К библиографии Николая


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > К библиографии Николая Гамолки
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

К библиографии Николая Гамолки

Статья написана 6 июня 2022 г. 16:12

УСТАНОВА “БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ-МУЗЕЙ ЛІТАРАТУРЫ І МАСТАЦТВА»

ГАМОЛКА МІКАЛАЙ ІВАНАВІЧ

ПІСЬМЕННІК

11 САКАВІКА 1922 — 3 МАЯ 1992

ФОНД № 279

ВОПІС № 1

1943 — 1991

МІНСК 2016 

ЗМЕСТ

да воп. № 1 ф. 279

№№ Назва раздзелаў № спраў № стар. воп.

ПРАДМОВА

1. РУКАПІСЫ М.І. ГАМОЛКІ 1 — 51 1 — 5

1.1. РАМАНЫ 1 — 9 1

1.2. АПОВЕСЦІ 10 — 25 1 — 3

1.3. П'ЕСА, АПАВЯДАННІ, НАРЫСЫ, ВЕРШЫ 26 — 36 3 — 4

1.4. АРТЫКУЛЫ 37 — 46 4 — 5

1.5. ВЫСТУПЛЕННЕ, РЭЦЭНЗІІ, АЎТАБІЯГРАФІЯ, 47 — 51 5

ПЕРАКЛАДЫ

2. ПЕРАКЛАДЫ ТВОРАЎ М.І. ГАМОЛКІ 52 — 54 5 — 6

3. ПЕРАПІСКА 55 — 78 6 — 8

3.1. ПІСЬМЫ М.І. ГАМОЛКІ 55 — 60 6

3.2. ПІСЬМЫ ДА М.І. ГАМОЛКІ 61 — 78 6 — 8

4. ДАКУМЕНТЫ ПРА М.І. ГАМОЛКУ 79 — 84 8

5. ВЫЯЎЛЕНЧЫЯ ДАКУМЕНТЫ 85 — 93 9

Прадмова

Мікалай Іванавіч Гамолка нарадзіўся 11.03.1922 г. у в. Брынёў Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1927 г. сям’я пераехала ў в. Найда Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Там вучыўся ў пачатковай школе, 5-7 класы — у в. Брынёў, 8 клас — у г. Бабруйску. Завяршаць вучобу давялося ў г.п. Жыткавічы. Першыя творы друкаваліся ў абласных і рэспубліканскіх газетах. У 1939 г. паступіў ў БДУ на філалагічны факультэт. Восенню 1940 г. быў прызваны ў армію і накіраваны ў часць хімабароны, дзе праслужыў да 1946 г. Напачатку быў салдатам, потым атрымаў лейтэнанцкае званне і стаў камандзірам. У гады Вялікай Айчыннай вайны М.І. Гамолка напісаў шмат вершаў, друкаваў іх у часопісе «Беларусь» і аднайменным альманаху, які выдаваўся ў Маскве пад рэдакцыяй П.Ф. Глебкі. У 1947 г. паступіў на працу рэдактарам у Дзяржаўнае выдавецтва БССР, у 1948 — 1949 гг. — літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «ЛіМ», з 1949 г. загадваў аддзелам літаратуры і мастацтва газеты “Чырвоная змена”. Завочна вучыўся ў БДУ з 1948 па 1952 гады. У 1951 — 1962 гг. працаваў адказным сакратаром часопіса «Бярозка», з 1967 г. — адказным сакратаром камісіі па Дзяржпрэміях БССР пры Савеце Міністраў БССР. У 1970 — 1979 і 1982 — 1986

гг. — літаратурны кансультант СП БССР, у 1980 — 1982 гг. — дырэктар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР.

Памёр М.І. Гамолка 03.05.1992 г.

