Сяргей НАВУМЧЫК Неба


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > Сяргей НАВУМЧЫК. Неба, расплёсканае па планеце
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

Сяргей НАВУМЧЫК. Неба, расплёсканае па планеце

Статья написана 4 сентября 2018 г. 21:50

Андрэя Ваэнясенскага не пазнавалі на віцебскіх вуліцах, яго гасцінічны нумар не бралі ў асаду маладыя паэты, як было гэта чатыры гады таму назад у Мінску. Прыезд вядо-діага паэта быў для нас раптоўным, а для яго, як сам пры-знаўся, доўгачаканым.

І ўсё ж паэт прысутнічаў у нашым горадзе: яго вершьі запісвалі ў студэнцкія сшыткі ў канцы пяцідзесятых гадоў, яго кнігі ставілі на любімыя «залатыя п а л і ц ы». Слухаю расказ Андрэя Андрэевіча пра падзеі пачатку шасцідзесятых гадоў. Тады мацнеў голас Вазнясенскага, Ахмадулінай, Акуджавы. У той час мужнеў і талент Васіля Быкава...

— Калі вызначыць сутнасць Быкава ў двух словах, то гэта будзе: чэснасць і смеласць. ён бескампраміспы і шчыры ў сваёй творчасці, таму яго лю-бяць чытачы. I мне ён пада-баешіа, хаця манеры ў нас розныя. Але цікавей чытаць тых, хто піша не падобна па цябе. Калісыіі вельмі любіў Юрыя Казакова. Альбо ьось Валянцін Распуцін, Апдрэй Бітаў. Пад нязвыклым позір-кам абнаўлясшся. Але непры-няцце новага мае псіхалагічнае тлумачэнне. Калісьці не вы-стаўляліся і лічыліся шкодны-мі французскія імпрэсіяністы, мы не маглі ніводнага палат-на Рэнуара ўбачыць у музеях. Імя Ван Гога вымаўлялася

шэптам. Памятаю, пад час ву-чобьі ў архітэктурным інсты-туце я быў рэдактарам насцен-газеты і меў вялікія непрыем-насці за тое, што асмеліўся

з рэпрадукцыяй яю вядомых рыб. Нсйкі час у Пікасо пры-малі толькі «Галубку міру» і больш нічога. У людзей кансер-ватыуцых, схільных да стэрэа-тыпаў у мастацтве, незвычан-нае выклікала непаразуменнс.

Цяпер мы дастаткова пад* рыхтаваныя да таго, каб пры-маць і разумень сусветную культуру ва ўсёй яе склада-насці. Важна, каб сснняшняе маладое пакаленне творцаў атрымала культуру без купю-раў, каб стварала сваё на сус-

ветным узроўні, без правін-цыялізму і не адкрывала ве-ласіпедаў. Сёння нерв жыцця планеты зноў перамясціўся ў нашу краіну, і клопаты пісь-меннікаў ля'жаць у эпіцэнтры таго, чым жывуць людзі. Таму я не шкадую часу, каб выдапь Набокава, вельмі цікавага май-стра дзвюх культур: руска- і англамоўнай, надрукавань неш-та пра Хадасевіча...

Знаёмства паэта з горадам пачалося з Успенскай горкі. Андрэй Андрэевіч пастаяў ля магілы лсгендарнага Бацькі Міная, аглсдзеў помнік героям Айчыннай вайны 1812 года і былы губернатарскі палан. Потым — старажытную забудову вуліцы Крылова. Ка-лі яму паказалі дворык паміж будынкамі на спалучэнні Су-ворава і Талстога, ён знайшоў яго своеасаблівым і ча-роўным. Толькі нам было крыўдна і трошкі сорамна: вель-мі ўжо недаглелжаны гэты дво-рык.

У нішах былой Пакроўскай царквы — снег. Дзверы на засове. Абыходзім яе, І Ваз-нясенскі, .нягледзячы на адга-воркі спадарожнікаў, узбіраен*

ца па крутой горцы бітай цэг-лы. Мы — у храме. Расказваю, як вечарамі пасля работы чле-ны клуба аматараў старажыт-насці «Узгор’е* разграбалі тут смецце, рыхтавалі будынак да рэстаўрацыі.

— Калісьці пасля гіганцкага наваднення Фларэнцыю завалі-ла тонамі гразі, і моладзь еха-яа з усіх краін, каб уратавань пудоўны горад. Тут не на-вадЯеітс^а дбыякавасць без-адказных Я>тдзт*Л • аапоўні** смешіем храм, і доЙра„ шті) ме* навіта моладзь яго й\4ратоў* вае. Гэта не толькі р^ботп л*» патамі І насілкамі, гэта — ду-хоўная работа вялікай каштоў-насці. Віцебск — надзіва жы-вапісна размешчаны горад, шкада, што шмат чаго не заха-валася. Алс гэты архітэктурны взкуум у маім уяўленні запаў-няецца — тут няоачна прысут-нічаюць вашы знакамітыя са* боры...

