Jan Maur Opowieść przyszłych


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > Jan Maur.Opowieść przyszłych dni: Mińsk : Wydawnictwo Państwowe Białorusi, Sektor Narodowościowy, 1934...Янка Маўр. Аповесць будучых дзён. 1932...Янка Мавр. Повесть будущих дней
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

Jan Maur.Opowieść przyszłych dni: Mińsk : Wydawnictwo Państwowe Białorusi, Sektor Narodowościowy, 1934...Янка Маўр. Аповесць будучых дзён. 1932...Янка Мавр. Повесть будущих дней

Статья написана 9 июня 2019 г. 23:31

Повесть, в первой части которой описывается жизнь западных белорусов под властью Польши, — в переводе на польский.

***

Уладаючы зайэдроснай творчай фантазіяй, Янка Маўр зрабіў досыць цікавую спробу зазірнуць у будучыню. Новую сваю кнігу ён так і назваў «Аповесць будучых дзён». На конкурсе на лепшы твор для дзяцей у 1930 годзе яна атрымала першую прэмік».

Складаецца аповесць э двух вельмі кантрасных частак. Першая з іх прысвечана жыццю працоўных Заходняй Беларусі пад панскім прыгнётам. Яна падаецца ў чыста рэалістычным плане. Другая частка — мастацкі вобраз светлай будучыні Савецкай Беларусі. Мары аб такой будучыні нарадзіліся ў пісьменніка ў пачатку перабудовы сельскай гаспадаркі на новы, калгасны лад.

Не Усе, вядома, прадбачыў пісьменнік з дакладнасцю ў будучых днях пры сацыялістычным ладзе жыцця. Само жыццё потым зрабіла і робіць пэўныя папраўкі ў яго прадбачанні. А шмат што з таго, аб чым расказаў Янка Маўр у 1930 годзе, стала або становіцца зараз явай у нашых перадавых калгасах і саўгасах. Амаль не поўная замена ручной працы машынамі ўжо нікога з нас не дзівіць, як ае дзівіць апісаная лекцыя па тэлебачанні, пра якое тады яшчэ ніхто і не чуў. Гэта была ў той час толькі прыгожая мара, фантазія.

Магчыма, пазней аўтар эрабіў бы некаторую пераацэнку другой частка аповесці, сёе-тое паправіў бы і ў змесце, і ў мове, што ён рабіў з першымі творамі пры іх перавыдакні. На жаль, «Аповесць будучых дзён» не перавыдавалася, засталася ў першай аўтарскай рэдакцыі.

Суровая праўда і крылатая фантазія (Алесь Якімовіч)

***

«Аповесць будучых дзён» (1930)

У 1930 годзе на рэспубліканскім конкурсе на леп-шы твор для дзяцей яна атрымала першую прэмію. Аповесць складаецца з двух вельмі кантрасных час-так. Першая прысвечана жыццю працоўных Заходняй Беларусі пад панскім прыгнётам. Яна падана ў рэа-лістычным плане. Другая частка — фантастычны во-браз светлай будучыні Савецкай Беларусі. Мары аб та-кой будучыні нарадзіліся ў пісьменніка на пачатку пе-рабудовы сельскай гаспадаркі на новы, калгасны лад.

Далёка не ўсё прадбачыў пісьменнік у будучыні пры сацыялістычным ладзе жыцця. Асабліва гэта тычыц-ца сацыяльных аспектаў жыцця. Ал'е шмат што з тых тэхнічных вынаходак, пра якія пісаў Маўру 1930 годзе, даўно стала рэчаіснасцю. Сёння ўжо нікога не дзівіць амаль не поўная замена ручной працы машынамі ў сельскай гаспадарцы, як не дзівіць тэлебачанне, пра

27

якое тады ніхто, акрамя некаторых навукоўцаў, нічога не ведаў*.

Магчыма, пазней аўтар грунтоўна перапрацаваў бы другую частку аповесці, што ён рабіў з першымі творамі пры іх перавыданні. На жаль. «Аповесць бу-дучых дзён» ніколі не перавыдавалася, таму яна заста-лася ў першай рэдакцыі.

