| |
| Статья написана 1 июня 2019 г. 20:36 |
Клубок Зямлі, агорнуты крывавым туманом і згараючы ў ім, рабіў свой вечны шлях у сістэме Сонца. Найгусцей прыпаў туман на прасторы Беларусі. Пад гулкі грукат гармат, траскатанне стрэльбаў і кулямётаў, пры водбліску страшных пажарышчаў раздаваліся дзікія воплі і балючыя стагнанні забіваных, рэзаных, паміраючых з голаду людзей. Могілкі і турмы перапоўнілісь. Грэх спавіў кожнае сэрца. Крывёю і слязьмі пазаплывалі вочы. Сцені памёршых продкаў у смяротнай нудзе стаялі над распятай краінай і адварачываліся ад сваіх затопленых смуроднаю запечанай крывёй могілак. З расцерзаным да краю сэрцам вялікага гуманіста вылез у поцемках з няведамай патомкам ямы панураны Францыск Скарына і падаўся ў начавым паветры да свайго радзімага Полацка. Даўгія, шырокія полы мантыі доктара лекарскіх і вызваленых навук развяваліся ад ветру, а яркі арэол наўкола сумнай галавы то разгараўся, то змяркаў.
Пралятаючы над слаба асвятлёным дзеля боязні аэрапланаў Менскам, сцень доктара шукаў вачмі таго шпіталя, дзе ляжаў пры смерці хворы з галадухі Янка Купала. Пабачыўшы над цёмным домам ззячую кружэлку арэолу песняра, сцень спусціўся ў ціхую палату і стаў над сваім нядужым сябрам. — Як маешся, мой браце? — без слоў спытаўся доктар у стагнаўшага паэта. Хворы з трудом заварушыўся і сумна паглядзеў на гуманіста. — Не мукі цела страшны, — прачытаў Францыск Скарына ў кроткіх галубых вачах, — баліць душа. — Лячу ў Полацак, хачу даведацца, што цяпер там? — сказаў цераз невялікае маўчанне доктар. — Скрозь адно... Што тут, што ў Вільні, што ў Смаленску і скрозь на Бацькаўшчыне мілай... — пакратаў перасохшымі ад смагі вустамі паэт. Доктар засмучона схіліўся галавою да грудзей і доўга так стаяў. — На сход! — сказаў у непрытомнасці Купала і збудзіў ад чорных дум паніклы сцень. — Каму і на які? — азваўся рэхам сцень. Памаўчаў і прамовіў горка: — Магутны кліч твой раздаецца ўжо даўно — і скрозь, ад краю ў край, па Беларусі... А шмат з'явілася? Народ за доўгія вякі няволі аглох і зрабіўся нячулым. — Што рабіць? — ізноў, як у гарачцы, застагнаў Купала. — Што рабіць? — перапытаўся доктар, — тое, што ты і робіш. Але каб зразумеў народ наш паспаліты патрэбу сходу, ці не сабрацца спачатку толькі нам, будзіўшым яго на дабро ўсе вякі і кожны час? — Добра... — прашаптаў паэт і сціх. Сцень вылецеў з палаты і не падаўся далей к Полацку, а павярнуў назад к Ашмяншчыне. Здалёку ўвідзеў ён на могілцы ў Жупранах вялікі яркі арэол народнага баяна. Францыск Скарына спусціўся ля касцёла і чыркнуўся няўмысля палою мантыі аб спячага п'янога легіянера. — Пся крэў! Холера! Быдло бялоруске! — закрычаў патурбаваны доктарам жандар, а яму рэхам адазваўся з-пад зямлі жудасна-балючы стогн бацькі адраджэння. — Не стагні, мой браце любы! Барзджэй бяры ты сваю «Дудку» й «Смык», пойдзем на сход склікаць! — сказаў яму заместа прывітання доктар. З магілы ўзняўся сцень вусатай постаці. — Засіпла мая дудка, а смык не маець скрыпкі... — безнадзейна пажаліўся Багушэвіч і дадаў, падумаўшы аб сваёй музе: Каб ты так іграла, Каб немарасць брала!.. — Твая «Дудка» грыміць, мой браце, на ўвесь край, а да «Смыка» дарабіла ж «Скрыпку» Цётка. Пойдзем зараз у Лідчыну на той вясковы могільнік, пабудзім на сход найперш яе, бо гэтая руплівая сяброўка склікаць умее найлепш за ўсіх. І два сцені паляцелі побач у Лідчыну. Поўная запалу і энергіі, хаця худзенькая і бледная, ляцела ўжо сама да іх пяснярка і паэтычна, ціханька пяяла ў адказ на свае думкі: Можа, хто з дзетак скруце жалейку, Унучку паломанай ліры. І так заіграе, што ўсенька зямелька Пачуе мой одгалас шчыры... — Ах, браточкі-галубочкі! — загаманіла яна без дальніх слоў. — Трэба так: адзін на ўсход, другі на захад, а я з тым-сім паклічу тых, што спачываюць на чужыне, — і зараз паняслася. Неўзабаве сцені памёршых і духі жывых сцякаліся на свой Парнас з усіх бакоў. Пакашліваючы, брыў з далёкай Ялты калматабровы Максім Багдановіч. Спяшаўся, як заўсёды, з Галіцыі, з сваей магілы ў Закапаным, запыханы Іван Луцкевіч. Глабаўся з-пад груду трупаў брацкай магілы ў Коўне Лявон Гмырак. Шыбка йшоў у хутры і ў зімовай сібірскай шапцы з Кракава даўгі Алесь Гарун. Важна і спакойна пасуваўся з Меншчыны пан Вінцук Дунін-Марцінкевіч. Як непрытомны прыбліжаўся з Кіева празрыста-белы Сяргей Палуян з сінім шнурам на шыі... Прысадзіста калдыбаў разважны каранасты Карусь Каганец. Там ішлі яшчэ й другія. А клубок Зямлі, згараючы ў крывавым тумане, ляцеў а ляцеў сваім вечным шляхам, як бы нічога не было. М.Гарэцкі "Фантазія" 1921 Гарэцкі М. Фантазія. Выбраныя творы. Минск, 2009. С.117-119..pdf :::: Фантазія: [Апавяданне] // Бел. ведамасці. 1921. 24 кастр. / Без подпісу/ Горецкий в 1921 году был редактором в газетах «Наша думка» и «Беларускія ведамасці». «Наша думка» (Політычная, экономічная, і літэратурная тыднёвая газэта) выходила в Вильнюсе с 13 января 1920 г. до 8 июля 1921 г.; Горецкий там был редактор-издатель. Но «Фантазія» печаталась не там, а в газете «Беларускія ведамасці» 24 октября 1921 года. «Беларускія ведамасці» выходили с 29 сентября 1921 года до января 1922 года (всего 16 номеров); Горецкий там тоже был редактор-издатель. Зборнік "Беларускіх ведамасцей" №2/1921 Творы / Максім Гарэцкі Вид документа: Книги Автор: Гарэцкі, М. І. (1893—1938) Опубликовано: Мінск : Мастацкая літаратура, 1990 Физические характеристики: 628, [1] с. ; 21 см Примечания: Бібліяграфія ў каментарыях: с. 516―605, бібліяграфія ў падрадковых заўвагах Паказальнікі: с. 606―624 3100 экз. Змест: Дзве душы : аповесць ; Апавяданні (Фантазія) ; Жартаўлівы пісарэвіч : п'еса ; Літаратурная крытыка і публіцыстыка ; Лісты :::: Максiм Гарэцкi Серия Бiблiятэка беларускай класiкi Название Творы Издательство Мастацкая лiтаратура Год издания 1995 :::: В.Ю. Бароўка Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава МАСТАЦКАЯ ІНТЭРПРЭТАЦЫЯ АСОБЫ I ДЗЕЙНАСЦІ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ ЯК АКСІЯЛАГІЧНАЯ ПРАБЛЕМА (на матэрыяле беларускай прозы XX стагоддзя) Культура, па словах Ю.М.Лотмана, — гэта прастора ўласных імёнаў, кожнае з якіх выклікае пэўныя асацыяцыі, звязаныя з рэпутацыяй носьбіта. Францыск Скарына — знакавая постаць у бе-ларускай гісторыі і культуры. Асноўную ролю ў фарміраванні яго гісторыка-культурнай рэпутацыі адыгралі гісторыкі і філосафы, прычыніліся да гэтай справы і літаратары. Першыя спробы мастац-кага асэнсавання асобы і дзейнасці Францыска Скарыны ў айчыннай прозе былі зроблены пісьменнікамі 1920-х гадоў. Максім Гарэцкі ў апавяданні "Фантазія” (1921) абраў аналітычны ра-курс. Францыск Скарына ў асвятленні Гарэцкага — "вялікі іуманіст”, што будзіў "люд наш паспаліты” "на дабро ўсе вякі і кожны час” [1, с.119]. Ён балюча перажывае за лёс сваіх землякоў у перыяд грамадзянскай вайны: "Клубок зямлі, агорнуты крывавым туманам і згараючы ў ім, рабіў свой вечны шлях у сыстэме сонца. Найгусцей прыпаў туман на прасторы Беларусі. Пад гулкі грукат гармат, траскатанне стрэльбаў і пулямётаў, пры водбліску страшных пажарышчаў раздаваліся дзікія воплі і балючыя стагнанні забіваемых, рэзаных, паміраючых з го-ладу людзей. Могілкі і турмы перапоўнілісь. Грэх спавіў кожнае сэрца. Крывёю і слязьмі заплывалі вочы” [1, с.118]. Цень Скарыны склікае цені слынных дзеячаў культуры на вялікі сход, мэта якога -разам знайсці выхад са складанага становішча і падказаць яго народу. Фінал апавядання сэнсава шматзначны: "А клубок зямлі, згараючы ў крывавым тумане, ляцеў і ляцеў сваім вечным шляхам, як бы нічога не было” [1, с.120]. Паводле М.Гарэцкага, культура і літаратура — фундамент, інтэгральная сіла для развіцця грамадства, аднак гуманістычныя ідэалы надзвычай цяжка адрад-жаць у крывавы час. У 1926 годзе з’явілася аповесць Сымона Хурсіка "Францішак Скарына”, у якой знітоўваліся эмпірычны і аналітычны пачаткі. Там узнаўляўся момант, калі ў Вільні летам 1530 года згарэла друкарня Скарыны. Пісьменнік ствараў псіхалагічны партрэт адукаванага чалавека эпохі Адрад-жэння на падставе афіцыйных і ўласных аксіялагічных імператываў свайго часу. Францыск Скары-на ў паказе С.Хурсіка — гуманіст, мысляр, чалавек дзеяння, "вялікі палачанін”, "бакалаўр філязофіі”, "доктар лекарскіх навук”, чыё імя вядома ўсяму вучонаму Захаду, "хто адмовіўся ад пыху і блеску каралеўскіх двароў абы толькі працаваць на карысць свайго народу” [2, с.13]. Францішак Скарына выдае кнігі на блізкай народу мове са спадзяваннем: "Кожная новая кніжачка — крок для самазаба-роны, вялікі крок да перамогі беларуса-бедняка над сваімі ворагамі” [2, с.14]. Першадрукар рэпрэ-зентуецца духоўным апанентам служак каталіцкай і праваслаўнай царквы, ворагам панства, пра-зорцам. Ён пераканана гаворыць маладому работніку Данілу, што палякі прагнуць царкоўнай уніі, каб канчаткова заняволіць беларусаў. Бога Скарына ставіць побач з чалавекам. Калі гарыць дру-карня, асветнік асмельваецца сумнявацца ва ўсталяваным светапарадку: "I Бог на гэта спакойна пазірае?.. Чаму яго праўда гэтак далёка ад нас?.. А мо’ яе і зусім няма, мо’ наўкол усюды толькі пус-тэча?..” [2, с.27]. Ён у адчаі абураецца Богу: "Што ты скажаш людзям на сваім страшным судзе? А я ў цябе спытаю!!!” [2, с.40]. Празаік падкрэслівае, што надзвычайная адукаванасць Скарыны і неаду-каванасць асноўнай масы насельніцтва стала прычынай абвінавачванняў у хаўрусаванні друкара з д’яблам. Калі Скарына даведаўся, што па нагаворы польскага пана царкоўны стараста Грыгор падпаліў друкарню, то з горыччу заўважыў, што яго суайчыннікі самі губяць свае душы, прадаюць сябе ў няволю. С.Хурсік асучасніў вобраз Скарыны і яго памочніка Данілы. Ён не пазбегнуў ідэалагічных штампаў свайго часу: работнік друкарні больш спрактыкаваны ў жыццёвых справах за доктара лекарскіх навук, народ цёмны і мае вялікую патрэбу ў палітычным прасвятленні, каталіцкая і праваслаўная царква адзіныя ў імкненні стрымліваць прагрэс і народны гнеў, пер-шадрукара найперш хвалююць сацыяльныя пытанні. Дарэчы работнікаў друкарні пісьменнік на-зывае супрацоўнікамі, пра сябе Скарына гаворыць, што ён кіруе (курсіў мой — В.Б.] друкарняй. Мас-тацкая інтэрпрэтацыя жыцця і дзейнасці Скарыны падначальваліся мэце паказаць, што мара пра сацыяльную справядлівасць ніколі не пакідала перадавых людзей. У 1951 годзе пабачыў свет рускамоўны раман Міколы Садковіча і Яўгена Львова 'Теоргій Ска-рына”, дзе біяграфія Скарыны стала сюжэтаўтваральным элементам твора. Першадрукар насупе-рак таму, што пазначана ім самім, называецца выключна толькі Георгіем. Аўтары расказалі пра гады юнацтва асветніка ў Полацку, падарожжа ў Кракаў і вучобу ў Кракаўскім універсітэце, жыццё ў Празе, знаходжанне ў Падуі, друкарскую дзейнасць у Празе і Вільні. Усё гэта падавалася на шырокім гістарычным палатне канца XIV — першай трэці XV стагоддзя, адзнакамі якога былі процістаянне гарадской улады і рамеснікаў, Вялікага княства Літоўскага і Вялікага княства Маскоўскага; дзейнасць праваслаўных брацтваў, рэфармацыйны рух у Заходняй Еўропе. Скарына ў рамане пастаянна знаходзіцца ў гушчы падзей побач з вядомымі людзьмі таго часу: Мікалаем Капернікам, Міхайлам Глінскім, Томасам Мюнцарам, Марцінам Лютэрам. У рамантычным рэчыш-чы паказана юнацкае каханне Скарыны да Маргарыты і непадзельнае каханне да яго прыгожай жыхаркі Падуі. Асоба Францыска Скарыны ідэалізавалася: ён прадставаў увасабленнем грамадзян-скай мужнасці, абаронцам справядлівасці, ахопленым прагай здабываць веды і несці іх народу, вечным выгнаннікам у сацыяльна несправядлівым свеце. Атмасфера першага пасляваеннага дзясяцігоддзя яскрава адбілася ў трактоўцы вобразаў нямецкага рыцара-арыстакрата Рэйхенберга і прускага караля Альбрэхта Гагенцолерна як вераломных і крывадушных асоб, што рабілі хітрыя захады для духоўнага паняволення славянскіх народаў, а таксама ў пазіцыянаванні Скарыны як інтэрнацыяналіста і чалавека, што смела кідае выклік неспрыяльным абставінам. Алег Лойка ў рамане-эсэ "Францыск Скарына, або сонца маладзіковае” (1989) абраў нарацый-най дамінантай аповед пра адчуванні, памкненні, духоўны свет Скарыны. У творы цесна спалуча-ны гістарычныя факты і пісьменніцкія гіпотэзы адносна біяграфіі першадрукара. Скарына ў рама-не — тыповы прадстаўнік эпохі Адраджэння, што верыць у вялікія магчымасці чалавека, адчувае маральны абавязак перад Богам і людзьмі. Яго захапляюць "Жыціе Еўфрасінні Полацкай”, Полацкі летапіс, спадчына Кірылы і Мяфодзія, Кірылы Тураўскага, ён натхняецца Бібліяй, спасцігае ідэі Арыстоцеля, Яна Гуса, аспрэчвае пазіцыі Марціна Лютэра. Ён выдатны знаўца біблейскай і свецкай гісторыі. Разам з тым, Скарына — патрыёт, дабрачынны хрысціянін. Апавядальнік прызнаваўся, што не ведае дакладнай даты нараджэння беларускага першадрукара, але, паколькі сонца і паўмесяц — знак Скарыны, яго друкарскі сігнет, то, магчыма, такі выбар Скарынам друкарскага знаку быў абумоўлены памяццю года, у які нарадзіўся. Апавядальнік цвёрда перакананы, што