Да бібліяграфіі Янкі Маўра


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > Да бібліяграфіі Янкі Маўра - 6
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

Да бібліяграфіі Янкі Маўра — 6

Статья написана 26 августа 2019 г. 20:24

Асобным выданнем аповесць «Чалавек ідзе» выйшла ў 1927 годзе. Другое яе выданне, значна дапрацаванае, датуецца 1933 годам. Гэты твор уключаны ў наступныя кнігі пісьменніка: Вакол свету. Зборнік твораў. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1947; Выбраныя творы. Аповесці, апавяданні. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1952; Аповесці і апавяданні. Мінск, Вучпедвыд БССР, 1954; Збор твораў у 2-х тамах. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1960.

Аповесць выдадзена і ў перакладзе на рускую мову: «Избранное». Повести и рассказы. Авторизованный перевод с белорусского Б. Яковлева. М., «Советский писатель», 1958; «Человек идёт». Повести. Авторизованный перевод с белорусского. Л., Детгиз, 1960.

Аповесць «У краіне райскай птушкі» выйшла асобным выданнем у 1928 годзе.

У 1932 г. выйшла другое выданне, у 1933 — трэцяе, у 1946 — чацвёртае. «У краіне райскай птушкі» — увайшла таксама ў зборнікі твораў пісь-менніка: Вакол свету. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1947; Збор твораў у 2-х та-мах. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1960; Апавяданні і аповесць. Мінск, выда-вецтва «Народная асвета», 1969; у перакладзе на рускую мову аповесць уключана ў зборнікі: «За тридевять земель». Повести и рассказы. Авторизованный перевод с белорусского. Минск, Госиздат БССР, 1957; «Человек идет». Повести. Авторизованный перевод с белорусского. Л., Дет-гиз, 1960.

Калі ў Янкі Маўра аднойчы спыталіся, які з напісаных ім твораў найбольш дарагі яму, ён, падумаўшы, адказаў: «Відаць, «Сын вады».

Гэтая аповесць сапраўды адзначана надзвычай высокім узлётам фан-тазіі і мастацкага мыслення. Ёй уласцівы пранікнёны лірызм, бо аўтар у гэтым творы ўсебакова раскрывав духоўны свет сына вады Манга, з пачуццём шчырага суперажывання расказвае аб яго марах, радасцях і расчараваннях. Аповесць «Сын вады» мае некалькі незвычайную прад-гісторыю.


У аповесці «Сын вады» шмат прыгод, складаных драматычных сітуа-цый. Як і аповесць «У краіне райскай птушкі», так і «Сын вады» — узба-гацілі савецкую дзіцячую прыгодніцкую літаратуру.

Аповесць «Сын вады» выдадзена ў 1928 годзе першым выданнем, у 1932 — другім, у 1938 — трэцім. Яна ўвайшла таксама ў кнігі: «Вакол свету». Зборнік твораў. Мінск, Дзяржвыдат БССР, 1947; Збор твораў у 2-х тамах. Мінск, Дзяржвыдат БССР, 1960; у перакладзе на рускую мову ўключана ў зборнікі: «За тридевять земель». Повести и рассказы. Авторизованный перевод с белорусского. Минск, Госиздат БССР, 1957; Повести. Авторизованный перевод с белорусского. Л., Детгиз, 1960.

«Шлях з цемры» — аўтабіяграфічная аповесць Янкі Маўра, кожная з трох яе частак адпавядае тром важным перыядам жыдця пісьменніка: гады дзяцінства, вучоба ў рамесным вучылішчы, навучанне ў настаўніц-кай семінарыі.

Выкарыстаўшы шырока ў гэтым творы аўтабіяграфічны матэрыял, Янка Маўр не даў аднак паслядоўнага і падрабязнага вытлумачэння кож-нага факта. Ён расказаў толькі аб падзеях і эпізодах, якія найбольш запомніліся яму і адыгралі вызначальную ролю ў фарміраванні яго харак-тару і поглядаў. Пэўная фрагментарнасць сюжэта аповесці «Шлях з цемры» была адзначана самім аўтарам, які ў рускім выданні змясціў да гэ-тага твора падзагаловак — «Главы ўспамінаў».

