Книги Янки Мавра на китайском


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > Книги Янки Мавра на китайском языке и очерк Янки Мавра о Китае
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

Книги Янки Мавра на китайском языке и очерк Янки Мавра о Китае

Статья написана 30 августа 2019 г. 19:36

作者: I︠A︡nka Maŭr

出版商: Shanghai. Shao nian er tong chu ban she (Youth and Children Publishing Company). 1956.

版本/格式: 打印圖書 : 中文

評定級別:

(尚未評分) 0 附有評論 — 成爲第一個。

主題

Автор: I︠A︡nka Maŭr

Название: Liang ge xiao Lubinsun (Два маленьких Робинзона) в оригинале — Полесские робинзоны

Лян Гэ Сяо Любинсун (Два маленьких Робинсона)

Издательство: Shanghai : Shao nian er tong chu ban she (Шанхай : Издательство для детей и юношества)

Год: 1956

Переводчик (на китайский): Wang Wen

Страниц: 207 (с иллюстрациями)

Формат: 19 см

Ди 1 бан. (1-е изд.).

***

в оригинале — ТВТ

Yi ge xin qi de he zuo she (One novel co-op).

作者: I︠A︡nka Maŭr

出版商: Shanghai. Shao nian er tong chu ban she (Youth and Children Publishing Company). 1957.

Издательство: Shanghai : Shao nian er tong chu ban she (Шанхай : Издательство для детей и юношества)

Йи гэ синь ци де хе зуо она (один новый кооператив).

Автор: I︠A︡nka Maŭr

Издательство: Шанхай. Shao Nian Er Tong Chu Ban She (Молодежная и детская издательская компания). 1957

Ди 1 бан. (1-е изд.).

Перевод: Т.В.Т. Детгиз: 1956.

Переводчик: Ван Вэнь.

Описание: 129 страниц: иллюстрации; 19 см


版本/格式: 打印圖書 : 中文

評定級別:

(尚未評分) 0 附有評論 — 成爲第一個。

主題


***

(Два маленьких Робинзона) в оригинале — Полесские робинзоны

Liang ge xiao Lubinsun (Two little Robinsons).

作者: I︠A︡nka Maŭr

2010 г.

***

Беларускую дзіцячую літаратуру прадставіў Янка

Маўр аповесцямі «Палескія рабінзоны»

(пер. Ван Вэнь, выд. «Шаонянь эртун чубаньшэ», 1956) і «ТВТ» (выд. «Шаонянь эртун чубаньшэ», 1957 год, імя перакладчыка

не пазначана).

https://beldumka.belta.by/isfiles/000167_...

***

Янка Маўр: Кітайцы больш трывалы народ, чым еўрапейцы...

________________________________________

• 26.04.2023 08:13

o Аўтар:

o Кастусь Лешніца

• Культура, Літаратура

Здавалася б, нічога ў гэтым дзіўнага няма. Але гэта калі мераць падыходамі сённяшніх дзён. Міжнародная праблематыка не сыходзіць з газетных і часопісных старонак. Што ўжо казаць пра магчымасці адкрыцця самай свежай інфармацыі пра далёкія краіны праз сацыяльныя сеткі?!. Ды і ўласныя карэспандэнты буйных інфармацыйных агенцтваў працуюць у розных кутках свету. Як для Беларусі, то інфармацыя пра іншы свет здабываецца, як правіла, праз «другія рукі», найперш — з дапамогай электронных рэсурсаў. І даведацца пра землятрус ці тэрарыстычны акт альбо пра ўзброенае сутыкненне розных палітычных сіл у Афрыцы ці Азіі асаблівых складанасцяў не ўяўляе. Цяжэй сфарміраваць паўнавартасны партрэт жыцця чужаземнага народа. Не заўсёды і не адразу дапамагаюць у гэтым нават развітыя турыстычныя сцежкі-дарожкі...

