Я Мавр Сын воды на


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > Я. Мавр: "Сын воды" на эсперанто, история написания "Амок" и др. Я. Маўр: "Сын вады" на эсперанта, гісторыя напісання "Амок" і інш.
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

Я. Мавр: «Сын воды» на эсперанто, история написания «Амок» и др. Я. Маўр: «Сын вады» на эсперанта, гісторыя напісання «Амок» і інш.

Статья написана 16 июня 14:56

Беларусы сустракаюцца з індзейцамі.

Belorusoj renkontigas kun indianoj: "Сын вады" на эсперанта (да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра)

Сёлета спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Янкі Маўра. Для нас, праўда, круглыя юбілеі найбольшых нашых герояў маюць малое значэнне — яны штодзённае свята.

На цікавую і незвычайную крыніцу звестак Маўра пры напісанні "Сына вады" ўказвае Л. Казыра; ён прама сцвярджае, што Янка Маўр, актыўны эсперантыст, атрымаў матэрыял для СВ і ад энтузіястаў мовы, "прызначанай для міжнароднага карыстання" (у т. л., як мяркуецца, і з Чылі): "Звесткі, атрыманыя з карэспандэнцыі, выкарыстоўваў пры напісанні сваіх твораў "У краіне райскай птушкі", "Амок", "Сын вады" і інш." (БелЭн).

Што міжнародныя штучныя мовы маюць пэўнае "дапаможнае" значэнне і ў індзеяністыцы, сведчаць некаторыя замежныя і беларускія эсперанта-персаналіі. Славуты Цібар Сэкель быў эсперантыстам і адначасова індзеяністам-лацінаамерыканістам.

(У беларускай Вікіпедыі пра яго чытаем: "У 1948-1949 гадах займаўся даследаваннем малавядомых раёнаў у лясах Бразіліі. У гэтым падарожжы ён сустрэў племя канібалаў тупары, у якім пражыў чатыры месяцы.

Адначасова з даследаваннямі, Сэкель займаўся археалогіяй і антрапалогіяй. У Гватэмале і Мексіцы ён займаўся вывучэннем цывілізацыі мая і цывілізацыі інкаў у Перу. Абапіраючыся на паданне, Сэкель знайшоў старажытны горад, пабудаваны індзейцамі. Падчас свайго падарожжа па Амазонцы, карыстаючыся папярэднім досведам, Сэкель здолеў прайсці за Раку Смерці праз тэрыторыю ваяўнічага племені шавана, сабраўшы шмат карысных геаграфічных звестак пра гэты рэгіён".

Непрацяглы час быў жанаты са сваёй спадарожніцай у паездках у джунглі да індзейцаў Мэры Рэзнік (Mary Reznik, 1914-1996), паходжанне якой называюць рускім (Argentinian of Russian descent), хаця нарадзілася, верагодна, у Буэнас-Айрасе).

Мы сапраўды назіраем феномен, што гэта людзі, якія звярнуліся больш да лаціна-, чым паўночнаамерыканскай тэматыкі. Магчыма таму, што мова эсперанта больш падобная на іспанскую мову, чым на англійскую.

Давід Выгодскі — знаўца і перакладчык літаратур краін Амерыкі, больш Лацінскай, быў эсперантыстам яшчэ ў гомельскай маладосці; Павел Кірушын — аўтар аднаго з першых у Беларусі сур'ёзных часопісных артыкулаў пра Лацінскую Амерыку; таксама і член БІТ, аўтар вершаў пра індзейцаў і цэлай самаробнай індзейскай кніжкі Людміла Сільнова — эсперантыст.

Любімым творам эсперантыста Маўра была яго аповесць "Сын вады". Яго калега Міхаіл Мандрык з'явіўся ў нашым спісе адрасатаў і карэспандэнтаў менавіта ў сувязі з гэтым фенаменальным творам. Такім чынам, два эсперантапытанні, якія нас зацікавілі: эсперанта-інфармацыя, якую Маўр нібыта атрымліваў ад эсперантыстаў, і канкрэтна Чылі, для напісання СВ, і пераклад СВ на эсперанта. У сувязі з імі мы пісалі шэрагу асоб, у т.л. эсперантыстам С. Івановай у Віцебску і А. Ковалю ў Гомелі, і арганізацый, у т.л. 21.06.1990 г. у Асацыяцыю пісьменнікаў на мове эсперанта (Esperantlingva Verkista Asocio) — не ведаючы, што пазначаны ў адрасе адказным за яе перапіску Ц. Сэкель менш чым за два гады перад тым памёр (20.09.1988).

Ліст М. П. Мандрыку (БІТ № 9 10.02.1994) гучаў:

"Паважаны Міхаіл Пятровіч!

Гомельскія эсперантысты, да якіх мы звярнуліся за дадатковай інфармацыяй пра заняткі эсперанта Янкам Маўрам, далі Ваш адрас, а пазней паведамілі, што Вы пераклалі і "Сына вады". Гэта вельмі радасная навіна, асабліва для нашага "Клуба Янкі Маўра", які імкнецца папулярызаваць спадчыну выдатнага пісьменніка.

Ці ёсць магчымасць апублікаваць пераклад "Сына вады"? Нам вядомы пераклады на рускую, нямецкую і чэшскую. Эсперанта-варыянт моцна пашырыў бы геаграфію чытачоў. Дарэчы, ёсць звесткі, што Маўр выкарыстоўваў сваіх чылійскіх карэспандэнтаў як крыніцы звестак. Маглі б Вы гэта пацвердзіць?

З радасцю згадзіліся б "дэпаніраваць" экземпляр перакладу "Сына вады" ў архіў БІТ. Для нас гэта найважнейшы дакумент.

Жадаем добрага здароўя і ўсялякіх поспехаў.

Шчыра Алесь Сімакоў, выканаўчы сакратар".

Міхаіл Пятровіч адказаў 15.02.1994 г. (у той момант яму было 92 гады). Ліст напісаны па-руску.

"Так, я даўно, яшчэ пры жыцці Івана Міхайлавіча задумаў заняцца перакладамі яго твораў. Пачаў я з некаторых маленькіх яго апавяданняў: "На крызе", "Бунд звяроў" і інш. Мы потым разам чыталі і абмяркоўвалі. Потым я пачаў і скончыў пераклад яго аповесці "Палескія рабінзоны". Цяпер гэтая праца, надрукаваная на пішучай машынцы, шмат гадоў ляжыць.

Летась я пераклаў дзве аповесці [:] "Фантамабіль прафесара Цылякоўскага" і "Сын вады". Зараз я пераклаў яшчэ адну аповесць: "У краіне райскай птушкі". Яе я перапісваю і карэкцірую начыста. Усе гэтыя рукапісы знаходзяцца, акрамя апошняга, у г. Гродна, у старшыні "Асацыяцыі Эсперантыстаў Беларусі", у чаканні магчымасці калі-небудзь выдаць іх. Я ўзяўся за гэтую працу, ведаючы, што пакуль у Беларусі няма іншага эсперантыста, які мог бы заняцца перакладамі.

А чаму я ўзяўся за творы Я. Маўра? Ды таму, што ён быў таксама эсперантыст, таму што ён мяне выручыў тым, што прыняў у сваёй кватэры эсперантыста-інданезійца".

"Я ведаю добра, што матэрыялы для напісання аповесці "Амок" Я. Маўр атрымліваў ад свайго эсперанта-карэспандэнта, галандца, які жыў тады ў Джакарце. Тады яшчэ Інданезія была калоніяй Галандыі. Верагодна, Іван Міхайлавіч атрымаў такія ж матэрыялы аб Вогненнай Зямлі ад чылійскіх эсперантыстаў, і ён напісаў "Сын вады". Можа ён і казаў мне ці пры мне б гэтым, але я нешта не памятаю такой размовы".

"На жаль, я ўсё больш аддаляюся ад Гомеля, перастаюць пісаць мне мае былыя вучні. Што я? Я ім больш не патрэбны".

Адным з удзельнікаў эсперанта-заняткаў з М. П. Мандрыкам у Гомелі была С. Калянковіч, звязаная пазней і з індзеяністыкай.

З эсперантысткай і музейным работнікам Юліяй Патлань (Кіеў) нас звёў незвычайны лёс сляпога эсперантыста-падарожніка В. Ярашэнкі — з архівам якога абышліся неміласэрна, але ён усяроўна стаў легендай — "забыты, але... не будзе забыты".

Газета "Пагоня", блізкая геаграфічна да кіраўніка беларускіх эсперантыстаў, якому Мандрык даручыў рукапіс, у тэксце на эсперанта ў 1993 г. згадвае блізкі нам матыў.

Чаму б не прадоўжыць гэтую добрую традыцыю? Эсперанта — мова, якая "ўраўноўвае" ўсе астатнія мовы. Тэкст нататкі Мікалая Грынкевіча, з "прадмовай" да яе, у перакладзе на эсперанта Ю. Патлань — ніжэй (у ім ідзе гаворка пра хлопчыкаў розных нацыянальнасцей з ЗША, у асноўным з Аляскі, і Расійскай імперыі, што вучыліся ў Сан-Францыска каля 1888-1889 гг.):

"Mi povis iom nekredeme rilati min al la plendoj de oficistoj kaj pastroj, pensante, ke "korvo al korvo okulon ne elbekos", povas esti, en tiuj plendoj estas ero de troigo, sed mi ne povis resti indiferenta al la plendoj de la infanoj, je kiuj nova episkopo manifestadas lian supermoshtan potencon. Min, interalie, ofte vizitadis iu Grinkevich, kiu finis Eklezian Akademion kaj kiun oni sendis al Ameriko kiel kantoron, pununte lin pro la nesobra konduto. Li rakontadis pri la lernejaj moroj indignajn faktojn, kaj lies vortoj tute konfirmigis la plendojn de jn de povraj knaboj. Mi petis lin rakonti skribe tion, kion li rakontis al mi pri la lernejaj malordajhoj. Grinkevich ne rifuzis plenumi mian peton kaj skribis suban artikoleton, kiun mi citas lauvorte, char ghi belege karakterizas, la ordojn, kiujn kiujn enkondukis Vladimiro.

PRI LA LERNEJO

En la lernejo estas 23 knaboj. Oni estas divigitaj je la 3 klasoj. Klasaj chambroj estas samtempe ejoj por ekzercadoj. Ne estas ajna chambro por la ripozaj horoj. Chiuj klaschambroj (kaj dorsejoj same) situas je kela etajho. Du el ili estas lumigitaj tiom malhele, ke en la centroj de ili oni ne povas tralegi presitan tekston en libroj. Ajna ventolado forestas. Estas malseko kaj fiodoro. La dua klaso kaj manghejo situas en la sama chambro.

Okjaraghaj knaboj havas la saman tagordon, kiel dekkvinjaraj knaboj. Oni ekzercadas dum tiaj horoj: en la klasoj kun instruistoj 3 1/2 de horo (de 1 1/2 ghis 5 posttagmeze); preparado de ekzercoj dum 3 horoj (de 8 ghis 11 matene); kantado dum 2 horoj (11-12 matene kaj 5-6 vespere), liturgio dum 2 horoj (5 1/2 — 7 1/2 matene). Dum sabatoj kaj festoj liturgio davras po 6 horoj tage. Oni postulas, ke infanoj havu longajn harojn, tiukaze estas multe da anopluroj...

Episkopo forprenis al si monon de la knaboj, kiuj alvenis kune kun li chi tien. Oni donis al ili chiuj (12 personoj) monojn por vojaghado, kaj de tiu vojagha mono chiuj havis reston ne malpli ol 200 dolaroj. Kelkaj el la alveturintaj knaboj jam estas forpelitaj en Alaskon, kaj oni ne donis monon al iu ajn el ili, ech por acheti iun vestachon, malgrau pli ol okulvida bezonado".

Doktoro Russel pri Nikolao Grinkevich / trad. el la rusa de Julia Patlanj // Веснік БІТ. 2014. 5 крас. № 19; Grinkevich, Nikolao. Pri la lernejo / trad. el la rusa de Julia Patlanj // Веснік БІТ. 2014. 30 сак. № 18.

(Тыя, хто яшчэ не валодае мовай эсперанта, могуць даведацца пра змест гэтых урыўкаў з брашуры Руселя 1895 г. па выявах старонак 15 і 16.)

Літ.:

5912 72 jaroj da esperantista vivo (Эспэранта) // Пагоня. 1993. 24 верас. — 7 кастр. С. 4.

2938 Іванова С. Клуб эсперантыстаў // Голас Радзімы. 1995. 7 верас. С. 8. (Кіраўнік клуба эсперантыстаў імя Янкі Маўра ў Віцебску; паўтарыла тэзіс пра выкарыстанне эсперанта-карэспандэнцый пры напісанні "Сына вады" і іншых твораў.)

1385 Казыра Л. А. Эсперанта // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 5. Мн., 1987. С. 641.

8295 Казыра Л. А. Эсперанта // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18, кн. I. Мн., 2004. C. 161.

2889 Кірушын П. "Маладая Амерыка" // Полымя. 1930. № 4. С. 155-173.

2303 Из архива Давида Выгодского / пер., комментарии и публ. Б. Л. Лукина // Латинская Америка. 1983. № 2. С. 119-130; № 4. С. 74-93. (Ксеракопія атрыманая з Інстытута Лацінскай Амерыкі РАН як частка адказу дырэктара і земляка В. В. Вольскага ад 6.04.1993.)

274 Каленкович С. Даешь зуброводство! // Белорусская нива. 1991. 23 марта.

МАККАРВІЛ Эва (2) — у інтэрв'ю, частку якога мы змяшаем у гэтым артыкуле, яе называюць Пашкевіч. Яна Пашкевічанка, жыла ў Іслінгтане, раёне Таронта, — бацькоўскі дом, з жылым сутарэннем, большую частку якога займаюць кнігі; мела брата Паўла. У выніку шлюбу яна — Evva Pashkievich-McCarvill. Прозвішча ад мужа, якое найбольш натуральна перадаваць як Маккарвіл (McCar-vill), падаецца ў інтэрв'ю як "Мак'Корвал".

Хаця Эва малапублічны чалавек, дакладней — перастала ім быць пасля пэўнага перыяду актыўнага з'яўлення ў друку, уключаючы першае наведванне ёю ў 1993 г. Беларусі, у прыватнасці Пружан. Як ахвяравальнікі таго часу яны пазначаныя "Эва і Ян Мэк Карвіл (Э. Пашкевіч)".

Аўтарамі матэрыялу пазначаны "Сяржук Сокалаў-Воюш і Ганна Сурмач, Прага". Але мы бачым у ім толькі пытанні ад Сяргея. Дата інтэрв'ю на сайце — 4.03.2003, і мы можам сказаць, што за 20 гадоў інфармацыі пра жыццё Эвы дадалося мала, хаця ад яе ж мы даведаліся як пра Канаду, так і пра ЗША як месцы прыкладання іх з мужам індзеянісцкіх намаганняў. Нам цікава было даведацца пра канкрэтныя месцы, але гаворка цяпер не пра ўсю "этнагеаграфію", а пра тое, што ў цэлым хацела сказаць публіцы Эва па выніках дзесяцігоддзяў працы.

Назва галоўнага месца, якую мы спачатку атрымалі з электроннага паведамлення Вячкі Станкевіча (24.12. 2004, з 22-х абменаў з ім з лістапада 2004 па люты 2005 г.), мае арыгінальнае гучанне — лічба ў самім тапоніме — 100 Mile House, поўдзень плато Карыбу ў правінцыі Брытанская Калумбія — акруговы муніцыпалітэт у рэгіянальнай акрузе Карыбу, у рускай Вікіпедыі — Хандред-Майл-Хаус, ва ўкраінскай — 100-Майл-Гауз.

На сайце https://100milehouse.ca/ чытаем, што "This is the area of the Secwepemc (Shuswap) First Nation and is a part of the Lake Division of the Shuswap Tribe within the Interior Salish Nations in British Columbia". Найбліжэйшая група шусвап — Tsq'escen, рэзервацыя Канім-Лэйк (Canim Lake).

У 2014 г. пісалі, што Джон жыве ў рэгіёне Карыбу каля 25 гадоў. У 2011 г. Маккарвілы купілі рэстаран Yummers EnRoute. У дадатак да рэстарана, Джон працаваў самазанятым кансультантам у галіне эканамічнага развіцця і занятасці. Пералічваюцца арганізацыі, з якімі ён звязаны актыўным удзелам або спонсарствам: South Cariboo Agri-Culture Enterprise Centre Board, Agriplex Society Board, Chamber of Commerce, Cariboo Family Enrichment Centre, 100 Mile Wranglers.

Інтэрв'ю мае загаловак "Беларуска з Дзікага Захаду" і пачынаецца фразай: "Дзікі Захад, каўбоі, індэйцы — тое, пра што мы ведаем з фільмаў і кніжак — звыклыя, будзённыя з'явы для канадыйскай беларускі Эвы Пашкевіч, чый радавод вядзецца з Пружаншчыны". З меркаванняў рацыяналізму мы перавялі тэкст у "наркамаўку". Бяром частку, у якой размова ідзе ўласна пра "суседства" з індзейцамі. Сяржук спачатку кажа або Ганна рэдагуе: індэйцы (ва ўводнай фразе), індэйскай (у рэпліцы Сяргея), але потым у яго ж з'яўляецца і аснова "індыян", у той час як Эва у перадачы супрацоўнікаў радыё паслядоўна ўжывае "індыяне", "індыянская"…

Эва дала зразумець, што выбрала шматкультурную лінію сваёй прафесійнай дзейнасці: "каардынатаркай мультыкультуральнай арганізацыі " выступае ў Новай Шатландыі, а пасля некалькіх гадоў у Таронта перабралася ў Ванкувер, дзе пазнаёмілася з метысам Джонам Маккарвілам. У інтэрв'ю чамусьці не згадваецца, што ён не проста аматар індзейскай культуры, а мае, акрамя шатландскіх, і індзейскія (кры) карані. Адзін з нашых канадскіх карэспандэнтаў называе мужа Эвы проста "індзейцам".

(П:) "І тут усе мае прыгоды пачаліся. Я спаткала майго мужа, мы мелі свой бізнес. Мой муж дапамагаў людзям развіваць свае бізнесы. Праз некалькі гадоў нам надакучыла жыць у горадзе. Нам захацелася жыць на прыродзе. Мы спакавалі толькі, што трэба, і паехалі ў цэнтральную Брытанскую Калумбію. Тут велізарныя прасторы. Ад Ванкувера да месца, дзе мы апынуліся, язды, можа, сем гадзін".

(СВ:) "Прыкладна з гэтага часу здымкі Эвы Пашкевіч знікаюць з беларускага эміграцыйнага друку, а сама яна надоўга апынаецца там, дзе пра беларусаў нават не чулі. Разам з мужам — Джонам Мак'Корвалам — аматарам індэйскай культуры і філасофіі, чые вельмі далёкія продкі паходзяць з Шатландыі — Эва Пашкевіч пачала новае жыццё на новым месцы".

(П:) "Пачалі працаваць з коньмі — гэта любоў майго мужа. Мелі нагоду выехаць нават далей, дзе пераважна толькі каўбоі і індыяне. У Канадзе мусіць адно месца, што можна назваць Wild, Wild West — Дзікі, дзікі Захад. Мы выехалі ў месца, дзе жылі фактычна ў пустэльні. Найбліжэйшая вёска была індыянская, і гэта гадзіны язды ад нашага дому. Там мы не мелі тэлефона, не мелі нават вады добрай і як выходзілі на шпацыры, мусілі браць стрэльбу з сабой, бо там вельмі шмат медзвядзёў".

(СВ:) "А адкуль вы ваду бралі?"

(П:) "Ваду мы мусілі браць у вёсцы і транспартаваць да сваёй хаты".

(СВ:) "А як вы абыходзіліся без тэлефона?"

(П:) "Ве-е-ельмі добра! Было цудоўна не мець тэлефона! Але, калі была патрэба, мы маглі з вёскі тэлефанаваць".

(СВ:) "Колькі да вёскі? Далёка?"

(П:) "Гадзіну".

(СВ:) "Вы выходзілі на шпацыр са стрэльбай. Ці даводзілася хоць калі сустрэць таго мядзведзя?"

(П:) "Цікава, што іх рэдка бачыш, але мы чулі іх амаль кожны раз, як выходзілі. Мы ходзім і каля нас чуем: лісты робяць шум. Мы ў адным кірунку пойдзем — і чуем. Назад — таксама. Але яны даволі асцярожныя. Гэта мядзведзі не чорныя, а такія малыя, а grizzly bear называюцца. Як устануць — можа 10 футаў".

(СВ:) "А якіх-небудзь іншых жывёл сустракалі?"

(П:) "О, так. Козы ўсюды, і вечарам чулі як ваўкі раўлі. Гэта вельмі цудоўны гук, і пераважна як месяц поўны".

(СВ:) "І як доўга працягвалася такое жыццё?"

(П:) "Як прыйшла восень — мы выехалі на вёску і пачалі працаваць з індыянамі. Муж ізноў у галіне эканомікі. Яны якраз пачыналі новы бізнес, а я вучыла маленькіх дзяцей у школе. Школа англійская. І ў той час я заўважыла, што ёсць паралелі паміж індыянамі і беларусамі ў тым сэнсе, што ім забаранялі, каб на сваёй мове гаварылі. Іх вельмі мала, каторыя цяпер ведаюць сваю мову. Гавораць пераважна па-англійску і маюць такі дзіўны акцэнт, бо іх настаўнікамі былі ірландскія манашкі і ксяндзы. Іх акцэнт амаль ірландскі. Вельмі вельмі дзіўна. Іх гісторыя вельмі трагічная, але цяпер яны арганізуюцца і пачынаюць развіваць свае бізнесы і культуры, і цяпер нават у англійскіх школах вучаць індыянскія мовы".

(СВ:) "Як было вучыць індыянскіх дзяцей?"

(П:) "Фактычна, вучыць іх было вельмі балюча ў адным сэнсе. Некаторыя вельмі здольныя. Яны пераважна былі цудоўныя, вельмі прыемныя дзеці. Але 80% з іх маюць праблему, што бацькі пілі алкаголь, і яны маюць праблемы псіхалагічныя і не могуць вучыцца. Гэта было для мяне вельмі цяжка бачыць".

(СВ:) "Эва, а дзяржава як-небудзь дапамагае гэтым дзяцям?"

(П:) "Так. Дзяржава памагае, але менш і менш. Індыяне атрымоўвалі грашовую дапамогу. Ім жыццё было быць больш самастойнымі, бо дзяржава не дае столькі дапамогі, як калісьці давалі. Гэта звязана з эканомікай цэлай краіны, і ў правінцыі цяпер трошку ёсць крызіс эканамічны".

(СВ:) "Што ў часе гэтага крызісу могуць рабіць гэтыя індыяне? Што яны ўмеюць рабіць?"

(П:) "Яны зразаюць дрэвы, робяць дошкі і ўсякія прадукты з дрэваў. Гэта іх вялікі бізнес. Таксама, што цікава, індыяне цяпер дамагаюцца свае землі назад. Ураду гэта не падабаецца, і яны цяпер робяць, каб было цяжэй і цяжэй індыянам атрымоўваць дапамогу. Але яны пачынаюць арганізоўвацца. Пераважна жанчыны бяруць вялікі ўдзел у палітыцы сваёй. Яны дамагаюцца асветы. Шмат іх ва ўніверсітэце вывучаюць палітыку, эканоміку. Жанчыны, фактычна, кіруюць усім. Ну, пэўна, некаторыя мужчыны таксама, але пераважна жанчыны".

(СВ:) "А вы казалі ім пра Беларусь?"

(П:) "Я часта ім пра гэта гавару. Яны нічога не кажуць, але ў іх такое ўяўленне, што яны адзіныя людзі на свеце, што былі так пакрыўджаныя".

Літ.:

9141 Сокалаў-Воюш С. Кут: [паэма] // Беларус: Літаратурны альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа. Нью-Ёрк, 2009. С. 178-197. (Празаічны эпіграф да часткі II: "Бюро ў справах індзейцаў меркавала, што найлепшы спосаб навучаньня для індзейцаў — гэта адвучыць іх быць індзейцамі. Нас каралі за тое, што мы размаўлялі на сваёй мове або сьпявалі свае песьні. Калі мы ня слухаліся, нас ставілі ў кут або наўвыспруж ля сьцяны, а нос і калені зьляплялі плястырам. Некаторыя настаўнікі білі нас лінаркамі па руках. А дзе-якія лінаркі былі абабітыя масяжовымі (латуннымі) цьвікамі. Яны, вядома, маглі апрануць мяне, як белага чалавека, але не маглі зьмяніць таго, што было пад апраткай. Fair John/Lame Deer & Erdoes Richard, Lame Deer: Seeker of Visions. New York, 1972").

МУЛЯВІН Уладзімір — "Песняры" ездзілі ў ЗША шмат разоў — у 1976, 1977, 1991, 1992, 2001 гг. гэта былі ўсходнія штаты, але найбольш нас цікавіць удзел у фестывалі Сусветнага адзінства (або яднання, еднасці: World Unity Festival) у Арызоне ў 1994 г. Месца правядзення лакалізуецца ў Нацыянальным лесе Кайбаб (і ёсць таксама аднайменная рэзервацыя — паўднёвых паютаў).

Вопыт з Арызонай быў "нестандартны" для "Песняроў". Для пачатку можам прапанаваць матэрыял з "Культуры", які падрыхтаваў нейкі Сымон Ацэола як даведку ("Наша даведка") да артыкула, што быў прысвечаны выезду "Песняроў", — "Білеты ў Амерыку" (31.08. 1994, с. 16), падпісаны "Л. К." — верагодна, намеснік галоўнага рэдактара Людміла Крушынская. Ён быў звязаны з "візітам адчаю" ў рэдакцыю Мулявіна і яго жонкі С. Пенкінай — з пошукам 11 тысяч долараў, каб выкупіць забраніраваныя білеты. У выніку грошы знайшліся — у дзяржавы. Удзел "Песняроў" у імпрэзе сусветнага маштабу выглядае сціплым, але, падобна на тое, — і сімвалічна важным.

"22-28 жніўня ў Нацыянальным парку "Вялікі Каньён" (Арызона, ЗША) адбыўся Фестываль Сусветнага Яднання, арганізаваны маладзёжнымі, жаночымі, рэлігійнымі суполкамі і рухамі ў абарону правоў чалавека і навакольнага асяроддзя з краін усяго свету. Гэтая падзея працягвае такія імпрэзы сусветнага гучання, як Парламент Сусветных Рэлігій у Чыкага, Канферэнцыя Першабытных Народаў у Нью-Ёрку і г.д.

На працягу тыдня адбываліся шматлікія канцэрты, лекцыі, рытуальныя дзействы першабытных плямёнаў, шырокі дыялог паміж прадстаўнікамі розных культур. Мноства сусветна вядомых артыстаў з розных кантынентаў прысвячалі сваё мастацтва міру і паразуменню між народамі. Кульмінацыяй фестывалю сталася цырымонія ўхвалення 28 жніўня лідэрамі розных веравызнанняў і правадырамі першабытных плямёнаў пагаднення аб шляхах вырашэння глабальных праблемаў. У гэты ж дзень адбылася акцыя "Біце ў бубны ва ўсім свеце!": ва ўсіх краінах людзі адначасна білі ў бубны ў імя міру.

Мяркуецца, што "Вялікі Каньён" на гэтым тыдні наведалі 4-5 мільёнаў чалавек. Спадарожнікавая тэлевізія перадавала рэпартажы з фестывалю".

