КОСМОВИЗИИ
Фантастические пейзажи Луны, Сатурна, Венеры и др., схемы движения небесных тел
Захапленне Язэпа Драздовіча астраноміяй пачалося ў 30-я гады, у Вільні. Але яшчэ ў гады навучання ён расказваў маці пра нябесную сферу, намаляваную на скляпеннях Віленскай бібліятэкі, пра знакі планет... «Вучыся і пазнай нябесныя бегі, — сказала яна сыну аднойчы. — Светабудова — ці не найвялікшая гэта з таямніц?»
Цяпер, маючы шмат вольнага часу, мастак паспяшаўся ў бібліятэку, пад скляпенні, што ўражвалі ў юнацтве партрэтамі старажытных вучоных, нябеснай сферай, знакамі планет. Прагна накінуўся на астранамічную літаратуру.
Чытаў запоем. I чым болып паглыбляўся ў навуковую літаратуру, тым мацнейшай рабілася яго вера: чалавек можа, павінен зазірнуць у сусвет, ступіць на іншыя планеты.
Позна вечарам, узбіраючыся па рыпучай лесвіцы на свой паддашак у прадмесці Вільні Ліпаўцы, мастак з шчымлівай радасцю чакаў новых сноў. У іх пакідаў сваю цесную каморку, пагружаны ў сон горад, усю родную спаконвечную пакутную і такую дарагую зямлю і пераносіўся на далёкія планеты. Там у сне блукаў па нейкіх дзіўных краінах, з загадкавымі, таямнічымі краявідамі, збудаваннямі, нябачанымі раслінамі і жывымі істотамі. А раніцай запісваў бачанае ў сне, падпраўляючы яго навуковымі ведамі. Так старонка за старонкай паўставала фантастычная аповесдь жыцця на Месяцы...
Вясной і летам 1931 года Язэп Драздовіч напісаў шэраг карцін на касмічныя тэмы: “Падкружнікавы краявід на плянэце Сатурн”, “Астранамічная абсэрваторыя на брылявіку”, “Касмаполіс”, “Сатурнянка” і іншыя. У канцы 1931 года мастак выдаў у Вільні брашуру “Нябесныя бегі”, у якой на падставе скрупулёзных падлікаў імкнуўся высветліць пытанні, звязаныя з вярчэннем Зямлі. Асобна спыніўся на абручах Сатурна, які лічыў самай цікавай планетай Сусвету.
Зімой 1931—1932 гадоў Язэп Драздовіч напісаў працу “Гармонія плянэтаў Сонечнае сыстэмы”. Рукапіс адаслаў у Акадэмію навук БССР і суправадзіў яго лістом:“Магчыма, што для Акадэміі навук такое пытаньне, скуль сьвет паўстаў, паўстала гэта зямелька, на якой мы жывём, і гэта ўсяяснае зорнае неба, зусім неактуальнае, але для мяне, як аўтара, які знайшоў сваё тлумачэньне паходжаньня плянэтаў Сонечнае сыстэмы і іх самакручэньня, а таксама гармоніі руху плянэтаў, для мяне гэта вельмі паважная рэч...”
Гэтую сваю працу Язэп Драздовіч лічыў найбольшым здабыткам усяго свайго жыцця. Пісьмо ў Акадэмію навук ён закончыў такой думкай: “Кожная адкрытая навуковая ісьціна, хоць бы нават у выглядзе ўдалае гіпотэзы, робіць гонар ня толькі той навуковай установе, якая налажыла на яго сваю апрабату, але і цэламу краю, і таму народу, зь якога яна выйшла”.
Тым часам жылося мастаку, у матэрыяльным сэнсе, у гэты час надзвычай цяжка. У сваім дзёньніку 1 студзеня 1933 году ён запісаў: “А працы на хлеб ніадкуль нідзе не чуваць. Сам ня ведаю, як жыць, што далей будзе. Надвор'е пахмурнае, акно нізкае, у хаце цёмна і цесна. Думаў узяцца за маляваньне, ды немагчыма. Дзень кароткі, ды і той нельга выкарыстаць”.
Але і ў гэты цяжкі час мастак не адмовіўся ад сваіх іншапланетных “падарожжаў”. Пісаў усё новыя раздзелы фантастычных аповесцей: “З жыцьця на Месяцы”, “Трывеж”, “Арыполь”, “Краіна дымнага неба”. Язэп Драздовіч бачыў усе жудасці, якія адбываліся ў свеце, але не траціў надзеі, што чалавецтва адумаецца, у рэшце рэшт апамятаецца.
“І прыйдуць часы, калі бальшыня жыхароў нашай плянэты адмовіцца ад учасьця ў войнах, адмовіцца ад гэтага штучна ўзаконенага сярод вякоў сільнымі сьвету праз уладу сваю над людзьмі вялікага зладзейства, піхаючага цэлыя мільёны людзей на забойствы. І ўсю тэхніку з навукамі абернуць не на паслугі гэтаму зладзейству, а на добрае дзела. Не на праліваньне крыві, калецтва, асірочваньне (...), не на ламаньне касьцей, руйнаваньне ды падпальваньне будынкаў, ніштожаньне дару Божага, хлеба ды розных расьлін (...). А на адваротнае. На падтрыманьне жыцьця, каб яно было здаровым, высокакультурным, добрым, разумным і прыгожым” (Язэп Драздовіч).
У 1935 годзе Драздовіч напісаў касмічныя палотны “Піянеры Зямлі на Месяцы” і “Каналы Марса”.
У адначассе Язэп Драздовіч вельмі любіў і ўсё жывое, што ёсць на Зямлі. У гэтым сэнсе ягоныя погляды перагукаюцца з экалагічнымі поглядамі Дубейкаўскага. І, мабыць, таму нараджаліся такія вось разважаньні пра грэх:
“Грэх у грамадзкім значэньні — зрабіць некаму зло альбо сьвінства. (...) А забіваць невінаватых жывёлаў на агульнапрынятых паляваньнях ці ловах — гэта ня грэх, а забава. А па-за гэтым павесіць на кол жывую варону, каб гэтым адстрашыць варонаў-шкодніцаў — таксама ня грэх? Рабіць з жывой вароны расьпятага мучальніка... Вісяць дзьве такія замёрлыя высахшыя “мучаніцы”. “Нашто гэта, цётка, — кажу, — варон сушыш? Ці не дзеля дажджу, каб яго не было?..”
У 1948—1950 гадах Язэп Драздовіч напісаў манаграфію “Тэорыя руху ў касмалягічным значэньні”. Гэта плён яго роздумаў над гармоніяй руху планет.
У 1948—1952 гадах ім напісаны шматлікія артыкулы на касмічныя тэмы: “Экліптыка”, “Як утваралася наша Сонечная сыстэма”, “Аб тэлескапічным і мікраскапічным Сусьвеце”, “Эфір і безэфір'е” і іншыя.
Памёр Язэп Драздовіч у 1954 годзе, за тры гады да запуску першага штучнага спадарожніка Зямлі.
“Вы пра мяне яшчэ згадаеце...” — сказаў незадоўга да сваёй сьмерці Язэп Драздовіч. Беспрацоўны і бяздомны вандроўнік-мастак паміраў у чужой хаце ў поўным забыцці. Але ён меў рацыю — узгадалі. Пасля дзесяцігоддзяў нябыту...
Крыніцы:
А. Ліс. Вечны вандроўнік: нарыс пра мастака Язэпа Драздовіча
С. Харэўскі Мастакоўская літаратура. Літаратурная дзейнасьць мастакоў і дойлідаў ХХ ст. – Лекцыі для Беларускага калегіюму (філязофія/літаратура) (тэкст цалкам)
ПЕЙЗАЖ (QAZES PROPONTIS). 1932
КОСМОПОЛИС (COSMOPOLIS). 1931
АРТОПОЛИС. ГОРОД ДВОРЦОВ (ARTAPOLIS). 1934–1935
http://drazdovich.by/ru/gallery...

БУДУЧЫНЯ БЕЛАРУСІ
З ПРАРАКАВАНЬНЯЎ БЕЛАРУСКАГА ЯСНАВІДА ПУШЧАВІКА-ГАРАДОЛІЧА
НА 3-Е ДЗЕСЯЦІЛЕЦЬЦЕ ХХ ВЕКУ
ВІЛЬНЯ, 27 / Х 1923 Г.
1923 г. — год супакойных выжыданьняў. Год беднасьці і часовага заняпаду. Год перацерпліваньняў крыўд ад несправядлівасьцяў завісьлівых і лапчывых[1] чужаземцаў.
1924 г. — год трывожлівасьці і няпэўнасьці. Год здрадніцкіх падходаў і лжывых запабегаў. Год прадбачаньняў і падгатовак. Год патужлівага настрою і нездаволеньняў.