________________________________________

Янка Маўр пачаў друкавацца ў сярэдзіне 1920-х гг. Дэбютаваў фельетонамі ў газеце «Советская Белоруссия» і ленінградскім часопісе «Бегемот». У 1926 годзе «Беларускі піянер» у двух нумарах пачынае друкаваць аповесць «Чалавек ідзе». Выкладчыку 25-й мінскай чыгуначнай школы было на той час 44 гады. Настаўнік расказаў пра такую стадыю развіцця першабытнага чалавека, калі той пачынаў станавіцца на ногі, нічога асабліва яшчэ не ўмеючы. І ўсё, да чаго ён даходзіў праз першыя вопыты, — было для нашага далёкага прашчура ўпершыню: паляванне на звера з прыладамі, здабыванне агню, выкарыстанне каменя ў якасці інструмента... Для маладой беларускай літаратуры твор гэты стаў, зразумела, нечаканай падзеяй.

І Янка Маўр (сапраўднае імя і прозвішча настаўніка — Іван Фёдараў) пачынае актыўную працу не толькі над новымі мастацкімі творамі, але і часта выступае ў перыядычным друку. Найперш — пад рознымі псеўданімамі і крыптанімамі (Я. Сталы, М., Я. М.). І вось у часопісе «Беларускі піянер», у восьмым нумары за 1928 год, з’яўляецца артыкул Янкі Маўра «Экскурсія ў Кітай». Чатыры з паловай часопісных старонкі, сем фотаздымкаў... «У Кітаі жыве больш за 400 мільёнаў народу, што складае блізка чацвёртую частку насельніцтва ўсяе зямной кулі. І аб жыцці гэткага вялікага народу мы ведаем меней, чымся аб іншых дробных народах. А між тым у жыцці кітайскага народу ёсць шмат цікавага, з чым варта пазнаёміцца. Хоць збольшага, кожнаму з нас. Дзеля гэтага спрабуем зрабіць экскурсію ў Кітай...»

Нарыс, які напісаны па ўсіх законах такога разгалінавання жанра, як «падарожны нарыс», складаецца з сямі невялікіх раздзельчыкаў: «У дарозе»; «У вёсцы»; «На полі»; «Кітайскія дзеці»; «Кітайскія забабоны»; «Кітайская культура»; «Лёс кітайскага народу». Нагадаем, што ў 1925 — 1927 гг. у Кітаі праходзілі рэвалюцыйныя падзеі. Першы этап: з 30 мая 1925 па чэрвень 1926 г. масавыя страйкі і прыход да ўлады на поўдні Кітая Чана Кайшы. Другі: з чэрвеня 1926 па 17 красавіка 1927 г. удалае наступленне Нацыянальнай Рэвалюцыйнай Арміі на поўнач Кітая і контррэвалюцыйны пераварот Чан Кайшы. Трэці, заключны: з 2 красавіка па 15 ліпеня 1927 года — завяршэнне рэвалюцыі паразай. Канешне ж, на фоне гэтых падзей інфармацыя ў савецкім перыядычным друку пра падзеі ў Кітаі стала шмат шырэйшай. Савецкі Саюз актыўна дапамагаў дэмакратычным, рэвалюцыйным сілам Паднябеснай... У 1924 годзе ў СССР нават было створана таварыства «Рукі прэч ад Кітая!». Акрамя падрабязнага асвятлення падзей у Кітаі ў інфармацыйным плане, газеты і часопісы друкавалі і мастацкія творы пра падзеі ў Пекіне, Шанхаі, іншых гарадах. Былі надрукаваны вершы У. У. Маякоўскага, І. Уткіна, А. Жарава, Дзям’яна Беднага, нарысы Сяргея Траццякова, Зінаіды Рыхтэр, Оскара Эрдберга, Мікалая Костарава... Сяргей Траццякоў быў першым савецкім пісьменнікам, які пражыў у Пекіне каля двух гадоў. Ён выкладаў у Пекінскім універсітэце рускую літаратуру. Пазней ён, акрамя нарысаў і вершаў, напіша п’есу «Рычы, Кітай!». Магчыма, ведаў гэты твор і Янка Маўр... П’есу ў Савецкім Саюзе пераклалі на ўкраінскую, узбекскую, армянскую, татарскую і іншыя мовы. Была ў Сяргея Траццякова і паэма, аднайменная з назвай п’есы, — «Рычы, Кітай!». Вось пачатак паэмы:

У Китая много тяжелых стен.

