ПРА БЕЛАРУСКУЮ ФАНТАСТЫКУ.
Пачатак навуковай фантастыкі — у здольнасці марыць, ствараць ва ўяўленні сітуацыі, якія нікслі не існавалі ў жыцці. Пачатак назуковай фантастыкі, з'явы, якая цалкам належыць XX стагоддзю,— у міфе і народнай чарадзейнай казцы.
Гэты артыкул прысвечаны агляду бела- рускай навуковай фантастыкі, таму, на нашу думку, вельмі неабходна пачаць з вытокаў. Не будзем пераказваць казкі, займацца іх падрабязным аналізам, гэ- тую мэту мы не ставім перад сабою, але сказаць аб некаторых асаблівасцях бела- рускай чарадзейнай казкі, паказаць ба- гацце яе фантастычных элементаў, высо- кі мастацкі ўзровень — проста неабход- на.
Пра беларускія народныя казкі іх да- следчык пачатку XX стагоддзя С. В. Саў- чанка гаворыць, што «па выразнасці і прыгажосці апавядання беларускія казкі не маюць сабе роўных». Народная чара- дзейная казка — мастацкі твор, у якім фантастыка мае падкрэслена рэалістыч- ную аснову, камбінуючы ў розных спа- лучэннях рэчы, прадметы, з'явы кан- крэтнай рэчаіснасці. Найбольш стара- жытнай фантастыкай, якая ідзе ад міфа, з'яўляецца праяўленне антрапамарфізму (ачалавечвання) і анімізму (адушаўлен- ня). Усё тады гаварыла, усё надзялялася мовай, душой і чыста чалавечымі звычка- мі: лес, дрэвы, горы, рэчкі, жывёлы, птушкі... Адыграўшы сваю ролю ў раз- віцці чалавечай свядомасці, казкі гэтыя перайшлі ў «дзіцячае ведамства», адлю- строўваючы такім чынам ступень раз- віцця чалавека. У наш час менавіта праз казкі дзеці ўпершыню знаёмяцца з шы- рокім светам, пазнаюць яго ў той меры, у якой здольны пазнаць, вучацца муж- насці, высакароднасці, праўдзівасці, вер- насці, вучацца быць людзьмі.
Можна сказаць, што мастацкім мета- дам сучаснай навуковай фантастыкі з'яў- ляецца «адваротная міфатворчасць». Мі- фатворчасць наогул — гэта свядомая або несвядомая мастацкая перабудова пры- роды і грамадства. Калісьці, у пачатку сваёй духоўнай эвалюцыі, чалавек пазна- ваў акаляючы свет і ў прасторы гэтага бліжняга свету сутыкаўся часта з невы- тлумачальным, незразумелым, дзівос- ным, і каб неяк справіцца з грозньімі сі- ламі прыроды, а затым і з не менш грознымі сацыяльнымі сіламі, ён ствараў канкрэтныя міфалагічныя вобразы, у якіх растлумачваў незразумелае і гэтым у неабходнай для сябе ступені пазнаваў яго, авалодваў ім і выкарыстоўваў у сва- ёй духоўна-матэрыяльнай практыцы.
Зараз чалавецтва далёка адышлося ад таго часу, але і для нас усё роўна існуе шмат што грознае, здзіўляючае і пакуль незразумелае... I так, мусіць, будзе заў- сёды. Міфалогія, як казаў Маркс, падпа- радкоўвала і фарміравала сілы прыроды ва ўяўленні і пры дапамозе ўяўлення. Менавіта гэта робіць зараз і навейшая міфалогія — навуковая фантастыка, якая рыхтуе чалавека да будучыні.
У беларускім казачным эпасе чара- дзейная казка прадстаўлена вельмі шы- рока, яна найбольш старажытная. У ёй фантазія народа заўсёды знаходзіла сваё дужа яркае выяўленне. Вядомы даслед- чык беларускай казкі Е. Раманаў лічыў, што ў міфалагічных чарадзейных казках найбольш выразна праявіліся рысы, якія характарызавалі погляды беларусаў на прыроду, свет, грамадства, адбіліся на- родныя спадзяванні і мары.
Чарадзейная казка насычана найвы- шэйшай мастацкай сімволікай. У ёй ча- ста сустракаецца чарадзейны лес, з яко- га немагчыма выйсці; герой казкі нярэд- ка расце не па днях, а па гадзінах; звы- чайная вада можа надаваць герою чара- дзейную сілу, а можа і адбіраць яе.