Першыя вершы Мікалая Іванавіча Гамолкі былі надрукаваны ў 1937 г. у бабруйскай газеце «Камуніст». У 1946 г. стаў членам СП БССР. Аўтар зборнікаў вершаў «Зварот шчасця» (1946) і «Б’юць куранты»(1950). Выйшлі аповесці для дзяцей «Лета ў Калінаўцы»(1950, дапоўненае выданне ў 1956), «Добры дзень, школа!» (1953), «За вялікую трасу» (1954), «Лясная крэпасць» (1980), «Сокалы — сакаляты» (1987), «Партызанскія сёстры» (1989), раман «Шосты акіян» (1959), зборнік апавяданняў «Шлях адкрыты» (1960). На рускай мове выдаў аповесць «Девушка шла по войне» (1972). У 1982 — 1983 гг. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. Напісаў п’есу «Бітва ў космасе» (пастаўлена ў ТЮГ у 1963 г.) Пераклаў на беларускую мову п’есу — казку Я. Шварца «Чырвоная шапачка» (пастаўлена ў ТЮГ у 1967 г.).

Дакументы М.І. Гамолкі паступалі ў БДАМЛМ ад самога пісьменніка з 1983 г. па 1989 г. У выніку навукова — тэхнічнай апрацоўкі быў складзены вопіс № 1, было сфарміравана 93 справы (579 дак.) за 1943 — 1991 гг.

Вопіс складаецца з 5 раздзелаў.

1. Раздзел «Рукапісы М.І. Гамолкі» мае 5 падраздзелаў, сфарміраваных па жанрах, а ўнутры жанраў — па храналогіі.

1.1. У падраздзел увайшлі раманы: “Шосты акіян”, “Зямля пад бомбамі”, “Люблю і ненавіджу”, “Голуб у акне” за 1955 — 1989 гг.

1.2. У падраздзеле змешчаны аповесці “Лета ў Калінаўцы”, “Девушка шла по войне”, “Лясная крэпасць”, “Сокалы — сакаляты”, “Партызанскія сёстры» за 1956 — 1989 гг.

1.3. Падраздзел склалі: п’еса “Бітва ў космасе”, апавяданні “Дзед Талаш”, “Луста хлеба”, “На Петмном дворе”, “Перад навальніцай”, “Сустрэча на Капры” і інш.; вершы, вершаваныя казкі за 1943 — 1983 гг.

1.4. Падраздзел сабраў па тэматыцы артыкулы М.І. Гамолкі за 1946 — 1983 гг.

1.5. Падраздзел уключае: выступленне М.І. Гамолкі на злёце юных пісьменнікаў Мінскай вобласці, рэцэнзіі на творы П.Ф. Глебкі, Д.М. Кавалёва, А.Г. Русака і інш., на спектаклі тэатра імя Я. Купалы па п’есе Д. Шчаглова «Пабег», Ленінградскага драмтэатра імя Ленінскага камсамола па п’есе Ш. Дадзіякі «З іскры...» і інш., аўтабіяграфія “Мой шлях”, пераклады М.І. Гамолкі вершаў А. Калгана і У.Я. Харытонава з чувашскай мовы на беларускую (1947 — 1991)

2. У раздзеле сабраны ўрыўкі з аповесцяў М.І. Гамолкі ў перакладзе П.С. Кабзарэўскага , М. Гелера з беларускай мовы на рускую, а таксама вершы ў перакладзе П. Валкадаева і Ю.І. Назарэнкі на рускую і ўкраінскую мову (1954 — 1983).

3. Раздзел «Перапіска» мае два падраздзелы.

3.1. У падраздзел увайшлі пісьмы М.І. Гамолкі да П.С. Кабзарэўскага, Р.Р. Кулініча, Б.В. Ляпунова, М.Ф. Шаўлоўскай, У.І. Шаўчэнкі і інш. (1954 — 1986).

3.2. У падраздзеле знаходзяцца пісьмы да М.І. Гамолкі: М.Я. Аўрамчыка, В. Віткі, Л.І. Доўкшы, М.У. Долатцавай, П.С. Кабзарэўскага, К.Ц. Кірэенкі, У.І. Краўчанкі, Р.Р. Кулініча, Б.В. Ляпунова, М.Ф. Мусіенкі, У.В. Пігулеўскага, Л.І. Ракоўскага, С.А. Родава, К.І. Сямёнава, І.С. Чамякова, У.І. Шаўчэнкі і інш. (1944 — 1988)

Асобную групу падраздзела складаюць пісьмы рэдакцый газет “Советская молодёжь» (Рыга), “Комсомольское племя» (Кіраў), часопісаў «Уральскмй следопыт»(Свярдлоўск), “Дружба народов» (Масква), выдавецтваў: Дзяржкамвыд БССР, «Молодая гвардмя» (Масква), «Веселка» (Кіеў). (1955 — 1984).

