Фантастика Людмилы Сильновой


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > Фантастика Людмилы Сильновой (для библиографии)
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

Фантастика Людмилы Сильновой (для библиографии)

Статья написана 20 апреля 2022 г. 19:25

Людка Сільнова – паэтка, крытык, публіцыст і перакладчыца.

Нарадзілася ў Беларусі, у горадзе Маладечна Мінскай вобл. (20.04.1957), у сямі сувязістаў. Пашпартнае імя – Людміла Данілаўна Сільнова, да шлюбу – Капуцкая.

Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1979). Вучылася ў Веры Захаравай, Ніны Мячкоўскай, Ірыны Шаблоўскай, Сцяпана Александровіча, Уладзіміра Карпава і іншых адмысловых выкладчыкаў.

Да вучобы ў БДУпрацавала ў цэху льняных лялек у родным горадзе Маладзечна разам з дачкой знакамітага філолага і гісторыка Міколы Ермаловіча Аленай.

Вучобу ў БДУ сумяшчала з працай лабаранта (памочніка) на кафедры гісторыі (1975),пасля – з працай тэхніка-чарцёжніка ў канструктарскім бюро (1976 – 1977), дзеўдзельнічала ў вырабе электрычных плат для эксперыментальных прыбораў.

Па атрыманні дыплому паехала працаваць настаўніцай у сельскую Суткаўскую школу Уздзенскага р-ну. Праз год вярнулася ў Мінск, дзе пабралася шлюбам з супрацоўнікам аднаго з навуковых інстытутаў (як лірык з фізікам) і перавялася на працу ў сталічную школу № 11.

Пасля нараджэння дзяцей працавала ў дзіцячым садку выхавальніцай (1983 – 1985).

Упершыню пачала друкаваць свае вершы на беларускай мове ў газеце “Чырвоная змена”(1985) пасля знаёмства з Раісай Баравіковай, а таксама з мастаком і паэтам Адамам Глобусам, паэтам і перакладчыкам Міколам Раманоўскім, студэнткай-журналісткай Святланай Раманавай (яна прывяла мяне ўпершыню на пасяджэнне Таварыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”).

З 1986 г. працавала бібліятэкарам, метадыстам, экскурсаводам, бібліёграфам

у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Аўтар кніг паэзіі “Ластаўка ляціць…” (1993), “Рысасловы” (1994), “Зеленавокія воі і іх прыгажуні” (2001), Зачараваная краіна” (2007), “Горад Мілаград” (2015) і інш., кнігі маляваных коміксаў на фантастычную тэму “Агністыя дзьмухаўцы” (1997), шматлікіх рукатворных арт-букаў у адным асобніку.

Выдала зборнік крытычных нарысаў “Крышталёвы сад” (2007).

Удзельніца паэтычных фестываляў, у тым ліку міжнародных: “Час і месца”, “Арт-прагноз-96”, “Бязмежжа”, “Парадак слоў”, “Vilenica” і інш.

Лаўрэат прэмій “Гліняны Вялес” за 1994 г. і “Залаты апостраф” за 2014 г.

Піша таксама для дзяцей.

Творы перакладаліся на англійскую, македонскую, польскую, рускую,

славацкую, славенскую, украінскую і чэшскую мовы.

Мае публікацыі ўласных перакладаў з нямецкай, украінскай паэзіі на беларускую мову, а таксама з паэзіі на штучнай міжнароднай мове эсперанта на родную беларускую мову. У 1980-я гг. была асабіста знаёмая з заходнебеларускім паэтам Сяргеем Новікавым-Пяюном.

Вядомая таксама як даследчыца кнігазбору вучонага-філолага, акадэмікаЯ. Ф.Карскагаў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Вучаніца філолага, гісторыка і архівіста В. У. Скалабана.

Жыве ў Менску. Мае сына і дачку, унукаў.

*

Притча о голубой девочке

«Прыпавесць пра блакітную дзяўчынку» Людка Сільнова, бадай самая касмічная з сучасных беларускіх паэтак, напісала і ўласнаручна праілюстравала ў 1973 годзе, будучы яшчэ дзесяцікласніцай, калі ёй толькі споўнілася 16 гадоў. Матывы космасу і жыццё на іншых планетах заўжды вабілі паэтку і працягваюць цікавіць надалей. Тоненькі школьны сшытак з малюнкамі аўтарка даслала ў маскоўскі часопіс «Юность», спадзеючыся на публікацыю. Але, відаць, не лёс: не кожная першая літаратурная спроба юнага аўтара трапляе ў друк. У лісце, які рэдакцыя даслала адоранай школьніцы, змяшчаўся кароткі вердыкт: мы не друкуем фантастыку. І вось сёння, больш чым праз 40 гадоў, чытачы «М» маюць унікальную магчымасць зазірнуць у той сшытак Людкі Сільновай, якая ў 1973-м, мабыць, і не падазравала, што яе лёс назаўсёды будзе звязаны з прыгожым пісьменствам.

«Притча о голубой девочке» Людка Сильнова, пожалуй самая космическая из современных белорусских поэтесс, написала и собственноручно проиллюстрировала в 1973 году, будучи еще десятиклассница, когда ей только исполнилось 16 лет. Мотивы космоса и жизнь на других планетах всегда манили поэтессу и продолжают интересовать в дальнейшем. Тоненький школьная тетрадь с рисунками автор прислала в московский журнал «Юность», надеясь на публикацию. Но, видно, не судьба: не каждая первая литературная попытка юного автора попадает в печать. В письме, которое редакция прислала одаренной школьницы, помещался короткий вердикт: мы не печатаем фантастику. И вот сегодня, спустя более 40 лет, читатели «М» имеют уникальную возможность заглянуть в то тетрадь Людки Сильновой, которая в 1973-м, видимо, и не подозревала, что ее судьба навсегда будет связан с красивым письменностью.*

*

https://knihi.com/Ludka_Silnova/Zielenavo...

"Рысаслоў" — тэрмін, прыдуманы Алесем Разанавым для візуальнай паэзіі Людмілы (aka Людкі) Сільновай. Вядомы паэт даў дабро на публікацыю ў #крыніца 1/90 і заахвоціў аўтарку пісаць/маляваць яшчэ.

Асобным зборнікам рысасловы Людкі Сільновай выйшлі ў 1994 годзе у выдавецтве Таварыства Вольных Літаратараў (ТВЛ) "Полацкая ляда" (горад, вядома, Полацк).

Віктар Жыбуль: “Рысасловы” — аўтарскі візуальна-паэтычны жанр Людкі Сільновай, вынайдзены ў працэсе пошукаў “ідэальнага верша”, які, з пераканання паэткі, павінен складацца толькі з аднаго слова, але максімальна адлюстроўваць ягоны графічны вобраз”.

Эксперты на LiveLib: "Людка Сільнова абрала кодавыя для сябе словы і паспрабавала праз малюнак перадаць іх паэтычны сэнс. Зразумела, сярод гэтых словаў ёсць і «Беларусь», і «воля», і «жыцьцё», і «Хрыстос», і «праўда» — найбольш істотныя словы-сімвалы для таго часу. Словы маюць алфавітную сістэматызацыю, праўда, на асобныя літары беларускага алфавіту рысасловаў няма. Шкада, што няма і на самую славутую беларускую літару – ў, затое ёсць на «дз» і «дж» і нават на апостраф."

Нажаль, пакуль у вольным доступе мы таго зборнічка не знайшлі.

У нашай публікацыі — тыя першыя, "базавыя" словы з публікацыі ў "Крыніцы".





90
просмотры





  Комментарии
нет комментариев


⇑ Наверх