Людзі ў казках могуць ператварацца ў жывёл, птушак, у нежывыя прадметы. Асабліва неверагодныя пераўтварэнні адбываюцца з персанажамі, калі ім да- водзіцца ўцякаць ад каго ці праследа- ваць каго. Тады яблык, які атрымлівае герой ад добразычліўца, можа ператва- рыцца ў гару, трэска або грэбень — у непраходны лес, хустка або ручнік — у рэчку або мора.
Чарадзейныя рэчы ў казцы — дыван- самалёт, шапка-невідзімка, боты-скара- ходы, абрус-самабранка, сякера-самаруб, гуслі-самагуды.
Героі ў казках шукаюць шчасце, зма- гаюцца за яго, ваююць супраць неспра- вядлівасці.
Усе гэтыя коратка пералічаныя прыё- мы беларускай чарадзейнай казкі пры- ведзены намі дзеля таго, каб паказаць, якія магутныя карані мае беларуская фантастыка. Пісьменнікі павінны выкары- стаць гэтую спадчыну хаця б у плане чы- ста структурным, яны павінны чэрпаць натхненне з гэтай чысцейшай, без пера- большання можна сказаць, чарадзейнай крыніцы. Прычым гаворка ідзе не толькі аб травестыраванні, перакладанні, пера- варочванні казкі, але і аб такім выкары- станні яе матываў, як гэта робяць Р. Брэд- беры і К. Саймак, як гэта робіць польскі пісьменнік-фантаст С. Лем, які напісаў «кібернетычныя казкі» і «казкі робатаў».
Беларускія пісьменнікі-казачнікі выка- рыстоўваюць народную казку, але больш за ўсё казку пра жывёл, казку бытавую. Гэтага, зразумела, мала.
Казка як фантастычны жанр шырока прадстаўлена ў творчасці Цёткі, Я. Кола- са, 3. Бядулі, М. Багдановіча і іншых бе- ларускіх пісьменнікаў, якія не толькі апрацоўвалі і пераказвалі народныя казкі, але і пісалі ўласныя. Да казкі звярталіся М. Танк, А. Якімовіч, В. ВітКа, У. Дубоўка, А. Астрэйка, М. Калачынскі. Але казкі, напісаныя імі, у большасці сваёй быта- выя, сацыяльныя або пра жывёл. Чара- дзейных, фантастычных, на жаль, мала.
У беларускай літаратуры XIX стагоддзя фантастыку часам выкарыстоўвалі ў тво- рах як прыём. Так Я. Баршчэўскі (1794— 1851) напісаў цэлы зборнік у чатырох та- мах «Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». У жанравых адносінах гэта нагадвае тое, што зараз называюць «фэнтэзі». Фантастыка Я. Бар- шчэўскага імкнулася да таямнічага, не- звычайнага, цудоўнага, яўна паказваючы сваю блізкасць рамантычнай традыцыі. Псіхалагічна ў гэтых казках беларускі на- род, ужо адчуваючы свае сілы, вяртаец- ца да тых момантаў сваёй гісторыі, якія яшчэ нядаўна вызначалі паводзіны гра- мадства і асобнага чалавека ў адносінах да прыроды і акаляючага свету. Даслед- чык творчасці Я. Баршчэўскага Р. Падбя- рэскі пісаў: «Тое, што піша Баршчэўскі прозай, не датычыцца непасрэдна ні гі- сторыі, ні літаратуры, ні мовы Беларусі, але да важнейшай рэчы — духу і паэзіі народа, адкуль выйшлі і гісторыя, і літа- ратура, і мова. Ён ухапіў найжыццёвей- шыя асновы і вырашыў выявіць у мас- тацтве вялікі народны вобраз. Ён бачыць перад сабой народ, часта з усёй чароў- насцю паганскай фантазіі, якую ён апра- меньвае сваім, так сказаць, беларускім гофманізмам».
На жаль, няма перакладу на беларус- кую мову «Шляхціча Завальні». Толькі два апавяданні Я. Баршчэўскага апублі- каваны ў хрэстаматыі па беларускай лі- таратуры XIX стагоддзя. Гэта апавяданні «Пра чарнакніжніка і змяю, якая выве- лася з яйка, знесенага пеўнем» і «Белая сарока».