Улічваючы нязначную колькасць біяграфічных дакументаў, яны змешчаны ў канцы раздзела 3 асобнай групай (1963 — 1986).

4. Дакументы пра М.І. Гамолку сістэматызаваны па жанрах. Гэта рэцэнзіі на зборнікі вершаў , раманы, аповесці М.І. Гамолкі, артыкулы пра яго і з упамінаннем, інтэрв’ю з ім. (1946 — 1988) 

5. Невялікі раздзел склалі фатаграфіі М.І. Гамолкі, індывідуальныя, з роднымі, з А.С. Васілевіч, В. Віткам, С.І. Грахоўскім, І.П. Мележам, М. Танкам, М.І. Татурам, Я.І. Янішчыц і інш. за 1946 — 1986 гг.

Прадмову склала вяд. архівіст 17.02.2016

№№ п/п Загалоўкі спраў Крайнія даты Коль- касць лістоў Коль- касць дак-ў АКД

1. РУКАПІСЫ М.І. ГАМОЛКІ


1.1. РАМАНЫ

1 «Шосты акіян». Раман. Урыўкі з другой кнігі рамана «Цытадэль неба».

Аўтограф 1955-1956 46 1

2 «Зямля пад бомбамі». Раман. Пачатак.

Аўтограф 1956 74 1

3 «Зямля пад бомбамі». Раман. Заканчэнне.

Аўтограф, машынапіс 1956 61

4 «Люблю і ненавіджу». Раман. Пачатак.

Аўтограф, машынапіс 1956-1989 93 1

5 «Люблю і ненавіджу». Раман. Заканчэнне.

Аўтограф 1965-1989 62

6 «Голуб у акне». Раман. Пачатак.

Аўтограф 1987 85 1

7 «Голуб у акне». Раман. Працяг.

Аўтограф 1987 60

8 «Голуб у акне». Раман. Заканчэнне.

Аўтограф 1987 75

9 «Шосты акіян», «Люблю і ненавіджу». Урыўкі з раманаў.

Выразкі з газет 1957-1979 5 2

1.2. АПОВЕСЦІ

10 «Лета ў Калінаўцы». Аповесць.

Аўтограф 1956 71 1

11 «Девушка шла по войне». Аповесць. Кніга другая. Няпоўны тэкст.

Аўтограф 1980 125 1

12 «Лясная крэпасць»="Рабінзоны Князь-возера».

Аповесць.

Аўтограф 1980 109 1

№№ п/п Загалоўкі спраў Крайнія даты Коль- касць лістоў Коль- касць дак-ў АКД

13 «Сокалы-сакаляты». Аповесць. Варыянт. Пачатак.

Аўтограф 1983 101 1

14 «Сокалы-сакаляты». Аповесць. Варыянт. Заканчэнне.

Аўтограф 1983 77

15 «Сокалы-сакаляты». Аповесць. Пачатак. Варыянт. Машынапіс.

З прыпіскай аўтара ад 24.03.1986 г. 1984 95 1

16 «Сокалы-сакаляты». Аповесць. Працяг. Варыянт. Машынапіс 1984 104

17 «Сокалы-сакаляты». Аповесць. Заканчэнне.

Варыянт.

Машынапіс з нязначнай аўтарскай праўкай 1984 144

18 «Сокалы-сакаляты». Аповесць. Урыўкі.

Аўтограф, машынапіс з аўтарскай праўкай

* * * 1986,1987 27 2

19 «Нявольнікі Буян-возера», «Тайна крынічнага возера» і інш. Урыўкі з аповесцяў «Лета ў Калінаўцы», «Лясная крэпасць», «Сокалы-сакаляты». Выразкі з часопіса і газет

* * * 1955-1980 12 5

20 «Партызанскія сёстры». Аповесць. Пачатак.

Машынапіс з аўтарскай праўкай 1988 121 1

21 «Партызанскія сёстры». Аповесць. Працяг.

Аўтограф, машынапіс з аўтарскай праўкай 1988 108

22 «Партызанскія сёстры». Аповесць. Заканчэнне.