на-раджэнне ў талерантным Полацку сфарміравала светаразуменне першадрукара: "I тое было ~ 40 ~ ўдзячнай глебай, тое было прычынай шырыні светаразумення маладога сына купецкага Францішка, ягонага ўзвышэння па-над верамі з вылучэннем як першаснага свайго палачанства, сваёй прыналежнасці, па-першае, да яго, а затым ужо да царквы ці да касцёла, да той ці іншай ве-ры” [3, с.10]. Час, у які жыў Скарына, абвяшчаў, што для чалавека "айчынай ёсць веды” [3, с.51]. Францыск Скарына адчуваў сваю агульнаеўрапейскасць, аднак ён не толькі агульнаеўрапейскі інтэлігент, а "яшчэ і ўсееўрапейскі хрысціянін, той, які ані кропелечкі не мае ў сваёй крыві рэлігійнага фанатызму, нецярпімасці да інакшых веравызнанняў, інакшых народаў’ [3, с.263]. Рэлігійная талерантнасць Скарыны, па версіі апавядальніка, верагодна, сілкавалася і сямейнымі абставінамі: яго бацькі маглі быць рознай веры, яго бацька мог па купецкіх справах памяняць веру паміж нараджэннем сыноў. Пры выданні кніг Бібліі Францыск Скарына найперш думаў пра "ўзбагачэнне душ” [3, с.15], вроцлаўскаму пракурору ён патлумачыў: "Я пазнаў мовы Божыя — і стара-славянскую, і лаціну, але я быў бы не сынам бацькі свайго, каб, слова Божае пазнаўшы, не цераз слова бацькі люду паспалітаму перадаў!” [3, с.136]. Скарына любіў свой час, верыў у сілу слова: "Люблю но-вы свет, які мы адкрылі, друкарскі вартштат, які мы адкрылі, гарады, якія мы выбудавалі, як песню каменя гімны небу, паэмы вітражных вясёлак, звадчатыя скляпенні, поўныя музыкі арганаў. Мы павесілі на званіцы званы, каб званіць славу Боіу і папярэджваць ад ворагаў, ад пажару, ад мору. Мы перад пагрозай дзікунскіх мячоў і капытоў першыя выпрабоўвалі пробу ўніі — слова: Кальмарская ўнія, Шатландская ўнія, Крэўская ўнія! 3 Крэва нарадзіўся Грунвальд!” [3, с.290]. Рэфарматар па духу, Скарына хацеў зрабіць адукацыю больш дасіупнай "людзям паспалітым”. Францыск Асізскі, Ян Гус, Марцін Лютэр пратэставалі супраць сквапнасці, пампезнасці, крывадушнасці духавенства. Ён жа не выступаў супраць царквы як канфесійнай арганізацыі, але выданне ім кніг садзейнічала спрашчэнню царкоўнага рытуалу. Знакамітасцямі часоў Скарыны былі гліняны чэшскі Голем, кульгавы каралеўскі блазан Станіслаў Станьчык, доктар магіі Фауст, чарнакніжнік пан Твардоўскі. Францыск Скарына мог стаць падобным да каго-небудзь з іх: "Фауст і Станьчык былі яму, як браты ці, лепш сказаць, як суродзічы. Бо сапраўды ж і ён сам, шукай ён раз-гадак таямніцаў жыцця, як Фауст — цаной зіубы душы сваёй, і быў бы ён — не ён, а Фауст. А мог бы стаць іулёнай, як пан Твардоўскі, ці то зліўшыся з вулічным натоўпам валацужных студэнтаў Кракаўскай акадэміі, ці то з тым, што спяваў і прытанцоўваў у Падуі, ці то пачынаючы з падваршаўскага куліка. Ды і ўвогуле, ці ж у любы час чалавеку не лягчэй станавіцца іулёнай, чым рупліўцам? Калі гаварыць па шчырасці, то ў яго магло б хапіць таленту і як Станьчыку — на развя-сельванне маіутных свету гэтага. Мог бы ён застацца і беспачуццёвым і цяжкім на ўздым, як Го-лем” [3, с.305-306]. Скарына знайшоў сілы стаць самім сабой. Беларускі першадрукар — інтэлектуал, чалавек справы, што разумеў адказнасць выдання кніг Бібліі, таму абраў датай выхаду "Псалтыра” 6 жніўня 1517 года, які быў днём Спаса, "днём Прэаб-ражэння, святла Фаворскага” [3, с.12]. Прадмовы і пасляслоўі Скарыны, паводле апавядальніка, вылучаліся несумненнай надзённасцю: "Аб справядлівасці дбае ён: з гэтым клопатам зараз думае над прадмовамі да кнігі "Прамудрасць Божая” і "Царствы”, дзе будзе друк законаў Майсеевых” [3, с.61]. Сябе ён усведамляў майстрам, асмеліўся занатаваць сваё аблічча для нашчадкаў. У кнізе "Ісус Сірахаў” упершыню змясціў свой партрэт; у кнізе "Прамудрасць Божая” перад Богам на каленях з кнігай у руках стаіць чалавек, падобны да Скарыны. Ён клапаціўся пра форму кніг, таму яго Біблія — "не толькі Біблія прарокаў, але і кветак, бо ўсе іх ён уплёўу буквіцы-ініцыялы” [3, с.260]. Гравюры ў яго кнігах адмыслова вярталі чытача да беларускага кантэксіу. Беларускі першадрукар разумеў, што стаўленне да ягоных выданняў можа быць і негатыўным. Чарнакніжнік Твардоўскі абураўся: "Як так можна?! Як так можна, каб цара Саламона ды цара Давіда абуваць у лапці? Ды ў Вас, пане Скарына, повем я Вам, тысяча д’яблаў, на гравюрах адныя толькі хлопскія магеркі, мужыцкія наміткі!” [3, с.84]. Прыязна настроены Станіслаў Станьчык іранічна пацікавіўся ў друкара: "А не хочаце зірнуць, шматдастойнейшы маэстра, на тытульны ліст кнігі "Аб Руфі”? Чаго гэта васпан гэтулькі анучаў наматаў на ногі жанцам, што жнуць у яго на тьпульнай гравюры жыта; няўжо на Сінаі пад час жніва гэтак жа холадна, як у жніво каля Полацка?” [3, с.84]. Хроналогія выдання кніг і колькасць у іх гравюр — іншасказальны паказчык самапачування друкара і ходу друкарскай спра-вы, паводле апавядальніка. Пасля "Псалтыра” Скарына выдаў кнііу пра шматпакутнага Іова: "Што гэта? Праекцыя Скарынам гісторыі Іова-даўгацерпца на свой жыццёвы лёс, на "познанне самого себе” цераз Іова ці як бы рыхтаванне сябе да доўгацярпення, да цярпення ўвогуле перад абліччам сіл злых і несправядлівых?” [3, с.88]. Скарына, на думку Лойкі, збіраўся перакласці ўсю Біблію, як указвае яго прадмова. Перадапошняй кнігай у Празе стала "Плач Ераміі”, апошняй — "Кніга суддзяў”: "I пагэтаму сёння і чуецца плач біблейскага Ераміі плачам самога Францыска — перад блізкім спынам ягонага друкарскага станка на Старым Месце без падтрымкі — перад абліччам сіл, якія ад гэтага трыумфуюць. I таму і плача-скардзіцца Богу словамі прарока Ераміі і засмучаны ў душы сваёй, усхваляваны Францыск Скарына, заклінаючы Пана Бога: «Зірні, Пане, на бедства маё, -41 - бо вораг узвялічыўся!»” [3, с.115]. "Кніга суддзяў Ізраілевых” адметная: "Пра што гэта кніга? Перш за ўсё пра ўхіленне сыноў Ізраілевых ад Бога свайго, пра тое, як яны пасля смерці чарговых сваіх суддзяў, зноў рабіліся горшымі бацькоў сваіх, ідучы да іншых Багоў, служачы іншым Багам, пакла-няючыся іншым Багам”. «I зрабілі сыны Ізраілевы злое перад вачамі Бога, і забылі Гаспадара, Бога свайго», — колькі разоў паўтараецца гэтая формула ў «Кнізе суддзяў Ізраілевых», і, відаць, гэтымі сваімі паўторамі яна перш за ўсё імпанавала Скарыне, калі больш чым з двух дзясяткаў іншых кніг «Старога Запавету», ім яшчэ не надрукаваных, апошняй сваёй друкаванай кнігай з гэтага запавету ён узяў «Кнігу суддзяў» [3, с.117]. Скарына тут найперш нагадваў пра забыццё некаторымі ўплывовымі асобамі яго: "Зло робячы мне, грэшачы з поваду мяне, вы грашыце і перад Богам, бо я быў, стаяўужо перад Богавым абліччам” [3, с.117-118]. Віленскі перыяд дзейнасці найбольш відавочна, паводле А.Лойкі, артыкулюе асветніцкія памкненні Францыска Скарыны. Выданнем "Малой падарожнай кніжкі”, разлічанай на падарожнікаў, паводле апавядальніка, ён хацеў зацвердзіць жывую народную мову як аўтарытэтную ў свядомасці суайчыннікаў. Скарына адчуваў сябе месіянерам, падобна да апостала Паўла, аўтара 14 пасланняў. У "Апостале” ён, як апостал Пётр "пабуджае напамінаннем, як Пётр, увешчвае, як у сваім пасланні апо-стал Іуда, свае пажаданні выказвае, як апостал Павел, заклікае да дзеяння ў імя абранай справы, вы-сіупае апалагетам актыўнай чыннасці. Ключавыя словы ў "Апостале”: народ, вера, дабро, цнота, любоў, стараннасць, ісціна, слова, надзея, закон, вопыт, дух, справа, вучэнне, настаўнік, мудрэц, кніжнік. Скарына, на думку А.Лойкі, марыў надрукаваць Статут Вялікага княства Літоўскага, а таму па загадзе яго ваяўнічага апанента віленскага ваяводы Альбрэхта Гаштаўта ў маі 1532 года ў Познані быў арыштаваны і кінуты ў турму як асоба, нібыта за даўгі брата Івана вінная грошы варшаўскім купцам Лазару і Мойшу. Невялікая аповесць А.Лойкі "Скарына на Градчанах” (1990) — працяг рамана-эсэ, дзе асоба Скарыны раскрываецца праз добрасумленнае выкананне працы вучонага-батаніка каралеўскага батанічнага сада ў Празе, клапатлівае выхаванне сыноў, стаічнае процістаянне недалё-каму чыноўніку Грыспеку, настойлівае імкненне працягваць выдавецкую дзейнасць, якому не суд-жана было збыцца, бо ў час пажару 1541 года згарэў куфар з перакладамі Бібліі, загінуў малодшы сын Францішак, які мог бы працягнуць справу бацькі. У мастацкай інтэрпрэтацыі жыцця і дзейнасці Францыска Скарыны беларускімі празаікамі XX стагоддзя ад самага пачатку наглядаўся аналітычны падыход. Эстэтычная рэпрэзентацыя вобраза першадрукара грунтавалася на каштоўнаснай шкале пэўнага перыяду, аднак адрозненні ва ўспрыманні і рэпрэзентацыі Ф.Скарыны пісьменнікамі розных перыядаў не выключалі адзінай выразнай сэнсавай дамінанты, што заключалася ў артыкуляванні думкі пра гуманістычную і асветніцкую накіраванасць яго дзейнасці. Для Максіма Гарэцкага Скарына — гуманіст, што высока ставіць чалавечае жыццё, Радзіму; асоба, што імкнулася да адраджэння роднага краю. Сымон Хурсік стварае вобраз Скарыны як абаронцы простых людзей і ахвяры сацыяльных сіл. Ён асучаснівае Скарыну, калі падае яго сумненні ў Боскай справядлівасці. Гэта лінія атрымала развіццё і ў рамане 'Теоргій Скарына”, дзе Скарына высіупае ворагам сацыяльнай несправядлівасці, рашучым апанентам хцівых царкоўнікаў. Творы А.Лойкі, напісаныя ў перыяд распаду СССР і развіцця беларускай дзяржаўнасці, рэпрэзентавалі Францыска Скарыну як мысляра, патрыёта роднай зямлі, гуманіста, эстэта на багатым гісторыка-культурным фоне эпохі. Не страцілі сваёй актуальнасці словы Ліёна Фейхтвангера: "Я не магу паверыць, што сур’ёзны раманіст, які працуе над гістарычным сюжэтам, бачыць у гістарычных фактах нешта іншае, акрамя сродку стварыць перспектыву, акрамя алегорыі, якая дапамагае нам як мага праўдзівей перадаць уласнае самаадчуванне, уласную эпоху, уласную карціну свету” [4, с.575]. Эстэтычны ўзровень мас-тацкай інтэрпрэтацыі асобы і дзейнасці Скарыны ў многім вызначаўся асобай пісьменніка, абазна-насцю ў сакрэтах мастацкай творчасці і ў матэрыяле, канцэптуальнымі аўтарскімі ўстаноўкамі, таму найбольш удалыя варыянты мастацкага ўвасаблення вобраза Францыска Скарыны належаць Максіму Г арэцкаму і Алегу Лойку. Стварэнне пісьменнікамі вобразаў, мастацкіх рэпутацый гістарычных дзеячаў, дзеячаў культу-ры, бясспрэчна, суб’ектыўнае ў сваёй аснове. Важна, каб інтэрпрэтацыя кардынальна не скажала сапраўднае аблічча рэальных асоб, як гэта здарылася ў гістарычным, паводле аўтарскага азначэн-ня, рамане рускага пісьменніка Міхаіла Расолава "Францыск Скарына” (2007), дзе ўзнаўляўся жыц-цёвы шлях беларускага першадрукара ад нараджэння да драматычнага лета 1530 года. Аўтар гэта-га твора кіраваўся прынцыпам Аляксандра Дзюма ў падыходзе да гістарычнай рэальнасці, асучасніў гістарычныя абставіны, дапусціў шмат недакладнасцей бытавога, гістарычнага, нават моўнага плана. Францыска Скарыну ён рэпрэзентаваў выключна прыхільнікам праваслаўнай ве-ры; ментарам у стасунках з людзьмі; апанентам каталіцкай веры, глыбока перакананым у адпа-чатковай амаральнасці гэтай лініі хрысціянства; засцерагальнікам хрысціянскай веры ад рэфарма-тарства і расколу. Такога кшталту "смелыя” інтэрпрэтацыі, думаецца, найперш шкодзяць -42 - рэпутацыі самога інтэрпрэтатара і ствараюць неадэкватныя ўяўленні пра вядомага дзеяча куль-туры эпохі Адраджэння. Значнасць, неардынарнасць, шматграннасць асобы Францыска Скарыны даюць падставы сцвярджаць, што спробы яе мастацкай інтэрпрэтацыі будуць працягвацца, аднак хацелася б, каб яны былі плённымі ў мастацкім і гісторыка-культурным планах. Літаратура 1. Гарэцкі, М. Творы / М. Гарэцкі. — Мінск: Маст. літ., 1990. — 629 с. 2. Хурсік, С. Францішак Скарына / С. Хурсік // Надзвінне: літ-маст. альманах Полацк. філіі Усебеларус. аб'яднання паэтаўі пісьменнікаў "Маладняк”. — Полацак, 1926. — С. 14-43. 3. Лойка, А.А. Выбраныя творы: у 2 т. — Т. 2. — Мінск: Маст. літ., 1992. — 445 с. 4. Фейхтвангер, Л. Собр. соч.: в 12 т. / Л. Фейхтвангер. — М.: Прогресс, 1968. — Т. 12. — 668 с. *** Максім Гарэцкі ў сваім «Лявоніусу Задумекусу», пісаным на ссылцы ў 1931—1932 гг., пад назвай «Балота» зашыфроўваў Беларусь, а пад назвай «балотнікі» — беларусаў… https://www.svaboda.org/a/29972446.html?f... https://news.tut.by/culture/581441.html https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D0%B...
|
| | |
| Статья написана 29 апреля 2019 г. 15:51 |
Невялічкае апавяданне з удзелам робата — з часопіса "Чырвоная Беларусь" №9/1932 (знаходка yozas_gubka)
|
| | |
| Статья написана 17 июля 2017 г. 19:06 |
Дзейныя асобы: Гаспадыня. Артур. Бутрым. Шцірліц. Цім Сантаеў. Майстар.
31 снежня. Пакой-майстэрня ў кватэры з высокай стольлю. Зьлева – расчыненыя дзьверы ў вітальню. Канапа, фатэлі. Вялікі шыкоўны дыван. Мноства палотнаў, але ўсе яны закрытыя ці павернутыя да сцяны. Мы так і ня ўбачым ніводнай з гэтых карцінаў. Вялікая елка з некалькімі бліскучымі шарамі. Чутно, як адчыняюцца дзьверы, уваходзіць Гаспадыня, у паліто, з пакункамі. Здымае паліто, у гэты момант гучыць тэлефонны званок. Яна машынальна бярэ трубку.