Услед за Баршчэўскім апрацоўваў на- родныя казкі і легенды і на іх аснове ствараў самастойныя мастацкія вобразы А. Рыпінскі. Выкарыстоўваў народную творчасць у сваіх творах і В. I. Дунін- Марцінкевіч.
Уключаў казачную фантастыку ў ткані- ну сваіх рэалістычных па сутнасці твораў Ф. Багушэвіч. Міфалогія адлюстравалася ў яго вершах «Мая дудка», «Смык», «Дурны мужык, як варона» і інш.
М. Багдановіч у цыкле «У зачарованым царстве» праводзіць своеасаблівы антра- памарфізм прыроды. фальклорны алега- рызм прысутнічае і ў яго лірыцы («Ста- расць», «Змяіны цар» і іншыя).
Шчыра кажучы, ніводзін сапраўдны паэт не можа абысціся без фантастыч- нага элемента ў сваёй творчасці, бо са- праўдны паэт не можа ў сваёй творчасці не вьіходзіць за межы свайго «я», за ме- жы свайго свету, не можа ў той ці іншай ступені не адушаўляць прыроду і паста- янна не здзіўляцца ёй. Але ўсё гэта ў адносінах да навуковай фантастыкі — толькі этапы развіцця фантазіі. Чара- дзейна-казачная фантастыка, становячы- ся здабыткам паэзіі, надае высакарод- насць душы чалавека, збліжае яго з прыродай. Навуковая фантастыка насы- чана матывамі прадбачання, прычым прадбачання мастацкага, яе маштаб — уся планета, чалавецтва і космас. Пры такім падыходзе можна гаварыць не толькі аб духоўным удасканаленні чала- века, аб развіцці яго здольнасцей, але і аб прадбачанні і аб мадэліраванні чала- века будучыні.
Класікі беларускай савецкай літарату- ры Я. Купала і Я. Колас шчодра выкары- стоўвалі фантастычныя элементы ў сваёй творчасці. Я. Колас у сваіх «Казках жыц- ця» наогул выкарыстоўвае фантастыку як прыём. Герой яго апавядання «Пад Новы год» пралятае над зямлёй і ба- чыць яе прыгажосць, але бачыць такса- ма і Вайну, Галечу, Хваробы, Багацце, з якімі ён будзе змагацца.
У паэме Я. Купалы «Адвечная песня» вобразы-сімвалы — Доля, Голад, Холад, Бяда — нібы аб'ядноўваюць усё тое, што атрымліваў ад жыцця селянін. Такое аба- гульненне робіць ідэйны змест паэмы глыбейшым і больш філасофскім. Паэ- тыка вуснай народнай творчасці ляжыць у аснове паэмы «Курган». Фантастычныя элементы «Магілы льва» арганічна спа- лучаюцца з рамантычнымі прыёмамі.
Дарэчы, сучасны беларускі пісьменнік Б. Сачанка ў аповесці «Апошнія і пер- шыя» звяртаецца да такой жа мастацкай умоўнасці. У яго таксама выступаюць вобразы Смерці, Маці і Дзіцяці, дзейні- чаюць Вада, Агонь, Зямля, Ноч, Хмары і г. д. Гэтым прыёмам пісьменнік пад- крэслівае цяжар пакут, калі маленькі ге- рой пачынае шукаць сілу, якая б дапа- магла яму, якая б магла растлумачыць, што ж адбываецца ў свеце...
Выкарыстоўваючы фантастыку ў трады- цыйна-паэтычным плане, Я. Купала, ад- нак, задумваўся і над навуковай фанта- стыкай у сучасным значэнні гэтага тэрмі- на. Ён гаварыў: «Творы павінны не толь- кі расказваць пра шлях, ужо пройдзены, але намячаць шляхі будучыні нашай тэх- нікі і, прымяняючы ў сваім творчым ме- тадзе фантастыку, з'яўляцца як бы пра- роцтвамі. Нам неабходна, узнімаючыся да грані фантастыкі, навучыцца гэтаму ў такіх майстроў, як Беламі, Уэлс, Жуль Верн, Келерман і іншыя». Як відаць, Я. Купала быў не толькі добра знаёмы з творчасцю пісьменнікаў-фантастаў, але і добра разумеў практычнае значэнне фантастыкі для беларускай літаратуры.
