ГАЛІНА ВОРАНАВА У КРАІНЕ


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > ГАЛІНА ВОРАНАВА. У КРАІНЕ АНТЫЎТОПІІ, альбо ПРАБЛЕМЫ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ФАНТАСТЫКІ. Галина Воронова. В стране Антиутопии, или Проблемы современной белорусской фантастики
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

ГАЛІНА ВОРАНАВА. У КРАІНЕ АНТЫЎТОПІІ, альбо ПРАБЛЕМЫ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ФАНТАСТЫКІ. Галина Воронова. В стране Антиутопии, или Проблемы современной белорусской фантастики

Статья написана 15 мая 2022 г. 22:36

Як вядома, успрыняцце навукова-тэхнічнай рэвалюцыі і наву- кова-тэхнічнага прагрэсу, ацэнка іх ролі ў жыцці людзей мянялася з цягам часу. Паступова на змену захапленню новымі тэхнічнымі магчымасцямі, неверагоднымі навуковымі адкрыццямі прыйшла цвярозая ацэнка наступстваў. Пагаршэнне экалагічнай сітуацыі ў канцы дваццатага стагоддзя стала відавочна нават неспецыялістам. У выніку непрадуманага прыродакарыстання кожны год вымірае некалькі відаў жывёл, зводзяцца лясныя масівы, рэкі і азёры. На змену пераможаным хваробам з’яўляюцца новыя, куды больш не- бяспечныя. Чалавек, узброены навукай і тэхнікай, за стагоддзе здо- леў разбурыць экалагічны баланс, які складаўся на працягу ўсёй гісторыі існавання жыцця на Зямлі.Паняцці “азонавыя дзіркі”, “пар- ніковы эфект” сталі часткай паўсядзённага жыцця. Навукова-тэх- нічная рэвалюцыя, якую яшчэ так нядаўна віталі, цаставіла пад па- грозу само існаванне жыцця.

Беларусі ў гэтым плане асабліва “пашанцавала”. Менавіта наша краіна найболып пацярпела ад буйнейшай экалагічнай катастрофы за ўсю гісторыю чалавецтва аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у выніку чаго наша радзіма яшчэ праз сорак тысяч год—перыяд, які значна перавышае ўсю пісьмовую гісторыю чалавецтва, — заста- нецца самым забруджаным месцам на Зямлі. Аднаго гэтага дастат- кова, каб расчаравацца ў дабратворнасці навукова-тэхнічнага пра- грэсу. Нагадаем і тое, што навукова-тэхнічная рэвалюцыя “пада-

рыла” чалавецтву атамныя, вадародныя, мсйтронн^ бл і разнастаййаг сродкі, якія могуць імгненна

Але самым вялікім расчараваннем для грамадства стала ь дамленне таго факта, што ніякі навуковы прагрэс і ніякая даска лая тэхніка не робяць людзей лепшымі, чым яны ёсць. Сёння стап відавочна: прагрэс навуковы не прадугледжвае абавязковага духоў нага прагрэсу.

Расчараванне прывяло грамадства да цвярозага одуму. Людзі ўжо не проста віталі новыя дасягнённі навукі, а задумваліся пра магчымыя наступствы іх. Паступова пачалі з’яўляцца грамадскія арганізацыі, што скіроўвалі сваю дзейнасць на вырашэнне экала- гічных і сацыяльных праблем. Новыя ацэнкі навукова-тэхнічнага прагрэсу знайшлі адлюстраванне і ў літаратуры. Гэта не ў апош- нюю чаргу адносілася да навуковай фантастыкі, якая тым ці іншым чынам заўсёды ацэньвала перспектывы чалавецтва ва ўмовах да- лейшага прагрэсу. Беларускую навуковую фантастыку таксамане абмінулі агульныя працэсы. Для пісьменнікаў-фантастаў 80—90-х гадоў характэрна расчараванасць у навукова-тэхнічнай рэвалюцыі як сіле, якая вядзе да шчасця. Для многіх твораў гэтага перыяду галоўнай стала праблема неадпаведнасці навукова-тэхнічнага і ду- хоўнага прагрэсу чалавецтва. Да таго ж, сацыяльны крызіс абу- мовіў абвостранасць сацыяльнай праблематыкі. Аднак у адрозненне ад сацыяльных утопій папярэдняга перыяду ў беларускай фантас- тыцы апошніх гадоў з’явілася значнаяколькасць антыўтопій.

Пачаткам павароту навуковай фантастыкі да праблем сацыяль- ных і маральна-этычных, да аб’ектыўнай ацэнкі ролі навукова-тэх- нічнага прагрэсу ў жыцці чалавека стала драма Кандрата Крапівы “Брама неўміручасці” (1973). Таленавіты пісьменнік адным з пер- шых заўважыў розніцу паміж высокім узроўнем развіцця навукі і тэхнікі і духоўным, маральным узроўнем грамадства. Як вядома, у яго знакамітай драме змадэлявана сітуацыя, звязаная з ажыццяў- леннем адной з галоўных мараў чалавека пра асабістую фізічную неўміручасць. Брама неўміручасці, аднак, аказалася занадта вуз- кай для ўсіх жадаючых пазбегнуць смерці. Прынамсі, вучоны, які разлічваў падарыць людзям шчасце сваім адкрыццём, з жахам і разгубленасцю назірае за той мітуснёй, што распачалася вакол яго вынаходніцтва. Людзі гатовыя падманваць, прыніжацца, нават пайсці на злачынства. А побач з гэтымі мяшчанамі слынны драма-

I пісьменнікаў якія звярталіся ў сваёй творчасці да фантастыкй Кан- I дратКрапіва ўсвядоміў гэтую нсбяспечную неадпаведнасць паміж г духоўным развіццём чалавека і ростам яго тэхнічных магчымас- I пяў. Неадпаведнасць, якая можа прывесці да самых катастрафіч- [ ных наступстваў. Пазней у творах В. Гігевіча, А. Мінкіна, Л. Дай- I некі, Я. Сіпакова і іншых аўтараў мы зноў і зноў будзем сустракапь I ідэі, якія Кандрат Крапіва выказаў у сваёй знакамітай “Браме яе- I ўміручасці”. Такім чынам, у шэрагу навукова7фантастычных тво- г раў апошніх дзесяцігоддзяў адлюстраванне экалагічных праблем, ■■ існуючых і будучых, цесна пераплецена з экалогіяй чалавечага I духу, з маральным узроўнем грамадства. Знішчэнне прыроды, разбурэнне экалогіі цесна звязана ў беларускай фантастыцы з разбурэннем, спусташэннем чалавечай душы. Асабліва ярка гэта прадстаўлена ў маленькай антыўтопіі А. Мінкіна “Карова” і апо- весці В. Гігевіча “Пабакі”.

У цэнры апавядання А. Мінкіна “Карова” (1988) — будучае чалавецтва, якое стварыла спажывецкую цывілізацыю. Прычым апошняя разглядаецца пісьменнікам як сродак абязлічвання лю- дзей, абесчалавечвання іх. Ва ўмовах пануючай сістэмы ты мо- жаш мець усё, калі апусцішся да жывёльнага ўзроўню і будзеш жыць толькі асабістымюпатрэбамі. Выбіваючыся з рамак сістэ- мы, можна страціць свабоду і жыццё. Мерай чалавечай годнасці А. Мінкін абраў адносіны чалавека да йрыроды, да любога інша- га жыцця, акрамя свайго ўласнага. Галоўны герой трымае карову, хаця гэта і забаронена. Карова для яго ўвасабляе сувязь з жыццём наогул, сэнс ягонага існавання. Таму трагедыяй для гэтага чала- века становіцца хвароба каровы і страта яе. Свет у апавяданні — суцэльны сметнік, створаная чалавекам пустыня: “На-першы по- гляд здаецца, што чалавек едзе па вёсцы, аднак анідзе, як вокам кінуць, не відаць ніводнага дрэва ці хмыза. Хаты стаяць на чор- най, бы вугаль, роўнядзі, спярэшчанай глыбокімі расколінамі. Чорную гэтую пустку абступаюць даволі высокія, невядомага паходжання піраміды... Цяпер бачна, што стромыя ўзгоркі, якія грувасцяцца абапал шашы, — гэта велізарныя груды смецця, друзу, адкідаў, што нібыта сапраўдныя горы цягнуцца да самага неба- краю” (Мінкін А. “Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў” Мн.,“Ма- стацкая літаратура”, 1994. С.125).

Вобраз лугавіны, адзінай сярод гэтай пусткі, — сімвал апош- няй праявы жыцця, чалавечнасці сярод акіяну абыякавасці і эгаі> му. Нездарма пісьменнік дае ёй назву Шамбалы, таямнічай шчаслі- вай краіны, якая адкрытая трлькі для тых, хто дасягнуў найвышэй- шай святасці і духоўнай дасканаласці. Безумоўна, гэта не сапраўд- ная Шамбала, яна сама па сабе не зробіць чалавека шчаслівым, але, трапіўшы туды аднойчы, чалавек пачынае хаця б у марах ба- чыць іншае жыццё: гарманічнае, без страху і болю: “Сніцца яму зялёны, атулены высокімі каржакаватымі дрэвамі луг. Ен сядзіць на цёплым ад сонца валуне і п’е з куфля сырадой. I ў сне малако здаецца мужчыну самым смачным пітвом, якое ён калі піў Непада- лёку пасвіцца карова. Мужчына глядзіць на зіхоткія ад сойца, свет- лыя, з чорнымі адмецінамі на канцах каровіны рогі і слухае чыс- тыя перазвоны ейнага званка. I яму хочацца аднаго: вечна сядзець на цёплым валуне, глядзець на сваю карову і слухаць пяшчотныя пералівы званка і шамрэнне разгалістых дубоў”.

Вобразы прадстаўнікоў спажывецкага грамадства пісьменнік малюе скупымі штрыхамі. Але дэталі падабраныя настолькі ўдала, што мы выразна бачым перад сабой закончаныхэгаістаў, якія жы- вуць уласнымі патрэбамі. У іх няма ніякай духоўнасці, яны не доб- рыя і не злыя — яны абыякавыя да ўсяго, акрамя ўласных жадан- няў. Гэтая абыякавасць робіць іх найстрашнейшымі пачварамі. Ім усё роўна — забіць ці не. Яны кіруюцца прыхамаццю, вырашаючы пытанні жыцця і смерці, Таму, калі забіваюць, то забіваюць яны, па сутнасці, дзеля самога забойства, якое ўспрымаюць як цікавую забаўку: “Пранізліва верашчаць тармазы. Лімузін спыняецца непа- далёк ад таго месца, дзе стаіўся мужчына. 3 кузава аўтамабіля вы- вальваюцца ўзброеныя, у чорных блішчастых камбінезонах людзі. Цішу скаланаюць сухія аўтаматныя чэргі, раскацісты рогат, п’я- ныя воклічы:

— Карова! Гы-гы! Карова!

У некага ў руцэ запальваецца ліхтарык, Тонкі прамень гойсае па схіле, дзе знікла карова. Над кузавам лімузіна выторкваецца напаўголая жанчына з жарымі валасамі: тая самая, з дырыжабля У руцэ ў яе пляшка ў срабрыстай абгортцы.

Сп’яну дык і слон памірсціцца! — віокліва рагоча яна.

Мусібыць, страляніна па карове здаецца ёй надта смешнаю забаўляе яе”.

Карова, сустрэча з якой у створаным А. Мінкіным свеце амаль I цевераі'одная, для гэтых людзеЙ толькі жывая мішэмь. Каб канчат- кова сцвердзіць нялюдскасць гэтых гадаванцаў спажывецкаЙ цы- вілізацыі, пісьменнік выкарыстоўвае наступны эпізод: “Людзі ў чорных камбінезонах мочацца, хто дзе стаіць, забіраюцца ў кузаў, і лімузін зрываецца з месца, растае ў цемені”.

Гэта ўжо не людзі, а жывёлы. Любая патрэба задавальняецца адразу падчас узнікнення, нягледзячы на абставіны. Не існуе ніякіх маральных, этычных норм — у аснове любога дзеяння ляжыць імкненне задаволіць сваё Я. Спустошаная, счарнелая, нібы апале- ная полымем зямля і такія ж спустошаныя людзі. Людзі, якія ўлас- наручна знішчылі ўсё навокал і саміх сябе. Катастрофа ў прыродзе стала вынікам катастрофы ў чалавечых душах.

Аповесць В. Гігевіча “Пабакі” таксама адносіцца да шэрагу антыўтопій. Твор уяўляе складаны сінтэз рознахарактарных тэк- стаў: асабістых запісаў, афіцыйных дакументаў, публіцыстыкі, аў- тарскага апавядання. Складана вылучыць аднаго ці некалькіх га- лоўных герояў. Герой насельніцтва Гррада, у якім разгортваюц- ца падзеі. У цэнтры ўвагі пісьменніка “дэмакратычны” таталіта- рызм. Горад-краіну напаткала катастрофа, якая на працягу некалысіх . гадоў зрабіла далейшае жыццё ў Горадзе немагчымым.

Твор адкрываецца асабістымі запісамі, зробленымі пасля ка- тастрбфы. Невядомы сведка спрабуе разабрацца ў прычынах ката- строфы, зразумець, была яна выпадковасцю, альбо гэта заканамер- ны вынік усёй гісторыі Горада.

Першы летапісны запіс, ад якога адлічваецца існаванне Го- рада, сведчыць, што людзі з навакольных земляў схаваліся за га- радскімі сценамі ад невядомых находнікаў. Ці не ў гэтым першае сведчанне будучай гібелі: “Няўжо наш Горад пачаўся з гэтага? Няўжо нябачнае насілле, сквапнасць, прага ўлады над чужым жыццём, няўжо ўсё гэта, што нябачна гнездзіцца ў душы чалаве- чай, і прывяло ўрэшце да стварэння Горада?” Тое, што загубіла Горад, калісьці стала прычынай яго нараджэння. I нікуды болып не знікала. Людзі імкнуліся знайсці бяспеку, згаджаючыся жыць непасрэдна пад уладай князя. Але небяспека не вечная. У вышэй- шай улады адразу ўзнікае неабходнасць прывязаць людзей да Го- рада. I чым вышэй ступень развіцця чалавечага грамадства, тым гэтае жаданне мацней, што паступова прыводзіць да ўзнікнення таталітарнага рэжыму. *

Змяняецца не толькі форма ўлады, змяняецца і сам Горад. 3 мес- ца дзс жывуць і працуюць людзі, сн нібы псратвараецца ў ЖМвук) драпежную істоту: “Думаецца, што жыццс настолькі кароткае, ппа заклапочаныя сваімі жаданнямі і памкненнямі людзі мс паспяяаюпь заўважыць рэальнага жыцця нашмат большай жывой істогы, I гэтай істоты — Горад...” (Гігевіч В. “Кентаўры” Мн., 1993, С. 269).

Горад жыве, расце, патрабуе ўсё больш 'і больш паветра, вады, зямлі, расце і колькасць бруду, атручанага паветра, адпрацаванай вады. На пэўным этапе гэты працэс пераходзіць у пастаяннае са- маатручванне Горада, вядзе да экалагічнай катастрофы: “Шмат, шмат аналогій знаходжу я паміж Горадам і жывым арганізмам, але больш за ўсё мяне трывожыць здагадка пра тое, ці не надышла тая пара, калі Горад пачынае адміраць, як адмірае ўсё жывое?..

Ці не пераступілі мы тую мяжу, за якой пачынаецца ўсеагуль- нае самаатручванне: і Горада, і нас, гараджан?..” Экалагічная сіту- ацыя ўГорадзе настолькі небяспечная, што стала пагражаць жыц- цю людзей. I тады акадэмік Зоркін прапанаваў уладам стварыць інстытут, які будзе вывучаць уздзеянне НТП на жывыя істоты і асаб- ліва на чалавека. Разам з гэтым ен рэкамендаваў стварыць кант- рольную групу людзей, у якую павінны былі ўвайсці кіраўнікі Го- рада, кіраўніцтва Акадэміі Горада, а таксама іх сем ’ і.

Кантрольнай групе ствараюцца ўее ўмовы для здаровага жыц- ця: чыстае паветра, экалагічна-чыстьія прадукты, своечасовы ад- пачынак. Простае насельніцтва Горада ператвараецца ў паддослед- ных, еярод якіх нібыта павінны з’явіцца прадстаўнікі Ното Гпішпз. На самой жа справе гэтыя людзі ўласным здароўем гжыццём бу- дуць плаціць за НТП і магчымасць бесклапотнага жыцця для “кан- трольнай групы”.

Не выклікае здзіўлення, што кіраўніцтва партыі Вышэйшай Справядлівасці адразу ж падтрымала прапанову. Выпіска з закры- тай пастановы Бюро ЦК партыі Вышэйшай Справядлівасці яскра- ва адлюстроўвае тыя метады, пры дапамозе якіх таталітарны рэ- жым кіруе думкамі насельніцтва. Прадпісваецца ствараць новыя відэаканалы, павялічыць колькасць займадьных відовішчаў, увесці новыя ідэалагічныя клішэ: “гарадское мысленне (перадавое), вяс- ковае мысленне (цемрашальства, адсталасць, непісьменнасць), кас- мічны позірк, інтарэсы чалавецтва”, праводзіць дыскусіі па гла- бальных пытаннях, пакідаючы без увагі мясцовыя праблемы, па- шырыць колькасць конкурсаў, спаборніцтваў — усё гэта толькі для таго, каб не пакідаць людзям вольнага часу задумацца над тым, што сапраўды адбываецца ў Горадзе. 