Гаспадыня. Алё… Дзякуй… Ты ведаеш.. Ну добра, прыходзь. Чакаю. (Кладзе трубку.) Халера! (Корпаецца з тэлефонам, пасля ўключае ціхую музыку. Пакункі звальваюцца на канапу.) Стук у дзверы. Яна ідзе адчыняць. Уваходзіць хлапец 22-23 год, юначая ўсмешка, даўгаватыя валасы. Артур. Я званіў з аўтамата на рагу. Гаспадыня. Табе пашчасціла, сонейка. Сення ў мяне непрыёмны дзень. Я ўзяла трубку чыста машынальна. Артур. Ты кагосьці чакаеш? Гаспадыня. Не. Проста шэсць апошніх Новых Гадоў я сустракала адна. Артур. Ты ня любіш свята? Гаспадыня. Наадварот. Гэта адзінае свята, якое я люблю і святкую. Сам-насам. Каб ніхто не замінаў. Артур. Можа я пайду? Гаспадыня. Можа я цябе пазней выганю. А можа і не. Нешта ў мяне сення дзіўнае адчуванне-прадчуванне. Дарэчы, чаму табе стукнула прыйсьці? Па-за прыёмным днем і без запрашэння? Артур. Шчыра – дык ня ведаю. Учора я збіраўся ў зусім іншае месца. І калі ты мяне прагоніш, то я й пайду туды. Прыстойная кампанія, трошкі выпіўкі, трошкі тэлевізіі, трошкі флірту, трошкі сэксу. Звычайнае свята. Гаспадыня. Ты не здзіўляйся, што я так пытаюся. Сення са мной нешта ня тое адбываецца. Я звычайна ў гэты дзень праводжу чыстку – абдумваю, што зрабіла, што не зрабіла за год. Планую тоё-сёе… А сення – ніяк не магу сабрацца з думкамі. Вунь, пайшла чамусьці па крамах, накупіла ўсяго… Артур. Давай я разбяруся з гэтым. Гаспадыня. Давай. Я табе зараз абрус прыцягну. Прама тут, на дыване рассцілай і выкладвай. Артур разбірае процьму стракатых бляшанак і слоікаў. Артур. Слухай, прабач, калі лезу не туды, куды трэба, але мяне даўно цікавіла – адкульт ты бярэш грошы на гэтае прыгожае жыцьцё? Некалькі маіх знаемых мастакоў жывуць практычна ў галечы. Гаспадыня. Усе мае работы, у тым ліку яшчэ не напісанныя, закупленыя на корані. Колькі год таму я выпадкова пазнаемілася з адным ангельцам. Разумееш, такі тыповы ангелец, як у дэтэктывах і дрэнных меладрамах: кватэра ў Лондане, маентак у Дэваншыры… Ен літаратуразнаўца і трохі містык… І вось ён лічыць, што я вядзьмарка, і ў маіх работах абавязкова прысутнічае частка маёй сілы. Між іншым,мае рацыю… і плоціць больш чым шчодра. Артур. У чым ён мае рацыю? Гаспадыня. У тым, што я вядзьмарка. Артур. Ну, любая жанчына… Гаспадыня. Я не пра гэта. Я сур’езна. Артур. Ты што чытала апошнім часам? Гаспадыня. Уяві сабе, нічога, акрамя падручніка па старангельскай. Артур. Божухна, а стараангельская табе навошта? Гаспадыня. А) – мне цікава. Б) – мне патрэбна разабрацца з некаторымі кельцкімі коранямі. Артур. Ну-ну. Мне ўсё зразумела. ТЭЛЕФОННЫ ЗВАНОК Гаспадыня. Халера! Я ж, здаецца, адключыла званок! Артур. Ты ж можаш ня браць трубку. Гаспадыня. Не, цяпер не магу. Алё… Так… Што з табой здарылася? Дзякуй богу! Добра, чакаю. Артур. Хто гэта? Гаспадыня. Ты ня ведаеш. Адзін стары сябра і каханак. Артур. У цябе былі каханкі? Гаспадыня. Ты што, лічыў мяне нявіньніцай? У маім узросце? Артур. Не, я не пра тое. Але я знаёмы з табой болш за два гады, і ня разу не заўважаў, каб… Гаспадыня. А ты і ня мог нічога заўважыць. Я сапраўды абсалютна адзінокая цяпер. І даволі даўно. Артур. Ды не, не… проста так сказаць “каханак”… ну, ты ў маім уяўленні не магла сказаць гэтае слова так. Гаспадыня. Бедненькае тваё ўяўленне! Дзетка мая, мне трыццаць тры гады, і каханкаў у мяне было дастаткова. Ты што, чырванееш? Гэта звычайная справа. І яне разумею, шчыра кажучы, тваёй рэакцыі. Урэшце, ты ж мне колькі разоў распавядаў пра сваіх дзяўчынак. Артур. Мае дзяўчынкі – гэта голая фізіялогія. А ты… Гаспадыня. А я што, ня маю цела? Артур. (Задумліва) Маеш. Гаспадыня. А калі я маю цела, то ў яго ёсць пэўныя патрэбы… Артур. Слухай, давай скончым гэтую тэму. Гаспадыня. Скончым дык скончым. ТЭЛЕФОННЫ ЗВАНОК Гаспадыня. Я дакладна паставіла аўтаадказчык! Алё!.. Ты? Так, слухаю… Так… Не, лепей бяры таксоўку. Грошы ёсць? У цябе звычайна то густа, то пуста… Гэтага ня трэба, усё маецца. Чакаю. Артур. Падобна на тое, што я быў сеньня толькі першай птушачкай. Гаспадыня. Гэта яшчэ адзін мой стары каханак. Артур. І сябра. Гаспадыня. І сябра. (Вымае аднекуль калоду карт, тасуе, глядзіць на яе і кладзе назад.) Не. (Ходзіць па пакоі. Артур прыносіць і перацірае яшчэ пару кілішкаў.) Так, я вось даўно хацела запытацца ў цябе – чаму ты да мяне ходзіш? Быць прынятым у мяне – неблагая рэкамендацыя, але ж ты не са свецкіх хлопчыкаў… Артур. Я гляджу, як ты размаўляеш з людзмі…вучуся ў цябе. Гаспадыня. У сэнсе? Артур. Ведаеш, ну, тое, як ты гаворыш з імі… Тое, як ты іх слухаеш… Я прыходжу да цябе колькі разоў у месяц, і сустракаю тут людзей вельмі і вельмі розных. І ўсе яны, сьвядома ці несьвядома, шукаюць і знаходзяць падтрымку і разуменьне. Гаспадыня. Няма чаму асабліваму вучыцца. Той-сёй жыцьцёвы вопыт плюс павярхоўны псіхааналіз. Пачытай лепей дзядзьку Фрома, напрыклад. Збольшага я аўтаматычна рэагую на раздражняльнікі. Як паўлаўскі сабачка. “Ах, мне дрэнна!” – “Бедная ты мая!” Артур. Хлусіш. ТЭЛЕФОННЫ ЗВАНОК Гаспадыня. Алё… Так, трэці паверх… Ты будзеш не адзін. Прыедзеш – распавядзеш. Усё. Артур. Трэці стары каханак? Гаспадыня. Як ты здагадаўся? Артур. Тэлепатыя. (Адкаркоўвае бутэльку вермуту, налівае, прапаноўвае Гаспадыні, п’е сам.) Гаспадыня. Я не буду. Артур. Чаму? Гаспадыня. Гэтыя тры чалавекі ня могуць прыехаць да мяне проста так. Хацела б я ведаць, што тут павінна адбыцца… Туман… Нічога ня бачу! (Зноўку дастае і хавае карты.) Бярэ са століка антыкварны кінжал і з сілай кідае яго ў падлогу. Ён утыкаецца. Яна падымае кінжал разам з паркецінай.) Во цуд! Я ніколі не магла навучыцца прыстойна кідаць нож. Артур. Слухай, калі гэтыя людзі табе непрыемныя, яне пушчу іх сюды. А хочаш, апранайся і паедзем да мяне. Патаўкуцца пад дзвярыма і пойдуць. Ці мала што… Гаспадыня. Гэта ня проста тры маіх каханкі і прыяцелі. Гэтых людзей я калісьці звязала практычна ў адзін арганізм, і яны дапамаглі мне ў вельмі важнай справе. І зараз яны зноўку ідуць мне на дапамогу. І тое, што я не адчуваю патрэбы ў ёй, нічога ня значыць. Гэта маё стварэньне, якое цяпер мне не падуладнае. Артур. Ты… баішся? Гаспадыня. Сеньня я нічога ня бачу наперадзе. Яны ўжо падымаюцца па лесьвіцы. Усе трое. Пойдзем. Я зараз пазнаёмлю цябе з Суполкай Вогнішча. II Праходзяць у пакой: Бутрым – з вялікай ружай у цэлафане, каробкай цукерак, Шцірліц – з некалькімі бутэлькамі, Сантаеў – без нічога. Сантаеў. Я прынёс толькі самога сябе. Гаспадыня. Гэтага дастаткова. Вось, пазнаёмцеся, — Артур. Мілы хлопчык з майго зьвярынца. Бутрым. Бутрым. Шцірліц. Я — Шцірліц. Сантаеў. Ціма Сантаеў. Агульная мітусня. Урэшце ўсе рассажваюцца, разбіраюць кілішкі. Адкаркоўваюцца бутэлькі, але на іх не звяртаюць асаблівай увагі, як і на ежу. Гаспадыня. Ну што? За стары Год? Бутрым. Давай. Даволі працяглае маўчаньне. Гаспадыня. Дзе вы сустрэліся? Сантаеў. На тваім прыпынку. Гаспадыня. А каму прыйшла ў галаву цудоўная думка святкаваць тут Новы Год? Шцірліц. Здаецца, нікому. Гаспадыня. Гэта як? Шцірліц. Ніхто з нас сюды не збіраўся. Прынамсі, учора вечарам мы не сазваньваліся, не прыдумвалі і не вырашалі. Нас падняло, панесла і апусціла ля тваіх дзвярэй. Гаспадыня. Цудоўна! Так што, ніхто з вас ня ведае, чаму вы да мяне прыцягнуліся? Сантаеў. Ну так. Гаспадыня. Выдатна! Будзем як нармальныя людзі! Есці, піці і глядзець тэлевізар! Бутрым. Спадзяюся, ты нас ня выганіш. Гаспадыня. Ды не ўжо, сядзіце! Артур. Давайце я тэлевізар уключу. Фу, колькі пылу! Калі ты яго ўключала апошні раз? Гаспадыня. Месяцы два будзе. А мо й болей, ня помню. Бутрым. А навошта? Гаспадыня. Выцірала пыл і впадкова націснула кнопку. Я тады кагосьці чакала. Шцірліц. А сеньня ты нікога не чакала і да пылу не дакраналася. Сантаеў. Слухайце, можа ня будзем пачынаць! Я разумею, як непрыемна кідаць усё і зрывацца вось так неспадзявана… У мяне, напрыклад, іспыт трэцяга, а я толькі-толькі ўзяўся. Шцірліц. Ты што, усё вучышся? Сантаеў. Я ж браў акадэмку два разы. Шцірліц. Ну-ну. Бутрым. Ага. Першую – па хвранцузскай хваробе, другую – па цяжарнасці і нараджэньню дзіцятка… Сантаеў. Ды хопіці вам! Бутрым. Я маю намер напіцца. Добра, з жонкай я разбяруся, а вось што дочкам сказаць? Адзінае сямейнае свята практычна, і тое кату пад хвост. Шцірліц. Ах, да! Ты ж у нас прымерны сямейнік ! Бутрым. Шцірліц, не кажы пра тое, чаго ня маеш і не ўмееш. Шцірліц. Я павінен абразіцца? Бутрым. Як хочаш. Гаспадыня. Бойка прыемна разнастаіць нашую навагоднюю праграму. Шцірліц. А ў нас ёсьць праграма? Гаспадыня. А як жа – віно, торцік, ТV… Відзік вунь пыліцца… Бутрым. Запусьцім крутую парнушку… Сантаеў. Мяне ад цябе хутка званітуе. Бутрым. А ты ў нас стаў нявіньнікам? Ну, у кожнага шмат навінаў. Колькі ж гэта мы ня бачыліся? Шцірліц. Гады чатыры. Але ты мне тэлефанаваў. У траўні пазамінулага года. І ў мінулым, у верасні. Бутрым. Што ты за вылічальная машына, Шцірліц? Я дык ня ўсё ўспомню пра мінулы тыдзень. Шцірліц. Уключаючы імя чарговай Панны… Бутрым. Паннаў, Шцірліц, Пан-наў! Сантаеў. Вось хто ў нас зусім не мяняецца. Шцірліц. Ну, чаму не мяняецца? Вунь, лысінка сьвеціцца. А раней не было. Бутрым. У цябе таксама раней шмат чаго не было. А цяпер, я чуў, чэсна нажытае даволі прыстойнае выдавецтва. Шцірліц. Яно зусім непрыстойнае… калі ўлічыць, якую літаратуру выпускае. Але – пакупнік заўсёды мае рацыю! Бутрым. На дурасьці нажываешся. А ты чаго маўчыш, паэт? (Сантаеў працягвае маўчаць.) Гаспадыня. Шцірліц, ад чаго адарвала цябе? Ад выгоднай здзелкі? Шцірліц. Ну, у прынцыпе так. Гаспадыня. Тваё “у прынцыпе” можа азначаць усё што хочаш – ад вясельля да палёта на Месяц. Шцірліц. Не, на Месяц іншым разам. Я запрасіў сваіх аўтараў на party. Гаспадыня. Ну, пры тваёй манэры паводзінаў знікненьне з уласнай вечарынкі ўспрымаецца як мае быць. Там жа ёсьць каму прыняць госьцейкаў? Шцірліц. Есьць, вядома. Гаспадыня. Дык чаго ты непакоішся? Шцірліц. Зноўку твае штучкі! Гаспадыня. Гэта звычайная назіральнасць. Шцірліц. Ведаю я гэтую звычайнасьць… Навошта ты нас сабрала? І чаму так? Другім шляхам было б прасьцей. Гаспадыня. Справа якраз у тым, што я вас не збірала. Шцірліц. Яшчэ цікавей. Калі б я ня ведаў, што ты ня хлусіш у гэтых рэчах… Гаспадыня. Гэтыя рэчы, як ты іх называеш, наогул хлусні не выносяць. Шцірліц. Ты, ня ты… Няхай нас сабрала тваё праклятае прызначэньне, якому зноўку нешта ад нас спатрэбілася. Бутрым. Лепшая каманда пяцігодкі! Чалавек-кампутар у асобе Шцірліца, чыстая летуценнасьць нашага найвыбітнейшага паэта Цімачкі і росквіт фізычнага – знакаміты сэн-сэй Бут-рым, я, мацнейшы за Кінга і Конга, — гэтыя людзі зробяць для вас… Сантаеў. Сьціхні, а? Бутрым. Я ўсё ж скончу… Каму ж, як ня нашай Вядзьмарцы X ( вядзьмарак па імю не называюць), належыць гонар стварэньня гэтага непарушнага саюзу! Яна зрабіла нас намі, не запытаўшыся, ці можа мы гэта, ці хочам гэтага, ці… Гаспадыня. Не перабольшвай. Ты быў першы, і добра ведаеш, што ўсё адбылося досыць выпадкова. Сантаеў. Ці есць што выпадковае на свеце, Ці есць невыпадковасьць хоць адна?.. Бутрым. Занадта выгодная для цябе выпадковасьць. Гаспадыня. Што ж ты думаеш, бяз вас бы я тады не разабралася? Шцірліц. Думаю, не. Бутрым. Адну дурасьць мы тады зрабілі. Па галаве трэба было стукнуць ня Давуні беднага, а цябе любімую. Гэта было б значна прасьцей. Сантаеў. Бутрыме, ты забываеш, што магчымасьць перадачы адтуль сюды высьветліў менавіта прастак Давуні. Ні маёй фантазіі, ні матэматыкі Шцірліца, ні тваёй патэнцыі на гэта не хапіла. Бяз Давуні ты б і дагэтуль кожную ноч сядзеў ля вогнішча. Артур. Э…. Мне здаецца… Я лепей пайду. У мяне тут кампанія знаёмая праз пару кварталаў. Гаспадыня. Ну, мае сябры ўбіліся ва ўспаміны, якія не цікавыя няўдзельнікам падзеяў. АРТУР ЗБІРАЕЦЦА ІСЬЦІ. Шцірліц. Пачакай-ка. Ты яго сёньня да сябе запрашала? Гаспадыня. Ніякім чынам. Як і вас. Шцірліц. І я пра тое ж. Ты звычайна да сябе на Новы Год нікога не дапускаеш. Хацелася б мне ведаць, чым ты тут займаешся, самотная… Падумай, адкуль ён тут? Гаспадыня. Ты думаеш… Пачакай! Ты думаеш, гэта невыпадкова? Гэты хлопчык? Бутрым. А ты што, яшчэ яго ня трахнула? Нешта вялікае ў лесе здохла. Артур. Ну ты, як там цябе… Гаспадыня. Цішэй. Ён сапраўды ведаў мяне зусім іншай. Бутрым. Ведаў-ведаў. Блізка ведаў. Шцірліц. Артур, чаму ты сёньня тут? Артур. Ну, я гаварыў ужо… Нешта дзеўбанула пазваніць па дарозе ў іншае месца. Шцірліц. А ты выпадкова падняла трубку выпадкова неадключанага тэлефона. Гаспадыня. Трэба падумаць. Шцірліц. Вось і я кажу – трэба. Хлопчык, ты застаешся тут. Нават калі табе гэта не падабаецца. Артур. Ну, чаму не падабаецца. Проста вы гавораце пра нешта такое, чаго я і блізка ня ведаю. Сантаеў. Дарэчы, я, здаецца, зразумеў, чаму нам прйшлося збірацца тут у рэаліі. Ты ж можаш прывесьці да вогнішча толькі таго, з кім была разам? Так? Гаспадыня. Так. Але ж я … ані званьня… ён жа зусім хлопчык… Бутрым. Ну, не зусім. Вусы вунь прабіваюцца. Сантаеў. Артур, ты знакамітасць? Ці сынок начальніка? Ці сам ужо вялікі начальнік? Артур. Я не разумею цябе. Сантаеў. Салон-звярынец нашае Гаспадыні – не дабрачынная ўстанова, як, можа, табе падалося. Мне так калісьці здавалася (Да Гаспадыні.) Давай, каліся. Якая табе з яго карысьць? Гаспадыня. (Памаўчаўшы.) Ніякай. Сантаеў. І ты трымаеш яго ў звярынцы без аніякай карысьці? Гаспадыня. Я чамусьці не задумвалася над гэтым. Сантаеў. Так, Артур. Наўрад ці ты ведаеш, але гэтая мілая панна – вядзьмарка. Ці, можа, табе больш падабаецца тэрмін “экстрасэнс”?.. Глядзі: вось чарговая ну, напрыклад, поп-зорачка, у якой у галаве толькі куцюр’е і выпіраючыя шырынкі, раптам пачынае выдаваць песенькі і інтэрв’ю пра любоў да роднае прыроды… Дробязь, але на гэтую зорачку моліцца пэўны адсотак падлеткаў… І пэўны адсотак ад гэтага адсотку ніколі ў жыцьці ня зможа спусціць забруджаную ваду ў возера… ці аддаць загад пра вырубку запаведнага лесу… у яго рука – ці язык там – на гэта не падымецца… і ён ня зможа націснуць на кнопку – ні па якім загадзе – разумееш? І нашая Гаспадыня, да якой гэтая зорачка забягала на каву і цыгарэту, тут абсалютна ні пры чым! Артур. Слухайце, я не сплю? Мужчыны рагочуць – гучна, доўга. Артур разгублена азіраецца. Бутрым. (Скрозь смех.) Не, не, хлопчык, каб… у сне… трэба спачатку… спаць… пера-спаць. Сантаеў. (Адсмяяўшыся.) Ды кінь ты хлопца бянтэжыць. Ёй жа ўсё роўна. Шцірліц. А ты, Цімачка, і жорсткім можаш быць… летуценьнічак. Сантаеў. Назірай, штандартэнфюрэр, зьбірай факты. Твая работа такая. Э, нешта я адхіліўся, і моцна. Бутрым. Ты думаеш, нас усіх прыцягнула сюды, бо яна з ім не спала і спаць не збіраецца… ці не збіралася? Э… Сантаеў. Думаю, і думаю я ўсе тое, што гэты хлопчык – яшчэ адзін Давуні. Бутрым. Ф’ю… Другі Давуні. Чарговы Давуні. Гэтаму таксама прыйдзецца пысу чысціць? Дык давайце хуценька скончым дый дамоў. Я хоць раніцою дома з’яўлюся – усе лягчэй. Шцірліц. Баюся, што нам прыйдзецца трохі затрымацца. Тады мы ведалі, каму сядзім. У сэнсе, была задача, і мы худа-бедна яе вырашалі. Цяпер, наколькі я зразумеў, задача