1925 г. — год стыхійнага беларускага нацыянальнага руху. Год перапоўненага келіху цярплівасьці. Год змаганьня са злом культурна-нацыянальнага ўціску і кабалой крыўдзіцеляў.
1926 г. — год аканчальнай пабеды пакрыўджаных над крыўдзіцелямі і трыюмф (таржаство) нацыянальна-незалежніцкай ідэі. Год аб’яднаньня і салідарнасьці ўваскрэслых і ўваскрасаючых народаў.
1927 г. — год часовага эканамічнага застою. Год палітыканства і міжнародных непаразуменьняў.
Загадка 1925–1926–1927 гг. а) у гэтых гадах на зямлі беларускай адбудзецца адна буйная палітычная падзея, і вечнаю сьведкай гэтай падзеі будзе адна зь вялікіх рэк, цякучых на захад слонца; b) у гэтыя ж гады на некаторы нядоўгі час Беларусь акажацца хатай велікадушнага прыпынку для ўцекачоў — былых ейных ворагаў, пацярпеўшых ад сваіх, праз хатнюю калатніну.
1928 г. — год зямельнай перабудоўлі.
1929 г. — год пачатку разьвіцьця беларускага джэнтльмэнства.
Загадка 1929 г. У гэтым годзе памрэць адзін з найвялікшых беларускіх пісьменьніцкіх талентаў, а для будучыні ў гэтым годзе родзіцца вялікі беларускі нацыянальны дзеяч.
1930 г. — год шырокага разьвіцьця навукі і мастацтва.
Загадка 1930 г. У гэтым годзе паявяцца на сьвет шырокі тры вялізарныя кнігі беларускага хараства і мысьлі, каторыя здабудуць сярод чужаземцаў вялікую чэсьць і славу беларускаму народу.
Чэсьць і слава Беларусі!
Падаў Язэп Узрэбніца.
1. Хцівых, прагных.
Публікацыя ажыццёўлена ў межах праекта “Марсіянскія хронікі Язэпа Драздовіча”. Фундатар — Павел Бераговіч.
У тэксце захаваныя ўсе моўныя і асноўныя арфаграфічныя асаблівасці арыгінала
Публікацыю падрыхтавала Л. Кісялёва
http://drazdovich.by/ru/diary/&...
АЎРЫЯ
ВІЛЬНЯ, ВОСЕНЬ 1932 Г.
1. Найпершы абразок, які наймацней уразіўся мне ў памяць з майго тэлевізійнага[1] падарожжа па Краіне Аўрыя[2], — гэта залітая яркім сьвятлом перадпаўднёвага сонца даліна пралому для чыгункавага шляху наскрозь нейкага ня надта высокага, але скалістага ўзгор’я.
Даліна гэтая была абвянечана хоць і ня надта высокімі, але вельмі прыткімі, аж навісаючымі, сьценамі горных узвалаў, мейсцамі сьветла-шэрымі, сіваватымі, а мейсцамі жаўтаватымі і нават рыжаватымі масівамі горнакаменнай пароды.
Скрозь адвесныя сьцены гэтых мысіваў то там, то сям праглядавалі брамы кароткіх і даўгіх пласкадонных завулкаў і задворкаў, якія, як відалася, прадстаўлялі зь сябе ня што іншае, як выемкі з-пад капалень нейкіх горных парод, дабываных рукамі працавітых лунідаў.
У вадным з такіх закатулкаў даліны, цераз пласкаверхі масіў наддаліннага ўзвалу відалася шырокая чырвона-буравая дуга ня то мосту, ня то падыёмнага крану, — але досыць таго, што ўсё гэта сьведчыла аб удзеле тут працы рук чалавека.
А на ўзбліжжу, пад маімі нагамі, на сіваватым грунце пласкадоннай даліны відалася рыжаватая, крыху заіржавелая, з высокім устоем і кантавастым верхам падкалёсься зялезная рэйка чыгункавага шляху.
2. Па агледзінах гэтай цікавай і прыгожай даліны я пачаў аддаляцца штораз то далей на ўсход сонца і апынуўся ў нейкім міжгор’і, над нейкаю агромыністай кубавастаю штучна выбранай копанай ямай, на дне якой відаліся ўскопаныя скібы сырога, вільготнага, супескаватага глею.
3. Не затрымаўшыся над гэтым глінішчам доўга, я пабрыў ад яго па міжгор’ю на паўночны ўсход і апынуўся на прыхадзе нейкай асьветленай сонцам аграмаднай шырокай і даўгой, карытавастай лагчыны-капальні. Капальні, але чаго — мо якога мэталу, чыгуннай руды? Серабра або нікелю ці медзі? Не, ані серабра, ані нікелю, ані медзі, а проста звычайнага дробназярністага, пухляцовага, ясна-жаўклявага пяску.
Удоўж асяродку гэтай лагчыны відаліся рэйкі чыгункавага палатна, а побач яго відаліся ўскопаныя гурбы пяску.
4. Вяртаючыся з капальні пяску, я апынуўся ў памяшканьні нейкага тутэйшага людзкога селішча. Гэта быў досыць вялікі, кубічнай формы, з высокай плаской стольлю, беласьценны, слаба асьветлены пакой.
У пакоі гэтым не відалася ані сталоў, ані якіх іншых рэчаў з умэбліроўкі, і замейсц усяго гэтага стаяла ля аднаго з кутоў, канцом да сьцяны, нейкая шырокая абабітая каляроваю тканінай мяккая канапа без апор і адвалу. А каля канапы тэй знаходзіліся тры жывыя фігуры людзей ніжэй сярэдняга росту, па агульнаму выгляду свайму яны прыпаміналі нашых зямных невялікага росту жанчын.
І ўсе тры яны былі апрануты ў аднолькавую сіваватую вопратку, якая складалася з доўгападолістай кашулі ці то спадніцы і вязанай з таўстых пушыстых, знаць, суконных, нітак безрукаўкі.
Адна зь іх сядзела на канапе. Другая стаяла па-за канапай, абярнуўшыся тварам у кут, а сьпінай на хату. А трэцьцяя, як быццам крыху меншая і шчуплейшая, стаяла ля самага куту з тварам на хату, з розьнятымі нарозмаш голымі рукамі.
Колер скуры рук, як відалася, быў чыста белы, але са значным прызнакам крывістасьці або чырванаты ад сьвежага апалу сонцавым праменьнем. А па форме выгляду свайму ейныя рукі былі зусім малападобнымі да формы рук нашых жанчын і выглядалі як надта ж ценкія, са слабаразьвітымі цяглічнымі ўвыпукленьнямі і з надта ценкімі касьцямі.
Рысаў жа твару дэтальна разгледзець не давялося з прычыны слабаватага сьвятла. Адно толькі тое падмеціў, што ўсе яны, тут бачаныя, былі круглагаловы, цёмнавалосы, авальнатвары і круглалікі, ды наогул рабілі ўражаньне ня дзікае, адпіхаючае, а свойскае, як нешта простае, лагоднае, далікатнае і наагул сымпатычнае.
5. Пабыўшы зь мінуту гасьцём у хаце спакойных лунідак-аўрыянак, я ўзнова направіўся ў дарогу, але ўжо ня з захаду на ўсход, а ў адваротным напрамку, з усходу на захад, і, як адчувалася, на самы асяродак Аўрыянскага шляху, па-над шырокую далінную раўнядзь.
Тут перада мной раскрылася шырокая, хоць і рашоная якой бы то небудзь расьліннасьці, але маляўнічая, зь ясна-сызымі грунтамі і зь ясна-серабрыстым небам, ярка асьветленая праменьнямі сонца пустынная раўнядзь.
А на гэтай раўнядзі, каля чыгункавага шляху, маляваліся плямы, знаць, станцыонных будоўляў з высокаю круглай, увенчанай каронаю байнічных зубцоў, сьветла-крэмавага колеру мураванай вежай, з выразна заметнай цемнаю шчэрбай на ўсход у кароне.
6. А лявей гэтай вежы відаліся ў пэўным плянавым парадку прыгожыя жаўтавата-крэмавыя і чырванаватыя сыльвэты[3] невысокіх аднолькаватыпных, нейкіх тэрасістых, знаць, двухстольных[4] дамоў асабнякамі нейкага невялічкага, але ладам пабудаванага, знаць, яшчэ новага, бо не абнесенага аніякімі стратэгічнымі мурамі, гораду. Гораду — цэнтру гэтай, хоць і пустыннай, але знаць што багатай, калі не транзытам, то нетрамі гор краіны.
7. Неўзабаве я ўжо знаходзіўся на юга-захадзе ад гэтага гораду — цэнтру Аўрыі — над нейкай мейсцамі шэрай, а мейсцамі зелянеючай і цямнеючай цемна-зялёнымі ды чарнявымі лясамі[5], з напрамкам як быццам удоўж нейкага чыгункавага шляху, які адвятляўся ад агульнай Аўрыянскай чыгункі.