Машынапіс з аўтарскай праўкай 1988 120

23 «Партызанскія сёстры». Аповесць. Варыянт. Пачатак.

Аўтограф, машынапіс з нязначнай аўтарскай праўкай 1989 146 2

24 «Партызанскія сёстры». Аповесць. Варыянт. Працяг.

Аўтограф, машынапіс з нязначнай аўтарскай праўкай 1989 94

25 «Партызанскія сёстры». Аповесць. Варыянт. Заканчэнне. 1989 83

Машынапіс 

№№ п/п Загалоўкі спраў Крайнія даты Коль- касць лістоў Коль- касць дак-ў АКД

1.3. П'ЕСА, АПАВЯДАННІ, НАРЫСЫ, ВЕРШЫ

26 «Бітва ў космасе». Фантастычная п'еса. Машынапіс

З прыпіскай аўтара ад 1985 г. 1963 74 1

27 «Дзед Талаш», «Луста хлеба», «Перад навальніцай», «Сустрэча на Капры» і інш. Апавяданні.

Аўтограф, выразкі з газет 1965-1981 29 7

28 «Золотые рукм», «На Петмном дворе». Апавяданні.

Аўтарскі пераклад з беларускай мовы.

Выразкі з газет 1955,1956 2 2

29 «Квітнее родная сталіца наша», «Яна рассыпле хутка зоры...» і інш. Нарысы.

Машынапіс з аўтарскай праўкай, выразкі з газет 1958 12 3

30 «Дарогі помсты», «Курганы... усюды курганы», «На фронт», «Перад растрэлам» і інш. Вершы. Аўтограф, машынапіс з аўтарскай праўкай.

Да верша «Зварот на радзіму» прыкладзена запіска М.І. Гамолкі ад 03.1985 г. 1943-1946 30 28

31 «Зямля», «Нарач», «Наша канстытуцыя», «Сяло над Прыпяццю» і інш. Вершы.

Аўтограф, машынапіс з аўтарскай праўкай 1949-1984 25 22

32 «На каньках», «Коцік-паласаты хвосцік», «Мой дзед», «Я майструю планер» і інш. Вершы для дзяцей. Аўтограф студзень 1986 13 11

33 «Кот і сарокі», «На самакаце», «Міхаська-рыбалоў», «Сярожкава раніца», «Хлеб», «Чмялі» і інш. Вершы для дзяцей.

Аўтограф чэрвень 1986 52 36

34 «Воўк-агрэсар», «Кемлівы зайка», «Сымонкаў госць». Вершаваныя казкі.

Аўтограф 1986 19 3

35 «Калгасная восень», «Палац навукі», «Пушкіну», «Экзамен» і інш. Вершы.

Выразкі з газет

* * * 1949-1988 25 36

36 Тэксты песень «Будзе мір», «Мінску слава», «Песня беларускіх піянераў» на вершы М.І. Гамолкі.

Выразкі з газет і друкаванага выдання 1948-1958 8 7

1.4.

АРТЫКУЛЫ

№№ п/п Загалоўкі спраў Крайнія даты Коль- касць лістоў Коль- касць дак-ў АКД

37 М.І. Гамолка, Дз.М. Кавалёў. «Радасць калектыўнай працы», «Слаўнае папаўненне». Артыкулы.

Выразкі з газет 1949 4 2

38 «Дзецям — добрыя, высокаідэйныя кнігі», «Моя тема», «Таленавітая моладзь» і інш. Артыкулы пра пачынаючых пісьменнікаў, беларускую дзіцячую літаратуру .

Аўтарызаваны машынапіс, машынапіс, выразкі з газет 1950-1982 44 12

39 «Свята працы, міру, вясны», «Упэўнены крок Першамая» і інш. Артыкулы да свят Першамая, Новага году.

Аўтограф, выразкі з газет 1953-1983 31 7

40 «Калгасная вясна», «На берагах возера дружбы», «Наша радасць» і інш. Артыкулы пра людзей працы. Выразкі з газет 1953-1979 11 9

41 «Космос м буду^ее», «Першая касмічная траса», «Штурм цытадэлі неба» і інш. Артыкулы пра асваенне чалавекам космасу.

Машынапіс, выразкі з газет 1957-1969 10 6

42 «Наш Мінск», «Сонца нашага жыцця», «Шчаслівая зямля». Артыкулы пра Беларусь.