Цапают небо зубами за кожу.

Китай устал.

Китаю постель —

Меж стен пустыня постлала ложе.

Жёлтый лёсс —

Земляное сало,

Чтобы колес

Грохоталь не бряцала.

Жирный лёсс

Родит рис.

Водоемных колес

Взмах вверх,

Взмах вниз, —

И зеленый рисовый мох

Растет.

Рис, питай

Китай.

Арба, катай

Китай.

... Не будзем губляць час на здагадкі ў дачыненні да магчымых крыніц інфармацыі беларускага пісьменніка пра Кітай... Зазірнём у яго нарыс з часопіса «Беларускі піянер» за 1928 год... «Зямля ў Кітаі жоўтая, мяккая, лёгкая (называецца «лёэс»). У сухую пару году з дарогі падымаецца густы пыл і адносіцца ветрам у бок. У часе дажджу вада размывае дарогу. І з цягам часу дарога ўсё паглыбляецца і паглыбляецца і нарэшце робіцца ровам. Нездарма кітайцы кажуць: «кожная дарога праз тысячу гадоў робіцца ракой». І далей: «Вось дарога падыходзіць да ракі, але мосту на ёй няма. Прыходзіцца пераязджаць на пароме. Пачынаецца вялікая тузаніна, каб пагрузіць цяжкія колы і ўпартых быкоў. Быкоў прыходзіцца цягнуць вяроўкамі за рогі і за хвост разам. Таму ля перавозу заўсёды знаходзяцца чалавек дзесяць-пятнаццаць для гэтай справы, а праежджаму прыходзіцца плаціць усім за дапамогу».

Беларускі пісьменнік стараецца паказаць характар жыцця, прынцыповыя рэчы, якія вызначаюць побыт далёкага народу... «Большасць сялян мае каля гектару (дзесяціны) зямлі. Багатыры маюць 4-6 гектараў. Кітайцы нават лічаць, што для пражыцця аднаго чалавека павінна хапіць адной сямнаццатай часткі гектара.

Гэта больш-менш магчыма таму, што яны могуць зняць з свайго поля 2 ураджаі, а ў паўднёвым Кітаі нават 3 ураджаі ў год. Але самае галоўнае — гэта незвычайная, цярплівая праца кітайца. Ён сядзіць і апрацоўвае кожнае зярнятка паасобку, нават абкладае яго ўгнаеннем. <...> Лёэс — добрая глеба, але вельмі патрабууе вады. І вось, каб здабыць гэтую ваду, кітайцы робяць такую працу, на якую ніхто з нашых сялян ня пойдзе: і накачваюць ваду, і носяць, і збіраюць дажджавую ваду; размяркоўваюць палі так, каб з аднаго поля сцякала на другое.

Для сваёй спажывы яны сеюць галоўным чынам рыс, боб і пшаніцу, а на продаж — чай і бавоўну ды яшчэ тутавыя дрэвы для шоўкапрадаў (чарвякоў).