Першым у Беларусі пачаў працаваць у жанры навуковай фантастыкі Янка Маўр. Яго аповесць «Чалавек ідзе», якая напі- сана ў 1920 годзе (надрукавана ў 1926), была не столькі навукова-фантастычным, колькі навукова-папулярным творам. Пісьменнік захапляюча і па-мастацку расказвае пра далёкія дагістарычныя ры- сы («гэта было даўно-даўно... Можа, мільён гадоў назад...») Гісторыя жыцця першабытных людзей — поўная драма- тызму барацьба са стыхіяй слабых і без- абаронных людзей, якія менавіта дзякую- чы гэтай барацьбе і рабіліся больш моц- нымі. Наперадзе яшчэ быў працяглы і цяжкі шлях развіцця, але чалавек ужо станавіўся чалавекам. Для свайго часу аповесць «Чалавек ідзе» здавалася наву- кова-фантастычнай: вельмі ж мала ведалі тады людзі пра свой пачатак. Цяпер жа, калі мы ведаем невымерна больш, яна ўяўляецца нам навукова-папулярнай, ха- ця менш цікавай ад гэтага, вядома, не робіцца. Ды і для таго сінтэзу пазнаваў- чай інфармацыі, якая датычыцца чалаве- чага роду і яго гісторыі, яна неабход- ная і важная. Праўда, і ў ёй ёсць, на наш погляд, невялікі недахоп. Датычыць ён паказу зносін першабытных людзей. Як зараз выяўлена біёлагамі, нават куры ма- юць у сваіх зносінах некалькі дзесяткаў розных сігналаў. Чалавек, хай сабе і першабытны, меў у сваім «лексіконе», вя- дома, куды больш слоў, гукаў, сігналаў для размоў, чым гэта паказвае Я. Маўр.
Праз шмат гадоў Я. Маўр напісаў «Фантамабіль прафесара Цылякоўска- га». Фантастычная ідэя аповесці цудоў- ная: выкарыстанне для падарожжаў энергіі самой фантазіі. На матэрыяліза- ванай сіле фантазіі героі Маўра — піяне- ры (гэта лагічна і дасціпна: у дзяцей сі- ла фантазіі, сіла ўяўлення мацнейшая, больш непасрэдная, чым у дарослых) ля- таюць у Космас, на Марс, у Амерыку, дапамагаюць палярнікам. Аўтар, насыча- ючы аповесць пазнаваўчым матэрыялам, робіць яе асабліва карыснай для дзяцей малодшага і сярэдняга ўзростаў. Шкада, што ніхто з беларускіх пісьменнікаў не пайшоў па слядах Я. Маўра — хоць бы ў адлюстраванні нашага мінулага, не аба- вязкова пры гэтым трэба было забірац- ца на мільён гадоў у глыбіні часу, бо гі- сторыя беларускай зямлі дастаткова на- сычана падзеямі і фактамі і ў недалёкіх ад нас стагоддзях...
Пасляваенныя гады былі запоўнены напружанай працай, неабходнасцю ра- шаць задачьі «бліжняга рубяжа». Гэта стварыла свайго роду псіхалагічную ат- масферу, якая не садзейнічала філасоф- скай глыбіні навукова-фантастычных тво- раў. «Падмарожвала» фантастыку і «ха- лодная вайна»... Неразумныя дыверсан- ты, бесталковыя, хоць і злавесныя шпіё- ны, заўсёды разумныя і знаходлівыя пі- янеры, карыкатурныя капіталісты — усё гэта нараджалася палітычнымі абставіна- мі і не садзейнічала паяўленню значных твораў.
Раман М. Гамолкі «Шосты акіян», на які калісьці нядобразычліва адгукнулася крытыка, што пэўным чынам «прытарма- зіла» і пісьменніка, і, мабыць, рух бела- рускай навуковай фантастыкі, быў тыпо- вым творам «бліжняга рубяжа».
Прыкметнае месца ў беларускай фан- тастыцы займае В. Шыцік. Першую кнігу ён выдаў у 1962 годзе («Апошняя арбі- та»), пасля выйшаў «Зорны камень» (1967), затым — «Парсекі за кармой» (1970), «У час не вярнуліся» (1975). Ёсць у Шыціка і дзве аповесці: «Апошняя ар- біта» і «Сляды вядуць на зямлю».