Аўтарызаваны машынапіс, машынапіс 1968-1978 24 3

43 «Геній Леніна — наша сонца», «Светач нашага жыцця». Артыкулы пра У.І. Леніна. Машынапіс з аўтарскай праўкай 1969 14 2

44 «Ад шчырага сэрца», «Максім Танк — публіцыст», «Пятрусь Броўка» і інш. Артыкулы пра П.У. Броўку, А.С. Грачанікава, М. Танка і інш.

Аўтограф, машынапіс 1972-1979 31 7

45 «Па шляхах жыцця», «Пісьменнік і грамадзянін» і інш. Артыкулы да юбілеяў М.І. Калачынскага, П.Е. Панчанкі, А.І. Якімовіча і інш.

Аўтограф, выразкі з газет

* * * 1977-1979 19 5

46 «Адказ майму рэцэнзенту». Пісьмо-адказ А.

Іванчанку на яго крытыку аповесці М.І. Гамолкі «За вялікую трасу» .

Выразка з газеты 1958 1 1

ВЫСТУПЛЕННЕ, РЭЦЭНЗІІ, АЎТАБІЯГРАФІЯ, ПЕРАКЛАДЫ 

№№ п/п Загалоўкі спраў Крайнія даты Коль- касць лістоў Коль- касць дак-ў АКД

47 Выступленне на злёце юных пісьменнікаў Мінскай вобласці.

Аўтограф [1980-я гг] 3 1

48 «Марудны рост», «Пад небам бацькаўшчыны», «У пошуках свайго голаса» і інш. Рэцэнзіі на творы П.Ф. Глебкі, Дз.М. Кавалёва, А.Г. Русака і інш. Аўтограф, машынапіс, выразкі з газет 1947-1985 59 17

49 Рэцэнзіі на спектаклі тэатра імя Я. Купалы па п'есе Д. Шчаглова «Пабег», Ленінградскага драмтэатра імя Ленінскага камсамола па п'есе Ш. Дадзіякі «З іскры...» і інш.

Выразкі з газет 1951-1963 3 3

50 «Мой шлях». Творчая аўтабіяграфія. Аўтограф

* * * 1991 10 1

51 А. Калган. «Радзіме».

У.Я. Харытонаў. «Па ільічовым запавету». Вершы. У перакладзе М.І. Гамолкі з чувашскай мовы.

Выразкі з газеты

2. ПЕРАКЛАДЫ ТВОРАЎ М.І. ГАМОЛКІ 1974 2 2

52 «За велмкую трассу». Аповесць. У перакладзе П.С. Кабзарэўскага з беларускай мовы. Урыўкі.

Выразкі з газеты 1954-1956 7 4

53 «Журавлмный остров». Урывак з аднайменнай аповесці М.І. Гамолкі. У перакладзе М. Гелера з беларускай мовы.

Выразкі з газеты 1983 2 1

54 «Мы людм ммрные». Верш. У перакладзе П.

Валкадаева з беларускай мовы.

«Агітатор». Верш. У перакладзе Ю.І. Назарэнкі з беларускай на ўкраінскую мову і інш.

Выразкі з газет

3. ПЕРАПІСКА

3.1. ПІСЬМЫ М.І. ГАМОЛКІ 1949-1951 4 3

55 Пісьмы да П.С. Кабзарэўскага (5) (Ленінград), Б.В.

Ляпунова, К.І. Сямёнава і інш. (Масква). Копіі 1954-1957 16 14

56 Пісьмо да Міністра культуры БССР Г.Я. Кісялёва аб выданні яго рамана «Шосты акіян» і інш. 1956 4 3

№№ п/п Загалоўкі спраў Крайнія даты Коль- касць лістоў Коль- касць дак-ў АКД

57 Пісьмы да М.Ф. Шаўлоўскай і інш.