Калі гавораць аб нашых ка-рэннях, часцей за ўсё прыгад-ваюць старажытнасць. Канечне, калі я глядзеў на руіны Бла-гавсшчанскай царквы, то ад-чуваў, іііто гэта — вытокі. Але часам мы забываем, што двац* цатае стагоддзе да канца па-дыходзіць, і тое, што на яго пачатку глядзелася наватарст-вам, бунтарствам, сёння пера-тварылася ў традыцыі, нават у архаіку і, вядома. бачыцца так-сама вытокамі. У нашым ус-прыняцці перасекліся традыцыя іканапісных майстроў і, да-пусцім, мадэрн пачатку веку.

Здабыткі сучаснікаў на нашых вачах робяцца гісторыяй — так ператварыўся ў гісторыю Шагал...

У будучым годзе па рашэн-ню ЮНЕСКА ва ўсім свеце бу-дзе адзначацца стагоддзе здня нараджэпня М. Шага.іа, наіпа-га земляка. Вазнясенскі ведаў мастака асабіста і папрасіў паказаць мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю жывапіс-ца.

Вядзём госця да доміка па вуліцы Дзяржынскага — тут жыў мастак у юнацтве. Дом, канечне, змяніўся за некалькі дзесяпігоддзяў. А вось будынкі на Пескаваціку, на вуліцы Грыбаелава, пабудаваныя э чырвонай цэглы, захавалі сваё аблічча. Есць тут і домік, у якім другі паверх драўляны. «Ды такія ж у Шагала на па-лотнах!» 1 тое, што адзін з бу-дынкаў на вул. Хмяльнінкага мае блакітны колер у цэмент-ным растворьі, падалося паэту знамянальным.

— Блзкіт ёсць ва ўсіх кар-цінах Шагала. Гэты колер ві-пебскіх нябёсаў ен разліў па Нью-Йорку, Токіо, па ўсім свеце...

Наогул, адчуванне колераў у яго неверагоднае!

Пры ўсёй сучаснасці Шагала

— на яго і кубізм уздзейнічаў,

ў Парыжы ен вучыўся ў аілнгар^ных майст^оў, —.вры ўгіч» гэтьГ^ у ^гро^ціалотнах _заСсёлы адчуваеш гіОЫ<Чтнасць рэальнага, канкрэтнага жыцця.

Мяне заўсёды вабіў жывапіс болей, чым слова. Палотны Шагала кажуць мне больш, чым, напрыклад, яго аўтабіяграфія альбо вершы. Дарэчы, ягоная паэзія пабудавана на відовішчных вобразах — прыгадайце лесвіцу на неба. Таму калі я пераклздаў яго вершы, то не спрабаваў дасягнуць вытан-чанасці формы, хацелася знайсці нешта блізкае да яго жыва-пісу. Перадаць настальгію па радзіме.

У вашым горадзе ёсць нейкі налёт артыстызму, адчуваеш прысутнасць духоўнасці. У пісьме Шагала да роднага горада, якое пераклаў на рускую мову Д. Сімановіч, чуецца боль ад таго, што нямецкія афіцэры з крывой усмешкай праз манокль разглядаюць Віцебск, здзекуюцца з яго.

Аб Віцебску ён гаварыў шмат. Яго гаворка была зусім не кра-нута французскім акцэнтам, і, я думаю, што ён так і не наву-чывся правільпа размаўляць па французску. Пн быў і за-стаўся чалапекам з гэтых мяс* цін, са звычкамі віцсбскага жыхара ты.х часоў. Ем не быў пагобны на сусветна вядомага разбуральпіка мастацкіх ка-нонаў. Гэта быу ціхі, сарамлі-

вы чалавек. Наш пасол рас-казваў, які шчаслівы быў Ша-гал, атрымаўшы фотаздымак свайго віцебекага доміка. Як дзіця, ён гіаказваў муаравыя стужкі і брыльянты, якімі ўз-нагароджвалі яго ўрады роз-ных краін. Калі ў 1973 годзе ён прыязджаў у Маскву і ра-біў ілюстрзцыі да манго збор-ніка, мы запрасілі яго ў Пера-дзелкіна. Уласна, гэта быў адзі-ны прыватны дом, для наве-дання якогл ўдалося выкрііць час у насычамай праграмс. Узрост і стомленаснь псрашко-дзілі яму наведань Віцебск. Але калі Шагалу паднсслі букет васількоў, сн расплакаўся: пры-гадалася радзіма...