*Першыя эксперыменты ў галіне тэлебачання рабіліся перад Першай сусвстнай вайной. Але толькі пасля таго як Уладзімір Зварыкін стварыў у 1931 г. іканаскоп (перадаючую трубку), адкрыўся шлях да практычнага тэлебачання. Сыстэмагычныя тэлевізійныя перадачы пачаліся з 1936 г. у Англіі і Нямеччыне.

А. Мінскі. Янка Маўр

***

Взять, к примеру, повесть Янки Мавра «Аповесць будучых дзён» 1932 года. В ней автор описал недалекое утопичное будущее Советской Беларуси, в которой на колхозных полях работают автоматы, а сами колхозники живут во дворцах (Владимир Садовский)

***

https://fantlab.ru/blogarticle56285

***

Jan Maur. Opowieść przyszłych dni: [przekład z białoruskiego] Mińsk : Wydawnictwo Państwowe Białorusi, Sektor Narodowościowy, 1934...Янка Мавр. Повесть будущих дней (перевод с белорусского) Минск. Издательство государственное Беларуси. Сектор национальных меньшинств. 1934...Обложка — 1934. Титул — 1931. Премирована на всебелорусском конкурсе детской книги 1930 г. Стр. 3-199. Мягкая обложка. 3000 экз. 145х220 см

Развёрнутая рецензия в книге Маргарыты Яфімавай «Цэлы свет — дзецям: Творч. партрэт Я. Маўра». Мн. 1983:

Поспехі, дасягнутыя савецкім народам у галіне бу-даўніцтва сацыялізма, веліч задач, намечаных гіершым пяцігадовым планам', перспектывы, што адкрыліся перад. нашай краінай, вызначылі кірунак новых творчых пошу-каў гіісьменніка. У 1932 годзе асобным выданнем вый-шла кніга Янкі Маўра «Аповесць будучых дзён», урыўкі з якой друкаваліся ў часопісе «Іскры Ільіча» ў 1930— 1931 гадах. У гэтым творы,— што, дарэчы, падкрэсліва-ецца і яго назвай,— аўтар імкнуўся даць абрысы буду-чага Савецкай краіны, зазірнуць у яе жыццё на некаль-кі дзесяцігоддзяў наперад. Найбольш удалыя старонкі— гэта апавядашіе пра жыццё Заходняй Беларусі, у іх ува-соблена шчырае спачуванне нашых людзей родным бра-там, што пакутвалі пад прыгнётам польскіх паноў і капі-талістаў.

Пісьменнік гаворыць аб непамерна цяжкай працы ся-лян былой Заходмяй Беларусі, плён якой плыве ў панскія палацы. Сапраўдныя ж гаспадары ўсіх багаццяў — пра-цоўны люд—галадае, жыве ў брудных сырых бараках, дзе нават дыхаць няма чым: «Густое дуншае наветра гіры-ціскае грудзі; нават рванае рыззё, у якое яны (батракі.— М. Я.) загарнуліся, душыць, бы камень.г I ад цяжкага дыхання, здаецца, варушыцца чорны дах і белыя сце-ны» 1.

3 едкай іроніяй піша Янка Маўр пра некаторыя «культурныя зрухі» ў буржуазнай Польшчы. Так, у бруд-ныя баракі батракоў пана Загорскага праведзена элек-трычнасць, але гаспадар эканоміць электраэнергію, і таму лямпачкі гараць настолькі слаба, што людзі ледзь-ве бачаць адзін аднаго; ёсць у бараках і радыё, але яно часцей за ўсё перадае набажэнствы з Варшаўскага ка-федральнага сабора і сістэматычна гаворыць аб тым, што Польшча — самая вялікая і магутная дзяржава ў свеце.

Калі не лічыць гэтых «культурных дасягненняў», дык у жыцці працоўных Заходняй Беларусі і праз некалькі дзесяцігоддзяў усё засталося па-ранейшаму.

