Беларуская міжваенная


Вы здесь: Авторские колонки FantLab > Авторская колонка «slovar06» > Беларуская міжваенная фантастыка (апошняя версія)
Поиск статьи:
   расширенный поиск »

Беларуская міжваенная фантастыка (апошняя версія)

Статья написана 9 сентября 2019 г. 22:02

1. А. Бабарэка (псэўд. Кужаль Янка). То толькі сон... газета Звон (Менск) №7, 8.9.1919; №8 10.9.1919; №9. 12.9.1919. Збор твораў / Адам Бабарэка. Т. 2 : Проза, паэзія, філасофія, публіцыстыка, запісныя кніжкі, дзённікі, лісты. — 726 с., Вільня-Беласток, 2011, с. 29-33

2. М. Гарэцкі. Фантазія: [Апавяданне] // газета Беларускія ведамасці. 1921. 24 кастр. / Без подпісу/. У тым самым 1921-м годзе пад рэдакцыяй М. Гарэцкага выходзіў яшчэ і "Зборнік "Беларускіх Ведамасьцей". Дык вось, у № 3 друкавалася і "Фантазія".

Гарэцкi М. Творы. с. 118-120. Мінск : Мастацкая літаратура, 1990. Гарэцкі М. Творы. Серыя "Бiблiятэка беларускай класiкi". Мінск. Мастацкая лiтаратура. 1995. Гарэцкі М. Выбраныя творы. Минск, 2009. Фантазія. с. 117-119.

3. В. Ластоўскі (псэўд. Власт). Лабірынты (аповесць) часопіс "Крывіч" №№2,3,6/1923. Коўна.

4. Андрэй Александровіч «Палёт у мінулае» (апавяданне) журнал «Маладняк» №5 за 1924 г.

5.. Я. Маўр. Чалавек ідзе. Апавяданьне / Малюнкі А. Тычыны // Беларускі піянэр (Менск), 1926, №11 – с.14-17, №12 – с.12-16; 1927, №1-2 – с.9-14, №3-4 – с.20-24, №5 – с.7-9, №7 – с.16-18, №8 – с.9-11 (напісана ў 1920 г.)

6. Я. Маўр. Сакрэт вучонага: Апавяданне / З эспэранто Дз. Мi-ка // Беларускі піянэр (Менск), 1926, №1 – с.23-24 напісана, верагодна, раней

Ёсць таксама меркаванне, што гэта неўстаноўлены замежны аўтар, якога пераклалі з эсперанта. У часопісе пад публікацыяй там подпіс "З эспэранто Дз. Мі-ка", але ў змесце прозвішча (ці псеўданім) перакладчыка напісана цалкам: "з эспэранто ў перакладзе Дз. Міхалкі" (В. Ж.)

7. Міхась Чарот «Чырвонакрылы вяшчун» (паэма) . Белдзяржвыдав. 1927 г.

8. Янка Маўр. Вандраванне па зорках. «Беларускі піонэр» 1927'10

9. М. Белякоўскі. Вайна і мір: Фантазія // Беларускі піянэр (Менск), 1928, №3 – с.8-10.

10. Я. Маўр. Пекла. Менск: Беларускае дзержаўнае выдавецтва, 1929.

11. Кандрат Крапіва "Хвядос — Чырвоны нос" (паэма) . Впервые в журнале «Узвышша», 1930, №6, 7, 8, 9, 10. Отдельным изданием в Белдзяржвыдаве в 1931 году.

12. Змітрок Астапенка. Вызваленьне сіл (раман). Первая часть романа появилась в журнале «Маладняк» в 1932 году (№№ 7, 8)

13. Янка Маўр «Аповесць будучых дзён» (аповесць) . Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі "Юндзетсэктар", 1932 г.

Прозу Бабарэка пісаў на працягу сямі гадоў, апублікаваў больш за дваццаць твораў, якія мелі розныя жанрава–стылявыя характарыстыкі: гумарыстычныя і сатырычныя апавяданні, «бытавыя малюнкі», успаміны, алегарычныя навэлы ў стылі коласаўскіх «Казак жыцця», імпрэсіі–прыпавесці. Яго першае апавяданне «То толькі сон…» выдзяляецца з агульнага шэрагу, яго можна аднесці да ўтапічнага жанру (гетэратопіі). У ім аўтар паказаў сваё бачанне ідэальнай дзяржавы, у якой «кожны працуе для ўсіх і ўсе для аднаго». Зразумела, чаму яно было напісана: 1918–ы — час утварэння новай дзяржавы. У беларускай літаратуры пачынаў фарміравацца жанр фантастычнай прозы: у 1920–я пракладвалі яму шлях Вацлаў Ластоўскі (філасофска–фантастычнай аповесцю «Лабірынты», 1923), Андрэй Александровіч (навукова–фантастычным апавяданнем «Палёт у мінулае», 1924), Змітрок Астапенка (навукова–фантастычным раманам «Вызваленне сіл», 1932) і Янка Маўр (навукова–фантастычным творам «Аповесць будучых дзён», 1932).

https://budzma.by/news/maladnyakoski-byal...