адсутнічае. Сантаеў. Ведаеш, Шцірліц, ля вогнішча было неяк больш утульна. Артур. Слухайце! Альбо вы мне ўсё тлумачыце, альбо я пайшоў. І шукайце сабе іншага… як яго… Шцірліц. Давуні. (Да Сантаева.) Глядзі, Цім! Ен думае, што можа проста так пайсці. Наіўны. Сантаеў. Не аднімай надзею ў чалавека. Няхай думае, што ён вольны. Артур. Слухайце, вы… Бутрым. (Падыходзіць да Артура, бярэ яго за плечы.) Сядай вось сюды, да нас. Бліжэй, бліжэй! (Да хлопцаў.) Раней пачнем – раней скончым. Шцірліц. Лагічна. Пачынай. Бутрым. Было гэта пяць год таму… III Пакой той жа, тыя ж асобы, але настрой выразна зьмяняецца. Усё адбываецца і не адбываецца – як у сне. Бутрым. Пачалося з таго. Што засынаючы кожную ноч, — ці дома, ці дзе яшчэ, — адразу прачынаўся ў нейкім лесе, ля распаленага вогнішча. Лес, палянка, дарога-грунтоўка. Я сядзеў там адзін. Кожную ноч па гадзіне . Ледзьве не звар’яцеў. Больш чым на сто крокаў ад вогнішча адысьці не атрымлівалася – нешта не пускала: сьценка, бар’ер. У канцы першага месяца з’явілася Яна і растлумачыла. Што гэта пакараньне за маю здраду ёй. І што ад мяне залежыць, калі я яго пазбаўлюся. У жыцьці рэальным, днём, я нічога не ўзгадваў. А тут… ты ведаеш, гадзіна можа быць бясконца доўгай для чалавека, які ніколі не любіў адзіноты. Можа было толькі думаць. Ніякай іншай дзейнасьці – толькі думкі! Я ўспамінаў сваіх каханак. Я складваў казкі. Я… Чаго я толькі не рабіў! І недзе праз год з’явіўся Шцірліц. Шцірліц. Ну, мяне, прынамсі, прывезлі. Уяўляеш – вяртаюся я з адной паездкі, вечарам выходжу з цягніка, а яна чакае з машынай. Як ехалі і дзе – ня помню. Прывезла на палянку, адчыніла дзверку,- ідзі, кажа, вунь твой таварыш. Я і пайшоў. Бутрым. Як я ўзрадваўся! Шцірліц. Мяне гэта спачатку зьдзівіла трохі… ты ж помніш, я цябе ці не за вар’ята палічыў. Бутрым. Можа яно так крыху і было. Шцірліц. Мы так разгаварыліся… Бутрым. …што першая ноч прайшла незаўважна. А пасля аказалася, што час знаходжаньня ля вогнішча на гадзіну павялічыўся. Шцірліц. Праз нейкі час гэтых дзьвух гадзінаў нам стала замнога… Бутрым. І калі мы гатовыя былі пазабіваць адзін аднаго, з’явіўся Лёшка. Шцірліц. Яго з намі больш ніколі ня будзе. Таму што ён… Бутрым. Ён мёртвы. Патануў у возеры – зацягнула ў яміну. Пасля высьветлілася, што Гаспадыня гэтага ня ведала, калі яго прыводзіла. У гэтай містыцы Цім доўга капаўся, ён можа й растлумачыць нешта. Там атрымліваецца, што яна да вогнішча забірала душу асобна ад цела ці нешта падобнае… Ну й захапіла яго якраз перад тым здарэньнем, ці падчас яго. Шцірліц. Лёшка сачатку ня ведаў, што ён памёр. Але раптам – мы помнім розныя папярэднія дні, а ён успамінае вечна адзін і той жа дзень – ягоны апошні. Бутрым. Ён фактычна ўваскрасаў на гэтыя тры гадзіны. Шцірліц. Так, цяпер мы мелі тры гадзіны чыстага вольнага часу, тры дадатковыя гадзіны жыцьця на суткі… Што было б выдатна, калі б мы помнілі гэтыя… сны. Бутрым. І толькі з прыходам Давуні Гаспадыня паведаміла, нашто яна нас туды зацягнула. Гаспадыня. А быццам бы я сама раней гэта ведала. Шцірліц. Няўжо ты калі што рабіла бяз мэты? Няхай дзесяць разоў завуаляванай, далёкай-далёкай? Гаспадыня. Інтуіцыя і дакладны разлік – два бакі аднаго медаля. Аверс і рэверс. Я часта раблю нешта, здаецца, мне непатрэбнае і выпадковае… І галоўным гэтае нешта робіцца нечакана і для мяне. Шцірліц. Але ж ты ўсе роўна маеш свій вынік – навошта табе дробязнае перабіраньне варыянтаў? Гаспадыня. Разумеюць, асэнсоўваць нешта можна на ўзроўні сьвядомасьці ці падсьвядомасьці, прасцей кажучы – розумам ці сэрцам. Але сапраўды дзейсным разуменьне робіцца толькі пры спалучэньні двух гэтых пачаткаў. Фактычна праз разлікі я вучуся карыстацца тым, што ты завеш інтуіцыяй. Шцірліц. Калі навучышся, скажы мне. Я, нарэшце, змагу спаць спакойна. Гаспадыня. Я адзінае, што абцяжарвае тваё сумленьне? Шцірліц. Oh, yes! Бутрым. Хопіць ухіляцца! У хлопчыка вочкі гараць, хоча даведацца, якімі такімі вялікімі справамі мы займаліся. Сантаеў. Вялікі подзьвіг – даць чалавеку ў сківіцу так, каб ён доўга ляжаў і не падымаўся! Бутрым. І што б вы, псіхікі, рабілі без маёй фізікі? Сантаеў. За рукі, за ногі, і галавой у дым. Вынік той жа – непрытомнасьць. Бутрым. Сумняваюся я, што б вы са Шцірліцам яго ўтрымалі. Давуні не такі ўжо хлюпік. Сантаеў. Ну яшчэ б што прыдумалі. Бутрым. Во-во! Ты б прыдумаў – што, а Шцірліц – як. Сантаеў. Усё правільна – мы прыдумваем, а ты – выконваеш. Шцірліц. І як гэта нам нешта яшчэ ўдалося! Мы ж і хвіліны мірна пражыць ня можам! Артур. Дык вашае вынаходніцтва – чыстка пысаў? Шцірліц. Жвавы хлопчык. Бутрым. Ну-ну. Сантаеў. Проста начысціць пысу – фу! А вось начысціць яе ў патрэбны час і ў патрэбным месцы… Бутрым. І з патрэбнай мэтай. Шцірліц. А калі сур’ёзна, то страціўшаму прытомнасьць Давуні падклалі ў кішэню паперы, якія там, у рэаліі, трэба было перадаць Гаспадыні. Бо калі ён ня ведаў, што ляжыць у ягонае кішэні, то гэтае “што” там і заставалася… пераходзіла са сну ў рэальнасць. Сантаеў. Бо бедненькая Гаспадынька на той момант нічым істотна не адрознівалася ад нас пяцёх у адным — яна ў рэаліі ня помніла нічога пра сябе са сну. І не магла адпусьціць нас з вогнішча. Шцірліц. Была звычайнай, ня вельмі шчаслівай жанчынай. Не бяз таленту, але ж… Гаспадыня. Акуратней з кампліментамі. Магу і пакрыўдзіцца. Шцірліц. Нават калі сапраўды пакрыўдзішся, нічога ня зробіш. Я табе яшчэ патрэбны. Артур. (Да Шцірліца.) А яна сапраўды нешта можа? Шцірліц. І яшчэ як. Па шчырасці, вельмі ня раю высвятляць на сабе, што яна можа. Я ў сваіх жартах ведаю межы. І час. Артур. Угу. Вы мне яшчэ не сказалі, што там за паперы былі. Шцірліц. Гэта няхай яна табе раскажа. Мы бачылі канверцік і нумар тэлефона на ім. Сантаеў. Між іншым, нават калі б “перадатчыкам” зрабілі б кагосьці з нас, штука магла б і не спрацаваць. На той час у рэаліі адзін Давуні адчуваў нешта да яе і пазваніў, і перадаў, а ня проста закінуў той канверт у бліжэйшую сьметніцу. Гаспадыня. У канверце было апісанне працэсу набыцьця поўнай памяці і поўных магчымасьцяў – для мяне. Во парадваліся б вы, каб ведалі, як мала асалоды ў гэтай працэдуры. Вам дык я поўную памяць проста ўключыла – бяз болю і намаганьняў. Шцірліц. Дзякуй, дзякуй! Бутрым. А то мы прасілі ў цябе гэтае другое жыцьцё і гэтую другую памяць. Шцірліц. Хлопчыкі-дзяўчынкі, давайце-ка бліжэй да справы. Цяпер нашае мінулае досыць асветленае для новага сябра нашае Суполкі. Бутрым. Ну, поўнага членства ў яго няма… Сантаеў. Бутрым, ды сьціхні ты! Гаспадыня. Чакайце.Я, здаецца, ведаю. Я даўно думала пра адно падарожжа… якое немагчымае без спадарожніка. Бутрым. Ну, і… Гаспадыня. Артур, калі ты згодны… Артур. Ну… гэта надоўга? Гаспадыня. (Усміхнуўшыся.) Гадзіны на дзьве. Артур. Зразумела, я… Шцірліц. Чакай, хлопчык. А куды трэба ісці? Ці не туды, дзе мы дружна палілі вогнішча? Гаспадыня. Не туды, але ў падобнае месца. Бутрым. (Артуру.) Ня раю табе туды савацца. Гэта хутчэй за ўсё вельмі небяспечна. Гаспадыня. Так, гэта небяспечна, але не настолькі, каб вельмі палохацца. Урэшце, там буду я, і галоўная небяспека – для мяне. Сантаеў. Дык навошта табе спадарожнік, якога прыйдзецца ахоўваць? Гаспадыня. Калі мы прыйдзем на патрэбнае месца… Лепей вобразна сказаць… Уявіце сабе шалі. Мне трэба стаць на адзін бок. І каб я не паляцела ўніз, трэба, каб нехта стаў на другі. Тады раўнавана захаваецца. Бутрым. А калі ён болей за цябе важыць? Сантаеў. Табе ж сказалі – гэта вобразна. Там, відаць, ня мае значэньня натуральная вага. Артур. Я згодны. Я табе веру. Гаспадыня. Яшчэ адна праблема. Вы, каго я магу ўзяць у тое вымярэньне, са мной ня можаце ісці, а… Шцірліц. Чаму ж? Ты б магла і загадаць. Гаспадыня. Таму што ў апошні момант два жыцьці будуць залежаць ад ступені даверу. Ніхто з вас мне так не давярае. Бутрым. І іншым ня раім. Артур. Я сам магу гэта вырашыць. Гаспадыня. А Артура правесці туды мне будзе складана. Бутрым. Ідзіце, птушачкі, пазабаўцеся. Магу свечку патрымаць. Што ж ты ўпусціла такую важную дэталь! Сантаеў. Бутрым, гульні скончыліся. Бутрым. Для каго як. Сантаеў. Наколькі я разумею, варыянт Бутрыма не праходзіць? Артур чырванее. Гаспадыня. Ты разумееш правільна. Сантаеў. А табе было бы лягчэй, калі б ён спаў? Ну, проста спаў? Гаспадыня. Тады – ўсё проста. Але… трэба, каб ён не прачнуўся заўчасна. Бутрым. Маю два пачакі дымедролу. Купіў у вакзальным кіёску. Шцірліц. Не, гэта не тое. Сантаеў. А ты займалася гіпнозам? Гаспадыня. Халера ясная! Артур, ты на гэта згадзішся? Артур. Ну, урэшце, я ўжо згадзіўся. Гаспадыня. Кладзіся на канапу. (Здымае з шыі нешта бліскучае на ланцужку.) Ляжы спакойна… Не хвалюйся… Глядзі сюды… Так… Ты зараз заснеш… Прачнешся толькі па маім загадзе… Спі… Спі, сонейка!.. (Паварочваецца.) Усё. Ён спіць. Шцірліц. А мы… Гаспадыня. А вы сядзіце, святкуйце, ахоўвайце цела. Толькі пажадана ня вельмі шумець. Я пайду. (Апранаецца.) Сантаеў. Ты куды? Гаспадыня. Пры пераходзе ў іншае вымярэнне я выглядаю ня дужа прывабна. Чакайце! (Сыходзіць.) Бутрым. (Бярэ бутэльку.) Ну, чакаць дык чакаць. IV Цемра. Нехта ідзе ў цемры, запальвае ліхтар, водзіць слупком сьвятла ў розныя бакі. Паступова сьвятлее, але не да канца. Уся гэтая сцэна ідзе пры ненармальным асьвятленьні. Месца без акрэсьленых прыкметаў. Пуста і гола. Гаспадыня будзіць Артура. Гаспадыня. Досыць дрыхнуць. Пад’ем. Нам даволі далёка ісьці. Артур. Ой! Добрай раніцы! Цьфу, што гэта я! Дык… атрымалася? Гаспадыня. Атрымалася, атрымалася! Уставай. У дарозе пагаворым. Артур. Ты дакладна ведаеш, куды ісьці? Тут усё такое аднолькавае! Гаспадыня. Не хвалюйся, я адчую, калі мы пойдзем не туды. Артур. Не зусім разумею. Гаспадыня. І ня трэба. Але… Урэшце, калі так усё складаецца, выходзіць, што ты таксама пойдзеш па нейкім варыянце Шляху. Во, халера! Ніколі не жадала быць Настаўнікам! Давай пачнем так. Мы з табой трапілі разам у адно вельмі цікавае месца. Я ведаю некалькіх таварышаў, якія б дорага заплацілі за тое, каб мець магчымасьць апынуцца тут. Артур. Дык што гэта за месца? Ты ж нічога не растлумачыла толкам, і, наогул, усё неяк спантанна атрымалася, і я… Гаспадыня. Так, для цябе – спантанна. А я сюды доўга ішла. Фактычна – усё сьвядомае жыцьцё. Тут… ну як табе тлумачыць такія рэчы… Ты ж зусім нічога ня ведаеш… Адным словам, гэта такое месца, дзе можна набыць веды. Вялікія, вельмі вялікія веды. Артур. Ну і… Гаспадыня. Ну і зь імі, адпаведна, прыходзіць улада. Ня тыя сьмешненькія апаратныя гульні, якія даюць магчымасць уласнага дабрабыту за кошт тысячаў ці мільёнаў сучасьнікаў-суайчыньнікаў і іх нашчадкаў, а ўлада значна болш высокая… досыць цяжка растлумачыць, якога яна гатунку, над кім і над чым, акрамя людзей, яна даецца… Артур. І ты… прыйшла за ёй? Гаспадыня. Толькі за той ейнай часткай, якая дазваляе быць незалежнай ад улады апаратчыкаў. А ў астатнім, як ні дзіўна, — не. Я хачу ведаць. Я хачу бачыць ясна. Хачу мець магчымасьць зьвязваць некаторыя парваныя ніткі… але ня болей за тое. З’яўляецца чалавек у даўгім плашчы і капялюшы. Плашч незашпілены. Шыкоўны касьцюм, гальштук, насоўка – усё вытанчана, стыльна. Майстар. Дабрыдзень, шаноўная! Гаспадыня. Ты? Майстар. Я. Не чакала? Чуў тут пару тваіх апошніх фразаў. Ня думаю, каб ты гэта сур’езна. Ну, хопіць. Хопіць заліваць хлопчыку вочкі блакітам. Тут ёсьць я, так што можна не саромецца. Гаспадыня. (Сталёва). Не зусім разумею. Майстар. Ну! Цяпер у цябе ёсьць варты цябе напарнік. Аднаго не разумею – навошта было ўпраціцца і ствараць сабе лішнія перашкоды? Па сіле мы роўныя, і калі да роўных дадаць па аднолькаваму, раўнавага ня страціцца. Я мацнейшым за цябе не зраблюся. Гаспадыня. Якім чынам ты сюды трапіў? Майстар. Па тваіх сьлядох, па тваіх сьлядох! Ты ж ведаеш – па гарачых сьвежанькіх сьлядках ісьці вельмі проста. Тут галоўнае было не ўпусьціць моманту, калі ты сюды зьбярэшся. Астатняе – дробязі. Гаспадыня. Я ішла сваім шляхам. Ты ня мог адчуць ягонага пачатку тваімі метадамі. Майстар. Ах, рыбанька! Але ж каб выцягнуць да сябе сваіх сябрукоў з усіх канцоў Беларусі, табе прыйшлося карыстацца маімі метадамі. Твае ж не дапускаюць такога ўплыву на чалавекаў… якімі б гэтыя чалавекі не былі. Гаспадыня. Хлусіш. Я не карысталася тваім Мастацтвам. Я адправіла звычайныя поклічы, і тое, што на іх адгукнуліся ўсе разам і так хутка, вельмі мяне зьдзіўляе. Майстар. Я разумею тваё нежаданьне прызнавацца, але факт ёсьць факт: я тут. Гэта рэальнасьць. Артур. Хто вы? (Не атрымлівае адказу. Майстар яго цалкам ігнаруе.) Слухай, хто гэта? Гаспадыня. Гэты чалавек займаецца другім бокам таго, чым займаюся я. Можа зваць яго Майстрам. Калі, зразумела, ён захоча з табой размаўляць. Артур. Можа хопіць загадак? Ці ягоная праўда, і я тут на самой справе непатрэбны? Тады адпраўляй мяне назад! Мне тут не падабаецца. Майстар. Твая малпачка сказала разумную рэч! Навошта цягнуць баласт? Ён нас затрымае. Без яго можна будзе падляцець троші – так хутчэй. Гаспадыня. (Артуру.) Ты сутыкаўся з так званымі экстрасэнсамі? Не з прымітыўнымі махлярамі, а з тымі, якія сапраўды нешта могуць? Артур. Ну, маёй маці адзін дзядок вылячыў хрыбет нейкімі адмысловымі масажамі, але… Гаспадыня. Гэта не зусім тое. Гэтае слова павінна азначаць чалавека, які ў большай ці меншай ступені валодае энэргіямі. Так званымі тонкімі энэргіямі… Тымі, што ня ловяцца прыборамі. Артур. Якімі прыборамі? Гаспадыня. Не, ты не разумееш. Давай з іншага боку. Майстар – Маг. Маг высокага ўзроўню. Артур. Эй, я не настолькі маленькі, каб слухаць такія казкі… Гаспадыня. Мне ж ты неяк паверыў. А ягонай “казачнасьці” хопіць, напрыклад, на тое, каб загадаць табе любое дзеяньне. І ты загад выканаеш. Нават скокнеш зь дзевятага паверху. Майстар. Ты дарма губляеш час, Гаспадыня. Мы можам знаходзіцца тут даволі кароткі тэрмін. Надалей нам ня хопіць энэргіі. Артур. Дык ты… сапраўды… вядзьмарка! Дык Бутрым меў рацыю! Гаспадыня. І лоцыю. Пачало патрохі даходзіць. Нарэшце! Праўда,я аддаю перавагу больш сучаснай тэрміналогіі. А яшчэ не люблю ярлыкі. Шматзначнасьць слова часта прыводзіць да непаразуменьняў. Майстар. Яшчэ раз папярэджваю – часу няшмат. І ты аддаеш процьму энэргіі на ягонае ўтрыманьне тут. Адпраўляй малпачку назад, хопіць гуляць у дзіцячыя гульні. Расказаць яму, якая ты цаца, можа й дома. Гаспадыня. (Артуру.) Не зьвяртай на яго ўвагі. Майстар, што завецца, чараўнік чорны. У яго адпаведныя гумар і лексіка. Майстар. Я не разумею! Ты ўсёж ж пакідаеш яго тут? Навошта? Нам што, неабходныя сьведкі? Гаспадыня. Чаму ты так упэўнена кажаш “нам”? Чаму ты так упэўнены, што я прыняла тваю прапанову? Чаму ты думаеш, што я пайду па лязу з табой, а ня зь ім? Майстар. А як жа тваё хвалёнае-дэкляраванае чалавекалюбства? А калі хлопчык аступіцца? А калі не стрывае? І ты кажаш, што не прымаеш майго шляху! А сама гатовая дзіценка ў бездань кінуць! Гаспадыня. Ты толькі што называў яго малпай. А цяпер – дзіцёнак бедненькі! Майстар. Я заўсёды быў супраць лішніх ахвяраў. Гаспадыня. Угу. Толькі хто вызначае лічбу ахвяр неабходных? Майстар. Хопіць сафістыкі. Справа чакае. Гаспадыня. У гэтым ты маеш рацыю.