Абыякавасць да сваёй справы разам з пастаяннай занятасцю думак пабочнымі пытаннямі, якая апанавала большасць насельніцтва, робіць такое здарэнне вельмі верагодным. Калі б не з’явіліся па- бакі, то нешта іншае ўсё роўна канчаткова загубіла б Горад. В. Гі- гевіч прадэманстраваў механізм самаразбурэння, закладзены ў та- тал ітарную сістэму.

Далейшае развіццё падзей таксама прадыктавана сутнасцю сістэмы. Імкненне захаваць зіаШз цгю прыводзіць да замоўчвання небяспечнай сітуацыі. Калі ж яна становіцца непадкантрольнай, улады пачынаюць унушаць насельніцтву, што з гэтым становіш- чам магчыма і неабходна змірыцца. І людзі мірацца. У той жа час пабакі, пачварны гібрыд пацука і сабакі, жыццядзейныя і хітрыя, выдатна прыстасаваліся да ўмоў, якія прапанаваў ім Горад, і людзі, якія і дагэтуль жылі ва ўмовах, неспрыяльных для нармальнага жыцця, паступова саступаюць месца новым гаспадарам. I зноў мы бачым пустку ў душы чалавека і пустку, у якую ён ператварыў на- ваколле. Абыякавасць, нежаданне задумацца пра магчымыя наступ- ствы сваёй дзейнасціД- вось галоўная прычына экалагічнай ката- строфы.

Адносіны да ітрыроды выступаюць адным з крытэрыяў ацэнкі духоўнага стану грамадства і ў рамане Л. Дайнекі “Чалавек з бры- льянтавым сэрцам”: Пісьменнік апісвае магчымае будучае. Праз трыста год людзі пазбавіліся войнаў* нястачы. Адышлі ў нябыт эпі- дэміі. На зямлі пануе Вялікая Эра Плюралізму. Але перад намі зусім не ўтопія, як гэта можа падацца на першы погляд.Чалавецтва пад- вяргаецца пастаянным атакам Вялікага Жаху. Вялікі Жах прыходзіць да чалавека ўначы, быццам выпрабоўваючы яго. I прычына гэтай вайны — помста знявечанай прыроды.

Задоўга да чалавека на Зямлі існавала цывілізацыя плазмоі- даў, якая жыла ў гармоніі з прыродай. З’яўленне чалавека не толькі адцясніла Старую Цывілізацыю на другі план, але паставіла пад

пагрозу само яс існаваннс: “...Вы, людзі, загналі насутакіятупікі у такія падзямсллі, адкуль, калі мы нс выберамся сёнвя, заўтра I ўжо выбрацца будзе немагчыма. А мы, як і вы, хочам захаваць I для будучых пакаленняў сваю цывілізацыю. Вы, людзі, разбурае- це наша жытло, нават не задумваючыся аб гэтым. Вам трэба на- I фта, вугаль, золата, газ, і вы, змятаючы ўсё на сваім шляху, груба ўрываецеся ў патаемныя зямныя нетры. Вы беспсрапынна пам- пуеце нафту. А што такое нафта і газ? Гэта — кроў СЦ, гтга — наша жыццё” (Дайнека Л. “Чалавек з брыльянтавым сэрцам” Мн,, | “Юнацтва”, 1994. С. 93—94).

Так вызначае прычыны канфлікту прадстаўнік Старой Цывілі- зацыі (СЦ). Ці нё пераболыпанне гэта? Не. Экалагічная сітуацыя на планеце вельмі складаная і не назіраецца тэндэнцый да яе па- ляпшэння: “Усё часцей нараджаюцца між звяроў мутанты, у якіх папсаваны генетычны код, гіганцкія ваўкі, дзвюхгаловыя сабакі, бязвокія зайцы. Прырода, атручаная чалавекам, узбунтавалася, сышла, як цягнік-лакаматыў, з рэек, ляціць пад адхон і ўсё ломіць на сваёй дарозе”. Чалавецтва пад уздзеяннем абставін нават пры- мае закон Сіняга Тормазу, які штучна стрымлівае тэхнічны пра- грэс: “I вернікі, і закаранелыя атэісты адчупі сябе (спачатку толькі ўва сне і ў наркатычных мроях) калі не багамі, дык двайнікамі ба- гоў, і ўжо не адзін прымерваўся, шукаў пункт апоры, каб перавяр- нуць Зямлю. Але буйны метэарыт, што нечакана для касмічнай вар- ты прыляцеў, упаў з хмарыстага неба і разбіў, нібы курынае яйка, ядзерны рэактар на поўдні Афрыкі, напалохаў усіх, дакладней ка- жучы, амаль усіх”.

Заўважым, што толькі страх перад магчымасцю катаклізму вымушае чалавецтва прыпыніць безаглядны бег наперад. Людзі прыходзяць да Сіняга Тормазу не ў выніку разважанняў, навуко- вых доследаў імі кіруе страх.

Чалавечая цывілізацыя эгаістычная ў адносінах да іншых. На- ват дасягнуўшы роўнасці ў правах для людзей, яна адмаўляе ў пра- вах іншым істотам, якія надзелены розумам, але не з’яўляюцца людзьмі:

“ I адкуль толькі ўзялася гэта брыдота? Жылі дзяды-прадзе- ды, нічога не ведалі, былі гаспадарамі планеты, а мы атрымалі кукіш з макам — аб’явілася, бачыш ты, нейкая Цывілізацыя. Цьфу ты”.

Для многіх існаванне на Зямлі яшчэ адной цывілізацыі толькі

прыкрая перашкода ў безраздзельным гаспадаранні чалавека на Зямлі. Няшмат такіх людзей, якія ўсведамляюць адказнасць чала-

вецтва за разбураную прыроду, гатовы прымяць сваю віну. Адзін з галоўных герояў рамана Клён Дубровіч з улясціАым яму юнацкім максімалізмам заяўляс:

« — Мы пазбавілі Старую Цывілізацыю чыстай ежм і паяетра, мы атруцілі яе. Яна і помсціць...”

Але гэта думкі адзінак. Іншыя ж нс жадаюць прызнаваць сваёй віны.

Людзі паслядоўныя ў сваім эгаізме. Мутанты, якія з’явіліся у выніку чалавечай дзейнасці, што парушыла экалагічны балаяс, для іх перш за ўсё небяспечныя пачвары, якіх трэба вынішчыць або трымаць у абмежаванай прасторы, а не праява жыцця, якая мае права на існаванне. Людзям усё роўна, як жывуць, што адчуваюць мутанты, толькі б яны не выходзілі за межы Тлустага лесу.

Упэўненыя ў сваёй выключнасці, людзі ўжо не здольныя заў- важаць праявы іншага розуму, акрамя свайго ўласнага. Разважанні тыпу: “Толькі пабыўшы ў чужой скуры, лусцы, шэрсці, ракавіне, толькі пабегаўшы, палётаўшы, папоўзаўшы, адчуўшы страх і зня- могу, можаш наблізіцца (хоць часткова) да разумення агульнасці ўсяго жывога. Няважна, зразумелае яно ці незразумелае, прыгожае ці непрыгожае, ціхмянае ці агрэсіўнае. Яно —жывое, а значыць, неабходнае таму свеіу, у які, нібы зрэнка ў вока, заключана тваё жыццё”, — гэта толькі прыгожыя словы, самападман і не больш за тое. Пераўтварэнні, задуманыя як сродак далучэння чалавека да жывой прыроды, сталі чарговай забаўкай, нечым накшталт нарко- тыка: “Чалавеку Вялікай Эры Плюралізму ўжо было мала моцна- гучнай музыкі, тытуню і віна. Дзеля таго каб зламаць жалезную клетку сваёй духоўнай адзіноты і несвабоды (так, несвабоды, хоць знешне ўсё здавалася надзіва свабодным і супершчаслівым), людзі, як на прыгожую зваблівую цацку, накінуліся на прыдуманую док- тарам Метэорам Тэорыю і Практыку Пераўтварэнняў”.

У чалавецтва ёсць двайнік — цывілізацыя Сіняй Зоркі, якой таксама характэрны эгаізм у адносінах да навакольнага свету. Але ў адрозненне ад людзей прадстаўнік гэтай цывілізацыі адкрыта гаворыць: “Я павінен правесці эксперымент. Эксперымент вышэй за ўсё...”

Людзі сутыкнуліся з цывілізацыяй, якая ставілася да іх так, як і самі яны ставіліся да іншых жывых істот. ПІлях гэтай цывілізацыі шлях чыстага пазнання, эксперыменту дзеля эксперыменту. Такая цывілізацыя падпарадкоўвае ўсё навакольнае сваім інтарэсам. Су- стрэча з ёю з’яўляецца штуршком да пераацэнкі героямі зямной

цывілізацыі ўвогуле. Невыпадкова адзін 3 герояў твора, Дубровіч, назваў Зямлю фалыпывай пламетай.

У чым жа праяўлясцца фальш? Перш за ўсё ў абмежаванаспі афіцыйнага плюралізму. Нават паўсядзённымі паводзінамі герояў кіруестрогі Этыкет. У любых абставінах чалавек паводзіць сябе ў адпаведнасці з нормамі Штодзённага Этыкету.

Плюралізм думак таксама абмежаваны. Людзі могуць спрачап ца наконт таго, называць родную гіланету Зямля або Мора, якая сімволіка закладзена ў лічбе сем, каму прысвоіць тытул “Чалавек з брыльянтавым сэрцам” і ці не будзе лепш замяніць назву гэтага тытула на “Чалавек з бронзавым сэрцам” як на больш сціплую. Але не абмяркоўваюцца пытанні аб адказнасці чалавецтва за развіццё цывілізацыі.

У чым жа прычыны таго, што пры спрыяльных умовах не ўзнікла сапраўдная дэмакратыя? Прычыну трэба шукаць у людзях. Якія яны, тыповыя прадстаўнікі Вялікай Эры Плюралізму? Звернемся да вобраза бацькі Клёна.

Гай і Бярозка Дубровічы — добрыя,. сўмленныя людзі. Яны кахаюць адно аднаго, у іх добрыя адносіны з сынам. Здавалася б, узорная сям’я, ідэальныя людзі.;Але паступова пераконваешся, пгго гэта далёка не так. Насцярожвае ўжо тое, што, атрымаўшы папя- рэджанне Вялікага Жаху, Гай не здолеў адмовіць сыну і разам з ім паляцеў на хутар. Болей за тое, даведаўшыся, што выпрабаванне будзе дзевятай катэгорыі, Гай і тады не адсылае сына дадому, фак- тычна падстаўляючы яго пад удар.У выніку Клён гіне.

Што кіруе бацькам? Можа, ён проста не ў стане адмовіць сыну, паўцлываць на яго? Але ў канцы рамана, калі Гай лічыць, што Клён павінен заставацца дома, яго не спыняе нават магчымасць таго, што прыйдзецца прымяніць сілу і, магчыма, страціць павагу і давер сына. Тады што перашкаджае яму зрабіць так зараз? Хутчэй за ўсё, Гай Дубровіч проста баіцца застацца сам-насам з Вялікім Жахам, прычым баіцца настолькі, што яму абавязкова трэба, каб падчас выпрабавання побач быў хто-небудзь, каго можна паклікаць на да- памогу, хто мог бы прыкрыць яго, Гая, ад небяспекі, няхай гэта будзе ягоны сын-падлетак.

Раман “Чалавек з брыльянтавым сэрцам” ~ папярэджанне. Чалавек, які заклапочаны толькі закаваннем свайго ўласнага даб- рабыту і спакою, не здольны пабудаваць справядлівай сацыяльнай сістэмы. Нават плюралізм ён ператворыць у аўтарытарны рэжым,

які будзс кіравацца прынцыпам захавання віаШв Чію любымі срод- камі. Разам з тым псіхалогія абывацеля выгадуе і чалавека-ўласні- ка, а не гаспадара, чалавека, які здольны ўзяць ад прыроды столькі, колькі яна можа даць і нават больш, пакідаючы пасля сябе пустэчу, і не спыніцца да таго часу, пакуль не паўстане пагроза экалапчнай катастрофы. Рукатворная пустыня спачатку зараджаецца ў чалаве- чай душы, апанаванай сквапнасцю, эгаізмам і абыякавасцю.

Карціну тэхнагеннай экалагічнай катастрофы стварае ў сваей аповесці “Блуканне па іншасвеце” (1994) Янка Сіпакоў Галоўны герой твора Радзім Яснавец невядомым чынам трапляе ў паралель- ны свет і, блукаючы па іншасвеце, праходзіць праз некалькі краін, у якіх па той ці іншай прычыне жыццё стала амаль немагчымым або ператварылася ў тэатр абсурду. I першым месцам, у якое ён трапляе, становіцца зямля, спустошаная чалавекам: “Разглядаў з вышыні зямлю, і яму рабілася страшна, куды ён апускаецца: зямлі, той зямлі, якая вабіць, якая цвіце і буяе, шчыра кажучы, не было, а пад ім невыразна шарэла нейкая голая непрытульная пустыня. I як ён ні ўглядаўся, і куды ні кідаў свой позірк, -— вочы нідзе не мапіі зачапіцца хоць за якое дрэва, за якую хату, сцежку, ужо не кажучы пра што-небудзь жывое. Праўда, калі пустыня пабліжэла, Радзім пачаў распазнаваць на ёй былыя, даўно перасохлыя рэчышчы, руі- ны вёсак і гарадоў, разараныя калісьці прамавугольнікі, дзялянкі, лапіны палёў і сенажацяў

Тое, што зверху здавалася шэраю пустыняю, зблізку аказалася нагрувашчваннем нейкіх каменных глыбаў, сярод якіх нельга было прыкмеціць нават самых нязначных прыкмет жыцця.

Доле было цяжка дыхаць: паветра разрэджанае, яго не хапала, ды і тое, што асталося на гэтай планеце, мусіць, пасля нейкай раз- буральнай вайныл брыдка пахла, смуродзіла, і ад яго адразу ж пача- ло пяршыць у горле” (Сіпакоў Я.“Падары нам дрэва”. Мн., “Юнац- тва”, 1997. С. 12—13).

Зямля, калісьці жывая і прыгожая, ператварылася ў мёртвую пустку. Толькі высахлыя рэчышчы рэк і ручаёў, руіны гарадоў і вёсак нагадваюць, што на гэтай мёртвай зямлі калісьці бруіла жыц- цё. Думка пра вайну ўзнікае невыпадкова: нават калі вайны і не адбылося, усё роўна зямлю забілі. Пісьменнік падкрэслівае абса- лютную безжыццёвасць гэтых мясцін, калі гаворыць, што нават гукаў не было ў гэтай мёртвай прасторы: “На зямлі было ціха-ціха... Уяўляеце, як можа быць ціха, калі няма ніводнага дрэва, каб рап- там зашапацець лісцем, ніводнай рэчкі, каб забулькатаць бруёю каля

камсннй, няма нават птушкі, якая б магла нечакана эалопод лсм„ спалохаць, пралятаючы непадалёку, няма тряны, каб ціха І чотна прашумець пад лёгкім узвеем .

Але не вайна забіла жыццё, а няправільнае прыродакармстав. не. Людзі, каб дабіцца вялікіх ураджаяў, атрымаці, сінтПМт<ЯМя матэрыялы для гаспадарчых патрэб, шырока выкарыстоўвалі ХІМІЮ не паклапаціўшыся прадугледзець магчымыя наступствы. Таксіч- ныя адходы вытворчасці выліваліся ў рэкі і азёры, выкідвалісяў паветра, што хутка прывяло да экалагічнай катастрофы. Урэшце ўсё жывое загінула, а людзі вымушаны былі перабрацца пад купа- лы або ў падземныя бункеры.

Але адзінымі вінаватымі аказаліся толькі... хімікі. Варожасць да хімікаў у Земіі была настолькі вялікая, што аднаго падручніка па хіміі, які быў у Радзіма, было дастаткова для таго, каб яго па- садзілі ў турму.

Хімікі, якія адасобіліся і стварылі сваю дзяржаву, таксама паку- туюць ад наступстваў экалагічнай катастрофы. I таксама знайшлі сабе ворага, якога можна абвінаваціць ва ўсім.

Урэшце варожасць стала для людзей нечым накшталт рэлігіі; каб абвінаваціць ворага ва ўсіх няўдачах і няшчасцях, не трэба ніякіх доказаў. Дастаткова еамога факта няўдачы. Людзі замкнёныя ў сваёй варожасці, яны жывуць у прывіднай рэальнасці, створанай іх няна- вісцю. Варожасць не толькі раз’яднада людзей, але паралізавала іх творчыя здольнасці. Дзеля чаго шукаць новыя падыходы для выра- шэння існуючых праблем, калі і так вядома адзіная прычына ўсіх няўдач: шкодніцтва ворагаў.