Першая частка аповесці «Шлях з цемры» выйшла ў 1948 годзе, другая разам з першай была ўключана ў двухтомнае выданне Збору твораў Янкі Маўра (1960), трохі раней — у 1958 годзе — усе тры часткі аповесп; былі выдадзены на рускай мове Ч На беларускай мове трэцяя частка апо-весці «Шлях з цемры» друкуецца ўпершыню. Два апошнія раздзелы гэтай часткі — «У мяшчанскай сям’і», «Тайны сход у лазні» наогул яшчэ не публікаваліся.

1 Янка Мавр. Избранное. Советский писатель. Москва, 1958.


Аўтабіяграфічная аповесць Янкі Маўра засталася незакончанай. Пісь-меннік пачаў працаваць над чацвёртай часткай, у якой хацеў расказаць пра Лютаўскую рэвалюцыю і незабыўныя падзеі Кастрычніка. Аднак гэтай задумы ён не паспеў здзейсніць — была напісана толькі першая старонка новай кнігі.

Я дазволю сабе прывесці яе тут цалкам.

«У лютым 1904 года ў нашим мястэчку пайшлі чуткі, што японцы пачалі з намі вайну. Некалькі дзён мы нічога пэўнага не ведалі, паку ль не прыйшлі сталічныя газеты. Першае ўражанне было — надзвычайнае здзіўленне і абурэнне вераломным нападам без аб’явы вайны. Валасны пісар Індрык грымеў сваім басам:

— Тэта ж нечуваная рэч! Адразу відаць, што мы маем справу з дзіку-намі. Яшчэ тысячу гадоў назад Святаслаў папярэджваў: «іду на вы», а гэтыя япошкі адважыліся на такую подласцъ і на наго? На нашу вялікую Расійскую імперыю. Ды мы іх шапкамі закідаем.

А настаўнік Сямён Сямёнавіч задаволена паціраў рукі і зларадна па-смейваўся:

— Тым лепей, тым лепей! Калі яньі самі захацелі загінуць, мы ім дапаможам. Але зразумець гэтага ніяк нельга. Куды яны лезуць? Ці зна-ёмы яны з сучаснай тэхнікай? Мы іх праз некалькі месяцаў у парашок сатром.

Мне таксама было ясна, што мы сатром іх у парашок у гэтым жа го-дзе, і я вельмі баяўся, што не паспею прыняць удзел у такой цікавай справе.

Газеты нашы казалі тое самае, падлічвалі, колькі ў нас будзе войск, гарматаў, караблёў, апісвалі, якія нашы. сілы, як яны ўзброены. У далей-шым мы з цікавасцю сачылі, калі, адкулъ і які полк, дывізія, корпус ад-праўляліся на Далёкі Усход і калі яны туды прыбудуцъ. А калі пазней ад-праўлялася туды. эскадра адмірала Ражэственскага, мы напружана сачылі за яе рухам вакол Еўропы, Афрыкі, Азіі, на картах адзначалі, дзе яна знаходзіцца ў дадзены момант, якім шляхам яна пойдзе далей, калі і ў якім месцы. яе можна чакаць.»

Аповесць «Шлях з цемры» атрымала наступныя выданні:

Шлях з цемры (Аўтабіяграфічная аповесць). Мінск, Дзяржвыд БССР, 1948.

Збор твораў у двух тамах. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1960.

На рускай мове

Избранное. Повести и рассказы. М., «Советский писатель», 1958.

Путь из тьмы (Воспоминания детства). Издательство «Мастацкая літа ратура», Минск, 1972.


.Уключаныя ў трэці том апавяданні Янкі Маўра напісаны ў розны час. Яшчэ ў 30-я гады друкаваліся «Бярозавы конь», «Сям’я». «Шчасце» ўпершыню было апублікавана ў 1945 годзе ў газеце «Літаратура і мастацт-ва». Астатнія — «Падарожжа вакол дома», «Васька Жукаў», «Запіска», «Драўляная лыжка», «Завошта», «Максімка» і інш. напісаны таксама пасля Вялікай Айчыннай вайны.

