аўтар Васіль Дранько-Майсюк:
1. Янка Маўр асуджаў запалоханую большасьць, якая бяздумна выконвае злачынныя загады аднаго чалавека.
10 траўня спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэньня Янкі Маўра. Ці ня самы папулярны беларускі пісьменьнік сярэдзіны XX стагодзьдзя засмучаўся, што афіцыйная крытыка замоўчвала яго знакамітасьць.
«Чаму „неприличным“ упамянуць, напрыклад, што „Амок“ (і „Пекла“) выйшаў ва Ўкраіне, друкаваўся ў Амэрыцы? Чаму сорамна адзначыць, што „Сын вады“ друкаваўся ў Чэхаславакіі, а „Сьлёзы Тубі“ ў Англіі? Ёсьць пераклады на польскую і літоўскую мовы. А што ганебнага, скажам, у тым, што беларускія чытачы ў розных канцах Саюза шлюць мне пераклады на расейскую мову /.../? А чым не цікава, што ў адным партызанскім атрадзе на Палесьсі адзінай і галоўнай кнігай былі „Палескія рабінзоны“? /.../ Адзін капітан у Маскве казаў, што ён вывучаў беларускую мову толькі для таго, каб мець магчымасьць прачытаць кнігі Маўра. Вось дзе беларусізацыя!» (зь ліста да Алеся Якімовіча, 13 сакавіка 1945 г. / Янка Маўр. «Выбраныя творы». 2016).
2. У дзяцінстве конь адкусіў яму палец
«Я захварэў на воспу, маці панесла мяне ў бальніцу. /.../ Пазьней яна перад усімі хвалілася, што, нягледзячы на лячэньне дактароў, яна ўсё ж такі выратавала мяне. Асноўнае лячэньне было — кампрэсы. І вось аднаго разу маці бачыла, як у суседняга дзіцяці зьнялі з твару кампрэс, а разам зь ім выкаціліся і вочы. Тады мая маці стала здымаць зь мяне кампрэс, як толькі доктар адыходзіў, і клала зноў перад яго прыходам. Так і выратавала мяне» (Янка Маўр. Збор твораў у 2-х тамах. 1960).
3. Адзін з самых яркіх успамінаў дзяцінства — як за ім гналася разьюшаная жаба
Ілюстрацыя да аповесьці Янкі Маўра «Сын вады». 1928
«...Паўзе жаба. Я, вядома, ня мог прайсьці міма, спыніўся, паглядзеў, а потым узяў ды затрымаў яе дубцом. Яна завярнулася ў другі бок — я і туды яе не пусьціў. Тады яна кінулася ў трэці бок — і там ходу няма! /.../ Нарэшце надышоў час, калі жаба прыйшла ў роспач: як крыкне сваім хрыпатым голасам ды як скокне, не зважаючы на дубец, проста на мяне! /.../ Ногі мяне несьлі, як крылы, а ззаду гналася разьюшаная жаба. /.../ Я ледзь пасьпеў ускочыць у сенцы... Цяпер я ўжо не шкадую аб гэтым здарэньні: ці многа знойдзецца на сьвеце людзей, якім пашанцавала бачыць разьюшаную жабу?» (Янка Маўр. «Шлях зь цемры». 1948).
4. Не разумеў настаўнікаў, якія злуюць на вучняў-двоечнікаў
З Васем Вясёлкіным. 1963
«Я наогул не разумею, чаму настаўнік злуе, калі вучань чаго не разумее ці ня хоча вучыцца. Не хочаш, дык і не трэба — самому горш будзе.
І наадварот: чаго настаўніку радавацца, калі вучань добра вучыцца? Радавацца павінен сам вучань ды яго бацькі, а не настаўнік».
(Янка Маўр. Збор твораў у 4-х тамах. Том 3. 1975)
5. Калі быў навучэнцам, то захапляўся зброяй і зьбіраў адпаведныя рэклямныя буклеты
Янка Маўр. 1899
«Колькі тут [у буклетах. — В. Дэ Эм.] было ўсялякіх стрэльбаў! Аднаствольныя і дубальтоўкі, з магазынамі і без магазынаў, з простым боем і з цэнтральным, для шроту і для куляў, тульскія і бэльгійскія, з дамаскай сталі і не дамаскай. Асабліва важнымі для мяне былі вінчэстэры і штуцэры. /.../ А яшчэ /.../ разнастайныя рэвальвэры: кольты, пузатыя бульдозікі з барабанамі. Затым ішлі халодныя нажы, кінжалы, корцікі» (Янка Маўр. «Шлях з цемры». 1948)...
https://www.svaboda.org/a/29218757.html
1928 г. на переплёте
1927 г. — титул той же книги