У апавяданні «Памылка капітана» В. Шыцік мадэліруе сустрэчу чалавека з Невядомым. Разведчык, якога паслалі на планету, на якой час ідзе ў шмат разоў хутчэй, чым на Зямлі, за кароткі тэрмін пастарэў на дзесяцігоддзі. Ён здагадаўся пра гэта раней за іншых, але палічыў, што ўбачанае ім на невядомай планеце варта імкліва пражытага жыцця. Абвіна- вачвае ж сябе капітан у адным: пасля гэтай памылкі (а ён лічыць памылкай сваю непрадбачлівасць) ён упэўнены, што не мае права кіраваць людзьмі. А ў чым памылка капітана? Ці ў тым, што ён сапраўды не змог прадугледзець сустрэ- чы з планетай, дзе паскорана ідзе час, ці ў тым, што ён зняў з сябе абавязкі капі- тана, знаходзячыся ў космасе? Адказ на гэтае пытанне павінен даць чытач. Само апавяданне вьізначаецца высокім узроў- нем «фантастычнасці», так што адлю- страванае можна нават трактаваць як свайго роду алегорыю нейкай агульнай непрадбачлівасці начальніка.
Сур'ёзная маральна-этычная прабле- ма ставіцца ў апавяданні В. Шыціка «Чаргон альбо не?». Ісці на дапамогу, якая можа аказацца запозненай, альбо не ісці... і пакутаваць потым усё жыццё — сам-насам з сумленнем. А як быць, калі сам апынішся ў падобнай сітуацыі? Чалавек павінен верыць, што да яго на дапамогу заўсёды прыйдзе іншы чала- век.
Заркалёт злавіў сігнал небяспекі, але да крыніцы сігнала велізарная адлег- ласць і ў дадатак яшчэ нельга дакладна сказаць, адкуль прыйшоў сігнал. Але ён ёсць, і ўмоўна вядома месца (усяго толькі ўмоўнаі), а да яго палёту пяць га- доў. У космасе будуць іншыя меры вы- мярэння руху, хуткасць будзе вымярац- ца часам, які неабходна затраціць на пе- раадоленне адлегласці. Гэта ўхіленне ад курса абыдзецца экіпажу ў лішнія дзе- сяць гадоў палёту плюс свае дваццаць два гады, і ўсяго трыццаць два гады ў прасторы, практычна ўсё жыццё. Лёгка разважаць аб мужнасці, высакароднасці, абстрактна рашаючы складаныя — і чу- жыя! — праблемы, але практычна гэта рабіць надзвычай цяжка.
Лепшым апавяданнем зборніка «Гіар- секі за кармой» (1970), а бадай, і леп- шым апавяданнем Шыціка, з'яўляецца апавяданне «Трансплутонавыя афеліі».
Гэта псіхалагічны эцюд, пабудаваны на тонкіх назіраннях над чалавечай душой, дзе фантастыка выступае толькі як пры- ём. Гэта апавяданне пра чалавека, пра яго марьі, пра лёс, пра гатоўнасць да подзві- гу. Успамінаюцца цудоўныя горкаўскія словы: «Калі чалавек любіць подзвігі, ён заўсёды можа іх зрабіць і знойдзе, дзе гэта можна. У жыцці заўсёды ёсць месца подзвігам».
У апошнім зборніку «У час не вярну- ліся» (1975) змешчаны новыя апавядан- ні: «Лісток серабрыстай таполі», «Шора- хі чужой планеты», «Пажаданне здзейсні- лася, але...». Яны вызначаюцца лірычна- сцю, мяккасцю мастацкага малюнка, да- кладнасцю.
У аўтабіяграфіі В. Шыцік гаворыць: «Мне падабаецца фантастыка тым, што дае магчымасць нібы апярэдзіць жыццё, зазірнуць у будучыню, ажыццявіць тое, што навуцы пакуль не пад сілу. Таму я выбіраю для сваіх твораў падарожжы да далёкіх планет, сустрэчы з невядо- мым і таямнічым. У героях сваіх апавя- данняў бачу людзей камуністычнага бу- дучага — смелых, гуманных, магутных».
Ёсць праблемы, якія ніяк нельга ра- шаць сродкамі рэалістычнай літаратуры, але яны настолькі важныя для людзей, што маўчаць аб іх сёння ўжо немагчыма. Прычым цікава, што раней некаторыя з гэтых праблем ставіліся людзьмі ў плане рэлігійна-светапоглядным, а іншыя бяс- спрэчна адносіліся да жанру казкі і ча- радзейства.