Тэматыка названых апавяданняў разнастайная, але ў кожным з іх выявілася тонкае разумение пісьменнікам асаблівасцей дзіцячай псіхало-гіі, таямніц душы малых, адметныя якасці іх успрымання. Некаторыя апавяданні — «Бярозавы конь», «Падарожжа вакол дома», «Шчасце», «Максімка» па жанры можна аднесці да псіхалагічных навел.

Чытаючы творы Янкі Маўра, міжволі прыгадваеш словы В. Р. Бялін-скага, які пісаў, што для таго каб стаць дзіцячым пісьменнікам, неаб-ходна шмат умоў: патрэбна душа шырокая, лкЛячая, лагодная, спакой-ная, па-дзіцячаму няхітрая, розум узвышаны, адукаваны... і не толькі жывое ўяўленне, але жывая паэтычная фантазія, здольнасць паказаць усё ў натхнёных, вясёлкавых вобразах. Толькі дзякуючы адзначаным яка-сцям, якія былі ўласцівы Янку Маўру як мастаку і чалавеку, змог ён так пранікнёна адлюстраваць тэму дзяцінства. У апавяданнях, што былі напі-саны ім у 30—50-я гады, Янка Маўр як бы працягнуў размову аб перавазе сацыялістычнага ладу над капіталістычным, якую пачаў яшчэ ў 20-я гады. Расказваючы пра шчаслівае маленства дзятвы савецкай краіны («Бярозавы конь», «Падарожжа вакол дома», «Шчасце» і інш.), пісьменнік прыму-шае прыгадаць поўныя драматызму апавяданні аб жыцці дзяцей пры капіталізме («Слёзы Тубі», «Лацароні», «Незвычайная прынада», лёс ма-ленькіх пакутнікаў з аповесці «Шлях з цемры» і інш.). Ён разумев, як важна, каб дзеці сэрцам адчулі гэтыя кантрасты, зразумелі іх сутнасць і прычыны. Супастаўленне сучаснага і мінулага ляжыць у аснове апавя-дання «Сям’я». Вельмі своеасабліва такі кантраст створаны ў апавяданні «Васька Жукаў». Сюжэт гэтага твора займальны,— цікава ўжо тое, што герой апавядання Янкі Маўра Васька Жукаў — унук чэхаўскага Ванькі Жукава. Ён піша ліст Ваньку Жукаву, свайму дзядулю, цяпер паважанаму ўсімі калгаснаму вартаўніку Івану Сцяпанавічу. «...А ўчора ў нас была самадзейнасць. Я на сцэне танцаваў крыжачок. Але я хачу перайсці ў ар-кестр...» Янка Маўр захаваў стыль, характэрныя моўныя сродкі, сінтак-січную будову сказаў навелы Чэхава, і чытачы адначасова як бы бачадь два лёсы: шчаслівага савецкага падлетка, вучня рамеснага вучылішча і пакутніка Ванькі Жукава: «А вчерась мне была выволочка. Хозяин выволок меня за волосья на двор и отчесал шпандырем за то, что я кача.-ихнего ребенка в люльке и по нечаянности заснул...»

Таленавіты дзіцячы пісьменнік лёгка знаходзіць удзячныя сюжэты. Ён разумев, што звычайная, на думку дарослага чалавека, падзея ці з’ява вабіць дзяцей загадкавасцю, значнасцю, абуджае безліч пытанняў. Тале-навіта перададзены кожны рух душы маленькай Ірачкі ў апавяданк: «Падарожжа вакол дома». Янка Маўр незабыўна расказвае пра сустрэчы дзяўчынкі з пеўнем, курамі, верабейкамі. Усё гэта для Ірачкі — сапраўднае дзіва, хвалюючае адкрыццё. Малую здзіўляе нават саломінка: «гладкая, круглая, а ў сярэдзіне дзірачка». Паспрабавала дзяўчынка саломінкай ка-лупадь зямлю, а тая зламалася...