МАПА АЎРЫІ. 1932
Пералятаючы па-над нейкай міжлеснай палянай, я пачаў прыглядацца наніз і ўбачыў вось такі абразок: пада мной расьсьцілалася досыць шырокая і роўная папелятага колеру паляна, а перак[6] гэтай паляны, зь цёмнага ў цёмны пералесак, цягнулася наводдаль просталінейнай жоўтай паласой досыць шырокая дарога. А калі я стаў прыглядацца да гэтай дарогі з зацікаўленьнем, чаму яна так груба розьніцца сваім жоўтым грунтам ад папелятага грунту паляны, дарога гэтая пачала кратацца і паўзьці ўздоўжам наперад.
Гляну на паляну, гляну на дарогу — паляна ляжыць, ані кранецца, а дарога паўзець і паўзець, выразна віджу, што паўзець.
Я й туды, я й сюды — а дарога паўзець і паўзець, сунецца.
Толькі зьмяніўшы пункт зроку свайго з надпэрспэктыўнага аддаленьня гэтай паўзучай дарогі ў старану, і толькі адтуль я пачаў заўважаць, што не дарога паўзець, сунецца, а нешта-нейкае па дарозе. А прыгледзеўшыся добра, я выразна пачаў разразьняць даўгія, цесна счэпленыя, скрынявастыя плятформы нейкага даўгога, вельмі даўгога цягніка, нагружанага транспартам пяску.
8. А памінуўшы гэты цягнік зь вялікім транспартам пяску, я апынуўся на нейкім плаўнасханавастым адгор’і нейкай узвышы, на якой ценявацеліся нейкія цёмна-папелятыя сьцены нейкіх будынкаў. А з-пад тых высокіх сьцен папелятых спускалася з гары на лог па шэраму адкосу адгор’я жаўтаватая паласа нейкая.
А прыгледзеўшыся да гэтай жаўтаватай паласы, яна аказалася паласою наноснага пяску, па якому паціху сучылася, ссуваючыся з гары ценкім слоем, мутнаватая вада, зносячы пясок на лог у даліну.
А ў даліне на самым лагу відалася цэлае поле наноснага пяску. А на асяродку гэтага пясочнага поля відаўся нейкі быццам зруб студні — дзеля зьбіраньня сплываючай вады, каб адвясьці яе дзе ў іншае мейсца, ці што…
***
Вось на гэтым пустым, апусьцелым ад золата, перапалосканым вадою залатаносным пяску і закончылася вандроўка мая па дзіўнай, хоць і пустыннай, але багатай краіне Аўрыі, дзе золата рыюць у гарах, а залатаносныя пяскі за сотню вёрст адвозяць на прамыўку туды, дзе найболей вады, бо на Луне гэта ня тое, што ў нас тут, на нашай Зямлі, і перавозка пяску там ня надта вялікі цяжар.
P. S. Наастатку да ўсяго гэтага мушу дадаць, што апісаны тут мной Аўрытанскі чыгуначны шлях значна розьніўся ад нашых зямных чыгунак тым, што ня меў ані тэлеграфных стаўпоў з дротамі, ані розных знакаў з нумарацыямі, ані якіх табліц з напісамі.
Жаль, што не давялося мне тут пабачыць пасажырскіх цягнікоў тутэйшага луннага тыпу, а галоўнае — як выглядаюць іхнія тутэйшыя паравозы.
Судзячы па напрамку, Аўрытанская чыгунка гэта ёсьць ня чым іншым, як северна-ўсходнім астаткам прадоўжаньня колішняга вялікага Трывескага скрозьгорнага чыгункавага шляху, які пачынаўся на югу ад г. Трывежу, ідучы на север праз скрозьгорны пралом з тунэлямі далінамі ды тэрасамі падгор’я, проста на север, і, дайш[оў]шы да адгор’я з Антрацытоваю пяшчэрай, зварачываўся на севера-ўсход перак Маладзіковай краіны Аўрыі і Аўроры на той бок Месяцу.
Судзючы ж па выгляду станцыонных веж, Аўрытанская чыгунка — зусім адменны, незалежны ад Трывескага, самастойны чыгункавы шлях. Бо станцыонныя вежы Трывескага скрозьгорнага шляху, якія давялося бачыць над Трывежам, у даліне Аркадзіі і непадалёку Антрацытовай пяшчэры над узьберажжам ракі, мелі выгляды чорнакаменных прынізістых чатырохкутных фортафікацыйных брам, з выкрылястымі байнічнымі зубцамі. Вежы ж Аўрытанскай чыгункі, як відалася на станцыі ля гораду Аўрыі, высокі, кругласьценны, бледнакаменны і з простымі стацявымі[7] байнічнымі зубцамі ў кароне.
Тэлевізійны — ад лац. televisio — далёкабачанне. Паводле Я. Драздовіча, Аўрыя — адна з шэрагу краін на Месяцы. Сілуэты. Двухпавярховых. Відаць, прапушчана нейкае слова. Упоперак. Вертыкальнымі.
Тэлевізійны — ад лац. televisio — далёкабачанне.
Паводле Я. Драздовіча, Аўрыя — адна з шэрагу краін на Месяцы.
Сілуэты.
Двухпавярховых.
Відаць, прапушчана нейкае слова.
Упоперак.
Вертыкальнымі.
ЖЫЦЦЁ НА МЕСЯЦЫ
АБРАЗКІ ЖЫЦЬЦЯ НА МЕСЯЦЫ Ў ХРАНАЛЯГІЧНЫМ ПАРАДКУ
УРЫВАК З РУКАПІСУ “ЖЫЦЬЦЁ НА МЕСЯЦЫ”
ВІЛЬНЯ, ВОСЕНЬ 1932 Г.
Калі і што дзе віджана
І
У Маладзіковай краіне, на поўнач ад экватару, каля вялікай круглай цёмнай плямы над левай броўю ілюзійнага Месяцавага ліку[1].
Пясочнага колеру сьцега-дарожка, каля дарожкі парослы дробнаю травою ўзьмежак, па-над узьмежкам разьмяжованая пад простую лінію мяжою ніва, парослая дзівочнымі нізкарослымі расьлінамі.
Справа ад мяжы парасьнік чырвонабылістай, з гарахавастым цёмна-зялёным лісьцьцём, — як нешта падобнае да нашага палявога, што расьцець па ўзьмежжу жвіраватага ніўя, — чарнабыльніку.
А зьлева ад мяжы шарава-зеленькавая густавятлістая парасоніста-вершалістая расьліннасьць, вышынёю як у мэтар, прыпамінаючая японскія вазановыя карліковыя хвоі.
ІІ
Шырокая — з аранжавымі грунтамі ды шэра-зеленькавымі плямамі на ім — раўнядзь. Даль сьцеліцца адкрытай аж да гарызонту. А па гэтай раўнядзі там ды сям малююцца вузкаватыя роўналінейныя рыжаватага колеру дарожкі.
Колер неба ўгарэ шэра-стальны і як быццам пацягнуты лёгкай павалокай бураватага дыму. Колер жа неба на небасхіле — невысокай вузкаватай стужкай над гарызонтам — бледна-серабрысты.
Сьвет Сонца, якое сьвяціла з 30 % вышыні, — бледны, белы, яркі, але бескалёрны.
Зьлева на воддальлі цягнулася ў даль, на поўнач, невысокай, але стромаю сьцяной голая, уцёсістая, чорна-сызаватая гара.
ІІІ
У адным мейсцы гэтага чорнага, як смоль, і з сызаватымі плямамі ад сьвятла Сонца скалістага стоць[2] адкосістага горнага валу чарнавацела на прыслані нейкая трохкутная нара ўваходу, які вёў, як відалася зблізку, пад гару ў нейкую пяшчэру. А насупраць уваходу ў гэтую пяшчэру красаваўся гарод, густа засаджаны нейкай нізкарослай буйналісьцястай гароднай расьлінай.
Колер лісту гэтай расьліны — як у націны нашых буракоў, цёмна-зялёны, чырванаваты. А форма лісту — як у нашага хрэну.
ІV
Непадалёку тэй чорнай пяшчэры сярод роўнага поля стаяла нейкая кубавастая печ, як нешта ў родзе наськай кухоннай пліты. А над гэтаю печчу стаяла, нахінуўшыся, апранутая ў даўгую, аж да долу, жаночую шэрую вопратку таўстакаватая нізкаватага росту чалавечая фігура.
НА СТАНЦЫІ “ARIAPOLIS”. 1932
А прыгледзеўшыся бліжэй, удалося заўважыць толькі адно, як таўставатыя цёмназагарнага або засівярэўшага колеру поўныя рукі гэтай фігуры з асьцярожна-павольным лянівым рухам перанасілі трыманы ў правай руцэ нейкі з авальна-пласкаватым дном цёмна-шэры коўш зь нейкім празрыстым ружаватым полымем бяздымнага агню.
