«Вакол свету». Мінск. Дзяржаўнае выдавецтва БССР. 1947 г.
Янка Маўр і яго творчасць. Е. Зомерфельд, М. Мазінг 5-12; Слёзы Туби / Слёзы Тубі 15-19 (1927) Необыкновенная приманка / Незвычайная прынада 20-24 (1927) У цясніне 25-42 (1927) Лаццарони / Лацароні 43-52 (1927) Звери на корабле / Звяры на караблі [= Бунт звяроў] 53-58 (1927) Человек идёт / Чалавек ідзе 59-100 (1927) Сын воды / Сын вады 101-162 (1928) В стране райской птицы / У краіне райскай птушкі 163-250 (1928) Амок / Амок 251-472 (1930), змест 473, кнігі Янкі Маўра [бібліяграфія] 474
КНІГІ ЯНКІ МАУРА
Чалавек ідзе (аповесць). Мінск, 1927, 64 стар., тыр. 2.000 экз., ц. 55 к.
У краіне райскай птушкі. Мінск, 1928, 152 стар., тыр. 5.000 экз., ц. 1 р. 75 к.
С ы н в а д ы (аповесць з жыцця на Вогненніай зямлі). Мінск, 1928, 106 стар., тыр. 5.000 экз., ц. 80 к.
П екл а (байка). Мінск, 1929, 40 стар., тыр. 5.000 экз., ц. 40 к.
Палескія рабінзоны (прыгоды двух хлапцоў у палескіх балотах). Мінск, 1930, 175 стар., тыр. 5.00 экз., ц. 1 р. 10 к.
Слёзы Тубі (апавяданні). Мінск, 1930, 93 стар., тыр. 3.000 экз., ц. 48 к.
А м о к (раман). Мінск, 1930, 232 стар., тыр. 3.000 экз., ц. 2 р. 70 к.
Сын вады. Выд. 2-ое. Мінск, 1932, 109 стар., тыр. 5.000 экз., Ц. 70 к.
А м о к (раман, на украінскай мове). Харкаў-Одэса, 1932, 262 стар.
Аповесць будучых дзён. Мінск, 1932, 214 стар., тыр. 7.000 экз., ц. 1 р. 25 к.
У краіне райскай птушкі. Выд. 2-е. Мінск, 1932, 155 стар., тыр. 3.000 экз., ц. 1 р. 50 к.
Чалавек ідзе (повесць). Мінск, 1933, 65 стар., тыр. 4.000 экз., ц. 80 к.
У краіне райскай птушкі. Выд. 3-е. Мінск, 1933, 158 стар., тыр. 3.000 экз., ц. 1 р. 50 к.
У краіне райскай птушкі (на польскай мове). Мінск, 1933.
Палескія рабінзоны. Выд. 2-е, Мінск, 1933, 163 стар., тыр.
5.000 экз., ц. 1 р. 50 к.
А м о к (раман). Выд. 2-е. Мінск, 1933, 251 стар., тыр. 3.000 экз., ц. 2 р.
70 к., пераплёт 40 к.
Т В Т (Таварыства Ваяўнічых Тэхнікаў). Аповесць. Мінск, 1934, 131
стар., тыр. 8.000 экз., ц. 1 р. 50 к., пераплёт 50 к.
Слёзы Тубі (апавяданні). Выд. 3-е, МІнск, 1935, 64 стар., тыр.
5.000 экз., ц. 60 к.
Палескія рабінзоны. Выд. 3-е, Мінск. 1935, 161 стар., тыр.
10.000 экз., ц. 1 р. 30 к.
Т В Т (на польскай мове). Мінск, 1935.
Т В Т (на літоўскай мове). Мінск, 1936.
А мок (на яўрэйскай мове). Мінск, 1936.
А м ок (раман). Выд. 3-е, Мінск, 1937, 254 стар., тыр. 2.000 экз., ц. 3 р.
У краіне райскай птушкі (на яўрэйскай мове). Мінск, 1936.
Слёзы Тубі (апавяданні), выд. 3-е. Мінск, 1938, 100 стар.,
ц. 1 р. 25 к.
Сы н в а д ы. Выд. 3-е, Мінск, 1938, 132 стар., ц. 1 р. 80 к.
Палескія рабінзоны. Выд. 4-е, Мінск, 1939, 166 стар., тыр.
10.000 экз., ц. 2 р.
С ы н в а д ы. Мінск, 1946, 99 стар., тыр. 10.000 экз., ц. 3 р.
Палескія рабінзоны. Мінск, 1946, 206 стар... тыр. 20.000 экз.,
ц. 4 р.
***
ЯНКА МАУР I ЯГО ТВОРЧАСЦЬ
Географ па адукацыі, рэволюцыйны рамантык па натуры, Янка Маўр паказаў жыццё самых рознастайных краін і народаў свету.
Кітай, Італія, Ява, Новая Гвінея, Вогненная Зямля—вось месцьі дзеяння ў многіх яго творах.
Пераважная болынасць іх малюе героіку рэволюцыйнай барацьбы, прасякнута любоўю да чалавека чэснай працы розных нацыянальнасцей і рас.