У youtube выкладзенае "home"-відэа, знятае ў час знаходжання ў Арызоне: https://www.youtube.com/watch?v=KtPWt-f_nTY (уключае песню на беларускай мове), https://www.youtube.com/watch?v=Nd_dkgafCCc (песня на англійскай мове ў выкананні А. Казловіча). Як сцвярджаецца ў гэтым відэа, словамі Алега Аверына, у час іх палёту фестывалю ўжо не было і публікай аказаліся ў асноўным хіпі, каля 5 тысяч палатак у "лесе", але беларускія артысты выступілі і хто мог быў задаволены. (Аверын — вядомы спявак, кампазітар, паэт, пісьменнік-казачнік, у "Песнярах" з 1993 г.; як і Мулявін — родам з Расіі, але сын беларуса Казловіча — у пачатку стагоддзя Алег стаў выступаць пад прозвішчам Аверын.)

На відэа можна бачыць людзей самых розных колераў скуры і варыянтаў адзення і персанальнай дэкарацыі, чуць рытмічныя гукі: фестываль адзначаны такой "гістарычнай" рысай, як звязаная з індзейцамі барабанная традыцыя — рух, які ініцыяваўся якраз на ім: "The first recorded Drums Around the World was on August 28, 1994".

Пры прылёце "Песняроў" у Фінікс іх ніхто не сустракаў, былі прыгоды з надвор'ем, не было грошай, у т.л. на зваротныя білеты, але музыканты былі шчаслівыя.

Таксама "Песняры" гастралявалі ў шэрагу краін Лацінскай Амерыкі — тры разы ў 1981-1982 гг., у т.л. у Нікарагуа (праблемы з карэнным насельніцтвам тады ўжо атрымалі чарговае напружанне: з 1981 г. існавала першая індзейская антысандзінісцкая арганізацыя — MISURA, ад этнонімаў міскіта, сума і рама), Коста-Рыцы, Мексіцы (Мехіка), Вест-Індыі (Трынідад і Табага, Грэнада, Куба (Гавана, Міжнародны фестываль фальклорнай музыкі "Варадэра")).

Безумоўна, фальклорны стыль "Песняроў" можна параўноўваць з песенным мастацтвам плямёнаў свету. Паштоўку павялічанага фармату з "Песнярамі" мы дасылалі і ў рэзервацыю Форт-Апачы — такім чынам спрабуючы папулярызаваць сярод індзейцаў найбольш яскравыя праявы беларускай культуры.

Літ.:

3201 Ацэола С. Наша даведка // Культура. 1994. 31 жн. С. 16. (Нататка падпісаная: "Сымон Ацэола"; крыніца скана — паласа з нашай вялікай калекцыі выразак, "палос", "разваротаў" і цэлых экзэмпляраў, якія адносяцца да "Беларуска-індзейскай бібліяграфіі".)

Алесь Сімакоў, даследчык беларуска-індзейскіх сувязей.

***

У Амерыцы, якую Чавес хацеў перайменаваць у Індзейскую: Варшэвіч, Жалязоўскі, Кузняцоў, Палуян; крыніцы "Сына вады" (да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра, ч. 2)

(Працяг, пачатак гл. у № 19, 22, 24, 27, 30-34, 36-48, 50-52 (2022); 1-13 (53-65) за 2023 г.)

Аповесць Янкі Маўра "Сын вады" выйшла першым асобным выданнем у 1928 г. Гэта быў адзін з першых мастацкіх твораў пра індзейцаў, напісаны яшчэ, верагодна, не зусім "сацыялістычным рэалістам", але ў краіне, што будавала сацыялізм.

Варта адзначыць, што ў тым жа 1928 г., што і "Сын вады", былі апублікаваныя даследаванне С. К. Лотрапа "Індзейцы Вогненнай Зямлі" (Нью-Ёрк) і "Сем нарысаў інтэрпрэтацыі перуанскай рэчаіснасці" Х. К. Марыятэгі (Ліма). Першая кніга абагульняла звесткі пра вогнезямельцаў пасля таго, як іх грунтоўна апісалі патары В. Коперс і М. Гузіндэ. Другая ўяўляла сабой зборнік работ аднаго з заснавальнікаў Камуністычнай партыі Перу, які лічыцца першым сацыялістычным індзеяністам. Як гэта ні дзіўна, але Маўр і Марыятэгі ў адзін і той жа час зрабілі першыя крокі кожны ў сваёй галіне індзеянісцкай літаратуры. Але калі першынства Марыятэгі як класіка індзеянізму ў сацыялогіі не выклікае сумненняў, то выказанае меркаванне аб тым, што беларускі пісьменнік першым выкарыстаў метад сацыялістычнага рэалізму пры мастацкім апісанні індзейцаў, сапраўды здаецца занадта смелым. Хутчэй ён у асноўным працягваў добрым прыкладам стары стыль у спачувальных адносінах да экзатычных народаў, які быў у многіх літаратараў. Піянерскай была, бадай, беларуская мова. Піянерскім быў чын Маўра ў раскрыцці індзейскай тэмы для краіны, якая адыходзіла ад жахаў грамадзянскай вайны і пераходзіла ў новае абвастрэнне "палітычнай", "класавай" неталерантнасці. У дарэвалюцыйнай мастацкай літаратуры Расіі асобныя празаічныя творы пра індзейцаў з'яўляліся, але ў новы час Маўр выступіў ледзь не першым у падобным пачынанні.

Але калі Маўр пачынаў свой "Майнрыдаўскі блок" (як ён сам вызначаў аповесці "У краіне райскай птушкі" і "Сын вады"), працягвалі панаваць сфарміраваныя да рэвалюцыі неадназначныя стэрэатыпы "нябелых" народаў — карэнных жыхароў пазаўрапеўскіх краін. Цытаты з месца дзеяння "ўсялякіх" прыгод, якія бяром з аўтабіяграфічнай аповесці Маўра "Шлях з цемры", могуць нават збянтэжыць сваёй "антыіндзейскасцю".

Пачаўшы з "Конніка без галавы" і "Палявання за скальпамі" Майн Рыда і раманаў Купера, Янка "падарожнічае" з іншымі класікамі прыгодніцкай літаратуры. І, вядома, нарадзілася "цікавейшая ідэя" і самому "абследаваць Амазонку, потым Конга, затым Місісіпі" і г.д. Тое, што маленькі Янка лепш за іншыя кантыненты і краіны ведаў Амерыку, пацвярджаецца Маўрам праз успаміны яго героя ў 1920 г., у першай частцы "Шляху з цемры": "Апрача Расіі я добра ведаў Амерыку ды яшчэ Сібір", у цэлым "пабудова свету была: у цэнтры стаяла вёска Гнілушкі, навокал яе — палеткі, за палеткамі — лясы, а за лясамі — Адэса, Пецярбург, Амерыка і яшчэ сёе-тое".

Дадатковай прычынай думак пра Амерыку было тое, што родны дзядзька паехаў у Амерыку, і хоць у гэта цяжка было верыць, "ён там у лясах і балотах, зусім такіх самых, як у нас, пілуе дрэвы, працуе ад цямна да цямна без адпачынку" і "многа людзей там памірае ад такога жыцця"…

Пра чытанне Маўр пісаў: "Затым мы натрапілі на новыя імёны аўтараў. Фенімор Купер, Жуль Верн, Густаў Эмар, Луі Жаколіо, Бусенар, Хагард і яшчэ некалькі такіх "самых лепшых" пісьменнікаў паказалі нам усе куткі зямлі. Нават Вялічка часта мяняў сваіх герцагінь на нашых паляўнічых".

Версіі 1960 і 1975 гг. цікавых для нас фрагментаў не адрозніваюцца, акрамя аднаго месца: "Цяпер мы ўжо жылі разам з паляўнічымі, сква[т]эрамі, шукальнікамі золата і ўсялякіх прыгодаў. Мы радаваліся кожнаму стрэлу, якім наш герой забіваў беднага індзейца, і плакалі, калі індзеец помсціў свайму ворагу, здзіраючы з яго галавы скальп". (Мы дадалі літару "т" у адно са слоў таму, што "скваэры", нават калі так пісаць слова сквайры (а так зроблена ў версіі 1975 г. — т. 3 "Збору твораў"), кепска ўпісваюцца паміж паляўнічымі і шукальнікамі золата, затое лагічнае знаходжанне паміж імі "скватэраў", па-сучаснаму (пасля 2008 г.) скватараў.)

Праз некалькі старонак, у раздзеле "Нашы камерцыйныя сувязі", ужо "бліжэй да жыцця": "Асабліва важнымі для мяне былі вінчэстэры і штуцэры, і я не адзін год ламаў сабе галаву, якую з гэтых стрэльбаў выбраць для свайго падарожжа. У Купера белыя паляўнічыя вельмі добра забівалі індзейцаў з вінчэстэра, а ў Майна Рыда з няменшым поспехам забівалі неграў з штуцэра".

Калі Маўр пачынаў пісаць "Сына вады", "Чалавек ідзе" і "У краіне райскай птушкі" ўжо былі яго здабыткам. Творчы метад, ужыты пры стварэнні гэтых твораў, дазваляў Маўру пераносіцца ў іншыя часы і месцы Зямлі; Маўр не быў падарожнікам, але прафесія настаўніка геаграфіі і гісторыі, яго фантазія і пісьменніцкі талент дазвалялі яму ўвасабляць набытыя з кніг веды ў мастацкія сюжэты. Як і іншыя творы "экзатычнага цыклу", "Сын вады" абавязаны сваім з'яўленнем школе: Маўр павінен быў расказаць вучням пра Вогненную Зямлю і раптоўна адчуў, што "дакладная" інфармацыя ператвараецца ў яго розуме ў мастацкі расповед пра прыроду і людзей самага паўднёвага населенага кавалка планеты.

Апублікаванай у 1926-1927 гг. аповесцю "Чалавек ідзе" зацікавіўся Цішка Гартны, дырэктар дзяржаўнага выдавецтва. У час " быццам бы выпадковай іх гутаркі пра беларускую літаратуру ўвогуле і аб прыгодніцкім жанры ў ёй у прыватнасці", Гартны заўважыў, што не можа "ўгаварыць" ніводнага пісьменніка напісаць прыгодніцкую кнігу ў супрацьвагу таму, "старому", што даводзіцца чытаць у школах, асабліва вясковых. І прапанаваў у наступных словах, як іх перадае А. Міронаў: "Паглядзі на карту, падумай, аб чым бы табе самому захацелася школьнікам расказаць. Не аб амерыканскіх індзейцах і траперах: пра іх у Рыда і Купера дастаткова... І не аб прыгодах дзеля прыгод, а з дабаўленнем істотнай дозы сацыяльнага сэнсу. Каб чытачы адразу адчулі: кніга напісаная савецкім аўтарам, яшчэ лепш — нашым, беларускім. Як гэта зрабіць — падказваць табе, знаўцу гісторыі геаграфіі, не бяруся". (Ва ўспамінах А. Міронава ёсць недакладнасці і неадпаведнасці рэальнаму стану рэчаў, напрыклад, ён называе 1927-ы як год выдання "Сына вады", а Цішку Гартнаму прыпісвае ўказанне на чытанне дзецьмі "зусім не бліскучых перакладаў" Майн Рыда, Верна і Купера не толькі на рускую, але і на беларускую мову — на апошняй яны тады яшчэ не выходзілі.)

Важна высветліць крыніцы інфармацыі для напісання аповесці — як вогнезямельцы былі прадстаўленыя ў даступнай літаратуры. З прычыны знішчэння ў час вайны бібліятэкі пісьменніка і адсутнасці сведчанняў знаёмых і сяброў Маўра, узнавіць усе крыніцы, якімі мог карыстацца стваральнік "Сына вады", не ўяўляецца магчымым. Вядома, што дома ў яго былі кнігі Міклухі-Маклая, Іоніна, Белінсгаўзена, Галаўніна, Кука і працы іншых падобных непасрэдных назіральнікаў вогнезямельцаў або тых, хто знаходзіўся ў раёне паўднёвага краю амерыканскага кантынента. Да сярэдзіны 20-х гадоў у свеце існавала вялікая колькасць крыніц, з якіх можна было чэрпаць інфармацыю пра вогнезямельцаў. Але крыніц на замежных мовах, даступныя Маўру, мы не ведаем (не ведаем і канкрэтных прыкладаў меркаванага атрымання Маўрам тэкстаў пра Вогненную Зямлю на эсперанта). Калі выказваць меркаванні пра выкарыстаныя творы, то найбольш верагоднай, акрамя ўжо названых кніг з асабістай бібліятэкі, уяўляецца адаптацыя звестак з кнігі М. А. Рубакіна "Самыя дзікія людзі на зямлі. Апавяданне аб халодным поўдні" (набытая А. Снітко, трапіла ў Гомель і натхняла нас у гады нашай індзеянісцкай маладосці). Гэты твор вядомага папулярызатара, сам напісаны як наследаванне, выклікае думку пра перайманне. Ён быў даступны ў як у да-, так і паслярэвалюцыйных выданнях (напрыклад, СПб., 1905, Пг., 1919, М., 1919). У дыпламата А. Іоніна, як і ў Дарвіна, можна знайсці матыў падарожжаў вогнезямельцаў на еўрапейскіх караблях, аж да берагоў Старога Свету.

Янка Маўр, верагодна, не звязваў з вогнезямельцамі імёны Г. Форстэра, К. Г. Насаў-Зігенскага, І. Дамейкі, якія бывалі як у Амерыцы, так і ў Літве-Беларусі, і такія факты, як пераклад У. Кавалеўскім Дарвіна, з "беларуска-індзейскай" спадчынай, тым больш імя С. Рысінскага (мова "магеланаў", якую, паводле яго або Я. Парэцкага, які выявіў цікавасць Рысінскага да індзейскіх моў, таксама трэба вывучаць). Маўр мог не быць у курсе і найноўшых даследаванняў.

Нічога не вядома наконт таго, ці бываў Янка Маўр у Музеі антрапалогіі і этнаграфіі ў Пецярбурзе, Петраградзе або Ленінградзе да або пасля напісання аповесці. Верагодны зварот Маўра па тэме Вогненнай Зямлі да энцыклапедычных даведнікаў, напрыклад, "Энцыклапедычнага слоўніка" Бракгаўза і Эфрона, які быў у яго хатняй бібліятэцы. Існавалі і вузкаспецыялізаваныя рускамоўныя і польскамоўныя публікацыі ў часопісах за апошнія дзесяцігоддзі. Не выключана, але малаверагодна выкарыстанне ім спецыяльных рускіх і польскіх "вогнезямелезнаўчых" прац, такіх як "Прырода Вогненнай Зямлі" (1899), "Нататкі аб флоры Вогненнай Зямлі" (1899) і (пасмяротна — пражыў толькі 31 год) "Вопыт параўнаўчага вывучэння флоры Вогненнай Зямлі", М., 1904 (з франц. "Essai de flore raisonnаe de la Terre de Feu",1902) М. Альбава ў "Землеведении", "Індзейцы Вогненнай Зямлі" (Wszechswiat, т. 12, 1893) Ю. Семірадcкага.

Вогнезямельцы ў беларускім друку прысутнічаць як мінімум з першай паловы 20-х гг. Адна з першых згадак "жыхароў Вогненнай зямлі" ў выданнях на тэрыторыі Беларусі была ў рускім перакладзе кнігі Г. Гарпудэра "Узнікненне і развіццё гаспадаркі" (М. — Гомель, 1924), дзе пра іх пішацца са спасылкай на Р. Фіцроя. Беларускамоўныя крыніцы ўключалі кароткую даведку пра "Агняземцаў" у падручніку Смоліча і Азбукіна "Геаграфія па-заеўрапейскіх краёў (Азія, Афрыка, Амерыка, Аўстралія, Акіянія, Антарктыда)" (1925).

ВАРШЭВІЧ Юзаф — батанік, ураджэнец "Літвы", які з усіх "польскіх" падарожнікаў беларускага і літоўскага паходжання аб'ехаў, верагодна, адзін з найбольш вялікіх "набораў" лацінаамерыканскіх краін. Пачаў свае зборы для берлінскага батанічнага саду ў 1844 г. з Гватэмалы. Другой яго мэтай было вывучэнне магчымасці вырошчвання ў пэўных раёнах ядомых раслін. Перайшоўшы ў Мексіку, на Юкатан, ён зноў вярнуўся ў Гватэмалу і потым праз Сальвадор, Гандурас, Нікарагуа, Коста-Рыку, Панаму, Эквадор і Перу дасягнуў Балівіі. Экспедыцыю вучонага-адзіночкі, якая мела заалагічныя, батанічныя і агульнапрыродазнаўчыя вынікі, высока ацаніў А. Гумбальт, а Садовае таварыства Англіі ў год яго вяртання з яе (1850), прапанавала яму новую праграму даследаванняў. Да 1853 г. Варшэвіч вывучаў флору і фаўну Калумбіі, Венесуэлы, Брытанскай Гвіяны, Бразіліі, Перу, Балівіі, Чылі, закончыўшы падарожжа ў Патагоніі.

Персаналія дагэтуль праблематычная па паходжанні продкаў Варшэвіча. Але кожнае з'яўленне падобных артыкулаў разглядаем як імпульс для іншых паглыбіцца ў генеалогію важных, але малавядомых герояў.

Літ.:

4187 Slabczynski W. Polscy podroznicy i odkrywcy. Warszawa, 1973.

3834 Slabczynski W. Polscy podroznicy i odkrywcy / wyd. 2, zmienione (Z poprawkami T. Slabczynskiego). Warszawa, 1988.

ЖАЛЯЗОЎСКІ Анатоль — яго рэпартаж пра двухтыднёвае наведванне Нікарагуа мае элементы, якія суадносяцца з яго мінулым: нарадзіўся ў сям'і рабочага — і з сімпатыяй піша пра рабочы люд Нікарагуа, у яго шмат цёплых слоў пра народнага лідара Сандзіну; працаваў трэнерам у аршанскай дзіцячай спартыўнай школе, а пазней быў начальнікам аддзела прапаганды і выхаваўчай работы Спорткамітэта БССР, — у тэксце рэпартажу сустракаецца прозвішча трэнера М. Кужукіна, звязанага з Днепрапятроўшчынай, які трэніраваў зборную Нікарагуа па лёгкай атлетыцы; быў загадчыкам аддзела Віцебскага абкама ЛКСМБ, інструктарам у апараце яго ЦК — гэта, як і тое, што працаваў у Беларускім савеце па турызме, у Менскім турбюро падарожжаў часткова тлумачыць даручэнне яму ролі госця і яго кантакты ў Нікарагуа. З 1987 г. быў дырэктарам Дома літаратара, з 1990 г. — намеснікам старшыні СПБ.

"Асноўныя інтарэсы аўтара засяроджаны на раскрыцці маральна-этычных праблем жыцця сучасніка", што адлюстроўваюць і назвы яго твораў: "Пералом" (1981), "Горкі хлеб" (1985), "Іду на канфлікт" (1990).

Слова "індзейцы" гучыць у яго ў дачыненні да гісторыі, але ён пару разоў указвае на расавую прыналежнасць сустрэтых асоб выразамі "смуглатварыя" і "смуглацелыя" — так ён піша найперш пра дзяцей, колер скуры якіх найлепш характарызуе расавы тып нікарагуанскай нацыі: "У захламленым дворыку гулялі ў пяску два смуглатварыя хлапчукі". "У пяску, каля дзвярэй, поркаліся і гулялі напаўголыя, прыгожыя і смуглацелыя дзеці з вішнёвага колеру вачыма" (тут — пра наведванне ветэрана Андрэса разам вадзіцелем Рыкарда Коса Медранай) . "Смуглатварыя, басаногія, з пакорлівымі чыстымі вачыма", — ужо адносіцца да белетрызаванага Анатолем партрэта (хатняй атмасферы) Вісэнтэ Мендыёлы ("Мендьола"), яго перакладчыка. З апошнім і Хамілем Суньігай ("Ямиль Сунига") ён сустракаўся з пісьменнікам і палітычным дзеячам Эрнэста Кардэналем. (Жалязоўскі таксама піша пра адну гістарычную "смуглатварую прыгажуню", якая "засталася ў памяці людзей і гісторыі "вечнай удавой і нявестай генерала Сандзіны"".)

Калі дадаць сюды Марысаль Марын з Саюза сандзінісцкай моладзі і загадчыка аддзела Інстытута спорту Хасэ Маліна, то мы пералічылі ўсіх з названых па імені Анатолем Жалязоўскім, каго ён сустракаў асабіста.

Літ.:

1262 Железовский А. Сандино вчера, сегодня, всегда! // Знамя юности. 1988. 26 янв., 27 янв., 29 янв., 2 февр. (Никарагуанский репортаж. Ч. 1-4.)

5200 Жалязоўскі А. На зямлі генерала Сандзіны // Полымя. 1988. Чэрв. № 6. С. 140-156.

1692 Нікарагуа: Вораг не пройдзе! // Гомельская праўда. 1985. 19 верас.

1106 Вяртанне нікарагуанскіх індзейцаў // Гомельская праўда. 1986. 23 верас.

2140 Чыгір М. Новая канстытуцыя Нікарагуа // Звязда на меліярацыі Палесся. 1987. 15 студз.

1973 Сотні індзейцаў міскіта, арганізаваных у атрады народнай міліцыі […] // Звязда. 1987. 10 крас. ("…гатовы даць рашучы адпор любым спробам унутранай і знешняй контррэвалюцыі сарваць узброеным шляхам працэс прадастаўлення аўтаноміі атлантычнаму ўзбярэжжу Нікарагуа" (Пульс планеты / Радкi з тэлеграм. Манагуа).)

863 Автономия индейцам (Манагуа) // Сельская газета. 1987. 4 сент.

859 Аб дэмакратызацыі ў Нікарагуа // Звязда. 1987. 4 студз.

1690 Никарагуа: Автономия индейцам // Советская Белоруссия. 1987. 21 апр.

1691 Никарагуа: Возвращаются беженцы (Манагуа) // Советская Белоруссия. 1988. 27 апр.

1818 Препятствуют возвращению беженцев // Сельская газета. 1988. 6 мая.

1817 Препятствуют возвращению (Манагуа) // Советская Белоруссия. 1988. 6 мая.

813 Нікарагуа // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. 7. Мн., 1973. С. 513-514.

5824 Нікарагуа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11. Мн., 2000. С. 337.

5527 Манагуа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10. Мн., 2000. С. 56.

КУЗНЯЦОЎ Павел — рускамоўны матэрыял "Панама вачыма беларуса" мае падзагаловак "Касмапалітычны горад хмарачосаў і трушчоб, дзе "квадрат" самага таннага жылля абыходзіцца ў $ 1,2-1,5 тыс." — і ён не абмяжоўваецца толькі сталіцай.

Павел Кузняцоў, генеральны дырэктар Цэнтра гандлю нерухомасцю "ПАКАДАН", член Беларускай асацыяцыі "Нерухомасць" і Міжнароднай федэрацыі прафесіяналаў рынку нерухомасці FIABCI, — дзякуючы яго ўдзелу ў кангрэсе апошняй у Панаме з'явілася гэтае апісанне не толькі з прафесійнымі дэталямі, але крыху і этнаграфічнымі. Датуецца 13.06.2016, падрыхтавала Алена Маслоўская.

Апісанне культурнай праграмы ўключала ўражанні з вакна: "- Многіх удзельнікаў кангрэса, у тым ліку і мяне, пасялілі ў гатэлі RIU Plaza. Гэта дастаткова новы, сучасны сеткавы гатэль 5*. Але затым, пасля заканчэння афіцыйнай часткі кангрэса, мы пераехалі ў гатэль класа "люкс" амерыканскага мільярдэра Дональда Трампа Trump Ocean Club".

"З тэрас і вокнаў гатэля адкрываецца цудоўны панарамны від на Панамскі заліў. Я жыў на 41-м паверсе. Стоячы каля вакна, складалася ўражанне, што да аблокаў можна дацягнуцца рукой. А з некаторых паверхаў, у тым ліку і з бара на 66-м паверсе, здавалася, што аблокі на небе плывуць ніжэй за сам гатэль".

У канцы інтэрв'ю — маленькі раздзел "Індзейцы ў джунглях вядуць натуральную гаспадарку", які пачынаецца словамі: "- Для ўдзельнікаў кангрэса быў арганізаваны тур у індзейскую [у арыгінале — индийскую] вёску. Індзейцы частавалі нас вельмі смачнай рыбай і аладкамі з бананаў".

Тут Павел практычна проста каментуе здымкі індзейцаў і іх жытла — кароткі расказ служыць подпісамі пад фота з яго асабістага архіва, якія адлюстроўваюць паездку да індзейцаў, а некаторыя з іх маюць проста кароткія подпісы: "Месца высадкі турыстаў"; "Пачатак вандроўкі"; "Сцежка"; "Вадаспад"; "Правадыр племя"; "Сын правадыра").

"Сем'і жывуць у буданах і зарабляюць грошы толькі ад продажу рознага роду вырабаў. Іх вырабляюць у асноўным мужчыны. Жанчыны рыхтуюць ежу і нароўні з мужчынамі выконваюць усе астатнія работы ў вёсцы.

У сем'ях шмат дзяцей, і ўсе яны выглядаюць вельмі здаровымі. Для індзейцаў увялі абавязковую пачатковую адукацыю. Але ў нас склалася такое адчуванне, што дзеці больш любяць плёскацца ў вадзе, чым хадзіць у школу.

У большасці выпадкаў галоўную ролю ў сем'ях належыць мужчынам. Толькі бліжэй да Калумбіі ёсць некалькі плямён, дзе пануе матрыярхат.

Індзейцы размаўляюць на сваёй мове плямён. Часцяком, жывучы на розных берагах ракі, не разумеюць адзін аднаго".

Літ.:

8694 Сенкевич Г. Фонарщик на маяке: рассказ из жизни маячного сторожа в Панамском канале // Светочи моря: необычайные рассказы из жизни маячных сторожей разных стран и народов. М.; Л., 1923. С. 19-40.

1752 Панамские врачеватели // Советская Белоруссия. 1987. 10 июня.

1753 Панамскія лекары // Чырвоная змена. 1987. 28 ліп.

5197 Задко В. Панамские врачеватели // Знамя юности. 1987. 19 авг. С. 3. (Усё лета беларускі друк поўны інфармацыі пра панамскіх індзейскіх знахароў — пра "рэгулярнае кваліфікаванае лячэнне ўвогуле гаворкі няма".)

1751 Панама: Акулы-убийцы // Советская Белоруссия. 1989. 5 июля.

ПАЛУЯН Ігар — быў на дыпламатычнай службе з 1994 г., кіраваў прэс-службай, аддзелам Лацінскай Амерыкі МЗС Рэспублікі Беларусь. З лістапада 1999 г. да лістапада 2002 г. быў дарадцам Пасольства ў Аргенціне (1999-2002), паслом на Кубе (2002-2008), намеснікам начальніка ўпраўлення Амерыкі МЗС і, нарэшце, паслом у Эквадоры і па сумяшчальніцтве ў Калумбіі, Панаме і Нікарагуа (1914-2019).

Дастаткова паглядзець на фота Luis Alberto Molina Cuadra, дастаткова смуглага Orlando Solorzano, падобнага на самба Ivan Acosta Montalvan, проста Івана, каб зняць пытанне, ці сустракаўся беларускі пасол Палуян з індзейцамі. Тым больш што Лаўрэана Артэга — гэта сын Даніэля Артэгі, метысны статус якога не патрабуе доказаў. Немагчыма пабываць у Нікарагуа, не сустрэўшыся з індзейцамі, метысамі або самба. На жаль, за Нікарагуа замацаваўся імідж працягла нестабільнай, праблематычнай краіны — і да, і пасля часоў апошняга Самосы, але метыс Даніэль Артэга, які кіраваў ёй у "самыя розныя часы", выклікае ў многіх стойкую сімпатыю проста як настойлівы чалавек. Тым не менш, абмежаванасць не мае меж і колеру скуры. У мінулым мы спрабавалі выслухаць і апанентаў, хіба толькі не афіцэраў-самосаўцаў, што звычайна выклікала незадаволенасць і халоднасць у далейшых адносінах з "другога боку". Менавіта таму дыпламатыя і ўдзельнікі розных форм палітычнага супрацьстаяння так часта выклікаюць іранічны недавер "па прынцыпе ўзаемнасці". Але былі і прыклады сур'ёзнага, аб'ектыўнага, высакароднага падыходу.