Коўш гэты па выгляду свайму прыпамінаў нашыя старасьвецкія шыракадонныя славянскія бражныя каўшы. А выкут быў гладка і ценка зь нейкага бліскучага цьмяна-сіваватага мэталу, прыпамінаючага нашую плятыну. Як выглядала з адобы[3] свайго твару гэтая чалавекападобная асоба, — так і не ўдалося заўважыць.
Нябаўна[4], празь нейкую хвіліну, непадалёку першай асобы зьявілася і яшчэ другая, падобная ей. Яна прынесла ў руках сваіх два невялічкія чырвоныя, знаць, гліняныя жбанкі зь нечым і, паставіўшы іх на зямлю, выпрасталася і растапырыла рукі.
Апранутая яна была, як відалася, у нейкую цьмяна-шэрую, быццам суконную, даўгую, аж па пяты, сарочку зь нешырокімі рукавамі, безь ніякіх упрыгожаньняў.
На галаве сваёй, як заўважалася мільгам, здаецца што мела нейкі цёмна-шэры капішон. Але твару ейнага, які быў зацянёван ад сонца капішонам, разглядзець не давялося. А давялося разгледзець толькі некаторыя асаблівасьці ейнага складу. Росту невялікага, каля двух аршын вышынёй. Стан умеркаваны. Рукі караткавыя, таўставатыя. Далані рук шырокія, караткавыя. Пальцы таксама караткавыя, з шыракавата-пласкаватымі канцамі і мала розьнючыя між сабой па даўжыні. Цэвачныя суставы паказаліся мне занадта тоўста-выпуклястымі, гузаватымі на адваротнадалоннай старане.
У рухах ейных адчувалася нейкая марудна-лянівая нясьпешнасьць. Бо й пашто рабіць хуткія рухі — сьпяшацца, — будучы лунідам. Дзень вялік, аж цэлага паўмесяца дзень. Усялякую работу зрабіць да вечара — пасьпееш. Няма чаго й сьпяшацца, а тым болей з самай раніцы.
V
Тут жа, непадалёку гэтай кухні, стаяла на зямлі нейкая пасудзіна, а над ёю нейкі сівавата-шэранькі зьвярок, велічынёю з нашую лісіцу, — заняўшыся ежай. З галавы і морды ён быў падобен да нашага ката. З кругла-лапушыстых вушэй — на нашую абязьяну галаго. А са сьпіны і шэрсьці — на маладога ваўчанёнка.
VI
Задаўшыся пытаньнем: з чаго і чым яны тут жывяцца? Адкуль ваду сабе бяруць, якой нідзе тут не відаць, і дзе яны тут ад пякучага летняга сонца хаваюцца ды халодную і даўгую ноч, ноч-зіму каратаюць? У адказ на гэта мяне паўлякло ў бок чорнага высокага валу гары.
У паўдарогі да чорнага горнага валу я напаткаў сьвежаўспаханую ніву. На гэтай ніве стаяла, зарыўшыся ў цёмна-шэры грунт сваімі дробнымі шматлікімі лемешамі, нейкая дзівачная земляробная прылада зь нейкага чорнага, як чыгун, неіржавеючага мэталу, бо не відалася іржы на ёй ані прызнаку. Прылада гэтая складалася зь нейкага даўгога, каля сажню даўжынёй, палукружнага гарызантальнага сашчэту, у сваім версе, які знаходзіўся на паўаршыннай вышыні па-над паверхняю грунту, трымаючыся на ўходзючых у грунт крываватых пласкаватых лямешаках таўшчынёй як у паўтара пальца, а шырынёй — як у тры. У што ўпрагалася і чым, якой сілай валаклася гэтая аднарадналямешная крываватая баразна, — прыкмеціць не давялося.
Празь нейкую хвіліну я прызастановіўся ля нейкай ледзь заметнай даўгаватай улогавіны, з буйным, голым, быццам угладжаным, буйнавірыстым, пясчанага колеру вільготным грунтам. Грунт гэты складаўся з буйнога, дробнакаменьчатага, як гарох, жвіру і жарствы з-пад раздробленага, знаць, чырвонага граніту.
У вадным найвільгатнейшым мейсцы гэтага жвіру, з прыхаду, вылязалі, вытаркаваліся буйныя расткі нейкай дзівачнай празрыстасочнай расьлінкі.
Вышыня расткоў гэтай расьлінкі была як у пядзю. А таўшчыня кругленькіх, сочна-празрыстых, пяскаватага колеру расткавых ножак — як у таўшчыню палачкі звычайнага алаўца або дрэўца сьвірэпніку. А на вершалінках гэтых расткоў распушчаліся з пахілам да сонца, таксама як і ножкі, празрыста-сочныя пясочнага колеру кубкавастыя кветкі, якія па сваёй велічыні і форме выгляду прыпаміналі нашыя вясенныя баравыя сонькі.
Непадалёка падгор’я чорнага горнага валу я наўрэў[5] на невялікую лужу крынічнай вады.
Вада гэтая здалёку мне здавалася зусім не вадой, да выгляду якой я прывык на Зямлі, дзе кожная ціхая вада, як люстэрка, адбівае ў сабе сіняватае сьветлае неба, — а тут яна паказалася мне проста нейкім дзягцярным цёмна-бурым алеем. Але, бліжэй прыгледзеўшыся, гэты дзёгаць аказаўся звычайнай чыстай празрыстай на цаглянага колеру чырванаватым голым грунце крынічнай вадой.
У беразе вады гэтай, знаць, адмелістай лужы-крыніцы стаяла група, штук каля дзясятку, чырвоных гліняных паліваных прыгожага мастацкага выгляду глякоў і жбанкоў невялікіх памераў, як на два ці на паўтара літра вады.
Тут былі і з ручкамі, па дзьве з бакоў, былі і бяз ручак, і ўсе яны мелі прыгожыя формы зь ня надта шырокім дном і горлам угору расшыраных пузаценькіх ваз.
Адно, што мяне тут зьдзівіла, гэта тое, чаму яны тут, тутэйшыя луніды, так скупы на велічыню ваданоснай пасуды.
Наастатку я апынуўся ў нейкім цёмным тунэлі тэй уцёсістай чорнай гары, зь якога прабраўся празь нейкія нізкаватыя дзьверы ў сьветлую прасторную хату, сьцены якой былі пабелены бледна-крэмаваю фарбай ці то белай жаўтаваю глінай. Падлога зь нейкай шэрай пліты. Столь высокая, круглавата-скляпенчатая, з аркавага карактару на ёй выступамі і зь некаторымі тэндэнцыямі на гатыцкія формы. У хаце гэтай было пуста-парожна, не відалася аніякіх дадатковых рэчаў, як сталы, ложкі, крэслы, зэдлі, тапчаны. Нават печы — і тэй не відалася, а замейсц абстаноўкі ўдоўж сьцен па прысьценьню прахадзіў невысокі, вузкаваты, як для седні, прымурак.
СКРОЗЬГОРНЫ ШЛЯХ. АБЛЕДЗЯНЕЛЫ МОСТ-АРКА. 1932
А ў таўстой сьцяне бакавой, якая, як відалася, выходзіла заадно з узбоччам гары, убок поля, — сьвяцілася шырокае і досыць высокае, сажаннае адкрытае вакно, празь якое відалася поле, залітае серабрыстым сьвятлом раньнявясеньняга сонца.
VII
Па агледзінах пяшчэрнай летняй хаты я апынуўся дзесь далёка-далёка, сярод нейкага пачынаючага зелянець земляробнага поля, празь якое прахадзіла вузкаватай жаўкляваю стужкай пешаходная дарожка, па якой там ды сям бадзяліся нейкія рыжаваценькія, велічынёю з кулак, камянькі. Я прызастанавіўся, каб прыгледзецца да гэтых рудаватых глыжоў, зь якой яны пароды, і направіў свой [позірк] на адзін зь іх, які аказаўся ў запраўднасьці не глыжом, а падобнай на глыж жывою істотай, зашчытнай масьці пад колер тутэйшага рудаватага, знаць, сугліністага грунту.
Гэта быў караткаторсы, камкавасты, бясскрыдлы скакун-казяўка, вельмі падобны па формах свайго складу на нашага сухалужнага казельку-траскунчыка, які, як відалася, выскачыў аднекуль з нары на рыжаватую, як і ён сам, дарожку і супакойна ўсеўся на ёй, грэючыся на прыслоне цяпла вясеньняга сонца.