З’яўляючыся асновапаложнікам навукова-прыгодніцкага жанра ў бела-рускай літаратуры, Янка Маўр унёс у гэты жанр ідэйнасць, насыціў яго глыбокім соцыяльным зместам.
Лепшыя яго прыгодніцкія творы напісаны з такім веданнем матэ-рыялу, з такой пранікнёнасцю ў псіхалогію героя, што чытач, незнаёмы з яго біяграфіяй, лічыць Маўра за падарожніка, цікавіцца, хто ён, гэты пісьменнік, ці быў ён у тых далёкіх краінах, аб якіх так цікава апавядае.
Янка Маўр—літаратурны псеўдонім Івана Міхайлавіча Фёдарава. На-радзіўся ён 11 мая 1883 года ў сям’і столяра ў Прыбалтыйскім партовым горадзе Лібаве.
Суровым быў яго дарэволюцыйны жыццёвы шлях. Яшчэ ў раннім дзяцінстве адчуў ён соцьіяльную няроўнасць, зведаў і поўгалоднае існа-ванне гарадскіх рабочых ускраін і поўжабрацкае празябанне вёскі.
Свайго бацькі пісьменнік амаль не памятае. Пасля яго смерці маці з хлопчыкам пераехала да сваіх бацькоў. Там, у курнай сялянскай хаце, цзе замест коміна была толькі дзірка ў столі, у вёсцы Лебянішкі, на самай мяжы Літвы і Беларусі, прайшлі яго дзіцячыя гады.
Аб сваім дзяцінстве Янка Маўр вельмі добра расказвае ў аўтабіягра-фічнай аповесці «Шлях з цемры».
3 гэтай аповесці ярка паўстае перад намі жвавы, дапытлівы хлопчык з усёй яго непасрэднасцю, з яго марамі і парываннямі. У многіх дзіцячых рысах мы ўжо ўгадваем і тыя рысы, якія пазней, праз многа год, так ці інакш праявяцца ў яго літаратурнай дзейнасці, напрыклад, багатая твор-чая фантазія, калі звычайнае возера, заросшае аірам і чаротам, у дзіцячым уяўленні ператвараецца ў нейкую казачную зачараваную краіну.
Велізарнае значэнне ў жаральным развіцці Маўра мела яго маці. Гэта простая сялянская жанчына першая прывіла яму пачуццё праўды і спра-вядлівасці, указала, што толькі вучэнне можа яго вывесці на сапраўдную дарогу.
Зарабляючы цяжкай падзёншчынай, на медныя грошы выправіла яна сына ў пачатковую школу, а потым дабілася яго прыёму ў рамесніцкае вучылішча ў горадзе Каўнасе.
Вучням совецкай школы і ўявіць немагчыма, як цяжка б’ыло ў тыя далёкія часы паступіць вучыцца бядняцкім дзецям. Тады, у васьмідзеся-тыя-дзевяностыя гады, ва ўсёй царскай Расіі, і асабліва на яе ўскраінах, школ было вельмі мала: адна-дзве на дзесяткі вёсак. Беларускае сялян-ства было амаль пагалоўна непісьменным. Досыць сказаць, што Янка Маўр быў першым вучнем, які паступіў у пачатковую школу са сваёй вёскі.
5
3 мастацкай літаратурай Маўр упершыню пазнаёміўся ў рамесніцкім вучылішчы. Літаратура прывабіла яго не адразу. Першую кніжку—«Хн-жіша дядн Тома»—ён звярнуў настаўніку не прачытанай, думаючы, што толькі дзівак можа добраахвотна чытаць такія тоўстыя кнігі. Не робіць яго чытачом і бульварны раман «От поцелуя к поцелую», выданы яму з гарадской бібліятэкі. Толькі прыгодніцкі твор Майн-Рыда «Жшшіце & пустыке» і лірычна-афарбаваныя аповесці Тургенева развіваюць у ім ахвоту да чытання.
Дзякуючы кнігам, свет робіцца шырэйшым, узнікае жаданне працяг-ваць вучобу.
Званне слесара-падмайстра, атрыманае пасля заканчэння рамесніцкага. вучылішча, не задаволіла яго. Маўр паступае ў Панявежскую настаўніц-кую семінарыю.
У тыя-ж гады ў такой-жа семінарыі вучыцца Якуб Колас.
Сярод семінарыстаў Маўр лічыцца найбольш начытаным. Акрамж многіх твораў мастацкай літаратуры, яму ўжо вядома вучэнне Дарвіна, У семінарыі ён—адзін з лепшых вучняў, але закончыць яму яе не ўдаецца. За «бязбожжа» яго выключаюць з апошняга класа семінарыі.
Адзін з выкладчыкаў раіць яму павініцца перад свяшчэннікам, і Маўр» пасля доўгай унутранай барацьбы рашае паслухацца парады. Ен узыхо-дзіць на ганак папоўскай кватэры, ён ужо бярэцца за клямку, але глыбо-кая перакананасць ва ўнутранай праваце не дазваляе яму пакрывіць. душой, і ён, не адчыніўшы дзвярэй, паварачвае дадому.