Пойдзем. V Месца Лёзаў. Саміх Лёзаў два – белае і чорнае, яны ідуць паралельна. Астатняе залежыць ад фантазіі рэжысёра ці мастака. Гаспадыня, Артур і Майстар адпачываюць. Усе вельмі стомленыя. Майстар. Добра, што тут можна трохі адпачыць. Артур. Што гэта за месца? Гаспадыня. Умоўна-спрошчана – месца Сілы. Ці, лепей, сутыкненьня Сілаў. Майстар. Памаўчы, а? Гаспадыня і Майстар паглыбляюццав ў сябе. Артур разглядвае навакольле і зноўку ня стрымліваецца. Артур. Дык навошта мы сюды прыйшлі? Вы там нешта балбаталі пра мост над безданьню – а тут няма ніякай бездані… Поле голае… Трава нейкая, і тая дохлая. Майстар. І ты зьбіраешся некуды ісьці зі ім? (Да Артура.) Дай ты людзям пасядзець спакойна! Трэба ж падрыхтавацца! Артур. (Да Гаспадыні.) Ты ж мяне сюды прыцягнула! Не магу ж я нешта рабіць, не ведаючы, што я раблю! Гаспадыня не пасьпявае адказаць. Майстар ускоквае, ён раззлаваўся. Майстар. Ну, хопіць! Я цябе двойчы прасіў не замінаць! Зараз ты ў мяне замаўчыш! (Накіроўвае руку ў бок Артура, далонь адкрытая. Фактычна, наступная сцэна – бойка энэргіямі, і яе вырашэньне залежыць ад узроўню пластычнасьці выканаўцаў) Артур. (Спачатку яго адкідвае ўбок. Ен хапае паветра,але нейкім чынам распрамляецца і робіць у бок Майстра некалькі пасаў. Голас яго істотна зьмяніўся.) А гэта мы яшчэ паглядзім! Артур і Майстар б’юцца. Гаспадыня, урэшце, падымаецца і зьдзіўлена назірае за імі. Майстар. Ну, дзякуй! Прыцягнуць сюды схаванага Мага! Гаспадыня. Якога схаванага Мага? Майстар. Якога-якога! На бачыш? Вось гэтага! А можа ты сьпецыяльна? Набіла яму галаву, навучыла, паставіла блокі, каб ня ўспомніў заўчасна? Гаспадыня. Ды кіньце вы дзідамі махаць! Знайшлі час і месца! Майстар. Утаймуй свайго малайца! Ягоны юначы запал… Гаспадыня. Спыніся! Ідзі сюды! Артур спыняецца, але відавочна без вялікага жаданьня. Артур. Гэта сапраўды ты дала мне веды? Гаспадыня. Табе што, не падабаецца? Майстар. Ісьці на такую рызыку! Я ня ўпэўнены, што ты зараз зь ім справішся! Гаспадыня. Ды я паставіла яму звычайны набор воіна-вартаўніка! Майстар. Ну тады, даражэнькая, у яго ўсяго толькі талент! А ты ведаеш, колькі гэта каштуе і што азначае ў нашай справе! Артур. Ну, ладна. Я павінен табе падзякаваць, відаць. Гаспадыня. Зусім неабавязкова. Я не зьбіралася рабіць зь цябеМага. А даць магчымасьць абараняцца – хутчэй мой абавязак, калі ўжо я пацягнула цябе ў небясьпечнае месца. Майстар. Ну, вы тут высьвятляйце адносіны, а я пайшоў. Паспрабую адзін як-небудзь. Другога раза ў мяне можа й ня быць. (Накіроўваецца да Лёзаў.) Гаспадыня. Чакай! Ты ня пройдзеш адзін! Ты страціў столькі энэргіі,у цябе ня хопіць сілы на супрацьвагу! Майстар. Ты ведаеш, мне амаль усё роўна. Ці пан, ці… Гаспадыня. Чакай! Мы можам дамовіцца! Майстар Навошта, нас трое, і цяпер наўрад ці нехта з нас можа дазволіць сабе раскошу не скарыстаццца гэтым выпадкам. Другі раз сюды не трапляюць. Гаспадыня. Халера! Калі ён усё ж такі пройдзе, нам з табой ня хопіць сілы яго ўтрымаць. Лёзы пераводзяць на новую ступень валоданьня Сілай – праз боль, жах, жудасьць, але хутка. У звычайных абставінах на гэта патрабуюцца гады. Артур. І ён можа нас пасьля не пусьціць да Лёзаў? Гаспадыня. Ён напэўна нас да іх ня пусьціць! Столькі працы! Артур. Я спыню яго. Гаспадыня. Як ты… Яны кідаюцца да Лёзаў. Артур і Майстар дакранаюцца адначасова да чорнага і белага (адпаведна) ляза. Гаспадыню адкідвае назад. Цемра, крыкі. Гукі, падобныя на гром. Высокія пранізьлівыя ноты. Нарастаньне складанага рытму-вібрацыі. Ціша. Трохі сьвятла. Гаспадыня паміж дзьвух лёзаў, якія ўжо ня сьвецяцца – яны глухія і звычайныя. Яна дакранаецца да аднаго, да другога, і, стоячы паміж імі, пачынае рагатаць. Рогат робіцца ці не вар’яцкім і пераходзіць у плач. Праз некаторы час плач неяк разам супакойваецца. Гаспадыня. Мы жадаем… Мы ўсе жыцьце нечага жадаем… Славы, улады, каханьня, ведаў, спакою, шчасьця… Дзеля нашых жаданьняў мы робім тое, што можна, і тое, што нельга рабіць. Нашы жаданьні валодаюць намі. Нашы жаданьні ў вялікай ступені робяць з нас тое, што мы ёсьць. Мяне ніхто не пачуе, але я ўсё роўна крыкну: Людзі! Больш за ўсё на сьвеце бойцеся, што Лёс ці Бог спраўдзяць вашыя самыя запаветныя жаданьні! (Перадражнівае сябе.) “Незалежнасці!” ”Ведаў!” “Яснага бачаньня!” “Зьвязваць ніткі!” “І ня болей за тое!..” Ня болей за тое. Ня болей! О, як я не зайздрошчу таму, хто паспрабуе мяне хоць пальцам крануць! Я маю адказ на любое пытаньне, якое ў сілах прыдумаць! Я ўсё бачу! І лепей за ўсё я бачу цяпер сябе, якой цэлае жыцьце прыйдзецца зьвязваць разарваныя іншымі ніткі асноў сьветабудовы… Імкліва ўваходзіць Артур. Артур. Чаму ты яшчэ тут? Усё скончана ж… Месца спусьцела. Шкада, што так атрымалася, але нічога не зробіш. Я схадзіў пакуль за сваім целам – з ім зручней… Ну, ня трэба так перажываць! Майстар пасьпеў ухапіць твой прыз. Да рэчы, ці ня ведаеш ты, як яго завуць? Мне было б значна лягчэй абараняцца, калі б… Гаспадыня. Ня ведаю. Артур. Ну, ты ня ўмееш хлусіць. Ён жа баяўся цябе, а паколькі сілы вашыя былі прыблізна роўныя, палохаць яго магло толькі тое, што ты ведала, як яго завуць. Гаспадыня. Я сказала табе – ня ведаю. А ты хутка счарнеў, хлопчык. Мне чамусьці здавалася, ўто ў цябе большы запас трываласьці. Артур. Слухай, я табе ўдзячны. Я цябе паважаю, але гэта датычыцца маёй уласнай бясьпекі. Я ўсяго толькі абараняюся. Гаспадыня. Імя пры абароне не выкарыстоўваецца. Артур. Э-Э… Я цяпер ведаю болей за цябе, і… Гаспадыня. Асноўныя законы нязьменныя на любым узроўні. Артур. Слухай, ты павінна мне сказаць! Гаспадыня. Ого! Я – табе -- нешта – яшчэ – павінна? Артур. Ты мяне ў гэта ўцягнула – так? Я цяпер вымушаны супрацьстаяць немалой – і больш вопытнай – сіле. Таму… Калі ты не разумееш сама, што гэта неабходна… Гаспадыня. Ты будзеш змушаны з мэтай абароны ўласнае асобы дзейнічаць не па-шляхецку. Артур. Цяпер ты мяне сваёю сафістыкай ужо ня зловіш! Давай дамовімся як разумныя людзі… Гаспадыня. Я думаю, што мы з табой аддамаўляліся. Артур. Слухай, я не хачу рабіць табе больна… (Робіць загадны жэст.) Стой! Павярніся! Ідзі да мяне! Калі падыйдзеш, шэптам, але выразна, назаві імя Майстра! Яна як бы падпарадкоўваецца, але падышоўшы ўсутыч, рэзка размахваецца і дае Артуру гучную поўху. Гаспадыня. Ідзі. І забудзься на тое, што сюды вяртаўся. Артур сыходзіць. Ён падобны на мяккую ляльку. Улятае Майстар. Гаспадыня. Ну так, калі гаворыш пра Чараўніка, будзь гатовы да сустрэчы зь ім. Майстар. Гэты… Ён быў тут? Гаспадыня. Быў. Яму карцела даведацца, як цябе завуць. Майстар. Так… Гэта дрэнна… Гэта вельмі дрэнна. Але я разумею – што ты магла яму цяпер супрацьпаставіць! Гаспадыня. Ну, нешта магла. Майстар. Ты зрабіла памылку тады, калі не адправіла яго дамоў. Я таксама вінаваты – не зрабіў гэтага сам. Мы б з табой зараз на пару павесяліліся і разыйшліся… як заўсёды, мірна. Гаспадыня. Чаму ты не вярнуўся раней? Майстар. Хлопчык хутка навучыўся рабіць досыць дасканалыя фантомы, і я… сорамна прызнацца, але… Гаспадыня. У ягоных фантомаў заўсёды будзе пустая аўра. Майстар. Ну, дзякуй, Гаспадынька! Вось гэта падаруначак! Але стой. Адкуль ты ведаеш? Гаспадыня. Майстар! Майстар! Скажы лепей, навошта ты вярнуўся? Цяпер сьведкаў няма, і ты можаш кінуць свае выкрутасы. Майстар. Я проста хацеў упэўніцца, што з табой усё добра. Гаспадыня. Ну, упэўніўся? Можаш ісьці дамоў. Майстар. Ты злуешся на мяне? Ну так, маеш поўнае права. Ведаеш… Я хацеў сказаць вось што… Я … прапаную табе ісьці разам. Я… адчуваю сябе вінаватым… Ты зараз будзеш зусім безабаронная перад гэтым маладым ды раньнім… ну і наогул… Гаспадыня. Я заўсёды здолею сябе абараніцць. Майстар. Ён стаў на ступень вышэйшы за цябе! Мне што, трэба тлумачыць табе самыя асновы? Ён цяпер можа зрабіць з табой усё, што захоча! Гаспадыня. А чаму цябе гэта так хвалюе? Майстар. Ну… мы з табой досыць даўно ведаем адзін аднаго… Мы, урэшце, старыя прыяцелі, і мне было б непрыемна… Гаспадыня. Не віляй, Майстар! Ці хопіць у цябе сьмеласьці не віляць? Майстар. Ты хацела мяне раззлаваць – у цябе гэта атрымалася. Заўсёды атрымлівалася. Добра! Слухай! Я жадаю цябе. Я заўсёды цябе жадаў. З першага погляду, з першага слова! Ты… Ты заўсёды была далёкая. Ты больш ведала, больш умела, лепей валодала сабой. Да нашае сустрэчы мае заняткі былі толькі спосабам задавальненьня дапытлівасьці… я не цікавіўся ўладай, магчымасьцю кіраваць… Як я пачаў працаваць з тое сустрэчы, колькі часу ўбіў у заняткі ўсім, што хоць якім бокам датычылася Вялікае Навукі Улады! Як я шліфаваў сваё майстэрства! Каго толькі не падпарадкоўваў усімі магчымымі спосабамі! Колькі было іх, гэтых людзей, якія рабілі ўсё, што я хацеў, і якія былі мне абсалюта непатрэбныя! Я жадаў аднойчы загадаць табе …. А ты… Ты заўсёды была мацнейшая за мяне… але чамусьці нічога мне не загадвала. І ўсіх маіх лялек я адддаў бы за адзін твой позірк. Гаспадыня. Майстар… Але сітуацыя быццам зьмянілася. Чаму ты цяпер гаворыш мне гэта, чаму ты цяпер не прымусіш мяне пакорліва ісьці сьледам? Ці пасьля набыцьця вялікай сілы я стала табе нецікавая? Майстар. Не. Ты цудоўна ведаеш, што не. І я сапраўды магу цябе прымусіць… так, па ідэі я магу гэта зрабіць. І я гэтага не зраблю. Усё. Прабач. Я хаўсёды буду ахоўваць цябе, але… Я пайду. Гаспадыня. Чакай. Ты не сказаў, чаму. Чаму ты гэтага ня зробіш? Майстар. Таму што мне ўстыла торгаць за ніткі. Таму што мне ўстыла карыстацца штучнымі рэчамі. Я пракраўся за табой да Лёзаў, каб не згубіць цябе назаўсёды, а згубіў нават надзею. І я буду рады, калі гэты хлопчык аднойчы дастане мяне. Гаспадыня. Ён цябе не дастане. Майстар. Чаму гэта? Гаспадыня. Я адняла ў яго веды пра спосабы ўзнаўленьня энэргі. Няхай хоць нешта сам пашукае. А ты ведаеш, што ўсё астатняе без дастатковай колькасьці энэргіі – мёртвае. Майстар. Стой… Як ты магла… Як у цябе атрымалася… Ты… Ты таксама нешта ўзяла ад Лёзаў? Гаспадыня. Не ад Лёзаў. І не ўзяла. Далі. Дакладней, мяне прымусілі ўзяць. Баюся, што на мяне ўзвалілі болей, чым я магу несьці. Майстар. Божачка! Выцерці веды з галавы Мага! А я так ганарыўся, што стаў табе роўным! Роўным! Ты… Ты засталася там, на недасягальнай вышыні… Гаспадыня. Але ў цябе зноўку ёсьць надзея. (Пра сябе.) Гэта ўсё, што я магу табе даць. VI Зноўку пакой-майстэрня. Гаспадыня, Бутрым, Шцірліц і Сантаеў сядзяць вакол абрусу. Пара пустых пляшак. Гаспадыня заканчвае апавяданьне. Гаспадыня. …Яны здолелі прайсьці, абодва, а мяне адкінула назад. Так вось усё і адбылося. Шцірліц. Мы, шчыра кажучы, былі напалоханыя зьнікненьнем нашай сьпячай прыгажуні… Сантаеў. А дзе яны цяпер? Гаспадыня. Носяццца па горадзе, спрабуючы злавіць адзін аднаго. Сілы роўныя, так што баяцца няма чаго. Выдыхнуцца і спыняцца. Бутрым. А ты што ж, так нічога і не атрымала, выходзіць? Сантаеў. Бутрым, раз на год можна і сабрацца неяк… нават такім чынам. Мне, напрыклад, не хапала вас дваіх… праўда, я толькі цяпер гэта зразумеў. (Да Гаспадыні.) Так што, калі табе што яшчэ спатрэбіцца – выцягвай мяе спакойна, хоць зь якога ложка. Бутрым. Я зусім не таму… Гаспадыня. Я ведаю. Людзі! Я павінна вам сказаць… Мне ж таксама тое-сёе перапала. Праўда, зусім ня тое, на што я разлічвала. Шцірліц. І што гэта? Гаспадыня. Помніце, я ўсё хацеал ведаў? Ну дык вось, цяпер у мяне іх больш чым дастатков. Але… Шцірліц. Што “але”? Гаспадыня. Але я не ведаю, што мне зь імі рабіць. Іх столькі, што прыйдзецца гадамі разьбірацца толькі, што там да чаго і куды ідзе… Сантаеў. Чакай! Адкуль? Твой Артур схапіўся за чорнае Лязо, Майстар за белае… Ты ж не пасьпела нічога ўхапіць… Гаспадыня. Маё Лязо знайшло мяне само. Шцірліц. І… Гаспадыня. І яно – шэрае. Бутрым. Я чытаў розныя казкі, але нешта нічога не прыгадваю… Хіба толькі Толкіена ўзгадаць… Дык там жа Гэндальф Шэры проста дарастае да Белага. Табе што, прыйдзецца зноўку да нечага дарастаць? Гаспадыня. Не. Тут усё зусім не так. І можа дарма я скарысталася гэтае азначэньне – “шэры”. Па функцыях я з’ялююся вартаўніком, ахоўнікам. Мая справа – назіральная. Мне ня трэба цяпер ні чорнай улады, ні белага спакою-веданьня. Я назіраю за тым, каб гэтыя чорныя і белыя не перадушылі адзін аднаго. Шцірліц. Значыцца, ты мацнейшая за іх? Гаспадыня. Значыцца. Сантаеў. Ого. Шцірліц. (Сантаеву.) Ага! Гаспадыня. Людзі! Кіньце хвалявацца! Я абсалютна афіцыйна, калі хочаце, аб’вяшчаю аб роспуску Суполкі Вогнішча! Вы мне вельмі і вельмі дапамаглі, і я абацаю, што нікола болей ня буду вас чапаць! Жывіце самі, жывіце як хочаце, жывіце сабе безь мяне! Забудзьце пра маё існаваньне, калі так лягчэй. Бутрым. Ты нас праганяеш? Шцірліц. Што гэта з табой, дзядзька? Сам увесь час ныў-ныў! Бутрым. Памаўчы ты, разумнік. Шцірліц. Маўчу. Гаспадыня. Людзі, вы ня так зарзумелі… Бутрым, Шцірліц, Цім… Я… Я буду вельмі і вельмі радая, калі вы паасобку ці разам пажадаеце мяне наведаць. Урэшце, людзі, вы ж адзіныя, з кім я магу шчыра пагаварыць. Ніхто ж болей не паверыць, не зразумее ні халеры з гэтага! Сантаеў. А хлопчык Артурка? Гаспадыня. Я зрабіла так, што ён на ўсё забыўся. Будзе лічыць, што дасягнуў сваёй ступені самастойна. Удзячнасьць – непамерная ноша. А прыходзіць сюды яму зробіццца нецікава. Так што… Шцірліц. Чаму ты так? Мне здалося, у вас нешта магло атрымацца… Гаспадыня. Шцірліц, разумееш, справа перад усім у тым, што пры маёй новай дзейнасьці… Ну, у ёй побач з усімі ведамі і магутнасьцямі стаіць колькі абмежаваньняў. Мне цяпер шмат чаго нельга. І заўсёды будзе нельга. Бутрым. Дык што, у цябе… Гаспадыня. У тых, хто стаіць на варце, не бывае сям’і. Сантаеў. А… Гаспадыня. І не бывае славы. Шцірліц. Але… Гаспадыня. Так, у іх могуць быць сябры. Але “могуць быць” – ня значыць “будуць”. Шцірліц. Яны ў цябе ёсьць. Бутрым. Так. І не зьвяртай увагі на маё занудства. Сантаеў. І на мой дурны гумар. Б’е 12.00. Шцірліц. Ну што, з Новым Годам! П’юць, маўчаць. Гаспадыня. Людзі… Я пайду лягу, відаць. Сантаеў. Так, ты такая стомленая. Бутрым. Ледзьве на нагах трымаешся. Гаспадыня ідзе некуды углыб сцэны. Маўчаньне. Сантаеў. Шцірліц, ты самы разумны з нас. Ты – па праўдзе толькі! – ты сапраўды ў гэта верыш? У гэтую неверагодную прыхаваную магутнасьць? Шцірліц. Ты сам усё бачыў, і сумняваешся. Я таксам чалавек, а чалавеку гэта ўласьціва… Бутрым. Я чамусьці веру. Шцірліц. Я калісьці даўно-даўно ці чуў нешта такое… Што ёсьць такая нябачная варта, што ахоўвае ўсё на сьвеце – белых, чорных, Магаў, проста людзей… І бяз гэтай незаўважнай прысутнасьці немагчыма напісаць добры верш ці пабудаваць прыстойную ўтульную хату… Яна як каталізатар, які робіць магчымымі ўсе стваральныя дзеяньні. Яна вартуе і парадак, і хаос. Яна… Сантаеў. Яна жудасна адзінокая. Бутрым. І абсалютна безабаронная на самой справе. Хлопцы… Шцірліц. Так. Сантаеў. Здаецца, Суполка Вогнішча – самы трывалы саюз, які я ведаю. Шцірліц. Асабліва цяпер, калі з’явілася пэўная акрэсьленая мэта. Бутрым. Функцыя. Сантаеў. Ну так. Ахова вартаўніка . Музыка. 1996.