Зямля пасля экалагічнай катастрофы мёсца, непрыдатнае для жыцця людзей. Але пустыні чалавечай душы бываюць страш- нейшыя за любы катаклізм. Героі аповесці Андрэя Федарэнкі “Сму- та, альбо XII фантазій на адну тэму” толькі ў Чарнобыльскай зоне знайшлі надзейны прытулак, у якім чалавек пазбаўлены ад жыцця ў грамадстве “новага тыпу”: грамадстве невукаў і хамаў, наркама- наў і алкаголікаў, абыякавасці і эгаізму, якое не памятае свайго міну- лага і не мае будучыні. Радыеактыўнае выпраменьваннеладаецца менш небяспечным для чалавека, чым радыяцыя збэшчаных чала- вечых душ:

“ — Э-э, сказаў Чыгуначнік, навыдумляюць чаго хочаш. Колькі Бог даў, столькі і ў зоне пражывеш. У нас уся Беларусь ця- пер зонамаю на ўвазе не толькі радыяцыю...

— Там у нас цэлая вёсачка — такіх, як мы, —»оказала Валя. —

Есць два кані, садзім бульбу, возім сабе лроам ус€ роб»м. як колісь. Нават дзеці ссць, адно ў зонс нарядзіляся зусім нярмл пь нае дзіця. Вось настаўнік трэба...

— Як я адразу не здагадаўся! — ускрыкнуў Расолька. Ну дома ж, гэта былі тыя самыя добраахвотнікі, што самахоць жылг ў забруджаных Чарнобылем раёнах, купленых за валкугу замежжкамі Замежнікі прыязджалі раз на год і рабілі нейкія свае даследы і вы- мярэнні — увесь астатні час каланісты магпі жыць, як ім заугодяа Расолька ведаў пра гэта не з прэсы і не з тэлебачання — так, з розных чутак, выпадковых расказаў...”

Любая рукатворная катастрофа бярэ пачатак перш за ўсё ў душах людзей, якія апанавалі абыякавасць, эгаізм, спажывецкі по- гляд на жыццё, варожасць. Перш чым выправіць экалагічную сіту- ацыю, трэба каб змяніліся, духоўна выраслі самі людзі, інакш не- пазбежна вяртанне да безагляднага разбурэння навакольнага ася- роддзя. Ніякая пагроза для жыцця іншых людзей не спыніць чала- века з пусткай у душы. Менавіта таму і выступае экалогія прыроды і экалогія чалавечай душы як непадзельнае цэлае, дзе абедзве часткі ўзаемаабумоўленыя, у творах беларускіх фантастаў апошніх дзе- сяцігоддзяў.

Літаратуразнаўства неаднаразова адзначала прагноз як неадмен- ную функцыю навуковай фантастыкі, што па сваёй прыродзе скіра- вана ў пэўнай ступені ў будучыню. Не маглі аўтары пры гэтым аб- мінуць і апісання таго грамадства, якое ўзнікне ў будучым. Такім чынам, сацыяльная і навуковая фантастыка, як правіла, арганічна спалучаюцца ў межах аднаго твора. Нават сваім узнікненнем наву- ковая фантастыка абавязана менавіта фантастыцы сацыяльнай.

У большасці выпадкаў навукова-фантастычны твор утрымліваў у сабе не толькі прагноз далейшага развіцця навукі, але і ацэнку перспектыў грамадскага развіцця, што было характэрна і для бела- рускай навуковай фантастыкі. Што да твораў беларускіх фантас- таў 60 -— 70-х гадоў, то там, галоўным чынам, была апісана мадэдь ідэальнага камуністычнага грамадства, да якога, па тагачасным меркаванні, ішло чалавецтва. Па сутнасці, гэта былі сацыяльныя ўтопіі. Навуковая фантастыка азначанага перыяду міфалагізавала ўяўленні аб будучыні ў адпаведнасці з ідэалагічнымі ўстаноўкамі: “Можна сказаць, што мастацкім метадам сучаснай навуковай фан- тастыкі з’яўляецца “адваротная міфатворчасць”. Міфатворчасць наогул — гэта свядомая або несвядомая мастацкая перабудова пры- роды, грамадства. Міфалогія, як казаў Маркс, падпарадкоўвала і

фармавала сіяы прыроды ва ўяўленні і пры дапамспе ўяўленн*. Менавіта гэта робіць зараз і навейшая міфалогія наяуковяя фан- тастыка, якая рыхтуе чалавека да будучыні” (Саладоўнікаў С. “По- плсч з мараю пра беларускую фантастыку”. // “Маладосць”. 1979. №6. С.158).

Але стварэнне сацыяльнага міфа можа мець і часта мас адмоў- ныя наступствы, дапамагаючы ствараць скажонае ўяўленне пра рэчаіснасць згодна з афіцыйнай ідэалогіяй: “Сацыяльны міф ства- раецца некаторымі асаблівасцямі грамадскага жыцця. У такім вы- падку міф разумеецца як сістэма сучасных абагульненых уяўлен- няў пра час, у значнай ступені адчужаных ад сапраўднай рэчаіс- насці, — г. зн. скажоных. Падобны міф з’яўляецца тормазам на шляху грамадскага прагрэсу” (Каваленка В. “Міфа-паэтычныя ма- тывы ў беларускай літаратуры”. Мн., “Навука і тэхніка, 1981. С.38). Гэта можа рабіцца свядома або несвядома, калі пісьменнік і сам знаходзіцца ў палоне ідэалогіі. Апошні варыянт найбольш небяс- печны, таму што ў творы знаходзіць адбітак шчырая вера творцы ў тое, пра што ён піша.

Да сярэдзіны васьмідзесятых гадоў стала канчаткова ясна не- апраўданасць спадзяванняў на пабудову камунізму. Сацыяльны крызіс выклікаў пераасэнсаванне ўяўленняў пра далейшае развіццё грамадства. У гэты перыяд з’явілася беларуская антыўтопія, якая ўзяла на сябе функцыю развянчання створаных раней сацыяльных міфаў. Калі раней у навукова-фантастычных творах прысутнічаў аптымізм у ацэнках перспектыў чалавецтва ў сувязі з далейшым прагрэсам навукі і тэхнікі, то ў 80—90-я гады перспектывы шчас- лівай будучыні разглядаліся беларускімі фантастамі вельмі крытыч- на. Большасць антыўтопій гэтага перыяду аналізуе феномен тата- літарнага грамадства. Непакоіць пісьменнікаў і рэальная магчы- масць сусветнай вайны з выкарыстаннем ядзернай зброі.

“Канарейка, маленькнй нежно-голубенькнй комочек, мертво лежнт в косо повнсшей клетке, большне н темные человеческне тела с удушенно снннмн лнцамн н вытянутымн шеямн обмяклн в креслах у пультов, чернеют н грудятся у стенкн возле змеяіцнхся труб.

П только голос все убеждает:

— Мы жнвы, мы еіце жнвы!..” (Адамовнч А. “Последняя па- стораль”. М., мСоветскнй пнсатель, 1989- С. 497).

Так пачынаецца аповесць А. Адамовіча “Апошняя пастараль”. Пісьменнік апісаў свет пасля атамнай вайны. Нічога жывога не за- сталося на плансцс, паўсюль адма і тая ж кярпіня трупы. л»ле- ныя Ў кучы альбо назаўсёды прыкапамыя дя спяіх крпспяў зя ггутк- тамі пускавых установак, дзе іх напаткала смерць. С’мерпь адабря- ла ўсс: гукі, фарбы. Толькі адно яшчэ застяецня яд чялявечяга *мт ця: невялікі астравок цішыні і спакою, на якім знайшл» часовы пры- тулак душы ці адбіткі асоб двух чалавек, байпоў варожых армій

Пісьмсннік удала выкарыстаў элементы пастаралі. На яостра- ве простае, натуральнае жыццё чалавека на ўлонні прыролы Усё прасякнута адчуваннем спакою і шчасця. I як неадменная частка гэтай пастаралі — Яна, увасабленне жаноцкасці і кахання. якая » жыве толькі для шчасця: “Знакомо наклоннв набок детскую голов- ку, чтобы совладать на ветру с медовой тяжестью волос, она смот- рнт пз утренней морской свежестн спокойно н безмятежно. соглас- ная лншь на счастье н блаженство во всем м везде, на нежную лас- ку н вечную красоту встречаюшего ее рожденне мнра...”

Прыгажосць, гармонія, жыццё супрацьстаяць разбурэнню, ха- осу і смерці, якія, нібы сцены калодзежа, ахапілі з усіх бакоў астра- вок. Герой стараецца не бачыць гэтых сцен, захоплены каханнем, ён, быццам шчытом, прыкрываецца ім ад жахлівай рэчаіснасці: “А на то, что могло бы нас смутнть, мы стараемся не смотреть. На глыбы тяжеленного мрака — стены нашего “колодца”, высоко вста- юіцне над намн. Нх полосуют веера огненных треіцнн-молннй, немых, неслышных. А не слышншь так можно п не смотреть. Не глядншь вроде н нет-этого. Есть на что, на кого смотреть: нас двое!”

Але смерць ідзё поруч з чалавекам. Для таго, каб парушыць спакой, дастаткова было з’явіцца Трэцяму. Банальны трохкутнік чалавечага кахання разбурае апошнюю пастараль. Герой, які доў- га разважаў пра прычыны катастрофы, што напаткала свет, пра прыроду вайны, адстойваў гуманістычныя ідэі, сам прынясе ня- навісць і смерць у апошні прытулак цішыні і міру, у апошні пры- тулак жыцця.

Як на сцэне, разгортваюцца падзеі перад вачыма ўсяго сусве- ту. Толькі тры чалавекі на востраве. Паміж імі ўжо не існуе дзяр- жаўных межаў, маёмаснай і сацыяльнай няроўнасці. Нават нацьь янальная і расавая прыналежнасць не адыгрываюць істотнай ролі, бо людзей усяго толькі трое. Людзі вызвалены самімі абставінамі ад абавязкаў, якія накладвала на іх дзяржава, пэўны палітычны лад, грамадскі ўклад. Людзі максімальна набліжаны да сваёй сут- насці, якую нельга больш схаваць за палітычнымі лозунгамі, за- гадамі, традыцыямі і звычаямі: “Возможно, кому-то там, — Тре- тнй неопределенно провел рукой, показывая на круглое голубое окошко неба, — понадобнлнсь зрнтелн. Для последнего спектак- ля. Мы прнглашены в ложу Велнкого Драматурга, он же Велнклй Режмссер”.

Чалавецтва загінула, бо ніхто не захацеў саступаць, не пажадаў шукаць кампрамісу, бо кампраміс заўсёды патрабуе ад нечага ад- мовіцца. Людзі разарвалі планету, каб яна не дасталася каму-не- будзь аднаму, ахвяравалі жыццём усіх дзеля палітычнай ідэі.

Так, здавалася, што адно аднаму ўступалі, але не паступаліся прынцыпамі. Але каму патрэбныя гэтыя прынцыпы на пустой, мёрг- вай зямлі? Нікому. I нават страціўшы ўсё, героі не да канца ўсве- дамляюць гэта. Невыпадкова адзін з іх заяўляе: “Колькі можна са- ступаць? Яны як глухія!” Але глухія абодва бакі. У атамнай вайне няма і не можа быць невінаватых. Знішчэнню ўсяго жывога няма апраўдання. I нельга ўскласці ўсю адказнасць на невялікую групу людзей: палітыкаў, фінансістаў. Яны аддавалі загады, якія прывялі да катастрофы, але людзі выконвалі гэтыя загады, націскалі на кнопкі пускавых установак, выдатна ведаючы, што адбудзецца пас- ля. Больш за тое, нават тады, калі стала канчаткова зразумела, што не будзе не толькі пераможцаў, але 1 наўрад ці хто ацалее ў ядзер- най бойні, гэта нікога не спыніла:

— Ннкакнх нашнх! Мы не можем рнсковать. Сбнваем всех подряд. На то мы ;— “последннй удар”, “мстяіцее небо”, Послед- ннй удар должен быть за намн. Это —- главное”.

Нават апошнія ацалеўшыя не здолелі пражыць адпушчаны ім час мірна. Дастаткова было жанчыне абраць аднаго з іх, як другі ўзненавідзеў шчаслівага саперніка. Чалавек, які яшчэ нядаўна з горыччу спрабаваў асэнсаваць тыя шляхі, што прывялі чалавецтва да гібелі, не жадаючы змірыцца са стратай, саступіць, ён шукае апраўданняў сваёй нянавісці і, безумоўна, знаходзіць: яго сапернік не можа мець дзяцей. Адабраўціы ў яго жанчыну, герой зробіць паслугу ўсяму чалавецтву, якое зможа адрадзіцца. Нават сваю ка- ханую герой перастае ўспрымаць як асобу, якая мае права на вы- бар, бо гэты выбар ужо зроблены не на яго карысць.

Калі чалавек, які ненавідзіць, адчуе, што.яго нянавісць спра- вядлівая і цалкам апраўданая, яго не спыніць нічога. Таму так імкнецца падабраць філасофскае, навуковае абгрунтаванне для сва- ёй нянавісці герой аповесці. Шукае, пакуль самападман не дасць яму магчымасці сказаць: “Теперь на моей стороне не одна лншь

обнда н не лмчная правота, а йсторйческая — да, как это нп громко звучнт”

Але гэта менавіта асабістая крыўда, зайздрасць да чужога шчасця.

Не ў стане пераступіць праз уласны эгаізм, аглушыўшы сябе сваёй “гістарычнай” справядлівасцю, чалавек здзяйсняе забоЙства. Забойства, пасля якога рухне востраў жыцця сярод смерці. Чала- век прынёс у апошнюю пастараль нянавісць і гвалтоўную смерпь, бо не пажадаў саступаць, адмовіцца ад сваёй праўды на карыспь жыцця. Асабістая праўда для кожнага пагубіла чалавецтва, яна ж забіла і апошні астравок жыцця: “Все н во всем всегда перед всемн правы! —— еслн не это, тогда что погубнло?”

Чалавек, нават узброены апонінімі дасягненнямі навукі і тэхнікі, не стане ад гэтага лепшым. Духоўная недасканаласць людзей, няў- менне пераадолець варожасць, паступіцца сваімі інтарэсамі нават дзеля жыцця вядзе чалавецтва да гібелі. I тут нельга застацца ўба- ку, бо ў апошняй трагедыі гэтага свету пэўны ўдзел прыме кожны. Аповесць-папярэджанне “Апошняя пастараль” — спроба пры- мусіць людзей задумацца, куды яны ідуць. Ці хопіць у чалавецтва розуму, каб своейасова адмовіцца ад сваёй праўды на карысць жыцця, на карысць будучыні?

Не меншую заклапочанасць далейшым лёсам чалавецтва вы- казаў у сваіх навукова-фантастычных творах і В. Гігевіч. У сваіх аповесцях і раманах пісьменнік стварыў некалькі мадэляў таталі- тарнага грамадства, аналізуючы яго прыроду, прычыны ўзнікнен- ня, магчымыя вынікі панавання таталітарызму для далейшага раз- віцця чалавецтва.

Ужо ў фантастычнай аповесці “Карабель” пісьменнік стварыў пераканаўчую мадэль таталітарызму, як бы ўбачыўшы грамадства з самай вяршыні сацыяльнай піраміды. Герой, ад імя якога вядзец- ца апавяданне, капітан Карабля, ужо не адно дзесяцігоддзе ці, можа, нават стагоддзе вандруе ў Сусвеце. Імкнучыся да гэтай вяршыні, герой панёс вялікія страты, духоўны крызіс прымушае яго заду- мацца над сэнсам уласнага жыцця, над роляй сістэмы, якая існуе на Караблі, у яго лёсе, над самой сутнасцю гэтай сістэмы. Герой твора, які прайшоў амаль усе сацыяльныя ступені, добра ведае сістэ- му на самых розных узроўнях. Ягоныя ўспаміны — сапраўднае падарожжа ўнутры гэтай сістэмы.

Пісьменнік не выпадкова абраў месцам дзеяння аповесці кас- мічны карабель. Гэта замкнёная прастора, ізаляваны мікракосм.

Грамадства на карабпі ізалявана з самага пачатку, што дае магчы- масць паставіць чысты эксперымент сацыяльнага мадэлявання, Нават структура Карабля дапамагае пісьменйіку падкрэсліць нека- торыя аспекты таталітарнай сістэмы. Карабель падзелены на ўзроўні, кожнаму з якіх адпавядае пэўны сацыяльны статус люд- зеіГ Строгая іерархічная арганізацыя грамадства падтрымліваец- ца, такім чынам, пры дапамозе ізаляванага размяшчэння кожнага сацыяльнага слою. Жыццё людзей строга рэгламентавана. Дзейні- чае наладжаная сістэма пакаранняў і ўзнагарод. Існаванне такой рэгламентацыі тлумачыцца патрэбамі Каірабля, таму найменшае адхіленне караецца з максімальнай жорсткасцю. Прычым пакаранне знаходзіць падтрымку ў пэўнай часткі насельніцтва:

“ —Калі кожны жыхар паверха, а тым болей усяго Карабля пачне хадзіць без пропуска па лесе, то ад нашага лесу нічога не застанецца” (Гігевіч В. “Карабель. Мн., “Мастацкая літаратура”, 1989. С.220).

“ —... Яны не падумалі, што на нашым Караблі ўсё ўзаемазвя- зана, дык вось цяпер на першым паверсё ў іх знойдзецца час пра ўсё гэта падумаць”, так разважае бацька героя пра сям’ю, якую за з’яўленне ў лесе без дазволу адправілі на першы паверх. Яму прасцей прыняць афіцыйны пункт погляду на жыццё, чым пры- знаць яго недасканаласць і несправядлівасць. Прасцей марыць аб магчымай узнагародзе, чым думаць пра пакаранне ці яго сапраўд- ныя прычыны. Чым болыпая ўзнагарода, тым болып складана яе атрымаць. Каб пабыць некалькі гадзін у лесе, трэба выстойваць доўгую чаргу. А адпачынак на моры для простага чалавека ўжо амаль недасяжны.