Новай школай для Маўра з’яўляецца рэволюцыйны гурток студэнтаў„ які збіраецца на яго кватэры. Тут яны знаёмяцца з нелегальнай літарату-рай, чытаюць надрукаваную на папяроснай паперы болынэвіцкую газету «Нскра», якая прыходзіць на яго імя.
Знаходзячыся сярод студэнтаў, Янка Маўр востра адчуў недастатко-васць сваіх ведаў і стаў лавышаць адукацыю самастойна.
Здаўшы экстэрнам экзамен на званне настаўніка пачатковай школы7. ён працуе ў мястэчку Новае Места (Літва), а затым — у вёсцы Бытча, каля Барысава.
Блізка бачачы нястачу і палітычнае бяспраўе сялянскіх мас, малады настаўнік ахоплен ларачым жаданнем убачыць беларускі народ вольньш ад іга самадзяржаўя і памешчыцкага прыгнёту.
Хваля рэволюцыйнага ўздыму 1905 года не абмінула і лепшых нас-таўнікаў. Па ініцыятыве Якуба Коласа летам 1906 года ў вёсцы Міка-лаеўшчына адбываецца нелегальны з‘езд рэволюцыйна настроеных нас-таўнікаў. Прымае ў ім удзел і Янка Маўр.
Там ён знаёміцца з Коласам, хоць завочна яны ўжо ведалі адзін аб другім раней. У той час, калі Маўр працаваў каля Барысава (1906 год), Якуб Колас настаўнічаў у суседнім Мінскім паЕеце, у Верхмене, каля Смалявіч, і аддзяляла іх адлегласць усяго толькі тры — чатыры дзесяткі кілометраў. «Абодвы яны,—як гаворыць у сваіх успамінах Маўр*,—лі-чыліся настаўнікамі, якія не прызнаюць ні бога, ні цара, на якіх скоса глядзіць начальства». Акрамя таго, Маўру було вядома, што «настаў-нік Міцкевіч піша беларускія вершы». Калі ў Мікалаеўшчыне арганіза-ваўся з’езд, то Колас паведаміў аб гэтым Маўра праз іх агульных знаёмых.
З’езд быў выкрыт паліцыяй. I хоць дакладна аб ім царскі ўрад амаль нічога не ведаў, усе ўдзельнікі з’езда былі пазбаўлены права працаваць у дзяржаўнай школе.
Толькі тіраз пяць год, і то з вялікімі цяжкасцямі, удаецца Маўру атрымаць работу ў адной з прыватных школ горада Мінска.
Многа сіл і энергіі ўкладвае ён у педагагічную работу. Цяжкі і сухі: матэрыял падручнікаў ажывае ў яго выкладанні. Але поўнасцю разгар-нуць свае сілы ён не мае магчымасці. Аднаго разу, гаворачы ў класе пра
* «Сорак гадоў назад» (успаміны аб Коласу).
6
міфалогію, Маўр начарціў на дошцы схему багоў. Тады супроць яго ўзня-лася цэ*тая спріава за «знявагу» грэчаскіх алімпійцаў.
Толькі Вялікая Кастрычні’цкая рэволюцыя стварае шырокія ўмовы для творчай дзейнасці і фарміруе з Маўра совецкага беларускага пісьменніка.
Як педагог Янка Маўр імкнецца расшырыць уяўленні школьнікаў аб ■прыродзе, вывесці іх за межы свайго дому, дапамагчы разабрацца ў складаных пытаннях сучаснага палітычната жыцця і гістарычнага міну-лага. Шчаслівае спалучэнне ў Маўра глыбокага ўдумлівага педагога і та-ленавітага мастака дало яму магчымасць бліскуча справіцца з пастаўле-нымі задачамі.
У 1925 годзе Янка Маўр друкуе сваю першую апове<Л.ь «Чалавек ідзе». У ёй пісьменнік мастацкі ўвасабляе глыбокія навуковыя палажэнні Энгельса з «Дыялектыкі прыроды» аб ролі працы ў працэсе ачалаве-чання малпы. Маўр пагеаэвае жыццё першабытных чалавечых продкаў, паходжанне мышлення і мовы.
Безабаронны, падобны на малпу, першабытны чалавек яшчэ не ўмее я: мысліць, ні смяяіЦца, ні гаварыць. ён не ў сілах яшчэ ўступіць у ба-рацьбу са звярамі, вымушан пазбягаць іх. Без сяброўскай падтрымкі, без прывязлівасці бадзяецца ён са стадам сабе падобных па зямлі ў пошуках ежы. Яго смерць пріаходзіць непрыкмечіанай, не робіць ніякага ўражання на астатніх.
Многімі фактамі паказвае пісьменнік, як марудна ішло развіццё пер-шабытнага чалавека. Нават екарыстакне палкі далося яму не адріазу. На які-небудзь міг прасвятлялася яго свядомасць і гасла зноў. Мяняліся па-каленні, праходзілі вякі, палка станавілася зброяй, цьмянае адчуванне — думкай, нечленараздзельны гук — сказам.
