"Прафесар батанікі Адамаў быў назаўжды ўвекавечаны ў беларускай прыгодніцкай класіцы "Палескія рабінзоны" Янкі Маўра (Максім Жукаў)
"Адамаў Уладзімір Уладзіміравіч.
Нарадзіўся 12.06.1875, г. Санкт-Пецярбург. Батанік. Заснавальнік Вялікалятчанскага батанічнага сада (в. Вялікія Лётцы, Віцебскі раён).
Адукацыя: Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт (1899).
Навуковыя інатарэсы: сістэматыка вышэйшых раслін; фларыстыка; геабатаніка; дэндралогія; садабудаўніцтва; расліннасць Беларускага Палесся, Камароўскага балота (Мінск).
Месца працы, пасада: у 1920–1935 – загадчык батаніка-лізіметрычнага аддзялення Мінскай балотнай доследнай станцыі, секцыі натуралізацыі Беларускага аддзялення Усесаюзнага інстытута прыкладной батанікі і новых культур, кіраўнік геабатанічных экспедыцый Упраўлення меліярацыі Наркамзема БССР, 1935–1938 – прафесар-дендролаг, рэферэнт-кансультант Нікіцкага батанічнага сада (пас. Нікіта, Крым).
Памёр 16.09.1939 у г. Севастопаль, пахаваны ў г. Феадосія."
https://scientby.nlb.by/by/documents/171680
Ва ўсіх даступных мне беларускамоўных выданнях, пачынаючы з 1930 г., — «наш прафесар Адамаў».
Вось, напрыклад, 1976 г. https://fantlab.ru/edition88732
Таварыш і вучань Янкі Маўра А. Міронаў у мінскім рускамоўным выданні 1955 г. https://fantlab.ru/edition100500 таксама пераклаў даслоўна:
У маскоўскім выданні 1968 г. https://fantlab.ru/edition113473 перакладчык А. Тонкель пераклаў як "прафесар Адамаў" /відавочна, касмапаліт (не наш):
Праўда, у маскоўскім выданні 1958 г. https://fantlab.ru/edition107253 перакладчык Б. Якаўлеў прафесара Адамава замяняе на нейкага Івана Фёдаравіча.
Адна версія абвяшчае, што Адамаў быў рэпрэсаваны (некалькі ўдзельнікаў "Запісаў беларусаведа" на фэйсбуку), хоць доказаў гэтаму не знайшлося, а іншая мяркуе, быццам аўтар пераблытаў азалію з араліяй, якую насамрэч даследаваў Адамаў і пазней замяніў яго на абстрактнага Івана Фёдаравіча /Віктар Жыбуль/
Пётр Мінін: цікавая заўвага. З аднаго боку ўзгаданы аўтарам прафесар Адамаў асоба гістарычная і мае навуковыя працы 20-х-30-х гадоў па расьлінасьці Беларускага Палесься, а з другога — Янка Маўр гэта псеўданім аўтара, а сапраўднае імя яго Іван Фёдараў.
Як бачым, перакладчык, з нейкай сваёй прычыны, замяніў прозьвішча прафесара на сапраўднае імя і прозьвішча аўтара, дадаўшы да прозьвішча, на беларускі лад, суфікс -іч.
Магчыма, такім чынам аўтар перакладу імем і іменем па-бацьку Янку Маўра ўшанаваў.
Праўда, ніхто памылкі тыпаграфскага друку, што мінулі вачэй і рук карэктара, яшчэ не адменяў.
Ганна Севярынец: прафесар Адамаў — рэальна гістарычная персона. Нейкае самавольства перакладчыка.
Гэта значыць, у расійскіх перакладах, у адным выпадку — прафесар Адамаў "не наш", а ў іншым — яго замяняе нейкі (і таксама касмапалітычны) Іван Фёдаравіч.
***
"Праца ўскладнялась яшчэ тым, што Ў сувязі з падрыхтоўкай "Избранного" (1958) на рускай мове (Масква), куды ўключалася і аповесць "Шлях з цемры", часу для завершэння аповесці заставалася вельмі мала. Пры наступным перавыданні аповесці на рускай мовеў Ленінградзе ўзніклі новыя складанасці. Рукапіс-арыгінал, з якога Б. Якаўлев рабіў пераклад у Маскве, згубіўся, а ўзнавіць па перакладу першапачатковы тэкст было проста немагчыма, бо пераклад Б. Якаўлева не вызначаўся блізкасцю да арыгінала ("Я нават знайшоў у ім цэлыя старонкі, пісаныя не мною," — наракаў Маўр у лісце ад 30.04.1965 г. да ленінградскага перакладчыка А. Тонкеля). Па пісьмах можна бачыць, што пісьменнік балюча перажываў страту рукапісу і сваю хворасць ў гэты час...."
Э. С. Гурэвіч "Янка Маўр: нарыс жыцця і творчасці". Мн. Бел. навука, 2004, стар. 142 https://archivsf.narod.ru/1883/janka_mawr...