Ідэя бессмяротнасці заўсёды хвалява- ла чалавецтва, асабліва з таго моманту, калі чалавек пачаў усведамляць сябе асобай, зразумеў цану жыцця. Людзі не- здарма надзялілі неўміручасцю багоў — гэта было найвышэйшаю ўзнагародаю для чалавека. Дарэчы, часам неўміру- часць разглядалася і як пакаранне (воб- раз Агасфера, Лара ў горкаўскім апавя- данні «Старая Ізергіль»), | сёння вучо- ныя працуюць над тым, каб прадоўжыць жыццё чалавека ў яго біялагічных ме- жах, а футуролагі «запланавалі» нават ажыццяўленне гэтай ідэі прыблізна на 2100 год.
У фантастыцы ідэя бессмяротнасці так- сама займае важнае месца. Яна тракту- ецца і ўсур'ёз, і жартам, ёю завярша- юць звычайна гісторыю развіцця якіх- небудзь высокаарганізаваных істот. Пры гэтым часам пад бессмяротнасцю разу- меюць жыццё ў некалькі тысяч гадоў зямнога часу.
К. Крапіва, выдатны беларускі саты- рык, напісаў камедыю «Брама неўміру- часці» (1973). У ёй ён паставіў сур'ёзныя пытанні маральнага характару, звязаныя з адкрыццём неўміручасці.
Усю п'есу можна падзяліць на дзве часткі. У першай дзелавіта і спакойна аў- тар разглядае праблемы, звязаныя з ажыццяўленнем, правядзеннем у жыццё неўміручасці. Тут паўстаюць аспекты са- цыяльныя, эканамічныя, маральныя, бія- лагічныя, чыста жыццёвыя. I ўсе яны ра- шаюцца песімістычна; як бачна, увядзен- не бессмяротнасці ставіць пад пагрозу ўсе грамадскія інстытуты, усю звыклую сістэму чалавечых адносін і поглядаў на свет, на самога чалавека, на сэнс жыц- ця; больш таго — пад пагрозу ставіцца лёс чалавецтва. Бессмяротнасць палохае: будуць нараджацца новыя і новыя пака- ленні, а паколькі смерць знікае, то рост насельніцтва будзе павялічвацца бяз- межна, і ўжо гадоў праз сто ў Беларусі будзе жыць каля трох мільярдаў чала- век. А іх жа ўсіх трэба карміць, апра- наць, забяспечваць жыллём. Калі ж штучна спыніць нараджальнасць або крайне яе абмежаваць, то справа будзе яшчэ горшая: спыніцца прагрэс, спыніц- ца сам рух гісторыі.
Ды і як размяркоўваць неўміручасць? У грамадстве ж ёсць людзі, якім ніяк нельга даваць яе: зладзеі, дармаеды, бюракраты, бандыты... А што рабіць з праблемай сямейнага жыцця?.. Вечнае сямейнае жыццё адразу адмаўляецца адной з жанчын, персанажаў п'есы.
К. Чапек у сваёй п'есе «Сродак Мак- рапуласа» не разбірае так падрабязна праблему неўміручасці, як гэта робіць К. Крапіва, але ўзятая ім у якасці ідэй- най асновы душэўная стомленасць, якая настае ў гераіні, што пражыла ўсяго толькі трыста трыццаць сем гадоў, стом- ленасць, якая прыводзіць да распаду чалавечай асобы, заклапочвае астатніх персанажаў п'есы («Немагчыма кахаць трыста гадоў. Немагчыма спадзявацца, ствараць або проста пазіраць вакол тры- ста гадоў запар. Гэтага ніхто не вытры- мае. Усё абрыдне. Абрыдне быць доб- рым і быць дурным. Абрыдне зямля і неба. I тады ты пачнеш разумець, што, шчыра кажучы, няма нічога. Абсалютна нічога. Ні граху, ні пакут, ні зямлі, на- огул нічога. Ёсць толькі тое, што зараз камусьці дорага»), Героі Чапека адчува- юць палёгку толькі пасля таго, як зні- шчаецца рэцэпт Іеронімуса Макрапуласа.
К. Крапіва гаворыць, што ў бессмярот- ных будзе свая мараль, і яна будзе ін- шай, чым у сучасных людзей: яна будзе не зразумелая нам, гэтая мараль неўмі- ручых.