Такім чынам, паведамленне МЗС "Аб паездцы Пасла Беларусі І. Палуяна ў Нікарагуа" 6.12.2016 г. (крыніца: https://mfa.gov.by/be/press/news_mfa/b292...

"1-3 снежня 2016 г. адбылася рабочая паездка Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эквадор Ігара Палуяна ў Нікарагуа.

У рамках паездкі ў г. Манагуа адбылася сустрэча Пасла Беларусі з намеснікам Міністра замежных спраў Нікарагуа Луіс Маліна Куадра, Дарадцам Прэзідэнта Нікарагуа па інвестыцыях Лаўрэана Артэга, Міністрам фінансаў Іванам Акоста і Міністрам развіцця, прамысловасці і гандлю Арланда Саларсана.

Абмеркаваны пытанні паглыблення міждзяржаўнага дыялогу на вышэйшым і высокім узроўнях, актывізацыя гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, нарошчванне аб'ёму паставак беларускіх трактароў і іншай сельскагаспадарчай тэхнікі ў Нікарагуа, удзел беларускіх спецыялістаў у механізацыі сельскай гаспадаркі краіны. Асаблівую ўвагу бакі надалі пытанням правядзення ў 2017 годзе трэцяга пасяджэння Беларуска-Нікарагуанскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, наладжвання ўзаемадзеяння ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, развіцці дагаворна прававой базы двухбаковых адносін".

Літ.:

3290 У Гомелі знайшлі што адказаць Жаку Шыраку // Гомельскія ведамасці. 1995. 29 верас. С. 2. (Народная дыпламатыя. БІТ, іншыя гомельскія арганізацыі, а таксама "вялікая група мнагадзетных сем'яў" выказалі заклапочанасць паводзінамі Францыі ў Ціхім акіяне.)

Алесь Сімакоў, даследчык беларуска-індзейскіх сувязей.

***

Беларусы сустракаюцца з індзейцамі

У Нова-Архангельску (Сітка), Менску і Лодзі: Ваяводскі, Жываловіч, Салаш; уплыў, пераклады "Сына вады" і іншых твораў з "індзейскай" маўрыянай (да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра, ч. 3)

(Працяг, пачатак гл. у № 19, 22, 24, 27, 30-34, 36-48, 50-52 (2022); 1-14 (53-66) за 2023 г.)

Уплыў Янкі Маўра на свядомасць людзей у Беларусі і па-за яе межамі — вялікая тэма, заснаваная на велізарнай "маўрыяне". Скажам, падлетак Васіль Быкаў, які жыў у прыгранічнай зоне і меў прыгоды ў духу "палескіх рабінзонаў", таксама, па перакананні Э. Ялугіна, атрымаў "маўраўскі" зарад.

Гэта толькі адна з вялікага мноства асабістых гісторый беларусаў "з Маўрам" — ён заняў увагу многіх у Беларусі і па-за яе межамі, паўплываў на дзяцінства, на фарміраванне карціны свету, уключаючы вобраз племянных народаў. У цэлым, было прызнана, што Маўр прынёс у беларускую літаратуру новыя тэмы і вобразы. Пры гэтым "Сын вады" называецца сярод тых твораў, за якія ў 1972 г. пісьменнік пасмяротна атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР.

У класічных работах маўразнаўцаў М. Яфімавай і Э. Гурэвіч ёсць падрабязныя агляды "Сына вады", але поўна дапамагаюць ўбачыць стэрэатыпаваныя і часам незвычайныя ўспрыманні і аспекты "СВ", нашы зборкі згадак аповесці ў газетных, часопісных і кніжных публікацыях шматлікіх беларускіх аўтараў, найбольш — дзеячаў культуры, літаратараў, якія разам з іншымі — легіён. "Дзяжурна" аповесць пра вогнезямельцаў згадвалася ў сотнях публікацый, прысвечаных Маўру.

Некралог Янкі Маўра, змешчаны ў газетах, падпісалі: П. М. Машэраў, Ц. Я. Кісялёў, Ф. А. Сурганаў, А. Н. Аксёнаў, А. Т. Кузьмін, У. Е. Лабанок, У. Ф. Міцкевіч, М.Н. Полазаў, І. Я. Палякоў, А. А. Смірноў, А. Г. Кляцкоў, І. М. Траццяк, У. І. Падрэз, М. І. Лагір, Я. П. Нікулкін, І. Ф. Клімаў, Н. Л. Сняжкова, А. Х. Асіпенка, А. С. Агняцвет, П. У. Броўка, Я. А. Брыль, В. Вітка, В. А. Грамыка, А. С. Грачанікаў, П. Н. Кавалёў, М. І. Калачынскі, Р. В. Канавалаў, К.Ц. Кірэенка, У. У. Корш-Саблін, К. К. Крапіва, А. М. Кулакоўскі, М. Ц. Лынькоў, А. Я. Макаёнак, С. В. Марцэлеў, І. П. Мележ, М. Г. Мінкевіч, М. А. Мінковіч, Д. К. Міцкевіч, П. С. Пестрак, Л. Я. Прокша, М. Танк, М. Г. Ткачоў, В. Ф. Хомчанка, І. П. Шамякін, Р. Р. Шырма, А. І. Якімовіч. І можна спадзявацца, што ніхто з іх не даведаўся пра аповесць "Сын вады" толькі з гэтага некралога.

На ўрачыстым вечары, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння Янкі Маўра (1983) прысутнічалі М. М. Слюнькоў, А. Н. Аксёнаў, У. І. Бровікаў, А. Т. Кузьмін, І. Я. Палякоў, М. Н. Полазаў, Н. Л. Сняжкова, У. П. Шаплыка і шмат іншых людзей з дзяржаўнай і культурнай эліты рэспублікі.

…Але ёсць цікавае пытанне: што яшчэ напісаў Маўр пра індзейцаў, колькі і якія нагоды былі для гэтага? Гэтае пытанне распрацавана недастаткова (наш прагляд маўраўскіх публікацый не поўны). Тым не менш, мы ведаем некалькі мастацкіх твораў і некалькі папулярных, публіцыстычных артыкулаў, дзе індзейцы ў нейкі момант з'яўляліся.

Да і пасля "Сына вады" зварот Янкі Маўра да індзейскай тэмы меў эпізадычны характар. Падобныя згадкі ёсць у аповесці "Палескія рабінзоны", аповесці-"казцы" "Падарожжа ў пекла" і белетрызаванай аўтабіяграфіі "Шлях з цемры". Цалкам "немастацкія" творы прадстаўлены артыкуламі "Мёртвыя і жывыя. Гарады мерцвякоў" (1927) і "БССР і… Уругвай" (1947). У гісторыю пра першабытных людзей "Чалавек ідзе", у аповесць "У краіне райскай птушкі" пра папуасаў і раман "Амок" пра вызваленчую барацьбу ў Інданезіі індзейцы не трапілі нават як "разавая паралель". Амерыка прадстаўленая ў шэрагу яго твораў. Напрыклад, маладыя героі фантастычнай аповесці "Фантамабіль прафесара Цылякоўскага", якая друкавалася ў часопісе "Маладосць" у 1954-1955 гг., падарожнічаюць над Амерыкай, але яны не бачаць там індзейскіх паселішчаў ці індзейскіх атрадаў, якія хаваюцца ў гарах, — згадаць гэта не прыйшло Маўру ў галаву. Апавяданне ("заморская казка") "Сярод дзікуноў" ("Іскры Ільіча", 1932) — пра Амерыку, але гэта не "тое, што вы падумалі". Дзікунамі ў ім прадстаўленыя амерыканцы, якія павесілі негра (малюнак павешанага (мастак Ц. Кіпніс) здзіўляе сваёй натуралістычнасцю, як для дзіцячага часопіса, нават з улікам агульнага савецкага жорсткага стылю таго часу).

"ПАЛЕСКІЯ РАБІНЗОНЫ"

1929 годам пазначаная як скончаная, а ў 1930 г. выдаецца аповесць "Палескія рабінзоны" з характэрным "старарэжымным" "прыгодніцкім" падзагалоўкам "Прыгоды двух хлопцаў у Палескіх балотах".

Месца, дзе "дзікуны, індзейцы", — даволі папулярнае пры цытаванні ў маўразнаўчых публікацыях: "Вучыліся абодва добра, чыталі шмат кніжак, асабліва прыгодніцкіх — Жуля Верна, Майн Рыда, Купера і г.д. Цікавілі іх розныя далёкія краіны, дзікуны, індзейцы, якіх цяпер бадай ужо зусім няма. Захапляліся рознымі прыгодамі з іх жыцця, што адбываліся гадоў 60-80 назад. Марылі пра пальмы, джунглі, а не бачылі добрай пушчы, якая была за некалькі дзесяткаў кіламетраў ад іх. Уяўлялі сабе розныя паляванні на тыграў, сланоў, ільвоў, а вавёркі на волі не бачылі" . Прыняты ў "царскія часы" выраз "дзікуны" яшчэ ўжываўся ў той час "па інерцыі" ў адносінах да племянных народаў.

"ПАДАРОЖЖА У ПЕКЛА"

У антырэлігійнай "байцы", "казцы" ("Пекла" 1928 г. перапрацаванае для выдання ў 1960 г. як "Падарожжа ў пекла") ён высмейвае недарэчнасць легенд аб замагільным жыцці, прыгадаўшы і тое, "як, напрыклад, негры, папуасы і індзейцы, якім казалі, што пекла — нейкая яма з жабамі і змеямі, і тое, што яны цяпер убачылі, ім нават спадабалася. Так цікава, весела, столькі рознага народу са ўсяго свету — і аніводнай жабы".

Беларускія піянеры едуць у цягніку на той свет разам з іншымі прадстаўнікамі чалавецтва, якія выходзяць на станцыях "Азія", "Амерыка", "Афрыка", "Аўстралія" і "Еўропа". Прама скажам, рэвалюцыйны эксперымент у літаратуры спачатку ўдаўся. Трэба было так і працягваць, а не тэрарызаваць пісьменнікаў, адбіваючы ў іх ахвоту эксперыментаваць.

"ШЛЯХ З ЦЕМРЫ"

Нарэшце, "індзейскія" ўспаміны дзяцінства ўвайшлі ў аўтабіяграфічную аповесць, канечнай датай стварэння якой звычайна называюць 1958 г. Мы працытавалі з яе ў папярэднім выпуску БСІ. Маўр нібыта ад свайго "Я ў дзяцінстве" "інсітна" становіцца на бок белых ва ўзброеным супрацьстаянні з індзейцамі — думкі пра тое, наколькі эфектыўны штуцар у забойстве індзейцаў, у тым ліку ў парадку помсты за зняцце скальпа, і неграў, "камічныя", але наўрад ці так мыслілі ўсе дзеці.

"МЁРТВЫЯ І ЖЫВАЯ"

"Сярод дзікуноў Аўстраліі і Паўночнае Амерыкі існаваў звычай змяшчаць нябожчыкаў на дрэвах, ці на асобных памостах, якія будаваліся на ўкопаных у зямлю слупах".

"Разнастайнасць пахавальных звычаяў залежыць ад шмат якіх умоў, вялікае значэнне маюць рэлігійныя вераванні".

"БССР і… УРУГВАЙ"

Маўр пісаў фельетоны на міжнародныя тэмы, шмат крытыкуючы Амерыку, прычым не толькі Паўночную. Лацінскай у асобе Уругвая таксама дасталася ад Маўра-фельетаніста-міжнародніка моцна. Магчыма, гэтая краіна і не з'явілася б асобна ў яго публіцыстыцы, "каб не выступленне уругвайскага дэлегата на палітычным камітэце Генеральнай Асамблеі. Гэты паважаны дэлегат усумніўся, ці з'яўляецца БССР самастойнай дзяржавай, яму здаецца, што Беларусь толькі "правінцыя". Ён не ведае нават, што ў яе ёсць свае граніцы. І не ведае, што яна мае свой урад. Ён ведае толькі, што БССР уваходзіць у склад Савецкага Саюза, значыць, БССР — правінцыя". Паводле Маўра, членаў "Брытанскай Садружнасці Нацый" уругваец не лічыць правінцыямі: "Такая ўжо уругвайская логіка". У сваю чаргу, па логіцы Маўра, Уругвай "у параўнанні з БССР, — самая захудалая правінцыя". У якасці аргумента ён спасылаецца на 1828 г., калі "Уругвай нарадзіўся".

"Аргентына і Бразілія, змагаючыся за гэтую правінцыю, не маглі здужыць адзін аднаго і вымушаны былі зрабіць яе самастойнай, хоць не толькі уругвайскай тэрыторыі, але і ніякага уругвайскага народа не існавала". Далей ён указвае ў працэнтах колькасць 8 народаў, агульным лікам 74 тыс. чалавек, на ўругвайскай "нетэрыторыі", прычым аказваецца, што іспанцы, італьянцы і партугальцы кожны паасобку ўжо перавышаюць па колькасці індзейскае насельніцтва.

У свой пафас Маўр уключае прыніжэнне значэння ўругвайскай незалежнасці, але зусім не акцэнтуе ўвагу, што індзейцы аказаліся нязначнай меншасцю, якая ўжо не адыгрывала нейкай ролі. У той жа час ён не вылучае на беларускай тэрыторыі асобныя народы, гаворачы пра краіну (першай паловы 19 ст.?!) з пахвалой:

"А Беларусь у гэты час мела ўжо многавекавую гісторыю, нацыянальную тэрыторыю (у два разы большую за уругвайскую), адзіны беларускі народ (у трыццаць разоў большы за "ўругвайскі") са сваёй мовай, культурай, сваімі нацыянальнымі традыцыямі.

Такім чынам, гісторыя не дае ніякіх падстаў паважанаму ўругвайцу ганарыцца перад БССР сваёй "дзяржаўнасцю"".

Такім чынам, Маўр, у якога індзейцы праходзяць фактычна як народ без гісторыі, калі толькі пад гісторыяй ён мае на ўвазе гісторыю дзяржаўнасці, а не этнагісторыю, і сам уругвайскі народ бярэ ў двукоссе. Далей Маўр робіць агаворку, што "гэта было даўно. Можа цяпер Уругвай "перагнаў" Беларусь?". Ён прапанаваў паглядзець, што было далей, але мы ставім тут шматкроп'е, бо ва Уругваі параўнальна хутка пачало крытычна не хапаць карэннага насельніцтва — параўноўваць па нашай лініі амаль няма з чым. Тым не менш, аж да 1991 г. Беларусь і Уругвай сапраўды адрозніваліся поўнай фармальнай незалежнасцю апошняга, пра што Маўр проста не мог прама напісаць з ідэалагічных меркаванняў сярэдне-савецкай эпохі.

Калі ўспомніць тут маці Карласа Шэрмана, уругвайку з верагоднымі індзейскімі каранямі, і яго радзіму Мантэвідэа: "У пачатку XIX стагоддзя Уругвай быў адным з самых маланаселеных рэгіёнаў Паўднёвай Амерыкі — тут пражывала толькі 50 тысяч чалавек змешанага іспана-індзейскага паходжання. Масавая еўрапейская іміграцыя з Іспаніі і Італіі прыйшлася на канец XIX — пач. XX стагоддзя. Цяпер нешматлікія індзейцы і негры паступова і даволі хутка растварыліся ў асяроддзі белых імігрантаў з Паўднёвай Еўропы, хаця іх культурныя і генетычныя ўплывы адчувальныя і сёння. Так, гены сучасных уругвайцаў у сярэднім на 84,1% еўрапейскія, на 10,4% індзейскія і на 5,6% афрыканскія. У сталіцы краіны г. Мантэвідэа, 92% генаў насельніцтва — еўрапейскія, 7% — афрыканскія і 1% — індзейскія".

*

Пераклады твораў Маўра, у т. л. "Сына вады", на мовы народаў СССР і замежных краін зафіксаваны ў "Паказальніку перакладаў" (Іndex translatіonum), у бібліяграфічных даведніках "Творы савецкіх пісьменнікаў у перакладах на замежныя мовы", "Кніжны летапіс" (Масква), "Штогоднік кнігі СССР".

Я. Зомерфельд і М. Мазінг, аўтары прадмовы да зборніка твораў Я. Маўра "Вакол свету" (1947), адзначаюць, што "Сын вады" надрукаваны ў Чэхаславакіі ("Слёзы Тубі" — у Эдынбургу (Англія), "Амок" — у Нью-Ёрку). Сам Маўр у лісце Алесю Якімовічу ад 13.03.1945 г. дакарае, што тым, хто павінен адзначыць яго творчы 20-гадовы юбілей, "сорамна адзначыць", што гэтая аповесць друкавалася ў Чэхаславакіі; як паведаміў нам дырэктар Славянскай бібліятэкі ў Празе Іржы Вацэк у адказе 7.09.1989 г., асобнага выдання не было, гэта пацвердзіў ім і В. Жыдліцкі, а знайсці гэтую публікацыю тады было немагчыма з-за таго, што ўлік часопісных выданняў да 1952 г. не быў наладжаны. У 1959 г. аповесць "Сын вады" выйшла асобным выданнем у ГДР (Берлін), у "Малой юнацкай серыі". На рускай мове яна выходзіла шмат разоў, і вялікія тыражы выданняў з ёй разыходзіліся па ўсім Савецкім Саюзе.

"Палескія рабінзоны" — самы вядомы твор Маўра — выдаваўся асобна і ў зборніках дзясяткі разоў на беларускай і рускай мовах і быў перакладзены на пяць іншых моў: кітайскую (Liang ge xiao Lubinsun (Два маленькія Рабінзоны), пер. Ван-Вэнь (Wang Wen), выд-ва "Shao nian er tong chu ban she" (Шанхай), 1956 (і 2010, па fantlab.ru)); румынскую (а значыць — яго маглі чытаць на роднай мове і малдаване: Robinsonii Polesiei, пер. А. Мірэа (A. Mirea) і Е. Бандрабур (E. Bandrabur), выд-ва "Tineretului" (Бухарэст), 1961); літоўскую (Poleses robinzonai, пер. І. Бабілютэ (I. Babiliute), выд-ва "Vaga" (Вільнюс), 1973); казахскую (Полесье робинзондары, пер. Ц. Мізамбекава, выд-ва "Жалын" (Алматы), 1981; таксама ўрывак з гэтага перакладу быў змешчаны ў "Октябрь туы": Ормандагы робинзондар (24.01.1981)); іспанскую (пер. А. Гарсія Валіда, выд-ва "Gente Nueva" (Сант'яга), 1985).

Літ.:

4132 Mawr J. Sohn des Wassers / ubers. v. E. Wieprecht. Berlin, 1959.

8590 Mauras J. Poleses robinzonai / vert. J. Babiliute. Vilnius, 1973.

4130 Mavr I. Los robinsones de Polesia / trad. de A. Garcia Valido. La Habana, 1985.

4131 Mavr J. Robinsonii Polesiei. Bucuresti, 1961.

8029 Mavr, Ianka (pseudonym of Ivan Mikhailovich Fedorov) // Great Soviet Encyclopedia. 1976. V. 15. P. 608.

4332 Мавр Я. Путь из тьмы // Мавр Я. Избранное: повести и рассказы. М., 1958.

4333 Мавр Я. Путь из тьмы: воспоминания детства / авториз. пер. с бел. А. Тонкеля; послесл. А. Гордицкого. Мн., 1972.

8809 Маўр Я. Падарожжа ў пекла // Маўр Я. Збор твораў у 4 т. Т. 4. Мн., 1976. С. 258-314.

4309 Маўр Я. Падарожжа ў пекла: казка // Маўр Я. Збор твораў у 2 т. Т. 2. Мн., 1960. С. 572-626.

8201 Мавр Я. Путешествие в преисподнюю: (Сказка) // Мавр Я. Избранное: повести и рассказы / авториз. пер. с бел. Б. Яковлева. М., 1958.

293 Я. М. Мёртвыя і жывая: гарады мерцьвякоў // Беларускі піянэр. 1927. № 18. С. 12-14. (Крыптанім І. М. Фёдарава, Я. Маўра.)

4311 Маўр Я. Палескія рабінзоны: прыгоды двух хлапцоў у Палескіх балотах (Аповесць). Мн., 1930.

3695 Маўр Я. Палескія рабінзоны // Ніва. 1970. 10, 17, 24 кастр., 1, 8, 15, 22, 29 лістап., 6, 13, 20, 27 снеж., 1, 3, 10, 17, 24, 31 студз., 14, 21, 28 лют., 07, 14, 21, 28 сак., 4, 11 крас.

4305 Маўр Я. БССР і... Уругвай // Літаратура і мастацтва. 1947. 22 лістап.

1 Купер Ф. Апошні з магікан / пер. з рус. [Я. Маўра]. Мн., 1940. (ганаровы першы запіс у нашай БІБ.)

ВАЯВОДСКІ Аркадзь — з шырокадаступнай крыніцы — Вікіпедыі — можна даведацца, што: "У 1840-1841 гадах А. В. Ваяводскі знаходзіўся прыкамандзіраваным на службе ў Расійска-Амерыканскай кампаніі ў Санкт-Пецярбургу", а В. Грынёў у сваім слоўніку (Гринев 2009) піша і пра тое, што ў тыя гады ён у чыне лейтэнанта хадзіў у Рускую Амерыку на караблі РАК "Наследнік Аляксандр" капітан-лейтэнанта Д. Зарэмбы (журналіст А. Асмалоўскі першым без агаворак даў зусім шырокай публіцы — праз "Комсомолку" ў інтэрнэт — "мастацкую" версію В. Чудава пра паходжанне з Магілёўскай губерні гэтага сапраўды выключнага, "галівудскага" героя Ціхаакіянскага ўзбярэжжа — міф замацаваўся, хаця ёсць надзея на "цуд над Нявой", што Зарэмба "не паляк" — у гэтым упэўнены другі, пецярбургскі аўтар, які пісаў пра яго.

У свой час мы ўключылі прозвішча Ваяводскага, маючы на ўвазе Сцяпана — як аднаго з тых, каго лічаць у РА сваімі палякі, — у запыт да найбольш аўтарытэтнага спецыяліста па РА ў той час — Рычарда Пірса. Па адказе Пірса можна зразумець, што ён не ведаў ніводнага дзеяча Рускай Амерыкі беларускага паходжання, але збіраўся паведаміць, калі такіх выявіць. Ён залічвае ў браты, акрамя Сцяпана, Аркадзя і Платона, і Сяргея, і піша, што не ведае town, адкуль былі гэтыя Ваяводскія.

Высвятленне дэталяў суадносін польскай, рускай і беларускай "крыві" ў прадстаўнікоў роду Ваяводскіх, паходжанне якога звязваецца са Смаленшчынай, — другарадная тэма для нас. Тым не менш, можна абапірацца на выказванні такога кшталту: "Старажытныя карані шляхецкага роду Ваяводскіх вядуць пачатак ад Яна Ваяводскага — суддзі Смаленскага ў другой палове XVI ст. і яго ўнука Ільі Назаравіча Ваяводскага, якому нададзеная годнасць стольніка ў 1661 г.".

Аркадзь нарадзіўся ў тым жа сяле Юр'ева ў Бельскім павеце Смаленскай губерні, што і на каля 10 гадоў маладзейшы Сцяпан — галоўны правіцель Рускай Амерыкі, на перыяд знаходжання якога на гэтай пасадзе прыходзіцца "эскалацыя" ваеннага супрацьстаяння з тлінкітамі ("у адрозненне ад Розенберга [аднаго з папярэднікаў, "вельмі некампетэнтнага", з прыбалтыйскіх немцаў], Ваяводскі не збіраўся патураць тлінкітам").

Іх бацькам быў памешчык, адстаўны армейскі падпаручнік Васіль Гаўрылавіч Ваяводскі, а маці Ганна Сцяпанаўна — старэйшыя сястра адмірала П. Нахімава (яны таксама смаленскія). У сям'і было яшчэ тры дачкі, а ўсе сыны сталі адміраламі. Аркадзь — у 1879 г., ён быў дырэктарам карабле-будаўнічага дэпартамента, галоўным камандзірам Санкт-Пецярбургскага порта. У слоўніку Грынёва — два браты Ваяводскія і Васіль Мікалаевіч Ваяводскі — камчацкі гараднічы ў 1791-1974 гг.

Інфармацыя для тых, хто задумаў паломніцтва ў калыску выдатнай дынастыі маракоў Ваяводскіх: вёска Юр'ева не захавалася, а месца, дзе яна знаходзілася, цяпер адносіцца да Дземяхоўскага сельскага паселішча Бельскага раёна, які шматразова мяняў прыналежнасць і нават знікаў, а цяпер з'яўляецца часткай Цвярской вобласці. Гэта мы называем Атлантыда.

Літ.:

4849 Жучкевіч В. А. Аляска // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. 1. Мн., 1969. С. 286-287.

4810 Аляска // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1. Мн., 1996. С. 299-300.

11971 Зимина Г. Аляска: страна полуночного солнца // Планета. 2019. № 7. С. 22-30.

11970 Зимина Г. Аляска: земля полуночного солнца // Планета. 2021. № 5. С. 20-27.

8586 Аляскі сабака: апавяданне з жыцця сабак. Мн., 1929.

ЖЫВАЛОВІЧ Кірыл — першая асоба "Белорусской газеты", "БелГазеты". У 2006 г. паразмаўляў з Лоры Тагл — адной з некалькіх амерыканцаў, звязаных адначасова з Менскам і з чэрокі.

Адзін амерыканец, які знаходзіўся некаторы час у Менску і, здаецца, нават спаў пры гэтым на шкуры, заяўляў пра сваё паходжанне з чэрокі і, як мінімум, быў у "індзейскай тэме". Пры абменах з рэдакцыяй "Зорьки" мы атрымалі звесткі і пра амерыканца — выкладчыка ВНУ ў Менску з чэрокскімі каранямі, у якога была жонка-беларуска з іх дзецьмі. Інтэрв'ю з трэцім амерыканцам мае тое ж прывабнае сцвярджэнне: "Грамадзянка ЗША Лоры Тагл з'яўляецца нашчадкам індзейскага племя чэрокі", але ў адказе нам яна не змагла прывесці канкрэтных доказаў гэтага паходжання: "Я не ведаю ні імёнаў, ні гісторыі маіх сваякоў чэрокі. Бабуля маёй бабулі была чэрокі, але гэта ўсё, што я ведаю" (10.04.2006). Яна хацела, каб яе побыт у Менску разглядалі проста як жаданне ўбачыць краіну і людзей, трохі пераключыцца на іх лад жыцця, даць ім крыху ведаў пра краіну, адкуль сама, і ўзаемна вучыць мовам.

Тэмы, па якіх згрупаваныя яе адказы: "Аб Мінску і Беларусі"; "Аб рэвалюцыі і прапагандзе"; "Аб маралі і патрыятызме"; "Аб машынах і ўсмешках"; "Топ-тэст"; "Прагнозы Лоры Тагл".

"Грамадзянка ЗША Лоры Тагл з'яўляецца нашчадкам індзейскага племені чэрокі, але вось ужо два гады жыве ў нашай краіне: "За час майго знаходжання ў Беларусі пацвердзілася тое, чаго я чакала: людзі на ўсёй планеце абсалютна аднолькавыя". Яна кажа, што "тут з'явілася вельмі шмат сяброў", і прызнаецца, што "некалькі сапсаваная амерыканскім ладам жыцця ў добрым сэнсе". Яна лічыць, што "ўжо выйшла з таго ўзросту, калі захапляюцца знешняй прыгажосцю", вывучае рускую мову ў БДУ і вельмі не хоча, "каб мэта майго знаходжання ў Беларусі была няправільна зразуметая".