Болыпасць людзей у творы Гігевіча запалохана да такой сту- пені, што кожную хвіліну адчувае сябе пад нечым наглядам. Нават проста ціха выказаць нязгоду з тым, што адбываецца, для іх занад- та адважны ўчынак. Такому стану суцэльнага страху садзейнічае не толькі добра наладжаная сістэма назірання за людзьмі, існаван- не патрулёў, але і таямнічыя Здані, сустрэча з якімі — амаль верная смерць: “У той год, калі Альма загінула, Здані нечакана пачалі з’яў- ляцца на ўсіх паверхах. Яны як павар’яцелі... Нават і ў нас, на чац- вёртым паверсе, яны наводзілі жах на людзей. Людзі рабіліся сціша- нымі, разгубленымі і... паслухмянымі”. Але галоўны сродак кант- ролю гэта абмежаванне дазволеных ведаў. На кожным узроўні чалавек атрымлівае частку ведаў, якія выдаюцца за ісціну. Абвяр- жэннё дагматаў расцэньваецца як злачынства і адпаведна караец- ца. Простым працоўным людзям гавораць, што Карабель — адзі-

ная магчымая рэальнасць, за мсжамі якой — чорная нустэча кос- масу. Але ходзіць паміж людзьмі легеяда, што некалі яны жылі на планеце, дзе ўсяго было даволі: зямлі, паветра, лясоў, мора, -— дзе людзі маглі кожную ноч бачыць зоркі.

Паданне пра тыя часы, калі людзі былі вольныя ў сваіх думках і памкненнях, перадаецца з пакалення ў пакаленне. У лушы галоў- пагагероя, Ёха, узнікае канфлікт паміж праўдай маці і афіцыйнымі ведамі. Увесь перыяд навучання ў школе ён спрабуе даведацца, хто меў рацыю: маці ці Настаўнік. Не знаходзячы пераканаўчага адка- зу, Ех звяртаецца непасрэдна да Настаўніка, але той пэўнага адказу не дае: “... адно я пэўна ведаю: самае шкоднае, пра што ты тут жа павінен забыць і ніколі не ўспамінаць, гэта паданне пра тое, што людзі могуць жыць без Карабля”.

Цікаўнае запытанне юнака ператвараецца ў данос на ўласных бацькоў якіх ён жа і павінен судзіць.

Герой твора не спыняецца на шляху да ісціны, аднак пацяр- ііелі пры гэтым найбольш ягоныя бацькі. Другой ахвярай стала першае каханне, ад якога Ёх адмовіўся, каб мець магчымасць ву- чыцца далей.

Аднак болып гіоўная інфармаванасць пачынае разбураць тыя путы, якімі надзейна звязаны людзі на розных паверхах карабля. Таму сістэма выпрацоўвае новыя вытанчаныя сродкі ўтрымання чалавека ў пэўных рамках. Пакаранне адыходзіць на другі план — на першы выходзіць узнагарода. Імкненне ўзняцца вышэй нара- джае жорсткую канкурэнцыю паміж людзьмі і адчужанасць^ адзі- ноту: “Не трэба забываць, што ў нас, на чацвёртым паверсе, была свая канкурэнцыя, амаль кожны з нас марыў стаць камандзірам Карабля.

... Мо таму мы былі такія ганарлівыя і пагардлівыя. Гаворачы гучныя словы пра чэснасць і сумленнасць, мы навучыліся ўтой- ваць свае думкі і пачуцці, мы навучыліся гаварыць адно, а думаць — другое...”

“Думаецца мне, што нават тыя засакрэчаныя веды, якія мы на- бывалі падчас заняткаў, памалу разбэшчвалі нас, прымушалі кож- нага жыць на адзіноце, без смеху і жартаў, зусім не так, як жылі людзі другога альбо трэцяга паверхаў, бо ў любы міг магло стацца так, што мае аднагодкі на Судзе паверха маглі судзіць мяне гэтак жа, як некалі я судзіў сваіх бацькоў..,”

Вялікую частку навучання складалі дыспуты, на якіх абара- няліся і абвяргаліся любыя палажэнні. Гэта школа сафістыкі за-

гартоўвала людзей» робячы іх незалежнымі ад праўды, Яны не толькі ўмеюць маніць інпшм, але і самім сабе; мог даказаць што заўгодна, падчас публічных лагічных гульняў у доказы я зна- ходзіў часовае супакаенне ад таго ўнутранага болю, які ўпершм- ню давялося спазнаць на трэцім паверсе, калІ судзіў сваіх няш- часных бацькоў...0

Разважаючы так, герой Гігевіча не толькі пачынае бачыцьтмя ці інпіыя скрытыя хады сістэмы, але і ўражаны іх злачьшнай вы- танчанасцю: “Калі пакідаў першы паверх, я здзівіўся: як жа хітра і складана было спланавана жыццё на Караблі!.. Як быццам існа- ванне злачынцаў было неабходна, карысна Караблю...”

Закончыўшы навучанне, герой Гігевіча ўздымаецца яшчэ на адну прыступку і атрымлівае доступ у сакрэтныя лабараторыі, дзе яму прыадчыняецца яіпчэ адна таямніца сістэмы. Здані — штуч- ныя стварэнні, якія вырошчваюцца ў лабараторыях і выпускаюцца час ад часу, каб падтрымліваць атмасферу жаху. Але гэта яшчэ не _ ўсе веды, і ў пагоні за ісцінай Ёх уздымаецца ўсё вышэй, пакуль нар эшце не становіцца камандзірам Карабля. ;

Настаў той момант, калі ён авалодае таямніцай Карабля, і зменіць сістэму, знішчыць Здані... Але героя чакае жорсткі ўдар. Карабель не мае мэты, бо гэта.-Ц|сродак пакарання іншадумцаў. Камандзір не можа ўзняцца над сістэмай, застаючыся яе залежнай часткай. За ім сочыць Таемны Савет, які здольны і ўзнагародзіць, даўшы бяссмерце, і забіць камандзіра.

Карабель — параджэнне таталітарнай сістэмы, сродак абсалюг- нага кантролю над кожным чалавекам. I ажыццявіць гэта дапама- гае высокаразвітая навука. Мёнав.іта яна дала сродкі для існавання Карабля. Недасканаласць чалавека, ягоны страх, нерашучасць, жаданне ўзвысіцца нават за кошт ігііпых людзей падтрымліваюць таталітарную сістэму. Не апошнюю ролю адыгрывае і абмежава- насць ведаў, падтрыманне нізкага духоўнага ўзроўню насельніцт- ва, яго неінфармаванасці. I нават самая дасканалая навука, самыя глыбокія веды пра Сусвет не зломяць гэтай сістэмы, калі адукава- ная меншаець жадае кіраваць недасведчанай болыпасцю. Навуко- ва-тэхнічны прагрэс, які апярэдзіў прагрэс духоўны, становіцца сродкам прыгнёту і зняволення чалавека.

< Ідэі аповесці “Карабель” В. Гігевіч развівае і ў наступных сваіх навукова-фантастычных творах. Што такое наша цывілізацыя? Кўды яна ідзе? У чым прычыны духоўнага крызісу сучаснага гра- мадства? Такія пытанні ўздымае пісьменнік у рамане “Не забы-

вай пра дом свой, грэіпнік”, у якясці эпіграфа абраўшм наступ- ныя словы Ф. М. Дастасўскага: “ППЯЙЙЛМСЬ какне-то новые трн- хмны, сушсства мйкроскопмческме, йселявшмеся в теяа яюлей. Но этм сушсства былм духм, одарённые умом н йолей. Люлн. прк нявшнс мх в себя, становнлнсь тотчас бесноватымн н сумасшел- ПІЙММ. Но ннкогда, ннкогда людн не счнталн себя такнмн умнымн м непоколебнмымн в мстнне, как счнталн зараженные. Ннкогда не счнталн непоколебнмее свонх прнговоров, свомх нравствен- ных убежденнй н верованнй. Целые селення, целые горола н яа- роды заражалнсь н сумасшествовалн”.

У эпіграфе адлюстраваўся змест рамана, яго фабула. Вірусы адаманы, адкрытыя Валескім, -— тыя самыя трыхіны Дастаеўска- га. Гэта адначасова і вынік тэхналагічнай цывілізацыі, і адна з пры- чын яе трагічнага канца, непасрэдна не паказанага, але прадказа- нага ў рамане. Тэхналагічная цывілізацыя, псеўдакультура вялікіх сучасных гарадоў паказаны як смяртэльнае захворванне чалавецт- ва, ад якога людзі не жадаюць лячыцца, таму што гэта перашка- джае нечыім эканамічным і палітычным інтарэсам. Людзі жывуш» паводле прынцыпу “Паслянас— хоць патоп”; што адлюстравана ў рамане нават у адпаведным лозунгу моладзі: “Пасля нас—— хоць адаманы!” (Гігевіч В. “Марсіянскае падарожжа”. Мн., “Мастацкая літаратура”, 1990. С. 139).

У рамане два планы разгортвання падзей. Адзін з іх стварае сюжэтную канву твора. Падзеі ў ім глабальныя па маштабах, ма- юць знешні характар. Г эта адлюстраванне гісторыі чалавецтва пасля адкрыцця адаманаў, што вытрымана ў стылі навукова-папулярнага артыкула. Для большага праўдападабенства аўтар уключыў у апа- вядальную плынь розныя ўстаўкі ў выглядзе артыкулаў, прамоў, навукападобных каментарыяў. Каментарыі не толькі ствараюць ілю- зію сапраўднасці, але і спрыяюць успрыманню асноўнага тэксту, які не загрувашчаны шматлікімі падрабязнасцямі і разгорнутымі тлумачэннямі. Каментарыі служаць і для болын нагляднага ілюст- равання падзей, апісаных у творы. Возьмем, для прыкладу, тлума- чэнне тэрміна “адаман”: “Адаман, адаманы — у этымалогіі гэтых слоў, упершыню ўведзеных медыкам Валескім, лінгвісты і па сён- няшні дзень не могуць дакладна разабрацца. Так, напрыклад, не- каторыя лінгвісты мяркуюць, што гэтыя словы складаюцца з дзвюх частак: руск. ад — пекла і ням. ман —- чалавек. Адсюль у перанос- ным сэнсе гэтыя словы можна тлумачыць, як чалавек (людзі) пекла альбо — чорт (чэрці). Іншыя лінгвісты лічаць, што слова адаман

(адаманы) паходзіць ад іншага словазлучэня: руск. ад і анг. мані — грошы. Адсюль лінгвісты робяць выснову, што слоая адаман азна- чае пякельныя грошы, альбо грошы, падораныя людзям д’яблам...”

Цікава, што пісьменнік прыводзіць у творы і народную этмма- логію слова:

“А я табе праўду скажу: гадаманы — яны, мусіць, і ёсць гады ней- кія. 3 якой толькі халераю я за ўсё жыццё не сутыкаўся. I да вайны, помню, хапіла, і ў вайну. Ды і пасля вайны таксама нялёгка было. Але нічога, думаю, што і з гэтымі гадаманамі мы неяк справімся”

Другі план апавядання -^гэта глыбокі роздум над праблемамі сучаснага грамадства, пошукі глыбінных прычын тых падзей, што адбываюцца вакол, спроба зразумець сучаснасць, развагі пра аса- бісты лёс. Гэта апошнія запісы Валескага, дзённік Алешнікава і маналог Лабуцькі. На жаль, нельга сказаць, што аўтар дастаткова ўдала выкарыстаў магчымасці гэтай часткі свайго аповеду. Зяпісы найчасцей не індывідуалізаваныя і ўспрымаюцца як развагі аднаго чалавека, індывідуальнасць кожнага героя толькі заяўлена, але не раскрыта. Гэта зніжае пранікнёнасць і пераканаўчасць думак, вы- казаных у гэтай частцы. Варта адзначыць і даволі слабую звяза- насць гэтай часткі з падзейным планам твора. Роздум недастаткова матываваны падзеямі, што не дазваляе розным плыням арганічна пераплесціся ў адно цэлае, перашкаджае палемічнаму дыялогу паміж развагамі і падзеямі, ідэальным і рэальным.

Што ж за падзеі адбываюцца ў творы? Медык Валескі ад- крыў новы від вірусаў, якому даў назву адаманаў. Гэта засталося б незаўважаным, калі б вірусы сваім знешнім выглядам не нагад- валі людзей. Гэта выклікала надзвычайную зацікаўленасць ва ўсім свеце. Пакуль вучоныя даследавалі вірус, вывучалі яго ўздзеянне на арганізм чалавека, людзі етроілі свае версіі наконт таго, чым з’яўляюцца адаманы, складалі пра іх розныя гісторыі, анекдоты, пісалі кнігі і здымалі фільмы, Гэты інтарэс да адаманаў сталі пас- пяхова эксплуатаваць. Так узнікла фірма “Адаманіс”, якая на хвалі цікаўнасці да адаманаў ператварылася ў транскантынентальную карпарацыю, што кантралявала ўвесь свет, завалодала розумам і душой многіх і многіх людзей, жорстка рэгламентуючы, у што людзі павінны апранацца, якія фільмы глядзець, якія кнігі чытаць. “Этыкетачка” “Адаманіс” стала знакам якасці для мяшчан: “Што думалі адаманістыя, ці ўмелі яны што рабіць гэта мала каго цікавіла, галоўнае было — каб на адзенні меліся ярлычкі фірмы “Адаманіс”.

У чым жа прычына такога развіцця падзей? Што дазволіла той жа фірме “Адаманіс” маніпуляваць людэьмі? Прычьша ў адарва- | цасці ад родных каранёў, ад зямлі, ад Бацькаўшчынм, — сцвяр- । джас аўтар. Чалавск, адарваны ад свайго роду, ад народнай глебы, [ нс толькі не жадае, але і баіцца вярнуцца назад, да свайго гтачэтку, I нават у думках. Гэтая боязь і прымушае яго гнацца за модай, імкнуц- ца жыць “не горш за іншых” і адначасова абязлічвае і абесчалавеч- вае яго: “Чалавек, які мае адзенне з фірмавым знакам “Адаманіс”, не птухая лапцюжная дзярэўня, не з дзярэўні на свет паявіўся, а — I культурны, дасведчана-модны па ўсіх сучасных праблемах, ён праз фірмавы знак “Адаманіс” умудраецца далучыцца да таго чужога, | малавядомага і загадкавага, што знаходзіцца недзе далёка-далёка ад дому, і таму сам становіцца загадкавы, як і тыя ж нябачныя, але

I рэальна існуючыя адаманы”.

Яскравы прыклад такога абывацельскага погляду на рэчы — I ліст тыповай “культурнай і дасведчана-моднай” гараджанкі да сва- | ёй сяброўкі, які выпадкова трапіў да апавядальніка. Вось як ус- | прымаецца, напрыклад, народная песня, гэтая душа народа: “... Я I вот нядаўна пачула што нервы і горла добра лячыць народнымі песнямі. Кажуць калі наспяваешся іх надта то адразу ж лягчэе на душы ды і нервы супакойваюцца. Торла адразу ж прачышчаецца

I а заадно і лёгкім лягчэй дыхаць. Як пасля хвойных ваннаў уся- । роўна. Як у той жа сісцеме ёгаў гіалучаіцца.. .” Гэты ліст — яск- [ равы прыклад іроніі, гратэску, які яшчэ больіп узмацняецца тым, і што яго аўтарка — выпускніца філфака. У кантэксце — нагру- вашчванне памылак, сказы без знакаў прыпынку, прымітыўная ацэнка з’яў культуры, пагарда да народнага набываюць амаль сар- кастычнае гучанне.

Страта сувязі з Радзімай, родам — з’ява небяспечная і пры- водзіць да таго, што чалавек страчвае духоўныя каштоўнасці, на- [ запашаныя народам, застаецца пазбаўлены маральна-этычных ары- । енціраў. На пустое месца ў чалавечай душы прыходзіць этыка і эс- | тэтыка, прапанаваная сучаснай масавай культурай, абязлічаная, пазбаўленая каранёў у гісторыі і культуры народа. Між тым лю- дзей, якія разумеюць, чым пагражае страта сувязі з народам, Радз- імай, страта сапраўдных духоўных і культурных каштоўнасцяў, іх падмена, — меншасць. Куды больш прыстасаванцаў, махляроў, якія, ператварыўшыся ў перакаці-поле, коцяцца па свеце і шукаюць любую магчымасць утульна пабудаваць сваё жыццё. Супрацьста- янне поглядаў даецца ў рамане праз пары герояў-антаганістаў: Ва- лескі — Леў Леўданскі, Іў Мясцовы — Эд Гпабалёвы — і выяўля-

ецца праз адносімы гэтых герояў дя ісйавання адаманаў, Валескі і Іў Мясцовы заклікаюць да барацьбы з адяманамі,

Папярэджанні вучоных аб шкоднасці йдяманаў, ускоснмясвед- чанні таго, што адаманы аінаватыя ў знікненні старажытных цы- вілізацый, карэляцыя адаманаў з вірусамі іншых захворванняў; у тым ліку і СНІДу, застаюцца незаўважанымі, таму што гэта яявы- гадна для такіх людзей, як Леўданскі і Глабалёвы, для фірм, якія зарабляюць грошы дзякуючы існаванню і папулярнасці адаманаў I яны гатовы пры дапамозе зброі і эканамічных санкцый адстойваць свае інтарэсы. Узор — заява прадстаўніка ТНК “Адаманіс”, якая фактычна з’яуляецца ультыматумам: “Як ужо заяўлена раней, нашы танкі “Ад” з лазернай наводкай і крылатыя ракеты “Аманіс” заўсё- ды гатовы для абароны нашых вышэйшых інтарэсаў у любой кроп- цы зямнога шара. Наш авіяносец “Ада” гатовы адправіцца да бера- гоў любой краіны, якая ўступіць з намі ў канфлікт”.