Мы бачым, як з чалавекападобнага стада паступова выдзяляюцца асобныя істоты. Доўгі час на старонках аповесці яны яшчэ не героі. Яны нічым не адрозініваюцца адзін ад другога: выгляд іх аднолькавы, учынкі такаама і нават дыялаг немагчымы, бо чалавечая мова ў іх адсутнічае. I ўсё-ж, не гледзячы на цяжкасіць характарыстыкі гэтых істот, гэтага Крага, гэтай Агу, Янка Маўр знайшоў у іх чалавечыя рысы, паказаў, што гэта ўжо людзі. Чалавечыя адзнакі праявіліся ў іх і ў першай слязінцы і ў першым смеху.
Вельмі добра паказана праяўленне чалавечага дастоінства, выражанае ў суровым поглядзе красуні Агу, якім яна акідвае смешную малпу, калі тая спрабуе да яе наблізіцца. «Якім-бы мы ні лічылі тагачаснага чала-века, а ўсё-ж такі малгаа была яму не раўня». Пачуц'цё перавагі над зверам Маўр ладкрэсліў і ў радаснай усмешцы першабытных людзей, калі яны знайшлі маленькага хлопчыка ў пячоры перад атнём. I асаблівя добра выявілася яно ў гор>дым смеху, калі хлопчык з палаючай гала-вешюай кінуўся на нападаючага ільва. «Гэта засмяяўся чалавек — пе-раможіца».
Значэнне аповесці зіаключаецца ў тым, што яна ў вобразнай, мастац-кай форме .знаёміць з зачаткамі першабытнай культуры, паказвае пер-шыя крокі чалавека к заваёве ўлады над прыродай, у якіх ужо ўгад-ваецца свабодны поступ будучага чалавека. Гэту ідэю выражае і сам за-галовак — «Чалав&к ідзе!»
Ад кар'цін далёкага мінулага Янка Маўр пераносіць чытачоў у мала даследаваныя, цікавыя па саайму геаграфічнаму становішчу і прыродзе краіны.
ён піша навукова-прыгодніцкія тзоры.
У гэты жанр, ріаспрацаваны сусветна-вядомымі пісьменнікам: — Жуль Вернам, Майн-Рыдам, Феніморам Куперам,—Янка Маўр уносіць новыя якасці, ула^цівыя совецкай літаратуры. ён насычае яго соцыяльнымі праб-лемамі. Станоўчьгмі героямі яго твораў становяцца не заваявальнікі, а ту-земцы, барацьбіты за незалежнас^ць свіаёй радзімы.
Прыкладам такіх твораў з’яўляецца «У краіне райскай птушкі» і
7
«Амок». Тут Маўр выступае майстрам сюжэта і захапляючага прыгодніц-кага апавядання.
у пачатюу аповесЛіі «У краіне райскай птушкі» пісьменнік расказвае аб геаграфічным становішчы Новай Гвінеі, апісвае характэрныя асаблі-васці трапічнага лесу, павольную раку, кітайца, які едзе па ёй на лодцы-I раптам сярод спакойнага эшчнапа апавядання кідае зусім нечакана„ н:бы між іншым, сказ аб тым, што «едзе гэты кітаец асцярожна, увесь час азіраючыся, бы'ццам баіцца кагосьці». Гэты сказ прымушае насце-ражыцца. Аказваецца, што кітаец зрабіў заміах на белага плантатара.. Ен уцёк з гумавай плантацыі. Яму пагражае смерць. Цяпер мы з яшчэ большай увагай сочым за яго лёсам. Выклакаўшы нашы спачуванні да ге-роя, аўтар ставіць яго ў вострадраматычнае становішча, не раз прыму-шае хвалявацца непазбежнасцю яго гібелі. Мы ўжо прадчуваем яго смерць, калі ён іаступаецца і падае з гары ў бяздонне, нам цяжюа паве-рыць у яго выратаванне і тады, халі перад ім ворагі, а ззаду велізарней-шая сцяна вадаспаду. Здаецца, што ўжо канец: ні прабіцца, ні адступіць. I тым цікавей, тым радасней, калі, наперакор усяму, герой застаецца жыць, дзейнічаць, перамагаць. У самы крытычны міг яго выратоўвае якая-небудзь удала скарыстаная драбні'ца: куст, за як: ён, падаючы, затры-маецца, шчыліна паміж сцяной і вадаспадам, куды ён стане, пакінуўшы ў дурнях ворапа.
Умела скрыжоўваючы некалькі сюжэтных ліній, пісьменнік зацікаў-лівае лёсам не толькі аднаго чалавека, а цэлага племені або юарода.
3 твораў Маўра 'мы івыносдім яркае ўіяўленіне аб жыцці ў калажяльных краінах. На фоне багацейшай прыроды, дзе водзяцца ірайакія .птушікі, асіабліва чотка выступаюць карціны народнай беднасці, праца пад бізунамі наглядчыкаў, д’ябальская бухгалтэрыя па закабаленню туземцаў, на-растанне рэволюцыйнага гневу ў народзе.