***

То толькі сон...

Шчыра паважанаму А. Моцнаму

Сяляне вёскі Занямоньне любілі ў нядзелю ці ў сьвята сходзіцца на рынак, каб пра тое, пра сёе пагаварыць, каб дазнацца дзе-якіх навін. Ось і ў гэты вечар яны сабраліся аб чым-небудзь пагаманіць. Грамада вялікая. Гоману многа. А вечар быў ціхі, цёплы і ясны. Зьлёгенька падыхаў ветрык, як-бы прыслухоўваўся да гутаркі людзкай, каб потым панесьці яе ўгору і расказаць месяцу, зорам і хмаркам. Прьпноў сёньня і Адам Краўцовых. Яго рэдка бачылі на сходах. Ен быў самы бяднейшы ў вёс- цы. Зямлі зусім ня меў, апроч кавалачку агарода, ды й то на яго было трох братоў. Адам сядзеў усё дома, раздумваючы, як-бы палепшыць сваё жыцьцё. А жылося надта дрэнна. Але ў гэты вечар і ён выпаўз з свае старэнькае хаты. Яго непакоілі ўсялякія думкі, якія яму бажалася выказаць каму-небудзь.

Сяляне сядзелі на бярвеньнях ля хаты Ткачука. Гоман ужо пачаў сьціхаць. Зда- валася, усе перагутарылі. Адам сядзеў і думаў, як-бы пачаць гаворку пра свае думкі. Але вось неяк зайшла гутарка пра сны.

—Чорт яго ведае, што гэта — не’к ня сьпіцца, сны дрэнныя лезуць, — пачынае адзін, а там другі. Тлумачаць па-свойму. Адам насачыў момант і пачаў апавядаць. Што ён расказваў, гэта ня быў сон. Яго беднасьць, яго доля давяла да гэтакіх думак, але ён не хацеў, каб ведалі, што гэта ён сам дамысьліўся, і сказаў, нгго сьніў.

— Ось паслухайце, як я надум... як я сьніў, — паправіўся Адам, пачынаючы гаворку.

— Ну, кажы — паслухаем, — загукалі сяляне, — мо што й цікавае?

— Ось я, здаецца, ужо зусім зьбяднеў: хоць я й так бедны, ато дык нават нямачаго есьці. Д ык, здаецца, і надумаў я паехаць у другі край у заработкі. Жонцы сказаў пра- даць каня, купіць хлеба І жыць пакуль што, а я зараблю грошай, буду прысылаць, потым сам, моў, прыеду І тагды зажывом па-людзку. „Ну, добра“, — згадзілася жон- ка. Ось раз увечар, здаецца, як вёска ўжо спала, разьвітаўся я з жонкаю, з дзецьмі і паплёўся на станцыю. Грошай не’к сабраў на дарогу — прадалі, здаецца, апошняга япрука. Заплакаў, вельмі-ж бо горка І шкода было пакідаць свой родны куток. А да- лей некім цудам я ўжо еду на чыгунцы далёка-далёка ад сваёй вёскі. Сяджу гэта я ў вагоне, думаю, у які-б край ехаць, дзе болып заработкаў, і аб жонцы з дзецьмі думаю, ажна кандуктар ідзе і кажа ўсім з чуіункі злазіць, бо далей цягнік ня йдзе. Зьлез я, іду, а цягнікоў многа-многа, ды ўсе непадобныя на той, што я ехаў. Падыходжу я, к аднаму, а некі пан: „Сядай, ка’а, браце, калі хочаш, — паедзем у наш край, у нас до- бра жыць“. — „Але-ж у мяне білета няма?“ — „То нічога! Ось сядай!“ — і адчыніў дзьверы. Я зьдзівіўся, што ён так ласкава да мяне зьвярнуўся, бо я-ж просты му- жык у лапцях, а ён пан. Зьняў я шапку, пакланіўся, падзякаваў за раду і ўвайшоў у цягнік. Тут я зноў зьдзівіўся. Я ня ведаў, дзе я, — ці ў пакоі ў пана, ці ў цягніку. Ня верыў сваім вачом. Усё так пекна, так прыгожа: зэдлікі ўсе мяккія, картыны раз- ьвешаны. Я доўга стаяў, разглядаючы, і баяўся садзіцца, аж калі падышоў зноў той пан, што ля вагону стаяў, і сказаў садзіцца, тагды толькі я сеў. Ня памятаю, ці доўга я ехаў, ці не. Я ня ведаў на’т — куды. Толькі ведаю, што бяз білету, і грошай ніхто ня пытаў. Але ось, няведама як, апынуўся я ў вёсцы (там гэтак яе звалі, але, як я думаў, то — настаяшчае места).