…Большасць нашых суграмадзян, пачуўшы замежную гаворку, ужо не сумняваецца: побач альбо шпіён, альбо правакатар, альбо тэрарыст. Але, аказваецца, сустракаюцца і бяскрыўдныя іншаземцы. І нават амерыканцы прыязджаюць не толькі перад выбарамі з каварнымі намерамі, але яшчэ і мірна вучацца, працуюць, усміхаюцца, жывуць у нашай краіне і разам з усімі часам п'юць гарбату ў сталічных кавярнях.

ПРА МЕНСК І БЕЛАРУСЬ

Амерыканская жанчына са здзіўленнем адзначае, што "Беларусь аказалася значна больш займальнай і цікавай краінай, чым можна было падумаць". Смеючыся, яна прыгадвае: "Я амаль нічога не ведала раней пра Беларусь. У мяне было вялізнае жаданне пазнаёміцца з людзьмі, якія тут жывуць. Прыехала я сюды два гады таму па гуманітарнай лініі, каб дапамагаць беларускім дзецям. Калі час маёй місіі ў Беларусі скончыўся, я вырашыла, што не з'еду адсюль, пакуль добра не вывучу рускую мову. Таму зараз вучуся ў БДУ і працягваю мець зносіны з дзецьмі, якім дапамагаю вывучаць англійскую".

Лоры няспешна п'е гарбату: "Мне казалі, што тут вельмі холадна, але зараз мне вельмі горача ў Беларусі. Маё паліто занадта цяжкае і залішне цёплае для гэтага надвор'я. А батарэі ў мяне дома грэюць так добра, што даводзіцца ўвесь час адчыняць усе вокны. Так што мая сям'я зараз знаходзіцца ў халаднейшых умовах, чым я".

Яна нават стала крыху беларускай: "За два гады ў Беларусі я стала нашмат спакайней, у мяне з'явілася шмат цярпення. У Амерыцы ўсё ад цябе чакаюць таго, што ты павінна жыць вельмі хутка. А тут я магу ставіцца да ўсяго прасцей: о'кей, калі атрымаецца — добра, калі не атрымаецца — значыць, не атрымаецца. Жыццё ў Беларусі мне падабаецца больш, чым у Амерыцы: жыць тут прасцей, спакайней і больш зразумела. Я б з задавальненнем засталася тут назаўжды"".

Наша невялікая перапіска з Лоры можа дадаць мілыя дэталі пра яе, якіх не маюць беларускія чытачы з іншых даступных крыніц.

"Добры дзень, п. Сімакоў.

Эльвіра пераклала, потым пераслала ваш электронны ліст. Я не ведаю, што добрае можа быць ад мяне вашаму таварыству; я не ведаю ні імёнаў, ні гісторыі маіх чэрокскіх сваякоў. Бабуля маёй бабулі была чэрокі, але гэта ўсё, што я ведаю. Што менавіта ваша таварыства робіць?

Лоры Тагл" (10.04. 2006)

"Дарагі Алесь,

Так, я знаёмая з Ціхаакіянскім узбярэжжам і Аляскай. Аднак я больш знаёмая з месцамі, дзе я сапраўды жыла: Вірджынія, Джорджыя, Фларыда, Нью-Мексіка, Тэхас, Аклахома, Луізіяна, Арызона і Вашынгтон. Я жыла ў штаце Вашынгтон, на ўзбярэжжы Ціхага акіяна, на працягу сямі гадоў, і я таксама лічу, што гэта казачны край. Я буду рады адказаць на любыя вашы пытанні наконт маёй краіны. Дзякуй за вашу цікаўнасць.

Лоры Тагл" (7.06.2006).

"Добры дзень, Алесь.

Я жыла ў Рэйнір [Rainier], штат Вашынгтон, ля падножжа гары Рэйнір. Самая блізкая індзейская рэзервацыя належала індзейцам ніскуалі [Nisqually]. Я прыклала спасылку на вэб-сайт, які прынясе вам задавальненне [give you worlds of fun] ад вывучэння іх і іншых карэнных амерыканцаў.

На жаль, Джэроніма памёр у 1909 годзе, пакінуўшы мяне без свайго знаёмства [leaving me without his acquaintance]. Тым не менш, я мела магчымасць правесці час з многімі карэннымі амерыканцамі. Маім лепшым сябрам у сярэдняй школе быў чыстакроўны індзеец сіў. Гэта гучыць дзіўна экзатычна [wonderfully exotic], ці не так? Яе завуць Марша Томас, і яна такая ж, як усе мы. Я не думаю, што яна скальпуе каго-небудзь, і яна не пражыве і тыдня адна ў пустыні. Па сутнасці, яна была больш падобная на каўбоя, чым на індзейца. На ёй кожны дзень былі джынсы з рамянём з вялікай спражкай і каўбойскія боты і клала ў сваю кока-колу салёны арахіс.

Калі вы едзеце праз Нью-Мексіка і Арызону, вы чакаеце ўбачыць ваенную групу [war party], што падымаецца на вяршыню гары. Нягледзячы на тое, што гэта 2006 год, вы ўсё яшчэ чакаеце ўбачыць іх усіх, афарбаваных для вайны. Я праехала праз Паўднёвы Захад сотні разоў, і ўсё тое ж самае, заўсёды чакаючы гэтага, але ніколі не перажываючы гэта. Я мяркую, што гэта добра для майго скальпа, што я ніколі не ўдзельнічала ў ваеннай групе! Я жыла ў Хобсе, Нью-Мексіка, і ў Фініксе, Арызона. Я пазнаёмілася з Хобсам — гэта дзе я пазнаёмілася з Маршай.

Асалоды! [Enjoy yourself!]

Лоры" (10.06.2006) .

"Добрай раніцы, Алесь.

Так. Усе Tuggles — мае сваякі. Вы пазнаеце маё племя [tribe] па напісанні імя. Першапачаткова гэта было Tugwell, але калі мы прыехалі ў Амерыку, мы змянілі напісанне ў адпаведнасці з вымаўленнем.

Лоры" (27.04.2007).

Літ.:

8095 Таггл Л. Лори Таггл: "Мы скачем, как на лошади" / Тет-а-тет с К. Живоловичем // БелГазета. 2006. 20 марта. С. 29.

6220 Мостик дружбы // Зорька. 2001. 19 окт. С. 3. (БІТ.)

САЛАШ Сяргей — адзін з двух беларусаў, згаданых як удзельнікі ў матэрыяле "Нівы" 2001 г. "Фестываль "Талерантнасць" у Лодзі".

"4 мая г.г. у Лодзі адкрыўся Фестываль "Талерантнасць". Сярод яго ўдзельнікаў былі беларускія апазіцыйныя дзеячы, індзеец з племені Сіу — абаронца правоў карэнных жыхароў Амерыкі і аўтар публікацыі аб парушэннях правоў чалавека ў Кітаі.

На працягу шасці дзён арганізатары мерапрыемства — лодзінская група Міжнароднай амністыі (Amnesty International) і мясцовая прыватная ВНУ — сарганізавалі ўдзельнікам лекцыі, дэманстрацыі фільмаў і дыскусіі на тэму выконвання правоў чалавека ў розных частках свету. На фестывалі асноўная ўвага адводзілася Беларусі, Чачні і Кітаю, у тым ліку Тыбету.

Мерапрыемства пачалося з сустрэчы з Кшыштафам Лазінскім — аўтарам кніжкі "Пекла сярэдзіны" аб сітуацыі з правамі чалавека ў Кітаі. Затым госці паглядзелі кінакарціну Косты Гаўраса "Прапаўшы" аб чылійцах, якія загінулі бясследна па палітычных прычынах і дакументальны фільм аб Далай-ламе. У чарговыя дні фестывалю паказваліся фільмы незалежных творцаў аб кар'еры прэзідэнта Беларусі і вайне ў Чачні. Адбылася сустрэча з беларускімі дзеячамі Цэнтра няўрадавых ініцыятыў "Скрыжаванне", якія займаюцца абаронай грамадзянскіх правоў, у тым ліку свабоды слова і сходаў. Джэймс Рабіду [так], лідар Руху індзейцаў Амерыкі расказваў пра палітвязняў і прылады для катаванняў, якія прымяняюцца яшчэ ў розных краінах свету. У праграме мерапрыемства была таксама сустрэча на тэму правоў дзіцяці і школьніка з удзелам вучняў сярэдніх школ. А для самых малых была наладжана акцыя "Намалюй мне правы чалавека", у ходзе якой дзеці рысавалі крэйдай па асфальце свае ўяўленні аб правах чалавека.

Падчас фестывалю члены Міжнароднай амністыі збіралі подпісы пад зваротамі да ўрадаў розных краін свету з заклікам прытрымоўвацца правоў чалавека". ("Паводле ПАП".)

Афіцыйныя спатканні з Рабіда пачаліся 7-га; акрамя Лодзі, у плане яго выступленняў былі Варшава, Каліш i Галухаў, Познань, Судэты, Гдыня-Гданьск, а 16 траўня — Шчэцін, апошні горад падчас яго візіту ў Польшчу.

Праграма знаходжання Рабіда ў Польшчы ўключала мерапрыемствы ў самых розных арганізацыях і ўстановах, уключаючы Этнаграфічны музей у Варшаве і нават адно "на тэму альтэрнатыўных праграм для вязьняў" у адпаведным цэнтры: "wyklad Jamesa Robideau i dyskusja na temat alternatywnych programow dla wieyniow w Centralnym Osrodku Szkolenia Sluyb Wieziennych" (10.05.2001).

План побыту быў распрацаваны людзьмі з Amnesty International i Polskiego Ruchu Przyjaciol Indian (Д. Кахляк, У. Кулігоўскі, М. Лясоцкая, Я. Канечны, М. Крысінская-Калужная).

У індзейскім руху ЗША ёсць некалькі значных актывістаў з прозвішчам Рабіда. Джэймс вядомы сваім членствам у РАІ, удзелам у падзеях у Вундэд-Ні, якія адбываліся 50 гадоў таму, актыўна падтрымліваў свайго кузена Л. Пелціера.

Інстытут талерантнасці, як у Лодзі, патрэбны ў кожнай краіне — значна больш, чым інстытут гісторыі. Лепш быць Іванам, які не памятае свайго роду, чым неталерантным "самасвядомым" Іванам, Янам (Янкам) або Джонам. Гэта тычыцца і індзейцаў.

"Цэнтр "Скрыжаванне" быў утвораны ў лістападзе 1998 года з ініцыятывы барысаўскіх грамадскіх і палітычных дзеячоў дзеля аб'яднання магчымасцей і каардынаванне дзеянняў у абароне дэмакратычных правоў жыхароў Барысава й Барысаўскага рэгіёну". Місія яго была абвешчаная амаль універсальная, мэты і задачы ўключалі ў т.л. і "пашырэнне сферы ўжытку беларускае мовы і ўмацаванне ейных прыярытэтаў у грамадскім жыцці; садзеянне захаванню і адраджэнню культурнай і гістарычнай спадчыны рэгіёну; міжнароднае супрацоўніцтва дзеля культурніцкага, адукацыйнага і інш. абмену". Сяргей Салаш (1974 г.н.) быў старшынём рады, Алег Скатарэнка (1976 г.н.) — каардынатарам праекта, некаторую вядомасць атрымаў яго футбольны "перыёдык" "Offside" або "Off-sidе" (які выступаў супраць расізму і падобных з'яў "на нашых стадыёнах і ў нашым жыцці наагул").

Літ.:

10490 Фестываль "Талерантнасць" у Лодзі / паводле ПАП // Ніва. 2001. 20 мая. С. 2.

510 Пісьмо Пелціера аб прадастаўленні палітпрыстанішча // Чырвоная змена. 1987. 25 жн. (Стыў Рабіда.)

Алесь Сімакоў, даследчык беларуска-індзейскіх сувязей.

***

У апераным, акрыленым творчым асяроддзі: Ізеўлін, Паўлаў, Шаравараў; ідэя экранізацыі "Сына вады" (да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра, ч. 4)

(Працяг, пачатак гл. у № 19, 22, 24, 27, 30-34, 36-48, 50-52 (2022); 1-15 (53-67) за 2023 г.)

Ідэя, прапанова наконт экранізацыі аповесці "Сын вады" Янкі Маўра з абяцаннем шэдэўра нарадзілася і абмяркоўвалася ў першы перыяд нашага вывучэння беларуска-індзейскіх сувязей.

Так сталася, што ў школьныя гады, нават пасля ўзнікнення цікавасці да індзейцаў, Маўр не звярнуў на сябе ўвагу аўтара БСІ. Перапіску з індзеяністамі апошні пачаў толькі ў снежні 1984 г. (у выніку сустрэчы з маскоўскай індзеяністкай каля дзвярэй Аддзела народаў Амерыкі Інстытута этнаграфіі), а Маўр пачаў сістэматычна згадвацца ў ёй з 1987 г. — у лістах да двух індзеяністаў — украінцаў па нацыянальнасці (адзін атрымаў ад нас і кнігу з "Сынам вады"), а таксама да Г. Сагановіча (прычым адзін малады эсперантыст, калега Генадзя, нават згадзіўся заняцца перакладам "Сына вады") і А. Мальдзіса ("Але каб скараціць час руху да мэты, патрэбна падтрымка дзеячоў навукі і культуры. Янкі Маўра няма. Але ёсць яго сын (які выступаў у падтрымку Пелціера ў "Правде"), ёсць Ніл Гілевіч (верш "Выміраюць плямёны"), ёсць Валянцін Пятровіч Грыцкевіч, ёсць дзясяткі творчых работнікаў, якія працавалі з індзейскім матэрыялам, і такіх людзей, як, напрыклад, Карлас Шэрман" (25.10.1987)).

У 1988 г. мы актывізавалі тэму Маўра, аргументуючы гэтую актывізацыю і фактам, што спаўнялася 60 гадоў аповесці "Сын вады". Тады пачаў гучаць і матыў "Сына вады" амаль што ў Галівудзе,

З ліста да кінакрытыка В. Нячай ад 8.05.1988 г. (адказу не было):

"Вяртаючыся да беларускага кінематографа, хацелі б звярнуць увагу на магчымасць паспяховай экранізацыі аповесці Янкі Маўра "Сын вады" (сёлета — 60 гадоў 1-му выданню). Гэта "рабінзанада", дзеячых асоб мала, адзіную сур'ёзную праблему складае дакладная перадача этнаграфічных дэталей жыцця індзейцаў Вогненнай Зямлі, але іх быт настолькі просты, што можна толькі радавацца прыгатаванай і нескладанай аснове для пробы сіл у гэтым спецыфічным прыгодніцкім жанры. Сюжэт прагрэсіўны, выхаваўчы. Некаторыя асаблівасці яго, напэўна, могуць зрабіць фільм "дарослым", але гэта будзе залежыць ад жадання кінематаграфістаў захаваць этнаграфічную "праўду жыцця".

Беларуска-індзейскае таварыства імя Янкі Маўра, зразумела, за праўду і будзе садзейнічаць "індзейскай серыі" на Беларусі" (прысвоіць БІТ імя Янкі Маўра было толькі ідэяй, як і аналагічнае выкарыстанне імя доктара Руселя, але мы нават пачалі пытацца пра дазвол на гэта ў адпаведных людзей).

Ліст у рэдакцыю "Зорьки" праз тры гады публічна зафіксаваў ідэю гэтай экранізацыі, хаця і звярнуў увагу да яе пераважна крыху абмежаванай узроставай катэгорыі.

"БІТ — рэдакцыі газеты "Зорка", Мінск

23.6.1991 № 87 Гомель

"Паважаная рэдакцыя!

У аглядзе па выніках конкурсу ў "Клубе юнага кінагледача" (21.6) Вы згадваеце сярод заявак рабят [ребят] для "Беларусьфільма" прапанову звярнуцца да творчасці Я. Маўра. Просім удакладніць, якія менавіта творы мелі на ўвазе ўдзельнікі конкурсу.

У свой час мы спрабавалі папулярызаваць ідэю экранізацыі аповесці "Сын вады", звярнуўшыся, у прыватнасці, да кінакрытыка А. Нячай. Сюжэт, дзейныя асобы, матэрыяльная атрыбутыка — усё абяцае буйны поспех для беларускага кінематографа. Унікальная магчымасць стварыць маленькі шэдэўр, які да таго ж абыдзецца нядорага. Ваша газета магла б першай звярнуць увагу сцэнарыстаў і рэжысёраў на гэтую перспектыўную работу.

З павагай

Алесь Сімакоў, часовы выканаўчы сакратар Беларуска-індзейскага таварыства".

Зварот у газеце з'явіўся ў наступным выглядзе:

"У адным з выпускаў Клуба юнага кінагледача згадвалася, што юнакі і дзяўчаты прапануюць беларускім кінематаграфістам звярнуцца да творчасці Янкі Маўра.

Мне здаюцца вельмі цікавымі для экранізацыі сюжэт і героі аповесці Я. Маўра "Сын вады". Гэта ўнікальная магчымасць стварыць маленькі шэдэўр. Я ведаю, многім хлопцам падабаецца гэтая прыгодніцкая аповесць. Можа быць, давайце разам звернемся да рэжысёраў, якія ўмеюць рабіць дзіцячыя фільмы і якія яшчэ памятаюць пра дзяцей.

Алесь Сімакоў, часовы выканаўчы сакратар Беларуска-індзейскага таварыства".

Чаму праект танны? Нават з улікам лонданскай часткі, якую можна зняць у Траецкім прадмесці, каля Музея Максіма Багдановіча, — як месца працы Манга паказаць адну з кавярань, людзей занята няшмат, гістрычнага адзення шыць шмат не трэба. Чаму абяцае поспех? Моцны, запамінальны і надзвычай лірычны сюжэт — хаця ніякага "рамантычнага кахання", толькі абажанне, амаль абагаўленне "Белай Птушкі" з боку "дзікуна". "Рамантычнае каханне" можна ўставіць у фільм, пры жаданні, — калі нешта дадумваць і развіваць.

…Адзін з папярэдніх вялікіх поспехаў у серыі "Нашы людзі ў Галівудзе", ускосна звязаны з Беларуссю, — музыка да фільма "Дыліжанс" (1939) выхадца з-пад Брэста Л. Грунберга (ён адзін з пяці асоб, якія аднесеныя ў звестках пра карціну да "музычнай адаптацыі"). Самы кароткі сінопсіс гэтага славутага фільма: "Нью-Мексіка, 1884. Апачы на сцежцы вайны". Здымаўся ў супрацоўніцтве з "індзейскімі агенцтвамі для наваха і апачаў", у ролі Джэроніма — правадыр Уайт Хорс (Белы Конь).

Хто напіша музыку да фільма (або, для пачатку, да спектакля ў Тэатры юнага гледача, які стварыць лягчэй) "Сын вады"?

Літ.:

286 Симаков А. Кто отзовется? // Зорька. 20 сент. (Ау, кинематографисты; Клуб юного кинозри-теля.)

7928 Gruenberg, Louis // Encyclopedia Americana. International Edition. V. 13. Danbury, CT, 2002. P. 528. ("…American composer who incorporated jazz, African spirituals, Southern mountain music, and Native American tunes into his works to create a typically musical idiom".)

11775 Д. П. [Дзмітрый Падбярэзскі]. Смольскі Віктар // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Д. Падбярэзскі і інш. Мн., 2008. С. 277-278. (Песня В. Вольскага "Straight to Hell" выкарыстаная ў саўнд-трэку да фільма-пародыі "Макасіны Вінету" (Der Schuh des Manitu), які стаў адным з самых касавых у гісторыі нямецкага кіно.)

523 Федоров Ф. Свободу Леонарду Пелтиеру! // Правда. 1984. 23 июня.

5587 Гардзіцкі А. Янка Маўр — жартам і сур'ёзна // Гардзіцкі А. Сустрэчы. Мн., 1972. С. 55-64.

11908 Янка Маўр. Наш вечны рабінзон: штрыхі да партрэта / уклад. М. Міцкевіч. Мн., 2018.

3667 Лапцева Л. Маўр сваю справу — зрабіў... // Літаратура і мастацтва. 1998. 22 мая. С. 12.

9296 Зубкоўскі Б. Адкуль пайшлі рабінзоны Янкі Маўра? // Літаратура і мастацтва. 2013. 3 мая. С. 5.

6032 Зубкоўскі Б. Другое чаканне Маўра // Настаўніцкая газета. 2001. 19 ліп.

12259 Зубкоўскі Б. Чалавек як часцінка свету // Полымя. 2014. № 12. С. 157-168.

1631 Миронов А. Янка Мавр: романтика борьбы, свободы и счастья: Из предисл. к кн. Я. Мавра "Сын воды. В стране райской птицы. Амок" // Детская литература. 1970. № 2. С. 55.

1152 Гордицкий А. Первопроходец далеких и близких земель // Мавр Я. Путь из тьмы: (Воспоминания детства). Мн., 1972. С. 142-144.

ІЗЕЎЛІН Ілья — на 02.11.2015 прадстаўляў турыстычную фірму "AnyWay Travel" (дата матэрыялу на сайце, які вы выкарыстоўваем).

Ён расказвае пра краіны Лацінскай Амерыкі, якія ведае. Пры гэтым гучыць парада: "Ехаць у Лацінскую Амерыку — лепш без хвароб сэрца". Чаму — тлумачэнне можна знайсці ў рускамоўнай версіі інфармацыі Ільі — і мы збіраемся пазней працытаваць гэтае месца са сказанага Ільёй пра паўднёвую групу краін з яго кампетэнцыі. …Як, напэўна, не варта ехаць у (Лацінскую) Амерыку людзям са слабымі нервамі — і тым, каму новыя ўражанні не даражэй за не слабыя, але "нервы".

Асаблівасцю матэрыялу "Гватэмала, Беліз, Антарктыда: ці гатовы беларусы да сапраўднай экзотыкі?" з'яўляцца тое, што адна за адной пералічваюцца вылучаныя загалоўкамі краіны Лацінскай Амерыкі (і тры краіны на ўсходзе Старога Свету). У ім гаворка ідзе пра Мексіку, Беліз, Гватэмалу, Панаму, Гандурас, Коста-Рыку, Нікарагуа, Венесуэлу, Бразілію, Перу (Панаму прапусцім). Па матэрыяле цяжка зразумець, што Ізеўлін бачыў сам, а што проста рэкламуе.

"За 10 гадоў працы ў турызме Ілья Ізеўлін, менеджар турыстычнай кампаніі AnyWay Travel, пабываў у больш чым паўсотні краін свету, у многіх — не аднойчы. Напрыклад, краіны Цэнтральнай Амерыкі ён ведае як сваіх пяць пальцаў — проста падкажа, дзе самая смачная кава ў Коста-Рыцы, а ў Гватэмале і зусім арыентуецца як у родных мясцінах.

Калі вы вырашыце арганізаваць сваё экзатычнае падарожжа, успомніце пра Ілью. Якую б неверагодную кропку вы ні паказалі на глобусе, напэўна ён ужо пабываў там да вас. Дзякуючы гэтаму Ілья прафесійна зарыентуе ў тым, як зручней дабрацца, прапануе варыянты самых камфортных гатэляў, падкажа, што паглядзець на месцы адпачынку".

"У турызм я прыйшоў 10 гадоў таму, а 7 гадоў таму пачаў займацца экзатычнымі напрамкамі: спачатку наведаў Кубу, Дамінікану і Мексіку, потым — Чылі, Бразілію, Аргенціну, далей — больш, словам, аб'ехаў усе краіны Цэнтральнай Амерыкі. Год працаваў у Венесуэле ў прымаючай турыстычнай кампаніі Araguaney Latin Travel, самастойна наведваў краіны Паўднёва-Усходняй Азіі. За гэтыя гады з'явіліся асабістыя кантакты з консульствамі, буйнымі прымаючымі аператарамі, авіякампаніямі ў многіх краінах — дзякуючы гэтаму сёння ў AnyWay Travel мы можам арганізаваць маршрут любой працягласці, складанасці, насычанасці. Для мяне гэта не проста праца. Я сам вельмі люблю падарожнічаць і калі не заўсёды атрымліваюцца далёкія паездкі, то абавязкова раз на месяц выбіраюся хаця б на ўікэнд у Еўропу".

Ілья тлумачыць, адкуль і як трэба пачынаць па-турысцку асвойваць, вывучаць Лацінскую Амерыку, і памылковыя тэндэнцыі. Гэтую і іншую прафесійную інфармацыю мы прапускаем.

"МЕКСІКА — УБАЧЫЦЬ СУМЕСЬ КАТАЛІЦЫЗМУ І ПАГАНСТВА

"Я ўпершыню патрапіў у гэтую краіну ў іх нацыянальнае свята — Дзень Мёртвых, дарэчы ён праходзіць 2 лістапада, сёння. Мяне атачалі людзі ў касцюмах шкілетаў. Але больш за ўсё мяне ўразіла сцэна на могілках — мексіканцы прынеслі да адной з магіл тэлевізар, піва і глядзелі футбол. На маё здзіўленае пытанне гід спакойна растлумачыў — нябожчык любіў футбол, сябры вырашылі зрабіць яму прыемнае! І ў гэтым асаблівасць Мексікі — пры існуючым з 16 стагоддзя каталіцызме ў краіне моцныя паганскія вераванні.

Вельмі шкада, што нашы турысты пры вандраванні абмяжоўваюцца Канкунам. Так, там выдатныя гатэлі сусветных ланцужкоў — Iberostar, RIU, Oasis, Barcelo, вельмі добрыя пляжы, насычанае начное жыццё — танцы, тусоўкі, шумная моладзь. Але Мексіка — гэта яшчэ і плямёны майя, Юкатан, старажытны горад Чычэн-Іца, адзіная крэпасць майя прама на беразе мора — Тулум. Каб паўнавартасна пазнаёміцца з Мексікай, трэба прылятаць у Мехіка Сіці. Мы прапануем насычаныя экскурсійныя туры — з Мехіка да Канкуна каля 2 тысяч кіламетраў па зямлі, працягласцю ад 8 да 15 дзён. Калі ж вы шукаеце не проста пляжны адпачынак, а паўнавартасны рэлакс, то раю абраць курорт Рыўера-Майя. Дарэчы, гэта міф, што ўся мексіканская кухня — вострая. Так, гуакамоле там усюды — як у нас соль на сталах. У іх кухні шмат курыцы, соусы з авакада, у падрыхтоўцы страў часта выкарыстоўваецца кукурузная мука. Можна ў нас на кухні прыгатаваць усё тое ж, маючы звычайныя прадукты. Дарэчы, у рамках гастранамічнага тура можна ўбачыць, як вырабляюцца гуака-моле або тэкіла — мексіканская тэкіла, як вядома, лепшая ў свеце".

"Мексіку вельмі зручна камбінаваць з краінамі Цэнтральнай Амерыкі — Гватэмалай, Гандурасам, Белізам. Мы прапануем такія групавыя туры два разы на год".

"БЕЛІЗ — НАЧАВАЦЬ У ДЖУНГЛЯХ ПРЫ СВЕЧКАХ

Беліз — малюсенькая дзяржава з 250 тысячамі жыхароў, адзіная англамоўная краіна ў Лацінскай Амерыцы, куды вельмі складана патрапіць з-за нелаяльнага візавага рэжыму. Але з намі гэта магчыма! Я звязваюся з мясцовым консульствам і турысты атрымліваюць візу прама на мяжы — па спісе. Краіна знакамітая сваёй Блакітнай дзіркай (blue hall) з дзівосным дайвінгам, ёсць там і піраміды. Сябе можна пацешыць вандраваннем на лодцы ў джунглі, дзе можна сустрэць ягуара. У гатэлях у джунглях у 9 вечара выключаюць святло і раздаюць свечкі — каб не парушаць экасістэму. Можна патрапіць у Беліз на экскурсію на круізных караблях, якія заходзяць сюды з Канкуна і Маямі".