Да пісьма М.Ф. Шаўлоўскай прыкладзена тлумачальная запіска М.І. Гамолкі ад 02.02.1989 г. 1984-1985 4 3

58 Пісьмы да У.І. Шаўчэнкі. (Масква). Копіі. 1954-1957 18 13

59 Пісьмы да У.В. Пігулеўскага і інш. (Латвія), Р.Р. Кулініча (Украіна) 1955-1986 4 4

60 Перапіска М.І. Гамолкі з рэдакцыяй газеты «Патрмот Родмны» (г. Петразаводск) аб публікацыі яго аповесці «За велмкую трассу» у перакладзе П.С. Кабзарэўскага 1956 4 3

3.2. ПІСЬМЫ ДА М.І. ГАМОЛКІ

61 Пісьмы М.Я. Аўрамчыка, В. Віткі (3), К.Ц. Кірэенкі, У.І. Краўчанкі, М. Лужаніна, І.П. Мележа і інш. 1944-1947 15 14 АКД

62 Пісьмы Л.І. Доукшы (2), М.У. Долатцавай (3), Б.В.

Ляпунова (6), М.Ф. Мусіенкі (4) і інш. (Масква) 1953-1987 18 15

63 Пісьмы В.У. Дзюбіна. (Кішынёў) 1954 3 2

64 Пісьмы П.С. Кабзарэўскага (14), Л.І. Ракоўскага (3). (Ленінград) 1949-1958 18 17

65 Пісьмы П.Н. Кавалёва (2), В.А. Казько , А.П.

Капусціна (3) і інш. 1955-1989 8 8

66 Пісьмы, паштоўкі Р.Р. Кулініча. (Кіеў).

Да пісьма ад 08.04.1988 г. прыкладзена анатацыя на яго пераклад аповесці М.І. Гамолкі «Лісова фортеця» — аўтограф 1985-1988 10 9

67 Пісьмы У.В. Пігулеўскага. (Рыга) 1954-1956 6 6

68 Пісьмы С.А. Родава (5), К.І. Сямёнава (2) (Масква), Я.Р. Ружанскага (Свярдлоўск) 1952-1958 9 9

69 Пісьмы І.С. Чамякова (Варонеж), У.І. Шаўчэнкі (35) (Масква) 1954-1958 46 36

70 Пісьмы ад землякоў і знаёмых 1956-1988 12 9

71 Пісьмы ад чытачоў

* * * 1953-1983 31 21

72 Пісьмы рэдакцый газет «Советская молодёжь» (Рыга), «Комсомольское племя» ( Кіраў), часопісаў «Уральскмй следопыт» ( Свярдлоўск), «Дружба народов» ( Масква) М.І. Гамолку аб супрацоўніцтве. 1955-1982 6 5

№№ п/п Загалоўкі спраў Крайнія даты Коль- касць лістоў Коль- касць дак-ў АКД

Да пісьма рэдакцыі газеты «Советская молодёжь» ад 21.01.1955 г. прыкладзены водгукі чытачоў на аповесць М.І. Гамолкі «За велнкую трассу»

73 Пісьмы выдавецтваў: Дзяржкамвыд БССР, «Молодая гвардня» ( Масква), «Веселка» ( Кіеў) М.І.

Гамолку аб супрацоўніцтве

* * * 1979-1984 4 4

74 Праграмы спектакляў: ТЮГа «Бітва ў космасе» па п'есе М.І. Гамолкі, рэпертуар тэатра на 1963 год (у т.л. спектакль «Бітва ў космасе»), тэатра імя Я. Коласа «Салаўіная ноч» па п'есе В.І. Яжова ў перакладзе М.І. Гамолкі з рускай мовы.

Да праграмы спектакля ТЮГа «Бітва ў космасе» прыкладзена фатаграфія сцэны са спектакля з удзелам Г.М. Ручымскага ў ролі Паднябескі

* * * 1963-1970 6 4

75 Пісьмо П.К. Пранузы і адрас курсантаў Мінскага сувораўскага вучылішча з віншаваннямі М.І. Гамолку ў сувязі з 50 — годдзем з дня нараджэння 1972 2 2

76 Тэлеграмы СП БССР, рэдакцыі часопіса «Вясёлка», супрацоўнікаў Петрыкаўскай цэнтральнай бібліятэкі і інш. М.І. Гамолку ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння

* * * 1982 11 10

77 Ганаровыя граматы рэдакцый газет «Звязда», «Піянер Беларусі», «Настаўніцкая газета», часопіса «Вясёлка» і інш. М.І. Гамолку за плённае супрацоўніцтва 1972 9 7

78 Запрашэнне і мандат М.І. Гамолкі — дэлегата ІХ з'езда пісьменнікаў БССР

4. ДАКУМЕНТЫ ПРА М.І. ГАМОЛКУ 1986 2 2

79 Р.В. Няхай. «Творчы партрэт маладога паэта».