VIII
Па аднэй са сьцежак праз поле прахадзіла, рэзва ступаючы, нейкая невялічкага росту, як наш сямілетні падуростак, шэранькая чалавечая фігурка, апранутая ў даўгую, аж да пят, шэрую вопратку, якая служыла ёй, як відалася, заадно і пакрыцьцём галавы ад пякучага сонца. Яна прайшла перада мной, справа налева, на адлегласьці не далейшай, як на сем крокаў, аднак жа разгледзець падробны выгляд ейнага твару цалкам, які напалову быў прыкрыт пакрыцьцём, так і не прышлося, а давялося ўгледзець толькі частку, левую шчаку і левае вока.
Колер скуры твару, як відалася, судзячы па колеру левай шчакі, — бела-румяны. Колер жа воч — ясна-сіні.
Бачыў, як гэтая шэранькая чалавечая фігурка пайшла ў напрамку скрозь поле да таго чарнагорнага пяшчэрнага паселішча земляробаў-лунідаў.
На поўнач ад так званага “Мора Небаспэк” (Заўв. Я. Драздовіча).
У сваіх тэкстах Я. Драздовіч, згадваючы гэтае мора (так называюць запоўненыя зацвярдзелай лавай нізіны на Месяцы, некаторыя з якіх можна разгледзець з Зямлі нават няўзброеным вокам як цёмныя плямы на месяцовым дыску), паслядоўна ўжываў менавіта гэткую арфаграфічную форму (“небаспэк”). Наколькі можна зразумець, гаворка ідзе пра Мора Небяспек (больш пашыраная назва — Мора Крызісаў).
Вертыкальна.
Выгляд, вонкавае аблічча.
Хутка, неўзабаве.
Натрапіў.
ЦЫРК ПЛАТОНА
УРЫВАК З РУКАПІСУ “Ў ЧОРНЫМ ЛЯБІРЫНЦЕ (У ЦЯСЬНІНАХ ЦЫРКУ ПЛЯТОНА[1])”
…Не даходзячы да самага канца шляхавой заходнясьценнай тэрасы, на якой я знаходзіўся, я раптам апынуўся ў нейкай цьмянай чарнасьценнай чатырохкутнай пяшчэры і пачаў яе аглядаць. Справа ў чорнай сьцяне ад цясьніны сьветлавацела адтуліна невялікага вузкаватага стоць[2] чатырохкутнага бязрамнага вакна.
А насупраць на роўнай гладкай чорнай падлозе ціха пасіджвала сямейка неапранутых, зусім голых бела-чырванаватаскурых лунідаў.
Большасьць гэтай, як відалася, небагатай, убогай сям’і складалася зь невялічкіх ростам — знаць, дзяцей і падуросткаў, якія, паашчэпліваўшы голымі рукамі сабе голыя калені, знаходзіліся правей у пацёмку, і каб разгледзець іхны выгляд падробна, — не давялося.
Удалося разгледзець выгляд толькі аднаго, большага, знаць, старэйшага, ростам мала меншага за сярэдняга росту зямлян, які сядзеў на асьветленым праз вакно мейсцы сярод хаты.
Па агульнаму свайму цялеснаму складу, на першы погляд, ён, бадай што, нічуць ня розьніўся ад нашых беласкурых паўнакроўных, але хударлявых зямлян.
Цела чыстае, белае, паўнакроўнае, але надта ж хударлявае, са слабаразьвітай мускулятурай.
Скура гладкая і, як відалася, далікатна-ценкая, празь якую прасьвечвалася кроў, — а праз гэтае ён і выглядаў на паўнакроўнага.
Сядзеў ён, абярнуўшыся ка мне левым бокам, ашчапіўшы сваімі худымі цянклявымі рукамі свае таксама худыя прыкорчаныя аж да падбародку калені.
Профіль галавы і твару ягонага паказаўся мне на першы пагляд зусім свойскім, зусім не такім адлюдным[3] […] Чало меў досыць высокае, адсядзістае назад.
Форма галавы пацяглавастая, адсядзістая ў патыліцу.
Вочы невялічкія, з касаватымі проразямі нарозбач, але ня кверху, як у манголаў, а, наадварот, кнізу.
Пераносіца ўгнутая. Нос караткаваты, трохкутнікам.
Вушэй, валос і шчакавых скул добра не заўважыў. Толькі адно, што добра заўважыў, што мне рэзка кінулася ў вочы, чаго нідзе ніколі ня бачыў у нашых зямлян, ані ў аднэй расе, — гэта адсутнасьць у паднасовай часьці твару губы (роту). У гэтага ж — знаць, выключнай, асаблівай расы чалавека-луніда не відалася губы. А замейсц губы з вуснамі ў ягоным падносьсі апускалася ўніз на даўгі, клінаватай формы падбародак роўна-гладкае мейсца безь ніякіх прызнакаў ані вуснаў, ані бязвуснавай губавой проразі.
А ягоны даўгі, роўны, безь ніякіх заметных выпукласьцяў, клінаваты падбародак спускаўся данізу, як быццам нейкая надточка да звычайнага падбародку.
Як бы ні дзіка, ні адмоўна, на наш зямны погляд, яны тут не выглядалі, аднак жа, усё ж ткі яны людзі. Людзі тутэйшага самабытнага луннага міру, якія тут, магчыма, што таксама, як і мы, зямляне, белыя, чарнявыя, жоўтыя, бронзавыя, чырвоныя, карычневыя ды чорныя, — таксама дзеляцца калі не на каляровыя, то на разнародныя, разнавыглядныя расы.
Цыркамі на Месяцы называюцца круглыя раўніны, акаймаваныя кальцавымі горнымі хрыбтамі. Цырк Платона знаходзіцца крыху вышэй за так званае Мора Дажджоў і ў дыяметры дасягае амаль 100 км.
Вертыкальна.
Тут — у значэнні “дзікі”, “нялюдскі”.
ЖЫЦЦЁ НА МАРСЕ
УРЫЎКІ З РУКАПІСНАЙ КНІГІ “ЖЫЦЬЦЁ НА МАРСЕ”
ВІЛЬНЯ, ЛЕТА 1932 Г.
У КРАІНАХ ЛЮДЗЕЙ-МАРСІЯН ДРАБНАРОСЛАЙ РАСЫ
Над узьберажжам мора (між краінамі Hesperis і Libia)
Ціхая цёплая летняя марсіянская ноч над узьберажжам кутаватай лукі супакойнага мора.
Зьлева нізкі сухі прыступісты бераг, а па-над берагам высокае, пакрытае высокімі сьценамі цёмнага лесу ўзмор’е. Справа ж, што крутая сьцяна непрыступістага замку, узвышаецца над цёмнымі водамі ціха сьпячай глыбі лукамор’я вельмі стромкі, круты касагор увенчанай ценямі буйнарослага цёмнага бору высокай гары — сталагор’я.
А па-за борам, на фоне зеленькавага ўсыпанага дробнымі, як быццам брыльянтамі, зыгацячымі зоркамі залачаючага[1] доднікам[2] неба, дзесь далёка-далёка й высока малявалася цёмна-сызаю плямай, горда ўзносячым зрок свой на неба сьфінксам высакачэзная пакрытая лесам гара, напамінаючая контурам формы сьценю[3] свайго сьцень лежачага бокам з высока ўзьнятым да неба, справа налева, у бок залачаючага неба, на ўсход, чалом галавы гіганцкага сьфінкса.
На цёмным фоне міжгорналеснага — кутом — лукамор’я белавацеў касячком спушчанага з высокай цененькай макшты[4] парус, які знаходзіўся на прыстаўленым да прыступістага берагу на начны адпачынак нейкага лёгкаплаўкага даўгаватага, але вузкага, высокаапушыстага[5] бледна-жаўтавага чаўна-карабельчыка.
А вобак з гэтым чаўном-карабельчыкам плавала, варушылася бледнаю плямай на цёмнай паверхні вады і яшчэ нешта, нешта ў родзе тупаканчастага чаўна, але ня човен, а скарэй, што нейкі сплецены зь ценкага пруцьця белай лушчанай лазы кораб-карзіна, у якой плавалі, капашыліся, папіраючыся ў дно адмелістага берагу ценкімі шасткамі, дзьве нейкія маленькага росту, такога, як нашыя сямілетнія дзеці, круглагаловыя і каранастыя, апранутыя ў шэрыя вопраткі фігуркі чалавекападобных істот.
Ля самага берагу там ды сям вытаркаваліся рэдзенькія групкі драбнарослага чароту.
Кругом было ціха, спакойна, усё спала кругом. Ціха спаў цёмны бор, што сабою тварыў магутныя цёмныя сьцены надгорнага лесу. Ціха-ціха спала вада лукамор’я, ціха спаў, не хістаўся і гэты захудалы чарот, толькі золак усходняга неба ня спаў, зелянеў, расьсьвятляўся, ды ня спалі дзьве гэтых істоты з драбнарослых людзей-марсіян…
У мармуровай пустыні
Пераляцеўшы, перанёсшыся думковым зрокам па-за горы, лясы і даліны з-над узьберажжа штучна ўтворанага мора на далёкую і шырокую нейкую ўзвыш-раўніну, я апынуўся на шырачэзнай і роўнай, як стол, жаўклява-пясчаністай з ружаватымі плямамі марсіянскай пустыні [...]