Дарма ў сваім адкрытым лісце Іў Мясцовы спрабуе звярнуцца да сумлення інтэлігенцыі і заклікае на барацьбу з адаманамі і ада- манаўшчынай: “...Мы... і без адаманаў пачалі сеяць сярод людзей тое блытанае, брыдкае і цьмянае, што з усіх бакоў пранікае ў на- родную свядомасць, назва чаму — адаманаўшчына. Лёгкасць і абы- якавасць у адносінах паміж людзьмі, раўнадушнасць як да чужога, так і да свайго жыцця, уседазволенасць і разбэшчанасць, падзенне маралі, якое дружна апраўдваецца словамі пра новы час, новае мысленне, новыя адносіны, усё гэта — адаманаўшчына, тая не- здаровая атмасфера, у якой так лёгка пладзіцца адаманам”. Але атрымлівае наступны адказ: “Адаманы і ўсё тое, што вы называеце адаманаўшчынаю, гэта і ёсць якраз тое новае, што ўваходзіла, ува- ходзіць і будзе ўваходзіць у жыццё кожнага пакалення. 3 веку ў век такое было і будзе”, — пад якім падпісаліся 149 “заслужаных дзея- чаў літаратуры і мастацтва”, што здрадзілі свайму прызванню і адрынулі свой абавязак, каб жыць без асаблівых турбот.

Між тым над светам лунае горкае папярэджанне-прароцтва, пакінутае загінулай цывілізацыяй: “...I тады, як да зор далёкіх да- цягнуліся рукі чалавека, калі стаў чалавек па сіле богу падобны, ён тут жа пачаў забываць, хто ён, адкуль ён родам і што трэба яму ў жыцці акрамя ежы, сну і насалоды. I смех звонкі знікаў яшчэ ў маленстве. I падоўгу думаў чалавек над сэнсам работы сваёй і нічога не мог прыдумаць. А тады нечакана пасыпаліся хваробы і мор ся- род людзей. Без слёз і жаху паміралі яны, забываючыся, адракаю- чыся бацькоў і дзяцей пры дастатку поўным. Тыя няшчасныя, хто

*

I лгывым заставаўся, блукалі беч пямяпі пя свепе белым. яе яелэю II чы> што рабіць, за што зачапіць смае пяпср непйгтрэбныя рукГ*. I I людзі ідуць па гэтым шляху проста ў бездячь Ряступь гарады

I і адміраюць вёскі, ўсё больтп забруджваеппя павакольнае эсярол- | дзе, кожны думае толькі пра сябе і пра ўласную яасалолу, і ў рэпгае I рэшт выспявае лозунг, які абвяшчае канеп чалаяечай пыяшізэпьп.

I яс капітуляцыю перад адаманамі: “Хоць як — абы жыпьГ* вось I дэвіз болыпасці. Тых жа, хто яшчэ супраціўляенца, абавязкова вы- I нішчаць у аб’яўленым “апошнім крыжовым паходзе за вольнае | • жыццё адаманаў”. Цывілізацыя знікне, каб зноў пачацца з яупя I Але гэта ў лепшым выпадку. Да такога трагічнага, але заканамер- I яага фіналу падводзіць чытача Васіль Гігевіч.

■' •| У адрозненне ад рамана “Не забывай пра дом свой, грэшнік” । аповесць “Марсіянскае падарожжа” быццам бы вяртае нас да апо- [ весці “Карабель”. Большая частка дзеяння аповесці праходзіць на ; касмічным караблі, які вязе на Марс першых каланістаў. Жьшпё ( людзей строга рэгламентавана і падпарадкавана рашэнням Вяліка- га Камп’ютэра. Дзеці адарваныя ад бацькоў і выхоўваюцца тым жа Камп’ютэрам. Падчас палёту каланісты абавязаны засвоіць новую філасофію, якая зыходзіць ад Вялікага Камп’ютэра. Людзі забяс- печаны матэрыяльна, але абкрадзены духоўна. Фінал аповесці — бунт людзей супраць сістэмы. Нават форма аповеду супадае. У апо- весці “Карабель” гэта дзённік камандзіра, у “Марсіянскім падарож- жы” — дзённік-успамін аднаго з каланістаў. Але “Марсіянскае па- дарожжа” не дублюе “Карабель”.

Перш за ўсё змяніўся сам герой-апавядальнік. Калі ў “Караблі” мы мелі магчымасць назіраць за падзеямі з вяршыні піраміды, то ў “Марсіянскім падарожжы” апавядальнік хоць і не радавы ка- ланіст, але і на першых ролях не ходзіць. Гэта дае магчымасць пісьменніку разглядаць падзеі ў непасрэдным развіцці, ад самага пачатку і да канца. Ён можа аналізаваць тыя працэсы, якія адбы ваюцца ў масах. Такім чынам Васіль Гігевіч аналізуе не толькі саму таталітарную сістэму, але і яе ўспрыманне простым грама- дзянінам, эвалюцыю яго поглядаў на тое грамадства, членам яко- га ён з’яўляецца.

Дзеянне разгортваецца ў недалёкім будучым у адной з заходніх краін. Падчас навуковай канферэнцыі знакаміты вучоны Мілер за- явіў, што неарганізаванасць чалавечых пачуццяў прывяла чалавец- тва да крызісу, таму людзі ііавінны падпарадкавацца штучнаму ро- зуму, які пазбаўлейы эмоцый і будзе гірымаць толькі правільныя, лагічныя рашэнні: “Лічу, што ў наш крытычны пераломны гіста- рычны момант мы змушаны прызйаць тоЙ горкі факт, што стаім перад выбарам: альбо загінуць пад цяжарам недасканалых чалаве- чых пачуццяу якія, як самі бачыце, прывялі чалааецтва да крызіс- нага стану> альбо аддаць кіраўніцтва ўсяго чалавецтва адзінаму электронна-вылічальнаму цэнтру. Гэта зпачыць, мы павінны пры- знаць над сабою ўладу штучнага розуму”, а значыць Вялікага Камп’ютэра.

На жаль, у праціўнікаў Мілера не хапае аргументаў, у тоЙ час як Мілер добра падрыхтаваны да спрэчкі. Гэта, разам з аўтарьгтэ- там Мілера, не дае вучоным адрынуць прапанову. Таму ўзнікаера- шэнне правесці эксперымент. Пад кіраўніцтва штучнага розуму аддадзена першая марсіянская калонія. Ніхто не прадбачыў, што гэты навуковы эксперымент скончыцца трагедыяй.

Апавядальнік — журналіст, і гэта дазволіла яму быць сведкам усіх асноўных падзей, якія датычыліся эксперыменту.

Штучны розум з самага пачатку бярэ кантроль над усімі аспек- тамі жыццядзейнасці людзей, якія аддадзены яму пад уладу. I пер- шым крокам на гэтым шляху становіцца абавязковая рэгістрацыя. Кожны чалавек атрымлівае бранзалет-датчык, які не мае ні права, ні магчымасці зняць. Якія дадзеныя атрымлівае праз бранзалет Камп’ютэр, ці ёсць адваротная сувязь і ў чым яна можа праяўляц- ца? Ніхто не можа адказаць на гэтыя пытанні. Але людзі выразна адчуваюць абмежаванасць сваёй свабоды: “Я мбг зрабіць многае, а між тым пасля сённяшняй рэгістрацыі я ўжо моцна, як на нябач- ным ланцугу, быў прывязаны да чагосьці, што за мною назірала, як за паддоследнымтрусам, нават у паўзмроку яно наэірала закож- ным маім рухам, думкамі, пачуццямі. I я зразумеў, што ўжо да са- май смерці мяне не пакіне гэтае пакутлівае пачуццё, што я трапіў у пастку”.

Вялікі Камп’ютэр не абмежаваўся рэгістрацыяй. Дзеці былі адлучаны ад бацькоў і выхоўваліся ў спецшколах і ўрэшце яны ад- ддліліся ад дарослых настолькі, што зразумець іх стала амдль не- магчыма. Ды і самі яны не вельмі імкнуліся да зноеін з іншымі людзьмі, праводзячы вольны час якраз ля індывідуальных відэа- камп’ютэраў.

Але Вялікаму Камп’ютэру недастаткова ўплыву на дзяцей: ён імкнецца завалодаць думкамі, памкненнямі ўсіх людзей. Для гэта- га прызначаны лекцыі па філаеофіі новага мыслення: ‘*...У вас не павінна быць сумненняў, ваганняў, смутку, горычы, жаху смерці — усяго таго, што і без таго скарачае кароткае жыццё”.

Штучны розум патрабуе ад чалавека абсалютнай пакоры і без-

I у КРАІНЕ АНТЫЎТОПІІ 293

агляднага падпарадкавання сабе» прапапуючы ўзамен нейкія касм- I ічныя таямніцы. Штучны розум сцвярджае сваю выгпэйгпасць у адносінах да чалавска. Усё гэта людэі павінны прыпяць, не папгра- буючы доказаў. Найменшае сумненнс караецца галаўным болем. Камп’ютэр імкнецца задаволіць усе матэрыяльныя пагтрэбы лю- дзей, максімальна заняць іх вольны час, каб у іх не было магчы- масці задумацца над тым становішчам, у якое яны трапілі. Усе гэ~ тыя прыёмы не новыя ў гісторыі чалавецтва. Змянілася толькі знеш- няя атрыбутыка:

— ...Некалі былі ашыйнікі, як на сабаках, вытатуіраваныя лічбы на руках, выстрыжаныя палосы на галаве, паласатыя хала- ты, а зараз — які прагрэс! — нам начапілі бранзалеты-датчыкі. I

I мы — шчаслівымі сябе лічым! Які жах! Да чаго можа дайсці сло- I ваблуддзе!”

Калі Чалавек набліжаецца да разумення сутнасці палітыкі Вялі- | кага Камп’ютэра, у яго пачынае балець галава. Галаўны боль ста- новіцца своеасаблівым індыкатарам глыбіні разумення сітуацыі. Чым бліжэй чалавек падыходзіць да ісціны, тым часцей і мацней баліць галава. У гэтым выказана ідэя імгненнага пакарання за валь- надумства.

Аднак не толькі страх пакарання ўтрымлівае людзей ад супра- [ ціўлення. Людзям неабходны Вялікі Камп’ютэр, які вядзе карабель, падтрымлівае на ім умовы, неабходныя для жыцця людзей. Не про- ста адмовіцца ад камфортнага, забяспечанага жыцця, болып за тое, рызыкаваць ім, каб адстойваць свабоду, пра якую большасць мае даволі расплывістыя ўяўленні.

У аповесці В.Гігевіча камп’ютэр дзейнічае згодна пастулатаў аднаго з галоўных герояў Мілера, а не ўласных рашэнняў.

Мілер увесь час мог кантраляваць работу Вялікага Камп’ютэ- ра. Ён, а не маіпына, кіраваў жыццём каланістаў. Эксперымент выпрабоўваў не магчымасці штучнага розуму. Асноўная мэта — выпрабаванне новых сродкаў поўнага падпарадкавання ўсіх аспек- таў жыцця чалавека ва ўмовах таталітарнай сістэмы. В. Гігевіч па- казвае жахлівы твар навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, якая служыць інтарэсам таталітарнага рэжыму.

Гэтыя ідэі пісьменнік развівае і ў навукова-фантастычным ра- мане “Кентаўры”. Раман мадэлюе не пэўную грамадскую фарма- цыю. Гэта спроба прааналізаваць усю чалавечую гісторыю, ацаніць правільнасць таго шляху, па якім ідзе чалавецтва, высветліць да- лейшыя перспектывы чалавека ў сувязі з развіццём навукі.

Раман уражвае сваёй канкрэтнасцю. Ён жорстка прывязаны да

пэўнага часу і месца, насычаны лёгкапазнайальнымі рэаліямі на- шага нядаўняга мінулага.

Твор складаецца з двух блокаў, размеркаваных на ўсім змесце. Гэта запісная кніжка Федарчука і непасрэднае апісанне пядзей яа- кол навуковых даследаванняў героя. У адрозненне ад рамана “Яе забывай пра дом свой, грэшнік” падзейны план больпі удала звяза- ны з разважаннямі Федарчука, становіцца тым знешнім фактарам, які падштурхоўвае героя да тых ці іншых думак.

Дзе пралягае мяжа чалавечага пазнання? Да чаго можа прывесці бескантрольны навукова-тэхнічны прагрэс? Ці патрэбныя чалавец- тву веды, якія не прыносяць шчасця? На гэтыя пытанні спрабуе знайсці адказы аўтар.

Малады таленавіты вўчоны Фёдарчук у сваіх навуковых пошу- ках шчыльна наблізіўся да магчымасці стварэння жыцця ў штуч- ных умовах. Націскаючы на тое, што даследаванні ў гэтым накірун- ку дазволяць вырашыць бялковую праблему, а таксама не дадуць краіне адстаць ад развітых капіталістычных дзяржаў, Федарчук да- біваецца ад кіраўніцтва Акадэміі навук сродкаў на правядзенне эк- сперымента. У аддаленай ад вялікіх гарадоў мясцовасці будуецца база для яго правядзення.

Праца набірае абароты, да яе далучаецца ўсе болып і болып людзей. Але мала хто з іх задумваецца над тым, што будзе тады, калі эксперымент акажацца паспяховым.

Людзей цікавяць, у асноўным, асабістыя праблемы: рабога, па- сада, сям’я. Іван Ігнатавіч Сідарэнка, Прэзідэнт АН, заклапочаны тым, каб не страціць пасаду, болып за ўсё ён жадае, каб эксперы- мент Федарчука даў дадатныя вынікц і чым хутчэй, тым лепей. Дырэктар Інстытута біяхіміі Ліпавенка гатовы Федарчука ў лыж- цы вады ўтапіць, бо калі эксперымент апошняга атрымаецца згод- на з тэарэтычнымі развагамі, то Інстытут біяхіміі чакаюць няра- дасныя перспектывы: шмат тэм давядзецца закрыць, бо знікне па- трэбаў іх распрацоўцы, датацыі, прэміі і ўзнагароды таксама прой- дуць міма. Для самога Федарчука эксперымент з’яўляецца срод- кам пазнання ісціны. Адкрыўшы першапрычыну жыцця, ён раз- лічвае знайсці адказы на пытанні, чым з’яўляецца жыццё, што та- кое смерць, зразумець свет і сябе ў гэтым свеце.

Адзін з герояў твора Самоткіц бачыць, што, задумваючы такі эксперымент, чалавек замахваецца на тое, што заўсёды лічылася прэрагатывай калі не Бога, то эвалюцыі. Яго жахае думка, што жыц- цё можна стварыць, разабраць, вывучаць усебакова, не вельмі за-

■ думваючыся пра тую вялікую адказнаспь, якой патрабуюць падоб-

I ныя эксперымснты.

Але болыпасць людзсй ме звяртае ўвагі ма гэтую праблему, яны I занятыя іншым: удзельнічаюць у палітычмых паргыях, рухах, фран I тах, наведваюць мітынгі, глядзяць тэлевізар, абмярхоуваюпь апопт- і нія сенсацыйныя паведамленні, накшталт з’яўлення НЛА. 'Экспе- I рымент для многіх людзей, занятых у ім, — звычайная, рушяная [ работа. Фактычна, толькі Федарчук, і то далёка не адразу, пачыяае | разумець, якую адказнасць узваліў ён на свае плечы: “Пачуццё раз- I двоенасці і сумнення не пакідала мяне ні на міг. Я не ведаў, што прынясу людзям пры ўдачы альбо няўдачы эксперымента: гпчасце [ ці гора”.

Герой твора наважыўся змадэляваць «усё тое, што калісьці ад- I былося на Зямлі, і гэтым эксперыментам высветліць самае галоў- I нае і пакутлівае: што ж кіруе жыццём — сляпы бяздумны выпадак, । які каму і можа падпарадкоўвацца, дык толькі — тэорыі верагод- насцяў, альбо чыясьці найвышэйшая незямная воля, згодна з якой • на адной з планет каторае тысячагоддзе працягваецца гэты склада- г нейшы і трагічнейшы эксперымент над намі...”