Асабліва глыбока жыццё каланіяльных краін паказана Маўрам у аповесці «Амок».
Жанравая своеасаблівіасць гэтага твора заключаецца ў цесным спа-лучэнні Міастацтва і публіцыстыкі. Тут аўтар, івыкрываючы палітыку імпе-рыялістаў, шырока карыстаецца сатырай. Прыпомнім хаця-б такую заў-вагу: «Было-б не справядліва казаць толькі аб зверскіх учынках галанд-цаў. Есць помнікі і іх культурнай працы. Так праз увесь востраў ад Ба -тавіі і Сурабайі на восемсот кілометраў праведзена дасканалае шасе, якое каштавала ўсяго толькі смерці якіх-небудзь тысяч ста бурых, а грошы амаль што не каштавала».
Прыёмамі гратэска замалёўвае Маўр ашуканых і ўсё-ж напышчаных князькоў — былых правіцеляў Явы, — паказзае, як белыя гаспадары там, дзе нельга прымяніць простага насілля, карыстаюцца крывадушшам, па-кідаЮць князькам бачнасць улады, каб з іх дапамогай яшчэ больш экспла-атаваць насельніцтва.
У аснову сюжэта аповесці «Амок» пакладзен сапраўдны факт: паў-станне туземцаў на галандскім ваенным караблі «Саардам», якое адбы-лося ў 1926 годзе.
Зіахоп карабля, суд над удзельнікамі паўстання — усё гэта апісана так, як адбывалася ў сапраўднасці. Не выдуманы і цікавыя эпізоды з гарматай і фігай. Болып таго, нават некаторыя імёны герояў не зме-нены. Напрыклад, сапраўдным з’яўляецца імя хлопчыка Сідні і ўсё, што-пра яго расказана.
У часе работы над аповесцю (1928 год) пісьменнік перапісваўся на мове эсперанта з жыхарамі Явы і непасрэдна адтуль атрымоўваў ціка-вячыя яго звесткі. Аб гэтым ён і сам паведамляе ў творы, але чытачьг чамусьці думаюць, што гэта нейкі асобы літаратурны прыём, ужыты быц-цам-бы для таго, каб стварыць уяўленне праўды і яшчэ больш зацікавіць-творам.
Творчасць Маўра ўнутрана іаптымістычна, бо ён паказвае падзеі не ў стане спакою, а ў іх 'раавіцці, у іх узаемаауэяэях. Вось чаму нават пара-
8
жэнне паўстання на «Саіардаме» ўспрымаецца як перамога. Яно паказала, «што і самы ціхі народ можа страціць цярплівасць і даць адпор прыгня-тальнікам».
Прыпіска, зробленая для другога выдання аповесці, падкрэслівае, што справа, пачатая «Саардамам», не загінула. Яе паўтарыў у 1931 годзе другі галіандскі броненосец—«Дэ цвен правінсіён». Апошняя прьшіска га-ворыць аб тым, што рэволюцыйная барацьба ў каланіяльных краінах пра-цягваецца і сёння.
Ад станоўчых традыцыйных герояў буржуазнай прыгодніцкай літа-ратуры героі прыгодніцкіх твораў Маўра перш за ўсё адроэніваюцца высо-кародствам мэты, тымі ідэямі, за якія яны змагаюцца. У іх няма месца індывідуалізму і кар’ерызму. Іх шчасце — не ў асабістых дасягненнях, а •у шчасці свайго народа. Такім уяўляецца нам вобраз Саку з аповесці «У краіне райскай птушкі», чалавека, які зразумеў, што барацьба, а не рэлігія пакорлівасці патрэбна яго народу. Такімі з’яўляюцца і многія героі аповесці «Амок» — Салул, Гейс, Нонг.
Ідэйаая завостранасць соцыяльных праблем уласціва «е толькі апо-вес!цям, але і маленькім апавяданням Маўра, якія пя сванму жанру з‘яўляюцца своеасаблівымі экзатычнымі навеламі.
У апавяданні «Слёзы Тубі» пісьменнік паказвае, што ў капіталістыч-ных краінах дзеці беднякоў вучацца і працуюць толькі для эадавальнення тірыхацяў буржуазіі. Брыльянт, які зіхаціць на знатнай англійскай лэ-дзі, — гэта сляза загінуўшага Тубі.
Апавяданне «Лацароні» малюе жыццё беспрытульнага хлопчыка італьянца. У гэтым апавяданні едка высмейваецца захапленне буржуазіі экзотыкай, яе любаванне «чароўным небам» ііталіі і «жывапіснымі» лах-манамі беспрытульных.