— Ну, брат, І сон! — ня стрымаўся, каб не перапыніць, стары Язэп.

— Не перапыняй, Язэп! Кажы далей, Адам! — адазваўся Максім.

— Іду гэта я, разглядаю далей, — апавядае Адам, — усё роўна, як у лесе. Але ось падходзіць некі пан, даў „дабрыдзень“. Бачучы, што я ня тутэйшы, адазваўся: „Хад- зем, папалуднаем, браце, —ужо пара!“ Я ўсё роўна, як акамянеў ад гэтых слоў. Хацеў нешта сказаць, але язык не’к не паварочваўся. I я, падуласны некай невядомай сіле, паплёўся за ім. Схамянуўся толькі, як мы падышлі да вялікай мураванай хаты, і той пан зноў зьвярнуўся да мяне: „Ось сюды! Ты, браце, мусіць, ня тутэйшы, — ці зда- лёк?“ Неяк язык разварушыўся; я пачаў расказваць. Мы ўселіся ля стала і чакалі, калі нам пададуць полудзень. Саля вялікая, сталоў многа. Чыста, хораша, — адна любата! Людзі сядзяць, палуднуюць, а ўсе адзеты па-панску. Той пан, што быў са мною, як я дазнаўся, зваўся Юрка. Вось я І вылажыў яму, адкуль я, чаго прыехаў, бо ўзнаў, што ён вельмі добрычалавек, хоць, як мне здавалася, пан. „Ага“, —працягнуў Юрка, як я скончыў гутарку. Полудзень кончыўся. Усё давалі вельмі смачныя стравы. Я зроду ня спытваў такіх. Пачаў я поркацца ў кішэні і вымаю кецку (яшчэ меў тры злоты грошай), каб заплаціць за полудзень. А Юрка: „Што гэта?“ — пьггае. Кажу, трэба заплаціць. „Як заплаціць?“ — зноў пьггае. Я зьдзівіўся. Думаю, што гэта хіба пан сьмяецца. Ажно як пачалі мы жупіць, то я дазнаўся, што зусім тут грошы не ўжываюцца, на’т ня ведаюць, што то за грошы. Ну, думаю, ось прыехаў у заработкі! А тут грошай ва ўсёй краіне няма. Хіба-та я, мысьлю, папаў у нябескае царства, ці яко ліха? Юрка ўбачыў, што я зьдзіўлены, і пачаў мне тлумачыць.

—А-а, ось дык сон! — зноў ня стрымаўся Язэп, аўсе аж рот паразьзяўлялі і вельмі ўважна слухалі.

—Ось я, кажа Юрка, — апавядае далей Адам, здаволены, што яго думкі з цікавасьцю слухаюць, — пайду, скажу маршал ку, што да нас новы чалавек прыехаў, і адпрашуся ад работы. Тагды я павяду цябе ўсюды і пакажу, як у нас жывуць. Пашоў, а я чакаю, раздумваючы: куды-та я папаў? А людзі ўсе, папалуднаваўшы, пачалі расходзіцца на работу. Але вось і Юрка вярнуўся. „Ну, хадзем!“ — ка’а. Пашлі. Ось Юрка і пачаў расказваць. „Наш край, кажа, увесь завецца „Краіна Працы“, — так і завецца, бо ў нас усе ад малога да старога — усе агульна працуюць, і працуюць у нас ня толькі для сябе, але для ўсіх людзей свайго краю“. Я слухаю ўважна і ня разумею, як-та — для ўсіх? А Юрка кажа далей: „Поле ў нас абрабляюць не паасобку, а цэлай грама- дою, цэлай вёскай“. Мы тым часам вышлі ўжо на поле. „Яно разьдзелена ў нас па палеткі, і вось адны (у нас, бач, праца разьдзелена паміж усіх роўна) працуюць ля жьгга, другія — ля аўса, трэйція — ля ячменю і т. д. Гэта знача, ужо часьцей ля яго ходзяць, як у нас кажуць — культывіруюць, каб мець ад зямлі як найболыны пры- бытак. Але, калі сеяць, ці жаць, ці касіць, або бульбу выбіраць, — тая частка, якой прыпаручана той ці іншы палетак, ня зможа адна ўправіцца, дык ёй пасабляюць другія. Аўсім у нас кіруе Радаз маршалкам начале. Мы выбіраем яго з паміж сябе“.