На самым прыхадзе на гэтай пустыні, дзе цягнулася перак[6] лініі зроку тэрасістая лагчына, на дне якой невыяўнымі лініямі ні то прысыпаныя пяском чыгуначныя рэйкі, ні то — проста калавіньне звычайнай калёснай дарогі. У адным мейсцы ля гэтага невыразнага шляху… відалася наводдалі ў нейкай выемачнай лагчыне між гурбамі пяску — пясочнага колеру нейкая прынізістая зямляначнага тыпу будыніна. А на побліжжу відаліся выразна дзьве нейкія стугаравастыя[7] кучы каменьня. Адна з гэтых куч, крыху меншая і далейшая, складалася з насыпанага стогам дробнага ружаватага каменнага аскялёп’я. А другая куча, крыху большая і бліжэйшая, складалася з буйнога, даўжынёй каля паўмэтру, а шырынёй і таўшчынёй каля чвэрць мэтру, гладка ачэсанага на кант, канцястага, як цэгла, бледна-крэмавага, ружаватага штучна абробленага каменачосамі каменьня, якое было скінута, зьвернута ў беспарадкавую стугарастую кучу вышынёю ў сажань.
КРАІНА HESPERIS. 1932
Неўзабаве на вершаліну аскялёпачнай кучы пасыпаўся кінуты аднекуль град аскялёпкаў. А на вершаліне кучы часанага каменьня паявілася некалькі штук сьвежаўскінутых некім з-за кучы цаглявастых камянёў.
З усяго віджанага тут адчувалася, што тут нейкая з рухам працы каменаломня, а па-за гэтымі каменнымі кучамі сядзяць і работаюць каменачосы.
ВЕЧАР У ПУСТЫНІ НА МАРСЕ. 1932
КАМЕНАЛОМНЯ Ў ПУСТЫНІ НА МАРСЕ. 1931 (?).
Скора, нябаўна[8] выйшлі з-за большай кучы, кучы часанага каменьня, тры цёмна-шэрыя сутулаваценькія фігуры невялічкіх чалавечакаў, ростам каля мэтру. Вопратка гэтых чалавечакаў складалася з чыста вадалазьніцкага касьцюму, касьцюму, які ўжываецца нашымі зямнымі маракамі дзеля глыбокага і доўгага ляжаньня пад вадой. Толькі з тэй розьніцай, што не відалася ў касьцюмах гэтых трох маларослых марсіян ані паветразьменных трубак, ані якіх-небудзь кляпанаў, мэталёвых абручоў і розных зашпілек. Ды замейсц круглых вадалазьніцкіх вакон перад вачмі ў шоламе — толькі адно шырокае прастакутнае зацягнутае ці то сьлюдой, ці то гнутым шклом ваконца, празь якое можна глядзець і наўперад, і ўніз, і ў бакі.
З павярхоўнавыглядных асаблівасьцяў тых, якімі б маглі розьніцца ад нашых зямлян гэтыя выразна бачаныя фігуркі людзей маларослай расы, жыхароў Марса, — хіба толькі сваёю маларосласьцю, сутулаватасьцю і невялічкімі караткавымі ступнямі ног. У рухах жа, бадай што, зусім мала розьніліся ад зямлян: паходка лёгкая, скорая, але не парывістая, а мяккая, элястычная.
Яны лёгка і плаўна, без падкульгаваньня і без валюханьня з боку на бок, ціха й роўненька прайшлі адзін за адным па лагчыне і, павярнуўшыся ўправа, перак невыразнага прызнаку праторанай дарогі, направіліся ў той бок, дзе відалася ў нейкай вылогавіне пяскоў мураваная буда, якая, бадай што, і зьяўляецца іхным каменаломніцкім прыстанішчам у гэтай пустыні, багатай плітамі падатлівага ломцы і здатнага да чоскі на будаўнічы матар’ял мяккаватага каменю, прыгожага сваім бледна-ружовым колерам мармуру.
У КРАІНАХ ЛЮДЗЕЙ-МАРСІЯН УМЕРКАВАНАРОСЛАЙ БЕЛАЙ РАСЫ
У паўднёвых лясах вострава (Sirtis)
Цёмна-зялёная пушча магутнарослага густога ігластага лесу, ні то ялавастага, ні то саснавастага бору, пакрываючага плашчагорыстую ўзвыш, раўнамерна паперакрайваную даўгімі роўналінейнымі, побачлежнымі між сабою, страшна глыбокімі крутабярэжыстымі цёмнаводнымі ляснымі азёрамі вады, напамінаючымі сабой некаторыя роўнанапрамкавыя не шырокія, але даўгія і глыбокія скандынаўскія фіёрды, пераквострыя, крутыя, роўныя, сталагорыстыя ўзьбярэжжы гэтых азёр абрасьлі цёмна-зялёным аж да чарнаты густым борам хваявастага лесу, які адбіваецца магутнаю цёмнай сьцяной у гладкіх, што люстра, ціха стаячых водах гэтых нешырокіх, шырынёй як у чвэрць вярсты, даўгіх міжузгорысталесных цёмнаводных лук-фіёрдаў. Толькі там ды сям, як быццам дзеля нейкай разнавыгляднасьці, малююцца сьветла-зялёнымі плямамі на цёмным фоне сьцяны высокага бору, адбіваючыся ў цёмным люстры вады гэтых фіёрдаў, стройнарослыя яваравастыя адзінотныя лісьцястыя дрэвы, быццам нашыя маёвыя бярозкі.
Чым далей на паўдзён ад гэтых цёмнаводных міжлесных лук-фіёрдаў, тым болей, тым часьцей-гусьцей лісьцястага лесу.
На аднэй з палянак лісьцястага лесу сьвяціліся бела-ружаватаю плямай сьцены нейкага невялікага, але прасторнага і прыгожага па форме выгляду сваёй архітэктуры мураванага аднастольнага[9] дому.
Кругом дому зеленавацелі нізкарослыя бухоныя[10] кусты і невысокія лісьцястыя дрэвы нейкага саду. А над домам серабрылася пагоднае марсіянскае неба, у паветры ж адчувалася млява-цёплая лагодная лень вясны.
У бок дому, праз сад, цягнулася шырокая і гладкая пясочнага колеру сьцежка.
У бледна-крэмавых, ружаватага вадценку, невысокіх і гладкіх сьценах гэтага дому цемнавацелі два вялікіх, шырынёй як у сажань, квадратаватых вакны і адны нешырокія, зьлева, ля куту, каштанаватыя дзьверы з прастакутным шырокім ваконцам уверсе. А па-над дзьвярмі ўзвышаўся авальна-прастакуцістым шчытом уверсе франтончык.
Ад вугла дому, дзе былі ўваходныя дзьверы, высоўвалася наўперад нейкая даўгая, даўжынёй каля чатырох ці пяці сажон, такой самай вышыні, як і сьцены дому, глухая, без вакон, бакавая сьцяна нейкай вузкаватакарыдорыстай галерэйкі, канец якой, на ўзбліжжу, заканчваўся такім самым, як і над дзьвярмі дому, гладкасьценным шчытом франтону, у якім прасьвечваўся адкрыты дзьвярны праход, празь які відалася ўсё нутры гэтай галерэйкі, прыпамінаючай нашыя зямныя вэранды або аранжарэі для вазонаў. Бо правая сьцяна гэтай галерэйкі была глухой, безваконнай, а левай сьцяны, якая выходзіла на прыслоньне ў нейкі сад, зусім не было, а ейнае мейсца замяшчалася нейкімі рэдка расстаўленымі чатырохкантовымі, адкосістымі ўнутры, нейкімі чырвонакаменнымі быкамі[11], якія ў сваёй аснове займалі сабой чуць не да асяродку праходу ў гэтым карыдоры.
Як быццам у адказ на зацікаўленасьць ведаць, што там дзеецца ўсярэдзіне гэтага марсіянскага адзінотнага дому, раскрыўся абраз, прадстаўляючы нутро гэтага дому, разам зь ягонымі жыхарамі, у нейкім дзіўным супакойным сьвяточным настроі.
Досыць прасторная, асьветленая зь дзьвюх сьцен, пад кутом, агромнымі вокнамі, гладкасьценная пласкастольная саля[12]. Высокія белыя сьцены гэтай салі аднізу аж пад верх былі абцягнуты, абабіты скрозь, кругом цёмнакалёрыстага тону ўзорыстымі дыванамі. На асяродку гэтай салі стаяў шырокі круглы ці то вельмі васьмінакальны[13] стол, накрыты бледнакалёрыстай з узорамі тканінай, якая зьвісала кругом са столу аж да самага блізка нізу.
