Народные танцевальные


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > Народные танцевальные коллективы Витебска
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

Народные танцевальные коллективы Витебска

Статья написана 3 ноября 2018 г. 19:20

На празднике, посвященном 1000-летию г. Витебска и награждению города орденом Трудового Красного Знамени.

Валентина Юртаева: лирический танец «Улитушка» в исполнении народного ансамбля танца «Лявониха» ГДК г. Витебска.


***

...гарпасялковыя бібліятэкі выдатнай работы ў Талачынскім раёне; Камайская і Дунілавіцкая сельскія бібліятэкі ў Пастаўскім раёне; Падсвільскі Дом культуры на Глыбоччыне і шмат-шмат іншых. Вось што пісаў сваім землякам-лужкоўцам (Шаркаўшчынскі раён) народны артыст СССР Г.І. Цітовіч: «... Я рад за вашы поспехі. Вельмі добра, што ў Вашым рэпертуары шмат беларускіх песень. Веру, што вам будзе ў далейшым спадарожнічаць поспех».


Па-чацвёртае, — гэта не толькі колькаснае павелічэнне калектываў і гурткоў самадзейнай масгацкай творчасці (колькі прыкладаў: калі ў 1966 годзе на Віцебшчыне налічвалася 4946 калектываў мастацкай самадзейнасці з 55 тысячамі ўдзельнікаў, то к сярэдзіне 1980-х гадоў колькасць калектываў вырасла амаль да 7 тысяч, а колькасць удзельнікаў павялічылася на 20 тыс. чалавек; у Віцебску старт абласного конкурса-агляда, прысвечанага 40-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне прынялі больш 70 тысяч аматараў розных відаў і жанраў самадзейнага мастацтва (пачатак 1984 г.) адбылося каля 100 персанальных і групавых выставак з агульнай колькасцю ўдзельнікаў-мастакоў прафесіяналаў і аматараў — каля 200 чалавек і дэманстрацыяй амаль 3-х тысяч работ. У той час у вобласці працавалі больш двух гысяч народных майстроў і самадзейных мастакоў у ткацтве, вязанні, чаканцы, разьбе па дрэву, вышыўцы, пляценні, мастацтве інкрустацыі і г.д.), але, мабыць у гэтым, галоўнае — рост прафесіяналізму выканаўцаў-удзельнікаў самадзейнай мастацкай творчасці. Назавем адзін, але, на наш погляд, вельмі ўражальны паказчык-на пачатак другой палавіны 1980-х гадоў у Віцебскай вобласці працавала больш 80-ці самадзейных мастацкіх калектываў, якія мелі пачэснае званне «народны» ці «ўзорны».


Усіх не пералічыш. Тым больш, што высокае выканаўчае майстэрства дэманстравалі не толькі_ «паўпрафесіяналы» («народныя» ці «ўзорныя»), але і шмат якія менш вядомыя калектывы. У Віцебску, гэта былі зводны духавы арекестр (каля 350 аркестрантаў), якім кіраваў заслужаны работнік культуры БССР М. Камінскіх, сімфанічны аркестр гарадскога Дома культуры пад кіраўніцтвам выкладчыка музыкальнага вучылішча А. Бяляўскага, харавыя калектывы фабрык імя КІМ і «Чырвоны Кастрычнік», абласной бальніцы і вытворчых аб’яднанняў «Даламіт»і«Маналіт», індывідуальныя выканаўцы -А. Драбовіч з Пастаў, I. Баранаў і А. Гаўрылава з Расон, Г. Сівы з Міер,


Н. Мазуркіна з Багушэўска, Ул. Шутураў з віцебскага «Маналіта», Г. Калініна і Л. Кокарава з Палаца культуры абласного ўпраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва, А. Караткевіч з Віцебскага педагагічнага інстытуту імя С.М. Кірава, Л. Бесаў з Віцебскага музыкальнага вучылішча і інш.


Адзначым, што на Віцебшчыне к канцу 1970-х гадоў шырокае распаўсюджанне агрымалі нестацыянарныя формы работы — лекторыі і аматарскія аб’яднанні, якія працавалі непасрэдна ў рабочых калектывах і маладзёжных інтэрнагах, выступленні агітбрыгад (а іх пастаянна дзеючых у вобласці было каля 400) у цэхах прадпрыемстваў і на палявых станах, шэфскія сувязі і агітацыйна-мастацкія рэйды гарадскіх самадзейных калектываў у падшэфныя калгасы і саўгасы, агігацыйна-мастацкая работа на агітпляцоўках па месцы жыхарства і інш.