Бедната прадае нават рыс і пшаніцу, а жывіцца галоўным чынам бобам (бабовы тварог, бабовыя корынкі, бабовы сыр, бабовыя пірагі і г. д.)...» Канешне ж, усё гэта сапраўды было цікава і юным чытачам, і іх бацькам. Такой інфармацыяй наўрад ці хто валодаў. Ці на крайні выпадак — было зусім мала дасведчаных у кітайскай гісторыі і сучаснасці чытачоў. Ды і Беларусь на пачатку другой паловы 1920-х гг. складалася ў значнай ступені з вясковага насельніцтва. Згодна перапісу 1926 года ў рэспубліцы 84 працэнты жыхароў пражывала ў сельскай мясцовасці. Відавочна, была і запатрабаванасць такога кшталту ў чытача: «А як у іншым свеце сеюць, збіраюць ураджай, жывуць як, адным словам, з зямлі..?» І ў нас, у Беларусі, шмат што рабілі рукамі. Але ж ужо і былі і механізмы. А наперадзе былі і калгасныя пераўтварэнні, першыя трактары...

«...Жнуць сярпамі або проста вырываюць рукамі. Але ў гэты час прыходзіцца вельмі абараняць свой ураджай ад птушак і людзей. Сярод народу столькі галоты, што яны ідуць на ўсё, каб толькі ўкрасці які-небудзь каласок...» І як бы не стараліся кітайцы, голад час ад часу набываў неверагодныя масштабы. Па некаторых дадзеных смерць ад голаду прыйшла ў 1927 годзе да двух мільёнаў чалавек... З нарыса Янкі Маўра: «Трэба адзначыць, што кітайская бедната часам сабе „робіць“ зямлю. Пабудуе на рацэ плыт, наносіць мяшкамі зямлі — вось табе і поле. Або зробіць такім самым чынам поле дзе-небудзь на гары, на голым каменні». Такія памкненні, такі паводзіны можна па праву назваць гаспадарчай, сацыяльнай мужнасцю шэраговых вясковых кітайцаў!..

Падрабязна апісвае беларускі пісьменнік долю кітайскіх дзяцей, прыводзіць уражлівую лічбу: «Вучыцца кітайскіх дзяцейй вельмі мала: на 100 чалавек жыхарства прыпадае 2 вучні». У Беларусі ў тыя гады ішла актыўная ліквідацыя няграматнасці... «Бацькі заўсёды працуюць і не маюць часу выхоўваць дзяцей, — піша аўтар нарыса „Экскурсія ў Кітай“. — Тыя жывуць самапасам: капошацца на сваім панадворку, купаюцца ў бруднай лужыне, гуляюць. Але ў іх ёсць адзін вялікі абавязак: збіраць паліва і ўгнаенне.

Гэта праца патрабуе шмат часу і цярплівасці».

Завяршае «Экскурсію ў Кітай» раздзел «Лёс кітайскага народу». Пісьменнік, публіцыст разумее, што вялікая, адметная і цікавая краіна разам са сваімі насельнікамі выглядае ў расповядзе непрыглядна... Таму і зазначае з самага пачатку раздзела: «Прачытаўшы ўсё, што тутака напісана аб кітайцах, хто-небудзь можа падумаць: вось якія яны дзікія, смешныя, дурныя, брудныя і г. д. Але такая думка будзе зусім няправільнай. Можна толькі адно сказаць, — што яны бедныя і цёмныя; а ад гэтага ўжо ўсе іншыя недарэчнасці». І далей: «А бедныя таму, што паны і жрацы наўмысля трымаюць іх у цемры і сасуць з іх кроў. Асабліва шкодзяць сучасныя генералы. Яны выкарысталі тое, што народ прыггнечаны і раз’яднаны, зрабіліся нібы царкамі кожны ў сваёй вобласці і безупынна ваююць паміж сабой.

А горш за ўсё, што такое становішча выкарысталі замежныя дзяржавы (Англія, Амерыка, Францыя, Японія) і ўселіся на карак усяму 400-мільённаму народу. У кітайскай дзяржаве больш правоў маюць чужаземцы, чымся самі кітайцы. У кітайскіх гарадах, у гарадскім садзе, ці рэстаране або тэатры ёсць чужаземныя надпісы: „Уваход кітайцам і сабакам забараняецца“. Гэтыя дзяржавы за грошы „купляюць“ сабе тых генералаў, і тыя працуюць на карысць чужаземцаў. А церпіць, зразумела, увесь народ.