"ГВАТЭМАЛА — ПРАЕХАЦЬ ПА СТРАКАТЫХ ГАТЭЛЯХ АЎТЭНТЫЧНЫХ ВЁСАЧАК

Шалёна цікавая краіна, незаслужана абыдзеная ўвагай турыстаў! Гватэмала — гэта вулканы, азёры вулканічнага паходжання. Жамчужына краіны, Тыкаль — закінуты горад майя. Знаходзіцца Гватэмала побач з Мексікай. Калі параўнаць гэтыя дзве краіны, то яны нечым падобныя, але Гватэмала — як глыбінка, больш аўтэнтычная. Там усе ходзяць у нацыянальных строях, не вераць у традыцыйную медыцыну — гэта такі кавалачак, некрануты цывілізацыяй. Хаця ў іх ёсць крамы, добрыя гатэлі, інтэрнэт. У Гватэмала Сіці не так шмат цікавага, трэба ехаць у індзейскія вёсачкі, дзе кожны гатэль — унікальны і яркі, з плеценымі дыванамі, каларытны, як асобны твор мастацтва. Яшчэ ў Гватэмале знаходзіцца адзіная ў свеце каталіцкая царква ў Чычыкастэнанга, дзе Папа Рымскі дазволіў праводзіць паганскія абрады. Але я не рэкамендаваў бы ехаць у Гватэмалу самастойна, лепш праз надзейныя кампаніі — у нас ёсць прамыя кантакты ў Гватэмале".

"ГАНДУРАС — АСАБІСТА ЗАЗІРНУЦЬ У КАЛЯНДАР МАЙЯ

Краіна, у якой я пабываў некалькі разоў, пачынаючы з 2009 года. У тым ліку і ў Капане, дзе знаходзіцца знакаміты каляндар майя. Там дакладна апісваецца, што каляндар перасталі весці, бо быў забіты апошні чалавек, які мог гэта рабіць. Гандурас — найбяднейшая краіна ў рэгіёне, але пры гэтым яна багатая выдатнымі пляжамі, ёсць гатэлі ланцужкоў Iberostar, Barcelo. Для беларусаў віза не патрэбная".

Літ.:

12328 Дранкевич О. Г. История путешествий и туризма: пособие. Мн., 2008.

7034 Весь мир / Туристская компания. Здесь вам рады всегда! // Туризм и отдых. 2002. 17 окт. С. 15 (Варао, пемон (плямёны).)

5485 Чижовский М. Анекдоты со всего света / на литературный язык анекдоты переводил М. Чижовский // Туризм и отдых. 2000. 13 апр. С. 32.

ПАЎЛАЎ Савелій — ураджэнец Браслаўскага раёна, у 1973 г. разам з прадстаўніком БССР у ААН В. С. Смірновым наведаў у Чыкага афрыкана-амерыканскі музей (DuSable Museum of African American History), у якім ушанаваны і індзейцы. Кароткія звесткі пра гэты візіт мы ўжо давалі ў артыкуле пра Смірнова (БСІ — вып. [9] / НС.pdf — № 34, 24.08.2022), але ён настолькі "хрэстаматыйны", што хацелася б не толькі дапоўніць уласна тым, што яшчэ тычылася індзейцаў, асабліва словамі з выступлення Марыён Біч, як іх перадае Паўлаў, але даць цалкам урывак пра музей з нарыса "Амерыка як яна ёсць". Прыведзеныя ў Дзюсабль камуністам Тэдам Пірсанам, беларускія госці былі сустрэтыя старшынёй савета музея Аршы Лістанбэ, а пасля яе выступлення выказалася і Марыён, пры гэтым дакладна ўказваецца паходжанне: "Як індыянка, — сказала яна, — я з'яўляюся сапраўднай гаспадыняй гэтай краіны", што гучыць таксама і як маніфест феміністкі.

С. Паўлаў — папулярная фігура ў коле гомельскіх індзеяністаў, дзякуючы, акрамя яго дзюсабльскага апісання, і таму, што пасля перабудовы, на пенсіі, ён зарэкамендаваў сябе алармістам, заклапочаным глабалізмам і пагрозамі навакольнаму асяроддзю. Ды і ў свае "лепшыя часіны" як партыйны дзеяч, падобна да большасці беларускіх палітыкаў з прычыны іх у цэлым лагоднага нацыянальнага характару, ён быў "не звер", а проста мусіў, адпавядаючы сваёй пасадзе, быць строгім. Таму ёсць прапанова ставіцца да яго з пяшчотай, у лепшых традыцыях міжкласавай згоды.

(Што такое беларуская пяшчота, можна праілюстраваць эмоцыямі пры сустрэчы ў Аргенціне двух землякоў, калі адзін пазнаў другога па акцэнце (раман Я. Басняцкага "Іншаземец" ("Иностранец" (1961), у часопісе — як "Усё жыццё наперадзе" ("Вся жизнь впереди"), 1959) пра польскага беларуса (бацька беларус, маці руская) Андрэя Клімовіча, які ў Аргенціне стаў Андрэасам Клімашам (Андреас Климошш), на падставе сапраўдных успамінаў эмігрантаў).)

Прама хлусіць у часы Машэрава было даволі непрыстойным. Што для Паўлава было нешта святое, сведчыць і ўжыванне ім слова "святыня" ў адносінах да музея і да адраджэння неграў і індзейцаў.

Уявіце сабе, што б вы адчулі, калі б сустрэлі Паўлава ў гарах Сьера-Мадрэ, аплоце апачаў. І не ў складзе, як прапагандыста, "палітрука", амерыканскіх войск пад камандай генерала Крука, а як "нашага, савецкага чалавека"!

"З плошчы Хеймаркет-сквер Тэд Пірсан павёз нас у музей Дзюсабль афрыкана-амерыканскай гісторыі. Старшыня яго рады Аршы Лістанбэ сардэчна вітала гасцей, а супрацоўніца музея Марыён Біч павязала галаву Віталя Смірнова рознакаляровай стужкай. Такога гонару ў індзейцаў удастойваюцца самыя паважаныя людзі племені. У дадзеным выпадку стужка азначала пасвячэнне Віталя Смірнова ў ганаровыя індзейцы.

Мы і не заўважылі, як у галоўнай зале музея сабралася шмат людзей. Да стала падышла Аршы Лістанбэ і сказала яркую прамову пра роўнасць людзей працы, пра салідарнасць змагароў за свабоду, пра дзікасць і гнюснасць расісцкіх забабонаў, якімі паражана жыццё Чыкага.

— Тут сабраліся белыя і чорныя, старыя і маладыя, мужчыны і жанчыны, — казала Аршы Лістанбэ. — Нас падзяляе не колер скуры, а багацце і беднасць. Афрыканцаў прывезлі ў Амерыку, каб назаўжды зрабіць іх рабамі. Мы адновім сапраўдную гісторыю афрыкана-амерыканскіх сувязей. У флатыліі Хрыстафора Калумба былі тры караблі, і капітанамі двух з іх былі афрыканцы. Можна яшчэ паспрачацца, хто адкрыў Амерыку — еўрапейцы або афрыканцы?!

Аршы змяніла Марыён Біч.

— Як індыянка, — сказала яна, — я з'яўляюся сапраўднай гаспадыняй гэтай краіны. Багатыя адабралі ў мяне маю радзіму і мову маіх продкаў...

Поўныя роспачы і горычы словы жанчын данеслі да мяне сапраўдныя мэты і прызначэнне музея Дзюсабль. Гэта святыня "чорнага і чырвонага рэнесансу". Сабраныя ў музеі творы мастацтва індзейцаў і афрыканцаў, узоры іх старажытнай зброі, прадметы побыту, прылады працы закліканыя сказаць амерыканцам і ўсяму свету, што матэрыяльная і духоўная культура нацыянальных меншасцей Амерыкі гэтак жа багатая і чалавечная, як і прагрэсіўная культура ўсяго амерыканскага народа, і што яна можа і павінна без усялякіх абмежаванняў заняць сваё дастойнае месца ў яркім сузор'і нацыянальных культур чалавецтва.

Музей Дзюсабль аб'ядноўвае ў сваім актыве людзей, якія добра разумеюць, што для поспеху барацьбы за свае правы і нацыянальную годнасць трэба аб'яднаць працоўных — белых, чорных, чырвоных — і кіраваць іх дзеяннямі. Створаная летам 1971 года ўпершыню ў гісторыі індзейцаў адзіная арганізацыя "Рух амерыканскіх індзейцаў" (РАІ) заявіла: "Чырвоны гігант стаіць на адным калене, але ён гатовы ўстаць ва ўвесь рост". І музей Дзюсабль, які актыўна ўмацоўвае самасвядомасць неграў, індзейцаў і іншых абяздоленых нацыянальных меншасцей Амерыкі, ставіць сваёй мэтай, з аднаго боку, рэабілітаваць прыніжаную і абражаную іх культуру і, з іншага боку, змагаецца за стварэнне больш-менш ніштаватых умоў для яе адраджэння і развіцці.

У музеі Дзюсабль працуюць творчыя студыі для моладзі, арганізуюцца курсы, семінары і лекторыі па афра-амерыканскай гісторыі і культуры, ладзяцца выставы твораў жывапісу, графікі, скульптуры. Музей праводзіць і навукова-даследчую працу. Ім выдаюцца штогадовыя "Даведнікі па негрыцянскай і індзейскай гісторыі і культуры", якія змяшчаюць звесткі аб барацьбе супраць расавай дыскрымінацыі ў краіне.

Музей Дзюсабль туліцца ў трухлявым непрыстасаваным будынку ў парку імя Вашынгтона, ён не атрымлівае ніякай дапамогі ад гарадскіх уладаў і існуе толькі на ахвяраванні сваіх прыхільнікаў. У гэтых адносінах Дзюсабль не можа раўняцца, напрыклад, з музеем чыкагскага гістарычнага таварыства, размешчаным у цудоўным палацы і які карыстаецца ўвагай і клопатам уладаў.

Ніколькі не прымяншаючы ўзорнай арганізацыі экспазіцый гэтага музея, дзеля справядлівасці трэба сказаць, што сціплыя экспанаты Дзюсабля даюць больш розуму і сэрцу наведвальніка, чым, скажам, размешчаная ў музеі гістарычнага таварыства калекцыя сукенак жонак усіх прэзідэнтаў ЗША. У Дзюсаблі, напрыклад, уражвае дзіўная па мастацкай выразнасці і тонкаму лірызму калекцыя драўляных скульптур "Мацярынства". Яе стварэнне звязваецца з майстрамі таленавітага племені індзейцаў патаватытаў [поттаватитов, але правільна — патаватомі (патаватамі), якія пасяліліся на месцах, якія раней займалі маякі, сокі і фоксы], якія валодалі прыбярэжнымі землямі ў возера Мічыган. Дарэчы, яны першымі далі прыазёрнаму паселішчу бледнатварых прышэльцаў назву Чыкага. На іх гаворцы яно азначае "благія пахі". Трэба аддаць належнае мудрасці патаватытаў. Не ведаючы капіталізму, яны дакладна назвалі гэты горад. І справа не толькі ў тым, што ў Чыкага сканцэнтраваны гіганцкія бойні. Значна мацней пахнуць карупцыя, гвалт, расізм, якімі паражоны сучасны Чыкага".

Мы ўжо ведаем, што многае ў лепшы бок змянілася і ў жыцці неграў і індзейцаў, і з памяшканнем для музея-цэнтра, і ў яго агульным статусе. Але гісторыя мае сэнс, каб сачыць за тым, як адрозніваліся якасць і паўната жыцця сярод розных катэгорый зямлян.

Пераклад наш, хаця ёсць і версія на беларускай мове, апублікаваная ў часопісе "Полымя" ў 1974 г., а таксама яго пераклаў наш калега М. Шуканаў (найбольш тэксту па праграме нашых перакладаў для серыі "Індзейцы вачыма беларусаў" у выніку зрабілі члены БІТ М. Шуканаў і Д. Санюк, за што хацелася б яшчэ раз выказаць ім падзяку).

Усяго на гэты момант мы маем у адным месцы на паліцы не менш за 4 экз. кнігі Паўлава — акрамя першага, купленага ў кнігарні (калі даты набыцця яшчэ і не ставіліся на нашых кнігах), іншыя прыйшлі ўжо "натуральным чынам", "самі па сабе" (з лютага 1985 г. назіраецца правіла кожны раз фіксаваць на кнігах дату). Кнігалюбам ды і тым, хто ў жаху ад "кніжных завалаў" дома, будзе цікава даведацца, што экзэмпляр кнігі Паўлава "Рэпартаж з борта Зямлі", датаваны 14.04.1989, быў з вялізнага "кута" кніг у кватэры А. Снітко на вуліцы Дворнікава на "Сельмашы" ў Гомелі, які пазней вывезлі да сябе кіяўляне, каб прадаць і грошы пусціць на салідарнасць з Лацінскай Амерыкай. Снітко, таксама экалагічны аларміст, набыў і галоўныя кнігі "позняга" Паўлава. (У гомельскага актывіста была іншая сістэма ўладальніцкіх адзнак на кнігах, у т.л. па канкрэтных месцах набыцця — апошняе з часам паўплывала і на аўтара БСІ, з развіццём: дэталізаваць на саміх экзэмплярах акалічнасці набыцця — каб былі звесткі пра пакупку, дары, буккросінг не толькі па населеных пунктах, але і па памяшканнях — кнігарнях і г.д.)

Літ.:

11824 Снитко А. Остров Сельмаш // Сельмашевец. 2019. 5 сент. С. 3. ("Продолжение следует", але працягу чамусьці не было.)

3844 Запрашаюць: [...] кінатэатры // Гомельская праўда. 1988. 27 мая. (Відэасалон Сельмашаўскі — ..."Ацэола".)

7941 Чыкага // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17. Мн., 2003. С. 302.

811 Мештравіч (Mestrovіc) Iван // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. Т. 5. Мн., 1973. С. 168. (у БелСЭ згаданае адлюстраванне індзейскай тэмы ў творчасці харвацка-амерыканскага скульптара, але ў 2021 г. працуе камісія, якая супраць таго, каб "promote persons and events related to racism, slavery, genocide or the misre-presentation of American Indians", у т.л. Мештравічам, які хацеў "рамантызаваць" вобраз індзейцаў сваімі статуямі ў Гранд-Парку Чыкага — і больш нічога.)

10254 Pastusiak L. Chicago: portret miasta. Warszawa, 1986. (Буйны вучоны і палітык у кнізе пра Чыкага адносіць маямі Little Turtle да атава: "Plemiona te tworzyly konfederacje, ktorej przewodzili Maly Zolw z plemienia Ottawa oraz Niebieska Kurtka z plemienia Shawnee. Z Malym Zolwiem spotkal sie Tadeusz Kosciuszko w Filadelfii".)

ШАРАВАРАЎ Алег — музыкант, гукарэжысёр, мастак-пастаноўшчык, дэкаратар. У "Энцыклапедыі беларускай папулярнай музыкі" мы не знаходзім артыкулаў пра Алега, а таксама Уладзіміра Гнутава і Глеба Сівалобчыка ("Жалезны" Глеб), якія з'яўляюцца ў справаздачы пра канцэрт у фестывальным цэнтры "Акварыум" у кастрычніку 1996 г. з удзелам музыканта-наваха У. Язі. Але яны былі добра вядомыя сярод аматараў пэўных кірункаў музыкі. Акрамя сваёй асноўнай ролі як аўтара і выканаўцы музыкі, а таксама гукааператара на канцэртах, Алег стаў працаваць у кіно як мастак — сярод фільмаў: "Талаш", "Бумеранг", "Гульня са смерцю" — і сам хутка пасля свайго 50-годдзя памёр 8.11.2012 г. у Менску ў час здымкаў фільма, зняўшыся перад тым, у тым жа годзе, у серыяле "Албанец-4".

"Фестывальны цэнтр "Акварыум", больш вядомы як адна з лепшых менскіх "танцулек", выйшаў на шлях рок-н-ролу. У мінулую сераду тут гаспадарылі Алег Шаравараў і "Жалезны" Глеб — людзі вядомыя сярод беларускіх фанаў. Праграма, якую прапанавалі арганізатары новага менскага клуба ў гэты вечар, была не зусім звычайная.

Першы на сцэну выйшаў гурт "Гырб і Сын", які апошні раз выступаў у такім складзе. Пад музыку, разлічаную на падлеткаў, дружна скакалі салідныя дамы з сваімі малінавапінжачнымі кавалерамі.

Здзівіў публіку і Вільям Язі, сапраўдны індзеец з племені наваха, які выконваў на флейце традыцыйныя мелодыі. Праўда, госць быў прыняты без энтузіязму і хутка пакінуў сцэну.

А вось пад музыку наступнага гурта — "Partyzone" патанчыць ужо не давялося. "Цяжкі" саўнд, зграбныя кампазіцыі і вакал Уладзіміра Гнутава... Публіка брала аўтографы.

Пасля перапынку канцэрт завяршыла вядомая ў Менску бітавая каманда "Мэтэор".

Прысутныя засталіся задаволеныя, а Алег Шаравараў у канфідэнцыйнай размове паведаміў, што "Акварыум" хутка набудзе рэпутацыю рок-н-рольнага цэнтру, тут неўзабаве прытуліцца "гасцёўня" гурта "Крама", а гэта — цэлы шэраг канцэртаў цікавых гуртоў і жывы гук".

Літ.:

12215 С. Ю. Г. В. Будзе рок-н-рольны цэнтар з жывым гукам // Наша ніва. 1996. 21 кастр. С. 16.

2489 Сімакоў А. Новы альбом "Сёмага агню" // Чырвоная змена. 1993. 25 верас.

Алесь Сімакоў,даследчык беларуска-індзейскіх сувязей.

***

На марскіх і рачных берагах: Мяцеліца, Райс; незвычайныя ракурсы і некаторыя "вясёлыя" памылкі ў сувязі з "Сынам вады" (да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра, ч. 5)

(Працяг, пачатак гл. у № 19, 22, 24, 27, 30-34, 36-48, 50-52 (2022); 1-16 (53-68) за 2023 г.)

Імя Маўра гучала ў перапісцы, што злучала нас з рознымі куткамі свету — са Слонімам, Масквой і Ленінградам, Лонданам, Украінай, Аўстраліяй, ЗША і Чылі.

У ліку ранніх такіх лістоў — тыя, якімі мы абмяняліся з харкаўскім літаратарам Юрыем Стаднічэнкам. Ён папулярызаваў, перакладаў Сат-Ока для ўсяго СССР, а таксама спрыяў наладжванню кантактаў паміж індзеяністамі. Як і Багдан Яхвак з Ужгарада, ён атрымаў ад нас "Сына вады" і з задавальненнем прачытаў. ("Палескіх рабінзонаў" з "ТВТ" мы перадалі актывістцы з Данецка, якая дапамагала нам у верасні 1997 г. у Гомелі наладзіць электронную пошту, прывёзшы асабіста мадэм (яна выглядала як жывое ўвасабленне "ваяўнічага тэхніка" з "ТВТ", адсюль такі выбар падарунка); куплены ў Ленінградзе дублетны экзэмпляр кубінскага выдання "Палескіх рабінзонаў" мы даслалі ў 1988 г. у падарунак СШ № 126 на вуліцы Янкі Маўра ў Менску — калі пералічыць ледзь не ўсе выпадкі падобнай практычнай папулярызацыі намі спадчыны Маўра.)

У першым лісце мы пісалі Стаднічэнку: "Вельмі шкада, што наш пісьменнік Янка Маўр не жыве зараз. Гэта быў бы другі Сат-Ок, хоць і без індзейскіх продкаў. Водгукі аб яго кнігах, у т.л. і "Сыне вады", ёсць і ў архіве Маўра, і ў іншых месцах, але паўночна-амерыканскай тэматыкі ў Маўра няма, што зніжае значэнне яго творчасці ў выхаванні індзеяністаў. Калі б не 30-40-50-я гады, мы б чыталі пра апачаў не Мая, а Маўра (і не трывіяльнага літаратара, а сацыялістычнага рэаліста). Зрэшты, мы і так чытаем Маўра, яго аповесць аб вогнезямельцах ("Сын вады"), верагодна, першы індзеянісцкі твор у савецкай літаратуры (хацелася б у гэтым пераканацца канчаткова). Вельмі шкада, што ніхто з беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку і тыя, хто прытрымліваецца "маўраўскай традыцыі", не прадоўжыў распрацоўку гэтай тэмы. Гэта зрабілі самі па сабе ці ў сувязі з польскай традыцыяй некаторыя ўраджэнцы Беларусі, якія пісалі на польскай мове. Напрыклад, Нора Шчапанская…".

27.11.1987 г. Стаднічэнка адказаў, паведаміўшы, што калісьці чытаў раман "Амок". 10.01.1988 г., у другім лісце, з трох атрыманых, ён ужо перадаў свае ўражанні і ад "Сына вады".

Пішучы "ніхто" ці "што толькі ў Польшчы" — мы яшчэ не ведалі пра Аляксея Якімовіча, хаця гэты сланімчанін хутчэй Джаан Роўлінг або Джэймс Бары, чым Янка Маўр, — больш "фэнтэзі", чым у Маўра, у апісанні нееўрапейскіх краін (гл. сканы аднаго з лістоў ад Аляксея, у якім надзвычай выразна паказанае значэнне Маўра з яго пункту гледжання).

Найбольш цікавае для нас, бадай, жыццё выданняў "Сына вады", перспектывы аповесці ў выхаванні беларускіх дзяцей, а таксама незвычайныя, неадэкватныя ацэнкі, найперш Манга — вольналюбівага, цікаўнага, але без "класавай пазіцыі" "дзікуна". Сінопсіс з рознай ступенню дэталізацыі, крытыка, уключаючы вызначэнне жанру, палітычныя высновы з нашага і іншых пунктаў гледжання — для вялікіх асобных размоў.

З выказванняў пра "Сына вады" хіба сапраўды вартыя найбольшай увагі тыя, што ўтрымліваюць "палітычныя" высновы — у першыя гады кніжнага жыцця аповесці крытыкі не адчувалі страху за любое лішняе няўдалае слова, нават сказанае ў "правільным" кірунку, і некаторыя не на жарт накідваліся на твор. Рэвалюцыя многае змяніла ў поглядах на прыгнечаныя "каляровыя" народы, але засталіся перажыткі старых уяўленняў, у выніку чаго атрымалася дзіўнаватая сумесь, гібрыд — пры якім многіх не задавальняла класавая "прытупленасць" дзікуна і г.д. Праз некаторы час крытыка Маўра супакоілася — зрэшты, было ўжо і не да гэтага; і толькі пасля перабудовы мы заўважылі асобныя галасы, якія ставяць пад сумненне вартасць, гуманізм Маўра ў яго паказе "дзікуноў". Голас А. Скурко сапраўды гучыць крыху дысанансна, у параўнанні з вядомымі, але такі "шчупак", відаць, не пашкодзіць: пытанні жорсткасці як каланізатараў, так і іх ахвяр, уключаючы этычныя межы чорнага гумару, варта абмяркоўваць.

Як вядома, Маўр любіў гумар, у тым ліку і чорны, — нездарма ён перакладаў Марка Твэна.

Маўр "не пераадолеў" — і ці мог пераадолець? — стэрэатыпы "дзікуна", туземца, тубыльца, але, па ўсім бачна, імкнуўся зрабіць вобраз больш прывабным і гуманным — "рамантызаваў"… каб заслужыць крытыку ўжо ў наш час, які, па логіцы прагрэсу, павінен вымагаць сапраўды развітых збалансаваных падыходаў. На практыцы: настаўнікі цяпер не вельмі ўпэўненыя ў тым, што можна казаць пра каланіялізм. Тым не менш, беларускія крытыкі могуць і далей лічыць Манга вобразам, які назаўсёды ўвайшоў у гісторыю не толькі беларускай, але і савецкай дзіцячай літаратуры. Для больш эфектыўнага далейшага працэсу — уваходзіць у гісторыю "сусветнай дзіцячай літаратуры" — патрабуецца і больш актыўнасці па параўнанні вобразаў, створаных для стэрэатыпізацыі Патагоніі і Вогненнай Зямлі — гэтых надзвычай рамантычных, але і трагічных мясцін у краінах Крайняга Поўдня, якія зазналі сапраўдны тэрор і генацыд — сістэматычнае знішчэнне і прыніжэнне людзей як у 19, так і ў 20 стагоддзі.

Трохі "стылёвага", часам смешнага, памылак і апломбу, характэрнага свайму часу, — не зусім "адэкватнага" з пункту гледжання цяперашняга чытача — можна знайсці ў цытатах ніжэй (выпісаныя, а потым набраныя на камп'ютары, яны не правяраліся намі — могуць быць "збоі").

М. Яфімаву, якая амаль без змен падае сваё бачанне праз 20 гадоў пасля яе першай кнігі, і Э. Гурэвіч, якая змяніла трактоўку антырэлігійнай жорсткасці і іншага падобнага ў Маўра ў адпаведнасці з "новым часам", вядома, можна адрозніць ад В. Селіванавай і Я. Дорага, якія пісалі значна раней. Адрозніце таксама думкі названых аўтараў ад выказаных рэцэнзентам "Настаўнікам", Я. Зомерфельдам, І. Чыгрынам, Э. Ялугіным. Акцэнты ў ацэнках вар'іруюць, хаця некалькі асноўных матываў гучаць пастаянна. Адзначаецца тое, як Маўр паказаў жыццё фуіджынцаў, характарызуецца галоўныя герой і гераіня, іх адносіны, даецца маральная ацэнка. Нам найбольш падабаецца ацэнка "Сына вады" І. Чыгрынам, які даследаваў прозу "Маладняка", у т.л. яе прыгодніцкае "рэчышча", і з вышыні 80-х гадоў ахарактарызаваў палітычнае значэнне "Сына вады" і іншых твораў Маўра. Таксама ў будучым нам хацелася б як найпаўней прадставіць бачанне "экзатычнага цыклу" Маўра Б. Зубкоўскім — сапраўдны прыемна сустрэць свежы позірк, які абапіраецца на параўнанне герояў Маўра і герояў іншых, больш вядомых у свеце класікаў прыгодніцкага жанру.

"... Маўр з уласцівай яму эрудыцыяй знаёміць чытача з жыццём, побытам паўночна [так!]-амерыканскага племені фуіджынцаў. На фоне прыгод сваіх дзікунскіх герояў аўтар паказвае жорсткую барацьбу чалавека з прыродаю..."

"Даная кніжачка для дзяцей [...] малюе мізэрнае жыццё жыхароў Вогненнай Зямлі (паўднёвага краю паўднёвай Амерыкі, ля Магеланавай пратокі) іх побыт, простыя дзікунскія звычаі..."

"Аўтар даў надзвычайна прыгожыя малюнкі дзікай, але велічнай у свае суровасці, прыроды Вогненнай Зямлі, а самае галоўнае — досыць поўна паказаў нялюдскае, цяжкае жыццё тубыльцаў, іх звычаі, побыт, гаспадарку, працу і г.д. Усё гэта Маўр здолеў зрабіць без жаданых ухілаў у бок тандэтнай экзотыкі, якая звычайна пануе ў гэтым літаратурным жанры". Кніга "дапаможа чытачу ўявіць сабе ступень залежнасці агульна-культурнага ўзроўню грамадства ад характару працэсаў вытворчасці, зразумець, адкуль і як нараджаліся ў людзей рэлігійныя культы і г.д."

"... Я. Маўр стварае ўражлівую карціну жыцця і барацьбы за існаванне (не памерці б з голаду) закінутых на край свету (Вогненная Зямля, Магеланава пратока) так званых фуінджынцаў [так!], якія таму і жывуць усё жыццё на вадзе ў лодках (канах), што не маюць радзімы, зямлі (Чылі, да якой яны нібыта належаць, недзе надта далёка), што не ладзяць з іншым, больш ваяўнічым племем она ("Гэтыя паганыя она спрадвеку занялі найлепшыя месцы і сцерагуць іх, як каршуны, нават і тады, калі і самім не патрэбны")" .