Але аб адным пачынанні -яно нарадзілася на Лепельшчыне ў сярэдзіне 1960-х гадоў — не ўспомніць нельга. Дзве цікавыя лічбы, якія, па сутнасці, сталі


-169-


фундаментам цікавейшага руху: у раёне працавала 70 штатных работнікаў культасветустаноў і ... больш 1500 настаўнікаў, медыкаў. аграномаў, заатэхнікаў. інжынераў. I вось у калектыве адной з вядучых сярэдніх школ — Валосавіцкай -нарадзілася ініцыятыва: аб'яднаць сельскую інтэлігенцыю вакол клубаў і бібліятэк. Ініцыятыву падхапілі настаўніцкія калектывы Ляхавіцкай і Каменьскай сярэдніх школ, інтэлігенцыя саўгаса «Валосавічы», раённы Савет народных дэпетатаў, па рашэншо якога ў калгасах і саўгасах уводзіліся пасады намеснікаў кіраўнікоў па культуры (на грамадскіх пачатках). На 1 студзеня 1975 года ў раёне працавала 46 такіх кіраўнікоў. Ініцыятыва лепельчан была падтрымана Віцебскім сельскім абкомам КПБ. які рэкамендаваў парткомам вытворчых упраўленняў і партыйным арганізацыям калгасаў і саўгасаў, выканкамам райсаветаў народных дэпутатаў шырока разгарнуць удзел сельскай інтэлігенцыі ў рабоце культасветустаноў на грамадскіх пачатках. Добрая справа атрымала шырокую падтрымку ў раёнах (Докшыцкім, Глыбоцкім, Верхнядзвінскім, Расонскім). А ўжо ў 1965-1966-м гадах патрыятычнае пачынанне стала на Віцебшчыне масавым — настаўнікі, медыцынскія работнікі, спецыялісты сельскай гаспадаркі былі членамі праўленняў клубаў, саветаў бібліятэк, грамадскімі намеснікамі кіраўнікоў КПУ, кіраўнікамі калектываў мастацкай самадезйнасці.


I ўсё ж хацелі б асобна паразважаць аб самадзейным танцавальным мастацтве, у развіцці якога Віцебская вобласць не мела сабе роўных на Беларусі*.


I ў другой палавіне 1960-х, і ў 1980-я гг. працягвалі радаваць гледачоў такія прызнаныя «гранды» танцавальнага (і песеннага) мастацтва. як народныя ансамблі танца «Колас», «Маладосць», «Лявоніха». Геаграфія іх мастацкай прасторы як і рэпертуарная афіша значна пашырылася. Асабліва падкрэслім такую адметную асаблівасць, характэрную для ўсіх трох калектываў як сістэмны і настойлівы (і, што галоўнае, рэзультатыўны) пошук кіраўнікамі Канстанцінам Партным («Колас»), Іванам Серыкавым («Маладосць»), Леанідам Барадулькам («Лявоніха») такіх элементаў у эстэтычнай напоўненасці народных танцаў і карагодаў, якая і дазваляла ў самых розных мясцінах не толькі савецкай краіны, але і далёка за яе межамі раскрываць самым розным глядацкім аўдыторыям прыгажосць Прыдзінскага краю, вялікую адухоўленасць яе таленавітых людзей. Да прыкладу, вось якім песенным афармленнем суправаджаў «Колас» сваю «Варонаўскую кадрыль» створаную К. Партным на аснове самадзейных танцавальных элементаў (прытупак, прысядак інш.) вёскі Вароны — адной з прыгажэйшых у прыродным афармленні мясцін у прыгарадзе Віцебска:


Гэты танвц нарадзіўся Ля Варонаўскіх азёр,


Дзе вакол хваёвы бор.


Танец вецер


Танец птушка


Так і рвецца на прастор.


*Гл.: напрыклад, «Віцебскі рабочы». — 1987. — 18 чэрв.


-170-


танцавальнай спацчыны роднага краю, майстэрству аранжыроўкі выкання, сапраўднай любові і вернасці сваёй справе. Адным словам. трэба вучыцца ствараць такія ж самабытныя калектывы. як ансамбль “Маладосць» з Віцебска»4.


Дарэчы ў Смаленску I. Серыкаў і яго калегі — балетмайстар, мастацкі кіраўнік і мастак па касцюмах — на сцэне некалькіх Палацаў культуры праводзілі танцавальныя майстар-класы. «Маладосць» не толькі для расійскіх калег-танцораў, але і для нямецкіх, польскіх і, нават, сірыйскіх гледачоў (у Франкфурце-на-Одэры. Зялёнай Гуры і Дамаску) раскрывала сакрэты танцавальнага мастацтва Віцебшчыны.


I. Серыкаў не быў этнографам. Але з якой глыбінёй пасціжэння сакрэтаў, тонкасцяў і нюансаў народнага танца. яго касцюмнага афармлення ён гэта рабіў, сведчаць яго ўласныя ўспаміны. Адзначым, што распавядаць пра сваё збіральніцтва. а. потым — шматдзённую апрацоўку матэрыяла, ён асабліва не любіў, але усё ж колькі тэкстаў засталося. Мы прывядзем для сучаснікаў толькі два з іх. Першы аб тым, як ствараўся танец «Вярэцкая маталіха» (вёска Вярэчча ў Гарадоцкім раёне), Іван Арцёмавіч распавядаў чатачам «Віцебскага рабочага»: «“Маталіха” — наша новая работа. Прыехаў неяк у Гарадоцкі раён у вёску Вярэчча. Зайшоў у хату. Бабуля (як потым сказалі, ёй было 86 год), даведаўшыся, што я цікаўлюся танцамі, з маладым запалам хутка апранула касцюм, у якім яшчэ дзяўчынай хадзіла на вечарынкі. і пайшла танцаваць. Ды так, што і маладыя могуць пазайздросціць. Вось і паявілася ў мяне тады жаданне на аснове бабулінага танца стварыць свой новы, узбагаціўшы яго сучаснай харэаграфіяй»5. (Дарэчы, на Гарадоччыне была запісана і «Межаўская кадрыль»). Своеасаблівай падзякай гарадоцкім захавальнікам народнага песенна-танцавальнага мастацтва стала практычна-кансультатыўная работа I. Серыкава з вакальна-інструментальна-танцавальным ансамблем «Яблынька» Гарадоцкага раённага Дома культуры. Менавіта пастаўленыя ім ў калектыве танцы і кампазіцыі«Малюнкі з мясцовых кадрыляў», «Яблынька», «Лён» на словы А. Дзеружынскага і музыку I. Кузняцовабылі візітоўкай гарадоцкіх танцораў. непаўторнай і запамінальнай.