Расказваючы аб прыгодах Ірачкі, Янка Маўр як бы па-новаму адкрь:-вае дзецям свет, ён нібы паказвае ім, што побач многа незаўважанага. захапляючага.

Сонцам і светам поўніцца апавяданне «Шчасце». Як і «Падарожжа вакол дома», яно вырасла з канкрэтнай жыццёвай сітуацыі: пісьменнік


сапраўды ў адзін з пагодных летніх дзён сустрэўся з хлопчыкам, на га-лэве якога была новая шапка...

Гэтае, на першы погляд нічым не прыкметнае здарэнне, у апавяданні «Шчасце» апаэтызавана. Любоў да дзяцей, веданне асаблівасцей іх паво-дзін, цудоўны талент мастака дапамаглі Янку Маўру стварыць запамі-нальны псіхалагічны эцюд, у якім па-мастацку суаднесены свет дарослых і дзядей.

Той жа сапраўднай шчырасцю інтанацый вызначаецца і апавяданне «Бярозавы конь». У ім пісьменнік бліскуча паказвае бязмежную сілу дзіцячай фантазіі, якая можа ператварыць невялікую лужыну ў мора, зараснікі аеру — у дзікія джунглі, звычайны зэдлік — у магутны кара-бель... Шасцігадовы Толя з апавядання «Бярозавы конь» уяўляе бярозавы кіёчак імклівым баявым канём. Да свайго бярозавага сябра ён адносіц-ца як да жывой істоты: песціць, беражэ, называв ласкавымі словамі. На гэтым кані хлопчык у думках адпраўляецца ў далёкае падарожжа, «здзяй-сняе» гераічны подзвіг. Апавяданне прасякнута добразычлівым гумарам, пісьменнік міжволі любуецца сваім героем на бярозавым кані. Але Янка Маўр не проста стварае ідылічную замалёўку, ён глыбей углядаецца ў па-водзіны хлопчыка і адзначае вельмі трапна, што савецкія дзеці надзвычай рана пачынаюць адчуваць сябе грамадзянамі, з малых год мараць аб подзвігу ў імя Радзімы. Шасцігадовы Толя, які памылкова прыняў ваен-ныя манеўры за сапраўдную вайну, не разгубіўся, хітра падмануў «вора-га». Так ужо ў даваенны час Янка Маў]э узняў тэму патрыятычнай адда-насці маладога пакалення савецкай краіны. У творах аб Вялікай Айчын-най вайне гэтая тэма прагучала як услаўленне самаадданага подзвігу юных герояў, што разам з бацькамі баранілі родную зямлю. Такім героем з’яўляецца мужны піянер-партызан Алёша Патапчык (апавяданне «Запіс-ка»). Не раз выконваў ён складаныя даручэнні, не раз хадзіў у разведку, прымаў удзел у баях супраць фашыстаў. У крытычны момант хлопчвік узарваў апошняй гранатай сябе і паганых гітлераўцаў. Нескаронасць, ма-гутная нянавісць савецкіх людзей да ворага раскрыта ў апавяданні «Дом пры дарозе». Пісьменнік-гуманіст выкрывае звярынае аблічча фашызму (апавяданне «Завошта»).

У адным з лепшых сваіх пасляваенных апавяданняў — «Максімка» Янка Маўр расказаў аб дзецях, якіх асіраціла вайна. Савецкая дзяржава стала для іх клапатлівай маці, але кожны хлопчык і дзяўчьінка з дзіцячага дома спадзяюцца на сустрэчу з бацькамі, мараць аб ёй. Сярод выхаванцаў дзіцячага дома пісьменнік вылучае Юру, Алёшу, Сеню, Віцю, Толю, Сяро-жу і асабліва Максімку. Перажыванні гэтага хлопчыка, які прыняў чужога тату за свайго, складаюць асноўны змест апавядання. 3 хваляван-нем чакаюць развязкі чытачы, і яна прыходзіць — шчаслівая і жаданая: той самы вайсковец, чужы тата, забірае Максімку ў сваю сям’ю.