Нарэшце, народ не вытрымаў і паўстаў спачатку супраць чужаземцаў, а потым і супраць сваіх паноў. Трэці год ідзе барацьба, але вынікаў яшчэ няма.

Трэба спадзявацца. Што ўсё ж такі шматмільённы народ пераможа. І тады Кітай пачне зусім новае жыццё. А зрабіць ён зможа шмат, бо, калі праўду сказаць, кітайцы больш працавіты і трывалы народ, чымся еўрапейцы.

А той дзень, калі кітайская рэвалюцыя пераможа, будзе святам і для нас, святам, не меншым за наш Кастрычнік, бо да нас далучацца браты, разам з каторымі мы будзе складаць трэцюю частку ўсяго народу на зямлі».

Адной з выразных крыніц невядомай для Маўра інфармацыі былі яго стасункі з эсперантыстамі свету. Эсперанта педагог Іван Фёдараў пачаў вывучаць яшчэ ў 1904 годзе. Нават у 1920-я гг. вёў перадачу для эсперантыстаў на Беларускім радыё. Міхась Міцкевіч, малодшы сын Якуба Коласа і зяць Янкі Маўра, згадваў, што пісьменнік чытаў «Яўгенія Анегіна» А. С. Пушкіна на эсперанта. Дзякуючы стасункам з эсперантыстам з вострава Ява ці іншага вострава Інданэзіі Янка Маўр напісаў аповесць «Амок», прысвечаную паўстанню 1926 года на Яве.

Цікавымі падаюцца і ўспаміны дачкі пісьменніка — Аляксанды Іванаўны Капыловай: «... Самую вялікую ролю ў выхаванні дзяцей бацька адводзіў чытанню. Наш дом быў напоўнены кнігамі і часопісамі: у той час хатняя бібліятэка бацькі лічылася адной з лепшых у горадзе. І асноўную каштоўнасць у ёй уяўлялі не кнігі, якія стаялі на паліцах, а перыядычная літаратура. Не было ніводнага колькі-небудзь цікавага часопіса і дадатку да яго, якія не выпісваў бы наш бацька. Ніколі не забыць, з якой цікавасцю і нецярпеннем чакалі мы іх!

Мала таго, што бацька такім чынам выклікаў у нас цікавасць да чытання, але ён яшчэ і ўважліва сачыў за тым, што мы чытаем і як. Варта было прапусціць некалькі старонак альбо зазіінуць у канец кнігі, як адразу ж выдавалася асуджэнне. Ён абавязкова патрабаваў, каб усе геаграфічныя назвы, якія сустракаліся ў тэксце, мы знаходзілі на школьнай карце. Настойваў, каб ніводнае незразумелае слова не заставалася нерастлумачаным. І хаця ў доме была энцыклапедыя, мы рэдка ёю карысталіся, бо лічылі за лепшае выслухоўваць падрабязныя, даходлівыя тлумачэнні бацькі. Веды яго ва ўсіх галінах былі сапраўды энцыклапедычныя...»

Цікавасць да Кітая з боку пачынальніка беларускай дзіцячай літаратуры Янкі Маўра — сапраўдны прыклад жаданняў пісьменніка адкрываць новы, невядомы свет.

Застаецца дадаць, што ўжо ў другой палове XX неўміручыя «Палескія рабінзоны» Янкі Маўра не аднойчы выдаваліся ў Паднябеснай у перакладзе на кітайскую мову. І будзем спадзявацца, што юныя чытачы Кітая і надалей будуць уважлівыя да арыгінальнай, прыгодніцкай, захапляльнай прозы класіка беларускай дзіцячай літаратуры.

Кастусь ЛЕШНІЦА




Файлы: 1.png (851 Кб)


146
просмотры





  Комментарии
нет комментариев


⇑ Наверх