"У дакастрычніцкі перыяд беларускі народ цярпеў двайны ўціск — сацыяльны і нацыянальны, з боку памешчыкаў і капіталістаў. Таму для самаўсведамлення беларускаму дзіцяці асабліва неабходна было ведаць, як у такіх умовах людзі не губляюць чалавечага аблічча, як, нягледзячы ні на што, змагаюцца за сябе, за свабоду, за будучыню ("У краіне райскай птушкі", "Сын вады")".

Як бачым, ад карцін сацыяльнага дарвінізму да ідэйнай ідэалізацыі вогнезямельцаў — адзін крок.

"Амок", "У краіне райскай птушкі" і "Сын вады" добра ўпісваюцца ў "сацыялістычныя пераўтварэнні", у якія "пасля Кастрычніка Беларусь уступіла як паўкалонія былой царскай Расіі. Таму ў творах Я. Маўра 20-х гадоў вялікае месца адводзілася антыкаланіяльнай тэматыцы".

Што да вобразу Маўра, то адзін крытык лічыць, што Маўр "з глыбокай пранікнёнасцю заглядае ў псіхалагічны свет маладога дзікуна Манга, паказвае, як у дзікуна з'яўляецца жаданне рассунуць навакольны свет, пазнаць яго". Мангу прыпісваецца надзвычайная цікавасць да караблёў белых і імкненне трапіць на іх.

"Толькі такі талент, які быў у Янкі Маўра, мог удыхнуць жыццё ў Манга, у Тубі, якія не мелі канкрэтных нацыянальных рыс, а якія ўяўлялі нейкіх цёмнаскурых тубыльцаў увогуле".

Пераконваемся, што "чарнаскуры [так!] Манг" — "добры, спагадлівы і высакародны чалавек, бескарыслівы выратавальнік і заступнік Белай Птушкі".

Але: "Незразумелай з'яўляецца мэтазгоднасць таго, што аўтар прыплёў багатую паненку англічанку, выкінутую ў часе караблекрушэння на бераг да дзікуноў. Увядзенне ў аповесць, здавалася б, зусім непатрэбнае асобы, праўда, надае дзеі пэўнае напружанне, але ў той жа час усё ж такі аддае тым тандэтным прыгодніцтвам, ад якога аўтар сам, відаць, зусім правільна, стараўся ўхіліцца. Калі аўтар такім спосабам хацеў давесці гуманнасць дзікуноў — дарма: гэтае мэты ён мог бы дасягнуць і больш простымі спосабамі".

"Тонкімі штрыхамі адцяняе пісьменнік пачуцці Манга, паставіўшы яго ва ўзаемаадносіны з жанчынай з буржуазнага грамадства, магчыма, і добрай, якая не жадае зла свайму выратавальніку, нават, як быццам, прымае ўдзел у яго лесе, але ўсё ж у сілу свайго выхавання і становішча глядзіць на яго як на рэч".

Манг у Лондане — гэтым фактычным цэнтры свету і тады, і цяпер, — вялікая ўдача Маўра. Можна да бясконцасці ўяўляць і нават дапісваць, што магло быць далей з Мангам, ці працягваліся яго адносіны з Белай Птушкай-Грэт, ці не стаў ён, скажам, дзеячам рабочага руху Вялікабрытаніі. Не ўсе зразумелі геніяльнасць незавершанасці апошняй часткі прыгод Манга — паводле гэтага пункту гледжання, варта было паказаць больш "пакорлівасці лёсу" або, наадварот, прабуджэння да барацьбы, а таксама, магчыма, імкнення Манга стварыць сямейны агмень — або вярнуцца на Вогненную Зямлю з пэўнай асэнсаванай праграмай.

"Неяк зусім штучна прышыты да аповесці апошні раздзел "Праз чатыры гады". Зусім не паказана, як дзікун Манг зрабіўся лёкаем у Лонданскім рэстаране. Тым часам ясна, што перажыванні зусім першабытнага дзікуна, які раптам трапіў у адзін з большых сусветных індустрыяльных цэнтраў, становяць самі па сабе тэму для вялікае аповесці".

Уражваюць "невялікія абразкі з паднявольнага жыцця гэтых самых афіцыянтаў, магутнасць, нечалавечнасць англійскіх і, зразумела, усіх капіталістаў, для якіх у гэтым рэстаране" — "здаецца, увесь свет сабраўся, каб ім служыць".

"Прасочваючы далейшы лёс Манга, які апынуўся ў Англіі, Я. Маўр паказвае, як цяжка сумленнаму чалавеку знайсці месца ў краіне бізнесу. Спрытны і мужны ва ўмовах суровай прыроды, Манг аказаўся бездапаможным і слабым у капіталістычным горадзе".

"Ад канцоўкі аповесці павявае пасіўнасць: неяк не стасуецца да характару вольналюбівага, смелага Манга пакорлівасць лёсу".

"Палітычныя высновы" заключаюцца перш за ўсё ў тым, што "апавяданне ў сваёй аснове прасякнута своеасаблівай "апалітычнасцю", сацыяльнай прытупленасцю. Тут багата прыроднага, геаграфічнага каларыту і гэтак мала жывых арганізавальных ідэй. Логіка падзей аповесці прымушае аўтара паставіць сацыяльную праблему. У творы яна мастацкі канкрэтызуецца праз малюнкі прыгнёту, эксплуатацыі чорнага [так: не "чырвонага", не чырванаскурага, не цемнаскурага, а "абагулена" і спрошчана — чорнага, далей да гэтага слова дадаецца і слова "раб"] Манга белымі "цывілізатарамі" буржуа англічанамі. Але гэты прыгнечаны Манг не ўзнімаецца ў Маўра да сацыяльнага пратэсту, нават не абураецца гэтай эксплуатацыяй чалавека чалавекам. У барацьбе з прыродай ён дужы, смелы, поўны моцнай волі, у стасунках жа грамадскіх — пакрыўджаны, бязвольны, чорны раб, які здольны толькі марыць пра свабоду, прычым, свабоду свайго мінулага, якая дасягаецца шляхам дзікунскай першабытнай барацьбы чалавека са зверам, чалавека з непадатліваю прыродаю".

Зусім слушны пасаж: "І хто ведае, да якіх вышынь культуры дайшоў бы дзікун Манг, калі б для яго былі створаны чалавечыя ўмовы жыцця і працы".

На заканчэнне гэтай часткі серыі матэрыялаў да 40-годдзя Я. Маўра — пра назву "фуіджынцы". Як бачым, яна часам скажаецца, у выніку чаго назіраем і значнае "перамяшчэнне" вогнезямельцаў — некалькіх народаў, якія практычна зніклі, — у больш шчаслівую для лёсу абарыгенаў Акіянію. Даўно заўважана, што Маўр не паспрыяў таму, каб яго герояў выразна ўспрымалі індзейцамі: яго "фуіджынцы" — гэта Fuegians, праз англійскую або эсперанта ад тапоніма Tierra del Fuego. што няцяжка зблытаць з Фіджы, фіджыйцамі.

Ці варта высвятляць, хто першы ўвёў "ідэю", што "Сын вады" апавядае пра "юнага фіджыйца" — руская Вікіпедыя або рытуальная служба Менска? Гэтае спалучэнне мы знайшлі: 31.05.2020 г. — на сайте ritual.by (матэрыял "Могила Янки Мавра на Восточном кладбище в Минске"), а 13.04.2022 г. — і ў Вікіпедыі, дзе яно застаецца і цяпер.

"Сюжэтная лінія галоўнага героя, юнага фіджыйца Манга, у ёй пабудаваная на распаўсюджанай у прыгодніцкай літаратуры схеме: выратаванне белага чалавека ад дзікіх тубыльцаў", — напісана ў Вікіпедыі. І сапраўды, у тыпалагічных, жанравых адносінах "Сын вады" можа быць вызначаны не толькі абагулена як "прыгодніцкая аповесць", але і больш вузка — "каланіяльная літаратура", "рабінзанада", "кніга пра караблекрушэнне" і, што гучыць блізка да вызначэння ў Вікіпедыі, — "кэптывіты" (captivity, твор пра жыццё ў плямёнах белых, захопленых у палон або тых, хто трапіў туды нейкім іншым шляхам, але не па сваёй волі).

Літ.:

5623 Скурко А. Чырвоны казуркаед: па старонках часопіса "Вожык" // Arche (Скарына). 2000. № 6/11. С. 66-69.

12046 Выготский Л. С., Лурия А. Р. Этюды по истории поведения: Обезьяна. Примитив. Ребенок. М., 1993.

8987 Выготский Л. С. Педагогическая психология: краткий курс. М., 1926.

2437 Выготский Л. С. Развитие высших психических функций: из неопубликованных трудов. М., 1960.

2434 Выготский Л. С. История развития высших психических функций // Выготский Л. С. Собр. соч.: В 6-ти т. Т. 3: Проблемы развития психики / под ред. А. Матюшкина. М., 1983. С. 5-328.

2616 Выдра Р. "Загадки" первобытного мышления и их разгадка // Под знаменем марксизма. 1925. № 7. С. 152-163.

2216 Яхвак Б. Iндзейцы? Гэта цікава! // Беларусь. 1988. № 2. С. 33. (Першая, магчыма, індзеянісцкая аб'ява ў друку Беларусі. Яе даў ужгарадскі індзеяніст, бібліяфіл.)

МЯЦЕЛІЦА Алег — з Бялыніцкага раёна, педагог-географ па набытай прафесіі, які пэўны час спрабаваў трымаць аграсядзібу з некаторымі індзейскімі элементамі ў ёй.

Гэта пра яго: "Гэтыя цікавыя людзі сціпла жывуць побач з намі, а мы часам і не здагадваемся пра іх яркі і незвычайны ўнутраны свет"; "Беларускія індзейцы ездзяць па ўсім свеце і сустракаюцца не толькі з такімі ж, як яны, але і з сапраўднымі індзейцамі", але патрабуецца дэталізацыя.

Увайшоў у суполку беларускіх індзеяністаў дзякуючы свайму сябру Сяргею Шапрану. У Расію на паўваў упершыню паехаў у 1993 г. і на працягу двух дваццацігоддзяў "ездзіў кожны год, амаль без перапынку", г.зн. мусіў бачыць там і тых з гасцей, хто меў індзейскую кроў. І вось цяпер, праз 30 гадоў, ён успамінае, як было з яго індзейскім лёсам і сустрэчамі з братамі.

На просьбу пацвердзіць факт прамых зносін з індзейцамі Алег адказаў:

"Аднойчы ў Мінску мы рабілі такі своеасаблівы індзейскі фэст, і прыязджаў з Амерыкі індзеец наваха. Акрамя таго, што ён быў, як бы гэта сказаць, прапагандыст індзейскай культуры, ён яшчэ выдатна граў на флейце ў сваім ярка выражаным этнічным стылі. Увогуле людзі, каторыя прыязджалі, яны вядомыя ў сябе на радзіме. Не шараговыя, напрыклад, заўзятары мясцовага бара. Гэтыя індзейцы — публічныя людзі, якія займаюцца такой своеасаблівай культурнай асветай, могуць правесці цырымонію ці абрад, прачытаць традыцыйныя малітвы, распавесці пра нейкія тонкасці ці сакрэты, ведаюць легенды, песні, звычаі, самі маюць высокі статус у індзейскай супольнасці".

Наколькі мы маглі прасачыць за выказваннямі Алега ў публічных крыніцах, ён згадваў і сенатараметыса (шаен-партугалец) Бэна Найтхорса Кэмпбала, які пазіцыяніруе сябе ўсё ж індзейцам і пэўны час, што могуць пацвердзіць і публікацыі ў беларускім друку на мяжы стагоддзяў, выказваў зацікаўленасць Беларуссю. Сенатару ад Каларада рабіліся прапановы наведаць Беларусь, але сустрэча яго, як і з афіцыйнымі асобамі, з Алегам і іншымі індзеяністамі пакуль не адбылася з-за, дыпламатычна кажучы, поўнага графіка. Тым не менш, зыходзячы з тэорыі, што ўсе людзі роўныя, бар'еры паміж рознымі іх катэгорыямі не заўсёды абавязковыя. Кэмпбал меў справу з беларусамі, у т.л. у Вашынгтоне, — нас гэта цікавіць як шаенска-беларускі кантакт.

Літ.:

3082 Для вас танцуют индеанисты // Вечерний Минск (2-ой вып). 1996. 14 окт.

2491 Шапран С. Командировка на Пау-Вау // Знамя юности. 1993. 9 авг.

2741 Шапран С. Белые люди с индейской душой / фото автора и из архива Железного Глаза [О. Жилинского] // Аргументы и факты в Беларуси. 1994. № 24. С. 8В.

3253 Шапран С. Под гитару и песни, и люди на время становятся равными // Знамя юности. 1995. 20 июня.

3457 Шапран С. Наши индейцы / фото // Уши. Пилот в мире звука. 1997. Янв. № 1. С. 29. 3-я стр. обл.

7552 Шапран С. Punk's Not Dead: их никто не любит, но они бессмертны // Имя. 1997. 23 мая.

3267 Шапран С. Индейская пляска солнца под Минском // Имя. 1997. 30 мая.

4622 Шапран С. Индейцы ввели сухой закон: какой из аксессуаров "бледнолицых" надели "краснокожие" по случаю яркого солнца? // Имя. 1997. 18 июля.

РАЙС Вольга (3) — 8.02.2005 г. бахаістка-беларуска паведаміла (тэма электроннага ліста: "List of materials I will send out Feb. 8, 2005."), што адпраўляе пасылку: "Я дасылаю скрыню з кнігамі і матэрыяламі 8 лютага 2005 г. Гэта зойме каля 3 месяцаў. Я паклала спіс матэрыялаў у скрынку. Спадзяюся, усе яны дойдуць і прынясуць задавальненне [they all get there and are enjoyed]. […]. Міру [або "З мірам": Peace], Вольга Райс". Пра тое, што скрынка для нас сабраная, Вольга паведамляла яшчэ раней, 8.11.2004 г.

Мы атрымалі яе 21.03.2005 г. (г.зн. у два разы хутчэй, чым прагназавала Вольга; тады не было магчымасці зафіксаваць атрыманае на фота, таму цяпер не можам даць дэталі пра аднесеную да брашур адзінку "Іndian country" і кнігу ў мяккай вокладцы "Калі паміраюць легенды" з-за іх фізічнай адсутнасці "на сваім месцы"; частка кніг з нашага цэнтральнага сховішча размешчана ў калег у розных гарадах і вёсках; генеральны каталог Бібліятэкі БІТ мае шмат запісаў, зробленых толькі пункцірна, — колькасць кніг занадта вялікая, каб увесці неабходныя для 100-працэнтнай ідэнтыфікацыі элементы літаральна для ўсіх з іх). У квадратных дужках наша дэталізацыя па кнігах, атрыманых ад Вольгі Райс.

"Books and Videos for The Belarusian [-] American Indian Society

All Books and Videos are Used and free of Import Duties

5 Videos

1. Sacred Ground [;]

2. Cheyenne [;]3. Apache — 2 videos in one case [;]

4. The Native Americans [;]

5. Iroquois

Brochures

1. The Red Man in America [Babcock C., Misiaczek L. (1970)]

2. Indian Country [?]

3. When Clay Sings [Baylor B. (Bahti T., Illustrator) (1972)]

4. American Indian Beadwork [Hunt W. B., Burshears J. F. ("Buck") (1973, 3rd printing)]

5. Southwestern Indian Ceremonials [Bahti T. (1990, 7th printing)]

6. North American Indians [Gorsline M. and D. (1977)]

7. Nesting Out for Stars-Poems [Niatum D. (датуецца па ўводзінах аўтара "Moon of Ripe Berries, 2002"; пад звесткамі "About the Author" рукой Ніятума напісаныя лічба 63 у надрукаваным радку "No. of an edition of 150." і ўдакладненне аўтара выявы на вокладцы "Cover art by Freda Quennerille"… і аўтограф "для Вольгі", вядома]

8. I Can Read About Indians [Warren E., ill. by V. McWilliams (1975)]

Books

1. Naya Nuki [Thomasma K. (1994, 5th printing) SUBTITLE: Shoshoni Girl Who Ran; з аўтографам аўтара]

2. Southwestern Indians [Sides D. S. (б.г., выданне з ISBN 486-20139-2, для якога isbns.net дае 1962 г., але якое "first published in 1961", як нескрочанае ў параўнанні з выд. 1936 г.) Decorative Art of the Southwestern Indians]

3. The Ceren Site [Sheets P. D. (1992) SUBTITLE: An Ancient Village Buried by Volcanic Ash in Central America]

4. Diversity In America [Parillo V. N. (1996)]

5. American Indian Literature [ed. by A. R. Velie (1979)]

6. Chief Red Fox Is Dead [Rawls J. J.(2000)]

7. Bruchko [Olson B. (1997, 27th printing]

8. Indians of the Northwest Coast [Drucker P. (1963)]

9. When The Legends Die [Borland H. (year — ?); раман 1963 г., па ім фільм 1972 г., які быў і ў савецкім пракаце]

10. Reservation Blues [Alexie S. (1996)]

11. Daniel Boone: Wilderness Scout [White S. E. (у кнізе ўказаны толькі год copyright — 1922, па Amazon падобная вокладка — у выд. 1962 г.]

12. Our Native American Heritage [(Reader's Digest) (1996)]

13. American Indians [The World of the American Indians (National Geographic Society) (1979, 2nd printing)]

14. Discovered Lands Invented Pasts [1992 SUBTITLE: Transforming Visions of the American West]

15. Kahtahah [Paul F. L. (1996)]

16. As Long As Grass Shall Grow… [Trafzer С. E. (2000) As Long As the Grass Shall Grow And Rivers Flow: A History Of Native Americans]

17. Incas [McIntyre L. (1975) The Incredible Incas and Their Timeless Land]".

Мы не знайшлі ў гэтым спісе выдатную, класічную кнігу Oliver La Farge. A Pictorial History of the Ameriсan Indians. N. Y.: Crown Publishers, Inc. (3rd printing, May 1957), якая таксама была ў скрыні.

Хацелася б, каб жыццё гэтых кніг у Беларусі было доўгім і шчаслівым, каб яна радавалі вока і сэрца многіх.

Літ.:

2579 Знакомство с верой бахаи (б.м, б.г., б.паг.). 28 с. (Па ЭК НББ — Мн., "1993?".)

4770 Ла Фарг О. Смеющийся Мальчик / пер. М. Казаченко; рис. Н. Козлова // Всемирная литература. 1999. № 10. С. 24-50; № 11. С. 16-93.

5322 Зарубежные фильмы ("Когда умирают легенды") // На экранах Беларусі. 1975. № 5. (Сканы з калісьці масавага, а цяпер недаступнага нават у абласных цэнтрах выдання мы змаглі рабіць дзякуючы захаванасці падшывак з 1960-х гг. у сем'ях у Лепельскім раёне (в. Валова Гара) і Гомелі (Фёдар і Ніна Снітко, бацькі А. Снітко на "Сельмашы").

Алесь Сімакоў, даследчык беларуска-індзейскіх сувязей. Ales Simakou, researcher of Belarusian-Indian (American Indian, Native American, Amerindian) connections.

***

На гістарычных і сучасных тэрыторыях: Жук-Грышкевіч, Шукелойць; сыны, "індзейскія бабулі" і маўраўская традыцыя (да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра, ч. 6)марскіх і рачных берагах: Мяцеліца, Райс; незвычайныя ракурсы і некаторыя "вясёлыя" памылкі ў сувязі з "Сынам вады" (да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра, ч. 5)

(Працяг, пачатак гл. у № 19, 22, 24, 27, 30-34, 36-48, 50-52 (2022); 1-17 (53-69) за 2023 г.)

Наша перапіска з бліжэйшымі сваякамі Янкі Маўра мела дакладную статыстыку — складалася з трох лістоў дачцэ, трох ад яе, па адным лісце сынам — і ясныя пастулаты, а таксама сумныя вынікі, "сугучныя" з пераломам эпох.

Два сыны не адказалі на лісты, але з акадэмікам Фёдарам Фёдаравым мы мелі тэлефонную размову, зрэшты, яе змест цяпер нават не прыгадваецца па памяці, за выключэннем аднаго тэхнічнага моманту, ад якога аўтар "Падарожжа ў пекла", магчыма, і крыху "ажывіўся" б, усміхнуўшыся ў сваёй умоўнай "труне" на Лысай гары, — гэта тычылася яго імя па бацьку. У сувязі з гэтым цікава было б даведацца, ці не з'явіўся сярод нашчадкаў Маўра Фёдар Фёдаравіч Фёдараў.

"Паважаны Фёдар Іванавіч!

Наша група лічыць неабходным звярнуцца да ўсіх асоб у Беларусі, хто выступаў у друку ў падтрымку індзейцаў. Ваш пратэст, апублікаваны ў "Правде" (23.6.1984), быў адзіным заўважаным намі голасам, які належаў чалавеку з заслугамі перад грамадствам, падобнымі Вашым.

Вызваленне Пелціера — тое, чаго патрабуюць тысячы, мільёны людзей у свеце. Падзеі апошніх тыдняў былі асабліва важнымі для магчымых змен да лепшага. Намаганні зрабіць што-небудзь у рамках сусветнай кампаніі ажыццяўляюць грамадскі камітэт ленінградскіх сяброў індзейцаў і Хакаскі камітэт у абарону Леанарда Пелціера. У апошнім удзельнічаюць вядомыя мясцовыя дзеячы навукі і культуры. Не застаюцца ў баку і прадстаўнікі так званага індзеянісцкага руху з розных мясцін нашай краіны.

Усе з надзеяй чакаюць сустрэчы генеральнага сакратара М. С. Гарбачова і прэзідэнта Р. Рэйгана, на адрас якіх Хакаскі камітэт паслаў звароты з просьбай садзейнічаць вырашэнню праблемы. (Тэксты зваротаў апублікаваны ў газеце "Известия" 13.4.1988).

На Беларусі праіндзейскай дзейнасцю найбольш актыўна займаюцца Гомельскі грамадска-палітычны клуб імя Эрнэста Чэ Гевары і Арганізацыйная група Беларуска-індзейскага таварыства, якая мае падгрупу салідарнасці.

БІТ бачыцца нам як самастойнае аб'яднанне ўніверсальнага характару (у яго кампетэнцыі ўсё, што ўваходзіць у дыяду "Беларусь-індзейцы").

Устаноўчы з'езд БІТ адбудзецца ў ліпені 1988 г.

Мы вельмі разлічваем на Вашу падтрымку ініцыятывы.

Усе беларускія сябры індзейцаў глыбока паважаюць Вашага бацьку Івана Міхайлавіча [выпраўлена], і таму, што ён напісаў індзеянісцкую аповесць "Сын вады" (у гэтым годзе мы адзначаем 60-ю гадавіну першай публікацыі), і таму, што ўвогуле адлюстраваў традыцыйную спагаду беларусаў да іншых народаў, асабліва прыгнечаных, садзейнічаў выхаванню інтэрнацыяналістаў.

Былі б Вам вельмі ўдзячны за ўспаміны пра адносіны Івана Міхайлавіча да індзейцаў і за Ваш асабісты погляд на карэнных жыхароў Заходняга Паўшар'я.

З найлепшымі пажаданнямі

кіраўнік Арганізацыйнай групы

Беларуска-індзейскага таварыства А. В. Сімакоў

22.4.1988".

Фёдараву А. І., Масква, 11.03.1991 № 43, (з рускай):

"Паважаны Арсеній Іванавіч!

Наша таварыства зацікаўлена ў вывучэнні і папулярызацыі жыцця і творчасці Янкі Маўра. Яго роля ў інтэрнацыянальным, "этнаграфічным" выхаванні моладзі настолькі важная, што мы нават меркавалі прысвоіць імя Янкі Маўра нашаму аб'яднанню. Гэта было б лагічна і таму, што ён з'яўляецца аўтарам аповесці пра індзейцаў Вогненнай Зямлі "Сын вады".

Мы рыхтуем вялікі артыкул (магчыма, нават манаграфію) аб "Сыне вады". Можа быць, Вы маглі б напісаць нам аб тым, як Іван Міхайлавіч працаваў над аповесцю, як паставіліся да яе Вы і іншыя з яго бліжэйшага акружэння? Нас цікавіць літаральна ўсё, што звязана з гэтым творам.

Мы таксама вельмі прасілі б Вас успомніць якія-небудзь падрабязнасці ўспрымання Іванам Міхайлавічам Амерыкі і савецка-амерыканскіх адносін. У хатніх размовах ён, напэўна, каментаваў тыя ці іншыя падзеі.

З падзякай і найлепшымі пажаданнямі

Алесь Сімакоў, часовы выканаўчы сакратар".

Мы пісалі дачцэ Маўра 26.06.1991 (№ 90), 22.09.1991 (№ 168), 14.03.1992 (№ 57). Апошні, трэці (калі не лічыць, той самы грунтоўны, які не дайшоў) яе ліст, ад 4.03.1992 г., меў зусім сумныя тоны: "…мінула цэлая вечнасць. Усё перавярнулася ўверх дном, знікае вера ў дабро, справядлівасць, а таксама ў магчымасць чаго-небудзь дамагчыся ў нашым з вамі пытанні (аб экранізацыі твораў Я. Маўра)" (гэтае "эпахальнае" сцвярджэнне даём таксама і ў арыгінале: "…прошла целая вечность. Все перевернулось вверх дном, пропадает вера в добро, справедливость, а также в возможность чего-нибудь добиться в нашем с вами вопросе (об экранизации произведений Я. Мавра)").

Перапіска можа пачынацца і заканчвацца ў пэўны момант пад уплывам "унутранага імператыву". Параўноўваючы невялікую перапіску з Аляксандрай Іванаўнай і вялікія пісьмовыя абмены з Нінай Іванаўнай з Віцебска, якая стала членам нашага аб'яднання, можна сказаць, што гэтыя выпадкі падобныя прыкладна аднолькавай працягласцю абмеркаванняў (менш за год), але адрозніваюцца інтэнсіўнасцю, ахопам тэм, а галоўнае — характарам "нямой сцэны" ў канцы. Дух аднадумства і першапачатковая рамантыка зносін з Нана-Божа (у картатэцы — літаральна — Ю. Стаднічэнкі для Ніны Іванаўны было і гэтае імя — "на мове шаванезаў дух або сябар жывёл", прычым хлопцы-індзеяністы не маглі падумаць, што гэта не маладая дзяўчына) зніклі амаль у адзін момант па прычыне, якая адносіцца не да этыкі, а да этыкету: знакі персанальнай увагі для людзей больш важныя, чым агульная справа.

Верагодна, Н. І. ўпершыню прачытала "Сына вады" па нашай рэкамендацыі, г.зн. ёй не пашчасціла "натрапіць" на кнігі Маўра ў дзяцінстве так, як гамяльчаніну А. Ісачанку. У яе былі лісты і ад згаданага ў ч. 5 нашай юбілейнай маўраўскай серыі Юрыя Стаднічэнкі, і ад Янкі Брыля; яе ўласныя лісты выглядалі вельмі шчырымі і ў павазе да "ідэальнага" савецкага ўкладу, нягледзячы на тое, што яна пацярпела ад яго ў сувязі з арыштам бацькі — як потым і ад немцаў, якія арыштоўвалі ўжо яе: герой АК — "індзеец" Сат-Ок (Станіслаў Суплатовіч) і наша "індзейская бабуля" з Віцебска сышліся ў тэме зняволення ў час акупацыі — гестапа.

Дзе жанчыны, пра якіх была гаворка, засталіся ў нашай памяці як не цалкам рэалізаваныя "маўраўская" і "індзейская" бабулі. Паколькі ў Польшчы была "індзейская бабуля" Стэфанія Антаневіч — вядома, нашмат больш "рафінаваная", чым Н. І., — мы радаваліся, што і ў нас ёсць чалавек, якога таксама можна было назваць тымі ж словамі. Мы закранулі цяпер настальгічную тэму "бабуль", што не спраўдзіліся, таму, што ў "нашы часы" ўжо не было Маўра; нават калі б яшчэ жыў, мог і не ператварыцца, нават пад уплывам індзейскага руху 1970-х у Амерыцы, у "вузкаспецыялізаванага" "індзейскага дзеда Маўра" ("Дзед Маўр" — вядомы выраз і вядомая "аповесць-успамін" яго вучня А. Міронава).