|
| | |
| Статья написана 12 июня 2013 г. 20:01 |
97 ГОД СА ДНЯ НАРАДЖЭНЬНЯ ЗЬМІТРАКА АСТАПЕНКІ- ПАЭТА БЕЛАРУСКАЙ СМАЛЕНШЧЫНЫ Беларуская Смаленшчына багатая на выбітных кампазытараў, мастакоў, літаратараў, якія нарадзіліся на бедных, але ўрадлівых на постаці абшарах. Прыкра, але большасьць сыноў і дачок Паўднёва-Заходняй Смаленшчыны не прызнавалі сябе беларусамі, не аддавалі сваіх сілаў Маці-Беларусі, не сілкавалі сваімі талентамі яе нутро. Ураджэнцы гэтай зямлі ўзбагачалі сваімі ведамі і здольнасьцямі пераважна каляніяльную культуру, якая дамінавала на той час далёка на захад ад Хіславіч і Краснага, высмоктваючы ўсё самае лепшае са сваіх “ускраін”. Але былі й тыя смалякі, якія адчулі нутраны заклік, знайшлі ў сабе сілы голасна абвясьць на ўсе бакі пра сваю беларускасьць. Пад нябеснай сіньню глыбокаю У жытнёвых шнурох ля ракі Засінелісь мяжой сінявокія У блакітных палёх васількі. Расьсьцілалася вокал жытнёвая Залацістая сьпелая гладзь, Перапёлка ў ночку ліпнёвую Адбівала ў жытох: “падзі спаць”... І плыла навакол задуменная, Сьветлазорная ціхая ноч. Межань песьні насіў сьветлазвонныя Над лугамі ў сівых туманох. Колькі казак і песень тых марылась, Нават нельга і ўспомніць усіх!.. Раньнем сонейка росы крышталіла, Углядадася ў нівы, аўсы. Нікла цемра пад сонцам праменьнямі, Расплываўся туман ля ракі. І сьмяяліся зноў па-вясеньняму У жытнёвых палёх васількі. Так замілавана пісаў ў 1927 годзе пра родную Смаленшчыну чалавек, жыцьцё якога абавязкова стане калісь сюжэтам рамана, зьмест якога мусіць быць колькі прыгодніцкім, столькі і трагічным. Зьміцер Астапенка – гэта, бадай, адна з самых загадкавых постацяў беларускай літаратуры. Ён нарадзіўся 23 лістапада 1910 г. у сям'і настаўнікаў у Калесніках – маленькай вёсачцы, што знаходзіцца ў Хіславіцкім раёне Смаленскай вобласці. Ураджэнец Беларускай Смаленшчыны, ён яшчэ ў дзяцінстве пераехаў на радзіму свайго бацькі Емельяна. Роўна праз 15 год пасьля пераезду Зьмітрака ў Сяргееўку Шумяцкага раёна, там пабачыў сьвет яшчэ адзін пісьменьнік і вядомы смаленскі краязнаўца – Міхаіл Лубягаў, аўтар кнігі “Пад Ельняй ў сорак першым”, што робіць маленькую смаленскую вёсачку дастаткова знакавым мейсцам на мапе Смаленскага краю. У 1929 годзе Астапенка скончыў Мсьціслаўскі пэдагагічны тэхнікум, вучоба ў якім сталася для яго пачаткам творчай кар’еры, бо менавіта тут зьявілася літаратурная група «мсьціслаўцаў» — Астапенкі, Таўбіна, Куляшова. Зьмітрок, у час вучобы ў пэдтэхнікуме, жывучы з Аркадзем Куляшовым і Юліем Таўбіным «камунай», выдаў свае першыя вершы (1926 г.), камэтай уварваўшыся ў беларускую літаратуру. Пасьля Мсьціслава быў Менск, вучоба на літаратурным факультэце Менскага пэдагагічнага інстытута, праца ў рэдакцыях рэспубліканскіх газэтаў і часопісаў. У 1931-32 гг. выходзяць кнігі вершаў Зьмітрака «На ўсход сонца: Першая кніжка вершаў», «Краіне», «Абураныя», якімі ён робіць сабе імя маладога, падаючага надзеі паэта. А далей быў першы ў беларускай літаратуры фантастычны раман “Вызваленьне сілаў”, першы арышт, праца ў Нікалаеве і Маскве, другі арышт, Сібляг, сьмерць харобрых у гарах Славаччыны і ўваскрашэньне ў Маскве ў 1949-м. Ці загінуў тады паэт, ці памёр пазьней, мы наўрад ці калісь даведаемся. Хоць тое і не вельмі прынцыпова, бо Астапенка пасьпеў такі зрабіць галоўнае ў сваім жыцьці – паслужыць сваімі нізкамі палымяных словаў на карысьць зямлі сваіх продкаў – яго Смаленшчыне. Ян СКРЫГАН РЭКВІЕМ Змітрок Астапенка кватараваў у Завакзаллі непадалёк ад мяне. Аднаго разу, калі я зайшоў да яго, ён папытаўся: — Што табе гаворыць такая назва: «Запалім люлькі»? Некалкі хвілін я падумаў. Я заўсёды любіў чужыя добрыя назвы, гэтая бясспрэчна падабалася мне. У ёй быў малюнак. Мне ўяўляўся адзінокі пакой, вечар, і за маўклівым сталом, не запальваючы святла, сядзяць даўнія сябры. Можа, пасля вялікіх дарог і доўгіх разлук яны сабраліся, каб усё дарагое кожнаму ўспомніць. Мужчынскія ўспаміны, якія праз усе выпрабаванні лёсу праносяць суровую вернасць. I ў тых успамінах абавязкова будзе вобраз жанчыны... Я так і сказаў: вельмі добрая назва. — На вершы ці на прозу? — На вершы. А можа, нават і на прозу. На такі суровы марскі раман. Астапенка хадзіў па пакоі, мне здавалася, нават не вельмі мяне слухаючы. Высокі, сухатвары, узрушаны нейкаю неспакойнаю думкаю. —Трохі ўгадаў,—сказаўён. — Пакуль што гэта нізка вершаў, але так я збіраюся назваць усю кнігу. Новую, вядома. Толькі яшчэ не ведаю, куды яна мяне завядзе... Мора, пра якое ты гаворыш, таксама мяне спакушае, якраз мне і трэба мужныя, суровыя людзі. Невядома, па якой сувязі Астапенка раптам успомніў, як быў на граніцы з Польшчаю. Сваю «Ноч на станцыі Негарэлае». Ах, не ў гэтым жа справа, што ёсць Беларусь На усходзе й на захадзе!.. Справа не ў гэтым! Гэта станцыя ставіць глухую мяжу Для ўсяго невыказна вялікага свету! I калі уяўляю, што там, за мяжой, Вісне чорная ночка у колеры сажы, Мне шкада не адной Беларусі маёй, А падзелены свет неабсяжны. — Ты разумееш, аж страшна, — сказаў ён сваім ціхім голасам. — Паласаты слуп, ступіў за яго, і — канец! Адзін толькі крок дзеліць свет папалам... Нейкі пэўны час, памятаю, я заўважыў, што Астапенка мала дзе бываў, стаў задуменны, заклапочана-ўзрушаны. Мог сустрэцца твар у твар на вуліцы, але не пазнаць і прайсці міма. Мог радасна паціснуць руку, пачаць вельмі жывую размову і тут жа забыцца на яе, недагаварыць і пабегчы. У мяне ён раптам папытаўся, ці не хачу я пабыць у Германіі. Чаго? Навошта? Якім чынам? — Ах, гэта я так сабе. Давай пойдзем да мяне, ды я табе пачытаю новыя вершы. Але вершаў ён не чытаў, а, як толькі зачыніў дзверы, здзівіў новым пытаннем: ці хачу я пабачыць усё, што робіцца ў яго ў доме? — Не разумею, — паціснуў я плячыма. — Ну вось так: зараз рассунуцца сцены, і ты ўбачыш усіх жыхароў гэтага дома, можа, каторага нават за не вельмі прыстойным заняткам. Хочаш? — Нейкая ў цябе сёння буйная фантазія. — Чаму буйная? Нармальная! Проста ты не ведаеш, што я зрабіў вялікае адкрыццё. Я разгадаў таямніцу жыцця матэрыі, і ў маіх руках цяпер вельмі страшная сіла. Я магу ў любым парадку сінтэзаваць атамы, а значыць, маёй волі няма канца. Магу ўсюды быць, усё знаць, усё бачыць, лёгка разбураць усё тое, што чалавеку на шкоду, і гэтак жа лёгка аднаўляць. Калі яно трэба. Я паглядзеў на Астапенку з няяснаю трывогаю. Падобных жартаў ад яго я ніколі не чуў, і калі гэта жарт, то дзеля чаго ён? Астапенка хадзіў па пакоі мяккаю, украдліваю хадою, раптам як бы заспяшаўшыся. Твар сухі, рэзка акрэсленыя губы, прамы нос, нешта татарскае ў сківіцах. У чорных, тонка прычэсаных валасах акуратны, цвёрды прабор з правага боку. , — Ну што, паверыў? — суняўся ён перада мною. Вочы цёмна-карыя, вузкія, бадай што да самых зрэнкаў прыкрыты млявымі павекамі. I таму, што яны так прыкрыты, у іх вечна тоіцца нешта як бы не зусім табе даверанае. Папытаўся і дазволіў паявіцца на губах хітраватай, таксама скупой, усмешцы. — Ты як хочаш, а я павінен верыць, бо іначай у мяне нічога не выйдзе. Пішу раман,— паясніў ён. — Першая частка ўжо гатова. Хачу даць назву «Вызваленне сіл», а можа, яшчэ перадумаю... Тайну атама адкрыў не я, а мой герой, і сваім сакрэтам ён хоча знішчыць стары свет. I ўжо колькі часу, як я сам сябе баюся, усё здаецца, што не ён, а я валодаю гэтаю страшнаю тайнаю. Ён сеў у крэсла і бегла расказаў некалькі эпізодаў. Усе падзеі развіваюцца ў Германіі, дзе на той час пачынаў асталёўвацца фашызм. Мяне, памятаю, дзівілі не сюжэтныя ходы, самыя неймаверныя па страхаце і смеласці, а тое, што герой найдасканалейшым чынам ведаў Берлін. Вуліцы, плошчы, помнікі, службовыя цэнтры, глухія куткі. Ведаў, як прайсці да іх найкарацейшым спосабам. Ведаў, якім ліфтам і на які наверх падняцца, каб з некім пабачыцца ці заблытаць сляды. — Чакай, — перапыніў я яго, — горад ты таксама выдумляеш? Бо калі чытацьме немец, то адразу зловіць цябе на падмане. Зноў па Астапенкавых губах прабегла лёгкая хітраватая ўсмешка. — Калі б мяне скінулі з неба ўночы ў любым пункце і сказалі, што трзба пайсці ў нейкі другі любы пункт, я зрабіў бы гэта лёгка, ні ў кога не пытаючыся, — сказаў ён. — Берлін я ведаю, як самы прававерны берлінец, ніколі там не бываўшы. ...Трыццаць другі год быў вельмі цяжкі. Бывала, па дарозе дадому, пачынаючы ад Віленскага рынку і да самага вакзала, усю восень я бачыў, як уздоўж тратуараў, уціскаючыся ў цень ад дамоў ці агароджаў, масціліся маўклівыя, зняможаныя людзі, найбольш жанкі, або цэлымі сем'ямі, з дзецьмі, параскладаўшы на доле ўвесь свой скарб: коўдры, ручнікі, падушкі, вышываныя строі, каптуры, сувоі палатна — выбірай што хочаш, толькі дай кавалак хлеба, ці круп, ці збажыны. То быў засушлівы год, асабліва на Украіне. Нялёгка было і ў нас. Зайшоў неяк тае восені да мяне Астапенка. Мы заседзеліся доўга. Пара было ісці ў горад, каб дзе павячэраць. Але Астапенка сказаў, што атрымаў з дому пасылку, і запрасіў да сябе. — Я пайду папрашу гаспадыні, каб яна чаго згатавала — бульбы падсмажыла ці яечню спякла. Ну, а да чаю ёсць сала, масла. Так што ты праз паўгадзінкі прыходзь. Роўна праз паўгадзіны, — паўтарыў ён і пайшоў сваею дробнаю мяккаю хадою. Праэ паўгадзіны я быў у Астапенкі, але дзверы ў яго пакой не адчыніліся. У цёмны калідор выглянула гаспадыня і сказала, што Змітрака дома няма. — Быў, забягаў толыкі што, — паясніла яна.—Палажыў свае кніжкі і паперы і некуды скоранька пабег. Я пастаяў хвілін колькі каля брамкі і ціха пабрыў у горад. Перайшоў вузкі доўгі масток над чыгуначнымі пуцямі, Прывакзальную плошчу, колішні Віленскі рынак, перароблены ў сквер, з яшчэ маладымі кволымі дрэўцамі. Жоўты свежы пясок на дарожцы перасыпаўся пад нагамі. 3 вуліцы Карла Маркса павярнуў на Урыцкага і застыў, здзіўлены. На рагу стаяў Астапенка і, выцягнуўшы шыю, паверх людскіх галоў некуды далёка ўзіраўся. — Змітрок! — гукнуў я. Ён пудка зірнуў на мяне, шырока здзівіў вочы і схапіўся за галаву. — Божачка мой, — сказаў ён, — памарока нейкая найшла на мяне. Гэта ж ты быў у мяне? — У цябе. — Ну от жа — як пярун спаліў памяць. Разумееш, мне трэба тут аднаго чалавека сустрэць, —ён вінавата ўсміхнуўся, —успомніў, прыйшоўшы ад цябе. Ну і пабег, і, мабыць, спазніўся... Ен зноў выцягнуў шыю і заклапочана азірнуў вуліцу. I нават не заўважыў, калі я яго пакінуў. Потым я бачыўся з Астапенкам пры акалічнасцях іншых. Мы былі ў Сібіры. Аднаго разу ён зайшоў да мяне ў барак, падсеў на нарах, худы, знябыты, у вачах тузаўся адчай. У змроку слабенькіх рэдкіх лямпак сама што раздавалі вячэру. Вядома, неважнецкую, але ў Астапенкі і гзтага не было: ён на работу не хадзіў. Поліўку я з'еў сам, а рыбкаю і драбком цукру падзяліўся. — Што ты сабе думаеш, Змітрок? — сказаў я яму. — Гэтак жа можна і зусім згібець. Астапенка паглядзеў на мяне сваімі цёмна-карымі вачмі і ціха, каб не чулі суседзі, сказаў: —Я ўжо другі раз ем выгнанніцкі хлеб, дакуль жа можна? Я мушу нешта зрабіць. Заняцца нечым больш карысным і важным... Доўга я тут не буду ўсё роўна. Хочаш разам?.. Мне здалося, што я правільна зразумеў яго, і, каб перасцерагчы далейшыя ўдакладненні, сказаў, што гэта жарты дурныя. Найпершае, што мне трэба, дык гэта тое, каб давесці, што я не вінаваты, а дзеля гэтага я павінен быць жывы. — Не, дык я не пра ўцёкі, — раптам весела ён разрагатаўся. Па нядоўгім часе нашу цяслярскую брыгаду пасадзілі ў дзве машыны, прыкрылі ад марозу брызентам і павезлі на другія будоўлі. 3 Астапенкам я нават не пабачыўся. Пачуў я пра яго ўжо толькі ў Мінску. I зразумеў, якой карыснай і важнай работы ён шукаў сабе. Ён зрабіў так, як некалі і намысліў на тых далёкіх сібірскіх нарах. Мяне здзівіла не толькі смеласць учынку, а і веліч яго. Як, якім чынам ён умудрыўся тайна папасці на той бок фронту, у варожы тыл? Загінуў ён, выконваючы партызанскае спецзаданне. Мне ўспомніўся і той вечар, калі чытаў ен «Ноч на станцыі Негарэлае», і той боль, што свет падзелены папалам. На сцяне ў Саюзе пісьменнікаў вісіць белая мармуровая дошка з прозвішчамі, напісанымі залатымі літарамі, усіх тых, хто ў Айчынную вайну аддаў сваё жыццё за бацькаўшчыну. Сярод іх і імя Змітрака Астапенкі. Як шкода, што невядома яго магіла, каб можна было схадзіць да яе і зрабіць тое, чаго не ўдалося пры жыцці, — развітацца з ім. 1970 г . "Ми тривожим атмосферу, атомне ядро і сферу" П. Тычына ( ўкр. ) Сяргей Іванавіч Грахоўскi Успамiны. Публiцыстыка ГАЛОЎНАЯ
ВЕЧНЫ ПАДАРОЖНЫ (А.Куляшоў) А як не будзе гэтага п а с л я ? А. Куляшоў