Чым далей развіваец’ца творчая дзейнаоць Янкі Маўра, тым глыбей па овайму зместу становяцца яго творы. У аповесці «Сын вады», адным з найбольш паэтычных сваіх твораў, Маўр з глыбокай пранікнёнасцю за-глядвае ў псіхалагічны свет маладога дзікуна Манга і бачыць у ім тое, што ніколі не змаглі — 'нават хутчэй не хацелі-б убачыць — прадстаўнікі бур-жуазнага грамадства. Маўр паказаў, як у дзікуну з’яўляецца палкае жа-данне рассунуць акаляючы яго свет, выйсці на шырокія прасторы жыцця. Здалёк убачаны карабль вабіць яго ў невядомыя краіны. Ен імкнецца пазнаёміцца з белымі. Велізарная адлегласць аддзяляе яго ад іх. Многа цяжкасцей на шляху. Але ўсё перамагае Манг, настойліва, смела дабі-ваецца пастаўленай мэты. Што-ж знаходзіць ён там? У адказе на гэта і заключаецца асноўны драматызм твора. Моцны сярод прыроды, бяссіль-яым, як дзіця, аказваецца Манг ва ўмовах буржуазнага грамадства. «Цывілізаваныя» людзі не зразумелі яго добрых пачуццяў і намераў. Ба-гатая англічанка, якую выратаваў ён ад смерці, змяшчае яго лакеем у рэ-старан. Чатыры гады знаходзіЦца ён там, падвяргаючыся лаянкам і зня-вагам, а затым яго праганяюць са службы.
Есць у аповесці дэталь: сярод акіяна сіратліва пакінутая лодка. Нечым агульным, аднолькавым павявае ад гэтай карціны і лёсу Манга. А між тым, якія шырокія магчымасці для развіцця ўяўляла яго натура! Сваімі маральнымі якасіцямі Манг непіараўнальна вышэй за тых, хто пагарджае ім. У яго добрае прывязчывае сэрца. Успомнім, з якім благародствам ад-'носіўся ён на зялёным востраве да выратаванай дзяўчыны, як ад чыстага сэрца прапанаваў ёй сваю любімую страву, як хутка ўпадваў ён, незнаёмы са звычаямі белых, яе жаданні, колькі старанняў прыклаў да таго, каб вяр-нуць сваю «Белую Птушку» яе родным. Ен, дзікун, не падняў тых рэчаў, што кідалі яму пасажыры з палубы. Болыц высокія пачуцці засланілі ў ім дзікунскую цікавасць да гэтых рэчаў. Што яму рэчы, калі цяпер ён блізка •бачыў карабль з яго цікавым абсталяваннем!
У вобразе Манга Янка Маўр паказаў і наіўнасць дзікуна і яго глыбо-кую чалавечнасць.
Тонкімі штрыхамі адцяняе пісьменнік пачуцці Манга, паставіўшы яго ва ўзаемаадносіны з жанчынан з сярэдняга круга буржуазнага грамад-
9
ства, магчыма і добрай, «е жадаючай зліа свайму выратавальніку, якая, як быццам, і прымае ўдзел у яго лёсе, але ўсё-ж у сілу свайго выхавання і становішча адносіцца да яго, як да рэчы.
«Манг доўга стаяў на месцы і сачыў, як выходзіла Белая Птушка. А тая ўжо шчабятала аб ад'ездзе, аб падарожжы, аб знаёмых і зусім забылася, што на свеце існуе нейкі Манг».
Гэта рэальная сцэнка з такімі тыповымі адносінамі да прадстаўніка не белай расы яшчэ глыбей дае адчуць адзіноцтва тубыльца сярод капі-талістычнага свету.
Характэрная асаблівасць Янкі Маўра як мастака — гэта рэдкае ўмен-не спалучаць навуковае з паэтычным. Гэта якасць яго талента адчу-^ ваецца ў многіх яго творах і асабліва ў карцінах прыроды ў аповесці «Сын вады».
Пра пінгвінаў, напрыклад, ён расказвае, як аб атрадзе салдат. Спачат-ку мы і не здагадваемся, што гэта птушкі:
«На нізкім роўным беразе, тварам да мора, выстраілася шматлікае... войска. Роўнымі шарэнгамі, нерухомыя і маўклівыя, стаялі атрады «сал -дат». Перад імі хадзілі нібы камандзіры, якія час-ад-часу кідаліся ў мора, давалі нырца і потым зноў падыходзілі і, размахваючы рукамі, нештз казалі сваім салдатам».
За'цікавіўшы разгорнутай метафарай, пісьменнік дае зразумець, што гэта птушкі, і ўжо з навуковага боку расказвае аб іх асаблівасцях:
«Звычайна пінгвіны праводзяць час у вадзе, дзе іадчуваюць сябе, як рыбы. На беразе яны збіраюцца, каб вывесці дзяцей. Па зямлі ходзяць на двух нагах, а замест крылляў у іх ласты, прыблізна такія, як у маржоў. Вось чаму яны і лётаць не могуць, вось чаму гэтыя ласты-крыллі вельмі нагадваюць рукі, асабліва, калі яны рухаюцца пры хадзе».
Нават суровы скалісты краявід у Маўра выглядае заманлівым, дзя-куючы паэтычнаму ператварэнню ў цудоўны горад, дзе каналы ўспры-маюцца, як вуліцы, хаатычныя скалы, — як дзівосныя будынкі, заселе-ныя незвычайнымі жыхарамі — альбатросамі і чайкамі.
