Малоизвестные переводы Янки


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > Малоизвестные переводы Янки Мавра
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

Малоизвестные переводы Янки Мавра

Статья написана 17 июня 2019 г. 23:44

АЛЕСЮ ЯКІМОВІЧУ1

13 сакавіка 1945 г.

Алесь!

Да мяне дайшлі чуткі, што там у вас надумаліся адзначыць маё дваццацігадовае існаванне ўрачыстым партрэтам у журнале «Беларусь» і артыкулам майго прысяжнага біёграфа і крытыка А. Якімовіча. ІІІчыра кажучы, цяпер усё гэта не надта цікавіць мяне, а з прычыны, аб якой я зараз буду казаць, нават раздражняе.

На маім вяку лаялі мяне досыць і хвалілі нямала. Ды вось бяда: я аніяк не мог разабраць, што мне прыемней чытаць — пахвалу ці лаянку? Скончыў тым, што перастаў чытаць і тое і другое. Таму я аж да гэтага часу не чытаў заметкі аба мне ў «Літаратурнай энцыклапедыі», хоць і трымаў гэты том у руках.

Пра лаянку казаць не буду, а «добрыя» артыкулы ўсе на адзін манер: «Кніга больш-менш цікавая, у ёй да некаторай ступені апісваюцца падзеі мала вядомыя нам: там чытач знойдзе і рад досыць цікавых фактаў, але яны дыдактычна-навучальныя\ усё ж такі дзеці не без і(ікавасці прачытаюць яе і нават набудуць некаторыя веды; кнігу можна лічыць карыснай, кампазіцыю яе можна назваць удалай, але... вобраз героя зацікавіць маладога чытача, але... аўтар, відаць, азнаёміўся з матэрыялам, але...» і г. д. і г. д.

Аўтараў я не надта вінавачу. Можа, нават хто і хацеў бы сказаць пэўна, без аглядак, без «але» пасля кожнага слова, але... устаноўкі такой не было «Как бы чего не вышло». Апрача таго, большасць крытыкаў былі наогул далёкія ад гэтай справы.

Лісты

561

Самыя лепшыя артыкулы і заўвагі былі, вядома, твае, але і яны нагадвалі дыпламатычныя ноты і мемарандумы. 3 фармаль-нага боку ад іх нічога не застанецца. Ды гэтага і не трэба было. Гэта быў твой абавязак, грамадская нагрузка, і ты яе выконваў добрасумленна.

Відаць, і ў далейшым прыйдзецца табе выконваць гэты не-прыемны абавязак.

Што мяне не задавальняе? А тое, што ў жыцці ўся гэтая справа выглядае зусім не так, як у казённых артыкулах. «Але» ў артыкулах мне нічога не далі, а вось хлапчук недзе ў Слуцку ці Бабруйску дзесяць гадоў назад зрабіў мне заўвагу, што ў мяне вельмі часта ўжываецца слова «вось» — і гэтую заўвагу я ўлічваю аж да гэтага часу. Затое гэты самы хлапчук некалькі разоў з захапленнем і са здзіўленнем (так!) паўтараў, што ён «зусім, зусім разумее» мае кнігі. Гэтага мае крытыкі не ведаюць. Слова «папулярны» часам ужываецца, але што за гэтым словам крыецца, ніхто не ведае.

Чаму лічыцца «непрнлнчным» упамянуць, напрыклад, што «Амок» (і «Пекла») выйшаў на Украіне, друкаваўся ў Амерыцы? Ці гэта наогул ганебны факт, ці толькі ў дачыненні Маўра?

Чаму сорамна адзначыць, што «Сын вады» друкаваўся ў Чэха-славакіі, а «Слёзы Тубі» ў Англіі? Ёсць пераклады на польскую і літоўскую мовы. А што ганебнага, скажам, у тым, што беларускія чытачы ў розных канцах Саюза шлюць мне пераклады на рускую мову: «ТВТ» — з Ленінграда, «Амок» — з Вязьмы, «У краіне райскай птушкі» — з Каўказа? Усюды падкрэсліваецца, што мае чытачы толькі дзеці, а больш дарослыя не могуць і ў рукі ўзяць. А чаму нельга ўпамянуць, што самым псршым чытачом быў Купала? (I сам мне не раз казаў, і жонка кажа.) А чым не цікава, што ў адным партызанскім атрадзе на Палессі адзінай і галоўнай кнігай былі «Палескія рабінзоны»? (Сведка — мастак Бойка.) Я думаю, каб гэта тычылася не Маўра, то нагіэўна было б сказана, што Горкі зацікавіўся «ТВТ» і запрасіў мяне перса-нальна на з’езд (а што мне прыйшлося адтуль уцячы, то гэта сапраўды ганебна, толькі не для мяне).

Усе такія рэчы і дэталі і самі досыць цікавыя, і ажыўляюць сухі артыкул, і даюць пэўную характарыстыку аўтару і яго творам. Але я і ўявіць сабе не магу, каб хто-небудзь адважыўся сказаць аб гэтым у друку. Гэта ж сорам!

Вось чаму ніхто, у тым ліку і ты, ніколі не «інтэрв’юіраваў» мяне, не цікавіўся жывымі доказамі. Вось чаму і мяне не цікавяць казённыя артыкулы.

562

Янка Маўр

Ці было дзе сказана аб маёй рабоце ў піянерскім друку: «сувязь з масамі», усялякія вопыты — апавяданні-задачы, перапіска і інш.?

Свае недахопы я ведаю:

1) Досыць шурпаты і сухаваты стыль; няма ў ім той пявучасці, як, скажам, у Лынькова.

2) Празмерная скупасць у апісаннях; калі я зраблю адзін ці два мазкі, то болей ужо не магу — мне здаецца, што будзе нудна. Мая проза чыста апавядальная, а не «мастацкая» (апісальная).

3) Небагаты слоўнік.

4) Уплывы крыху залішняй «впечатлнтельностн», якая часам адводзіць убок.

Гэты гістарычны дакумент я пішу табе на той выпадак, калі табе прыйдзецца пісаць артыкул пасля маёй смерці. Тады будзе цікава ведаць, як глядзеў сам нябожчык на сваю справу. Тым болей, што тады ўжо будзеш мець права і пахваліць.

К сему руку приложил

Я. Маўр.

Адзін капітан тут у Маскве казаў (у прысутнасці Данілы), што ён калісь у Мінску вывучаў беларускую мову толькі для таго, каб мець магчымасць прачытаць кнігі Маўра. Вось дзе беларусізацыя!

https://fantlab.ru/edition178213





118
просмотры





  Комментарии
нет комментариев


⇑ Наверх