар. Ён так удала схопліваў патрэбны кадр, каб перадаць каларыт твора Караткевіча, дзе самае важнае — адчу- ванне нацыянальнай асновы, уласнай годнасці. Так, як Уладзімір Сямёнавіч мог пісаць пра гэта і любіць сваю зямлю,— мала каму дадзена...
Згадваецца яшчэ 50-годдзе пісьменніка ў Доме літаратара... Зала перапоўненая, і ён сам — сціплы, сарамлівы, нават разгублены. I, як заўсёды, казаў: «Хлопцы, харошыя мае, дзяўчаты, хлопцы...» А мы пры- везлі яму з Віцебска віншаванне — паказвалі ўрыўкі са спектакляў і ў падарунак — сякеру. На сцэне специальна прыбілі дошку, каб сякера не ўвайшла ў падлогу. I напрыканцы, калі народны артыст Беларусі Яўген Шыпіла прачытаў берасцяную грамату, адрасаваную юбіляру, усе сказалі: «Так ёсць!» — і сякеру ўваткнулі ў дошку-падлогу! Потым, за сталом, я спрабавала запець любімую песню пісьменніка «Ой, коею, мой коею...». Бо калі мы ехалі на юбілей, ішла гаворка, што я, магчыма, праспяваю. Я, канечне, чула яе раней, ведала. А тут Уладзімір Сямёнавіч кажа: «Не, вось трошкі не так». I запеў сам. Ну ўсё. Больш я ніколі не псавала гэту песню. Але вярталася да яе на здымках фільма «Маці ўрага¬ну». Была такая задума рэжысёра, каб гэтая песня прагучала. Я некалькі разоў слухала запіс у выкананні Караткевіча (яго самога, на жаль, ужо не было), а я пазнаёмілася з сястрой Наталляй Сямёнаўнай, і яна давала
мне стужку. Я спрабавала вывучыць, магла нават злавіць інтанацыю, але штосьці ў мяне не йшло. Так, як рабіў гэта сам Караткевіч, у мяне не атрымлівалася. Таму гэту песню для фільма мы і не запісалі.
Безумоўна, вялікі дар нашай Беларусі, што тут нарадзіўся такі сын і столькі пакінуў нам. Ад сустрэч з ім засталося адчуванне адкрытасці і абсалютнай светласці. Хаця былі ў яго і цяжкія хвіліны, і балючыя, але мы заўсёды адчувалі святло яго душы. Мне здавалася, ён быў адкрыты для ўсяго свету: як да неба, лесу, зямлі, так і да людзей. Можа, таму і цяжка яму было, што не ўмеў нідзе затуліцца, душу сваю прыкрыць. А яна была такая сонечная...
Канечне, яго адсутнасць сёння вельмі адчуваецца ў нашым жыцці. Бо такія людзі, як Уладзімір Караткевіч, вядуць за сабой іншых. I ты ідзеш за імі і сам адчуваеш сябе мацнейшым. А пасля страты — неяк закрывается, успамінаеш пра сустрэчы, працу над яго творамі і разу¬меет, які вялікі ўплыў гэта рабіла на тваё жыццё. Усё здавалася іншым. Так, як ён некалі казаў:
Нічога не палохайся. Пад сонцам Ёсць толькі ты і светлыя сузор’і...
Цяжка так жыць, каб толькі думаць, што ёсць зоры, ты — на свеце...
Але ж яно — і сапраўды так. Астатняе — мітусня...
2005
Уладзімір Караткевіч--быў, ёсць, буду!: успаміны, інтэрв'ю, эсэ
ЖЗЛБ--жыццё знакамітых людзей Беларусі
Мн., Мастацкая літаратура, 2005
Котович, Т. В. Сакральный центр Витебска: стенопись : монография /
Т. В. Котович /Витебск : [ВГУ имени П. М. Машерова], 2017
Дзякуй вялікі за апрацоўку Сяргею Глушу (Віцебск), Ірыне Пасько (Днепр)!