Сярод столу стаяў бледна-папеляты, упрыгожаны дробнымі рознакалёрнымі каменькамі стаўбунчык-падбукетнік, над якім красаваўся з ружованькіх, сіняваценькіх і беленькіх дробных кветак букецік. А побач з падбукетнікам стаяла невялічкая белая, як з матованага серабра, упрыгожаная бліскучкамі рознакалёрных камянькоў скрыначка-шкатулка.
А па-за тым круглым сталом сядзелі дзьве белыя, апранутыя ў беласьнежныя ценкатканыя вопраткі, белатварыя, досыць поўныя, умяркованага росту кабеты, галовы якіх былі ўвянчаны нейкімі белымі, зь зелянькавымі і сінявымі каменькамі, дыядэмнымі чапцамі, шмат падобнымі да нашых старасьвецкіх чапцоў, якімі даўней упрыгажалі сабе чало славянскія баяркі.
З усіх павярхоўнавыглядных асаблівасьцяў гэтых дам-марсіянак кідаліся ў вочы… іхныя бязбровыя, ясна-сінія, досыць буйныя, белкаватыя, гледзячыя на поўную раскрытую вясёлку рухавыя вочы, надта ж белыя, далікатнаскурыя, акруглена-поўныя, маладжавыя твары, курнасаватыя, умяркованай велічыні насы, з акругленымі вуснамі вузкаватапроразныя губы, белыя або бледна-папелятыя, пад дыядэмамі, валасы ды надта ж кароткія шыі, робячыя ўражаньне, што іхныя галовы з шыракаватым падбародзьдзем былі прырошчанымі безь ніякай шыі проста да тулава.
Яны непаварушліва сядзелі, пераносячы свой беглы зрок то направа, то налева, і не адна зь іх, з гэтых белых дам, не пакранула галавой, каб павярнуцца ў той ці іншы бок сваім тварам, а толькі вачмі.
У супакойных дабрадушных, а заадно паважных тварах гэтых дзьвюх прадстаўніц людзей-марсіян белай расы адчуваліся нейкая дабрадушная і далікатная прастата і бесклапотлівасьць.
Праз адчыненыя ў куце дзьверы відалася і яшчэ адна невялічкая саля з абцягнутымі, абабітымі скрозь-кругом аднізу аж да самай столі па сьценах цёмнакалёрыстымі бархацістымі дыванамі.
Каля сьцен гэтай салі стаялі ня надта даўгія, але шырокія, безь ніякіх адвалаў, пакрытыя такімі ж самымі дыванамі, як і на сьценах, мяккападушыстыя канапы.
Узоры гэтых дываноў, як давялося да іх бліжэй прыгледзецца, складаліся не з геамэтрычнай, а з крываконтурнай арнамэнтацыі са стылізаванага цёмна-зялёнага лісьця нейкай шырокалісьцястай расьліны з бледна-жаўтаватымі аблямоўкамі на цёмна-вішнёвым фоне.
ШТО БАЧАНА Ў КРАІНАХ ЗВЫЧАЙНАРОСЛЫХ МАРСІЯН БЕЛАЙ РАСЫ ЯШЧЭ
Жывёлы
Бачыў галаву бяспоўстага, галаскурага мядзьведзя: морда караткавая і акруглістая, як у прыгожа складзенага нашага быдловага сабакі; вушы куртатыя, як у мядзьведзя; лоб шыракаваты, акруглясты і выпуклы; вочы круглыя, буравата-шэрыя, без сукосных проразяў, а выраз воч досыць лагодны, або, як кажуць, разумны.
Карак-шыя тоўсты, круглы, як у добра адкормленага асмалёнага парсюка.
Скура зямлістага колеру, зь нераўнамернымі цёмна-бруднымі плямамі на ёй, прыпамінаючая гладкую і таўстую абязшэршчаную скуру заколатага і асмаленага добра адкормленага парсюка, па аскробцы яго ад асмолу.
__________
Гэтакага ж самага, галаскурага, мядзьведзя бачыў і ў другі раз — і цалкам ува ўвесь рост ягоны, але добра разгледзець ягоны павярхоўны выгляд не давялося, бо гэтая жывёла знаходзілася ў нейкім занадта цемнаватым памяшканьні, дзе яна стаяла ў нейкім застойку і нешта ела пастаўленае ёй з карыта, якое знаходзілася пастаўленым не на зямлі, а шмат вышэй, так, каб гэтая жывёліна не патрабавала схіляць сваёй галавы пры ядзе.
Велічыня гэтай чатырохногай жывёліны, як відалася, у вышыню каля мэтра бяз чвэрці, а ў даўжыню каля мэтра зь лішнім.
__________
А побач з гэтым бяспоўстым мядзьведзем, у нейкім іншым цемнаватым памяшканьні, стаяла і таксама ела з узьнятай галавой таксама чацьвяраногая, але нашмат большая за першую, нейкая даўгая чорная жывёла, шмат чым падобная да нашай зямной каровы і тэй даўгой чорнай каровы, якую пазьней бачыў запрэжанай у нейкую шырокую двухколую арбу.
У КРАІНАХ РАСЫ ЧЫРВОНАСКУРЫХ БЕЗВАЛОСЫХ СУТУЛАВАТЫХ БУЙНАРОСЛЫХ МАРСІЯН
Самнамбулістычна-тэлевізійныя[14] эскізы
…Дзень быў пагодны, на воддальлі серабрылася яснае неба.
Між выпуклястымі калёнамі тэй калянаднай бясстрэхай будоўлі бегалі і расхаджавалі, мітусіліся ў руху сваім каранастыя шэрыя фігуры невялічкага росту круглагаловых, круглалікіх, курнасаватых, сьветла-папелятатварых, сіваватавалосых, апранутых у нейкія шэрыя махнатарукавыя каптаны чалавекападобных істот, якія па свайму шалаўліваму руху прыпаміналі нашых школьных дзяцей-падуросткаў у часіну міжлекцыйнай пярэрвы.
МАРМУРОВЫ ПАЛАЦ-ГАЛЕРЭЯ Ў ЭКВАТАРЫЯЛЬНАЙ КРАІНЕ НА МАРСЕ. 1931
Скора, нябаўна ўся гэтая суматошна-рухавая кумпанія раздваілася на дзьве роўныя староны ды, сьпешна разьбегшыся на бакі, сьціхамірыўшыся, расьселася па падкалёньню ў рады і супакойна, уважна зьвярнула свае бледна-папялястыя, як быццам крыху скуластыя круглаватыя твары ў адзін бок, наўперад, на асяродак калянаднай алеі, на якой паявілася досыць вялікая шэрая чалавекападобная фігура, якая ціхай супакойнай хадою ўзыйшла на асяродак шпалеры з пасядаўшымі ў два рады па бакох тымі круглалікімі ліліпутамі, бо ў параўнаньні зь імі фігура гэтага чалавека здавалася проста веліканам.
Яшчэ хвілінка — і я выразна ўбачыў скрозь шырачэзныя квадратныя міжтрымныя адтуліны, як перад маім ваччу прайшоў унізе між калёнамі і пасеўшымі ля іх радамі тымі ліліпутамі агромнага росту сутулаваты чалавек, апрануты ў гладкі шэры безрукавы плашч-ратонду. Фігура гэтага чалавека-велікана прадстаўляла сабой або надта сутулаватага, або зусім бяз шыі.
Колёр скуры ягонага твару быў чырванавата-жоўтым — так, як адваротная мездравая старана сухой старой бяросты. Ён быў даўгалік, даўганос і зусім безвалосым. Ягонае адсядзіста-выпуклае чало было шырокім, але, прапарцыянальна даўжыні твару, не высокім. Ягоныя вочы з гарызантальнымі, але надта ж вузкімі проразямі. Бровы чорныя, ценкія, дугавастыя, як сярпкі ветаха ці маладзіка. А між бровамі і вузкімі проразямі воч — гладкаватыя і шырокія праміжуткі. Нос роўны, на пераносіцы цянклявы, кнізу таўсьцейшы і надта ж даўгі. Проразь губы і таўшчыня вусен умеркаваныя. Але падбародак зусім мала прыкметны. Побач з падбарод[кам] як быццам абвісалі досыць поўныя пацяглавата ссунутыя шчокі. Вушэй жа добра не падмеціў — магчыма, што надта сплошаныя і прылёгшыя.
НА ЭКВАТАРЫ. МАРСІЯНІН-ПЕДАГОГ ЖОЎТА-БРОНЗАВАЙ РАСЫ. 1931 (?).
Скуластасьці твару ды сукоснасьці вачных проразяў, як і броў з узьнятымі вонкавымі накаламі[15], — што можам наглядаць у тыпах нашай зямной жоўтай, т. зв. мангольскай, расы, — не відалася ані крыху.