Апавяданні, якія ўвайшлі ў трэці том чатырохтомнага Збору твораў, апублікаваны ў наступных кнігах пісьменніка:

Апавяданні. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1951.

Выбраныя творы. Аповесці, апавяданні. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1952. Аповесці і апавяданні. Мінск, Вучпедвыд БССР, 1954.

Збор твораў у 2-х тамах. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1960. Апавяданні і аповесць. «Народная асвета», Мінск, 1969.

На рускай мове

Повести и рассказы. Минск, Госиздат БССР, 1955.

Избранное. Повести и рассказы. М., «Советский писатель», 1958. Рассказы. М.— Л., Детгиз, 1959.

***

Палескія рабінзоны. Прыгоды двух хлапцоў у Палескіх балотах. (А~:-весць). Мінск, Белдзяржвыд БССР, 1930.

Палескія рабінзоны. Прыгоды двух хлапцоў у Палескіх балотах. (А~:-весць). Выд. 2-е. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1934.

Палескія рабінзоны. Прыгоды двух хлапцоў у Палескіх балотах. (А~: весць). Выд. 3-е. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1935.

Палескія рабінзоны. Прыгоды двух хлапцоў у Палескіх балотах. (Ап: весць). Выд. 4-е. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1939.

Палескія рабінзоны. (Аповесць). Выд. 5-е. Мінск, Дзяржвыд БСС? 1946.

Палескія рабінзоны. (Апозесць). Выд. 6-е. Мінск, Вучпедвыд БСС?

1951.

Выбраныя творы. (Аповесці, апавяданні). Мінск, Дзяржвыд БСС7.

1952.

Збор твораў у двух тамах. Том другі. Дзяржаўнае выдавецтва БСС7 1960.

Палескія рабінзоны. (Аповесць). Мінск, «Народная асвета», 1968.

На рускай мове:

Повести и рассказы. Госиздат БССР, 1955.

Избранное. Повести и рассказы. М., «Советский писатель», 1958. Полесские робинзоны. Повесть. Мн., «Беларусь», 1966.

Полесские робинзоны. ТВТ. Мн., «Беларусь», 1971.

На літоўскай мове:

«Палескія рабінзоны». Вільнюс, «Вага», 1973.

На румынскай мове:

Палескія рабінзоны. Аповесць. Бухарэст, 1961.

На кітайскай мове:

Палескія рабінзоны. Аповесць. Шанхай, «Шаонянь эртун чубаньшэ»:

1956.

Янка Маўр гаварыў, што змест аповесці «ТВТ» цяжка вызначьшь -калькімі словамі. Прышыць гузік, загнуць канец цвіка, за які чапля:-: “ ; людзі, прыбраць з тратуара камень, зацыраваць панчоху, замяніць прс: ў лічыльніку і г. д.— аб такіх дробязях ідзе размова ў творы.

Але мы ведаем, што з гэтых «дробязяў» складаецца важнае 1 вел. нае паняцце — Праца!

Аповесць вытрымала наступныя выданні:

ТВТ. Або апавяданне пра тое, як маладыя героі ўзбунтаваліся супраць уціску рэчаў і збілі з панталыку дзядзьку Данілу, цётку Мар’ю, нават міліцыянера і, нарэшце, увесь свет; як яны навучыліся бачыць тое, чаго другія не бачаць, і як Цыбук здабываў ачкі. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1934.

ТВТ. Аповесць. (Выд. 2-е). Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі. Мінск, 1938.

ТВТ. Або апавяданне пра тое, як піянеры ўзбунтаваліся супраць уціску рэчаў і здзівілі ўвесь свет, як яны навучыліся бачыць тое, чаго іншыя не бачаць, і як Цыбук здабываў ачкі. (Выд. 3-е). Мінск, Дзяржвыд БССР, 1949.

Выбраныя творы. (Аповесці, апавяданні). Мінск, Дзяржвыд БССР, 1952.