I другі: «Усё падгледжана ў народзе і народу вяртаецца. Вядома, у сцэнічным ужо выглядзе... А колькі яшчэ скарбаў тоіцца ў народзе? Дачакаюся лета, аблажу ўсе куткі Браслаўшчыны і Пастаўшчыны, быць не можа, каб што не выбраў з забытага, прыхаванага! А “Качур’' на Браслаўшчыне падгледжаны. Там у традыцыю ўвайшло свята “Браслаўскія зоры”, мы памагаем яго кожны год рыхтаваць. Вартаўнік Дома культуры аднойчы расказаў, як у Браславе палююць на качак, сказаў, што і танец ёсць “Кечура” ці “Селязень”. Ён трошкі паказаў, колькі помніў. А потым і самім пашанцавала ўбачыць. Мы ў палатцы жылі на турбазе. Азёры кругом. I якраз было народнае гулянне, кірмаш, танцы. Пасталі дзеўкі ў круг, а хлопец, качур, нібыта паходжвае ў сярэдзіне з апушчанымі рукамі-крыламі, выбірае сабе сяброўку. 3 першай пакружыцца, галоўка да галоўкі, крылцы назад... 3 другой, з трэцяй... астатнія прыхарошваюцца... Усіх перабраў. ізноў да першай. танцуе з ёю ў крузе. А тыя разбіліся па дзве і самі з сабою, галоўкі на плячо адна адной. Мяне як токам працяло: ёсць танец. Ёсць!


4Віцебкі рабочы. — 1976. — 24 сакав.


5Віцебкі рабочы. — 1979. — 19 красав.


-172-


Гэты танец Мы прывезлі Ад Варонаўскіх азёр.


Збор і апрацоўка танцавальнага фальклору быў для К. Партнога адным з прывабнейшых і адказных накірункаў творчасці. Можна успомніць створаныя у канцы 1960-1970-х гадоў такія танцы, як «Колас»,«Цапы», «Каханачка», «А Лявоніху Лявон палюбіў», «Залп Аўроры», «Тачанка», «Першая конная», «Педагагічная паэма», «Беларуская рапсодыя», жартоўны, насычаны народным іумарам, танец «Антон маладзенькі» і інш. Але было яшчэ адно вялікае захапленне ў цяпер ужо добра вядомага не толькі на Беларусі, але і далёка зя яе межамі (К. Партной быў удастоены вясокага звання «Заслужаны дзеяч культуры БССР») танцавальнага маэстра. Гэта творчыя, можа лепш сказаць, «педагагічныя паездкі» ў самадзейныя танцавальныя калектывы. У Віцебскай вобласці не было, бадай, ніводнага гарадскога ці раённага Дома культуры, дзе б ён не праводзіў свае танцавальныя майстар-класы. Пачынальнікі уважліва слухалі як гутаркі аб беларускім танцавальным мастацтве, рэгіянальных асаблівасцях вясковага танца. але разам з ім станавіліся нарэпетыцыі ўтанцавальную пару і... ніколі не пярэчылі.


Свой першы «справаздачны» юбілей «Колас» адзначыў у 1976 годзе, калі святкавалі 25-годдзе з дня яго першага выступлення. За гады, якія папярэднічалі юбілею,«Колас» тройчы выступаў на Выстаўцы дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве, прадстаўляў танцавальнае мастацтва Віцебшчыны ў Зялёнай Гуры (Польская Народная рэспубліка)і Франкфурце-на-Одэры (ГДР). Але бадай што самым запамінальным было выступленне ансамбля ў Кішынёве, дзе ўпершыню ў Савецкім Саюзе праходзіў Усесаюзны фестываль ансамбляў народнага танца. Сярод 30 удзельнікаў фестывалю «Колас»стаў дыгіламантам, атрымаў станоўчыя радкі ў малдаўскай прэсе і ... абагаціў свой рэпертуар танцам «Малдаўскі сувенір».


3 асаблівым творчым уздымам рыхтавалася да вялікіх свят у жыцці краіны і Беларусі (30-і і 40-годдзе Перамогі, 50-годдзе Кастрычніка,БССР і Кампартыі Беларусі, 100-годдзе з дня нараджэння У.І. Леніна і г.д.) і серыкаўская «Маладосць» з Віцебскага абласнога Палаца культуры ўпраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва. За карогкі час у калектыве былі падрыхгаваны такія буйныя танцавальныя камгіазіцыі. як «Родная маці, мая Беларусь»,«Старонкі мінулага нельга забыць»,«На будоўлях Віцебшчыны», «Беларусь, куток мой родны» і інш. Мастацкі кіраўнік ансамбля песні і танца («Заслужаны дзеяч культуры БССР») I. Серыкаў стварыў уласныя пастаноўкі новых ганцаў -полечка «Смяшыначка», карагод «Дубок», насычаныя лёгкім гумарам танцы «У Езярышча на ігрышчы», «Груздаўская кадрыля»,«Гуся-сюся», «У сваты», адметнасцю якіх стала выкарыстанне танц-майстрам выключна беларускіх танцавальных рухаў і касцюмаў (з імі працавалі мастакі А. Чамадураў, А. Бялова, А. Салаў’ёў), адказ ад ўключэння ў канву танца іншародных элементаў.