Эксперымент быў паспяховы, праз нейкі час на метэарытных грудах з’явіўся таямнічы мох. Але сам момант пераходу нежывой матэрыі ў нешта жывое не быў зафіксаваны, бо апаратура адклю- чылася ў выніку аварыі. Далей людзі маглі толькі назіраць за тым, як развіваецца жыццё. Перад вачыма назіральнікаў праходзіла эва- люцыя. Ішла барацьба за існаванне, знікалі адны віды і на іх месца прыходзілі іншыя, пакуль нарэшце ў выніку эксперымента не з’яві- лася разумнае жыццё. Кентаўры — так назвалі гэтых істот — вялі жыццё, якое вельмі нагадвала жыццё чалавецтва. Перад вачыма людзей праходзіла ўся гісторыя, у тым ліку і войны: “Пазіраючы на смяртэльныя схваткі кентаўраў, мы ўсе, і вучоныя, і скэшнікі, паціху вар’яцелі, кожны з нас скардзіўся на пастаянны галаўны бель. Усё, што мы бачылі ўнутры Базы, было гэтак знаёма — быццам кожны некалі пабываў тым самым кентаўрам, які змушаны змагац- ца з-за метэарытнага груда...”

Кентаўры паўтаралі той шлях, што прайшла зямная цывіліза- цыя. Яны ішлі па шляху навукова-тэхнічнага прагрэсу, прычым вельмі хутка. У рэшце рэшт пачалі разбураць саму Базу, унутры якой знаходзіліся. Федарчук загадаў крыху змяніць энергетыку па- лёў, спадзеючыся, што кентаўры здагадаюцца і спыняць разбураль- ную дзейнасць, але ўсе спадзяванні былі марныя: “Мабыць, яны іпукалі і знаходзілі прычыну сваіх бедаў у сваіх унутраных кан- фліктах. Калі я назіраў іх мітусню і ўзбуджамаснь мне ўаесь час думалася: няўжо кентаўры нс здагадваюцца, у чмм іх сапраўдная бяда?

Алс ж не, не — не здагадваліся яны...” Урэшце Федартук быў вымушаны знішчыць кентаўраў.

Паралелі, якія аўтар праводзіць паміж кентаўрамі і людзмо, нсвыпадковыя. В. Гігевіч падводзіць чытача да думкі, што, магчы- ма, нашае зямное жыццё — таксама нечы эксперымент. I ці не ра> бураем мы ў сваёй бясконцай празе пазнання тыя асновы, на якіх трымаецца наша жыццё, як гэта зрабілі кентаўры? Магчыма, капга- строфы, частыя аварыі, Чарнобыль “ гэта апошняе папярэджан- не, пасля якога — смерць.

Раман робіць вялікае ўражанне. Адчуваецца праўдзівасць пісьменніка і занепакоенасць далейшым лёсам чалавецтва. Праб- лематыка яго настолькі актуальная, настолькі адпавядае пачуц- цям і думкам сучаснікаў, што ў чытацкім водгуку, надрукава- ным у газеце “Літаратура і мастацтва”, чытаем: “...Гэты ма- кратэкст няхай сабе і раман, але не фантастычны. Перад намі нават не ўтопія тыпу оруэлаўскага 84-га года. Аўтар мае ГЭТА на ўвазе УСУР’ЁЗ: ён усур’ёз лічыць нас падкаўпачнымі істо- тамі і даказвае нам гэта фактамі нашага вопыту. Бо для матэрыя- ліста, няхай і былога, свет аднародны, і раз з’явілася бялковая форма жыцця, дык і скончыцца яна павінна свідраваннем азона- вага слою”. (Бяласін Я. “Ці ў фантастычны час мы жывём?” II “Літаратура і мастацтва” 13 жніўня 1993. С. 7).

Да антыўтопіі звярнуўся і Леанід Дайнека. Ягоны навукова-фан- тастычны раман “Чалавек з брыльянтавым сэрцам” прааналізаваў магчымыя вынікі працэсаў, якія сёння адбываюцца ў нашым гра- мадстве. Нават плюралізм пры пасіўнасці большасці, нежаданні карыстацца свабодай, выбары на карысць камфорту і спакою можа ператварыцца ў аўгарытарызм, няхай і не вельмі жорсткі.

Нёшта падобнае да “плюралізму” Л. Дайнекі мы бачым у апо- весці А. Федарэнкі “Смута, альбо XII фантазій на адну тэму”. Аў- тар не стаў заглыбляцца ў далёкую будучыню. Дзеянне аповесці працякае ў 199... годзе. Але і за гэты час плюралізм, галоснасць, свабода прынялі нейкія нездаровыя, пачварныя формы. Свабодна распаўсюджвалася нахабства, хамства, лянота, абыякавасць, эгаізм. Калі ж чалавек спрабаваў зрабіць нешта карыснае, дапамагчы лю- дзям, ён адразу атрымліваў па шапцы, мог страціць пасаду, работу, нават добрае імя. Каб упэўніцца ў гэтым, дастаткова прасачыць лёс

аднаго з герояў, Расолькі, да пасады лырзктара Гімютіі Новэга Тыпу

Першым рабомым месцам Расолькі быля прапя ярлынапгэрвм у бальніцы. Сумленны і неабыякавы чалавек, ён яе злочеў лрымі- рыцца з тым, што ў бальніцы з-за адсутнасці лекаў хворыя яе мл- юш> ніякай дапамогі, і пачаў сам лячыць іх зёлкамі паволле рэпэп- таў народнай медыцыны. Людзі пачалі ісці да Расолькі па лапямо- гу, але доўга гэта не працягнулася. У хуткім часе ў бальяіцу ззвітагў журналіст, і неўзабаве Расолька прачытаў пра сябе, пгто ёя — **л’я- ніца, шарлатан, апускаецца да таго, што бярэ са сваіх хворых хабар і хворыя вымушаны займаць чэргі, каб гэты хабар яму перадапь; што Расолька лянуецца нават прайсціся па палатах дапамагчы хво- рым...»

I людзі паверылі паклёпу, праігнаравалі нават надрукаваяыя пазней абвяржэнні. Расолька страціў і працу, і добрае імя. Нават знаёмыя адвярнуліся ад яго.

Другім працоўным месцам стала работа загадчыкам чытальнай залы ў Платнай Публічнай Бібліятэцы. Якраз у гэты час там распа- чалі актыўна “абнаўляць фонды”: “Тэрміновым парадкам стала спісвацца ўся літаратура, напісаная ў XIX стагоддзі. Пасля абеду кнігі зносіліся на ўнутраны дворык, і бібліятэчны вахцёр запаль- ваў і амаль да самага вечара падварушваў кійком гэтае страшнае цяпельца, каб лепш гарэла. Некаму для манаграфіі спатрэбіліся назвы асноўных твораў Чэхава — няма ніводнай кніжкі Чэхава ва ўсёй бібліятэцы. Як няма?! Так, спісаны, састарэў па зместу, да таго ж гэта маскальскі пісьменнік, хай маскалі яго і чытаюць. Па- куль не позна, бярыце Бястужава-Марлінскага, бо заўтра і яго не будзе” (Федарэнка А. “Смута”. Мн., “Мастацкая літаратура”, 1994. С. 19 — 20).

Расолька пачаў захоўваць гэтыя спісаныя кнігі і паціху выда- ваць чытачам. Аднак працягвалася гэта нядоўга. Ужо на чацвёрпгы дзень з’явіўся фельетон, у якім паведамлялася: “...Загадчык чы- тальні Росаль, якога выгналі ў свой час з бальніцы за п'янку і за гультайства, узяў новую моду: кінуўся ў самую страшную распус- ту, водзіць да сябе ў інтэрнат жанчын, спісвае направа і налева кла- сіку і поіць брагаю вахцёра, каб той гэтую класіку тайком ад усіх паліў; што навадніў чытальню нізкапробнай парнаграфічна-графа- манскай літаратураю” •—словам, усё, ад першага да апошняга сло- ва ўсё наадварот таму, што на самай справе рабіў Расолька. Хоць і не з цершага разу, але зламаць чалавека здолелі. Стаўшы дырэкта- рам Гімназіі, Расолька перастаў праяўляць ініцыятыву: “... ўрэшце зразумеў, што ад яго патрабуецца, і не варушыў пальцам. Паваль- ная болыпасць не толькі гімназістаў, але І настаўнікаў нават нсзда- гадвалася, піто такая пасада існус, што прыходзіць кожную раніцу і сыходзіць а шостай гадзіне вечара чалавек, які яе займае. Цяклі кадры, пасля кожнай атэстацыі абнаўляўся настаўніцкі склад, сы- ходзілі “встэраны” і прыходзілі навічкі, Гімназійная Рада правяла ў жыццё шэраг сваіх пастаноў, у прыватнасці, скарачэнне ўрокаў з трыццаці хвілін да пятнаццаці, потым да дзесяці, дазвол курыць яа ўроках, замену ўрокаў па мове і літаратуры прагпядам амерыканскіх відэакліпаў... адзін Расолька не мяняўся, як бы астаючыся ганаро- вым членам Гімназіі”.

Ініцыятыва, якая можа хоць неяк цалепшыць жыццё людзей, у грамадстве новага тыпу караецца хутка і даволі жорстка. Друк пе- ратварыўся ў сапраўдны прэс, які можа расціснуць любога, хто спрабуе нешта змяніць у гэтым хаосе.

Што ж ухваляецца сістэмай? Усё, што спрыяе далейшаму раз- бурэнню нармальнага жыцця. Невыпадкова пісьменнік у цэнры апо- весці паставіў вобразы падлеткаў, вучняў сёмага класа. Менавіта яны далёка пайшлі ў пабудове новага жыцця. Дастаткова прыга- даць рэформы, праведзены? вучнямі ў Гімназіі: урокі па дзесяць хвілін, курэнне на ўроках, адмена такіх дысцыплін, як мова і літа- ратура. Нормай паводзін для падлеткаў становіццазнарачытая гру- басць, нахабства, хамства. 3 пачатковых класаў дзеці пачынаюць курыць. Ужо для сямікласніцы становіцца абавязковым мець па- любоўніка. Усе'гэта абвяшчаецца праяўленнем сапраўднай свабо- ды і дэмакратыі. На самой справе грамадства паспяхова ператва- раецца ў сапраўдны статак. Старэйшае пакаленне ў той жа час нічо- га канкрэтнага не робіць, каб змяніць сітуацыю, прывучанае ўжо падмяняць дзеянне крыкам падчас мітынгаў. Для іх ужо не так істот- на канкрэтная справа, колькі магчымасць заявіць свой пратэст, ня- хай гэтая заява не будзе мець ніякіх наступстваў:

“ — Я задаю вам канкрэтнае цытанне: вы хочаце, каб вашы дзеці раслі разумныя, добрыя, ветлівыя, не курылі, не брыдкасловілі, саступалі старэйшым месца, віталіся першыя, не глядзелі парнухі і гэтак далей? А вы мне пра тое, што жывяце ў галечы, што ўсё дара- гое, што дзеці кепскія, дурныя, кураць, п’юць, фізічна і духоўна неразвітыя”...

У прынцыпе, Федарэнка ў сваёй аповесці не апісвае нічога прынцыпова новага. Усе тыя заганныя з’явы, якія адлюстраваныя ў “Смуце”, існуюць і ў нашым паўсядзённым жыцці, толькі даве- дзены яны да свайго лагічнага заканчэння, да абсурду. Свабода,

у КРАіНЕ АНТЫЎТОПІІ 299

якая ўспрымаецца як уседазволенаспь. словы замест рэальных [ СПраў, зніжэннс культурнага ўзроўню насельйіцтва, распаўсюдж- г ваннс псеўдакультуры — усё гэта ўзята з нашага жыцця. Перспек- тыва смуты, якую апісвас пісьменнік, рэальная. I тыя жорсткія меры, якія прапануюць героі аповесці для выхавання канчаткова разбэш- чаных гэткай “дэмакратыяй” дзяцей, — гэта, хутчэЙ за ўсе, свед- чанне адчаю і расчараванасці ў людзях, якіх ужо не прывесці да розуму словамі:

** — ...За кожную двойку, калі будзе даказана, што яна пастаў- лена вам за вапіу ляноту, будзеце фізічна пакараныя. За кожнае магг- нае слова мы праколем вам іголкай язык, за знявагу настаўніка—дзе- сяць лазовых розаг плюс грэчка, за спробу закурыць — аплявуха і гэтак далей. Рэестр у дырэктара, хто жадае, можа азнаёміцца. Са- мае галоўнае, што мне хіочацца, каб вы запомнілі, што гэтыя пра- вілы не абмяжоўваюцца толькі школаю. Дзе б вы ні знаходзіліся, । Дяя нас няма ніякай цяжкасці даведацца, чым вы ў гэты час займа- | ецеся. Эксперымент гэты будзе цягнуцца нядоўга, хутка вы і самі Е зразумееце, што так, як вы цяпер жывеце, жыць нельга”.

Але што такое сама смута — ап’яненне нечакана атрыманай I свабодай, няправільнае разуменне дэмакратыі палітычна неадука- [ ванымі людзьмі? Аказваецца, справа зусім не ў гэтым. Смута -— [ працэс, які свядома падтрымліваецца і накіроўваецца пэўнымі [ людзьмі. Мы ўжо згадвалі на прыкладзе Расолысі, якім чынам ка- раецца ў гэтым грамадстве любая спроба спыніць анархію. Друк ахоўвае нечыя інтарэсы. Свабода слова стала для журналістаў сва- I бодай абняславіць любога нёпажаданага чалавека. Але гэта не адзі- • ны сродак, які выкарыстоўваюць, каб штурхаць грамадства ў па- трэбным кірунку. Дырэктар Гімназіі Расолька з самага пачатку ; эксперымента чакае арышту: “Прадбачу пытанне —- што яшчэ за “браць”? У 199... годзеі “браць”? Каго, калі перамога ўсімі ча- канай дэмакратыі адбылася на ўсіх франтах? Няўжо знаходзіліся незадаволеныя нечым? Трэба прызнацца — яшчэ і як знаходзілі- ся; у параўнанні з Перыядам Адсутнасці Дэмакратыі злачыннасць вырасла ў некалькі разоў і турмы былі перапоўненыя — так, што нядаўна дэпутаты болыпасцю галасоў прынялі пастанову аб ад- крыцці гэтак званай Абмежаванай Плошчы Для Утрымання Ан- тыдэмакратычных Грамадзян, перахрышчанай у народзе ча- мусьці ў “Архіпелаг Дэмлаг”* Так што было, было і каго “браць” і куды “браць”.

Як тут не прыгадаць трыццатыя гады, калі ў разгар еталінскіх рэпрэсій была прынята канстытуцыя 1936 года, якая была адной з

самых дэмакратычных. I тут, і там свабода, правы заставалісятолькі словамі, а на самой справе панаваў таталітарызм.

Якія людзі стаяць за смутаЙ? Пісьменнік не называе канкртт- ных імёнаў, не паказвае гэтых уладароў жыцця. Але застаюцод людзі, якія праводзяць пэўную палітыку. Па іх дзеяннях, словах можна меркаваць і аб тым, хто стаіць за імі.

Новыя гаспадары жыцця не жадаюць кантактаваЦь з простымі людзьмі. Анархія, якую яны падтрымліваюць у грамадстве, усё больш набліжае людзей да жывёльнага стану. А прымітыўнай, не- развітай масай прасцей кіраваць, выкарыстоўваючы яе так, як па- жадаецца. Калі народ пераўвасобіцца ў статак, абавязкова зной- дуцца і пастухі. Дэмакратыя, свабода слова, правы чалавека — гэ- тыя дасягненні чалавечай цывілізацыі могуць стаць маскай, заякой схаваецца самы жорсткі таталітарны рэжым. Невыпадкова ўзнік у аповесці “Архіпелаг Дэмлаг”.

Гаворачы пра беларускую антыўтопію, нельга абмінуць апо- весць Я. Сіпакова “Блуканне па іншасвеце”. Гэты твор аб’яднаў адразу некалькі сацыяльных мадэляў, апісвае некалькі заганных шляхоў, па любым з якіх можа пайсці і нашае трамадства. Акрамя грамадскіх мадэляў: Зэміі і Талямаліі — краін, якія знішчылі пры- роду, безаглядна выкарыстоўваючы хімію ў гаспадарцы, і не знайшлі лепшага выйсця, як падзяліцца на два варожыя лагеры, трэцяй краінай, якую ўбачыў герой аповесіц, блукаючы па інша- свеце, стаў Жалезны Хаос — зямля абясточаных робатаў. Жыццё пакінула Жалезны Хаос у выніку вайны паміж робатамі і іх ства- ральнікамі, што не пагадзіліся даць робатам самастойнасць.

Праблема супрацьстаяння чалавека і створанай ім разумнай істо- ты або машыны не новая ў навукова-фантастычнай літаратуры. Не адзін пісьменнік апісаў сітуацыю, у якой машыны цаўставалі су- праць сваіх стваральнікаў. Але ў Я. Сіпакова гэта не адзіны канфлікт, а адзін з многіх канфліктаў недасканалага свету. Як ваявалі Зэмін і Талямалія, так ваявалі Дурбудзія і Жалезны Хаос. Толькі прычыны канфліктаў былі розныя. Дурбудзія адмовілася прызнаць разумнасць робатаў, іх правы на свабоду і самастой- насць, бо не пажадала адмовіцца ад іх працы. Мець рабоў, якія старанна працуюць і не маюць ніякіх правоў, з’яўляючыся ўлас- насцю гаспадара, было для дурбудаў больш выгадна. Аўтар не прымае і бок робатаў, хаця і сімпатызуе ім. Барацьба за вызва- ленне не можа не выклікаць спачування, але не тады, калі яна суправаджаецца татальным вынішчэннем праціўніка. Невыпад- кова пісьменнік згадвае, што робат з радасцю і насалодай пры-

гадвас, як ён і яго таварышы забівалі норягаў Нявагт той чала- век. які ўключыць энсргію ма Жалезным Хаосе, не булзе пакіну- ты жывым. Варожасць да людзсй у робатаў занадта вялікая. яяа перавышас нават удзячнасць за всрнутае жыццё.