Збор твораў у двух тамах. Том другі. Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Мінск, 1960.

На рускай мове:

ТВТ, или повесть о том, как пионеры возмутились против гнета вещей и удивили весь мир, как они научились видеть то, чего другие не видят, и как Цыбук добывал очки. Л., Детгиз, 1956.

ТВТ, или повесть о том, как пионеры возмутились против гнета вещей и удивили весь мир, как они научились видеть то, чего другие не видят, и как Цыбук добывал очки. Л., Детгиз, 1959.

Я. Мавр. ТВТ. Повесть.— Ю. Сотник. Невиданная птица. Рассказы.— Р. Погодин. Рассказы о весёлых людях и хорошей погоде. Москва, Детская литература. й964.

Полесские робинзоны.— ТВТ. Повести. Мн. «Беларусь», 1971.

Повести. (Издание для таджикских школ. С русско-таджикским слое я-рем). Душанбе, изд-во «Ирфон», 1967.

На літоўскай мове:

ТВТ. Або апавяданне пра тое, як маладыя героі ўзбунтаваліся супраць уціску рэчаў і збілі з панталыку дзядзьку Данілу, цётку Мар’ю, нават міліцыянера і, нарэшце, увесь свет; як яны навучыліся бачыць тое, чат: другія не бачаць, і як Цыбук здабываў ачкі. Мінск, Дзяржаўнае вецтва Беларусі, 1936.


На латышскай мове:

ТВТ, або аповесць пра тое, як піянеры ўзбунтаваліся супраць уціску рэчаў і здзівілі ўвесь свет, як яны навучыліся бачыць тое, чаго іншыя не бачаць, і як Цыбук здабываў ачкі. Рыга, Латдзяржвыд, 1957.

На малдаўскай мове:

ТВТ, або апавяданне пра тое, як маладыя героі ўзбунтаваліся супраць уціску рэчаў і здзівілі ўвесь свет, як яны навучыліся бачыць тое, чаго другія не бачаць, і як Цыбук здабываў ачкі. Кішынёў, «Карця молдовеняска», 1961.

На армянскай мове:

ТВТ, або апавяданне пра тое, як маладыя героі ўзбунтаваліся супраць уціску рэчаў і здзівілі нават міліцыянера і, нарэшце, увесь свет, як яны навучыліся бачыць, чаго другія не бачаць, і як Цыбук здабываў ачкі. Ерэван, Айпетрат, 1961.

Як вядома з біяграфіі Янкі Маўра,— ён быў заўзятым атэістам. У першай сваёй аповесці «Чалавек ідзе» пісьменнік разбіў ідэю боскага паходжання чалавека. Хлуслівую сутнасць рэлігіі, якая заўсёды служыць інтарэсам пануючых класаў, ён трапна высмяяў у творах аб іншых краі-нах, у аўтабіяграфічнай аповесці «Шлях з цемры». Гэтая тэма шырока пастаўлена і ў антырэлігійнай казцы «Падарожжа ў пекла».

«Падарожжа ў пекла» — новы варыянт байкі «Пекла», што выйшла асобным выданнем яшчэ ў 1929 годзе. Янка Маўр даражыў гэтым творам. «Ведаеце,— гаварыў ён аўтару каментарыяў,— байка «Пекла» хітрая. У ёй амаль без змен выкарыстана рэлігійная легенда аб замагільным жыцці чалавека. Але ў легендзе гэтай шмат недарэчнасцей, на выкрыцці іх у асноўным і пабудаваны сюжэт твора».

У байцы «Пекла» выявілася найбагацейшая фантазія пісьменніка, яго тонкі гумар, добрае валоданне прыгодніцкім жанрам. Рыхтуючы байку да ўключэння ў двухтомнае выданне Збору твораў (1960), Янка Маўр значна дапрацаваў яе: выкінуў малавыразныя эпізоды, дапоўніў твор запаміналь-нымі гумарыстычнымі дыялогамі і сітуацыямі, паглыбіў казачны элемент, зрабіў казку больш блізкай сённяшняму чытачу. Былі ўнесены змены і ў кампазіцыю твора, замест ранейшых васьмі раздзелаў у новым выдан-ні іх стала сем. Некаторыя атрымалі новыя назвы: шосты раздзел «Пекла» цяпер называецца «Экскурсія па пекле», сёмы — «Гармідар у пекле» мае назву «Пераварот у пекле» і г. д.