Нават ад суседзяў-смалян у адрас «Маладосці» можна было чуць такія словы: «Нам жыхарам Расіі. не толькі цікава знаёміцца з беларускім фальклорам. У ансамблі «Маладосць» многаму можна навучыцца: беражлівым адносінам да песеннай і


-171-


I ўсё гэта ў значнай ступені вызначалася творчай лабараторыяй самога Івана Арцёмавіча. Прывядзем толькі адзін прыклад з яго рэпетыцыйных заняткаў: «Інтэрвалы дзе? Так.. Так.. Выпады! Наплыў ўперад! Вяровачка! Галубец! Ну, што ты там «выкалупаеш»? Давайце яшчэ разок. I рукі. рукі раскрыйце правыя! — сам Іван Арцёмавіч то адступаў, то наступаў на танцораў. то тлумачыў сам, то правіў ■‘Лёня. пакажы! Увага усе глядзіце на Ларысу!” — і зноў : — Сталі на выхад! Заюдзім!.. Разварот!.. Хлопцы, зрабіце гэты кавалак самі. Дзяўчаткі, дзе вы там? Вы-ска-чы-лі! — у рытме ‘‘Калінка мая!” выкрыкнуў ён і на сцэну выпырхнулі дзяўчаты. На вачах нараджаўся сучасны танец '‘Калінка”»8.


Сінтэз танцавальнага фальклору і тагачаснай беларускай і савецкай харэаграфіі, цесная сувязь танцавальных вобразаў з народным жыццём дазволілі кіраўніцтву «Маладосці» стварыць сваё непаўторнае мастацтва. Аб яго прыцягальнасці для гледачоў і спецыялістаў сведчаць такія факты з жыцця калектыва. За 10 гадоў, якія прайшлі пасля, так званай. «хрушчоўскай адлігі», «Маладосць» двойчы выступала на Выстаўцы дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве. у 1970 годзе гастралявала ў ГДР, у 1973 — у Польшы. У 1975 годзе калектыў прымаў удзел ў Міжнародным фальклорным фестывалі ў венгерскім горадзе Сегэдзе, дзе апрача звання лаўрэата фестываля атрымаў і яго галоўную ўзнагароду «Залатая туфелька». Авацыямі сустракалі «Маладосць» у сірыйскім Дамаску, калі калектыў ў 1984 годзе выступаў у рамках Дзён Савецкага Саюза. Гледачы апладыравалі «Рускім прасторам», малдаўскаму «Ромашэска» (зялёны ліст) і, канечне ж, беларускім народным танцам «Сельскія забавы», «Крупчанская кадрыль», «Уцякач», «Вярэцкая маталіха», «Гульні і танцы Прыдзвіння», «У гасцях у Лявоніхі» і інш.


«Маладосць» — лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі і Першага Усесаюзнага фестывалю самадзейнай творчасці працоўных. дыпламант мноства розных конкурсаў і аглядаў.Газета «Знамя юностн» пасля чарговага рэспубліканкага агляду самадзейнага танцавальнага мастацтва адзначала: «Ансамблю прнсуше прежде всего современное прочтенне народной хореографнн, народного хорового нскусства. яркая танцевальная н песенная выразнтельность, цельность н едннство художественного замысла»9.


Прызнаннем творчых набыткаў «Мападосці» і яе мастацкіх кіраўнікоў стала і тое. што шэраг лепшых іх работ перанялі прафесійныя калектывы. Вось. напрыклад, Дяржаўны ансамбль танца БССР уключыў у свой рэпертуар «Вярэцкую маталіху», «Груздаўскую польку» (пастаноўку ажыццявіў сам


I. Серыкаў), а Беларускі дзяржаўны хор «запазычыў» у віцябчан«Крупчанскую кадрыль» і кампазіцыю «На зямлі беларускай».


Не забудзем і пра «Лявоніху», якой ў 1981 годзе давялося выступаць перад удзельнікамі Алімпійскіх гульняў у Маскве. адкрываць Дні савецкай культуры ў ГДР, удзельнічаць у традыцыйных святах мастацтваў Расіі, Літвы. Латвіі, быць на гастролях аж ... у далёкай Канадзе. Нельга не прывесці, хоць і ў скарочаным відзе меркаванні Генеральнага дырэктара фальклорнага камітэта Канады Г. Аандры: «Цудоўныя выступленні *‘Лявоніхі” на міжнародным фальклорным фестывалі дазволілі 50-тысячнай канадскай аўдыторыі адкрыць для сябе і па


хВіцебскі рабочы. — 1979. — 19 красав. 4 Знамя юностн. -1976. — 21 толя.