Я жадаў непгга спытаць, але Юрка, чалавек жуплівы, ня даў мне прагаварыць, а расказваў і тлумачыў далей.

„У нас, ка’а, працаваць ня надта цяжка, дзеля таго, нгго мы маем усялякія машы- ны. Усё сабраўшы з поля і памалаціўшы, мы звозім у аіульны сьвіран, а адтуль ужо па запісках маршалка бяром сабе для ўжьггку. Адным словам, пажывеш у нас, як за- хочаш, дык лепей азнаёмішся з нашым жыцьцём“.

Прашоўшы крыху полем, мы вярнуліся назад. На полі кіпела работа. Якраз у тым часе жалі. Юрка-ж далей мне тлумачыць: „Вось бачыш: вёска наша. Прыго- жая, праўда? Хаты ўсе мураваныя, але гэта ўласнасьць усяго люду, што жыве тут. Жывом мы па кватэрах. У хатах — чыста, хораша. Ну, цяпер (мы увайшлі ўжо ў вёску) павяду цябе, ка’а Юрка, па майстэрням. Вось тут працуюць гарбары, выра- бляюць скуры — і то для ўсіх“. Зайшлі мы, паглядзелі. Працуюць людзі з некай дзіўнай ахвотай.

Я яшчэ нідзе ня бачыў, каб так працавалі. Былі і старьга, і малыя. „А гэта (падьпплі мы к другой, шаўцоўскай) шыюць боты таксама для ўсіх. У нас, скажу адзін раз, ка’а Юрка, кожны працуе для ўсіх іўсе для аднаго. Усе гэтыя боты зносяццаў скарб, аад- туль выдаюцца, каму патрэбна. Падраліся — ідзі к маршалку, дасьць запіску ў скарб, там забяруць у цябе старыя, а дадуць новыя. Старыя-ж боты зноў ідуць у майстэрню ў работу“. Тут я ня вытрымаў — запытаў: „А па колькі плацяць?“ Юрка зьдзівіўся з гэстакага запытаньня, адалей кажа: „У нас-жа, я гаварыў, на’т і ня знаюць, пгго гэта за грошы. Каб ось я ня ўгледзіў у цябе, як ты вымаў з кішэні ў стравярні, то і я-б ня ведаў“. Я задумаўся і ўжо болей не адважваўся распытваць. Юрка-ж далей тлумачыў.

„Вось кравецкая. Тут працуюць, як і ў шаўцоўскай. Усё аддаеццаў скарб, аз скар- бу людзям шыюць з свайго. Ткуць самі — машынаю. А вось гэта кузьня, сьлясарня, стальмарня, калёсная ды шмат усялякіх другіх. Мы так жывом, бачьпн, каб мецьусё патрэбнае ў сябе, дома“. Перайшлі гэта мы ўсе майстэрні і павыходзілі к вялікаму пекнаму дому. „А гэта, кажа Юрка, народная хата. Тут мы зьбіраемся амаль ня кож- ны дзень, радзімся: што і ў якім парадку далей рабіць: так сабе жупім, а то чытаем, бо тут-жа ёсьць і чытальня. Па нядзелям-жа ці ў сьвята наша моладзь тут ладзіць тэатр“. Гэтага дык я не разумеў, але не адважыўся распытвацца. Я ўжо, здаецца, надумаўся тут крыху пажыць, бо Юрка шчэ сказаў, нгго работы ў іх для ўсіх ёсьць. I хлеба для ўсіх хапае. Падыходзім тым часам да другой вялізарнай хаты, аж у пяць паверхаў. „А вось наша школа! Гэта вучацца нашыя дзеці, покуль ня скончаць усіх навук. Тут-жа і ўсялякія дзіцячыя майстэрні: вучацца па кніжкам і рукамі на прак- тыцы. У нас першыя годы адукацыя дзецям даецца агульная (у тым-жа часе яны працуюць і рукамі паводлуг сваіх сіл, хоць, праўда, яны і ўвесь свой век працуюць рукамі, а не адно галавою), а потым ужо па спэцыяльнасьці. Усе дзеці нашы вучац- ца, нявучоных у нас няма. Усе людзі ў нашай грамадзе-вёсцы — роўныя“.