Пра велізарную птушку кандора, пра страшнага спрута-васьмінога пісь-меннік расказвае, уводзячы іх у сюжэтную лінію апавядання. Цікавыя і самі па сабе, яны паданы так, што дапаміагаюць выявіць светапогляд дзі-куноў, якія, знеміагаючы ў бара'цьбе з прыродай, звяртаюцца да магіі.
Навукова-прыгодніцкія аповесці Маўра даюць багацейшы матэрыял па геапрафіі, прыродазнаўству, гісторыі. Назуковыя звесткі падаюцца ў іх заўсёды ў цікавай форме, прычым малавядомыя нам прадметы, як правіла, параўноўваюцца з вядомымі. Напрыклад, велічыня бутонаў тра-пічнай кветкі рафлезіі супастаўляецца з качаном капусты, а аб самой кветцы сказана, што «велічынёй яна з добрае кола».
У характары супастаўлення, у параўнаннях ярка праяўляюцца нацыя-нальныя рысы Маўра як беларускага пісьменніка.
Цікава адзначыць, што наогул Маўр, так красамоўна апісваючы экзо-тыку, вельмі часта ў гэтых-жа самых творах іранізуе на ёй. Паказваючы раскошную прыроду Новай Гвінеі, ён іранічна называе яе «раем». Гаво-рачы аб такой-жа экзотьГцы на Яве, ён увесь час падкрэслівае цяжкія ўмо-вы жыцця працоўных. Вобраз Піпа, шукальніка экзатычных прыгод, па-дадзен у яўна насмешлівым тоне.
Развянчаннем экзотыкі з’яўляецца і твор «Палескія Рабінзоны». Каб зацікавіць роднай краінай таго, хто наіўна марыць пра джунглі, а не ба-чыў блізкага лесу, трызніць аб паляванні на тыграў, а на волі не сустра-каў вавёрку, Янкіа Маўр знарок выкарыстоўвае форму любімага дзіця-чага твора — «Рабінзон Крузо» і ва ўмовах Беларусі ставіць сваіх ге-рояў — двух студэнтаў тэхнікума — у становішча Рабінзона.
Выкуліўшыся з лодкі ў палескім возеры ў часе веснавой пазодкі, яны вымушаны некалькі тыдняў пражцць на неабжытай выспе. Шляхам мно-гіх прыгод, якія здараюіі!ца з гэтымі юнакамі, пісьменнік знаёміць з ба-гацейшым раслінным і жывёльным светам Палесся.
Аповесцю «Палескія рабінзоны» Маўр паказаў, што і на Беларусі
10
«ёсць шмат куткоў не горшых ад заморскіх. Есць пушчы, якія менш вя-домы, чым далёкія амерыканскія лясы. Есць звяры, якія радзей сустра-каюЦца на свеце, чым сланы і наоарогі».
Самыя звычайныя факты, аб якіх, здаецца, і сказаць няма чаго, Маўр умее зрабіць зместам мастацкага твора.
Так ён робіць у аповеСці «ТВТ», якая прэміраваніа першай прэміяй яа Усебеларускім конкурсе дзіцячай кнігі ў 1934 годзе. Увесь час гэтай кнітай трымае пісьменнік чытача ў стане напружанай увагі, ахутвае сю-жэт таемнасцю. Гэтаму значна спрыяюць падзагалоўкі раздзелаў, напі-•саныя ў такім тоне: «Раздзел першы, пра тое, як Ніна падрала панчоху, а Толю ў кішэню трапіў дохлы пацук», або «Раздзел трэці, дзе гаворыцЦа, як загарэліся таткавы штаны, як Паўлік ехаў на каўбасе, і як потым усе •яны тры разы сказалі слова «паштальён». Нават сам інтрыгуючы зага-.ловак «ТВТ» для нас доўга застаецца таямніцай. Мы не хутка даведваемся, што «ТВТ»—гэта Таварыства Ваяўнічых Тэхнікаў.
«ТВТ» — цікавая і павучальная кніга. Яна паказвае, наколькі карысна і неабходна кожнаму школьніку ўмець выконваць самому пасільныя для яго віды работы.
Групіа вучняў сярэдняй шкады, нацярпеўшыся непрыемнасцей ад папсаваных рэчаў, іабвясціла барацьбу за незалежнасць ад іх. Сябры арганізавалі Таварыства Ваяўнічых Тэхнікаў, паставілі задачай выкон-ваць усе дробныя рамонты самім. Кожны з іх на горкім вопыце пера-канаўся, што прасцей і хутчэй самому забіць цвік у бацінку, зякля-лаць якую-небудзь заклёпку ў патэльні, чым несці ў майстэрню, вы-стайваЦь з-за такой дробязі чаргу, траціць час. Паступова дзейнасць членаў «ТВТ» была перанесена і на школу і на вуліцу. У вучняў не засталося пачуцця абыякавасці да непадклеенай школьнай карты, да адарванай завесы ў фортачцы. Вось, напрыклад, «уэбунтаіваліся» дзверы і не жадаюць зачыняцца, бо рог чапляецца. А рамонт аказваец-ца зусім просты: піаскроб нажом — і ўсё ў паріадку.