Любая вайна нараджае нянавісць, але і нямааісць, наралзгуяты- ся, пачынае падтрымліваць вайну. Пакуль варожасць не гтераалопе- на, вайна не зменіцца мірам, яна будзе ўспыхваць пры першай маг чымасці. I не мае перспектыў тое грамадства, якое не здолее пера- ступіць праз нянавісць, пайсці на прымірэнне.

Чьгм далей працягвае Радзім падарожжа па іншасвепе, тым болып абсурдныя краіны ён бачыць, але павялічваецца і колькаспь кропак судакранання гэтых краін з нашай. Адна з краін, у якую герой трапляе пасля Жалезнага Хаосу, Дурбудзія, цалкам адпавя- даеназве.

Абсурд і бязглуздзіца сўстракаюцца тут на кожным кроку. Ча- лавек, які стаіць на месцы, сур’ёзна сцвярджае, што ён ідзе, пры- чым абураецца, што яго затрымліваюць размовай, перашкаджа- юць “ісці”. Людзі душацца, каб “ехаць” у аўтобусе, які не про- ста стаіць на адным месцы, але нават і колаў не мае. Свежы. толькі што спечаны хлеб закопваюць у зямлю, між тым як людзі Ў краіне недаядаюць.-Працу замяняе стаянне ў чарзе, якая не вядзе нікуды.

Дурбудзія цалкам апраўдвае сваю назву, якая асацыіруецца са словазлучэннем “дурная будова”. Але такі лад — вынік пэўнай дзяр- жаўнай палітыкі. Разваліўшы краіну, кіраўніцгва палічыла за леп- шае замяніць нармальнае жыццё на гэты гратэск, у якім і хаос у гаспадарцы, суцэльная галеча ўспрымаюцца як адзіна магчымая норма жыцця. Нармальнае ўспрыняцце рэчаіснасці ў людзей пад- мяніў сацыяльны міф:

Разумееш, у нас перабудова, страшэннае беспрацоўе. Трэ- ба людзей нечым заняць. Вось і паставілі іх у чаргу. Каб не думалі ні пра што. Стаяць, нечым займаюцца, некуды ідуць... З’яўляецца ўяўнасць працы...

■^ А хто выдумаў чаргу?

— Пляшывы. Але вось пляшывага ўжо няма, а чарга астала- ся. Яна, як бачыш, і калматаму падабаецца... Калматы не разбурае яе, а накіроўвае сюды ўсё больш і больш людзей. I яны працуюць”.

“ _ у Нас так прынята, — нібы адгадаўшы Радзімавы думкі, усміхнуўся дурбуд. — Мы ўсенародна і праводзім, і сустракаем прэзідэнта. Гэта ў нас як свята. Словам, калі мала хлеба, трэба, каб было паболей свят”.

Праца падмяняецца ўяўлсннем працы, замест хлебя люлзям прапануюць відовішчы. Кіраўніцтва свядома падтрымлівае такі стан, бо ён не дае людзям магчымасці задумацца над тым, як яны жывуць і хто павінен адказваць за развал краіны. Гэтае прыаіднае жыццё зацягвае настолькі, што нават апляваць сябе ўчарашняга для дурбудаў — нармальная з’ява; змяніўшы свае погляды, чалавек лічыць, што і сам ён стаў абсалютна іншым, які не мае нічога агуль- нага з тым, якім ён быў яшчэ ўчора.

Дурбудзія, краіна сацыяльнага міфа, вельмі нагадвае нашае жыццё. Аўтар уводзіць некаіорыя рэаліі, якія непасрэдна адсыла- юць чытача да нашай рэчаіснасці. Гэта асобы прэзідэнтаў: пляшы- вага і калматага, якія падобныя да Гарбачова і Ельцына нават знеш- не. Невыпадкова на лобе ў пляшывага прыкметная адмеціна. Сіту- ацыя ў краіне — гэта сітуацыя пасля развалу СССР. Тут і перабудо- ва, беспрацоўе, чэргі, мітынгі, якія нічога не вырашаюць, нават дзяржаўны пераварот, які прывёў калматага да ўлады, -вельгіі на- гадвае падзеі жніўня 1991 года. Таму і дурбуды —- гэта перш за ўсе наш народ, які дазваляе дурыць сябе, ды яшчэ часта вітае тых, хто робіць з іх дурняў

Пэўнай суаднесенасцю з націым жыццём можна лічыць і ад- носіны кіраўніка дзяржавы да свайго народа:

“ — А ты ведаеш, што Дурыс Першы — калматы, які цяпер ляйчыць намі, пра нас за мяжою гаворыць? Што дурбуды нягоднікі, тупіцы, мярзотнікі, што мы сволачы, падлюкі, гультаі, што мы не ўмеем працаваць, што мы брудныя і нікчэмныя.

■—- За мяжою? Пра свой народ? — не паверыў вушам Радзім. — Які ён ні ёсць, але ж гэта свой народ. I прэзідэнты звычайна хваляць і абараняюць сваіх землякоў.

— А наш — ненавідзіць. Яны ж, — Разумны махнуў вакол сябе рукамі, нібы стараючыся захапіць у гэты круг як найболып людзей, —г бягуць, спяшаюцца, каб не спазніцца, каб у час су- стрэць свайго дарагога, усенародна абранага прэзідэнта”.

Але нават сярод суцэльнага ламарачэння, якое ахапіла Дурбу- дзію, знаходзяцца людзі, што не жадаюць мірыцца з існуючым ста- нам дзяржавы. I тут пачынае актыўна дзейнічаць рэпрэсіўны апа- рат. За кожным крокам сочаць сакрэтныя супрацоўнікі — саксупы, якія нават не хаваюць сваёй дзейнасці ад людзей. Для незадаволе- ных існуюць турмы. Асамых упартых асуджаюць на смерць. Свед- кдмі такога пакарання і становяцца героі аповесці.

Наступная краіна, якую апісвае Я. Сіпакоў, -г Другое Паў- шар’е., аддзеленае ад Дурбудзіі безданню, праз якўю перакінуты вераўчаны мост, аднак лад тут яшчэ болып бязглуэды, чым у Дур- будзіі.

...Зэмія, Талямалія, Жалезны Хаос, Дурбудзія, Другое Паў- шар’е, краіна За — усс гэтыя краіны такія розныя, кожная э іх сяаім шляхам прыйшла да крызісу. Але іх аб’ядноўяас адэін праггаггып — нашакраіна. Увесь той абсурд, які пакаэаў Я. Сіпакоў у сваім інша- свеце, ёсць і ў нашым паўсядзённым жыцці, проста ён не такі эаў- важны, не такі лагічна завершаны. Невыпадкова блуканне героя па іншасвеце — гэта падрыхтоўка да жыцця ў нашым свеце, у яатай краіне. Менавіта таму вяртаннем героя да парога родяай хаты і за- вяршае сваю аповесць пісьменнік.

Беларуская навуковая фантастыка канчаткова развянчала веру ў навукова-тэхнічны прагрэс як сродак дасягнуць шчаспя. Чьгм болыпая мяжа паміж узроўнем развіцця навукі і ўзроўнем духоў- нага развіцця грамадства, тым больш песімістычныя ацэнкі далей- шых перспектыў чалавека. Гэта датычыцца не толькі антыўтопій. У навукова-фантастычных апавяданнях У. Клімовіча і А. Паўліхі- на няма прамога супрацьстаяння асобы і грамадскай сістэмы, няма пэўнай сацыяльнай мадэлі, хаця сацыяльная праблематыка і пры- сутнічае. Гэтыя апавяданні*— традыцыйныя для навуковай фанта- стыкі спробы зазірнуць у. будучыню і адначасова новы погпяд на сучаснікаў.

У апавяданні У. Клімовіча “Сістэма Баслі” перад чытачом паўстае далёкае будучае. Чалавецтва дасягнула такога навуко- вага і тэхнічнага ўзроўню, што перадаверыла машынам амаль усё. Толькі нешматлікія сферы дзейнасці засталіся падуладныя чалавеку, і за іх пачалося сапраўднае змаганне. Займацца сама- стойнай дзейнасцю могуць толькі лепшыя з лепшых. Герой апа- вядання Габрыэль Баслі дамагаецца права атрымаць прафесію вышэйшай катэ^орыі.

Падчас іспыту герой апынуўся адзін пасярод акіяна, трапіў на англа-бурскую вайну ў якасці палоннага, быў гладыятарам на арэ- не рымскага цырка, пабываў нават у Мезазойскай эры, перажыў замах на сваё жыццё ўжо ў сваім часе. Вытрымаўшы іспыт, урэш- це вельмі блізка падступае да такой доўгачаканай узнагароды.

Шэф падсунуў Габрыэлю чырвоную паперу. — Вось тут, побач з назвай, пастаўце роспіс, Ваша Ягамосць.

На чырвоным фоне вялікімі літарамі было выведзена: “Смя- цяр”. Габрыэль распісаўся. ”Як гэта добра, •— падумаў ён, — пра- цаваць і ведаць, што цябе ніхто не кантралюе” (Клімовіч У. “Той, што будуе горад”, Мн., “Мастацкая літаратура”, 1997. С. 141),

Даволі нечаканы фінал. Ці апраўданы такія выдаггкі, каб атры- маць права стаць смецяром. Але пісьменмік абраў такую прафе- сію для свайго героя невыпадкова. Грамадства настолькі даверы- лася машынам, што апынулася ў іх у палоне. Машыны кантралкх- юць кожны крок чалавека, папярэджваюць магчымыя памылкі Але гэта мае і адмоўны бок. Чалавек бтрачвае самастойнасць, права прымаць рашэнне, быць свабодным ад пастаяннаЙ апекі і кантролю. Менавіта адсутнасць кантролю з боку машын і робіць прафесію смецяра такой прывабнай. Чалавек мае магчымасш» адчуць сябе свабодным, адчуць сябе чалавекам, а не проста пры- даткам машыны.

У наступным апавяданні “Чацвёртая ад Рэгула” У Клімовіч зноў прапануе чытачам падарожжа ў далёкую будучыню. Чалавецтва актыуна асвойвае не толькі блізкі, але і далёкі космас. На чацвер- тай ад Рэгула планеце разгарнуліся работы па асваенні яе рэсурсаў. Але не гэта прыцягвае ўвагу пісьменніка. У цэнтры апавядання — маленькая дзяўчынка: “Цяжкая хвароба даўно падсцерагала яе і, нарэшце, займела сабе яшчэ адну ахвяру. У елабым святле твар Эльзы здаваўся васковым: Яна шмат часу ляжала не ўстаючы, і, здавалася, нават вясёлая цацка набыла маркотны выгляд — гэтак ахуталі рабочы барак сум і гора. А ў дадатак яшчэ кампанія не ад- пускала маці даглядаць хворую дачку: блізілася заканчэнне работ у гэтай частцы паўшар’я, і таму кожны — наёмнік” быў асабліва неаб- ходны. Планета нехаця паварочвалася да свяціла другім бокам. I адчувальны перапад тэмпературы падганяў кампанію з тэрмінамі. Маці Эльзы давялося звольніцца і перарваць кантракт, якога яны з бацькам дамагаліся шмат часу. Цяпер яна часта прыходзіла ў па- кой, садзілася каля дачкі і ў роспачы назірала, як меншае агеньчык жыцця ў гэтым слабым целе, бяссільная што-небудзь зрабіць. На- ведаўся і лекар, але толькі асуджана развёў рукамі: нечаканая эпі- дэмія зваліла некалькі соцень рабочых, і ўсе гірэпараты, якія ўма- цоўваюць імунітэт, скончыліся”.

Нягледзячы на фантастычны антураж, сама сітуацыя абсалют- на нефантастычная. I праблема ў апавяданні ўзнімаецца з разраду вечных. Ці можна пабудаваць шчасце ўсіх людзей, калі ў яго асно- ве пакуты і гора аднаго чалавека? Царства божае ці слязінка дзіцяці? Што важней? Для пісьменніка неадменнай каштоўнасцю з’яўляец- ца менавіта чалавёчае жыццё. Ніякія дасягненні навукі і тэхнікі не ў стане апраўдаць загубленага чалавечага жыцця, але далёка не кожны гэта разумее.

У цэнтры яшчэ аднаго навукова-фантастычнага апавядан-

ня У. Клімовіча “Па-эа шклом скафандра” прябпема неалпаяетяасш ■Ійукова-тэхнічнага і духоўнага прагрэсу чалавеха Што іютьме ча- лавек у прастору? Для беларускіх фантастаў 60 70-х гялкуу гггае

пытаннс вырашалася адназначна, 1х героі-пертпапрахолпы быгп надзслсны лепшымі якасцямі чалавечага характару. Для фятггасгаў дзевяностых гадоў простага адказу на гзлгае пытаняе ўжо не бытго. У апавяданні “Па-за шклом скафандра” касмічяыя разве,ггкпгі гэта не горшыя прадстаўнікі чалавецтва. Нельга адмовшь ім у сме- ласці, рашучасці, розуме, але яны не адмовіліся канчаггкова ал эга- ізму, варожасці. I менавіта гэтыя заганныя якасці, якія астранаўгы захапілі ў сваё падарожжа, сталі прычынай іх гібелі. Яптчэ на Зямгп. перад самым адлётам, яны сустрэлі жанчыну, якую не падзялілі і за якую страшэнна пабіліся. Іх збянтэжылі ўласныя паводзіны, і яны звярнуліся да псіхолага, які гіпнозам сцёр гэтае прыкрае зда- рэнне, загнаў яго ў глыбіні п’амяці. Але нават падсвядомая варо- жасць у доўгім падарожжы абудзілася і вылілася ў двайное забой- ства: “Астранаўт крыху расслабіўся і пачаў гадаць, якую ж узнага- роду яны атрымаюць, калі ўсё абыдзецца добра ў гэтым рэйсе. Азе тут рэзка і востра, быццам хтосьці адным узмахам увагнаў у паты- ліцу метанавы цвік, у яго вушах прагучала: “...камандзір, камандзір, камандзір, падары мне свой мундзірА ўслед за гэтым п’яны твар

* напарніка сцятымі да белыхплямаў вуснамі закрычаў перад самымі вачыма: “Ты, малпа! Чарнамазая малпа!.. Не лезь да маіх дзевак'” I чарнаскуры астранаўт забыў раптам, дзе ён знаходзіцца: ці то ў караблі, ці то ў шынку з такой з’едлівай назвай “Піва Дына- заўра”. Ён павольна, быццам у сне, замяніў плазмеру энерга- блок і ўвайшоў у спачывальню, шчыльна прычыніўшы за сабою дзверы. Калі там каротка і дробна сакатнуў плазмер, на верхнім паверсе пульта, быццам бы.сама сабой, утапілася вузкая чырво- ная кдавіша. Спачывальню растрыбушаным ашмёткам выкінула ў адкрыты космас карабельная катапульта. I белыя прасціны ў чорнай пустаце яшчэ доўга даганялі карабель, усё роўна як за- бытыя кімсьці харугвы. А ў рубцы разам лопнулі ўсе маніторы, і на мяккі ворс падлогі ціха асыпаліся крывыя аскепкі шклянога каўпака..,”

Па-за шклом скафандра аказаліся не разумныя людзі, а длве дзікія і небяспечныя жывёліны, якія знішчылі адна адну. Астра- наўтаў не спыніла нават усведамленне важнасці іх знаходак, ад- крыцця слядрў невядомай цывілізацыі, пра якую яны павінны былі паведаміць людзям. Эгаізм, нежаданне саступіць, варо- жасць змылі з чалавечай душы ўсё прыўнесенае цывілізацыяй,

пакінуўшы драпежніка, узброенага плязмерам. Някояым тонкі пласт цывілізацыі і культуры ў душы чалавека і як перагнаўпра- грэс навукі прагрэс духоўны! 1 гэтая гісторыя не выключэяне з правілаў.

Дастаткова рэдкай у беларускаЙ літаратуры іранічнай фантас- тыкай можна назваць навукова-фантастычныя апавяданні маладо- га пісьменніка А. Паўліхіна. Ужо яго першае апавяданне “Валада- ры надвор’я” (“Першацвет”, 1997, № 12. С. 34) з’яўляецца паролы- яй на шматлікія “касмічныя оперы”. У апавяданні выкарыставы ўсе атрыбуты такога роду навуковай фантастыкі: магутныя касміч- ныя дзяржавы Галактычная Рэспубліка і Саюзныя Сонцы, напад касмічных піратаў, захоп заложнікаў, пагроза для планеты і каман- да супергерояў, якія вырашаірць любыя праблемы і здольныя спра- віцца з любым крызісам. Сюжэт разгортваецца даволі востра. Кас- мічныя піраты захапілі станцыю, якая кантралюе надвор’еЗямлі, і пагражаюць выклікаць экалагічную катастрофу, маніпулюючы на- двор’ем, калі не будуць выкананы іх патрабаванні. Штурмаваць станцыю немагчыма, бо захопнікі прыкрываюцца заложнікамі, у якіх яны ператварылі персанал станцыі.