„ А бедных, або нявучоных, — няграматных, ось такіх, як я, — няма?“ — запытаўся я.

„А што гэта — бедныя, браце?“ Я не разумеў, але болей ужо ня пьггаўся.

„Там, за гэтаю школаю, вялізны сад; там усялякіх дрэваў шмат, кветкі ёсьць, а далей — агароды вялікія. Тут усюды працуюць і наглядаюць за ўсім вучні нашы з сваімі настаўнікамі“. „Аў агародах хібажанке не працуюць?“ — не’ка-бы зьнячэўку выляцела ў мяне. „Чаму, — ка’а, — ходзяць, бо тут ня толькі вучыцелі, але й вучыцелькі ёсьць; а так, то — не, бо вучні, вучачыся і практыкуючыся, якраз на ўсіх на цэлу зіму і весну нагатовяць варыва. А якая ў нас вось там, у садзе ды ага- родзе, гожасьць, пекната, колькі там хараства! Калі-нібудзь другім разам прыдзем сюды, дык паглядзіш“.

„Ог дык дзіўная старонка! Некае нябескае царства, ды мо’ й нанебе няма гэтакага прыгожагажыцьця, яктут. Гэтарай“, —думаў я прасябе. Юрка-жусё расказваў. „А там, на водшыбе, гавяжы двор; там уся наша жывёла і птаства. Іх даглядаюць такса- ма нашы людзі, гэтакія-ж, як я; ды й вучні, звучаючы, пасабляюць ім. А вот бачьпп — чарнее лес? То наш. Там нашы працуюць. Ага — вось нашы скарбовыя магазыны. Табе, браце, ня гожа хадзіць у гэтых атопках і гэтых портках. Зойдзем сюды, там адтрымаеш усё новае і пекнае, бо мо’ж у нас пажывеш з які месяц?“ „Пажыву“, — адказаў я, забыўшы ўжо і пра жонку, і пра дзеці. Увайшлі ў магазын, а там дабра, дабра, дык аж вочы расходзяцца. Далі мне ўсю новую адзежу, ды такую харошую, я й зроду не насіў гэткай. Такую падабралі, як-бы па мерцы шыта. Убраўся я, як які пан. Падзякаваў, і мы вьпнлі з магазыну. „Во, цяпер ты, браце, наш!“ — загаманіў Юрка. Паглядзеў на загарак ды й кажа: „Ужо ўсе работы скончыліся. Хадзем папад- вячоркаем, а тагды ў хату народную сходзім. Да вечара яшчэ, бач, гадзіны са дзьве“.

„Як? I з поля ўжо ісьцімуць? То-ж яшчэ рана — сонца высакавата“, — загаманіў я. „Не, браце, — у нас лішне не працуюць. Болын васьмі гадзін рэдка калі на рабо-

це застаюцца, хіба толькі ў надзвычайных выпадках: вось як на сенажаці ці на полі, а дождж зьбіраецца ісьці, то толькі тагды“.

Змоўк я. Прышлі мы зноў у тую самую хату, дзе палуднавалі. Юрка сказаў, каб нам далі чаго есьці. Падалі. Ямо. Юрка-ж усё гутарыць:

„Дык ось у нас жывуць гэтак ва ўсёй краіне. Калі-ж у нас чаго недахват, напры- клад, цукру, солі ці іншых рэчаў, — то нам прывозяць з іншых вёсак, дзе іх здабыва- юць, а мы ад сябе зьлішкі гэтаксама адсылаем другім. Такімі ўжо аіульнымі справамі Краіны кіруе Краёвая Рада. Пад яе-ж загадам і чыгунка, і почта, і тэлеграф. Яна выбіраецца ў нас усім краем. Д ык вось, калі чаго брак, напісаў туды і — ёсьць. Але нашы радныя паны ня толькі працуюць галавою, ці, як-та сказаць, пішуць, распа- радкуюцца, але працуюць і рукамі — вядома, як таму час дазваляе“.