З валасістага абрасьцьця, як валасы, барада ды вусы, апрыч ценкіх чорных броў, не відалася і прызнаку, як не відалася таксама, ці ягоная галава мела хоць бы кароткую шыю, на якой бы магчыма было паварачваць галаву незалежна ад тулава, ці была проста прыросшай да апошняга безь ніякай шыі.
Рух паходкі ягонай быў ціхі і роўны, паважны і да таго плаўны, што корпус ідучага рабіў уражаньне не як ідучага, а як плывучага стоючы на ціха плывучым чаўне.
У выразе твару гэтага дзіўнага задумчывага чалавека сьвяціліся прызнакі адсутнасьці нястрыманых корцяў, уступіўшых сваё мейсца супакойнай паважнай сталасьці, цярплівасьці і розуму глыбока мысьлячага чалавека.
Як ні экзатычнымі здаваліся рысы твару ягонага, аднак жа ў міне ягонай адчувалася нешта свойскае, далікатнае, сымпатычнае.
Ад “залачаць” — світаць.
Досвіткам.
Ценю.
Мачты.
Высакабортнага.
Упоперак.
Падобныя да стагоў.
Хутка.
Аднапавярховага.
Пышныя.
Прамежкавымі апорамі.
Зала.
Васьмікутны.
Тэлевізійны — ад лац. televisio — далёкабачанне.
Куткамі.
http://drazdovich.by/ru/diary/&...
Язэп Дроздович
Дроздович Язэп (1888-1954) — белорусский живописец, график, скульптор. Уже несколько лет в Беларуси проводится один из самых необычных в Европе международных пленэров. Его участники собираются в очень живописном уголке Витебщины, в деревне Пуньки Глубокского района, и, как когда-то любил делать выдающийся белорусский художник Язэп Дроздович, путешествуют по окрестным деревням, рисуют все, что трогает сердце. И удивительная вещь — чем пристальнее всматриваются они в земную красоту, тем выразительнее проступает в их произведениях нечто вечное, космическое. И это не случайно. Ведь Язэп Дроздович, памяти которого посвящаются эти международные пленэры, был художником не только земли, но и космоса. Он одним из первых в 30-е годы начал изображать в своих произведениях жизнь на других планетах — Марсе, Сатурне, Луне. Ученые только подступались к исследованиям космического пространства, а художник силой своей фантазии уже создавал новые миры, пробовал представить, какие они, наши браться по разуму...
Родился Язэп Дроздович 1 октября 1888 года в деревне Пуньки Глубокского района. Его мать осталась вдовой с шестью детьми, без земли, но все же сделала все, чтобы младший сын получил художественное образование, и отправила его учиться в Виленскую рисовальную школу профессора живописи И. Трутнева. Всю жизнь Язэп Дроздович очень бедствовал, у него никогда не было своего дома, ему не хватало денег на полотно и краски, писать приходилось на коленях. Еще при жизни большая часть созданных им картин пропала.
В начале века Я. Дроздович, как и многие виленские художники, увлекался стилем модерн. Именно в этом стиле оформил он книгу стихов известной белорусской поэтессы Констации Буйло «Курганный цветок». После революции Я. Дроздович работал в белорусском литературном издательском отделе комиссариата просвещения, оформлял первый в Советской Беларуси букварь.
В 1921 году Я. Дроздович поехал в свои родные места к больной матери, где продолжал работать. Он зарисовывал памятники архитектуры и этнографии и, несмотря на то что Дисенщина (теперь Глубокский район) находилась на территории отданной Польше Западной Беларуси, постоянно посылал все собранные материалы в Минск, в Институт белорусской культуры. В его альбомах — сотни памятников архитектуры Новогрудка, Вильни, Крева, Глубокого и других мест. Эти памятники для него были своеобразными точками отсчета времени, связью с прошлым и будущим. Будущее очень образно воплотилось в фантазийных рисунках Дроздовича, на которых появляется светозарный город всеобщего счастья.
Буржуазная Польша, к которой была присоединена в то время Западная Беларусь, жестоко расправлялась с белорусским национальным движением. Я. Дроздович, который некоторое время жил в Вильне, очень переживал из-за этого.
В 1933 году Я. Дроздович опять возвратился в свои родные места и там, «между Мнютой и Аутой», как он сам не раз говорил, создавал не только графические и живописные, но и скульптурные работы, например, скульптурные портреты литераторов и ученых А. Гриневича, Я. Почопки, М. Машары.
Много картин посвятил Я. Дроздович исторической теме. Романтично, возвышенно воспринимаются его полотна «Песнь Бояна», «Изгнание нежелательного князя в Полоцке», «Перстень Всеслава Чародея» и др. Он первым создал серию тематических портретов белорусского первопечатника Франциска Скорины. В начале 40-х годов появились посвященные ему картины «В свет за наукой», «Франциск Скорина в своей типографии в Вильне» и др. Создавал Дроздович и свои неповторимые, очень лиричные пейзажи.
Язэп Дроздович первым в белорусском изобразительном искусстве и одним из первых в европейском начал разрабатывать космическую тему. С самого детства его тянуло познать, как сам он говорил, «небесные беги», представить, как живут или могут жить братья по разуму. Пейзажи далеких планет, при всей своей точной, геометричной выстроенности, все равно очень напоминают земные. Я. Дроздовичу хотелось видеть не только на Земле, но и в космосе глубокое гуманистическое начало.
В 1931-1932 годах Я. Дроздович создал серию графических листов и живописных полотен на три основные темы: «Жизнь на Марсе», «Жизнь на Сатурне», «Жизнь на Луне». Например, в написанной в это время картине «Тривеж» мы видим воплощенную мечту художника о городе спокойствия и тишины. А созданное в 1934-1935 годах полотно «Артаполис» — это вид города искусства, который вырос среди деревьев.
В картине 1932 года «Встреча весны на Сатурне» художник попробовал изобразить жителей далекой планеты. Большеглазые, в одинаковых белых одеждах сатурняне стоят босиком на траве у большого здания, рядом с которым растут необыкновенные, неземные деревья. На первом плане — седобородый старец, который произносит что-то возвышенное и торжественное. Все взоры сосредоточены на солнце. Сатурняне подняли левую руку, приветствуя солнце, приветствуя весну.
Художник создал много и символико-аллегорических композиций, посвященных не только жизни крестьян в Западной Беларуси, но и жизни всего белорусского народа («Погоня»). Я. Дроздович был очень чутким художником. И не случайно именно на пороге прихода к власти в Германии фашизма у него появились такие картины, как «Дух тьмы», «Дух зла». На первой из них — сова, которая распростерла свои крылья над развалинами замка, где притаились ночные страшилища. В это время Я. Дроздович очень сильно бедствовал, бывало, ему не на что было пообедать, не в чем выйти на улицу.
Но он продолжал писать свои картины, путешествовал от деревни к деревне и оставлял людям на память рисованные ковры, которые писал казеиновыми и масляными красками на самотканом, покрашенном в черный цвет полотне. И это он делал не столько ради заработка, сколько ради развития в народе эстетического чувства. Самыми любимыми его мотивами были лунные, ночные пейзажи. Каждая хозяйка в тех местах, где путешествовал Я. Дроздович, мечтала иметь «малярство дядьки Язэпа». Кроме пейзажей на коврах Дроздовича были растительные узоры, веселые звери-музыканты или памятники белорусской архитектуры — замки, дворцы...
Рисованные ковры остались основным источником заработка художника и в 50-е годы, когда он только изредка писал портреты и пейзажи. Чиновники и бюрократы никак не хотели признать исключительной ценности его творчества.
Известно, что последним произведением Я. Дроздовича был «Зачарованный замок» — ковер, который он расписал в 1954 году, незадолго до своей смерти. На берегу озера стоит вооруженный воин с пикой, а вдалеке виднеется красивый старинный замок...
«Дядьку Язэпа» в сильный мороз нашли на дороге крестьяне. Он был без памяти, и его отвезли в больницу, где Дроздович, не приходя в сознание, умер.
Участники международного пленэра имени Я. Дроздовича обязательно приходят поклониться его памяти на Леплянское кладбище неподалеку от Пунек, где он родился. Художники со всего мира приходят поклониться памяти не только удивительного художника, но и мечтателя, который еще в 1931 году издал научно-популярную брошюру «Небесные беги», где пытался постичь ритм пространства и времени. Этот ритм ощущается и в одном из его удивительных автопортретов, на котором седовласый вдохновенный старец как бы растворяется в космосе. Он держит в правой руке Землю, а вокруг него сияют звезды, проплывают планеты... Какой же хрупкой кажется наша Земля... Эта глубоко философская картина была написана в 1943 году, в самый разгар войны...
Бoгдaнoв П.С., Бoгдaнoвa Г.Б.