У.М. Шахавец. «У палоне прыроды». Рэцэнзіі на зборнікі вершаў М.І. Гамолкі «Зварот шчасця», «Б'юць куранты».

Выразкі з газет 1946,1950 4 2

80 Рэцэнзіі А.К. Клышкі, І.Ф. Кудраўцава, І.П.

Шамякіна і інш. на аповесці М.І. Гамолкі «Добрай 1951-1983 14 10

раніцы, школа», «За вялікую трасу», «Лета ў Калінаўцы».

Машынапіс, выразкі з газет 

№№ п/п Загалоўкі спраў Крайнія даты Коль- касць лістоў Коль- касць дак-ў АКД

81 Рэцэнзіі І.Я. Айзенштока, У.К. Федарэнкі, водгукі чытачоў на раманы М.І. Гамолкі «Люблю і ненавіджу», «Шосты акіян».

Аўтограф, машынапіс, выразкі з газет 1956-1972 19 5

82 Рэцэнзіі В.У. Быкава, У.В. Гніламёдава, М.П.

Парахневіча і інш. на аповесці М.І. Гамолкі «Лясная крэпасць., «Сокалы — сакаляты», двухтомнік выбраных яго твораў.

Аўтограф В.У. Быкава, выразкі з газет 1978-1988 12 12

83 М. Скрыпка, А.Г. Якімовіч і інш. Эпіграмы на М.І.

Гамолку, А.Г. Русака, І.П. Шамякіна і інш. Выразкі з часопісаў і газеты [1970-я гг] 4 9

84 Інфармацыя, артыкулы [В]. Кажэўнікава, У.І.

Шаўчэнкі і інш. пра М.І. Гамолку і з упамінаннем пра яго.

«Верю в разум м добро». Інтэрв'ю М. Гелера з М.І. Гамолкам.

Выразкі з газет 1956-1986 7 5

5. ВЫЯЎЛЕНЧЫЯ ДАКУМЕНТЫ

85 Рэпрадукцыі фатаграфій М.І. Гамолкі, М.Я.

Аўрамчыка, А.І. Рылько.

Выразка з газеты [кан.1950-х гг] 1 1

86 К.Н. Куксо. Шарж на М.І. Гамолку.

Туш 1976 1 1

87 Фатаграфіі М.І. Гамолкі, індывідуальныя.

Арыгіналы, копіі 1946-1986 20 20

88 Фатаграфіі М.І. Гамолкі з Н.І. Гамолка (жонкай), С.І.

Гамолка (дачкой), І.М. Гамолка (бацькам) і інш. 1954,1974 2 2

89 Фатаграфіі М.І. Гамолкі, В. Віткі, А.І. Якімовіча і інш. на сустрэчах з чытачамі 1956-1973 6 6

90 Фатаграфіі М.І. Гамолкі з А.С. Васілевіч, С.І.

Грахоўскім, І.П. Мележам, М. Танкам, А.С. Ставерам і інш. 1956-1976 7 7

91 Фатаграфіі М.І. Гамолкі з В.У. Быкавым, А.І.

Вярцінскім, Б.І. Сачанкам, М.І. Татурам і інш. 1980-1984 10 10

92 Фатаграфіі М.І. Гамолкі, Б.І. Сачанкі, Я.І. Янішчыц і інш. з вайскоўцамі БВА 1980 3 3

93 Фатаграфіі М.І. Гамолкі з Дз.Я. Бугаёвым, А.І.

Вярцінскім, П.П. Сушко і інш. у г. Узда Мінскай 1981 3 3

№№ п/п Загалоўкі спраў Крайнія даты Коль- касць лістоў Коль- касць дак-ў

***

Першапраходзец касмічнай тэмы ў беларускай літаратуры. Да 100-годдзя Міколы Гамолкі

https://zviazda.by/ru/node/242834






77
просмотры





  Комментарии
нет комментариев


⇑ Наверх