Дзівіўся я ўсяму гэтаму, а сам не’к рад, нгго папаў, здаецца, у гэткі рай.

Сяляне ўсе нібы зачарованы гэткім апавяданьнем. Толькі зрэдку чулася працяж- нае „а-а!“. Нярухома сядзелі ўсе, баючыся зрабіць які еіук, каб не перашкодзіць каз- цы. Уважна слухаюць. Адам-жа, бачучы гэта, сам ня ведае, дзе ён: ці на небе, ці на зямлі, — і апавядае далей і ўжо блізіцца к канцу.

—Але ось я ўспомніў пра жонку і дзеці і сказаў аб тым Юрку. А ён: „Прывозь, ка’а, сюды, або напішы: хай самі прыязджаюць. У нас работы ім хваце і хлеба ста- не“, — зноў паўтарыў, што і раней казаў. „Дзеці, ка’а, будуць вучыцца ў той, нгго я паказваў, школе, а самі — гэтак, як і мы: працавацьмеце".

Кончылі мы падвячоркаваць і ідом у народную хату. Я быў вельмі радушчы, нгго знашоў сваю долю, сваё шчасьце. Я не’к пасьмялеў, бо чуўся тут ужо сваім, і пачаў распытвацца: „А ці войска ў вас, або якая там міліцыя ці паліцыя ёсьць?“ — „Не, ка’а, няма. Мы нікому ніякай крыўды ня робім і ні з кім не ваюем. Але калі вораг які пасягне на наш край, то тагды мы ўсе іуртуемся ды ідом у сталічнае места, бяром аружжа і баронім бацькаўшчыну. А міліцыя ці паліцыя — пытаеш? Навонгга-ж яна? У нас зладзеяў, разбойнікаў, як у другіх краёх, няма, бо няма, бач, тых прычын, нгго робяць з чалавека злодзея ці разбойніка“. „Ага!“ — працягнуў я: „Осьтак дык добра. А як жэняцца ў вас?“ — запьггаў я. „А так, браце, — калі хлопец палюбіў дзяўчыну, то ім ніхто не пярэчыць. Ідуць яны запісваюцца і жывуць, пабраўшы шлюб“.

„Ну а ці даўно ўжо ў вашым краю пануе такое жыцьцё?“ I з гэтым пьгганьнем мы ўвайшлі ў хату. Народу было ўжо шмат: мужчыны, кабеты, хлопцы, дзяўчаты і навет дзеці былі. Там гавораць, там чытаюць, а ў другім пакою іуляюць. А якая пекната, якая гожасьць! Усюды на сьценах картыны, малюнкі розныя. Сталоўусякіх, і малых і вялікіх, ды ўсе хварбованыя да пазасьціланыя ўзорыстымі абрусамі. Зэдлі мяккія.

Прыселі мы ля аднаго століка. Юрка пашоў, узяў некую кнііу. Разгарнуў і пачаў адказваць на маё пытаньне. „Даўно, ка’а, нашы й дзяды ня памятаюць. Осьу гэтай кнізе апісана, як мы дайшлі да гэткага жыцьця. У нас калісь жылі ось так, як ты, браце, расказваў, у вас (я адным мамэнтам, праўда, апавядаў пра гэта). Навет цары былі. Але вось — я буду казаць коратка — вышлі з народу людзі і пачалі народ ву- чыць, як можна здабыць долю і шчасьце. Праўда, гэтых людзей лавілі, саджалі ў вастрогі, каралі, але зьяўляліся другія і казалі тое самае. Ня ўсе слухалі гэтых лю- дзей, але былі і такія, што паслухалі, зразумелі і пачалі рабіць, як казалі тыя людзі. А яны казалі: „Зразумейце сказ: адзін заўсіх, аўсе за аднаго, і жыцьцё ваша палеп- шыцца“. I вось людзі, пгго зразумелі, пачалі злучаццаў грамадкі і пачалі жыць, як мы цяпер. Д обра стала жыць так. Д ругія, гледзючы на першых, таксама зіуртаваліся і далучыліся да першых, і сталі жыць згодна. Дзяцей ужо пачалі адукаваць па-свой- му, у матчынай мове, а то бывала, у „казёнках“ некай чужой атручвалі ды рабілі з дзетак здраднікаў сваіх бацькоў, нгго саромеліся свайго роднага. Цяпер адукуюць паводлуг патрэб кожнага народу. Праўда, усё гэта многа крыві канггавала проста- му народу, а ўсё-ж такі ўзялі свой верх. Нішто не магло супыніць народнага посту- пу. Народ пачуў у сабе сілы ля справаваньня самым сабою, і лепшыя людзі з народу пачалі кіраваць народнымі справамі. Вось гэтакім парадкам і дайшлі мы да гэтка- га жыцьця. Цяпер мы жывом, бы ў раю. Няма ні бедных, ні багатых — усе роўныя. Няма зладзеяў, ні разбойнікаў, як я й раней казаў. Жывом сабе, згодненька, працу- ем і ўсім здаволены. Будзеш І ты ў нас жыць шчасьліва!“ — скончыў Юрка. Я не- шта жадаў запытаць, ажна — на табе! — жонка, крыкнула: „Уставай, Адам, — ужо пара!“ — і я зноў апынуўся на гэтым сьвеце, сярод людзкай бядоты...