Як бачым, фантастычная ідэя, выказа- ная ў творы, добрая ўжо тым, што вы- клікае на роздум, на спрэчкі, патрабуе прыцягваць да гаворкі самы разнастайны матэрыял. У гэтым — безумоўная каш- тоўнасць фантастыкі.
Другая частка п'есы прысвечана дра- матургам даследаванню паводзін людзей, якія апынуліся ў незвычайным станові- шчы. Гэта таксама ўласціва фантастыцы: змадэліраваць сітуацыю з навуковага пункту гледжання зусім магчымую і ла- гічную, але на цяперашні момант нерэ- альную, выдуманую, якая, аднак, утрым- лівае ў сабе магчымасці найтанчэйшай праверкі людзей у незвычайных для іх абставінах. У гэтым і заключаецца экспе- рымент у навуковай фантастыцы. Так бу- дуе свой раман «Салярыс» С. Лем, апа- вяданне «Арэна» Ф. Браун. Сімволіка пры гэтым дасягае надзвычайнай выраз- насці і глыбіні.
У К. Крапівы вучоны Дабрыян адкрыў неўміручасць, але размеркаванне яе не ўваходзіць у яго функцыі. Для гэтага ствараецца «Камітэт па справах неўміру- часці», у які неабходна пцздстаўляць аналізы крыві, страўнікавага соку і інш. для доказу біялагічнай прыгоднасді ча- лавека да бессмяротнасці. Гэта, т«..< ска- заць, натуральны медыцынскі бок раз- меркавання адкрыцця.
Аднак бессмяротнасці пачынаюць да- магацца людзі, для якіх неўміручасць — усяго толькі новы дэфіцытны тавар, які трэба даставаць усімі праўдамі і няпраў- дамі. Так К. Крапіва яшчэ раз выкрывае мяшчанства. Скажам, бессмяротнасці да- магаецца для сябе і ўсёй сваёй сям’і за- гадчык склада Караўкін, спакушаючы вучонага магчымасцю вечнага забеспя- чэння прадуктамі. Адстаўны маёр Дажы- валаў (для большай важнасці выдае сябе за генерал-маёра), Застрамілава і Тар- гала, якіх аўтар называе «былымі»,— усе яны з'яўляюцца якраз тымі экземпляра- мі чалавечай пароды, якія ніяк не пады- ходзяць для атрымання вечнага жыцця. Але яны настойліва дабіваюцца «новага дэфіцыту». Бессмяротнасць падзяліла людзей, нарадзіла новую форму дыс- крымінацыі, якая аднолькава крыўдзіць і смяротных і бессмяротных. Калі сум- ленным людзям гэта не падабаецца, яны хочуць адмовіцца ад нечаканага дару, то ўсе гэтыя застрамілавы і таргалы пра- цягваюць дамагацца яго.
Канец п'есы радуе сваёй нечаканасцю. Супрацоўніца Дабрыяна Наташа інсцэні- руе смерць Мафусаіла, пацука, на якім была даказана і праверана магчымасць вельмі доўгага жыцця. Неўміручасць лік- відавана, але праблемы, народжаныя ёю, застаюцца. I пасля такой вось, няхай на- ват абстрактнай, праверкі паўстае пытан- не, бадай, не менш важнае, чым само адкрыццё: а як жа сапраўды размяркоў- ваць гэтую самую бессмяротнасць, калі яе навука падорыць раптам людзям? Ві- даць, адкрыццё гэтае магчыма толькі на найвышэйшай прыступцы развіцця назу- кі, яно — самая запаветная таямніца пры- роды і даступна будзе толькі этычна развітым істотам, мараль якіх стане на- столькі дасканалаю, што ніяк не зможа змяніцца ад з’яўлення бессмяротнасці.
Сучасная навуковая фантастыка на- поўнена небывалым для літаратуры зме- стам: з аднаго боку, у наш час незвы- чайна абвастрыліся ў свеце сацыяльныя супярэчнасці, з другога боку, чалавек давёў развіццё тэхнікі да такой вышыні, што ўжо атрымаў або атрымае ў хуткім часе тыя магутныя, а часам і страшныя ў сваёй магутнасці сілы, якія ў міфах, легендах і казках ніколі яму не належа- лі цалкам. Гіытанне аб тым, як будуць выкарыстаны гэтыя сілы, стала для наву- ковай фантастыкі ледзь не галоўнаю праблемаю.