1 Маўр Я. Аповесць будучых дзён.— Мн., 1932, с. 3—4.

Асноўны герой твора — чатырнаццацігадовы хлопчык з Заходняй Беларусі Юзік. Чытачы даведваюцца, што бацьку Юзіка, Міхася, белапалякі ў часе свайго адступ-лення прымусова пагналі з сабой у якасці фурмана. Яны гналі яго аж да Варшавы, дзе ён і вымушаны быў застац-ца адрэзаным ад радзімы.

Сям’я Міхася знаходзіцца ў гэткіх жа ўмовах, як і тысячы да яе падобных. Але ніхто не траціць надзеі на хуткае вызваленне. Жаданай марай людзей з’яўляецца ўз’яднанне з Савецкай краінай, аб якой яны чулі столькі цікавага і незвычайнага. Шмат чуў аб Савецкім Саюзе і Юзік; вельмі хацелася хлопчыку сваімі вачыма паба-чыць, як жывуць савецкія людзі. Зусім выпадкова жадан-не хлопчыка здзейснілася: ён трапіў у Савецкі Саюз.

Прыезд Юзіка ў Краіну Саветаў, знаёмства яго з са-вецкай рэчаіснасцю складае змест другой часткі аповесці.

Аўтар малюе камуністычнае грамадства, дзе няма класаў, канчаткова знішчана розніца паміж фізічнай і ра-зумовай працай. Моладзь нават зусім не ведае такіх слоў, як «вёска», «селянін». Вось, напрыклад, Юзік шукае вёс-ку Курычы:

«— Ці не ведаеш, братка, як прайсці да вёскі Куры-чы?..

— Вёскі? — са здзіўленнем пытаецца хлопчык.

— Але.

— А што гэта такое «вёска»?

— Ну, дзе людзі жывуць...

— Дык вось яны тут і жывуць.

— Мне трэба вёска, дзе жывуць сяляне.

— А што такое «сяляне»? 1

Тое ж самае адказвае Юзіку і дзяўчына:

«—- Чаго, хлопчык, шукаеш? — спыталася яна ла-годна.

— Калі ласка, скажыце, як прайсці ў вёску?—узрад-ваўся Юзік.

— Якую вёску? Што гэта значыць?

— Ды вёску Курычы.

— Вось гэта Курычы і ёсць.

— Мне трэба ў вёску, а не сюды,— паўтараў Юзік і яшчэ болын здзівіўся, што і дзяўчына бадай таксама га-ворыць, як і той хлопчык» 2.

1 Маі)р Я. Аповесць будучых дзён, с. 108.

2 Маўр Я. Аповесць будучых дзён, с. 109.

7*

99

Янка Маўр расказвае пра вялікія гаспадаркі, дзе лю-дзі жывуць у шматгіавярховых добраўпарадкаваных да-мах, разам сталуюцца, разам адпачываюць, усе прыгожа апрануты. Юзік ніяк не можа зразумець: казалі, што ў Савецкім Саюзе няма паноў, а тут усе паны... Як жа быў здзіўлены Юзік, калі даведаўся, што гэтыя «паны» пра-цуюць хто даяркай, хто свінаркай, хто гной убірае ў ку-ратніку...

Дзеці жывуць у асобным будынку. Тут створаны ўсе ўмовы для таго, каб яны раслі дужымі, здаровымі. Для іх зроблены вялізны басейн, ёсць зімовы сад, у любы месяц года дзеці могуць загараць... Усе людзі вучацца, для іх існуюць спецыяльныя універсітэты па радыё. На-вука цесна злілася з вытворчасцю. «Некаторыя мала-дзейшыя, напрыклад, вучыліся не менш як на доктара ці на прафесара, і гэта зусім не перашкаджае ім араць зямлю. Наадварот, яшчэ дапамагае», — піша аўтар.

Безумоўна, у «Аповесці будучых дзён» Янку Маўру ўдалося многае прадбачыць з таго, чым характарызуец-ца наш сённяшні дзень: гэта шырокае прымяненне аўта-матычных прыстасаванняў, новых машын, цеснае ўза-емадзеянне навукі і вытворчасці, высокі ўзровень матэ-рыяльнага дабрабыту і культуры савецкіх людзей і г. д.