-174-


Каб знарок думаў, дык не прыдумаеш такіх фігур. Як трапна народ падмячае ўсё ўпрыродзе... Ідалей. ...


У Глыбоцкім раёне выніколі не былі? Там бытуе добры танец з назвай дзіўнай — “Бабылі”. Дык вось на вячорках і падгледзелі. як дурэюць хлопцы перад адпраўкай у армію. Пачалі распытваць у старых і выявіліся, што карэньчыкі гэтага танца ў даўнейшае ідуць, калі маладым людзям усё дазвалялася ў апошнія дні перад прызывам. Мы вырашылі гэты танец у сгарадаўняй манеры. Парабілі кашулі, вышытыя, доўгія з даўжэзнымі рукавамі, лапці. 3 гэтымі лапцямі проста смех і гора: пазабыліся людзі, як іх плесці... Але нешта не глядзіць у наш бок Рэспубліканскі Дом народнай творчасці. На сваю рызыку працую над зборнікам '46 фальклорных танцаў Віцебшчыны” — нельга далей хаваць такі скарб аб самадзейнасці. ...Асаблівасці беларускага танца трэба перш за ўсё шукаць у характары беларуса — шчырасці, пачуцці гумару, нейкай шчымлівай душэўнай сціпласці: ў гой жа час задзёр, зухаватасць...»6.


Тэкст прыведзен зусім не выпадкова. У разважаннях I. Серыкава бачыцца адзін з галоўных сакрэтаў народнасці беларускай мастацкай культуры -глыбокая повязь народнага і прафесійнага мастацтва, як найвышэйшая эстэтыка і найтрывалейшая аснова ўсяго прыгожага на беларускай зямлі.


На аснове фальклорных экспедыцый і працы спецыяльнай пошукавай групы у рэпертуары ансамбля з’явіліся цікавыя танцы «Бабылі», «Гуся-сюся», «Калі лайдакі плачуць», «У гасцях у Лявоніхі», «Дудары», «Пастаўскія карункі», «Чарацінка», былі створаны вакальна-харааграфічна-этнаграфічныя кампазіцыі«Вяселле на Віцебшчыне», «Гульні і танцы Прыдзьвіння» і інш.


Спецыяльны карэспандэнт газеты «Літаратура і мастацтва» П. Місько на сгаронках газеты данёс да тагачаснага чытача шэраг цікавых меркаванняў саміх артыстаў ад іх знаёмства з вясковым гледачом. Мяркуем, што з імі патрэбна пазнаёміць і нашага сённяшняга чьггача: «Усе ўспамінаюць і расказваюць амаль ледзь не ўзахопкі.


— А помніце, як танцораў бабкі на Смаленшчыне малаком паілі? На дажынках...


— Гэта ж мо ў калгасе імя Суворава Сенненскага раёна.


— Не, у Сенненскім не так. У Сенненскім бабкі проста абступілі, дзівіліся. А адна, гадоў семдзесят пяць, усё рукамі ўсплёсківала: ‘‘Ды я ж пражыву яшчэ столькі, на вас наглядзеўшыся! Нават сэрца мацней затахкала...”


— У “Стайках”, у падшэфным саўгасе — гэта ў Гарадоцкім раёне, больш дзівіліся. Нашы артысты цэлы дзень з імі сена ўбіралі, а тады машыны ўключылі фары, і агітбрыгадаўцы далі канцэрт.


Вой, адкуль у вас і сілы бяруцца... — ківалі галовамі»7.


Вось так і жылі, працавалі, тварылі і... ўспаміналі артысты-«серыкаўцы».


Свой першы значны юбілей «Маладосць» адзначыла ў 1985 годзе. Спецыялісты падлічылі, што за гады свайго існавання ў рэпертуары ансамбля налічвалася каля 300 песень, больш 200 танцаў, 40 канцэртных праграм. А на выступленнях віцебскіх танцораў і спевакоў прысутнічала больш аднаго мільёна гледачоў.


6Літаратура і мастацтва. — 1971. — 17 лют.


7Тамсама.


-173-


ў кансерватары, заўсёды з цікавасцю адносіўся да наватарства як у мастацтве. так і ў жыцці. Ды глыбока перакананы. што звышмодныя сёння рок, поп, брэйк і гэтак далей — усяго толькі эпізоды ў паступовым развіцці танцаў. I тут не павінна заварожваць небывалыя масавасць. павальнае захапленне прымітыўнымі, найчасцей за ўсё, рытмамі. Сапраўднае мастацтва вызначаюць няспешнасць. глыбіня выхавання і ўспрымання. У нашым выпадку гэта адбываецца тады, калі асноўную нагрузку разам з грэшным целам нясе і ўзвышае душа. Глыбінныя токі народнага танца абавязкова праб'юцца на паверхню сваёй чысцінёй...»14.


Такая вось была «Лявоніха» 1970—1980-х гадоў, такой бачыў яе ролю ў мастацтве яе кіраўнік, так выказваліся аб ёй і гледачы, і спецыялісты.