У падзагалоўку да новай назвы твора — «Падарожжа ў пекла» — больш акрэслена вызначаны яго жанр — казка.


Значна скарочаны і перапрацаваны ўступная частка («Гістарычная да-ведка»), а таксама першы, другі, трэці, асабліва чацвёрты, пяты, шосты і сёмы раздзелы.

У тэксце новага варыянта антырэлігійнай казкі «Падарожжа ў пекла» ўдакладнены і зменены шматлікія лічбы і вылічэнні. I зроблена ўсё гэта з бліскучым гумарам, з трапнымі саркастычнымі заўвагамі, з удумлівай назіральнасцю разумнага і мудрага мастака-палітыка, грамадзяніна. Чыта-чы сапраўды бачаць, што рэлігійныя кнігі і вучэнні блытаныя, незразу-мелыя, «нібы пісаў іх п’яны ці непрытомны чалавек». Парадкі ж у пекле заснаваны на несправядлівых, антычалавечых прынцыпах. 3 гэтым не мо-гуць пагадзіцца піянеры Янка Гуж (ранейшае прозвішча Пук) і Юрка Пыж (ранейшае прозвішча Шыш), якія па сваёй волі з мэтай пазнання падарожнічаюць па пекле. Юныя піянеры, носьбіты справядлівасці і ак-тыўнага гуманізму, наводзяць парадак на тым свеце. У выніку ў пекле пачынаецца новае жыццё...

Янка Маўр прапануе чытачам праверыць верагоднасць прыведзенага апавядання і дае дакладны адрас пекла. Трэба ісці «спачатку проста на поўнач, потым — направа, далей — налева, затым — зноў направа, тады — зноў налева і ўрэшце яшчэ раз налева.

I праз семдзесят сем крокаў вы акурат натрапіце на той дуб, адкуль пачынаецца дарога ў пекла».

Жартаўліва-іранічная інтанацыя прыведзеных радкоў характэрна для ўсяго гэтага твора, які і сёння актуальны, бо ўсё яшчэ стаіць на парадку дня праблема антырэлігійнага выхавання. Разумеючы важнасць яе, Янка Маўр пастараўся, каб у новым выданні яго казка была больш вострай, дзейснай, баявітай.

Бібліяграфія выданняў байкі «Пекла» і казкі «Падарожжа ў пекла»:

Пекла. Байка. Мінск. Белдзяржвыд, 1929.

Падарожжа ў пекла. Казка. Збор твораў у двух тамах. Том другі. Дзяржаўнае выдавецтва БССР. Мінск, 1960.

Апавяданні, змешчаныя ў чацвёртым томе, друкаваліся ў розных пе-рыядычных выданнях. Некаторыя з іх — «Спартак», «Падарожжа ад школы да дому», «Чужаземец», напісаны яшчэ да вайны, іншыя— «Багіра», «На парозе будучыні» — у пасляваенны час. Усе яны прадстаўляюць не-сумненную цікавасць, бо пашыраюць наша ўяўленне аб таленце Янкі Маўра, дапамагаюць зразумець эстэтычную праграму пісьменніка, яго патрабаванні да дзіцячай кнігі. Сярод гэтых патрабаванняў адно з важ-нейшых — актуальнасць тэматыкі. Янка Маўр умеў знайсці такія тэмы, болыпасць з якіх і зараз застаюцца надзённымі. Пісьменнік спалучае ў апавяданнях змястоўнасць з майстэрскай падачай матэрыялу, імкнепда ўплываць на ўяўленне чытачоў, на ход іх думак, на фарміраванне іх све-тапогляду.