ЖУК-ГРЫШКЕВІЧ Вінцэнт — у кнізе Раісы Жук-Грышкевіч 1993 г. пра яе мужа змешчаны яго артыкулы-справаздачы пра дзве канферэнцыі, у якіх разам з гэтым ураджэнцам в. Будслаў Мядзельскага раёна прынялі і прадстаўнікі індзейцаў,

Першая з іх, "Правы і абавязкі чалавека", была ў 1966 г. у Порт-Элгін (Антарыа), і на ёй сярод дэлегатаў, што прадстаўлялі розныя арганізацыі і этнічныя групы правінцыі, была цэлая група індзейцаў. На канферэнцыі 1968 г. сярод удзельнікаў В. Жук-Грышкевіч называе толькі Омара Пітэрса — прэзідэнта Індзейска-эскімоскага згуртавання, які прачытаў рэферат "Правы індзейцаў і эскімосаў у справядлівым грамадстве".

На здымку, які адносіцца да Нацыянальнай індзейскай канферэнцыі ў Атаве, сярод членаў яе камітэта — "Chief Omar Peters, Moravian Band, Ont." Зайшоўшы гэтую групу або нацыю пад назвай "Moravian of the Thames First Nation" і рэзервацыю "Moravian No. 47" або "Mun-see-Delaware 1", пераконваемся, што правадыром "мараўцаў" і пазней быў носьбіт таго ж прозвішча — Грэг Пітэрс. Этнічная прыналежнасць групы — дэлавары (ленапэ), дакладней — іх галіна мунсі (мансі, Munsee).

Разабрацца з назвамі і лакалізацыяй "першых нацый" або груп у Канадзе часта не так проста — суб'ектыў-на ў цэлым нават больш складана, чым з этнасамі "карэнных амерыканцаў" (ЗША). Ёсць чыпева, аджыбвэ або анішынаабэ і "Першай нацыі Тэмс". І пра яе можна прачытаць такую фразу: "Chippewas of the Thames First Nation 42 reserve, which almost entirely surrounds the separate reserve of Munsee-Delaware 1" — юрыдычная тэрыторыя чыпева амаль цалкам акружае тэрыторыю дэлавараў. Яны знаходзяцца ў графстве Элгін (Elgin), якое паўднёвым сваім бокам выходзіць на возера Эры.

Такім чынам, артыкул "Шматкультуралізм заміж двукультуралізму" (з тарашкевіцы, з захаваннем некаторых адметных слоў, ужываных у замежжы):

"Ад часу, калі ў франкамоўным Квебеку пачаўся сепаратызм аж да аддзялення гэтай правінцыі ад Канады ў сваім скрайнім імкненні, урад Канады пачаў процідзеяць гэтым імкненням, але не сілай і тэрорам, як дзеіць у такіх выпадках бальшавіцкая Масква, а разумнымі дэмакратычнымі мерапрыемствамі. Уся ўвага была скіравана на тое, каб сам народ, усе правінцыі, усе пласты грамадства, усе этнічныя і рэлігійныя групы і арганізацыі Канады абмеркавалі адміністрацыйныя і нацыянальна-культурныя дачыненні ў Канадзе, выказаліся пра недахопы ў палітычных, сацыяльных і культурных дачыненнях і далі свае канкрэтныя праекты направы.

З гэтай мэтай была створаная ўрадавая Камісія Білінгвалізму і Бікультуралізму, якая пранікла ўва ўсе каморкі канадыйскага грамадства ўлучна з этнічнымі групамі, каб сабраць матэрыялы для сужыцця між найвялікшымі групамі Канады — англасаксонскай і французскай. У гэтым свайго роду рэферэндуме прымалі ўдзел і беларусы. Былі разгледжаныя і прадыскутаваныя Камісіяй два беларускія праекты — "брыфы", апрацаваныя др. Б. Рагулям і мгр. А. Грыцуком.

Вынік некалькігадовай працы Камісіі Білінгвалізму і Бікультуралізму хутка выйдзе з друку ў 2-ох тамах. Але высновы Камісіі ведамыя ўжо: Камісія прызнае мовы — англійскую і французскую за афіцыйныя мовы Канады на федэральным узроўні і абедзве культуры за раўназначныя. На правінцыянальным узроўні мае пераважаць мова бальшыні насельніцтва. У школах таксама пераважае мова бальшыні насельніцтва дадзенай правінцыі, але ў акругах, дзе лік насельніцтва з другой мовай даходзіць да 10% і больш — у школах можа быць уведзена і другая мова.

Высновы Камісіі ставяць у невыразнае становішча тых канадыйцаў, што не належаць ні да англасаксонскай групы, ні да французскай. Тым часам гэты трэці элемент, што складаецца з большых і меншых этнічных груп, як немцы, італьянцы, украінцы, галандцы, палякі, жыды, грэкі, беларусы і іншыя — на сённяшні дзень складаюць каля траціны ўсяго насельніцтва Канады. У працэнтных дачыненнях да першых элементаў — трэці элемент мае тэндэнцыю да сталага ўзросту. Вось параўнанне працэнтных дачыненняў з 1901 і 1961 гадоў:

1901 1961

Брытыйцы 57% 44%

Французы 31% 30%

Трэці элемент 12% 26%

Калі б трэці элемент, згодна з высновамі Камісіі Б. і Б., быў абойдзены ў новай канстытуцыі Канады, чацвёртая частка грамадзян Канады апынулася б у сэнсе культурным і моўным у становішчы няйнакш горшай, другой катэгорыі канадыйцаў, што супярэчыць дэмакратычным прынцыпам і парушае асновы чалавечых правоў. А ўсімі прызнаецца, што гэты трэці элемент зрабіў велізарны ўклад у разбудову Канады і развіццё канадыйскай культуры.

Свядомасць такой небяспекі для трэцяга элемента завастрылася, калі стала ведамым, што канстытуцыйная камісія хутка мае прыступіць да апрацоўкі новай канстытуцыі Канады. Вось чаму дзеячы этнічных груп на чале з сенатарам Паўлам Юзыкам — украінскага паходжання — пастанавілі склікаць канферэнцыю этнічных груп пад назовам: Канферэнцыя ў Справе Праўнага Стану Культур (Тсынкэрс Конфэрэнс он Кальчэрал Райтс — Thinker's Conference on Cultural Rights).

Канферэнцыя гэта была зарганізавана ў Таронта 13-15 снежня летась (1968 г.), пад старшынствам сенатара Юзыка, які ёсць старшынём і Камісіі Сената, што была патранатам Канферэнцыі.

У Канферэнцыі прыняло ўдзел 150 дэлегатаў ад 20-ці этнічных груп і 50 назіральнікаў. Дэлегатам ад беларусаў — ЗБК быў др. В. Жук-Грышкевіч.

Тэмай першага дня Канферэнцыі было: Правы і абавязкі груп з рознымі культурамі ў канадыйскім жыцці.

Рэфераты на гэту тэму мелі: сенатар Юзык — "Выяўленне новай сілы ў выяўленні новай Канады"; Р. Шульгін з СіБіСі — "Канадыйскія этнічныя мяншыні і іх пазіцыя ў дачыненні да дзвюх большых моўных груп"; Омар Пітэрс — прэзідэнт Індыянска-Эскімоскага Згуртавання — "Правы Індыянаў і Эскімосаў у справядлівым грамадстве"; Вольтэр С. Тарнапольскі — дэкан юрыдычнага факультэта ўніверсітэта ў Віндзары — "Групы з рознымі культурамі і новая канадыйская канстытуцыя".

Тэмай другога дня было: Утрыманне культурных традыцый у Канадзе. Рэфераты: "Матывацыя да самавыяўлення ў формах розных культур" — др. В. Сушынскі — прафесар псіхалогіі Атаўскага ўніверсітэта; "Роля асветы ў захаванні традыцый культуры" — В. Г. Дэйвіс, міністр асветы Антарыа; "Роля грамадзян і грамадскіх груп у захаванні традыцый шматлікіх культур" — сенатар Андру Томпсан (наш добры знаёмы і прыяцель); "Трэці элемент, як раўнаважнік культур у асабовасці [ў арыгінале — васабовасці] канадыйца" — др Кліў Н. Кардынал, з Рысэрч Цэнтра для Этнічных Студый на ўніверсітэце ў Калгары [ў арыгінале — Кальгары].

Тэмай трэцяга дня — 15 снежня — была: "Дзяржаўная палітыка і захаванне традыцый шматлікіх культур". Даклад на гэту тэму зрабіў Клод Раян — рэдактар Манрэальскай [у арыгінале — Мантрэальскай] газеты "Ле Дэвуар". Гэты даклад быў бадай што найцікавейшы не толькі сваім зместам, але і тым фактам, што гэта быў голас другога боку двухмоўнай Канады — французскага боку. I гэты голас выказаўся за шанаванне і захоўванне шматлікіх культур этнічных груп, а нават за ўвядзенне іх моў у школы ў тых мясцовасцях, дзе знаходзіцца дастатковая колькасць грамадзян дадзенай этнічнай групы.

Я наўмысля пералічыў усе тэмы дакладаў і рэфератаў, каб можна было пабачыць, як паважна, глыбока і шырока абмяркоўвалася на Канферэнцыі справа ўтрымання і перахоўвання моў і культур этнічных груп Канады — улучна з нашай беларускай.

Да якіх жа выснаваў прыйшла Канферэнцыя? Адказ на гэтае пытанне даюць нам рэзалюцыі Канферэнцыі, пададзеныя асобна. Але для паўнаты інфармацыі трэба сказаць, што Канферэнцыя была вельмі ўдачнай і дасягнула сваю мэту. З яе высновамі і пастановамі напэўна будзе лічыцца канстытуцыйная камісія. Канферэнцыя адназгодна пагадзілася з двухмоўнасцю [ў арыгінале — двумоўнасцяй] Канады, але таксама адназгодна адкінула двукультуралізм і выказалася за шматкультуралізм, г.зн. за пашану да моў і культур усіх этнічных груп і за перахоўванне іх дзеля агульнага дабра Канады і яе культурнага ўзбагачэння.

Канферэнцыя паказала таксама, што трэці элемент — гэта вялікая сіла, з якой трэба лічыцца. Яна сцвердзіла, што ў Канадзе ёсць усе магчымасці для развіцця кожнай этнічнай групы і яе культуры і што гэтыя магчымасці забяспечаныя правам. У новай канстытуцыі права гэтае мае быць не толькі прызнанае, але і пашыранае. Такім чынам, доля і будучыня кожнай этнічнай групы будзе залежыць ад яе самой, ад тых людзей, з якіх яна складаецца, ад іх адданасці сваёй нацыянальнасці і культуры і яе актыўнасці.

Шкада, што беларусы Канады выявілі мала зацікаўлення да гэтай Канферэнцыі і абмежаваліся да аднаго дэлегата. Тут можна было гэтулькі цікавага пачуць і шмат чаго навучыцца, спаткаць гэтулькі цікавых людзей і навязаць з імі шырэйшыя кантакты. Відаць, мы забываемся, што засклепліванне жыцця і думкі не дае карысці ні для сябе, ні для нашай справы, а нашая адсутнасць на міжнацыянальных зборышчах адсоўвае нас ад агульнага ходу канадыйскага жыцця. Трэба памятаць аб гэтым і не засклеплівацца ў сваім толькі хатнім штодзённым жыцці".

Літ.:

10484 Жук-Грышкевіч Р. Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча. Торонто [Таронта], 1993.

8545 Ж. Шматкультуралізм заміж двукультуралізму // Беларус. 1969. № 141. (Весткі з Канады).

ШУКЯЛОЙЦЬ Антон — пад "тэрыторыяй індзейцаў", на якой пабываў Аляксандр Баршчэўскі (1930-2022), які пісаў пад псеўданімам Алесь Барскі, у суправаджэнні нью-ёркца Антона Шукялойця, верагодна, маецца на ўвазе рэзервацыя — гаворка можа ісці пра адну з дзвюх найбліжэйшых ад уласна Нью-Ёрка — пра адну з дзвюх рэзервацый на востраве Лонг-Айленд, у графстве Суфалк: Пуспатак — якая мае часткова "прызнаны" статус — толькі штатам, а не федэральна, і "гаспадарамі" якой з'яўляцца "Unkechaugi band", у "community of Mastic", і Шынякок. Рэзервацыя Шынякок адпавядае "Індзейскай нацыі шынекок" (Shinnecock Indian Nation); размешчаная на ўсход ад рэзервацыі Пуспатак, на ўсходнім беразе заліва Шынякок на паўднёвым усходзе Лонг-Айленда, недалёка ад такіх арыенціраў, як Такаха, Шынякок-Хілс і Саўтгемптан. (Мы пісалі ў Музей народа шынекок, прывітанне ад прадстаўніка якога перадала нам у красавіку 1992 г. Бары Каваш — жыхарка не так далёкага ад Лонг-Айленда Брыджуотэра ў Канектыкуце.)

Усяго ж у штаце Нью-Ёрк знаходзяцца наступныя індзейскія рэзервацыі, грамады або народы: Allegany (Cattaraugus County), Cattaraugus (Erie County, Cattaraugus County, Chautauqua County), Cayuga Nation of New York (Seneca County), Oil Springs (Cattaraugus County, Allegany County), Oneida Indian Nation (Madison County), Onondaga (Onondaga County), Poospatuck (Suffolk County), St. Regis Mohawk (Franklin County), Shinnecock (Suffolk County), Tonawanda (Genesee County, Erie County, Niagara County), Tuscarora (Niagara County).

Алесь Барскі знаходзіўся ў ЗША з 11 па 31 кастрычніка 1987 г., што было "жыццёвай прыгодай", а цыкл "Амерыка, якая ты?" — "прыгодай журналісцкай" і, што важна, прадуктам, створанымі без "усякай прадузятасці". Барскі-Баршчэўскі ўжо бываў у ЗША ў 1981 г., але і ў час візіту 1987 г., прызнаецца ён, Амерыка заставалася для яго "таямнічай і загадкавай".

Было некалькі спроб даслаць яму правільныя запрашэнні, урэшце ўдалося, і выехаў з Варшавы разам з прафесарам русістыкі Альбертам Барташэвічам (ураджэнцам Стаўбцоўскага раёна). У нарысе ён піша "мы" — у гэтых выпадках, відавочна, трэба разумець: "я і Альберт", г.зн., тым, каго Шукялойць вадзіў, вазіў, у тым ліку на "тэрыторыю індзейцаў", быў, відавочна, і Барташэвіч.

Замест прозвішча Шукялойця Барскі ўжывае першую яго літару, прадстаўляючы шаноўнага экскурсавода як "пана Антося Ш.", якога далей называе "пан Антось" або "Антось". Тое ж ён робіць у адносінах і да іншых сустрэтых беларусаў, з некаторымі выключэннямі. Гэта звязанае з так званай "паранойяй" беларускіх амерыканцаў — "антысавецкія" перасцярогі, з падставамі або без падстаў, асабліва ў сувязі з лёсам у час Вялікай Айчыннай вайны. Хаця мы ведаем, што і 101-гадовым Антось Шукялойць уяўляў сабой "жывы прыклад беларуса-левака ў практыцы і тэорыі", гэта, як вядома, не абарона ад прэтэнзій з боку і левых. Але Шукялойць — занадта пазітыўны чалавек, каб яго было лёгка крытыкаваць.

Раздзел "Амерыканскія беларусы" ў поўнай версіі рэпартажу Барскага мае дзяленне на пранумараваныя падраздзелы; пра Антося — у апошнім, чацвёртым — IV. У канцы 1980-х гг. мы мелі на Гомельшчыне шчасце атрымліваць беластоцкую "Ніву" нават па падпісцы, у нас на картцы адзначаны нумар за 19.02.1989 — працяг нарыса, які тады друкаваўся ўпершыню. Мы шукалі тое ж месца з "тэрыторыяй індзейцаў" і ў "кнігазбораўскім" варыянце 2011 г., але больш за палову падраздзела III і ўвесь IV-ты аказаліся адрэзанымі: індзейскае месца апынулася ў скарочаных фрагментах. У публікацыі нарыса ў "Выбраных творах" бачым і менш значную рэдактарскую праўку — быў перапрацаваны, хаця ў каментарыях пра гэта не гаворыцца — а толькі пра тое, што тэкст друкуецца "паводле выд." "З пабачанага і перажытага" 1992 г. Мэта гэтага скарачэння больш-менш ясная; хаця пра амерыканскіх беларусаў прачытаць было б важней за іншае, найбольш верагодная прычына для гэтага скарачэння — скараціць адразу ўсё акурат пасля таго, як Барскі пачынае гаварыць пра "палітычную наіўнасць" амерыканскіх беларусаў. А яшчэ там было пра палітычную "лухту і ману" ў Польшчы — гэта вырашылі пакінуць у 1992 г. з павагі да плюралізму думак, "гаварлівасць" заакіянскіх землякоў і рэзкаватае, хаця і слоўнікавае слова, якім аўтар зачапіў адну амерыканскую меншасць падчас назірання за дэманстрацыяй разам з Антосем. Можна сказаць, індзейцы ў выпадку з "Кнігазборам" сталі міжвольнай ахвярай своеасаблівай "дыскрымінацыі наадварот", "пазітыўнай дыскрымінацыі", "паліткарэктнай" купюры, хаця мы не ведаем, ці зроблена было гэта па прапанове самога Барскага.

"Хацеў бы я яшчэ затрымацца над канкрэтнымі постацямі беларускіх эмігрантаў. Перш за ўсё хачу яшчэ некалькі слоў сказаць пра нашага галоўнага экскурсавода пана Антося Ш. Пачуў я ад яго не адну займальную гісторыю. Расказвае ён вельмі цікава. Пад яго вусамі блудзіць усмешка вечнага прабачэння для чалавечых глупстваў і памылак. [...] Антось — чалавек чыстых маральных прынцыпаў — неяк разгублена паўтараў: "Ну, вось бачыце, што яно тут чаўпецца". Нельга не адзначыць і спецыфічнай натуры пана Антося, які прысвяціў нам вельмі многа часу і энергіі.

Антось — вялікі знаток гарадской субстанцыі Нью-Йорка. Мае ён вельмі шырокія веды аб сакральным будаўніцтве. Бадай, усе касцёлы, цэрквы, бажніцы Нью-Йорка ведае ад фундаментаў да крыжоў. Пры гэтым бяскрайнім захапленні тым, што збудавалі людзі, Антось не ашчасліўлівае нікога сілаю. Захоўвае нейкую інтымную ціхую інтанацыю, якая слухача не стамляе і не абяссільвае і да нічога не прымушае. Ён вадзіў нас па Нью-Йорку. Знаёміў нас з Гарлемам. Завёз на амаль паўкіламетровы будынак, звазіў на тэрыторыю індзейцаў, звазіў у польскі рэстаранчык "Тэрэса". Ва ўсё гэта ўкладваў столькі сэрца і добрай волі, што толькі добрай воляй і сэрцам можам адплаціць гэтаму добраму чалавеку. Адзіная яго просьба да мяне заключалася ў тым, каб знайсці некалькі метраў беларускага сукна на накідку для беларускага строю. Сукно гэтае мая сястра выткала, і я ўжо яго адправіў у ЗША добразычліваму чалавеку, беларускаму католіку пану Антосю".

Шукялойць быў з в. Якелеўшчына Ашмянскага павета Віленскай губерні, цяпер Ашмянскі раён.

Літ.:

2701 Барскі А. Амерыка, якая ты? // Барскі А. З пабачанага і перажытага: абразкі, артыкулы, дарожныя нататкі / прадм. У. Казберука. Мн., 1992. С. 106-166.

Алесь Сімакоў, даследчык беларуска-індзейскіх сувязей.

Ales Simakou, researcher of Belarusian-Indian (American Indian, Native American, Amerindian) connections.

***

Білоруси зустрічаються з індіанцями: Жук-Грышкевіч, Ізеўлін; Манг вернецца — "Чалавек ідзе" (да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра, ч. 7)

(Працяг, пачатак гл. у № 19, 22, 24, 27, 30-34, 36-48, 50-52 (2022); 1-18 (53-70) за 2023 г.)

10 траўня спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Янкі Маўра. Калі дазволіць Маніту, мы яшчэ вернемся на некаторых аспектаў жыцця і творчасці аднаго з сапраўды манументальных для нас творцаў.

Наша бібліяграфія. Звычайна аповесць "Сын вады" проста згадваецца ў пераліку найбольш важных твораў Маўра, часам з некаторымі дэталямі па фабуле і яе ідэалогіі. Але ёсць кнігі і артыкулы, дзе аповесці прысвечаны абзацы. Часам паўтараюцца, а часам гучаць новыя тэзісы пра жыццё і дзіўныя прыгоды Манга, яго землякоў і англічанкі міс Грэт. У пэўны момант хтосьці заўважыў, што маржы, якім прысвечана нямала месца ў аповесці, не сустракаюцца ў Паўднёвым паўшар'і (у гэтым Маўр нібыта памыляўся ўслед за Вернам). А некаторыя, напрыклад, Васіль Хомчанка, у сваіх фантазіях прыдумвалі іншы, больш пэўны і шчаслівы фінал аповесці — пасля звальнення галоўнага героя ў Лондане. Не будзе памылкай думаць, што не толькі індзеяністы, якія, як антраполаг Алеш Грдлічка, хутчэй супраць метысацыі, уяўлялі сабе раман і нават шлюб Манга і Белай Птушкі Грэт.

Мы пісалі В. Хомчанку: "М. Б. Яфімава ў сваёй кнізе пра Янку Маўра згадвае, што ў дзяцінстве Вы прыдумалі шчаслівы канец аповесці "Сын вады" і расказвалі яго таварышам.

Гэта вельмі цікавы факт.

Ці не маглі б Вы пераказаць Ваш варыянт "Сына вады"? Спадзяёмся выкарыстаць Вашы ўспаміны пра знаёмства з аповесцю ў вялікім даследаванні "Сына вады", над якім працуем" (БІТ № 11, 15.01.1990). В. Хомчанка памёр у 1992 г.

Алесь Масарэнка, які памёр у 2019 г., пісаў нам 16.01.2006 г. па электроннай пошце: "У ЛіМе быў мой матэрыял пра Янку Маўра. Я ў яго ажно дзень правёў, і ёсць у мяне яго жывы голас. Цэлая бабіна. Захоўваю. Выступаў аднойчы ў школе, дык дзеці заслухаліся! Янка Маўр — вялікі пісьменнік. Але яго ўвесь час знарок замоўчвалі й працягваюць замоўчваць. Гэта некаму трэба... Паміраюць яго сучаснікі, і — дзіва! — імя гэтага пісьменніка як бы само па сабе выступае наперад, усплывае вызваляецца ад гнёту "партыйных аксакалаў". Брынь літаратурнай вады супакойваецца, і гэта знак таму, што сапраўдны талент не зацягваецца раскай забыцця — заўсёды на паверхні, застаецца служыць людзям".

Пра гутарку, якая была запісаная на магнітафон, — у яго артыкуле пра візіт да Маўра з калегамі для падрыхтоўкі перадачы (перыяд недзе каля ці пасля 1967 г., калі ён працаваў рэдактарам на Беларускім радыё) — "Адна сустрэча" (ЛіМ, 1973, 12 траўня: "Педагог, рамантык, чараўнік. Да 90-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра"). У гэтым артыкуле "Сын вады" не згадваецца, але разавыя згадкі аповесці былі ў многіх юбілейных артыкулах, прагледжаных намі (гл. ніжэй).

Літ.:

1333 Зомерфельд Я. Янка Маўр: (Да 25-годдзя літаратурнай дзейнасці) // Полымя. 1948. № 7. С. 85-88.

6508 Бойка У. Чалавек ідзе: (Да 80-годзя з дня нараджэння Янкі Маўра) // Мінская праўда. 1963. 11 траўня.

6517 Вольскі А. Чараўнік юначых мар: слова пра Янку Маўра ў дзень яго 80-годдзя // Чырвоная змена. 1963. 11 траўня.

2887 Даніленка М. Лоцман далёкіх падарожжаў: (Да 80-годдзя з дня нараджэння. Я Маўра ) // Гомельская праўда. 1963. 11 траўня.

3815 Зубкоўскі Б. Янка Маўр: (Да 95-годдзя з дня нараджэння) // Народная асвета. 1978. № 5. С. 82-86.

1194 Гурэвіч Э. С. Класік беларускай літаратуры: (100-годдзе з дня нараджэння Я. Маўра) // Весці АН БССР. Сер. грам. нав. 1983. № 5. С. 90-95.

6550 Міхайлаў М. Высакародная дабрата душы: (Да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага савецкага пісьменніка Янкі Маўра) // Магілёўская праўда. 1983. 7 траўня.

8415 Ефимова М. Б. С верой в детское сердце: (К 100-летию со дня рождения Я. Мавра). Мн., 1983.

5711 Памятныя даты (май 1983 г.): 10 мая — 100 год з дня нараджэння Я. Маўра (1883-1971) // Новыя кнігі БССР. 1983. № 2. С. 12-15.

2373 Чараўнік з краіны маленства: (Да 100-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра) // Літаратура і мастацтва. 1983. 20 траўня.

3671 Скапа У. З крылатай фантазіяй: (Да 115-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра) // Літаратура і мастацтва. 1998. 22 траўня. С. 15.

ЖУК-ГРЫШКЕВІЧ Вінцэнт (2) — старшыня Каардынацыйнага камітэта беларусаў Канады называе імя аднаго ўдзельніка ад індзейцаў — Джэймса Бюлера — на канферэнцыі 1966 г. на тэму "Правы і абавязкі" ("Rights and Responsibilities"). Акрамя Вінцэнта, на канферэнцыі прысутнічаў яшчэ адзін ураджэнец Беларусі — Джозеф Кейдж, "Dr. Joseph Cage" з "Jewish Immigrant Aid Services of Canada".

Джэймс Бюлер (Булер), кры, быў прамым нашчадкам правадыра Вялікага Мядзведзя, які вядомы як паплечнік Луі Рыля. Ён скончыў Універсітэт Саскачэвана і Акадэмію радыёмастацтваў, быў выканаўчым сакратаром Антарыйскага аддзела Індзейска-эскімоскай асацыяцыі (Ontario division of the Indian-Eskimo Association), пасля чаго быў дырэктарам "Eastview Y.M.C.A."

Пра "James H. Buller" можна прычытаць таксама, што ім у 1974 г. была заснаваная Карэнная тэатральная школа (Native Theatre School), пазней перайменаваная ў Цэнтр карэннага тэатра (Centre for Indigenous Theatre), і тады ж — Асацыяцыя для карэннага развіцця ў выканальніцкім і візуальным мастацтве (Association for Native Development in the Performing and Visual Arts).

"Гісторыя жыцця Бюлера сама па сабе магла стаць драматычнай пастаноўкай. Ён быў баксёрам, прафесійным спеваком оперы і музычнай камедыі", які потым стаў арганізатарам. Памёр у 1982 г., і карэнным канадцам прысуджаецца прэмія яго імя за выдатныя дасягненні ў галіне, якую ён развіваў: "James Buller Awards for Aboriginal Theatre Excellence".