Дзеля справядлівасці патрэбна адзначыць, што самадзейнае танцавальнае майстэрства Віцебшчыны на «замыкалася» толькі на «Коласе», «Маладосці» альбо «Лявонісе». Радавалі гледачоў танцавальныя ансамблі Аршанскага, Глыбоцкага. Бешанковіцкага. Пастаўскага раённых Дамоў культуры, ансамблі песні і танца Палацаў культуры Аршанскіх тэктыльшчыкаў «Белая Русь», чугуначнікаў «Аршаначка», завода «Легмаш», Новаполоцкага Палаца культуры будаўнікоў «Юнацтва», якім кіраваў выхаванец серыкаўскай «Маладосці» В. Клячко і інш.


3 канца 1970-х гадоў яркімі канцэртнымі праграмамі радаваў гледачоў вакальна-харэаграфічны ансамбль «Дзвінскія зоры» Палаца культуры нафтавікоў з Новаполацка.


Прывабнасць калектыву стваралі беражлівыя адносіны кіраўніка ансамбля да народнай песенна-танцавальнай спадчыны, уменне данесці яе да гледача ў сучасным ідэйна-эстэтычным выражэніі. Таму і «бісіравалі» гледачы танцам «Верабей», «Шэры гусь», «Каліна чырвоная», «Вяселле на заўтрашняй вуліцы» і інш. Танцы, як правіла выконваліся пад акампанемент народных інструментаў -цымбал, ліры, дудкі-берасцянкі, лыжак. пад народныя песенныя мелодыі.


У 1975 г. калектыў быў удастоены звання «Народны». а праз два гады яго кіраўнік А. Серы стаў заслужаным работнікам культуры БССР.


Адметнасцю ансамбля «Дзвінскія зоры» было і тое, што ў яго складзе дзейнічаў вакальна-інструментальны фальклорны ансамбль «Пеўчыя дудары». які даволі часта выступаў з самастойнымі нумарамі.


Дарэчы ансамбль песні і танца «Дзвінскія зоры» меў гонар прадстаўляць беларускае народнае танцавальнае мастацтва на аглядзе-конкурсе, які адбываўся на ВДНГ у Маскве і праходзіў у рамках І-га тура Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці працоўных. I не толькі прадстаўляў, але і за выкананне цудоўнай вакальна-музычна-харэаграфічнай кампазіцыі «Спаса-Слабодская кадрыль», створанай па матывах старадаўніх танцаў Полаччыны, быў адзначаны дыпломам III ступені. Мастацкі кіраўнік ансамбля А. Серы Галоўным камітэтам выстаўкі быў адзначаны бронзавым медалём.


Можа. трохі менш «рэгалій» было на той час у танцавальнага ансамбля «Крыніцы» Палаца культура Віцебскага вытворчага аб'яднання «Даламіт», але ўжо сам факт іх канцэртных выступленняў летам 1984 года ў звёздна-касмічным гарадку (ну, дзе маглі касманаўты і жыхары звёзднага ўбачыць «Рубаўскую скакуху», «Прыдзвінскую кадрыль», «Рубаўскую рассыпуху», «Лявоніху», калі


І4Віцебскі рабочы. — 1990. — 16 чэрв.


-176-


вартасцях ацаніць багатыя народныя традыцыі Беларусі. Канадцы захаваюць самыя цёплыя і ўзнёслыя ўражанні ад незабыўных сустрэч з «Лявоніхайг’ — яркім пасланцам культурнай спадчыны БССР. Багатая палітра, рознастайныя касцюмы, вытанчаныя, жыццярадасныя танцы, іскраметная музыка, дасканалая тэхніка, захопліваючая харэаграфія (выдзелена намі. -А.Р., Ю.Р.) — усё гэта разам напоўніла нашы сэрцы цудоўнымі вобразамі з мастацкай скарбніцы СССР»10.


Мяркуем, што гэтымі эпітэтамі можна было б і абмежавацца. Аднак, створаны па асабістаму імкненню і стаўшы на моцныя гворчыя «ногі», дзякуючы апантанасці заслужанага работніка культуры БССР Л. Барадулькі («Лявона», хоць сапраўднае імя было Леанід)«Лявоніха» атрымлівала высокія ацэнкі не толькі ад канадскага аўгарытэта але і ад беларускіх спецыялістаў. Да прыкладу, некалькі такіх думак. Выказаліся:


— заслужаны работнік культуры БССР Г. Клёсава: «Ансамбль “Лявоніха” з тых калектываў, з якімі прыемна і лёгка працаваць. I ў адміністрацыйным плане, і ў творчым. Гэта не значыць, што ўсё атрымліваецца без сучка і задзіранкі. Пытанні ўзнікаюць розныя, праблем існуе шмат, але з імі спраўляліся ў многім дзякуючы няўрымслівасці, узважанасці, памяркоўнасці і сапраўды прафесіянальным адносінам да справы як самога Леаніда Сцяпанавіча, так і яго паплечнікаў». Падумала і дабавіла: «.. яна («Лявоніха”. — А.Р., Ю.Р.) павінна стаць той цэнтрабежнай сілай, вакол якой згуртуецца ў хуткім часе ў Віцебску харэаграфічная школа»11;


— інжынер-эканаміст будаўнічага трэста «Віцебсксельбуд» В. Галагунія: «... «Лявоніха” — асобная размова. Яе выступленні, асабістадля мяне, нязменнае вяртанне ў дзяцінства, дзе сярод беднага і нясытнага побыту, адвечнай сялянскай таўкатні па гаспадарцы, знаходзілася месца вясёлай апгымістычнай гулянцы з абавязковымі танцамі “да ўпаду”. Гэты аптымізм і жыццялюбства, напэўна. і выручалі, падтрымлівалі маральна, не давалі захліпнуццаў панурасці і безнадзейнасці...