Кончыў і Адам.

Сяляне ад гэтага сказу нібы акамянелі. I яшчэ-б мо’ доўга сядзелі, ня ведаючы, што зрабілася, каб ня гукнуў Адам другім голасам і ўсіх тым зрухнуў: „Я скончыў. Хадзем спаць, бо дасядзеліся-такі да золку!“

Схамянуліся, і па цэлай грамадзе пашоў гоман, а вецер зважней шугнуў, каб злавіць, здаецца, усё, што скажуць сяляне, ды панесьці ўверх к зорам на суд.

— Ну і сон! Гэта, напэўна, ты, брат, сам выдумаў, — адкуль табе гэтак сьніць?! — сказаў першы малады селянін.

—Мо’ дзе вычьггаў, або хто расказаў, — дадаў другі.

Усяляк гаварылі і думалі і трэйція. Стары Максім апусьціў голаў, задумаўся і шаптаў: „То толькі сон! Эх, каб гэты сон хоць пры дзетках ціўнуках збыўсяў нашым краю!“ Потым прыціснуў шапку і моўчкі ў задуменьні пасунуў да хаты.

Адам нічога не адказаў. Ен пачуваў, нібы вялікі камень адлёг у яго на сэрцы, і з радушчым тварам борзда пашоў дамоў.

Разышліся паволі і ўсе.

Вецер мацней шугнуў, зашумеў і заціх. На ўсходзе паказалася зарніца.

10.9.1918 (псэўд.. Кужаль Янка)

Адам Бабарэка

***

Требуют детального изучения следующие произведения этого периода:

Драздовіч Я. — У МУРОХ ТРЫВЕЖУ

ВІЛЬНЯ, 8 ЛЮТАГА 1933 Г.

ІМБРЫЯ1

БУДУЧЫНЯ БЕЛАРУСІ

АЎРЫЯ

ВІЛЬНЯ, ВОСЕНЬ 1932 Г.

ЖЫЦЦЁ НА МЕСЯЦЫ

АБРАЗКІ ЖЫЦЬЦЯ НА МЕСЯЦЫ Ў ХРАНАЛЯГІЧНЫМ ПАРАДКУ

УРЫВАК З РУКАПІСУ “ЖЫЦЬЦЁ НА МЕСЯЦЫ”

ВІЛЬНЯ, ВОСЕНЬ 1932 Г.

ЦЫРК ПЛАТОНА

УРЫВАК З РУКАПІСУ “Ў ЧОРНЫМ ЛЯБІРЫНЦЕ (У ЦЯСЬНІНАХ ЦЫРКУ ПЛЯТОНА[1])”

ЖЫЦЦЁ НА МАРСЕ

УРЫЎКІ З РУКАПІСНАЙ КНІГІ “ЖЫЦЬЦЁ НА МАРСЕ”

ВІЛЬНЯ, ЛЕТА 1932 Г.

АСЯРОДКАВЫ КРУЖНІК САТУРНА

УРЫВАК З РУКАПІСНАЙ КНІГІ “ЖЫЦЬЦЁ НА ПЛЯНЭЦЕ САТУРНЕ”

ВІЛЬНЯ, ЛЕТА 1932 Г.

https://drazdovich.by/article/all

...узносіў у касмічныя прасторы Месяца беларускія гарады і вежы, ствараў чарцяжы “касмічнай тарпеды”, на якой “зямныя турысты” павінны адправіцца ў падарожжа на планеты Сонечнай сістэмы...