Наколькі мы можам зразумець, менавіта ён згадваецца ў цікавай справаздачы з канферэнцыі, якую даў В. Жук-Грышкевіч у "Вестках з Канады" — частцы газеты "Беларус", якую тады ён рэдагаваў. Ніжэй — пераведзены з тарашкевіцы (з некаторымі выключэннямі) артыкул "Правы і абавязкі чалавека":

"Пад такім назовам адбылася канферэнцыя прадстаўнікоў розных Антарыйскіх арганізацый і этнічных груп у Порт Элгін [у арыгінале Эльгін] 21-26 жніўня 1966 года. Арганізавалі яе Антарыё Вэльфэр Каўнсіл у супрацоўніцтве з Аддзелам Грамадзянства Федэральнага Дэпартамента Іміграцыі і Грамадзянства, Аддзелам Грамадзянства Антарыйскага Дэпартамента Правінцыянальнага Сакратара, ды Антарыйскай Камісіі Правоў Чалавека. Нарады канферэнцыі адбываліся ў Адукацыйным Цэнтры Юнайтыд Аўтомобіль Уоркерс.

Запрошаныя былі ўсе Антарыйскія арганізацыі, у тым ліку і беларускія. На канферэнцыю прыехала 80 асоб, а сярод іх адзін беларус — старшыня ККБК др. В. Жук-Грышкевіч. Ад этнічных груп было 25 прадстаўнікоў. Найбольшая рэпрэзентацыя, пасля англа-саксонскай, была французская, далей ішлі індыяне, яўрэі [ў арыгінале інакш], японцы, італьянцы і славяне. З балтаў былі дзве эстонкі. Былі метысы з Ямайкі і нават адна егіпцянка з групы коптаў.

Мэтай Канферэнцыі было сабраць прадстаўнікоў розных груп і арганізацый, ды разгледзець і прадыскутаваць у сяброўскай атмасферы іх балячкі жыцця, вынікаючыя з дыскрымінацыі.

Трэба прызнаць, што мэта была асягнута. Расфуфыраныя дамы і, здавалася б, чэрствыя джэнтльмены бесцырымонна падыходзілі да тых, каго не зналі, знаёміліся і выпытвалі, хто ты і каго рэпрэзентуеш. На другі дзень ужо ўсе зналіся міжсобку, сталіся сябрамі і звалі адзін другога па імені.

Доўгае прозвішча беларускага прадстаўніка і назоў "белёрашын" інтрыгавалі шмат каго, і ён меў нямала клопату з тлумачэннямі і выясненнямі. Але былі і выняткі, калі не трэба было тлумачыць — і не толькі славянам. Яўрэйскія прадстаўнікі ведалі, хто такія беларусы, ды некаторыя англасаксы: прафесары ўніверсітэта і ўрадаўцы з Іміграцыйнага Дэпартамента. Некаторыя з іх нават пыталіся, з якой часткі Беларусі ён паходзіў. Арганізацыя канферэнцыі была дасканалай. Во, дзе трэба вучыцца арганізацыі нам, беларусам. Шкада, што ніхто больш з беларусаў не быў тут. Ужо пры рэгістрацыі кожны атрымаў папку з сваім прозвішчам на картцы, раскладам часу, праграмамі і інфармацыямі, чыстай паперай для нататак і алоўкам, ды ключ да свайго пакоя. Усё было падрыхтавана загадзя, усё прадбачана да найменшай драбніцы. Згары былі вызначаны даклады на кожны дзень з дакладчыкамі спецыялістамі, згары былі вызначаны кіраўнікі дыскусій на пленумах. Апрача таго з удзельнікаў былі створаны панэльныя і дыскусійныя групы па розных пытаннях з вызначанымі кіраўнікамі, якія давалі справаздачы на пленумах. Ад гадз. 9-ай да 5:30 па паўдні ўсе былі заняты, з перапынкамі толькі на ланч. Вечарамі ж, па 7-ай гадз. адбываліся розныя разрыўковыя імпрэзы: кіно, танцы, спевы, забавы. Увесь вечар быў адчынены буфет, але п'яных не было. Было цікава і весела, ніхто не нудзіўся, не было на гэта часу, ды і не далі б самотніку бянтэжыцца ці трымацца збоку.

Галоўныя тэмы дакладаў: Канадскае грамадства — чытаў а. С. Баўэрс (езуіт), праф. Антарыйскага ўніверсітэта; Правы чалавека і законнасць — праф. Крывэр з Тарантонскага ўніверсітэта; Правы чалавека і эканоміка — Г. Маркл, дырэктар аддз. Адукацыі ў Юнайтыд Аўтомобіль Уоркерс; Эканамічныя праблемы і цяжкасці этнічных мяншынь — Джэймс Бюлер (індыянін), выканаўчы дырэктар Індыянска-Эскімоскага Згуртавання; Правы чалавека кругом свету — заступнік дырэктара Аддзела Правоў Чалавека ў Задзіночаных Нацыях. Адказнасць асветных і рэлігійных інстытуцый адносна правоў чалавека — сімпозіум.

З першага дакладу а. Баўэрса вынікала, што канадскае грамадства не ёсць "мэлтінг пот", што прыпісваецца Задзіночаным Штатам, а мазайкавае грамадства, г.зн. такое, у якім на агульнай плошчы англасаксаў знаходзяцца большыя і меншыя асяродкі розных этнічных груп. Канадзе залежыць на дзяржаўным адзінстве, але не ў яе інтарэсах пазбаўляць культурна-этнічных рыс этнічныя групы. Наадварот, Канадзе залежыць на тым, каб гэтыя этнічныя асаблівасці захаваліся ды ўзбагачвалі агульнаканадскую культуру. Усё гэта адпавядала агульнаму настрою аўдыторыі. Але пры канцы а. Баўэрс выказаў сваё задавальненне, што і камуністычнае грамадства дбае аб правах чалавека ў сваіх краінах, што выявілася на канферэнцыі на Гаваях. Дакладчык, відаць, забыўся, што ў камуністычных краінах існуе дыктатура і таталітарны рэжым, а камуністычнай дактрыны ён мо' і не ведаў. У дыскусіі толькі прадстаўнік беларусаў забраў голас у гэтай справе, даводзячы, што толькі навонкі камуністы крычаць аб правах чалавека, а ў сваіх дзяржавах яны топчуць гэтыя правы самым безаглядным спосабам. У сваім адказе апанентам дакладчык апраўдваў камуністаў, "калі дабро народа вымагае ахвяр". Было дзіўна, што так гаворыць святар і што ніхто больш не зарэагаваў на такое цверджанне. Памыліўся б, аднак, той, хто думаў бы, што ўдзельнікі Канферэнцыі згодны з думкай а. Баўэрса што да камуністаў. На другі дзень — Ален Баравой (яўрэй) з Лейбар Коміты фор Гюмэн Райтс пачаў сваё выступленне наступна: "Калі ў ЮНЕСКА прадстаўнік камуністаў меў тэму дакладу "свабода чалавека", дык я тым больш магу гаварыць аб правах чалавека". Гэтае асведчанне выклікала ўсеагульныя воплескі слухачоў.

У далейшых дакладах і дыскусіях найбольш увагі звярталася на дыскрымінацыю. Найбольш пакрыўджанымі чуліся індыяне і выказвалі найбольш незадавалення. Выглядае, аднак, што справа іх на добрай дарозе. Яны маюць сваіх лідараў, арганізацыі і інтэлігенцыю — ды добрую волю Канадскага Урада.

Шмат голасу забіралі французы як з Квебеку, так і мяншыня іх з Антарыя. Калі ж ходзіць пра двухмоўнасць і двухкультурнасць, дык яны супраць накідання іншым гэтага прынцыпу. Ім толькі ходзіць аб здабыццё роўных правоў для сябе.

Італьянцы наракалі на дыскрымінацыю ў атрыманні работы, аб чым выказваліся і іншыя групы. Негры жаліліся, што не хочуць наймаць ім памяшканняў. У мяшаным расава грамадстве такія выпадкі не навіна, і трэба з імі змагацца. Аднак, калі параўнаеш усе гэтыя нараканні з тым, што робіцца ў Савецкім Саюзе, на Беларусі, як там топчуць асноўныя правы чалавека, дык дзіву даешся. Тут дзяржаўныя ўстановы склікаюць адмысловыя канферэнцыі з усіх пластоў грамадства, каб яны крытыкавалі існуючы лад і парадак. Там жа дыктатура, таталітарызм робіць тое, што Масква скажа, што "положено" і "не положено", ды дзякуй яшчэ, як за ласку якую. I ніхто аб гэтым не заікнецца. Вось што баліць! (Падкрэслена мною, Р. Ж.-Г.) Праўда, гэта канферэнцыя лакальная, Антарыйская. Вычуваецца, што яна свядома ўнікае супярэчлівых дачыненняў паміж вольным светам і камуністычным. Але ў атмасферы настрояў вычуваецца прысутнасць В'етнамскага пытання, вылазіць у прыватных дыскусіях. Беларускаму прадстаўніку прыйшлося схапіцца за гэтае пытанне ў вострай дыскусіі з японцам, які, хоць і не камуніст, паўтараў лозунгі камуністычнай прапаганды. Наагул жа на канферэнцыі прыхільнікаў камунізму спаткаць не прыйшлося.

Адзіная нагода, дзе можна было б зачапіць пытанне правоў чалавека пад камунізмам, гэта на дакладзе прадстаўніка Задзіночаных Нацый аб правах чалавека кругом свету. Але ён у сваім дакладзе разглядаў і Афрыку, і Азію, і Амерыку, але не зачапіў Савецкага Саюзу ні паўслоўцам. Трымаўся фармальнага шаблону, які вытварыўся ў Задзіночаных Нацыях у выніку супрацоўніцтва з камуністычнымі дзяржавамі. У дыскусіі таксама нельга было зачапіць правоў чалавека пад камуністычным рэжымам "з браку часу". Шмат хто, а асабліва славянскія прадстаўнікі, чуліся расчараванымі.

На канферэнцыі было шмат цікавых людзей, з якімі было аб чым пагаварыць і можна было пасябраваць з імі. Успомнім тут хоць некалькіх. Перадусім ведамы беларусам Глын П. Ален з Сітызэншып Бранч, які быў душой канферэнцыі; сімпатычны француз Ролян Фурнье — з Асветнай Арганізацыі французаў канадыйцаў у Антарыё, з якім беларусу прыйшлося жыць у адным пакоі. Успомнім і "земляка", "ляндсмана", як ён казаў, др. Кэйжа — яўрэя з Манрэаля [ў арыгінале — "Мант-рэалю"], які паходзіць з Менска. Гэта ідэйны яўрэйскі асветнік з Джуіш Імігрант Эйд Сэрвісыс оф Кэнада. Гэта адукаваны, разумны і глыбокі чалавек. Не раз захоплівалася яго мудрымі сказамі ўся аўдыторыя Канферэнцыі. Хоць малым выехаў з Менска, мае сентымент да Беларусі і да традыцый, захаваных бацькамі. З такімі людзьмі нам — беларусам трэба мець дачыненні.

Канферэнцыя аб правах і абавязках чалавека была цікавым з'явішчам. Сабралі людзей на шэсць дзён з разнастайных груп, далі ім ідэальныя варункі на ўсім гатовым у харастве прыроды над возерам Гурон [у арыгінале — Гюрон] ды акунулі іх у вір дыскусій над цікавымі праблемамі жыцця. Не дарма ж былі там і такія людзі, якія нікога не рэпрэзентавалі, а прыехалі асабіста, каб паслухаць цікавыя даклады і дыскусіі ды чагось навучыцца. Такія канферэнцыі адбываюцца штогод на розныя тэмы. Варта помніць аб гэтым і карыстаць з іх.

Варта помніць яшчэ аб чымсь. Афіцыйныя канадскія дзейнікі дамагаюцца, каб этнічныя групы не забываліся сваіх звычаяў і мовы. Цяпер гэта адзін з пастулатаў навучання ў Канадзе: "Трэба, каб канадыйцы былі прынамсі двухмоўнымі, каб ведалі англійскую мову, але і захавалі мову бацькоў. I то цяпер, пакуль малыя, маладыя. Пазней другую мову трэба будзе здабываць з вялікай натугай, калі цяпер яе можна захаваць лёгка і натуральна." Гаварыў гэтак урадавец з Антарыё Борд оф Эдукэйшын. Ён казаў нават, што Борд оф Эдукэйшын гатоў забяспечыць пакоямі для навучання этнічных моў, калі ў дыстрыкце збярэцца належная колькасць дзяцей. Дык памятайце аб гэтым бацькі-беларусы".

Літ.:

8544 Ж. Правы й абавязкі чалавека // Беларус. 1966. № 113. (Весткі з Канады; крыптанім В. Жук-Грышкевіча.)

ІЗЕЎЛІН Ілья (2) — пасля Коста-Рыкі ў пераліку краін, якія рэкамендаваў гэты прадстаўнік кампаніі AnyWay Travel, ішла Нікарагуа, бязвізавая для беларуса: "НІКАРАГУА — ЗАГЛЯНУЦЬ У КРАТЭР ДЗЕЮЧАГА ВУЛКАНА", але асцярожна, вядома. "Калі хочацца ўбачыць адразу тры аўтэнтычныя краіны Цэнтральнай Амерыкі, то рэкамендую аптымальны маршрут Панама — Коста-Рыка — Нікарагуа. Краіны невялікія, таму пераязджаць паміж імі можна аўтобусам. І ўсяго адзін унутраны пералёт".

"ВЕНЕСУЭЛА — СТАЦЬ АМАЛЬ РОДНЫМ ДЛЯ МЯСЦОВЫХ

Адзіная краіна ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, дзе вас сустрэнуць, як сваяка! У Венесуэле Беларусь добра ведаюць і вельмі любяць. Віза беларусу ў Венесуэлу не патрэбная. Ды і ў цэлым па Венесуэле скажу, што мы можам арганізаваць любы від адпачынку — начоўкі ў будане або ў раскошным гатэлі, паходы ў горы або ў джунглі, трэкінг, рыбалка, наведванне самага высокага вадаспаду ў свеце Анхель, сустрэча з індзейцамі, адпачынак у стылі Баўнці на архіпелагу Лос Рокес. Дзякуючы цесным кантактам з венесуэльскім бокам мы можам прапанаваць эксклюзіўныя цэны на адпачынак у гэтай краіне".

"БРАЗІЛІЯ — ЗГУЛЯЦЬ У ФУТБОЛ НА ПЛЯЖЫ КАПАКАБАНА"

У час з'яўлення матэрыялу Ільі ішла падрыхтоўка да Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра (2016), на якой таксама адбываўся пэўны беларуска-індзейскі кантакт. "Калі ж гульні вас не цікавяць, усё роўна варта ўбачыць гэтую яркую краіну. У Бразіліі ёсць гатэлі ўсіх сусветных ланцужкоў, сваіх турыстаў у Рыа мы селім паблізу пляжа Капакабана — самага знакамітага пляжа ў Бразіліі. Абавязковым пунктам наведвання ў Бразіліі з'яўляюцца вадаспады Ігуасу і самыя вялікія джунглі ў свеце ў Манаўсе".

"ПЕРУ — ШПАЦЫРАВАЦЬ ПА КРЭПАСЦІ ІНКАЎ

Краіна, годная двух тыдняў вашага адпачынку, — рэкамендую не камбінаваць Перу з іншымі краінамі, а прысвяціць ёй увесь час. Гэтая краіна не пляжнага, а экскурсійнага адпачынку — культура інкаў, Мачу-Пікчу, возера Ціцікака, лініі Наска, экзатычная прырода і многае іншае, пералічваць можна вельмі доўга. Віза для беларусаў у Перу не патрэбная — мы адпраўляем рускамоўныя туры 4 разы на месяц. Аб чым варта ведаць: некаторыя рэгіёны краіны знаходзіцца высока над узроўнем мора, там відавочна адчуваецца разрэджанае паветра, недахоп кіслароду. Таму людзям з хваробамі сэрца я рэкамендую ўстрымацца ад паездкі ў Перу".

Ілья таксама параўноўвае Амерыку і Азію, "экзотыку амерыканскую і азіяцкую": "Галоўнае адрозненне ў тым, што Азія больш закрытая, у той час як Лацінская Амерыка — гэта хрысціянскі рэгіён, а значыць — вялікая свабода, адкрытасць людзей, магчымасць апранаць больш адкрытае адзенне, праводзіць карнавалы і проста жыць у сваё задавальненне. Але нам даступней і бліжэй Азія — не толькі тэрытарыяльна, але і псіхалагічна. За гады працы я заўважыў, што 99% турыстаў толькі пасля Азіі адпраўляюцца ў Цэнтральную Амерыку, але ніяк не наадварот. Можна сказаць, што Азія — першая прыступка экзотыкі, а Лацінская Амерыка — наступная прыступка".

Літ.:

2305 Кортес С. А. Музыка / Венесуэла // Латинская Америка: энц. справочник. Т. 1 / гл. ред. В. В. Вольский. М., 1980. С. 405. ("Наш Картэс".)

1809 Прагрэсіўная грамадскасць Венесуэлы занепакоена цяжкім становішчам індзейцаў, карэнных жыхароў краіны / на здымку: працоўны дзень індзейскай жанчыны (Фотахроніка ТАСС) // Гомельская праўда. 1979. 1 жн.

1458 Коренные жители Венесуэлы — индейцы находятся в трагическом положении // Знамя юности. 1981. 6 нояб.

1361 Индейская молодежь Венесуэлы — не только жертва эксплуатации, но и объект религиозно-идеологической обработки диверсионных центров США // Знамя юности. 1982. 3 янв.

1034 В объективе — Венесуэла / На снимках: (Фото ТАСС) // Знамя юности. 1988. 11 марта.

1033 В объективе — Венесуэла // Советская Белоруссия. 1988. 10 сент.

3436 Кондрашов В. Наш человек в Венесуэле // За передовую науку. 1990. 16 февр.

2934 В Венесуэле делать нечего // Народная газета. 1995. 18 сент.

4467 В аэропорту немецкого города Дюссельдорфа при попытке контрабандного провоза 370 ядовитых лягушек задержан студент из Венесуэлы // Экологический вестник. 1995. № 11 (март). С. 4.

8177 Ростиков Е. Уго Чавес — борец и победитель // Рэспубліка. 2006. 2 снеж.

9766 Волшебный бубенчик: сказки и легенды Венесуэлы / сост. и обраб. А. М. Петрикова. Мн., 2013.

9608 Челядинский А. А. Венесуэла: от Боливара до Чавеса: в 2 ч. Ч. 1: XV век — 1998 год. Мн., 2013.

9609 Челядинский А. А. Венесуэла: от Боливара до Чавеса: в 2 ч. Ч. 2: (1999-2013 гг.). Мн., 2014.

11489 Чараўко В. Альтэрнатыўныя гісторыі // Маладосць. 2017. № 5. С. 127-131. ("- А ты ведала, што Уга Чавес — індзеец? / — А я ў палітыцы не разбіраюся".)

9617 Юшкевіч Н. Ці выстаіць Венесуэла Чавеса? // Звязда. 2014. 4 сак. (Добрыя намеры Венесуэлы; сустрэча з журналістамі пасла Амерыка Дыяса Нуньеса : "У 1999 годзе ў краіне прайшоў першы ў яе гісторыі нацыянальны рэферэндум, у выніку была прынята новая канстытуцыя, якая дзейнічае і цяпер. Паводле асноўнага закону, у краіне ўважліва сочаць за выкананнем правоў карэннага насельніцтва, а таксама сацыяльных правоў. Так, згодна з канстытуцыяй, індзейскія мовы з'яўляюцца афіцыйнымі мовамі дзяржавы, акрамя таго, за прадстаўнікамі індзейскіх плямёнаў замацавана права на тэрыторыі спрадвечнага пражывання".)

ПАПРАЎКА: Стаднічэнка. У папярэднім выпуску БСІ мы паведамілі, што ад паэта, перакладчыка, публіцыста і рэдактара Юрыя Стаднічэнкі (Стадниченко, Stadnychenko) з Харкава мы атрымалі 3 лісты. Насамрэч 4. І гэта нагода даць выявы і двух астатніх лістоў — ад лютага і сакавіка 1990 г. (у тым годзе Стаднічэнка, намеснік галоўнага рэдактара часопіса "Прапор", стаў галоўным рэдактарам — назва змянілася на "Березіль"). Лісты адносіліся да канадскай тэмы — канадыяна Беларусі і ўклад у яе пасла СССР у Канадзе Івана Куліка. Ён увайшоў у гісторыю беларускай індзеяністыкі як аўтар адной з першых вялікіх індзеянісцкіх публікацый у беларускім друку. Паколькі крыніца тэксту пры яе публікацыі не ўказвалася, як і тое, што гэта пераклад, спачатку мы палічылі яго творам "новага", "невядомага" беларускага аўтара: "першы і адзіны чыста індзеянісцкі, напісаны і апублікаваны ў Беларусі".

"Праглядаючы "Маладняк", дзе друкаваліся часткі з "Гаяваты", мы знайшлі амаль неверагодную (хаця для 20-х, напэўна, усё ж такі натуральную) рэч — артыкул І. Ю. Куліка "Луі-Давід Рыэль" (1927, № 7/8) пра паўстанні 1869 і 1885 гг. індзейцаў і метысаў у Канадзе […]. Праўда, ніякіх звестак пра Куліка пакуль не маем (нават пацверджання, што ён беларус)". Пішучы гэта ў лісце да С. П. Шушкевіча (13.10.1988), мы спыталі: "А Вы не памятаеце такога?" Ці павінны былі "старажылы" беларускай культуры "памятаць" Куліка, улічваючы тое, што ён быў украінскім савецкім аўтарам?

Нягледзячы на ўкраінскае прозвішча, Іван Юліянавіч Кулік быў украінскім пісьменнікам і дзяржаўным дзеячам яўрэйскага паходжання (пры нараджэнні Ізраіль Юдэлевіч), рэпрэсаваным. Адразу ўспамінаецца ўжо вядомы нам па серыі БСІ Леанід Камінскі, беларускі дыпламат, які некаторы час, перад тым як стаць у 1945 г. прадстаўніком БССР у ЮНРРА (United Nations Relief and Rehabilitation Administration — UNRRA) у Нью-Ёрку, быў (з 1.11.1944 г.) кансультантам сакратарыята, стажорам Пасольства СССР у Канадзе. Лёс іх быў падобны, хоць і значна мякчэйшы ў беларуса па канчатковым выніку. Розніца была і ў тым, што Камінскі "стаў" агентам амерыканскай разведкі, а Куліка ў Канадзе нібыта завербавала англійская.

З дапамогай украінскіх калег (маем і адказ ад намесніка дырэктара Інстытута літаратуры АН УССР М.Р. Жулінскага ад 13.06.1990 г. — будучаму дырэктару, дарэчы, належаў артыкул са звесткамі пра І. Куліка: "Комсомолець із зеленим серцем" (Літературна Україна. 1987. 5 листоп.)) і самастойнымі намаганнямі ў бібліятэках мы высветлілі, што І. Ю. Кулік у 1914-1917 гг. быў у эміграцыі ў ЗША (Пенсільванія), а з 1924 па 1926 г. — у Канадзе савецкім консулам. Яго "Запіскі консула", у якіх ёсць нарыс пра Л. Рыля, выйшлі ў 1958 г. у Кіеве і ў 1964 г. у Маскве. Цікава, што публікацыя твора з такім жа загалоўкам як "рамана" адбылася яшчэ ў 1932-1934 гг. ("Записки консула", кн. 1 — Харків; Київ, 1932; кн. 2 — Харків, 1934).

У выніку высвятлення і новых знаходак для "Беларуска-індзейскай бібліяграфіі" з неацэнных 1920-х гг. Кулік застаўся ў спісе некалькіх самых значных першых публікацый на беларускай мове, якія закранаюць пытанні індзеяністыкі — з папулярных, палітычных і ўласна навуковых публікацый у часопісах у першую чаргу звярнулі нашу ўвагу артыкулы аўтараў з Беларусі, Расіі і Украіны: П. Кірушына, Л. Кагана, расійскага аўтара, які працаваў на Смаленшчыне, — І. Ф. Баршчэўскага, і ўкраінскага аўтара І. Ю. Куліка.

Героі розных эпох і народаў перапляталіся пры гэтым — напрыклад, пацвердзілася ў які ўжо раз, што ў параўнаўчым плане Касцюшка можа быць героем не толькі Беларусі і шэрагу іншых краін, але і героем індзейцаў, а таксама тых метысаў, "гібрыдаў", пра якіх І. Кулік пісаў у нарысе з "Маладняка": "Добра сказаў амерыканскі суддзя і гуманіст Вільбур Брайант, што "Касцюшка наўрад ці значыў больш для палякаў напалеонаўскага часу, чым Луі Рыэль для гібрыдаў"" (там жа ў Куліка ёсць і такое: "Асабліва ж вымагалі прысутнасці Рыэля індыйцы", г.зн. індзейцы). Касцюшку варта было прыцягнуць у гэтую паралель ужо таму, што ён нібыта сказаў, будучы героем амерыканскай рэва-люцыі, правадыру Little Turtle ў 1798 г. наступнае наконт рэвальвераў: "Цяпер я дарую іх вам з загадам, каб вы застрэлілі імі першага чалавека, які калі-небудзь прыйдзе падпарадкаваць вас або пазбавіць вас вашай краіны" (магчыма Касцюшка, як прынята ў палякаў, ды і ў амерыканцаў, казаў не "вам", а "табе": "I now present them to you with the injunction that with them you shoot dead the first man who ever comes to subjugate you or to despoil you of your country").

Наўрад ці гэта добры лозунг для 21 стагоддзя, калі адназначна можна і трэба вырашаць праблемы без "рэвальвераў" — нават калі "загад" не злачынны, а "патрыятычны"; "пацярпець", як сапраўдныя беларусы, а не хапацца адразу за рэвальвер, як "сапраўдныя амерыканцы", як каўбоі-дэсперада. …Тым не менш, гэта выклікае павагу да Амерыкі — шмат разоў перадрукоўваць гэтую фразу Касцюшкі — задавалася б, "антыамерыканскую" па сваёй глыбіннай сутнасці. Луі Рыль — вялікі герой Канады, хаця фактычна выступаў, як і Пугачоў, супраць сваёй жа "радзімы", і мужнасць Канады ў прызнанні памылак і яе часам высакароднасць уражваюць. Адзін з такіх прыкладаў — якраз з Саскачэвана, ад выхадца з Цімінса (Антарыа), дзе ўсходнеславянскімі піянерамі былі беларусы, Джэймса Дашчука (James Daschuk) — аўтара "Ачыстка раўнін: хваробы, палітыка голаду і страта абарыгеннага жыцця" (Clearing the Plains: Disease, Politics of Starvation, and the Loss of Aboriginal Life, 2012).

Гл. пра Джэймса Бюлера, нашчадка правадыра Вялікага Мядзведзя, аднаго з вядучых удзельнікаў руху Рыля, у арт. "Жук-Грышкевіч (2)".

Літ.:

1502 Кулік I. Ю. Луі-Давід Рыэль: (Гістарычна-літаратурная спраўка) // Маладняк. 1927. № 7-8. С. 75-82.

6492 Рыль (Riel) Луi // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 13. Мн., 2001. С. 498-499.

4044 Bryant W. F. The blood of Abel. Hastings, NE, 1887.

12428 Hope A. R. The men of the backwoods: true stories and sketches of the Indians and the Indian fighters / ill. by C. O. Murray. L., 1880. ("…battle in defence of the oppressed, the weak, and the wronged of my own race, and I now present them to you with this injunction…".)

12086 Trimble M. Virgil Earp, Tombstone and a shot of whiskey // True West. 2022. September (Real Women of the Old West). (Gomel, Belarus, and Slavic / East European Indian fighters)

12191 Zhuk S. I. Soviet Americana: the cultural history of Russian and Ukrainian Americanists. Lоndon, New York, Oxford, New Delhi, Sydney, 2020. (Indianists in Gomel, Belarus.)

Алесь Сімакоў, даследчык беларуска — індзейскіх сувязей.


газэта "Наша слова" №№13 -19, 2023 г.

https://pawet.net/ns/2023/2023.html





59
просмотры





  Комментарии
нет комментариев


⇑ Наверх