Таму і шчыміць сэрца салодкім болем, калі гляджу на сцэну, дзе шчыруе «‘Лявоніха”, таму не прапускаю канцэртаў з яе ўдзелам...»12;


— намеснік міністра культуры СССР Г. Іваноў: «Цікавая самабытная праграма “Лявоніхі” забяспечана, як залатым запасам высокім узроўнем выканаўчага майстэрства. Такое удалае спалучэнне творчай канцэпцыі і сродкаў яе рэалізацыі дазваляе аднаму з лепшых самадзейных ансамбляў краіны (на ўвазе меўся Савецкі Саюз. — А.Р., Ю.Р.) па праву заваёўваць сімпатыі самых розных аўдыторый, самых разнастайных гледачоў, не пакідаючы абыякавым ні старога, ні малога...»13.


Не каментуючы, паразважаў кіраўнік ансамбля Л. Барадулька: «Кажуць, кожны кулік сваё балота хваліць. Але асабістую прыхільнасць менавіта да народнага танца вызначаць гіадобным чынам лічыў бы занадта павярхоўным. I вось чаму. Няхай гэта не ўспрымаецца, як самаўпэўненасць. Ніколі не запісваўся


шЦыт. па: Віцебскі рабочы. — 1990. — 16 чэрв. «Віцебскі рабочы. — 1990. — 16 чэрв.


І2Тамсама.


ІЗТамсама.


-175-


артыстычнасцю вызначаліся вакальна-інструментальны ансамбль «Мцыране» з Полацка, «Колеры» Новаполацкага Палаца культуры будаўнікоў*, вакальная група народнага хору Перабродскага сельскага Дома культуры (песні выконваліся на польскай мове), вакальны ансамбль «Беразняначка» з Докшыц, вакальна-інструментальныя ансамблі«Ваганты» з Верхнедзвінска і «Спадчына» Віцебскага гарадскога Дома культуры (лаўрэат Міжрэспубліканскага конкурсу савецкай эстраднай песні і музыкі «Янтарная труба-75») з цудоўнай салісткай Ленай Бабарыка — усе песні выконвала на польскай мове — якая неаднаразова называлася лаурэатам абласных фестываляў польскай песні (дарэчы. разам з ансамблем спявачка ўдзельнічала ў XII фестывалі савецкай песні ў Зялёнай Гуры і заваявала там спецыяльны прыз за лепшае выкананне польскіх песень).


Конкурс выканаўцаў польскай песні аказаўся і жыццёвым, і рэзанансным у культурным жыцці не толькі Віцебшчыны. I ўжо ў сярэдзіне 1980-х гадоў да першых яго арганізатараў далучаецца абласны савет прафсаюзаў і праўленне абласнога аддзялення таварыства савецка-польскай дружбы. На Віцебшчыне, як адзначыў член журы VII конкурса, мастацкі кіраўнік эстраднага бюро Белдзяржфілармоніі Я. Дзягілеў, — склаліся моцныя па саставе і выканаўчых магчымасцях калектывы, не кажучы ўжо аб індывідуальных выканаўцах. якія маглі саставіць канкурэнцыю самым знакамітым спевакам.


А рэзананснасць ... Мяркуйце самі, што ўжо ў 1987 годзе Міністэрствы культуры СССР і ПНР пры падтрымцы кіраўніцтвам Беларусі і Віцебскай вобласці прынялі рашэнне аб прыданні Віцебскаму абласному конкурсу нечакана высокага статусу — Усесаюзнага конкурсу выканаўцаў польскай песні. I першы такі фестываль «Віцебск-88» адбыўся ўжо ў ліпені 1988 года. Аб геаграфіі яго ўдзельнікаў можна меркаваць па складу пераможцыў: Джэма Халід і Ганна Фішкіна з Масквы, Марына Захарава з Калінінграда, вакальна-інструментальны ансамбль «Арфей» з Пауладара (Казахстан), Валерый Скаражонак з Гродна і Іна Афанасьева з Магілёва, Таццяна Панамарэнка і рок-фупа «Норд» з Малдавіі, рок-групы «Кром» са Пскова і «Дэльта» з Мінска, Наталля Зотава з Саратава і вакальна-інструментальны ансамбль «Караван» з Таліна, група «Дзвіна» з Віцебскай Рубы і Анжэла Станік з Калініградскай вобласці, «Хорус-група» з Масквы, Леў Цымбала з Гур’ева Казахскай ССР, ВІА «Гуцулачка» з Івана-Франкоўска, польскі кампазітар Уладзімір Корч, кампазітар Леанід Захлеуны і паэт Алег Жук з Мінска. Было таксама вырашана, што лаўрэаты конкурсаў «Зялёная Гура-88» і «Віцебск-88» выступяць у сумесных канцэртах у Маскве і Варшаве.