Прайшлі стагоддзі, але людзі ў апавяданні істотна не змянілі- ся: сталі ўладарамі прыроды, падпарадкавалі сабе нават надвор’е, але не здолелі пераадолець сквапнасць, дурноту, некампетэнтнасць, халатнасць, самалюбства. Чалавек, можа, і стаў уладаром на- двор’я, але не стаў уладаром самога сябе.

Пародыяй на баявік з’яўляецца і апавяданне А.Паўліхіна “Рэ- марк”, героі якога на гэты раз павінны ўступіць у барацьбу з арга- нізаванай злачыннасцю, што стварыла хаос у адным з раёнаў ста- ліцы Венеры Венераполіса. У вобразах галоўных герояў твора па- радзіруецца тып так званых добрых дрэнныххлопцаў, людзей, якія маюць непасрэдныя адносіны да злачыннасці, але абараняюць сла- бых і адстойваюць справядлівасць.

Галоўны герой апавядання Э-Зард, былы хакер, чалавек, пазбаў- лены ілюзій наконт жыцця і самога сябе, які з іроніяй каменціруе тое, што адбываецца з ім і яго таварышамі. Э-Зард не хавае сапраў- дных матываў сваіх дзеянняў, не ўтойвае і сваіх поглядаў: “Адно з маіх жалезных правілаў кажа: “Ніколі нікомў не плаці падаткі”.

Іранічна апісваюцца і дзеянні праваахоўных структур, якія спра- буюць супрацьстаяць хаосу. Горад адправіў з гэтай мэтай некалькі чалавек, якія павінны арганізаваць атрады самаабароны з жыхароў Рэмарка, Уражвае і выклікае ўсмешку экіпіроўка гэтых атрадаў і ўзровень іх падрыхтаванасці: “Дейтэнант Акро знайшоў дзесьці дваразраднікі, бластэр і вібранож (апошнім узброіўся Стазі). Тэсі- назадаволіўся кавалкам арматуры — зброя, з якой ён умеў абыхо- дзіцца па-майстэрску. Увогуле назбіралася тры дзесяткі добра- ахвотнікаў (і я ў іх ліку), што вырашылі асвоіць новую для сябе прафесію вулічнага байца. Акро падагрэў наш дух палкаЙ прамо- вай і, пажадаўшы поспехаў, размеркаваў па пастах”,

Цікавы вобраз злодзея Фарні, які з’яўляецца на шляху героя ў самыя нечаканыя моманты. Гэты герой быў уведзены ў твор, каб спарадзіраваць шматлікіх злодзеяў, якія вяртаюцца зноў і зноў, што б з імі ні адбывалася, прычым менавіта ў той момант, калі герой ужо цалкам упэўнены, што пазбавіўся ад іх: “Пранікнуўшы ў элек- тронны мозг тэлестанцыі, гаспадаром становішча буду я...

Нечакана разумею, што ў плане ёсць недахоп: у скронь мне ўпіраецца ствол разрадніка.

—- Яшчэ раз з добрай раніцай,— вітае мяне Фарлі, — узніма- ешся на дах”.

Пародыя ствараецца шляхам спалучэння самых распаўсюджа- ных штампаў у межах аднаго твора. Будучае чалавецтва, адлюст- раванае ў баевіках і касмічных операх, выклікае ўсмешку.

3 іроніяй апісана маладым пісьменнікам будучае і ў апавя- даннях “Воднае плато” і “Марсіянскі турнір”. Яны вызначаюн- ца нечаканымі паваротамі сюжэта, якія прыводзяць да нечака- нага фіналу.

Дзеянне “Воднага Плато” разгортваецца на планеце, якая ў выніку невядомай катастрофы страціла амаль усю ваду: “Стара- жытныя паданні сцвярджаюць: раней планета была іншай. Дождж ішоў паўсюдна, і там, дзе зараз падымаюцца пясчаныя буры, плёс- калася азёрная і рачная вада. Але багі прагневаліся, і здарылася тое, што’ цяпер бачаць вочы.

Вялікая віхура ўзняла воды рэк і азёр у неба, а пякельная гара- чыня сонца выпарыла астатнія рэшткі” (Паўліхін А. «Воднае пла- то».//“Маладосць”, 1998, № 12. С. 12).

Толькі ў адным месцы планеты, на Водным Плато, дзе паста- янна ідуць дажджы, вада захавалася. Час ад часу прадстаўнікі аца- лелых жыхароў Кантрэйі адпраўляюцца да Воднага Плато па ваду. Зямляне, адкрыўшы Кацтрэйю, знайшлі прымяненне вадзе з Вод- нага Плато. Сабраная ў адным месцы вада, якую выкарыстоўвалі ў якасці паліва, не патрабавала вялікіх выдаткаў на здабычу. Быў у людзей, якія займаліся здабычай вады, і прыватны інтарэс: яны прадаюць ваду тубыльцам за каштоўныя камяні. У адносінах да абарыгенаў людзі адчуваюць сябе багамі, якія могуць усё.

Для адных гэта з’яўлясцца аргументам, які апраўдвае іх дзе- I янні ў адносінах да абарыгенаў. Другія йе могуць заглушыць голас | свайго сумлення, прыняць права моцнага. Галоўнм канфлікт раз- I гортваецца паміж Анджэлам і Сяргеем. Прынамсі, у трактоўках сілы I і слабасці.

Сіла патрабуе адказнасці. Спакусліва карыстацца слабаспю і | недасведчанасцю іншых. 3 пункту гледжання Анджэла, сіла лае яму права карыстацца ўсім, што ён можа ўзяць на Кантрэйі. Тым больш, I што тубыльцы аддаюць каштоўнасці добраахвотна.

Але канфлікт паміж Анджэлам і Сяргеем не мае заверша- нага характару. Ніхто з герояў не пераможа. Плаўнае дячэнве I падзей будзе груба перарвана своеасаблівым (Іецз ех тасЬіпа, і касмічным караблём невядомай цывілізацыі: “Корпус агром- ністага зоркалёта, перагарадзіўшы доступ сонечным промням, закрыў гэта акенца. Ніводзін зямны карабель не мог саперні- чаць з ім у памерах. Магчыма, гэта быў ваядроўнік, які прыбыў з далёкіх сусветаў ці нават з іншай Галактыкі. Мо ён першы і ■ апошні раз наведаў закінутую Кантрэйю”. Зямляне, якія яшчэ I нядаўна адчувалі сябе ўсемагутнымі багамі, сутыкнуліся з цы- вілізацыяй, якая абагнала іх так, як яны самі абагналі жыхароў ! Кантрэйі. Усё адносна ў Сусвеце, і ніхто не можа адчуваць сябе ўсемагутным. Няма права моцнага і разумнейшага. Гэта адчулі героі на ўласным вопыце, калі невядомы зоркалёт, забраўшы * вільгаць, якая скапілася ў атмасферы над Водным Плато, разбу- I рыў гэты фенаменальны планётарны цыклон, мімаходзь скінуў- I шы ў ваду людзей, нібы казюрак: “Урэшце, зямлянам удалося | выбрацца з вады. Мокрыя і перапалоханыя, цяжка дыхаючы, яны | з жахам глядзелі, як цыклоны мяняюць свой напрамак і хмары ' разлятаюцца на поўдзень, пОўнач, захад і ўсход..

Яшчэ адно апавяданне А.Паўліхіна “Марсіянскі турнір” апіс- | вае не такое аддаленае бўдучае. Аўтар прапануе чытачу ўявіць наш свет напрыканцы XXI стагоддзя. У цэнры апавядання паядынак знакамітага гросмайстра з камп’ютэрам. Хто пераможа, чалавек ці машына? Увесь свёт замёр у чаканні развязкі. Каб арганізаваць гэты турнір на Марсе, давялося пераадолець шэраг перашкод, уключа- I ючы панічны страх шахматыста перад касмічнымі палётамі. I вось I доўгачаканы матч. Праціўнікі амаль роўныя, і перавага ўвесь час пераходзіць ад аднаго да другога. Напружанне дасягае найвышэй- шай кропкц калі кожны ход можа вырашыць лёс партыі. Да гэтага моманту апавяданне, за выключэннем неістотных дэталяў, нагад- вае вядомую “Пастку ў цэйтноце” Патупы: тое ж супрацьстаянне

309

чалавека і машыньк такая ж вызначальнаснь мэтча для шахмэт та, такое ж нервовае напружанне. Але гтга не паўтарэяне ўжо домага. Нечаканая вестка, якая перарывае ход мэтча.

змяняе ход апавядання. Ніахматысту паведамляюш». ппоаогатгЬл- тары турніра збеглц захапіўшы ўсе грошы:

— Ды не рабі дурныя вочы. Тое, што брэтм збегпі — лачбо ды. Яны збеглі з усімі грашыма. 1х караблік стартаяаў сягопня ошп- цой з прыватнага касмадрома ў пустыні. Яны паспелі перабрашіа туды за ноч на пескаходзе...

— Мяне не цікавяць дэталі! Іх знайшлі?

— Вядома, не. КасмічныЯ прасторы занадта вялізныя. След працягнууся да Юпітэра, але ж напрамак можна змяніць.

Яны выбегпі з капсулы. На вуліцах панавала збянтэжанасць За сценамі купала ў воблаках пылу ўзляталі папіцэйскія кэтэры і кіберзонды. Трансляцыя перапынілася.

ВХ-218 чакала ходу чалавека. Але... не дачакалася” («Маладосць”, 1999, №8).

Не супрацьстаянне чалавека і камп’ютэра займае пісьменні- ка. У цэнтры яго ўвагі карыслівасць чалавека. Герой вымярае ўсё на гропіы. I ў шахматы ён гуляе перш за ўсё таму, што можа агры- маць за гэта вялікія грошы. Ніякі самы сенсацыйны, адказны магч не зацікавіць нашага гросмайстра, калі не прадугледжана мэтэ- рыяльная ўзнагарода. Для адных галоўным прыярытэтам стано- віцца пагоня за славай і, адпаведна, багаццем. Другія, якія не ма- юць вялікіх здольнасцяў, што можна дорага прадаць, спрабуюць здабыць багацце, робячы стаўкі. А запраўдяюць усім людзі, якія раней нажылі вялікі капітал і перайшлі ў разрад босаў Гэта і ёсць сучасная культура. Усе, хто не жадае пагадзіцца з гэтым, трапля- юць у разрад адшчапенцаў. Значыць, адшчапенцам у гэтым свеце будзе кожны, хто не жадае дзейнічаць, зыходзячы толькі з грашо- вага інтарэсу, гэта значыць, што перш за ўсё ў гэты разрад тра- пяць'інтэлігенты ў сапраўдным сэнсе гэтага слова. Культура бу- дзе цалкам выцеснена субкультурай. Працэсы, якія толькі набіра- юць размах у нашы дні, у свеце, апісаным у апавяданні, набылі сваё лагічнае завяршэнне.

Апавяданне Паўліхіна “Дождж на Венеры” ў пэўнан ступені пераклікаецца з фантастыкай У. Шыціка, У цэнры апавядання ча- лавек, які здолеў ажыццявіць сваю мару, насадзіць лес на Венеры: “Усё жыццё ён марыў убачыць другую ад Сонца планету менавіта такой, як у класічных апавяданнях Брэдберы”.

Людзі прыклалі вялікія намагаіші, каб зрабіць Венеру прыдэт- най для жыцця* Змянілі арбіту планеты, насммалі яе атмасферу кіслародам, стваралі вснерыянскія лясы, экасістэму Герой апавя- дання прымаў непасрэдны ўдзел у гэтай працьц усё сааё жмццё ён прысвяціў ажыццяўленню мары. I калі цяжкая праца бмла паспя- хова завершана, застаўся на Венеры як пасяленец, У апавяданні апісваецца падарожжа чалавека па венерыянскіх джунглях да пер- шага пасялення людзей. Антон сам абраў пешы паход, каб атры- маць насалоду ад падарожжа па месцах, якія калісьці існавалі толькі ў яго марах і якія ён сам Дапамагаў стварыць. Такі тып рамантыка- першапраходца даволі часта сустракаўся ў апавяданнях У. Шыці- ка. Але гэта не паўтарэнне пройдзенага этапу.

Час першапраходцаў нядоўгі, за рамантыкамі далёкіх па- дарожжаў ідзе цывілізацыя з усімі сваімі недахопамі, з абме- жаваннем свабоды. I людзі, падобныя да Антона, вымушаны ісці далей. Антона вабіць на Венеры магчымасць быць свабод- ным, самому ствараць свой лёс, а Зямля ўжо не дае для гэтага магчымасцяў.

Яіпчэ адно навукова-фантастычнае апавяданне маладога аўта- ра істотна адрозніваецца ад папярэдніх. У “Паўднёвым крыжы” мы не ўбачым таго напружанага, актыўнага дзеяння, якім вызначаліся іншыя навукова-фантастычныя апавяданні А. Паўліхіна. Пісьменнік апісвае не знешнія падзеі, а ўнутраныя церажыванні героя, чалаве- ка, які страціў адзінага сына.

Актыўнае асваенне космасу выклікала не толькі матэрыяльныя выдаткі. Космас запатрабаваў і чалавечых ахвяр. Не кожная экспе- дыцыя, якая адпраўлялася да зор, вярталася дамоў. Не вярнулася і экспедыцыя да сузор’я Паўднёвы крыж, у якой быў і сын галоўна- га героя. Ішлі гады, але боль заставаўся. Вечарамі чалавек глядзеў на Цаўднёвы крыж і ўспамінаў свайго сына. Але праз некаторы час успаміны пачалі адступаць: “У апошні час стары ўсё радзей успа- мінае пра сына._ Алежку замяніла віртуальная копія” (“Маладосць”, 1999, №8).

Навука дасягнула такога ўзроўню, што стала магчыма ства- рыць віртуальную копію чалавека. Віртуальны сын паводзіў сябе так, як і той, сапраўдны, які загінуў недзе ў цасмічнай прасто- ры. Герою здаецца ўсё больш і больш, што ён зноў набыў стра- чанае, што вярнулася былое шчасце: “Цуды навукі. Сына даўно няма, але ён побач. Яго дыханне чуецца ў цемры пакоя, выразна вымалёўваецца ягоны сілуэт. I цені мінулага ўпаўзаюць у хаці- ну, аплятаюць усё чароўнай сеткай хатняй утульнасці і прыем- ных успамінаў. Здаецца, вось яно, страчанае. Яно вярнулася і йіколі не пакіне цябе. I не хочацца развітвацца з ілюэіяй, падпа- радкоўвацца няўмольнаму голасу розуму, таму што, калі яна знікне, гэтая мроя, застанецца толькі пустата і чаканне смерці. Салодкая мана замест горкай праўды”.

Навука, якая б дасканалая і развітая яна ні была, це ў стане зрабіць усяго, павярнуць час, вярнуць памерлых, але яна можа даць чалавеку ілюзію, ману, якая дае магчымасць ашукаць сябе. Пасту- пова віртуальны сын для героя пачынае выцясняць рэальнага, пад- маннае жыццё замяняе рэальнае. Па сутнасці, гэта шлях да вар’яц- тва, поўнага адмаўлення рэчаіснасці. Героя штурхае на гэты шлях адчай, безнадзёйнасць, страх перад адзінотай, старэннем і ўласнай смерцю. Але адзінота, якая так палохае героя, ужо запанавала ў яго жыцці, бо, каб захаваць ілюзію, ён адмаўляецца ад кантактаў са знешнім светам. Можна зразумець душэўны стан героя апавядан- ня, які страціў так многа. Але падман, самая салодкая ілюзія — не выйсце з тупіка. Толькі чалавек, які перажыў страты, падобныя да той, што напаткала героя апавядання, можа асудзіць ці апраўдаць гэтыя ўцёкі ад рэчаіснасці ў свет ілюзій. Магчыма, таму аўтар і не вырашае гэтую праблему ў апавяданні. Але сама адзінота, якую добраахвотна выбірае герой, каб Не парушаць віртуальнага свету, у якім жыве ў апошні час, паказвае, што А. Паўліхін, хутчэй за ўсё, не згодзен з пазіцыяй свайго персанажа. Вар’яцтва не павінна быць добраахвотным, як не павінна быць добраахвотнай смерць чалаве- ка. I навука, якая дае сродкі прыглушыць гора падманам, віртуаль- най рэальнасцю, аказвае чалавеку дрэннўю паслугу, дае яму ў рукі яшчэ адзін наркотык.

Такім чынам, беларуская навуковая фантастыка 80 — 90-х га- доў вызначалася крытычнасцю ў ацэнцы перспектыў чалавека ў сувязі з развіццём навукі ў параўнанні з папярэднім этапам. Наву- кова-тэхнічны прагрэс перастаў быць у вачах пісьменнікаў пана- цэяй, вырашэннем усіх праблем, адзнакай дасканаласці чалавечага грамадств^. Навука і тэхніка не дабро і не зло па-за воляй чалавека. Недасканаласць чалавечай душы, заганы і слабасці могуць пера- тварыць навукова-тэхнічны прагрэс у сродак падтрымання дыкта- туры, самазабойства чалавецтва. Тэндэнцыі, якія існуюць у сучас- ным грамадстве, не могуць не выклікаць занепакоенасці, адчуван- ня няўпэўненасці ў будучыні, што і знайшло адлюстраванне ў на- вуковай фантастыцы апошніх дзесяцігоддзяў.

Полымя № 10 за 2001 с. 267-311





149
просмотры





  Комментарии
нет комментариев


⇑ Наверх