Праўдзіва паказвае пісьменнік, як часта мы не здагадваемся выка-наць карысную для сябе і другіх работу, якая нават і энергіі не патра-буе, якую можна зрабіць мімаходам, гуляючы. У драўляным тратуары высунуўся вялікі цвік. Колькі людзей ударыла аб яго ногі, колькі па-псавала абутку! Спаткнецца чалавек, вылаецца і пойдзе далей. А з дру-гім (ды і з ім-жа самім) «кожны раз на гэтым самым месцы» паўта-раецца тая-ж самая гісторыя. I рэдка хто здагадаецца падняць камень і забіць цвік. Супроць абыякавасці да непаладак вядуць барацьбу героі аповесці «ТВТ».
Аповесць «ТВТ» дапамагае развіваць прывычку да карысных дзеян-няў, выхоўвае паспіадарчыя адносіны да соцыялістычнай маёмасці, пры якіх чалавек не можа безуважліва прайсці міма шкоднай для грамад-ства з’явы.
Па сваёй ідэі «ТВТ» на некалькі гадоў папярэдзіла вядомую кнігу Гайдара «Цімур і яго каманда». Гайдар накіроўвае ўвагу дзяцей на дапамогу ў быту сем’ям прызваных у Чырвоную Армію, а Маўр накі-роўвае тую-ж увагу на выпраўленне дробных і прыкрых непаладак у быту грамадства. Можна толькі пашкадаваць, што ў нас «тавэтэтаўцы» не так папулярны, як «цімураўцы».
Характэрнай асаблівасцю стыля Янкі Маўра з’яўляецца стрыманы гумар. У большай ці меншай ступені ім прасякнуты ўсе яго творы. Часам, як у «ТВТ», ён гаворыцьг аб смешным з самым сур'ёзньім вы-глядам, часам (апавяданні «Шчасце», «Яно», «Бярозавы конь») з бацькоў-скай любасцю да нашых дзяцей. У дачыненні адмоўных з‘яў капіталістыч« нага свету гэты гумар ператвараецца ў сарказм, у «Палескіх Рабінзо-мах» гучьтць радасным аптыміэмам. У значнай ступені дзякуючы гэтай уліасцівасці кнігі Маўра даўно ўжо ахвотна чытаюцца дарослымі чытача-мі. Паміж іншым, Янка Купала жаргаўліва называў сябе «першым чыта-чом Маўра». Можна яшчэ прыгадаць такі выпадак, аб як'м расказвае мастак-партызан Бойка: у партызанскім атрадзе на Палессі была адна
11
кнііга, якую оіартызаіны зачыталі ў шмаші: ,гэтая кініііга была — «Палескія Рабінзоны».
На працягу доўгіх год Янка 'Маўр з’яўляецца актыўным супрацоўнікам дзіцячага перыядычніага друку, радыё, выступае ў рознастайных жанрах, адклікаючыся на шматлікія запросы школьнікаў. Паміж іншым, ён нагг-саў цыкл цікавых і карысных апавяданняў-зіагадак. У апавяданні наўмысля дапускалася некалькі лагічных недарэчніасцей, а дзецям пра-панавалася іх выявіць. Напрыклад, у адным месцы сказана, што хлопчык чорнавокі, а ў другім зазначаецца, што «светлыя вочы хлопчыка ззялі ра-дасцю», або хлопчык прывязаў за рогі авечку, чуў у жніўні зязюлю і г. д. Юныя чытачы, падарожнікі піа кнігах, аматары мастацкага слова знахо-дзяць у Маўра свайго ўважлівага кіраўніка.
За апошнія часы Маўр напісаў шэраг апавяданняў для дарослых («Завошта», «Максімка», «Дзве праўды», «Драўляная лыжка» і іншыя). Гэтыя апавяданні таксама атрымалі высокую ацэнку.
Многія творы Маўра перакладзены на мовы народаў СССР (рускую, украінскую, літоўскую, яўрэйскую). «У краіне райскай птушкі» вышла на польскай мове, «Сын вады» надрукаваны ў Чэхаславакіі, «Слёзы Тубі» — у Англіі (Эдзінбург), «Амок» друкаваўся ў Амерыцы, у Н‘ю-Йорку.
Усё наша маладое пакаленне захаплялася кнігамі Янкі Маўра. Многія з гэтых чытачоў, вырасшы, праявілі сябё ў Айчыннай вайне, і да гэтага ча-су, як мы не раз чулі, успамінаюць тыя прыгоды і барацьбу, якія яны пе-ражывалі ў дзяцінстве разам з героямі кніг Маўра. Не сумняваемся, што і надалей творы Маўра будуць служыць справе выхавання моладзі, якая не: баіцца цяжкасцей і гатова іх пераадолбць.
Е. ЗОМЕРФЕЛЬД, М. МАЗІНГ.