https://fantlab.ru/blogarticle35740

Космос Язепа Дроздовича

1930 год открывает наиболее интересный период творчества Язепа Дроздовича – «космический». Известно более 100 живописных и графических произведений на космическую тематику, составивших три больших цикла: «Жизнь на Луне», «Жизнь на Марсе» и «Жизнь на Сатурне». Эта тема стала беспрецедентной для белорусского искусства, поскольку еще никто из мастеров не обращался к ней, особенно в те годы. Художник на основе своих сомнамбулических снов возводит на других планетах целые города с необычной архитектурой, аркадами, обсерваториями, создает таинственные природные ландшафты, рисует странных жителей Сатурна, внимательно осматривающих свое жилье выразительными круглыми глазами... Кстати, оригинальный, мрачный, непохожий на другие небесные тела Сатурн был любимой планетой Дроздовича. По мнению искусствоведа Н. Усовой, сам жанр «космической» серии определить трудно: «визионерство», «космический реализм», «метафизическая живопись», «сюрреализм» или «живописное фэнтези»?

Некоторые работы тревожные и мрачные, где жители Луны – луняне («луниды») – готовятся к войнам, а марсиане одеты в униформу. Интуитивно художник предчувствовал приближение большой катастрофы – Второй мировой войны.

https://www.nlb.by/content/informatsionny...


***

Дубоўка Ў. — Штурмуйце будучыні аванпосты. 1929

І пурпуровых ветразяў узвівы. 1929

Кругі. 1927

Залатое дно (казка)

https://fantlab.ru/blogarticle55480

материал для прочтения и сравнения: https://fantlab.ru/blogarticle25947

Фота прадстаўлена Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва.

А пакуль што публікуем імёны тых, каго распазнаць атрымалася.

Злева направа. 1-ы рад: Язэп Сукала (ляжыць), Ліда Кукла, Пятро Сяргейчык, Янка Бобрык (ляжыць), ?;

2-і рад: Адам Бабарэка, Кузьма Чорны, Анатоль Вольны, Андрэй Александровіч, Станіслаў Шушкевіч (?), Алесь Якімовіч, Максім Лужанін, Кастусь Губарэвіч, Уладзімір Хадыка, ?, ?, Мікола Міцкевіч, Паўлюк Трус, Юрка Лявонны, ?, Сымон Хурсік, Мікола Ільінскі;

3-і рад: ?, ?, Рыгор Мурашка, Язэп Пушча, Акуліна Мялешкіна, Паўлюк Шукайла, Сігізмунд Валайціс, Міхась Чарот, Сяргей Гесэн, Уладзімір Сасюра, ?, Уладзімір Гадзінскі, Наля Маркава, Уладзімір Дубоўка, Іда Чырвань, Зінаіда Бандарына;

4-ы рад: Мікола Аляхновіч, ?, Тодар Паўлоўскі, ?, ?, ?, Пятро Глебка, Ізраіль Плаўнік, Раман Семашкевіч, Наталля Вішнеўская, Язэп Мазуркевіч, Яўгенія Пфляўмбаўм, Алесь Дземідовіч, ?, Мікола Каспяровіч, Юрка Гаўрук, ?;

5-ы рад: Язэп Падабед, Сяргей Фамін, ?, Міхась Лынькоў, Янка Відук (Скрыган), Ілары Барашка, ?, Віктар Казлоўскі, Алесь Дудар (?), Уладзімір Паскрэбка, ?, ?, Алесь Гурло, ?, ?.

Мяркуючы па захаваных анкетах, у з’ездзе ўдзельнічалі, але на фота не апазнаныя наступныя асобы:

Якуб Акуліч, Апанас Атава (Канановіч), Язэп Варпаховіч, Аўгені Гадзеўскі, Мікола Гаеўскі, Міхась Ганчарык, Макар Грашчанка, Мікола Дубовік, Майк Іагансен (украінскі паэт), Ахрэм Катановіч, Пётра Крывіцкі, Мікола Мурашка, Уладзімір Мурашка, Алесь Самахвалаў, Янка Чалядзінскі, Хведар Чарнавусаў, Нестар Чубакоў, Алесь Шчарбакоў, Пракоп Шчарбінскі, Сцяпан Ярмак.

Удзельнічалі, але на фота не трапілі: Алесь Сянкевіч, Лазар Каплан, Тодар Кляшторны, Кандрат Крапіва.

Віктар ЖЫБУЛЬ, вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Вялікі дзякуй Віктару Жыбулю, Ўладзіміру Садоўскаму, Андрэю Леўчыку, Васілю Дранько-Майсюку!





253
просмотры





  Комментарии
нет комментариев


⇑ Наверх