Трывалей за ўсё застаюцца першая і апошняя сустрэча. Калі часта бачымся з нашымі сучаснікамі, пазначанымі вялікім талентам, амаль ніколі не думаем, што яны і цяпер належаць будучыні. А праз гады пачнем успамінаць кожную рысачку, кожнае слова, у самым звычайным шукаць глыбокі сэнс, і многае не збярэм з таго, што страчана назаўсёды. У век такіх шырокіх тэхнічных магчымасцей мы да крыўднага мала ствараем кінематаграфічных і фанаграфічных дакументаў пра нашых славутых пісьменнікаў. Толькі некалькі недасканалых фрагментаў на кароткае імгненне ўзнаўляюць вобразы Купалы і Коласа, а Бядулю, Гартнага, Чорнага, Галавача, Самуйлёнка, Зарэцкага, Чарота ніхто ніколі не ўбачыць на экране, не пачуе іх галасы. Нават пасля нашых самых блізкіх сучаснікаў: Лынькова, Куляшова, Мележа, Пестрака, Астрэйкі, Бялевіча, Лось, Карпава, Хадкевіча, Маўзона, Сабаленкі, непаўторнага Дубоўкі — вельмі мала, а то і зусім нічога не засталося ў фондах нашых фільматэк і фанатэк. Застаецца адзінае — памяць. А яна недасканалая, хісткая і вельмі ж суб'ектыўная. Вось і трэба спяшацца, каб і яна не згасла, каб час назаўсёды не сцёр вобразы выдатных пісьменнікаў, мастакоў, артыстаў, музыкантаў. У мяне каторы ўжо час ніяк не праходзіць самы пякучы і няўцешны боль — нечаканая і недарэчная страта Аркадзя Куляшова. Мы яшчэ не ўсе і не поўнасцю ўсвядомілі і адчулі, каго мы страцілі ў яго асобе. Я зноў і зноў перачытваю яго кнігі, імкнуся дайсці да глыбіняў яго паэтычнай мудрасці, спасцігнуць вышыні яго майстэрства, сілу і веліч духу. Не веру я ў той вечны дом, мой шлях! Я падарожны, як і ўсе, бясспрэчна, Хай немагчыма, але вечна, вечна Быць я хацеў бы у цябе ў гасцях. Я знаю, каб памёршыя знайшлі Зваротную дарогу ў свет зялёны, То адбівалі б толькі ёй паклоны, Маліліся б шляхам сваёй зямлі. Цытую першае, што трапіла на вочы. Чытаю, перачытваю і думаю, адкуль узялася такая глыбіня і сіла, такая шырыня перакананняў, такая чыстая і звонкая паэзія ў кожным вершы, у кожнай паэме. А паэт Куляшоў пачынаўся на маёй памяці. Першыя вершы, як тады было модна, падпісваў псеўданімам. Аднойчы рэдактар колішняга часопіса «Малады араты» параіў юнаму паэту наогул пакінуць пісаць вершы. Імя таго родактара даўно і назаўсёды забылася, а паэмы і вершы Аркадзя Куляшова сталі здабыткам еўрапейскай паэзіі. Пройдуць гады, а яны будуць хваляваць, радаваць і непакоіць мільёны сэрцаў. Куляшоў ужо «Сцягам брыгады» стаў у шэраг класіка савецкай літаратуры, быў эталонам патрабавальнасці, пісьменніцкага Сумлення, узняўся да вышэйшай адзнакі на шкале якасці паэзіі. Мы з ім не былі блізкімі сябрамі, але ведалі адзін аднаго больш за паўстагоддзе. 3 1927 года я завочна перапісваўся з Юліем Таўбіным і Змітраком Астапенкам. Праз некаторы час яны мне паведамілі, што Мсціслаўская літаратурная сям'я папоўнілася здольным маладым паэтам: з Самацеевіч прыехаў і паступіў у педтэхнікум Аркадзь Куляшоў. Мы з ім абмяняліся некалькімі лістамі, але перапіска не завязалася. Часцей пра яго поспехі пісаў мне Юлі Таўбін. Увесну 1930 года я прыехаў у Мінск, зайшоў у шэра-зялёны дом на Савецкай вуліцы, каб паглядзець на жывых пісьменнікаў. Неўзабаве ў вестыбюль (а дакладней — сенцы) пісьменніцкага дома імкліва ўбег невысокі, у ладным карычневым гарнітуры і капелюшы, у гальштуку, а міндаліны цёмных вачэй нечым нагадвалі Пастарнака, Юлі Таўбін. Я адразу яго пазнаў па здымках. Калі сказаў пра сябе, ён горача павітаўся, але ўсё ж пазіраў на малодшага за сябе хлапчука з бабруйскага дрэваапрацоўчага камбіната з узгорка сваёй славы: ён шмат друкаваўся і выдаў першую кніжку «Агні». Пасля звычайных роспытаў азірнуўся і сказаў, што зараз павінны прыйсці «Аркаша і Міця». Ён тады разам з Астапенкам і Куляшовым жыў у прыватным пакойчыку на вуліцы Розы Люксембург. Тры мсціслаўцы былі амаль неразлучныя. У тыя гады вуліца Люксембург была своеасаблівым беларускім Парнасам: там кватаравалі Пятро Глебка, Таўбін, Астапенка, Куляшоў, Сяргей Дарожны, Віктар Казлоўскі, Лужанін і цэлая чарада маладзейшых паэтаў наймала пакойчыкі і катушкі ў мінскіх чыгуначнікаў і рамеснікаў за пераездам. Не паспелі мы з Таўбіным перакінуцца некалькімі словамі, як увайшоў высокі, з прыкметнымі азіяцкімі рысамі твару, шчыгульна апрануты Змітрок Астапенка і невялічкага росту, амаль хлопчык (ды і было яму тады ўсяго 16 гадоў), у злінялым рудзенькім палітончыку і ў куб анцы з цыратовым верхам, светленькі, з пульхнаю верхняю губою Аркадзь Куляшоў. Стаяць пасярод калідора было нязручна, і мы зайшлі ў пустую залу, застаўленую клубнымі крэсламі. Сонца біла ў вокны. У кашлатым палітоне і кубанцы Кўляшову, відаць, было горача. Я звярнуў увагу на яго тонкія, пажоўклыя ад тытуню пальцы. Ён спрытна скручваў цыгарку і прагна зацягваўся махорачным дымам. Мае даўнія знаёмыя, якіх я бачыў упершыню, распытвалі, хто пасля пераезду ў Мінск Лынькова і Мікуліча яшчэ з літаратараў застаўся ў Бабруйску. Куляшова асабліва цікавіў Аляксей Зарыцкі. Я расказваў, што мы разам працуем у беладрэўным цэху дрэваапрацоўчага камбіпата, часта бачымся на сходах белаппаўскай філіі, часам ён прыходзіць у наш «літаратурны інтэрнат» (жылі мы, чатыры пачынаючых пісьменнікі, у адной кватэры на Мінскай вуліцы), а ў часе абедзенных перапынкаў я забягаю да Зарыцкага ў сушылку. Там заўсёды цёпла і ўтульна, а галоўнае — можна пагартаць свежыя зборнікі Багрыцкага, Сяльвінскага, Лугаўскога, Ціханава, паслухаць новыя вершы матарыста, дасведчанага, хоць і крышку скептычнага Лёшы Зарыцкага. Юны Куляшоў вылучаў яго з бабруйскіх паэтаў тае пары. Яму імпанавалі рамантыка і натуральнасць эпічнай плыні паэзіі Зарыцкага. Тады ж Аркадзь Куляшоў падарыў мне сваю першую кніжку «Росквіт зямлі». Пісалася яна рынаццаці-чатырнаццацігадовым падлеткам. У асобе Куляшова і тады праглядалася вялікая будучыня выдатнага паэта. Яго хваляваў лёс Зямлі, Чалавецтва, інтуітыўна ён прадчуваў недалёкую будучыню касмічнай эры. А яго бліжэйшы друг Змітрок Астапенка ў пачатку 30-х гадоў надрукаваў раман «Вызваленне сіл» аб атамнай энергіі, пра якую тады яшчэ ніхто і не чуў. Непадзельнай часцінкай матэрыі лічылася малекула, а вось малады беларускі паэт прадбачыў новыя гарызонты айчыннай навукі. Шкада, што да гэтага часу раман Астапенкі не даследаваны і не перавыдадзены. Ён быў бы цікавы не толькі для гісторыкаў літаратуры, але і для аматараў фантастыкі. Але я, здаецца, крыху збочыў. С.Грахоўскі (Зб.“Так і было” 1986г.) Тайны Змитрока Астапенко Немного в истории белорусской литературы личностей столь же загадочных, как этот поэт. На протяжении своей недолгой (а может, и долгой?) жизни он несколько раз исчезал — и появлялся в неожиданных местах, приводя в недоумение биографов. Этот худощавый тихий человек с темно-карими глазами сегодня почти не вспоминается — ну разве что его произведения включают в антологии... раторов. "Мсцiслаўцы" и "ТАВIЗ" Он был не совсем типичным представителем своей писательской генерации — те в основном простые деревенские пареньки, приходившие на рабфак, как герой повести Якуба Коласа "На прасторах жыцця" Степка, в обносках, с худыми узелками в руках. Змитрок Астапенко был сыном учителя из Смоленской губернии, то есть вырос в образованной среде. Поступил в Мстиславский педагогический техникум — по тем временам весьма престижное заведение. Там и создалась литераторская группа "Мсцiслаўцы" или, как их еще называли, "Амсцiслаўская плеяда" — Змитрок Астапенко, Аркадий Кулешов и Юлий Тавбин. Как писал критик Рыгор Березкин, "Яны былi неразлучныя, i бачылi iх заўсёды разам... Многае звяртала на сябе ўвагу ў гэтай садружнасцi: бескарыслiвая ўлюбёнасць пачынаючых вершатворцаў у абранае iмi вясёлае i цяжкое рамяство, iх шчырая, хоць i трохi наiўная, вернасць высокаму культу сяброўства..." После окончания техникума Змитрок Астапенко получил должность в Книжной палате и продолжил учебу на литературном отделении педагогического института. 1930 год. Минск, столица... Бурная литературная жизнь. Змитрок попадает в объятия богемы, становится членом шуточного общества "ТАВIЗ" — "Таварыства аматараў выпiць i закусiць". Собирались "тавiзаўцы" на квартире Михася Багуна, иногда в шашлычной по Комсомольской улице или в пивнушке по Советской, совсем редко — в ресторане Дома писателя. Читали друг другу стихи, спорили... Первое стихотворение Змитрок напечатал уже в 16 лет... Его поэтические сборники появляются один за другим: "На ўсход сонца", "Краiне", "Абураныя". Астапенко входит в "Маладняк", затем — в БелАПП. На творческом вечере БелАППа 5 февраля 1931 года Астапенко критикуют за "панаванне iнтымных матываў i захапленне прымiтывам сялянскага жыцця". В 1933-м вычеркнут из издательских планов его сборник "Як шум дажджу" — на рукописи останется надпись "Забраковано". Астапенко участвует в Первом всесоюзном съезде польских писателей — он прекрасно владел польским. И... планирует побег в Западную Белоруссию, где "писатель может писать, что ему хочется, а не исполнять социальный заказ партии" (так доложит "в органы" кто-то из агентов). А еще согласно агентурным доносам на квартире Астапенко "собирались писатели... для прослушивания по радио заграничных передач белогвардейцев-эмигрантов". Портрет в интерьере Алексей Зарицкий оставил такой портрет поэта: "Змитрок Астапенко, худощавый такой и темноволосый парень, интересовался физикой: он собирался писать приключенческий роман о расщеплении атома. Еще Змитрок изучал немецкий и польский языки. Читал в оригинале Гейне и Мицкевича..." Ян Скрыган, который квартировал неподалеку, в "завакзаллi", стал замечать, что Астапенко как-то изменился, ходил задумчивый, при встречах мог не узнать... А потом произошел странный разговор. Астапенко спросил Яна, не желает ли тот побывать в Германии. Вопрос звучал, мягко говоря, провокационно. — Ах, гэта я так сабе. Давай пойдзем да мяне, ды я табе пачытаю новыя вершы. Але вершаў ён не чытаў, а, як толькi зачынiў дзверы, здзiвiў новым пытаннем: цi хачу я пабачыць усё, што робiцца ў яго ў доме? — Не разумею, — пацiснуў я плячыма. — Ну вось так: зараз рассунуцца сцены, i ты ўбачыш усiх жыхароў гэтага дома, можа, каторага нават за не вельмi прыстойным заняткам. Хочаш? — Нейкая ў цябе сёння буйная фантазiя. — Чаму буйная? Нармальная! Проста ты не ведаеш, што я зрабiў вялiкае адкрыццё. Я разгадаў таямнiцу жыцця матэрыi, i ў маiх руках цяпер вельмi страшная сiла. Я магу ў любым парадку сiнтэзаваць атамы, а значыць, маёй волi няма канца. Магу ўсюды быць, усё знаць, усё бачыць, лёгка разбураць усё тое, што чалавеку на шкоду, i гэтак жа лёгка аднаўляць. Калi яно трэба. Я паглядзеў на Астапенку з няяснаю трывогаю. Падобных жартаў ад яго я нiколi не чуў, i калi гэта жарт, то дзеля чаго ён? Астапенка хадзiў па пакоi мяккаю, украдлiваю хадою, раптам як бы заспяшаўшыся. Твар сухi, рэзка акрэсленыя губы, прамы нос, нешта татарскае ў скiвiцах. У чорных, тонка прычэсаных валасах акуратны, цвёрды прабор з правага боку. — Ну што, паверыў? — суняўся ён перада мною. Вочы цёмна-карыя, вузкiя, бадай што да самых зрэнкаў прыкрыты млявымi павекамi. I таму, што яны так прыкрыты, у iх вечна тоiцца нешта як бы не зусiм табе даверанае. Папытаўся i дазволiў паявiцца на губах хiтраватай, таксама скупой, усмешцы. — Ты як хочаш, а я павiнен верыць, бо iначай у мяне нiчога не выйдзе. Пiшу раман, — паяснiў ён. — Першая частка ўжо гатова. Хачу даць назву "Вызваленне сiл", а можа, яшчэ перадумаю... Тайну атама адкрыў не я, а мой герой, i сваiм сакрэтам ён хоча знiшчыць стары свет. I ўжо колькi часу, як я сам сябе баюся, усё здаецца, што не ён, а я валодаю гэтаю страшнаю тайнаю. Когда Астапенко зачитал гостю отрывки из своего нового произведения, того удивило, насколько подробно описаны улицы и закоулки Берлина. На замечание — а вдруг уличат в неточности? — Астапенко уверенно ответил: — Калi б мяне скiнулi з неба ўночы ў любым пункце i сказалi, што трэба пайсцi ў нейкi другi любы пункт, я зрабiў бы гэта лёгка, нi ў кога не пытаючыся... Берлiн я ведаю, як самы прававерны берлiнец, нiколi там не бываўшы. Он не раз утверждал о таких своих способностях — будто в мыслях летает на придуманном им аэроплане по чужим странам, может на том аэроплане приземлиться в любой столице мира и знает их, как свои пять пальцев. Предлагал: "Хочаш, я нарысую табе план любой сталiцы свету, з назвамi плошчаў, вулiц?" Сколько в этом было от фантазии, сколько от реальных сверхспособностей — кто знает? Первая часть романа "Вызваленне сiлаў" была напечатана в 1932 году в журнале "Маладняк". http://3force.info/belorusskaya_kuljtura/... Поиск: © Вячеслав Настецкий, 2013 Да и при жизни особо не митинговал, не эпатировал публику — правда, его всегда называли при перечислении "звездных имен" молодых литераторов. Один из первых белорусских научно-фантастических романов. Первая часть появилась в журнале «Маладняк» в 1932 году (№№ 7, 8). В 1933 году автор арестован по делу «Беларускай народнай грамады» и получил три года исправительных работ. Едва вышел на свободу — в 1936 году второй арест. Очевидцы рассказывают, как во дворе минского НКВД горели костры, улетали вместе с дымом в том числе и рукописи, изъятые у врагов народа. Так что вторая часть романа не появилась, и вряд ли мы узнаем, как планировал автор завершить сюжет, брошенный едва ли не на полуслове. Поэтому и претензии трудно предъявлять. Текст-то клочковатый, сюжетные линии связаны на живую нитку, научно-фантастическая линия больше напоминает мистификацию, но, может, как раз во второй части и нитки были бы подобраны, и прибор разрушительной силы явился бы во всей красе, а не в виде муляжа, наскоро собранного весёлыми берлинскими студентами, и вообще всё засверкало бы? Кто знает... http://fantlab.ru/work359526
|
| | |
| Статья написана 12 июня 2013 г. 19:59 |
" звязана з Гігевічам і яго фантастыкай. мае цікавасці: псіхалогія, псіхіятрыя, існаванне, смерць" — В.К. ...пісьменніка фантастыка цікавіць не сама , а ў сувязі з духоўным развіццём грамадства, з маральным станам асобы. На падставе навуковых адкрыццяў ён мадэлюе, распрацоўвае пэвныя сацыяльныя сітуацыі, якія даюць магчымасць паглядзець на духоўнае будучае грамадства, на маральную забяспечанасць,, псіхалагічную падрыхтаванасць да таго, што можна чакаць, і чакае нас заўтра. Прагнозы далёкія ад аптымізму. Трэба пагадзіцца з крытыкам Галінай Тычка, яка сцвярджае: "Увогуле Ўсе творы В.Г. пазначаны адной агульнай рысай — песімістычнай наканаванасцю трагічнасці чалавечага быцця, і ня толькі быцця асобнага індывіда, але і грамадства ў цэлым. Пачуцці безвыходнасці, невытлумачальнай тугі, самотнасці і бессэнсоўнасці існавання адкрыта выявляюцца ў творах апошніх гадоў" гэтака пісьменніка. Ў дадзеным выпадку можна сцвярджаць,што песімізм творчасці В,Г, — гэта песімізм нашага часу, яго, і відаць, наступнага літаратурнага пакалення. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Том 4. Кн.2. Андраюк С.А.- Проза.с.32. Мн. Бел.навука. 2003.