I ўсё ж уяўленне аўтара аб грамадстве будучага вельмі агульнае; і зусім не таму, што аўтар забег напе-рад і паказаў, што ў 50-я гады ў нас ужо пабудаваны камунізм. Справа ў тым, што само камуністычнае гра-мадства паказана ў творы даволі схематычна і павяр-хоўна.

Метад сацььялістычнага рэалізму, як вядома, не вы-ключае права пісьменніка заглядаць у будучышо. Наад-варот, гэта адна з істотных задач нашай літаратуры. Але заглядаць у будучыню мы павінны на падставе сённяш-ніх здабыткаў і глыбокага разумення законаў і шляхоў далейшага развіцця сацыялістычнага грамадства. Янка ж Маўр паказвае грамадства будучага ў асноўным па сваіх уласных меркаваннях і ўяўленнях.

Калі чытаеш другую частку кнігі, міжволі ўспаміна-ецца чацвёрты сон Веры Паўлаўны з рамана Чарнышэў-скага «Што рабіць?». Сваё ўяўленне аб будучым грамад-стве Чарнышэўскі падаў у форме чароўнага сну Веры Паўлаўны, гэтым апраўдваецца рамантычная ўзнёсласць і неакрэсленасць будучага ў рамане. У Янкі Маўра гра-мадства будучага паказана як рэальнасць і менавіта та-

100

му гэтая рэальнасць патрабуе больш акрэсленага, больш яркага і глыбокага раскрыцця.

У «Аповесці будучых дзён» аўтар праводзіў так зва-ную тэорыю адмірання школы, якая была папулярная ў пачатку 30-х гадоў сярод буржуазных педагогаў краін Захаду. Згодна з ёй, праца вучняў павінна была прахо-дзіць без непасрэднага кіраўніцтва настаўніка. Некато-рыя педагогі некрытычна пераносілі гэтую форму рабо-ты ў савецкія школы пад назвай брыгадна-лабараторнага метаду, які прадугледжваў калекгыўііую працу вуч-няў у брыгадах. ГІры такой арганізацыі вучэбнага пра-цэсу болыпасць вучняў не атрымлівала патрэбных ве-даў — шкоднасць гэтай тэорыі відавочная. Сам Маўр як педагог не прытрымліваўся тэорыі адмірання шко-лы, але лічыў, што ў камуністычным грамадстве яна маг-чыма.

У «Аповесці будучых дзён» даецца наступнае апісап-не працэсу навучання: «...У адным пакоі дзве дзяўчынкі і хлопчык сядзелі над адной кнігай, нешта ў ёй разбі-раліся, запісвалі сабе ў сшыткі, спрачаліся. У другім пакоі, абсталяваным, як аптэка, тры-чатыры чалавекі нешта гатавалі... У трэцім пакоі важдаліся з нейкімі машынамі, а далей відаць была майстэрня. Адным сло-вам, тут было ўсё, апрача партаў, лавак і ўсяго таго, што вызначае школу. Адна толькі рэч, вялізная чорная дошка ў кожным пакоі, крыху нагадвала школу.

— Гэта і ёсць школа? — спытаўся Юзік у Кіма.— А дзе ж паргы, вучні, настаўнік?

— Вучні, бачыш, займаюцца, а настаўніка пашукаем. ён гіавінен быць недзе тут...» 1

ГІа Усебеларускім конкурсе дзіцячай кнігі ў 1930 го-дзе «Аповесць будучых дзён» атрымала прэмію, аднак прыкметнага следу на творчым шляху Янкі Маўра яна не пакінула. Гэта быў своеасаблівы эксперымент, пошук но-вых тэм, іювых форм асэнсавання сацыялістычнай рэ-альнасці.

1 Маўр Я. Аповесць будучых дзён, с. 145.

..........





181
просмотры





  Комментарии
нет комментариев


⇑ Наверх