Займацца ў наш час фантастьікай азна- чае думаць пра чалавецтва, пераадоль- ваць правінцыялізм мыслення, бачыць свет ва ўсёй шматграннасці сучасных су- вязей. Як бачна з вышэй прыведзенага аналізу, у Беларусі ёсць усё-такі пачатак сваёй навуковай фантастыкі, ёсць магут- ныя яе карані ў чарадзейнай казцы. Да- рэчы, Я. Купала пісаў у аўтабіяграфічных запісах, што кнігі абудзілі ў ім фантазію, і найбольш моцна, на яго думку, паў- плывалі беларускія народньія казкі, якія ён чуў у дзяцінстве.
Сучаснае дзіця, падлетак, юнак разві- ваецца не толькі пад уздзеяннем народ- ных казак. Пасля, у юнацтве, настае пара больш моцнага ўздзеяння акаляючага свету, маладога чалавека паглынае вада- спад інфармацыі, і тут яму неабходна валодаць фантазіяй, развітым уяўлен- нем, яркай і дакладнай думкай, каб не толькі знайсці сабе месца ў жыцці, але і выконваць работу прыгожа, умела, шчы- ра, адчуваючы сябе творцам, а не выка- наўцам. Для выхавання маладога пака- лення, для развіцця ўяўлення маладога чалавека навуковая фантастыка проста не мае замены. Дарэчы, вельмі карысна пе- рачытваць у сталым узросце казкі. У многіх з іх мараль у сваім поўным аб'ё- ме можна зразумець толькі пасля набы- тага вопыту.
Сучасная эпоха характарызуецца спа- борніцтвам дзвюх грамадскіх фармацый — сацыялістычнай і капіталістычнай. I не толькі ў галіне эканамічнай, палітычнай, ваеннай ідзе суперніцтва, ідзе суперніц- тва ў здольнасці да ўяўлення, да прад- бачання. У амерыканскай разведцы спе- цыяльны чалавек чытае навуковую фан- тастыку, вышукваючы ў ёй рэцэпты но- вай зброі. Гэта дзіка, гэта агідна, але гэта ёсць. Амерыканскія універсітэты ўвялі навуковую фантастыку ў курс вы- кладання.
У нашай краіне існуюць такія магутныя «навукова-фантастычныя цэнтры», як Масква, Ленінград, Харкаў, Баку, Кіеў; там выдаюцца зборнікі, фантастыку дру- куюць. У Беларусі пакуль яшчэ кнігі та- кія з'яўляюцца так рэдка, што пра іх па- мятаюць толькі самыя дапытлівыя амата- ры. А між іншым, усім вядома, што вар- та толькі навукова-фантастычнаму твору трапіць на прылавак — ён знікае хутчэй, чым славутыя гарачыя піражкі.
Навуковая фантастыка патрэбна Бела- русі. Але ж пісьменнікамі ўвогуле не нараджаюцца, а пісьменнікамі-фантаста- мі — тым больш. Гіісьменнікамі-фанта- стамі становяцца, прайшоўшы складаны і напружаны шлях інтэлектуальнага раз- віцця. Да таго ж пісьменнік-фантаст па- вінен часцей друкавацца. Тады ён будзе ў полі зроку крытыкі, ды і крытыка па- вінна быць разумнай, добразычлівай. Крытыка павінна дапамагаць пісьменніку, працаваць разам з ім. Бо крытычны раз- бор сучаснай фантастыкі — гэта аналіз тых ідэй, якія ў творы выяўлены ў мас- тацкай форме, прычым аналіз гэты ідзе, павінен ісці, з прыцягненнем навуковых дасягненняў па ўзнятай пісьменнікам праблеме. У гэтым вельмі істотнае ад- розненне аналізу твора навукова-фанта- стычнага ад звычайнага, літаратурнага.
Неабходна хоць бы раз у год выда- ваць зборнікі беларускай фантастыкі (вя- дома, у гэтыя зборнікі можна і нават трэба ўключаць і пераклады замежных аўтараў).
I апошняе. Не трэба баяцца фантасты- кі, не трэба баяцца сярэдніх рэчаў: яны — глеба для шэдэўраў.
I яшчэ трэба памятаць ленінскае вы- казванне, што «мары рухаюць прагрэс».
Станіслаў САЛАДОЎНІКАЎ
Мал. Ул. 1. Жука
«Маладосць» №6/1979