Мне ўсё падабалася ў гэтай кнізе. Цікава напісана пра паўстанне і пра прыроду»,— піша вучань 6-га класа Коля Сушко.

Раман «Амок» упершыню выйшаў з друку ў 1930 годзе, другое выдан-не датуецца 1933 годам, трэцяе — 1937, чацвёртае — 1950. Раман увай-шоў у двухтомнае выданне Збору твораў Янкі Маўра: Мінск, Дзяржвыд БССР, 1960. Ён выдадзены таксама на рускай мове: Минск, Госиздат БССР, 1962; на ўкраінскай: Харкаў-Адэса, «Молодий білшповик», 1932; Кіеў, «Молодь», 1958, а таксама на польскай і англійскай мовах.

Уключаныя ў другі том апавяданні Янкі Маўра адносяцда да цыклу твораў аб іншых краінах. Напісаны яны ў розны час: «Слёзы Тубі», «Нез-вычайная прынада», «Лацароні», «У цясніне», «Бунт звяроў» — у 20-я гады, «Цётка Эмілія» і «Апошні вылет» — пасля Вялікай Айчыннай вайны.

Апавяданні Янкі Маўра, уключаныя ў другі том чатырохтомнага Збору твораў, змешчаны ў наступных кнігах пісьменніка:

Слёзы Тубі. Апавяданні. Мінск, Белдзяржвыдат, 1930.

Слёзы Тубі. Незвычайная прынада. У цясніне. Лацароні. Звяры на караблі.

Слёзы Тубі. Апавяданні. Выд. 2-е. Мінск, Дзяржвыдат БССР, 1935.

Слёзы Тубі. Апавяданні. Выд. 3-е. Мінск, Дзяржвыдат БССР, 1938.

Вакол свету. Зборнік твораў. Мінск, Дзяржвыдат БССР, 1947.

Слёзы Тубі. Незвычайная прынада. У цясніне. Лапароні. Звяры на караблі.

Апавяданні. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1951.

Слёзы Тубі. Незвычайная прынада. Лацароні. У цясніне. Звяры на караблі.

Выбраныя творы. Аповесці, апавяданні. Мінск, Дзяржвыд БССР,

1952.

Слёзы Тубі. Незвычайная прынада. Звяры на караблі. Лацароні.

Аповесці і апавяданні. Мінск, Вучпедвыд БССР, 1954.

Слёзы Тубі. Незвычайная прынада. У цясніне. Звяры на караблі. Цётка Эмілія.


Збор твораў у 2-х тамах. Мінск, Дзяржвыд БССР, 1960. Том I.

Слёзы Тубі. Незвычайная прынада. У цясніне. Лацароні. Бунт звяроў. Цётка Эмілія. Апошні вылет.

Апавяданні і аповесці. Мінск, «Народная асвета», 1969.

Слёзы Тубі. Незвычайная прынада. Лацароні. Бунт звяроў.

У перакладзе на рускую мову апавяданні выйшлі ў зборніках:

За тридевять земель. Повести и рассказы. Минск, Госиздат БССР,

1957.

Лаццарони. Звери на корабле. Необыкновенная приманка. Слёзы Туби.

Избранное. Повести и рассказы. М., «Советский писатель», 1958.

Слёзы Туби. Необыкновенная приманка. Лаццарони. Синьора Эмилия.


М. Б. Яфімава, кандыдат філалагічных навук,

Збор твораў у чатырох тамах / Мастак Н. Рыжиков. – Минск: Мастацкая літаратура, 1975-1976.

:::

Беларускую дзіцячую літаратуру прадставіў Янка

Маўр аповесцямі «Палескія рабінзоны»

(пер. Ван Вэнь, выд. «Шаонянь эртун чубаньшэ», 1956) і «ТВТ» (выд. «Шаонянь эртун чубаньшэ», 1957 год, імя перакладчыка

не пазначана) — см. файл




Файлы: Снимок.тPNG.PNG (105 Кб)


289
просмотры





  Комментарии
нет комментариев


⇑ Наверх