Фантастика Василия Гигевича более разноплановая и будущее в его произведениях предстаёт не столь оптимистично безмятежным, как это происходит в книгах Владимира Шитика. Это и антиутопия «Корабль» (1988 г.) в которой замкнутое пространство космического корабля, направлявшегося на Землю и ставшего причиной Тунгусской катастрофы, предстаёт моделью тоталитарного иерархического общества. И социальная сатира на фоне трагичной истории о попытке создания новых форм жизни в романе «Кентавры» (1992 г.). И сатирический памфлет-фантасмагория «Крыбаки» (1993 г.) об искусственно выведенных учёными разумных созданиях («крыбаки» образовано от слов «крыса» и «собака»). Повесть «Марсианское путешествие» (1990 г.) написана от имени одного из последних выживших людей из управлявшейся Искусственным Разумом марсианской колонии землян. Она, пожалуй, наиболее близка к традиционной научной фантастике. В 1992 г. в серии «Приключения и фантастика» издательства «Юнацтва» вышел одноимённый сборник фантастики Гигевича на русском языке. В него вошли также роман «Помни о доме своем, грешник» об открытии разумной расы незримо присутствующей на Земле и повесть «Полтергейст», с добродушной иронией рассказывающая об удивительных событиях, произошедших в небольшом белорусском городке Берёзове. http://fantlab.ru/blogarticle13596 http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/%D0%9F... ГІГЕВІЧ ВАСІЛЬ ў часопісе "Роднае слова" VІІ Свечнікава, А. Вяртанне да чалавека: Антыутопія «Карабель» Васіля Гігеві -' ча. – 2005. – № 3. – С. 22. Тычка, Г. У ценю крыжа адзіноты: Штрыхі творчасці Васіля Гігевіча. – 1997. – № 1. – С. 28 – 34. Тычко (Тычка), Г. Ліха павінна быць пераможана ў нас саміх...: Аповесць «Пабакі» Васіля Гігевіча. – 2007. – № 1. – С. 12 – 13 ( па-расейску: "Крыбакі" ). Г. Егоренкова. Скажи только своё, наболевшее (Дружба народов, 1979, № 1) рец. на сб. Калі ласка, скажы. Мн., 1978 Е. Лецка. Первооснова добра (Лит. обозрение, 1981, № 5) рец. на сб. повестей Жыціва. Мн., 1980 Г. Айзенштат. "Змагацца да апошняга імгнення": Штрыхі да партрэта пісьменніка В. Гігевіча (Чырвоная змена, 1981, 27 снежня) В. Козько. Возврата нет (Нёман, 1980, № 3) рец. на сб. Дом, куда возвращаются. М., 1979 Ю. Бугельский. Проблемы и "проблемы" (ЛГ, 1985, 29.5) рец. на сб. повестей Острова на далёких озёрах. М., 1984
http://www.rs.unibel.by/imgRS/pdf/1313.pdf
http://lib.ru/RUFANT/GIGEWICH/ Белорусский прозаик Василь Гигевич в книге "Марсианское путешествие" повествует о необычных аспектах влияния научно-технического прогресса на судьбу человека и жизнь общества. Возможна ли жизнь общества под управлением искусственного интеллекта? Контакт с внеземной цивилизацией — вот основной сюжет повести "Полтергейст" и романа "Помни о доме своем, грешник". Л. Р. У кн.Вандроўкі вакол самотнага сонца І.Шаўлякова піша пра аповед Гігевіча "І сказана было"(2001):На грунце міфалагемы Часу актуалізуючы важныя для бел культурніцкай традыцыі вобразы-сімвалы дарогі, дому, пісьменнік спрабуе асэнсаваць наяўныя і будучыянаступствы ўплыву на быццё чалавека новага "божышча", сімвалічна выяўленага ў творы праз вобраз "Новай Бібліі", без якой сучаснік не можа абысціся -- тэлевізара". В.Н. Дык можа мае сэнс разглядваць ( альбо правесці паралелі меж фантастычнай прозай Гігевіча ды раманам Караткевіча "Чорны замак Альшанскі" ? А. Ю. Смирнов (Минск) АНТИУТОПИЧЕСКИЙ ДИСКУРС В БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРЕ ХХ–начала ХХI вв. Антиутопия в современной белорусской литературе реализует себя преимущественно в рамках социальной фантастики. Фантастика как основа сюжетно-композиционной структуры становится доминантой в антиутопических произведениях конца 1980-х – начала 2000-х гг. Примером могут служить фантастические повести В.Гигевича («Карабель», «Пабакі» и др.). Так, в повести «Карабель» (1989) автор воссоздает модель романа Е.Замятина «Мы», используя в качества топоса Корабль. В государстве-корабле жизнь жестко регламентирована, там царит показное благоденствие, тайно уничтожается инакомыслие, подавляется личность. Для большинства путешественников мира вне границ Корабля не существует, а историю заменяют искусственно созданные мифы и представления. Так же, как и в романе «Мы», идеально организованный социум в действительности оказывается фикцией. В результате главный герой осознает, что у Корабля нет никакой великой цели, и все, чему он служил долгие годы, – ложь. Ошибочность социального идеала и разоблачение его антигуманной сущности, что составляет пафос любой антиутопии, показан В. Гигевичем на примере личной трагедии главного героя. http://iuzhyk.ucoz.ru/publ/maryja_vercikh... Опубликована новая повесть Василя Гигевича «Шчаслівая планета. Прыгоды Базыля Беларуса» (журнал «Тэрмапілы», 2006 г. № 10). http://fantlab.ru/blogarticle13596page1#c... http://fantastyka-by.livejournal.com/8440... Социальная фантастика М. Булгакова и В. Гигевича Аўтар/Автор: Голубович Н. В. Надрукована/Опубликовано: Русская и белорусская литературы на рубеже XX—XXI вв.: сборник научных статей. В 2 ч. Ч. 2 / под ред. С. Я. Гончаровой-Грабовской. — Минск: РИВШ, 2010. — C. 34-39. Рассмотрение повестей «Роковые яйца» и «Собачье сердце» М. Булгакова и «Корабль» и «Пабаки» В. Гигевича в одном исследовательском поле не случайно. Первоначально отметим, что названные произведения объединяет научно-фантастическая сюжетная посылка: неудачный эксперимент с лучом жизни в «Роковых яйцах», во время которого Рокк перепутал яйца кур с яйцами земноводных и рептилий; превращение собаки в человека путем пересадки ей человеческих органов в «Собачьем сердце»; обнаружение на месте Тунгусской катастрофы, произошедшей, как оказалось, в результате крушения космического корабля, дневника командира («Корабль»); наконец, в «Пабаках» выведение учеными наделенных интеллектом крысособак и случайное попадание их эмбрионов в городскую канализацию («пабаки» – это гибрид белорусских слов «пацук» и «сабака»). Заметим, однако, что наличие научно-фантастической посылки, не позволяет отнести эти произведения к научной фантастике, в которой описывается ситуация, невозможная в известной нам реальности и связанная с теми или иными открытиями в науке и технике. В то время как тема научного прогресса в научной фантастике основная и ее иносказательная трактовка невозможна, в социальной фантастике, к которой мы относим анализируемые произведения, научное допущение, сохраняя определенную значимость в развертывании сюжета, выполняет служебную задачу. Функция такой посылки – актуализировать более важную, нежели судьба научного открытия, мысль об опасности научных и социальных экспериментов, лишенных нравственного начала или основанных на псевдоидеалах. Соответствие повестей канонам социальной фантастики не лишает их индивидуальных характеристик и даже очевидных различий. Одно из принципиальных расхождений обусловлено стилистическими особенностями художественных почерков писателей. Несмотря на то что социально-критический элемент у обоих авторов выполняет сюжето- и формообразующую функции, стратегия художественной типизации в произведениях Булгакова и Гигевича разная. Булгаков – сатирик. Именно сатирическое иносказание задает формально-содержательные параметры созданных им художественных моделей реальности. Архитектоника повестей «Роковые яйца» и «Собачье сердце» представляет собой функциональное сочетание двух типов художественной условности – сатирического и фантастического. Однако сатирическое начало является здесь ведущим. Основным становится прием пародирования приема. Пародийно поданы привычные для научно-фантастической литературы ситуации с подменой, путаницей, неожиданными экспериментальными метаморфозами, непредвиденными поворотами и развязками. В научной фантастике интрига строится на поддержании иллюзии достоверности – одного из основных критериев этого жанра. Булгаков же иллюзию достоверности намеренно разрушает. «Невозможное» в его повестях обнажает обыденное, эффект читательского сопереживания порожден соотнесением фантастики с реальностью и узнаванием за фантастическим иносказанием типичных явлений повседневной жизни. Модная в 1920-е годы научная фантастика со всеми сопутствующими ей атрибутами и штампами используется писателем как колоритное поле для сатирического разоблачения действительности. В повести Гигевича «Корабль» преобладает трагическое начало. Автор создает аллегорическую модель тоталитарного государства с его «полицией мысли», системой доносов, тюрем, пыток и т.п. О жизни Ёха, главного героя повести, командира космического судна, становится известно из найденного на месте падения Тунгусского метеорита дневника героя. Писатель изображает процесс духовного омертвения и жизненного разочарования Ёха: «...адчуваю, як за доўгія гады жыцця штосьці выветрылася з душы маёй, ні адчаю, ні злосці не засталося там, стала ў ёй пуста і стыла…» [2, с. 212]. Вся его жизнь с детства до глубокой старости была переходом на более высокий этаж космического корабля-государства. Расставаясь с сыном перед его уходом на третий уровень, мать рассказывает предание о прекрасной планете, где все другое, даже «песні спяваюць іншыя». Закон Стандарта, по которому все должны были говорить на одном языке, носить одинаковую одежду, иметь одинаковые привычки, принуждает Ёха сначала предать своих родителей, потом отказаться от собственных желаний, расстаться с мечтой, пожертвовать любовью, подчиниться воле Тайного Совета, стать судьей и палачом всякого, кто воспротивится идее «всеобщего равенства». В трагическом финале повести метафора «корабль-государство» превращается в сознании героя в «корабль-тюрьму». Сопоставление повестей Булгакова и Гигевича актулизирует еще одну проблему социальной фантастики, связанную с функционированием в ее рамках различных жанровых форм. Маркирующей чертой социальной фантастики, выделяющей ее среди других ветвей фантастической литературы, является совмещение в каждом отдельном произведении социально-философского и художественного освоения действительности. Социально-философское содержание при этом выражается, как правило, опосредованно, через иносказание. Однако сами связи между образом и значением устанавливаются различно: с акцентом либо на изображаемом, либо на подразумеваемом. Тем самым обнаруживается существование в социально-философских фантастических произведениях двояких мотивировок. Е. Д. Тамарченко называет их мотивировками «извне» и «изнутри». Мотивировка «извне» – это мотивировка со стороны изображаемой действительности, со стороны материального или духовного мира героев с их естественными или нравственными законами, со стороны ситуации, отношений между персонажами, характеров и т. д. Мотивировку «изнутри» продуцирует иносказание. По мнению Е. Д. Тамарченко, в социальной фантастике такие мотивировки равноправны [6]. Соглашаясь в целом с наблюдениями исследователя, последний тезис все же хотим уточнить: не всегда равноправны. Нам представляется, что соотношение мотивировок «извне» и «изнутри» в произведениях социальной фантастики зависит от их жанровой модификации. Преобладание же той или иной мотивировки налагает свой отпечаток на всю художественную систему и картину фантастической действительности в произведении. Использование мотивировок «извне» и «изнутри» в качестве инструмента исследования помогает прояснить вопрос жанровой дефиниции названных произведений. В связи с этим следует указать на неоднократное использование литературоведами при жанровой идентификации отмеченных повестей М. Булгакова и В. Гигевича определений «антиутопические», «антиутопии» (о булгаковских произведениях – И. Галинская, О. Николенко, М. Шнеерсон [1, 3, 7]; о повестях В. Гигевича – белорусские исследователи Е. Свечникова, Г. Тычко и др.[4, 5]). Действительно, формально-содержательные признаки жанра антиутопии присущи всем этим текстам. Однако в какой степени эти черты соответствуют жанровому стандарту? Даже первичное знакомство с повестями обнаруживает их жанровую неоднородность. Если повести В. Гигевича более или менее согласуются с канонами антиутопии (заметим, однако, что вопрос их жанровой принадлежности требует более тщательного изучения с учетом появления таких разновидностей антиутопии, или, по мнению некоторых ученых, самостоятельных жанровых разновидностей социальной фантастики, как дистопия, какотопия, постантиутопия и др.), то в случае с булгаковскими повестями «Роковые яйца» и «Собаье сердце» определение «антиутопия» вряд ли применимо. Правильнее, как нам кажется, говорить о наличии отдельных элементов антиутопии, встроенных в структуру этих сатирических повестей. Так, М. Булгаков тестирует на соответствие нравственному эталону современные социальные утопии, разоблачает посредством гротеска и фантастики псевдоидеалы новой эпохи. Есть здесь и другие составляющие антиутопической модели. Однако в повестях отсутствует главный жанрообразующий признак антиутопии – тема социальных отношений как особая художественная задача произведения, его эстетическая самоцель. Булгаков в вопросе о соотношении в художественном образе жизненного содержания и иносказательного смысла ставит на первый план непосредственную правду образа, пусть даже фантастического, а в истолковании его предоставляет читателю свободу. Опора на жизненный материал, сатирическое изображение алогичной действительности и гротескное обыгрывание ее парадоксов, привязка к конкретным, легко угадывающимся событиям современной писателю жизни, яркая характерность главных героев, многоплановость смыслового прочтения произведений не укладываются в достаточно жесткую жанровую модель антиутопии. Целью М. Булгакова является не моделирование какой бы то ни было социальной схемы, а осмеяние невежества, дилетантизма, самоуверенности, бескультурья «созидателей» новой жизни. В. Гигевич, в силу жанровой специфики антиутопии, конструирует реальность, создавая образы, наиболее точно воспроизводящие социально-философскую мысль. В его произведениях художественный образ – это материал для размышлений; его задача – сделать наглядной и доступной авторскую идею. В содержательном плане, как всякую антиутопию, повести Гигевича характеризует тяготение к морализаторству, в формальном – специфическая поэтика, исключающая описательность: вещи, окружающая обстановка обозначены контуром, схематично, упоминаются лишь попутно, по мере необходимости, не являясь объектами специального художественного изображения. Предметы внешнего мира, в том числе и природа, становятся декорацией происходящего, служат акцентированию идеи. Действующие лица (Ёх, Альмина, родители, Наставники в «Корабле», академик Зоркин, кандидат наук Зоськин, Тамара Ивановна – виновница происшествия, учительница биологии, машинист метрополитена, наконец, пациент городской психиатрической больницы в «Пабаках») не имеют не только портретных черт, но и более или менее индивидуализированных характеров: герои предстают не как объекты художественного наблюдения, а как субъекты этического выбора. Повесть «Пабаки» представляет для исследователя интерес и как закономерный этап литературной эволюции антиутопии, обусловленный постмодернистским дискурсом. Свидетельством тому служит композиционная фрагментарность, жанрово-стилистическая разнородность текста, составленного из дневниковых записей, служебных записок, идеологических лозунгов и призывов, выписок из постановлений, газетных публикаций, отрывка докторской диссертации. Желание автора самоустраниться реализуется, однако, не полной мере из-за присутствия в тексте иронии, «зашифрованной» в дневниках сумасшедшего «летописца» – пациента психиатрической больницы. В тексте наблюдается не только «смерть автора», но и «смерть героя». Здесь вообще нет главных героев. Персонажи повести являются лишь носителями определенных идей, суммарно представляющих «массовое сознание» общества потребителей. В исследуемых произведениях Гигевича велик удельный вес мотивировок «изнутри». Как правило, художественная значимость таких произведений определяется значимостью идей, в них иллюстрируемых, что согласуется с художественным кодом антиутопии как прогностического жанра. Впрочем, это обстоятельство не лишает повести Гигевича художественной оригинальности, свидетельствующей о мастерстве писателя. ________________________ 1. Галинская, И. Л. Наследие Михаила Булгакова в современных толкованиях / И. Л. Галинская. – М., 2003. 2. Гігевіч, В. Карабель: Аповесці, раман / В. Гігевіч. – Мінск, 1989. 3. Николенко, О. Н. От утопии к антиутопии: О творчестве А. Платонова и М. Булгакова/ О.Н. Николенко. – Полтава, 1994. 4. Свечнікава, А. Вяртанне да чалавека: Антыутопія “Карабель” Васіля Гігевіча// Роднае слова.– №3.– 2005. 5. Тычко, Г. Ліха павінна быць пераможна ў нас саміх: Аповесць “Пабакі” Васіля Гігевіча//Роднае слова. – №1 – 2007. 6. Тамарченко, Е. Д. Мир без дистанций// Вопросы литературы.- 1968.- № 11. 7. Шнеерсон, М. «Лучший слой в нашей стране». Заметки о Булгакове // Новый журн. – New rev. – Нью-Йорк, 1993. – Кн. 192–193. – С. 274–298 https://c0ezh035.caspio.com/dp.asp?appSes...
|
|
|