Незадоуга да гэтага візіту на авіявернісажы ў Ля-Буржэ трагічна оазбіўся наш ТУ. Французскае тэлебачанне зноў і зноў у замаруджаным тэмпе паказвала, як развальвасіша самалст на кавалкі. Шагала адгаворвалі ляцець самалётам. Нн настаяў на сваім. Не па-баяўся, дарэчы, і палітычнай небяспекі свайго візіту — тады панавалі насцярожаныя адно-сіны да Савенкага Саюза ў некаторых яго сяброў.

Яго выстаўка ф Арт-Мадэрн за усю гісторыю гэтага вядо-

мага музея была першай выстаўкай жывога мастака. Аб гэтым мараць многія. Але ча-му ўзрадаваўся Шагал? Ма-стак быў шчаслівы, што хоць гэтым прынясе аўтарытэт ра-дліме.

У абласным архіве захоўваешіа мандат наркома асвф'Ы, які пацвярджае, што мастак Марк Шагал накіроўваецца ў Віцебск упаўківажаным па справах мастацтваў з верасня 1918 года. А ў краязнаўчым му-зеі Вазнясенскаму паказалі па-лотны Пэна. Прачытаў паэт 1 цёплыя словы, адрасаваныя Шагалам свайму першаму на-стаўніку. Паштоўка гэта — сапраўдны аўтограф. УбачылІ мы І нядаўнія паступленні му-зея — эскізы афармлення да святочных дэманстрацыА.

— Думка аб стварэнні ў Віцебску музея М. Шагала не бачыцца мне утапічнай. Бо і па яго карцінах Віцебск ве-даюць ва ўсім свеце. Тут, ка-нечне, патрэбны два музеі. Адзін — у доміку Шагала па былой Другой Пакроўскай ву* ліцы. Там экспанаваліся б ней* кія рэчы таго часу, пісьмы, фо-таздымкі, рэпрадукцыі альбо копіі карцін. Улэўнены, што нам удасца знайсці і некалькі

арыгіналаў. У будынку па ву* ліцы «Правды», дзе пасля рэ-валюцыі размяшчалася народ-ная школа, можна стварыць музей, прысвечаны мастакам, якія тварылі тут: Лісіцкаму, Л\алевічу, Дабужы н с к а м у, Фальку. Цэлая галерэя імён, за якімі потым пайшлі мастакі ўсяго свету. Было б проста не па-гаспадарску такІ музей не ,мець. .

Паэт прагледзеу старую кіна-стужку аб святкаванні ў Віцеб-ску першай гадавіны Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Вазнясенскага за-цікавілі не тольхі транспаран-ты, эскізы якіх рыхтавалі вя-домыя мастакі, але І твары лю-дзей.

— Вам не падалося — яны поўныя нейкай рамантычнай узнёсласці? Цяпер мне зразу-мела, чаму мастацтва было сугучна пульсу часу. Разам з лозунгам «Днсцнплнна н труд буржуев перетрут» людзі неслі над сабой рэвалюцыю фарбаў і гукаў, і мастацтва асвятляла іх адначасова з палітычнымі за* клікамі. I тое, што сёння мы на-зываем дызайнам, у Віцебску было ўжо ў той няпросты і галодны час. Іншыя гарады па-вінны зайздросціць вам, бо мс-павіта тутэйшы ландшафт, ві-цебская атмасфера нарадзілі

мастацтва афармлення вуліц. Мне здаецца, што ў час вашых традыцыйных гарадскіх свят можна стварыць музей пад не-бам: мясцовым мастакам ня-цяжка будзе аднавіць тран-спаранты па эскізах, якія заха-валіся. У вас адзін з першых трамваяў — гэта ж выстаўка на колах! Этттузіясты дапамо-гуць.

...Спадабалася Вазнясенскаму назва вуліцы — Замкавая. Тут, у падвале жылога дома, раэ-мяшчаецца майстэрня скульп-тара Аляксандра Гвоздзікава. Гаспадар паказваў госцю бю-сты герояў мінулай ванны, пар-трэт Ільі Рэпіна. Цікавая рабо-та прысвечана Шагалу: адкі-нуўшыся ў крэсле, мастак апу-сціў мальберт І прыкрыў да-ланёй вочы. Сн прыгадвас... Над ім — яго заўсёдная ві-цебская муза. «Шагал псіхала-гічна і партрэтна вельмІ па-добны», лічыць паэт.

На вакзале, пасля творчага вечара, Андрэй Андрэевіч па-шкадаваў, што так і не ўдало-ся трапіць у майстэрні жыва-пісцаў, паглядзень праекты ма-ладых архітэктараў.

— Прыедзеце зноў у Віцебск?

— Безумоўна?

Значыць, цікавыя сустрэчы— наперадзе.

«Віцебскі рабочы» 26 снежня 1986 г




Файлы: GkzkPhhu_Xo.jpg (396 Кб)


221
просмотры





  Комментарии
нет комментариев


⇑ Наверх