Узрушаныя ацэнкі фестывалю «Віцебск-88» далі касманаўт П. Клімук. народны артыст СССР, кампазітар I. Лучанок, пасол ГІНР у СССР Уладзімір Натарф. зорка польскай эстрады Марыля Радовіч і інш. Мы ж спашлёмся на вядомага польскага акцёра варшаўскага тэатра «Атэнеум» Міхала Байара: «Мне падабаецца выступаць у вас. Вашы людзі надзвычай шануюць артыстаў, а гэта натхняе. Дыпламатычна скажу, што так не ўсюды, не ў кожнай краіне»16.


'«Колеры» — адзіны творчы калектыў, які прадстауляў мастацтва Віцебшчыны на XI Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў ў Гаване (Куба, 1978).


1г,Віцебскі рабочы. — 1988. — 26 ліп.


-190-


менавіта, ВА «Кінавідэапракат» будзе выпрацоўваць усю палітыку відэапракату, вывучаць рэпертуарную афішу, весці праёмкі відэазалаў, пытанні развіцця і кантролю за дзейнасцю відэапракатных арганізацый.


Паступова выпраўляліся хібы і недарэчнасці, якія, на жаль, мелі месца і ў Прыдзінскім краі (да сярэдзіны 1970-х гадоў заставаліся не абслужанай кіно значная частка сельскага насельніцтва, для некаторых партыйных, камітэтаў, раённых выканаўчых камітэтаў, прафсаюзных арганізацый праблемы кіно заставаліся другараднай справай, скарачалася колькасць дзіцячых кінатэатраў-спадарожнікаў, дзе-нідзе быў аслаблены кантроль за работай кінаперасовак, былі і такія «цікавыя» з’явы калі аўдыторыі кінапаказу запаўняліся на 28-30% (як гэта мела месца ў Глыбоцкім раёне ў пачатку 1970-х гадоў), або калі ў 160 населеных пунктах з колькасцю пражываючых больш 50 жыхароў з-за адсутнасці клубаў фільмы наогул не дэманстраваліся (Гл.: Ленінская іскра. -1977. — 22 лютага), часта забываліся пра кінарэкламу рэдакцыі шэрагу раённых газет і г.д., і г.д.).


Зразумела, што такія з’явы не заставаліся без увагі органаў кіравання. Яны разглядаліся на спецыяльных нарадах у аблвыканкаме, гаркамах і райкамах партыі, на калегіі абласнога ўпраўлення кінафікацыі. абласных, гарадскіх і раённых нарадах работнікаў кінасеткі, «Віцебскі рабочы», дарэчы, пастаянна інфармаваў чытачоў аб тых мерах, якія прымаліся па паляпшэнню работы абласной кінасеткі. Аб тым, што справа зрушылася з месца, мы пісалі трохі вышэй. I дзеля справядлівасці, адзначым, што не толькі зрушылася, а рухалася такімі тэмпамі, што можна было весці размову аб заняцці кінасправай значнай часткі прасторы ў мастацкай культуры Віцебшчыны і вырашэнні ёй адной з галоўных задач — напаўненні і абагачэнні духоўнага жыцця жыхароў вобласці, іх вольнага часу паўнацэннымі эстэтычнымі каштоўнасцямі (нават, незалежна ад хуткага развіцця тэлебачання*).


Нарэшче, сёмае. I тут па першы план выступае планамерная і дастаткова эфектыўная работа партыйных і савецкіх органаў кіравання, абласнога савета прафсаюзных саюзаў, абласнога камітэта камсамола па падтрымцы ініцыятыў, прапаноў і пачынанняў органаў кіравання культурай і актывістаў культурна-асветнай работы (напрыклад, такія, якія хутка «разрасліся» напрыканцы 1980-х гадоў — а. менавіта, маладзёжныя дыскатэкі, ці шэфства гарадскіх устаноў культуры над сельскімі). Каб пералічыць усё зробленая, бадай што, не хопіць не толькі аднаго артыкула, але і машгабнага манаграфічнага выдання. Мы ж назавем толькі самае адметнае. I пачнем, здавалася б, на першы погляд, звычайнай для песеннай творчасці з’явы — абласнога конкурса выканаўцаў польскай песні, які ўзяў свой старт у канцы 1974 — пачатку 1975 гг. і спачатку праводзіўся абкамам камсамола пры падтрымцы абласнога ўпраўлення культуры. Пачын не знік бясследна -потым будуць праведзены і другі (снежань 1976), і трэці, і чацвёрты і ... сёмы, які адбудзецца ўжо ў 1986 годзе. Адметнасцю песеннага спаборніцтва было тое, што, пачынаючы з 1976 г., яго пераможцы атрымлівалі права быць рэкамендаванымі ад Віцебшчыны на штогодні фестываль савецкай песні ў польскую Зялёнаю Гуру. Аб папулярнасці конкурсу сведчыць тое, што ўжо з першых конкурсаў цікавым рэпертуарам і


Адзнычым, што Віцебская абласная тэлестудыя пачала свае трансляцыі 4 сакавіка 1966 года (Д. Сімановіч, В. Кірылава, А. Шульман, М. Шмерлінг...)


-189-

Русецкі, А. У. Мастацкая культура Віцебшчыны (Паазер'е, Падзвінне, Верхняе Падняпроў'е): На шляху да новых творчых здабыткаў (1944-1991) : манаграфія / А. У. Русецкі, Ю. А. Русецкі. — Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2018





229
просмотры





  Комментарии
нет комментариев


⇑ Наверх